Асноўныя напрамкі палітыкі самадзяржаўя у Беларусі
Адміністрацыйнае кіраванне на Беларусі у складзе Расійскай імперыі. Разбор шляхты. Мяжа яўрэйскай аседласці. Канфесійная палітыка. Буржуазныя рэформы 60-80 гадоў, якія закраналі розные бакі жыцця народаў дзяржавы. Контр-рэформы 80-90 гадоў XIX стагоддзя.
Рубрика | История и исторические личности |
Вид | реферат |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 04.12.2013 |
Размер файла | 39,8 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Размещено на http://www.allbest.ru/
Міністэрства здравахранення Рэспублікі Беларусь
Беларускі дзяржаўны медыцынскі універсітэт
кафедра філасофіі і паліталогіі
Асноўныя напрамкі палітыкі самадзяржаўя у Беларусі
Андрыеўскі Андрэй Валер'евіч
Навуковы кіраўнік: Серак Елена Уладзіміраўна
Мінск 2013
Змест
Уводзіны
1. Адміністрацыйнае кіраванне на Беларусі у складзе Расійскай імперыі
1.1 Разбор шляхты
1.2 Мяжа яўрэйскай аседласці
2. Канфесійная палітыка на Беларусі у складзе Расійскай імперыі
3. Буржуазныя рэформы 60-80 гадоў XIX стагоддзя. Контр-рэформы 80-90 гадоў XIX стагоддзя
Заключэнне
Літаратура
Уводзіны
Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай беларускія землі апынуліся ў складзе Расіі. Палітыка самадзяржаўя ў дачыненні да Беларусі была накіравана на паступовую яе інтэграцыю ў склад Расіі. Гэтыя палітыка праводзілася па ўсіх напрамках - адміністрацыйным, прававым, культурна-нацыянальным, палітычным. У сваёй дзейнасці расійскі ўрад павінен быў улічваць пэўныя адрозненні эканамічнага і палітычнага развіцця Расійскай імперыі і Рэчы Паспалітай у канцы XVIII ст.
У пабудове сваёй палітыкі на ўсходніх абшарах былой Рэчы Паспалітай царскае самадзяржаўе зыходзіла з таго вызначальнага прынцыпу, што гэта спрадвечна рускія землі "возвращенные от Польши". Дадзеная формула стала ўжывалася ў імперскім заканадаўстве і ў афіцыйных дакументах. Адсюль вынікала галоўная канчатковая мэта палітыкі царызму на дадзенай тэрыторыі - поўная, канчатковая і незваротная ўніфікацыя з велікарускімі землямі імперыі. Аднак, разам з тым, царскі ўрад мусіў лічыцца з мясцовай шляхтай, якая ўяўляла сабой вялікую палітычную і культурную сілу, і без якой ён быў проста не ў стане кіраваць далучанымі землямі. Таму ў першай трэці ХІХ ст. царызм захаваў у "Заходніх" губернях шматлікія асаблівасці ў сістэме суда і саслоўнага самакіравання з часоў Рэчы Паспалітай, а таксама ў сістэме асветы, дзе па-ранейшаму панавала польская мова і большасць школ кантралявалася каталіцкім духавенствам.
Пасля анэксіі земляў былога ВКЛ улады Расійскай Імперыі сутыкнуліся з праблемаю вялікага колькаснага складу прывілеяванага стану на новадалучаных землях.
У сацыяльна-культурным жыцці грамадства стаў насаджацца антысемітызм на афіцыйным узроўні. Была ўведзена мяжа яўрэйскай аседласці.
Расійская імперыя пачала актыўную рэлігійную палітыку. Напачатку была падпарадкавана расійскай уладзе Каталіцкая царква. Аднабаковымі ўказамі Кацярыны II была створана своеасаблівае дзяленне Каталіцкай царквы ў Расійскай імперыі, што не было зацверджана Рымам. Асаблівымі загадамі была створаная палітычная і эканамічная залежнасць касцёлу ад Расійскай дзяржавы.
У 60-80 гадах XIX стагоддзя у Расійскай імперыі былі праведзены буржуазныя рэформы, якія закраналі розные бакі жыцця народаў дзяржавы.
80-90-я гады увайшлi ў гiсторыю Расii як перыяд контррэформаў.
шляхта буржуазная рэформа канфесійная
1. Адміністрацыйнае кіраванне на Беларусі у складзе Расійскай імперыі
Па выніках падзелаў Рэчы Паспалітай тэрыторыя сучаснай Беларусі ўвайшла ў склад Расійскай імперыі. Пасля першага падзелу Рэчы Пспалітай у 1772 г. да Расійскай імперыі былі длучаны паўночна-ўсходнія землі Беларусі, што раней уваходзілі ў склад Полацкага, Віцебскага і Мсціслаўскага ваяводстваў. Новая тэрыторыя ўвайшла ў склад Пскоўскай (Пскоўская, Велікалуцкая, Дзвінская, Полацкая правінцыі) і Магілёўскай (Магілёўская, Аршанская, Рагачоўская, Віцебская правінцыі) губерняў, якія былі аб'яднаны ў генерал-губернатарства. Губернскімі гарадамі сталі Магілёў і Апочка. Але Апочка быў невялікім горадам, таму губернскае праўленне неўзабаве перанеслі ў Полацк.
