Культурные региональные программы: пути их развития

Региональные программы в системе управления отраслью культуры, их понятия и сущность. Характеристика основных направлений разработки и реализации региональных культурных программ в Республике Беларусь. Разновидности целевых комплексных мероприятий.

Рубрика Культура и искусство
Вид курсовая работа
Язык русский
Дата добавления 20.11.2013
Размер файла 11,2 M

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

14. Мартынов, В. Поиск своего пути: становление белорусской культуры / В. Мартынов // Беларус. думка. - 2006. - №1. - С.122-126.

15. Мицкович, К. Праздники и будни нашей культуры / К. Мицкович //Заря над Бугом. - 2003. - 16 июн. - С. 4.

16. Народное образование и культура СССР в цифрах в 1974 г. М., 1975. С. 241-258.

17. О Государственной программе возрождения и развития села на 2005-2010 годы: Указ Президента Республики Беларусь от 25.03.2005г. №150 [Электронный ресурс]. - 2011. - Режим доступа : http://pravo.levonevsky.org. - Дата доступа : 02. 11. 2013

18. Розин, В.М. Эволюция проектной культуры и форм ее осмысления / В.М. Розин // Проблемы теории проектирования предметной среды. - М. , 1974. - С. 32-40.

19. Cкараходаў, У.П. Сацыядынаміка культуры сучаснай Беларусі / У.П. Скараходаў ; падрэд. А.Я. Міхневіч. - Минск : Бел ДІПК, 2003. - 343 с.

20. Щедровицкий, П.Г. Программирование культурного развития: региональные аспекты : сб. науч тр. / М-во культуры РФ ; Рос. АН ; НИИ культуры ; отв. ред. П.Г.Щедровицкий. - М. : НИИК, 1981. - 118 с.

Приложение

Зацвярджаю Начальнік аддзела культуры Любанскага райвыканкама В.С.Каткавец

МЕТАДЫЧНЫ ПАРТФЕЛЬ АДЗІНАЯ МЕТАДЫЧНАЯ ПРАГРАММА ДЗЕЙНАСЦІ КЛУБНЫХ УСТАНОЎ ЛЮБАНСКАГА РАЁНА ЛЮБАНСКІ РАЁННЫ ЦЭНТР КУЛЬТУРЫ 2013г.

Метадычныя формы творчага супрацоўніцтва

Святы-практыкумы

Рэгіянальныя “Масленка” - народнае свята 17 сакавіка в. Рачэнь “Гуканне вясны” - народнае свята 7 красавіка в. Забалаць “Тройца” - народнае свята 23 чэрвеня в. Пласток.

“Русальная нядзеля” - народнае свята 30 чэрвеня в. Кузьмічы в. Сосны-2 “Пятрок”- народнае свята 12 ліпеня в. Шыпілавічы

“Макавей” - народнае свята 14 жніўня в. Дарасіно Адказны выканаўца: кіраўнікі клубных устаноў рэгіёнаў, арганізацыйна- творчы аддзел (загадчык Выскварка С.Г.)

Раённыя“Калядкі без аглядкі” - з'езд калядных гуртоў 12 студзеня г. Любань Выскварка С.Г “І гонар, і радасць, і песня”- злёт перадавікоў народнай гаспадаркі 16 лютага РЦК Сцепановіч Т.А.

“Провады зімы” - народнае свята 24 лютага Гарадская плошча

Дзень Перамогі 9 мая Гарадская плошча Брагінец А.І.

Свята, прысвечанае Дню Рэспублікі 3 ліпеня гарадская плошча Брагінец А.І.

“Фольк-Любань” - свята народных рамеснікаў з конкурсам па вырабу традыцыйных ручніко

“Рэчаіснасць” 3 ліпеня гарадская плошча Выскварка С.Г.

“Уславім працу селяніна”- раённае свята-ушанаванне працаўнікоў сельскай гаспадаркі лістапад Сароцкі СДК

“Кірмаш - Любанскі наш!” - клубны кірмаш (у рамках гандлёвага) на працягу года г.Любань

Дабрачынная навагодняя Ёлка снежань Сароцкі СДК

Фестывалі, конкурсы, агляды, акцыі

Агляд “народных” і “узорных” аматарскіх калектываў Любанскага раёна сакавік РЦК Сцепановіч Т.А.

