Палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў складзе Расійскай імперыі ў канцы ХVІІІ-першай палове ХІХ ст.

Асноўныя напрамкі палітыкі самадзяржаўя на Беларусі пасля далучэння да Расійскай імперыі. Грамадска-палітычнае жыццё ў першай палове ХІХ ст. Развіццё сельскай гаспадаркі, прамысловасці і гандлю. Рэформа П. Кісялёва. Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы.

Рубрика История и исторические личности
Вид реферат
Язык белорусский
Дата добавления 19.12.2010
Размер файла 53,7 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Палітычнае і сацыяльнаэканамічнае развіццё Беларусі ў складзе Расійскай імперыі ў канцы ХVІІІпершай палове ХІХ ст

Змест

  • 1. Асноўныя напрамкі палітыкі самадзяржаўя на Беларусі пасля яе далучэння да Расійскай імперыі
  • 2. Беларусь у вайне 1812 г.
  • 3. Грамадскапалітычнае жыццё ў першай палове ХІХ ст.
  • 4. Развіццё сельскай гаспадаркі, прамысловасці і гандлю. Рэформа П. Кісялёва
  • 5. Крызіс феадальнапрыгонніцкай сістэмы
  • Спіс выкарыстаных крыніц
  • 1. Асноўныя напрамкі палітыкі самадзяржаўя на Беларусі пасля яе далучэння да Расійскай імперыі
  • У выніку трох падзелаў РП амаль усе беларускія этнічныя землі з насельніцтвам больш за 3 млн чал. увайшлі ў склад Расійскай імперыі. Кацярына ІІ была асабiста ўпэўнена ў тым, што далучэнне Беларусi i Украiны - гэта акт гiстарычнай справядлiвасцi. Пасля ўключэння чарговай часткі РП стары адміністрацыйнатэрытарыяльны падзел неадкладна скасоўваўся і ўводзіўся новы. У 1796 г. Беларусь падзялялася на тры губерні - уласна Беларускую (губернскі цэнтр - Віцебск), Мінскую (губернскі цэнтр - Мінск) і Літоўскую (губернскі цэнтр - Вільня). У 1801 г., у адпаведнасці з чарговай адміністрацыйнатэрытарыяльнай рэформай, тут утваралася 5 губерняў - Віленская, Гродзенская, Мінская, Віцебская, Магілёўская і крыху пазней - Смаленская на чале з цывільнымі губернатарамі. У ваенных адносінах азначаныя губерні групаваліся ў 2 генералгубернатарствы - Беларускае (штабкватэра ў Смаленску) і Літоўскае (штабкватэра ў Вільні). Такім чынам, з аднаго боку, тэрміны «Беларусь, беларускі» набывалі афіцыйнае прызнанне, а з другога - у грамадскую думку ўкаранялася памылковае перакананне аб Літве як чужароднай беларусам зямлі.
  • Усталяванне новай сістэмы органаў кіравання і правапарадку ўскладнялася вострым недахопам чыноўнікаў, якія б ведалі спецыфіку мясцовага жыцця. Царскі ўрад даволі лаяльна ставіўся да польскай (і паланізаванай) шляхты, нават да той, якая адмаўлялася прысягаць або ўдзельнічала ў антырасійскіх канфедэрацыях. Тыя са шляхты, якія прысягалі «Яе Вялікасці», не толькі захоўвалі сваю маёмасць, але маглі разлічваць на набыццё статусу, роўнага з расійскімі дваранамі. За шляхтай захоўвалася права вырабу і продажу гарэлкі. Так, у 1796 г. ёй належала 7, 5 тыс. бровараў з вытворчасцю 2 562 тыс. вядзёр гарэлкі ў год. Акрамя таго, царскі ўрад дазволіў шляхце карыстацца ранейшымі тытуламі (князь, граф, барон) і ганаровымі званнямі (гетман, маршалак, кашталян і інш.). Падругое, ёй дазвалялася нашэнне нацыянальнага касцюму з халоднай зброяй. Нарэшце практычна не абмяжоўвалася іх каталіцкае веравызнанне і выкарыстанне польскай мовы ў справаводстве. Характэрна тое, што на Беларусі захоўваў сваю сілу Статут ВКЛ (1588), а разам з ім сістэма мясцовага кіравання і судовых органаў. Разам з тым, замест колішніх сеймікаў шляхта мусіла аб'ядноўвацца ў губернскія і павятовыя дваранскія сходы, якія з'яўляліся інструментам вылучэння кадраў на дзяржаўныя пасады.
  • Колькасна шляхецкае саслоўе складала да 12% ад усяго насельніцтва Беларусі, у той час як расійскае дваранства толькі 13 %. У выніку ўрад Кацярыны ІІ прыступіўся да так званага «разбору шляхты». Паводле яго ўказа, шляхцічы былі абавязаны прадставіць пасведчанне свайго высакароднага паходжання ў выглядзе адпаведных дакументаў ці выпісак з вялікакняскіх або каралеўскіх грамат. Тыя, каму не ўдалося гэтага зрабіць, пазбаўляліся дваранскіх прывілеяў і пераводзіліся ў падатковыя катэгорыі «ганаровых грамадзян» або «аднадворцаў».
  • Адным з накірункаў царскай палітыкі на Беларусі з'яўлялася насаджэнне рускага памешчыцкага землеўладання. Значныя зямельныя падараванні атрымалі царскія фаварыты - Галіцын у Прапойскім, Зорыч - у Шклоўскім, Сувораў у Кобрынскім староствах i iнш. Усяго за 17721801 гг. дваранам было падаравана 250, 4 тыс. рэвізскіх душ. У іх рукi траплялі і тыя сяляне, якiя не ведалі прыгону, жылі на дзяржаўных землях i плацiлі чынш. Пры гэтым памешчыкі набылі права прадаваць сялян без зямлі. Калісьці дзяржаўныя сяляне (7,5 %) былі асабіста вольнымі, плацілі аброк у скарб, маглі запісацца ў іншае саслоўе, змяніць месца жыхарства. Але ў новых умовах іх становішча пагоршылася, паколькі чыноўніцтва атрымала магчымасць арэнды маёнткаў разам з дзяржаўнымі сялянамі. 3, 5 % сялянства належала царкве і выконвала на яе карысць разнастайныя павіннасці. У ліку іншых катэгорый сялянства былі агароднікі і бабылі (кутнікі). Вольныя сяляне ўяўлялі сабой «хлебаробаў», вызваленых памешчыкамі, былых панцырных або путных баяр, якія былі асабіста свабоднымі і плацілі дзяржаўныя падаткі.
