БССР у гады сусветнай вайны (1939-1945 гг.)

Уз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР. Пачатак Вялікай Айчынай вайны. Эвакуацыя насельніцтва і сродкаў вытворчасці з тэрыторыі рэспублікі. Працоўны гераізм беларуских працощных ў савецкім тыле. Акупацыйны рэжым фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Беларусі.

Рубрика История и исторические личности
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 12.02.2011
Размер файла 67,3 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

9

Размещено на http://www.allbest.ru/

БССР у гады сусветнай вайны (1939-1945 гг.)

Змест

  • 1. Уз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР
  • 2. Пачатак Вялікай Айчынай вайны
  • 3. Эвакуацыя насельніцтва і сродкаў вытворчасці з тэрыторыі рэспублікі. Працоўны гераізм беларуских працощных ў савецкім тыле
  • 4. Акупацыйны рэжым фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Беларусі
  • 5. Разгортванне партызанскага руху і падпольнай барацьбы на акупіраванай тэрыторыі
  • 6. Вызваленне Беларусі
  • 7. Першыя аднаўленчыя работы ў 1943-1945 гадах
  • 7.1 Аднаўленне і далейшае развіццё прамысловасці і транспарту ў 1945-50-м гадах
  • 8. Адраджэнне сельскай гаспадаркі. Прымусовая калектывізацыя ў заходніх абласцях
  • 8.1 Масавая калектывізацыя ў Заходняй Беларусі
  • 8.2 Матэрыяльнае становішча насельніцтва. Гандаль і грашовае абарачэнне
  • Спіс выкарыстаных крыніц

1. Уз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР

З сярэдзіны 30-х гадоў міжнародны клімат значна пагоршыўся. Было відавочна, што рыхтавалася вялікая вайна. У 1938 годзе Германія справакавала Данцыгскі крызіс у адносінах з Польшчай. Урад СССР паспрабаваў дагаварыцца з Англіяй і Францыяй аб узаемадапамоге на выпадак вайны, у тым ліку дапамоге ўсім усходнееўрапейскім краінам. Але апошнія (Польшча, Чэхаславакія, Румынія) адмовіліся ад гэтай прапановы. Пад час правядзення перамоў, 22 сакавіка 1939 года немцы занялі Клайпедскую вобласць, а Літва, Латвія і Эстонія заключылі “сяброўскія" дагаворы з Германіяй. Гульні ў “кошкі - мышкі" з дэлегацыямі Англіі і Францыі не спадабаліся І. Сталіну, таму 23 жніўня 1939 года ў Маскве пасля імклівай падрыхтоўкі было заключана пагадненне з Германіяй аб ненападзе тэрмінам на 10 год. Да дагавору прыкладваліся сакрэтныя пратаколы, якія размежавалі сферы ўплыву Германіі і СССР у Еўропе. Заходняя Беларусь, але без Вільні, была аб'яўлена зонай уплыву СССР. Падпісалі дагавор і пратаколы кіраўнікі ведамстаў замежных спраў краін І. Рыбентроп і В. Молатаў.

1 верасня 1939 года Германія напала на Польшчу, а 3 верасня Германіі аб'явілі вайну Англія і Францыя, пачалася другая сусветная вайна. Праз два тыдні нямецкія войскі прадвінуліся да мяжы сферы ўплыву СССР - да Заходняй Беларусі.17 верасня 1939 года быў аддадзены загад Чырвонай Арміі перайсці мяжу Польшчы і заняць Заходнюю Беларусь, узяць пад абарону жыццё і маёмасць насельніцтва Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі. Чырваная Армія прасоўвалася хутка, амаль не сустракаючы супраціўлення. Да 25 верасня яна кантралявала ўсю тэрыторыю Беларусі.

28 верасня 1939 года зноў у Маскве быў падпісаны дагавор паміж СССР і Германіяй аб сяброўстве і мяжы, па якой мяжа праходзіла па, так званай, “лініі Керзана”. Літва ўвайшла ў сферу ўплыву СССР.7 кастрычніка ёй у абмен на права размясціць ваенныя базы перадалі (без ведама ўрада БССР) Вільну і частку Віленскага ваяводства. На занятай тэрыторыі адразу пачалі праводзіць мерапрыемствы па ўсталяванню савецкай улады. Але трэба было легітымізаваць далучэнне тэрыторыі праз рашэнне народа.

22 кастрычніка 1939 года адбыліся выбары прадстаўнікоў народнага сходу, які сабраўся 28-30 кастрычніка 1939 года ў Беластоку. Сход абвясціў устанаўленне савецкай улады на тэрыторыі Заходняй Беларусі, канфіскаваў памешчыцкія землі, нацыяналізаваў банкі і буйную прамысловасць. Сход прасіў ВС СССР і ВС БССР прыняць Заходнюю Беларусь у склад СССР і БССР. У адказ 2 лістапада 1939 года ВС СССР і 12 лістапада ВС БССР прынялі адпаведныя законы. Уз'яднанне беларускіх земляў было актам гістарычнай справядлівасці. Беларускі народ атрымаў магчымасць развівацца ў межах аднага дзяржаўнага ўтварэння.

2. Пачатак Вялікай Айчынай вайны

22 чэрвеня 1941 года без аб'яўлення вайны Германія напала на СССР. На Беларусі супраць савецкага Заходняга фронту (камандуючы Дз. Паўлаў), пераўтворанага з Заходняй асобай ваеннай акругі, дзейнічала нямецкая група армій “Цэнтр” (генерал-фельдмаршал фон Бок). У першыя гадзіны вайны адбыліся масавы артылерыйскі абстрэл прыгранічнай тэрыторыі і бомбавыя ўдары па аддалёных ваенных базах Чырвонай Арміі, якая панесла велізарныя страты тэхнікі і людскіх рэсурсаў.

На дзяржаўнай мяжы адразу адбыліся цяжкія баі. Да канца ліпеня абараняўся гарнізон састарэлай Брэсцкай крэпасці. Аднак немцы прарвалі абарону і хутка прасоўваліся ўглыб Беларусі.

28 чэрвеня пасля жорсткіх баёў, у якіх удзельнічалі добраахвотныя атрады з жыхароў горада, Мінск быў здадзены. На захад ад Мінска ў акружэнні апынуліся злучэнні некалькіх савецкіх армій колькасцю некалькі соцен тысяч чалавек.29 чэрвеня была аб'яўлена дадатковая мабілізацыя - у армію з БССР было прыцягнута каля 500 тыс. чалавек. У дапамогу арміі фарміравалі палкі народнага апалчэння.

У пачатку ліпеня 1941 уздоўж Заходняй Дзвіны і Дняпра была створана лінія абароны.14 ліпеня пад Оршай упершыню выкарысталі дывізіён рэактыўных мінамётаў “Кацюша" (камандаваў І. Флёраў). Жорсткія баі разгарнуліся за беларускія гарады. З 3 па 26 ліпеня абараняўся Магілёў, жорсткая шматгадзінная бітва адбылася на Буйніцкім поле. З 12 па 19 жніўня абараняўся Гомель. Аднак да пачатку верасня 1941 года ўся тэрыторыя Беларусі была захоплена германскай арміяй. Усё гэта было вынікам не столькі тэхнічнай адсталасці Чырвонай Арміі, сколькі памылак сталінскага кіраўніцтва, масавых рэпрэсій сярод афіцэраў. Але Сталін знайшоў “вінаватых” - за правал абароны Беларусі быў расстраляны Дз. Паўлаў і некаторыя іншыя военачальнікі.

3. Эвакуацыя насельніцтва і сродкаў вытворчасці з тэрыторыі рэспублікі. Працоўны гераізм беларуских працощных ў савецкім тыле

Ужо ў першыя дні вайны краіна панесла вялікія людскія і матэрыяльныя страты. У выніку паражэнняў Чырвонай Арміі вораг хутка прасоўваўся ў глыбіню краіны. Да ліпеня войскі вермахта выйшлі на лінію Дняпра, захапілі амаль усю БССР. У другой палове жніўня была акупіравана астатняя, паўднёва-ўсходняя частка Беларусі. Яшчэ да поўнай акупацыі БССР прымаліся захады па пераводу эканомікі на ваенныя рэйкі. Адбывалася мабілізацыя эканомікі - перабудова яе на выпуск ваеннай прадукцыі, эвакуацыя прамысловасці і вытворчых фондаў сельскай гаспадаркі, матэрыяльных і культурных каштоўнасцяў, насельніцтва на ўсход. Знішчаліся прамысловые прадпрыемствы і іншыя каштоўнасці, якія вывезці не бола магчымасцяў.

