Зміцер Хведаравіч Жылуновіч
Цішка Гартны як песняр працы і змагання, першы пралетарскі паэт Беларусі, аўтар першага закончанага беларускага рамана. Кароткі нарыс жыцця , этапы асобаснага і творчага станаўлення дадзенага аўтара. Аналіз самых вядомых твораў і зборнікаў Цішки Гартны.
Рубрика | Литература |
Вид | курсовая работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 20.03.2013 |
Размер файла | 47,3 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Размещено на http://www.allbest.ru/
Зміцер Хведаравіч Жылуновіч
Цішка Гартны (Зміцер Хведаравіч Жылуновіч) (1887-1937) увайшоў у літаратуру «песняром працы і змагання», «першым пралетарскім паэтам Беларусі», як яго называлі - аўтарам першага закончанага беларускага рамана. Як мастак ён склаўся на перакрыжаванні дзвюх гістарычных эпох. Складанасць гэтага моманту адбілася ў яго літаратурнай дзейнасці, паўплывала на характар яго творчых пошукаў. Плённа працуючы амаль ва ўсіх літаратурных жанрах, пісьменнік пакінуў значную спадчыну. Не ўсё створанае ім вы-трымала выпрабаванне часам, тым не менш услед за Янкам Купа-лам і Якубам Коласам Цішка Гартны заняў сталае месца ў гісторыі беларускай літаратуры.
Цішка Гартны (Зміцер Хведаравіч Жылуновіч) нарадзіўся 4 лістапада 1887 г. у мястэчку Капыль у сям'і бедных сялян-чорнарабочых. «У нас не было ні каня, ні каровы, ні поля, каб рабіць», - пісаў Ц. Гартны ў аўтабіяграфіі. Яго бацькі ў розныя поры года працавалі то на падзёншчыне, то на здзельшчыне. На адзінаццатым годзе жыцця Зм. Жылуновіч пайшоў у пастухі-найміты, пасабляючы грашыма сваім бацькам. Першапачатковую адукацыю атрымаў дома («бацька сам навучыў мяне чытаць «поверху») (Там жа.), потым была вучоба ў «дарэктараў», хатніх настаўнікаў. Летам хлапчук пасвіў жывёлу, а зімой вучыўся. «За гэтыя зі-мы, - успамінаў Зм. Жылуновіч, - прайшоў усе царкоўна-славянскія кніжкі, якія толькі былі ў бацькі». Грамата давалася лёгка. У 1902 г. Зм. Жылуновіч паступіў у двухкласнае Капыльскае народнае вучылішча, якое закончыў у 1905 г. У лютым 1906 г. па-ступіў на працу ў гарбарную майстэрню ў родным мястэчку.
Зм. Жылуновіч рана далучыўся да рэвалюцыйнай дзейнасці. «У Капылі - спагадным для рэвалюцыйнай прапаганды кутку, - пісаў у сваім дзённіку Ц. Гартны, - ужо з 80-х гадоў луналі вялікія ідэі вызвалення». Зм. Жылуновіч захапіўся «работніцкім рухам». Упершыню трапіўшы ў 1904 г. на мітынг сацыял-дэмакратаў, ён на доўгі час звязаў лёс з Капыльскай сацыял-дэмакратычнай арганізацыяй, стаў адным з найбольш дзейсных яе сяброў. Гэта паслужыла галоўнай перашкодай пры паступленні ў 1906 г. у Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю, куды Зм. Жылу-новіча не прынялі з-за адсутнасці даведкі пра добранадзейнасць. У 1909-1912 гг. у пошуках працы ён аб'ездзіў многія гарады Бе-ларусі, Украіны, Літвы і Латвіі.
У 1910 г. пры актыўным садзейнічанні Зм. Жылуновіча ў Ка-пылі быў створаны літаратурна-грамадскі гурток «Самаадукацыя і развіццё», які наладзіў выпуск рукапіснага часопіса «Заря» на рускай мове. У другой палове 1910 г. часопіс спыніў сваю дзей-насць. У 1911 г. выпуск рукапіснага часопіса быў адноўлены, але ўжо пад назвай «Голос ннза» і з дадаткам на беларускай мове «Вольная думка».
У 1912 г. Зм Жылуновіч працаваў гарбаром у г. Вількамір Ко-венскай губерні, вёў прапагандысцкую работу. У 1913 г. пераехаў у Пецярбург. Тут ён становіцца карэспандэнтам бальшавіцкай га-зеты «Правда». Пяць месяцаў працаваў на заводзе «Вулкан», затым тры месяцы быў беспрацоўным. У хуткім часе ўладкаваўся на працу ў выдавецтва «Новый человек». У 1915 г. быў мабілізаваны ў войска, але праз месяц адпушчаны. У 1916 г. працаваў у Беларускім бежанскім камітэце, вьвдаваў газету «Дзянніца». У сака-віку 1917 г. бежанскі камітэт беларусаў паслаў Зм. Жылуновіча сваім дэпутатам у Петраградскі Савет рабочых і салдацкіх дэпута-таў. Увесь перыяд з лютага да кастрычніка ён быў блізкім бальша-віцкай партыі, наведваў яе мітынгі, чытаў партыйную літаратуру.
Перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі прынесла шмат перамен. У лютым 1918 г. Ц. Гартнага прызначаюць сакратаром Беларускага камісарыята пры ўрадзе РСФСР. 3 сакавіка гэтага ж года ён рэдактар першай беларускай савецкай газеты «Дзянніца». Пасля абвяшчэння Беларусі савецкай рэспублікай 1 студзеня 1919 г. Ц. Гартны - Старшыня Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялян-скага ўрада. Пазней у розныя гады быў рэдактарам газеты «Савецкая Беларусь» і часопіса «Полымя», дырэктарам Дзяржаў-нага выдавецтва Беларусі, намеснікам міністра асветы БССР. Працаваў у Інстытуце беларускай культуры. 3 1929 г. з'яўляўся правадзейным членам Акадэміі навук Беларусі.
Першыя вершы на беларускай мове Зм. Жылуновіч напісаў у 1904 г. «Цяга да літаратурнай працы адзначылася ва мне яшчэ на школьнай лаўцы, - пісаў ён ва ўспамінах. - Да першых жа спроб пісання мяне заінтрыгавалі тэмы народных павер'яў і забабонаў». Вялікае ўздзеянне на маладога аўтара аказала паэзія М. Някрасава, творамі якога ён зачытваўся з дзяцінства. Аднак напісанне вершаў на рускай мове не задавальняла Зм. Жылуновіча. Усё больш прываблівала стыхія роднай мовы. У 1905 г. у рукі Зм. Жылуновіча трапілі нелегальныя брашуры і лістоўкі на беларускай мове. «Яснасць сэнсу дзякуючы даступнасці і зразумеласці мовы вельмі кранула мяне» - успамінаў ён. У 1908 г. адбылося знаёмства з першай штотыднёвай беларускай газетай. «Прачытаўшы «Нашу Ніву» ад назвы да подпісу рэдактара, я быў у захапленні, - пісаў Ц. Гартны. - Мяне дзівіў не яе змест, не цікавасць раскладзенага ў ёй матэрыялу, а, галоўным чынам, даступнасць яе, яе блізкасць «духу» вакольнага беларускага жыцця, нарэшце, самы факт друкавання яе на беларускай мове. Апошняе было для мяне ад-крыццём. Да гэтага часу я не мог сабе ўявіць, каб тая мова, на якой гутарылі мае бацькі, сяляне, але якой не відаць было ў кніжках, у школе, у абыходзе крыху бывалых людзей, каб на гэтай мове можна было друкаваць газету…». Прачытаныя ў ёй вершы абудзілі цягу пісаць па-беларуску.
У студзені 1908 г. у «Нашай Ніве» быў надрукаваны першы верш Ц. Гартнага «Бяздольны», прысвечаны Я. Купалу. У 1910 г. з'явіўся верш «Не хіліся, дуб зялёны», прысвечаны Я. Коласу. Творчасць выдатных беларускіх паэтаў аказала моцны ўплыў на Ц. Гартнага: «Хацелася паглядзець, пагутарыць, пачуць думкі кож-нага з іх пра тое, што іх заставіла пісаць па-беларуску і як яны глядзяць на падняты імі лозунг адраджэння Беларусі. Сацыяльны бок найболей мяне інтрыгаваў, хоць я адчуваў выразна, што ідэя нацыянальнага вызвалення сваёй краіны залягла ў маім нутры до-сыць грунтоўна», - прызнаваўся пісьменнік.
Першы паэтычны зборнік Ц. Гартнага «Песні» выйшаў у 1913 г. у Пецярбурзе. Ён складаўся з трох раздзелаў: «Песні працы», «Песні кахання» і «Жальбы і жаданні». Адметнасцю зборніка з'яўлялася тое, што Ц. Гартны выступіў як «пралетарскі паэт». Упершыню ў беларускай літаратуры побач з вобразам селяніна з'явіўся вобраз рабочага.
