Уніяцкая царква ў Заходняй Беларусі (1921-1939 гг.)
Канфесійнае жыцце ў Заходняй Беларусі у перыяд 1921-1939 гг. Прычыны і перадумовы ўзнікнення і развіцця уніяцкай парафіі на тэрыторыі Беларусі. Руплівая праца В. Аношкі і яго ўплыў на беларускую рэлігійную жыццё. Заснавання ўсходняй семінарыі ў г. Дубна.
Рубрика | История и исторические личности |
Вид | реферат |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 27.08.2012 |
Размер файла | 30,6 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Рэферат
УНІЯЦКАЯ ЦАРКВА Ў ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ (1921-1939 гг.)
Наваполацк - 2012
У выніку польска - савецкай вайны 1919-1920гг. Беларусь была падзелена на дзве часткі: усходнюю і заходнюю. Паводле Рыжскага мірнага дагавору ад 20 сакавіка 1921г. да Польшчы адышлі Гродзенская губерня, Навагрудскі, Пінскі, частка Мінскага, Слуцкага і Мазырскага ўездаў Мінскай губерні, Вілейскі, Дзісненскі, Лідскі ўезды Віленскай губерні. Агульная плошча адышоўшай тэрыторыі склала 107тыс. км2 з насельніцтвам 3,5млн. чалавек, сярод іх 2,5 млн. беларусаў. Яны шчыльна заселялі Навагрудскі, Гродзенскі, Беластоцкі, Слонімскі, Пінскі, Баранавіцкі, часткова Вілейскі (разам з літоўцамі), Брэсцкі і Кобрынскі (з украінцамі) паветы. Тут беларускае насельніцтва складала пераважную большасць[15,199].
Канфесійнае жыцце ў Заходняй Беларусі праходзіла ў крыху лепшых умовах, чым у БССР, дзе адкрыта руйнаваліся царкоўныя святыні. У 20-я гг. у Заходняй Беларусі пачаўся працэс адраджэння і уніяцкай царквы.
У пачатку 20-х гг. да каталіцкіх адміністратараў дыяцэзій пачало звяртацца насельніцтва з просьбамі аб заснаванні для іх уніяцкіх парафій[1,8]. Першыя парафіі пачалі стварацца, але высветлілася, што існуе некалькі варыянтаў гэтага працэсу.
Першы быў звязаны з імем і дзейнасцю мітрапаліта А.Шаптыцкага (утварэнне Луцкай епархіі і назначэнне на пасаду епіскапа І.Боцяна), а таксама з яго юрысдыкцыяй - гэта значыць кананічным падпарадкаваннем новапаўстаўшых парафій галіцкаму мітрапаліту. Гэта быў натуральны шлях, але для польскіх улад непажаданы. Галіцыя давала небяспечны прыклад нацыянальнай свядомасці, і гэтага нельга было дапусціць у Беларусі. Епіскапу Боцяну недазволілі нават паказвацца ў Луцку, а калі ў 1921г. ен памер, Луцкая епархія была ўвогуле скасавана. Улада ж мітрапаліта Шаптыцкага паводле ўмоў канкардата была абмежавана толькі Галіцыяй. Такім чынам, варыянт неауніі з чыста беларускім зместам пад юрысдыкцыяй кіева-галіцкага мітрапаліта стаў немагчымым.
Другі варыянт быў звязаны з імем віленскага біскупа Юрыя Матулевіча[1,9;20,74]. Трэба заўважыць, што гэта была іншая канцэпцыя уніяцкай працы, якая выкарыстоўвала вопыт галіцкай грэка - каталіцкай царквы і улічвала сацыяльную спецыфіку беларускага асяроддзя. Першыя крокі неауніі на Віленшчыне, Навагрудчыне і на Палессі рабіліся ў межах гэтай канцэпцыі. Ю.Матулевіч дабіўся дазволу апостальскага пасаду на заснаванне ў Друі беларускага манастыра айцоў марыянаў, а 23 красавіка 1924г., з дапамогай а. А.Цікоты заснаваў у Вільні беларускую Кангрэгацыю сясцер Эўхарыстак усходняга абраду для працы сярод праваслаўнай моладзі. Урэшце, 26 верасня 1924г. ен дазволіў айцам іезуітам заснаваць у Альберціне пад Слонімам усходнюю міссію з навіцыятам, а некалькі месяцаў пазней вярнуў айцам базылянам касцел у Гараканах на Палессі[20,74]. Акрамя гэтага, Ю.Матулевіч далучыў да уніяцкай працы праваслаўныя духавенствы. Сіптатыя Ю. Матулевіча да беларусізацыі душапастырскай працы выклікала злосныя нападкі польскіх шавіністычных колаў. У лютым 1924г. міністэрства веравызнанняў і публічнай асветы запатрабавала: "Спыніць дэпаланізацыю, якую на Віленшчыне і Навагрудчыне праводзіць біскуп Матулевіч"[1,9]. Такім чынам, канцэпцыя Матулевіча - беларусізацыя ўсходнягя абраду - была адхілена, а сам ен увесну 1925г. быў зняты з пасады. Гэта азначала, што і другі варыянт магчымага развіцця неауніі быў адхілены.
Неаунія на беларускіх землях Польшчы стала развівацца па трэцім варыянце. Аўтарам яго быў вядомы франузкі езуіт а. Мішэль д'Эрбіньі. Яго план быў прыняты польскімі уладамі, бо не пагражаў узнікненнем шырокага нацыянальнага руху, і не спрыяў паўставанню вялікай беларускай уніяцкай царквы. Неаунія на польскіх крэсах, паводле д'Эрбіньі, была толькі плацдармам для пазнейшага пераносу працы ў Расію. Для яе быў заснаваны спецыяльны візантыйска - славянскі абрад, які з'яўляўся звычайнай копіяй расійскага сінадальнага абраду. Пачыналася ўсе ў адпаведнасі з выкладзенай вышэй канцэпцыяй. Але ўжо пад канец 20-х гг. практыка і рэчаіснасць разышліся. Як сведчуць архіўныя дакуменеты Віленскай ваяводнай управы, у канцы 20-х гг. ва унійным руху ў Беларусі пачынае ўжывацца беларуская мова, і робіцца гэта пад націскам беларускіх святароў з асяроддзя альбертынскіх езуітаў і біскупа Лазінскага[1,10]. Справа скончылася тым, што на пачатку 30-х гадоў д'Эрбіньі адхілілі ад кіравання усходнім абрадам, а ў 1937г. Ватыкан выдаў спецыяльную інструкцыю, якая абавязала грэка - каталіцкі клір выкарыстоўваць у душапастырскай працы родную мову мясцовага насельніцтва.
