Эпоха Адраджэння на тэрыторыі Беларусі
Спецыфічныя рысы эпохі Адраджэння на тэрыторыі Беларусі. Узнікненне кнігадрукавання. Францішак Скарына - першадрукар, прадстаўнік рэнесансавай культуры на Беларусі. Станаўлення і развіцця беларускай архітэктуры і выяўленчага мастацтва. Замкі і храми.
Рубрика | Культура и искусство |
Вид | реферат |
Язык | русский |
Дата добавления | 28.11.2009 |
Размер файла | 29,2 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
17
ЭПОХА АДРАДЖЭННЯ НА ТЭРЫТОРЫІ бЕЛАРУСІ
УЗНІКНЕННЕ КНІГАДРУКАВАННЯ
Адраджэнне -- умоўная назва, звязаная з памкненнем адрадзіць антычную спадчыну. Але гэта было не простай рэстаў-рацыяй, а спосабам фарміравання новай культуры, буржуазнай паводле сваёй сутнасці. Характэрнай рысай эпохі Адраджэння быў працэс фарміравання народных моў літаральна ва ўсіх еў-рапейскіх краінах, станаўлення і развіцця нацыянальных куль-тур.
У канцы XV - пачатку XVI ст. склаліся эканамічныя, сацыяльныя і.палітычныя перадумовы Рэнесансу на Беларусі: рост гарадоў, фарміраванне беларускай народнасці, ажыўленне грамадска-далітычнай дзейнасці і нацыянальна-класавай барацьбы, секуля-рызацыя духоўнага жыцця і пашырэнне міжнародных узаемасувя-аей.
Эпоха Адраджэння на тэрыторыі Беларусі мела свае спецыфічныя рысы. Агульнае эканамічнае адставанне ад перадавых краін Еўропы і хіанаванне феадалізму стрымлівалі ўсебаковае развіццё свецкіх форм культуры і пераход ад сярэдневяковай культуры да культуры новага часу. І хаця ідэі Адраджэння праніклі ў літаратуру, мастацтва, філасофскую і грамадска-палітычную думку, на Беларусі развіццё рэнесансавай культуры засталося незавершанйм, не да канца аддзе-леным ад рэлігійнай ідэалогіі.
Прадстаўніком рэнесансавай культуры на Беларусі быў перша-друкар, гуманіст і асветнік Францішак Скарына (каля 1490 -- каля 1551). Ен нарадзіўся ў купецкай сям'і ў Полацку. Мяркуюць, што там, а таксама ў Вільні Ф.Скарына атрымаў першапачатковую адукацыю. У 1504 г. ён паступіў у Кракаўскі універсітэт, праз два гады атрымаў вучоную ступень бакалаўра філасофіі, а пазней -- доктара свабодных навук. У 1512 г. у італьянскім г. Падуя, універсітэт якога славіўся на ўсю Еўропу медыцынскім факультэтам, Ф.Скарына вытры-маў экзамен на атрыманне вучонай ступені доктара лекарскіх навук.
Біяграфічныя звесткі аб жыцці першадрукара не вельмі багатыя, але можна меркаваць, што пасля атрымання вучонай ступені яго зацікавілі грамадскія праблемы і гуманітарныя навукі, зарадзілася думка выдаць кнігі Бібліі на роднай мове, зрабіць іх даступнымі для сваіх землякоў. Апынуўшыся ў Празе, Ф. Скарына пры дапамозе заможных віленскіх і полацкіх мяшчан Багдана Онкава, Якуба Бабіча, Юрыя Адверніка, магчыма і брата Івана Скарыны заснаваў друкарню. За няпоўныя тры гады ён пераклаў, пракаменціраваў і падрыхтаваў да друку 23 кнігі Бібліі. 6 жніўня 1517 г. выйшла з друку першая кніга - "Псалтыр". Ф. Скарына меў намер выдаць усю Біблію, аб чым сведчаць агульны тытульны ліст, прадмовы да ўсяго выдання. АДнак гэта задумка засталася незавершанай. Першадрукар выдаў пераваж-ную частку Старога Запавету, прычым выбраў з Бібліі найбольш важныя кнігі.
У 1520 г. Ф. Скарына пакінуў Прагу і пераехаў у Вільню, дзе адкрыў першую на сваёй радзіме друкарню. У 1522 г. выйшла ў свет "Малая падарожная кніжка" -- зборнік рэлігійных і свецкіх твораў. Кніга прызначалася людзям, якія па характару сваіх заняткаў павінны былі часта вандраваць і ў дарозе атрымліваць канфесійную і астранамічную інфармацыю. Як і апошняе выданне Ф.Скарыны "Апостал" (1525), "Малая падарожная кніжка" была невялікім зручным выданнем, на-друкаваным на таннай паперы. Гэтыя якасці рабілі кнігі першадрукара болып даступнымі для шырокіх колаў насельніцтва.
Ф. Скарына выступіў у якасці стваральніка новага літаратурнага жанру - прадмоў, дзе адлюстроўваліся яго грамадска-палітычныя, філасофскія, прававыя, эстэтычныя, мовазнаўчыя і педагагічныя погляды. Коратка і лаканічна пераказваючы змест твораў, прадмовы Ф.Скарыны сталі класічнымі ўзорамі ў гэтым жанры беларускай літаратуры, паслужылі прыкладам для беларускіх пісьменнікаў XVI - XVII стст.
