Гістарычнае станаўленне калектыву Дзяржаўнага акадэмічнага народнага хору БССР, роля кіраўнікоў
Гісторыя ўзнікнення і станаўлення дзяржаўнага акадэмічнага народнага хору БССР. Шлях ад самадзейнага да Дзяржаўнага акадэмічнага народнага хору РБ імя Г.І. Цітовіча. Творчыя партрэты кіраўнікоў і хормайстров калектыву. Праблемы калектыва ў сучасным свеце.
Рубрика | Музыка |
Вид | курсовая работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 19.08.2012 |
Размер файла | 48,8 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru
39
Размещено на http://www.allbest.ru
Гістарычнае станаўленне калектыву Дзяржаўнага акадэмічнага народнага хору БССР, роля кіраўнікоў
ЗМЕСТ
- дзяржаўны акадэмічны народны хор беларускі
- УВОДЗІНЫ
- РАЗДЗЕЛ 1. ГІСТОРЫЯ ЎЗНІКНЕННЯ І СТАНАЎЛЕННЯ ДЗЯРЖАЎНАГА АКАДЭМІЧНАГА НАРОДНАГА ХОРУ БССР
- 1.1 Хор Падлесся
- 1.2 Шлях ад самадзейнага да Дзяржаўнага акадэмічнага народнага хору РБ імя Г.І. Цітовіча
РАЗДЗЕЛ 2. ТВОРЧЫЯ ПАРТРЭТЫ КІРАЎНІКОЎ КАЛЕКТЫВУ
- 2.1 Г.І. Цiтовiч - заснавальнік і першы мастацкі кіраўнік калектыву
- 2.2 М.П. Дрынеўскi - мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору РБ імя Г.І. Цітовіча
- 2.3 Хормайстры калектыву
- РАЗДЗЕЛ 3. ПРАБЛЕМЫ КАЛЕКТЫВА Ў СУЧАСНЫМ СВЕЦЕ
- ЗАКЛЮЧЭННЕ
- ЛІТАРАТУРА
УВОДЗІНЫ
Харавое выканальніцтва- неад'ёмная частка музычнай культуры Беларусі.У ім злучаецца тэорыя і практыка,адлюстроўваецца працэс навукова-гістарычнага развіцця нацыі. Бо выкананне з'яуляецца як бы другасным адлюстраваннем рэчаіснасці,творчым прайграваннем першаснага адлюстравання. «У творчасці вобразы,створаныя кампазітарам, у выканальніцкім увасабленні набываюць рысы,якія вызначаюць светапоглядам выканаўцы, яго творчай манерай,тэмпераментам».[№9,с.75]
Музычнае выканальніцтва- мастацтва імгненняў; чым далей сыходзіць ў мінулае ,тым цяжэй паддавалася фіксацыі.З кожным годам ўсё менш становіцца носьбітаў самой традыцыі - людзей старэйшага ўзросту, таму захаванне духоўнай спадчыны паўстае важнай праблемай.Адзінкавыя канцэрты знаходзім мы сёння харавой капэллы імя Шырмы, Дзяржаўнага акадэмічнага народнага хору БССР. Рэканструяваць манеру выканальніцтва можна па цяперашніх музычных запісах і артыкулах, у тым ліку і народнага хору.
Нацыянальны народны хор- некрануты астравок нацыянальнай творчасці, дзе ва ўсёй самабытнай красе захаваны беларускія песні і танцы. Народная песня- гэта перш за ўсё гісторыя нашага народа, яго жыццё, думкі, пачуцці. Усё гэта так ці інакш адлюстроўваецца ў песнях. Песні дапамагаюць зразумець народ, яго імкненні да самага лепшага ў жыцці.
Актуальнасць выбранай тэмы вызначаецца неабходнасцю аддаць даніну пашаны знакамітаму калектыву, і з кропкі гледжання сённяшняга дня адзначыць яго шлях,уклад у музыкальнае выканальніцтва Беларусі. Асаблівасцю дадзенай працы з'яўляецца тое, што ў ёй свядомая частка адводзіцца характарыстыцы творчасці дырыжораў хору, як непасрэдных «будаўнікоў» калектыву. У сучаснай мастацкай практыцы, на жаль, выканальнікам - дырыжорам адводзіцца мала ўвагі. Песня- душа народа, душа невычэрпная і на дзіва багатая. Народная песня перадае ўсе чалавечыя пачуцці і таму яна найвялікшая жыццёвая каштоўнасць. І галоўная задача кіраўніка калектыву з'яўляецца прапаганда такіх песень, ён як мастак-ювелір аграньвае яе самастойнай апрацоўкай і даносіць да слухача цудоўны твор народа, перш за ўсё - да моладзі. Інтэрпрэтацыя дырыжора- вынік крапатлівай падрыхтоўчай работы - па-мастацку рэалізуецца кожным музыкантам калектыву, які становіцца актыўным выканаўцам агульнай задумы кіраўніка. Таму разглядаючы выканальніцкую працу дырыжора нельга рабіць гэта адасоблена ад хора.
Нацыянальны народны хор - калектыў беларускі, і ў аснове творчасці ляжыць беларускі фальклор. Разам з тым у канцэртныя праграмы ўключаны кампазіцыі, песні, танцы народаў рэспублік бліжняга замежжа. Інтэрнацыянальная сувязь мастацтваў - залог іх дальнейшага агульнага развіцця. Зразумела, музыка кожнага з народаў адчувае пэўны ўплыў з боку музыкі суседзяў. У нашай краіне, дзе ўсе народы складаюць адзіную дружную сям'ю, такое ўзаемадзеянне культур, у прыватнасці - музыкі, спрыяе далейшаму развіццю мастацтва рэспублік бліжняга замежжа.
Калектыў з'яўляецца адным з самых яркіх з'яваў прафесійнага харавога мастацтва ў Беларусі, а творчасць - сапраўднай творчай лабораторыяй,дзе беражліва сабіраюць і захоўваюць нацыянальную спадчыну беларускага народа.
Мэта працы- раскрыць гістарычнае станаўленне калектыву і выканальніцкую працу яго кіраўнікоў.
Задачы працы:
- разглядзець і вызначыць гістарычныя асаблівасці ў станаўленні калектыву.
-вызначыць стылістычныя ,выканальніцкія асаблівасці кіраўнікоў калектыву, спосабы, якімі яны дабіваліся гучання хору.
- абазначыць станаўленне і выбар рэпертуару- неад'ёмнай часткі выканальніцкага працэсу.
-раскрыць праблемы калектыва на сённяшні дзень.
Дадзеная праца заснавана на вывучэнні, азнакамленні літаратуры, артыкулаў, прысвечаных калектыву і яго дырыжорам, інтэрв'ю з удзельнікамі і кіраўнікамі хору.
РАЗДЗЕЛ 1. ГІСТОРЫЯ ЎЗНІКНЕННЯ І СТАНАЎЛЕННЯ ДЗЯРЖАЎНАГА АКАДЭМІЧНАГА НАРОДНАГА ХОРУ БССР
1.1 Хор Падлесся
Структура часткі:
-задумка Цітовіча стварыць самастойны калектыў;
- рэпертуар хору Падлесся;
-творчы шлях самадзейнага калектыва.
Гісторыя ўзнікнення хору вёскі Вялікае Падлессе дастаткова цікавая. Аб гэтым сведчаць успаміны жывых свядомцаў развіцця калектыву. А пачалося ўсё тады, калі Г.І. Цітовіч яшчэ быў студэнтам біялагічнага факультэта Віленскага ўніверсітэта. Для навуковай работы ён пачаў збіраць гербарыі. Падарожнічая па Беларусі Г.І. Цітовіч зацікавіўся песеннай народнай творчасцю, і тады ён пачаў збіраць народныя песні.
