Ментальнасць i нацыянальны характар. Самасвядомасць беларусау

Менталiтэт, ментальнасць - своеасаблiвы спосаб мыслення, склад розуму асобнага чалавека, якой-небудзь супольнасцi людзей. Нацыянальны характар беларусау. Самасвядомасць як усведамленне чалавекам сваiх дзеянняу, пачуццяу, думак, становiшча у грамадстве.

Рубрика История и исторические личности
Вид реферат
Язык белорусский
Дата добавления 25.05.2012
Размер файла 11,7 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Размещено на http://www.allbest.ru/

Рэферат

Ментальнасць i нацыянальны характар. Самасвядомасць беларусау

Ментальнасць i нацыянальны характар
Менталiтэт, ментальнасць (ад лац. мens розум, мысленне), своеасаблiвы спосаб мыслення, склад розуму асобнага чалавека або якой-небудзь супольнасцi людзей. З`яуляецца праявай глыбiнных пластоу свядомасцi i падсвядомасцi чалавека, асноунай крынiцай яго веры, перакананняу, эмоцый i пычуццяу. Фармiруецца пад уплывам асаблiвасцей гiстарычнага шляху краiны, народных традыцый, звычаяу i абрадау, мовы, прыродна-клiматычных умоу; ён можа выступать як фактар паскарэння гiстарычнага прагрэсу i як прычына «адставання» або супрацiулення зменам у сацыяльна-эканамiчных i палiтычных сферах (т.зв. «iнерцыя М.»). Прадстаунiкi канфесiйных, этнiчных, полаузроставых супольнасцей маюць спецыфiчную, унiкальную М., хоць яе асобныя рысы могуць быць падобныя, а часам i амаль аднолькавыя. Структура М. уключае уяуленнi аб прасторы i часе, чалавеку i яго стауленнi да розных з`яу грамадскага жыцця, аб праве, маралi, працы i сям`i, аб жыццi i смерцi i iнш. Вылучаюць розныя узроунi (iндывiдуальны i калектыуны) i разнавiднасцi (нацыянальную, рэлiгiйную, бюракратычную, таталiтарную, першабытную, сярэдневяковую, дзiцячую, афрыканскую, еурапейскую i iнш.) М.
М. беларусау фармiравалася на працягу стагодзяу i набывае свае тыповыя рысы у спецыфiчных абставiнах грамадскага жыцця. У старажытны перыяд для М. жыхароу Беларусi былi уласцiвы язычнiцкi полiтэiзм, абагауленне зямлi, крынiц, нябесных свяцiл, дрэу, камянёу i iнш. Прыродных з`яу (пантэiзм), перакананне у рэальным iснаваннi душы, злых i добрых духау (анiмiзм), вера у цудадзейную сiлу асобных слоу, выразау (вербальная магiя), адчуванне непарыунага адзiнства памiж чалавекам i усёй навыкольнай прасторай, мicтычныя погляды i iнш. Пасля прыняцця хрысцiянства адбывалася своеасаблiвае перапляценне, узаемапранiкненне двух тыпау М. - язычнiцкай i хрысцiянскай, для якой былi характэрны монатэiзм, уяуленнi аб стварэннi Сусвету i чалавека па волi Божай, аб неабходнасцi для выратавання душы выконваць спецыяльныя абрады, ушаноуваць святых, адзначаць рэлiгiйныя святы i г.д. Беларусам заусёды было уласцiва iмкненне гарманiчна прыстасаваць працу i адпачынак да пэуных прыродна-сезонных цыклау, порау года (т.зв. каляндарны тып ментальнасцi), высокая духоунасць, надзвычайная тэлерантнасць (цярпiмасць), патрыятызм; адносна высокi узровень рэлiгiйнасцi, працавiтасць, спагадлiвасць i iнш. Традыцыйна беларускае М. у сваiх асноуных рысах доугi час захоувалася без iстотных змяненняу. У 19-20 ст. пад уплывам сац.-эканам. i грамадска-палiтычных абставiн значнай частцы насельнiцтва сталi уласцiва заiдэалагiзаванасць, атэiзм, нецярпiмасць да iншадумства i iнш. У сучасны перыяд у М. грамадзян Беларусi умацоуваюцца iдэi незалежнасцi краiны, пабудовы дэмакр. грамадства, свабоднага развiцця i самасцвярджэння асобы.