23 чэрвеня 1941 года быў уведзены мабілізацыйны план вытворчасці боепрыпасаў. Шэраг прадпрыемстваў адразу перайшоў на вытворчасць ваеннай прадукцыі. Працоўны дзень у дабравольным парадку склаў 10-12 гадзін у суткі. Прадукцыя прадпрыемстваў лёгкай і харчовай прамысловасцяў прызначалася выключна для арміі (абутак, бялізна, абмундыраванне, хлеб, сухары, мясныя кансервы). Калгаснікі паскорылі тэмпы ўборкі ўраджаю і здачы збожжа дзяржаве. У той жа дзень, 23 чэрвеня 1941 г. пачалася частковая эвакуацыя.25 чэрвеня 1941 г. была арганізавана Цэнтральная эвакуацыйная камісія пры СНК БССР, якую ўзначаліў старшыня СНК І.С. Былінскі. Умовы правядзення эвакуацыі на Беларусі былі неспрыяльнымі. Хутка наступала германская армія і прамысловасць заходніх абласцей БССР была страчана. З Мінска 24 чэрвеня збяжала партыйнае кіраўніцтва, пачалася паніка сярод насельніцтва, марадзёрства. Чыгунка была перагружана ваеннымі цягнікамі. У гэтых умовах прымаліся захады па эфектыўнай дзейнасці эвакуацыйных структур.

Праз 24 эвакапункта на ўсход адпраўлялі дзяцей і дарослых. Усяго выехала каля 1,5 млн. грамадзян Беларусі. Было эвакуявана 161 аддзяленне Дзяржбанка, 116 ашчадных кас, больш за паўмільярда руб. грашовага фонду, вывезены матэрыяльныя і культурныя каштоўнасці. Эвакуяваны навучальныя і культурныя ўстановы. Перабазіравалі прамысловыя прадпрыемствы, энергетычныя ўстаноўкі. Вывозілі найбольш важныя часткі прадпрыемстваў, агрэгаты і вузлы. Прадпрыемствы з усходняй часткі Беларусі вывозіліся амаль цалкам (з “Гомсельмашу” вывезлі 1100 вагонаў маёмасці). Усяго вывезена 124 буйных прамысловых і 14 прамысловых арцеляў. Як правіла, вывозіліся і рабочыя кадры. Частка прадпрыемстваў знішчалася (узарвана больш за 10 тыс. прамыслова-вытворчых будынкаў прадпрыемстваў).

Эвакуявалі матэрыяльныя рэсурсы сельскай гаспадаркі. Тэхніка і буйная рагатая жывёла адыходзіла на ўсход сваім ходам. Частка жывёлы перадавалася Чырвонай Арміі. Усяго ў тыл было адпраўлена 60% трактароў, 18% камбайнаў, 53% буйной рагатай жывёлы. Рэгулявалася праца чыгункі, праводзілася эвакуацыя яе рухомага саставу. Апошні эшалон з Мінска быў выведзены 28 чэрвеня, калі горад быў ужо захоплены.

Праца беларускай прамысловасці ў тыле. Асноўнымі раёнамі размяшчэння беларускай прамысловасці былі Паволжа (47 прадпрыемстваў), Урал (35), сярэдняя паласа РСФСР (28), Заходняя Сібір (8 прадпрыемстваў). Ужо ў восень 1941 г. яны пачалі выпуск прадукцыі. На новых месцах адсутнічала вытворчая базы. Станкі часта ставіліся пад адкрытым небам або пад часовымі навесамі, выпуск прадукцыі адбываўся паралельна з будаўніцтвам карпусоў. Катастрафічна не хапала рабочай сілы. Частка заводаў і фабрык не здолела эвакуяваць працоўныя кадры, частка эвакуяваных рабочых пайшла на фронт. На заводы прымалі працаваць жанчан і дзяцей.

У выключных умовах барацьбы за выжыванне адміністрацыйна-камандная сістэма кіравання адыграла станоўчую ролю. Але адначасова былі значна пашыраны правы народных камісараў краіны, якія адказвалі за канкрэтныя галіны прамысловасці, дырэктараў і начальнікаў будоўляў у рашэнні многіх пытанняў вытворчасці, скарачалася структура кіраўніцтва апарату.

беларусь акупацыйны рэжым вайна

4. Акупацыйны рэжым фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Беларусі

На акупаваных тэрыторыях быў усталяваны “новы парадак”, ідэалагічным падмуркам якога была тэорыя “расавай перавагі” нямецкай арыйскай расы над іншымі народамі, што давала першым права на сусветнае панаванне і права патрабаваць сабе “жыццёвую прастору”.

Мэты агрэсараў у адносінах да тэрыторыі СССР былі абазначаны ў плане “Ост” і “Дырэктывах па кіраўніцтву эканомікай у зноў акупіраваных усходніх абласцях” (так званая “Зялёная папка”). Яны прадугледжвалі паэтапную каланізацыю і германізацыю захопленых тэрыторый з мэтай поўнага выкарыстання яе рэсурсаў, знішчэнне каля 75% беларусаў і “агерманьванне” 25% беларусаў для выкарыстоўвання іх як працоўнай сілы. Практычныя рэкамедацыі па правядзенні гэтай палітыкі ўтрымлівала “Інструкцыя аб асобных абласцях да дырэктывы №21" да плана “Барбароса” ад 13 сакавіка 1941 года.

Адначасова з акупацыяй знішчаліся органы савецкай улады, мяняўся тэрытарыяльны падзел. Так, Віцебская, Магілёўская, Гомельская і ўсходнія часткі Мінскай і палесскіх абласцей увайшлі ў склад “вобласці армій тылу” группы армій “Цэнтр”. Улада тут належыла Штабу тыла групы армій “Цэнтр”, палявым і мясцовым камендатурам. Паўднёвыя часткі Гомельскай, Палесскай, Піснкай і Брэсцкай абласцей з гарадамі Мазыр, Пінск, Брэст перадаваліся рэйхскамісарыяту “Украіна”. Беластоцкая, частка Брэсцкай і Баранавіцкай абласцей увайшлі ў склад Усходняй Прусіі. Паўночна-Заходнія раёны Вілейскай вобласці ўвайшлі ў склад генеральнай акругі “Літва”, і толькі цэнтральная частка Беларусі ў складзе 68 раёнаў (з 201) утварылі генеральную акругу “Беларусь" у складзе рэйхскаміссарыята “Остланд” з рэзідэнцыяй у Рызе. На чале акругі стаяў генеральны камісарыят Беларусі, яму падпарадкоўваліся мясцовыя камісарыяты ў гарадах і раёнах. Ствараліся так сама органы мясцовага самакіравання - гарадскія ўправы на чале з бургамістрамі, раённыя ўправы, у валасцях прызначалі валасных старшынь, у вёсках стараст. Яны знаходзіліся пад пільным наглядам нямецкіх камендантаў і камісараў.

Для падтрымання парадку на тэрыторыі былі размешчаны 5 ахоўных дывізій і створаны паліцыйскі апарат. Акрамя таго, дзейнічалі аператыўныя групы рэйхсфюрэра СС Гімлера, якія распачалі масавы тэрор супраць насельніцтва. Агульная колькасць ваенна-паліцэскіх сіл на Беларусі дасягала 160 тыс. чалавек. Летам-восенню 1941 года на Беларусь былі ўведзены ўкраінскія і літоўскія прафашысцкія фарміраванні, якія адрозніваліся асаблівай жорсткасцю нават ў параўнанні з нямецкімі вайскоўцамі. Літоўскі батальён толькі з 5 кастрычніка па 7 лістапада 1941 года знішчыў 43 тысячы мірных беларусаў.

Акупанты стварылі сістэму лагераў і турам для розных катэгорый зняволеных. Ваеннапалонныя ўтрымліваліся ў дулагах, шталагах, афлагах, цывільныя асобы ў працоўных лагерах СД, перасыльных лагерах СС, штрафных лагерах, гета. На Беларусі было ўтворана каля 260 лагераў, буйнейшым быў Трасцянецкі пад Мінскам, дзе нацысты знішчылі каля 206.500 чалавек.

Беларуская калабарацыя. Пасля правала палітыкі бліцкрыга адбыліся карэктывы палітыкі ў адносінах да мясцовага насельніцтва, акупантам неабходна было абапірацца на кола мяцовых супрацоўнікаў. Беларуская калабарацыя мела некалькі складаючых частак. Па першае, гэта ідэйная калабарацыя з ліку паслядоўнай антыбальшавісцкай эмігранцкай апазіцыі. Яе прадстаўлялі члены Беларускай нацыянал-сацыялістычнай партыі Ф. Акінчыца а так сама некаторыя іншыя эмігранты - І. Ермачэнка, В. Захарка, В. Гадлеўскі, Я. Станкевіч і інш. Па-другое - гэта жыхары БССР, якія паверылі немцам і свядома пайшлі да іх на службу, і па-трэцяе - гэта людзі, пазбаўленыя выбару (ваеннапалонныя). Таму аднолькава трактаваць калабарацыю як асэнсаваную здраду радзіме немагчыма. Але касцяк калабарацыі складалі прадстаўнікі першай групы, і яны мелі намер аднавіць самастойную Беларусь.

