Станаўленне таталітарнай сістэмы грамадства на Беларусi у 1930-я гг
Грамадска-палітычнае жыццё БССР (1928–1939 гг). Фарміраванне камандна-адміністрацыйнай сістэмы кіравання гаспадаркай. Сацыяльная палітыка на Беларусі ў 1928-1941 гг. Яе наступствы для развіцця сельскай гаспадаркі Беларусі. Матэрыяльны дабрабыт беларусаў.
Рубрика | История и исторические личности |
Вид | реферат |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 25.01.2011 |
Размер файла | 30,9 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Станаўленне таталітарнай сістэмы грамадства на Беларусi у 1930-я гг
ЗМЕСТ
1. Станаўленне таталітарнай сістэмы грамадства на Беларусi у 1930-я гг
1.1 Грамадска-палітычнае жыццё БССР (1928-1939 гг.)
1.2 Фарміраванне камандна-адміністрацыйнай сістэмы кіравання гаспадаркай. Індустрыялізацыя
1.3 Масавая калектывізацыя. Яе наступствы для развіцця сельскай гаспадаркі Беларусі
1.4 Сацыяльная палітыка на Беларусі ў 1928-1941 гг. Матэрыяльны дабрабыт беларусаў
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
1. Станаўленне таталітарнай сістэмы грамадства на Беларусi у 1930-я гг
1.1 Грамадска-палітычнае жыццё БССР (1928-1939 гг)
У канцы 1920-х гг. пачаўся курс на згортванне беларусізацыі. Усталёўваліся загадныя метады кіравання ва ўсіх сферах грамадскага жыцця. Бюракратычны апарат зліўся з партыйным і пераўтварыўся па сутнасці ў асобны сацыяльны клас. У выніку зрошчвання дзяржаўнага і партыйнага апарату рэзка знізілася роля выбарных Саветаў. Выканаўчая ўлада стала кантраляваць органы заканадаўчай улады. Тэрытарыяльныя рэспубліканскія прафсаюзы ліквідаваліся, у БССР быў прызначаны ўпаўнаважаны ВЦСПС. У кіраванні спалучаліся метады татальнай цэнтралізацыі, адміністрацыйна-загадныя метады кіравання і дзяржаўны тэрор у дачыненні да незадаволеных і патэнцыяльна незадаволеных асоб. Адбылася змена сацыяльных слаёў насельніцтва і яго інстытутаў, на якія зараз абапіраліся ўлады - гэта люмпенізаванае насельніцтва, бюракратыя, армія, праваахоўчыя і карныя структуры.
Адначасова Канстытуцыя СССР 1936 года і напісаная на яе аснове Канстытуцыя БССР 1937 года былі амаль не самымі дэмакратычнымі ў свеце. Яна вызначала вышэйшым органам улады Вярхоўны Савет. Дэкларавала шматлікія дэмакратычныя свабоды. Аднак выбары ў Вярхоўны Савет БССР 1938 года і давыбары 1940 года ў Заходняй Беларусі прайшлі на безальтэрнатыўнай аснове, была зафіксавана 100% яўка выбаршчыкаў.
Усталяванне ў СССР дыктатуры Сталіна прывяло да масавых чыстак партыйных арганізацый ад “ворагаў народа” і палітычных рэпрэсій. “Ворагі народа” былі патрэбны, каб спісаць на іх няўдачы ў эканамічным развіцці. Гэта так сама было падставай для ліквідацыі палітычных праціўнікаў улады, паралізавання пратэстных настроеў у насельніцтва. Да тагож з абвінавачаных можна было стварыць шматмільённую працоўную армію рабоў (ГУЛАГ), на якую не распаўсюджваліся сацыяльныя гарантыі і працоўнае заканадаўства.
І.Сталін заявіў, што рэпрэсіі ў галіне сацыялістычнага будаўніцтва з'яўляюцца неабходным элементам. Карані рэпрэсій 1930-х гадоў ляжалі ў вераснеўскай пастанове СНК РСФСР яшчэ 1918 года, якая ўводзіла «чырвоны тэрор». Падрыхтоўка да вынішчэння “класавых ворагаў” пачалася ў пачатку дзесяцігоддзя. Так, міліцыя была выведзена з падпарадкавання мясцовых уладаў і перададзена АДПУ СССР, якое ў ліпені 1934 года было перайменавана ў НКУС СССР. У рамках НКУС ствараліся Асобыя нарады, якія мелі права караць без судовых пастаноў. Пасля забойства Кірава ў снежні 1934 года спрашчалася следства па “тэрарыстычных” справах, якія праводзіліся без адвакатаў і пракурораў, “нарадамі” з 3-5 асоб. Спрошчанае следства было ў 1937 годзе пашырана на справы па шкодніцтву і дыверсіям. Смяротны прысуд выконваўся адразу. Да арыштаваных дазвалялася (а з 1939 года патрабавалася) прымяненне фізічнага ўздзеяння. Судовая “тэорыя Вышынскага” - Генеральнага пракурора СССР - дазваляла выносіць абвінаваўчыя пастановы на падставе прызнанняў падсудных. Нават дзеці падпалі пад рэпрэсіі - бо з 1935 года ўводзілася крымінальная адказнасць з узросту ў 12 год.