Нацыянальны характар, сукупнасць асноуных устойлiвых псiхалагiчных якасцей, якiя сфармiравалiся у нацыi у канкрэтных гiстарычных, сацыяльна-культурных i прыродных умовах развiцця. Iснуюць стэрэатыпныя уяуленнi наконт асаблiвасцей нацыянальнага характара розных народау свту (ням. пунктуальнасць, англ. традыцыяналiзм, яп. працавiтасць, бел. талерантнасць i iнш.). Але нацыянальны характар асобных народау адрознiваюцца не столькi пэунымi псiхалагiчнымi якасцямi, колькi iх сукупнасцю, ступенню розных нацыянальных супольнасцей. Першапачаткова паняцце «Нацыянальны характар» выкарыстоувалася падарожнiкамi, этнографамi для апiсання асаблicцей паводзiн, ладу жыцця, звычаяу, абрадау, традыцый розных народау. Першыя спробы даследавання нацыянальнага характара зроблены у сярэдзiне 19 ст. у Германii прадстаунiкамi кiрунку «псiхалогii народау» (В. Вунт, М. Лацарус, Г. Штайнталь i iнш.). У сярэдзiне 19 - 1-й пал. 20 ст. рабiлiся спробы даследавання рус. (М. Данiлеускi, К. Кавелiн, М. Лоскi i iнш.) i бел. (П. Шпiлеускi, А. Багдановiч, I. Канчэускi) н.х. У розных тэарэт. канцэпцыях н.х. разглядаецца як нешта прыроджанае, прадвызначанае генетычна, або як абумоуленае сац.-гiст. i культ. фактарамi i звязанае з пашыранасцю тыповых псiхал. якасцей сярод асобных прадстаунiкоу нацыi i iх суадносiнамi з агульначалавечымi якасцямi. Прадстаунiкi амер. культурнай (псiхалагiчнай) антрапалогii (Ф. Боас, Р. Лiнтан, М. Мiд i iнш.) лiчылi, што у кожнай культуры складваецца спецыфiчны, адносна устойлiвы тып асобы, выяуленне якога (а значыць, i н.х.) магчыма дзякуючы вывучэнню асаблiвасцей першаснай сацыялiзацыi дзяцей. Яны вызначалi асаблiвасцi н.х., зыходзячы з канцэпцый «базавай структуры асобы» (комплекс тыповых псiхал. якасцей, уласцiвых прадстаунiкам адной нац. культуры) i «мадальнай асобы» (найб. распаусюджаны у дадзенай культуры тып асобы). Адсюль атаясамлiванне н.х. з iдэяй адзiнай для грамадства структуры асобы, абсалютызацыя мiжкульт. i недаацэнка унутрыкульт. адрозненняу памiж iндывiдамi. Нацыянальны характар нярэдка разглядаецца у рамках даследавання праблемы менталiтэту. У апошнi час псiхал. адметнасцi розных народау даследуюцца праз выяуленне базавых каштоунасцей, этнiчных стэрэатыпау i уяуленняу, якiя вывучаюцца у межах этнiчнай псiхалогii. У даследаваннях н.х. выкарыстоуваюцца этнаграфiчныя метады збору iнфармацыi, псiхааналiз як спосаб асноунай iнтэрпрэтацыi, а таксама псiхал. тэсты.
Самасвядомасць беларусау
Самасвядомасць, усведамленне чалавекам сваiх дзеянняу, пачуццяу, думак, становiшча у грамадстве; цэласная ацэнка самога сябе як сацыяльнай iстоты. Служыць iндывiду асновай для самарэгулявання, самакантролю за сваёй дзейнасцю. Па накiраванасцi псiхiкi iндывiда самасвядомасцi арыентавана на унутраны свет, процiлеглая усведамленню знешняга свету, аднак уключае не толькi ацэнку свайго «Я», але i асэнсаванне адносiн свайго «Я» да знешняга свету - прыроды i грамадства. Структура самасвядомасцi уключае: самапазнанне - пазнанне «Я», яго сутнасцi i спецыфiкi, здольнасцей i магчымасцей, грамадскiх вынi кау сваiх паводзiн i учынкау; самаацэнку - ацэнку асобай самой сябе, сваiх магчымасцей, якасцей i месца сярод iншых людзей; iдэнтыфiкацыю - працэсс самаатаясамлення iндывiда з iнш. чалавекам, групай, пэуным узорам i iнш. Самасвядомасць не з`яуляецца прыроджанай уласцiвасцю чалавека: фармiруецца паступова у працэсе сацыялiзацыi асобы. У працэсе развiцця чалавек спачатку усведамляе знешнi свет, самасвядомасць дасягае на больш высокiм узроунi развiцця. Самасвядомасць - грамадска абумоуленая з`ява: фармiруецца з дапамогай ацэначных адносiн, якiя прад`яуляюцца грамадствам да асобнага чалавека. Самасвядомасць уласцiва не толькi iндывiду, але i грамадству, сац. групе, нацыi, якiя дасягнулi узроуню асэнсавання свайго становiшча у сiстэме грамадскiх адносiн, агульных iдеалау, мэтау i шляхоу iх дасягнення.
Лiтаратура
ментальнасць нацыянальны беларус самасвядомасць

