Буржуазныя рэформы 1860 - 70-х гадоў і контррэформы 1880 - 90-х гадоў
Рэформа 1861 года, ліквідацыя галоўнай перашкоды, што стрымлівала развіццё капіталізму ў Расіі - прыгоннага права. Пастановы аб правядзенні рэформ: земскай, судовай, гарадской, ваеннай, у галіне народнай адукацыі і друку; перабудова сельскай гаспадаркі.
Рубрика | История и исторические личности |
Вид | реферат |
Язык | русский |
Дата добавления | 03.12.2009 |
Размер файла | 23,9 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
19
Буржуазныя рэформы 60 - 70-х гадоў і контррэформы 80 - 90-х гадоў
Рэформа 1861 г. ліквідавала галоўную перашкоду, што стрымлівала развіццё капіталізму ў Расіі - прыгоннае права. Аднак гэтага было недастаткова. Каб рухацца наперад да сапраўды буржуазнага грамадства, Расіі былі патрэбны іншыя рэформы дзяржаўна-палітычнага ладу. У 60 -- 70-я гады ўрад Аляксандра II прыняў шэраг пастаноў аб правядзенні такіх рэформ: земскай, судовай, гарадской, ваеннай, у галіне народнай адукацыі і друку.
3 усіх рэформ самай радыкальнай з'яўлялася судовая. Новыя судовыя статуты, якія былі прыняты 20 лістапада 1864 г., рашуча парывалі з існаваўшым раней у Расіі судовым ладам. Новы суд будаваўся на бессаслоўных прынцыпах. Абвяшчаліся нязменнасць суддзяў, незалежнасць суда ад адміністрацыі, вусны характар, спаборнасць і галоснасць судовага працэсу. Пры разглядзе крымінальных спраў прадугледжваўся ўдзел у судовым працэсе прысяжных засядацеляў, ствараўся інстытут прысяжных павераных (адвакатаў). Працэс папярэдняга следства перадаваўся ад паліцыі судовым следчым. Значна скарачалася сістэма судаводства. Першай інстанцыяй стаў міравы суд з адзіным суддзёй, другой - з'езд міравых суддзяў, потым ішлі акруговыя суды (у губернях) і судовыя палаты (аб'ядноўвалі некалькі губерняў). Для ўсіх судоў імперыі існавала адзіная апеляцыйная інстанцыя -- сенат. Міравыя суддзі павінны былі выбірацца на павятовых земскіх сходах і ў гарадскіх думах. Члены судовых палат і акруговых судоў зацвярджаліся імператарам, а міравыя суддзі -сенатам. Нагляд за дзейнасцю судовых устаноў ажыццяўлялі пракуроры, якія падначальваліся непасрэдна міністру юстыцыі. Разам з тым судовая рэформа пакідала валасны суд для сялян (па грамадзянскіх і дробных крымінальных справах), духоўны суд (кансісторыю) па справах духавенства і ваенныя суды для вайскоўцаў. Вышэйшыя дзяржаўныя чыны падлягалі Вышэйшаму крымінальнаму суду.
На Беларусі судовая рэформа пачалася толькі ў 1872 г. з увядзення міравых судоў. Аднак міравыя суддзі, у адрозненне ад цэнтральных губерняў Расіі, тут не выбіраліся, а назначаліся міністрам юстыцыі. Акруговыя суды, прысяжныя засядацелі і прысяжныя павераныя з'явіліся ў заходніх губернях толькі ў 1882 г. Спіс прысяжных засядацеляў таксама зацвярджаўся ўладамі. Усё гэта было вынікам паўстання 1863 - 1864 гг. - самадзяржаўе не давярала мясцовым памешчыкам, сярод якіх былі моцныя прапольскія настроі.
Земская рэформа, аб'яўленая 1 студзеня 1864 г., прадугледжвала стварэнне ў паветах і губернях выбарных устаноў для кіраўніцтва мясцовай гаспадаркай, народнай асветай, медыцынскім абслугоўваннем насельніцтва і іншымі справамі непалітычнага характару. На Беларусі ў сувязі з падзеямі 1863 -- 1864 гг. уводзіць выбарныя ўстановы царскі ўрад не адважыўся. Палітыка недаверу мясцовым памешчыкам працягвалася ажно да 1911 г., калі ва ўсходніх губернях Беларусі былі створаны земствы, і то згодна са спецыяльным выбарчым законам.
Са спазненнем на 5 гадоў на Беларусі была праведзена гарадская рэформа (прынята ў 1870 г., а на Беларусі пачалася ў 1875 г.). Яна абвяшчала прынцып усесаслоўнасці пры выбарах органаў гарадскога самакіравання -- гарадской думы і гарадской управы на чале з гарадскім галавой. Аднак права выбіраць і быць абранымі ў гарадскую думу атрымалі толькі тыя, хто плаціў гарадскія падаткі. У сваю чаргу, яны падзяляліся на тры выбарчыя курыі (у залежнасці ад памеру выплочваемага ў гарадскую казну падатку). У першую ўваходзілі найболып буйныя плацельшчыкі, якія плацілі трэць агульнай сумы гарадскіх падаткаў; у другую -- сярэднія падаткаплацелыпчыкі, яны таксама плацілі трэць гарадскіх падаткаў; у трэцюю -- дробныя падаткаплацелыпчыкі, што выплочвалі астатнюю трэць агульнай сумы. Пры гэтым кожная курыя выбірала аднолькавую колькасць членаў гарадской думы (галосных). Такім чынам, уведзеная сістэма гарадскога самакіравання забяспечвала ўладу буйной буржуазіі - купцам, прадпрымальнікам, уладальнікам нерухомасці. Рабочыя, служачыя, інтэлігенцыя, якія складалі асноўную масу насельніцтва гарадоў, не мелі магчымасці ўдзельнічаць у гарадскім самакіраванні як непадатковае насельніцтва.
