Ашмянскі павет у складзе Расійскай імперыі
Грамадска-палітычнае жыццё Aшмянскага павета ў складзе Расійскай Імперыі. Палітыка расійскага урада на далучаных землях. Вайна 1812 года. Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух. Дынаміка і структура насельніцтва. Гаспадарка і становішча сялян.
Рубрика | История и исторические личности |
Вид | курсовая работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 19.11.2012 |
Размер файла | 56,4 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Міністэрства адукацыі рэспублікі Беларусь
Установа адукацыі
Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы
Гістарычны факультэт
Кафедра гісторыі Беларусі
Курсавая работа
Ашмянскі павет у складзе Расійскай імперыі
Гродна, 2012
Уводзіны
Адной з галоўных задач гістарычнай навукі з'яўляецца вывучэнне асобных рэгіёнаў Беларусі. Менавіта з гісторыі асобных куткоў краіны складаецца яе гісторыя ў цэлым. І наадварот, падзеі, якія адбываюцца ў краіне ў цэлым, адбіваюцца і непасрэдна ўдзельнічаюць у стварэнні гісторыі нейкай яе часткі. А вось такое вывучэнне беларускай гісторыі (па асобных мясцінах) дазваляе глыбей раскрыць сацыяльна-эканамічнае, палітычнае жыццё, працэсы, якія праходзілі ў дзяржаве, даведацца аб канкрэтных гістарычных з'явах і падзеях.
У апошні час павялічылася цікавасць да гісторыі малой Радзімы (горада, вёскі, раёна). І гэта радуе, таму што такім чынам у чалавека фарміруецца любоў да Радзімы, нацыянальная самасвядомасць, павага да роднай культуры, мовы, звычаяў. На жаль, гісторыкаў-краязнаўцаў існуе невялікая колькасць. Таму даследаванне гістарычнага развіцця асобных частак Беларусі будзе спрыяльна ўплываць на развіццё гістарычнай навукі.
Мэта курсавой работы прасачыць гістарычны шлях Ашмяншчыны ў часы Расійскай імперыі на фоне агульнабеларускай гісторыі.
Задачы курсавой работы:
– выявіць і даследаваць літаратуру і крыніцы па гісторыі Ашмяншчыны дадзенага перыяду;
– прасачыць грамадска-палітычнае жыццё краю ў складзе Расійскай імперыі;
– Раскрыць сацыяльна-эканамічнае развіццё Ашмянскага павета ў канцы XVIII - пачатку XX стагоддзяў.
Пры даследаванні тэмы былі выкарыстаны наступныя прынцыпы:
– гістарызму (усе з'явы ў дадзеным даследаванні разглядаюцца ў развіцці);
– аб'ектыўнасці;
– сістэмнасці (кожны аспект разглядаецца комплексна, як частка агульнай сістэмы).
Работа складаецца за двух глаў: “Грамадска-палітычнае жыццё Ашмянскага павета ў складзе Расійскай імперыі” і “Сацыяльна-эканамічнае развіццё Ашмянскага краю ў канцы XVIII - пачатку XX стагоддзяў”.
Глава 1 падзяляецца на 3 параграфы: “Палітыка расійскага урада на новадалучаных землях”, “Вайна 1812 года” і “Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух”. Тут змешчана інфармацыя пра меры самадзяржаўнай улады на новадалучанай тэрыторыі: адміністрацыйны падзел, рэформы, пашырэнне дваранскага землеўладання; пра падзеі вайны 1812 года ў Ашмянскім павеце: адступленне расійскіх армій і адначасовы захоп тэрыторыі напалеонаўскай Францыяй, акупацыйны рэжым, уцёкі Напалеона і вызваленне Ашмяншчыны атрадамі палкоўніка Сяславіна, генерал-маёра Чапліца, Казакамі палкоўніка Луконіна і Платава. Маюцца звесткі пра паўстанні 1830-1831 і 1863 гадоў - аб кіраўніках, сутычках з урадавымі войскамі, падаўленні выступленняў; пра стварэнне рабочых партый, выступленнях працоўных і сялян падчас першай рускай рэвалюцыі; I Сусветнай вайны і Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года.
