Ваенныя дзеянні і міжнародная сітуацыя ў канцы 1941 - пачатку 1942 гг. Зрыў плана маланкавай вайны
Ваенна-палітычнае і міжнароднае значэнне разгрома нямецка-фашысцкіх войск пад Масквой. Пачатак стварэння антыгітлераўскай кааліцыі, аснова для її ўтварэння. Сутнасць Вашынгтонскай дэкларацыі 26 дзяржаў. Значнай падзеяй, якая вымусіла ЗША ўступіць у вайну.
Рубрика | История и исторические личности |
Вид | контрольная работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 22.08.2011 |
Размер файла | 21,2 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Учреждение образования Белорусский Государственный Университет Информатики и Радиоэлектроники
Факультет заочного и дистанционного обучения
Специальность: Информатика
Контрольная работа по предмету
Великая Отечественная война советского народа
Тэма:
Ваенныя дзеянні і міжнародная сітуацыя ў канцы 1941 - пачатку 1942 гг. Зрыў плана маланкавай вайны
Пытанне
1. Ваенна-палітычнае і міжнароднае значэнне разгрома нямецка-фашысцкіх войск пад Масквой
2. Пачатак стварэння антыгітлераўскай кааліцыі. Сутнасць Вашынгтонскай дэкларацыі 26 дзяржаў. (01.01.1942 г.)
1. Ваенна-палітычнае і міжнароднае значэнне разгрома нямецка-фашысцкіх войск пад Масквой
6 верасня 1941 г. Гітлер выдаў новую дырэктыву аб наступленні на Маскву. Галоўная стаўка ў ёй рабілася на танкавыя злучэнні і авіяцыю, асаблівая ўвага звярталася на скрытнасць падрыхтоўкі аперацыі. Спачатку прадугледжвалася разграміць савецкія войскі ў раёнах Вязьмы і Бранска, затым, знішчаючы адыходзячыя на Маскву злучэнні Заходняга фронта ў паласе ад верхняга цячэння Волгі да Акі, авалодаць сталіцай.
Генеральнае наступленне на Маскву пачалося 30 верасня 1941 г. (аперацыя «Тайфун») ударам 2_й танкавай арміі ворага па леваму крылу Бранскага фронта, а 2 кастрычніка на пазіцыі войск Заходняга фронта абрушыліся асноўныя сілы немцаў. 7 кастрычніка 1941 г. немцы ў раёне Вязьмы завяршылі акружэнне 19, 20, 24 і 32_й армій. У «кацёл» пад Бранскам трапілі часці 3, 13 і 50_й армій. Па дадзеных айчынных гісторыкаў, у акружэнне папала 7 (з 15) палявых упраўленняў арміямі, 64 (з 95) дывізіі, 11 (з 13) танкавых брыгад, 50 (з 64) артпалкоў. Да сваіх з акружэння ўдалося прабіцца 34 савецкім дывізіям і 13 артпалкам. Ворага ўдалося прыпыніць на мажайскай лініі, прыкладна ў 100-110 км ад Масквы. Над сталіцай навісла смяротная пагроза.
Цяжкія баі на маскоўскім накірунку разгарэліся 13-18 кастрычніка 1941 г. Імі былі ўзяты Мажайск, Малаяраславец і Таруса, узнікла пагроза выхада іх да Масквы. З раніцы 17 кастрычніка на бліжніх подступах да сталіцы стала займаць абарону народнае апалчэнне. Сюды ж былі накіраваны знішчальныя батальёны, якія да гэтага неслі патруліраванне горада. Прадпрыемствы Масквы перайшлі на работу ў 3 змены.
На будаўніцтва абарончых збудаванняў і супрацьтанкавых рвоў выйшла больш 500 тыс. масквічоў, 24 тыс. жыхароў сталіцы ўступілі ў войскі Маскоўскай супрацьпаветранай абароны. На вуліцах горада было ўстаноўлена 30 км надалбаў, 17 тыс. супрацьтанкавых і супрацьпяхотных «яжоў», 26 км барыкад і вялікая колькасць агнявых кропак.