У кастрычніку 1941 года з дазволу гаўляйтэра В. Кубэ была створана Беларуская народная самапомач (БНС), кіраваў якой І. Ермачэнка. Галоўнай мэтай яе існавання была вызначана дапамога пацярпеўшым беларусам ад вайны і бальшавікоў. Беларусы спрабавалі стварыць свае ўзброеныя сілы і органы ўлады, але немцы ім адмовілі і цалкам пачалі кантраляваць іх дзейнасць.

З паражэннямі на фронце мяняліся адносіны да калабарантаў.29 чэрвеня 1942 года В. Кубэ дазволіў стварыць “Вольны корпус самааховы" (беларуская самаахова - БСА), Раду БНР з 12 чалавек і 13 аддзелаў пры ёй. Таксама быў дадзены дазвол на стварэнне Беларускага навуковога таварыства, прафсаюзаў, беларускага судовага апарату. Развярнулася кіпучая дзейнасць па стварэнню БСА, аднак узбройваць яе было забаронена, а пазней большую цікавасць немцы праявілі да паліцэйскіх батальёнаў на чале з нямецкімі афіцэрамі. Вясной 1943 года немцы адмовіліся ад ідэі стварэння БСА.

22 чэрвеня 1943 года В. Кубэ даў дазвол на стварэнне маладзёжнай арганізацыі “Саюз беларускай моладзі - СБМ" (М. Ганько, В. Абрамава), куды прымаліся юнакі і дзяўчынкі ва ўзросце 10-20 гадоў. Каб уступіць - трэба было пісьмова падцвердзіць арыйскае паходжанне і сваё жаданне служыць фашызму. Але члены СБМ не вывозіліся ў Германію на прымусовыя работы, таму ў арганізацыю ўступіла некалькі тысяч чалавек, галоўным чынам з Заходняй Беларусі. Часта яны далёка стаялі ад галоўнай мэты дзейнасці - аднаўлення Беларусі з дапамогай Германіі. Але беларускія калабаранты пакуль так і не атрымалі ад немцаў чаго жадалі - інстытутаў дзяржаўнасці. Поспехі Чырвонай Арміі прастымулявалі акупантаў.27 чэрвеня 1943 года В. Кубэ дазволіў стварыць “Раду даверу” - пастаянны дарадчы орган пры генеральным камісары. У радзе былі В. Іваноўскі (бургамістр Мінска), Ю. Сабалеўскі (ад Беларускай самапомачы), К. Рабушка (ад прафсаюзаў), М. Ганько, В. Абрамава (ад СБМ) і інш.

21 верасня 1943 года ў выніку замаха быў забіты гаўляйтэр В. Кубэ. Яго пераемнік генерал фон Готберг яшчэ больш актывізаваў адносіны з калабарантамі. У барацьбе з партызанамі ён прапанаваў абапірацца на мясцовыя сілы, дзеля чаго з верасня 1943 года пачаліся фарміравацца беларускія паліцэйскія атрады (замест БСА) якімі кіравалі немцы. Да лютага 1944 г. было створана 7 батальёнаў (каля 2167 чалавек). Але наглядалася масавае дэзертырства як з паліцэйскіх батальёнаў так і з БСА.

Пасля таго, як Чырванай Арміяй быў вызвалены Гомель, у Мінску ў снежні 1943 года была створана Беларуская Цэнтральная Рада з 14 чалавек - марыянетачны ўрад на чале з прэзідэнтам Р. Астроўскім. Галоўнай мэтай члены ўрада абвясцілі мабілізацыю сіл супраць бальшавізму. Але ЦБР атрымала права вырашаць толькі пытанні адукацыі, культуры, сацыяльнай дапамогі і стварыць войска - Беларускую краёвую абарону (Ф. Кушаль - кумандуючы). Загадам 6 сакавіка 1944 года была аб'яўлена прымусовая мабілізацыя пад пагрозай пакарання смерцю для нез'явіўшыхся. Стварэнне войска зацягнулася і было неактуальным - 27 чэрвеня 1944 года пачалося вызваленне Мінска. У гэты дзень у гарадскім тэатры адбыўся так званы II Усебеларускі кангрэс з бургамістраў, начальнікаў паліцый, членаў БЦР, СБМ і іншых “дэлегатаў”. Яны прынялі рэзалюцыі аб непрызнанні БССР, міжнародных пагадненняў, якія датычыліся БССР і хутка ад'ехалі ў Кёнігсберг і Берлін праводзіць агітацыйную працу сярод эмігрантаў і вывезеных на працу беларусаў па стварэнню беларускай арміі. Але ўся іх дзейнасць паказала крах намаганняў на стварэнне Беларускай дзяржавы з дапамогай нацыстаў. Беларускі народ не падтрымаў дзеячаў, якія супрацоўнічалі з палачамі.

Дзеля эканамічнай эксплуатацыі Беларусі быў створаны апарат, падначалены штабу па кіраўніцтву эканомікай “Ост”, ці “Ольдэбург”. У яго склад уваходзілі спецыяльныя гаспадарчыя каманды, інспекцыі, атрады для збору сродкаў вытворчасці і сыравіны. Былі вызначыны 17 кампаній, меўшых правы на эксплуатацыю рэсурсаў Беларусі, гэта Цэнтральнае гандлёвае таварыства “Усход”, “Герман Герынг”, прыватныя нямецкія фірмы, акцыянерныя таварыствы “Борман”, “Трэбец”, “Троль”, “Шляхт-гофт" і інш.

У гады вайны на тэрыторыі Беларусі дзейнічала каля 60 адносна буйных прадпрыемстваў пераважна ў металаапрацоўчай, мясцовай, лёгкай і харчовай прамысловасці. Дзейнічала значная колькасць дробных, рамесных, саматужных гаспадарчых адзінак. Прадпрыемствы, якія ўдалося акупантам пусціць у ход, у асноўным займаліся рамонтам сапсаванай тэхнікі, зброі, рухомага чыгуначнага саставу. Уцалеўшыя прадпрыемствы лёгкай і харчовай прамысловасці абслугоўвалі армію вермахта. Увосень 1941 г. з 332, існуючых да вайны ў Мінску, буйных прадпрыемстваў гітлераўцам удалося запусціць 39, напярэдадні вызвалення сталіцы іх працавала толькі 19. Падзенне вытворчасці было абумоўлена як недахопам сыравіны, так і сабатажам працуючых, дыверсійнымі актамі партызан і падпольшчыкаў.

Акупанты праводзілі прымусовы набор рабочых на прадпрыемствы, праз абавязковую рэгістрацыю на біржы працы. Аднак толькі ў Мінску на пачатак 1943 г. не хапала 10 тыс. кваліфікаваных рабочых і каля 2-4 тыс. рознарабочых.

Ажыццяўляўся вываз сыравіны і абсталявання для прамысловасці Германіі. Вывозілі ўсё - станкі, абсталяванне прамысловасці, будаўнічыя матэрыялы, сыравіну для тэкстыльнай прамысловасці, лясныя багацці, тарфяныя рэсурсы (здабывалі і вывозілі шогод 790-800 тыс. т). Вывозілі нават рабоў - каля 380 тыс. маладых беларусаў выкарыстоўваліся на катаржных работах у рэйху.

Мясцовае насельніцтва атрымала дазвол на дробнае прыватнае прадпрымальніцтва, прыватную практыку для медыцынскіх і некаторых іншых работнікаў; уладання невялікімі саматужнымі прадпрыемствамі, майстэрнямі, крамамі. Тым, хто падтрымліваў "новы парадак", гарантавалася права на нерухомасць, маёмасць, зямлю. Аднак на практыцы ўсё гэта было рэалізавана ў даволі абмежаваных памерах. Быў дазволены камісійны гандаль. Дазвалялася гандляваць прадуктамі, але рэалізацыю сельскагаспадарчай прадукцыі маглі ажыццяўляць толькі тыя сяляне, якія выканалі ўстаноўленыя гітлераўцамі абавязковыя пастаўкі.

На акупіраванай тэрыторыі існавала сістэма абарачэння дзвюх валют: савецкай і акупацыйнай. Афіцыйны курс маркі быў завышаны, гаспадарчыя нямецкія банкі скуплялі вялікія сумы савецкай валюты і выкарыстоўвалі яе для фінансавання сваіх выдаткаў, ажыццяўляючы "легальнае" рабаванне Беларусі.

