Прадстаунікі сучаснай беларускай паэзіі

Кароткая характарыстыка і асаблівасці сучаснай беларускай прозы, біяграфія і творчасць яе прадстаўнікоў: Ніл Сымонавіч Гілевіч, Рыгор Іванавіч Барадулін, Яўгенія Іосіфаўна Янішчыц, Вярцінскі Анатоль Ільіч. Уклад дзеячаў у развіццё беларускай літаратуры.

Рубрика Литература
Вид реферат
Язык белорусский
Дата добавления 22.11.2011
Размер файла 16,4 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Размещено на http://www.allbest.ru/

Рэферат на тэму:

«Прадстаунікі сучаснай беларускай паэзіі»

Беларуская паэзiя на працягу гадоу

Сучасная беларуская паэзiя вядзе адлiк часу з 50-х гадоу. Вялiкi уплыу на яе развiцце аказау грамадска-сацыяльны уздым, дзякуючы якому узрасла увага да чалавека, як асобы, як стваральнiка матэрыяльных i духоуных каштоунасцей на зямлi. Сучасную беларускую паэзiю цiкавiць чалавек з глыбока асабiстымi перажываннямi, якi актыуна ставiцца да рэчаiснасцi. Значна павысiлась цiкавасць паэтау да маральна-этычных праблем. Сучасная паэзiя больш настойлiва, чым у iншыя роды лiтаратуры, выяуляе глыбокую трывогу за стан прыроды. Кожны паэт мае свой стыль, сваю тэматыку, свой пункт гледжання. Сення бел. паэзiя у творчых пошуках. Чалавек, прырода, грамадства, мiнулае i будучае - вось тая праблематыка, што знаходзiцца у аснове творчасцi паэтау. Лiрычны герой сучаснай паэзii - гэта яркая iндiвiдуальнасць, гэта i канкрэтны чалавек i у той жа час абагульнены вобраз, створаны гiсторыяй, памяццю. Сучасная паэзiя выпрабоувае чалавека жыццем, каханнем, шчырасцю, iмкнучыся вызвалiць яго ад зла i маральных недахопау.

Сучасную беларускую паэзiю можна падзялiць на 3 пакаленнi паэтау: 1. Паэты старэйшага пакалення: М. Лужанiн, А. Русецкi, К. Кiрэенка, Р. Барадулiн, А. Вярцiнскi, А. Пысiн, Н. Гiлевiч, С. Грахоускi i iнш. 2. Паэты сярэдняга пакалення: С. Законнiкау, Р. Баравiкова, Н. Мацеш, А. Разанау, Я. Янiшчыць, А. Грачанiкау, У. Някляеу, М. Дукса i iнш. 3. Паэты малодшага пакалення: А. Пiсьмянкоу (паэт-рамантык), Л. Галубовiч (iнтымная, вясковая, пейзажная тэматыка), I. Багдановiч (пра маленства, прыроду, гiсторыя, гарадское жыцце), А. Глобус (гарадское жыцце, незваротнасць жыцця i часу, прырода i экалогiя), А. Разанау (паэт-фiлосаф), У. Някляеу, А. Сыс, В. Шнiп, А. Канапелька, Леанiд Дранько-Майсюк, Мар'ян Дукса, Зiнаiда Дудзюк, Барыс Жанчак, Сергей Давiдовiч i iнш.

Ніл Сымонавіч Гілевіч

Ніл Сымонавіч Гілевіч нарадзіўся ў вёсцы Слабада Лагойскага раёна Мінскай вобласці 30 верасня 1931 года. Там прайшлі яго дзіцячыя і падлеткавыя гады, тры з якіх выпалі на час нямецкай акупацыі. З 1947-га жыве ў Мінску.

Любоў да роднай мовы, жаданне авалодаць багацейшымі скарбамі літаратуры і сказаць у ёй сваё паэтычнае слова прывялі будучага пісьменніка спачатку ў Мінскае педагагічнае вучылішча, а затым на філалагічны факультэт БДУ. Пасля яго заканчэння (1956) вучыўся ў аспірантуры, з 1960 па 1986 гады працаваў на кафедры беларускай літаратуры (у 1963 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па гісторыі беларускай паэзіі ХХ ст., у 1978 годзе атрымаў вучонае званне прафесара). У 1980 годзе яму прысвоена ганаровае званне заслужанага дзеяча навукі.