  • У вынiку, у новых умовах Беларусь ператварылася ў самую прыгоннiцкую ўскраiну iмперыi. У канцы XVIII - пачатку XIX ст. у сувязі з пашырэннем сельскагаспадарчай і мануфактурнай вытворчасці норма эксплуатацыі прыгонных сялян істотна ўзрасла.
  • Істотныя змены адчула мяшанскае саслоўе Беларусі. Папершае, магдэбургскае права перастала існаваць, а разам з ім - і пэўная іх незалежнасць ад дзяржавы. Падругое, асноўнымі населенымі пунктамі краіны прызнаваліся горад і сяло (вёска), але ніяк не мястэчкі, таму на Беларусі буйнейшыя з іх былі аднесены да гарадоў, а астатнім надаваўся статус сяла. Пры гэтым іх жыхары, акрамя шляхты і духавенст ва, маглі быць залічаны ў прыгонны стан. Некаторыя мястэчкі - Бешанковічы, Зельва, Свіслач, Целяханы, Шклоў ператварыліся ў цэнтры гандлю, дзе існавалі не толькі рынкі, а адбываліся кірмашы.
  • Шэраг прыватных гарадоў і мястэчак былі выкуплены ўрадам, у тым ліку Ашмяны (1843), Слуцк (1846). Друя, Сянно і Нясвіж заставаліся ва ўласнасці магнатаў да 50х гг. ХІХ ст. Браслаў, Брэст, Мсціслаў і Навагрудак зрабіліся павятовымі цэнтрамі. У пачатку ХІХ ст. Полацк і Слонім з губернскіх цэнтраў былі пераўтвораны ў павятовыя.
  • У адпаведнасці з «Граматай на правы і прывілеі гарадам Расійскай імперыі» (1785), у горадзе ствараліся выбарныя органы кіравання: распарадчы - гарадская дума і выканаўчы - шасцігласная дума, у якую выбіраліся прадстаўнікі («гласныя») ад кожнага з 6 разрадаў: «ганаровых грамадзян», «купцоў», «іншагародніх і замежных гасцей», «цэхавых», «абывацеляў» і «пасадскіх». Пры гэтым, ва ўсіх гарадах зніклі юрыдыкі, і ўсе гараджане падпарадкоўваліся адзінаму заканадаўству. Агульны нагляд за жыццём гарадоў здзяйснялі царскія чыноўнікі - граданачальнікі і паліцмайстры.
  • Асноўнымі катэгорыямі гараджан былі купцы і мяшчане. Купцы не падлягалі рэкруцкаму набору, плацілі падатак у залежнасці ад абвешчанага капіталу і аб'ядноўваліся ў першую, другую або трэцюю гільдыю. Мяшчане выконвалі падушную, рэкруцкую, дарожную, пастойную і інш. павіннасці.
  • Указам Кацярыны ІІ ад 23 чэрвеня 1794 г. была ўсталявана так званая мяжа яўрэйскай аселасці, у адпаведнасці з якой яўрэям забаранялася выязджаць у вялікарускія губерні. Ім жа забаранялася жыць у вёсках, валодаць зямлёй і займацца земляробствам. Яны былі абавязаны выселіцца ў гарады і мястэчкі і жыць у адмысловай абшчыне - кагале (існаваў да 1844 г.). Тыя з яўрэяў, хто жадаў запісацца ў мяшчане або купцы, мусіў плаціць за дазвол двайную цану. Але нават ва ўмовах жорсткай дыскрымінацыі ім удавалася пацясніць сваіх канкурэнтаўіншаверцаў. Калі ў 1803 г. у Мінскай губ. купцоўхрысціян налічвалася 297 і купцоўяўрэяў - 248, то ў 1857 г., адпаведна 319 і 2 627.
  • У гарадской эканомiцы захавалася цэхавая арганiзацыя. Рамесная вытворчасць значна пераўзыходзiла мануфактурную. Прычым, вотчынныя мануфактуры ўсё яшчэ значна перабольшвалi колькасць купецкiх. Шырокае выкарыстанне працы прыгонных сялян на вотчынных прадпрыемствах складалi моцную канкурэнцыю купецкiм. Таму попыт на рабочую сiлу гарадскiх i местачковых рабочых, у сваёй масе - яўрэяў, быў нiзкiм. Адсюль i суцэльнае панаванне ў беларускiх гарадах яўрэйскiх рамеснiкаў, саматужнiкаў, купцоў, асоб «вольных» i iншых прафесiй, што давала шанец яўрэям выжыць
  • Новае ў аблiччы беларускiх гарадоў выявiлася таксама ў тым, што сюды ўзмацнiўся прыток рускага чыноўнiцтва, дваранства, адстаўнога афiцэрства, праваслаўнага святарства, зацiкаўленых ва ўзбагачэннi.
  • Адным з галоўных напрамкаў дзяржаўнай палітыкі на Беларусі з'яўлялася ўсталяванне дзейснай падатковай сістэмы. У ліку новых падаткаў уводзіліся падушны і земскі зборы. Рэкруцкая павіннасць заключалася ў адпраўцы на пажыццёвую вайсковую службу здольных да яе маладых людзей. У адрозненне ад вялiкарускага насельнiцтва, мясцовыя сяляне, рамеснiкi i купцы плацiлi падаткi не папяровымi грашыма, а срэбранай манетай, што больш узбагачала царскую казну.
  • Такім чынам, палітыка царскага ўрада на беларускіх землях скіроўвалася на інтэграцыю іх патэнцыялу ў агульнарасійскае эканамічнае, грамадскае, духоўнае і культурнае жыццё, вядома ж, найперш, у інтарэсах пануючага праваслаўнадваранскага класу.
  • 2. Беларусь у вайне 1812 г.