Ф. Скарына ўнёс значны ўклад у распрацоўку беларускай літаратурнай мовы. Мова яго выданняў характарызуецца як тыповы ўзор беларускай рэдакцыі царкоўнаславянскай мовы. Сам аўтар мову выдадзеных біблейскіх кніг назы-ваў рускай, паведамляючы чытачу пра ўжыванне на Беларусі яго часоў дзвюх пісьмовых моў - старабеларускай і царкоўнаславянскай.
Біблейскія кнігі Ф. Скарына разглядаў як крыніцу для набыцця ведаў па історыі, геаграфіі, астраноміі. Ен перакладаў Біблію, пісаў прадмовы і пасляслоўі да яе, скарачаў тэксты, тлумачыў незразумелыя словы і звароты, каб зрабіць іх даступнымі болып шырокаму колу чытачоў. Для лепшага за-сваення зместу тэкст кожнага выдання Ф. Скарына надзяляў на главы, а главы на вершы, змяшчаў у кнігах шматлікія ілюстрацыі. Пачаткам яго асветніцкай дзейнасці было выданне "Псалтыра", які Ф.Скарына лічыў дапаможнікам па вывучэнні граматыкі.
Ф. Скарына вядомы не толькі як беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар і асветнік, але і як вучоны і грамадскі дзеяч эпохі Адраджэння. Яго палітычным ідэалам з'яўлялася асвечаная, гуманная і моцная манархічная ўлада. На думку Ф. Скарыны, правіцель павінен быць набожны, мудры, адукаваны, міласэрны, чулы, справядлівы ў адносінах да сваіх падначаленых. Ен абавязаны кіраваць краінай у строгай адпаведнасці з законамі, сачыць за правільным выкананнем правасуддзя. Адначасова правіцель павінен быць моцны і грозны, умець у выпадку неабходнасці абараніць свой народ. Ф.Скарына аддаваў перава-гу "мірнаму кіраўніку дзяржавы", але не адмаўляў існавання ў грамадстве класавых супярэчнасцей, лічыў, што грамадства тры-маецца на міры і згодзе, "невзгода бо н найболыпне царства разрушаеть".
3 пачатку трэцяга дзесяцігоддзя XVI ст. Ф.Скарына працаваў сак-ратаром віленскага біскупа Іаана, дыпламаваным медыкам наведаў Полыпчу, Прускае герцагства, Маскоўскую Русь, у канцы жыцця быў адным з заснавальнікаў рэнесансавага батанічнага саду ў Празе. Дзейнасць Ф. Скарыны аказала дабратворны ўплыў на кнігадрукаванне і асвету ў пазнейшыя эпохі, садзейнічала развіццю філалогіі, батанікі, медыцыны, павышэнню культурнага ўзроўню беларускага насельніцтва.
Выдатным дзеячам беларускай культуры быў паэт-гуманіст эпохі Адраджэння, прадстаўнік новалацінскай літаратурнай школы Мікола Гусоўскі (1470(?) -- 1533(?). Нарадзіўся будучы славуты паэт у сям'і велікакняжацкага лоўчага. 3 дзіцячых гадоў бацька прывучаў сына да паляўнічай прафесіі. М. Гусоўскі меў магчымасць пайсці па шляху свайго бацькі, аднак ён аддаў перавагу набыццю ведаў і атрымаў адукацыю ў Вільні, Полыпчы, Італіі.
У 1518 г. М. Гусоўскі трапіў у Рым у складзе польскай дыплама-тычнай місіі, якую ўзначаліў Вітэлій, сакратар велікакняжацкай канцылярыі, біскуп плоцкі, што падтрымліваў будучага паэта. Па заказе папы рымскага Льва Х у 1522 г. М. Гусоўскі стварыў свой лепшы твор "Песня пра постаць, дзікасць зубра і паляванне на яго". Напісаная на класічнай латыні, паэма не засталася толькі расказам пра паляванне на зубра, яна аказалася творам, дзе адлюстраваны жыццё народа і лёс краіны ў пераломны момант гісторыі. Праз усе часткі паэмы праходзіць тэма радзімы, а зубр выступае як алега-рычны вобраз роднага краю. Адну з галоўных прычын няшчасцяў і пакут радзімы М. Гусоўскі бачыў у войнах. Паэт-гуманіст заклікаў пакончыць з міжусобіцамі, прапанаваў ідэю яднання розных па куль-туры і веры еўрапейскіх народаў перад пагрозай турэцкага і татарскага нашэсцяў.
У паэме аўтар вялікую ўвагу надаў адлюстраванню жыцця простых людзей, іх побыту, звычаяў і заняткаў. Ён прапагандаваў сістэму лацінскай еўрапейскай адукацыі, адводзіў мастацтву і навуцы вялікую ролю ў выхаванні народа.
Такім чынам, у беларускай літаратуры другой паловы XIII - пер-шай паловы XVI ст. пераважалі сярэдневяковыя ідэйна-мастацкія прынцыпы, традыцыйныя тэмы і жанравыя формы.
Аднак з канца XV -- пачатку XVI ст. пад уплывам Рэнесансу выяўляецца тэндэнцыя да пераадолення старых традыцый, удасканальваецца беларуская літаратурная мова, адбываецца секулярызацыя, дэмакратызацыя і гуманізацыя літаратуры.