Цэнтральнае месца ў зборніку занялі «Песні гарбара». У вер-шах гэтага цыкла адлюстраваны невыносна цяжкія ўмовы працы рабочых у капіталістычным грамадстве. Разам з тым паэт паказвае, як рабочы пачынае ўсведамляць сваю годнасць і сілу, як абуджа-ецца ў ім сацыяльная актыўнасць, гатоўнасць рэвалюцыйным шляхам змяніць сацыяльныя абставіны, у якіх яму даводзіцца працаваць і жыць.
Зборнік «Песні» вызначаецца народным поглядам паэта на працу, якую ён лічыў не толькі асновай матэрыяльнага існавання, але і першай умовай духоўнага жыцця. У вершах «Красуй, збожжа!», «Песні жняі», «Касьба», напісаных у рэчышчы нацыянальйай традыцыі, Ц. Гартны паэтызуе сялянскую працу. Лейтматывам цыкла «Песень працы» з'яўляецца думка паэта аб тым, што людзі працы (сяляне і рабочыя) - творцы жыцця, стваральнікі ўсяго каштоўнага на зямлі:
Праца увесь свет ускарміла,
Праца нам шчасце дала.
(«Касьба»)
Высока ацаніў «Песні» Я. Купала. Ён пісаў: «Цішка не «майструе вершаў», а пяе, пяе ўсёй сваёй набалелай душой, усім сваім сэрцам, гарачым, кіпучым. Нойдзеце тут і галубіныя песні кахан-ня, і сумныя жальбы, і смелыя жаданні, і ва ўсім чуваць песняра праўдзівага, вынасіўшага кожнае слова ў сваіх набалелых грудзях».
У паэме «Паэт, маці і муза» (1915) Ц. Гартны вызначыў сваё паэтычнае крэда, назваў сваю музу «музай змагання», пад-крэсліўшы тым самым сілу паэзіі, яе непарыўную сувязь з жыццём і барацьбой народа.
Паэтычны зборнік Ц. Гартнага, які выйшаў у Берліне ў 1922 г., меў назву «Песні працы і змагання». Ён тэматычна працягваў ма-тывы першага зборніка «Песні» (раздзел «Песні працы»).
Змест двух другіх раздзелаў «Чырвоны золак» і «Змаганне» складаюць вершы, у якіх паэт вітае заваёвы рэвалюцыі («Работ-ніцкая і сялянская рэвалюцыя»), («Гадавіна 25 кастрычніка»), пагражае яе ворагам («Далакопам рэвалюцыі»), пяе гімны яе абаронцам («Чырвонаармейцы»), аплаквае яе ахвяры («Сцешся»), заклікае да стваральнай працы («К працы»). У вершы «Замацуйма!» Ц. Гартны пісаў:
Вось цяпер, калі вораг разбіт -
Не спачынку чакаць мы павінны:
Кожны мусіцьме гартам быць зліт
Дзеля працы руплівай, няўпыннай.
Зборнік «Урачыстасць» (1925) успрымаецца як лагічны працяг дзвюх папярэдніх паэтычных кніг Ц. Гартнага. Па трапным вы-значэнні М. Піятуховіча, «зборнік «Урачыстасць» становіць сабою яскравы вобраз бадзёрага светаадчування песняра, які бачыць усюды рух, дынаміку барацьбы і адначасна ўзаемную сувязь рэчаў. Прасякнуты такімі бадзёрымі настроямі, Ц. Гартны адгукаецца на ўсё пекнае і прыгожае: і рэ'валюцыя, і прырода, і ўсё жыццё ў цэлым стаіць у сваім святочным убранні». Даследчык заўважае не толькі тэматычнае пашырэнне лірыкі паэта, але і пэўныя дасяг-ненні ў галіне «фармальна-мастацкай»: «Цішка Гартны з'яўляецца тут зусім у новай постаці музычнага песняра, які трапным злучэн-нем асанансаў і алітэрацыяй можа ўтварыць сапраўдныя гукавыя мелодыі». Асабліва адчувальна гэта музыкальнасць у лірычных вершах «Мая душа», «Я жыць хачу», «Я жыву», «Сімфонія», «Белым матылёчкам».
Белым матылёчкам,
Лёгкім ды вяртлявым,
Па зялёных травах,
У руцяных лісточках,
Ясным днём і ночкай
Я б хацеў лятаці,
Я б хацеў лятаці.
I калі асобныя вершы цыкла «Урачыстасць рэвалюцыі» не па-збаўлены плакатнасці і схематызму, то ў вершах, аб'яднаных у цык-ле «Урачыстасць жыцця», Ц. Гартны раскрываецца як тонкі лірык з багатым светаўспрыманнем, здольнасцю адчуваць прыгажосць навакольнага свету. Цікава нагадаць у сувязі з гэтым, што, высту-паючы ў ролі літаратурнага крытыка, Ц. Гартны будзе адмаўляць «эстэтычную» сутнасць паэзіі, выступаць супраць «чыстага мастац-тва». У артыкуле «Этапы развіцця беларускае літаратуры», на-прыклад, разглядаючы творчасць М. Багдановіча, ён палічыць вя-лікай заганай ўхіл паэта ад «грамадскіх напеваў», яго захапленне «лёгкімі матывамі аб лесавікох ды русалках, аб гаедых жывёлах, Іпто плывуць па небу». Але гэта будзе крыху пазней. Пакуль жа сам Ц. Гартны ў захапленні ад «зачараванага царства прыроды», населенага чарадзеямі, лесунамі, духамі, німфамі, ведзьмамі, ва-дзянікамі. Аб іх згадвае паэт у вершы «Каля бору сонца ходзіць» (1924), знаходзячы для гэтага яркія рамантычныя фарбы:
Каля бору сонца ходзіць
На высокіх ценкіх дыбах,
Чарадою цені водзіць
Па кустох - густых сядзібах -
Даўгакосых,
Таўстаносых,
Цемнатварых
Лесуноў.
3-пад кустоў,
3-пад тайных сховаў
Вабам, зовам
На палянкі,
Нагулянкі
Насустрэчу светлай ночы
Духаў скрытных зазывае,
I ў сляпыя цемні-вочы
Сітам промень рассявае.
Вузкіх шляхаў выгіб ломкі
Машастовай рунню ўбраны,
I шнуруюць скокам ёмкім
Німфы-ведзьмы, феі-панны…
Гартны выступаў і ў жанры сатырычнага верша, байкі, фелье-тона. У гэтай сферы яго літаратурная дзейнасць, паводле вызна-чэння М. Гарэцкага, было багата «аўтарскай арыгінальнасці і творчай жывасці».
Пад псеўданімам «Авадзён» у перыядычным друку з'явіліся вершы Ц. Гартнага «Пан, якіх многа», «Папоўскія гадкі», «Сымон-пан», «Бог памагае» і інш. Такім чынам, у паэтыч-най творчасці Ц. Гартнага знайшлі ўвасабленне самыя розныя ма-тывы і тэмы.
Ях ідэолаг пралетарыяту, бальшавік, Гартны-пісьменнік цесна знітаваны са сваімі палітычнымі поглядамі. Яго творчасці ўласцівы класавы падыход да падзей і з'яў рэчаіснасці, але адначасова ў ёй выразна акрэслена і гуманістычная тэндэнцыя. Кірунак гэтай тэн-дэнцыі быў вызначаны яшчэ ў нашаніўскі перыяд, калі пісьменнік знаходзіўся пад жыватворным уплывам паэзіі Я. Купа-лы і Я. Коласа, разам з якімі, паводле слоў Л. Клейнбарта, Ц. Гартны паднімаў на свае плечы «цяжкі цяжар «беларускага адраджанізму».
Як празаік Ц. Гартны спрабаваў свае сілы ў розных формах эпічнага жанру: пісаў нататкі, нарысы, абразкі, апавяданні, апо-весці, раліан «Сокі цаліны». Яго апавяданні аб'яднаны ў зборнікі «Трэскі на хвалях» (1923) і «Прысады» (1927).
У творах, прысвечаных адлюстраванню дарэвалюцыйнай рэчаіснасці, празаік паказвае абумоўленасць учынкаў сваіх герояў сацыяльна-эканамічнымі абставінамі, жорсткую залежнасць ад іх. Каб пракарміць сям'ю, рабочы Анупрэй («Штрэйкбрэхер») насу-перак свайму сумленню, рабочай годнасці парушае працоўную салідарнасць, становіцца штрэйкбрэхерам, бо не можа дапусціць, каб яго дзеці галадалі. Цяжкае матэрыяльнае становішча вясковай жанчыны Палуты («Лайдак») прыглушае ў ёй святое мацярынскае пачуццё жалю і спагады да свайго сына, які, не вытрымаўшы маральных і фізічных здзекаў, што чыніў над ім пан, у якога ён служыў, вярнуўся дахаты. Грабар Антось («Велікодная каробка») дзеля сваіх дзяцей, праз ваганні і пакуты сумлення, становіцца злодзеем. Не можа ён растлумачыць сыну і дачцэ, што гаспадар не выплаціў яму грошай, а таму на святы яны застануцца без па-дарункаў. Маладая жанчына Аўдоцця («Распусніца») - маці траіх дзяцей. Пакінутая мужам, яна без сродкаў для існавання вымуша-на прадаваць сябе.