Падатковая сістэма акупантаў - гэта адзін з элементаў рабавання Беларусі. Існавалі дзве формы грашовага падатку: дзяржаўны і мясцовы. Дзяржаўны падатак, падатак з абароту, з прыбылі, падаходны спаганяўся з прыватных і дзяржаўных прадпрыемстваў. Грамадзяне абкладаліся падушным, адміністрацыйным падаткамі, страхавым зборам, падаткам для аплаты старастаў вуліц. Для сялян існавалі нормы абавязковых паставак прадукцыі.

У аграрнай палітыкі акупантаў вылучаюць тры асноўныя этапы.

Першы этап праводзіўся з лета 1941 г. да пачатку вясны 1942 г. У гэты перыяд захавалася калгасная сістэма пад відам “абшчынных гаспадарак” і “дзяржаўных маёнткаў” (саўгасы). Пакінуты пасады старшынь, брыгадзіраў, афіцыйна не распускаліся праўленні, рэвізійныя камісіі і г. д. Але інвентар і жывёла былі абвешчаны ўласнасцю германскай дзяржавы. У Заходняй Беларусі, дзе не паспелі правесці калектывізацыю, адбыўся зварот да індывідуальнай гаспадаркі. Вярталіся маёнткі былым уладарам - панам, асаднікам, заможным сялянам. Яны лічыліся адміністратарамі, кіраўнікамі былых сваіх маёнткаў, але права маёмасці на зямлю і інвентар не мелі. Там жа ствараліся дзяржаўныя маёнткі для будучых нямецкіх каланістаў.

Другі этап (вясна 1942 г. па лета 1943 г.) пачаўся з прыняцця закону "Аб новым парадку землекарыстання" у лютым 1942 г., які адмяняў калгасную сістэму і дэклараваў магчымасць трох пераходных формаў землекарыстання: абшчыннай гаспадаркі (замест калгасаў), земляробчых таварыстваў (кааператывы) і індывідуальнай сялянскай гаспадаркі. Гэта было вынікам правалу аграрнай палітыкі, заснаванай на захаванні калгасаў і неабходнасцю атрымаць падтрымку сялян - бо пачынаўся масавы партызанскі рух. Так сама неабходна было забяспечыць патрэбы Германіі ў прадуктах харчавання.

У заходніх абласцях рэспублікі ўзаконьваліся аднаасобныя гаспадаркі, права маёмасці распаўсюджвалася толькі на прысядзібныя ўчасткі. На калгасных землях ствараліся абшчынныя гаспадаркі. Сельскагаспадарчыя работы там вяліся супольна, а ўборка ўраджаю асобна кожным дваром на надзеле (6-7 га на двор). Устанаўлівалася калектыўная адказнасць за здачу натуральнага падатку, выкананне распараджэнняў акупантаў. Абавязковыя пастаўкі, якія дасягалі памераў паловы ўраджаю дапаўняліся аперацыямі па канфіскацыі сельскагаспадарчай прадукцыі. Таму для сялян палёгкі гэтае “рэфармаванне" не прынесла.

Трэці этап (лета 1943 г. па лета 1944 г.) пачаўся з прычыны паражэння пад Сталінградам, пагаршэнне становішча ў сельскай гаспадарцы і росту партызанскага руху.

3 чэрвеня 1943 г. была абвешчана “Дэкларацыя аб сялянскім праве ўласнасці”, якая ўстанаўлівала для сялян замест “права ўладання” права прыватнай ўласнасці на зямлю. У першую чаргу зямлю атрымлівалі сяляне, якія супрацоўнічалі з акупацыйнымі ўладамі. Але з верасня 1943 г. пачалося вызваленне Беларусі і палажэнні “Дэкларацыі" сталі неактуальныя.

Эканоміка Беларусі значна пацярпела ад вайны. Частка прамысловых прадпрыемстваў была вывезена на ўсход, у тыл Чырванай Арміі, частка знішчына пры адступленні. Вялікая колькасць рэсурсаў і абсталявання была разрабавана акупантамі, вывезена ў Германію. Часткова гаспадарчыя магутнасці сапсавалі ці знішчылі партызаны і падпольшчыкі (каб прадухіліць іх выкарыстанне акупантамі). Акупацыйныя ўлады праводзілі гаспадарчую палітыку рабавання як прамысловых, сельскагаспадарчых, так і прыродных рэсурсаў краю. Да пачатку вызвалення эканамічны ўзровень развіцця Беларусі значна знізіўся нават ў параўнанні з першымі гадамі індустрыялізацыі.

5. Разгортванне партызанскага руху і падпольнай барацьбы на акупіраванай тэрыторыі

Ва ўмовах акупацыі захопнікі не мелі магчымасці раслабіцца ні на імгненне. Шырокае развіццё атрымала на Беларусі супраціўленне - партызанскі рух і дзейнасць падпольных арганізацый у гарадах.30 чэрвеня 1941 года ЦК КПБ выдала дырэктыву аб пераходзе на падпольную работу раённых пртыйных арганізацый. Да поўнай акупацыі Беларусі тут ужо дзейнічала 89 падпольных райкамаў і “троек”. У Гомельскай, Магілёўскай, Мінскай і Пінскай вобласцях былі створаны абласныя падпольныя партарганізацыі. На нелегальнай рабоце ў Беларусі засталося каля 8.500 камуністаў. Было арганізавана 1400 камсамольскіх ячэек, якія аб'ядналі каля 5 тыс. чалавек. Асноўнымі накірункамі дзейнасці былі баявая - дыверсійная і палітычная - агітацыйная.

У другой палове 1941 года было створана Мінскае гарадское падполле, і ў снежні яно здзейсніла першыя буйныя дыверсіі на чыгуначным вузле. Дыверсіі адбыліся на чыгунке ў Брэсце, Гродна, Мазыры, Віцебске і інш. гарадах. У снежні 1941 года ў Гомелі падпольшчыкі Ц. Барадзін, Р. Цімафеенка здзейснілі дыверсію ў рэстаране, пад час якой загінула шмат афіцэраў і генералаў германскай арміі. У Оршы К. Заслонаў арганізаваў падрывы цягнікоў з дапамогай “вугальных мін”. У Магілёве медыцынскія работнікі Ў. Кузняцоў, Ф. Пашанін арганізавалі з дапамогай падробленых медкартак выратаванне параненых чырвонаармейцаў ад лагероў.

У 1942 годзе падпольныя цэнтры наладзілі сувязь з партызанамі і “вялікай зямлёй”. Аднак былі і страты. У сакавіку-красавіку 1942 года было разгромлена Мінскае падполле, арыштаваны яго кіраўнікі С. Заяц, І. Казінец, г. Сямёнаў, расстраляна каля 300 чалавек. Аднак падполле хутка аднавіла дзейнасць. У маі 1942 года на нарадзе была створана структура падполля, абраныя новыя кіраўнікі - І. Кавалёў, Дз. Караткевіч. Другі ўдар адбыўся ў верасні-кастрычніку. Былі арыштаваны сотні чалавек, у тым ліку кіраўніцтва; немцы ўдала правялі аперацыю па дыскрэдытацыі кіраўніка І. Кавалёва, у выніку чаго давер Масквы да Мінскага падполля знізіўся. Аднак у 1943 годзе падполле зноў актыўна дзейнічала, налічвала каля 9 тыс. чалавек і правяло каля 1500 дывервій, ажыццявіла ўдалы замах на гаўляйтэра В. Кубэ 22 верасня 1943 года.А. Мазанік, М. Осіпава, Н. Траян атрымалі за гэту аперацыю званне Герояў Савецкага Саюза.

У Віцебску ў 1941-42 гадах дзенічала 56 падпольных груп, аднак 13 лістапада 1942 года ў выніку масавых арыштаў была схоплена В. Харужая - адзін з кіраўнікоў падполля. Асаблівы інтарэс прыцягвала чыгунка. Ефрасінья Зянькова, член віцебскага падполля, арганізавала групу з 40 юнакоў і дзяўчат “Юныя мсціўцы" ў Обалі, дзе яны здзейснілі 21 дыверсію вясной 1942 года.

У Брэсцкай вобласці ў маі 1942 года члены былой КПЗБ І. Урбановіч і М. Крыштафовіч стварылі “Камітэт барацьбы з нямецкімі акупантамі”.30 ліпеня 1943 года на чыгуначным вузле ў Асіповічах была здзейснена адна з буйнейшых дыверсій другой сусветнай вайны.Ф. Крыловіч з дапамогай магнітнай міны падарваў 4 эшэлоны з гаручым, некалькі эшэлонаў з тэхнікай і навейшымі танкамі “тыгр”.

Падпольная барацьба набыла масавыя маштабы - праз беларускія падпольныя арганізацыі прайшло каля 70 тысяч чалавек.

