Параўнальныя канструкцыі ў зборніку Р. Барадуліна "Трэба дома бываць часцей"

Лексіка-семантычныя комплексы, функцыі метафар. Структура параўнальных канструкцый на узроўнях слова, словазлучэння, сказа. Класіфікацыя эпітэтаў паводле сувязі з паяснёным словам. Іх функцыянальна-стылістычная роля у вершах паэта, спосабы выражэння.

Рубрика Литература
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 12.01.2016
Размер файла 67,9 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

в) прыкметы: А нехта, нявідзімы, слізкімі, як вужакі, халоднымі рукамі схапіў яго за ногі і махануў з печы на мост [14, с. 18]; Буйныя буйныя, як боб [14, с. 37]; Ці так здалося, ці так у галаве прайшло: вызірнуў нехта з цемні з вышчаранымі зубамі, высалапіўшы доўгі і таўсты, як палена, язык і выкаціўшы чырвоныя вочы.. [14, с. 45]; Цёмна ў лесе глухім, як у магіле [14, с. 45]; Бяжыць угрунь, вочы гараць, белы сам, як смерць, у руцэ святы крыж дзяржыць... [14, с. 59]; Што гэта за старац сляпы з белымі, як воўна белая, валасамі і мутны мі невідушчымі вачамі іграе там? хто ён тэты, што пяе аб княжстве саламярэцкім? [14, с. 59]; Чорненькая Ядвіся не была так прыгожа, як большая, Монця, але яе бойкія, вясёлыя чорненькія вочкі, чырвона-смугленькія з ямачкамі шчочкі, дзяціна-капрызны са смяшком склад вуснаў, маладыя, круглыя ручкі, гібкасць і крутасць паланялі салдатаў, не ведаўшых, чым і як ёй дагадзіць [14, с. 60]; I потым ужо цалюткі дзень, да канца бою, стары не мог апамятацца і агоўтацца і зрабіцца такім, як заўсёды, і думаць, як заўсёды [14, с. 61]; Маладуха-нявехна, -- белая-белая, як папера, -- прала на ўслоне кудзелю і маўчала, як нямая ці якая пакутніца [14, с. 61];

г) спосаб дзеяння: -- Нячысцікі завяліся там, ці што? -- злосна смяяўся студэнт і падумаў, што батрак пабіўся з хлапцамі за дзевак і паддурыў старыкоў чартаўнёй, як найлепей [14, с. 18]; …ажно гэта батрак у адной сарочцы, без шапкі, босы, як адурэўшы, крычыць нема… [14, с. 18]; Часам сівыя, мутныя, дымныя болкі разбягаліся ў бакі, згруджываліся па краёх у аграмадныя, чорныя, з бела ватымі прасветамі аблокі, а пасярод, як глуханямы, месік і абліваў алавяным нечым, няясным і пустое поле, і бярозы з павіслым галлём, і воддаль курчавую, з правіднасцямі ў суччы сасну, і дубовы, шчэ белаваты крыж, і яе, нерухомую; падзівіўшыся троху і, як слова, задумаўшыся аб жыцці, ён ізноў хаваўся за невялічкія хмаркі-балачынкі, а яна ўсё хліпала, стагнала, цяжка ўздыхала з адпачынкам у сваёй жалобе і пачы-нала шаптаць [14, с. 41];

д) акалічнасць: Часам сівыя, мутныя, дымныя болкі разбягаліся ў бакі, згруджываліся па краёх у аграмадныя, чорныя, з бела ватымі прасветамі аблокі, а пасярод, як глуханямы, месік і абліваў алавяным нечым, няясным і пустое поле, і бярозы з павіслым галлём, і воддаль курчавую, з правіднасцямі ў суччы сасну, і дубовы, шчэ белаваты крыж, і яе, нерухомую; падзівіўшыся троху і, як слова, задумаўшыся аб жыцці, ён ізноў хаваўся за невялічкія хмаркі-балачынкі, а яна ўсё хліпала, стагнала, цяжка ўздыхала з адпачынкам у сваёй жалобе і пачы-нала шаптаць [14, с. 41]; Здаецца, і есць таксама, а другі і смачней, чымся змалку, а росту няма такога, як раней [14, с. 24]; Дык што ж тады, як тады? [14, с. 47]; А ўжо чорна наўкруг, як і раней, лес шуміць, заблішчэў скора і просвіт поля Залясянскага [14, с. 59];

· быццам:

Ён, быццам хворы, патроху ўзлез на пол, сцягнуў з палацяў падраны жупан, разаслаў яго ля коміну і, мімаволі застагнаўшы, лёг і заціх.. [14, с. 58]; Валента, важны, быццам і не п'яны, з адлігаю ў сэрцы, памагаў музыкам: шырока раскірэчыўшы ногі перад скамарохам, што басаваў, ён двумя пруцікамі з лучыны барабаніў у такт па струнах [14, с. 61]; Дзяўчатам карціла, і яны, быццам няўмысля, дзівіліся на кут ды зараз адварачваліся да хлапцоў [14, с. 61]; Яны, калі ён казаў аб распусце, быццам прыціхлі, пакарыліся, цішэй сталі варушыцца -- адна з падушкаю ў руках ля полу, другая з галлём ля печы [14, с. 62];