19 кастрычніка 1941 г. ДКА аб'явіў Маскву на асадным становішчы. Частка цэнтральных урадавых і партыйных устаноў эвакуіравалася ў Куйбышаў. У сталіцы заставаліся Палітбюро ЦК ВКП(б), СНК СССР, ДКА і Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандавання. Дакументальна не пацверджаны і не даказаны сцвярджэнні, якія з'явіліся ў асобных публікацыях аб намеры І. Сталіна ў кастрычніку - лістападзе 1941 г. здаць Маскву фашыстам і аб зандзіраванні ім мірных адносін з Германіяй.
Да канца кастрычніка 1941 г. вораг быў спынены. Першае «генеральнае» наступленне нямецка-фашысцкіх войск на Маскву закончылася няўдачай. У гэтай сітуацыі 6 лістапада 1941 г. у падземнай зале станцыі метро «Плошча Маякоўскага» адбылося ўрачыстае пасяджэнне Маскоўскага Савета, на якім з дакладам аб 25 гадавіне Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі выступіў І.В. Сталін.
15-16 лістапада 1941 г. пачалося другое «генеральнае» наступленне нямецка-фашысцкіх войск на Маскву. Па замыслу гітлераўцаў магутныя танкавыя ўдары павінны былі ахапіць горад з поўначы і поўдня, а пяхотныя часці - нанесці франтальны ўдар. Да пачатку снежня 1941 г. вораг падышоў на 25-30 км да сталіцы. Упершыню за ўсю вайну ў канцы лістапада - пачатку снежня 1941 г. вораг сутыкнуўся з фактам свайго бяссілля перад праціўнікам, немагчымасці прарваць абарону савецкіх войск, выкарыстання амаль усіх сваіх рэзерваў. Варожыя групоўкі ў пачатку снежня 1941 г. вымушаны былі прыпыніць наступленне.
Сканцэнтраваўшы буйныя сілы, Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандавання прыняла рашэнне аб пераходзе савецкіх войск у контрнаступленне, якое пачалі 5-6 снежня 1941 г. войскі Заходняга, Калінінскага і Паўднёва-Заходняга франтоў агульнай працягласцю ў 800 км. Знішчаючы ворага, савецкія войскі да 23 лютага 1942 г. адкінулі ворагаў на захад на 350-400 км, вызвалеўшы ад іх цалкам Маскоўскую і Тульскую вобласці, шэраг раёнаў Калінінскай вобласці. У баях за Маскву і Тулу вызначыліся стралковыя дывізіі, якімі камандавалі нашы землякі генералы У.Р. Вашкевіч і М.М. Макаўчук, а таксама падпалкоўнікі камандзіры злучэнняў А.А. Барэйка, Е.У. Дабравольскі, М.М. Мультан, І.Л. Рагуля, А.Д. Церашкоў, П.М. Чарнышоў.
Контрнаступленне савецкіх войск, якое пачалося пад Масквой, перарасло ў агульнае наступленне па ўсяму фронту. Яно працягвалася да красавіка 1942 г. 29 лістапада 1941 г. савецкія войскі вызвалілі Растоў-на-Дану. Разгром ударнай групоўкі праціўніка пад Ціхвінам (Ленінградская вобласць) сарвала план Гітлера і Маннергейма аб злучэнні нямецка-фашысцкіх і фінскіх войск для захопу Ленінграда.
Разгром нямецка-фашысцкіх войск пад Масквой і паспяховае наступленне Чырвонай Арміі зімой 1941-1942 гг. мелі ваенна-палітычнае і міжнароднае значэнне. Перамога Чырвонай Арміі, па_першае, завяршыла крах гітлераўскай стратэгіі «бліцкрыга», маланкавай вайны супраць СССР. Надзеі кіраўніцтва фашысцкай Германіі на магчымасць дабіцца ў вайне супраць СССР хуткай перамогі і закончыць яе да восені 1941 г. цалкам праваліліся. Цяпер гітлераўская Германія вымушана была разлічваць на цяжкую і доўгую вайну.