У сельскай мясцовасці пад час акупацыі выявілася дзве формы супраціўлення - гэта невыкананне загадаў, па сутнасці сабатаж (пасіўнае супраціўленне) і прамая ўзброеная барацьба - ці партызанка (актыўнае супраціўленне). Першыя партызанскія атрады ствараліся як з мясцовых жыхароў, так і з акружэнцаў - салдат Чырвонай Арміі. Аднымі з першых атрадаў былі створаны ў Пінскім раёне, узначальваў яго В.З. Корж, а так сама атрад “Чырвоны партызан” пад кіраўніцтвам Ц. Бумажкова і Ф. Паўлоўскага, савецкіх і партыйных дзеячоў, якіх 6 жніўня 1941 года ўзнагародзілі Звёздамі Героеў Савецкага Саюза (першыя з партызан).

У другой палове 1941 года на Беларусі дзейнічала 60 атрадаў і груп, ўзнікшых стыхійна. А асноўная частка атрадаў - каля 430 - была створана партыйнымі і савецкімі дзеячамі, якія прайшлі інструктаж і кароткія курсы (дзейнічалі ў Магілёве, Лёзна, Віцебску, Гомелі, Мазыры, Полацку) у першыя тыдні вайны. У атрадах налічвалася каля 8300 чалавек.

Камандаванне групай армій “Цэнтр” было вельмі заклапочана актыўнай дзейнасцю партызан. І ў ліпені-жніўні 1941 года была праведзена першая буйная антыпартызанская аперацыя “Прыпяцкія балоты”, пад час якой гітлераўцы знішчылі 13788 мірных жыхароў.

Пасля бітвы пад Масквой пачаўся новы этап у развіцці партызанскага руха. Бітва паказала, што вайна будзе доўгай, а немцаў можна разбіць. Гэта вызвала прыток да партызан мясцовых жыхароў, якія былі вельмі незадаволены палітыкай адкрытага рабаўніцтва з боку акупантаў.

Вясной-летам 1942 года ў выніку роста колькасці партызанскіх атрадаў была вызначана іх арганізацыйная структура. Партызанскія атрады аб'ядноўваліся ў брыгады, якія ў сваю чаргу стваралі ваенна-аператыўныя групы. Кіраваць партызанскім рухам быў прызначаны Цэнтральны штаб партызанскага руха (узначаліў П. Калінін). Характэрнай рысай гэтага перыяду стала стварэнне партызанскіх зон. У студзені-лютым 1942 года ў Кастрычніцкім раёне Палесскай вобласці быў створаны “гарнізон" Паўлоўскага, які аб'ядноўваў 13 атрадаў колькасцю 1300 актыўных партызан. А ў Магілёўскай вобласці ў Клічаўскім раёне Клічаўскае партызанскае злучэнне 20 сакавіка 1942 года адваявала райцэнтр Клічаў. Клічаўскае партызанскае злучэнне налічвала 17 атрадаў і каля 3000 чалавек. Хутка партызанскія зоны ўтварыліся на ўсёй тэрыторыі Беларусі.

У Віцебскай вобласці ў перыяд з лютага па верасень 1942 года ўдалося стварыць разрыў у фронце (“Суражскія вароты”), праз якія на захопленую тэрыторыю, па сутнасці, у тыл немцаў бесперапынна паступалі зброя, абсталяванне, прахадзілі дыверсійныя атрады.

У студзені 1943 года на Беларусі ўжо налічвалася 56 брыгад, якія аб'ядноўвалі 220 атрадаў, і існавалі 292 самастойных атрады. Гэта былі значныя сілы, таму яшчэ ў верасні 1942 года быў створаны Беларускі штаб партызанскага руха (узначаліў П. Панамарэнка).

Асноўныя дзеянні, якія праводзілі атрады - гэта разгром гарнізонаў, удары па камунікацыях, тэракты супраць прадстаўнікоў улад, рэйды па акупаванай тэрыторыі, а так сама стварэнне і абарона партызанскіх зон. У канцы 1942 года існавала самая буйная - Любаньска-Кастрычніцкая партызанская зона, якой кіравалі сакратары Мінскага падпольнага абкама партыі В. Казлоў і Р. Мачульскі. Існавалі яшчэ дзесяткі зон, якія ўтрымлівалі абласныя злучэнні партызан. Актыўнасць партызан вызвала рэпрэсіі акупантаў - толькі за май-лістапад 1942 года яны правялі 40 карных аперацый.

У 1943 годзе, калі фронт наблізіўся да Беларусі, колькасць партызанскіх атрадаў і ўступіўшых у рады партызан рэзка павялічылася - з 56 тыс. чалавек да 154 тыс., рост склаў 2,7 раза. Актыўна пераходзілі да партызан удзельнікі вайсковых частак, створаных калабарантамі - такіх было каля 12 тыс. чалавек. Адначасова наглядалася перадыслакацыя атрадаў і брыгад з усходніх рэгіёнаў Беларусі ў заходнія, дзе колькасць савецкіх партызан была меньшай. Да зімы 1943-1944 гадоў было перадыслакавана 12 брыгад і 14 асобных атрадаў (каля 7 тыс. чалавек). Гэта надала новы імпульс для разгортвання партызанскага руха на захадзе Беларусі - колькасць атрадаў тут павялічылася з 60 да 282, колькасць партызан склала 37 тыс. актыўных удзельнікаў.

У 1943 годзе партызаны атрымалы значную дапамогу з так званай “вялікай зямлі”. Гэта каля 20 тыс. вінтовак і 11 тыс. аўтаматаў, 1250 кулямётаў, каля 390 тон тола, 100 тыс. дыверсійных мін і г. д. Тым не менш - гэта толькі невялікая частка неабходнага, і задавальнялі свае патрэбы партызаны галоўным чынам за кошт мясцовых рэсурсаў.

У 1943-1944 гадах адбылася аперацыя, у якоў удзельнічалі ўсе партызанскія атрады і злучэнні. Гэтая аперацыя - “Рэйкавая вайна" - была распрацавана ў Маскве і была прызвана паралізаваць камунікацыі германскай арміі пад час бітвы пад Курскам і далейшага наступлення Чырвонай Арміі. Пад час правядзення “Рэйкавай вайны" вылучаецца тры этапы. Першы этап з 3 жніўня па сярэдзіну верасня 1943 года быў звязаны з бітвай пад Курскам, другі - так званы “Канцэрт” з 19 верасня па пачатак лістапада 1943 года з наступленнем Чырвонай Арміі і пачаткам вызвалення Беларусі, а трэці, які пачаўся з 20 чэрвеня 1944 года, быў звязаны з пачаткам аперацыі “Багратыён” па канчатковаму вызваленню Беларусі. Пад час толькі першых двух этапаў было ўзарвана 200 тыс. рэек, цалкам разбурана некалькі чыгуначных ліній. Пад час правядзення “Рэйкавай вайны" партызаны ўжо кантралявалі большую палову тэрыторыі рэспублікі.

Але акупанты імкнуліся пераламіць сітуацыю на сваю карысць і працягвалі арганізоўваць шматлікія карныя экспедыцыі, якія пачалі адрознівацца асаблівай жорсткасцю. На працягу 1943 года імі было праведзена каля 60 буйных карных экспедыцый, пад час якіх былі знішчаны дзесяткі тысяч мірных жыхароў. Усяго, пад час акупацыі гітлераўцы правялі 140 буйных карных аперацый, пад час якіх было спалена 627 вёсак, 186 з іх - разам з жыхарамі. Партызаны нанеслі страты акупантам каля 500 тыс. чалавек забітымі і параненымі.

Пад час вызвалення Беларусі партызанскія атрады былі расфарміраваны, а каля 147 тыс. чалавек было ўключана ў склад рэгулярных частак Чырвонай Арміі. Каля 140 тыс. партызан і падпольшчыкаў было ўзнагароджана ордэнамі і медалямі, 88 з іх было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Армія Краёва. У 1942 гадах на тэрыторыі Заходняй Беларусі так сама ўзніклі і польскія арганізацыя падпольнага характару. Большая частка з іх належыла Арміі Краёвай - партызанскай ваеннай арганізацыі, якая з 1943 года падпарадкоўвалася эмігранцкаму польскаму ўраду ў Лондане. Спачатку савецкі ўрад наладзіў узаемасувязь з польскім урадам, нават на тэрыторыі СССР была створана польская армія генерала У. Андэрса колькасцю 75 тыс. штыкоў, у якоў дабравольцам быў кожны дзесяты беларус. Але польскі ўрад і Армія Краёва ставілі мэтай аднаўленне Польскай дзяржавы ў межах 1939 года. Таму ў 1943 годзе адносіны паміж савецкім і польскім урадамі былі разарваныя. А 22 чэрвеня ЦК КПБ у пастанове “Аб ваенна-палітычных мэтах работы ў заходніх абласцях БССР” запатрабаваў змагацца з польскімі групамі ўсімі магчымымі сродкамі.