· нібы:

Дзед Пятрок, седзячы ў жупане, даплятаў лапаць і сварыўся, а баба Петрачыха касцястымі і худымі, цьмянымі, нібы ад загару, рукамі мяшала ў цэбры мякіну [14, с. 59]; I як ён, прывёзшы іх да брацкай магілы, па загаду санітараў хапаў за ногі, як за дубцы, і кідаў з калёс у яму, нібы дровы [14, с. 63]; Прыгледзеўшыся, убачыла Ядвіся, што за хутарам, куды пайшло рускае войска, па ўсім полі, у лагчынах і па адхону гары пераскаквалі, як вераб'і, адбягалі назад і прысядалі, нібы перапырхвалі, шэрыя са штыкамі і старэцкімі хатылькамі фігуркі [14, с. 63]; А яна распасцірала рукі па магільнаму курганку і ўзноў ляжала доўга і нібы без дыхання [14, с. 64]; Некалькі вольных ад дзяжурства салдатаў, нібы забыўшыся, што вот-вот можа быць пераход, бойка і той свет, чаёўнічалі сабе ля вогнішча, скалілі зубы, хадзі лі дажа купацца ў лужу на ставок ці шчыпалі гарох [14, с. 65].

Такім чынам, у ранніх апавяданнях выяўлены разнастайныя спосабы ўвядзення параўнанняў на ўзроўні слова ў моўную тканіну тэксту: злучнікавыя і бяззлучнікавыя параўнанні. найбольш распаўсюджаны параўнанні са злучнікам як.

2.1.2 Параўнанні на ўзроўні словазлучэння

У ранніх апавяданнях М. Гарэцкага выяўлена значная колькасць параўнанняў на ўзроўні словазлучэння. З дапамогай наступных злучнікаў гэты паэт будуе параўнанні і на ўзроўні словазлучэнняў:

· як:

Можна вылучыць некалькі мадэляў такіх параўнальных словазлучэнняў:

а) “як + якасны прыметнік + назоўнік”:

Пабег, спалохаўся, упудзіўся, як конь малады... [14, с. 47]; Гарматны гул не сціхаў, але далятаў здалёку, як глухі гром, глухімі раскатамі [14, с. 62];

б) “як + прыналежны прыметнік + назоўнік”:

Прыгожая яна, як краска божая, а розум дзявоцкі і сэрца мела дзявоцкае... [14, с. 56];

в) “як + адносны прыметнік + назоўнік”:

Маладая, белая, прыгожая, толькі вочы хавае, а слёзы буйныя, як раса ранняя, па шчаках цякуць [14, с. 56];

г) “як + прыметнік + назоўнік”:

Чорная сцень, як чалавецкая фігура, прабегла па ім раз-другі [14, с. 21];

д) “як + прыназоўнік + назоўнік + назоўнік”: … А бедная, дык чэсная, // Як у садзе вішня [14, с. 21];

е) “як + займеннік + дзеепрыметнік + назоўнік”:

У тую ноч страшна раз'юшыўся злюшчы, сцюдзёны, сярдзіты і безупынны вецер, з дзікім выццём гуляў ён па голых, чорных палях, са скогатам скакаў па зрытым буль боўніку, як той асцервянелы сабака, кідаўся на цямнеючыя бязлістыя аголеныя алешыны, шкумаціў іх з брыдкім смехам сіпеннем і, пераляцеўшы цераз быльнік і са злосці паклычыўшы сувалку па пустым канаплянішчы, ён тонка звінеў і шчаміўся ў самыя маленькія шчэлкі сцен гумна і пуні [14, с. 45];

ж) “як + займеннік + назоўнік”:

I будзе сохнуць, як дрэва тое, Архіп: датуль будзе хварэць-прападаць, пакуль дрэва скрыпець будзе; заваліцца, бахне аб землю яно -- і Архіп памрэ [14, с. 26];

з) “як + займеннік + прыметнік + назоўнік”:

Вот з аднаго хутара выйшла гаспадыня, старая літвінка, зірнула на лог свой, акопамі зрыты і гэтак кінуты, пачула жалобнае мычанне непакормленага ў сумяціцы скоту, абхапіла галаву рукамі і завыла сама, як той бедны сабака [14, с. 62];

і) “як + прыметнік + прыметнік + назоўнік”:

Сядзіць у чорнай, бліскучай калясцы, як звычайны дурны чалавек, з-за шырокай Мінкавай спіны выглядае па баках немаведама што, яго ўгледзела [14, с. 51]; Выбег Васіль на двор, ноч цёмная, ані зорачкі на небе далекім, толькі тучы-хмары чорныя ідуць, як горы вялікія, страшэнныя, як таемная грамада асілкаў-пужалаў... [14, с. 54];

к) “як + прыметнік + назоўнік + прыдатак”:

