Культурнае і духоўнае жыццё Беларусi

Станаўленне і развіццё сістэмы адукацыі ў 1920-х гг. Палітыка беларусізацыі. Узмацненне адміністрацыйна-партыйнага кантролю ў сферы культуры. Адносіны Савецкай улады да рэлігіі і царквы. Вынікі "культурнай рэвалюцыі" у 30-гг. Дасягненні і супярэчнасці.

Рубрика Культура и искусство
Вид реферат
Язык белорусский
Дата добавления 17.12.2010
Размер файла 58,6 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Культурнае і духоўнае жыццё БССР

ЗМЕСТ

  • 1. Станаўленне і развіццё сістэмы адукацыі ў 1920-х гг.
  • 2. Палітыка беларусізацыі
  • 3. Узмацненне адміністрацыйна-партыйнага кантролю ў сферы культуры
  • 4. Адносіны Савецкай улады да рэлігіі і царквы
  • 5. Вынікі «культурнай рэвалюцыі» у БССР у 30-гг. ХХ ст. Дасягненні і супярэчнасці
  • 6. Асноўныя дасягненні адукацыі, навукі, мастацкай культуры ў 50-80-я гг. ХХ ст.
  • 7. Змены ў духоўным жыцці народа ў канцы 1980-х гг.
  • Спіс выкарыстаных крыніц
  • 1. Станаўленне і развіццё сістэмы адукацыі ў 1920-х гг.
  • У ліку важнейшых задач, якія паўсталі перад ЦК КПБ(б) і ўрадам БССР пасля заканчэння савецка-польскай вайны, з'яўлялася раз-віццё адукацыі на беларускай мове, ліквідацыя непісьменнасці і мала-пісьменнасці сярод дарослага насельніцтва, падрыхтоўка настаўніцкіх кадраў. У новым 1921/1922 навучальным годзе амаль 60 % школьнікаў прыступіліся да заняткаў.
  • У адпаведнасці з пастановай урада ад 16 лютага 1922 г., у рэспубліцы ўводзілася сістэма адукацыі, паводле якой асноўным тыпам навучальнай установы рабілася працоўная сямігадовая школа для дзяцей 8-15 гадовага ўзросту. Але большай папулярнасцю карысталася пачатковая, чатырохкласная школа, дзе навучалася 75 % усіх дзяцей.
  • Па меры аднаўлення народнай гаспадаркі ўзрастала фінансаванне сістэмы асветы. Пачынаючы з 1923 па 1929 гг. бюджэтныя расходы ўзраслі з 5, 4 да 35, 2 млн руб., а колькасць школ павялічылася да 6 300. Асноўную іх масу - каля 80 % - складалі пачатковыя школы, меншую частку - 14, 6 % - сямігадовыя. Агульную сямігадовую і пэўную прафесійную адукацыю давалі школы рабочай і сялянскай моладзі, школы павышанага тыпу і фабрычна-заводскія школы.
  • Наркамат асветы БССР скіроўваў значныя сілы і сродкі для лік-відацыі непісьменнасці і малапісьменнасці дарослага насельніцтва. На месцах гэтую працу ўзначалілі губернскія і павятовыя надзвычайныя камісіі па барацьбе з непісьменнасцю, а таксама ячэйкі створанага ў 1924 г. таварыства «Далоў непісьменнасць». Але, нягледзячы на створаныя ўрадам і грамадствам умовы, большая частка непісьменных не выказвалі вялікай цікавасці да навучання.
  • У выніку за пяць год з 1921 па 1926 гг. агульны ўзровень пісьменнасці грамадзян БССР узросту з 9 па 49 гадоў узняўся толькі на палову працэнта - з 52, 6 да 53, 1 %. Каб памяняць сітуацыю да лепшага, з 1926 г. уводзілася абавязковае навучання для дзяцей ва ўзросце 9-11 гадоў. Пункты па ліквідацыі непісьменнасці забяспечваліся беларус-камоўнымі настаўнікамі і падручнікамі Б. Тарашкевіча і Я. Лёсіка. Узросшы дабрабыт насельніцтва таксама спрыяў павышэнню яго культурных запытаў. У выніку за адзін толькі 1929/1930 навучальны год лікпункты скончыла 169 тыс. чал., больш, чым за ўсе папярэднія гады разам.
  • Сістэму ўстаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі складалі аб'яд-наныя блізкія па профілі або рэарганізаваныя тэхнікумы. За 1921-1930 гг. іх колькасць вырасла з 11 да 35, а студэнтаў з 873 да 7 475. Кам-плектаванне сярэдніх і вышэйшых навучальных устаноў адбывалася па прынцыпе сацыяльнага паходжання і партыйнасці навучэнцаў. Так, у 1930 г. доля рабочых і сялян сярод студэнтаў складала 86,8 %, з якіх 2, 5 з'яўляліся камсамольцамі, а 35 % камуністамі. Палова студэнтаў атрымоўвала стыпендыю ў 25 руб.
  • У 1930 г. выкладчыцкі корпус, які павялічыўся за 10 год са 162 да 737 чал., у сваёй масе (70%) мелі з вышэйшую адукацыяю.
  • У выніку палітыкі беларусізацыі, да канца 1920-х гадоў з 35 тэх-нікумаў рэспублікі 22 з'яўляліся беларускамоўнымі. Таксама існавалі яўрэйскія, польскія, рускія і латышскія тэхнікумы. З 15 678 выпускні-коў 6 616 атрымалі дыпломы настаўнікаў, 3 912 - тэхнікаў, будаўні-коў, транспартнікаў; аграномаў, 1 963 - медыцынскіх работнікаў, 1 797 - аграномаў, ветэрынараў, 719 - работнікаў культуры, 674 - эканамістаў.
  • У канцы 1920-х наркам асветы БССР падпісаў пастанову аб увядзенні завочнай і экстэрнальнай формаў навучання.
  • У 1919 г. у Горках адкрылася першая вышэйшая навучальная ўстанова - земляробчы інстытут, пазней рэарганізаваны ў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. У снежні 1920 г. у Мінску адкрыўся політэхнічны інстытут, але ўжо ў 1922 г. ён быў рэарганізаваны ў Беларускі дзяржаўны інстытут сельскай гаспадаркі.
  • Заснаваны 30 кастрычніка 1921 г. Беларускі дзяржаўны ўніверсі-тэт складаўся з медыцынскага і грамадскага факультэтаў, на якіх ву-чылася 1 250 студэнтаў. Першым рэктарам БДУ быў вядомы маскоў-скі навуковец - прафесар У. Пічэта, а першым дэканам факультэта грамадскіх навук - У. Ігнатоўскі.
  • Заняткі вялі 14 прафесараў, 49 выкладчыкаў і асістэнтаў. У 1922 г. пачаў працу педагагічны факультэт. Пасля вылучэння з факультэта грамадскіх навук (1925) факультэтаў права і гаспадаркі ўніверсітэт стаў выпускаць эканамістаў і юрыстаў. Усяго да 1926 г. з яго сцен выйшла 247 педагогаў, 175 урачоў, 119 эканамістаў і 117 юрыстаў. У 1931 г. на базе педагагічнага і медыцынскага факультэтаў БДУ быў адкрыты, адпаведна, педагагічны і медыцынскі інстытуты. Акрамя гэтых трох устаноў, спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй рыхтавалі Віцебскі ветэрынарны інстытут, Горацкая сельскагаспадарчая акадэмія, Мінскі камуністычны ўніверсітэт.
  • Пры камплектаванні ВНУ захоўваўся класавы падыход, Так, у чэрвені 1924 г. былі выключаны «класава чужыя» і «палітычна непісьменныя» студэнты, якія склалі 30 % ад усіх навучэнцаў. Каб забяспечыць перавагу ў студэнцтве класава блізкіх элементаў, Савецкая ўлада пайшла на стварэнне рабочых факультэтаў (рабфакі), куды набіралі рабоча-сялянскую моладзь для падрыхтоўкі да навуання ў ВНУ.
  • У цэлым працэс фарміравання новай сістэмы адукацыі ў БССР адбываўся паспяхова. Арганічна спалучаючыся з беларусізацыяй, ён у значнай ступені паспрыяў развіццю нацыянальнай культуры.
  • 2. Палітыка беларусізацыі
  • Адным з важнейшых напрамкаў дзейнасці РКП(б) пасля перамогі над унутранняй контррэвалюцыяй і замежнай інтэрвенцыяй увасобілася ў нацыянальнай палітыцы. Працэс рэалізацыі нацыянальных інтарэсаў у БССР у 1920-х гг. набыў назву «беларусізацыя». Яе ініцыятарамі выступілі члены ўрада БССР А. Чарвякоў (старшыня ЦВК і СНК), А. Бурбіс (наркам замежных спраў), У. Ігнатоўскі (наркам асветы), З. Жылуновіч (член ЦВК) і іншыя. У 1922 г. у мэтах вывучэння гісторыі і культуры беларускага народа і распрацоўкі навуковай тэрміналогіі яго мовы быў створаны Інстытут беларускай культуры (Інбел-культ) пад старшынствам мовазнаўцы С. Некрашэвіча Я. Лёсік узначаліў курсы беларусазнаўства, адкрытыя пры Наркамаце асветы БССР.
  • Адным з асноўных накірункаў ажыццяўлення беларусізацыі стаў перавод сістэмы навучання на беларускую мову. У 1922 г. на яе перайшла каля чвэрці ўсіх школ, а ў астатніх беларуская мова была абавязковай для вывучання.
  • Патрэбы ў навуковай, вучэбна-метадычнай і мастацкай літаратуры сталі забяспечвацца Дзяржаўным выдавецтвам.