АРХІТЭКТУРА І ВЫЯЎЛЕНЧАЕ МАСТАЦТВА
На працэс станаўлення і развіцця беларускай архітэктуры і выяўленчага мастацтва значна паўплывалі старажытнарускія традыцыі, а таксама лепшыя дасягненні архітэктуры і мастацтва заходнееўрапейскіх краін. Шырокае распаў-сюджаяне на Беларусі набыла готыка - мастацкі стыль, запазычаны ў Заходняй Еўропе. Готыка з сярэдзіны XII ст. прыйшла на змену раман-скаму стылю і атрымала сваю назву ад назвы герьвднскага племені готаў. Архітэктуры належала вызначальная роля ў развіцці готыкі. Найбольш тыповыя гатычныя пабудовы вылучаліся вялікай вытпмнёй, стромкім сілуэтам і вертыкальнымі лініямі, вітражамі, высокмі вежамі. У гатычных саборах выкарыстоўваўся багаты дэкор, на фасадах часта мелася вялікае круг-лае акно (ружа), звычайна яны ўпрыгожваліся скульптурай.
Своеасаблівыя рысы беларускай готыкі заключаліся ў надзвычай доўгім часе яе панавання (другая палова XIII - XVI ст.), функцыянальным спалучэнні культавага і абарончага дойлідства, традыцыйным выкарыстанні цаглянай муроўкі з разнастайнымі абтынкаванымі і пабеленымі плоскімі нішамі, масіўнасці канструкцый і манументальнасці пабудоў, спалучэнні гатычных і рэнесансавых форм.
Готыка на Беларусі была прадстаўлена шматлікімі абарончымі збу-даваннямі - замкамі, якія адначасова з'яўляліся адміністрацыйнымі, палітычнымі, эканамічнымі і культурнымі цэнтрамі. Мураваныя замкі пачалі будавацца ў першай палове XIV ст. Старыя драўляныя ўмацаванні не маглі стрымліваць моцнага націску ворагаў. Узнікла абарончая сістэма з замкаў у Лідзе, Новагародку, Крэве, Вільні і Троках.
Абарончая сістэма складалася з замкаў розных тыпаў. Адны з іх будаваліся на ўзвышшах, на месцы старых драўляных замкаў. Другія ж размяшчаліся ў нізіннай балоцістай мясцовасці на штуч-ным насыпе. Гэта быў новы тып замкаў, т. зв. кастэлі, запазы-чаныя з Захаду. У Заходняй Еў-ропе кастэлем называлі невялікі мураваны замак у нізіне, які выконваў абарончую функцыю. Мясцовыя дойліды прыстасавалі гэты тып да сваіх умоў, значна павялічыўшы плошчу замкавага двара, дзе хавалася ў час небяспекі мірнае насельніцтва.
Да тыпу кастэляў належаў Лідскі замак, пабудаваны ў 30-я гады XIV ст. Ён быў узведзены на штучным насыпе ў балоцістай сутоцы рэк Лідзеі і Каменкі. Побач з мурамі праходзіў глыбокі роў, які злучаў абедзве ракі і абараняў замак з боку горада. Асноўнае абарончае значэнне мелі сцены, пабудаваныя з палявога ка-меня. Верхняя частка сцен з баявой галерэяй і байніцамі была ўзведзена з цэглы. Спачатку замак меў адну паўночна-заходнюю вежу, якая была пабудавана адначасова са сценамі.
У канцы XIV - пачатку XV ст. крыжакі ўжо мелі агнястрэльную зброю, таму замкі пачалі прыстасоўваць да новых умоў. Па загаду Вітаўта Лідскі замак быў перабудаваны і ператвораны ў адзін з най-мацнейшых ва ўсім Вялікім княстве Літоўскім. Былі пабудаваны яшчэ адна вежа і новы вялікі ўваход, Вежы не выступалі за перыметр сцен. Па перыметры замкавых муроў размяшчаліся аднапавярховыя драўляныя будынкі жылога і гаспадарчага прызначэння. Магчыма, на тэрыторыі замка знаходзілася праваслаўная царква.
Замак-кастэль існаваў таксама і ў Крэве. Шматлікія ўзгоркі і лагчыны ў наваколлі Крэва паспрыялі ўзвядзенню тут мураванага замка ў канцы XIII - пачатку XIV ст. У плане Крэўскі замак меў выгляд прамавугольніка з дзвюма брамамі. Ад Лідскага замка ён адрозніваўся тым, што яго галоўная т. зв. Княжацкая вежа выходзіла за перыметр замкавых муроў. Вежа мела не менш як тры паверхі і была прыстасавана пад жыллё. На другім яе паверсе знаходзіліся княжацкія пакоі.
Крэўскі замак -- сведка шматлікіх гістарычных падзей. Збудаваны ў часы Гедыміна, пазней ён стаў рэзідэнцыяй Альгерда. Тут быў забіты Кейстут, знаходзіўся ў палоне Вітаўт, а ў 1385 г. адбылося заключэнне уніі паміж Полыпчай і ВКЛ. Замак быў моцна пашкоджаны ў час руска-польскай вайны сярэдзіны XVII ст. і страціў свае абарончыя функцыі. Канчаткова муры помніка былі разбураны ў ходзе першай сусветнай вайны.