У 1932 годзе разам з выдатным прафесарам Казімірам Машынскім і вядомым украінскім фалькларыстам-музыказнаўцам Філарэтам Калэсам Г.І. Цітовіч ўпершыню выехаў на Палессе. Аднойчы падарожнічая Генадзь Іванавіч пападае ў вёску Вялікае Падлессе. Там ён праслухаў месцовы хор, які спяваў у чыста народнай манеры. Генадзю Іванавічу было адразу зразумела, што перад ім сапраўдная крыніца народнага мастацтва і што менавіта тут яго чакае цікавая творчая праца. З таго часу і пачалося цеснае і сталае супрацоўніцтва з калектывам, які з'явіўся для яго своеасаблівай лабараторыяй народнай творчасці. На той момант Генадзь Іванавіч запісаў некалькі цікавых песень, сярод якіх асабліва спадабалася “А ў лесе на дубочку”…
Але самае цікавае пачалося ў 1939 годзе, калі Г.І. Цітовіч прыехаў працаваць у Баранавічы адказным рэдактарам на радыё. На той момант ён яшчэ больш актыўна пачынае займацца папулярызацыяй беларуская народнай песні, арганізуе на радыё канцэрты беларукай музыкі, прыцягваючы гэтым прафесіяналаў і аматараў,наладжвае перадачы пра народную творчасць. Неўзабаве адбылася паездка ў вёску Вялікае Падлессе, ад якой засталося велізарнае ўражанне: аўтэнтычныя спевы працягвалі жыццё ва ўсёй яскравасці жанравага і стылявога багацця і прыгажосці арыгінальнага гучання. Як прафесіянал музыкант- этнограф Генадзь Іванавіч адразу зразумеў ступень мастацкай дасканаласці і каштоўнасці гэтага феномену,а як практык убачыў вельмі прывабную перспектыву харавога дырыжора. Такім чынам, ідэі сучаснасці можна было аб'яднаць з ідэяй захавання чысціні традыцыйнага песеннага арыгінала.Аднак галоўнай задачай перад Генадзем Іванавічам было захаванне этнаграфічнасці вясковага ансамбля, а не стварэнне сучаснага калектыва…
Наступны яркі момант быў пачатак 1940 года.У гэтым годзе адбыўся агляд мастацкай самадзейнасці, пасля чаго падляшан уключылі ў склад дэлегацыі першай дэкады беларускага мастацтва ў Маскве.У рэпертуар была ўключана песня “Рэчанька”, якую Г.І. Цітовіч запісаў на Гродзеншчыне. З таго моманту песня стала мастацкай эмблемай спачатку падлескага, а потым і Дзяржаўнага народнага хору. У Маскве хор выступіў на “ура”. У якасці падарункаў спевакам выдалі боты , а песні запісалі на грампласцінку*. Але потым пачалася вайна, жыццё заставіла спыніць дзейнасць калектыва…
Г.І. Цітовіч вяртаецца ў вёску адразу пасля яе вызвалення і пачынае аднаўляць хор. Ён сутыкаецца з праблемай укамплектавання калектыва- не хапае мужчын. Але ўжо праз 2 месяцы дзейнасці хор выступае з канцэртамі ў шпіталях каля Слоніма, Ваўкавыска, Пінска, Лунінца. Водгукам на ваенныя дзеянні ў рэпертуары з'яўляюцца партызанскія песні- “Балада пра партызанку Галіну”, “Нам прыслала Масква падкрапленне” і інш.
Адразу пасля 9 мая 1945 года хор зноў выступае ў Маскве.Водгукі сведчаць аб тым, што калектыў выклікаў вялікае ўражанне. Адразу пасля вяртання з Масквы Г.І.Цітовіч спрабуе працаваць з Маладзечанскім ансамблем,аб'яднанным з палескім( Мазырскім), але ён разумее,што у такім выглядзе калектыў страчвае адзінства і непаўторнасць стылю. І тады Г.І. Цітовіч вырашае вярнуцца назад у Палессе. Хор вяртае свой творчы выгляд. У хуткім часе калектыў выступае з канцэртамі ў Вільнюсе, Луцку, Дубне…
1.2 Шлях ад самадзейнага да Дзяржаўнага акадэмічнага народнага хору РБ імя Г.І. Цітовіча
У гэтай частцы работы разглядзім такія пытанні:
- Станаўленне калектыву
- Састаў хору
- Рэпертуар калектыву
- Галоўныя стылістычныя напрамкі
- Творчая дзейнасць калектыву
Дзяржаўны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Г.І. Цітовіча быў заснаваны ў 1952 годзе на аснове хору вёскі Вялікае Падлессе( БССР, Брэстская вобласць). Першым кіраўніком калектыву стаў Генадзь Іванавіч Цітовіч - харавы дырыжор, фалькларыст, этнограф, народны артыст СССР,- лаўрэат дзяржаўнай прэміі БССР.
З першых гадоў свайго існавання мастацкі калектыў трывала стаў на ногі, але арганізацыя новага праекту сутыкнулася з вялікімі цяжкасцямі. Самабытнасць творчага аблічча беларускага народнага хору патрабавала ўважлівага дыферэнцыяванага адбору выканаўцаў падчас камплектавання груп будучага калектыву: харавой, танцавальнай, аркестравай, таму што артыстаў-прафесіяналаў народнага профілю ў той час яшчэ музычныя, навучальныя ўстановы не рыхтавалі. Аркестр у складзе 14 музыкантаў стварылі адразу.
Г.І. Цітовіч пры падборы ўдзельнікаў груп разлічваў галоўным чынам на лепшых выканаўцаў мастацкай самадзейнасці. Толькі з калектыву вёскі Вялікае Падлессе залічылі ў хор дзевяць спевакоў. Нямала цікавых маладых спевакоў, танцораў адшукаў Генадзь Іванавіч і ў іншых месцах рэспублікі, адначасова займаючыся зборам беларускіх народных песень. Будучы ў фальклорнай экспедыцыі на Палессі, якое здаўна славіцца сваімі пеўчымі традыцыямі Генадзь Іванавіч пазнаёміўся і запрасіў у свой творчы калектыў спявачак Галіну Дзямкову, Ганну Аўдзеенку, Валенціну Пальвінскую. Гэтыя выканаўцы і іншыя потым увайшлі ў створаны пазней пры хоры вакальны жаночы актэт, які на VI сусветным фестывалі моладзі заваяваў залаты медаль лаўрэата.У рэпертуар новага ансамля ўвайшлі беларускія народныя песні: «Рэчанька», «Пры Дунаёчку», «Рабачка» ў апрацоўцы Г. Цітовіча, «Закаці,закаці ты, яснае сонейка» ў апрацоўцы К. Паплаўскага, некалькі мелодый,прыпевак. Большасць спевакоў прынялі па рэкамендацыях кіраўнікоў самадзейнасці. Трох чалавек параіў кіраўнік вядомага Азярышчанскага хору Таццяна Лапаціна, некаторых накіраваў у хор Рыгор Раманавіч Шырма. Спевакі на доўгія гады вызначылі мастацкае аблічча хору, яго непаўторнасць. Усяго ў хор прынялі 18 мужчын і 20 жанчын, каля 30 чалавек- у танцавальную групу.
Апіраючыся на матэрыял можна сказаць, што шмат сіл і працы пайшло на фарміраванне рэпертуару калектыва.Г.І. Цітовіч быў перакананы ў тым, што аснова рэпертуару павінна складаць беларуская народная песня ў сваім аўтэнтычным абліччы.
Паколькі апрацовак нацыянальных песняў для беларускага народнага хору з яго спецыфічным гучаннем і патрабаваннямі да харавой аранжыроўкі было мала,Генадзь Іванавіч пачынае ствараць канцэртныя апрацоўкі для свайго калектыву. Адныя з іх: «Ой, рана на Йвана», «Жавароначкі, прыляціце», «Рэчанька», іх больш за 60.
У стварэнні калектыву Генадзю Іванавічу дапамагалі хормайстры Анатоль Бальцевіч і Канстанцін Паплаўскі, кіраўнікі танцавальнай і аркестравай груп Юрый Сляпнёў, Пятро Акулёнак і Георгій Жыхараў.
А вось што пісаў пра выканаўчую манеру народнага хору кампазітар М. Каваль у газеце «Савецкая культура» 20 лютага 1955 года: «Ужо на самым пачатку творчага шляху калектыву вызначылася яго характэрная манера выканання, якая ўзыходзіць да беларускай спеўнасці,- светлае лірычнае гучанне, мяккасць сэнсавай трактоўкі без эмацыйнага «націску», без рэзкіх кантрастаў».
Улетку 1955 года хор прыняў ўдзел у V сусветным фестывалі дэмакратычнай моладзі і студэнтаў у Маскве. Выступленні гэтага года выклікалі авацыі і самыя добрыя водгукі ў прэсе, што сведчыць пра канчатковае сфарміраванне мастацкага аблічча калектыву. На той момант у рэпертуар уваходзілі «Ды ў зяленай дуброве» з Палесся, «Выдавалі мяне замуж» са Случчыны, «Жавароначкі, прыляціце» ( абработка Цітовіча), «Ой, павей,буйны вецярочак» (абработка К. Паплаўскага), «А ў тым лесе» (абработка М. Корсака), беларускія народныя танцы «Лявоніха», «Юрачка», вакальна-харэаграфічная кампазіцыя «Вечарынка ў калгасе » (пастаноўка заслужанага дзеяча мастацтваў БССР П. Акулёнка).
Праз 10 гадоў на базе хора з самых таленавітых спявачак быў створаны яшчэ адзін цудоўны калектыў- жаночы вакальны квартэт «Купалінка». А ў 1968 годзе на міжнародным фестывалі ў Балгарыі ён быў адзначаны Вялікім залатым медалём і ў тым жа годзе ўдастоены звання лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі. З вялікім поспехам праходзілі канцэрты хору ў гарадах і вёсках нашай краіны, а таксама за яе межамі- у Венгрыі, Балгарыі, Румыніі, Францыі, Канадзе.