У 1775 г. было прынята «Устанаўленне кіравання губерняў Усерасійскай імперыі». Згодна з ім Расійская імперыя падзялялася на губерні, якія інакш называліся намесніцтвамі, з колькасцю насельніцтва ад 300 тыс. да 400 тыс. чал. мужчынскага полу. Губерні, у сваю чаргу, дзяліліся на паветы з насельніцтвам ад 20 тыс. да 30 тыс. чал. мужчынскага полу.
У жніўні 1776 г. замест Пскоўскай была заснавана Полацкая губерня (з аддзяленнем яе ад велікарускіх правінцый). Магілёўская ж губерня пакідалася без змен. Вясной 1777 г. гэтыя губерні былі падзелены на паветы. У склад Магілёўскай губерні ўвайшлі Магілёўскі, Чавускі, Старабыхаўскі, Аршанскі, Бабінавіцкі, Сенненскі, Мсціслаўскі, Чэрыкаўскі, Копыскі, Клімавіцкі, Рагачоўскі і Беліцкі паветы, у склад Полацкай -- Полацкі, Дрысенскі, Себежскі, Невельскі, Дынабургскі, Рэжыцкі, Люцынскі, Веліжскі, Гарадоцкі і Суражскі паветы. У сувязі з гэтым мястэчкі Дрыса, Люцын, Сураж, Чавусы, Копысь, Бабінавічы, Клімавічы і Беліца атрымалі статус гарадоў і сталі павятовымі цэнтрамі. З 1778 г. Магілёўская і Полацкая губерні называліся намесніцтвамі. Для ўладкавання межаў губерняў, а таксама ў ваенных і гаспадарчых мэтах узнікла неабходнасць павядзення іх апісання, вымярэння і картаграфавання. На працягу 1772 -- 1774 былі складзены два камеральныя апісанні: агульнае -- на далучаную ўсходнебеларускую тэрыторыю і спецыяльнае -- на казённыя вёскі. Агульнае апісанне дало адміністрацыі губерняў статыстычную характарыстыку тэрыторыі, а спецыяльнае -- вызначыла зямельны фонд, які з'яўляўся крыніцай даходаў для казны, а таксама мог быць выкарыстаны для падараванняў. У 1783 -- 1785 у Магілёўскай і Полацкай губернях было праведзена генеральнае межаванне, якое скасавала папярэднія правы на валоданне зямлёй і дакументальна афармляла правы новай улады на далучаныя землі.
У 1793, пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай, да Расійскай імперыі, акрамя ўкраінскіх, адышлі наступныя беларускія землі: рэшткі Полацкага ваяводства (на левым беразе Зах. Дзвіны), Віцебскага і Аршанскага паветаў Віцебскага ваяводства; Мінскі і Мазырскі -- Мінскага ваяводства; частка Рэчыцкага павета (па правым беразе Дняпра); усходнія часткі Навагрудскага і Слонімскага ваяводстваў; Сініцкі павет Слуцкага княства; усходнія часткі Браслаўскага і Ашмянскага паветаў -- Віленскага і Пінскі павет Брэсцкага ваяводстваў. Указам ад 13 красавіка 1793 рэшткі Полацкага ваяводства былі далучаны да Полацкага намесніцтва, а ўсе землі ад яго мяжы да р. Бярэзіны -- да Магілёўскага; Мазырскі павет быў далучаны да Чарнігаўскай губерні, а на астатняй тэрыторыі ўтворана Мінская губерня.
Указам Сената ад 3 мая 1793 генерал-губернатару Ц. Туталміну было загадана заснаваць Мінскае намесніцтва ў складзе акруг: Мінскай, Віцебскай, Мазырскай, Давыд-Гарадоцкай, Пінскай, Нясвіжскай і Слуцкай.