  • Важным палітычным і практычным крокам урада БССР на шляху да ўздыму нацыянальнай культуры з'явілася амністыя былых праціўнікаў Савецкай улады - В. Ластоўскага, І. Краскоўскага, А. Смоліча, А. Цвікевіча і інш. і іх прыцягненне да творчай працы
  • Неабходнасць перамен да лепшага ў нацыянальным пытанні ўсведамлялі беларускія камуністы, якія ў сакавіку 1923 г. на сваім VІІ з'ездзе пастанавілі спрыяць развіццю беларускай мовы і культуры і заклікалі партыйцаў узначаліць гэтую працу. Сама праграма нацыянальна-дзяржаўнага і нацыянальна-культурнага адраджэння ў БССР была абвешчана на Ліпеньскім (1924) Пленуме ЦК КПБ. Яе практычная рэалізацыя пачала адлік з пастановы ЦК КПБ(б) ад 15 ліпеня таго ж года «Аб практычных мерапрыемствах па правядзенню нацыянальнай палітыкі», якая прадугледжвала: па-першае, развіццё нацыянальнай культуры, перавод школ, ВНУ на беларускую мову, развіццё беларускай літаратуры, вывучэнне гісторыі Беларусі і г. д.; па-другое, карэнізацыю - вылучэнне беларусаў на кіруючыя партыйныя, савецкія, прафсаюзныя пасады; па-трэцяе, перавод справаводства ўсіх партыйных, дзяржаўных, грамадскіх устаноў на беларускую мову. У прыватнасці, за адзін год належала перавесці апараты ЦВК, СНК, наркамаў асветы і земляробства; за 2 гады - ДПУ, юстыцыі, сацыяльнага забеспячэння, пошты і тэлеграфа; а усіх астатніх устаноў - за 3 гады.
  • У мэтах неадкладнага ажыцяўлення нацыянальнай палітыкі, атрымаўшай назву «беларусізацыя», адмыслова створаная камісія на чале з А. Хацкевічам пачала сваю дзейнасць з пашырэння сферы выкарыстання беларускай мовы.
  • Паводле декрэту ЦВК (люты 1924), беларуская, руская, яўрэйская (ідыш) і польская мовы абвяшчаліся роўнымі. Беларускай надаваліся функцыі мовы зносін паміж рознанацыянальнымі ўстановамі. Справаводства таксама пераводзілася на беларускую мову. Важныя ўрадавыя дакументы друкаваліся на чатырох мовах: агульнасаюзнага значэння - на беларускай і рускай; грамадска-палітычныя (пасведчанні і інш.) - на беларускай і адной з трох іншых моў.
  • За кожным грамадзя-нінам захоўвалася права звяртацца ў любую ўстанову на роднай мове і на ёй жа атрымаць адказ. Гэтае палажэнне было зафіксавана ў Канстытуцыі БССР 1927 г. і ў адпаведнасці з ім, выкладанне ў школах рэспубліках адбывалася на 8 мовах. Але асаблівых поспехаў дасягнула ўтварэнне беларускамоўных школ. Ужо ў 1926/1927 навучальным годзе чатырохгадовыя складалі 85, 3 %, сямігадовыя - 66, 6 % і іх колькасць штогод узрастала. У тэхнікумах колькасць студэнтаў-беларусаў павялічылася з 45 да 68 % і гэтая тэндэнцыя назіралася да канца 1920-х. ггю Адпаведна ў педагагічных тэхнікумах і інстытутах рыхтаваліся беларускамоўныя кадры.
  • У месцах кампактнага пражывання нацыянальных меншасцяў ствараліся іх нацыянальныя школы - польскія, яўрэйскія, украінскія Пры гэтым, у нацыянальных школах беларуская мова з'яўлялася абавязковым прадметам. У педагагічных тэхнікумах і інстытутах адкрываліся факультэты з польска- або яўрэйскамоўным навучаннем.
  • Вялікі ўклад у стварэнне беларускай школы ўнеслі народныя камісары асветы БССР У. Ігнатоўскі і (з 1926)А. Баліцкі.
  • Здзяйсненне курсу на беларусізацыю ў сістэме асветы прывяло да таго, што ўжо ў 1925-1926 гг. з агульнай колькасці школ 76% былі беларускімі, а ў 1932 г. - ужо звыш 90%. У гэтыя ж гады каля 60% ся рэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў таксама пе-райшлі на беларускую мову.
  • Студзеньскі (1925) Пленум ЦК КП(б)Б пастанавіў узяць актыўны ўдзел у беларусізацыі пад лозунгам "Уся КП(б)Б павінна гаварыць на беларускай мове». Асабісты прыклад паказвалі першыя сакратары ЦК: рускія А. Асаткін-Уладзімірскі і А. Крыніцкі, украінец М. Гамарнік. Вынікам гэтай працы сталася тое, што ўжо ў 1927 г. каля 75% кіруючых кадраў добра валодалі беларускай мовай.
  • Моцным імпульсам у развіццё беларусізацыі зрабілася вяртанне ў 1924 і 1926 гг. да БССР тэрыторый, населеных беларусамі.
  • Адначасова важным напрамкам беларусізацыі стала так званая «карэнізацыя» - вылучэнне на адказныя партыйныя, савецкія, прафсаюзныя пасады. Яе ажыццяўленне выклікалася неабходнасцю ва ўстараненні дыспрапорцыі паміж колькасцю тытульнай (карэннай) нацыі і яе прысутнасцю ў кіруючых структурах, дзе пераважалі яўрэі, рускія і інш., але ніяк не беларусы. Паводле перапісу 1926 г. апошнія складалі сярод сельскага насельніцтва 89, 1%, гарадскога - 40 %.
  • Гэтае становішча стала паступова змяняцца да лепшага. У 1927 г з агульнай колькасці членаў местачковых Саветаў беларусаў ужо наліч-валася 53, яўрэяў - 40, 5, палякаў - 2, 2, рускіх 2, 5 %. У гарадскіх Саветах (адпаведна) 45, 1, 30, 6, 2, 5, 14, 5 %. Колькасць беларусаў - кіраўнікоў акруг і раёнаў дасягнула 48 %. Яшчэ большай была доля беларусаў у апараце СНК (старшыня Я. Адамовіч) і ЦВК (старшыня А. Чарвякоў).
  • Палітыка беларусізацыі выклікала творчы ўздым ва ўсіх галінах жыццядзейнасці грамадства. Не толькі беларусы, а практычна ўсе нацыянальнасці, якія пражывалі ў рэспубліцы, выкарысталі прадастаўленыя ЦК УКП(б) і ЦК КПБ(б) урадам БССР магчымасці для ўтварэння нацыянальных Саветаў, навучальных і навуковых (нацыянальныя аддзелы ў Акадэміі навук) устаноў, літаратуры, тэатра, друку. Цэнтрам навуковай думкі ў 1920 г. з'яўляўся Інбелкульт. У 1926 г. на яго базе была заснавана Акадэмія навук БССР на чале з У. Ігнатоўскім. Упершыню для студэнтаў сталі распрацоўвацца падручнікі па гісторыі Беларусі, геаграфіі Беларусі, мастацтвазнаўстве, эканоміцы.
  • Да 1928 г. беларусізацыя дасягнула значных поспехаў, якія ўвасобіліся ў развіцці асветы, краязнаўства, літаратуры, тэатра, кіно, у пашырэнні сферы выкарыстання і павышэнні статусу беларускай мовы; уздыме творчай самадзейнасці беларускага народа. Нягледзячы на пераважаўшую большасць вясковага насельніцтва, беларусы ўжо не з'яўляліся сялянскай нацыяй: яны прысутнічалі ва ўрадзе, у яго мясцовых структурах. Беларуская мова зрабілася сапраўды дзяржаўнай: на ёй друкавалася асноўная маса афіцыйных і іншых матэрыялаў, цэнтральныя і мясцовыя выданні. І, галоўнае, яна зрабілася мовай аднаго народа, які жыў не толькі ў вёсцы, а ў пасёлку і горадзе.
  • Характэрна, што афіцыйна беларусізацыі ніхто не скасоўваў, тым не менш, многія з тых, хто ўкараняў яе, стаў абвінавачвацца ў нацыя-налдэмакратызме. У чэрвені 1929 г. адпаведны даклад камісіі ЦК УКП(б) на чале з В. Затонскім па выніках праверкі ажыццяўлення нацыянальнай палітыкі ў БССР быў накіраваны І. Сталіну.
  • У мэтах барацьбы з нацыянал-дэмакратызмам адбылася замена партыйнага кіраўніцтва БССР: замест А. Крыніцкага першым сакратаром ЦК КП(б)Б быў прызначаны К. Гей. Практычная частка яе ўскладалася на старшыню ДПУ Р. Рапапорта. Неўзабаве ў Мінску была сфабрыкавана "нацдэмаўская, контррэвалюцыйная, антысавецкая арганізацыя" - "Саюз вызвалення Беларусі». Пасля яшчэ дзвюх хваль рэпрэсій былі фізічна знішчаны больш за 100 навукоўцаў (у тым ліку 26 акадэмікаў і 6 членаў-карэспандэнтаў) АН БССР, выкладчыкаў БДУ, больш за 200 пісьменнікаў. Існавала пагроза арышту і славутых песня-роў Я. Коласа і Я. Купалу.
  • У сістэме адукацыі адбыўся пэўны адкат з беларускай мовы. Так, да канца 1930-х гг. усе 22 ВНУ і амаль усе з 95 тэхнікумаў БССР ізноў перайшлі на рускамоўную сістэму выкладання.
  • Нягледзячы на згортванне беларусізацыі і знішчэнне нацыя-нальнай інтэлігенцыі, наступствы гэтай палітыкі былі вельмі вялікімі. Важнейшымі з праяў таго сталі ўмацаванне нацыянальнай свядомасці і нацыянальнай кансалідацыі беларускага народа.