Творчасць Ніла Гілевіча добра вядомая шырокай грамадскасці рэспублікі і далёка за межамі краіны. Прырода шчодра надзяліла яго шматгранным талентам: паэт-лірык, сатырык і публіцыст, драматург, палымяны прамоўца, трыбун, грамадскі дзеяч, асветнік, вучоны, фалькларыст, перакладчык.

І ўсё ж феномен Ніла Гілевіча - не ў «цэхавай» прыхільнасці да адной толькі сферы паэтычнага, шмат сіл давялося аддаць прозе - у жыцці і дзейнасці. Ён быў першым сакратаром Саюза пісьменнікаў БССР (1980-1989), дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1985-1990), старшынёй Пастаяннай камісіі Вярхоўнага Савета Беларусі па адукацыі, культуры і захаванні гістарычнай спадчыны (1990-1995), старшынёй Таварыства беларускай мовы (1989-1997). Паэзію актыўна і плённа спалучае з перакладчыцкай творчасцю, навуковай і публіцыстычнай дзейнасцю.

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Першыя гады пасля 2-ой сусветнай вайны працаваў калгасным паштальёнам. У 1951 скончыў Мінскае педагагічнае вучылішча. Апошні год вучобы спалучаў з працай настаўніка ў адной са школ Мінска. Член СП СССР (з 1954). Скончыў філалагічны факультэт БДУ (1956), пасля аспірантуру пры ім. Кандыдат філалагічных навук (1963), прафесар (1978). З 1960 па 1986 - супрацоўнік кафедры беларускай літаратуры гэтага універсітэта. З 1958 да 1963 працаваў таксама літкансультантам газеты «Звязда». Быў рэдактарам альманаху замежнай літаратуры «Далягляды». З 1980 да 1989 - першы сакратар праўлення СП БССР, у 1981-1991 сакратар праўлення СП СССР. У 1989-1997 - старшыня рэспубліканскага Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны. Галоўны рэдактар бюлетэня ТБМ «Наша слова». Дэпутат ВС БССР XI склікання (1985-1990), быў кіраўніком працоўнай групы па падрыхтоўцы праекту Закона Беларускай ССР аб мовах у Беларускай ССР, прынятага 26 студзеня 1990 г. на 14-й сесіі Вярхоўнага Савета БССР XI склікання. Дэпутат ВС Беларусі XII склікання (1990-1995), член Прэзідыума ВС, старшыня Камісіі па адукацыі, культуры і захаванню гістарычнай спадчыны (1990-1995). Жанаты, мае сына.

Выдаў зборнік п'ес «Начлег на буслянцы» (1980) і аповесць «Перажыўшы вайну» (1988). Аўтар кніг па літаратуразнаўству і фалькларыстыцы «Акрыленая рэвалюцыяй» (Паэзія «Маладняка») (1962), «Наша родная песня» (1968), «З клопатам пра песні народа» (1970), «Паэтыка беларускай народнай лірыкі» (1975), «Паэтыка беларускіх загадак» (1976), «Верная вялікім запаветам: Сучасная балгарская паэзія. 1956-1976» (1977), «Вусная народная творчасць і сучасная лірычная паэзія ўсходніх і паўднёвых славян» (1978), зборнікаў літаратурна-крытычных і публіцыстычных артыкулаў «У гэта веру» (1978), «Удзячнасць і абавязак» (1982), «Покліч жыцця і часу» (1983), «Годнасць, сумленнасць, мужнасць» (1988), «Вяртанне і працяг» (1990).

Укладальнік і навуковы рэдактар фальклорных зборнікаў «Песні сямі вёсак» (1973), «Песні народных свят і абрадаў» (1974), «Лірычныя песні» (1976), «Лірыка беларускага вяселля» (1979), «Народныя казкі, байкі, апавяданні і мудраслоўі» (1983).