Адной з першых уніяцкая парафія ўзнікла ў в. Гола Слонімскага павета, якая стала цэнтрам беларуснасці ў краі[16,13]. Яе арганізатарам быў айцец Вацлаў Аношка. Пра яго, шчырага беларускага патрыета і ўніяцкага святара, мы ведаем не шмат. Дакладна вядома, што В.Аношка нарадзіўся ў 1899г., па некаторых звестках, у ваколіцах Магілева. Беларус. Скончыў Пінскую духоўную рыма - каталіцкую семінарыю. Святарскае свячэнне атрымаў у лацінскім абрадзе ў 1924г., але ўжо ў 1926г. яму было дазволена служыць у славяна - візантыйскім абрадзе. У тым жа 1926г. В.Аношка быў прызначаны парахам уніяцай парафіі ў Альпені[12,4]. Пад яго кіраўціцтвам была пабудована капліца, дзе пропаведзі гучалі на беларускай мове. Таксама быў пабудованы і клуб, дзе збіралася моладзь. Тут ставіліся п'есы беларускіх пясьменнікаў, працаваў духавы аркестр (В.Аношка прыдбаў 16 духавых інструментаў). У школе заняткі па вывучэнню Закона Божага таксама праводзіліся на беларускай мове. Па рэкамендацыі В.Аношкі больш 10 вучняў паступілі на вучобу ў духоўныя семінарыі. Святар аказваў паслугі бясплатна. Яго маральны воблік, прыхільнасць да беларускай мовы выклікалі павагу з боку мясцовых жыхароў розных веравызнанняў. Напрыклад, на арганізаваным Свяце Успення Божай Маці 28 жніўня 1932г. у Альпені сабраліся не толькі уніяты, але і праваслаўныя, іўдзеі, каталікі.
Беларускаму святару В.Аношке прысвяціў сваю кнігу "Унія на Палесі: Варшаваная діскусія уніята, праваслаўнага манаха і рымска -каталіцкага ксянза." ксендз Язэп Германовіч, вядомы пад псеўданімам Вінцук Адважны. У кнізе есць наступныя радкі :
На Палесьсі сьвятым, у куточкі глухім
Дзе балоты, лугі, лясы, пушчы,
Ля Давідгарадка ляжыць веска така,
Людзі там у грамадзе, у адной гушчы.
Над Гарынем ракой, там у весцы ў той,
Што Альпенем адвеку завецца,
Важны справы пайшлі ў нашай роднай зямлі
Яшчэ важнейшы, чым можа здаецца.
***
Узяў свяшчэньнік размах усяму пеклу на страх,
Едзе скоранька, сьпешна, ахвоча,
А на простым вазе важны пляны вязе
Бо людзям прыхіліць неба хоча
Быў ен кожнаму рад, бо ен родны наш брат;
Кроў з крыві, косць з касьцей наша родна.
Так прышоўся да нас - брат да брата якраз -
І стварылась сямейка народна[22,2].
Руплівая праца В. Аношкі на ніве беларусізацыі рэлігійнага жыцця выклікала незадавальненне з боку мясцовых уладаў і праваслаўных святароў. Адзін з апошніх у дакладной запісцы паведамляў, што "гутаркі подлага падбухтаршчыка - уніята дэмаралізуюць народ і вельмі падрываюць давер да нас"[5,95]. У выніку, у 1935г. В.Аношка быў пераведзены ў Дэлятычы на Навагрудчыне. Але, традыцыі, закладзенныя В.Аношкай, былі прадоўжаны П.Татарыновічам, які з 1932г. да пачатку другой сусветнай вайны праводзіў набажэнствы на Століншчыне: у Альпені, Гарадні, Мерлінскіх хутарах[15,208].
Важную ролю ў адраджэнні уніяцкага жыцця адыграла адкрыцце 10 жніўня 1923г. кляштара айцоў Марыянаў у Друі. Ен быў першым у гісторыі беларускім каталіцкім кляштарам - беларускім не толькі ў геаграфічным сэнсе, але і па сваей ідэйнай накіраванасці. Першым адміністратарам быў назначаны ксендз А.Цікота. У сяр. 1923г. а. Цікота прыехаў у Друю і пераняў ад мясцовага параха а. Антона Зянкевіча, парафію, касцел і яго зямельную маемасць[20,53]. З гэтага часу Друйскі кляштар паступова развіваўся і павялічваўся: у 1924г. прыбылі сюды а. Язэп Германовіч і Казімір Смулька, у 1925г. - а. Язэп Дашута і ў 1926г. - а. Фабрыян Абрантовіч. Папаўняўся і павіцыят: ужо ў 1924г. ен налічваў 9 юнакоў - беларусаў, якія рыхтаваліся да душапастырскай дзейнасці[20,53].
Важнай сферай друйскіх марыянаў была адукацыя моладзі. Ужо ў 1923г. тут была заснавана гімназія, і хаця ў гімназіі навучанне адбывалася па-польску, але дзякуючы выхаваўчай працы яе настаўнікаў Ф.Абрантовіча, Я.Германовіча, Я.Дашуты яна выпусціла нямала беларускіх інтэлігентаў. Спрычыніліся друйскія марыяне і да арганізацыі ў Вільні беларускай друкарні імя Ф.Скарыны. Вырашальную ролю ў рэалізацыі гэтага праекта адыграў фінансавы ўклад Друйскага кляштара.