  • 3. Узмацненне адміністрацыйна-партыйнага кантролю ў сферы культуры
  • Па меры ўмацавання бальшавікамі дзяржаўнай улады ўсе партыі і грамадскія арганізацыі мусілі здзяйсняць сваю працу з ведама савецкіх органаў. Пасля з'яўлення ўказа ЦВК РСФСР ад 12 чэрвеня 1922 г., усе творчыя аб'яднанні мусілі зарэгістравацца ў НКУС. Рэгістрацыі падлягала нават Беларуская асацыяцыя пралетарскіх пісьменнікаў (БелАПП), створаная па ініцыятыве камуністаў.
  • Дадатковым рычагом кантролю іх дзейнасці служыла створанае ў лістападзе 1922 г. падкантрольнае партыі і ДПУ Галоўнае ўпраўленне па справах літаратуры і выдавецтваў БССР (Галоўлітбел). Найважнейшай яго задачай з'яўлялася недапушчэнне распаўсюджання ва ўсіх відах і жанрах літаратуры матэрыялаў з крытыкай кампартыі бальшавікоў і Савецкай улады. У разгар барацьбы з царквой у друк не прапускаліся мастацкія творы з упамінаннем рэлігійнай тэрміналогіі.
  • Тэатральнае мастацтва таксама знаходзілася ў полі зроку савецкіх і партыйных органаў. 19 лістапада 1926 г. п'еса Я. Купалы «Тутэйшыя» адразу ж пасля прэм'еры была выключана Галоўлітам з рэпертуару БДТ-1 за недабразычлівыя ў дачыненні Савецкай улады акцэнты. Драматург Ф. Аляхновіч, які ў лістападзе 1926 г. прыехаў з Польшчы і паступіў на працу ў БДТ-2, праз два месяцы быў арыштаваны і як «польскі шпіён» асуджаны на 10 год турэмнага зняволення.
  • Неўзабаве пры Галоўліце ўзнікла адмысловая структура - Галоўная рэпертуарная камісія. У адпаведнасці з пастановай ЦК КП(б)Б ад 17 снежня 1928 г. «Аб выніках дыскусіі па тэатральных пытаннях» было прынята рашэнне ўзмацніць прысутнасць на беларускай сцэне твораў іншых нацыянальнасцей СССР і ў першую чаргу рускай. Неўзабаве з'явіліся перакладзеныя на беларускую мову «Мяцеж» Дз. Фур-манава, «Разлом» Б. Лаўранёва, «Браненосец 14-69» У. Іванова).
  • З другой паловы 1920-х гг., калі ва ўсесаюзным маштабе сфера культуры пачала пераўтварацца ў адзін са сродкаў пабудовы сацыялізму, дзейнасць усіх творчых аб'яднанняў мусіла зрабіцца больш скаардынаванай. З гэтай нагоды ў лістападзе 1928 г. ЦК КП(б)Б правёў працу па згуртаванні ўсіх 8 літаратурных аб'яднанняў у Беларускі саюз пісьменнікаў. Класававыхаваўчая функцыя новай арганізацыі выбягала з пастановы ЦК КП(б)Б (1928)»Аб беларускай літаратурна-мастацкай і тэатральнай крытыцы», але рэальна Саюз беларускіх пісьменнікаў (старшыня М. Клімковіч) аформіўся толькі ў 1932 г.
  • У 1933 г. пачаўся працэс аб'яднання ўсіх жывапісцаў, графікаў, скульптараў. Ад членаў «Усебеларускай асацыяцыі мастакоў», «Рэвалюцыйнай арганізацыі мастакоў Беларусі», суполкі «Прамень» патрабавалі пастаноўкі іх творчасці на ўзровень дасягненняў у індустрыялізацыі і стварэння такой самай «Магнітабудоўлі мастацтва». Так, высокую ацэнку грамадскасці набылі карціны І. Ахрэмчыка «Другі з'езд РСДРП» і «Вызваленне БССР ад белапалякаў», а таксама карціна Ак-сельрода «Начальнік палітаддзела МТС».
  • У той самы час творы М. Філіповіча, А. Грубэ, Я. Мініна, А. Астаповіча і інш., якія пасвойму бачылі прызначэнне мастацтва, рэзка крытыкаваліся. У выніку сярод 40 дэлегатаў І з'езда мастакоў Беларусі, які адбыўся ў снежні 1938 г., з былых творчых аб'яднанняў засталося толькі 8 чалавек. Першы мастацкі форум скончыўся ўтварэннем Саюза мастакоў БССР пад старшынствам І. Рубінштэйна.
  • З-за сваёй малалікасці беларускія кампазітары не стваралі ўласных творчых саюзаў, але і яны ўжо не былі самастойнымі ў сваёй творчасці. Іх лёс быў вырашаны 22 ліпеня 1933 г. адмысловай, пад грыфам «строга сакрэтна» пастановай ЦК КП(б)Б «Аб стварэннi аўтаномнай сэкцыi кампазiтараў пры Аргкамiтэце Саюза пiсьменнiкаў». У 1934 г. абраны на I Усебеларускай канферэнцыі кампазітараў Аргкамітэт распачаў працу па ўтварэнні творчага саюза, якая скончылася толькі ў 1938 г. Першым старшынёй Саюза кампазітараў быў абраны вядомы беларускі кампазітар-песеннік Ісак Любан. Як і ў іншых творчых аб'яднаннях, тут таксама знаходзіліся «ворагі народа», «двурушнікі» і г. д. Так, Міколу Равенскага за супрацоўніцтва з „нацдэмам» У. Дубоўкам выключылі з Саюза і звольнілі з кансерваторыі.
  • Такім чынам, замест самастойных творчых аб'яднанняў, у СССР, у тым ліку і БССР, былі створаны адзіныя Саюзы пісьменнікаў, мастакоў, кампазітараў Па сутнасці, усе яны ператварыліся ў дзяржаўныя структуры. Ідэалагічным прызначэннем такіх крэатур з'яўлялася выкараненне нацдэмаўшчыны і ўдасканаленне ідэйнай апрацоўкі насельніцтва мастацкімі сродкамі, праз метад сацыялістычнага рэалізму.
  • Азначаныя саюзы падлягалі пільнаму кантролю з боку партыйных (Галоўліт) і савецкіх (НКУС) органаў. Зразумела, што прыналежнасць таго ці іншага творцы да Саюзаў пісьменнікаў, мастакоў і г. д. не гарантавала яму прызнання і асабістай бяспекі. Індывідуальная творчасць аўтараў была вельмі абмежаванай. Дзякуючы саюзам, усе віды мастацтва з'яўляліся падкантрольнымі партыйным органам і былі ахоплены сістэмай дзяржаўнага заказу, якая вызначала тэматыку і праблематыку будучых шэдэўраў сацыялістычнага рэалізму.
  • 4. Адносіны Савецкай улады да рэлігіі і царквы
  • Усталяваная бальшавікамі дыктатура пралетарыята, акрамя ін-шага, прадугледжвала знішчэнне варожых ім арганізацый і ідэалогій, у тым ліку - царквы і рэлігіі. У аснове такой палітыкі знаходзілася левацкае ўяўленне аб царкве як контррэвалюцыйнай сіле і рэлігіі як «опіуму для народа». Тая палітыка знаходзілася ў рэчышчы задач сацыялістычнага будаўніцтва, абапіралася на ўсю моц дзяржаўнага апарату і здзяйснялася ў трох узаемаабумоўленых напрамках - эканамічным, агітацыйна-прапагандысцкім, аператыўна-адміністрацыйным і рэпрэсіўным.
  • У мэтах падрыву эканамічнай базы цэркваў, паводле дэкрэта аб зямлі ад 26 кастрычніка 1917 г. і Палажэннем аб зямельных камітэтах ад 12 снежня 1917 г., яны пазбаўляліся зямельнай і іншай маёмасці як пастаяннай крыніцы даходаў. У адпаведнасці з дэкрэтам аб дзяржаў-ным шлюбе і метрыкацыі ад 18 снежня 1917 г., у царквы адбіралася права рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану. 23 студзеня 1918 г. СНК выдаў дэкрэт «Аб аддзяленні царквы ад дзяржавы і школы ад царквы», яшчэ раз пацвердзіўшы пераход зямель і нерухомасці да дзяржавы. Пасля пастановы Наркамата юстыцыі РСФСР ад 20 ліпеня 1920 г. «Аб ліквідацыі мошчаў ва ўсерасійскім маштабе» парэшткі Е. Полацкай, А. Неўскага, С. Раданежскага, С. Сароўскага і інш. пераста-лі быць аб'ектамі пакланення веруючых і крыніцамі даходаў царквы.
  • Пад час масавага голаду у Паволжжы і іншых паўднёвых раёнах краіны 23 лютага 1922 г. ЦВК РСФСР у мэтах набыцця за мяжой хлеба галадаючым і насення для засеву палёў ЦВК прыняў пастанову аб канфіскацыі часткі царкоўных рэчаў. У выніку было канфіскавана 33 пуды 32 фунты золата, 23 997 пудоў 23 фунты срэбра, 35 670 штук брыльянтаў і іншых каштоўнасцяў. У БССР гэту працу ўзначаліла камісія на чале з А. Чарвяковым, якая перадала ў фонд дапамогі галадаючым больш за 30 пудоў срэбра, каля 100 грамаў золата, 45 брыль-янтаў (32 карат), 52 каштоўных камянёў і інш.
  • У 1920-х для патрэб памяшканняў пад школы для ліквідацыі непісьменнасці адбывалася рэквізіцыя памяшканняў сінагог. Акрамя та-го, сінагогі пераабсталўваліся пад жыллё, фабрычныя памяшканні, сталовыя, музеі. Будынак мінскай харальнай сінагогі быў аддадзены пад тэатр. Яшчэ больш массавай з'явай стала перадача ў 1930-я гг. хрысціянскіх храмаў пад зернесховішчы, майстэрні, архівы і інш.