Глава 2 таксама складаецца з 3 параграфаў: “Дынаміка і структура насельніцтва”, “Прамысловасць і гандаль” і “Сельская гаспадарка і становішча сялян”. Яны нясуць інфармацыю аб росце і спадзе колькасці насельніцтва павета і самога г. Ашмяны ў залежнасці ад палітычных і сацыяльна-эканамічных абставінаў, аб канфесійным саслоўным і прафесійным складзе насельніцтва; тут прасочваецца працэс станаўлення і развіцця капіталізму ў сферы прамысловасці і гандлю, пашырэнне фабрычна-завадской вытворчасці, зараджэнне капіталістычных адносінаў у сельскай гаспадарцы (у прыватнасці арыентацыя сельскай гаспадаркі на рынак). Даволі змястоўна паказана цяжкае становішча сялян, і ў сувязі з гэтым выступленні іх супраць памешчыкаў.
У рабоце выкарыстаны манаграфіі, артыкулы з перыядычных выданняў, зборнікі дакументаў, а таксама дакументы Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў горадзе Гродна, Дзяржаўнага гістарычнага архіва Літвы (прадставіла навуковы кіраўнік Соркіна І.В.).
Асноўныя гістарычныя звесткі аб Ашмянскім павеце змешчаны ў энцыклапедычных выданнях і агульных працах: Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах, Гісторыя Беларускай ССР і іншых.
Вялікая ўвага нададзена публікацыям у раённай газеце “Ашмянскі веснік” (раней “Красное знамя”) і іншых перыядычных выданнях (у тым ліку “Помнікі гісторыі і культуры”) А.Р. Каранеўскага, які, на маю думку, унёс большы ўклад у вывучэнне гісторыі Ашмяншчыны, чым іншыя гісторыкі-краязнаўцы. Пасаў пра Ашмянскі край і такі выдатны гісторык як Адам Мальдзіс.
15 кастрычніка 1993 года адбылася навукова-практычная краязнаўчая канферэнцыя, прысвечаная знакамітым асобам, гісторыка-архітэктурным помнікам, гістарычным падзеям і мясціна Ашмяншчыны ў XVI - XX стагоддзях. Матэрыялы канферэнцыі былі выдадзены асобнай кнігай, якая выйшла ў 1995 годзе. У ёй змешчаны даклады ўдзельнікаў канферэнцыі: як вядомых навукоўцаў з Мінску і Гродна, так і мясцовых краязнаўцаў і аматараў гісторыі.
У 2003 годзе ў серыі кніг “Памяць” выйшла ў свет кніга па Ашмянскім раёне. Тут грунтоўна апісана развіццё Ашмянскага краю як у мінулым, так і на сучасным этапе.
У курсавой рабоце выкарыстана кніга “По путям Великой армии”, якая была выдадзена да стагоддзя Франка-Рускай вайны 1812 года ў друкарні Штаба Віленскай ваеннай Акругі. Звесткі збіраліся афіцэрамі, у тым ліку і ад самых удзельнікаў або сучаснікаў вайны.
Для даследавання шмат інфармацыі ўзяты са зборнікаў дакументаў - ”Дакументы і матэрыялы па гісторыі Беларусі”, “Документы и материалы по истории Белоруссии (1900-1917 года)”, “Белоруссия в эпоху феодализма”, “Крестьянское движение в Белоруссии после отмены крепостного права (1861-1862 года): документы и материалы”, “Революционное движение в Белоруссии. 1905-1907 года. Документы и материалы”.
Звесткі пра эканоміку можна пачарпнуць з работ В.В. Чапко “Города Белоруссии в первой половине XIX века”, В.В. Шведа “Торговля в Белорусии в период кризиса феодализма (1830-1850-е годы)”, “Эканамічная гісторыя Беларусі” пад рэдакцыяй В.І. Галубовіча і іншых.