Крэўскі замак займае асаблівае месца ў шэрагу помнікаў бела-рускага дойлідства. Ён спалучыў рысы абарончага збудавання і велікакняжацкай рэзідэнцыі. Умелае выкарыстанне асаблівасцей мясцовага рэльефу, дасягненняў архітэктурнай думкі Еўропы прывя-ло да стварэння арыгінальнага і магутнага замкавага комплексу.
Акрамя будаўніцтва кастэляў у XIV -- XV стст. перабудоўваліся і старыя драўляныя нагорныя дзядзінцы. Новагародскі замак існаваў у Х - XVII стст. Ён пэўны час з'яўляўся рэзідэнцыяй вялікіх князёў літоўскіх. Размяшчаўся замак на ўзгорку т.зв. Замкавай гары, акру-жанай глыбокім ровам і земляным валам, дзе спачатку стаялі драўляныя сцены. Драўляныя пабудовы шмат разоў гарэлі, а потым узнаўляліся. У другой палове XIII ст. была пабудавана абарончая вежа з каменя, якая нагадвала Камянецкую вежу. Пасля аднаго з крыжацкіх нападаў у канцы XIV ст. вежа была адбудавана амаль поўнасцю, але ўжо не з каменя, а з цэглы. Яе назвалі Шчытоўкай. У канцы XIV ст. былі пабудаваны яшчэ 3 мураваныя вежы, злучаныя мураванымі сценамі. Паколькі вады ў замку не было і толькі на ўсходнім схіле Замкавай гары білі моцныя крыніцы, над адной з іх была ўзве-дзена Калодзежная вежа. 3 поўначы на самым стромкім схіле Замка-вай гары доўгі час захоўваліся драўляныя сцены, што тлумачыцца выгадным размяшчэннем гэтай часткі замкавых умацаванняў.
Наступны этап перабудовы замка адбыўся ў канцы XV-- пачатку XVI ст. у сувязі з нападамі крымскіх татар. Была збудавана Дазорная вежа. Паміж ёй і Шчытоўкай узвялі сцены, такім чынам кольца замкавых збудаванняў было замкнёна.
У XVI ст. Новагародскі замак з'яўляўся адной з самых магутных пабудоў, якая вытрымала шмат варожых нападаў. Да нашага часу захаваліся толькі рэшткі сцен і вежаў.
У першай палове XVI ст. зноў назіраецца росквіт замкавай архітэктуры, што ў значнай ступені было звязана з набегамі татар, войнамі з суседнімі дзяржавамі, магнацкімі спрэчкамі, сялянскімі паўстаннямі.
У пачатку XVI ст. з'явіўся Мірскі замак, жамчужына беларускага мураванага дойлідства, пабудаваны магнацкім родам Ільінічаў па тыпу замкаў-кастэляў. У першых гаспадароў замка не халіла грошай на яго дабудову, і ў 1568 г. ён перайшоў да Радзівілаў, тады замак быў завершаны ў стылі рэнесансу. У плане замак блізкі да квадрата з выступаючымі па вуглах вежамі. Пятая вежа мела ўязную браму з пад'ёмным мостам і каванай рашоткай, якая магла хутка спыніць ралтоўны напад ворага.
Мірскі замак быў добра прыстасаваны для агнястрэльнай абароны. Яго муры мелі два рады байніц, а вежы выкарыстоўваліся для стральбы з цяжкіх гармат. Менавіта вежы выконвалі галоўную абарончую функцыю: яны былі разлічаны на прыцэльны агонь уздоўж му-роў. Вежы заставаліся апошнімі асяродкамі абароны, калі ворагі прарываліся ў замак. Квадратная аснова кожнай вежы паступова пераходзіла ў васьміграннік. Такая форма была характэрна для замкавых вежаў перыяду росквіту беларускай готыкі. Архітэктурнае аздабленне фаса-даў кожнай вежы спалучала розныя па форме і велічыні дэкаратыўныя нішы ,і замкавыя муры, па перыметры якіх праходзіў дэкаратыўны пояс з цэглы. У мастацкім афармленні Мірскага замка выкарыстаны такія прыёмы, як гатычная му-роўка, падзел сцен разнастай-нымі па форме атынкаванымі нішамі.
Замак быў адміністрацыйным цэнтрам Мірскага графства, дзе знаходзіліся канцылярыя і турма. Мірскі замак у асноўным захаваўся да нашага часу, і зараз вядзецца рэстаўрацыя гэтага выдатнага помніка беларускага дойлідства.
Акрамя мураваных замкаў удасканальваліся і перабудоўваліся драўляныя замкі ў Полацку, Берасці, Мінску, Гомелі, Мсціславе і іншых гарадах. Замкі, іншыя абарончыя збудаванні меліся амаль ва ўсіх гарадах. Вось чаму Беларусь сярэднявечча называюць краінай замкаў.
Разам з замкамі другім пануючым архітэктурна-кампазіцыйным цэнтрам гарадскіх пасяленняў былі гандлёвыя плошчы, дзе размяшчаліся будынкі магістратаў, купецкія лаўкі, крамы.