Інтэнсіўная канцэртная дзейнасць стымулюе стварэнне новых рэпертуарных твораў беларускіх кампазітараў для гэтага калектыву. Хор з'яўляецца першым выканаўцам і інтэрпрэтатарам шматлікіх песняў У. Алоўнікава, І. Кузняцова, Ю. Семянякі і іншых кампазітараў.
З 1975 года калектыў узначальвае мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор М.П. Дрынеўскі -талантлівы музыкант, знаток музычнага фальклору. Сёння ён з'яўляецца народным артыстам Беларусі, лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі РБ «За духоўнае адраджэнне», прафесарам, талантлівым музыкантам, знатаком музычнага фальклору. Пачаўся новы этап ў жыцці калектыва.
За гэты час амаль абнавіўся склад хору, на месца ветэранаў прыйшлі маладыя выканаўцы. Аднак прынцыповая накіраванасць дзейнасці хору, яго, так сказаць, генеральная лінія няўхільна захоўваецца. М. Дрынеўскі працягвае і развівае традыцыі, якія заклаў Г.І. Цітовіч. У гэтым безумоўна заслуга цяперашняга мастацкага кіраўніка.
На працягу 60 гадоў мастацкія пошукі хору развіваюцца па трох галоўных напрамках.
Першае- раскрыцце народнай песні ў яе натуральным выглядзе, ва ўсёй яе першароднай чысціні і прыгажосці. Музыкальныя кампазіцыі «Вол бушуе», «Да пшэнічанька яра», «Забялелі сняжкі», «Гэй, раскідайцесь» сталі візітнай карткай рэпертуару калектыву. Блізкія к этнаграфічным кампазіцыям таксама старадаўнія вясельныя і лірычныя песні, перакладзеныя Цітовічам, Паплаўскім, Дрынеўскім, Сіратой для сцэнічнага выканання ў хоры - «З-пад горкі буйны вецер вее», «Няхай будзе пагодачка».
Другі напрамак- ракрыццё ўласнага прафесійнага майстэрства ў спевах а капэла (з выхадам на сцэну дырыжора) харавых аранжыровак народных і сучасных аўтарскіх песень, такіх як «Сядзяць у абдымку ветэраны» А. Пахмутавай, «Ой, ты грушка мая» М. Дрынеўскага, «Беражыце маці» Г. Балаева.
Трэцці напрамак заўседы з'яўляўся паказ на сцэне народнага мастацтва ў сінтэтычным адзінстве спеваў, інструментальнай музыкі і танца, перарастання іх ў сапраўдныя сцэны народнага жыцця. Усе 3 групы, якія ўваходзяць у творчы састаў народнага хору( харавая,танцавальная і аркестравая), ствараючы маляўнічыя дзеянні, песні-карагоды, сцэны-скокі, невялікія жанравыя карцінкі або жа разгорнутыя вакальна-харэаграфічныя кампазіцыі («Край мой квяцісты», «Свята ўражаю», «Беларусь, мая песня» (музыкальнае афармленне Н. Наско), «Залатыя каласы», «Раздайся, народ» (музыкальнае афармленне М. Сіраты), «Мяцеліца», «Веснавыя песні» (пастаноўка А. Аляшкевіча,музыка Э.Наско,апрацоўка М. Дрынеўскага), «Лявоніха», «Вечарынка ў калгасе», беларускія абрады, гульні, карагоды).
У праграме народнага хору ёсць песні кампазітараў, якія пішуць спецыяльна для яго. Напрыклад, «Балада пра маці» (музыка І. Кузняцова, вершы В. Шымука), якая прысвечана Настассі Фамінічне Купрыянавай,- поўная драматычнага напалу і болю ў выкананні жаночай групы хору.
Трагічнае водгулле ваенных гадоў чуваць у творы А. Пахмутувай на вершы М. Львова «Сядзяць у абдымку ветэраны» (пералажэнне для хору М. Дрынеўскага).
Сучасным гучаннем адрозніваюцца аранжыроўкі аўтэнтычных старынных палескіх песень У. Грома «Сядзіць галубок над крыніцаю», «Волы ж мое, половуе»; В. Ліннік «Дай адбілася ад роду як шэрая вутка», «Чаму селязень смуцен, невясел»; В. Малых «Не сячы мяне, Ясю».
З вялікім задавальненнем артысты хору працуюць над арыгінальнымі творамі У. Алоўнікава, І. Любана, І. Кузняцова, Р. Пукста, Ю. Семянякі, Д. Смольскага, І. Лучанка, Л. Шлег, Э. Наско, народнымі песнямі і танцамі ў апрацоўцы Г. Цітовіча, К. Паплаўскага, М. Корсака, М. Сіраты,творамі самадзейных аўтараў А. Граса, Я. Ціхановіча, Я. Петрашэвіча і інш.
Падзея ў музычным жыцці стаў XIII з'езд беларускага Саюза кампазітараў, у рамках якога прагучаў канцэрт - «Глыбінныя галасы зямлі беларускай». У выкананні нацыянальнага народнага хору прагучала сачыненне В. Кузняцова - «Беларускае вяселле» (па матывах вясельных песень Палесся і Паазер'я ў запісе этнамузыколага, заслужанага дзеяча мастацтва Беларусі З. Мажэйка).Сачыненне стала знакавым для калектыва, узняло яго на новы прафесійны ўзровень. Кампазітарская тэхніка абапіраецца ў ім на вельмі глыбокі пласт старажытнай музыкі і спалучаецца з сучаснымі сродкамі пісьма.
Асобнай старонкай стала выкананне духоўных песнапенняў, да якіх Міхаіл Паўлавіч звярнуўся яшчэ ў 1980 гг. Працягваючы лінію працы над творамі акадэмічнай накіраванасці, даводзілася пераадольваць пэўныя цяжкасці, звязаныя з фактурай народнага голасу. Ён зрабіў шэраг перакладанняў харавых твораў М. Іпалітава-Іванова «Благослови, душе моя» з літургіі №2, К. Стацэнка «Благослови». Вынік - Гран-Пры на міжнародным фестывалі ў Польшчы.Яшчэ хор выконвае такія творы як: Д. Бартнянскі «Херувімская №7», С. Рахманінаў «Тебе поем», А. Туранкоў «Хваліце імя Гасподняе», І. Рудэнка «Хваліце імя Господне…», Р. Твардоўскі «Хваліце імя Господне», А. Бондаренко «Тропарь чудотворной иконе Пр. Богородицы именуемой «Коложская»…
Мастацкая выразнасць, дынамічнасць, інтанацыйная чысціня спеваў вылучаюць выступленні калектыву.
Шматпланавасць, шырокае выкарыстанне вобразных сродкаў, непаўторнасць вобразаў- характэрныя асаблівасці танцавальнай групы хору. Харэаграфія ў калектыве трывала грунтуецца на народнай аснове. Развіваючыся на гэтай аснове, сучасны беларускі танец у выкананні танцавальнай групы хору стаў больш дынамічны, віртуозны. Такі падыход да стварэння новых танцаў характэрны балетмайстрам, заслужанаму дзеячу мастацтваў БССР П. Акулёнку, заслужанаму дзеячу культуры рэспублікі І. Серыкаву, выканаўцам.
Аркестр хору , які ўзначальвае М. Сірата, іграе эмацыянальна, з выяўленным яркіх музычных фарбаў і гукавых кантрастаў. Самабытны каларыт выкананню надае разгорнуты інструментарый: цымбалы,скрыпкі - прыма, альт, дудкі, жалейкі, ліры, кларнет, баян, флейта, балалайкі, Адчуваецца ўменне кіраўніка аркестра ў творах, розных па характары і вобразах,выяўляць тонкія, ім адным уласцівыя нюансы.
Народная творчасць па сваёй прыродзе сінтэтычная - гэта арганічнае зліццё песні, танца і музыкі.Песня суправаджаецца рухам, танец быццам нараджаецца з песні, а абрады - гэта сапраўды тэатралізаваныя закончаныя дзеянні. І таму кожнае выступленне хору ўспрымаецца не як канцэрт, а як спектакль.
За поспехі ў галіне харавога мастацтва,развіцці беларускай нацыянальнай культуры,высокі ўзровень выканальніцкага майстэрства ў 1983 годзе калектыву было прысвоена званне «акадэмічны»; у 1987 годзе хору прысвоена імя Г.І. Цітовіча; у 2002 годзе калектыву прысвоены статус «Нацыянальны»; у 2004 годзе пастанаўленнем Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 10 верасня 2004 г. № 1129 Нацыянальны Акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Г.І. Цітовіча названы дзяржаўнай установай культуры.
Калектыў Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г.І. Цітовіча прымаў удзел у шматлікіх международных конкурсах і фестывалях, на якіх заваёўвалі узнагароды, дыпломы і любоў тысяч гледачоў.
1955 год- Пяты Міжнародны фестываль моладзі і студэнтаў, г. Масква- заваяванне залатога медаля жаночай групе хору.