Дзейнасць друйскіх марыянаў была соллю ў вачах як улад, так і мясцовых польскіх шавіністаў. Але абвінаваціць іх у антыдзяржаўнай дзейнасці было па сутнасці немагчыма: сістэматычныя казанні на беларускай мове ў Друйскім касцеле і яго філіяльнай капліцы ў Малькоўшчыне ніяк не абмяжоўвалі польскамоўных набажэнстваў.
Цэнтрам уніяцкага руху становіцца Альберцінскі манастыр каля Слоніма. Яшчэ ў пачатку 20-х гг. граф Пуслоўскі ахвяраваў для грэка - каталіцкай царквы свае землі ў Альберціне, дзе быў пабудаваны вялікі комплекс, які складаўся з манастыра, семінарыі і царквы[23,4]. 26 верасня 1924г. 40 айцоў - езуітаў, прыняўшы усходні абрад, сталі яго гаспадарамі і заснавалі ўсходнюю місію з навіцыятам.
Пры манастыры была адчынена чытальня і бібліятэка, працаваў тэатральны гурток, актыўна дзейначылі рэлігійныя арганізацыі для дарослых, падлеткаў і дзяцей. Негледзячы на тое, што сярод езуітаў знаходзіліся прадстаўнікі розных нацыянальнасцяў - беларусы, рускія, украінцы, палякі, славакі, балгары, французы, румыны - набажэнствы праводзіліся на беларускай мове. У сувязі з гэтым айцы прыкладвалі намаганні да таго, каб добра яе вывучыць. Вось што пра гэта пісалася ў "Хрысціянскай думцы" (25.04.1929г.):
"Некаторыя (езуіты), што не зналі або зналі кепска нашу мову, прыняліся са шчырым парываннем за грунтоўнае яе пазнанне, каб лепей і цэлай душой аддацца таму народу, над якім працуюць..."[19,3]. Пра дух, які быў у гэтым асяродку духоўнасці сведчыць ксендз Ад. Станкевіч: "Ад першага погляду на прысутную тут моладзь можна пазнаць дух узаемнай міласці і пашаны чужых сябе народаў. Кожны цікавіцца ўзаемным пазнаннем звычаяў, традыцый і поглядаў дадзенага народу..." [19,3].
Вялікі уклад у дзейнасць манастыра ўнес А. Неманцэвіч, які 13 верасня 1929г. уступіў у езуітскі навіцыянт і прыняў усходні абрад. Да гэтага Неманцэвіч пасля заканчэння ў 1915г. каталіцкай духоўнай семінарыі працаваў у касцеле Пятра і Паўла ў Маскве. Калі да ўлады прыйшлі бальшавікі, малады свяшчэннаслужыцель трапіў пад нагляд оргагаў ДПУ. Маскву нездавальняў ксендз з такім шырокім кругазорам і ўзрастаючым аўтарытэтам. Таму ў працэсе абмену вязняў з Польшчай ен быў высялены ў Заходнюю Беларусь, дзе і уключыўся ва уніяцкі рух[15,209]. У 1931г. А. Неманцевіч прызначаецца парахам усходнекаталіцкай парафіі ў Альберціне і арганізуе адначасова выданне беларускага рэлігійнага часопісу "Да злучэння". Першы нумар часопіса выйшаў у студзені 1932г.[3,50]. У прадмове, якая была змешчана на першай старонцы А. Неманцэвіч пісаў: "Прыступаючы да выдання гэтае нашае часопісі мэту нашу заключаем у адно слова "Да Злучэння". Да злучэння мы клічам усіх беларусаў, сыноў - дачок адное нашае бацькаўшчыны, разбітых на часткі ў найбольш чуткім месцы свае душы, у сазнанні свае рэлігійнай прынадлежнасці... Наш беларускі народ у справах рэлігіі падзелен на дзве часткі: праз несвядомасць адны сябе залічаюць да польскай веры, а другія - да рускай... Хай жа беларус ведае, што няма ані польскай, ані рускай веры, хай не мяшае народнасці з рэлігіяй. Ці беларус праваслаўны, ці католік ен заўседы застаецца сынам Беларусі, ен заўседы Беларус."[8,1,2].
Часопіс змяшчаў ня толькі папулярныя асветніцкія артыкулы. Тут знаходзілася таксама месца і для добрай публіцістыкі. Гэтыя матэрыялы - яшчэ не даследаваная крыніца інфармацыі пра жыцце царквы ў даваеннай Польшчы. Шмат увагі ўдзеляў часопіс дзейнасці Апостальскай сталіцы, а праз гэта ўводзіў сваіх чытачоў у кантэкст жыцця ўсей каталіцкай царквы. Часопіс таксама выдаваўся па - расійску. Рускамоўная версія адрознівалася большай афіцыйнасцю. Тут часцей публікаваліся дакументы каталіцкай іепархіі, таксама папскія энцыклікі, было больш апалагетычных матэрыялаў, але меньш, чым у беларускай версіі жывой публіцыстыкі. На пачатку рэдакцыя часопісу мела нямала супрацоўнікаў, аднак у дальнейшым большую частку артыкулаў прыходзілася пісаць самому рэдактару. Толькі некаторыя артыкулы ен падпісываў сваім прозвішчам, часцей сустракаецца подпіс а. Антон, а найчасцей - псеўданім Злучэнец[3,50].
З 1932 да 1936гг. "Да злучэння" выходзіў у Вільні, друкаваўся ў друкарні Ф.Скарыны, закладзенай пры непасрэдным удзеле беларускіх святароў. На жаль, польскія дзяржаўныя ўлады зрабілі ўсе, каб прымусіць А.Неманцевіча пакінуць Альбертын. Часопіс закрылі па прычыне таго, што ен выдаваўся на беларускай мове. У 1938 (1939г.) часопіс выходзіць зноў пад назвай "Злучэнне", але цяпер ужо ў Варшаве, друкаваны беларускай лацінкай у езуіцкай друкарні. Але ў Варшаве выйшла ўсяго некалькі нумароў "Злучэння". У неспакойных прадваенных умовах часопіс спыніў свае існаванне[3,50].