  • Пачатак агітацыйна-прапагандысцкай кампаніі супраць царквы і рэлігіі быў пакладзены пастановай ад 11 снежня 1917 г. аб перадачы справы выхавання і адукацыі з духоўнага ведамства ў народны каміса-рыят асветы. Гэта датычыла і яўрэйскіх навучальных устаноў - хедэраў і іешываў. Тым самым ствараліся перадумовы для прыпынення рэлігійнага ўздзеяння на маладое пакаленне і адначасова - для атэістычнай прапаганды, аб чым, у прыватнасці, сведчыў дэкрэт СНК ад 23 студзеня 1918 г. «Аб аддзяленні царквы ад дзяржавы і школы ад царквы», у адпаведнасці з якім Расія пераўтваралася ў свецкую краіну.
  • Паводле пастановы Наркамата юстыцыі РСФСР ад 20 ліпеня 1920 г. «Аб ліквідацыі мошчаў ва ўсерасійскім маштабе», многія ракі з парэшткамі былі публічна ўскрыты, каб прадэманстраваць хлусню святароў аб «нятленнасці святых».
  • На Беларусі пачатак антырэлігійнай агітацыі і прапаганды знайшоў увасабленне ў дэманстрацыях, скіраваных супраць іўдаізма і сінагогі. Так, у кастрычніку 1920 г. у Віцебску, калі веруючыя адзначалі самае вялікае свята Йом-Кіпур («Судны дзень»), мясцовыя бальшавікі і камсамольцы разам з членамі прабальшавіцкіх арганізацый (Яўрэйская секцыя РКП(б), Камбунд, Югендбунд) дэманстратыўна заняліся нарыхтоўкай дроў для чыгункі. У 1923 г. такі ж «йомкіпурнік» ад-быўся ў Мінску, дзе камсамольцы наладзілі маніфестацыю пад лозун-гам «Далоў равінаў і папоў».
  • На пачатку 1920-х гг. намаганнямі моладзі стала ўкараняцца так званая «чырвоная абраднасць». Вечарам 6 студзеня 1923 г. у Мінску адбыліся «камсамольскія каляды» - тэатралізаванае шэсце, якое мусіла сімвалізаваць аджытасць рэлігіі і яе непатрэбнасць моладзі. Замест вянчанняў, маладажонам рэкамендавалі ладзіць «чырвоныя вяселлі», а замест хрэсьбін - «акцябрыны». Так, у 1925 г. у БССР адбывалася каля 300 «акцябрын» і 80 «чырвоных вяселляў штомесяц». У яўрэйскі побыт стала ўкраняцца «чырвонае абразанне».
  • Прызнаным цэнтрам і асноўным рупарам антырэлігійных ідэй стала газета «Безбожник», якую рэдагаваў старшыня Антырэлігійнай камісіі Е. Яраслаўскі. У 1925 г. ён узначаліў усесаюзнае таварыства - «Саюз бязбожнікаў». Першапачаткова вынікі дзейнасці гэтай грамадскай арганізацыі былі слабымі. Сітуацыя памянялася, калі задачы сацыялістычнага будаўніцтва запатрабавалі актывізацыі атэістычнай прапаганды. З гэтай нагоды ІІ з'езд Саюза бязбожнікаў, які сабраўся 11-15 чэрвеня 1929 года ў Маскве перайменаваў сваю арганізацыю ў «Саюз ваяўнічых бязбожнікаў» і вызначыў яго лозунг: "Барацьба з рэлігіяй - гэта барацьба за сацыялізм".
  • Праз год, у 1930 г. колькасць членаў саюза вырасла з 465 тыс. да 3, 5 млн. За гэты ж час колькасць членаў саюза ў БССР узрасла больш чым у пяць разоў і дасягнула 42 тыс. чал. У 1931 колькасць членаў дзіцячай арганізацыі «Юных ваяўнічых бязбожнікаў СССР» дасягнула 2 млн. У 1931 г. у СССР працавала звыш 3 000 бязбожных ударных брыгад, звыш 100 бязбожных ударных цэхаў і заводаў, каля 300 бязбожных калгасаў.
  • Партыйная канферэнцыя, што адбывалася ў Маскве з 30 студзеня па 4 лютага 1932 г., паставіла на мэце: да 1934-1935 гг. - усё насель-ніцтва, і ў першую чаргу - моладзь ахапіць антырэлігійнай прапаган-дай; да 1935-1936 гг. - ліквідаваць апошнія малітоўныя дамы, да 1936-1937 г. канчаткова выдаліць рэлігію з ужытку людзей.
  • Аператыўна-адміністрацыйны напрамак антырэлігійнай палітыкі бальшавікоў аформіўся яшчэ пасля грамадзянскай вайны. Як паказаў вопыт, агітацыя і прапаганда мела поспех, калі яна абапіралася на сілу зброі, таму восенню 1922 г. у сістэме ЦК РКП(б) была створана Антырэлігійная камісія. Асноўным яе прызначэннем з'яўлялася арганізацыя сіл і сродкаў на барацьбу супраць царкоўных арганізацый і іх уплыву на грамадства. Практычнае ажыццяўленне гэтай барацьбы (аператыўная работа, вышук, вярбоўка, арышты і г.д.) ускладалася на - начальніка аддзела ДПУ СССР Я. Тучкова, а агульнае кіраўніцтва - на Е. Яраслаўскага. У працы брала ўдзел уся партыйна-савецкая эліта.
  • Знешне гэта дзейнасць павінна была выглядаць як натуральная праява клопату Савецкай улады аб маральным здароўі людзей, вызваленне іх ад царкоўных забабонаў. На справе ўжо першыя вынікі працы Антырэлігійнай камісіі адбіліся на дэстабілізацыі ўнутрацаркоўнага жыцця РПЦ. Так, работнікі ДПУ падтрымалі групу ініцыятараў так званага «абнаўлення Царквы», якія не прызнавалі ўлады Патрыярха і дамагліся яго ізаляцыі ў Данскім манастыры, што прывяло да расколу ў РПЦ. Да канца 1922 г. абнаўленцам належала ўжо 20 тыс. з 30 тыс. храмаў. 29 красавіка 1923 г. царкоўная ўлада перайшла да створанага абнаўленцамі Свяшчэннага Сінода.
  • Карыстаючыся расколам, мітрапаліт Мінскі і Тураўскі Мельхісэ-дэк у ліпені 1922 г. дамогся ўтварэння аўтаномнай Беларускай права-слаўнай царквы (БПЦ). На 1 чэрвеня 1927 г., у БССР налічвалася 1 110 праваслаўных прыходаў, з якіх 300 лічыліся абнаўленчымі, а ўсе астатнія - «ціханаўскімі». З ведама ДПУ ў жніўні 1927 г. у Мінску адбыўся з'езд дэлегатаў БПЦ з мэтай утварэння царкоўнай аўтакефаліі. У выніку, да канца 1927 г. у беларускіх епархіях (без уліку старааб-радцаў) дзейнічалі тры плыні праваслаўных вернікаў: 411 прыходаў ціханаўцаў, 344 - аўтакефалістаў і 305 - абнаўленцаў. З умацаваннем у 1927 г. улады намесніка памерлага патрыярха - мітрапаліта Маскоўскага Сергія і падпарадкаванага яму Патрыяршага Сіноду стратэгічны план УКП(б) дасягнуў сваёй мэты: адзінай РПЦ ужо не існавала. Для Савецкай улады, якая ініцыіравала «абнаўленчы раскол» і кіравала ім праз органы ДПУ-АДПУ, першаступенную значнасць мела лаяльнасць духавенства, гатоўнасць прызнаць савецкую ўладу народнай і прапагандаваць гэты пункт гледжання. У нейкіх рэформах у галіне царкоўнага ладу, акрамя тых, што дапамагалі развіццю і ўмацаванню расколу, бальшавікі не былі зацікаўлены.
  • Рэпрэсіі бальшавіцкай партыі супраць свяшчэннаслужыцеляў былі абумоўлены перакананнем яе лідэраў у безумоўнай варожасці Савецкай уладзе. Так, у 1920-я гады ў БССР было асуджана 75 служыцеляў іўдзейскага культу. У снежні 1930 г. толькі ў Віцебску былі асуджаны і сасланы ў Салавецкі лагер 15 равінаў. З пачаткам калектывізацыі пачаліся рэпрэсіі супраць хрысціянскага духавенства як носьбітаў кулацкай ідэалогіі. У выніку, да лета 1930 г. у СССР было расстраляна 560 і пазбаўлена волі 22 289 чал. У БССР - адпаведна - 25 і 68. У лютым - сакавіку 1933 г. у рэчышчы масіраванай барацьбы органаў АДПУ-НКУС супраць «ворагаў народа» у БССР была «выкрыта» контррэвалюцыйная царкоўна-паўстанцкая арганізацыя "Іезуіт" з удзелам 5 епіскапаў, 48 святароў і інш., усяго 79 чал.
  • Вынікам наступнай аперацыі стала «раскрыццё» у ліпені-верасні 1937 г. разгалінаванай сеткі (200 чал.) прадстаўнікоў "Беларускай аўтакефальнай царквы». Па прыгавору «тройкі» 1 лістапада былі расстраляны епіскапы Філарэт, Апанас і яшчэ 9 «кіраўнікоў» арганізацыі, а астатнія - асуджаны да пазбаўлення волі. Нарэшце, у лютым-сакавіку 1938 г. былі арыштаваны члены «шпіёнска-паўстанцкай арганізацыі», якія дзейнічалі ў шасці раёнах БССР. Яе кіраўніком з'яўляўся - «польскі шпіён» мітрапаліт Мінскі Пётр.
  • Відавочна, што «польскі след» у барацьбе ЎКП(б)-КП(б)Б суп-раць каталіцтва і касцёла быў найбольш выразным. Большасці абвіна-вачаных інкрымініравалася прыналежнасць да Польскай арганізацыі вайсковай. Тым не менш, па словах чэкістаў, якія ў жніўні 1933 г. выкрылі адну з такіх арганізацый у БССР, яна складалася з 7 філій і ўзначальвалася ксяндзамі. Праз палову года 55 яе ўдзельнікаў, як святароў так і простых вернікаў, былі асуджаны да расстрэлу або турэмнага зняволення.