Рэпрэсіі ў СССР пачаліся яшчэ ў 20-я гады, у дачыненні да праваслаўнага, каталіцкага і інш. духавенства. На рубяжы дзесяцігоддзяў рыпрэсіравалі кулакоў, а на пачатак 1930-х гадоў рэпрэсіі перакінуліся на іншыя слаі грамадства, у тым ліку блізкія да ўлады. Так, па справе 1930 г. аб неіснуючым “Саюзе вызвалення Беларусі” было арыштавана 108 чалавек, у тым ліку дзяржаўныя і культурныя дзеячы, галоўным чынам, рээмігранты В.Ластоўскі, Дз.Прышчэпаў, А.Смоліч, М.Гарэцкі і інш. З кожным годам карны механізм паскараўся, дасягнуўшы піка ў 1937 годзе.
Пачала рэпрэсіі партыйная сістэма, але хутка пачаліся чысткі партыйнага апарата, сярод радавых членаў партыі і кіраўніцтва. З 1933 па 1937 год колькасць членаў партыі на Беларусі паменьшылася з 65 да 31 тыс. чалавек. Напярэдадні ліпеньскага пленума 1937 года быў арыштаваны першы сакратар партыі В.Ф.Шаранговіч, даведзены да самагубства А.Чарвякоў. У Маскве ў чэрвені 1937 года арыштавалі старшыню СНК БССР М.М.Галадзеда (пазней выкінуўся з акна НКУС БССР). Да пачатку 40-х былі рэпрэсіраваны кіраўнікі партыі на Беларусі Я.Б.Гамарнік, К.В.Гей, М.Ф.Гікала, пры якіх і распачаліся рэпрэсіі. Амаль усе наркомы БССР, камсамольскія лідары, кіраўнікі прафсаюзаў і прадпрыемстваў народнай гаспадаркі былі рэпрэсіраваны. На месцах у сельскай мясцовасці пры МТС былі ў студзені 1933 года створаны палітаддзелы пры МТС. Гэтыя надзвычайныя партыйныя органы прызваны былі замацаваць калгасы палітычна, дзеля чаго праводзілі чыстку сярод сялян-камуністаў, у выніку колькасць іх паменшылася амаль напалову. Адначасова палітаддзелы вышуквалі “падкулачнікаў” - бо сапраўдных кулакоў ліквідавалі ў пачатку калектывізацыі, наглядалі за выкананнем “закону аб 5 каласках” - закон ад 7 жніўня 1932 года “Аб ахове маёмасці дзяржаўных прадпрыемстваў, калгасаў, кааператываў і ўмацаванні сацыялістычнай уласнасці”. Ва ўмовах страшэннага голаду 5 каласкоў, падабраных на ўжо ўбраных калгасных палетках з'яўляліся падставай для растрэлу з канфіскацыяй маёмасці (у 1933-34 гадах асуджана каля 10 тыс. чалавек).
Цяжкія страты панесла навука - 26 акадэмікаў і 6 членаў карэспандэнтаў АН БССР, у тым ліку прэзідэнты акадэміі П.В.Горын, І.З. Сурта, акадэмікі Я.М. Афанасьеў, Т.Ф. Домбаль, П.Я. Панкевіч, І.А. Пятровіч, Б. Тарашкевіч. Былі абвінавачваны ў стварэнні тэрарыстычнай арганізацыі і расстраляны сыны першага прэзідэнта акадэміі навук У. Ігнатоўскага Юрый і Валянцін. Расстраляны так сама пісьменнікі М.Гарэцкі, М. Зарэцкі, М. Чарот, П. Галавач і інш. Не пазбеглі арышту Я. Колас і Я. Купала.
З далучэннем да БССР Заходняй Беларусі там адразу падвегліся рэпрэсіям асаднікі, леснікі, каталіцкае духавенства, супрацоўнікі польскай адміністрацыі. Каля 50 тыс. чалавек, ці больш за 9 тыс. сямей было адразу выселена ў Сібір. Ахвярамі ўнутранага тэрору сталі многія палітычныя і культурныя дзеячы, вучоныя, артысты, пісьменнікі, святары і простыя людзі.
Рэгламентацыя паўсядзённага жыцця савецкіх людзей узмацнялася. У чэрвені 1940 года Указ ВС СССР уводзіў 8-мі гадзінны працоўны дзень і 7-мі дзённы працоўны тыдзень. Адначасова забаранялася самавольна пакідаць прадпрыемствы і ўстановы. Яшчэ раней сялянам было забаронена пакідаць без дазволу калгасы. Па сутнасці, гэта было мадэрнізаванае прыгонніцтва.
1.2 Фарміраванне камандна-адміністрацыйнай сістэмы кіравання гаспадаркай. Індустрыялізацыя
Пасля правалу “сусветнай рэвалюцыі” ў кіраўніцтве краіны стала пашырацца ідэя аб магчымасці пабудовы сацыялізму ў адной асобна ўзятай краіне. Існавала дзве праграмы сацыялістычнага будаўніцтва, розніца паміж імі знаходзілася ў пытанні аб суадносінах долі назапашання і спажывання.
Праграма «аптымальнага спалучэння» М.І.Бухарына і спецыялістаў Дзяржплана (А.І.Рыкаў, М.П.Томскі і інш.) прадугледжвала павышэнне жыццёвага ўзроўню і культуры рабочых і сялянскіх мас; рост дзяржаўнай прамысловасці ў народнай гаспадарцы; больш высокія, чым у капіталістычных краінах, тэмпы развіцця гаспадаркі; павышэнне ўдзельнай вагі сацыялістычнага гаспадарчага сектара; аптымальнае спалучэнне ў развіцці цяжкай і лёгкай прамысловасці; аптымальнае спалучэнне ў развіцці прамысловасці і сельскай гаспадаркі. У межах выканання праграмы прадугледжвалася захаванне асабістай уласнай гаспадаркі ў сельскай гаспадарцы; пераадоленне павышэння прамысловых ці рэзкага зніжэння сельскагаспадарчых цэн; пераадоленне значнага павышэння падатковага абкладання сялянства; павышэнне пакупной здольнасці чырвонца; прыцягненне дробных зберажэнняў грамадзян для ўнутраных інвестыцый (да індустрыялізацыі); устанаўленне сувязі эмісіі грошай з ростам тавараабароту; распрацоўка пяцігадовага плана як дакладнага прагноза асноўных тэндэнцый у развіцці эканомікі з папраўкамі пад уплывам міжнародных і ўнутраных умоў.