Глава 1. Грамадска-палітычнае жыццё ашмянскага павета ў складзе Расійскай Імперыі
§1 Палітыка расійскага урада на новадалучаных землях
У выніку трох падзелаў, некалі магутная дзяржава - Рэч Паспалітая - перастала існаваць. Заходняя частка Беларусі апынулася ў складзе Расійскай імперыі. Адразу пасля падзелаў Вялікае княства Літоўскае было падзелена на 3 часткі “коих присутствующие места суть Вильно, Гродно и Ковно”. Ашмянскі павет належаў да першай. Паколькі кіраваць такімі вялікімі часткамі было нязручна, хутка была праведзена новая тэрытарыяльна-адміністратыўная рэформа. На аснове загада Аляксандра I ад 9 верасня 1801 года толькі на Беларусі было створана 5 губерняў: Магілёўская, Віцебская, Гродзенская, Віленская і Мінская. Ашмянскі павет увайшоў у склад Віленскай губерні, дзе і знаходзіўся да самай яе ліквідацыі ў 1920 годзе. Праўда, за выключэннем французскай (1812) і нямецкай (1915-1918) акупацый Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Ашмянскага раёна - Мн., 2003, - с. 80.
У 1802 годзе была зроблена спроба перадаць Ашмянскі павет у гродзенскую губерню. Адпаведна быў прыняты ўказ 14 жніўня 1802 года. Аднак, з-за рашучага пратэсту шляхты гэты намер скончыўся безвынікова Улащик Н.Н. Предпосылки крестьянской реформы 1861 года в Литве и западной Белоруссии, - Москва, 1965, - с. 30.
На далучаных землях на працягу кароткага тэрміну царызм ажыццяўляў шэраг мер, каб умацаваць сваю ўладу. Расійскі ўрад ліквідаваў бескантрольную ўладу і самастойнасць буйных феадалаў. Іх пазбавілі права мець сваё войска і крэпасці, як гэта было пры Рэчы Паспалітай. Безумоўна было аслаблена становішча і каталіцкай царквы. На беларускія гарады былі распаўсюджаны прынцыпы расійскага гарадскога самакіравання. У гарадах былі ліквідаваны юрыдыкі феадалаў. Прыватнаўласніцкія гарады і мястэчкі былі выкуплены ўрадам. Паралельна з нормамі трэцяга Літоўскага статута 1588 года, які дзейнічаў у віленскай губерні да 1840 года, а ў асобных выпадках і пазней, укаранялася і расійскае заканадаўства.
Не засталася па-за ўвагай і сімволіка - ранейшыя гербы гарадоў ліквідаваліся. Указам імператара Аляксандра I ад 5 жніўня 1800 года быў скасаваны і Ашмянскі герб, праіснаваўшы ўсяго 8 гадоў. Толькі 9 чэрвеня 1845 года былі “высачайша” зацверджаны гербы гарадоў Віленскай губерні, у тым ліку і герб Ашмян, які праіснаваў да рэвалюцыі 1917 года Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Ашмянскага раёна - Мн., 2003, - с. 81.
Поле герба гарызантальна было падзелена на дзве часткі. У верхняй размяшчаўся вершнік на “скачущей лошади”. Знізу - мядзведзь - адзін з сімвалаў Ашмянскага павета, так як у горадзе Смаргонь існавала знакамітая Мядзвежая Акадэмія.
З мэтай стварэння апоры сваёй уладзе царызм насаджаў на далучаных землях рускае дваранскае землеўладанне.
Кацярына II і наступныя расійскія імператары шчодра раздавалі сваім вяльможам беларускія землі. Так, фальварак Ліпнішкі, вёска Седанцы з фальварка Геранёны, вёска Рабовічы з фальварка Сапежык Ашмянскага павета 14 лістапада 1795 года былі падараваны, а 1 лютага 1796 года адданыя генерал-паручыку Мікалаю Тацішчаву. Усяго 2325 душ, з іх 1200 мужчын і 1125 жанчын Белоруссия в эпоху феодализма: в 4 Т. - Мн., 1961, - Т.3, - с. 88.