На пачатак 1944 года Армія Краёва налічвала на тэрыторыі Беларусі каля 10 атрадаў (1266 чэлавек), якія былі арганізаваны ў Навагрудскую акругу. Але да вясны 1944 года была праведзена вялікая арганізацыйная і палітычная работа, у выніку якой была створана сетка падпольных структур. Галоўнай іх мэтай было ўзяць уладу на месцах пры адыходзе акупантаў. Пры гэтым АК мала ўвагі надавала барацьбе з немцамі, бо берагла сілы да сутыкнення з Чырвонай Арміяй. З гэтай нагоды частка палякаў перайшла на бок савецкіх партызанаў - у прыватнасці, вясной 1943 года ў брыгаду імя Чкалава Баранавіцкай вобласці ўлілася рота Свентаржыцкага.

Вясной 1944 года навагрудская акруга АК мела значныя сілы, арганізаваныя ў некалькі злучэнняў - “Наднёманскае”, “Поўнач”, “Захад”, “Стоўбцы”, агульнай колькасцю 7 тыс. штыкоў.20 лістапада 1943 года камандуючы АК зацвердзіў план “Бура" - сутнасцю якога было недапусціць Чырвоную Армію за польскую мяжу 1939 года. Пры падрыхтоўцы да выкананання гэтага плана такія злучэнні як “Стоўбцы” і “Наднёманскае" нават пайшлі на змову з нямецкімі войскамі ў мэтах агульнай барацьбы з савецкімі партызанамі. Аднак імклівае наступленне Чырвонай Арміі перакрэсліла план “Бура”. Да жніўня 1944 года ўся Беларусь была вызвалена ад нямецкіх войскаў. У гэтых умовах частка злучэнняў АК пайшло на супрацоўніцтва з Чырвонай Арміяй і яны нават удзельнічалі ў вызваленні Вільні. Так частка фарміраванняў была ўключана ў склад савецкага Войска Польскага, частка раззброена і інтэрніравана, частка перайшла на тэрыторыю Польшчы, але некаторыя злучэнні засталіся ў тыле Чырвонай Арміі і распачалі антысавецкую барацьбу на тэрыторыі Заходняй Беларусі.

6. Вызваленне Беларусі

Пасля перамогі Чырвонай Арміі пад Курскам пад час імклівага наступлення савецкія войскі ў верасні 1943 года вызвалілі першыя райцэнтры на Беларусі - Камарын, Хоцімск, Клімавічы, Касцюковічы, Крычаў.26 лістапада быў вызвалены Гомель, а ў студзені 1944 года Мазыр і Калінкавічы. Але рэсурсаў для далейшага наступлення ў Чырвонай Арміі больш не было. Таму пад час перапынку пачалася падрыхтоўка да вялікай наступальнай аперацыі па вызваленню Беларусі, якую назвалі “Багратыён”. Але і нямецкая армія рыхтавалася да абароны. На Беларусі было сканцантравана каля 1,2 млн. чалавек, 900 танкаў, 9500 гармат і мінамётаў - якія былі размешчаны на моцных абарончых рубяжах.

Супрацьстаялі немцам войскі 1-га Прыбалтыйскага фронту (І. Баграмян), 1-га, 2-га і 3-га Беларускіх франтоў (К. Ракасоўскі, г. Захараў, І. Чырняхоўскі). каардынавалі дзеянні франтоў маршалы А. Васілеўскі і г. Жукаў.

Аперацыя “Багратыён” пачалася раніцай 23 чэрвеня 1944 года, і ўжо 24 чэрвеня лінія абароны была прарвана.26 чэрвеня былі вызваленя Віцебск і Жлобін, 27 - Орша, 28 - Магілёў, Шклоў, Быхаў, Асіповічы. Савецкія войскі імкліва набліжаліся да Мінска, і 3 ліпеня 1944 года ён быў вызвалены. Адначова была вызвалена Вілейка і перарэзана дарога на Брэст - шляхі адступлення для немцаў былі адрэзаны, у “кацёл” папала каля 100 тыс. салдат і афіцэраў. Першы этап аперацыі быў завершаны 4 ліпеня, група армій “Цэнтр” пацярпела сакрушальнае паражэнне, але наступленне на гэтым не спынілася.4 ліпеня былі вызвалены Полацк, 9 ліпеня - Навагрудак, 14 - Пінск і Ваўкавыск, 16 - Гродна.28 ліпеня с вызваленнем Брэста закончылася вызваленне Беларусі. У выніку Беларускай наступальнай аперацыі савецкія войскі выйшлі да Рыгі і мяжы з Усходняй Прусіяй. Але напярэдадні былі яшчэ месяцы ўпартых баёў. Толькі 16 красавіка пачнецца Берлінская аперацыя, пад час якой 30 красавіка Сцяг Перамогі будзе ўзняты над рэйхстагам.8 мая 1945 года Германія падпісала Акт аб безумоўнай капітуляцыі.2 верасня 1945 года Акт аб безумоўнай капітуляцыі падпісала Японія. Другая сусветная вайна скончылася.

7. Першыя аднаўленчыя работы ў 1943-1945 гадах

Аднаўленне эканомікі Беларусі адбывалася адначасова з вызваленнем яе тэрыторыі.23 верасня 1943 г. вызвалены першы раённы цэнтр БССР - Камарын, а 26 лістапада - абласны цэнтр і буйны прамысловы цэнтр Гомель. Да лютага 1943 г. паўночна-ўсходнія раёны БССР былі занятыя Чырвонай арміяй. Другі этап вызвалення Беларусі звязаны з аперацыяй “Багратыён”. На працягу чэрвеня-ліпеня 1944 г. уся тэрыторыя БССР была вызвалена ад захопнікаў.

Вызваленая Беларусь была разрабавана і зруйнавана, велізарныя страты панесла не толькі гаспадарка рэспублікі, але і насельніцтва, прыроднае асяроддзе. Людскія страты згодна з афіцыйнымі дадзенымі, склалі 2 млн.220 тыс. грамадзян. 209 з 270 гарадоў і 9.200 вёсак было спалена і разбурана. У вялікіх гарадах - Мінску, Віцебску, Оршы, Гомелі, Полацку разбурэнні жыллёвага фонду складалі 70-90%. Трэцяя частка насельніцтва засталася без прытулку. Па агульным узроўні развіцця Беларусь вярнулася да 1928 г.

Было разбурана, у тым ліку савецкімі спецатрадамі пры адступленні ў 1941 годзе каля 10 тыс. прадпрыемстваў прамысловасці і транспарту (85% даваеннай колькасці). Цалкам разбураны электрастанцыі рэспублікі. Чыгуначны транспарт быў разбураны партызанамі пад час “рэйкавай вайны" і адступаючай нямецкай арміяй. Водны і аўтамабільны транспарт былі знішчаны ці вывезены ў Германію. Сельская гаспадарка так сама значна пацярпела. У параўнанні з 1940 г. на 40% скараціліся пасяўныя плошчы, на палову пагалоўе буйной рагатай жывёлы, на 61% коней, на 89% свіней.

Першапачатковыя мэты аднаўлення гаспадаркі БССР прадугледжвалі наладжванне работы транспарту - для сваечасовых паставак тавараў і ўзбраенняў для арміі, наладжванне работы мясцовай прамысловасці і сельскай гаспадаркі для забеспячэння патрэб наступаючай арміі.

У першую чаргу аднаўлялася цяжкая прамысловасць і транспарт, якія задавальнялі патрэбы арміі. У маі-жніўні 1944 г. уступілі ў дзеянне гомельскія прадпрыемствы, у Мінску да жніўня 1944 г. далі прадукцыю 13 фабрык і заводаў. Асобны этап адраджэння народнай гаспадаркі пачаўся пасля поўнага вызвалення і закрануў усю тэрыторыю БССР. У Мінску пабудавалі завод імя Варашылава (рамантаваў танкі), авіяцыйны завод (рамантаваў і збіраў самалёты), аўтазборачны завод. Да мая 1945 г. па БССР было ўведзена ў строй 8.000 прадпрыемстваў і 4.000 арцеляў і майстэрань. Аб'ём іх прадукцыі складаў 20,4% даваеннага ўзроўню. Нехапала сродкаў вытворчасці і кваліфікаванай рабочай сілы. Асабліва хутка аднаўляўся чыгуначны транспарт. Асноўныя лініі былі адноўлены за некалькі дзён.

Энергетычная гаспадарка рэспублікі ў 1945 г. была адноўлена на 50% ад даваеннага ўзроўню. Працаёмкія работы былі механізаваны, павысілася прадукцыйнасць працы. Наладжвалася работа сродкаў сувязі, гідратэхнічных збудаванняў. Пачалася падрыхтоўка будаўніцтва ў Мінску аўтамабільнага, трактарнага, веласіпеднага заводаў, у Гродзенскай вобласці - першага ў Беларусі цукровага завода і інш.