  • Напрыканцы ХVІІІ - пачатку ХІХ стагоддзя ўвага міжнароднай супольнасці была прыцягнута не толькі да падзелаў РП, але і да імклівага росту магутнасці Францыі на чале з Напалеонам Банапартам. Заснавальнік новай імператарскай дынастыі і таленавіты ваеначальнiк Напалеон І здолеў падпарадкаваць сабе ўсю Заходнюю Еўропу, за выключэннем Англii. Паводле Тыльзіцкага міру (1807) Францыя ў абмен на ўдзел Расіі ў блакадзе англічан перадала ёй Беласточчыну.
  • З польскіх зямель, адваяваных у Прусiі, па загаду Напалеона было створана падпарадкаванае яму Варшаўскае герцагства на чале з саксонскім каралём Фрыдрыхам Аўгустам. Пасля вызвалення польскіх зямель зпад аўстрыйскай акупацыі тэрыторыя герцагства ўзрасла са 103 да 155 тыс. кмІ, насельніцтва - з 2, 6 да 4, 3 млн чал., а само яно ператварылася ў плацдарм для падрыхтоўкi нападу на Расiю. На гэты шлях Напалеона штурхала польская шляхта, спадзеючыся на аднаўленне РП. У складзе французскай армii палякi сфармiравалi цэлы корпус (60-70 тыс. чал.) на чале з генералам Ю. Панятоўскiм. Ваяўнічыя настроi шляхты Герцагства Варшаўскага падзялялі Пацы, Радзiвiлы, Сапегі, якія пражывалі на Беларусі.
  • Са свайго боку Аляксандр І быў прыхільнікам дыпламатычнага шляху вырашэння ўсіх спрэчных пытанняў. Але сумесныя расiйскафранцузскiя перагаворы не здолелi прадухiлiць наспелага ваеннага сутыкнення. Напалеон здолеў сканцэнтраваць на мяжы з Расіяй 600тысячнае войска, у якое, акрамя французаў, мабілізаваў салдат з заваяных ім краін. 10 чэрвеня 1812 г. Францыя аб'явiла вайну Расii, 12 чэрвеня яе армiя ў колькасцi 300 тыс. чал. фарсiравала Неман у раёне Коўна. Ужо 16 чэрвеня ёю без бою была захоплена Вiльня, праз 10 дзён - Мiнск. Напрамкi магчымага наступлення заваёўнікаў прыкрывалiся трыма рускiмi армiямi. У іх ліку I армiя (120 тыс. чал.) на чале з генералам Барклаем дэ Толi, якая размяшчалася ў Літве; II армiя (каля 50 тыс. чал.) на чале з генералам Баграцiёнам - на Беларусі; ІІІ армiя (44 тыс. чал.) на чале з генералам Тармасавым - на Валыні.
  • Звычайна Напалеон iмкнуўся разбiць варожыя сiлы ў адной або ў некалькiх бiтвах, а затым прад'яўляў праціўніку свае ўмовы міру. У выпадку з Расіяй гэтая добра апрабаваная тактыка сябе не апраўдала, бо рускія арміі адступалі ўглыб краіны. На тэрыторыi Беларусі моцныя ар'ергардныя баi адбылiся пад Клясцiцамi, Мiрам, Салтанаўкай. 45 жнiўня пад Смаленскам Напалеон выйграў першую буйную бiтву, але войскі рускiх яшчэ ўяўлялі грозную сілу. Іх баявы дух узрос, калі галоўнакамандуючым быў прызначаны генерал М. I. Кутузаў.
  • 26 жнiўня 1812 г. пад Барадзіно адбылася генеральная бітва з удзелам 134 тыс. французскіх і 155 тыс. рускiх салдат і афіцэраў. Абодва бакі панеслі велізарныя страты, адпаведна, каля 50 тыс. забiтых i параненых французаў і 46 тыс. рускiх. Гэта была першая бiтва, у якой Напалеон не перамог, але наступальная ініцыятыва заставалася за ім. Рада рускага камандавання, якая адбылася ў с. Філі, прыняла нялёгкае рашэнне ў мэтах захавання арміі адступіць і аддаць ворагу старажытную сталіцу без бою. 2 верасня пачалася французская акупацыя спаленай і амаль пазбаўленай жыхароў Масквы.
  • На акупіраванай тэрыторыі Беларусі французы ў кантакце з мясцовай шляхтай паспрабавалі ўсталяваць пэўныя ўладныя структуры. Яшчэ ў чэрвені, жыхары Вільні сустракалi Напалеона як вызвалiцеля. За яго абяцанне аднавiць ВКЛ шляхта абавязалася сфармiраваць 100тысячнае войска, а таксама забяспечваць французаў прадуктамі i фуражом. 1 лiпеня быў абвешчаны загад аб стварэннi у Вільні Часовага ўрада ВКЛ з падуладнымі яму Вiленскай, Гродзенскай і Мiнcкай губернямі, а таксама Беластоцкай вобласцi. Неўзабаве тут адбыўся адмiнiстрацыйны падзел паводле французскага ўзору.
  • Функцыi палiтычнага кiраўнiка ўрада ўскладалiся на iмперскага камiсара Бiньёна. Ваенная ўлада (а са жнiўня - старшынства ў Часовым урадзе) ускладалася на генералгубернатара Лiтвы Гагендорпа.
  • У лiпенi вайсковая камiсiя Часовага ўрада на чале з А. Сапегам прыступiлася да стварэння мясцовых узброеных сiл. Пяхота фармiравалася з рэкрутаў, а шляхта забяспечвала iх адзеннем i запасам прадуктаў. З цягам часу ў войску ВКЛ было сабрана каля 15 тыс. пяхоты і вершнікаў. У склад войска ўвайшоў лёгкі кавалерыйскі полк са шляхецкай i студэнцкай моладзi, артылерыйская батарэя, эскадрон беларускiх татар. Князь Д. Радзiвiл за свой кошт сфарміраваў полк уланаў у 3 тыс. чалавек. Ён жа быў прызначаны шэфам жандараў. У мэтах аховы парадку ў Магілёве быў створаны атрад стражы з 400 чал.