Гарадская дума падначальвалася непасрэдна сенату, а не мясцовай адміністрацыі, аднак нагляд за дзейнасцю думы ажыццяўляў губернатар праз спецыяльна створаныя губернскія ўстановы па гарадскіх справах, Гарадскі галава ў буйных гарадах зацвярджаўся на сваёй пасадзе міністрам унутраных спраў, а ў дробных -- губернатарам. Кампетэнцыя гарадскога самакіравання была абмежавана вузкімі рамкамі чыста гаспадарчых пытанняў: добраўпарадкавання тэрыторыі горада, арганізацыі гарадскога гандлю і транспарту, народнай адукацыі і аховы здароўя, прыняцця санітарных і супрацьпажарных мер. Дума мела права абкладваць падаткамі маёмасць і прыбыткі прыватных асоб, але ў вельмі абмежаваных памерах -- не болып за 1 % кошту нерухомасці альбо гандлёвага ці прамысловага прыбытку. Пры гэтым болып паловы сабраных сродкаў выкарыстоўвалася не на гарадскія, а на казённыя патрэбы - утрыманне паліцыі і органаў улады. Разам з тым, нягледзячы на значную абмежаванасць, рэформа гарадскога самакіравання ўсё ж такі здолела замяніць былыя феадальныя саслоўна-бюракратычныя органы гарадскога кіравання на новыя, заснаваныя на буржуазным прынцыпе маёмаснага цэнзу.
Рэфармаванне арміі ў Расіі пачалося ў 1862 г., калі былі ўтвораны 15 ваенных акруг і скарочаны тэрмін службы ў сухапутным войску да 7 і на флоце да 8 гадоў. У 1867 г. быў прыняты новы ваенна-судовы ста'і'ут, які выходзіў з прынцыпаў судовай рэформы 1864 г. Уводзіліся тры судовыя інстанцыі -- палкавы, ваеннаакруговы і галоўны ваенны суд. На час вайны ствараўся Галоўны палявы ваенны суд. Рашэнні ваенных судоў падлягалі зацвярджэнню палкавога і акруговага военачальнікаў.
Разам з тым у расійскай арміі яшчэ працягваў дзейнічаць саслоўны прынцып камплектавання войска. 1 толькі закон 1874 г. увёў усеагульную воінскую павіннасць. Усе мужчыны з 20-гадовага ўзросту павінны былі служыць у войску (выключэнне рабілася толькі для карэннага насельніцтва Сярэдняй Азіі, Казахстана, Сібіры і Поўначы). У сухапутных войсках тэрмін службы паніжаўся да 6 гадоў абавязковай і 9 гадоў у запасе, на флоце -- адпаведна да 7 і 3 гадоў. Таксама ўводзіліся льготы для людзей, якія мелі адукацыю. Тыя, хто скончыў вышэйшыя навучальныя ўстановы, служылі 6 месяцаў, гімназіі -- 1,5 года, гарадскія вучылішчы -- 3, пачатковыя школы - 4 гады. Такім чынам, з увядзеннем усеагульнай воінскай павіннасці ў Расіі былі фармальна рэалізаваны буржуазныя прынцыпы камплектавання арміі. Але на практыцы саслоўнасць не была ліквідавана. Сярод расійскага афіцэрства пераважалі дваране, а ўвесь цяжар салдацкай службы неслі ніжэйшыя саслоўі, пераважна сяляне, таму што прывілеяваныя саслоўі дзякуючы высокай адукацыі і іншым ільготам фактычна вызваляліся ад службы ў войску.
Буржуазны характар насілі таксама школьная рэформа 1864 г. і цэнзурная рэформа 1865 г. Школа абвяшчалася ўсесаслоўнай, павялічвалася колькасць пачатковых школ, уводзілася пераемнасць розных ступеняў навучання. Гімназіі падзяляліся на класічныя і рэальныя (апошнія пазней пераўтвораны ў рэальныя вучылішчы). У класічных гімназіях у аснову навучання было пакладзена выкладанне т.зв. класічных моў - грэчаскай і лацінскай, а таксама гуманітарных дысцыплін. Рэальныя гімназіі павялічвалі аб'ём выкладання матэматыкі і прыродазнаўства за кошт старажытных моў. Скончыўшыя класічныя гімназіі атрымлівалі права паступаць без экзаменаў ва універсітэты. Доступ ва універсітэты тым, хто скончыў рэальныя гімназіі, быў абмежаваны. Яны маглі паступаць пераважна ў вышэйшыя тэхнічныя навучальныя ўстановы. Увогуле, з-за даволі высокай платы за навучанне магчымасць атрымаць добрую адукацыю мелі пераважна прадстаўнікі прывілеяваных і заможных саслоўяў. Для жыхароў Беларусі становішча ўскладнялася яшчэ і тым, што ў краі не было ніводнай вышэйшай навучальнай установы.
Новы цэнзурны статут, прыняты ў 1865 г., значна пашыраў магчымасці друку. Адмянялася папярэдняя цэнзура для твораў памерам не менш як 10 друкаваных аркушаў, а для перакладаў -- 20. Выданні меншых памераў абавязкова падлягалі папярэдняй цэнзуры. Буйным перыядычным выданням дазвалялася выходзіць без папярэдняй цэнзуры, але толькі пры ўнясенні вялікіх грашовых закладаў. Пры гэтым органы ўлады мелі права кантролю і прымянення розных санкцый да парушальнікаў закону аб друку -- ад грашовага спагнання да закрыцця "нядобранадзейных" газет і часопісаў. Аднак гэта тычылася перш за ўсё цэнтральных выданняў і выдавецтваў. На Беларусі да сярэдзіны 80-х гадоў усе перыядычныя выданні залежалі ад урадавых устаноў і праваслаўнай царквы.
Такім чынам, буржуазныя рэформы 60 -- 70-х гадоў XIX ст., пачынаючы з адмены прыгоннага права, прывялі да значных змен у палітычным жыцці Расіі. Быў зроблены крок наперад па шляху пераўтварэння феадальнай манархіі ў буржуазную. Разам з тым яны неслі ў сабе перажыткі прыгонніцтва, былі непаслядоўныя і абмежаваныя. Вялікія адрозненні і адтэрміноўкі ў правядзенні рэформ на Беларусі надавалі ім яшчэ больш абмежаваны і непаслядоўны характар у параўнанні з іншымі рэгіёнамі Расіі.