“АграФэст - 2013!” - фестываль-конкурс аграгарадоцкіх святочных традыцый (брэндаў) чэрвень-лістапад аграгарадкі раёна. Жураўская Г.А., Сцепановіч Т.А.

“Ад зажынак да дажынак” - раённая святочная акцыя (у рамках жніва) чэрвень-жнівень па раёну Ласевіч А.В.

“Фальклорная вандроўка” - І адкрыты фестываль фальклору (традыцыйнае народнае свята Любаншчыны да 190-х угодкаў П.М.Шпілеўскага) жнівень Жураўская Г.А.

“Пасялуха” - перасоўная раённая акцыя аўтэнтычнага фальклорнага мастацтва кастрычнік - снежань вёскі Ямінск, Обчын, Закальное Выскварка С.Г.

“Зрабі свой выбар” - прафілактычны агітацыйны клубны цягнік (акцыі па прафілактыцы шкодных звычак) на працягу года па асобнаму графіку Верасовіч І.М.

“Сцэнар - 2013” - сцэнарны агляд года (падчас гадавой справаздачы) снежань Жураўская Г.А.

“Прафілактычныя мерапрыемствы” акцыі, мерапрыемствы, накіраваныя на рэалізацыю рэспубліканскіх, абласных і раённых мэтавых праграм.

Мерапрыемствы да дзен прафілактыкі шкодных звычак, СНІДу і цяжкіх захворванняў.

Прапаганда здаровага ладу жыцця.

Работа з людзьмі сталага ўзросту, ветэранамі і асобамі, якія пацярпелі ад наступстваў войнаў.

Работа з інвалідамі.

Пераадольванне злачыннасці і правапарушэнняў.

Патрыятычнае выхаванне.

Мерапрыемствы для дзяцей і падлеткаў на працягу года. Ласевіч А.В.

Вучэбна-творчыя метадычныя праекты

Клубны семінар

“Новыя сучасныя формы клубнай дзейнасці” - семінар-практыкум студзень РЦК

“Нарматыўна-прававыя асновы дзейнасці клубнай установы” - клубны семінар люты РЦК

“Традыцыйны ручнік Любаншчыны як неад'емнаячастка народнай культуры” - клубны семінар сакавік РЦК

“Аматарскія аб'яднанні, клубы па інтарэсах, таварыствы, суполкі. Прынцыпы работы” красавік РЦК

Клубны майстар-клас

“Пятровіца”- летняя школа традыцыйнага народнага танца 5-12 чэрвеня в. Шыпілавічы

Выскварка С.Г.

“Рамесная талака” - вучэбна-метадычная праграма па розных відах рамяства на працягу года па раёне Выскварка С.Г

У дапамогу клубнаму работніку

Метадычныя паслугі ксеракопіі інфармацыйна-метадычных матэрыялаў тэматычныя падборкі да свят і знаменальных падзей года выдача метадычных дакументаў і метадычнай літаратуры індывідуальныя кансультацыі і рэкамендацыі сканіраванне раздрукоўка метадычных матэрыялаў дапамога ў пошуку клубнага матэрыялу з фонду МК абмен метадычнымі матэрыяламі на працягу года РЦК Жураўская Г.А

Метадычны дзень

“Метадычны выезд” - метадычныя выязныя рэйды на працягу года па раёне Сцепановіч Т.А.

“Метадычны дзень” - шматпланавая кансультацыйна-рэкамендацыйная дапамога клубным установам раёна шточацвер РЦК

Спецыялісты РЦК

“На дыван!”- дзень сельскага клубнага дырэктара штомесяц РЦК Грышчэня В.У., Сцепановіч Т.А.

“Справаздачны тыдзень” - раённая клубная гадавая справаздача формы 1 снежань РЦК Сцепановіч Т.А., Грышчэня В.У

Метадычныя выданні- 2012

“Святочная народная культура Любаншчыны” - буклет Выскварка С.Г.

“Народнае аддзенне Любаншчыны”- электронны фотаальбом Выскварка С.Г.

“Метадычны дакумент”- распрацоўка і выданне метадычных матэрыялаў: даведак, абвестак, паведамленняў, метадычных лісткоў і іншага Жураўская Г.А.

“Арт-правінцыя” - выпуск рэпертуарных альбомаў (работа гуртка гуказапісу на базе МК) Жураўская Г.А.