У сувязі з падаўленнем паўстання 1794 і канчатковым, трэцім падзелам Рэчы Паспалітай Кацярына II загадала ліфляндскаму, эстляндскаму і літоўскаму генерал-губернатару князю М. Рэпніну падзяліць рэшткі Вялікага Княства Літоўскага на тры часткі з цэнтрамі ў Вільні, Гродне і Коўне (або ў Кейданах). Кожная з гэтых частак была даверана камандзірам карпусоў, якія, у сваю чаргу, даручылі кіраванне паветамі камандзірам сваіх палкоў. Апошнія павінны ьылі наладзіць сувязі з мясцовым насельніцтвам праз спецыяльных камісараў. У чэрвені 1795 у Гродне быў створаны часовы орган кіравання тэрыторыяй Літвы і Заходняй Беларусі -- Вярхоўнае праўленне Літвы. Яго структуру складалі чатыры аддзяленні: казённае (кіраўнік -- палкоўнік І. Фрызель, крымінальнае (брыгадзір І. Русакоў), грамадзянскае (надворны саветнік Н. Волкаў) і эканамічнае (прэм'ер-маёр Літке).
14 снежня 1794 было загадана падзяліць новадалучаныя землі на Віленскую і Слонімскую губерні і скласці штаты прысутніцкіх месцаў паводле «Устанаўлення для кіравання губерняў Усерасійскай імперыі» 1775. У жніўні 1796 губерні перайменаваны ў намесніцтвы: Віленскае ў складзе 11 паветаў (Віленскага, Завілейскага, Трокскага, Браслаўскага, Ашмянскага, Ковенскага, Упіцкага, Вілкамірскага, Цельшаўскага, Расіенскага і Шавельскага) і Слонімскае -- 8 паветаў (Слонімскага, Навагрудскага, Гродзенскага, Ваўкавыскага, Лідскага, Брэсцкага, Кобрынскага, Пружанскага).
Такі падзел праіснаваў толькі да канца 1796, калі Павел I правёў новую адміністрацыйна-тэрытарыяльную рэформу. Указам ад 12 снежня 1796 на тэрыторыі Беларусі і Літвы былі створаны наступныя губерні: Беларуская (яна аб'яднала Магілёўскае і Полацкае намесніцтвы), Мінская (з далучаным да яе Рэчыцкім паветам) і Літоўская (у яе склад увайшлі Слонімскае і Віленскае намесніцтвы).
З-за таго, што кіраваць вялікімі па памерах губернямі было нязручна, Аляксандр I у 1801 увёў новы адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел. Згодна з ім Беларуская губерня была падзелена на Магілёўскую і Віцебскую (абедзве губерні ўвайшлі ў склад Беларускага генерал-губернатарства); Літоўская -- на Віленскую і Гродзенскую губерні (увайшлі ў склад Літоўскага ваеннага губернатарства).[2]
1.1 Разбор шляхты
Разбор шляхты -- комплекс мерапрыемстваў, праведзеных уладамі Расейскай імпэрыі па вэрыфікацыі і скарачэнні шляхецкага стану былога Вялікага Княства Літоўскага.
Ключавым момантам у праблемным полі вышэйшая ўлада і прывілеяванае саслоўе на беларускіх землях (што справядліва таксама для Літвы і Правабярэжнай Украіны) з'яўляюцца адносіны царызму да дробнай шляхты, якая складала тут пераважную большасць згаданага стану (на канец XVIII ст. каля 95%). Апошняе тычыцца адлюстравання як праблемы „разбору” шляхты, так і ў цэлым праблемы палітыкі Расійскай дзяржавы ў дачыненні да ўсяго дваранскага саслоўя ў названы перыяд.
Разам з тым беларускія даследчыкі прызнаюць, што гэтая палітыка не была адназначнай і просталінейнай. Прынята вылучаць два асноўныя этапы ў „разборы” шляхты: да і пасля 1830-1831 г. Прычым сам тэрмін „разбор” сустракаецца ў большасці выпадкаў у дачыненні да другога этапу правядзення мерапрыемстваў, накіраваных на праверку правоў шляхты на прыналежнасць да вышэйшага саслоўя. У дакументах жа выраз „разбор шляхты” выкарыстоўваецца ўжо з канца XVIII ст.
Адзіным абмежаваннем у гэты перыяд было пазбаўленне права прапінацыі (свабоды вінакурэння) для ваколічнай шляхты.
Указы ад 13 красавіка 1793 г., 3 траўня і 14 снежня 1795 г., 9 красавіка 1800 г. пацвярджалі, што ўсе палажэнні „Дараванай дваранству граматы” (1785) пра розныя роды дваранскага саслоўя, а таксама пра спосабы яго набыцця і яго доказы распаўсюджваюцца ў роўнай ступені і на заходнія губерні.
Разам з тым ужо на дадзеным этапе ўлады пачалі рабіць крокі па „ўпарадкаванні” саслоўя на месцах. Так, яшчэ згодна з дакладной запіскай першага для беларускіх земляў генерал-губернатара З. Г. Чарнышова ад 13 верасня 1772 г. шляхта ўсходняй Беларусі павінна была падаць у губернскія канцылярыі спісы і дакументы, якія пацвярджалі б дваранства. Такім чынам, беларускі шляхціч прызнаваўся расійскім дваранінам пры наяўнасці дакумента, які пацвярджаў шляхецтва. Іншымі словамі, без санкцыі расійскіх улад ніхто не меў права лічыць сябе дваранінам.