1968 год- Дзевяты Міжнародны фестываль студэнтаў, Балгарыя- заваяванне вялікага залатога медаля жаночым вакальным квартэтам «Купалінка».
1967-1970 гг.- Ўсесаюзныя агляды-конкурсы,дыпломы першай ступені.
1980 год- Ганаровая грамата Алімпіяды-80.
1989 год- Міжнародны фестываль «Красавіцкая вясна», Карэя- галоўны прыз фестывалю «Сярэбраны кубак».
2002 год- Міжнародны фестываль духоўнай музыкі «Магутны Божа», г.Магілёў- заваяванне Гран-Пры.
2003 год- Міжнародны фестываль духоўнай музыкі «Гайноўскія дні музыкі царкоўнай», Польша, г.Гайноўка,г.Беласток- заваяванне Гран-Пры.
2003 год- Дзесяты рэгіянальны фестываль песні і музыкі Падняпроўя Расіі, Беларусі і Украіны «Дняпроўскія галасы ў Дуброўне», г.Дуброўна(Віцебская вобласць) - Ганаровая грамата.
2003 год- Удзел у святочных і культурных мерапрыемствах,прысвечанных 60-годдзю з дня заснавання Нацыянальнага Украінскага народнага хору імя Г.Вяроўкі,Україна,г.Кіеў- Падзяка.
2004 год- Міжнародны фестываль духоўнай музыкі «Гайноўскія дні музыкі царкоўнай», Польша, г.Гайноўка,- Падзяка за ўдзел у канцэрце інаугурацыі.
2005 год- 12-ты міжнародны фестываль песні і музыкі Падняпроўя Расіі, Беларусі і Украіны «Дняпроўскія галасы ў Дуброўне», г.Дуброўна(Віцебская вобласць) - Дыплом.
2007 год- «Дзевяты фестываль Рускай духоўнай музыкі»,Літва, г.Вільнюс,г.Васагінас- Дыплом.
2008 год- Фестываль «Брэстскія музыкальныя вечары», г.Брэст.
2008 год- Фестываль духоўных песнапенняў «Каложскі благавест», г.Гродно - Гран-Пры.
2011 год- Міжнародны фестываль духоўнай музыкі «Гайноўскія дні музыкі царкоўнай», Польша, г.Гайноўка - Першае месца.
РАЗДЗЕЛ 2. ТВОРЧЫЯ ПАРТРЭТЫ КІРАЎНІКОЎ КАЛЕКТЫВУ
2.1 Г.І. Цітовіч - заснавальнік і першы мастацкі кіраўнік калектыву
Структура часткі:
- жыццёвы і творчы шлях дырыжора.
- асаблівы выканальніцкі стыль работы з хорам.
Генадзь Іванавіч Цітовіч (1910 - 1986) - чалавек, які закаханы ў мастацтва свайго народу. Творчая дзейнасць народнага артыста Савецкага саюза, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Г.І. Цітовіча з'яўляецца адной з найбольш яркіх старонак фальклорна- музычнага жыцця Беларусі.Яго ведаюць як заснавальніка найстарэйшага, найбольш самабытнага хору вёскі Вялікае Падлессе, арганізатара і мастацкага кіраўніка дзяржаўнага акадэмічнага народнага хору БССР, фалькларыста- даследніка, аўтара вядомых прац па актуальных праблемах сучаснай фалькларыстыкі, а таксама аўтара- складальніка анталогій і зборнікаў уласных запісаў народных песняў.
Скончыўшы Віленскую семінарыю, Генадзь Іванавіч Цітовіч не стаў
працягваць заняткі ў духоўнай акадэміі, а паступае на прыродазнаўча- матэматычны факультэт Віленскага універсітэта.
Зацікаўленасць да музыкі не згасае. Ён стварае апрацоўкі народных песняў для арганізаванага ім вакальнага квартэта. А праз некаторы час Генадзь Іванавіч робіцца кіраўніком універсітэцкага хору. Калектыў прымае актыўны ўдзел у канцэртах студэнцкага клубу і менавіта тут малады хормайстар знаёміцца з прафесарам кансерваторыі Тадэвушам Шэлігоўскім. Менавіта ён параіў паступаць Генадзю Іванавічу ў кансерваторыю. Гэтак студэнт- біёлаг, не пакідаючы заняткаў у ўніверсітэце, робіцца адначасова і студэнтам Віленскай кансерваторыі.
«Юнак даўно захапляўся запісамі беларускіх народных песняў. З гэтай мэтай ён зрабіў шэраг цікавых фальклорных экспедыцый па навакольных сёлах і вёсках, а таксама прадпрымае фальклорныя падарожжы на Віцебшчыну па рацэ Дзясне. Да свайго паступлення ў кансерваторыю Генадзь меў ужо значную колькасць сабранага матэрыялу, аснову якога складалі беларускія народныя спевы. Але ён не толькі збірае, але і глыбока вывучае. Яго цікавяць прынцыпы пабудовы той ці іншай песні, інтанацыйны і рытмічны склад, характэрныя асаблівасці каляндарна- абрадавых, любоўных, баладных, побытавых, рэкруцкіх, гульнёвых і шмат якіх іншых песенных жанраў». [№8,с.4]
Трэба сказаць,што ўсё гэта маладому этнографу дало магчымасць ужо на другім курсе кансерваторыі прачытаць даклад, а затым надрукаваць артыкул «Беларускія валачобныя песні».Праз год, у верасні 1936 года, у кракаўскім штотыднёвіку «Кур'ер» літаратурна-навуковы з'яўляецца артыкул «Беларуская народная музыка», які выклікаў даволі шырокі рэзананс, бо быў прысвечаны малавядомай галіне этнаграфіі і знаёміў чытачоў з архітэктонікай беларускіх народных песняў.
Даследаванні фальклорных экпедыцый абапіраюцца на значны матэрыял апублікаваных і запісаных ім самім песень розных жанраў, якія прадстаўляюць традыцыйную песенную культуру рэгіёну Заходняй Беларусі і прылеглых абласцей Польшчы.
«Збіраючы песні ён бачыў(праз песню) як беларускі народ змагаўся з гвалтоўным апалячваннем, імкнуўся захаваць свае звычаі, мову, песні. З вялікай любоўю, як самую запаветную каштоўнасць, збіраў і запісваў Генадзь Іванавіч рэвалюцыйныя песні, створаныя насельніцтвам Заходняй Беларусі».[№8,с.5]
Неабходна адзначыць, што Генадзь Іванавіч збіраў не толькі беларускі фальклор. Яго цікавілі праблемы ўзаемнага ўзбагачэння музычных культур розных народаў. Вывучаючы балгарскія народныя песні, ён прыйшоў да высновы, што ў іх пабудове ёсць шмат агульнага і ўзаемасвязнага з беларускім фальклорам, а таксама з рускім, украінскім, польскім і літоўскім.
Пазней даследаванні пра ўзаемны ўплыў розных культур знайшлі адлюстраванне ў артыкулах «Рэвалюцыйная народная творчасць Заходняй Беларусі» (1919-1939), « Да пытання пра ўзаемасувязі беларусаў і літоўцаў у галіне песеннага фальклору», «Украінска- беларускія сувязі ў народнай музыцы».
Трэба сказаць,што Генадзь Іванавіч займаецца кансультацыяй шматлікіх самадзейных хораў, спалучаючы працу з дзейнасцю адказнага рэдактара музычных перадач Баранавіцкага абласнога радыёкамітэта.
Наступны яркі момант жыцця, як мы ўжо згадвалі ў раздзеле 1.1 - арганізацыя самадзейнага хору ў вёсцы Вялікае Падлессе. Вядомы савецкі кампазітар М. Каваль у газеце «Савецкае мастацтва» 7 верасня 1945 года пісаў пра выступ хору сяла Вялікае Падлессе: «…жанчыны запелі лірычную песню «Ой, рэчанька, рэчанька». Надзвычайнай прыгажосці песню яны пелі ціха, быццам баючыся расплёскаць яе цудоўную мелодыю, пелі з той артыстычнасцю, якая хвалюе і выклікае слёзы замілавання. Таленавіты кіраўнік хору Генадзь Цітовіч паказаў, на які мастацкі ўзровень можна ўзняць калгасны хор».
«Генадзь Іванавіч не забываў пра свае фальклорныя экспедыцыі. У яго нотных сшытках з'яўляюцца новыя запісы: традыцыйныя песні(старадаўнія), і створаныя зусім нядаўна. Гэтак за кароткі час у фалькларыста назапасіўся багаты матэрыял, які ён абагульніў у сваім навуковым дакладзе «Беларуская музычная практыка сёння».[№13, с.10]
Генадзь Іванавіч Цітовіч - не толькі прызнаны аўтарытэт у галіне этнаграфіі. Ён таксама і нястомны, палымяны прапагандыст беларускай культуры, і патарабавальны мастак. У 1952 годзе ён робіцца мастацкім кіраўніком арганізаванага ім Дзяржаўнага акадэмічнага хору БССР, выканаўчае майстэрства якога зараз шырока вядомае і ў Беларусі, і за мяжой.