Працуе ў галіне перакладу. Перавёў на беларускую мову твора звыш 400 славянскіх паэтаў і пісьменнікаў (балгарскіх, славенскіх, сербскіх, украінскіх, польскіх, рускіх, лужыцкіх і інш.). У яго перакладзе з балгарскай выйшлі аповесць П. Вежынава «Сляды застаюцца» (1960), раман С. Даскалова «Свая зямля» (1961) і яго ж зборнік апавяданняў «Любча-безбілетнік» (1959), зборнік «Балгарскія народныя песні» (1961), анталогія сучаснай паэзіі «Ад стром балканскіх» (1965), кніга вершаў для дзяцей «Чарадзейны ліхтарык» (1968), анталогія класічнай паэзіі «Хай зорыць дзень!» (з А. Разанавым, 1973), анталогія аднаго верша «Сто гадоў. Сто паэтаў. Сто песень». (1978), кніга лірыкі Н. Вапцарава «Песня пра чалавека» (1982), Хр. Радзеўскага «Цвіціце, зёлкі, травы, дрэвы» (1985), Г. Джагарава «Зямля - як чалавечая далонь» (1984), Л. Леўчава «Мелодыя для флейты» (1990). Пераклаў многія творы Х. Боцева, І. Вазава, П. Яварава, Н. Вылчава, А. Германава, I. Давыдкава, Д. Методзіева, А. Стаянава і інш. У 1978 выйшлі выбраныя старонкі славенскай паэзіі 19-20 ст. «Маці мая, Славенія». У 1970 - казкі народаў Югаславіі «Ці страшны страх», у 1980 - зборнік югаслаўскай паэзіі «Па камянях, як па зорах», у 1985 - кніга лірыкі О. Жупанчыча «У вечным дазоры». Перакладае таксама з рускай, украінскай, польскай, сербахарвацкай, лужыцкай і іншых моў. Творы Гілевіча перакладаліся на шматлікія мовы.

Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1984), Дружбы народаў (1981), медалём Францыска Скарыны (1990), балгарскім ордэнам Кірыла і Мяфодзія I ступені (Балгарыя, 1966), ордэнам «Югаслаўскай зоркі» са стужкай (1986), ордэнам князя Яраслава Мудрага III ступені (2006; уручаны міністрам замежных спраў Украіны Барысам Тарасюком па даручэнні прэзідэнта Украіны). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1980) за кнігу паэзіі «У добрай згодзе» і перакладчыцкую дзейнасць і Міжнароднай прэміі імя Х. Боцева (1986) за рэвалюцыйную паэзію і публіцыстыку.

Рыгор Іванавіч Барадулін

Рыгор Іванавіч Барадулін нарадзіўся 24 лютага 1935 года на хутары Верасоўка Вушацкага раёна Віцебскай вобласці. У 1954 г. скончыў Вушацкую сярэднюю школу, у 1959 г. філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў рэдактарам у розных пэрыядычных выданнях (сярод іх - газета «Советская Белоруссия», часопісы «Бярозка», «Полымя»), а таксама ў выдавецтвах «Беларусь» і «Мастацкая літаратура».

Навучаўся ва Ўшацкай сярэдняй школе (скончыў у 1954), затым на філялягічным факультэце БДУ у Менску (закончыў у 1959). Працаваў рэдактарам у розных пэрыядычных выданьнях (сярод іх - газэта «Советская Белоруссия», часопісы «Бярозка», «Полымя»), а таксама ў выдавецтвах «Беларусь» і «Мастацкая літаратура». Барадулін - дзейны сябра СБП ды Беларускага ПЭН-цэнтру (з 1990 да 1999 - ягоны прэзыдэнт), сябра Партыі БНФ. З 1995 да 1997 быў сябрам кіраўніцтва Беларускага Фонду Сораса.

Першыя вершы Рыгора Барадуліна з'явіліся ў друку ў 1953 г. (газета «Чырвоная змена»). Першы зборнік паэзіі - «Маладзік над стэпам» - выйшаў у 1959. Агулам плён працы паэта налічвае больш за 70 зборнікаў лірыкі, гумару, вершаў для дзяцей, перакладаў, кніг эсэ і ўспамінаў. Таксама пабачылі свет 23 зборнікі паэзіі перакладаў з іншых моваў. Сярод іх творы Адама Міцкевіча, Караля Вайтылу, Пушкіна, Байрана, Брэхта, Гарсія Лоркі, Яна Райніса, Шагала, Вазнясенскага, Драча, Паўлычкі. Вершы самога Рыгора Барадуліна перакладаліся на дзесяткі моваў свету.

«Паэзія Барадуліна - чыстай красы Боская паэзія беларусаў, крыніца нацыянальнага натхнення, складнік яе спрадвечнага духоўнага набытку. Тое асабліва адчувальна, калі апынуцца ў растанні з ею…» - пісаў Васіль Быкаў, з якім вельмі блізка сябраваў Барадулін. Блізкае сяброўства звязвала Барадуліна і з Уладзімірам Караткевічам. У прадстаўленым відэа Барадулін узгадвае не толькі Караткевіча, Броўку, але і распавядае пра класікаў Янку Купалу і Адама Міцкевіча. З вуснаў народнага паэта Беларусі гучаць і яго вершы.