Па_другое, разгром нямецка-фашысцкіх войск зімой 1941-1942 гг. канчаткова развеяў міф аб «непераможнасці» гітлераўскай арміі, моцна падарваў яе маральны дух і баяздольнасць. У войсках вермахта ўпершыню сталі з'яўляцца панічныя настроі, зніжацца дысцыпліна, а ў кіраўніцтве Германіі - разнагалоссі ў ацэнцы прычын паражэння пад Масквой і ў пытаннях далейшага вядзення вайны супраць СССР. Пазней гітлераўскія генералы назавуць бітву пад Масквой «катастрофай» і «пачаткам трагедыі на Усходзе». Разгром германскага вермахта пад Масквой быў першым буйным паражэннем «непераможнай арміі» у Другой сусветнай вайне і рашаючай ваенна-палітычнай падзеяй першага перыяда Вялікай Айчыннай вайны.
Па_трэцяе, перамога савецкіх войск пад Масквой натхніла народы міра на ўзмацненне вызваленчай барацьбы і партызанскага руху ў парабаваных германскім фашызмам і японскім мілітарызмам краінах Еўропы і Азіі, на актывізацыю Руху Супраціўлення. Да восені 1942 г. былі створаны Нацыянальна-вызваленчы фронт у Грэцыі, Адзіны народна-вызваленчы фронт у Югаславіі, Нацыянальна-вызваленчы фронт у Албаніі, Фронт незалежнасці ў Бельгіі, Нацыянальны фронт у Францыі. У Югаславіі і Грэцыі ў 1941-1942 гг. былі створаны народна-вызваленчыя арміі на чале з камуністамі. Рух Супраціўлення аслабляў тыл гітлераўскай Германіі, зніжаў магчымасць поўнага выкарыстання эканамічнага патэнцыяла парабаваных краін, прымушаў фашыстаў значныя сілы выдзяляць на ахову транспартных камунікацый і барацьбу з партызанамі.
Па_чацвёртае, перамога савецкіх войск пад Масквой падзейнічала на урады Японіі і Турцыі, якія чакалі зручнага моманту для нападу на СССР. Гэтая перамога садзейнічала значнай змене сітуацыі на іншых тэатрах вайны, аблегчыла, у прыватнасці, становішча Англіі на Міжземным моры і ў Афрыцы і зняла пагрозу ўварвання ў Англію.
І, нарэшце, значэнне бітвы пад Масквой заключаецца ў тым, што яна рашаючым чынам падзейнічала на паскарэнне працэса фарміравання антыгітлераўскай кааліцыі - ўнікальнага палітычнага дасягнення Другой сусветнай вайны.
Акрамя агульных дэкларацый урад СССР дабіваўся канкрэтызацыі пагадненняў. З гэтай мэтай з 29 верасня па 1 кастрычніка 1941 г. у Маскве праводзілася канферэнцыя трох краін - СССР, ЗША і Англіі, на якой абмяркоўваліся пытанні аб дапамозе СССР з боку саюзнікаў і аб узаемных пастаўках. ЗША і Англія абавязаліся з 1 кастрычніка 1941 г. да 30 чэрвеня 1942 г. штомесячна пастаўляць у СССР 400 самалётаў, 500 танкаў, 200 супрацьтанкавых ружжаў, матэрыялы ваеннага прызначэння. Савецкі урад абавязваўся пастаўляць сыравіну для вытворчасці ваеннай прадукцыі. Упершыню Савецкаму Саюзу быў прадастаўлены беспрацэнтны крэдыт на суму 1 млрд. долараў. Канферэнцыя паскорыла прыняцце амерыканскім урадам рашэнне аб распаўсюджанні на СССР закона аб «ленд-лізе» (сістэма перадачы ў арэнду ці ўзаймы іншым дзяржавам розных матэрыялаў, неабходных ім для абароны. Аднак у 1941-1942 гг. пастаўкі па «ленд-лізу» праводзіліся павольна і ў нязначных памерах.
14 жніўня 1941 г. на нарадзе, якая праводзілася на ваенна-марской базе Арджэнція (в. Ньюфаундленд) была падпісана англа-амерыканская дэкларацыя аб мэтах вайны, атрымаўшая найменне «Атлантычная хартыя». Пры гэтым Савецкі Саюз як рэальная сіла на сусветнай арэне саюзнікамі не разглядаўся, а пагэтаму ў тэксце дакумента не было ні слова ні аб ім, ні аб савецка-германскім фронце. Па сутнасці, англа-амерыканская хартыя насіла сіпаратны характар, была свайго роду палітычным кампрамісам, выражала прэтэнзію двух дзяржаў на захаванне сусветнага панавання.