Гэта была праграма развіцця рэгулюемага рынку з выкарыстаннем таварна-грашовых адносін і пераадоленнем дыспрапорцый развіцця эканамічнымі метадамі. Праграма прадугледжвала існаванне агульнадэмакратычных нормаў, магчымасць з'яўлення новых палітычных аб'яднанняў.
Праграма “вялікага скачка” І. Сталіна (В. Куйбышаў, В. Молатаў, А. Андрэеў, Л. Кагановіч, С. Кіраў, А. Мікаян, Г. Арджанікідзе і інш.) мела крыху іншыя мэты: паскораную індустрыялізацыю народнай гаспадаркі; паскоранае каапераванне сялянства і сярэдніх слаёў горада; пад'ём дабрабыту і культуры мас; пабудову сацыялізму. Праграма будавалася на прынцыпах адмаўлення адначасовага і раўнамернага развіцця ўсіх галін гаспадаркі; выкарыстання энтузіязму рабочага класу; умацавання партыйна-дзяржаўнай сістэмы, усталявання адміністрацыйна-каманднай сістэмы кіраўніцтва гаспадаркі; адмены плюралізму ў грамадска-палітычным жыцці.
У студзені 1928 г., прынятае рашэнне Палітбюро ЦК УКП(б) аб правядзенні хлебанарыхтоўкі адміністрацыйна-прымусовымі мерамі выклікала адкрытае сутыкненне дзвюх праграм. Прыхільнікі Бухарына былі зняты з пасад і пазней знішчаны. У краіне ўсталявалася таталітарная сістэма кіравання. Таталітарызм - гэта цэласная ідэалагічная, палітычная і арганізацыйная структура, у якой эканоміка мае падпарадкаваную да ідэалогіі ролю.
Асаблівая ўвага пачала надавацца планаванню развіцця эканомікі, якое набыло статус абавязковых для выканання дакументаў. Раней, у 1926 г., Дзяржплан і ВСНГ падрыхтавалі два варыянты пяцігадовага плана развіцця гаспадаркі - максімальны і мінімальны. Першы прадугледжваў рост прамысловай вытворчасці на 180% (амаль што ў 3 разы), рост вытворчасці сродкаў вытворчасці - 230%, рост прадукцыйнасці працы ў індустрыі - 110%, рост вытворчасці ў сельскай гаспадарцы - 55%, рост рэальнай зарплаты, падваенне нацыянальнага даходу. Мінімальны план прадугледжваў скарачэнне гэтых паказчыкаў максімальнага на 20%. Гэта былі збалансаваныя планы, нягледзячы на высокія тэмпы развіцця. Пасля асабістага ўмяшальніцтва І.Сталіна, абавязковым для выканання застаўся толькі максімальны варыянт, у які ўнеслі карэктывы ў бок павелічэння паказчыкаў.
У маі 1929 г. IX Усебеларускі з'езд Саветаў зацвердзіў першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі і культуры БССР на 1928-1932 гг. Яго асноўным прынцыпам была збалансаванасць і дакладная абгрунтаванасць мэт і задач пяцігодкі. Вынікі пяцігодкі можна падзяліць на станоўчыя (да фарсіравання індустрыялізацыі) і адмоўныя (з абвяшчэннем “вялікага скачка” - на XII з'ездзе КП(б)Б у чэрвені 1930 г.).
Капіталаўкладанні ў прамысловасць за пяцігодку склалі 243 млн. руб., гэта ў 5,3 разы болей чым за папярэднія 10 гадоў. Пераважнае развіццё атрымалі дрэваапрацоўчая, запалкавая, папяровая, харчовая, льняная і швейная галіны прамысловасці. Было пабудавана 78 буйных і 480 дробных і сярэдніх новых прамысловых прадпрыемстваў, сярод якіх швейная фабрыка «Сцяг індустрыялізацыі» і панчошна-трыкатажная фабрыка «КІМ» у Віцебску, фабрыка штучнага валакна і трубаліцейны завод у Магілёве, бабруйскі, барысаўскі і гомельскі дрэваапрацоўчыя камбінаты, буйнейшая ў рэспубліцы ГРЭС і інш. У 3,8 раза павялічыўся аб'ём вытворчасці прамысловай прадукцыі, але больш хуткімі тэмпамі развіваліся галіны лёгкай, а не металаапрацоўчай прамысловасці. Узніклі новыя галіны прамысловасці: сельскагаспадарчае машынабудаванне, станкабудаванне, хімічная (вытворчасць штучнага валакна і хіміка-фармацэўтычная), вытворчасць стандартных будынкаў, вытворчасць маргарыну і інш.
Адбыліся змены ў структуры прамысловасці. На буйных прадпрыемствах выраблялася 57,3% прадукцыі, на іх занята больш паловы прамысловых рабочых. У 1931 г. аб'ём валавай прадукцыі прамысловасці перавысіў аб'ём валавай прадукцыі сельскай гаспадаркі - Беларусь стала індустрыяльна-аграрнай рэспублікай.