Значнае месца ў архітэктуры адзначанага перыяду займала куль-тавае дойлідства. Ні цэрквы, ні касцёлы XIV -- першай паловы XV ст. на тэрыторыі Беларусі не захаваліся. Археалагічныя даследаванні Верхняй царквы ў Гародні, царквы ў Навагародку дазволілі меркаваць, што з гэтых пабудоў пачынаецца новы этап у беларускім культавым дойлідстве, якому ўласціва засваенне гатычных традыцый.
У сувязі з пашырэннем каталіцызму пасля заключэння Крэўскай уніі на ўсёй тэрыторыі Беларусі пачалося будаўніцтва касцёлаў. Троіцкі касцёл у в.Ішкалдзь (Баранавіцкі р-н) -- адзіны помнік беларускага культавага дойлідства перыяду ста-наўлення гатычнай архітэктуры, які цалкам захаваўся. Ён быў створаны прыкладна ў 1471 -- 1472 гг. Троіцкі касцёл -- кам-пактная прамавугольная ў пла-не пабудова, накрытая высокім двухсхільным дахам. Вокны -паўцыркульныя, праём увахода -- стральчатае завяршэнне. Храм аздоб-лены сіметрычна размешчанымі плоскімі нішамі.
У XV ст. у гатычным стылі былі створаны касцёлы ў в.Уселюб (Навагрудскі р-н) і ў Іўі, якія захаваліся да нашых дзён, але ў выніку шматлікіх пе-рабудоў амаль страцілі свой пер-шапачатковы выгляд.
У культавай архітэктуры канца XV -- першай паловы XVI ст. з'яў-ляецца новы тып пабудоў -- інкастэляваныя храмы, прыстасаваныя да абароны. У гэты перыяд пашыраліся міжусобныя сутычкі паміж феадаламі, і тады мураваныя храмы станавіліся сховішчамі для сельскіх жыхароў. Пісьмовыя крыніцы паведамляюць, што ў розных мясцінах Беларусі існавалі інкастэляваныя храмы. Пад абарончы храм была перабудавана і Полацкая Сафія. Усім храмам падобнага тыпу былі ўласцівы кампактнасць аб'ёму, абарончыя вежы з байніцамі, высокі дах і выразны падзел унутранай прасторы на фартыфікацыйную і культавую часткі.
На Беларусі да нашых дзён захаваліся два абарончыя храмы:
Сынковіцкая царква-крэпасць і Мураванкаўская (Маламажэйкаўская) царква.
Сынковіцкая царква-крэпасць у в.Сынковічы (Зэльвенскі р-н) -- помнік дойлідства канца XV - пачатку XVI ст. Храм у плане з'яў-ляецца перакошаным прамавугольнікам з чатырма баявымі вежамі па вуглах. Сцены царквы ўзведзены ў тэхніцы гатычнай муроўкі з цэглы. Яна пакрыта высокім двухсхільным дахам з вострымі тарцовымі шчытамі. Шчыт на галоўным фасадзе аздоблены рознымі па форме плоскімі атынкаванымі нішамі.
Храм быў добра прыстасаваны да абароны. Яго вежы мелі байніцы рознай формы, а таксама вінтавыя ўсходы, якія вялі да баявой галерэі, размешчанай на завяршэнні сцен. Архітэктура Сынковіцкай царквы вылучаецца выразнымі стылявымі адзнакамі готыкі. Помнік мае значную мастацкую і гістарычную каштоўнасць і ахоўваецца дзяржавай.
Не менш цікавым збудаваннем абарончага тыпу з'яўляецца Му-раванкаўская царква-крэпасць (Шчучынскі р-н), якая ў навуковай літаратуры набыла яшчэ адну назву -- Маламажэйкаўская. Яна была пабудавана ў першай палове XVI ст. Да нашага часу царква не захавалася цалкам у першапачат-ковым выглядзе, таму што яе не раз разбуралі і перабудоўвалі. Моцна пашкоджаная ў час руска-польскай вайны 1654 --1667 гг. і Паўночнай вайны, у XIX ст. яна двойчы рамантавалася.
Мураванкаўская царква ўяўляе сабой амаль квадратную ў плане пабудову з чатьфма цыліндрычнымі вежамі па вуглах. У адрозненне ад Сынковіцкай царквы, яе вежы як бы ўцягнуты ў вуглы, што надае кампактнасць пабудове. Храм таксама мае шмат банніц, прыс-тасаваных для ручной агнястрэльнай зброі. Але трэба адзначыць, што ўвогуле інкастэляваныя храмы не маглі процістаяць значнаму войс-ку: тут можна было арганізаваць адпор толькі невялікім атрадам, якія спусташалі край.
Мураванкаўская царква з'яўлялася не толькі абарончым збудаван-нем, але і выдатна аздобленым храмам. У аснову дэкору яе фасадаў было пакладзена чаргаванне ніш розных абрысаў і велічыні. Пабеленыя нішы выразна кантраставалі з чырвоным фонам цаглянай муроўкі. Дойліды, якія стваралі Мураванкаўскую царкву, адышлі ад суровага ўзору Сынковіцкай царквы і пабудавалі больш аздоблены храм, дзе нават часткі абарончага прызначэння адначасова выконвалі і дэкаратыўную функцыю.