Рэвалюцыя, грамадзянская вайна, выпрабаванні і пакуты лю-дзей у час акупацыі - такія тэмы знаходзяць асвятленне ў боль-шасці апавяданняў зборніка «Трэскі на хвалях». Хісткае стано-вішча чалавека ў грамадстве пад час грозных сацыяльных катак-лізмаў адпавядае сімвалічнай назве кнігі. Пісьменнік спрабуе асэнсаваць драматычныя з'явы рэчаіснасці, выяўляе заклапоча-насць лёсам сваіх герояў. У апавяданнях «Дойдзем, сынок» (1920), «На руінах» (1923) праўдзіва паказаны жудасныя рэаліі разбурэння, тыя маральныя і фізічныя пакуты, якія давялося перажыць людзям у час грамадзянскай вайны і акупацыі Беларусі белапалякамі. Нягледзячы на выпрабаванні, героі гартнаўскіх апа-вяданняў захавалі ў сабе лепшыя чалавечыя якасці, вялікую прагу да жыцця і стваральнай працы.
Гераіня апавядання «Дойдзем, сынок» вымушана разам з сы-нам пакінуць мястэчка, якое вось-вось зоймуць польскія легіёны. Дома заставацца небяспечна, бо яе муж ваюе на фронце з паля-камі. Спыніўшыся, каб перадыхнуць, жанчына, гледзячы на спе-лае жыта, з болем у сэрцы думае: «Колькі хлеба! Які ўраджай у гэтым годзе! Нівы і нівы - бясконца! Спакойнае, стомленае ад цяжару, жыта міла ўсміхаецца тваім вачам. А там ужо, глядзі, і жніво пачалося… Жнуць і пяюць… А вечарам пойдуць дахаты, шчаслівыя, задаволеныя ўраджаем… А я? Што я буду ў гэты год жаць?».
Яшчэ зусім нядаўна апавяданні «Спатканне» (1920), «Чырвона-армеец Панкел Ліпа» (1920), «Больш за ўсіх» (1923) і некаторыя іншыя ў сэнсе вытлумачэння іх ідэйнага зместу не выклікалі асаб-лівых сумненняў. Класавы падыход да з'яў рэчаіснасці, які панаваў у фамадстве і адбіўся ў літаратуры, рабіў звыклай схему, у якую ўкладваліся не толькі мастацкія творы, але і іх ацэнка крытыкай і літаратуразнаўствам.
Шмат супярэчлівых думак выклікае вобраз галоўнай гераіні апавядання «Спатканне». Дачка заможных сялян Агапа кахае ка-мандзіра Чырвонай Арміі, бальшавіка Костуся Акрайца. Бацькі супраць, каб іх дачка звязала лёс з гэтым чалавекам. Дзяўчына ж ўсёй душою рвецца да каханага, нават хоча паехаць на фронт, стаць «чырвонаю сястрою», каб толькі быць побач са сваім абраннікам. На гэтым пабудаваны сюжэт апавядання. Можна зразумець захопленасць дзяўчыны Костусем, якога яе багатае ўяўленне малюе такім чынам: «Вось Костусь на кані, у элегант-ным, з іголачкі, гарнітуры, з буйною звяздою на левым баку грудзей, з рэвальверам. Ен вядзе цэлы полк чырвонаармейцаў. Чутна музыка, якая грае «Інтэрнацыянал»…». Бянтэжыць іншае. Дзяўчына захоплена думкай аб тым, што яе Костусю ўсе падпарадкоўваюцца, а што яшчэ будзе, калі ён стане начальнікам гарнізона! Ёй і самой хочацца з вінтоўкай і кулямётам разам з Костусем «біцца супроціў паганых шляхтаў ды паноў». «Эх, змяць бы іх усіх, - думае Агапа. - Костуська, удар на гэту сволач і раздаві шляхту у шпэлах». Паўстае пытанне: чаму Агапа не адчувае горычы, сумнення, што яе каханы забівае (і не толькі легіянераў)? У гэтай вясковай дзяўчыне прыглушана спрадвечнае жаданне, уласцівае жанчыне любой нацыянальнасці, веравызнання, сацыяльнага паходжання, спыніць кровапраліцце, якое нясе з сабой вайна. Страчаны жаноцкасць і міласэрнасць. Вядома, нянавісць дзяўчыны да акупантаў сацыяльна апраўдана, але чаму варожасць і ваяўнічасць у адносінах да сапраўдных ворагаў ператвараецца ў варожасць амаль да ўсіх людзей?! Хутчэй за ўсё гэта падцягванне персанажа да пэўнага стэрэатыпу - вобраз ваяўнічай дзяўчыны-патрыёткі, знаёмы па маладнякоўскай прыгодніцкай аповесці.
Чырвонаармеец з апавядання «Панкел Ліпа» вытрымаў многа выпрабаванняў. Ён восьмы год знаходзіцца на фронце, пяць разоў быў паранены і ўвесь гэты час не бачыў ні жонкі, ні дзяцей. Чарговы раз вярнуўшыся пасля шпіталя ў сваю часць, герой перажывае душэўную скруху, бо, паводле яго слоў, «чалавек не сталь - не можа трываць бясконца». Панкелу здаецца, што калі б толькі ён даведаўся, дзе яго сям'я, угледзеў жонку, дзяцей, то «больш нічога не трэба», тады б ён зноў «гадзіўся на справу». Але вярнуўшыся са шпіталя, перад чарговай адпраўкай на фронт ён каторы раз чуе ад сваіх камандзіраў пра «святую павіннасць кож-нага з чырвонаармейцаў забыць ўсё, што злучана з прыватным жыццём», пра самаахвярнасць у імя рэвалюцыі.
Другі галоўны персанаж апавядання Проў знаходзіцца ў Чырвонай Арміі з мэтай агітацыі чырвонаармейцаў перайсці змагацца ў стан казацтва. Адчуўшы настрой Панкела Ліпы, ён распальвае ў яго свядомасці незадавальненне сваім становішчам, уладай балыпавікоў. На супрацьстаянні гэтых герояў і пабудавана апавяданне.
Ц. Гартны псіхалагічна тонка і дакладна перадае ўнутраную барацьбу, што адбываецца ў душы Панкела. 3 аднаго боку, герою агідна сама думка аб здрадніцтве, ён разумее, што гэта «брыдка, непачэсна» і нічым такі ўчынак не апраўдаць. Разам з тым Панкел ловіць сябе на тым, што на першым плане ў яго «неадчэпная дум-ка - думка аб доме, аб родных, і толькі за ёю ўкрадкаю, нічога супольнага не маючы, ганялася балючая непрыемная другая дум-ка - ужо аб фронце».
Цаной вялікіх намаганняў Панкел Ліпа пераадольвае часовую «слабасць», адганяе ад сябе думкі пра асабістае. Пачуццё абавязку бярэ верх. Прынятае рашэнне адвергнуць прапанову Прова вяртае Панкелу душэўную раўнавагу. Як відаць, дзеянні героя ў дадзеным выпадку складваюцца па знаёмай схеме і здаюцца псіхалагічна аб-легчанымі.
Больш важка і глыбока праблема асабістага і грамадскага паўстае ў тых мясцінах твора, дзе пісьменнік разважае пра каш-тоўнасць чалавечага жыцця. У вусны антыпода Панкела Ліпы Прова пісьменнік укладвае словы, напоўненыя глыбокім гума-ністычным сэнсам: «На свеце даражэй усяго чалавечае жыццё, яго самотнасць… Разумееш, чалавек - гэта святая рэч, і, як святую рэч, яго трэба шанаваць у імя таго жыцця, якое яму дадзена, у імя шчасця гэтага жыцця… Хто ж цябе пашануе, калі не ты сам? Хто аб табе паклапоціцца, калі не ты сам? Бачыш - з цябе зрабілі бескаштоўную рэч, якую шпурляюць усюды, як трэску… Трэска падае ў ваду - тані, трэска падае на агонь - гары… I ты згарыш загадзя, як трэска, калі не вырвешся з цэпкіх рук, што хапіліся за тваю самоту… А сям'я? А родныя? Жыць з імі разам, стрэўшыся пасля доўгай разлукі… Жыць вольна і незалежна, ахоўваючы сябе ад па-сягненняў на тваё шчасце і волю… Вось, як цяпер. Ласне ты жы-веш? I ласне, наогул, ты - та? Вядома, што - не. Ты - ня-вольнік казармы, ты - раб, ты - астрожнік. Табою распарадкуец-ца чужая воля». I гэтыя словы знаходзяць водгук у ду-шы Панкела. «А, бач, многа шчырай праўды ў словах Прова, - мінула ў галаве Панкела, - сапраўды ж, калі я пачну ўжо жыць па-чалавечаму? Калі я вырвуся з гэтых балючых ланцугоў ваен-шчыны? Калі я пачую сябе вольным?».