Пасля забойства нарадавольцамі імператара Аляксандра II у 1881 г. ва ўнутранай палітыцы Расіі адбыліся значныя змены. У кіраўніцтве дзяржавы перамогу атрымалі кансерватыўныя колы. У выніку 80 -- 90-я гады ўвайшлі ў гісторыю як перыяд контррэформ. У 1882 г. быў устаноўлены строгі адміністрацыйны нагляд за газетамі і часопісамі. Іх рэдакцыі павінны былі па першым патрабаванні Міністэрства ўнутраных спраў называць імёны аўтараў, якія друкаваліся пад псеўданімамі. Узмацніліся рэпрэсіі супраць прагрэсіўных выданняў, многія з якіх былі хутка зачынены зусім.
У 80-я гады ўрад прыняў шэраг пастаноў, якія ўводзілі шмат абмежаванняў у сістэму адукацыі. Так, Палажэнне аб царкоўнапрыходскіх школах, якое было выдадзена ў 1884 г., падкрэслівала рэлігійную аснову пачатковага навучання (у царкоўнапрыходскіх школах вучыліся ў першую чаргу дзеці сялян). Узмацніўся кантроль за кантынгентам навучэнцаў сярэдняй школы. У 1887 г. міністр народнай адукацыі выдаў цыркуляр "аб кухарчыных дзецях", якім забаранялася прымаць у гімназіі дзяцей ніжэйшых саслоўяў гарадскога населыгіцтва. У гэты ж час рэальныя вучылішчы былі пераўтвораны ў тэхнічныя вучылішчы, заканчэнне якіх не давала права паступаць у вышэйшыя навучальныя ўстановы. Вышэйшая адукацыя таксама была ўзята пад больш жорсткі кантроль з боку царскай адміністрацыі. Універсітэцкі статут 1884 г. фактычна ліквідаваў аўтаномію універсітэтаў у кіраванні. 3 1887 г., каб паступіць ва універсітэт, трэба было прадаставіць характарыстыКу аб "добранадзейнасці", а плата за год навучання павялічвалася з 10 да 50 рублёў. Усё гэта, безумоўна, закранала інтарэсы жыхароў Беларусі, дзе пасля закрыцця ў 1864 г. Горы-Горацкага земляробчага інстытута не засталося ніводнай вышэйшай навучальнай установы і, каб атрымаць вышэйшую адукацыю^, трэба было ехаць у іншыя мясціны.
Спробай ўзяць жыццё сялян пад больш пільны кантроль урадавай адміністрацыі было ўвядзенне ў 1889 г. інстытута земскіх начальнікаў. Яны назначаліся з дваран і мелі права ўмешвацца ў рашэнні сельскіх сходаў, накладваць на сялян пэўныя пакаранні і спагнанні. Праўда, на Беларусі, апасаючыся паланафільскіх настрояў, закон аб земскіх начальніках царскія ўлады ўвялі толькі ў 1900 г. і толькі ў межах Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губерняў.
У 1892 г. было зацверджана новае Гарадское палажэнне, якое рэзка павышала маёмасны цэнз пры выбарах органаў гарадскога самакіраванйя і ўзмацняла кантроль над ім з боку ўрадавай адміністрацыі. Права ўдзелу ў выбарах гарадской думы пазбаўляліся не толькі немаёмныя пласты гарадскога насельніцтва, але і дробная буржуазія - дробныя гандляры, прыказчыкі і інш. Перавага аддавалася дваранам-домаўладальнікам, буйной гандлёвай, прамысловай і фінансавай буржуазіі, вынікам чаго стала рэзкае скарачэнне колькасці выбаршчыкаў. Напрыклад, у Мінску ў 1893 г. яны склалі ўсяго 1 % насельніцтва горада (памяншэнне ў 14 разоў у параўнанні з выбарамі паводле закону 1870 г.). Паколькі ў гарадах Беларусі значную частку насельніцтва складалі яўрэі (у сярэднім больш за 50 %), пераважная болыпасць якіх паводле свайго маёмаснага стану адносіліся да беднякоў і таму не ўдзельнічалі ў выбарах органаў гарадскога самакіравання, выкананне Гарадскога палажэння 1892 г. прымала на Беларусі форму нацыянальнага прыгнёту.
Увогуле становішча на Беларусі ўскладнялася рознымі абмежаваннямі ў дачыненні да польскага (каталіцкага) і яўрэйскага насельніцтва. У сувязі з паўстаннем 1863 - 1864 гг. палякам з 1865 г. забаранялася набываць маёнткі інакш як па спадчыне. Польскія памешчыкі былі пазбаўлены магчымасці карыстацца льготнымі пазыкамі Дваранскага банка. Беларускія сяляне-католікі маглі мець не болып за 60 дзесяцін зямлі на сям'ю. Яшчэ з канца XVIII ст. Беларусь уваходзіла ў мяжу яўрэйскай аселасці. А ў 1882 г. яўрэям было забаронена сяліцца за межамі гарадоў і мястэчак, арандаваць і купляць зямлю. У пачатку 90-х гадоў на Беларусь была выселена значная колькасць яўрэяў з гарадоў Цэнтральнай Расіі, у выніку чаго стварылася штучная перанаселенасць беларускіх гарадоў. Яўрэяў не прымалі на работу ў дзяржаўныя ўстановы, паліцыю, на афіцэрскія пасады ў арміі, на чыгуначны транспарт. Існавала працэнтная норма прыёму яўрэяў у сярэднія і вышэйшыя навучальныя ўстановы.
Талоўнай задачай, якую ўрад ставіў перад сабой, праводзячы серыю контррэформ у сялянскім пытанні, галіне народнай адукацыі^і друку, мясцовага самакіравання, было ўмацаванне сваёй сацыяльнай базы -- класа памешчыкаў, пазіцыі якога аказаліся значна падарванымі аб'ектыўнымі ўмовамі сацыяльна-эканамічнага развіцця парэформеннай Расіі. Іншай апоры сваёй улады царызм не бачыў і не жадаў бачыць. Тым не менш ураду не ўдалося ў поўным аб'ёме ажыццявіць праграму контррэформ. Гэты працэс быў спынены новым уздымам рэвалюцыйнйга руху ў краіне.