“АграФэст-2013” - выданне буклета (рэкламнага характару) Жураўская Г.А.

“Аграгарадок. Святочная традыцыя” - мультымедыйная прэзентацыя аграгарадоцкіх святочных традыцый Жураўская Г.А.

Удзел у абласных аглядах, конкурсах, святах, фестывалях

Абласны агляд-конкурс дзейнасці раённых метадычных службаў на працягу года

ІX абласны фестываль дзіцячай тэатральнай творчасці “Чароўны куфэрак” 29-31 сакавіка Любанскі раён

Рэгіянальны семінар работнікаў культуры Гомельскай вобласці ў Мінскай вобласці. 15мая Любанскі раён

VІ рэгіянальнае свята-конкурс майстроў разьбы па дрэве “Разьбы зачараванне” 18 мая Мядзельскі раён

Удзел у Рэспубліканскім фестывалі-кірмашы “Вясновы букет” чэрвень г.Мінск

ІІ рэгіянальнае свята-конкурс дзіцячай творчасці “Калыска талентаў” 1 чэрвеня Клецкі раён

IV рэгіянальнае свята-конкурс майстроў вышыўкі і пляцення паясоў “Умельцы” 29 чэрвеня Уздзенскі раён

Удзел майстроў Міншчыны ў арганізацыі “Сялянскіх падворкаў” на свяце горада Мінска верасень г.Мінск

I рэгіянальнае свята-конкурс майстроў пляцення галаўных убораў “Стаўбцоўскі капялюш” 7 верасня Стаўбцоўскі раён

Абласное свята “Слуцкія паясы” (у рамках свята - IIIрэгіянальнае свята-конкурс “Беларуская лялька”) 14 верасня Слуцкі раён

XІ фестываль народнай творчасці Мінскай вобласці “Напеў зямлі маёй”, прысвечаны 75-му юбілею з дня нараджэння беларускага кампазітара, старшыні Беларускага саюза кампазітараў І.Лучанка

12 кастрычніка

г.Мар'іна Горка

Xабласны фестываль нацыянальных культур

снежань

г.Маладзечна

Адказны выканаўца:

Сцепановіч Т.А.

Кіраўнікі клубных устаноў раёна

Выканаўцы

раённай метадычнай праграмы Раённы Цэнтр культуры

“Метадычны партфель”: Клубныя ўстановы раёна

Мастацкі кіраўнік Т.А.Сцепановіч,

раённай метадычнай праграмы мастацкі кіраўнік

“Метадычны партфель”: Любанскага РЦК

Кіраўнік В.У.Грышчэня,

раённай метадычнай праграмыдырэктар

“Метадычны партфель”: Любанскага РЦК

Метадычны кабінет: тэл. 55-0-34,

Жураўская Галіна Аляксандраўна - загадчык метадычнага кабінета

Аддзел арганізацыі вольнага часу: тэл: 55-0-34

Брагінец Алена Іванаўна - загадчык аддзела.

Арганізацыйна -творчы аддзел: тэл. 55-0-74

Выскварка Сяргей Георгіевіч - загадчык аддзела

Мастацкі кіраўнік - Сцепановіч Таццяна Анатольеўна, тэл: 55-0-34

Дырэктар РЦКіД - Грышчэня Вячаслаў Уладзіміравіч, тэл.55-4-01

Метадычны прект “Аграфэст” з адзінай метадычнай праграмы дзейнасці клубных устаноў Любанскага раёна

Метадычны праект

З “Метадычнага партфеля”- адзінай метадычнай праграмы дзейнасці улубных устаноў Любанскага раёна

“АграФэст -2013”

раённы фестываль-конкурс

аграгарадоцкіх святочных традыцый

Палажэнне аб конкурсе

Фестываль праводзіцца ў маштабе аграгарадкоў раёна, сярод аграгарадоцкіх Дамоў культуры па ініцыятыве Любанскага аддзела культуры, пры падтрымцы Любанскага райвыканкама и пры актыўным садзейнічанні сельскіх выканаўчых камітэтаў.

Арганізатар і каардынатар фестывалю - Любанскі раённы Цэнтр культуры.