На тэрыторыі Падляшша знаходзілася Супрасльская царква-крэ-пасць. Пабудаваная ў якасці абарончага храма, яна з'яўлялася най-больш складаным і арыгінальным узорам царкоўнай готыкі ВКЛ. Храм быў створаны ў 1505 -- 1511 гг. на сродкі маршалка Вялікага княства Літоўскага Аляксандра Хадкевіча.
У адрозненне ад Сынковіцкай і Мураванкаўскай цэркваў, Супрасльскі храм меў пятую вежу, якая была размешчана ў цэнтры асноўнага аб'ёму і дамінавала над астатнімі чатырма. У інтэр'еры помніка значную ролю адыгрываюць фрэскі, выкананыя ў сярэдзіне XVI ст. групай жывапісцаў, пад кіраўніцтвам сербскага майстра Нектарыя. У XVI ст. царква ўваходзіла ў комп-лекс манастыра, дзе складаліся летапісы, свецкія і рэлігійныя творы, у тым ліку Супрасльскі зборнік 1519 г., які змяшчаў самы поўны спіс Беларуска-літоўскага летапісу 1446 г. У 1944 г. царква была разбурана і захавалася часткова. Зараз яна аднаўляецца.
Барысаглебская царква ў Новагародку была пабудавана ў 1519 г. на сродкі гетмана Вялікага княства Літоўскага Канстанціна Астрожскага. Для будаўніцтва выкарыстана цэгла, а таксама падмурак храма XII ст. з валуноў і блокаў вапняку. У XVII ст. да заходняй часткі царквы была зроблена прыбудова дзвюх вежаў з байніцамі, што сведчыць аб прыстасаванні яе да абароны. Маляўнічы выгляд царкве надавала падлога з квадратных, шасцігранных, ромбападобных зялёных паліваных плітак, а таксама дах з зялёнай і карычневай паліванай дахоўкі. Царква ўяўляла сабой трохнефавую двухвежавую пабудову, план асноўнага аб'ёму якой меў прамавугольную форму. 3 усходу яна заканчвалася шматграннай апсідай, з захаду да царквы прымыкаў прытвор. У яе архітэктуры выразна вылучаліся гатычныя рысы -зорчатыя скляпенні, падпружныя аркі і вокны спічастай формы, контрфорсы.
Спаса-Праабражэнская царква ў Заслаўі была пабудавана ў сярэдзіне XVI ст. па загаду віленскага ваяводы Івана Глебавіча. Гэта аднанефавая прамавугольная ў плане безапсідная пабудова. Да галоўнага фасада прымыкае пяціярусная вежа. Унутры і звонку сцены царквы ўпрыгожаны пілястрамі. Вуглы храма дэкарыраваны рустам, а сцены завяршаюцца атыкам, што надае параўнальна невялікіх па-мераў пабудове манументальны выгляд.
У XV -- першай палове XVI ст. былі ўзведзены фарны касцёл у Новагародку, Троіцкі касцёл у Клецку, касцёл Святога Духа ў Грод-не, Мікалаеўскі касцёл у в.Геранёны (Іўеўскі р-н), касцёл Святога Міхаіла ў в.Гнезца (Ваўкавыскі р-н).
У выяўленчым мастацтве Беларусі другой паловы XIII - першай паловы XVI ст. вылучаюцца іканапіс, фрэскі, кніжная мініяцюра,
гравюра, арнамент, драўляная разьбяная скульптура. Творы манументальнага жывапісу гэтага перыяду амаль не захаваліся. Але з пісьмовых крыніц вядома, што многія палацы і храмы былі ўпрыгожаны фрэскамі. Беларускія мастакі прымалі ўдзел у роспісе Благавеш-чанскай царквы Супрасльскага манастыра. Да нашых дзён фрэскі дайшлі толькі ў фрагментах.
Сярод іншых відаў жывапісу найболып актыўна развіваўся іканапіс. Лепшыя яго творы вылучаюцца жыццёвай праўдай і цікавасцю да чалавечых пачуц-цяў. Абразы пісаліся пераважна на дошках тэмпернымі фарбамі або алеем і ўпрыгожваліся пры дапамозе пластычных сродкаў:
разьбы і лепкі, накладных элемен-таў і разьбяных ліштваў, што на-давала творам падкрэсленую дэкаратыўнасць. Абразы захоўвалі традыцыі старажытнарускага і візантыйскага мастацтва. Характэрнымі з'яўляліся абразы "Маці боская Замілаванне" (канец XIV - пачатак XV ст.), "Маці боская Іерусалімская" (першая палова XV ст.), "Маці боская Смаленская" (мяжа XV - XVI стст.) і інш.
3 пачатку XVI ст. пад уплывам рэнесансных павеваў у іканапісных творах персанажы ўсё часцей надзяляюцца індывідуальнымі рысамі, у сюжэце з'яўляюцца элементы бытавога, этнаграфічнага характару. У стылі Адраджэння выкананы абраз "Пакланенне вешчуноў" (каля 1514) з в.Дрысвяты, што на Віцебшчыне.