Выбег Васіль на двор, ноч цёмная, ані зорачкі на небе далекім, толькі тучы-хмары чорныя ідуць, як горы вялікія, страшэнныя, як таемная грамада асілкаў-пужалаў... [14, с. 54];

л) “як + прыназоўнік + назоўнік + прыслоўе”:

На сенакосе з касою гуляну, як у старыну калісь, з дзяўчаткамі знаёмства старыннае ўспомню, -- пацяшаўся студэнт, -- а старыя будуць рады-рады! [14, с. 19];

м) “як + прыметнік + прыметнік + назоўнік”:

Дрэвы, як чорныя, нямыя веліканы, абступілі дарогу з абодвух бакоў і сходзіліся ўперадзе [14, с. 36]; Там жа нешта гудзіць, як далёкі ціхі гром [14, с. 60];

н) “як + разгорнутае словазлучэнне”:

… толькі нашу вёску, як абросшы мохам камень каля шляху, з мясціны не скранеш... [14, с. 17].

Значна менш параўнанняў з іншымі злучнікамі:

- быццам:

Звініць недзе муха, звініць, быццам увосень перад смерцю... [14, с. 16];

- нібы: “Не твар, а гаршчок, будзь ты няладна”, -- пакруціў ён галавою і мімаво лі ўстрахнуўся, нібы скідаючы тое, што наліпала [14, с. 64].

Выяўлены адзінкавыя выпадкі ўвядзення параўнання з дапамогай злучнікаў:

- чымся: Здаецца, і есць таксама, а другі і смачней, чымся змалку, а росту няма такога, як раней [14, с. 24].

Сярод значнай колькасці ўстойлівых выразаў, скарыстаных у апавяданнях М. Гарэцкага, зафіксаваны фразеалагізмы-параўнанні, якія выяўляюць агульнамоўныя здабыткі і аўтарскую адметнасць іх адбору і ўжывання: I так выспаўся, як пяньку прадаўшы, вясёла адгукнуўся Архіп і пачаў адзявацца [14, с. 22]; А потым усё часцей і часцей, і пасыпалася дробна, як гарох аб сцяну: хлоп-лоп лоп! [14, с. 61]; Курыў па полі дожджык і, урэшце, паліў як з вядра [14, с. 61].

Такія параўнанні “характарызуюцца ўстойлівасцю структуры і саставу, цэласнасцю значэння і ўніверсальнасцю словаўжывання.” [11, с. 26].

Такім чынам, у ранніх апавяданнях М. Гарэцкага параўнальныя канструкцыі на ўзроўні словазлучэння ўводзяцца з дапамогай злучнікаў як, нібы, быццам, нібыта, бо, бы. Выкарыстоўвае мастак слова і фразеалагізмы параўнанні. Найбольш прадуктыўным спосабам лічыцца са злучнікам як.

2.1.3 Параўнальныя канструкцыі на ўзроўні сказа

Шырока выкарыстоўвае М. Гарэцкі ў ранніх апавяданнях і даданыя параўнальныя складаназалежныя сказы. Яны паясняюць “змест галоўнага сказа шляхам параўнанняў, заснаваных на якіх-небудзь асацыяцыях” [12, с.351]. У адрозненне ад параўнальных зваротаў даданая параўнальная частка нясе нейкае паведамленне і мае большыя магчымасці ў выражэнні розных адносін. Даданыя параўнальныя ўводзяцца з дапамогай наступных злучнікаў:

· быццам:

Выдумаюць сабе ўсякіх дурацкіх зданнёў дый, быццам дзеці, забаўляюцца [14, с. 17]; Сухое дрэва страшна і балюча скрыпала, быццам выказвала бяду, і гора, і ўсякае ліха [14, с. 25];

· нібы:

Нібы пялёнка нейкая заслала вочы, нібы ўва сне плыло ўсё ў бездонне часу, толькі ні на каліва не пакідала балючае пачуццё чакання канца бою, чакання ночы і нейкая прыглушаная трывога аб сабе і аб жонцы з дочкамі і аб сваіх салдатах [14, с. 61]; Прыгледзеўшыся, убачыла Ядвіся, што за хутарам, куды пайшло рускае войска, па ўсім полі, у лагчынах і па адхону гары пераскаквалі, як вераб'і, адбягалі назад і прысядалі, нібы перапырхвалі, шэрыя са штыкамі і старэцкімі хатылькамі фігуркі [14, с. 63]; Нібы пялёнка нейкая заслала вочы, нібы ўва сне плыло ўсё ў бездонне часу, толькі ні на каліва не пакідала балючае пачуццё чакання канца бою, чакання ночы і нейкая прыглушаная трывога аб сабе і аб жонцы з дочкамі і аб сваіх салдатах [14, с. 68];

· як бы:

Сканаў яго благароддзе, ваша дзіцтва, -- сказаў ён генералу так, як бы хацеў дадаць: “Я не вінават” [14, с. 49].

Такім чынам, параўнальныя канструкцыі на ўзроўні сказа менш прадуктыўны тып. Такія канструкцыі ўводзяцца з дапамогай злучнікаў як, нібы, быццам, што. Найбольш распаўсюджаны злучнік нібы.