Дудская і Якунская староствы падараваны з верасня 1795 года генерал-маёру Гаўрыле Рахманаву, але “за непресылкою приёмщика” не было перададзена Там жа. с. 86. Хоць у кнізе “Памяць. Ашмянскі раён” А.Р. Каранеўскі адзначае, што ўсё ж генерал-маёр Рахманаў атрымаў вышэйназваныя староствы ў сакавіку 1797 года Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Ашмянскага раёна - Мн., 2003, - с. 80. Бернардынскаму дзявочаму манастыру перадалі фальварак Рэмізаў з вёскамі з маёнтка Ліпнішкі. Усяго 368 душ, з якіх 190 мужчынскіх і 178 жаночых Белоруссия в эпоху феодализма: в 4 Т. - Мн., 1961, - Т.3, - с. 93
§2.
§2 Вайна 1812 года
Велізарны ўран Ашмяншчыне нанесла франка-руская вайна 1812 года.
Падпарадкаваўшы амаль усю Еўропу Напалеон рушыў на Расійскую імперыю. Расійскае камандаванне не было здзіўлена такім ходам падзей, аднак не змагло спачатку даць належны адпор французскім войскам. 22 чэрвеня Францыя аб'явіла вайну Расіі. 24 чэрвеня 1812 года напалеонаўская армія пачала перапраўляцца праз Нёман у раёне Коўна і ўступіла на тэрыторыю Расійскай імперыі. Рускія войскі вымушаны былі адступаць. 1 ліпеня Мюрат паведаміў, што галоўныя сілы рускіх адыходзяць на паўночны-ўсход і што на поўдні таксама была заўважана значная колькасць рускіх войскаў. Гэта быў III кавалерыйскі корпус П.П.Палена і VI корпус Д.С.Дохтурава.
Каб не быць разбітымі паасобку 1 і 2 рускія арміі вымушаны былі ісці на злучэнне. Напалеон не хацеў гэтага дапусціць і выслаў супраць 1 арміі Барклая дэ Толі кавалерыю Мюрата і корпусы Удзіно і Нэя. Супраць арміі Баграціёна ён накіраваў 3 калоны войск. Правая калона - дывізія Дэсэ, пяхотны полк з дывізіі Кампана і іншыя - пад агульным камандаваннем Грушы атрымала задачу наступаць з Вільні на Ліду; сярэдняя (дывізія Кампана, кірасірская дывізія Валонса і дзве кавалерыйскія брыгады) пад камандаваннем Даву - перахапіць дарогу з Ліды на Ашмяны, і левая (дывізія Морана, кірасірская дывізія Жэрмана і дзве брыгады польскіх улан з дывізіі Бруйера) пад камандаваннем Нансуці - рушыць праз Міхалішкі на Глыбокае Бескровный Л.Г. Отечественная война 1812 года - Москва, 1962, - с. 275.
1 ліпеня першая армія Барклая дэ Толі размясцілася ў Свянцянах Там жа. с. 276, а група Дохтурава, якая 26 чэрвеня выйшла з Гальшан, падыходзіла да Ашмян. Хутка завязаліся баі з французамі Корзун Э.С. Гольшаны, - Мн., 1987, - с. 24.
На світанку 29 чэрвеня авангард палкоўніка Крэйца дасягнуў Ашмян. Пад яго камандаваннем знаходзілася 6 эскадронаў (Сібірскі драгунскі полк - 4 эскадроны, 2 эскадроны Марыўпальскага гусарскага палка).
Генерал-лейтэнант А.І.Міхайлоўскі-Данілеўскі, ад'ютант Кутузава, пра сутычку пад Ашмянамі паведаміў коратка: “Бакавы атрад пад камандаваннем палкоўніка Крэйца, прыкрываўшы рух корпуса злева, сустрэўшыся 30 чэрвеня ў Ашмянах з адным уланскім польскім палком, атакаваў і адкінуў яго. Палонныя заявілі, што яны належалі да авангарда Даву, які ішоў з Вільні ў Валожын. Авангардам камандаваў Пажоль”.