Рэформа 1861 г., праведзеная ў інтарэсах памешчыкаў, абумовіла "прускі шлях" развіцця аграрнага капіталізму ў Расіі. На Беларусі яго рысы былі яшчэ болып выразныя. Тут пераважала памешчыцкае землеўладанне. Паводле даных 1877 г., памепічыкам належала 50,3 % зямлі, сялянам - 33,4, казне, царкве, розным установам - 11,2 %. Буржуазнае землеўладанне складала ўсяго 5,1 % ад агульнай зямельнай плошчы. Памешчыцкае землеўладанне на Беларусі мела выразны латыфундыяльны характар. Буйныя памешчыкі валодалі дзесяткамі і сотнямі тысяч дзесяцін зямлі. Граф Чарнышоў-Круглікаў меў 74,5 тыс. дзесяцін зямлі, князь Паскевіч -- 83,5 тыс., граф Патоцкі -- 121,6 тыс., князь Радзівіл -- 150 тыс., а князь Вітгенштэйн -- амаль 1 млн. дзесяцін. У той жа час сялянскія надзелы складалі ў сярэднім ад 2 да 5 дзесяцін.
Пераход да капіталістычнага гаспадарання на Беларусі адбываўся паступова. На змену прыгонніцтву спачатку прыйшла змешаная сістэма гаспадаркі. Феадальныя рысы ў сельскай гаспадарцы праяўляліся ў выглядзе адпрацовак. Адпрацовачная сістэма была найбольш распаўсюджана ў Віцебскай і Магілёўскай губернях. Яе сутнасць заключалася ў апрацоўцы памешчыцкай зямлі інвентаром навакольных сялян, якія атрымлівалі за сваю працу ад памешчыка зямельныя плошчы ў арэнду. У Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губернях памешчыкі ш;ырока выкарыстоўвалі працу наёмных рабочых (гадавых, тэрміновых, падзённых), якія апрацоўвалі зямлю інвентаром памешчыка, гэта была ўжо капіталістычная форма гаспадарання. Аднак і тут адпрацоўкі займалі значнае месца.
Пасля рэформы 1861 г. сельская гаспадарка ўсё шырэй уцягвалася ў рыначныя сувязі. Развіццё капіталізму ў Беларусі адбывалася пад непасрэдным уплывам агульнарасійскага рынку. У параўнанні з цэнтральнымі прамысловымі губернямі, значнай часткай Украіны,
Польшчай і Прыбалтыкай Беларусь адставала ў прамысловым развіцці і заставалася галоўным чынам сельскагаспадарчым раёнам. Аднак па ўзроўні развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы яна ішла наперадзе многіх раёнаў Расіі. Гэтаму спрыяла, у прыватнасці, геаграфічнае становішча Беларусі, праз тэрыторыю якой праходзілі стратэгічныя і гандлёвыя шляхі ў Полыпчу, Прыбалтыку, Заходнюю Еўропу.
Хутчэй складваліся капіталістычныя адносіны ў Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губернях, дзе пасля рэформы засталося менш перажыткаў прыгонніцтва і пераважала падворнае землекарыстанне. Гэтыя губерні знаходзіліся і ў болып спрыяльным становішчы ў параўнанні з Віцебскай і Магілёўскай адносна рынку збыту сельска-гаспадарчай прадукцыі. Перш за ўсё прадпрымальніцкі характар набывала памешчыцкая гаспадарка. У выніку малазямелля сялян таварная вытворчасць іх гаспадарак была вельмі нізкай, таму асноўнымі пастаўшчыкамі таварнай прадукцыі на Беларусі былі памешчыкі. Калі памешчыкі цэнтральных губерняў Расіі з 1877 па 1905 г. страцілі 27,2 % сваёй зямлі, то на Беларусі толькі 10,8 %. Многія памешчыцкія гаспадаркі, асабліва на захадзе і ў цэнтры Беларусі, сталі на капіталістычны шлях развіцця. У сваіх маёнтках памешчыкі адкрывалі вінакурныя, цагельныя, смалакурныя заводы, млыны, лесапільні. Разам з тым многія памешчыкі самі не вялі гаспадарку, а здавалі зямлю ў арэнду.
Аб развіцці капіталізму ў сельскай гаспадарцы Беларусі можа сведчыць паступовая спецыялізацыя сельскагаспадарчай вытворчасці. У першыя два дзесяцігоддзі пасля рэформы важнейшай галіной гандлёвага земляробства заставалася вытворчасць зерня. Аднак у выніку сусветнага аграрнага крызісу 80 - 90-х гадоў цэны на збожжа рэзка знізіліся (толькі за 80-я гады больш чым у 2 разы). Збожжавыя гаспадаркі Беларусі не былі здольны канкурыраваць на рынках Заходняй Еўропы з вытворцамі таннага і высакаякаснага хлеба з ЗША, Аргенціны, Аўстраліі. Гэта прымусіла беларускіх памешчыкаў пераходзіць на вытворчасць такіх прадуктаў, якія давалі большы прыбытак. Паступова на Беларусі складваліся пэўныя раёны, дзе пераважную ролю адыгрывала тая ці іншая гандлёвая галіна сельска-гаспадарчай вытворчасці і да яе прыстасоўваліся ўсе іншыя.
У 90-я гады галоўнай спецыялізаванай галіной у сельскай гаспадарцы Беларусі стала малочная жывёлагадоўля. 3 1883 па 1900 г. колькасць буйной рагатай жывёлы ў памешчыцкіх гаспадарках Беларусі вырасла з 505,2 тыс. да 994,8 тыс. галоў, а ў Мінскай і Віцебскай губернях -- у 2,2 раза. Дзякуючы высокаму попыту малочныя прадукты мелі пастаянны збыт у Цэнтральнай Расіі, Польшчы, Прыбалтыцы. Важным відам гандлёвага прадпрымальніцтва ў памешчыцкіх гаспадарках Беларусі было вінакурэнне. Ад продажу спірту памешчыкі атрымлівалі буйныя даходы. 3 сярэдзіны 60-х гадоў у памешчыцкіх гаспадарках інтэнсіўна развівалася свінагадоўля.