  • Галоўнай задачай акупацыйных (ваенных i грамадзянскiх улад) было харчовае i фуражнае забеспячэнне напалеонаўскай арміі. З цягам часу рэалiзацыя яе набыла гвалтоўныя рабаўнiцкiя формы. У вынiку шматлiкае гарадское насельнiцтва (Вiльнi, Вiцебска) сутыкнулася з голадам. У адказ на злоўжыванні французскiх фуражыраў сяляне сталі брацца за зброю. Асаблiвай актыўнасцю вызначылiся жыхары в. Трасцянкі Iгуменскага пав., якiя стварылi партызанскi атрад i ваявалi супраць ворага, а таксама супраць шляхты, якая яму дапамагала. Такiя ж партызанскiя атрады былi створаны сялянамi вёсак Стараселле, Мажаны, Ясмоны Барысаўскага і Жарцы Полацкага паветаў.
  • Узяўшы Маскву, Напалеон не дачакаўся прапаноў аб мiры. У той час, як яго армiя галадала і разам з дысцыплінай губляла кіраванне, рускае войска ў Таруцiна папаўнялася жывой сілай, боезапасам і прадуктамi. Руская армія не дапусцiла французскага пранiкнення ў паўднёвыя раёны краіны, прымушаючы акупантаў адступаць па імі ж разбуранай смаленскай дарозе ва ўмовах лютага марозу i голаду. Асобыя часці і групы вайскоўцаў падвяргаліся нападам казацкіх фарміраванняў і партызанскіх атрадаў. Склады харчавання ў Смаленску былі разрабаваны першымі салдатамі, якія дасягнулі горада. Правіянт і фураж, назапашаныя акупантамі і іх наймітамі ў Мінску і Віцебску, былі захоплены войскамі Вітгенштэйна і Чычагава.
  • Спроба рускiх палкаводцаў акружыць рэшткi французаў у раене Мiнска i Барысава поўнасцю не ўдалася, але 1416 лiстапада пры пераправе праз Бярэзiну французаў спасцігла сапраўдная катастрофа: да 30 тыс. чалавек тут знайшлі сабе магілу. 23 лiстапада ў Смаргонi Напалеон пакінуў войскі і з'ехаў у Парыж.
  • Пасля Маладзечна супрацiўленне французаў амаль перапынiлася. Беларускае войска неахвотна замагалася на баку Напалеона. Іх спроба спыніць рускіх пад Слонiмам і Вільняй скончыліся вялікімі для сябе людскімі стратамі. Рэшткi ацалелай беларускай пяхоты адыйшлi разам з Ю. Панятоўскiм у Польшчу i Прусiю.
  • Такім чынам, «Вялікая Французская армія» перастала існаваць. Рускія войскі страцілі каля 200 тыс. салдат. На Беларусі ахвярамі вайны стаў кожны чацвёрты жыхар, асабліва гараджане, колькасць якіх зза голаду і хвароб зменшылася ўдваяутрая. Нягледзячы на страты і разбурэнні, царскі ўрад не змяншаў цяжар павіннасцей з сялян. Разлік сялян на скасаванне прыгону пасля вайны не спраўдзіўся.
  • У пачатку 1813 г. руская армія перайшла дзяржаўную мяжу і рушыла на Францыю. Напалеон спрабаваў узяць рэванш за няўдалую рускую кампанію, але быў канчаткова разбіты пад Ватэрлоа.
  • 1 кастрычніка 1814 г. у Вене адкрыўся кангрэс еўрапейскіх манархаў, каб вызначыць пасляваенныя граніцы на карысць саюзнікаў - пераможцаў напалеонаўскай Францыі. Так, паводле падпісанага 9 чэрвеня 1815 г. «Заключнага акту», Герцагства Варшаўскае пераходзіла да Расii. Хоць Аляксандр I абвяшчаў сябе «каралем польскім», палякі набывалі так званую «канстытуцыйную хартыю» і разам з ёй істотную аўтаномію. Кіраванне Царствам Польскім здзяйсняў Адміністрацыйны савет на чале з братам імператара Канстанцінам.
  • Такім чынам, з разгромам войск Напалеона другая пасля паўстання Т. Касцюшкі спроба палякаў аднавіць сваю дзяржаўнасць пацярпела няўдачу. Нягледзячы спрыяльныя для польскай шляхты ўмовы далейшага ўнутрыпалітычнага існавання Польшчы, ідэя аднаўлення незалежнай, у межах 1772 г. РП заставалася непарушнай
  • 3. Грамадскапалітычнае жыццё ў першай палове ХІХ ст.
  • Падзеі, звязаныя з войнамі Напалеона і ўдзел у іх шляхты, надалі значны імпульс грамадскапалітычнаму жыццю ў заходняй ускраіне Расійскай імперыі. Адным з цэнтраў яго заставалася Вільня. Няўдалыя спадзяванні мясцовага насельніцтва на адраджэнне ВКЛ і РП не знізілі яго антырасійскіх настрояў. Студэнцтва ўніверсітэта стварала спрыяльнае асяроддзе для фарміравання нацыянальнай свядомасці, вольналюбівых ідэй. Так, члены «Таварыства шубраўцаў» (гультаёў) ставілі на мэце з дапамогай сатыры змагацца за высокамаральнага чалавека. Таму ж служыла іх газета «Ведамасцi брукавыя».
  • 1 кастрычніка 1817 г. было створана «Таварыства сяброў карыснай забавы», якое крыху пазней пры ўдзеле Я. Чачота і Т. Зана было рэарганізавана ў «Таварыства філаматаў» (тых, хто імкнецца да ведаў). Усе ўдзельнікі імкнуліся шляхам адукацыi прынесці карысць Айчыне, якой лічылі РП. Філаматы вывучалі працы асветнікаў, гісторыю і духоўную культуру роднага краю. Яны пісалі творы па навуковых праблемах, літаратурныя сачыненні, вялі дыскусіі аб прачытаных кнігах. Пад уплывам прафесара ўніверсітэта І. Лялевеля члены таварыства захапіліся грамадскапалітычнай тэматыкай. Да іх далучыліся будучыя змагары за незалежную РП І. Дамейка, М. Рукевіч і інш.