3 распаўсюджаннем ідэй Адраджэння звязана і развіццё свецкага жывапісу, пераважна партрэтнага па жанры. Сярод манументальных роспісаў захаваліся выявы партрэта Ягайлы ў касцёле ў Сандаміры (Польшча). У Трокскім замку знаходзіцца шэраг фрэсак, прысвечаных Вітаўту. У XV ст. партрэт ужо перастае належаць да твораў манумен-тальнага жывапісу і паступова набывае самастойнае значэнне. Шы-рокае распаўсюджанне партрэта прыходзіцца на XVI ст. Беларускія магнаты пачынаюць збіраць творы заходнееўрапейскіх мастакоў. У Вільню запрашаліся вядомыя майстры, якія пісалі партрэты членаў сям'і вялікага князя, духоўных і свецкіх феадалаў. Свае зборы карцін мелі не толькі магнаты, але і буйная шляхта, багатыя мяшчане. У маёнтках амаль усіх буйных феадалаў Беларусі былі шырока прадстаўлены т. зв. галерэі продкаў. Пераважна ў гравюрах захаваліся галерэі Радзівілаў, Сапегаў, Тышкевічаў і іншых магнатаў.
На Беларусі развіваўся і такі від жывапісу, як кніжная мініяцюра -- малюнак на ста-ронках рукапісаў невялікага па-меру і тонкай тэхнікі выканання. Асаблівы яе росквіт назіраецца ў XIV - XVI стст. Адным з буй-нейшых цэнтраў пісьменнасці быў Супрасльскі манастыр, дзе існавалі майстэрня для аздаб-лення і перапіскі кніг, пераплётная, бібліятэка. Найбольш ранні помнік беларуская рукапіснай кнігі -- Лаўрышаўскае евангелле, ство-ранае ў пачатку XIV ст. Яго мініяцюры з выявамі евангелістаў вызначаюцца рэалістычнымі рысамі.
Мініяцюра была папярэдніцай графікі, якая ўключае ў сябе ўсе разнавіднасці малюнка, а таксама яго адбіткі метадамі гравюры, літаграфіі. Асаблівасць гравюр скарынінскіх выданняў выяўляецца ў іх аб'ёмнасці, верагоднасці ўспрымання, наяўнасці перспектывы. Вялікае мастацкае значэнне мае гравюрны партрэт Ф.Скарыны - адзін з самых ранніх партрэтаў друка-роў наогул.
Побач з іншымі відамі выяўленчага мастацтва на Беларусі развівалася скульптура. Скульптурныя творы ўпрыгожвалі цэрквы, касцёлы, палацы феадалаў. У беларускай пластыцы адзначанага пе-рыяду вылучалася паліхромная драўляная скульптура, якая характа-рызавалася цеснай узаемасувяззю з архітэктурнымі формамі. Скуль-птурныя творы звычайна ўваходзілі ў склад створкавых алтароў -- своеасаблівых скульптурна-жывалісных комплексаў. Пад уплывам познегатычнага мастацтва былі створаны скульптура "Св. Гжэгаш", выявы святых Ганны і Іакіма. Традыцыі Адраджэння назіраюцца ў скульптурах "Кацярына Александрыйская", "Лізавета Венгерская".
У рамках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва на Беларусі ў другой палове XIII - першай палове XVI ст. развіваліся размалёўка па дрэву, чаканка па металу, выраб тэракотавай і паліванай керамікі. Беларускія майстры добра ведалі тэхналогію металаапрацоўкі, выраблялі металічныя ўпрыгажэнні і посуд. Развівалася і касцярэзная вытворчасць: вырабляліся накладкі калчанаў, дэталі арбалетаў, грабяні, гузікі, фігуркі шахмат, невялікія абразкі. Беларускія рамеснікі так-сама стваралі розныя рэчы з каменя: надмагільныя крыжы, надмагіллі ў выглядзе бюстаў, статуй, рэльефаў.
Разнавіднасцю дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з'яўляўся выраб кафлі. На Беларусь яна трапіла з Заходняй Еўропы ў пачат-ку XIV ст. і скарыстоўвалася пры пабудове печаў, для абліцоўкі сцен у манументальных збудаваннях. На мяжы XV - XVI стст. пры вырабе кафлі ўжо ўжываюць паліву. Кафельныя печы выконваюць мастацка-дэкаратыўныя функцыі ў інтэр'еры памяш-канняў. Пад уздзеяннем адной са шматлікіх плыняў італьянскага Адраджэння, што дайшлі да Беларусі ў пачатку XVI ст., беларускія кафелыпчыкі авалодалі тэхнікай стварэння шматколернай паліхромнай кафлі. Тады з'явілася сюжэтная кафля з алегарычнымі або міфалагічнымі сцэнамі, "партрэтная" кафля з жаночымі або мужчынскімі выявамі, кафля з раслінным арнаментам. Акрамя паліванай кафлі і посуду беларускія майстры выраблялі паліваную дахоўку і пліткі для падлогі.
Такім чынам, другая палова XIII - першая палова XVI ст. - яркі і самабытны перыяд у развіцці беларускай культуры, перыяд росту палітычнай і патрыятычнай свядомасці беларусаў, сінтэзу рэнесансава-гуманістычных павеваў і сярэдневяковых рэлігійных традыцый у духоўным жыцці, пашырэння культурных сувязей паміж беларускім і іншымі народамі.