Аднак, адначасова эканамічныя стымулы і гаспадарчы разлік саступаюць месца каманднай эканоміцы, выкарыстоўваюцца валюнтарысцкія метады кіраўніцтва эканомікай. Увогуле выкананне пяцігадовага плана было правалена нават па мінімальным паказчыкам, але абвешчана аб яго выкананні за чатыры гады і тры месяцы. Пачаліся чысткі сярод мясцовых партыйных, дзяржаўных і гаспадарчых кадрах, абвінавачванні іх у нацыянал-ухілізме і шкодніцтве на падставе невыканання планаў.
Другі пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі і культуры БССР на 1933-1937 гг. быў зацверджаны ў студзені 1934 г.
Згодна з ім вядучае месца надавалася развіццю цяжкай прамысловасці, ствараліся два энергетычных вузла - Гомельскі і Мінскі. Далейшае развіццё атрымала лёгкая і харчовая прамысловасць. Шырока выкарыстоўваліся метады сацыялістычнага спаборніцтва і ўдарніцтва.
Пад час выканання плана другой пяцігодкі былі пабудаваны новыя буйныя прадпрыемствы: Гомельскі шклозавод, Крычаўскі цэментны завод, Аршанскі льнокамбінат, Магілёўскі трубаліцейны завод, Магілёўскі аўтарэмонтны, дрэваапрацоўчы камбінат, завод ізаляцыйных пліт у Нова-Беліцы, ацэтонавы завод у Быхаве і інш. Усяго пабудавана 1700 прадпрыемстваў, каля 90 - рэканструявана. Уведзены новыя электрастанцыі: Мінская ЦЭЦ-2, Слуцкая, Мазырская, Полацкая, Барысаўская, Заслаўская, Дзяржынская, Дрысенская, Нараўлянская.
Валавая прадукцыя гаспадаркі павелічалася ў 1,9 раза (запланавана ў 3,8 разы). Адбыліся змены ў структуры рабочага класа - 2/3 ад яго колькасці гэта былыя сяляне, якіе не мелі дастатковай кваліфікацыі. Адначасова атрымалі шырокае распаўсюджанне судовыя працэсы над шкоднікамі, яны былі “знойдзены” ў Віцебскім чыгуначным дэпо, на фабрыцы «Сцяг індустрыялізацыі», Гомельскім вагонарамонтным заводзе і г.д. Атрымала шырокае развіццё “лагерная эканоміка”. У 30-40-я гг. 600 тыс. беларусаў працавалі ў рамках лагернай сістэмы НКУС, але на тэрыторыі БССР вялікіх лагераў не было.
Трэці пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі і культуры БССР на 1938-1942 гг. быў зацверджаны XVII з'ездам КП(б)Б у чэрвені 1938 г. Ён прадугледжваў павелічэнне нацыянальнага даходу ў 2 разы; рост аб'ёму валавай прадукцыі прамысловасці ў 1,5 разоў; рост вытворчасці харчовых прадуктаў у 2,5 разоў; рост узроўню народнага спажывання ў 1,5-2 разы; пераважнае развіццё машынабудавання і хімічнай прамысловасці, будаўнічай індустрыі; далейшае развіццё дрэваапрацоўчай, лёгкай, харчовай прамысловасці, транспарту і сувязі.
Пад час пяцігодкі адбылося хуткае развіццё транспарту. Праведзены чыгуначныя лініі Камунар-Орша, Орша-Лепель, Гомель-Чарнігаў, Асіповічы-Магілёў. У аўтамабільным транспарце на 1940 г. колькасць грузавых аўтамабіляў павялічылася ў 37,5 разоў ў параўнанні з 1928 г. Працягласць аўтамабільных дарог з цвёрдым пакрыццём склала 11,2 тыс.км. Было адкрыта Дняпроўска-Дзвінскае рачное параходства, пабудаваны Гомельскі рачны порт. Адкрыўся рачны пасажырскі маршрут Гомель-Кіеў. У 1940 г. адноўлены Днепра-Бугскі канал, рачны флот папоўніўся новымі судамі. З'явіўся авіятранспарт. У Мінску быў пабудаваны аэрапорт, пачала дзейнічаць авіялінія Мінск-Масква.
У 1940 г. ужо 80% прадукцыі народнай гаспадаркі БССР прыходзілася на прамысловасць. Гэта 33,8% выпрацоўваемай у СССР фанеры, 27% - запалак, 30% - штучнай аліфы, 25% - дражджэй, 11% - маргарыну, 10% - торфу, 10% - металарэзных станкоў. Аднак, наглядалася адставанне ў развіцці энергетыкі, папяровай прамысловасці, вытворчасці будаўнічых матэрыялаў, павялічылася колькасць незавершаных аб'ектаў будаўніцтва.
У верасні 1939 г. адбылося далучэнне Заходняй Беларусі да БССР. Тэрыторыя БССР павялічылася ў 1,9 разоў, колькасць насельніцтва вырасла ў 1,6 разоў. Пачалася індустрыялізацыя ў Заходніх абласцях. Яе асноўнымі мэтамі было ліквідацыя беспрацоўя, стварэнне сацыялістычнага рабочага класа - апоры бальшавіцкага рэжыму. Народная гаспадарка рэспублікі ў 1940 г. злілася ў адзінае цэлае.
Да пачатку 40-х гг. на Беларусі (як частцы СССР) была рэалізавана сталінская мадэль дзяржаўнага сацыялізму. Індустрыялізацыя садзейнічала яе ўмацаванню. Былі нацыяналізаваны сродкаў вытворчасці, адбылася цэнтралізацыя кіравання ўсёй прамысловасцю. Прыватны і саматужна-рамесны сектар вытворчасці быў выціснуты з эканомікі БССР. Дзяржаўны манапалізм уладкаваўся ў вытворчасці і размеркаванні. Вырасла колькасць бюракратыі, усталяваўся загадны стыль кіраўніцтва эканомікай.