  • У 1820 г. па ініцыятыве найбольш актыўных філаматаў - А. Мiцкевiча, Я. Чачота і Т. Зана было створана так званае «Таварыства прамянiстых», у якое ўвайшло 168 чал. Паводле статуту, яно мусіла клапаціцца аб павышэнні маральнага і інтэлектуальнага ўзроўню студэнтаў. Увага да яго з боку гарадской моладзі ўзрасла да такой ступені, што будынак універсітэта стаў для «прамяністых» цесным. І прамяністыя, і іх прыхільнікі карысталіся дасягненнямі народнай культуры, папулярызавалі гістарычнае мінулае і г. д. Такім чынам, іх дзейнасць выйшла далёка за межы ўніверсітэта, што паслужыла фармальнай падставай для яе перапынення кіраўніцтвам універсітэта.
  • Але кіруючае ядро «філаматаў» і «прамянiстых» утварыла новую, на гэта раз тайную суполку - «Таварыства фiларэтаў» (аматараў дабрадзейнасцi) пад старшынствам Т. Зана, якое дзейнічала ва ўніверсітэце з 1820 па 1823 гг. Філарэты выказвалі прыхільнасць ідэі адраджэння РП. На гэтай аснове будавалася ўся іх навуковаасветніцкая праца, прапаганда і агітацыя. У мэтах канспiрацыi таварыства падзялялася на пяць cекцый, якiя ў сваю складаліся з гурткоў. Кола філарэтаў пашыралася за кошт новых членаў, прычым, не толькі студэнтаў, а інтэлігентаў, прагрэсіўнай шляхты і інш. Усяго арганізацыя налічвала 200300 чал. Такія ж таварыствы ўзніклі ў асяроддзі навучэнцаў Віцебска, Полацка і Беластока.
  • Яшчэ ў 1822 г. Аляксандр I выдаў указ аб забароне тайных арганізацый на тэрыторыі Царства Польскага і заходніх губерняў. У чэрвені 1823 г. пад кіраўніцтвам сенатара М. Навасільцава была створана следчая камісія ў Віленскай навучальнай акрузе. У 1823 г. паліцыя Вільні выявіла дзейнасць тайнай арганізацыі і ў выніку працяглага, больш чым год, следства пад суд трапіла 108 чал., з якіх 20 былі прыгавораны да турэмнага зняволення з далейшай ссылкай (Т. Зан, А. Сузін, Я. Чачот) і высылкі ўглыб Расіі (А. Міцкевіч).
  • Нягледзячы на пэўную нацыянальнапатрыятычную скіраванасць віленскіх таварыстаў, іх дзейнасць уяўляла сабой частку агульнарасійскага руху, скіраванага супраць неабмежаванага самаўладдзя і прыгнёту народу. Так, у асяроддзi рускай элiты, якой з'яўлялася дваранст ва, узнiк моцны рух за рэфармаванне дзяржаўнага ладу i грамадскага жыцця. У далейшым яго ўдзельнiкi увайшлi у гiсторыю пад назвай «дзекабрыстаў». На пачатку 1820х гг. у краiне склалiся два буйнейшыя тайныя таварыствы - Паўночнае ў Пецярбургу на чале з М. Мураўёвым i Паўднёвае - у Тульчыне (Украiна) на чале з П. Пестэлем. Размяшчэнне на тэрыторыi Беларусi расiйскiх узброеных сiл (Лiтоўскi корпус) спрыяла ўзнiкненню афiцэрскiх тайных суполак, звязаных з Паўночным або Паўднёвым таварыствамi. На Беларусi у розны час жылi i дзейнiчалi М. Мураўёў, М. Лунiн, Я. Абаленскi i iнш.
  • Каб прыцягнуць польскую шляхту да сумеснай барацьбы, П. Пестэль згаджаўся на перадачу РП Вiленскай, Гродзенскай, часткi Мiнскай губерняў. У распрацаванай ім «Русской правде» было запісана, што беларусы не могуць быць самастойнымі і зза слабасці сваёй ніколі не змогуць стварыць асобнай дзяржавы.
  • М. Мураўёў у сваёй «Канстытуцыi» прадугледжваў федэратыўны лад Расii у складзе асобных тэрыторый па ўзору ЗША. Лiтоўскабеларускiя землi планавалася ўключыць у дзве дзяржавы: Заходнюю (са сталiцай у Вiльні) i Дняпроўскую (са сталiцай у Смаленску).
  • Члены Паўднёвага таварыства С. МураўёўАпостал, М. БястужаўРумiн i iншыя, якiя служылi у Бабруйску, распрацавалi план дзяржаўнага перавароту. Пачатак яго звязваўся з арыштам Аляксандра I, яго брата Мiкалая i усёй свiты ў час меўшага адбыцца наведвання імі бабруйскай крэпасцi. Але «Бабруйскi план» не знайшоў падтрымкi у змоўшчыкаў і царская інспекцыя бабруйскай крэпасці 13 верасня 1823 г. прайшла без эксцэсаў.
  • Свае планы адносна расійскага самаўладдзя будавала і польская шляхта. Так, у 1820х гадах у Царстве Польскім група афiцэраў стварыла так званае «Патрыятычнае таварыства», якое мела свой Статут, Цэнтральны камiтэт, а таксама 7 правiнцыяльных аддзелаў, у тым лiку Лiтоўскi з цэнтрам у Вiльнi. Асноўнай мэтай усёй арганiзацыi з'яўлялася адраджэнне РП у межах 1772 г. У Лiтоўскi правiнцыяльны камiтэт уваходзiлi К. Радзiвiл, генерал Вайнiловiч, граф Солтан і інш. Члены таварыства шукалі прыхільнікаў у Лiтоўскiм корпусе, стваралi арсенал зброi у Вiльнi, але зза правалаў у Варшаве былі вымушаны перапыніць сваю дзейнасць. Пасля разгрому паўстання на Сенацкай плошчы 14 снежня 1825 г. следству стала вядома аб кантактах дзекабрыстаў і асобныя члены Патрыятычнага таварыства былі асуджаны.