Выбіўшы французаў з Ашмян кавалерысты Крэйца падрыхтавалі горад да абароны Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Ашмянскага раёна - Мн., 2003, - с. 83.
Ужо 11 ліпеня першая армія размясцілася ў Дрыскім лагеры, дзе павінна было адбыцца злучэнне з другой арміяй. Хутка сюды падышлі з-пад Ашмян VI корпус Дохтурава і III кавалерыйскі корпус Палена. Аднак, гэтаму не суджана было адбыцца.
5 ліпеня рускія войскі другой арміі павінны былі ісці да Валожына, аднак напярэдадні вечарам паступіла паведамленне ад генерал-маёра І.С.Дорахава, што яго атрад, які ішоў на злучэнне з першай арміяй, не змог прабіцца і застаўся ў Валожыне. Адначасова ад Платава былі атрыманы звесткі пра сутычкі з ворагам у раёне Вішнева. Было зразумела, што праціўнік імкнецца перарэзаць шлях другой арміі на поўнач. Але Баграціён вырашыў прабівацца з боем і ў сувязі з гэтым даў загад Платаву ўтрымліваць Вішнева, а Дорахаву - Валожын да падыходу галоўных сіл другой арміі. Сваім войскам ён загадаў рухацца двума эшалонамі і спачатку VII, затым VIII корпусы, а IV кавалерыйскі корпус складаў ар'ергард арміі.
Усё было падрыхтавана да выступлення, але ў ноч на 5 ліпеня Баграціёну данеслі пра з'яўленне французаў у Слоніме. Абстаноўка пагоршылася. Армія магла апынуцца пад ударам з фронта і тыла. Таму камандуючы арміяй вырашыў адмовіцца ад прарыва і змяніць накірунак адыходу на Мінск.
5 ліпеня калона Даву выйшла да Вішнева і Валожына. Брыгада Пажоля, складаўшая ар'ергард I корпуса, падышла да Мінска. Дывізія Клапарэда, якой Напалеон умацаваў групу Даву, заняла Ашмяны. У сувязі з гэтым атрад Дорахава пакінуў Валожын і адышоў на Івянец, а корпус Платава адступіў да вёскі Бакшты Бескровный Л.Г. Отечественная война 1812 года - Москва, 1962, - с. 277-278.
1 і 2 рускія арміі здолелі злучыцца толькі пад Смаленскам.
Для кіравання акупаванымі тэрыторыямі Напалеон зацвердзіў у Вільні Часовы урад вялікага княства Літоўскага. Яго ўлада распаўсюджвалася на Віленскую, Гродзенскую, Мінскую губерні і Беластокскую вобласць, якія былі ператвораны ў дэпартаменты з двайной - мясцовай і французскай - адміністрацыямі. Функцыі кантролю і палітычнае кіраўніцтва выконваў імператарскі камісар пры урадзе. Ваенная ўлада належала генерал-губернатару Літвы Д. ван Гогендорпу. Яму былі падначалены ваенныя губернатары дэпартаментаў. Агульны нагляд і кіраўніцтва ад імя Напалеона ажыццяўляў міністр замежных спраў Францыі Г.Б.Марэ, які знаходзіўся ў Вільні. Галоўнай задачай ваенных і грамадзянскіх улад была арганізацыя харчовага і фуражнага забеспячэння войска Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: ў 6 Ч., - Мн., 1993, - Т.1 - с. 75.
Імкнучыся ператварыць Ашмяншчыну, як і ўсю Беларусь, у тылавую базу сваёй арміі, Напалеон загадаў пабудаваць у Смаргоні і Ашмянах вялікія харчовыя склады Кореневский А. Во славу русского оружия // Красное знамя, - 1972, - 27 мая.
На акупаванай тэрыторыі французскія салдаты займаліся марадзёрствам і тварылі беззаконне. Так, марадзёры расцягнулі маёмасць Карчэўскага ў Ашмянах і Казянах, а таксама гаспадарку ў Бянюнах. Закатавалі вернага памешчыку яўрэя, які вымушаны быў паказаць схаваную ў лесе маёмасць.