7 снежня 1941 г. Японія без аб'яўлення вайны напала на амерыканскую ваенна-марскую базу Перл-Харбар, размешчаную на Гавайскіх астравах. 8 снежня ЗША аб'явілі вайну Японіі. Тое ж самае зрабіла і Англія. 11 снежня Германія і Італія аб'явілі вайну ЗША. Зона Другой сусветнай вайны значна пашырылася.
1 студзеня 1942 г. у Вашынгтоне 26 дзяржаў антыфашысцкай кааліцыі, у тым ліку СССР, ЗША, Англія і Кітай падпісалі «Дэкларацыю Аб'яднаных Нацый», па якой абавязваліся выкарыстоўваць усе свае ваенныя і эканамічныя рэсурсы для барацьбы супраць фашысцкага блока. Гэтыя дзяржавы, а таксама краіны, якія пазней далучыліся да іх (у канцы вайны ў антыгітлераўскай кааліцыі налічвалася больш 50 краін), сталі называцца «Аб'яднанымі Нацыямі». Вялікім успехам знешняй палітыкі СССР з'явілася падпісанне 26 мая 1942 г. дагавора з Англіяй і 11 чэрвеня 1942 г. пагаднення з ЗША аб саюзе ў вайне супраць фашысцкай Германіі. Гэтымі дакументамі быў канчаткова аформлены саюз СССР, ЗША і Англіі ў вайне. Працэс утварэння антыгітлераўскай кааліцыі завяршыўся.
Завяршаўся і першы перыяд Вялікай Айчыннай вайны. Савецкі Саюз па_ранейшаму асноўны цяжар вайны нёс на сваіх плячах, супрацьдзейнічая магутнай ваеннай арганізацыі трэцяга рэйха. Другі фронт у Еўропе ЗША і Англіяй не быў адкрыты.
2. Пачатак стварэння антыгітлераўскай кааліцыі. Сутнасць Вашынгтонскай дэкларацыі 26 дзяржаў. (01.01.1942 г.)
ваенныя антыгітлераўская кааліцыя дэкларацыя
Пачатак стварэння антыгітлераўскай кааліцыі.
Першыя прапановы з боку Англіі і ЗША аб ваенна-эканамічнай падтрымцы СССР прагучалі 22 і 23 чэрвеня 1941 г. Але памеры дапамогі залежалі ад таго, «які час пратрымаецца Расія». 12 ліпеня была падпісана савецка-англіяская дэкларацыя аб аказанні ўзаемадапамогі і аб немагчымасці заключаць сепаратныя мірныя дагаворы з Германіяй без узаемных кансультацый. 30 ліпеня ў Маскву прыляцеў саветнік прэзідэнта ЗША Г.Гопкінс, які быў уражаны абарончымі магчымасцямі краіны. Тым не менш, закон аб ленд-лізе не адразу быў пашыраны на Савецкі Саюз.
Аснова для ўтварэння антыгітлераўскай кааліцыі была закладзена 14 жніўня 1941 г., калі прэзідэнт ЗША Ф.Рузвельт і брытанскі прэм'ер-міністр У.Чэрчыль на ваенна-марской базе Арджэнція (востраў Ньюфаўндлен) падпісалі дэкларацыю, вядомую як «Атлантычная хартыя». 24 верасня да яе далучылася 10 краін, у тым ліку СССР. А з 29 верасня па 1 кастрычніка 1941 г. у Маскве адбылася канферэнцыя трох краін - СССР, ЗША, Англіі на якой былі абмеркаваны пытанні ваенна-тэхнічнай дапамогі СССР. Саюзнікі абавязваліся пачынаючы з 1 кастрычніка штомесяц пастаўляць у СССР 400 самалётаў, 500 танкаў і інш. зброю. СССР узамен пастаўляў стратэгічную сыравіну. Такім чынам, на СССР распаўсюджваўся закон аб ленд-лізе (англ. lend-lease - даваць узаймы, здаваць у арэнду) - праграма перадачы ўрадам ЗША у форме заёму ці арэнды ваеннай тэхнікі, зброі, амуніцыі, стратэгічнай сыравіны, харчавання, розных тавараў і паслуг краінам-саюзнікам па антыгітлераўскай кааліцыі.