  • У 18211826 гг. у Беластоцкай i Свiслацкай гiмназiях дзейнiчала тайнае таварыства культурнаасветніцкага накірунку «Заране» у ліку 50 чал. на чале з Ф. Ляховiчам. Яны ставілі на мэце ўдасканаленне сваіх характараў, фарміраванне грамадскіх густаў, захаванне польскай мовы, што, на іх думку, магло паспрыяць адраджэнню РП. Каб абуджаць патрыятычныя пачуцці, заране насілі прозвішчы славутых суайчыннікаў (Б. Харобрага, С. Баторыя, Ю. Панятоўскага).
  • У 1825 г. Ф. Ляховіч даведаўся аб існаванні ў Беластоку «Таварыства ваенных сяброў» і прыняў рашэнне наладзіць з ім сувязі. Гэтае таварыства ў складзе 45 чал. узнікла па iнiцыятыве былога фiламата М. Рукевiча і афіцэраў асобага Лiтоўскага корпуса капiтана К. Iгельстрома і паручыка А. Вягелiна. Да восені 1825 г. беластоцкія «Заране» дзейнічалі сумесна з імі, а затым самастойна.
  • Адгалоскi паўстання сталічных дзекабрыстаў мелі месца на Беласточчыне i у Бабруйску. Пасля няўдалай спробы сарваць прысягу Мiкалаю I салдат Лiтоўскага пiянернага батальёна 24 снежня 1825 г. у м. Браньск на Беласточчыне былi пакараны кіраўнікі і шэраговыя члены «Таварыства ваенных сяброў» Рукевiч, Вягелiн, Iгельстром.
  • Такім чынам, тайныя таварыствы на Беларусі былі знішчаны ўладамі або перасталі існаваць па іншых прычынах. Тыя веды, духоўныя каштоўнасці і ідэі, якія прапагандаваліся філаматамі, філарэтамі, заранамі і інш., спрыялі ўмацаванню польскай нацыянальнай свядомасці і патрыятызму. Наколькі моцнымі былі наступствы дзейнасці таварыстваў, сведчылі падзеі паўстання ў Польшчы, Літве і Беларусі (18301831) пад лозунгам адраджэння РП у межах 1772 г.
  • 4. Развіццё сельскай гаспадаркі, прамысловасці і гандлю. Рэформа П. Кісялёва
  • Феадальнае землеўладанне, якое ўсталявалася на тэрыторыі Беларусі яшчэ ў часы ВКЛ і ахоплівала амаль 75% ад усіх зямель, набыло далейшае развіццё ў Расійскай імперыі. Па занятасці насельніцтва і аб'ёму прадукцыі сельская гаспадарка адыгрывала вядучую ролю ў эканоміцы. Асноўнымі пастаўшчыкамі хлеба на ўнутраны і знешні рынак з'яўляліся памешчыкі. Галоўную вытворчую сілу складалі прыгонныя, колькасць якіх у 1795 г. дасягала 84,4 % усіх сялян. Пры гэтым у заходніх губернях больш актыўна выкарыстоўвалася праца парабкаў. У 18401850х гг. у фальварках і маёнтках сталі ўкараняцца новыя метады апрацоўкі глебы, выкарыстоўвацца першыя сельскагаспадарчыя машыны. Са збожжавых культур большае распаўсюджанне мела азімае жыта, яравыя ячмень і авёс. З кожнага пасеянага зерня збіралася 3 або 3, 5. У канцы ХІХ да традыцыйных тэхнічных культур - ільну і канопляў далучылася бульба. Вытворчасць збожжа набывала таварны характар. Да канца XVIII ст. буйныя гаспадаркі пастаўлялі на рынак каля 75 % жыта, 4555 % - ячменю, аўса, гароху, бульбы.
  • У сярэдзіне ХІХ ст. пасевы цукровых буракоў узраслі да 2 400 дзесяцін, а ўраджайнасць узрасла ў 6 разоў.
  • Жывёлагадоўля таксама з'яўлялася важнай галіной сельскай гаспадаркі. Акрамя мясамалочнай жывёлагадоўлі, у Мінскай і Гродзенскай губ. пашырылася развядзенне мерыносавых авечак у мэтах вытворчасці і нарыхтоўкі танкаруннай воўны для суконных мануфактур. Для ўласных патрэб сяляне разводзілі лён, каноплі, тытунь, буракі і інш. Ураджай збожжавых (сам-23) быў горшым, чым у панскай гаспадарцы. Акрамя таго, невялікія памеры зямельных надзелаў (1215 дзес. - у заходніх паветах Беларусі, і нават 812 - у астатніх) пры адсталай тэхніцы і тэхналогіі землеапрацоўкі і іншыя фактары не маглі задаволіць патрэбы вясковых працаўнікоў у хлебе. Невыпадкова, у другой палове ХІХ ст. найважнейшым харчовым прадуктам сялянскай сям'і зрабілася бульба.
  • Каб знайсці сродкі на падтрыманне жыццядзейнасці сям'і і выплату падаткаў селянін быў вымушаны ў вольны ад сельскагаспадарчых работ час займацца хатнімі (ткацтва, ганчарства, бандарства і інш.) і адхожымі промысламі. Будаўнічыя, дарожныя і іншыя работы давалі магчымасць сялянам палепшыць стан сваёй гаспадаркі. Памешчыкі прагрэсіўных поглядаў не перашкаджалі ім у пошуку дадатковага заробку і не душылі іх падаткамі. У выніку хатняе рамяство, адхожыя промыслы, сувязь з рынкам давала магчымасць асобным сялянам забыцца на беднасць. У выніку нават у асяроддзі прыгонных сталі з'яўляцца заможныя гаспадары, які мелі магчымасць браць у арэнду памешчыцкую або дзяржаўную зямлю, і нават выкарыстоўваць наёмную працу сваіх аднавяскоўцаў. Але ў цэлым па прычыне поўнай залежнасці селяніна ад памешчыкаў яго ўцягненне ў працэс фарміравання капіталістычных адносін адбываўся значна павольней.
  • Узрастанне эксплуатацыі працы парабкаў было звязана з інтэнсіфікацыяй працэсу абеззямельвання прыгонных сялян. Па меры ўцягнення паноў у рынак, доля сялянскіх зямель у іх маёнтках (фальварках) скарацілася з 2/3 да 1/3 і нават менш, а колькасць агароднікаў, халупнікаў і бабылёў, наадварот, стала ўзрастаць.