2.2 Функцыі параўнальных канструкцый

Параўнальныя канструкцыі таксама з'яўляюцца сродкамі стварэння вобразнасці. Яны належыць да ліку славесных сродкаў вобразнасці. Параўнанне шырока выкарыстоўваецца і ў вуснай, і ў пісьмовай мове, яно выконвае пазнавальную, эстэтычную, ацэначную і арганізацыйную функцыі.

Такім чынам, аналізуючы структуру параўнальных канструкцый гэтага пісьменніка, можна сказаць, што ў сваіх творах аўтар выкарыстоўвае разнастайныя віды і тыпы параўнанняў. Параўнанні ў Максіма Гарэцкага будуюцца на базе знаемых жыццёвых асацыяцый, звязаны з жыццём, побытам герояў. Імі густа насычаны старонкі ранніх апавяданняў.

Пры апісанні прыроды аўтар выкарыстоўвае параўнанні, якія звязаны з жыццем і побытам галоўных герояў:

А ўжо чорна наўкруг, як і раней, лес шуміць, заблішчэў скора і просвіт поля Залясянскага [14, с. 59]; Выбег Васіль на двор, ноч цёмная, ані зорачкі на небе далекім, толькі тучы-хмары чорныя ідуць, як горы вялікія, страшэнныя, як таемная грамада асілкаў-пужалаў... [14, с. 54].

Такім чынам, аўтар збліжае прыроду з чалавекам. Параўнальныя канструкцыі тут выконваюць больш эстэтычную функцыю. Параўнанні, якія ўжыты пры апісанні прыроды, надаюць твору своеасаблівую пяшчотнасць. Кожнае параўнанне дадае асобную рыску ў цэласны малюнак.

Калі гаварыць у цэлым, то параўнанні, ужытыя пры апісанні прыроды, ствараюць настрой замілаванасці, пяшчоты, смутку і захаплення. Яны выконваюць эстэтычную і апісальную функцыі. Жыццё і побыт людзей аўтар параўноўвае са з'явамі прыроды:

“Возьмем уругу ў пана, братцы, -- казалі добрыя гаспадары, -- жывёла на парыні, як на бубачках, як на таку, ходзіць, што яна з'есць там, якую трасцу?” [14, с. 29].

А таксама адны рэаліі жыцця параўноўваюцца з другімі, падобнымі:

Пабег, спалохаўся, упудзіўся, як конь малады... [14, с. 47]; Гарматны гул не сціхаў, але далятаў здалёку, як глухі гром, глухімі раскатамі [14, с. 62]; Прыгожая яна, як краска божая, а розум дзявоцкі і сэрца мела дзявоцкае... [14, с. 56]; Чорная сцень, як чалавецкая фігура, прабегла па ім раз-другі [14, с. 21].

Параўнанні ў ранніх апавяданнях М. Гарэцкага выконваюць важную ролю таксама як сродкі сацыяльнай і псіхалагічнай характарыстыкі герояў, апісання іх характараў, абмалёўкі звычаяў, іх светасузірання ў цэлым. Вось, напрыклад, якімі трапнымі параўнаннямі М. Гарэцкі характарызуе сваіх герояў:

Ён, быццам хворы, патроху ўзлез на пол, сцягнуў з палацяў падраны жупан, разаслаў яго ля коміну і, мімаволі застагнаўшы, лёг і заціх.. [14, с. 58]; Валента, важны, быццам і не п'яны, з адлігаю ў сэрцы, памагаў музыкам: шырока раскірэчыўшы ногі перад скамарохам, што басаваў, ён двумя пруцікамі з лучыны барабаніў у такт па струнах [14, с. 61].

Гэта параўнанне перадае душэўны стан героя:

А за кожную драбніцу брэшуцца, за шкоду няўмысную і незаметную лаюцца, як агалцелыя [14, с. 30]; Як агню, баяўся такіх гутарак Архіп і жыў у бацькоў ціха, смірна, у гаворкі вялікія не лезучы [14, с. 30].

Калі аналізаваць параўнанні, ужытыя пры апісанні псіхалагічнага і эмацыянальнага стану дзеючых асоб ранніх апавяданняў Максіма Гарэцкага, можна сказаць, што яны паўней абмалёўваюць вобраз. Пры апісанні грамадска-палітычных адносін адметныя параўнанні дазваляюць аўтару перадаць становішча таго часу:

Мінуўшчына, як у люстры, праходзіла прад вачамі студэнта ў час Яхімавых апавяданняў аб старыне [14, с. 35]; А на другі дзень, як свет, пацяклі па ўсёй ваколіцы жаночыя слёзы, былі хліпанне і выццё, малітвы і кляцьба [14, с. 41].