Не усё насельніцтва адносілася варожа да непрыяцеля. Уладальнік Рамэйкішак памешчык Снацкі з нецярпеннем чакаў французаў. Нарэшце прыйшлі. І калі гаспадар выйшаў насустрач прывітаць іх, быў адкінуты ад дзвярэй. Рабаўнікі ўварваліся ў хату і пачалі разбіваць замкі шафаў і канторак. Снацкі старэйшы не разгубіўся і пачаў дапамагаць абкрадаць сябе ж, за што атрымаў частку сваіх жа грошай. На рыначнай плошчы падпрэфект Жаба сустрэў Нэя з прывітальным словам. Нэй не адказаў сам, а загадаў гэта зрабіць свайму ад'ютанту, што вельмі здзівіла насельніцтва, якое да вайны столькі чула аб выхаванні карэктнасці французаў.
Было шмат выпадкаў, калі марадзёры без прычыны забівалі мірнае насельніцтва. У Пятровічах быў забіты эканом. А ў Барунах, седзячы ў карчме, салдаты пабіліся аб заклад на бутэльку віна, хто з іх першым стрэлам заб'е чалавека, які ішоў праз рынак. Мяшчане паспрабавалі схапіць забойцаў, на што тыя адказалі агнём з пісталетаў. У выніку гэтых падзей была забіта цэлая сям'я. каля Ашмян французы забілі экспедытара Ашмянскай пошты Асіцкага. Аднак, трэба адзначыць, што па гэтай справе адбыўся суд. Адзін з марадзёраў прызнаўся ў злачынстве і быў асуджаны. Яго прыгаварылі да расстрэлу на працягу 24 гадзін. На наступны дзень яго вывелі на Жупранскую вуліцу. На “лобным месцы” салдат звярнуўся да сваіх таварышаў са словамі: “Усё роўна, памерці так або цягнуцца далей за Напалеонам…”
Хутка быў аб'яўлены набор кантаністам з коньмі ў армію Напалеона. Для гэтага ў Ашмяны быў накіраваны польскі афіцэр Ксаверый Рымша, які нажыўся за кошт насельніцтва: бракаваў лепшых коней, за што браў плату з памешчыкаў, купляў на 20 чырвонцаў некалькі коней, у той час як гэта плата была ўстаноўлена для аднаго каня. Сучаснік тых падзей назваў яго “обдирала и человек без всякого лица”.
Аднойчы з тым жа Рымшай адбыўся дзіўны выпадак. Прадстаўнік новай паліцыі Камар данёс з Сурвілішак, што там з'явіліся казакі. Гэта навіна так перапалохала Рымшу, што ён са страху ўцёк на Вільню. Па дарозе, у Медніках, нехта Абрамовіч супакоіў яго і павярнуў назад, чым выбавіў яго ад пакарання за самавольнае прыпыненне набору і пабег з Ашмян. Ужо пазней даведаліся, што Камар прыняў італьянскую гвардыю ў доўгіх сініх мундзірах за казакоў По путям Великой армии, - Ч.1, вып. 1, - Вильня, - 1912, - с. 51-53.
Усе вышэйназваныя падзеі сведчылі аб разлажэнні французскай арміі і аб заканамернасці адступлення і пройгрышу вайны Напалеонам.
У выніку сумесных дзеянняў партызанаў і рэгулярных войскаў за кароткі час “Вялікая армія” вымушана была бегчы. У раёне Маладзечна Напалеон аб'явіў аб сваім рашэнні пакінуць армію, а 6 снежня ажыццявіў яго ў Смаргоні. Перад маршаламі ў заключнай прамове ён завіў: “Я пакіну вас для таго, каб прывесці 300 тысяч салдат. Неабходна стаць у такое становішча, каб мы маглі весці другую кампанію, таму што першая вайна не скончылася адной кампаніяй” Бескровный Л.Г. Отечественная война 1812 года - Москва, 1962, - с. 583-584.