  • Гэты працэс стаў няспынным і разбуральным у сувязі з павелічэн нем памешчыцкай вытворчасці таварнага хлеба, што патрабавала ўключэння ў севазварот дадатковых, за кошт сялян, пасяўных плошчаў. Адпаведна ў паноў узрастала патрэба ў павелічэнні адпрацовачнай павіннасці, што выклікала перавод аброчных прыгонных у паншчынныя, і неўзабаве, да сярэдзіны ХІХ ст. іх колькасць узрасла з 77 да 97%. Селянін павінен быў адпраўляць 6 разоў на тыдзень аднаго з членаў сваёй сям'і на панскія палеткі.
  • Акрамя павіннасцей на карысць сваіх гаспадароў, сяляне былі абавязаны выплочваць дзяржаве падушны падатак і земскі збор (57 руб. з двара), пастаўляць рэкрутаў (1 з 200 двароў), даваць прытулак і харчаванне прысланым на пастой салдатам, перавозіць ваенныя грузы.
  • Збядненне і разбурэнне сялянскіх гаспадарак вяло да ўзрастання сацыяльнай напружанасці на вёсцы. Так, з 1800 па 1839 г. адбылося 160 выступленняў сялян Беларусі. Асноўная іх колькасць насіла негвалтоўны характар і адбывалася ў форме падачы скаргаў на свавольства памешчыкаў або адміністрацыі, на цяжар павіннасцей і інш. Былі выпадкі, калі сяляне тысячамі ўцякалі ад сваіх гаспадароў у суседнія губерні. Так, у пачатку 1840х гг. пад уздзеяннем чутак аб магчымасці пазбавіцца ад прыгону сяляне цэлымі вёскамі рушылі ў напрамку Крыма, Бесарабіі, Каўказа. Каб іх спыніць, спатрэбіліся войскі. У 1847 г. сяляне Віцебскай губ., паддаўшыся чуткам аб вызваленні ад прыгону будаўнікоў Мікалаеўскай чыгункі, тысячамі рушылі ў раён Пецярбурга. У выніку звыш 4 тыс. сялян былі высечаны розгамі, а звыш 100 асуджана ваеннапалявым судом да турэмнага зняволення.
  • Аб узнікненні ў нетрах феадалізму новых, капіталістычных адносін можа лічыцца з'яўленне вольнанаёмных рабочых. Але ў Расійскай імперыі выкарыстанне іх працы замянялася прыгоннымі. На Беларусі значны прыбытак панам давала вінакурства. Акрамя бровараў, у маёнтках засноўваліся ткацкія, шкляныя і іншыя прадпрыемствы, на якіх выкарыстоўвалася прыгонная праца. З 1796 па 1860 г. на Беларусі іх колькасць узрасла з 51 да 70, а іх валавая прадукцыя - у 2,1 раза.
  • З выкарыстаннем паравога рухавіка, які замяняе ручную працу машыннай, узнікае новы від прадпрыемства - фабрыка. Іх колькасць павялічылася з 2 да 12, а аб'ём выпушчанай імі прадукцыі - у 5, 6 раза. Але ў гэты час наёмная праца толькі спадарожнічала прыгоннай. Да часу купецкая (капіталістычная) мануфактура ці фабрыка, размешчаная ў горадзе, пакуль не магла канкурыраваць з вотчыннай, якая існавала ў маёнтках паноўпрадпрымальнікаў.
  • У першай палове ХІХ ст. у выніку адмысловай палітыкі царызма ў дачыненні яўрэяў насельніцтва беларускіх гарадоў і мястэчак узрасло ў 4 разы і дасягнула 320 тыс. чал. Вялікая колькасць таннай рабочай сілы стымулявала павелічэнне колькасці рамесных майстэрань і мануфактур. Характэрна, што ў гэты час беларускія рамяство і гандаль пачалі імкліва выцясняцца яўрэйскім.
  • У гарадах з'явіўся штодзённы лавачны гандаль харчовымі прадуктамі і прамысловымі таварамі, а таксама ўтвараліся штотыднёвыя кірмашы. Прадукты сельскай гаспадаркі, а таксама лес з'яўляліся асноўным таварам, які вывозіўся купцамі за межы Беларусі.
  • Такім чынам, умовы рынку выводзяць на першыя ролi у гаспадарчым жыццi тых, хто меў грошы, але не схаваныя ў куфэрак або скарбонку, а змешчаныя ў банк пад пэўны працэнт прыбытку або ў вытворчасць і продаж пэўнай прадукцыі. Уладальнiкi банкаў, як правiла, былыя купцы, крэдытавалі тых, хто гарантаваў вяртанне пазыкі з працэнтамi. У лiку апошніх была частка памешчыкаў, якiя iмкнулiся да пераўтварэння сваіх натуральных гаспадарак у таварныя. Тыя з іх, якiя патрацiлi грошы на мадэрнiзацыю гаспадаркi, мелi шанец атрымаць прыбытак i надалей павялічваць абаротныя сродкі. Такім чынам, узнікаў капiтал (грошы, аблігацыі, акцыі), які не траціўся, а шляхам абарачэння прыносiў прыбытак у тым цi iншым эквiваленце. Больш актыўна капітал дзейнiчаў у галiне прамысловасцi, там, дзе былі прадпрымальнiкi i рынак наёмнай рабочай сiлы, дзе работадаўцаў i работнiкаў звязвала эканамiчная зацікаўленасць. Гэтая сістэма з'яўлялася больш прагрэсіўнай у параўнанні з феадальнапрыгонніцкай.