Аўтар дзесяткаў паэтычных і літаратурна-крытычных кніг, сярод якіх зборнікі паэзіі «Маладзік над стэпам», «Неруш», «Вечалле», «Амплітуда смеласці», «Самота паломніцтва», «Евангелле ад мамы». У 2000 годзе выдаў зборнік вершаў «Лісты ў Хельсінкі» з малюнкамі Васіля Быкава, а ў 2003 годзе выйшаў сумесны з Васілём Быкавым зборнік «Калі рукаюцца душы». У 2005 годзе ў серыі «Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагоддзе» пабачыў свет збор показак, эпіграмаў і эсэ «Дуліна ад Барадуліна».

Рыгор Барадулін - апошні беларус, якому надалі званьне Народнага паэта (1992). Сярод астатніх узнагарод ён можа ганарыцца Дзяржаўнай прэміяй Беларусі імя Янкі Купалы (1976) за зборнік вершаў «Рум» і пераклады з Гарсіі Лёркі, Ордэнам Знак Пашаны, латыскім Ордэнам Трох Зорак (1995) й мэдалём Францыска Скарыны. Барадулін ёсьць таксама Ганаровым доктарам БДУ й ганаровым грамадзянінам Ушацкага раёну.

У 2006 г. кандыдатура Барадуліна была сярод намінантаў на Нобэлеўскую прэмію ў галіне літаратуры (за зборнік вершаў «Ксты»).

Яўгенія Іосіфаўна Янішчыц

Яўгенія Іосіфаўна Янішчыц нарадзілася 20 лістапада 1948 года ў вёсцы Рудка Пінскага раёна Брэсцкай вобласці ў простай сялянскай сям'i. Маці - Марыя Андрэеўна, бацька - Іосіф Сцяпанавіч працавалі ў калгасе.

У 1955 годзе Жэня пайшла ў першы клас Рудкаўскай пачатковай школы. У чацвёртым класе Жэня напісала свой першы верш і прысвяціла яго маці. Пасля заканчэння Рудкаўскай пачатковай школы Жэня вучылася ў Мерчыцкай васьмігодцы. У снежні 1962 года ў раённай газеце «Палеская праўда» з'явіліся першыя друкаваныя творы Яўгеніі.

1 верасня 1963 Жэня прыйшла ў 9 клас Парэцкай сярэдняй школы. У гэтым жа годзе яна напісала свой першы рукапісны зборнік вершаў «Першыя россыпы». Яе вершы друкуюцца ў раённай газеце і рэспубліканскіх выданнях. Жэня становіцца гонарам школы і сваёй «малой радзімы».

У 1966 Яўгенія закончыла 11 класаў Парэцкай сярэдняй школы і ў жніўні паступіла на аддзяленне беларускай мовы і літаратуры БДУ. З 21 кастрычніка 1969 Жэня пачала друкаваць свае вершы амаль што ў кожнай газеце «Беларускі універсітэт».

У 1969 годзе Жэня прымала ўдзел ва Усесаюзнай нарадзе маладых паэтаў і пісьменнікаў у Маскве. У 1970 годзе выйшаў першы зборнік «Снежныя грамніцы». У 1971 годзе Яўгенію Янішчыц прынялі ў Саюз пісьменнікаў Беларусі. У гэтым годзе яна закончыла універсітэт і працуе загадчыцай бібліятэкі ЦКЛКСМБ. Выходзіць замуж за беларускага паэта Сяргея Панізніка, тады вайскоўца, і маладыя едуць у Чэхаславакію. Сяргей працуе ваенным карэспандэнтам, а Жэня ўладкоўваецца на працу ў бібліятэку адной з воінскіх часцей. Праз год Яўгенія вяртаецца на радзіму. 14 лістапада 1972 года яна стала маці - нарадзіла сына Андрэя. З 1974-1976 на творчай працы. У 1974 годзе выходзіць кніга «Дзень вечаровы», за якую атрымала прэмію Ленінскага камсамола Беларусі ў 1978 годзе. 3 1976 літкансультант у рэдакцыі «Сельской газеты». З 1983 года - загадчык аддзела паэзіі часопіса «Маладосць».