  • Характэрна, што ў сярэдзіне 1930-х гг. прапагандысцкія метады барацьбы супраць рэлігіі і іх носьбітаў цалкам саступілі месца гвалтоўным. Так, у 1936 г. «Саюз ваяўнічых бязбожнікаў» выявіў сваю фактычную незапатрабаванасць, бо толькі пятая частка яго членаў працягвала выплату ўзносаў. А да 1930-х гг. 2 155 праваслаўных, 271 іўдзейскіх і 113 каталіцкіх святароў і іншых служыцеляў культаў былі вынішчаны.
  • Аб'ектам барацьбы бальшавікоў супраць рэлігіі зрабіліся не толькі святары, але і храмы, дзе яны прамаўлялі «слова боскае». Так, 5 снежня 1931 г. па асабістаму загаду І. Сталіна ў Маскве быў разбураны храм Хрыста-Выратавальніка. Паўсюдна пачалося масавае закрыццё цэркваў. Пасля рэалізацыі пастановы бюро ЦК КП(б)Б ад 18 жніўня 1937 г. «Аб захадах па закрыцці польскіх касцёлаў" у БССР да канца года заставаліся дзеючымі 11 каталіцкіх храмаў са 113. Потым зачынілі ўсе культавыя ўстановы. У 1938 г. засталіся толькі два праваслаўныя храмы - у Мазыры і Оршы. Усяго было закрыта 1 445 цэркваў, 704 сінагогі, 113 касцёлаў.
  • Нягледзячы на велізарныя фізічныя, эканамічныя і маральныя ахвяры, якія панеслі свяшчэннаслужыцелі і простыя вернікі, І. Сталіну і яго паплечнікам не ўдалося вынішчыць рэлігію. Аб тым, у прыватнасці, сведчыў перапіс насельніцтва, які адбыўся ў 1937 г. Так, з 30 мільёнаў непісьменных грамадзян СССР старэй за 16 год 25 млн назвалі сябе веруючымі, а з 68, 5 млн пісьменных - больш за 30 млн.
  • Такім чынам, палітыка РКП(б)-УКП(б) у дачыненні да рэлігіі і царквы вызначалася бескампраміснасцю, непрымірымасцю і накіраванасцю на поўнае знішчэнне свяшчэннаслужыцеляў, храмаў і культаў. Яны была выклікана ідэалагічнымі, палітычнымі, эканамічнымі і культурнымі прычынамі. Для дасягнення сваіх мэтаў улада выкарыстоўвала самыя разнастайныя, але галоўным чынам, гвалтоўныя метады, вынікам якіх сталі шматтысячныя людскія ахвяры, матэрыяльныя і духоўныя страты народаў СССР.
  • 5. Вынікі «культурнай рэвалюцыі» у БССР у 30-гг. ХХ ст. Дасягненні і супярэчнасці
  • Сталінская мадэрнізацыя эканомікі (індустрыялізацыя прамысловасці і калектывізацыя сельскай гаспадаркі) суправаджалася карэннымі пераўтварэннямі ў галіне культуры, якія набылі назву культурнай рэвалюцыі. У ходзе яе прадугледжвалася поўная ліквідацыя непісьменнасці, укараненне новай сістэмы адукацыі, развіццё навукі, станаўленне літаратуры і мастацтва, фарміраванне інтэлігенцыі.
  • Кіраўніцтва БССР надавала важнае значэнне павышэнню адукацыйнага ўзроўню насельніцтва. На пачатак 1932-1933 навучальнага года 6 988 школ наведвала 856, 5 тыс. дзяцей. У 1930-я гг. у БССР аформілася сістэма школьнай адукацыі: пачатковая школа (1-4 класы), няпоўная сярэдняя (1-7 класы) і сярэдняя (1-10 класы). У школах уводзілася ўніфікаваныя навучальныя праграмы, урочная форма, пяцібальная сістэма ацэнкі ведаў вучняў.
  • У другой палове 1930-х гг. поспехі гаспадарчага развіцця дазволілі павялічыць асігнаванні на асвету. Так, у 1937-1938 навучальным годзе ў 7 132 школах БССР за партамі сядзела ўжо 1 015,8 тыс. дзяцей. Амаль 249 тыс. чал. ліквідавалі сваю непісьменнасць.
  • Павелічэнне сеткі сярэдніх школ стымулявала імкненне моладзі да далейшай адукацыі. Патрэба ў рабфаках паступова знікала і ў 1939 г. яны былі скасаваны. У 1937-1938 навучальным годзе ў 96 тэхнікумах навучалася 33, 2 тыс. студэнтаў. З 1927 па 1932 гг. колькасць ВНУ павялічылася з 4 да 31, а студэнтаў у іх - з 4, 6 тыс. да 10, 5 тыс. У ліку вядучых прызнаваліся БДУ, Інстытут народнай гаспадаркі, Політэхнічны, Сельскагаспадарчы (Горкі), медыцынскія (Мінск, Віцебск) і педагагічныя (Мінск, Віцебск) інстытуты. Праз 5 год было вырашана шляхам узбуйнення ВНУ скараціць іх колькасць да 21. Гэта, аднак, не зменшыла магчымасці моладзі атрымаць адукацыю. У 1937-1938 на-вучальным годзе колькасць студэнтаў узрасла да 15 255 чал., і набыла тэндэнцыю да павелічэння, паколькі ў шэрагу ВНУ (БДУ, БПІ і інш.) узнікла завочная форма навучання.
  • 1930- я гады - час далейшага развіцця беларускай навукі, флагманам якой заставалася Акадэмія навук у складзе 12 інстытутаў. Найбольшых поспехаў дасягнулі даследаванні ў галіне арганічнай хіміі (М. Прыляжаеў, М. Казлоў, У. Шкатэлаў) хіміі, батанікі (Ц. Годнеў), геалогіі (М. Бліядуха), насенневодства (П. Альсмік), жывёлагадоўлі (М. Найдзёнаў). Высокія вынікі ў вывучэнні фізіялогіі галавека і метадаў лячэння хвароб прыносілі працы Д. Маркава, М. Кроля, Ф. Гаўс-мана, Л. Разанава і інш.
  • Грунтоўныя навуковыя даследаванні ажыццяўляліся ў Балотным, Лесапрамысловым, Свінагадоўчым інстытутах, на Цэнтральнай бульбяной станцыі, на кафедрах БДУ, БПІ і іншых ВНУ. Да канца 1930-х гг. у БССР навуковымі праблемамі займаліся 2 227 спецыялістаў 51 навуковай установы.
  • 1930-я гады з'яўляліся прыкметным этапам у развіцці беларускай літаратуры. Найважнейшымі тэмамі празаікаў з'яўляліся падзеі грамадзянскай вайны (Я. Колас «Дрыгва», Б. Мікуліч "Дужасць", П. Галавач "Носьбіты нянавісці"), калектывізацыі (М. Зарэцкі "Вязьмо", С. Бара-навых "Межы", П. Галавач "Сполах на загонах", Я. Колас "Адшчапе-нец", К. Крапіва «Мядзведзічы»), пачуцці і жыццё савецкага чалавека (К. Чорны «Бацькаўшчына», Э. Самуйлёнак "Будучыня").
  • Узнёслай творчасцю сваю адданасць сацыялістычнай Айчыне выявілі Я. Купала (паэма «Над ракой Арэсай», вершы «Алеся», «Хлоп-чык і лётчык»), М. Лужанін (паэма «Галасы гарадоў"), А. Куляшоў (паэма "Хлопцы апошняй вайны") і інш.
  • У 1930-я гг. пачалася творчасць паэтаў новага пакалення - М. Аў-рамчыка, А. Вялюгіна, А. Зарыцкага, М. Калачынскага, П. Панчанкі.
  • Новым крокам у драматургіі стала п'еса Я. Коласа "Вайна вайне". К. Чорны перапрацаваў для сцэны свой раман "Бацькаўшчына», З. Бя-дуля - аднаіменную п'есу «Салавей». Беларускія тэатры паставілі п'есы Э. Самуйлёнка "Сяржант Дроб" і "Пагібель воўка", П. Глебкі "Над Бярозай-ракой", В. Вольскага "Цудоўная дудка". К. Крапівы "Канец дружбы", "Партызаны" і "Хто смяецца апошнім".
  • У 1930-я гг. беларускія тэатры далучалі грамадзян да лепшых узораў рускай і замежнай класікі - А. Астроўскага («Беспасажніца», «Ваўкі і авечкі»), I. Шылера («Каварства і каханне») і інш. Калектыў БДТ-1 ставіў п'есы К. Чорнага "Бацькаўшчына", А. Карнейчука "Платон Крэчат", З. Бядулі "Салавей", К. Крапівы "Партызаны" і інш, якія карысталіся вялікім поспехам у гледачоў, дзякуючы ўдзелу ў спектаклях У. Крыловіча, У. Уладамірскага, Г. Глебава, І. Ждановіча, Б. Платонава, Л. Рахленкі, Л. Ржэцкай. Асаблівай папулярнасцю карысталася камедыя К. Крапівы "Хто смяецца апошнім".
  • Мастацкі кіраўнік БДТ-2 М. Міцкевіч рабіў акцэнт на партыйна класавых падыходах пры раскрыцці вобразаў герояў. Прызначаны ў 1934 г. рэжысёр В. Дарвішаў здолеў выклікасць цікавасць гледачоў пастаноўкаю спектакляў Б. Рамашова "Байцы", А. Карнейчука "Пагі-бель эскадры», М. Горкага "Мяшчане". Беларускі рэпертуар быў прадстаўлены п'есамі Я. Купалы "Паўлінка" і "Прымакі", Я. Коласа "У пу-шчах Палесся". Зоркамі БДТ-2 з'яўляліся А. Ільінскі і П. Малчанаў.
  • Пасля адхілення Ў. Галубка ад кіраўніцтва БДТ-3 рэжысёр К. Саннікаў за пяць год сваёй працы паспеў зрабіць шмат для таго, каб творчасць калектыва была па вартасці ацэнена гомельскай публікай. Тым не менш, у 1937 г. уся трупа была арыштавана, а тэатр закрыты.