Аднаўленню гаспадаркі значна паспрыяла дапамога ад цэнтра. У 1943 г. саюзны ўрад выдзеліў БССР 37 млн. руб., у 1944 г. - 400,8 млн. руб., у 1945 - 1.200 млн. руб. У 1944 г. - першай палове 1945 г. у рэспубліку было вернута і атрымана новых 37 металаапрацоўчых прадпрыемстваў (7 тыс. станкоў), некалькі турбагенератараў, энергапаяздоў і іншае абсталяванне.

Аднаўляўся жыллёвы фонд. Для гэтых работ прыцягваліся грамадзяне. У Мінску кожны жыхар адпрацаваў на аднаўленні горада 30 гадзін у месяц.

Сельская гаспадарка аднаўлялася больш марудна, чым прамысловасць. Адраджаліся калгасы, дапамога мела невялікія аб'емы, была слабая механізацыя вытворчасці, нехапала працоўных рук. Да вясны 1945 г.95% даваенных калгасаў і саўгасаў былі адноўлены, працавала 300 МТС. Памеры пасяўных плошчаў вясной 1945 г. складалі 73,8% ад даваенных. У вытворчасці ўдзельнічала палова даваеннай колькасці калгаснікаў, у асноўным жанчыны, налічвалася толькі трэць трактароў ад 1941 г. Як вынік, у 1945 г. валавы збор збожжа склаў менш паловы ад даваеннага.

Свае асаблівасці мела аграрная палітыка ў заходніх абласцях БССР. Яна пачалася з упарадкавання землекарыстання. Уводзілася норма зямлі на адзін сялянскі двор - 10-15 га. З адрэзкаў ад вялікіх і сярэдніх гаспадарак надзяляліся зямлёй малазямельныя і беззямельныя сяляне, у выніку чаго былі падарваны высокатаварныя сялянскія гаспадаркі. Там жа аднаўляліся і ствараліся калгасы, пераважна эканамічнымі метадамі. Але на 1945 г. “сацыялістычны сектар” у Заходняй Беларусі складаў толькі 0,43% ад колькасці ўсіх сялянскіх гаспадарак. Заходнебеларуская вёска пакуль яшчэ складалася з сялян-аднаасобнікаў.

У першыя гады пасля вызвалення толькі пачалося пераадоленне цяжкасцей і нястач акупацыі.

7.1 Аднаўленне і далейшае развіццё прамысловасці і транспарту ў 1945-50-м гадах

Перад разбуранай эканомікай Беларусі ў першыя паслеваенныя гады стаяла задача цалкам аднавіць народнагаспадарчы патэнцыял і эканамічныя сувязі, забяспечыць далейшае развіццё народнай гаспадаркі, правесці канверсію эканомікі, знайсці рэсурсы для паляпшэння ўмоў жыцця людзей.

Пад канец вайны беларускія прадпрыемствы былі вызвалены ад вытворчасці прадукцыі для патрэб фронту, іх перавялі на выпуск тавараў народнага спажывання (пастанова Дзяржаўнага Камітэта Абароны СССР ад 26 мая 1945 г. “Аб мерапрыемствах па перабудове прамысловасці ў сувязі са скарачэннем вытворчасці ўзбраенняў”). Праходзіла пераразмеркаванне рабочай сілы, сыравіны, матэрыялаў і грашовых сродкаў, змяняліся прапорцыі паміж галінамі вытворчасці, аднаўляліся элементы цывільнага кіраўніцтва гаспадаркай - трэсты, глаўкі, наркаматы. Аднаўленне гаспадаркі ішло з дапамогай ад цэнтра і часткова за кошт рэпарацый з Германіі.

Пад час аднаўлення акрэсліліся асаблівасці, якія паўплывалі на далейшае развіццё гаспадаркі БССР. У прамысловасці больш хуткімі тэмпамі адраджалася машынабудаванне. Марудна адраджалася лёгкая прамысловасць. Асаблівая ўвага надавалася аднаўленню энергетыкі. Торфаздабыча была вызначана як аснова паліўнай базы Беларусі. На пачатак 1946 г. дзейнічала 270 торфапрадпрыемстваў, аб'ём іх вытворчасці дасягнуў даваеннага ўзроўню.

Аднаўляўся транспарт, сувязь. На пачатак 1946 г. эксплуатацыйная даўжыня чыгунак складала 5 тыс. км, (87% ад даваеннага). Аднаўляўся аўтамабільны, водны транспарт. Жыллёвае будаўніцтва адбывалася згодна з генеральнымі планамі аднаўлення і рэканструкцыі.

З наладжваннем мірнага жыцця была адноўлена трыдыцыя пяцігадовага планавання развіцця гаспадаркі. У 1946 годзе пачалася чацьвёртая пяцігодка, якая цягнулася да 1950 г. Яе мэтамі было аднаўленне народнай гаспадаркі ў межах даваеннага ўзроўню і перавышэнне даваеннага ўзроўню вытворчасці на 16%. Прадугледжвалася паскорана развіваць машынабудаванне, стварыць новыя галіны прамысловасці - трактара - і аўтамабілебудаванне, выпуск лакаматываў, гідратурбін, матацыклаў, веласіпедаў, швейных машын; аднавіць і развіваць энергетычную гаспадарку, пашырыць паліўную базу рэспублікі. Дзеля выраўнівання эканамічнага патэнцыялу краіны трэбы было павялічыць долю заходніх рэгіёнаў па выпуску валавай прадукцыі ўсёй рэспублікі з 9,1% у 1940 г. да 22,6% у 1950 г.

Для выканання гэтых задач былі пашыраны правы рэспубліканскіх і мясцовых органаў кіравання гаспадарчай дзейнасцю, у лёгкай прамысловасці ўводзіліся элементы ўнутрызаводскага гаспадарчага разліку. Рэспубліка атрымлівала дапамогу ад цэнтра кваліфікаванымі рабочымі, інжынерамі і служачымі; бюджэтнымі датацыямі, тэхнікай і абсталяваннем, сыравінай. Прыходзіла дапамога і па лініі ААН. У 1945-1947 гг. Беларусь атрымала 142 тыс. т грузаў на суму 61 млн. дол. Гэта прадукты харчавання, адзенне, абутак, лекі, абсталяванне для прамысловасці.

Хуткімі тэмпамі аднаўляліся і будаваліся новыя прадпрыемствы. У 1947 г. у рэспубліцы ўступілі ў строй 90 буйных прамысловых прадпрыемстваў (Мінскі інструментальны завод імя Чкалава, Бабруйскі дрэваапрацоўчы камбінат, Магілёўскі металакамбінат, аўтамабільны і веласіпедны заводы ў Мінску, завод "Рухавік рэвалюцыі" ў Гомелі). У 1948 г. валавая прадукцыя прамысловасці заходніх абласцей ў 1,5 раза перавысіла даваенны ўзровень. Аднаўлялася паліўна-энергетычная гаспадарка. Агульная магутнасць электрастанцый рэспублікі на 1949 г. дасягнула 116,3% ад даваеннага ўзроўню.

Лёгкая, харчовая прамысловасць працягвалі атрымліваць дапамогу па рэшткаваму прынцыпу. У 1950 г. (у параўнанні з 1940 г.) выпушчана баваўняных тканін 17,7%, панчошна-шкарпэткавых вырабаў - 33%, бялізнавага трыкатажу - 31,6%, макаронных вырабаў - 73%, хлебабулачных - 57,3%, прадукцыі мясаапрацоўчай прамысловасці - 65%.

У выніку правядзення пяцігодкі змянілася структура прамысловай вытворчасці. Знізілася ўдзельная вага лёгкай, харчовай, дрэваапрацоўчай вытворчасці, вырасла доля электраэнергетыкі, машынабудавання і металаапрацоўкі. Узніклі дыспрапорцыі ў структуры народнай гаспадаркі. Адначасова тэхнічнае і тэхналагічнае аснашчэнне прадпрыемстваў было на высокім узроўні, што стварала падставу для хуткіх тэмпаў развіцця.

Камандна-адміністрацыйныя метады кіравання гаспадаркай дазволілі вырашыць складаныя праблемы пасляваеннага адраджэння прамысловасці. Але бліжэй да канца чацьвёртай пяцігодкі яны ўжо сталі тормазам далейшага развіцця эканомікі Беларусі.

8. Адраджэнне сельскай гаспадаркі. Прымусовая калектывізацыя ў заходніх абласцях

Сельская гаспадарка Беларусі ў пасляваенныя годы знаходзілася ў незвычайна цяжкім становішчы. Амаль цалкам была знішчана матэрыяльная база калектыўных гаспадарак і МТС. Была разрабавана асабістая гаспадарка сялян-калгаснікаў і аднаасобнікаў. У Германію вывезена 2,8 млн. галоў буйной і 5,7 млн. галоў дробнай жывёлы.