1.3 Масавая калектывізацыя. Яе наступствы для развіцця сельскай гаспадаркі Беларусі
Да канца 20-х гг. сельскагаспадарчая вытворчасць пераважала ў народнай гаспадарцы БССР. Але агульны ўзровень развіцця сельскай гаспадаркі заставаўся нізкім, у 20-я гг. частымі былі неўраджаі. Тэмпы росту таварнай прадукцыі, пачынаючы з 1927-1928 гг. зніжаліся, бо дробнатаварная аднаасобная гаспадарка знаходзілася на мяжы сваіх вытворчых магчымасцяў. Узніклі супярэчнасці паміж патрабаваннямі да вёскі і яе магчымасцямі. На гэты час перад сельскай гаспадаркай былі пастаўлены задачы - задаволіць павышаны попыт горада і прамысловасці на сельскагаспадарчую прадукцыю і сыравіну, удзельнічаць у фінансаванні індустрыялізацыі (праз рэалізацыю сялянам прамысловых тавараў).
Да 1927 г. гэтыя задачы вырашаліся пераважна рынкавымі метадамі. Пасля хлебанарыхтоўчага крызісу зімой 1927/28 гг., метады кіравання вёскай кардынальна змяніліся. Шляхі пераадолення крызісу кіраўніцтва бачыла ў бязлітасным знішчэнні ўнутраных ворагаў, сярод якіх на першым месцы стаялі кулакі. Быў адкінуты і першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі і культуры БССР на 1928-1933 гг., які прадугледжваў дасягнуць пад'ёму вытворчасці ў асабістым сектары. Да калектывізацыі планавалася прыцягнуць эканамічнымі метадамі кожную дзесятую сялянскую гаспадарку.
Артыкул І.Сталіна «Год вялікага пералому» (7 лістапада 1929 г.) абгрунтаваў неабходнасць масавай калектывізацыі. Публікацыя І.Сталіна стала пераломнай з'явай у палітыцы ў адносінах да вескі. Пачалася масавая калектывізацыя метадам адміністрацыйнага прымусу. Яна суправаджалася палітыкай “раскулачвання”. Пад час яе першай хвалі ў лютым - мае 1930 г. у БССР было раскулачана больш за 15 тыс. гаспадарак. Выкарыстоўвалі гвалтоўныя метады - арышт, пазбаўленне права голасу, высылку. Дапамагчы хуткаму правядзенню калектывізацыі і раскулачванню былі прызваныя ўпаўнаважаныя, “брыгады дапамогі калектывізацыі”, дваццаціпяцітысячнікі з ліку прамысловых рабочых. Гвалтоўныя метады калектывізацыі мелі вынікам супраціўленне сялян. Адбыўся масавы забой свойскай жывёлы, якая падлягала абагульненню. А за 1930 г. адбылося 520 антысавецкіх узброеных сялянскія выступленняў.
Дэталі стварэння калектыўных гаспадарак распрацаваны не былі. Жывёла і інвентар абагульняліся бясплатна. Унесены пай не ўлічваўся пры размеркаванні вырабленай прадукцыі. Адсутнічалі формы рацыянальнай арганізацыі вытворчасці працы, яе ўліку і аплаты.
За тры месяцы 1930 г. (студзень - сакавік) у Беларусі ў калгасы прыцягнулі каля 430 тыс. сялянскіх гаспадарак, працэнт калектывізацыі (колькасць калектывізаваных сялянскіх гаспадарак) склаў 58%. На гэтай хвалі студзеньскі (1930 г.) пленум ЦК КП(б)Б пастанавіў скончыць суцэльную калектывізацыю да 1931 г., у той час як Масквой завяршэнне калектывізацыі для Беларусі прадугледжвалася ў 1932-1933 гг.
Рост сялянскіх хваляванняў па СССР напалохаў кіраўніцтва, і 2 сакавіка 1930 г. быў надрукаваны артыкул І.Сталіна «Галавакружэнне ад поспехаў». У ім асуджалася практыка прымусовай калектывізацыі, давалася ўказанне весці работу ў адпаведнасці з мясцовымі ўмовамі, не абагульняць прысядзібныя землі, агароды, жылыя будынкі, пэўную частку малочнай жывёлы, хатнюю птушку і г.д. У сітуацыі, якая склалася ў сельскай гаспадарцы, абвінавачваліся мясцовыя савецкія і партыйныя органы. Побач быў змешчаны “Прыкладны статут сельскагаспадарчай арцелі”. У выніку з'яўлення артыкула рэзка ўпаў працэнт калектывізацыі з 58% да 11%. Аднак гэта быў толькі тактычны крок - бо адразу пачалася другая хваля прымусовай калектывізацыі (1930-1934 гг.).
Асаблівая роля тут надавалася МТС (машынна-трактарным станцыям). Мэтай іх стварэння было пераканаць сялянскія масы ў перавазе сацыялістычнага спосабу вытворчасці, а палітаддзелы пры МТС праводзілі раскулачванне і наглядалі за мясцовым партыйным кіраўніцтвам.
Да канца 1930 г. на Беларусі было створана 6 МТС, у 1932 г. дзейнічала 57 МТС (1469 трактароў абслугоўвалі 33% калгасаў). У выніку новага наступлення на сялян працэнт калектывізацыі на пачатак 1932 г. склаў 50,4%, а адміністрацыйныя меры па стварэнню калгасаў былі дапоўнены эканамічнымі мерапрыемствамі.