За пярыяд з 1923 па 1927гг. у Заходняй Беларусі было ўтворана 14 парафій, а да 1932г. іх лік узрос да 36[5,94]. З 1930г. уніяты мелі свайго Апостальскага візітара тытулярнага біскупа М. Чарнецкага. У 1928г. была заснавана ўсходняя семінарыя ў г. Дубна[2,21]. 8 студзеня 1934г. семінарыя першы раз шырока адчыніла брамы, выпускаючы уніяцкіх святароў. Агульная колькасць вернікаў - уніятаў дасягнула 20000 чалавек. Гэта не ішло ў параўнанне з Заходняй Украінай, дзе пражывала пераважная частка грэка - каталікоў усей міжваеннай Польшчы. Аднак на заходнебеларускіх землях знаходзіліся буйныя місіянерскія цэнтры - у Альберціне, Вільні. У буйны цэнтр пераўтварыўся Пінск. Менавіта тут рэгулярна наладжываліся уніяцкія канферэнцыі. Асаблівае значэнне мела другая канферэнцыя, якая адбылася 1-3 верасня 1931г. у Пінску. "Асноўнае натуральнае права і сталая практыка, - адзачалася ў яе рашэннях - каб у богаслужэннях ва уніяцкіх святынях выкарыстоўвалася родная мова вернікаў"[5,94]. 30 жніўня - 1 верасня адбылася трэцця канферэнцыя свяшчэннікаў па справах уніі. На ей прысутнічалі два мітрапаліты, тры епіскапы, больш сотні свяшчэннікаў. На канферэнцыі была прачытана пяць рэфератаў навуковага характару і тры - практычнага. У адным з рэфератаў аўтар дамагаўся назначэння двух епархіяльных епіскапаў усходне - славянскага абраду: аднаго для украінцаў, а другога для беларусаў. Канферэнцыя вынесла некалькі рэзалюцый. Наібольш значныя з іх наступныя:
1. Сцвярджалася неабходнасць "хуткага залажэньня часопісі у польскай мове дзеля ўсьведамленьня грамадзянства аб мэтах і рэлікійнай істоце.
2. Прасіць епіскапаў аб назначэнні спецыяльнага унійнага дня ў годзе, "прысьвечанага усьведамленьню народу аб унійнай акцыі, малітве аб яе ўдачы..."[8,9,4].
З самага пачатку уніяцкі рух сутыкнуўся з супрацьдзеяннем розных царкоўных, палітычных, этнічных інстытутаў. Праваслаўная царква не збіралася ўступаць пазіцыі ў сваіх традыцыйных рэгіенах. Напрыклад, у Палескім ваяводстве ў 1931г. доля праваслаўных складала ў сярэднім 76,5%, а ў асобных паветах - Кобрынскім, Столінскім, Драгічынскім дасягала 81 - 85%[5,93]. Праваслаўны клір праяўляў адмоўныя адносіны да уніяцтва. Паводле загаду Палескай праваслаўнай кансісторыі ад 5 кастрычніка 1929г., святарам неабходна было неадкладна паведамляць пра вынікі уніяцкай прапаганды. За бяздзейнасць у гэтай справе прадугледжвалася строгае пакаранне[5,93]. У большасці сваей негатыўна адносіліся да уніі і праваслаўныя прыхажане. Гэта адзначаў нават часопіс "Да злучэння". У артыкуле "Унія ў вачах праваслаўнага" пісалася наступнае: "...агульнае уражанне, якое робіць унія на кожнага з праваслаўных гэта нейкі таемны страх, быцца перад чымсць сапраўды жудасным. Вычуваецца, што Унія гэта нешта варожае ад чаго далека ўцякаць трэба, гэта спакуса ад каторай адварачываць трэба розум і волю сваю." Прычыны такога стаўлення да уніяцтва адзначаліся наступныя:
-вясковыя людзі - цемныя, яны не разумеюць, што такое унія;
-рэлігійны фанатызм;
-"унія бліжэй падыходзіць да жыцця праваслаўнага, чым да лацінства і з натуры сваей з'яўляецца яму больш небяспечна"[8,3,5].
Не здавальняла праваслаўную царкву і прыхільнасць уніяцтва да ўкраінскай, беларускай моў. У гэтым пытанні яна знаходзіла падтрымку сярод шавіністычнай часткі рускай меньшасці. Расійскае народнае аб'яднанне праз часопісы "Русский голос" (Львоў), "Наше время" (Вільня) і інш. ажыццяўляла пастаянныя нападкі на уніятаў.
Неадназначным было стаўленне да распаўсюджвання уніяцтва з боку правячых колаў Польшчы. Асобныя кіраўнікі краіны бачылі ў гэтым пагрозу сепаратызму, аддзялення заходнеўкраінскіх і заходнебеларускіх земляў. З асяроддзя палякаў незадавальненне выказывалі памешчыкі, асаднікі, чыноўнікі, якія лічылі уніяцкую кампанію антыпольскай па сваему характару, перашкодай на шляху паланізацыі. Каб дакладна ўявіць да якой ступені польскія дзеячы былі варожа настроены да ўсходняга каталіцызму на Беларусі трэба пераглянуць тыя палітычныя творы, якія публікаваліся на гэтую тэму ў польскім нацыяналістычным асяроддзі. У адным з нумароў "Дзенніка Віленьскага" адзначалася, што "крэсы ўсходнія...гэта сфера нашай культурнай экспансіі і тут, якія б не былі намеры уніяцкага святара, яны павінны сустрэцца з нашым рашучым і рэзкім запярэчаннем"[5,93].
Увогуле сам сэнс уніі, як аб'яднання цэркваў зусім знікае з полю зроку, ужываецца толькі слова "унія", якому прыдаецца значэнне супраць польскай дэманстрацыі. Наібольш вострая атака шла з боку ўрадавых колаў. Граф Г.Любенскі, супрацоўнік міністра замежных спраў апублікаваў у 1932г. настолькі варожую да ўсходняга каталіцызму кнігу, што варшаўскі кардынал Я.Эм.Какоўскі паставіў яе на індэкс забароненых кніг[7,9]. Наогул, палеміка наконт уніяцтва ў польскім друку не сціхала на працягу ўсяго міжваеннага часу.