  • Партыйнае кіраўніцтва ўсведамляла неабходнасць далучэння шы-рокіх мас да тэатральнага мастацтва. Невыпадкова, у 1931 г. у Мінску пачаў працаваць Тэатр юнага гледача, а ў 1938 г. у Гомелі - Дзяржаўны тэатр лялек. У 1938 г. у Гомелі, Бабруйску, Барысаве, Слуцку, Полацку, Рагачове, Мазыры, Лепелі працавала 8 вандроўных калгас-на-саўгасных тэатраў.
  • Важнай падзеяй у развіцці музычнага мастацтва БССР стала адкрыццё ў 1932 г. Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі, якая дала пуцёўку ў жыццё першым прафесійным кампазітарам - А. Багатырову, М. Крошнеру, П. Падкавыраву, В. Алоўнікаву, Дз. Лукасу. У 1933 г. Беларускі дзяржаўны тэатр оперы пачаў сваю дзейнасць з пастаноўкі оперы "Кармэн" Ж. Бізэ і ў далейшым радаваў гледачоў творамі рускіх і заходнееўрапейскіх кампазітараў.
  • Намаганнямі айчынных пастаноўшчыкаў у 1939 г. адбыліся прэм'еры опер Я. Цікоцкага «Міхась Падгорны» і А. Багатырова «У пушчах Палесся», агучаных Л. Александроўскай, М. Млодэк, М.Дзянісавым, І. Балоціным.
  • У 1937 г. пачаў выступленні сімфанічны аркестр Дзяржаўнай фі-лармоніі, у рэпертуары якога былі ўключаны сімфоніі, напісаныя В. Залатаровым, А. Клумавым, М. Аладавым, з нацыянальнымі матывамі. Апрацоўкай фальклорных твораў займаліся кампазітары І. Любан, С. Палонскі, Н. Сакалоўскі, Г. Цітовіч.
  • Найбольш вядомымі творамі кампазітараў былі: першая беларуская рэвалюцыйная опера «Вызваленне працы» М. Чуркіна і камічная опера «Тарас на Парнасе» М. Аладава, «Міхась Падгорны» Я. Цікоцкага, «У пушчах Палесся» А. Багатырова, «Кветка шчасця» А. Туранкова і першы нацыянальны балет «Салавей» М. Крошнера.
  • Народную музыку прапагандаваў Беларускі дзяржаўны ансамбль народных інструментаў, створаны ў 1930 г., (з 1937 г. - хор і ансамбль беларускай народнай песні і танца). Да 1938 г. кампазітары Беларусі напісалі звыш 20 буйных сімфоній, 12 камерных твораў. У іх ліку песень, якія сталі вядомы ва ўсім СССР - «Бывайце здаровы» I. Любана і «Вечарынка ў калгасе» С. Палонскага.
  • Да 1939-х гадоў беларускія кінематаграфісты працавалі ў Ленін-градзе на кінастудыі «Савецкая Беларусь». Новым напрамкам іх дзейнасці сталі здымкі хранікальных і дакументальных фільмаў па бягучых падзеях. 1933 г. азнаменаваўся выхадам гукавых фільмаў "Першы ўзвод" рэжысёра Ў. Корш-Сабліна і "Двойчы народжаны" рэжысёра Э. Аршанскага. Прызнанне гледачоў атрымалі фільмы «Шукальнікі шчасця» і «Маё пакаленне» У. Корш-Сабліна, «Дзяўчына спяшаецца на спатканне» М. Вернера, «Мядзведзь» Г. Аненскага. Аднак уклад кінастудыі ў развіццё ўласна беларускай культуры быў яшчэ невялікі.
  • Як вынікала з экспазіцый Усебеларускіх выстаў, якія штогод адбываліся ў Мінску, асноўная маса майстроў пэндзлю прысвяціла свой талент тэме сацыялістычнага будаўніцтва. У 1932 г. шмат добрых слоў было сказана на адрас палотнаў В. Волкава "Перадача вопыту" і Г. Віера - "Кавальскі цэх".
  • Вядучым майстром-пейзажыстам заставаўся В. Бялыніцкі-Біру-ля. У ліку яго твораў 1930-х гг. - "Пачатак восені", "Набегла хмара", "Бэз цвіце". Здолелі захаваць сваю творчую індывідуальнасць М. Дучыц, М. Гругер, Ю. Пэн.
  • За 1930-я гг. цэх беларускіх скульптараў папоўніўся за кошт такіх майстроў, як З. Азгур, А. Арлоў, А. Бембель, А. Глебаў. Над вобраза-мі сучасніка працавалі А. Грубэ («Трактарыстка», «Беларус»), А. Ар-лоў («Пагранічнік і калгасніца», барэльеф «Жыццё піянераў») і інш. Але найбольш вядомы твор тых гадоў - гэта скульптурная кампазіцыя М. Манізера «Ленін на трыбуне» (1933) у архітэктурным ансамблі Дома ўрада, спраектаванага І. Лангбардам.
  • З іншых дасягненняў беларускай архітэктуры, варта адзначыць Дзяржаўную бібліятэку БССР (Г. Лаўроў), Дзяржаўны тэатр оперы і балета і Дом Чырвонай Арміі (І. Лангбард), будынак ЦК КП(б)Б (А. Воінаў і Ў. Вараксін).
  • Такім чынам, удасканаленне і далейшае развіццё сістэмы адукацыі, навукі, выяўленчага і музычнага мастацтва, архітэктуры закладвала грунт для новай савецкай культуры, фарміравала кадры савецкай інтэлігенцыі і тым спрыяла перамозе стратэгічных задач сацыялістычнага будаўніцтва.
  • Разам з тым развіццё савецкай культуры не было свабодным. Па ідэалагічных меркаваннях яно штучна стрымлівалася і скіроўвалася ў рэчышча, якое вызначалася І. Сталіным і яго хеўрай у маштабах усёй краіны. Значны ўрон беларускай культуры быў нанесены, па-першае, адмовай ад беларусізацыі і праследваннем яе прыхільнікаў; па-другое, класавым прынцыпам фарміравання студэнтаў і выкладчыцкага кор-пусу; па-трэцяе, неабгрунтаванымі палітычнымі рэпрэсіямі супраць дзеячаў беларускай культуры.
  • 6. Асноўныя дасягненні адукацыі, навукі, мастацкай культуры ў 50-80-я гг. ХХ ст
  • Асуджэнне культу асобы Сталіна станоўча адбілася на ўсіх напрамках жыццядзейнасці савецкага грамадства. Паводле закона «Аб умацаванні сувязі школы з жыццём i далейшым развіцці сістэмы народнай адукацыі ў СССР», прынятага ў снежні 1958 г., школьная адукацыя скіроўвалася на політэхнічнае навучанне і працоўнае выхаванне. У 1959 г. была ўведзена абавязковая 8-гадовая адукацыя. Для сірот і дзяцей са слабазабяспечаных у матэрыяльным плане сем'яў утвараліся школы-інтэрнаты. Гэтая сістэма навучання і выхавання сябе апраўдала, у 1965 г. у БССР налічвалася ўжо 128 такіх школ. Актывізавалі працу школы рабочай моладзі. У выніку з 1956 да 1965 г. сярэднюю адукацыю атрымалі каля 600 тыс. юнакоў i дзяўчат.
  • У 1972 ва ўсёй краіне, у тым ліку БССР, пачаўся пераход да ўсеагульнай сярэдняй адукацыі. У 1985 г. яе атрымалі ўжо 170 тыс. чал., на 20 тыс. больш, чым у 1965 годзе. Акрамя адукацыі, сярэдняя школа, галоўным чынам праз сістэму навучальна-вытворчых камбінатаў, ставіла на мэце даць выпускніку пэўную прафесію.
  • Узросшая патрэба ў кваліфікаваных рабочых абумовіла стварэнне спецыяльных навучальных устаноў. Так, у 1959 г. усе рамесныя і іншыя вучылішчы былі пераўтвораны ў гарадскія i сельскія прафесіянальна-тэхнічныя вучылішчы (ГПТВ і СПТВ). З 1961 па 1985 іх колькасць вырасла са 103 да 240. Каб узняць агульны ўзровень будучых рабочых, у 1970-я гг. у ПТВ, іх навучэнцам, акрамя прафесіі, занадавалася сярэдняя адукацыя.
  • З 1960 г. па 1985 г. са 102 да 139 павялічылася колькасць тэхні-кумаў, а навучэнцаў у іх - са 139 тыс. да 160, 4 тыс.
  • У гэты перыяд імкліва развівалася вышэйшая школа. 1960-70-я гг. пачалі працу машынабудаўнічы (Магілёў), радыётэхнічны (Мінск), тэхналагічны лёгкай прамысловасці (Віцебск), машынабудаўнічы, тэхналагічны, (Магілёў), політэхнічны (Наваполацк) і інш. інстытуты. Гродзенскі і Гомельскі педагагічныя інстытуты былі пераўтвораны ва ўніверсітэты. У 1970-х гг. з мэтай збалансавання сацыяльнага складу студэнцтва, у ВНУ былі ўтвораны падрыхтоўчыя аддзяленні, якія рыхтавалі іх слухачоў да паступлення на першы курс. У 1960 г. у нас налічвалася 24 ВНУ з 59 тыс. студэнтаў. У 1985 г. гэтыя лічбы складалі адпаведна 33 i 182 тыс. Па колькасці студэнтаў на 10 тыс. насельніцтва БССР (164) БССР выйшла на першыя месцы ў Еўропе.
  • Буйнейшым навуковым цэнтрам рэспублікі паранейшаму заставалася АН БССР. Размяшчэнне ў рэспубліцы прадпрыемстваў машына-, станка- і прыборабудавання стымулявалі паскоранае развіццё фізіка-тэхнічных навук. За дасягненні ў галіне спектраскапіі, люмінесцэнцыі, квантавай электронікі і матэматыкі лаўрэатамі Ленінскай прэміі былі адзначаны М. Барысевіч, М. Яругін, У. Платонаў, Л. Кісялеўскі, У. Лабуноў і інш. З 1965 па 1985 гг. па навуковаму патэнцыялу наша рэспубліка займала трэцяе месца ў СССР.