У адным з пунктаў указа ад 3 траўня 1795 г. было патрабаванне аб прад'яўленні доказаў дваранам, „которые временно имеют владение по надаче, закладах и арендах, равномерно как и всем по договорам на землях помещичьих или казенных живущих”.
Менавіта гэты ўказ стаў асновай для пастановы Сената ад 17 жніўня 1800 г., па якой для шляхты Кіеўскай, Мінскай, Валынскай, Падольскай, Беларускай, Літоўскай і Курляндскай губерняў у колькасці 218 025 асоб мужчынскага полу быў прызначаны для „отыскания на дво рянство” двухгадовы тэрмін з 1 студзеня 1801 г. Быў вызначаны і парадак падачы шляхцічамі сваіх дакументаў: папярэдне яны зацвярджаліся дваранскімі дэпутацкімі cходамі, потым -- для прыняцця канчатковага рашэння -- прыходзілі ў Герольдыю. Яшчэ раней, паводле ўсё таго ж указа ад 3 траўня 1795 г., губернскім маршалкам (предводителям) дваранства даручалася пачаць разам з дэпутатамі дваранскіх сходаў разбор доказаў і складанне на месцах у двухгадовы тэрмін дваранскай радаводнай кнігі. Для беларускіх губерняў гэтае распараджэнне прыйшло ад генерал-губернатара Т. І. Туталміна 31 кастрычніка 1795 г..
У адпаведнасці з указамі ад 1831, 1847, 1857 гг. асобы, якія не змаглі дакументамі пацвердзіць свайго шляхецтва, не былі зацверджаны ў дваранскім званні. Яны пазбаўляліся права валодаць маёнткамі і павінны былі прадаць сваю ўласнасць. Гэтая катэгорыя былых шляхціцаў павялічвала падатковае саслоўе.
Паводле ўказа ад 17 сакавіка 1847 шляхта, якая не прадставіла ў тэрмін пасямейных спісаў, павінна быць запісаная ў стан дзяржаўных сялянаў, а тыя, хто падалі -- у аднадворцы і грамадзяне. Але практычна гэтае здзейснена не было. Асобы, не зацверджаныя ў дваранстве, паводле закона ад 23 студзеня 1847 пазбаўляліся права купляць зямлю з сялянамі. Указам ад 1 жніўня 1857 шляхцічы, якія да гэтага часу не былі зацверджаныя ў дваранстве і прапусцілі тэрмін дзеля запісу ў аклад, былі падзелены паміж наступнымі станамі. Асобы, якія валодалі зямлёю, аднесены да сялянаў-уласнікаў; а тыя, якія валодалі зямлёю ў дзяржаўных вёсках, -- да дзяржаўных сялянаў; асоб, якія жылі на памешчыцкай зямлі, запісвалі вольнымі людзьмі. У Рэвізіі 1858 яны фігуруюць як вольныя хлебапашцы, гэткім чынам яны былі запісаныя ў стан, які юрыдычна ўжо не існаваў (быў ліквідаваны ў 1848). Неаселых шляхцічаў запісвалі на выбар у сяляне альбо да гарадзкіх станаў, акрамя грамадзянаў. Фактычна ўсе былі запісаныя ў стан мяшчанаў. Гэты закон не закранаў шляхту, якая раней была запісана ў якасці аднадворцаў і грамадзянаў.
Пасля Паўстання 1863--1864 гадоў уведзены новыя абмежаванні ў прынцыпах доказу і атрыманьня дваранства. Указ ад 10 снежня 1865 забараняў «палякам», гэта значыць католікам, набываць маёнткі.
Указам ад 19 студзеня 1866 усе шляхцічы, якія не даказалі свайго дваранства, уключаныя ў склад сялянаў ці мяшчанаў.
Хоць юрыдычна адбылася поўная ўніфікацыя станаў у Беларусі з астатняй тэрыторыяй Расійскай імпэрыі, але ў многіх установах дзяржаўнага кіравання, найперш у Скарбовых палатах, працягваўся статыстычны ўлік і кантроль за «былой польскай шляхтай». Працягвала дзейнічаць забарона на набыццё зямлі. Толькі ўказам ад 4 сакавіка 1899 дазволена дваранам і мяшчанам католікам, якія асабіста займаліся земляробствам, купляць зямлю, але каб агульная колькасьць яе не перавышала 60 дзесяцінаў. Пасля Рэвалюцыі 1905 указам ад 1 траўня 1905 дазволена католікам купляць зямельную ўласнасць, але толькі ў католікаў; набыццё зямлі ў асобаў іншага веравызнання абмяжоўвалася зноў жа 60 дзесяцінамі і іншымі ўмовамі. Гэтыя абмежаванні доўжыліся да канца існавання Расійскай Імпэрыі.[1]
1.2 Мяжа яўрэйскай аседласці
Мяжа аседласці -- у Расійскай імперыі з 1791 па 1917 год (фактычна па 1915 год) -- граніца тэрыторыі, за межамі якой забаранялася пастаяннае пражыванне яўрэям.