Па аўтарскай задуме, Проў, які гаворыць такія гуманныя сло-вы, скіраваныя да разгубленага Панкела, аказваецца ў рэшце рэшт жорсткім забойцам. ЁН не пашкадаваў Панкела, не дараваў яму тое, што ён зрабіў свой выбар. Але словы, укладзеныя ў вусны ад-моўнага героя, напоўнены балючай суровай праўдай. У завірусе падзей, якія прыйшлі на змену рэвалюцыі, часам забываліся тыя высокія ідэалы, у імя якіх яна здзяйснялася. Крывавы вір грамадзянскай вайны ўцягнуў у сябе вялікую колькасць людзей, падзяліў іх на два варожыя лагеры. Адарваныя ад мірнага жыцця, героі апавяданняў Ц. Гартнага чуюць толькі словы пра самаах-вярнасць, пра неабходнасць адмаўлення ад прыватнага жыцця. А прыватнае жыццё - гэта дом, сям'я, родныя мясціны, праца - усё тое, без чаго чалавек толькі напалову чалавек, непаўнацэнная істота, што з цягам часу ператвараецца ў робата, які пад-парадкоўваецца чужой волі і аўтаматычна выконвае любыя загады, не асэнсоўваючы іх, бо пазбаўлены думак і пачуццяў, сумненняў, а значыць, у канчатковым выніку і сумлення.
У апавяданні «Чырвонаармеец Панкел Ліпа» знайша адбітак трывога пісьменніка, які асэнсаваў драматычныя падзеі тагачаснай рэчаіснасці. Гіне чырвонаармеец Панкел Ліпа. Ніхто, акрамя Прова, так і не даведаўся пра тыя душэўныя пакуты, што разрывалі яго сэрца, і пра тое, як ён, у імя рэвалюцыйнага абавяз-ку, пераадолеў свае памкненні, мары, звязаныя з «прыватным жыццём». Ніхто не ацаніў яго грамадзянскі подзвіг ці ахвяру. Чу-жая воля, аб якой гаварыў Проў, доўгіх восем гадоў трымала яго ў «ланцугах ваеншчыны», так і не спраўдзіўшы яго жаданне пачаць жыць па-чалавечы.
Герой апавядання «Больш за ўсіх» Платон Гічка вярнуўся да мірнай працы, але праблема грамадскага і асабістага паўстае ў яго жыцці па-ранейшаму востра. Вернасць рэвалюцыйным ідэалам існуе не толькі ў свядомасці Платона, але і ў кожным яго ўчынку. Пачуццё грамадскага бярэ верх над усімі іншымі пачуццямі героя. Усё, што не звязана з рэвалюцыяй, тое, безумоўна, ніжэй яе па значнасці, - лічыць Платон Гічка. Можна сказаць, што ён ах-вяруе асабістымі інтарэсамі ў імя грамадскіх. Аб гэтым сведчаць факты яго біяграфіі. «Дзеля рэвалюцыі ён ахвяраваў пачуццём ка-хання, пакінуўшы без адказу просьбу каханай дзяўчыны не вы-язджаць на падпольную працу пры немцах. Дзеля ідэі рэвалюцыі ён забываў бацькоў, не ведаючы, як і што яны жывуць, як іх ста-новішча пад палякамі».
Патрабавальны да людзей Платон Гічка бездакорна і аддана выконвае свае абавязкі, не робячы ніякай скідкі ні сабе, ні сваім родным. Ён адпраўляе ў абоз старога бацьку, пераканаўшы яго, што інакш нельга: «Вы не паедзеце, другія не паедуць, дык як жа тады быць? Пакінуць войска без абозу?. Няможна. Гэта значыць праз тыдзень пачуць іх крык і тугу, праз тыдзень папасці пад іх прыгон. Трэба ехаць, тата! Едзьце - ні слова… Хай не паказваюць на нас палыдам».
Жьіццёвая пазіцыя Платона выклікае незадаволенасць маці, якая ніяк не можа зразумець, чаму яе сыну «трэба больш, як усім», чаму сваю пасаду ён не можа выкарыстаць, каб мець ней-кую палёгку для сябе і сваёй сям'і. Болыпасць аднавяскоўцаў здзіўляюцца паводзінамі Платона, ім цяжка зразумець яго самаах-вярнасць і прынцыповасць, паверыць у шчырасць яго ўчынкаў.
Упэўненасць Платона ў тым, што рэвалюцыянер не павінен мець «жаднае спагады», упершыню пахіснулася тады, калі ён павінен быў пакінуць дома хворую маці і паехаць на працу ў павятовы горад. Пісьменнік прасочваае ўнутраную барацьбу, якая адбываецца ў свядомасці героя паміж асабістым і грамадскім. «Я і сам не ведаю, што рабіць… Не паехаць - здрадзіш рэвалюцыі, нарушыш дысцыпліну і… бачыш, як думаюць другія. А паехаць - можаш мацеру пахаваць». Платон просіць людзей прыгледзець за маці і едзе, але гэта каштуе яму вялікіх ду-шэўных пакут. Заглушыўшы свой боль, ён даводзіць Тамашу: «Рэвалюцыя не павінна цярпець ад таго, што ў мяне баліць што або ў сям'і якое няшчасце; мы мусім адцавацца ёй да апошняй маж-лівасці». Калі Платон вяртаецца дамоў, там яго чакае вест-ка пра смерць бацькі (ён памёр у дарозе ад тыфу) і горкі папрок маці: «Нашто табе болыы за ўсіх». У фінале апавядання пісьменнік пакідае свайго героя ў поўнай разгубленасці. «Цяжкая жаласць раптам спаралізавала ўсе яго сілы». Пісьменнік сумнява-ецца ў правільнасці паводзін чалавека, які ахвяруе ў імя справы бацькам, ігааруючы агульначалавечыя нормы маралі. Раскрываючы свет думак і пачуццяў героя ў складаны для яго момант, пра-заік дае магчымасць адчуць і зразумець, што за прынцыповасцю і бескампраміснасцю героя стаяць боль, пакуты, немагчымасць паступіцца абавязкам нават у адносінах да самых блізкіх людзей - бацькоў. А гэта даецца чалавеку нялёгка, каштуе вялікіх душэўных намаганняў. I не заўсёды бывае патрэбным, апраўданым.
Здавалася б, нішто не можа пахіснуць у свядомасці Платона Гічкі тое, што звязана ў яго з разуменнем рэвалюцыйнага абавяз-ку. Пісьменнік паказвае, як нараджаецца ў душы героя сумненне пасля яго сутыкнення з прадстаўніком улады, што прыехаў з горада. Той, не пажадаўшы зразумець, чаму Платон адмаўляецца ехаць у другі горад, па сутнасці, паставіў пад сумненне яго сум-леннасць, рэвалюцыйную адданасць справе. Платон упершыню задумваецца над тым, што патрабаванні, якія прад'яўляюцца чала-веку, павінны суадносіцца з яго магчымасцямі. Ці апраўдана зараз, - думае ён, - няхай і ў складаны, небяспечны, але ўсё ж мірны час жорсткасць у адносінах да людзей, і без таго самаах-вярна адданых справе?
У цэнтры ўвагі пісьменніка - беражлівыя адносіны да чалаве-ка. Платрн Гічка патрабавальны перш за ўсё да сябе, але свой максімалізм ён не пераносіць слепа на іншых. Як прадстаўнік ула-ды, ён, перш чым ускласці на кагосьці з аднавяскоўцаў пэўныя абавязкі, імкнецца зразумець іх патрэбы, клопаты, быць справяд-лівым у адносінах да іх. Платон адмаўляе метад прымусу, загаду. Яго зброя - перакананне, просьба, асабісты прыклад сумленных адносін да справы.
Такая лінія паводзін героя верагодная і псіхалагічна матывава-ная. Яна бярэ свой пачатак у рэвалюцыйным мінулым героя, з'яўляецца лагічным яго працягаі^. У той жа час вобраз Платона Гічкі нясе ў сабе пэўную супярэчнасць: адстойваючы гуманныя адносіны да людзей, герой, па сутнасці, бесчалавечна ставіцца да свайго бацькі. Маральная пазіцыя героя, яго розум, сумненні па-цвярджаюць аўтарскую думку пра тое, што любы прадстаўнік ула-ды павінен быць чалавекам маральным, гуманным. Інакш яго дзейнасць, скіраваная насуперак інтарэсам людзей, становіцца бессэнсоўнай і нават шкоднай.
Як адзначыў Дз. Бугаёў, «у савецкай літаратуры, і чым далей, тым болып, з рэвалюцыянерамі ўвогуле было нялёгка. Яны аба-вязкова меліся быць станоўчымі героямі эпохі, хаця ў рэальным жыцці на бездакорную станоўчасць нярэдка ніяк не цягнулі. У звы-чайных чытачоў не маглі выклікаць захаплення нават зусім бес-карыслівыя і самаахвярныя фанатыкі ад марксізму, якія, выкон-ваючы жорсткія партыйныя ўстаноўкі, павінны былі парываць з агульначалавечымі маральнымі нормамі.
Але пісьменнікам, якія падпарадкоўвалі сябе партыйнаму дык-тату новай улады, гэтую жорсткасць трэба было не толькі прымаць, але паэтызаваць…».