Спрыянне уніяцтву аказвала толькі каталіцкая царква. Так, Я.Э. архібіскуп Малькоўскі, апублікаваў пару артыкулаў, у якіх стараўся выказаць "бязглузднасць варожых выступленняў палякаў супраць усходняга каталіцызму"[7,10]. Некалькі разоў уздымаў свой голас у абарону уніяцтва біскуп Э.Я. Пшэздзецкі. У 1932г. ен выдаў спецыяльны пастарскі ліст аб унійнай працы, у якім з націскам паўтараў словы папы Пія ХІ: "Той не каталік, хто выступае супраць каталіцызму ўсходнега абраду" [7,10]. У падтрымку уніі выступаў і віленскі мітрапаліт Ялбшыкоўскі. У 1933г. ен выдаў пастарскі ліст, у якім акрамя афіцыяльных заяў каталіцкага іерарха гаварылася: "Будучы біскупам, я не перастаў быць палякам. І вось з усею свядомасцю адказнасці за кожнае слова адважваюся заявіць і как біскуп і как паляк, што вунійная праца не з'яўляецца шкоднаю ні для польскай дзяржавы, ні для святой Царквы"[7,10].
Тым не меньш, каталіцкая царква імкнулася выкарыстаць адраджэнне уніяцтва ў сваіх інтарэсах. Каталіцкія святары не былі зацікаўлены ў абуджэнні нацыянальнай свядомасці ўкраінцаў і беларусаў.
З сяр. 30-х гг. усе больш узмацняецца несупадзенне інтарэсаў польскіх уладаў і уніяцкай царквы ў нацыянальнам пытанні. З 1932г. на заходнебеларускіх землях паступова ліквідаваліся існуючыя уніяцкія парафіі, адкрыцце новых спынілася. У адрозненне ад свайго папярэдніка Зыгмунта Лазінскага. новы пінскі біскуп Казімір Букраба рабіў наступ на уніяцтва. У адказ на заявы вернікаў звычайна накіроўвалі ксяндзоў, якія імкнуліся неадкладна перавесці тых у каталіцтва. Выкладаць рэлігію дазвалялася толькі па - польску. На працягу 1934 - 1938гг. айцы студыты беспаспяхова дамагаліся ад польскіх улад у Століне, Брэсце дазволу на будаўніцтва уніяцкага храма ў весцы Колкі (Столінскі павет). Вось што аб гэтым паведамлялася ў віленскім Slowiе: "У весцы Колкі айцы студыты хацелі пабудаваць вуніяцкую царкву. Купілі дрэва. Звезлі матэрыял. Мінае ўжо чацверты год як дрэва гніе, матэрыял нішчыцца. Усякія захады ў Берасці, у Століне, нават у міністэрстве астаюцца попрасту без адказу. Бедныя айцы толькі скардзяцца..."[7,11]. Нягледзячы на запэўніванні ў падтрымцы, не вызначыўся прыхільнасцю да уніяцтва і віленскі біскуп Р.Ялбжыкоўскі. Менавіта з яго дазволу быў нанесены моцны ўдар па Друйскім кляштары, які пазбавіўся сваіх вядучых святароў. Першай ахвярай стаў а. Абрантовіч, які быў накіраваны ў Харбін для місійнай дзейнасці сярод расійскай эміграцыі. У 1932г. падобны лес спаткаў таксама і а. Германовіча, а ў 1933г. і а. Цікоту, які да 1939г. быў у Вільне, пасля чаго быў накіраваны ў той жа Харбін [20,55]. У такіх абставінах уніяцкая царква траціла свае пазіцыі. Паводле асобных крыніц, усяго ў Заходняй Беларусі ў 1935г. было каля 12,5 тыс. вернікаў - уніятаў[7,94]:
-У Віленскай архіепіскапіі - 4 прыходы, 7 свяшчэннікаў і прыблізна 3 тыс. прыхажан;
-У Пінскай епархіі - 12 свяшчэннікаў і 6 тыс. прыхажан;
-У Падляшшы - 9 свяшчэннікаў і каля 3200 прыхажан;
-У Альберціне - 50 місіянераў і 300 прыхажан [17,267].
Але, трэба адзначыць, што ў тым жа 1935г. часопіс "Да злучэння" пісаў наступнае: "Уніяцкая справа, хоць паволі, але штораз пашыраецца і паглыбляецца. Людзі больш цікавяцца Уніяй і выказваюць прыхільнасць да яе. Унійныя дзеячы пачынаюць здабываць сімпатыю і сярод польскіх кругоў, нават інтэлігенцыі, дагэтуль досыць далека, стаяўшае ад Уніі"[10,6-7,12].
5-6 верасня 1935г. у Пінску адбылася 5-я Унійная канферэнцыя. Яна прайшла вельмі ўрачыста, нягледзячы на тое, што ўдзельнікаў было толькі 70[10,10,4]. На канферэнцыі была прачытана 6 рэфератаў, прысвечаных праблемам уніяцтва. Удзельнікамі канфэренцыі было прынята рашэнне аб увядзенні адной унійнай нядзелі ў годзе "у якую выяснялася б праца унійная ды збіраліся б ахвяры на пашырэнне гэтай святой справы"[10,10,4]. Таксама было вырашана склікаць наступную канферэнцыю праз 2 гады і агранічыць лічбу выступоўцаў. Адбылася ці не 6-я Унійная канферэнцыя дакладна невядома.
З боку польскіх улад узмацняўся ўціск на уніяцкі рух. Выступленні польскай адміністрацыі супраць усходняга каталіцызму пачалі прымаць усе больш і больш вострыя формы. У 1936г. загадам улад у в. Угрынічы (Пінская дыяцэзія) было зачынена парафіяльная ўсходнекаталіцкая царква. Айцы - капуцыны з Любашава, якія яе абслугоўвалі, вырашылі адкрыць капліцу ў прыватным доме. Але як толькі гаспадар згаджаўся, на яго тут жа накладваліся розныя спагнанні. Тады вернікі вымушаны былі купіць дом і наладзіць капліцу там. Але і гэта не супыніла ўлады. У ліпені 1939г. яны пайшлі на крайнюю меру - апячаталі дом. Гэта быў настолькі абуральны факт, што пра яго не маглі маўчаць нават некаторыя польскія каталіцкія часопісы. Яны адзначалі, што ва "Угрынічах Хрыстос апынуўся ў арышце"[15,211].