Фестываль задуманы як шырокі грамадскі агляд культурных аграгарадоцкіх традыцый, з паказам серыі святочных мерапрыемстваў, аб'яднаных галоўнай ідэяй - фарміраванне і прэзентацыя аграгарадоцкіх “святаў-брэндаў”.

Мэты і задачы:

прапаганда і папулірызацыя сельскіх традыцый і перспектыў сацыяльна-культурнага развіцця аграгарадкоў раёна;

садзейнічанне ўмацаванню і развіццю рэгіянальных сельскіх традыцый;

павышэнне якаснага ўзроўню культурных святочных традыцый, ўзмацненне іх уплыву на змест і характар сацыяльна-культурнай перспектывы аграгарадкоў;

павышэнне ролі і актывізацыі ўстаноў культуры ў арганізацыі культурнага абслугоўвання сельскага насельніцтва;

павышэнне сацыяльнай значнасці фестывальнай дзейнасці ў галіне сельскай культуры.

Арганізацыя і правядзенне

Фестываль праводзіцца ў два этапы.

I этап

(сакавік-чэрвень)

На першым этапе клубнымі ўстановамі аграгарадкоў раёна вядзецца падрыхтоўчая работа па фарміраванню “брэнд-пакетаў” (конкурсных заявак-прапаноў) з ідэяй і канцэпцыяй пабудовы “святочнага брэнда”, і з адпаведнымі сцэнарна-інфармацыйнымі матэрыяламі.

ІI этап

(чэрвень-лістапад)

Арганізацыя і прэзентацыя аграгарадоцкіх святаў- брэндаў аграгарадкоў раёна (адпаведна распрацаванай агульнай праграме фестывалю).

Падрыхтоўка і правядзенне раённага фестывалю ўскладаецца на арганізацыйна камітэт, у склад якога ўваходзяць прадстаўнікі Любанскага аддзела культуры, прадстаўнікі мясцовай раённай улады.

Аргкамітэт зацвярджае конкурсныя “брэнд-пакеты” аграгарадоцкіх Дамоў культуры на ўдзел у фестывалі і тэрмін правядзення кожнага фестывальнага мерапрыества, агульную праграму фестывалю, склад журы і прызавы фонд фестывалю.

Патрабаванні да конкурсных фестывальных святаў-брэндаў:

адпаведнасць тэматыцы і галоўнай ідэі фестывалю;

арыгінальнасць ідэі і творчай задумы;

комплекснасць свята (не менш трох складаючых);

вясокі якасны ўзровень;

рэкламна-інфармацыная складаючая ( да праграмы свята прыкладаюцца адпаведныя інфармацыйна-аналітычныя, рэкламныя і наглядныя матэрыялы: планы, праграмы, сцэнар, рэкламныя афішы, запрашальнікі, публікацыі, фота-відэаматэрыялы, атрыбутыка свята, сувеніры і іншае).

Падвядзенне вынікаў

Па выніках фестывалю-конкурсу рашэннем журы вызначаюцца лепшыя праекты аграгарадоцкіх святочных традыцый (брэнды).

Пераможцам - лепшым брэнд-праектам прысуджаюцца дыпломы і каштоўныя прызы ў адпаведнасці з каштарысам

выдаткаў на правядзенне раённага фестывалю-конкурсу “АграФэст-2013”.

Ацэньваюцца конкурсныя фестывальныя праекты

з пункту гледжання сацыяльнай значнасці, перспектыўнасці, унікальнасці, эфектыўнасці і творчага патэнцыялу свята-брэнда.

Дадатковая інфармацыя

У рамках фестывалю будзе арганізавана фестывальная лабараторыя, з выязнымі семінарамі, з творчымі абмеркаваннямі і дыскусіямі.

Па выніках фестывалю планіруецца выданне буклета і мультымедыйных дыскаў прэзентацыі аграгарадоцкіх святаў-брэндаў

Заўвага

“Святочны брэнд” - гэта ўяўленне “масавага грамадства” аб

дадзеным мерапрыемстве, якое мае шэраг безумоўных характарыстык:

гарантыйную якасць

агульнавядомасць

прэстыжнасць

агульнадаступнасць

пазнавальнасць

індывідуальнасць

імя (яркую назву)

атрыбутыку (сімвал, лагатып...)

У “вяточнага брэнда” павінна быць канцэпцыя яго ўнікальнасці,

непаўторнасці і ўпэўненасць масавай аўдыторыі, што такога свята,

ці падобнага яму, проста не існуе...