Пісьменнікі імкнуліся асвятляць падзеі сучаснасці, выконваць «сацыяльны заказ» у той час як не былі падрыхтаваны да гэтага, паколькі не да канца ўсведамлялі сутнасць усяго таго, што адбы-валася на іх вачах.
У зборніку «Прысады» адлюстраваны пераважна падзеі мірнага жыцця, народжаныя новай рэчаіснасцю: выхаванне ў людзей творчых адносін да працы, беражлівага стаўлення да дзяржаўнай маёмасці, фарміравання актыўнай жыццёвай пазіцыі («Свае блінцы»), раскрыццё багатага духоўнага свету будаўнікоў новага жыцця («Прысады»), паказ складаных узаемаадносін у сям'і («Дыягааз»), самаахвярнасці кахання («Ядзя-Жучок»). Героямі апавяданняў з'яўляюцца чырвонаармейцы, сяляне, адказныя работнікі савецкай улады, сельскія актывісты, працаўнікі народнай асветы.
У цэнтры апавядання «Свае блінцы» (1926) былы чырвона-армеец Вінцусь Шавель, які ў мірных абставінах адстойвае інтарэсы сялян. Усе яго намаганні скіраваны на тое, каб адрамантаваць стары млын, наладзіць там танны памол. Герой лічыць гэта надзвычай важным, бо «хлеб - бліжэйшая справа». Сарамлівы па натуры, Вінцусь тым не менш настойлівы ў імкненні рэалізаваць сваю задуму. Пісьменнік паказвае свайго героя ў роздуме, выяўляе яго багаты ўнуграны свет, гарачае жа-данне быць карысным людзям, тым, з якімі некалі абараняў заваё-вы рэвалюцыі і якія марылі пасля вайны пажыць па-чалавечы. Вінцусь адчувае асабістую адказнасць у распачатай ім працы: «Кожны павінен дасканала ведаць, павінен настойна дбаць аб тэй справе, на якую ён пастаўлены. Калі ўручаная справа патрабуе таго ці іншага вырашэння, то ці павінен яе кіраўнік маўчаць? Гэта значыла б, што кіраўнік не адпавядае свайму назначэнню…».
Апавяданне «Свае блінцы» вызначаецца нетрадыцыйным па-дыходам да праблемы «чалавек і калектыў». Ц. Гартны парушае агульнапрынятае ўяўленне адносна таго, што калектыў у адро-зненне ад асобнага чалавека, які можа памыляцца, заўсёды прадвызначае правільную лінію ў вырашэнні важных пытанняў. Вінцусь Шавель перакананы ў сваёй праўдзе. Ён ведае патрэбы сялян. «Трэба прыслухоўвацца да іх голасу-то голас зямлі», - гаворыць герой. Вінцусь, адстойваючы сваю пазіцыю, па сутнасці, паўстае супраць дэмагогіі начальства, якое абстрактна разважае аб светлай будучыні, не звяртаючы ўвагі на канкрэтныя праблемы людзей; ён ідзе супраць калектыву партыйнай ячэйкі, абураецца яе маўчаннем. «Што сабе таварышы думаюць! - злосна выказаў ён сам сабе, забываючы пра партыйную этыку, калек-тыўную думку і таварыскія пачуцці». Вінцусь Шавель да-сягае пастаўленай мэты. У рэшце рэшт яго падтрымліваюць прадстаўнікі акруговай улады, убачыўшы ў ім разумнага чалавека, руплівага гаспадара, які да справы адносіцца творча, з натхненнем. «Савецкая ўлада, па-моему, - гэта жывая творчасць, не-сціханая чыннасць. Ад малога да вялікага і ад вялікага да малога яна ўсё-ўсенькае павінна перабудаваць, падстроіць… I дух бу-даўніцтва павінен прасякнуць усё насельніцтва нашае рэспублікі, бо няма харошага, калі яно нерухомае, нежывое…», - ус-хвалявана гаворыць Вінцусь. Апавяданне «Свае блінцы» давала ўзор новых адносін да працы. Раскрывала тыя недахопы, якія перашкаджалі аднаўляць разбураную гаспадарку, паляпшаць да-брабыт людзей.
Найбольш значным творам Ц. Гартнага з'яўляецца раман «Сокі цаліны», над якім пісьменнік працаваў з 1914 па 1929 г. Твор складаецца з чатырох частак (квадраў): «Бацькава воля», «На перагібе», «Крыжовыя дарогі», «Чырвоныя зарніцы». Па сутна-сці - гэта першы закончаны беларускі раман. Пісьменнік паставіў перад сабой мэту стварыць вобраз станоўчага героя свайго часу.
У беларускай літаратуры праблема новага героя - актыўнай у духоўных і грамадскіх адносін асобы - непазбежна была звязана з асваеннем тэмы рабочага класа. Менавіта ў рабочым-рэвалюцыянеры пісьменнікі перш за ўсё бачылі новага героя часу.
Ц. Гартны выявіў сябе наватарам, калі ўзяўся за напісанне рамана, прысвечанага рабочаму класу. Зварот пісьменніка да жанру рамана адпавядаў унутранай патрэбе развіцця беларускай літаратуры, якая яшчэ ў дарэвалюцыйны час шукала подступы да эпічнага асэнсавання нацыянальнай рэчаіснасці. Ствараючы во-браз рабочага-рэвалюцыянера Рыгора Нязвычнага, Ц. Гартны ў нейкай ступені апераджаў час, пракладваў дарогу новаму сацы-яльна-псіхалагічнаму тыпу. Задума пісьменніка з улікам таго, што ён прадстаўляў літаратуру, якая не мела традыцый эпічнай прозы і паказу рабочага-рэвалюцыянера, была глабальнай. У «Соках ца-ліны> прасочваецца Ішіях мастацкага асэнсавання чалавека рэвалюцыі пісьменнікам-наватарам. Аўтар узняў надзвычай важ-ныя грамадска-палітычныя, сацыяльна-бытавыя, маральна-этычныя праблемы тагачаснага жыцця, прасачыў працэс фарміравання рэвалюцыйнай свядомасці ў рабочым і сялянскім асяроддзі, калі «багатая сокамі цаліна агромнай краіны расціла маладыя пасынкі».
Агульнапрызнана, што найболыд удалай у мастацкіх адносінах з'яўляецца першая частка рамана «Бацькава воля», пабудаваная на сацыяльна-побытавым матэрыяле. У ёй аўтар намаляваў аб'ектыў-ную панараму жыцця мястэчка Сілцы, раскрыў сацыяльную ды-ферэнцыяцыю яе жыхароў, паказаў іх норавы, звычаі, побыт, вы-явіў псіхалагічнае майстэрства ў стварэнні яркіх запамінальных характараў, апаэтызаваў сялянскую працу, даў цудоўныя пейзаж-ныя замалёўкі. Адчуваецца, што аўтар пісаў аб тым, што добра ве-даў і любіў, акрамя таго, ён абапіраўся на традыцыі нацыянальнай прозы ў адлюстраванні вясковага жыцця. У такім жа рэчышчы на-пісаны лепшыя старонкі другой часткі твора «На перагібе» (аб гэ-тым сведчаць сцэны касавіцы, жніва, каларытныя малюнкі ўладзін і вяселля Зосі Прыдатнай і Васіля Берага), хоць тут ужо пісьмен-нік аддае перавагу паказу горада, рабочага асяроддзя - сферы ма-ла асвоенай тагачаснай беларускай прозай. У «Бацькавай волі» Ц. Гартны асэнсоўвае маральна-этычныя праблемы, у прыватнасці ўзаемаадносіны бацькоў і дзяцей у сувязі з новымі грамадска-палітычнымі абставінамі, што ўплывалі на традыцыйныя, шмат у чым састарэлыя погляды на шлюб, дзе «бацькава воля» да-мінавала над воляй дзяцей, пазбаўляючы іх права на ўласны выбар спадарожніка жыцця.
У «Соках цаліны» адбіўся супярэчлівы погляд пісьменніка на ролю сялянства і пралетарыяту ў грамадскім працэсе. Дз. Бугаёў адзначыў, што Ц. Гартны падзяляў такую «догму марксісцкай ідэалогіі, як недаацэнка сялянства, - сцверджанні пра яго не-паўнацэннасць у параўнанні з рабочымі». Аб гэтым сведчаць вы-казванні Рыгора Нязвычнага і іншых герояў твора. Разам з тым, як ужо адзначалася вышэй, у ім прысутнічае паэтызацыя сялянскай працы, паказваецца любоў селяніна да зямлі, яго моцнае жаданне быць на ёй гаспадаром (лейтматыў большасці твораў беларускай літаратуры таго перыяду). Асабліва яскрава раскрываецца гэта ў вобразе Сёмкі, сябра Рыгора Нязвычнага, які, нягледзячы на вя-лікую павагу да Рыгора, захапленне яго разумовымі і арганізатар-скімі здольнасцямі, адхіляе яго прапанову ехаць у горад, бо бачыць сваё прызначэнне ў працы на зямлі. «Ды ўжо радзіліся для працы: каму пры зямлі, з сахою, каму з молатам пры кавадле. А каму - гатовае», - гаворыць Сёмка, Стары Хведар з цеплы-нёй і гордасцю называе сына «хлебаробам». Ен глыбока перака-наны ў тым, што яго месца не ў горадзе, а тут, на зямлі.