5 снежня атрад палкоўніка Сяславіна ўварваўся ў Ашмяны. У горадзе стаялі французскія салдаты з толькі што прыбыўшай дывізіі Луазона. Іх было 9 батальёнаў пяхоты і 1000 чалавек конніцы. З усіх бакоў пачуліся выстралы - гэта дзейнічалі ахтырскія гусары. У выніку бойкі былі перабіты каравулы, склады гарэлі. Атрад Сяславіна адышоў да Таборышак.
Канчаткова Ашмяны былі вызвалены 7 снежня генерал-маёрам Чапліцам. Бой быў цяжкім. Ар'ергард корпуса Віктара быў рассеяны да апошняга чалавека.
Казакі палкоўніка Луконіна паміж Смаргонню і Беніцай узялі ў палон 1000 французаў, а пры вызваленні Смаргоні здаліся 3000 чалавек.
9 снежня ў Мупаваную Ашмянку ўвайшлі казакі Платава. Французы тут здаліся без бою. Праз Забярэззе - Гальшаны праследаваў ворага генерал Міларадавіч, праз Валожын - Гальшаны - генерал Тармасаў Кореневский А. Во славу русского оружия // Красное знамя, - 1972, - 27 мая.
Варта ўзгадаць,што ў Ашмянах некалькі разоў адбываліся або планаваліся пакушэнні на жыццё імператара Напалеона. Так, яшчэ пры ўступленні ў Расію каля царквы руская дзяўчына хацела застрэліць яго - гэта была яе помста за смерць брата, якога пакаралі за шпіёнства. Дзяўчыну пакаралі По путям Великой армии, - Ч.1, вып. 1, - Вильня, - 1912, - с. 109.
Афіцэры дывізіі Луазона, якая складалася з выхадцаў з Рэйнскага саюза і італьянцаў, у час знаходжання ў Ашмянах дамовіліся напасці на Напалеона. Змова ўзнікла ў нямецкім (113-м) палку. Галоўным арганізатарам стаў маёр Лапі, афіцэр гэтага палка, а выканаць запланаванае даручылі камандзіру Сакса-Веймарскай грэнадзёрскай роты, які ў апошні момант адмовіўся зрабіць гэта Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Ашмянскага раёна - Мн., 2003, - с. 87.
Велізарныя страты панесла насельніцтва павета ў вайне. Толькі “движимого имущества” розныя войскі забралі на суму амаль 2 мільёны рублёў серабром, “убыло от язвы разного скота” на суму 161570 рублёў серабром Белоруссия в эпоху феодализма: в 4 Т., - Мн., - 1979, - Т.4, - с. 30-31.
§3 Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух
Ніколі на далучаных Заходніх тэрыторыях расійскай імперыі не было спакойна. Не прайшло і 40 год, як тут успыхнула паўстанне. Характэрнай асаблівасцю яго з'яўляецца адсутнасць адзінага кіраўніцтва: ў кожным павеце яно адбывалася па-рознаму і ў кожным павеце было сваё камандаванне і кіраўніцтва.
У Ашмянскім павеце кіраўніцтва паўстаннем узяў на сябе памешчык граф Пшаздзецкі. Усяго паўстанцаў налічвалася 1500 чалавек Дакументы і матэрыялы па гісторыі Беларусі / пад рэд. Нікольскага, - Мн., - 1940, - Т.2, - с. 340. На Ашмяншчыне яшчэ дзейнічаў атрад старшыні Ашмянскага трыбунала Парфірый Важынскі. У сваім маёнтку Ашмяны ён яшчэ ў студзені 1831 года праводзіў тайныя сходы, дзе абмяркоўваліся планы паўстанцаў. Ішла грунтоўная падрыхтоўка - збіралася зброя, наладжваліся сувязі з Літвой.
16 красавіка паўстанцы колькасцю ўсяго 9 чалавек узброіліся, кінуліся на вуліцу і ў кароткі момант змаглі далучыць да сваёй групы да 80 чалавек. Разам захапілі арсенал. 70 інвалідаў гарнізона і 40 салдат Велікалуцкага палка здаліся без бою Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Ашмянскага раёна - Мн., 2003, - с. 92.