НАМІНАЦЫІ ФЕСТЫВАЛЮ:

“Лепшы брэндавы праект” (Гран-пры фестывалю)

“За пошук і фарміраванне рэгіянальных брэндавых праектаў”

“За мэтанакіраванае развіццё і папулярызацыю аграгарадоцкіх святочных традыцый”

“За “Eventmarketing” -- пазіцыяніраванне і прасоўванне рэгіянальных праектаў-падзей”

“За ўнікальнасць канцэпцыі фестывальнага праекта”

“За пошук і фарміраванне брэнда”

“За арыгінальную ідэю і нестандартнае рашэнне свята”

“За лепшы фестывальны праект рэкламна-інфармацыйнага фармату”

“За творчы тэндэм “Клубны работнік -- Адміністратар”

“Дэбютны праект фестывалю”

“ Адкрыццё” фестывалю”

“Самы пазітыўны праект фестывалю”

Спецыяльная намінацыя “Прызнанне калег” (пераможца намінацыі вызначаецца “калегіяльным” журы з ліку сельскіх клубных работнікаў)

Журы фестывалю мае права змяняць ці ўводзіць дадатковыя намінацыі.

Палажэнне зацверджана начальнікам аддзела культуры Любанскага райвыканкам

В деревне Речень Любанского района отметили День лета

Ольга КЛЕЩУК08.07.2013 / 13:28 / ОбществоПросмотры: 1122

Размещено на http://www.allbest.ru/

Размещено на http://www.allbest.ru/

В деревне Речень Любанского района Минской области в день святого Яна Крестителя (6 июля) прошел праздник солнца и цветов «Дзень лета ў Рачэні», которым начался районный фестиваль агрогородокских праздничных традиций «Агрофест», пишет БелаПАН.

В празднике приняла участие старейшая жительница деревни Зоня Рудько (фото 3) -- хранительница секретов о лечебных свойствах купальских трав. Она дала мастер-класс по приготовлению отваров, угощала травяным чаем односельчан и гостей праздника, среди которых были народные мастера, артисты самодеятельности и представители других агрогородков Любанщины.

Читать полностью:http://naviny.by/rubrics/society/2013/07/08/ic_media_photo_116_6211/

Дзень лета ў Рачэні

15 июля 2013 года, 12:04

Днямі на Любаншчыне далі старт новай культурнай падзеі - фестывалю-конкурсу аграгарадоцкіх святочных традыцый «АграФэст-2013?.

У нашым раёне - сем аграгарадкоў, і кожны з іх мае нейкія свае адметнасці - у мясцовай гісторыі, народнай культуры, вясковых традыцыях… Для ўдзелу ў фэсце культработнікі кожнага аграгарадка вызначылі пэўныя брэнды, якія і сталі своеасаблівымі сімваламі свята. Распрацоўкай эксперыментальнага праекта мерапрыемства стала загадчык метадычнага аддзела Любанскага раённага цэнтра культуры і вольнага часу Галіна Жураўская.

Урачыстае адкрыццё фестывалю «АграФэст-2013? адбылося ў Рачэні, дзе 7 ліпеня прайшло «Сонца і кветак свята!», рэжысёрам якога стала мастацкі кіраўнік Рачэнскага СДК Ірына Анціпенка.

Здаўна нашы продкі ведалі, што 7 ліпеня, пасля свята Івана Купалы, - гэта найлепшы дзень для збору зёлак. Усе траўкі ды кветачкі лічыліся ў гэты дзень лячэбнымі. Таму з самага ранку, пакуль яшчэ не сышла раса, маладыя дзяўчаты ішлі ў поле ды ў лес, дзе збіралі зёлкі, таксама рабілі з іх абярэгі, плялі з кветак вяночкі. Аб гэтых купальскіх традыцыях расказала падчас мерапрыемства жыхарка Рачэні бабуля-траўніца Зоня Ігнацьеўна Рудзько.

Прыгожая летняя ўрачыстасць адбывалася ў скверы каля Рачэнскага СДК. На святочным канцэрце пад назвай «Васільковы край» добры настрой сваімі песнямі дарылі гледачам артысты з Рачэнскага (гурты «Шчодрык» і «Серпавіца»), Атраднаўскага (гурты «Карані» і «Суседкі»), Обчынскага (гурт «Павалякі»), Забалацкага (Ірына і Настасся Караліс), Пластоцкага (Сяргей Рымашэўскі) сельскіх Дамоў культуры.