Пасля вызвалення Беларусі на ўсходзе і ў цэнтры была адноўлена калгасная сістэма. Меў месца недахоп рабочай сілы. А засуха 1946 г. і неабходнасць аказваць харчовую дапамогу іншым рэгіёнам СССР паставіла беларусаў на мяжу голада.

Згодна з пяцігадовым планам на чацьвёртую пяцігодку (1946-1950 гг.) сельскай гаспадарке БССР трэба было цалкам аднавіць даваенныя пасяўныя плошчы і пагалоўе жывёлы і забяспечыць далейшае развіццё земляробства і жывёлагадоўлі каб пераўзысці даваенны ўзровень сельскагаспадарчай вытворчасці.

У верасні 1946 г. Савет Міністраў СССР і ЦК ВКП (б) прынялі пастанову “Аб мерах па ліквідацыі парушэнняў Статута сельскагаспадарчай арцелі ў калгасах”. Згодна з ёй калгасам Беларусі было вернута 100 тыс. га зямлі, а так сама жывёла, якая знаходзілася ў карыстанні асобных людзей і ўстаноў, адначасова скарачаліся штаты адміністрацыі.

Аднак у калгаснікаў адсутнічала матэрыяльнае заахвочванне да працы. Працадні пераўтварыліся ў форму кантроля працоўнай павіннасці на карысць дзяржавы. Калгаснікі не атрымалі за работу грошай, толькі 41% калгаснікаў на працадзень выдалі па 200 г збожжа. Умацаванне працоўнай дысцыпліны праводзілі каманднымі метадамі. У чэрвені 1948 г. ВС СССР выдаў указ "Аб высяленні ў аддаленыя раёны асоб, якія злосна ўхіляюцца ад працоўнай дзейнасці ў сельскай гаспадарцы і вядуць антыграмадскі паразітычны лад жыцця". Сродкі дзяржава выдзяляла толькі на развіццё вытворчых магутнасцей, для матэрыяльнага стымулявання працы сялян мер не прымалася.

У 1948 г. урад СССР прыняў пастанову "Аб мерах дапамогі сельскай гаспадарцы Беларускай ССР у 1949 годзе". Згодна з ёй БССР было выдзелена 3 тыс. трактараў, 2 тыс. плугоў да іх, 1,1 тыс. сеялак, 600 складаных малатарняў і інш. У 1949 г. прыняты трохгадовы план развіцця грамадскай жывёлагадоўлі. Рост пагалоўя ў гаспадарках Беларусі ажыццяўляўся ў выніку закупак беларускімі калгасамі ў рэгіёнах СССР маладняка жывёлы, а потым яе дарошчвання на месцы, і ў 1950 г. пагалоўе жывёлы склала 1/3 ад 1940 г.

8.1 Масавая калектывізацыя ў Заходняй Беларусі

На пачатак 1947 г. там было адноўлена і арганізавана 133 калгасы (0,56% сялянскіх гаспадарак). У лютым 1949 г. на XIX з'ездзе КП (б) Б было запатрабавана хутчэй завяршыць калектывізацыю ў заходніх абласцях. У студзені 1950 г. пры МТС былі створаны палітычныя аддзелы, а да канца 1950 г. было арганізавана 6.054 калгасаў, якія кантралявалі 85% пасяўной плошчы. Адначасова былі ліквідаваны кулацкія гаспадаркі, сселены хутары, узмоцнены эканамічны націск на аднаасобнікаў. У 1952 г. у Казахстан, Сібір выслана 8.953 “кулацкіх сямей”. У 1950 г. адбылося ўзбуйненне калгасаў, іх стала 3.852. Паралельна праводзілася ссяленне вёсак у буйныя калгасныя пасёлкі.

У выніку выканання пяцігадовага плана пасяўныя плошчы павялічыліся на 28%, але гэта толькі 94,3% ад 1940 г. Пагалоўе буйной рагатай жывёлы дасягнула ўзровень 96,5%, коней - 62%, свіней - 64,4%, авечак - 55% ад 1940 г. У 3 разы павялічыліся плошчы пад тэхнічнымі культурамі. Умацавалася матэрыяльна-тэхнічная база - было атрымана 8.612 трактароў, 1.555 камбайнаў. Дзейнічала 381 МТС. Але слабай заставалася матэрыяльная зацікаўленасць калгаснікаў у выніках сваёй працы, а метад кіравання гаспадаркай на вёсцы - прымус - з'яўляўся галоўнай прычынай упадку аграрнай вытворчасці. Планы на развіццё сельскай гаспадаркі на Беларусі выкананы не былі.

8.2 Матэрыяльнае становішча насельніцтва. Гандаль і грашовае абарачэнне

Пяцігадовы план на 1946-1950 гг. у сацыяльнай сферы прадугледжваў разгортванне тавараабароту; павышэнне дзяржаўных выдаткаў на жыллёвае і культурна-бытавое абслугоўванне насельніцтва; павелічэнні заработнай платы; перавышэнне даваеннага ўзроўню дабрабыту грамадзян.


Подобные документы

  • Акупацыйны рэжым нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Карэліцкага раёна, неабходнасць партызанскага руху. Арганізацыя работы падпольных камсамольска-маладзёжных груп, дыверсіі на камунікацыях і лініях сувязі, палітычная работа сярод насельніцтва.

    творческая работа [52,3 K], добавлен 23.11.2010

  • Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны. Развіцце партызанскага руху супраць германскіх захопнікаў. Удзел партызан у вызваленні беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Роля камуністычнай партыі у арганізацыі партызанскіх атрадаў і дзейнасці падполля.

    контрольная работа [35,0 K], добавлен 12.09.2015

  • Абвастрэнне сітуацыі ў Інфлянтах і пачатак Інфлянцкай вайны. Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі. Першы і другі перыяд вайны. Перамір'е як паражэнне Івана IV. Вынікам Лівонскай вайны на Беларусі было далейшае ўмацаванне пазіцый польскіх феадалаў.

    контрольная работа [69,4 K], добавлен 16.02.2009

  • Нямецкі акупацыйны рэжым на заваяванай тэрыторыі Беларусі. Барацьба жыхароў Маладзечна супраць нямецка-фашысцкай акупацыі. Партызанскія і падпольныя групы на Маладзечаншчыне. Вызваленне горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў ваярамі 3 Беларускага фронту.

    реферат [28,2 K], добавлен 27.11.2013

  • Героі Вялікай Айчыннай вайны. Патрызаны, падпольшчыкі і працоўны люд Беларусі. Уклад культурных дзеячаў Беларусі ў перамогу. Еўрапейскі рух супраціўлення. Людскія, матэрыяльныя і культурныя страты Беларусі ў час Айчыннай вайны. Шмат працоўных Беларусі.

    реферат [42,9 K], добавлен 25.04.2012

  • Нацыянальна-вызвалейчы, сялянскі і рабочы рух у Заходняй Беларусі. Гаспадарка Заходняй Беларусі ў 1921–1939 гадах. Стан сельскай гаспадаркі Заходняй Беларусі, узровень матэрыяльнага дабрабыту насельніцтва. Культура Заходняй Беларусі ў 20–30-я гады.

    реферат [25,0 K], добавлен 25.01.2011

  • Канфесійнае жыцце ў Заходняй Беларусі у перыяд 1921-1939 гг. Прычыны і перадумовы ўзнікнення і развіцця уніяцкай парафіі на тэрыторыі Беларусі. Руплівая праца В. Аношкі і яго ўплыў на беларускую рэлігійную жыццё. Заснавання ўсходняй семінарыі ў г. Дубна.

    реферат [30,6 K], добавлен 27.08.2012

  • Сітуацыя напярэдадні вайны 1812 г. Поспехі Напалеона ў пачатку рускай кампаніі, хроніка падзей вайны в Беларусі. Стаўленне насельніцтва Беларусі да захопнікам. Рабаўніцкія стаўленне акупантаў да мясцовага насельніцтва. Развіццё партызанскага руху.

    реферат [25,3 K], добавлен 19.12.2010

  • Найстаражытнейшае насельніцтва на тэрыторыі Беларусі. Пачатак рассялення славян на тэрыторыі Беларусі і славянізацыя балтаў. Усходнеславянская супольнасць. Кіеўская Русь ІХ- Х ст. Полацкае, Тураўскае княствы ў ІХ-ХІІІ ст. і іх узаемаадносіны з Кіевам.

    реферат [33,9 K], добавлен 17.12.2010

  • Дакументы, абагульняючыя вопыт Вялікай Айчыннай вайны. Спецыфіка гістарыяграфія кожнага з яе ўдзельнікаў, выяўленая пры тлумачэнні найважных праблем вайны з пункту гледжання сённяшніх інтарэсаў сваёй краіны. Перыядызацыя гiсторыii Другой сусветнай вайны.

    реферат [24,9 K], добавлен 21.05.2015

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.