У Мінскай і Гродзенскай губернях значнага развіцця дасягнула танкарунная авечкагадоўля.
Спецыялізацыя памешчыцкай гаспадаркі і павелічэнне яе рыначных сувязей асабліва ярка праявіліся ў пашырэнні вытворчасці тэхнічных культур. Сярод іх першае месца займала бульба. Плошча пад бульбу за 1881 -- 1899 гг. узрасла ў 2,5 раза. Другое месца пасля бульбы ў памешчыцкіх гаспадарках Беларусі належала лёну. Яго вытворчасць, асабліва ў Віцебскай губерні, мела пераважна таварны характар. За апошнія два дзесяцігоддзі XIX ст. плошча пад лён павялічылася на 48,5 %. Значнае месца ў канцы XIX ст. у беларускіх губернях займала прамысловае садоўніцтва і агародніцтва.
Капіталізацыя памешчыцкай гаспадаркі Беларусі выклікала неабходнасць выкарыстання машын. У сярэдзіне 90-х гадоў па распаўсюджванні розных сельскагаспадарчых прылад Беларусь знаходзілася на другім месцы ў Расіі пасля Новарасійскага раёна. Лепш былі забяспечаны машынамі памешчыцкія гаспадаркі Мінскай і Гродзенскай губерняў. Тут даволі шырока выкарыстоўвалі малатарні, веялкі, жняяркі, сеялкі. Менш іх было ў Магілёўскай і Віцебскай губернях. Але ўсё ж у памешчыцкіх гаспадарках Беларусі прымянялі ў асноўным адсталую ручную тэхніку.
Да пачатку XX ст. перабудова сельскай гаспадаркі Беларусі на капіталістычны лад яшчэ далёка не завяршылася. Адпрацовачная сістэма не была канчаткова адменена нават у перадавых гаспадарках. Таксама захаваліся і іншыя перажыткі прыгонніцтва. На Беларусі пераважала буйное памешчыцкае землеўладанне, а сяляне цярпелі ад малазямелля. Апроч таго, за памешчыкамі засталіся сервітутныя землі--лясы, сенажаці, выганы, за карыстанне якімі яны бралі з сялян грашовую плату або прымушалі працаваць на панскім полі. У дадатак да цяжкіх эканамічных умоў свайго існавання сяляне ў прававых адносінах заставаліся ніжэйшым саслоўем у дзяржаве. У адрозненне ад дваранства, духавенства і купецтва, яны плацілі дзяржаве падушны падатак, выкупныя плацяжы, пазямельны падатак, выконвалі падводную, дарожную, паліцэйскую павіннасці. Да іх прымяняліся цялесныя пакаранні.
Феадальныя перажыткі стрымлівалі развіццё капіталістычнага бессаслоўнага землеўладання, якое нават у пачатку XX ст. на Беларусі складала толькі 16,5% агульнай зямельнай плошчы. Працэс распаду дваранскай зямельнай уласнасці на Беларусі ішоў значна марудней, чым у Цэнтральнай Расіі. Да пачатку XX ст. сельская гаспадарка Беларусі ўсё яшчэ заставалася напаўпрыгонніцкайнапаўкапіталістычнай.
Прамысловасць Беларусі развівалася ў цеснай сувязі з агульнарасійскай, але мела і свае асаблівасці. Характэрнай рысай" прамысловага развіцця Беларусі ў другой палове XIX ст., разам з адносна хуткім ростам фабрычнай індустрыі, было пашырэнне дробнай вытворчасці і мануфактур, пераважна невялікіх фабрычна-заводскіх прадпрыемстваў.
У 60-я гады XIX ст. у прамысловасці Беларусі пераважалі дробныя рамесныя прадпрыемствы і мануфактуры. На іх выкарыстоўвалася ручная праца. Перш за ўсё гэта промыслы па перапрацоўцы мясцовай сыравіны: дрэва (сталярны), гліны (ганчарны), скуры (кушнерскі, шавецкі), шэрсці і льну (ткацкі). Рамесніцкая вытворчасць канцэнтравалася ў гарадах і шматлікіх мястэчках. Да канца стагоддзя назіраўся рост колькасці дробных рамесных прадпрыемстваў, павялічваўся аб'ём іх прадукцыі. У канцы 90-х гадоў рамесніцтва давала 34,5% прадукцыі ад усёй прамысловасці Беларусі.
Пасля рэформы 1861 г. паскорыўся рост мануфактурнай вытворчасці. Тут выкарыстоўвалася ручная праца, але існаваў яе падзел па спецыяльнасцях. Мануфактуры ўзнікалі з сялянскіх промыслаў і гарадскога рамяства. У канцы XIX ст. мануфактуры пераважалі ў гарбарнай, ганчарнай, цагельнай, суконнай, шкляной і тытунёвай вытворчасці і давалі 32,5% валавой прамысловай прадукцыі Беларусі.
Нягледзячы на вялікую долю рамеснай і мануфактурнай вытворчасці, на Беларусі на працягу другой паловы XIX ст. ішоў працэс пераходу ад ручной працы да машыннай. Рамяство і мануфактуру паступова выцясняла капіталістычная фабрыка. Калі ў 1860 г. на Беларусі дзейнічала толькі 30 фабрычна-заводскіх прадпрыемстваў, то ў 1900 г. іх было ўжо 799 (рост у 27 разоў). За гэты ж час колькасць рабочых узрасла з 2,9 да 31,1 тыс., У канцы стагоддзя фабрычна-заводская прамысловасць давала 33% валавога прадукту.
Значна адставала Беларусь ад Расіі па ўзроўні канцэнтрацыі вытворчасці. Дробныя прадпрыемствы (да 50 рабочых) складалі ў нас 85,5% ад усіх фабрык і заводаў. Калі прадпрыемствы, якія мелі болып за 500 рабочых, у расійскай прамысловасці займалі 3,5 %, то ў беларускай -- толькі 1,2 %. Сярэдні памер прадпрыемстваў Беларусі быў у 2,3 раза меншы, чым увогуле па Расіі. У той час нетры Беларусі не былі вывучаны. Адсутнічала сыравіна для цяжкай прамысловасці, таму на Беларусі гэта прамысловасць развівалася вельмі марудна. Пераважнае значэнне тут атрымалі галіны вытворчасці, звязаныя з перапрацоўкай мясцовай сыравіны. Сярод іх вядучая роля належала вінакурэнню і лясной прамысловасці.