  • З 1954 па 1966 гг. Саюз беларускіх пісьменнікаў узрос са 114 да 242 чал. Дасягненнямі літаратуры 1960-1970-х гг. варта лічыць трылогію І. Мележа «Палеская хроніка». У шэраг грунтоўных твораў аб жыцці народа ўвайшлі творы А. Чарнышэвіча «Засценак Малінаўка», А. Кулакоўскага «Сустрэчы на ростанях», І. Шамякіна, «Сэрца на далоні», «Крыніцы», «Трывожнае шчасце», «Атланты і карыятыды».
  • Тэма Вялікай Айчыннай вайне зрабілася найважнейшай ва ўсіх літаратурных жанрах. Я. Брыль у рамане «Птушкі і гнёзды» адным з першых узняў праблему выбару паводзін чалавека на вайне. У трылогіі І. Чыгрынава «Плач перапёлкі» рэалістычна перадзены драматызм падзей і чалавечых лёсаў на вайне.
  • Прызнаным майстрам ваенна-псіхалагічнага жанру жанру з'яўляецца В. Быкаў («Альпійская балада», «Дажыць да світання», «Жураўліны крык», «Мёртвым не баліць» і іншыя). У цыкле яго «партызан-скіх» аповесцей - «Круглянскі мост», «Сотнікаў», «Воўчая зграя», «Пайсці i не вярнуцца», «Знак бяды» аўтар, як ніхто іншы да яго, здолеў закрануць рэальныя чалавечыя пачуцці. Праўдзівае, а не плакатнае, асвятленне чалавечых лёсаў у час вайны ўласціва творам А. Ада-мовіча, І. Пташнікава і інш.
  • Сапраўднай падзеяй у беларускай літаратуры гэтага часу стаў выхад твораў У. Караткевіча, якія ляглі ў падмурак новага гістарычнага жанру літаратуры. У іх ліку - раманы «Каласы пад сярпом тваім», «Дзікае паляванне караля Стаха», «Чорны замак Альшанскі» і інш.
  • Адлюстраванне агульначалавечых каштоўнасцей праз асабістыя перажыванні герояў стала адной з галоўных тэм пасляваеннай паэзіі П. Броўкі ў зборніках «Пахне чабор», «Далёка ад дому», «А дні ідуць…». З вялікай сілай выявіўся талент М. Танка ў зборніках вершаў «Нарачанскія сосны», «Прайсці праз вернасць». Высокі патрыятызм і тонкая лірыка выдатна спалучаліся ў ваеннай тэматыцы паэтаў А. Куляшова і П. Панчанкі. Славу прызнаных майстроў паэтычнага слова набылі сабе А. Вярцінскі, С. Грахоўскі, Г. Бураўкін, Р. Бараду-лін, Н. Гілевіч, В. Зуёнак, А. Лойка і інш.
  • На тэатральнай сцэне вызначылася ўстойлівая тэндэнцыя пераходу ад праблемы бесканфліктнасці, барацьбы добрага з лепшым і г. д. да рэальнага жыцця людзей. Пытанні маралі, унутранага свету чалавека выдатна асвятляў у сваёй творчасці пачынальнік новага этапу ў развіцці беларускай сатырычнай камедыі А. Макаёнак. Яго п'есы «Каб людзі не журыліся», «Лявоніха на арбіце», «Зацюканы апостал», «Трыбунал», «Таблетку пад язык» і інш. выклікалі велізарную цікавасць публікі. Высокі ўзровень драматургічнага майстэрства прадэманстраваў К. Крапіва ў сваёй п'есе «Брама неўміручасці».
  • З пачатку 1980-х гг. тэатральнае маестацтва ўзбагацілася новым драматургам - А. Дударавым, які паставіў п'есы "Выбар", "Вечар", "Радавыя". Прызнанне грамадскасці набылі п'есы А. Дзялендзіка «Выклік багам» і А. Петрашкевіча «Трывога».
  • Дзякуючы высокапрафесійнаму складу Кансерваторыі, у 1960-1980-я гг. на беларускай сцэне былі пастаўлены ўзоры оперных класікаў - Ж. Бізэ, Ш. Гуно, П. Чайкоўскага, А. Барадзіна, М. Рымскага-Корсакава, М. Глінкі. Акрамя таго, беларускія аўтары сваёй творчас-цю ўзбагацілі гэты від мастацтва. Так, Я. Цікоцкага напісаў оперу «Алеся», А. Багатыроў - "Надзея Дурава", Г. Пукст - "Машэка". Аса-блівым нацыянальным гучаннем характарызаваліся оперы Ю. Семяня-кі «Зорка Венера», і «Францыск Скарына» Дз. Смольскага.
  • Агульнавядомы творы кампазітараў-песеннікаў У. Алоўнікава "Радзіма мая дарагая" і "Лясная песня", а таксама "Песня пра Нёман" М. Сакалоўскага. У ліку шматлікіх аўтарскіх твораў - кантата «Беларускія песні» А. Багатырова, араторыя «Званы» Я. Глебава, песні І. Лучанка і інш.
  • Шырокую вядомасць набылі Дзяржаўная харавая акадэмічная капэла БССР, Дзяржаўны народны хор, Дзяржаўны ансамбль танца, сімфанічны i народны аркестры. З 1970 г. пачаў сваё трыўмфальнае шэсце музычны калектыў «Песняры» на чале з У. Мулявіным.
  • З другой паловы 1950-х гг. перыяд імклівага развіцця нацыя-нальнага кіно. У ліку высокамастацкіх твораў варта назваць кінастужкі «Гадзіннік спыніўся апоўначы» (рэжысёр М. Фігуроўскі), «Трэцяя ракета» (Віктараў), «Альпійская балада», «Я родам з дзяцінства» (М. Шпалікаў), «Іван Макаравіч» (І. Дабралюбаў), «Бацька» (Б. Сцяпанаў).
  • Экранізаваліся вядомыя творы беларускіх пісьменнікаў, у тым ліку В. Быкава «Трэцяя ракета», «Альпійская балада», «Узыхо-джанне», «Знак бяды»; I. Мележа - «Людзі на балоце», У. Караткевіча «Дзікае паляванне караля Стаха», «Чорны замак Альшанскі».
  • Экранізацыя лепшых спектакляў беларускіх тэатраў, акрамя іншага, спрыяла ўзбагачэнню савецкай культуры, папулярызацыі такіх артыстаў, як Г. Макарава, П. Кармунін, Р. Янкоўскі, Г. Гарбук, В. Та-расаў, М. Яроменка і інш.
  • У 1950-я гады беларускі цэх жывапісцаў папоўніўся выпускнікамі маскоўскіх і ленінградскіх мастацкіх устаноў (М. Савіцкі, М. Данцыг, I. Стасевіч), а таксама выпускнікамі Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута (В. Грамыка, Л. Шчэмелеў, Б. Аракчэеў, I. Рэй).
  • Услаўленню Савецкай улады прысвечаны творы Н. Воранава «Бе-ларусь. За ўладу Саветаў», М. Манасзона - «І з'езд РСДРП», X. Ліў-шыца - «І Ўсерасійскі з'езд Саветаў», Ф. Дарашэвіча - «У. I. Ленін сярод першых чырвоных камандзіраў», А. Шыбнёва - «З Леніным»),
  • Важнейшым напрамкам творчасці мастакоў другой паловы 1960 - 1980-х гг. прысвячаўся подзвігу народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Свае працы на гэтую тэму прысвяцілі Я. Зайцаў «Мая рэспубліка ў агні Айчыннай», В. Грамыка «Салдаты», «1941. Над Прыпяццю»), М. Данцыг («Партызанскае вяселле», А. Малішэўскі («Мы вернемся», I. Стасевіч «Суровае юнацтва», М. Залозны «Салдаты».
  • Асобае месца ў асвятленні гэтай тэмы займае творчасць М. Савіцкага парызанскага цыклу «Блакада», «Віцебскія вароты», «Партызанская мадонна», «Поле». Вялікае эмацыянальнае ўздзеянне маюць напісаныя ім карціны з цыклу «Лічбы на сэрцы» аб ахвярах фашысцкіх концлагераў.
  • У азначаны час набываюць далейшае развіццё тэматычны жывапіс: родная прырода, свабодная праца, дом і сям'я. Лепшыя яго ўзоры ўяўляюць «Мае Палессе» Г. Вашчанкі, «Па родных мясцінах» В. Сумарава, М. Савіцкага «У полі». Toнкім лірычным настроем прасякнуты карціны М. Казакевіча «Юнацтва» і Л. Шчэмялёва «Вясна». Новым словам у жывапісе 1970-1980-х гг. з'явіўся зварот да мінуўшчыны, які здзейснілі Ў. і М. Басалыгі, А. Марачкін, У. Тоўсцік, Ф. Янушкевіч.
  • Аб дасягненнях беларускіх мастакоў выразна сведчаць узоры манументальнага мастацтва: мазаічнае пано «Палёт» Г. Вашчанкі, вітраж на фасадзе i размалёука ў холе кінатэатра «Піянер» Я. Зайцава i I. Ц1ханава, мазаіка ў фае кінатэатра «Партызан» М. Данцыга і Б. Няпомняшчага, размалёука «Зямля Светлагорская» Г. Вашчанкі, мазаіка «Партызаны» А. Юшчанкі і інш.
  • Усталяваны ў 1954 г. у Мінску Манумент Перамогі (аўтар праекта Г. Заборскі, скульптары З. Азгур, А. Глебау, А. Бембель, С. Селіханаў) і запалены ў 1961 г. каля яго Вечны агонь сталі не толькі сімвалам, але і сапраўдным мастацкім шэдэўрам. У ліку найбольш велічных помні-каў такога кшталту мемарыяльныя комплексы «Брэсцкая крэпасць-герой» (А. Бембель, У. Кароль, В. Волчак, В. Занковіч, Ю. Казакоў і інш.), «Хатынь» (С. Селіханаў, В. Занковіч, Л. Левін і інш.) і «Пра-рыў» у раёне г. п. Ушачы Віцебскай вобл. (А. Анікейчык, Ю. Градаў, Л. Левін), помнік «Курган Славы Савецкай Арміі - вызваліцельніцы Беларусі (А. Бембель, А. Арцымовіч, А. Стаховіч), помнік Н. Ф. Купрыянавай (А. Заспіцкі, І. Міско, М. Рыжанкоў), якая не дачакалася з вайны пяці сваіх сыноў.