Цэнтральнае месца ў рамане займае вобраз Рыгора Нязвычна-га. Новы герой у асобе рабочага-рэвалюцыянера бачыўся Гартнаму (як, дарэчы, і многім іншым пісьменнікам у 20-я гады) як з'ява выключная, неардынарная (адсюль пэўная зададзенасць вобраза, яго ідэалізацыя). Такі герой, на думку пісьменніка, павінен быў выявіць сябе перш за ўсё ў дзеянні, таму ў творы назіраецца па-вышаная ўвага да знешняга дзеяння і пэўнае занядбанне псіхала-гічнай матывіроўкі гэтага дзеяння. Задума стварыць мужны характар героя актыўнага рэвалюцыйнага дзеяння, безумоўна, прадугледжвала паказ эвалюцыі героя, таму сюжэт твора ахоплівае значны адрэзак часу, насычаны важнымі гістарычнымі падзеямі, на фоне якіх і ў сувязі з якімі адбываецца станаўленне галоўнага героя. Пісьменнік імкнецца да эпічнасці ў абмалёўцы героя. Паводле аўтарскай задумы, рабочы-рэвалюцыянер як пераўтвараль-ная сіла гісторыі павінен быць паказаны ў шматлікіх сувязях са светам, у суаднесенасці з гістарычнымі і маральнымі праблемамі свайго часу. У рамане «Сокі цаліны» ўпершыню ў беларускай літаратуры вобраз рабочага-рэвалюцыянера «даваўся з бытавой, маральнай, духоўнай і палітычнай біяграфіяй».
У «Бацькавай волі» - першай частцы рамана - накрэсліўся шматпланавы паказ Рыгора Нязвычнага ў розных жыццёвых выяўленнях. Тут прасочваюцца лінія сацыяльнага паходжання героя, вытокі яго рэвалюцыйнай свядомасці. Нязвычны паказаны як клапатлівы сын, пяшчотны закаханы, аўтарытэтны сябар сілцоўскай моладзі.
У «Бацькавай волі» ёсць эпізоды, дзе вобраз Рыгора Нязвыч-нага паўстае ў гарманічнай зладжанасці яго думак, пачуццяў і дзе-янняў. Знаёмыя краявіды абуджаюць у Рыгора ўспаміны пра дзя-цінства. Праз плынь думак пісьменнік перадае псіхалагічны стан героя, раскрываючы яго «знутры», што надае вобразу Нязвычнага індывідуальную непаўторнасць, робіць яго па-чалавечы зразуме-лым. «Сапло прыемнай свежасцю. У Рыгора васкрослі ўспаміны дзіцячых гадоў, тае пары, калі ён з другімі хлопцамі-таварышамі, малыя і распусныя яшчэ, кралі бручку з гародаў, зрывалі мак і шчаўе… Так бывала летам, калі ўсё спела. А вясною, чуць паказ-валася цяпло, пачынаў раставаць снег, часцей выблісквала сонца, Рыгор з хэўраю сваіх таварышаў кожную нядзелю бегалі ў хвойнік і шукалі ў ім голых мясцін зямлі; дзе знаходзілі - разуваліся і сту-палі босымі нагамі».
Рыгор адчувае сапраўдную асалоду, узяўшы ў рукі касу, прайшоўшы за гоіугам. Яго хвалюе знаёмая з дзяцінства стыхія сялянскай працы, радуе вока выгляд жыта. Хораша і паэтычна перадае пісьменнік пачуцці героя ў такія моманты. «Рыгора абудзіў рэдкі бразг металу; ён прыслухаўся - кляпалі касу. Знаё-мы, прыемны напеў прыпарнае працы. Касьба? У полі пачынала красаваць жыта - Рыгор любаваўся перакатамі хваль, над якімі, як пырскі, шарым туманам паднімаўся красоўны пылок. На шырокім галу сточаных каласамі ніў бегалі палкія ўзрокі маладога рабочага».
Паказ героя ў родным асяроддзі раскрывае Нязвычнага як на-туру багатую, шматгранную. Тут вобраз Нязвычнага найболып гарманічны. У бытавой сферы, звязанай перш за ўсё з паказам мястэчка Сілцы, Гартнаму ўдалося паказаць героя псіхалагічна болып дакладна, чым выявіць, раскрыць унутраны свет заводскага чалавека. Сцэны наведвання Нязвычным родных мясцін, якія раскрываюць псіхалогію героя, - лепшыя ў рамане. Тут выявіліся моцныя бакі таленту Гартнага.
Разам з тым ёсць у «Бацькавай волі» мясціны, дзе паводзіны героя, яго выказванні супярэчаць самой логіцы развіцця характару. Напрыклад, пісьменнік спачатку перадае пачуццё радасці, якое перажывае герой, вярнуўшыся ў родныя мясціны пасля двух гадоў разлукі, а потым «прымушае» героя думаць і адчуваць нешта су-працьлеглае (усё ў Сілцах у параўнанні з Рыгай здаецца яму не цікавым, не вартым увагі), што ў канчатковым выніку, калі не цалкам адмаўляе папярэдне перададзеныя пачуцці героя (бо цяжка паверыць у тое, што месца, дзе нарадзіўся і вырас герой для яго толькі кладка «для пераходу з аднаго берага на другі», то прымушае задумацца, у якім выпадку герой шчыры. Часткова гэтыя супярэчнасці вытлумачваюцца тым, што «Бацькава воля» мае дзве рэдакцыі (першая напісана ў 1914-1916 гг., другая - у канцы 20 - пачатку 30-х гадоў), істотная розніца паміж якімі за-ключаецца ў трактоўцы вобраза галоўнага героя. У шыррка вядо-май сучаснаму чытачу другой рэдакцыі «Бацькавай волі» многае засталося ад першапачатковай аўтарскай задумы, таму вобраз Рыгора Нязвычнага іншы раз нібы «дваіцца», супярэчыць сам са-бе. Справа ў тым, Іпто вобраз Нязвычнага ў першай рэдакцыі быў створаны ў адпаведнасці з той канцэпцыяй чалавека, якая знайш-ла ўвасабленне ў нешматлікіх творах аб рабочым класе ў дака-стрычніцкай прозе, дзе рабочы паўставаў у вобразе героя-пакутніка, чалавека з вельмі нізкім «сацыяльным статусам». Харакгэрным у гэтым сэнсе з'яўляецца апавяданне Я. Коласа «У горадзе» (1909). Як адзначыў А. Матрунёнак, у сярэдзіне 20-х гадоў такая канцэпцыя рабочага не адпавядала духу новай эпохі. Гэтым, відаць, і была выклікана перапрацоўка першай часткі рамана, хоць, як паказаў час, якраз тое, ад чаго імкнуўся пісьменнік «ачысціць» вобраз Рыгора Нязвычнага (ад тых пачуц-цяў, думак, паводзін, што выяўлялі ў ім звычайнага сялянскага хлопца і, на думку пісьменніка, нейкім чынам зніжалі рэвалю-цыйную сутнасць героя), было найболып плённым і каштоўным у мастацкім паказе чалавека. Першапачатковая задума прадугле-джвала павольнае, абумоўленае абставінамі і часам, фарміраванне былрга местачкоўца ў свядомага рэвалюцыянера (у такім напрамку развіваўся вобраз Нязвычнага ў першай рэдакцыі). У другой рэдакцыі Гартны фарсіруе рост свайго героя, які павінны быў паступова сфарміравацца на працягу часу, ахопленага раманам.
Задача Гартнага - стварыць вобраз новага чалавека - усклад-нялася тым, што яму прыходзілася даследаваць новы пласт жыцця. Для паказу горада, рабочага асяроддзя патрэбен быў арсенал но-вых мастацкіх сродкаў (у 2-4-й частках твора герой дзейнічае ў абставінах, якія вельмі адрозніваюцца ад тьіх, што адлюстраваны ў «Бацькавай волі»). Як адзначыў В. Жураўлёў, «задумай вымагала ся на шырокім фоне грамадскіх і гістарычных падзей паказаць ду-хоўны і палітычны рост рабочага - фігурУ Ў беларускай літаратуры па сутнасці новую. Традыцыйная сістэма выяўленчых сродкаў і традыцыйнасць самой мастацкай формы, што болыы ці менш маглі адпавядаць матэрыялу сялянскай тэматыкі ў першай кнізе «Сокаў цаліны», у далейшым патрабавала сур'ёзных змен, бо круты паварот рабіла аўтарская задума. Пісьменнік адчуваў гэта і прыкладаў пэўныя намаганні на аднаўленне мастацкай палітры жанравай і сюжэтна-кампазіцыйнай структуры».
У «Соках цаліны» ўпершыню ў беларускай літаратуры шырока прадстаўлена жыццё горада, рабочае асяроддзе (тут Гартны дасяг-нуў пэўных поспехаў), праўдзіва адлюстравана грамадска-палі-тычная абстаноўка таго часу. Як заўважыў I. Навуменка, «пасля Гартнага не было ў беларускай літаратуры пісьменніка, хто б так арганічна і глыбока. як ён, здолеў намаляваць горад, завод, рабочы калектыў…».