Беларусь з'яўлялася адным з галоўных раёнаў вінакурэння ў Расіі. Тут у 1890 г. дзейнічала 18% ад усіх вінакурных заводаў краіны. У 1900 г. на вінакурных заводах Беларусі працавала 470 паравых рухавікоў, валавая прадукцыя складала 23,5% ад усёй прадукцыі прамысловасці Беларугі. Лесапільная прамысловасць па колькасці занятых рабочых стаяла на другім месцы пасля вінакурэння. Аднак фабрычна-заводскія прадпрыемствы занялі ў галіне пануючае становішча толькі ў 90-х гадах.
Значнае развіццё на Беларўсі атрымалі запалкавыя і папярова-кардонныя прадпрыемствы. Напрыклад, у Мінскай губерні ў 1900 г. дзейнічалі чатыры запалкавыя фабрыкі: Барысаўская (759 рабочых), Мазырская (616), Пінская (590) і Койданаўская (208 рабочых). Па колькасці працуючых на іх гэтыя фабрыкі былі найбуйнейшыя ў губерні. Сярод папяровых фабрык буйнейшай з'яўлялася Добрушская (900 рабочых і гадавая сума вытворчасці 1,6 млн рублёў). Да таго ж яна была абсталявана навейшымі па тым часе машынамі.
Вельмі шмат было на Беларусі прадпрыемстваў, звязаных з перапрацоўкай сельскагаспадарчай сыравіны: мукамольна-крупяныя, крухмальна-патачныя, маслабойныя, піваварныя, тэкстыльныя, ільно-і пенькаапрацоўчыя, гарбарныя. Значнае развіццё атрымала тытунёвая прамысловасць, якая працавала на завознай сыравіне. Буйнейшай з'яўлялася тытунёвая фабрыка Шарашэўскага ў Гродне. У 1900 г. на ёй працавала 1445 рабочых. У другой палове XIX ст. хуткі рост гарадоў і развіццё прамысловага будаўніцтва выклікалі патрэбу ў вялікай колькасці будаўнічых матэрыялаў. На Беларусі атрымала развіццё ў першую чаргу вытворчасць цэглы. Існавалі таксама шклозаводы і прадпрыемствы па вытворчасці кафлі.
Прамысловасць Беларусі пасля рэформы 1861 г. развівалася нераўнамерна. Калі ў першыя два дзесяцігоддзі ўдзельная вага ўсіх прадпрыемстваў Беларусі, якія ўзніклі ў гэты час, складала 18,5%, а ў Расіі -- 23,4%, то ў 80 - 90-я гады на Беларусі ўведзена ў дзеянне фабрычна-заводскіх прадпрыемстваў у 4 разы болып, чым за папярэднія 20 гадоў (у Расіі толькі ў 2,6 раза). Значнаму павелічэнню тэмпаў развіцця прамысловасці Беларусі спрыяла стварэнне густой сеткі чыгуначных дарог, а таксама інвестыцыі капіталу і арганізацыя крэдытных устаноў. Развіццё капіталізму ў эканоміцы Беларусі не магло абыходзіцца без дзейнасці развітай сістэмы транспарту. Асабліва важным для прамысловасці, узмацнення таварнасці сельскай гаспадаркі, гандлёвых сувязей і фарміравання рынку быў чыгуначны транспарт.
Першай чыгункай, якая пракладзена па тэрыторыі Беларусі, стала Пецярбургска-Варшаўская, пабудаваная ў 1862 г. Яна прайшла праз Гродна. У 1866 г. адкрыта Рыга-Арлоўская чыгунка праз Дзвінск -Полацк -- Віцебск. Асабліва інтэнсіўна чыгуначныя магістралі будаваліся ў 70 -- 90-х гадах. У 1871 г. пачала дзейнічаць Маскоўска-Брэсцкая магістраль (Смаленск -- Орша -- Баранавічы -- Брэст); у 1871 - 1874 рг. - Лібава-Роменская (Вільня - Маладзечна - Мінск -Асіповічы -- Бабруйск -- Жлобін); у 1873 г. - Брэст - Ковель; у 1882 г. -Пінск - Жабінка; у 1886 г. -- Лунінец - Гомель і Беласток -- Баранавічы.-Чыгуначнае будаўніцтва працягвалася і ў наступныя гады. Чыгунка звязала Беларусь з цэнтральнымі губернямі Расіі, буйнымі эканамічнымі цэнтрамі краіны -- Пецярбургам, Масквой, Кіевам, прыбалтыйскімі портамі.
Значную ролю адыгрываў рачны транспарт. Водныя шляхі праходзілі па Прыпяці, Бярэзіне, Сожы. Водны транспарт у 1900 г. налічваў 310 непаравых і 23 паравых судны.
Працягваўся рост гарадоў. Мінск, Віцебск, Гомель, Жлобін, Лунінец, Брэст, Баранавічы ў выніку развіцця чыгункі сталі буйнымі чыгуначнымі вузламі і гандлёва-прамысловымі цэнтрамі.
Пашырыўся гандаль. Пераважаў вываз сельскагаспадарчай сыравіны, лясных матэрыялаў, такіх прамысловых тавараў, як запалкі, папера і кардон, цэгла, кафля і аконнае шкло, вяроўкі і канаты, спірт, малочныя прадукты, жытняя і бульбяная мука і г.д. Прывозілі ж на Беларусь метал, мануфактурныя тавары, соль, збожжа.