Адначасова ўлады працягвалі ўціск і праз метады адміністрацыйнага прымусу, яны былі ўдасканалены і пашыраны. Вясной 1931 г. адбылася другая хваля раскулачвання. У выніку яе на Беларусі было разбурана прыкладна 95.500 сялянскіх гаспадарак, а 600-700 тыс. чалавек саслана ў іншыя мясціны.
За гады першай пяцігодкі было калектывізавана палова сялянскіх двароў, створана каля 9 тыс. калгасаў. Адначасова рост вытворчасці валавай прадукцыі пасля 1930 г. стаў хутка скарачацца. Пагалоўе буйной рагатай жывёлы і свіней у 1932 годзе скарацілася больш чым на трэць у параўнанні з 1928 годам, статак авечак скараціўся на палову.
Адмоўныя вынікі першых гадоў калектывізацыі не пераканала кіраўніцтва ў памылковасці выбранага шляху. Наадварот, у планах развіцця сельскай гаспадаркі на другую пяцігодку (1933-1937 гг.) прадугледжвалася паскарэнне калектывізацыі.
Дзяржава змяніла форма нарыхтоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі. У 1932 г. замест кантрактных былі ўведзены абавязковыя пастаўкі мяса і малака, у 1933 г. - збожжа, бульбы і іншых прадуктаў земляробства, у 1940 г. - агародніны, сена, насенне-алейных культур, у 1941 г. - яек. Продаж дзяржаве лішкаў прадукцыі ажыццяўляўся па цэнах, ніжэйшых за рыначныя ў 10 - 12 разоў (гэта тая самая крыніца індустрыялізацыі, якая адначасова выключала магчымасць развіцця калгасаў).
Дзеля павялічэння гэтых дзяржаўных прыбыткаў, стымулявалася развіццё жывёлагадоўлі. У 1934 г. у калгасах было створана 7368 малочнатаварных, 4079 свінаводчатаварных і 3482 авечкатаварных фермаў. Ствараліся новыя МТС, у 1937 г. іх 200 з колькасцю трактараў 8,1 тыс. шт. і 674 камбайнаў. Адбываўся працэс узбуйнення калгасаў, іх агульная колькасць паменьшылася на 1,2 тыс. гаспадарак. Усяго ў калгасы да канца 1937 г. было аб'яднана 685 тыс. аднаасобных гаспадарак, або 87,5% ад іх агульнага ліку. Адначасова раслі пасяўныя плошчы калгасаў. Толькі за кошт росту плошчаў павялічыўся валавы збор галоўных культур, бо вытворчасць працы як раз рэзка зніжалася. Гэта сведчыць аб пераважна экстэнсіўным шляхе развіцця калгаснай сельскай гаспадаркі ў БССР ў 1930-я гады.
У люты 1935 г. быў праведзены Другі Ўсесаюзны з'езд калгаснікаў-ударнікаў, які прыняў Прыкладны статут сельскагаспадарчай арцелі. У ім зямля замацоўвалася за калгасамі, уводзілася здзельная аплата працы, прадугледжвалася асабістая гаспадарка ў кожным калгасным двары. Адначасова калгаснікі былі замацаваны за калгасамі. Яны не мелі пашпартоў і поўнасцю залежалі ад старшыні. Старшыня падпарадкаваўся райкаму партыі.
Па агульных паказчыках другі пяцігадовы план для сельскай гаспадаркі выкананы не быў. Але калектывізацыя на Беларусі ў асноўным была завершана, сацыялістычны спосаб вытворчасці ў сельскай гаспадарцы стаў пануючы.
Згодна з планам на трэцюю пяцігодку (1938-1942 гг.), да сельскай гаспадарцы БССР выдвігаліся патрабаванні павелічыць ураджай і валавы збор прадукцыі сельскай гаспадаркі ў 2 разы; пашырыць пасевы тэхнічных культур; павелічэнне выкарыстоўвання арганічных угнаенняў у 2 разы, мінеральных - у 3; дасягнуць росту пагалоўя буйной рагатай жывёлы; правесці меліярацыю на 300 тыс.га тарфянікаў; павялічыць колькасць МТС да 300 у 1942 г.
Пад час выканання плана ў 1939 г. была далучана Заходняя Беларусь. Там было ліквідавана 3.325 панскіх маёнткаў і кулацкіх гаспадарак. У Заходняй Беларусі пачалася калектывізацыя, але пакуль яшчэ не масавая. Да мая 1940 г. створана 430 калгасаў (32 тыс. сялянскіх гаспадарак) і 28 саўгасаў (гэта 6,7% зямельнай плошчы).
На 1940 г. у карыстанні грамадскіх гаспадарак (калгасаў) БССР было 57,1% пасяўных плошчаў. Адначасова іх удзельная вага ў вытворчасці мяса - 11,4%, малака - 13,2%, бульбы - 34%, воўны - 12,2%, збожжавых культур - 51,2%. Калектыўныя гаспадаркі былі невялікіх памераў. Да пачатку 1941 г. на Беларусі было 10.165 калгасаў і 92 саўгасаў. На адзін калгас у сярэднім прыходзілася 75 двароў, 285 га пасеваў, 75 галоў буйной рагатай жывёлы і 56 коней, на адзін саўгас - 900 га пасяўной плошчы, звыш 400 галоў буйной рагатай жывёлы, 400 свіней, 7 трактароў.
У 30-я гг. была разбурана дробнатаварная гаспадарка. Прымусовым шляхам ствараліся буйныя сацыялістычныя гаспадаркі на вёсцы. Аднак, узровень сельскагаспадарчай вытворчасці быў вельмі нізкім, планы павелічэння сельскагаспадарчай прадукцыі былі правалены.