Аўгар імкнецца раскрыць эвалюцыю Рыгора Нязвычнага ў су-вязі з барацьбой пралетарыяту ў такіх буйных цэнтрах рэва-люцыйнага руху, як Пецярбург, Рыга, Мінск. Герой праходзіць праз мноства выпрабаванняў, якія загартоўваюць яго волю. Ён ад-чувае сябе шчаслівым ад таго, што жыве ў час вялікіх гістарычных падзей і з'яўляецца ўдзельнікам барацьбы за перабудову свету, разняволеную працу. «Я бласлаўляю той момант, у які я стаў на шлях змагання. Сіла яго збіралася ва мне гадамі, гартавалася, а зараз вось выбухае наповерх. I кажу я вам: майму жыццю няма і не будзе іншае дарогі, як дарога несупыннага, кіпучага, самаза-быўнага класавага змагання за свабоду…», - прызнаецца Рыгор свайму настаўніку па рэвалюцыйнай барацьбе Міхасю Комару. Страснае жаданне барацьбы дамінуе над астатнімі жаданнямі героя.
Але перабольшванне ролі сацыяльнай прыналежнасці Нязвыч-нага да рабочага класа з'яўляецца прычынай схематызму і проста-лінейнасці, у выніку якой неардынарнасць героя паварочваецца спрашчэннем на самай справе складанай чалавечай прыроды. Адзін з герояў, а ўслед за ім і сам аўтар, лічыць, што Рыгор Ня-звычны ўжо цалкам падрыхтаваны да выканання вельмі высокай і адказнай функцыі - «вучыць, а не вучыцца». Катэ-гарычнасць такога меркавання відавочная, таму што па-мастацку зусім не матывавана, як відавочны і той факт, што прыналежнасць да класа рабочых не гарантуе аўтаматычна кожнаму яго прадстаўніку высокі ўзровень светаразумення і духоўнасці. «Як прымірыць настойлівае імкненне Гартнага гераізаваць Нязвычна-га, паказаць яго з самага лепшага боку і аб'ектыўна-мастацкую праўду вобраза, якая часта нават дыскрэдытуе задуму аўтара, робіць Нязвычнага прымітыўна-лозунгавым, нецікавым?» - зазначыў М. Стральцоў, гаворачы аб супярэчнасці паміж задумай і яе мастацкім увасабленнем у творы Гартнага.
Слушную думку пра «раздваенне» гартнаўскаі'а героя выказаў у свой час М. Піятуховіч: «Вобраз Рыгора Нязвычнага не мае су-цэльнасці: грамадскі ды індывідуальны бок яго істоты цяжка па-гадзіць паміж сабою». Ствараецца ўражанне, што, «шукаючы но-вых сацыяльных форм грамадскага жыцця», герой «адначасна, відаць, шукае і новых форм асабовай маралі».
Чым, напрыклад, можна вытлумачыць празмерны рацыяна-лізм, нават эгаізм героя ў адносінах да маці ці Зосі? Відаць, гэта свядомая аўтарская ўстаноўка: не даць герою «размякчыцца». У тым, што пісьменнік свядома «стрымліваў» героя, баючыся па-казаць яго сапраўдную сутнасць, была даніна існуючаму ў той час ўяўленню пра рэвалюцыянера як чалавека з «драцянымі нервамі і каменным сэрцам», для якога праяўленне звычайных чалавечых пачуццяў (спагада, чуласць, каханне) падобна ад-маўленню ад сваёй рэвалюцыйнай сутнасці. Такі герой больш па-добны на манумент, чым на чалавека. Ідэалізуючы свайго героя, у многіх выпадках свядома пазбавіўшы яго сумненняў і памылак, праяўлення эмоцый, Гартны схематызаваў вобраз Нязвычнага. Ад-нак у творы намячаецца выразная тэндэнцыя да пераадолення схематызму, спрошчанасці вобраза, зусім апраўданае жаданне пісьменніка пераадолець «узвышанасць», манументальнасць героя. Аддаючы перавагу паказу героя ў дзеянні, Гартны тым не менш імкнецца зазірнуць ва ўнуграны свет героя.
У заключных частках твора пісьменнік паказвае Нязвычнага, які шмат у чым адрозніваецца ад таго Нязвычнага, якім паўстае ён у пачатку твора. Эвалюцыя героя відавочная, але выяўляецца яна цяпер не Ішіяхам аўтарскіх дэкларацый (як гэта было раней), а праз думкі і пачуцці героя, якія сведчаць пра тыя якасныя зме-ны, што адбыліся з Нязвычным. Ён сам многае перажыў, прайшоў праз шэраг выпрабаванняў, страціў дарагіх яму людзей.
Цяпер Нязвычны здольны адчуць боль другога чалавека. Паўсядзённыя чалавечыя клопаты, жыццёвыя варункі ўжо не зда-юцца Рыгору дробязнымі, не вартымі ўвагі. Яго радуюць самыя звычайныя праяўленні чалавечых пачуццяў У адносінах да сябе. «Простыя, але шчырыя ды замілаваныя праводзіны кранулі яго», - паведамляе пісьменнік пра адчуванні героя, у мо-мант развітання з гаспадыняй дома, простай сялянкай, якая з па-вагай і любоўю адносіцца да Рыгора і шчыра шкадуе, што ён едзе ў Мінск. У «Бацькавай волі» Рыгор як належнае ўспрымае захап-ленне сваёй асобай і адпаведныя адносіны да сябе. Разам з тым праяўленне такіх жа пачуццяў у адносінах да сваіх таварышаў уласцівы цяпер і самому Нязвычнаму. Напрыклад, сум ад расстання з сябрам ужо не здаецца РыгОру праяўленнем слабасці. Ды і сам аўтар прызнае за героем права на пачуцці, уласцівыя кожнаму чалавеку незалежна ад таго, да якога сацыяльнага асяродцзя ён належыць: «Якім ні быў Рыгор загартаваным ваякам, якрю халоднасцю ні абдавала яго сэрца ў пытаннях змагання - усё ж Пятрусь займаў ў яго нутры месца, вакол якога магла бліснуць слязіна сантыменту». Нагадаем лозунг: «Майце драцяныя нервы і каменнае сэрца», які цалкам адмаўляе якія-небудзь эмоцыі.
«Пачуццёвасць» героя ніякім чынам не зніжае яго рэвалюцыйнай сутнасці. Нязвычны па-ранейшаму апантаны рэвалюцыйнай барацьбой, ён чуе музыку класавага змагання, за-хапляецца маштабамі і значнасцю гістарычных падзей, успрымае іх як нешта вельмі асабістае.
У працэсе работы над раманам «Сокі цаліны» (з 1914 па 1929 г.) мяняўся погляд пісьменніка на героя, таму што змяняўся і ўзбагачаўся пісьменніцкі вопыт Ц. Гартнага, змяняўся сам час. У заключных раздзелах рамана ён спрабуе ўбачыць і адлюстраваць складанасці жыцця, больш тонка падысці да раскрыцця ўнутра-нага свету персанажа, пазбегнуць адналінейнасці ў раскрыцці характару. Асабліва гэта адчуваецца ў паказе сферы інтымнага жыцця героя. У першых частках рамана Нязвычны катэгарычна адмаўляе асабістае жыццё, каханне, лічачы, што гэта перашкаджае рэвалюцыйнай барацьбе. Ён гаворыць, што прыватнае жыццё ў параўнанні з агульным жыццём - «то ж мізэрная нікчэмнасць». Пазней погляды яго на гэтае пытанне мяняюцца. У заключных раздзелах рамана пісьменнік адкрывае ў сваім героі новую грань характару: Рыгор прыходзіць да думкі, што без ка-хання, сямейнага жыцця нельга абысціся і рэвалюцыянеру. Такія прызнанні героя робяць яго характар болыы жывым, праўдзівым і чалавечным. У дадзеным выпадку эвалюцыя героя была і эвалю-цыяй самога пісьменніка, які зрабіў прыкметны крок уперад на шляху пераадолення схематычнага погляду на праблемы суадне-сенасці асабістага і грамадскага.
Шлях, які з такой цяжкасцю праклаў Ц. Гартны, быў для на-шай літаратуры плённым. Тое, што ў рамане «Сокі цаліны» абма-лявана трлькі контурна, штрыхамі, знайшло развіццё ў творчасці іншых пісьменнікаў. Мастацкую эстафету Гартнага падхапілі такія пісьменнікі, як Р. Мурашка, М. Лынькоў, Б. Мікуліч, Хв. Шынк-лер, якія разам з Ц. Гартным закладвалі асновы нацыянальнай традыцыі ў распрацоўцы тэмы горада.