Асабістае жыццё складвалася няўдала. Пасля разводу жыла адна, выхоўвала сына, сумленна несла грамадскія нагрузкі. Творчая кар'ера, не ў прыклад асабістага жыцця, складвалася паспяхова. Я. Янішчыц - дэпутат райсавета Савецкага раёна г. Мінска, член праўлення і прэзідыума Саюза пісьменнікаў Беларусі. У 1981 прымала ўдзел у рабоце Генеральнай Асамблеі ААН.

У 1978 годзе выходзіць кніга «Ясельда, у 1980 - «На беразе пляча», 1983 - «Пара любові і жалю», за якую атрымала Дзяржаўную прэмію БССР імя Я. Купалы ў 1986. Свае карэспандэнцыі падпісвала псеўданімамі Ж. Заметкіна, Е. Іосіфава, Ясяльдзянка. Вершы яе змяшчаліся ў часопісах «Маладосць», «Беларусь», «Неман», «Молодая гвардня», «Дружба народов», «Огонек», газетах «Литературная Россия», «Литературная газета», альманаху «Поэзия», штогодніку «Дзень паэзіі», калектыўных зборніках БДУ і Гамбургскага педінстытута, у анталогіі маладой беларускай паэзіі на Украіне. 1970 год - дыпламант беларускага фестывалю творчасці маладых. Аўтар зборнікаў паэзіі «Ясельда», «Каліна зімы». Выдала кнігу выбранай лірыкі «У шуме жытняга святла».

Пісала апавяданні, выступала ў друку з артыкуламі, рэцэнзіямі. Некаторыя творы паэтэсы (у тым ліку незакончаная паэма «Галалёд») былі надрукаваны пасмяротна (Полымя. 1993. №5).

Вершы Я. Янішчыц перакладзены на англійскую, балгарскую, іспанскую, нямецкую, польскую, рускую, украінскую мовы. На словы паэтэсы кампазітары Р. Давыдаў, Ю. Семяняка, М. Юрко і інш. напісалі песні. У апошнія гады жыла адна, выхоўвала сына. Друкавалася ў вядучых літаратурных выданнях не толькі сваёй краіны, а і за яе межамі.

25 лістапада 1988 года трагічна загінула і пахавана на Усходніх могілках у Мінску.

Вярцінскі Анатоль Ільіч

Нарадзіўся 18 лістапада 1931 года ў вёсцы Дзямешкава Лепельскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і. У вёсцы Камень на Лепельшчыне скончыў сярэднюю школу, а ў 1956 годзе - аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта ў Мінску. Працаваў у рэдакцыях раённых газет. У 1962 пераехаў у Мінск, супрацоўнічаў у рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва», быў рэдактарам выдавецтва «Беларусь». Член СП СССР (з 1964). У 1967-1982 - літкансультант, адказны сакратар праўлення СП БССР. У складзе дэлегацыі Беларускай ССР удзельнічаў у 1977 годзе ў рабоце XXXII сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. У 1986-1990 - галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва». Член Беларускага ПЭН-цэнтра (з 1989). З 1990 - народны дэпутат БССР, намеснік старшыні пастаяннай Камісіі па пытаннях галоснасці, сродкаў масавай інфармацыі і правоў чалавека, член Канстытуцыйнай камісіі ВС БССР.

У 1954 годзе апублікаваў першыя вершы. Выйшлі кнігі паэзіі «Песня пра хлеб» (1962), «Тры цішыні» (1966), «Чалавечы знак» (1968), «Выбранае» (1973), «З'яўленне» (1975), «Час першых зорак» (1976), «Ветрана» (1979) «Святло зямное» (1981).

Паасобныя вершы пакладзены на музыку. Па паэме «Колькі лет, колькі зім!» пастаўлены тэлеспектакль (1980). Аўтар зборніка літаратурнай крытыкі і публіцыстыкі «Высокае неба ідэала» (1980) і кнігі публіцыстычных нататак «Нью-Йоркская сірэна» (1987).

Напісаў п'есы для дзяцей «Дзякуй, вялікі дзякуй» (1978, пастаўлена ў 1974), «Скажы сваё імя, салдат» (1977, пастаўлена ў 1975), «Гефест - друг Праметэя» (1983, пастаўлена ў 1984). У 1983 г. выйшаў зборнік п'ес пад назвай «Дзякуй, вялікі дзякуй».

Пераклаў на беларускую мову п'есы Лопэ дэ Вэгі «Раба свайго каханага», М. Себасцьяна «Безыменная зорка», В. Пальчынскайтэ «Спяшаюся за летам», якія пастаўлены ў тэатрах рэспублікі, а таксама асобныя вершы з класічнай і сучаснай рускай, украінскай, літоўскай, латышскай, балгарскай, польскай, венгерскай, кубінскай паэзіі.