Фактычна пачатак рысе яўрэйскай аседласці быў пакладзены загадам Кацярыны II ад 23 снежня 1791 года (3 студзеня 1792), які фармальна быў выніковай рэакцыяй ўрада імперыі на ліст Віцебскага яўрэйскага купца Цалко Файбішовіча; указ даваў дазвол яўрэям пастаянна жыць разам з Беларуссю, таксама ў Наварасіі -- тады нядаўна далучаным да Расіі рэгіёне, і забараняе запіс у купецтва, у прыватнасці, у Маскве (чаго і патрабавалі мясцовыя купцы, таму што баяліся канкурэнцыі).
З трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у склад мяжы ўвайшлі Віленская і Гродзенская губерні.
Пра канчатковае юрыдычнае афармленне мяжы аседласці паведаміла «Палажэнне аб уладкаванні яўрэяў» 1804 года, якое пералічвала тыя губерні і тэрыторыі, дзе яўрэям дазвалялася сяліцца і гандляваць. Да губерняў, адкрытых для яўрэяў далучаныя Астраханская і Каўказская губерні (да 1835 года). «Палажэнне» строга прадпісвала ўсім яўрэям запісвацца ў адзін са «станаў»: земляробаў, фабрыкантаў і рамеснікаў, купецтва, мяшчанства. «Палажэнне» 1804 збольшага засноўвалася на «меркаванні» сенатара Г. Дзяржавіна аб чынніках харчовага дэфіцыту ў Беларусі.
У мяжу аседласці ўваходзілі спецыяльна адведзеныя мястэчкі ў наступных губернях:
1. Бесарабская;
2. Віленская;
3. Віцебская;
4. Валынская;
5. Гродзенская;
6. Екацерынаслаўская;
7. Кіеўская;
8. Каўнаская;
9. Мінская;
10. Магілёўская;
11. Падольская;
12. Палтаўская;
13. Таўрычная;
14. Херсонская;
15. Чарнігаўская;
Акрамя таго, у межах аседласці апынуліся ўсе дзесяць губерняў Царства Польскага. З мяды аседласці былі выключаны Кіеў (яўрэям дазвалялася жыць толькі ў некаторых частках горада), Мікалаеў, Ялта і Севастопаль.[2]
2. Канфесійная палітыка на Беларусі у складзе Расійскай імперыі
Непрадуманая рэлігійная палітыка польскага боку ў Рэчы Паспалітай прывяла да ўтварэння шэрагу рэлігійных канфедэрацый. Канфедэрацыі ставілі за мэту роўнасць у правах дысідэнтаў (некаталіцкае насельніцтва) з каталікамі. Утварыліся пратэстантская канфедэрацыя ў Торуне і праваслаўная ў Слуцку. Падтрымаўшы гэтыя канфедырацыі Прусія і Расійская Імперыя ажыццявілі падзел Рэчы Паспалітай.
Да гэтага падзелу далучылася і Аўстра-Венгерская Імперыя. У выніку чаго, дзяржава Рэч Паспалітая знікла, а беларускія землі перайшлі пад уладу Расіі. Адразу пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай Расійская імперыя пачала актыўную рэлігійную палітыку. Напачатку была падпарадкавана расійскай уладзе Каталіцкая царква. Аднабаковымі ўказамі Кацярыны II была створана своеасаблівае дзяленне Каталіцкай царквы ў Расійскай імперыі, што не было зацверджана Рымам.
Асаблівымі загадамі была створаная палітычная і эканамічная залежнасць касцёлу ад Расійскай дзяржавы. Настаяцелямі манастыроў маглі быць толькі грамадзяне Расійскай Імперыі. Таксама быў створаны шэраг абмежаванняў на будаўніцтва касцёлаў. Некаторыя касцёлы былі разбураны дзеля будаўніцтва абарончых умацаванняў.
У той жа час, шляхта атрымала прывілеі расійскага дваранства, дзякуючы гэтаму Каталіцтва зрабілася афіцыйнай рэлігіяй некаторых народаў Расійскай Імперыі.
Не гледзячы на гэта праводзілася адмысловая лінія падзялялу па рэлігійнаму прынцыпу грамадзян Расійскай Імперыі. Калі за каталіцкай часткай ушаноўвалася належнасць да Каралеўства Польскага ў складзе Расійскай імперыі, то праваслаўныя лічыліся расійскімі грамадзянамі «Паўночна-заходнега» края Расійскай імперыі.