Раман Ц. Гартнага атрымаў шырокі рэзананс у тагачаснай крытыцы (як з боку зместу, так і з боку формы). Аб ім пісалі М. Гарэцкі, М. Піятуховіч, Ю. Замбржыцкі, Ю. Бярозка, М. Бай-коў, П. Бузук, Л. Клейнбарт і інш. Сучаснікі далі самыя розныя ацэнкі твору: ад узнёсла хвалебных да з'едліва знішчальных. Так, Ю. Замбржыцкі адназначна сцвярджаў, што «раман «Сокі цаліны» па багаццю тэм, дэталёвасці, натуральнасці і шыраце зарысовак не мае сабе роўнага пакуль што ў нашай літаратуры».
Супрацьлеглую думку выказваў Ю. Бярозка ў артыкуле «Праблема развіцця прыгодніцкага жанру»: «Ва ўсякім выпадку можна сцвярджаць, што над добрым, ідэалагічна вытрыманым прыгод-ніцкім раманам наш беларускі чытач не будзе павольна ўміраць ад зялёнай нуды і выварочваць у пазяханні сківіцы, што яму давя-дзецца, калі, запасшыся немалрю адвагаю і гераічным муствам, пачне ён чытаць такі «бытавы» і «цвяроза-рэалісхычны» раман, як «Сокі цаліны» Ц. Гартнага».
М. Гарэцкі ў 4-м выданні «Гісторыі беларускае літаратуры» (Мн., 1926), калі твор Ц. Гартнага быў яшчэ не закончаны, пісаў: «Сокі цаліны» з'яўляюцца, безумоўна, каштоўным укладам у нашу прыгожую культуру, хоць, як першая спроба аўтара ў гэтым кірунку, раман мае нямала й заган, галоўным чынам, тэхнічнай якасці…» (Гарэцкі М. Гісторыя беларускае літаратуры. С. 225.). У пазнейшых выказваннях М. Гарэцкага ацэнка твора паглыблялася і канкрэтызавалася. Так, у артыкуле «Нашаніўскі перыяд у беларускай літаратуры» ён пісаў: «Рыгор Нязвычны, герой рамана, рабрчы-рэвалюцыянер, мае ў сваім характары такія асаблівасці, на якіх не варта было б спыняць увагу нашай сучас-най вучнёўскай моладзі» (Гарэцкі М. Творы. Мн., 1990. С. 289.). У артыкуле «Беларуская літаратура пасля «Нашае Нівы» (1928) М. Гарэцкі адзначыў: «Цішка Гартны напісаў раман «Сокі цаліны», і ў гэтым яго галоўная і, бадай, адзі-ная пакуль што сур'ёзная заслуга ў беларускай літаратуры. Раман, як вядома, мае значныя недахопы. але ў ім шмат і праўдзіва-мастацкіх апісанняў жыцця людзей».
М. Піятуховіч, ацэньваючы вобраз галоўнага героя «Сокаў ца-ліны», звярнуў увагу на будову твора, стыль і мову. Ён, у пры-ватнасці, адзначыў, што кампазіцыя рамана вызначаецца расцягаенасцю, стыль пазбаўлены «рухавасці і дынамізму», «апроч таго, аўтар вельмі скупа і ашчадна ўжывае маляўнічыя сродкі».
У сучасным літаратуразнаўстве падрабязны аналіз творчасці Ц. Гартнага (у тым ліку і рамана «Сокі цаліны) зроблены ў дасле-даваннях А. Александровіча, Дз. Бугаёва, В. Жураўлёва, А. Клачко, I. Навуменкі, М. Стральцова, I. Чыгрына.
Цікавай сферай творчай дзейнасці Ц. Гартнага з'яўляецца яго праца ў галіне літаратурнай крытыкі. Як М. Багдановіч, Ант. На-віна, М. Гарэцкі, ён стаяў ля вытокаў нацыянальнай крытыкі. Ц. Гартны з'яўляецца аўтарам артыкулаў «Аб крытыцы «Босыя на вогнішчы» і яшчэ аб саміх «Босых на вогнішчы» М. Чарота» (1922), «Беларуская літаратура. Нарысы і агляды» (1923), «Беларускае пісьменства: (Гістарычны нарыс)» (1924), «У надзеях над прасторамі: Жыццё і творчасць А. Гурло» (1924), «Літара-турныя падзеі ў 1926 г. (1927), «Янка Купала - пясняр вызвален-ня», «Рэвалюцыйным шляхам: (Да дзесяцігоддзя творчасці М. Чарота)» (1928) і інш. Толькі частка з іх уключана ў зборнік крытычных нарысаў «Узгоркі і нізіны» (Мн., 1928). Артыкул Ул. Дзяржынскага «Дзейнасць 3. Жылуновіча ў абсягу беларускае літаратурнае крытыкі», упершыню надрукаваны ў «Полымі» за 1928 г. №9, з'яўляецца пакуль што адзіным даследаваннем, у якім зроблена спроба «класіфікацыі крытычных прац Змітрака Жылу-новіча», а таксама дадзена «агульная характарыстыка пануючых у яго крытыцы жанраў як з боку ідэалагічна-метадалагічных прынцыпаў, так і з боку літаратурнае формы і стылю». Літаратурны агляд, крытычная манаграфія, крытычная палеміка і рэцэнзія - у гэтых жанрах, паводде класіфікацыі Ул. Дзяржын-скага, часцей за ўсё выступаў Зм. Жылуновіч.
Подобные документы
Кароткі біяграфічны нарыс жыццевага шляху і творчасці А. Глобуса - вядомага беларускага пісьменніка. Аналіз твораў, якія складаюць кнігу "Convolutus: лірыка і проза" пісьменніка. Падабенства і адрозненні твораў Глобуса ў параўнанні з народнай творчасцю.
реферат [29,1 K], добавлен 19.12.2011Змітрок Бядуля як прадстаўніккагорты беларускіх пісьменнікаў, якія закладвалі падмурак беларускай літаратуры XX ст. Кароткі нарыс яго жыцця і творчасці, агульная характреистимка і аналіз твораў, іх праблематыка. Імпрэсіянізм як галоўная якасць лірыкі.
курсовая работа [56,9 K], добавлен 25.03.2013Лукаш Калюга як выдатны мастак слова на ніве беларускай прозы. Асноўныя моманты яго жыццёвага і творчага шляху. Адметныя рысы мовы і характару твораў пісьменніка. Аналіз сюжэтаў найбольш вядомых твораў Лукаша Калюги, адзнака сацыяльных праблем грамадства.
реферат [35,4 K], добавлен 24.02.2011"Дараманная" творчасць Ядвігіна Ш. Жыццёвы, творчы шлях пісьменніка. Станаўленне творчай індывідуальнасці. Жанрава-стылявыя асаблівасці прозы. Мастацкія асаблівасці першага беларускага рамана. Раман "Золата" як адна са спроб стварэння псіхалагічнай прозы.
курсовая работа [43,4 K], добавлен 28.06.2010Раман у вершах як жанр. Кампазіцыйная структура твора. Тэматыка і праблематыка рамана Нiла Гiлевiча "Родныя дзецi". Характарыстыка вобразаў рамана "Родныя дзецi". Вобраз галоўнага героя. Другарадныя вобразы і іх роля ў творы. Вобраз аўтара ў рамане.
курсовая работа [55,7 K], добавлен 22.02.2016Творчы шлях П. Панчанкі. Асаблівасць прымянення вобразна-выяўленчых сродкаў мастацкай выразнасці ў творах паэта. Метафара у паэтычнай мове. Эпітэт як адзін з самых распаўсюджаных вобразна-выяўленчых сродкаў. Параўнанне ў кантэксце паэтычных радкоў аўтара.
курсовая работа [35,4 K], добавлен 16.10.2013Першы персанаж ў мастацкім творы: агульнае паняцце пра персанажа, яго ўнутраны свет. Псіхалагічны партрэт героя, формы яго паводзін. Персанаж як носьбіт мовы. Дыялог і маналог. Стаўленне аўтара да сваіх персанажаў, асаблівасці автобиографичекиого творы.
реферат [45,8 K], добавлен 23.03.2011Публіцыстычныя і філасофскія погляды С. Буднага, вартасці манеры пісьма і асаблівасці палемічных твораў. Час, у які працаваў публіцыст і філосаф, асаблівасці аўтара. Трактоўка паняцця свабоды як іманентнай здольнасці чалавека развіваць творчыя патэнцыі.
курсовая работа [86,2 K], добавлен 04.03.2010Актывізацыя кнігавыдавецкай справы ў Беларусі. Адсутнасць беларускамоўнай перыёдыкі. Характэрныя штрыхі беларускай літаратуры пачатку XX ст. Вытокі светаўспрымання аўтара "Ад-вечнай песні". Унутраная логіка развіцця беларускага крытычнай думкі.
реферат [39,3 K], добавлен 11.12.2011Старонкі біяграфіі Яўгеніі Янішчыц. Праблематыка ранніх твораў паэтэси на аснове зборнікаў "Снежныя грамніцы" і "Дзень вечаровы". Тэматыка зборнікаў паэзіі "Ясельда" і "На беразе пляча". Паэтычнае майстэрства Я. Янішчыц і асаблівасці інтымнай лірыкі.
курсовая работа [48,5 K], добавлен 17.12.2013