«Харавыя апрацоўкі Г. Цітовіча каштоўныя перш за ўсё, што ён выкарыстоўвае ў іх прыёмы імправізацыйнага народнага шматгалосся, натуральна- ладавай гармоніі і іншыя асаблівасці народнага музіцыравання». [№8,с.16].Сабраныя Генадзем Іванавічам песні адносяцца да розных жанраў і відаў.Ён таксама запісваў тэксты з захаваннем асаблівасцей мясцовай гаворкі. Сярод іх шмат каляндарна-абрадавых, асабліва вясельных,балад і пазаабрадавых песень. З веснавога цыклу асабліва цікавыя запісы валачобных песень. Структура і паэтыка валачобных песень блізкая да калядных.(в.Чэпелі Старобінскага раёна «Валачыліся валачобнікі»).
Цікавыя запісы і сямейна-абрадавых песень, сярод якіх вылучаюцца радзінныя («Ды хто ў нас…») і вясельныя. Не меншую значную навуковую каштоўнасць мае калекцыя народных песень, якія адшукаў Генадзь Iванавіч у 1949 годзе ў Бабруйскай экспедыцыі,дзе ён запісаў 105 мелодый, з іх 55 аднагалосных,50 двух- і трохгалосных. Акрамя таго, сабраў прыказкі, загадкі, прыпеўкі, таксама цікавіўся народнымі танцамі.
Неабходна адзначыць, што акрамя апрацовак беларускіх народных песняў Генадзь Іванавіч робіць апрацоўкі рускіх,украінскіх народных песняў.Таксама стварае харавыя апрацоўкі песень самадзейных кампазітараў(«Наш Нёман», «Пайду Ясю мілы» П. Шаўко, «Нездаровіцца» П. Косача і іншыя).
Апіраючыся на ўспаміны пра Генадзя Іванавіча, можна сказаць, што ён быў вельмі патрабавальны да сябе пры апрацоўцы народных песень і не мог прымірыцца са скажэннямі фальклорных твораў,што дапускалі некаторыя дзеячы культуры. Ім зроблена больш як 60 апрацовак народных мелодый(пераважна беларускіх).
Г.І. Цітовіч - аўтар 12 арыгінальных песень« Добры вечар! », «Беларусь мая», «Велічальная», «Кажуць людзі» (вершы А. Русака), «На калгасным вяселлі» (верш Р. Сабаленкі) «Як той Зосі давялося», «Калгасны вальс», «Зязюленька» (верш П. Броўкі), «Перамога» (верш М. Засіма) і іншыя.
З уласцівай яму сціпнасцю і іранічнай самакрытычнасцю Генадзь Іванавіч не ставіў сябе ў адзін рад з іншымі прафесійнымі беларускімі кампазітарамі, хітраваў, што пісаў «не па натхненню, а па вымушэнню» [№23,с.3]. Пра сваю песенную творчасць Генадзь Іванавіч гаварыў,што « ў арыгінальных песнях заўсёды адштурхоўваўся ад характэрных беларускіх інтанацый» [№22,с.3]. Зрабіўшы аналіз арыгінальных напеваў Цітовіча можна зрабіць вынік, што ён зусім свядома карыстаўся вынікамі сваіх тэарэтычных пошукаў у галіне музычнай стылістыкі беларускіх народных песень. «Для беларускага аднагалосся,- пісаў ён,-характэрны напевы дыятанічнага складу з дугавой узыходзяча-зыходзячай меладычнай лініяй…Беларуская мелодыя звычайна рухаецца паступова,асабліва ў зыходным кірунку,чым кампенсуюцца квартавыя і больш рэдкія квінтавыя скачкі ўверх…Традыцыйнае беларускае двухгалоссе будуецца галоўным чынам па прынцыпу тэрцавай уторы і падгалосачнай паліфоніі…Вельмі часта падгалосак уліваецца ў паліфонію, як бы аддаючы гэтым даніну…аднагалосай традыцыі, адхіляецца ў квінту, іншы раз у кварту і актаву» [№23,с.48] І сваё шматгалоссе ў шэрагу песень кампазітар арганізуе па гэтаму прынцыпу.
Неабходна адзначыць,што ў пачатку 70-х гадоў Генадзь Іванавіч разам з Зінаідай Мажэйка і Лідзіяй Мухарынскай стварылі пры Саюзе кампазітараў БССР секцыю музычнай фалькларыстыкі.
1972-1976гг.-Генадзь Іванавіч працуе старшым навуковым у Акадэміі навук, а фактычна музычным рэдактарам шматтомнага зводу «Вуснапаэтычная творчасць беларускага народа».
Генадзь Іванавіч з'яўляецца складальнікам «Анталогіі».Асноўны крытэрый была мастацкая якасць не толькі напеву, але і паэтычнага тэксту песняў, імкненне як мага паўней раскрыць усю разнастайнасць вядомых жанраў музычнага фальклору, паказаць песні з усіх куткоў Беларусі. Нотны матэрыял «Анталогіі» складае два раздзелы: «Песні дасавецкага перыяду» і «Песні савецкай эп/охі».
«У прадмове прасочваецца і тэарэтычна абгрунтоўваецца паслядоўнасць працэсаў развіцця народнага музычнага мастацтва,паступовасць пераходу ад старой традыцыйнай да сучаснай народнай песні, пашырэнне яе дыяпазону, рытмічная і меладычная эвалюцыя».[№8,с.18]
У каментарыях да «Анталогіі» аўтар не толькі класіфікуе матэрыял па раздзелах і расказвае,калі,кім,і ад каго запісаная тая ці іншая песня,але і называе яе варыянты, у якіх зборніках яна друкавалася раней, якімі кампазітарамі і ў якіх творах была выкарыстаная ў якасці меладычнага матэрыялу. Безумоўна, што гэты раздзел кнігі незвычайна карысны і патрэбны музыказнаўцам, даследчыкам гісторыі беларускай нацыянальнай музыкі.
Трэба адзначыць, што як вучонага - фалькларыста,Г.Цітовіча цікавяць праблемы развіцця народнага харавога шматгалосся. Гэтай тэме былі прысвечаныя працы «Пра двухгалосны спеў», зборнік песняў Падлескага хору «Беларускія двухгалосныя песні», зборнік «Песні шчасця», дзе сабраныя двух- трохгалосныя песні савецкага часу.
Найбольш значным укладам у развіццё нацыянальнай музычнай культуры з'яўляецца кніга Г. Цітовіча «Пра беларускі песенны фальклор», у якой найбольш адлюстроўваецца накіраванасць навуковай і практычнай дзейнасці аўтара. Для артыкулаў гэтай кнігі характэрна арганічнае ўнутранае адзінства пры шырокай і разнапланавай праблематыкі. У нарысах прасочваецца вялізная любоў аўтара да беларускага фальклору і выдатнае веданне яго,шырыня,абгрунтаванасць навуковых высноў.Этна- музыказнавец З.Я. Мажэйка сцвярджае,што кнігу па праву можна лічыць «энцыклапедыяй беларускай народнай музыкі».
Варта падкрэсліць, што Г.І. Цітовіч з'яўляецца аўтарам нарысаў,артыкулаў, для якіх характэрны глыбокі сацыяльны аналіз,смелыя абагульненні,заснаваныя на грунтоўным веданні фактычнага матэрыялу.
У 1978 годзе за стварэнне «Анталогіі беларускай народнай песні» і кнігі «Пра беларукі песенны фальклор» Г.І. Цітовічу была прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР.
Больш чым за 50 гадоў творчай дзейнасці ім зроблена нямала, але жаданне новых запісаў, новых экспедыцый не сыходзіла. Кожнае лета ён арганізоўвае працяглыя экспедыцыі, выбраўшы сабе ў падарожнікі каго-небудзь з паэтаў, кампазітараў, музыказнаўцаў.Творчыя поспехі Г.І.Цітовіча ў значнай частцы абумоўленыя яго эрудыцыяй, глыбокім і ўсебаковым веданнем жыцця народу, шчырым, сардэчным сяброўствам са стваральнікамі і выканаўцамі народнай музыкі.
Генадзь Іванавіч быў таленавітым музыкантам і дырыжорам.