За кнігу «Нью-йорская сірэна» атрымаў Дзяржаўную прэмію БССР 1988 года.

Літаратура

беларускі літаратура проза

1. www.gilevich.ru

2. www.vershy.ru

3. www.yaugeniya.ru

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Парабалічная плынь у сучаснай беларускай літаратуры. Пашырэнне прытчавасці ў сучаснай літаратуры. Размежаванне парабалы і прытчы. Талент, паэзія і творчасць Алеся Разанава ў кантэксце сучасных мастацкіх канцэпцый. Сусветная місія беларускай літаратуры.

    реферат [33,4 K], добавлен 23.03.2011

  • Літаратура адзін з асноўных відаў мастацтва, її главні роды і жанры. Сучасная беларуская паэзія: її асноўныя тэндэнцыі развіцця. Мастацкія асаблівасці вершаў А. Хадановіча ў кантэксце існавання сучаснай беларускай паэзіі. Лімерыкі А. Хадановіча.

    курсовая работа [57,8 K], добавлен 21.11.2013

  • Жанрава-стылёвыя асаблівасці беларускай прозы ІІ паловы 60-х – сярэдзіны 80-х гг. Характарыстыка літаратурнага працэсу згаданага перыяду. Тэматычная разнастайнасць твораў разглядаемага перыяду. Лепшыя мастацкія дасягненні сучаснай беларускай літаратуры.

    реферат [22,2 K], добавлен 01.03.2010

  • Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры. Асаблівасці развіцця беларускай літаратуры ў эпоху Асветніцтва. Лепшыя паэтычныя і драматычныя творы другой паловы XVIII ст. Тэматычна бурлескная паэзія эпохі Асветніцтва. Развіццё школьнай драматургіі.

    реферат [36,9 K], добавлен 24.02.2011

  • Ядвігін III (Антон Іванавіч Лявіцкі) — адзін з пачынальнікаў беларускай мастацкай прозы — жыў на пераломе двух стагоддзяў, двух сацыяльных эпох. Рэвалюцыя 1905 г. - пераломная вяха у гісторыі ўсёй беларускай літаратуры і ў жыцці і творчасці Ядвігіна III.

    реферат [39,0 K], добавлен 13.12.2011

  • Паняцце канцэпту ў лінгвістычнай літаратуры з пункту погляду розных навуковых пазіцый. Адзінка шчасце ў лексікаграфічных працах, шчасце з пункту погляду этыкі, філасофіі, псіхалогіі. Вобразна-выяўленчы, патэнцыял канцэпту шчасце ў мове сучаснай паэзіі.

    дипломная работа [100,1 K], добавлен 04.03.2010

  • Неаавангардныя тэндэнцыі ў сучаснай беларускай лiтаратуры. Паэзія Зм. Вішнёва і В. Жыбуля. Апісанне навакольнай рэчаіснасці праз "тэхнізаваную" свядомасць. Спробы літаратараў спалучыць літаратуру з іншымі відамі мастацтва. Пытанне пра постмадэрн.

    реферат [35,6 K], добавлен 06.03.2011

  • Старонкі біяграфіі Яўгеніі Янішчыц. Праблематыка ранніх твораў паэтэси на аснове зборнікаў "Снежныя грамніцы" і "Дзень вечаровы". Тэматыка зборнікаў паэзіі "Ясельда" і "На беразе пляча". Паэтычнае майстэрства Я. Янішчыц і асаблівасці інтымнай лірыкі.

    курсовая работа [48,5 K], добавлен 17.12.2013

  • Літаратурная творчасць Янка Маўр. Напісання прыгодніцкага рамана "Амок", першага ў беларускай літаратуры. Ідэйна-эстэтычнае рэчышча маўраўскай прозы. Эвалюцыя жанру прыгодніцкай аповесці, мастацкая навізна. Пасляваенны перыяд у творчасцs пісьменніка.

    реферат [31,1 K], добавлен 24.02.2011

  • Даследаванне развiцця беларускай паэзіі з 50-х гадоў XX стагоддзя да сучаснага часу. Уплыў постмадэрнізму на змену скіраванасці і афарбоўкі мастацкага мыслення. Асаблівасці раскрыцця тэм кахання, часу і смерці ў вершах сучасных беларускіх аўтараў.

    курсовая работа [26,2 K], добавлен 15.05.2012

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.