У 1938 і 1939гг. выступленні польскай адміністрацыі супраць уніяцтва прымаюць амаль неверагодныя формы. Выкладаць рэлігію іншай мовай акрамя польскай была забаронена. Калі беларускія ўсходнекаталіцкія святары гэтаму загаду не падпарадкаваліся, то ім забаранялася навучаць у школах. Некаторыя святары стараліся збіраць дзяцей для навукі рэлігіі ў цэрквах ці капліцах, але даведаўшысь пра гэта дырэктары школ у назначаны дзень пакідалі частку дзяцей ў школах, а іншых пробавала адстрашыць паліцыя з'яўляючыся на дарозе ў баявой гатоўнасці. Такі выпадак адбыўся ў 1938г. у мястэчку Гародна на Палессі[7,11]. Пачалася акцыя разбурэння старых уніяцкіх святыняў на беларускіх і украінскіх землях. За кароткі час было знішчана каля 140 святыняў[7,11]. Пастырскі ліст з пратэстам львоўскага мітрапаліта А.Шаптыцкага польскія ўлады канфіскавалі.
Уніяцкія святары падвяргаліся ўціску ў сувязі з правядзеннем акцыі чысткі прыгранічнай паласы, якая ў чэрвені 1938г. пашыралася да 150 км. У тым жа месяцы прымусова былі выселены 4 айцы марыяне з друйскага кляштара. Хутка жыцце кляштара было спынена. 15 мая 1939 з Стоўбцаў быў выселены айцец Леў Гарошка.
У выніку такой палітыкі, у 1938г. засталося толькі 17 ўсходнекаталіцкіх парафій. З гэтай колькасці 6 парафій былі створаны манастырамі, а адна была філіялам суседняга рыма - каталіцкага касцелу[21,76]. Што датычыцца вернікаў, то ў Пінскай дыяцэзіі на канец 1938г. налічвалася 5890 чалавек (на 32 % меньш, чым у 1927г.). Яшчэ горшым было становішча ў Віленскай дыяцэзіі. Паводле касцельных звестак, у чатырох парафіях Віленскай дыяцэзіі ў 1938г. было не больш як 3300 вернікаў усходняга абраду (без парафіяў у Зэльвянах і Свіслачы, для якіх статыстычныя даныя не падаваліся)[21,76]. У Беластоку, як гэта паказваюць даныя ваяводскай управы, існавала 3 парафіі. Вернікаў у Курашэўскай і Каснянскай парафіях было разам 380 чалавек, а парафіі у Фастах - 668 чалавек[18,ф.4,воп.21,спр.1784,а.23].
Такім чынам, напярэдадні другой сусветнай вайны ў Заходняй Беларусі налічвалася каля 10000 уніятаў. Уніяцтва не змагло стаць моцным канкурэнтам праваслаўнай і каталіцкай цэркваў. Прычыны такіх вынікаў наступныя:
1. Фактычна унійная акцыя развівалася толькі некалькі гадоў - з 1925г. да 1932г. Як ужо адзначалася, з 1932г. на заходнебеларускіх землях паступова ліквідаваліся існуючыя парафіі, адкрыцце новых спынілася.
2. У працэсе адраджэння уніяцтва ўдзельнічалі святары розных нацыянальнасцяў: беларусы, палякі, украінцы, рускія і нават галандцы. Менавіта таму у практычнай дзейнасці уніяцкіх святароў у Беларусі ўзніклі чатыры нацыянальныя накірункі - расійскі, польскі, украінскі і беларускі. Расійскі кірунак праводзілі, напрыклад, манахі - капуцыны ў Любашаве на Палессі, часткова - езуіты ў Альбертыне, а таксама даволі значная група парафіяльнага духавенства, так званыя канвертыты, г.зн. тыя, хто перайшоў у унію з праваслаўя[1,10]. Украінскі кірунак прадстаўлялі першапачаткова базыльяне ў Тараканях на Палессі, а пасля айцы - студыты на Мерлінскіх хутарах Столінскага павета[1,10]. Польскі кірунак прадстаўляў айцец Данат Навіцкі, у 30-я гады прабашч у Тараканях. Беларускі ж кірунак быў прадстаўлены групай альбертынскіх езуітаў і значнай групай парафіяльных святароў, прычым надзвычай актыўных (Антон Неманцевіч, Вацлаў Аношка, Леў Гарошка і г.д.). Колькасна ў Беларусі пераважалі беларускі і расійскі кірункі, а якасна - беларускі. Але, нягледзячы на гэта, рух за адраджэнне уніяцкай царквы быў недастаткова кансалідаваны. Менавіта гэта стала яшчэ адной прычынай паражэння уніяцтва на заходнебеларускіх землях.
3 Выступленне польскіх уладаў і адміністрацыі супраць усходнега каталіцызма, а таксама супрацьдзеянне праваслаўнай царквы.
Але, у цэлым, уніяцкая царква ў Заходняй Беларусі міжваеннага часу перажывала складаны працэс адраджэння. Нягледзячы на малалікасць парафій, адсутнасць царкоўных памяшканняў і інш., яна набывала сваю нацыянальную адметнасць, супрацьдзейнічала асіміляцыі заходнебеларускага насельніцтва.
Аб'яднанне Заходяй Беларусі з БССР не спрыяла паляпшэнню ўмоў працы на ніве адраджэння ўніяцтва. Уніяцкая царква пазнала жорсткія рэпрэсіі НКУС. Частка ўсходнекаталіцкіх парафій была закрыта, некаторыя перайшлі на нелегальнае становішча. Да моманту прыхода нямецкіх акупацыйных улад дзейнічалі толькі тры грэка - каталіцкія суполкі. У такіх умовах львоўскі мітрапаліт А. Шаптыцкі прымае захады па арганізацыйным умацаванні уніяцкіх абшчын. Выкарыстоўваючы свае паўнамоцтвы ў маі 1940г. ен стварае чатыры экзархаты грэка - каталіцкай царквы, у тым ліку і экзархат Беларусі.