Беларусь на мяжы XIX - XX стст. заставалася, як і раней, адным з тых эканамічных раёнаў, характар прамысловага развіцця якіх вызначаўся спецыялізацыяй на апрацоўцы мінеральнай сыравіны, сельскагаспадарчай прадукцыі. Як і раней, развіваліся харчовая, тэкстыльная, гарбарная, сілікатна-цагельная і іншыя галіны прамысловасці. Болыпасць фабрычна-заводскіх прадпрыемстваў былі невялікімі, з колькасцю рабочых да 50 чалавек. Развіццё капіталізму ў прамысловасці выявілася ў паступовым выцясненні дробнай вытворчасці і мануфактуры заводскай вытворчасцю. Аднак працягвалі расці дробная і мануфактурная вытворчасці, прычым на працягу ўсяго названага перыяду яны пераважалі.
У пачатку XX ст. узмацніўся працэс канцэнтрацыі прамысловасці. Да 1900 г. на 50 прамысловых прадпрыемствах з колькасцю рабочых болыш за 100 чалавёк працавала 24% ад усіх рабочых. Да буйных прадпрыемстваў адносіліся льнопрадзільная фабрыка "Дзвіна" ў Віцебску (каля 1000 рабочых), папяровая фабрыка ў Добрушы, фабрыка "Нёман" у Лідскім павеце па вырабу крышталёвага шкла, тытунёвая фабрыка Шарашэўскага ў Гродне, запалкавыя фабрыкі "Прагрэс-Вулкан" у Пінску, "Вікторыя",ў Барысаве і інш.
Канцэнтрацыя вытворчасці і капіталу прывяла да стварэння ў Беларусі манапалістычных аб'яднанняў, якія выцеснілі дробную вытворчасць. 3 1900 па 1907 г. перастала існаваць каля 4650 саматужна-рамесных майстэрняў. Колькасць рамеснікаў і саматужнікаў зменшылася на 4,6 тыс. чалавек. У Мінску дзейнічалі акцыянерныя таварыствы залалкавай фабрыкі "Маланка" і крухмала-патачнага завода "Сокал", у Гродне -- акцыянернае таварыства тытунёвай фабрыкі Шарашэўскага. У 1905 г. у Копысі Магілёўскай губерні ўзнік сіндыкат уладальнікаў кафельных заводаў, а ў 1906 г. у Оршы -- сіндыкат діваварных заводчыкаў Паўночна-Заходняга краю. Усё ж манапалізацыя прамысловасці была параўнальна невялікая, да 50% прамысловай вытворчасці працягвалі складаць саматужна-рамесныя цэхі. Таму асноўныя рысы, характ&рныя для манапалістычнай стадыі развіцця капіталізму, у Беларусі праявіліся не так выразна, як у прамыслова развітых раёнах Расіі.
Разам з тым неабходна падкрэсліць, што дробная вытворчасць паступова трапляла пад уплыў і залежнасць ад буйнога капіталу.
У сельскай гаспадарцы капіталізм праяўляўся ў першую чаргу ў развіцці таварнай вытворчасці. У гаспадарках памешчыкаў, а так-сама заможных сялян галоўнай галіной заставалася вытворчасць збожжа. Пачынаючы з 80 -- 90-х гадоў XIX ст. усталёўвалася спецыялізацыя на малочнай жывёлагадоўлі і свінаводстве, развівалася танкарунная авечкагадоўля, як і раней, было развіта вінакурэнне.
Вядучую ролю ў эканоміцы пачалі адыгрываць банкі. Акрамя аддзяленняў цэнтральных банкаў імперыі (у Мінску, Магілёве, Віцебску, Гомелі, Пінску, Бабруйску і іншых гарадах) былі і мясцовыя -- Магілёўскі і Мінскі камерцыйныя банкі. У цэлым эканоміка беларускіх губерняў, як і ўсёй краіны, на пачатку XX ст. перажыла эканамічны крызіс. Капіталізм у Беларусі пранікаў як у памешчыцкую, так і ў сялянскую гаспадарку, уцягваў іх у арбіту рыначных адносін. Беларускія губерні адносіліся да раёнаў з самым высокім узроўнем памешчыцкага землеўладання. Дваране складалі 2,8% насельніцтва і распараджаліся болыпай часткай ворнай зямлі, а таксама ад 80 да 90 % усёй зямлі, у той час як сяляне (75,3% насельніцтва) валодалі 34,4% ворыва. У сельскай гаспадарцы працягвалася спецыялізацыя на мясамалочнай жывёлагадоўлі і вінакурэнні.
Нягледзячы на развіццё капіталізму, у вёсцы захоўваўся ўвесь без выключэння набор прыгонных метадаў гаспадарання і эксплуатацыі працы. 3-за ўціску сялян, галоўным чынам з боку памешчыцкай гаспадаркі, на Беларусі не склалася развітая кулацкая гаспадарка. На пачатку XX ст. беднякоў было прыкладна 61% ад усёй колькасці сялян, сераднякоў - 28, заможных сялян -- 11%.
Дваранства на Беларусі налічвала 175 тыс. чалавек. Рускія памешчыкі (пасля трох падзелаў Рэчы Паспалітай і паўстання 1863-18 64 гг. царызм актыўна насаджаў тут рускае буйнапамеснае землеўладанне, узнагароджваў зямлёй і прывілеямі перш-наперш самых адданых прастолу людзей) займалі пазіцыю захавання самадзяржаўнай улады, афарбаванай у вялікадзяржаўны шавіністычны колер. Польскія памешчыкі, эканамічная магутнасць якіх была абмежавана, але не знішчана, у палітычным плане стаялі на пазіцыі адраджэння самастойнасці Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Такая іх апазіцыйнасць царызму пры першых прыкметах пагрозы з боку ўрада ператваралася ў вернападданніцкую пазіцыю.
Побач з буйнымі землеўладальнікамі-памешчыкамі склаўся вельмі своеасаблівы пласт дваран-фальваркоўцаў і засцянковай шляхты (паводле нацыянальнага складу часткова апалячанай, у эканамічным плане землеўласніцкай, беззямельнай і з чыноўніцкага асяроддзя). У палітычных адносінах землеўласніцкая шляхта ўсё болып актыўна станавілася на шлях капіталістычнага гаспадарання, арыентавалася на адраджэнне польскай дзяржавы і нярэдка выступала супраць беларускага нацыянальна-вызваленчага руху. Дробнай і сярэдняй шляхце ў значнай меры была ўласціва беларуская нацыянальная свядомасць. Гэта праслойка шляхты прыхільна ставілася да нацыянальнавызваленчага руху.