Пасля паўстання 1830 года рэлігійная палітыка карэктуецца. Ліквідуецца унія, а ўніяты пераходзяць у праваслаўе. Запрашаецца вялікая колькасць расійскага святарства, якое ў купе з польскай актыўнасцю артыкулююць нацыянальную прыналежнасць у залежнасць ад рэлігійнага веравызнання. Такім чынам, менавіта ў гэты час беларускае насельніцтва падзяляецца па рэлігійнаму прынцыпу на рускі і польскі народ у складзе Расійскай імперыі. За каталіцкім насельніцтвам ушаноўваюцца правы польскай нацыянальнасці, за праваслаўным -- расійскай.[3]
3. Буржуазныя рэформы 60-80 гадоў XIX стагоддзя. Контр-рэформы 80-90 гадоў XIX стагоддзя
Рэформа 1861 г. лiквiдавала галоўную перашкоду, што стрымлiвала развiцце капiталiзму ў Расii, - прыгоннае права. Аднак гэтага было не дастаткова. Каб рухацца да сапраўды буржуазнага грамадства, Расii былi патрэбны iншыя рэформы дзяржаўна-палiтычнага ладу. У 60-70-я гады ўрад Аляксандра II прыняў шэраг пастаноў аб правядзеннi такiх рэформ: земскай, судовай, гарадской, ваеннай, у галiне народнай адукацыi i друку.Самай радыкальнай была судовая рэформа (20 лiстапада 1864 г.). Новы суд будаваўся на бессаслоўных прынцыпах. Былi абвешчаны нязменнасць суддзяў, незалежнасць суда ад адмiнiстрацыi, вусны характар, спаборнасць i галоснасць судовага працэсу. Пры разглядзе крымiнальных спраў прадугледжваўся ўдзел у судовым працэсе прысяжных засядацеляў, ствараўся iнстытут прысяжных павераных (адвакатаў). Папярэдняе следства забiралася ад палiцыi i перадавалася судовым следчым. Значна скарачалася сiстэма судаводства.
На Беларусi судовая рэформа пачалася толькi ў 1872 г. з увядзення мiравых судоў. Аднак мiравыя суддзi, у адрозненне ад центральных губерняу Расіі, тут не выбiралiся, а назначалiся мiнiстрам юстыцыi. Акруговыя суды, прысяжныя засядацелi i прысяжныя павераныя з'явiлiся на Беларусі толькi ў 1882 г. Спiс прысяжных засядацеляў таксама зацвярджаўся ўладамi. Усё гэта было вынікам паўстання 1863-1864 гг. - самадзяржаўе не давярала польскiм памешчыкам, якiя пераважалi ў краi.
Земская рэформа, прынятая 1 студзеня 1864 г., прадугледжвала стварэнне ў паветах i губернях выбарных устаноў (земстваў) для кiраўнiцтва мясцовай гаспадаркай, народнай асветай, медыцынскiм абслугоўваннем насельнiцтва i iншымi справамi непалiтычнага характару. Але на Беларусi ў сувязi з падзеямi 1863-1864 гг. уводзiць выбарныя ўстановы ўрад час не адважыўся.
Са спазненнем на 5 гадоў на Беларусi была праведзена гарадская рэформа (прынята ў 1870, а пачалася ў 1875). Яна абвяшчала прынцып усесаслоўнасцi пры выбарах органаў гарадскога самакiравання - гарадской думы i гарадской управы на чале з гарадскім галавой. Але высокi маёмасны цэнз выключаў з удзелу ў выбарах большую частку жыхароў горада i даваў уладу купцам, прадпрымальнiкам, уладальнiкам нерухомасцi. Права выбіраць і быць абранымі ў гарадскую думу атрымалі толькі тыя, хто плаціў гарадскія падаткі. Рабочыя, служачыя, інтэлігенцыя, якія складалі асноўную масу насельніцтва гарадоў, не мелі магчымасці ўдзельнічаць у гарадскім самакіраванні як непадатковае насельніцтва.
Рэфармаванне армii ў Расii пачалося ў 1862 г., калi былi ўтвораны 15 ваенных акруг (у тым лiку i Вiленская, у якую ўвайшлi ўсе беларускiя губернi) i скарочаны тэрмiн службы да 7-8 гадоў. У 1874 г. з увядзеннем усеагульнай воiнскай павiннасцi ў Расii былi рэалiзаваны буржуазныя прынцыпы камплектавання армii. Усе мужчыны з 20-гадовага ўзросту павiнны былi служыць у войску (выключэнне рабiлася толькi для карэннага насельнiцтва Сярэдняй Азii, Казахстана, Сiбiры i Поўначы). Тэрмiн службы панiжаўся да 6 гадоў у сухапутных войсках i 7 - на флоце. Уводзiлiся iльготы для людзей, якiя мелi адукацыю. Тыя, хто скончыў вышэйшыя навучальныя ўстановы служылi 6 месяцаў, гiмназii - 1,5 года, гарадскiя вучылiшчы - 3, пачатковыя школы - 4 гады.[3]
Буржуазны характар насiлi таксама школьная (1864 г.) i цэнзурная (1865 г.) рэформы. Школа абвяшчалася ўсесаслоўнай, павялiчвалася колькасць пачатковых школ, уводзiлася пераемнасць розных ступеняў навучання. Новы цэнзурны статут значна пашыраў магцымасцi друку.