СПІС ЛІТАРАТУРЫ
1. 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. З. Санько, І. Саверчанка - Вільня: "Наша будучыня", 2002;
2. Арлоў У., Сагановіч Г. Дзесяць вякоў беларускай гісторыі. - Вільня: "Наша будучыня", 1999;
3. Запавет Мураўёва, графа Віленскага. Записка о некоторыхъ вопросахъ по устройству Северо-западнаго края // Новы Час №11(16), 2003;
4. Гісторыя Беларусі. У 2-х ч. Ч. 1. / Я. К. Новік, Г. С. Марцуль, І. Л. Качалаў і інш. - Мінск: "Універсітэцкае", 2000;
5. Ігнатоўскі У. М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. - Мінск: "Беларусь", 1992;
6. Иллюстрированная хронология истории Беларуси. - Минск: "БелЭн", 1998;
7. История Беларуси в документах и материалах / Авт.-сост. И. Н. Кузнецов, В.Г. Мазец - Минск: "Амалфея", 2000;
8. Каліноўскі К. За нашую вольнасць. Творы, дакументы / Уклад. Г. Кісялёў - Мінск: "Беларускі кнігазбор", 1999;
9. Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя / У. Арлоў, З. Герасімовіч. - Martin: "Neografia", 2003;
10. Нарысы гісторыі Беларусі. У 2-х ч. Ч. 1. М. П. Касцюк, У. Ф. Ісаенка, Г. В. Штыхаў і інш. - Мінск: "Беларусь", 1994;
11. Таляронак С. Генерал Міхаіл Мураўёў 7-"Вешальнік" // Беларускі гістарычны часопіс №3, 1997;
12. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Тт. 1-6/ч. 1/. - Мінск "БелЭн", 1993-2001;
Подобные документы
Культавае дойлідства на Беларусі эпохі адраджэння. Стыль барока і класіцызм у культавым дойлідстве. Асаблівасці развіцця культавага дойлідства. Петрапаўлаўская царква як помнік архітэктуры. Гісторыя храма. Роля храма у сучасным жыцці праваслаўных мінчан.
контрольная работа [29,6 K], добавлен 26.12.2013Агляд асноўных этапаў развіцця беларускага выяўленчага мастацтва. Мастацтва старажытнабеларускіх княстваў. Спецыфіка развіцця беларускага жывапісу, графікі і скульптуры на працягу X-пачатку XX стагоддзя. Разгляд мастацтва рукапіснай кнігі і пластыкі.
курсовая работа [146,3 K], добавлен 12.12.2013Ўплыў на культурныя тэндэнцыі на Беларусі 1569-1795 гг. рэлігійных працэсаў (рэфармацыя і контррэфармацыя, царкоўная ўнія). Перадумовы для станаўлення сучаснай беларускай мовы, літаратуры, тэатра, музычнага і выяўленчага мастацтваў. Культура барока.
реферат [33,5 K], добавлен 21.01.2011Характарыстыка мастацтва першабытнага ладу на тэрыторыi Беларусi. Выяўленчае мастацтва старажытных зямель Беларусі. Мастацтва Беларусі 14 - 16 стагоддзяў. Жывапіс Беларусі 14-16 стагоддзяў. Беларуская графіка 14 - 16 стагоддзяў.
реферат [29,4 K], добавлен 17.03.2002Перыяды у гісторыі культуры Беларусі сярэдзіны XVI-XVIII ст. Асвета і кнігадрукаванне Беларусі у XVI ст. Адметная роль беларускі друкар магіляўчанін Спірыдона Собаль ў кірылічным кнігадрукаванні. Бібліятэчная і архіўная справа Беларусі у XVI ст.
реферат [42,2 K], добавлен 29.11.2009Станавленне буржуазнага грамадства, якэя паскорыла працэсы культурнага жыцця Беларусі ў канцы ХIХ ст., ўздзеянне на развіццё культуры руской культуры. Вядучае месца мастацкай літаратуры, тэатральная і музычная культура выяўленчае мастацтва і архітэктура.
реферат [17,5 K], добавлен 31.12.2010Альбрэхт Дзюрэр — нямецкі графік і жывапісец, малявальшчык, тэарэтык мастацтва. Заснавальнік мастацтва нямецкага Адраджэння. Біяграфія; агульны агляд творчасці Дзюрэра, даследаванні і сістэматызацыя твораў: аўтапартрэты, гравюры, акварэлі, трактаты.
курсовая работа [31,1 K], добавлен 07.04.2012Барока – стыль у еўрапейскім мастацтве XVI – сярэдзіны XVIII ст., гістарыяграфія і крыніцы. Асаблівасці эстэтыкі беларускага барока. Аналіз развіццё каталіцкай, праваслаўнай, уніяцкай культавай архітэктуры XVII і XVIII ст. Палацава-паркавая архітэктура.
курсовая работа [82,4 K], добавлен 15.12.2016Станаўленне беларускай літаратурнай мовы і беларускай літаратуры. Фарміраванне беларускай нацыі. Тэатр, музыка, выяўленчае мастацтва, архітэктура і іх камерцыйный характар. Рамантычныя матывы ў гістарычным і пейзажным жывапісе, папулярнасць графікі.
реферат [24,4 K], добавлен 03.12.2009Традыцыйная культура і культура пануючага класа Беларусі X-XIII ст. Розвиток вусноъ народнаї творчасці, пісьменнасці, літаратури, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Царква і рэлігія, архітэктура і будаўніцтво у XIV–XVI ст. Берасцейская царкоўная ўнія.
реферат [53,8 K], добавлен 21.01.2011