Часта выкарыстоўвае М. Гарэцкі параўнанні для апісання знешняга выгляду герояў. Такімі трапнымі параўнаннямі характарызуе асобныя часткі цела чалавека:

- рукі:

А нехта, нявідзімы, слізкімі, як вужакі, халоднымі рукамі схапіў яго за ногі і махануў з печы на мост [14, с. 18]; Дзед Пятрок, седзячы ў жупане, даплятаў лапаць і сварыўся, а баба Петрачыха касцястымі і худымі, цьмянымі, нібы ад загару, рукамі мяшала ў цэбры мякіну [14, с. 59];

- язык:

Ці так здалося, ці так у галаве прайшло: вызірнуў нехта з цемні з вышчаранымі зубамі, высалапіўшы доўгі і таўсты, як палена, язык і выкаціўшы чырвоныя вочы.. [14, с. 45];

- валасы:

Што гэта за старац сляпы з белымі, як воўна белая, валасамі і мутны мі невідушчымі вачамі іграе там? хто ён тэты, што пяе аб княжстве саламярэцкім? [14, с. 59];

- твар:

Чорненькая Ядвіся не была так прыгожа, як большая, Монця, але яе бойкія, вясёлыя чорненькія вочкі, чырвона-смугленькія з ямачкамі шчочкі, дзяціна-капрызны са смяшком склад вуснаў, маладыя, круглыя ручкі, гібкасць і крутасць паланялі салдатаў, не ведаўшых, чым і як ёй дагадзіць [14, с. 60].

Максім Гарэцкі раскрывае і стан чалавека:

Ляжаў, як калода, стары ляснік [14, с. 39]; Бяжыць угрунь, вочы гараць, белы сам, як смерць, у руцэ святы крыж дзяржыць... [14, с. 59]; …ажно гэта батрак у адной сарочцы, без шапкі, босы, як адурэўшы, крычыць нема… [14, с. 18]; Маладуха-нявехна, -- белая-белая, як папера, -- прала на ўслоне кудзелю і маўчала, як нямая ці якая пакутніца [14, с. 61].

Выяўлены ў М. Гарэцкага і параўнанні абстрактных паняццяў з канкрэтнымі рэаліямі: Жыццё, жыццё... як тая мара. К чаму так бог даў, з чаго яно пайшло? [14, с. 46];

Максім Гарэцкі у ранніх апавяданнях:

а) нежывыя рэаліі параўноўвае з жывымі істотамі: А дожджык асенні безупынны аб балонкі барабаніць, як нябожчык, стукаецца і плача мутнымі дробнымі слязьмі [14, с. 47];

б) жывыя істоты параўноўвае з нежывымі: Косы, як вужакі, абхапілі галаву і грудзі, і часам як агонь ад іх пыша [14, с. 47];

Такія параўнанні выконваюць ацэначную функцыю.

Максім Гарэцкі выкарыстоўвае прыём нагнятання, ампліфікацыі, параўнанняў:

Выбег Васіль на двор, ноч цёмная, ані зорачкі на небе далекім, толькі тучы-хмары чорныя ідуць, як горы вялікія, страшэнныя, як таемная грамада асілкаў-пужалаў... [14, с. 54]; Нібы пялёнка нейкая заслала вочы, нібы ўва сне плыло ўсё ў бездонне часу, толькі ні на каліва не пакідала балючае пачуццё чакання канца бою, чакання ночы і нейкая прыглушаная трывога аб сабе і аб жонцы з дочкамі і аб сваіх салдатах [14, с. 61]; “Возьмем уругу ў пана, братцы, -- казалі добрыя гаспадары, -- жывёла на парыні, як на бубачках, як на таку, ходзіць, што яна з'есць там, якую трасцу?” [14, с. 29].

Наогул жа параўнальныя канструкцыі Ї гэта вельмі яркі паэтычны сродак вобразнасці. Максім Гарэцкі карыстаецца ім амаль на кожным радку. Параўнанні ў ранніх апавяданнях Максіма Гарэцкага выконваюць разнастайныя функцыі: эстэтычную, ацэначную, узмацняльную, экспрэсіўную.

Заключэнне

Такім чынам, прааналізаваўшы стылістычныя адметнасці ранніх апавяданняў Максіма Гарэцкага, мы зрабілі наступныя вывады:

1 Значнае месца ў апавяданнях займаюць тропы. Тропы з'яўляюцца вызначальным сродкам вобразнага адлюстравання і пазнання свету, асноўным шляхам узбагачэння паэтычнага тэксту новымі семантычнымі адценнямі.