«Генадзь Іванавіч заўсёды ўважліва і зацікаўлена адносіўся да з'яўлення новага рэпертуару ў хоры і шчыра радаваўся новым поспехам калектыву. І мы ўжо ведалі, што далікатнае яго маўчанне было як бы сігналам: штосьці зроблена не вельмі хораша. А часам ён падвяргаў работу бескампраміснай крытыцы - напрыклад, няўдалыя пераробкі некаторых танцавалтьных пастановак….Уражвала цэльнасць натуры гэтага чалавека…вялізарная любоў да спадчыны беларускай культуры» - казаў заслужаны дзеяч мастацтваў М.В. Сірата.[№18,с.52]
«Генадзь Іванавіч меў шмат вучняў, хаця выкладчыкам нідзе не працаваў. Я назваў бы Дрынеўскага, Паплаўскага,самадзейных кампазітараў Галавасцікава, Маціна, Шыдлоўскага… Ён аказваў дабратворны ўплыў на іх творчасць, дапамагаў ім выдаваць зборнікі песень…Генадзь Іванавіч быў сур'ёзны вучоны -фалькларыст, сапраўдны спецыяліст сваёй справы, і разам з тым гэта быў вельмі вясёлы, жыццярадасны чалавек, чалавек вялікага гумару…У адносінах са студэнтамі, з малодшымі таварышамі паводзіў сябе проста і шчыра, як з сябрамі, з калегамі. Гэта быў чалавек кампанейскі, прыязны і чулы. Заўсёды яго акружалі людзі з глыбінак, з сельскай мясцовасці - з партфелямі, папкамі, нотамі, вершамі…Я шчаслівы, што мая дружба з такім выдатным, незвычайным чалавекам працягвалася шмат гадоў і прыносіла мне радасць і творчае натхненне”(Г.Вагнер - кампазітар) [№5,с.44]
«І вось пачалася рэпетыцыя хору. Тады якраз Генадзь Іванавіч праводзіў іх часта, бо вялася падрыхтоўка да юбілейнага канцэрта. І выступленне калектыву, і нейкая адухоўленасць, высокі прафесіяналізм дырыжора зрабілі на мяне вялікае ўражанне. Я адчуў подых старажытнай беларускай культуры, народнага мастацтва. Хваляванне і гонар за духоўнае багацце народа выклікала кожная песня. Бачна было, што спевакі з асалодай і лёгкасцю, з добрым настроем выконваюць ўсе творы. Генадзь Іванавіч праявіў як дырыжор дасканалае майстэрства, ўменне дабіцца ад харыстаў самых тонкіх адценняў, поўнага раскрыцця хараства песні, яе паэтычнасці, вобразнасці» (Б.С. Смольскі- заслужаны дзеяч мастацтваў БССР) [№19,с.41]
З гэтых вышэй сказаных успамінах можна зрабіць вынік, што Генадзь Іванавіч быў чалавек шырокай натуры, нястомнай энэргіі, светлай высакароднасці, напоўнены глыбокай любоўю да роднай Беларусі і нацыянальнага фальклору.
З самага пачатку творчай дзейнасці калектыву Г. Цітовіч прытрымліваўся такой рэпетыцыйнай палітыкі, пры якой традыцыйнае песеннае мастацтва падавалася ў разнастайнасці жанраў і музычных стыляў. Пры гэтым асновай была арыентацыя на стыль палескіх спеваў.
Як адзначае Л.С. Мухарынская «ў ансамблі ёсць свае «старэйшыя», якія выступаюць у ролі важакоў цэлай групы: яны наладжваюць свае групы і ў дачыненні да тэмбру, і па вышыні, тады як асноўны склад падладжваецца пад іх… як дырыжор ён не моцны, але жыццёвая энергія і эмацыянальнасць дапаўняе скупы дырыжорскі жэст».
Класічны фонд рэпертуару калектыву складзены з запісаў самога Г.І. Цітовіча ў яго ж апрацоўцы. Беспамылковае эстэтычнае чуццё ніколі не падводзіла ў выбары песні для апрацоўкі. Створаныя па законах прыгажосці народнага напеву, яны па свайму мастацкаму ўзроўню стаяць нароўні з арыгіналам.
Вось што казаў пра дырыжорскія здольнаці Фёдараў ва ўспамінах: «Самабытнасць,непаўторнаць натуры Генадзя Іванавіча праяўляліся і ў манеры яго работы як дырыжора. Дырыжыраваў ён вельмі арыгінальна. Напрыклад, выстаўляў перад сабой сагнутыя ў лакцях рукі з раскрытымі далонямі, павольна нахіляючыся то ў адзін бок, то ў другі. Сваімі рухамі і мімікай ён вельмі эмацыянальна прапаноўваў спевакам розныя моманты выканання. Пры гэтым яго адчуванне душэўнага настрою кожнага харыста было незвычайным». [№20,с.19]
Дырыжор патрабаваў ад спевакоў поўнай аддачы ў час выканання песні, эмацыянальнасці і неабходнага настрою.Гэта,ён лічыў,неабходная ўмова для поўнага раскрыцця вобразнасці народнага або кампазітарскага твору.
«…А яшчэ ён імкнуўся знаходзіць эфектыўныя сродкі выразнасці выканання для прыцягнення больш пільнай ўвагі слухачоў. Напрыклад, калі гучала песня пра зязюлю, адна са спявачак імітавала кукаванне, а ў песні пра куранят чулася квахтанне курыцы. Гэтак жа адшукваліся і бачныя эфекты. У час выканання песні «Ой,рэчанька,рэчанька» гэта былі хвалепадобныя рухі абодвух радоў харыстаў». [№20,с.19]
Памёр Генадзь Іванавіч 2о чэрвеня 1986 годзе, на 76 годзе жыцця. Але яго творчая дзейнасць знайшла прадаўжальнікаў, яго творчае жыццё стала прыкладам шчырага і самазабыўнага служэння Радзіме. Г. Цітовіч быў узнагароджаны трыма ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам дружбы народаў і медалямі.«Народнае мастацтва не старэе ніколі. І людзі, закаханыя ў яго, аддадзеныя яму, таксама не ведаюць старасці. Больш таго, яны вечныя, як вечна народнае мастацтва, якое жывяць крыніцы любові і жыцця». (М. Дрынеўскі)[№7,с.7].
2.2 М.П. Дрынеўскі - мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору РБ імя Г.І. Цітовіча
Структура часткі:
- Жыццёвы і творчы шлях дырыжора
- Асаблівы выканальніцкі стыль работы з калектывам
Дрынеўскі Міхаіл Паўлавіч нарадзіўся 12 лютага 1941 года ў вёсцы Тонеж Тураўскага раёна Гомельскай вобласці.Мабыць таму што ён нарадзіўся на Палессі было унаследавана стрыманасць і такт, святое станаўленне да сяброўства, уменне выслухаць і паняць любога чалавека.А любові да каларытнага беларускага слова і нацыянальных каранёў абавязаны бацькоўскаму асяроддзю,якое любіла спяваць і спеўнаму акружэнню музычнага побыту. Беларуская народная песня у сваёй натуральнай прыгажосці і разнастайнасці адыграла ролю ў станаўленні слыхавых прыярытэтаў і фарміраванні слыху, а яркая народная гаворка, непараўнальны каларыт палескай пеўчай выканальніцкай манеры сталі той жыватворнай глебай для выхавання прфесійнага музыкальнага слыху і творчых здольнасцяў будучага музыканта.
Маючы выдатныя ад прыроды музычныя здольнасці, М.П. Дрынеўскі ва ўзросце 13 гадоў пачаў працаваць кіраўніком хору калгаса «Труд» у вёсцы Тонеж. Ён ужо тады раскладвае на 2-3 галасы,акампаніруе хору на баяне і акардэёне, якім авалодаў сам. Акрамя таго, не многія дырыжоры с 13 гадоў працуюць з самадзейным харавымі калектывамі, не маючы нават элементарных ведаў нотнай граматы.
У 1959 годзе Міхась Паўлавіч паступіў у Гомельскае музычнае вучылішча, якое скончыў ў 1963 годзе. У час вучобы працаваў з народным хорам вёскі Прыбыткі Гомельскага раёна, дзіцячым хорам Палаца піянераў горада Гомеля. Яго працаздольнасць і імкненне да ведаў дазволіла імкліва ператварыцца з «самавукі» ў аднаго з паспяховых вучняў.
У 1963 годзе М.П. Дрынеўскі паступіў ў Беларускую Дзяржаўную кансерваторыю імя А.В. Луначарскага. «Заўважаны» на адным з аглядаў-конкурсаў кампазітарам Ю.В. Семенякай па рэкамендацыі ўжо на 1 курсе быў прыняты памочнікам хормайстра ў акадэмічную капэллу Дварца культуры трактарнага завода. У гады кіраўніцтва ім капэлай - з 1964 па 1968 год-калектыў быў прызнаны лепшым сярод самадзейных капэл Савецкага Саюза. Вялікае ўздзеянне на творчую асобу аказаў Рыгор Раманавіч Шырма, кіраўнік Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы БССР.Ён не толькі дазваляў наведваць рэпетыцыі, але і спрыяў таму, каб капэла Палаца культуры трактарнага завода стала пастаяннай спадарожніцай Дзяржаўнай капэлы.