  • Царскі ўрад усведамляў важнасць удасканалення гаспадарчага і сацыяльнага становішча сялян. Так, мiнiстр дзяржаўных маёмасцяў П. Кiсялёў выказаў клопат аб тых беларускіх сялянах, якія належалі казне. У вынiку ў 1839 г. выйшла распрацаванае ім «Палажэнне аб кiраваннi дзяржаўнымi маёнткамi у заходнiх губернях i Беластоцкай вобласцi», паводле якой стваралася ўстойлівая сістэма кіравання дзяржаўнымі сялянамі. Падругое, у адпаведнасці з «люстрацыяй (апісаннем) дзяржаўных уладанняў» з 1844 г. сяляне пераводзіліся з паншчыны на аброк, для іх усталёўваўся сярэдні памер зямельнага надзелу і ўчастка лесу, засноўваліся бальніцы і хлебныя склады. Патрэцяе, арандатары не мелі права чыніць суд над дзяржаўнымі сялянамі. Такім чынам, становішча апошніх мусіла палепшыцца.
  • У 1840 г. Камітэт па справах заходніх губерняў прыступіўся да выпрацоўкі ўмоў рэформы гаспадарчага ўкладу прыгонных сялян, якая прадугледжвала ўпарадкаванне памераў сялянскіх надзелаў і аб'ём павіннасцей. На падставе закона ад 15 красавіка 1844 г. ажыццяўленне рэформы пачалося пры ўдзеле інвентарных камітэтаў і да 1848 г. абавязковыя нормы (інвентары) былі ўведзены ва ўсіх памешчыцкіх маёнтках Беларусі (за выключэннем яе ўсходніх губерняў).
  • У 1855 г. Дзяржаўны Савет пастанавiў, каб памешчык вылучыў на кожную рэвiзскую душу па 3,75 дзесяцiны зямлi. Памер паншчыны з цяглага двара вызначаўся 3 мужчынскiмi i 3 жаночымi днямi на тыдзень. Усе іншыя адпрацоўкi скасоўвалiся. Тым не менш, новыя правiлы ўводзiлiся толькi у дзесятай частцы ўсiх памешчыцкіх маёнткаў, ды і то вялікай карысці сялянам не прыносілі. Памешчыкі непрыхільна сустрэлі рэформу, яе ажыццяўленне зацягнулася да 1857 г. і фактычна не закранула асноў феадальнай сістэмы.
  • 5. Крызіс феадальнапрыгонніцкай сістэмы
  • На месцах частка памешчыкаў пачынала ўсведамляць, што існаваўшая прыгонніцкапаншчынная сістэма гаспадарання з'яўляецца заганнай. Яны лічылі, што экстэнсіўныя метады гаспадарання (пашырэнне пасяўных плошчаў, у тым ліку за кошт абшчынных, павелічэнне падаткаў і павіннасцей) сітуацыі не палепшаць, што патрэбны іншыя спосабы развіцця эканомікі, найперш, па заходнееўрапейскаму тыпу, калі адбываецца выкарыстанне зацікаўленых у выніках сваёй працы наёмных рабочых, новых агратэхналогіі і машын. У мэтах пошуку і прапаганды прагрэсіўных спосабаў гаспадарання асобныя памешчыкі аб'ядналіся ў Беларускае вольнае эканамічнае таварыства.
  • Але аднаго жадання асобных, нават перадавых памешчыкаў, якія станавіліся на шлях капіталістычных метадаў гаспадарання, было мала. Агульныя тэндэнцыі развіцця сельскай гаспадаркі абумоўлівала буйное землеўладанне. Вялікая колькасць прыгоннага сялянства дазваляла яму весці гаспадарку пастарому, не баючыся разарэння. У 1859 г. на Беларусі 4,4 % памешчыкаў валодалі 44, 2 % ад усёй зямлі. Памешчыкі сярэдняй заможнасці (23, 3 % ад агульнай колькасці), якім належала па 100 500 душ прыгонных, мелі 39 % зямлі; ва ўласнасці дробных памешчыкаў з колькасцю прыгонных менш за 100 душ) - знаходзілася 16, 8% зямель.
  • Большасць памешчыкаў не мелі іншых спосабаў павысіць даходнасць сваіх гаспадарак, акрамя ўмацавання падатковага і адпрацовачнага прыгнёту сваіх прыгонных, а таксама скарачэння іх зямельных надзелаў. Невыпадкова, у другой палове 50х гг. XIX ст. у маёнтках Беларусі было звыш 200 тыс. беззямельных сялянбабылёў і агароднікаў. Удзельная вага прыгонных сялян за палову стагоддзя скарацілася з 84, 8 да 70, 9 % і працягвала скарачацца далей. У вынiку падрывалася сама феадальнапрыгонніцкая сiстэма.
  • Да сярэдзіны ХІХ ст. прыкметы крызісу феадальнапрыгонніцкай сістэмы выявіліся ў скарачэнні прыросту насельніцтва вёскі, зніжэнні прадукцыйнасці працы, павышэнні сацыяльнай напружанасці на вёсцы. Не толькі сялянскія, а і памешчыцкiя гаспадаркі, заснаваныя на бясплатнай працы прыгонных, вялiкага прыбытку не давалі, траплялі ў залежнасць ад крэдытораў і разбураліся.
  • Такім чынам, феадальнапрыгонніцкія адносіны, якія да гэтага часу панавалі ў эканоміцы і сацыяльным жыцці Расійскай імперыі, набылі прыкметы разлажэння. Разам з тым у іх нетрах сталі з'яўляцца парасткі новага, больш прагрэсіўнага капіталістычнага ўкладу, заснаванага на эксплуатацыі працы вольнанаёмных рабочых як у горадзе, так і вёсцы, актывізацыі ўнутранага і знешняга рынку, росце таварнасці сельскай гаспадаркі. І перадавой грамадскасці, і ўладам было відавочна, што прыгоннае права ператварылася ў сапраўдны тормаз на шляху развіцця краіны.
  • Спіс выкарыстаных крыніц
  • 1. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. - Мн., 19932003.
  • 2. Гісторыя Беларусі: у 2х ч. Ч.1. Са старажытных часоў да канца ХVІІІ ст.: Курс лекцый / І.П.Крэнь, І.І.Коўкель і інш. - Мн., 2000.
  • 3. Сяменчык М.Я. Гiсторыя Беларусi: курс лекцый / М.Я. Сяменчык - Мн., 2009 г.
  • 4. Гісторыя Беларусі: Вуч. дапаможнік. / Пад рэд. А. П. Ігнаценка. - Мн., 1994.

Подобные документы

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.