Такім чынам, сацыяльна-эканамічнае становішча Беларусі абазначанага перыяду характарызуецца развіццём капіталізму ў эканоміцы, фарміраваннем элементаў імперыялізму ў прамысловасці, паступовымі змяненнямі ў сацыяльнай структуры грамадства. Аднак беларускія губерні ў цэлым заставаліся сельскагаспадарчым рэгіёнам, а ў галіновай структуры прамысловасці паранейшаму вядучымі былі апрацоўка мясцовай сыравіны, харчовая і лёгкая прамысловасць.
Спіс літаратуры
1. 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. З. Санько, І. Саверчанка - Вільня: "Наша будучыня", 2002;
2. Арлоў У., Сагановіч Г. Дзесяць вякоў беларускай гісторыі. - Вільня: "Наша будучыня", 1999;
3. Запавет Мураўёва, графа Віленскага. Записка о некоторыхъ вопросахъ по устройству Северо-западнаго края // Новы Час №11(16), 2003;
4. Гісторыя Беларусі. У 2-х ч. Ч. 1. / Я. К. Новік, Г. С. Марцуль, І. Л. Качалаў і інш. - Мінск: "Універсітэцкае", 2000;
5. Ігнатоўскі У. М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. - Мінск: "Беларусь", 1992;
6. Иллюстрированная хронология истории Беларуси. - Минск: "БелЭн", 1998;
7. История Беларуси в документах и материалах / Авт.-сост. И. Н. Кузнецов, В.Г. Мазец - Минск: "Амалфея", 2000;
8. Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя / У. Арлоў, З. Герасімовіч. - Martin: "Neografia", 2003;
9. Нарысы гісторыі Беларусі. У 2-х ч. Ч. 1. М. П. Касцюк, У. Ф. Ісаенка, Г. В. Штыхаў і інш. - Мінск: "Беларусь", 1994;
10. Таляронак С. Генерал Міхаіл Мураўёў 7-"Вешальнік" // Беларускі гістарычны часопіс №3, 1997.
Подобные документы
Адмена прыгоннага права і сутнасць аграрнай рэформы ў Расіі. Значэнне рэформы для развіцця сельскай гаспадаркі. Адрозненні ў правядзенні рэформы ў Усходніх і Заходніх губернях Беларусі. Мэта паўстання 1863-1864 гадоў, яе уплыў на правядзенне рэформ.
контрольная работа [15,2 K], добавлен 26.09.2012Адмена прыгоннага права, буржуазныя рэформы 1860–1870 гг. Эканамічнае развіццё Беларусі ў другой палове XIX стагоддзя. Развіццё капіталізму ў прамысловасці, транспарту, сродкаў сувязі, гандлю. Сялянская гаспадарка. Фарміраванне буржуазіі і пралетарыяту.
реферат [25,1 K], добавлен 25.01.2011Стан сельскай гаспадаркі ў сярэдзіне стагоддзя і падрыхтоўка да адмены прыгоннага права. Механізм рэформы і яе правядзенне ў Беларусі. Буржуазная і грашовая перабудова 60-70-х гг. XIX ст. Рэарганізацыя дзяржаўнага кіравання, праведзеныя ў 60-70-я гг.
реферат [22,7 K], добавлен 22.12.2010Адміністрацыйнае кіраванне на Беларусі у складзе Расійскай імперыі. Разбор шляхты. Мяжа яўрэйскай аседласці. Канфесійная палітыка. Буржуазныя рэформы 60-80 гадоў, якія закраналі розные бакі жыцця народаў дзяржавы. Контр-рэформы 80-90 гадоў XIX стагоддзя.
реферат [39,8 K], добавлен 04.12.2013Асоба імператара Аляксандра Мікалаевіча і яго валадаранне. Прыгоннае права, сялянскае незадаволенасць існуючым парадкам. Нарастанне крызісу помещичьего гаспадаркі. Адмена прыгоннага права. Буржуазныя рэформы Аляксандра II. Жаніцьба на Марыі Аляксандраўне.
реферат [26,7 K], добавлен 01.04.2012Правядзення ў Расійскай імперыі земскай, судовай, гарадскога самакiравання, вайсковай і школьнай рэформ. Мадэрнiзацыйны напрамак рэформ у Беларусi. Пераўтварэнняў у галінах фiнансаў і цэнзуры. Асаблівасці эканамічнай і саслоўнай палітыкі 1870-90-х.
реферат [29,0 K], добавлен 19.12.2010Асаблівасці культурнага развіцця ў паслякастрычніцкі перыяд і перабудова адукацыі. Беларусізацыя 20-30-х гадоў. Моўная палітыка, развіццё архітэктуры, скульптуры, жывапісу, музыкі, тэатра і літаратуры. Масавыя рэпрэсіі дзеячаў культуры Беларусі.
реферат [37,9 K], добавлен 18.05.2013Галоўныя прычыны, якія абумовілі адмену прыгоннага права ў Расіі. Падрыхтоўка сялянскай рэформы, спрэчкі наконт умоў адмены прыгону. Тэндэнцыя да павелічэння памешчыцкай зямлі за кошт скарачэння сялянскіх надзелаў; асабістыя і маёмасныя правы сялян.
реферат [16,6 K], добавлен 03.12.2009Вынікі буржуазных рэформ 60-70 гг. XIX ст., іх уплыў на эканамічнае жыцце Беларусі. Праяўленні імперыялістычнай стадыі капіталізму ў эканоміцы губерняў. Асноўныя галіны прамысловай вытворчасці і спецыялізацыя сельскай гаспадаркі. Гандаль і транспарт.
контрольная работа [51,8 K], добавлен 27.09.2012Развіццё гаспадаркі Беларусі ў 50-я г., спробы сацыяльнай пераарыентацыі эканомікі. Прамысловасць Беларусі ў 60 г., гаспадарчая рэформа і яе асноўныя вынікі. Развіццё сацыяльнай сферы. Супярэчнасці развіцця прамысловасці і сельскай гаспадаркі ў 70-80 гг.
реферат [32,7 K], добавлен 19.01.2011