Пасля забойства нарадавольцамi iмператара Аляксандра II ў 1881 г. ва ўнутранай палiтыцы Расii адбылiся значныя змены. У кiраўнiцтве дзяржавы перамогу атрымалi рэакцыйныя колы. 80-90-я гг. увайшлi ў гiсторыю Расii як перыяд контррэформаў. Першымi ахвярамi рэакцыi сталi друк i школа. У 1882 г. быў устаноўлены жорсткi адмiнiстрацыйны нагляд за газетамi i часопiсамi. У 80-я гг. урадам прымаецца шэраг пастаноў, якiя ўводзiлi шмат абмежаванняў у сiстэму адукацыi. У 1892 г. было зацверджана новае “Гарадское палажэнне”, якое рэзка павышала маёмасны цэнз пры выбарах органаў гарадскога самакiравання i узмацняла над iм кантроль з боку ўрадавай адмiнiстрацыi. Права ўдзелу у выбарах гарадской думы пазбаўляліся не толькі немаёмныя пласты гарадскога насельніцтва, але і дробная буржуазія - дробныя гандляры, прыказчыкі і інш.
Становiшча на Беларусi ўскладнялася яшчэ i тым, што тут дзейнiчалi розныя абмежаваннi ў дачыненнi да польскага (каталiцкага) i яўрэйскага (іудзейскага) насельнiцтва. У 1865 г. палякам дазвалялася мець маенткi толькі па спадчыне. Польскiя памешчыкi пазбаўляліся магчымасцi карыстацца льготнымi пазыкамi Дваранскага банка. Яшчэ з канца XVIII ст. Беларусь уваходзiла ў мяжу яўрэйскай аселасцi, а ў 1882 г. яўрэям было забаронена сялiцца за межамi гарадоў i мястэчак, арэндаваць i купляць зямлю. У пачатку 90-х гг. на Беларусь была выселена значная колькасць яўрэяў з гарадоў Цэнтральнай Расii, у вынiку чаго была створана штучная перанаселенасць беларускiх гарадоў. Яўрэяў не прымалi на работу ў дзяржаўныя ўстановы, палiцыю, на афiцэрскiя пасады ў армii, на чыгуначны транспарт. Iснавала працэнтная норма прыему яўрэяў у сярэднiя i вышэйшыя навучальныя ўстановы.[1]
Заключэнне
Адразу пасля ўваходжання беларускіх зямель у склад Расіі, які праходзіў у тры этапы, пачаў адбывацца адміністрацыйны падзел зямель былога ВКЛ і на іх тэрыторыі пачала ўводзіцца форма кіравання па ўзору Расійскай Імперыі. Замацаванне прыгонніцкай сістэмы дапаўнялася ўсталяваннем больш жорсткай сістэмы падаткааблажэння. Пачаўся працэс масавай раздачы дзяржаўных зямель былога ВКЛ ва ўладанне царскім чыноўнікам. З замацаваннем Расіі на новадалучаных землях ўсе катэгорыі мясцовага насельніцтва павінны былі падпарадкоўвацца ўладзе расійскага імператара. Аснову канфесійнай палітыкі складала імкненне зацвердзіць пануючае становішча праваслаўя.
У адносінах да ўсяго польскага ўрад Расіі праводзіў палітыку дыскрамінацыі і рэпрэсій. 24 чэрвеня 1812 года Францыя, без аб'яўлення вайны, напала на Расію. Беларусь стала полем жорсткіх баявых дзеянняў.
30-я гг. сталі паваротнымі ва ўрадавай палітыцы. Быў узяты курс на поўнае зліццё заходніх губерняў з Расіяй.
Урад ідзе на сурёзны палітычны крок, вядомы пад назвай “разбор шляхты”. Ён быў накіраваны супраць дробнай шляхты, галоўнага распаўсюджвальніка апазіцыйных настрояў. У адпаведнасці з указамі ад 1831, 1847, 1857 гг. асобы, якія не змаглі дакументамі пацвердзіць свайго шляхецтва, не былі зацверджаны ў дваранскім званні. Яны пазбаўляліся права валодаць маёнткамі і павінны былі прадаць сваю ўласнасць. Гэтая катэгорыя былых шляхціцаў павялічвала падатковае саслоўе.