У 1968 годзе М.П. Дрынеўскі скончыў дырыжорска- харавы факультэт у дацэнта Г.П. Зелянковай, а потым асістэнтуру- стажыроўку ў прафесара В.В. Роўды. Высокі творчы вынік дырыжыравання быў адзначаны на справаздачным канцэрце ў філармоніі складаным двайным хорам С.І. Танеева «Па горах дзве хмурных хмары» ў выкананні студэнцкага хора.М.П. Дрынеўскі праявіў сябе як дырыжор, кіраўнік хорам і здольны падпарадкаваць сабе атмасферу інтэнсіўнага гучання танееўскай паліфоніі. Пасля заканчэння кансерваторыі быў накіраваны на працу ў Мінскае музычнае вучылішча. З 1973 года - галоўны хормайстар, а з 1975 года - мастацкі кіраўнік Дзяржаўнага хору БССР.
Дырыжор, фалькларыст, этнограф, вялікі знаўца народнай музыкі Міхаіл Паўлавіч Дрынеўскі перапрацаваў і ўзбагаціў творчы працэс, сфарміраваў высокапрафесійны нацыянальны калектыў. Г.П. Зелянкова адзначала, што «М.П. Дрынеўскага вылучае здзіўляючае адзінства таленту і працавітасці. Ён мае цудоўныя прыродныя якасці - выдатны гарманічны і тэмбравы слых, ён вельмі пластычны ў дырыжорскай тэхніцы, глыбока і арганічна адчувае харавую музыку.Але самае галоўнае, што так прываблівала ў маладым дырыжору,- гэта яго трапяткая і шчырая любоў да народнай песні. Усё гэта, безумоўна, спрыяла прафесійнаму росту артыстаў хору, умацаванню аўтарытэту нацыянальнай музычнай школы».
М.П. Дрынеўскі працягвае развіваць традыцыі, закладзеныя заснавальнікам хору Г.І. Цітовічам, самабытна інтэрпрэтуючы і аранжэруючы народныя песні (ім зроблена больш за 50 аранжыровак і апрацовак).Сярод іх: «Як пайду я дарогаю», « Ночы мае,ночушкі», «Ой, у полі туманочкі»,« Не сячы мяне, Ясю»,« Ой, зіма» і іншыя, якія з поспехам выконвае не толькі Народны хор імя Цітовіча, але і іншыя прафесійныя і самадзейныя харавыя калектывы.
Да 60-годзя з дня нараджэння М.П. Дрынеўскага рэжысёрам У. Арловым быў зняты відэафільм «Як пайду я дарогаю», у якім адлюстраваны асноўныя этапы яго творчай дзейнасці, як кіраўніка вядучага музычнага калектыву. Назва фільма ўзята з беларускай народнай песні ў даапрацоўцы М.П. Дрынеўскага. Сваёй самаадданай працай, добрасумленнымі адносінамі да справы М.П. Дрынеўскі падае яскравы прыклад служэння Айчыне, беларускаму песеннаму мастацтву.
М.П. Дрынеўскі неаднаразова ўзнагароджваўся дзяржаўнымі ўзнагародамі і ганаровымі званнямі: «Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР» (1978 г.), лаўрэат дзяржаўнай прэміі БССР (1982 г.), ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1986 г.), «Народны артыст БССР» (1987 г.), медаль Францыска Скарыны (1990 г.), ордэн Францыска Скарыны (2002 г.). М.П. Дрынеўскі з'яўляецца прафесарам кафедры харавога дырыжыравання беларускай акадэміі музыкі, старшынёй праўлення Беларускага саюза музычных дзеячаў, членам камітэта па прысваенню Дзяржаўных прэмій ў галіне літаратуры і мастацтва. З 1995 года - старшынёй рэспубліканскага Журы Усебеларускага фестывалю нацыянальных культур.
«- Шчыра кажучы,- кажа Міхась Паўлавіч,- асабіста я і мае калегі- музыканты па сумеснай працы з хорам настойліва і цвёрда прытрымліваемся выканальніцкіх традыцый заснавальніка нашага калектыву. Клапатліва захоўваем нацыянальны стыль і своеасаблівы непаўторны каларыт. Ніякія модныя плыні сучаснага мастацтва, ніякія сумніўныя прыёмы масавай культуры не могуць збіць нас з толку і змяніць нашы творчыя прынцыпы…»
Як вядома, у Беларусі існуе некалькі традыцый народных спеваў. У прыватнасці, адрозніваюцца паміж сабой традыцыі шматгалосага выканання народных песень на Палессі і аднагалосага - у Паазер'і на Віцебшчыне. Міхасю Паўлавічу найбольш блізкая самая багатая і маляўнічая песенная манера палешукоў, у якой вельмі выразна гучыць верхні голас, дапоўнены шматлікімі падгалоскамі.
Цудоўна, калі кіраўнік знаходзіць ў музыкантах сваіх аднадумцаў. Тады раскрываюцца патэнцыяльныя магчымасці і дырыжора і калектыву. Многія дырыжоры імкнуцца да абсалютнай улады,да дыктатуры. Сёння гэта проста немагчыма. Сучасныя музыканты, у прыватнасці харысты, - шырока адукаваныя людзі, і пры гэтым не толькі ў музыцы. Ім не патрэбны дырыжор дзеля таго, каб паказаць, дзе спяваць цішэй, а дзе- гучней. Усё гэта пазначаецца ў нотах. У музыцы складана зразумець задуму кампазітара, кожны гук, ноту можна трактаваць па-рознаму. Таму галоўная задача дырыжора - раскрыць кампазітара, зразумець яго асноўныя ідэі. Аднак гэта можна зрабіць толькі разам, з дапамогай харыстаў.Нельга дасягнуць поспеху прымусам, ператварыць музыкантаў ў сляпых выканаўцаў чужой задумы. Толькі звязанасць,толькі асэнсаванне таго, што мы ўсе разам займаемся агульнай справай, можа даць жаданы вынік.
Але самае галоўнае,што імкнецца развіць М. Дрынеўскі ў спевакоў,- гэта мастацкае ўспрыманне рэчаіснасці, каб яны не проста выконвалі песні, а стваралі цэласныя яскравыя мастыцкія вобразы, перадавалі ўсю гаму пачуццяў, іх хараство і глыбіню. У гэтым артыстам дапамагаюць выдатныя якасці М. Дрынеўскага як дырыжора. У кожным творы ён адчувае драматургію, умее дакладна знайсці кульмінацыю, умела падкрэсліць яе кантраснымі гучаннямі. Тут дастаткова прыгадаць хоць бы некалькі твораў, напрыклад, песні «Сядзяць у абдымку ветэраны», «Беражыце маці».
М. Дрынеўскі доўга і ўпарта працуе над кожнай фразай, чысцінёй інтанацыі. Яго інтэтпрэтацыям харавога гучання ўласціва не толькі нацыянальная своеасаблівасць, але і яскравасць і выразнасць. Працуючы над творам праяўляецца як фалькларыст, які ведае рэгіянальныя і жанравыя асаблівасці народнага мастацтва. Пранікаючы ў кантэкст, а затым падтэкст песні, спасцігае культуру, час падзеі, якое абумовіла з'яўленне дадзенай песні. Працуючы над духоўнымі творамі вялікую ўвагу надае чысціні інтаніравання, драматургічнаму выбудоўванню формы, выяўленню тэмбрава-каларыстычных дэталяў.
Талент-гэта не проста падарунак нябёсаў, а тытанічная праца гэтага мастака з невычэрпнай дапытлівасцю. Музычны і паэтычны фальклор Беларусі стаў асноўным ў працы М.П. Дрынеўскага. Ужо на самым пачатку творчага шляху ён зразумеў,як многа можа расказаць народная песня, калі ведаць яе мастацкую прыроду: «Выразныя магчымасці народных песень невычарпальныя, як палескія крыніцы. У залежнасці ад намеру дырыжора адна і тая ж песня можа раскрывацца ў самых нечаканых ракурсах. Але ж калі ты не падрыхтаваны да работы з ёю, не ведаеш законаў і абыякавы да яе прыгажосці, ты нічога не здолееш зрабіць».
Міхаіл Паўлавіч ніколі не рэпеціруе напаўсілы, а заўсёды з поўнай аддачай. Пра гарачасць асобы,эмацыянальны тэмперамент дырыжора ўсе ведаюць. Сапраўды так, але гэта не той тып тэмпераменту, які захліствае. Яму ўласцівы гранічна адточаны дырыжорскі жэст, адсутнасць усякай мітуслівасці ў рабоце. Пры велізарнай фізічнай і эмацыянальнай нагрузцы ў Дрынеўскага ніколі не адчуваецца напружання ў дырыжыраванні. Усе рухі- натуральныя і пластычныя.Выразныя, «пявучыя» рукі дапамагаюць дасягнуць кантылены галасоў, адлюстраваць адценні і пераходы ў гучанні груп.