Тут жа працавалі выставы народных промыслаў і рамёстваў: свае творы традыцыйнага мастацтва прадстаўлялі Наталля Адзінец (выцінанка), Галіна Чарнышова (вышыўка), Уладзімір Ціханоўскі (вырабы з саломкі), Святлана Адзінец (тканыя паясы). Да таго ж, усе жадаючыя маглі паспытаць лекавых напояў ды травяной гарбаты, якой частавалі прысутных ўдзельнікі клуба народных традыцый «Вытокі» Соснаўскага СДК (Камунараўскага сельсавета), ці набыць мёд з уласнай пасекі Аляксандра Кукраша. Для самых маленькіх наведвальнікаў свята працавалі атракцыёны.

Падчас канцэрту дзяўчаты-рукадзельніцы з Рачэні правялі парад вянкоў - зёлкавых дыядэм. А члены журы, старшынёй якога з'яўляўся начальнік ад-дзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Васіль Каткавец, вызначылі і ўзнагародзілі тых з іх, што сплялі самыя прыгожыя вяночкі. Скончыўся Дзень лета ў Рачэні святочнай дыскатэкай «Вечар Басаножак».

Настасся ДАШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

НА ЗДЫМКАХ: 1. Рачэнскія дзяўчаты і жанчыны прынеслі сабраныя зёлкі Зоні РУДЗЬКО (на фота справа). 2. Соснаўская гаспадыня прапаноўвае прысутным травяную гарбату. 3. Дзяўчаты-рукадзельніцы дэманструюць сплеценыя вяночкі.

26 лiпеня 2013 года

Зёлкавы водар на свяце лета

29.07.2013 17:41КАМЕНТАРЫЯЎ: 0ПРАГЛЕДЖАНА: 1

«Сонца і кветак свята. Дзень лета ў Рачэні» -- гэткую назву атрымала першае свята новага Любанскага раённага фестывалю па захаванні традыцый і абрадаў «Аграфэст». Свята ладзілася ў аграгарадку Рачэнь -- вёсцы з захаванымі старадаўнімі традыцыямі. Адной з вясковых захавальніц з'яўляецца старэйшая жыхарка Зоня Рудзько (на фотаздымку), якой выпаў гонар даваць на свяце своеасаблівы майстар-клас -- па прыгатаванні напояў з купальскіх кветак. Многія сакрэты збору і выкарыстання лекавых зёлак Зоня Ігнатаўна пераняла ў дзяцінстве (яшчэ да вайны) ад сваёй старэйшай аднавяскоўкі -- шаптухі і знахаркі Акуліны Рубін.

-- Цяпер настаў час і мне перадаваць маладзейшым багаты досвед, -- кажа Зоня Ігнатаўна. -- Шкода не выкарыстоўваць тое, што шчодра дае нам матухна-прырода.

Пра самабытны фестывальны праект «Аграфэст», задуманы любанцамі для вывучэння і захавання лепшых мясцовых традыцый.

-- Свят на Любаншчыне хапае. У тым ліку і тых, якія дайшлі да нас са старажытнасці, -- кажа начальнік аддзела культуры, ідэалогіі і па справах моладзі Любанскага райвыканкама Васіль Каткавец. -- Але мы хочам прывіць жыхарам нашых аграгарадкоў цікавасць да сваіх вытокаў, выхоўваць у іх пачуццё гонару за захаваныя старэйшымі пакаленнямі традыцыі, за непаўторную спадчыну ад сваіх бабуль. Фестываль «Аграфэст» ставіць за мэту выяўленне самабытных людзей і самабытных традыцый, звычаяў, абрадаў, надання ім новага дыхання і жыцця ў сучасных умовах -- своеасаблівай сацыялізацыі назапашанай продкамі духоўнасці. А гэтым наш край сапраўды багаты.

На працягу года на Любаншчыне пройдзе яшчэ шэсць фестывальна-святочных дзён. Распарацавана і зацверджана цэлая праграма. Напрыклад, 28 ліпеня ў аграгарадку Малыя Гарадзяцічы пройдзе свята «Букетам кветак маніць палісад», а 11 жніўня ў Асаўцы правядуць «Дрэва жыцця». Увосень у Талі, Соснах і Сарачах прашумяць свае святы-конкурсы.