Экзархам назначаецца А.Неманцевіч[14,130]. У Раду экзархата ўвайшлі В.Аношка, Л.Гарошка (намеснік экзарха) і І.Гермацюк. Праца экзархату праводзілася ва ўмовах глыбокай канспірацыі. Кожны крок на шляху адраджэння рабіўся ў складаных умовах грамадскага жыцця, асабістай небяспекі і мог стаць апошнім. У такіх неспрыяльных умовах 20 чэрвеня 1940г. экзархі правялі саборную службу і першую супольную нараду, на якой вызначылі план работы. Важнейшыя пытанні рэлігійнага жыцця экзархі абмяркоўвалі на тайных нарадах - з'ездах. Да пачатку вайны такіх мерапрыемстваў адбылося тры. У апошнім, які праходзіў 10-12 чэрвеня 1941г. у Львове, прынялі ўдзел А.Неманцэвіч і яго намеснік Л. Гарошка.
Пасля акупацыі Беларусі фашысцкімі захопнікамі прымаюцца крокі па актывізацыі дзейнасці уніяцкіх абшчын. 5 студзеня 1942г. айцец Неманцэвіч звярнуўся ў Генеральны Камісарыят у Мінску з просьбай легалізаваць яго статус першага экзарха грэка - каталіцкай царквы ў Беларусі. Такі дазвол был дадзены 16 сакавіка 1942г.[21,78]. Рабіліся загады аб пераводзе уніяцкіх абшчын пад юрысдыкцыю экзарха. Першым гэта зрабіў Віленскі мітрапаліт Р.Ялбшыкоўскі[14,130]. У ліпені 1942г. прадстаўнікі экзархату наведалі Пінскага біскупа К.Бухраду, які пераехаў у Львоў, і станоўча вырашылі гэтае пытанне. На вялікадзень 5 красавіка 1942г. экзарх выдаў свае пасланне да беларускага народа. 2 мая была ўтворана Рада Экзархату, а ў наступны дзень - Духоўны суд[14,130]. Гэта спрыяла часоваму ажыўленню ўніяцкага жыцця. У сваей дзейнасці экзарх Неманцэвіч і яго прыхільнікі прапаведвалі, што менавіта уніяцкая ідэя з'яўляецца сапраўднай беларускай нацыянальнай рэлігіяй і беларускія патрыеты павінны згуртавацца вакол уніяцкай царквы[4,28].
Устанаўленне экзархату грэка - каталіцкай царквы было недаспадобы некаторым колам, у тым ліку праваслаўнаму мітрапаліту Панцеляймону. Яны выношвалі планы знішчэння уніяцкага экзарха. У жнівеньскую ноч 1942г. у Альберцінскім кляштары "для высвятлення некаторых важных спраў" гестапа арыштоўвае А.Неманцэвіча[15,228]. Яго спачатку перавезлі ў Слонім, а затым у Мінск. Далей след гэтага таленавітага чалавека, змагара за адраджэнне старой беларускай царквы згубіўся. У 1944г. на неаднаразовыя афіцыйныя запыты ўлады Германіі паведамілі, што айцец памер ад тыфу ў адным з канцлагераў. Дакладнае месца яго смерці невядома. Улічваючы тое, што Неманцэвіч перанес гэтую хваробу у маладыя годы, то больш праўдзівай, застаецца версія аб яго закатаванні ў падзямеллі мінскага гестапа[14,130]. Альберцінскі кляштар быў закрыты, парафія ліквідавана. Намеснік экзарха айцец Леў Гарошка быў вымушаны пакінуць Альберцін і заняцца педагагічнай працай у медыцынскай школе ў Баранавічах. У 1944г. разам з хвалей эміграцыі ен трапіў у Рым.
Пасля вайны саюзныя ўлады павялі наступленне на уніяцкую царкву. Грэка - каталіцкая царква абвінавачвалася ў тым, што з'яўлялася "агентам Ватыкана", саюзнікам украінскіх "буржуазных" нацыяналістаў. Структуры дзяржаўнай бяспекі арганізавалі ініцыятыўную групу, якая выступала за закрыцце ўніяцкай царквы. У яе склад увайшлі настаяцель Праабражэнскай царквы ў Львове Гаўрыіл Касцельнік, генеральны вікарый Перамышлянскай епархіі Драгобычскай вобласці Міхайла Мельнік, дэкан Станіслаўскай епархіі Антоній Пяльвецкі[14,131]. У гэты час былі арыштаваны мітрапаліт Іосіф Сліны, 4 епіскапы уніяцкай царквы М.Чарнецкі, М.Будло, Г.Хамішны, І.Лятышэўскі. Ініцыятыўная группа выступіла з прапановай аб правядзенні сабора, які адбыўся 8-10 сакавіка 1946г. у Львове[13,290]. Напярэдадні яго 22 лютага ў Кіеве 13 грэка - каталіцкіх святароў перайшлі ў праваслаўе. Удзельнікі сабору пад кантролем і аховай органаў бяспекі прынялі пастанову "ліквідаваць унію, адарвацца ад Ватыкана і павярнуцца да нашай святой праваслаўнай веры і рускай праваслаўнай царквы"[14,131]. 7 красавіка 1946г. патрыярх Маскоўскі і усяе Русі Алексій аформіў прыем уніяцкай царквы ў склад рускай праваслаўнай.
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
уніяцкая царква беларусь
Абламейка С. Некаторыя праблемы неауніі ў Беларусі 1908-1939гг.// Кантакты і дыялогі. - 1996.-№9. С.6-10
Абламейка С.Ці скасаваў Сабор 1839г. унію на Беларусі.// Царква.-1996.-№3-4
Айцец А.Неманцэвіч.// Божым шляхам.-1956.-№70-75.-С.50
Брэсцкая унія 1596: гісторыя і культура. - Брэст, 1996.-42с.