За знешняй бездакорнай ураўнаважанасцю адчуваецца вялікі эмацыянальны зарад.Аднак Міхась Паўлавіч ніколі не пераходзіць мяжу стрыманай дзелавітасці,не павышае голасу.Аніводнага недакладнага слова, жэста, аніводнай змарнаванай секунды. Усё проста, дакладна і зразумела. Музыка нараджаецца нібыта без асаблівых намаганняў, у сваім натуральным, дакладна знойдзеным гучанні і інтэрпрэтацыі.
На рэпетыцыях праяўляецца здольнасць да дапрацоўцы дэталяў, да давядзенні, удасканаленню першапачатковага замысла.Выканаўцы пастаянна адчуваюць эмацыянальнае ўздзеянне. Менавіта гэта якасць разам з яркім артыстызмам і режысёрска-акцёрскім дарам дазваляюць яму як мага дакладней прадставіць хору ўнутраную сутнасць інтэрпрэтаванага творы. Працуючы над сваімі апрацоўкамі стварае перад хорам жывапісных карцін гэтых твораў. Працуючы над драматычным па змесце творамі асабліва ярка выяўляецца яго псіхалагічнае ўздзеянне на хор. Глыбокае ўнутранае засяроджванне вакол твора нібы прыкоўвае да яго ўвагу хору. Яго жэст скупы і лаканічны, у ім няма ніводнага лішняга руху. Дырыжыруя з напаўзачыненымі вачыма ён апускаецца ў слыхавую атмасферу твора.
Прынцыпы работы М. Дрынеўскага:
1. Аснова рэпетыцыі-атмасфера строгай сканцэнтраванасці, арганізаванасці і ўважлівасці.
2. Аснова працы-бездакорнае веданне і прафесійнае стаўленне да нотных матэрыялах.
3. Дырыжор павінен ва ўсім імкнуцца да ўвасаблення кампазітарскай задумы ў харавым гучанні.
4. Дырыжор павінен быць стрыманы ў жэстах і словах.
5. Дрыжор павінен не дапускаць бязмэтнага паўтарэння.
6. -залішне не стамляць хор.
7. самае галоўнае-штохвіліны захапляць хор у творчы працэс, зацікаўліваць адухоўленай працай.
Міхась Паўлавіч валодае моцным, валявым характарам і шчырай дружалюбнасцю.Чалавек,у якім злучаюцца майстэрства і бязмежнае працавітасць, любоў да справы, патрыятызм, вонкавае абаянне, досціп і дзіўна тонкі гумар. Ён заўсёды ўважлівы да людзей, арганізаваны і дысцыплінаваны. Менавіта такі чалавек можа кіраваць такім вялікім калектывам.
М. Дрынеўскі - адзін з тых дырыжораў, хто пастаянна і са шчырай любоўю папулярызуе беларускую народную музыку і творы нацыянальных кампазітараў. Гаворачы пра народную песню, Міхась Паўлавіч падкрэслівае адну з галоўных яе якасцей - здольнасць расказаць пра чалавека усё: і пра тое, як жылі яго продкі, як змагаліся, абараняючы радзіму, сеялі хлеб і кахалі.На думку дырыжора, цуд заключаецца ў тым, што не толькі эпоха, але кожны музыкант можа выказаць у ёй сябе.
Старанны, прадуманны падбор спевакоў, інструменталістаў, танцораў, пастаянная вакальна - харавая работа, выхаванне культуры спеву як у народнай манеры,так і ў акадэмічнай, назапашванне рэпертуару, арганізацыя канцэртаў - усё гэта клопаты мастацкага кіраўніка. На канцэртах дасягаецца арганічная сувязь паміж народнай творчасцю і прафесійным пеўчым мастацтвам, якая дазволіла зрабіць стройны спектакль - і гэта велізарная заслуга Міхаіла Паўлавіча.
Вось што кажа беларускі кампазітар Вячаслаў Кузняцоў :«Калектыў валодае велізарным патэнцыялам, які ў межах канцэртнай праграмы не заўсёды аказваецца рэалізаваным. Народны хор наогул надзелены асаблівай энэргіяй, якой няма ў акадэмічных хароў. Гэты ж калектыў, дзякуючы намаганням свайго кіраўніка, у найбольшай ступені адпавядае аўтэнтычнаму гучанню. Міхась Дрынеўскі - майстар вышэйшага ўзроўню, які ўсёй сваёй існасцю адчувае глыбіню народнай інтанацыі»[№23,с.23].
Яшчэ адзін з бакоў дзейнасці Міхаіла Паўлавіча - выхаванне маладых хормайстраў у Акадэміі музыкі.Гэта надзвычай добразычлівы, вытрыманы і разумны педагог. Яго заняткі заўсёды цікавыя, таму што сам захоплены працай са студэнтамі. На яго думку, педагагічная дзейнасць - гэта адзін з бакоў творчай працы. Міхаіл Паўлавіч заўсёды ўлюбёны ў музыку і ўмее гэта пачуццё перадаць іншаму, заразіць ім, натхніць. Прафесар патрабуе ад вучняў дакладна прытрымлівацца аўтарскага тэксту, уважліва сачыць са знешняй формай дырыжыравання. Студэнтам важна не толькі бездакорна ведаць нотны тэкст самога твора, але і ўмець пранікнуць у дух эпохі, вывучыць гісторыю яго ўзнінення. Больш за 30 гадоў Міхаіл Паўлавіч Дрынеўскі працуе ў Акадэміі музыкі і за гэты час выхаваў шмат музыкантаў. Адны з іх сталі педагогамі, іншыя прысвяцілі сябе выканальніцкай дзейнасці. Сярод іх А. Шут - мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Музыкальная капэлла “Санорус”, В.Шыкавец - хормайстар Дзяржаўнага акадэмічнага народнага хору імя Г.І. Цітовіча, Л. Бурак - кіраўнік Камернага хору ў г.Пінску…. Усіх іх аб'ядноўвае любоў да харавога мастацтва і творчае станаўленне да выканання музыкі.
Подобные документы
Етапи становлення народного хорового виконавства в контексті діяльності Охматівського народного хору під керівництвом П. Демуцького. Особливості організації та функціонування Охматівського народного хору. Перехід співочих гуртів до хорового виконавства.
статья [20,4 K], добавлен 24.04.2018Хор як організований колектив співаків. Методи розучування репертуару, особливості проведення хорових занять. Хоровий колектив, що виконує твори acappella. Організація роботи керівника самодіяльного хору. Характеристика концертно-виконавчої діяльності.
дипломная работа [1,5 M], добавлен 05.02.2011Основні моменти життя і творчої діяльності видатного українського композитора та громадського діяча В.М. Івасюка. Таємниця трагічної загибелі. Вірші присвячені йому. Фотографії, що описують життєвий шлях Володимира. Його творчі здобутки з Софією Ротару.
презентация [825,2 K], добавлен 21.05.2012Створення гурту "Браво". Творчий шлях Жанни Агузарової. Поєднання ностальгічного іміджу стиляг початку 60-х років і оригінального музичного стилю, в якому стилізовані рок-н-ролли і твисти. Процес створення нової команди, та новий вокаліст Валерій Сюткин.
реферат [22,2 K], добавлен 11.03.2009Життєвий шлях та творчість М.В. Лисенка - видатного українського композитора кінця XIX-початку XX ст., який став основоположником української класичної музики та увійшов в історію національного мистецтва як талановитий диригент, вчений-фольклорист.
реферат [29,9 K], добавлен 03.02.2011Життєвий та творчий шлях С.П. Людкевича. Музичні інтерпретації поезії Т. Шевченка. Історія створення кантати-поеми "Заповіт". Інтонаційно-образна драматургію твору. Поєднання в ньому у вільної формі монотематичного принципу розвитку композиції з сонатним.
реферат [24,8 K], добавлен 28.05.2014Творчий шлях польського композитора та піаніста Фредеріка Шопена. Ліризм, тонкість у передачі настроїв, широта національно-фольклорних і жанрових зв'язків у музичних творах Шопена. Добровільне вигнання Шопена. Поруч із Жорж Санд, останні роки композитора.
реферат [27,5 K], добавлен 09.06.2010Життєвий та творчий шлях митця. Формування як громадського діяча. Микола Віталійович Лисенко як композитор, педагог, хоровий диригент, піаніст-віртуоз, засновник професійної композиторської школи, основоположник української професійної класичної музики.
реферат [55,7 K], добавлен 26.05.2016Елементи мовної, музичної інтонації, акторської пластики, їх взаємопосилення в процесі виконання та вплив на динаміку сприйняття твору. Взаємодія категорій мелосу і Логосу в процесі інтонування. Синергія як складова виконавської культури постмодерну.
статья [25,6 K], добавлен 24.04.2018Ретроспектива становлення професії керівника хору. Проблеми теорії та практики фахової підготовки майбутнього керівника хору. Усвідомлення студентами моделі професійної діяльності. Прийоми звуковедення під час співу та диригування. Стиль хорового викладу.
дипломная работа [749,8 K], добавлен 19.10.2013