1) Беларуская энцыклапедыя. Г.П. Пашкоу. 2000 г. Том 10

2) Беларуская энцыклапедыя. Г.П. Пашкоу. 2000 г. Том 14

3) Беларуская энцыклапедыя. Г.П. Пашкоу. 2000 г. Том 11

4) Беларусы. Сучасныя этнакультурныя традыцыi. Чаквiн I.У., Гурко А.У. 2007 г. Том10

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Утварэнне Беларускай Сацыялістычнай Грамады, яе асноўныя праграмныя патрабаванні. Пачатак новага перыяду беларусскага нацыянальнага руху. Першыя беларускія арганізацыі. Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя. Перамога рэвалюцыі на Беларусі.

    реферат [57,5 K], добавлен 15.07.2012

  • Барацьба за стварэнне беларускай дзяржаўнасті 1917–1920 гг. Беларускі нацыянальны рух і яго барацьба за вырашэнне нацыянальнага пытання (сакавік-кастрычнік 1917г). I Усебеларускі з’езд. Абвяшчэнне БНР і яе роля ў станаўленні беларускай дзяржаўнасці.

    контрольная работа [33,2 K], добавлен 20.05.2008

  • Пралетарска-рэвалюцыйны шлях да сацыялізму. Альтэрнатывы палітычнага развіцця Расіі пасля Лютаўскай рэвалюцыі. Дзейнасць палітычных партый на тэрыторыі Беларусі ў лютым–верасні 1917 г. Беларускі нацыянальны рух. Буржуазна-рэфармісцкі шлях да капіталізму.

    контрольная работа [23,6 K], добавлен 23.09.2012

  • Ажыццяўленне праграмы нацыянальна-культурнага адраджэння Беларусі. Беларусізацыя як цэнтральнае звяно нацыянальнай палітыкі дзяржавы. Разгляд перыяду сапраўднай беларускай рэнесансу 20-х гадоў - Кастрычніцкай рэвалюцыі і ломкі ладу царскай Расіі.

    курсовая работа [69,6 K], добавлен 19.12.2012

  • Кароткая біяграфія Ганни Іаанаўни, Імператрыци Усерасійская. Характар Бірона та ўкладанне цара Аляксея Міхайлавіча. Працы Г.Ф. Мілера і В.Н. Тацішчава. Адносіны з Персіяй ў 1732 та заключэння свету ў Ряще. Францыя у вайна з імператарам Карлам VI.

    курсовая работа [32,8 K], добавлен 23.04.2012

  • Узнiкненне чалавечага грамадства як надзвычай доўгi i складаны працэс. Пранікненне старажытнага чалавека на тэрыторыю Беларусі. Найбольш важные дасягненням першабытных людзей. Бронзавы век на тэрыторыi Беларусi. Археалагiчныя культура бронзавага веку.

    реферат [21,8 K], добавлен 15.01.2011

  • Вызваленчая барацьба ў 60-90-я гг. XIX ст. Лагеры "белых" і "чырвоных" напярэдадні паўстання 1863 г. Цэнтральны нацыянальны камітэт для кіравання падрыхтоўкай паўстання. Эвалюцыя рабочага руху і прапаганда марксізму. Рэвалюцыйна-дэмакратычны Рух.

    реферат [37,4 K], добавлен 25.01.2011

  • Асаблівасці нацыянальна-вызваленчага руху на беларускіх землях, аналіз дзейнасці філаматаў і філарэтаў. Уплыў польскага паўстання 1830-1831 гг., еўрапейскіх рэвалюцый 1848-1849 гг. на грамадска-палітычны рух, іх уздзеянне на ўрадавую палітыку ў Беларусі.

    контрольная работа [36,8 K], добавлен 10.08.2010

  • Прычыны і перадумовы Лютаўскай рэвалюцыі, звяржэнне манархіі. Беларускі нацыянальны рух у сакавіку-кастрычніку 1917 года. Складванне ўмоў для новага крызісу. Кастрычніцкія падзеі і прыход да ўлады бальшавікоў, усталяванне савецкай улады на Беларусі.

    контрольная работа [34,8 K], добавлен 02.12.2011

  • Структура насельніцтва Беларусі ў складзе Расійскай імперыі. Фарміраванне нацыянальнай свядомасці беларускага народа. Утварэнне беларускай нацыі. Станаўленне беларусазнаўства. Фарміраванне беларускай літаратурнай мовы і нацыянальнай літаратуры.

    реферат [42,8 K], добавлен 22.12.2010

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.