1.4 Сацыяльная палітыка на Беларусі ў 1928-1941 гг. Матэрыяльны дабрабыт беларусаў
У 1940 г. колькасць насельніцтва БССР склала 9090 тыс. чалавек. Наглядаліся актыўныя міграцыйныя працэсы як паміж рэспублікамі СССР, так і ўнутры рэспублікі - з сяла ў горад. Колькасць гарадскога насельніцтва павялічвалася, а сельскага паніжалася. Калі ў 1913 г. гарадское насельніцтва склала 14%, то ў 1940 г. - 21%. Паралельна змянілася сацыяльная структура грамадства. Доля рабочых і служачых у 1939 г. склала 36,4%, калгаснікаў - 57,2%, эксплуататарскія класы ўвогуле зніклі, а “іншыя” класы склалі каля 6%.
Жыццёвы ўзровень насельніцтва. Паказчык жыццёвага ўзроўню залежыць ад тэмпаў росту нацыянальнага даходу (гэта крыніца пашырэння вытворчасці і папаўнення фондаў народнага спажывання). Нацыянальны даход Беларусі з 1913 г. да 1940 г. вырас амаль у 4 разы, але рост жыццёвага ўзроўню значна адставаў з-за рэшткавага прынцыпу яго забеспячэння, бо асноўная частка нацыянальнага даходу ішла на ваенна-прамысловы комплекс (1/4 частку бюджэту ў 1939 г., 1/3 у 1940 г.).
Заработная плата - асноўная частка даходу рабочых і служачых. Кожны год на працягу 1930 гадоў яна расла прыкладна на 1/6, але гэты рост ануляваўся высокай інфляцыяў, таму рэальная заработная плата працоўных часам не толькі не расла, а нават паніжалася. Значны рост заработнай платы адбываўся ў перадавікоў і наватараў вытворчасці. Заработная плата стаханаўцаў і ўдарнікаў у 8-10 разоў перавышала зарплату звычайных рабочых. Уводзіліся прэміі за перавыкананне вытворчых планаў, выплаты за ўкараненне рацыяналізатарскіх прапаноў і вынаходніцтваў, а, так сама, іншыя грашовыя заахвочванні.
Грамадскія фонды спажывання (выдаткі на адукацыю, культуру, ахову здароўя і інш.) - адзін з паказчыкаў матэрыяльнага дабрабыту. Рост выдаткаў дзяржавы на сацыяльную сферу за 1928-1940 г. склаў 72 разы, аднак дасягнуты ўзровень 170 руб. на душу насельніцтва заставаўся вельмі нізкім паказчыкам.
Абмежаваны характар насіла спажыванне з прычыны фарсіравання індустрыялізацыі, вялікіх памераў экспарту харчовых тавараў, забароны прыватнага гандлю, інтэнсіўнага росту гарадскога насельніцтва, парушэння прапарцыянальнасці таварнай і грашовай масы ў абарачэнні. Знізілася пакупная здольнасць рубля і выраслі цэны на ўсе віды прадукцыі.
У канцы 20-х - пачатку 30-х гг. быў уведзены нарміраваны водпуск тавараў спажывання - ці картачная сістэма. Былі ўведзены высокія цэны для камерцыйнага дзяржаўнага гандлю і нізкія нарміраваныя рознічныя цэны. Ствараліся закрытыя рабочыя кааператывы (ЗРК), якія атрымалі права рабіць пазапланаваныя закупкі сельскагаспадарчай прадукцыі на рынках і ў калгасах, што дазваляла павялічыць продаж харчовых тавараў рабочым. Ствараліся падсобныя гаспадаркі прадпрыемстваў. Іх прадукцыя пастаўлялася ў рабочыя сталовыя, магазіны і ларкі ЗРК У 1932 г. была створана першая падсобная гаспадарка на заводзе «Асінторф». Ствараліся калектыўныя агароды, гараджанам давалі індывідуальныя надзелы. Кожная пятая рабочыя сем'я мела індывідуальныя ўчасткі.
У 1935 г. была адменена картачная сістэма, уведзены адзіныя дзяржаўныя рознічныя цэны на хлеб, муку, крупу, мяса і мясапрадукты, тлушчы, рыбу і рыбапрадукты, цукар і бульбу для ўсіх катэгорый спажыўцоў, гарадскога і сельскага насельніцтва. Новыя цэны былі вышэй нарміраваных, але значна ніжэй камерцыйных. Адчыняліся новыя прадпрыемствы гандлю. Колькасць прадпрыемстваў грамадскага харчавання вырасла ў 9 разоў. Рознічны тавараабарот вырас за 1928-1940 г. у 15,7 разоў, перавысіўшы паўмільядра рублёў.
Свае асаблівасці мела сацыяльная палітыка ў адносінах да калгаснікаў. Яны не мелі права на штогадовы водпуск, аплачваемы бюлютэнь па хваробе, аплачваемы водпуск па цяжарнасці і родам. Для калгаснікаў не быў вызначаны пенсійны ўзрост, ім не выплачваліся пенсіі. Рэдкасцю ў сельскай мясцовасці была электрычнасць, радыё, бытавыя паслугі, дашкольныя ўстановы.
Галоўная крыніца сялянскіх даходаў - гэта прысядзібныя ўчасткі. Яны займалі каля 4% ад усіх сельскагаспадарчых плошчаў, але на іх вырошчвалі 45% усёй прадукцыі краіны, атрымлівалі 70% мяса і малака, 45% шэрсці. Даходы з прысядзібнага ўчастка ішлі на пакупку тавараў спажывання і на ўклады ў ашчадныя касы.