2 У творах М. Гарэцкага выяўлены ўсе віды эпітэтаў: агульнамоўныя, індывідуальна-аўтарскія і сталыя. Пісьменнік як сапраўдны мастак слова стварае вялікую колькасць індывідуальна-аўтарскіх эпітэтаў. Пэўныя ўласцівасці па сваёй сутнасці не належаць асобным прадметам, яны вынікаюць з унутраняга ці знешняга падабенства. Пісьменнік у сваіх апавяданнях выкарыстоўвае менавіта эпітэты, якія ў навуковай літаратуры яшчэ называюць суб'ектыўнымі. Гэта найчасцей аўтарскае незвычайнае бачанне, індывідуальнае асэнсаванне навакольнай рэчаіснасці, якія прыцягваюць увагу чытача. Індывідуальна-аўтарскія эпітэты ў празаічнай мове М. Гарэцкага характарызуюць асобу, абстрактныя паняцці, розныя прадметы, з'явы прыроды, знешні выгляд ці часткі цела чалавека. Трэба адзначыць, што пісьменнік здольны ператвараць агульнамоўныя эпітэты ў індывідуальна - аўтарскія, што надае яе творам непаўторную прыгажосць. Не такой шматлікай у прозе М. Гарэцкага з'яўляецца група народна-паэтычных эпітэтаў. Сталых эпітэтаў у апавяданнях няшмат. Яны выражаны прыметнікамі поўнай формы, а таксама прыдаткамі, выражаннымі назоўнікамі. Трэба адзначыць, што калі на пачатку сваёй творчай дзейнасці пісьменнік вельмі часта звяртаўся да фальклору, то з часам мова Гарэцкага шліфавалася, набірала моц. Пісьменнік па-майстэрску стварае ўласныя эпітэты, нават на выснове сталых і агульнамоўных. М. Гарэцкі часцей карыстаецца эпітэтамі Ї якаснымі прыметнікамі. Яны характарызуюць канкрэтныя прадметы, абстрактныя паняцці, часткі цела чалавека ці жывёлы, прыроду ці яе з'явы, часавыя адрэзкі, стан чалавека, асобу і амаль заўсёды з'яўляюцца метафарызаванымі. Адносныя прыметнікі, якімі выражаны эпітэты ў апавяданнях пісьменніцы, не характарызуюць такую колькасць з'яў, іх магчымасці абмежаваныя. Такія эпітэты характарызуюць абстрактныя паняцці, канкрэтныя прадметы, прыроду ці яе з'явы, адрэзкі часу, часткі цела чалавека ці жывёлы. Трэба таксама адзначыць, што М. Гарэцкі вельмі ўдала карыстаецца эпітэтамі, выражанымі дзеепрыметнікамі ці дзеепрыметнымі зваротамі. Такія эпітэты з'яўляюцца ў пераважнай большасці індывідуальна-аўтарскімі, што сведчыць аб майстэрстве пісьменніка.

Розныя паводле спосабу выражэння і структуры эпітэты ў празаічных творах М. Гарэцкага характарызуць прадмет, чалавека, жыццёвую з'яву, па-мастацку акрэсліваюць і вылучаюць істотную рысу прыметы якога-небудзь прадмета, з'явы, ацэньваюць гэты прадмет ці з'яву, выклікаюць пэўныя эмацыйныя адносіны да іх. Якасны прыметнік у залежнасці ад стылістычных і сэнсавых асаблівасцяў кантэксту можа выражаць самыя разнастайныя адценні. Прыметнік-эпітэт можа стаяць адносна паяснёнага слова у прэпазіцыі, постпазіцыі, а таксама прэпазіцыі і постпазіцыі адначасова. Калі фармуецца сказ з прамым парадкам слоў, то якасны прыметнік, як правіла, стаіць перад назоўнікам, да якога дапасуецца. Такі эпітэт характарызуе прымету прадмета без яе актуалізацыі. Звычайна на пачатку фразы знаходзіцца найбольш важны член сказа. Калі азначэнне стаіць у прэпазіцыі да паяснёнага назоўніка, эпітэт нясе дадатковую сэнсавую нагрузку. У такім выпадку размяшчэнне прыметніка нагадвае гутарковую мову. Часта у сказах, дзе эпітэт знаходзіцца ў прэпазіцыі адносна назоўніка, Гарэцкі для дасягнення выразнасці вобраза карыстаецца прыёмам парнага ўжывання прыметнікаў (не толькі якасных), калі адзін эпітэт мае прадметнае, канкрэтнае значэнне, а другі надае выразнасць, пэўную эмацыйную афарбоўку і з'яўляецца ўвасабленнем. Выкарыстоўваюцца эпітэты ў постпазіцыі, каб забяспечыць кантэкст эмацыйнымі эпізодамі, якія вобразна адлюстроўвалі б з'явы, падзеі, прадметы. Пісьменнік часта метафарызуе эпітэты-прыметнікі, якія знаходзяцца ў постпазіцыі да паяснёнага назоўніка, што ў значнай ступені залежьщь ад кантэксту. Мастак слова выкарыстоўваў прыём градацыі Ї далучаў да аднаго назоўніка некалькі эпітэтаў, каб узмацніць мастацкае бачанне. Прычым падбіраюцца эпітэты сінанімічныя або розныя паводле значэння, але звязаныя агульнай прыметай, што дае падставы разглядаць іх як кантэкстуальныя сінонімы. Узаемазвязанасць эпітэтаў паміж сабой, калі кожны наступны ўдакладняе, характарызуе дадатковыя адценні папярэдняга, у выніку дае станоўчы стылістычны эфект. Выкарыстоўвае Гарэцкі адначасова эпітэты ў прэпазіцыі і постпазіцыі адносна паяснёнага слова.