На Дзень лета ў Рэчані завіталі народныя майстры -- саломапляцельшчык Уладзімір Ціханоўскі, выдатная ткачыха паясоў Святлана Адзінец, вышывальшчыца ікон Галіна Чарнышова. Ігралі гармонікі. На адным -- любанец Васіль Семашкевіч, а на другім… жыхарка Вільні Рыта Шукіене. Прыгатаванымі загадзя напоямі частавалі ўдзельнікаў свята жанчыны-траўніцы з народнага клуба народных традыцый вёскі Сосны-1.

Але сапраўднай цікавінкай рачэньскага аграфэсту сталі зёлкі, сабраныя і прыгатаваныя на вогнішчы 80-гадовай Зоняй Рудзько. Яна кідала ў кіпень кветкі ліпы, святаяннік, чабор… Прызнаецца, што не чакала гэткага ажыятажу. Ахвотных пакаштаваць напой (які, дарэчы, ёй давялося гатаваць некалькі разоў запар) было вельмі шмат..

Анатоль Кляшчук.

Фота аўтара.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Долгосрочная целевая программа как инструмент по реализации административной и бюджетной реформ в РФ. Социально-экономический аспект состояния сферы культуры в Вологодской области. Анализ практики реализации целевых программ в РФ и Вологодской области.

    дипломная работа [194,9 K], добавлен 28.02.2011

  • Понятие о культурных процессах (прогресс, кризис, застой, регресс ). Культурные процессы - изменение во времени состояния культурных систем и объектов. Наука в системе культуры. Достижения и потери мировой культуры в период западноевропейской колонизации.

    контрольная работа [29,9 K], добавлен 03.02.2009

  • Содержание и сущность культуры, ее основные принципы, элементы и функции. Культурные универсалии. Основные теоретические подходы в исследовании культуры, характеристика группы процессов, связанных с ее саморазвитием. Многообразие культурных форм.

    творческая работа [15,3 K], добавлен 01.05.2009

  • Изучение основных факторов, положительно влияющих на развитие культуры в Республике Беларусь. Анализ деятельности Национальной библиотеки, художественных музеев и театров г. Минска. Характеристика особенностей функционирования выставочного зала "Цех".

    отчет по практике [27,9 K], добавлен 09.10.2016

  • Народный календарь праздников и обрядов белорусов. Изучение культурных потребностей населения. Программа технологии опроса населения в ходе изучения культурных потребностей. Основные положения Закона РБ "О массовых мероприятиях в Республике Беларусь".

    контрольная работа [114,3 K], добавлен 09.09.2011

  • Значение праздничного события (краткий анализ возникновения и развития традиций празднования). Региональные особенности основных отличий праздничной традиции в России. Традиционное содержание праздника. Значение событий, положенных в основу праздников.

    реферат [18,2 K], добавлен 12.05.2009

  • Рассмотрение культурного взаимодействия Республики Беларусь со странами Западной Европы. Фестивальная деятельность как неотъемлемая часть жизни общества. Вопросы организации международных культурно-массовых мероприятий, проблемы и перспективы развития.

    курсовая работа [49,7 K], добавлен 19.02.2014

  • История возникновения программ о здоровье. Передача "Здоровье" до Малышевой, обновление формата программы. Содержание разделов программы. Слоган "Жить здорово!" Развитие программы в интернете. Сайты "Жить здорово!" Вконтакте, сайт советов Елены Малышевой.

    курсовая работа [19,5 K], добавлен 08.12.2016

  • Определение степени влияния Средневековья на культуру эпохи Возрождения. Анализ основных этапов развития художественной культуры Возрождения. Отличительные черты Возрождения в разных странах Западной Европы. Особенности культуры белорусского Возрождения.

    курсовая работа [73,6 K], добавлен 23.04.2011

  • Применение термина "культура". Основные структурные элементы культуры. Религия в системе культуры. Недвижимые объекты наследия, включенные в Государственный список историко-культурных ценностей. Наука и техника, искусство и мораль в системе культуры.

    презентация [574,3 K], добавлен 21.02.2014

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.