Значнай падзеяй, якая вымусіла ЗША ўступіць у вайну супраць фашысцкага блока з'явілася нападзенне 7 снежня
1941 г. японскіх войск па амерыканскай ваенна-марской базе Пёрл-Харбор на Гавайскіх астравах. 8 снежня Англія таксама аб'явіла вайну Японіі. 11 снежня Германія і Італія аб'явілі вайну ЗША. Зона вайны пашырылася на Ціхі акіян.
1 студзеня 1942 г. прадстаўнікі 26 дзяржаў, у тым ліку ЗША, СССР, Англіі, Кітая, падпісалі ў Вашынгтоне дэкларацыю аб сумеснай барацьбе супраць агрэсара. Гэтыя краіны сталі называцца «Аб'яднанымі нацыямі».
З першых кантактаў паміж урадамі СССР і саюзнікаў Сталін ставіў пытанне аб адкрыцці другога фронту ў Паўночнай Францыі, тым больш што абставіны спрыялі гэтай аперацыі. Начальнік штаба арміі ЗША Дж.Маршалл да пачатку 1942 г. распрацаваў адпаведны план, але ён быў адхілены Ф.Рузвельтам, які больш клапаціўся пра ваенныя дзеянні супраць Японіі на Ціхім акіяне. У.Чэрчыль матываваў сваю адмову тэхнічнымі цяжкасцямі правядзення маштабнай дэсантнай аперацыі. Аперацыя магла быць падрыхтавана не раней лета 1943 г. Рэальныя мэты ўрадаў ЗША і Англіі былі відавочныя - знясіліць у ўзаемнай вайне дзвюх гігантаў - СССР і Германію і пасля хуткай і лёгкай перамогі дыктаваць сваю волю на міжнароднай арэне.
Шмат перашкод у складванні кааліцыі стварыла пытанне аб межах. СССР настойваў прызнання сваіх межаў на 22 чэрвеня 1941 г., з чым не згаджаўся ўрад Англіі. Таму пры падпісанні савецка-англійскага дагавора аб саюзе і пасляваенным супрацоўніцтве гэтае пытанне не згадвалася. Праз два тыдні было падпісана савецка-амерыканскае пагадненне «Аб прынцыпах, якія выкарыстоўваюцца ва ўзаемнай дапамозе ў вядзенні вайны супраць агрэсіі». Такім чынам, былі замацаваныя прынцыпы арганізацыі антыгітлераўскай кааліцыі. Краіны «Траістага пакту» сутыкнуліся з перспектывай паражэння супраць саюзу краін, які валодаў значна мацнейшым ваенным і эканамічным патэнцыялам.
Вынікі: Вайна паказала ўсе хібы камандна-адміністратыўнай сістэмы, якая склалася ў СССР, але менавіта вайна падкрэсліла і станоўчыя бакі гэтай сістэмы. Была праведзена эвакуацыя асноўных магутнасцяў ВПК, хутка праведзена мабілізацыя ваенных і працоўных рэсурсаў. Краіна была перабудаваная на жыццё ва ўмовах татальнай вайны. Тым не менш, катастрофа 1941 г., велізарныя страты Чырвонай Арміі ляжаць на сумленні кіраўнікоў краіны і арміі - І.Сталіна, К.Варашылава, Л.Берыя, П.Молатава і інш. Першыя перамогі былі атрыманы хутчэй насуперак дзейнасці гэтых асобаў - гэта быў подзвіг народа, яго асабістая ахвяра, пакладзеная на алтар барацьбы з нацызмам.
Літаратура
1. Беларусь у гады Другой сусветнай вайны і Вялікай Айчыннай вайны (верасень 1939 г. - верасень 1945 г.) // Гісторыя Беларусі. У 2 ч. Мн., 2007. Ч.2. с. 217-279.
2. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 : Энцыклапедыя. Мн., 1990.
3. Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны: курс лекцый) Я.К. Новік, Н.Я. Новік. - Мн., 2006.
4. Великая Отечественная война советского народа (в контексте Второй мировой войны): учебное пособие для студентов учреждений, обеспечивающих получение высшего образования.- Мн., 2004.
5. Коршук В.К. Забвению не подлежит // Беларуская думка. - 2000. -№ 4.
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Асаблівае значэнне нацыянальна-дзяржаунага будауніцтва Беларусі для краіны. Аднауленне народнай гаспадаркі пасля заканчэння грамадзянскай вайны у перыяд стварэння ваенна-палітычнага саюза савецкіх рэспублік. Працэс стварэння Беларускай саюзнай дзяржавы.
реферат [26,8 K], добавлен 03.09.2011Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны. Развіцце партызанскага руху супраць германскіх захопнікаў. Удзел партызан у вызваленні беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Роля камуністычнай партыі у арганізацыі партызанскіх атрадаў і дзейнасці падполля.
контрольная работа [35,0 K], добавлен 12.09.2015Прычыны пачатку Руска-Японскай вайны. Першыя баявыя сутыкненні; аблога Порт-Артура. Вайна ў Маньчжурыі; бітва ў Жоўтым моры, баявыя дзеянні Уладзівастоцкай брыгады крэйсераў; Цусимская марская бітва. Фактары расійскай паразы, сусветнае значэнне вайны.
курсовая работа [53,5 K], добавлен 25.07.2012Абвастрэнне сітуацыі ў Інфлянтах і пачатак Інфлянцкай вайны. Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі. Першы і другі перыяд вайны. Перамір'е як паражэнне Івана IV. Вынікам Лівонскай вайны на Беларусі было далейшае ўмацаванне пазіцый польскіх феадалаў.
контрольная работа [69,4 K], добавлен 16.02.2009Подготовка и провал плана быстрого овладения Севастополем (30 октября 1941 г. - 4 июля 1942). План и ход первого, второго и третьего штурмов Севастополя. Керченско-Феодосийская десантная операция (26 декабря 1941 по 20 мая 1942). Потери советских войск.
реферат [48,4 K], добавлен 09.09.2014Асаблівасці палітыкі расійскага ўрада ў галіне адміністрацыйнага кіравання, судаводства і заканадаўства ў Беларусі на працягу XVIII - пачатку XIX стагоддзя. Аснова канфесійнай палітыкі. Палітычнае становішча Беларусі падчас Айчыннай вайны 1812 г.
контрольная работа [35,3 K], добавлен 23.09.2012Прычыны, якія прывялі да вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654–1667 гг. Стан Расіі напярэдадні вайны, яе дыпламатычная палітыка, палітыка царызму на акупаванай тэрыторыі. Ваенныя дзеянні на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага ў 1654-1655 та 1656-1667 гг.
курсовая работа [32,4 K], добавлен 03.07.2010Важнейшыя этапы вайны за незалежнасць у Амерыцы. Пачатак вайны. Кантынентальны кангрэс. Кампанія 1777 г., Саратога і Йорктаун. Прыняцце 4 ліпеня 1776 г. Дэкларацыі незалежнасці ЗША. Артыкулы канфедэрацыі 1781-1788 гг. і іх роль ў станаўленні дзяржаўнасці.
курсовая работа [32,6 K], добавлен 25.04.2012Перамога войск Вялікага княства Літоўскага на чале з Альгердам над татара-манголамі на рэках Сінія Воды і Ворскла. Гістарычнае значэнне разгрома крыжакоў пад Грунвальдам. Войны паміж Вялікім княствам Літоўскім і Рускай дзяржавай у канцы XV-XVI ст.
контрольная работа [34,9 K], добавлен 24.11.2010Уз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР. Пачатак Вялікай Айчынай вайны. Эвакуацыя насельніцтва і сродкаў вытворчасці з тэрыторыі рэспублікі. Працоўны гераізм беларуских працощных ў савецкім тыле. Акупацыйны рэжым фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Беларусі.
курсовая работа [67,3 K], добавлен 12.02.2011