У спалучэннях назоўніка з прыметнікам у ранніх апавяданнях М. Гарэцкага найменні псіхаэмацыянальнага стану ідэнтыфікуюцца ў свядомасці чалавека з пэўнымі прадметамі, якія маюць колер, смак, слых, адчуваюцца на фізічнае ўспрыманнне.

Эпітэты ў прозе М. Гарэцкага, выконваючы разнастайныя функцыі, узмацняюць выразнасць, вобразнасць мовы твораў, надаюць ім мастацкую, празаічную яркасць, дапамагаюць ўбачыць аўтарскае разуменне рэчаіснасці.

3 Імпліцытнае значэнне параўнальных канструкцый у творчасці М. Гарэцкага фарміруецца ў межах агульнамоўнай практыкі, аднак носіць не толькі традыцыйны, але і наватарскі характар. Вялікія выяўленчыя магчымасці набываюць ў ранніх апавяданнях М. Гарэцкага параўнальныя канструкцыі. 3 дапамогай іх дасягаецца трапная характарыстыка прадметаў, з'яў рэчаіснасці, ствараюцца яркія і запамінальныя вобразы. Самым распаўсюджаным спосабам рэалізацыі параўнальных канструкцый у апавяданнях з'яўляецца вобразны параўнальны зварот, які ўводзіцца ў тэкст з дапамогай злучнікаў як, нібы, быццам, бы, нібыта. Параўнанні розныя па структуры (на ўзроўні слова, словазлучэння і сказа), па сваіх функцыях, па мэце ўжывання. Найбольш распаўсюджаны параўнанні на ўзроўні слова. Найбольш прадуктыўным тыпам з'яўляецца ўвядзенне параўнанняў з дапамогай злучніка як (на ўзроўні слова і словазлучэння) і што (на узроўні сказа). Яны -- неад'емная частка ранніх твораў М. Гарэцкага. Розныя паводле структуры тыпы параўнальных канструкцый закліканы ў паэта ствараць вобразы, выклікаць нечаканыя асацыяцыі, нетыповае ўяўленне. Паводле семантыкі параўнанні адлюстроўваюць жыццё чалавека, а таму з'яўляюцца люстрам яго светаўспрымання, светабачання, заснаванага на канкрэтна-рэчавых асацыяцыях.

Такім чынам, прааналізаваныя сродкі экспрэсіўнасці і вобразнасці ў ранніх апавяданнях М. Гарэцкага сведчаць аб яго майстэрстве, вопыце, кругаглядзе.

Спіс выкарыстанай літаратуры

1 Виноградов В.В. Стилистика, теория поэтической речи, поэтика / В.В. Виноградов. Ї Мн. : Издательство Ан СССР, 1963. Ї 357 с.

2 Мейлах Б. Ещё о «содружестве наук» в изучении творчества / Б. Мейлах. // Вопросы литературы. Ї 1965. Ї №7. Ї С. 137-155.

3 Злобін Л.І., Марозава Я.Н. Метафарызаваныя спалучэнні са значэннем псіхаэмацыянальнага стану / Л.І. Злобін [і іншыя]. // Веснік Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Ї 1996. Ї №1(10). Ї С. 58-61.

4 Ляшчынская В.А. Слова ў паэзіі Янкі Купалы В.А. Ляшчынская. Ї Мн. : Беларуская навука, 2004. Ї 271 с.

5 Жирмунский В.М. Тэория литературы. Поэтика. Стилистика / В.М. Жирмунский. Ї Л. : Наука, 1977. Ї 407 с.

6 Шакул Л.М. Нарысы гісторыі беларускай літаратурнай мовы / Л.М. Шакун. Ї Мн. : Дзяржаўнае вучэбнае педагагічнае выдавецтва Міністэрства асветы БССР, 1960. Ї 223 с.

7 Рагуля А. Пафас станаўлення / А. Рагуля. -- Мн. : Мастацкая літаратура, 1991. -- 287 с.

8 Винокур Г.О. Об изучении литературного произведения / Г. О. Винокур. // О языке художественной литературы. Ї М. : Высшая школа, 1991. Ї С. 32-63.

9 Скрыган Я. Выбраныя творы: У 2-х т.т. -- Т.2 / Я. Скрыган. -- Мн. : Мастацкая літаратура, 1975. -- 589 с.

10 Бугаёў, Дз. Максім Гарэцкі / Дз. Бугаёў. -- Мн. : Беларуская навука, 2003. -- 239 с.

11 Гаўрош Н.В. Вобразнае азначэнне ў мастацкіх тэкстах / Н.В. Гаўрош. - Мн. : Вышэйшая школа, 1974. - 160 с.

12 Веселовский А.М. Историческая поэтика / А. Веселовский. Ї Мн. : Высшая школа, 1989. Ї 406 с.

13 Гаўрош Н. Мова! Ты свецішся словам кожным: Эпітэт - азначэнне вобразнае / Н. Гаўрош. // Роднае слова. - 1997. - №7. - С.32-44.

14 Гарэцкі М. Творы /Апавяданні. Аповесці/ / М. Гарэцкі. Ї Мн. : Мастацкая літаратура, 1995. Ї 446 с.