Жыллёвы фонд Беларусі павялічыўся з 1913 г. па 1940 г. у тры разы, але ён не паспяваў за ростам насельніцтва, да таго планы пяцігодак па ўводу жылля не выконваліся. Камунальная гаспадарка ў беларускіх гарадах развівалася па рэшткаваму прынцыпу. Толькі ў 13 гарадах быў вадаправод, у 4 - каналізацыя. Гарадскі транспарт развіваўся марудна - электрычны трамвай у Віцебску быў ўведзены яшчэ да 1913 г., у Мінску ўведзены пасля 1917 г. на базе конкі, у 9 гарадах меліся аўтобусы (усяго 85 штук). З 20-х гг. у гэтай сферы зрухаў амаль не было.
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
1. Доўнар-Запольскі М.В. Гісторыя Беларусі / Пер. з рус. Т.М.Бутэвіч і інш.; Прадм. Дз.У.Карава, Я.І.Бараноўскага. - Мн.: БелЭн, 1994.-510 с.
2. Чепко В.В. Сельское хозяйство Белоруссии в первой половине XIX в. / Чепко В.В. - Мн, 1966.
3. История Беларуси в документах и материалах / Авт.-сост. И.Н.Кузнецов, В.Г.Мазец. Мн.: Амалфея, 2000. 672 с.
4. Шымуковiч С.Ф. Гiсторыя Беларусi: курс лекцый / Шымуковiч С.Ф.- Мн., 2005. - 235 с.
5. Дакументы па гісторыі Беларусі, якія зберагаюцца ў цэнтральных дзяржаўных архівах СССР / Рэд.-склад. А.М.Міхальчанка, Т.А.Вараб'ёва - Мн.: БелСЭ, 1990 - 261 с.
Подобные документы
Фарміраванне камандна-адміністрацыйнай сістэмы кіравання гаспадаркай, індустрыялізацыя. Праграма "вялікага скачка" І. Сталіна. Першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі і культуры БССР. Сацыяльная палітыка на Беларусі ў 1928–1941 гг. Адукацыя.
реферат [30,9 K], добавлен 25.01.2011Асаблівасці грамадска-палітычнай сістэмы рэспублікі Беларусь, фарміраванне аднапартыйнай сістэмы. Унутрыпартыйная барацьба, разгром беларускага нацыянал-дэмакратызму. Палітычныя рэпрэсіі 1930-х гг. Канстытуцыя 1937 г.: адлюстраванне змен і супярэчнасцей.
реферат [28,9 K], добавлен 26.12.2010Асноўныя напрамкі палітыкі самадзяржаўя на Беларусі пасля далучэння да Расійскай імперыі. Грамадска-палітычнае жыццё ў першай палове ХІХ ст. Развіццё сельскай гаспадаркі, прамысловасці і гандлю. Рэформа П. Кісялёва. Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы.
реферат [53,7 K], добавлен 19.12.2010Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 20-х гадах. Палітыка беларусізацыі, развіццё культуры. Эканоміка БССР у перыяд НЭП. Сутнасць і значэнне новай эканамічнай палітыкі. Развіцце сельскай гаспадаркі Беларусі. Прычыны згортвання новай эканамічнай палітыкі.
реферат [41,2 K], добавлен 12.02.2011Індустрыялізацыя Беларусі як частка працэсу індустрыялізацыі СССР. Наступствы вялікага скачка ў эканоміцы Беларусі. Станаўленне жорсткай цэнтралізаванай сістэмы кіравання прамысловасцю. Вынікі першых пяцігодак. Значэнне сацыялістычнага спаборніцтвы.
реферат [17,8 K], добавлен 17.12.2010Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 1950-1980-я гг. Развіццё гаспадаркі Беларусі ў 50-я гг. Спробы сацыяльнай пераарыентацыі эканомікі. Супярэчнасці развіцця прамысловасці, транспарце, сувязі ў 70-я – першай палове 80-х гг. Прамысловасць Беларусі ў 60-я гг.
реферат [34,6 K], добавлен 25.01.2011Зацвярджэнне капіталізму як дамінуючай сацыяльна-эканамічнай сістэмы. Развіцці сельскай гаспадаркі та прамысловасць ў XIX ст. Рост мануфактурнай та фабрычна-заводской вытворчасці. Фарміраванне прамысловай буржуазіі, урбанізацыйныя працэсы ў Беларусі.
реферат [27,7 K], добавлен 04.01.2011Устанаўленне аднапартыйнасці. Канстытуцыйнае афармленне савецкай палітычнай сістэмы. Палітычныя рэпрэсіі 1930-х гадоў. Асаблівасці працэсу дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця ў БССР у другой палове 50-х – 60-я гг. Мадэрнізацыя савецкай сістэмы.
реферат [40,6 K], добавлен 22.12.2010Нацыянальна-вызвалейчы, сялянскі і рабочы рух у Заходняй Беларусі. Гаспадарка Заходняй Беларусі ў 1921–1939 гадах. Стан сельскай гаспадаркі Заходняй Беларусі, узровень матэрыяльнага дабрабыту насельніцтва. Культура Заходняй Беларусі ў 20–30-я гады.
реферат [25,0 K], добавлен 25.01.2011Агульная характарыстыка сельскай гаспадаркі ў Беларусі XIX ст. Перадумовы, значэнне і наступствы прамысловага перавароту і гаспадарчых рэформаў у Беларусі ў першай палове XIX ст. Гісторыя станаўлення і далейшага развіцця фабрычна-завадской прамысловасці.
реферат [25,1 K], добавлен 22.12.2010