Подобные документы

  • Забарона царом Мікалаем ужываць назвы Беларусь і Літва, паняцці "Беларускія губерні", "Беларускі край" і "Паўночна-Заходнія губерні". Нацыянальна-культурнае развіццё Беларусі пасля далучэння беларускіх зямель да Расійскай імперыі, развіццё адукацыі.

    реферат [26,0 K], добавлен 03.12.2009

  • Ленинский план монументальной пропаганды как путь развития культуры России 1920–1930 годов. Представление о новом мире в живописи М.Б. Грекова. А.В. Щусев как создатель нового типа сооружения. Мавзолей Ленина. Темы и образы культуры России того времени.

    реферат [254,7 K], добавлен 12.11.2013

  • Культавае дойлідства на Беларусі эпохі адраджэння. Стыль барока і класіцызм у культавым дойлідстве. Асаблівасці развіцця культавага дойлідства. Петрапаўлаўская царква як помнік архітэктуры. Гісторыя храма. Роля храма у сучасным жыцці праваслаўных мінчан.

    контрольная работа [29,6 K], добавлен 26.12.2013

  • Развіццё капіталістычных адносін, спробы рэформаў другой паловы XVIII стагоддзя. Уплыў еўрапейскага асветы на развіццё грамадска-палітычных традыцый. Духоўная культура Італіі эпохі Рисорджименто. Асноўныя мастацкія плыні: неакласіцызм, рамантызм, рэалізм.

    дипломная работа [54,2 K], добавлен 12.06.2012

  • От прежнего культурного плюрализма и художественного многообразия практически ничего не остается. Поиски новой культуры прекращаются: она оказывается найденой. В развитии советской культуры начинается новый этап.

    реферат [8,5 K], добавлен 25.04.2006

  • Культура как социальное явление. Нормативное правовое обеспечение сферы культуры. Роль органов государственного управления в поддержке культуры. Создание модели учреждений культуры нового типа. Государственно-частное партнерство в сфере культуры.

    дипломная работа [88,8 K], добавлен 15.10.2013

  • Станавленне буржуазнага грамадства, якэя паскорыла працэсы культурнага жыцця Беларусі ў канцы ХIХ ст., ўздзеянне на развіццё культуры руской культуры. Вядучае месца мастацкай літаратуры, тэатральная і музычная культура выяўленчае мастацтва і архітэктура.

    реферат [17,5 K], добавлен 31.12.2010

  • Применение термина "культура". Основные структурные элементы культуры. Религия в системе культуры. Недвижимые объекты наследия, включенные в Государственный список историко-культурных ценностей. Наука и техника, искусство и мораль в системе культуры.

    презентация [574,3 K], добавлен 21.02.2014

  • Понятие и история развития культуры. Финансирование культурной сферы в РФ. Задачи, функции и структура управления культурой в Нижегородской области. Анализ состояния культурного потенциала региона. Итоги функционирования Министерства культуры области.

    курсовая работа [98,3 K], добавлен 05.05.2015

  • Духовная жизнь общества. Различные сферы духовной культуры и их влияние на развитие человека. Влияние науки на духовное развитие человека. Искусство и религия – как часть духовной культуры. Культура как сумма всех видов деятельности, обычаев, верований.

    реферат [30,5 K], добавлен 21.12.2008

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.