Такім чынам, у перыяд самадзяржаўя на тэрыторыі Беларусі былі праведзены значныя рэформы, мы бачылі і палітычны, рэвалюцыйны рух, і ваенныя дзеянні. "Разбор шляхты" і "мяжа яўрэйскай аседласці" - вельмі важныя пытанні, якія непасрэдным чынам кранаюцца Беларусі, разгледзены з точкі погляду самадзяржаўя, сумесна з іншымі аспектамі.
Літаратура
1. В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах). Чацвёрты том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2005.
2. Зайрнчковский, П. А. Правительственный аппарат самодержавной России в XIX в. -- М.: Мысль, 1978.
3. Захар Шыбека. Нарыс гісторыі Беларусі. 1795 - 2002. Мінск, "Энцыклапедыкс", 2003.
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Асноўныя напрамкі палітыкі самадзяржаўя на Беларусі пасля далучэння да Расійскай імперыі. Грамадска-палітычнае жыццё ў першай палове ХІХ ст. Развіццё сельскай гаспадаркі, прамысловасці і гандлю. Рэформа П. Кісялёва. Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы.
реферат [53,7 K], добавлен 19.12.2010Адмена прыгоннага права і сутнасць аграрнай рэформы ў Расіі. Значэнне рэформы для развіцця сельскай гаспадаркі. Адрозненні ў правядзенні рэформы ў Усходніх і Заходніх губернях Беларусі. Мэта паўстання 1863-1864 гадоў, яе уплыў на правядзенне рэформ.
контрольная работа [15,2 K], добавлен 26.09.2012Абставіны эканамічнага і палітычнага жыцця Беларусі, іх уплыў на аграрную палітыку ўрада ў заходніх губерніях. Сацыяльна-эканамічнае палажэнне дзяржаўных сялян Беларусі да канца 30-х г. XIX в. Падрыхтоўка і правядзенне рэформы дзяржаўнай вёскі ў Беларусі.
курсовая работа [91,8 K], добавлен 17.02.2015Скасаванне прыгоннага права. Шляхі развіцця капіталістычных адносін, прамысловы пераварот. Месца эканомікі Беларусі ў агульнарасійскім рынку. Саслоўная палітыка самадзяржаўя. Фарміраванне пралетарыяту і буржуазіі. Узнікненне індустрыяльнага грамадства.
реферат [35,7 K], добавлен 19.12.2010Асаблівасці палітыкі расійскага ўрада ў галіне адміністрацыйнага кіравання, судаводства і заканадаўства ў Беларусі на працягу XVIII - пачатку XIX стагоддзя. Аснова канфесійнай палітыкі. Палітычнае становішча Беларусі падчас Айчыннай вайны 1812 г.
контрольная работа [35,3 K], добавлен 23.09.2012Стан сельскай гаспадаркі ў сярэдзіне стагоддзя і падрыхтоўка да адмены прыгоннага права. Механізм рэформы і яе правядзенне ў Беларусі. Буржуазная і грашовая перабудова 60-70-х гг. XIX ст. Рэарганізацыя дзяржаўнага кіравання, праведзеныя ў 60-70-я гг.
реферат [22,7 K], добавлен 22.12.2010Рэформа 1861 года, ліквідацыя галоўнай перашкоды, што стрымлівала развіццё капіталізму ў Расіі - прыгоннага права. Пастановы аб правядзенні рэформ: земскай, судовай, гарадской, ваеннай, у галіне народнай адукацыі і друку; перабудова сельскай гаспадаркі.
реферат [23,9 K], добавлен 03.12.2009Даіндаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі (40 тыс. гадоў да н.э. - 3-2 тыс. гадоў да н.э.). Індаеўрапейцы – першае несельніцтва Паўднёвай і Заходняй Еўропы (3-2 тыс. гг. да н.э. - да нашага часу). Балты і з’яўленне славян на тэрыторыі Беларусі.
реферат [25,0 K], добавлен 16.03.2010Ажыццяўленне праграмы нацыянальна-культурнага адраджэння Беларусі. Беларусізацыя як цэнтральнае звяно нацыянальнай палітыкі дзяржавы. Разгляд перыяду сапраўднай беларускай рэнесансу 20-х гадоў - Кастрычніцкай рэвалюцыі і ломкі ладу царскай Расіі.
курсовая работа [69,6 K], добавлен 19.12.2012Перыяды фарміравання беларускай нацыі. Развіццё нацыянальнай мовы. Матэрыяльная і духоўная культура Беларусі. Агульнасць эканамічнага жыцця як асноўны прыкмета нацыі. Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці у XIX - XX ст. Школьныя рэформы 60—80 гадоў.
реферат [38,1 K], добавлен 03.12.2009