15 Томашевский Б.В. Стилистика / Б.В. Томашевский. - Л. : Изд-во Лен. Ун-та, 1921. - 114 с.

16 Шуба П. Сучасная беларуская мова: Марфалогія / П. Шуба. - Мн. : Вышэйшая школа, 1972. -- 179 с.

17 Іўчанкаў В.А. Тыпы параўнання ў творах У. Караткевіча і іх структура / В.А. Іўчанкаў. // Беларуская лінгвістыка. -- Мн., 1987. -- Вып. 32. - С. 77-79.

18 Янкоўскі Ф. Беларускія народныя параўнанні / Ф. Янкоўскі. -- Мн. : Навука і тэхніка, 1973. - 297 с.

19 Цікоцкі М.Я. Стылістыка беларускай мовы / М. Я. Цікоцкі. -- Мн. : Вышэйшая школа, 1995. - 375 с.

20 Беларуская граматыка: У 2-х ч. -- Ч. 2. -- Мн. : Навука і тэхніка, 1986. -- 576 с.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Іван Мележ як майстар раману ў беларускай прозе. Тэарэтычны аспект даследвання з’явы сінаніміі, месца і роля у мове мастацкага твора. Тыпы сінонімаў паводле семантычнай і стылістычнай характарыстыкі: семантычныя, стылістычныя, семантыка-стылістычныя.

    курсовая работа [59,4 K], добавлен 08.04.2013

  • Выкарыстанне ў паэзіі М. Багдановіча індывідуальна аўтарскіх, народна-паэтычных эпітэтаў, а таксама эпітэтаў-прыдаткаў. Вызначанне найбольш выкарыстоўваемых каляровых эпітэтаў ў вершах паэта, а таксама колерав, якія аўтар ужывае ў адзінкавых выпадках.

    курсовая работа [35,8 K], добавлен 27.10.2013

  • Традыцыі і матывы народнай творчасці. Вобраз маці, хаты, дрэва, вады ў Рыгора Барадуліна. Наватарскія здабыткі ў мастацкім увасабленні задумы. Літаратурная спадчына Рыгора Барадуліна з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі.

    курсовая работа [39,0 K], добавлен 16.12.2013

  • Жыццёвы шлях беларускага паэта Рыгора Барадуліна. Тэматыка і праблематыка творчасці, мастацкая вобразнасць. Уклад Р. Барадуліна ў развіццё дзіцячай паэзіі. Матывы ў творчасці: элементы паганскай міфалогіі, біблейска-хрысціянскія і фальклорныя матывы.

    курсовая работа [83,5 K], добавлен 10.11.2014

  • Творчы шлях П. Панчанкі. Асаблівасць прымянення вобразна-выяўленчых сродкаў мастацкай выразнасці ў творах паэта. Метафара у паэтычнай мове. Эпітэт як адзін з самых распаўсюджаных вобразна-выяўленчых сродкаў. Параўнанне ў кантэксце паэтычных радкоў аўтара.

    курсовая работа [35,4 K], добавлен 16.10.2013

  • Даследавання феномена экспрэсіі, з’явы экспрэсіўнасці моўных адзінак. Аналіз сродкаў стварэння экспрэсіўнасці паэтычных твораў Л. Дранько-Майсюка на розных узроўнях мовы. Лексічныя, лексіка-семантычныя, сінтаксічныя сродкі стварэння экспрэсіўнасці тэксту.

    дипломная работа [112,1 K], добавлен 24.04.2013

  • Аналіз жыццёвага і творчага шляху Рыгора Барадуліна - народнага паэта Беларусі. Сацыяльны і лірычны аспект яго творчасці. Выкарыстанне мастацкіх сродкаў у яго паэзіі. Тэматыка, асноўныя вобразы і матывы яго творчасці. Сакрэт яго паэтычнага майстэрства.

    реферат [31,9 K], добавлен 18.12.2013

  • Моўныя сродкі выяўленчай выразнасці ў зборніку А. Грачанікава "Грыбная пара". Параўнанне як сродак стварэння вобразнасці. Функцыі параўнанняў у сістэме моўна – выразных сродкаў вершаванай мовы. Аналіз выкарыстання параўнанняў у моўнай сістэме аўтара.

    курсовая работа [38,1 K], добавлен 01.01.2014

  • Творчасць Якуба Коласа як класіка беларускай літаратуры. Разумення самой беларускай літаратуры як з’явы сусветнай культуры. Фанетычныя, лексіка-семантычныя, фразеалагічныя, словаўтваральныя сродкі выражэння суб’ектыўнай ацэнкі ў прозе Якуба Коласа.

    дипломная работа [96,7 K], добавлен 17.06.2012

  • Семантычныя, семантыка-стылістычныя, кантэкстуальныя сінонімы. Часцінамоўная прыналежнасць сінонімаў у паэтычнай мове Гілевіча. Антанімы, рознакаранёвыя лексемы. Дыялектная лексіка як крыніцай узбагачэння агульнаўжывальнай лексікі беларускай мовы.

    курсовая работа [24,9 K], добавлен 19.11.2013

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.