Брэсцкай уніі-400 год.- Брэст, 1996.-158с.
Гапановіч В.Ф. Царанкоў Л.А. Учарашні і сенняшні дзень уніяцкай царквы.-Мн., 1985.-96с.
Гарошка Л. Пад знакам “рускае” і “польскае” веры.// Божым шляхам.-1954-55.-№60-65.
Да злучэння.-1932.
Да злучэння.-1934.
Да злучэння.-1935.
Да злучэння.-1936.
Да 100-х угодкаў а. В.Аношкі.// Царква.-1999.-№4(23)
Дмитрук К.Е. Униатские крестоносцы: вчера и сегодня. - М.: Политиздат, 1988. - 381с.
З гісторыі уніяцкай царквы ў Беларусі. Пад рэд.М.В.Біча і П.А.Лойкі.-Мн:НКФ "Экаперспектыва",1996.-134 с.
Канфесіі на Беларусі (к.18-20 ст.)./ В.В.Грыгор'ва, У.М.Завальнюк, У.І.Навіцкі, А.М.Філатава,-Мн.:ВП "Экаперспектыва",1998.-340с.
Мараш Я.Н. Политика Ватикана и католической церкви в Западной Белоруссии (1918-1939). - Мн.: Беларусь, 1983. - 96с.
Мартос А. Беларусь в исторической, государственной и церковной жизни. - Мн.,1990. - 295с.
Нацыянальны архіў Беларусі у г.Мінску, ф.4, воп.21, спр.1784.
Памятны крыж у Альберціне.// Царква. - 1996. - №7(11)
Туронак Ю. Беларускія Марыяне ў Друі.// Спадчына. - 1991. - №5.
Туронак Ю. Міжваенная унія ў Заходняй Беларусі.// Спадчына. - 1992. - №5.
Унія на Палессі: Варшаваная дыскусія уніята, праваслаўнага манаха і рымска-каталіцкага ксяндза. - Альбертын, 1932. - 16с.
Чыпр І. Зьнічка вуніі над Альберцінам. // Пагоня. - 1996. - №40.
Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т.1-5.-Мн.:БелЭн, 1993-1999.
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Нацыянальна-вызвалейчы, сялянскі і рабочы рух у Заходняй Беларусі. Гаспадарка Заходняй Беларусі ў 1921–1939 гадах. Стан сельскай гаспадаркі Заходняй Беларусі, узровень матэрыяльнага дабрабыту насельніцтва. Культура Заходняй Беларусі ў 20–30-я гады.
реферат [25,0 K], добавлен 25.01.2011Гісторыя барацьбы беларускага народа за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне. Палітыка Беларускага пасольскага клуба, страта яго аўтарытэту ў народных масах. Перадумовы, прычыны і вынікі паўстання працоўных і сялян 1929-1933 гадоў у Заходняй Беларусі.
реферат [19,7 K], добавлен 19.12.2010Даіндаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі (40 тыс. гадоў да н.э. - 3-2 тыс. гадоў да н.э.). Індаеўрапейцы – першае несельніцтва Паўднёвай і Заходняй Еўропы (3-2 тыс. гг. да н.э. - да нашага часу). Балты і з’яўленне славян на тэрыторыі Беларусі.
реферат [25,0 K], добавлен 16.03.2010Уз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР. Пачатак Вялікай Айчынай вайны. Эвакуацыя насельніцтва і сродкаў вытворчасці з тэрыторыі рэспублікі. Працоўны гераізм беларуских працощных ў савецкім тыле. Акупацыйны рэжым фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Беларусі.
курсовая работа [67,3 K], добавлен 12.02.2011Эканамічная палітыка кіруючых колаў Польшчы ў адносінах да Заходняй Беларусі. Заняпад прамысловасці, становішча працоўных. Зямельная рэформа, падатковая палітыка. Палітычнае бяспраўе беларускага народа. Нацыянальна-вызваленчы рух. Культурная жыццё.
контрольная работа [29,8 K], добавлен 10.12.2011Агульная характарыстыка сельскай гаспадаркі ў Беларусі XIX ст. Перадумовы, значэнне і наступствы прамысловага перавароту і гаспадарчых рэформаў у Беларусі ў першай палове XIX ст. Гісторыя станаўлення і далейшага развіцця фабрычна-завадской прамысловасці.
реферат [25,1 K], добавлен 22.12.2010Усплёск грамадскай актыўнасці ў Беларусі ў перыяд прыняцця Канстытуцый СССР 1977г. і БССР 1978г., якія былі арыентаваны на абарону сацыяльных гарантый людзей. Стварэнне палітычных партый і парламенцкай апазіцыі як сведчанне развіцця дэмакратыі ў краіне.
реферат [20,1 K], добавлен 19.12.2010Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 1950-1980-я гг. Развіццё гаспадаркі Беларусі ў 50-я гг. Спробы сацыяльнай пераарыентацыі эканомікі. Супярэчнасці развіцця прамысловасці, транспарце, сувязі ў 70-я – першай палове 80-х гг. Прамысловасць Беларусі ў 60-я гг.
реферат [34,6 K], добавлен 25.01.2011Грамадска-палітычнае жыццё БССР (1928–1939 гг). Фарміраванне камандна-адміністрацыйнай сістэмы кіравання гаспадаркай. Сацыяльная палітыка на Беларусі ў 1928-1941 гг. Яе наступствы для развіцця сельскай гаспадаркі Беларусі. Матэрыяльны дабрабыт беларусаў.
реферат [30,9 K], добавлен 25.01.2011Крызіс старажытнага грамадства, звязаны з разлажэннем першабытнаабшчыннага ладу на тэрыторыі Беларусі. Пытанне паходжання славян на тэрыторыі Беларусі, дэмаграфічный рост у VІІІ-ІХ стст. Асноўны масіў славянства склалі дрыгавічы, крывічы і радзімічы.
реферат [13,8 K], добавлен 28.03.2010