Пасля гэтага “взбунтовавшиеся разного звания жители Ошмянского уезда обратили в город Вилейку, произведя в оном, а равно и во всем вилейском уезде возмущение”.
Царскія войскі жорстка падавілі паўстанне. Галоўнакамандуючы рускай арміяй Дзібіч загадаў камандуючаму рэзервовымі брыгадамі літоўскай уланскай дывізіі па дарозе да Вільні падавіць хваляванні ў Ашмянскім павеце і перш усяго ў самім горадзе Ашмяны Белоруссия в эпоху феодализма: в 4 Т., - Мн., - 1979, - Т.4, - с. 275-276. Акрамя гэтага ў Ашмяны і Смаргонь былі адпраўлены два эскадроны гусарскага Эрцгерцага Фердынанда палка Дакументы і матэрыялы па гісторыі Беларусі / пад рэд. Нікольскага, - Мн., - 1940, - Т.2, - с. 348.
Канчаткова паўстанне ў Віленскай губерні было падаўлена ў канцы мая 1831 года, а ў верасні - ў Польшчы.
У 1835 годзе утварылася нелегальная арганізацыя беларускай і літоўскай моладзі “Дэмакратычнае таварыства (кіраўнік - студэнт медыка-хірургічнай акадэміі, паэт Франц Савіч), выступленні членаў арганізацыі мелі месца на Ашмяншчыне. У 1839 годзе “Дэмакратычнае таварыства” было разгромлена, а ў 1846 годзе ўзнікае новае - “Саюз свабодных братоў”, аддзяленне якога дзейнічала ў Ашмянах. У 1856 годзе утварылася “Бібліятэка ашмянскай моладзі”, якой было наканавана доўга жыць Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Ашмянскага раёна - Мн., 2003, - с. 93-94.
Дрэннае становішча сялян, непераадольнае імкненне шляхты аднавіць Рэч Паспалітую прывялі зноў да паўстання. З 20 па 22 сакавіка 1863 года ў Ашмянскім павеце паказаліся 5 атрадаў мяцежнікаў:
Першы са Свянцянскага павета колькасць 12 чалавек.
Другі таксама са Свянцянскага павета колькасцю 15 чалавек.
Трэці ў складзе 15 напаў на маёнтак памешчыка Дэдэркі.
Чацвёрты каля Смаргоні колькасцю 9 узброеных чалавек.
Пяты з 30 чалавек каля мястэчка Валожына Дакументы і матэрыялы па гісторыі Беларусі / пад рэд. Нікольскага, - Мн., - 1940, - Т.2, - с. 506-507.
Агульнае кіраўніцтва паўстаннем на Ашмяншчыне ажыццяўляў Зыгмунт Мінейка па мянушцы Баравы. Тут таксама дзейнічалі атрады Чаховіча па мянушцы Астой і К.Ясевіч, якія налічвалі адпаведна 65-67 і 45 чалавек. У атрадзе Баравога было 75 чалавек Нацыянальны Гістарычны Архіў Беларусі ў Гродна (далей НГАБ). Ф. 1714, воп. 1, спр. 5.
Напачатку паўстання па вёсках і мястэчках хадзілі людзі, якія чыталі адозвы Варшаўскага і Віленскага камітэтаў, “Мужыцкую праўду” Кастуся Каліноўскага, указвалі, дзе і куды трэба збірацца. Месцам збора быў лес паміж вёскамі Міхайлаўшчына і Чырвоная горка Корзун Э.С. Гольшаны, - Мн., 1987, - с. 28. Уступаўшыя ў атрад Баравога людзі давалі прысягу пры харугвах, яна складалася з некалькіх слоў аб вернасці справе і таварышам. Як адзначаў ўдзельнік паўстання Іван Юрэвіч, паўстанцаў спачатку вучылі, а зброі было дастаткова для кожнага, кулі лілі самі. Пры пераходзе па незнаёмай мясцовасці бралі мясцовых леснікоў, каб тыя паказвалі дарогу.
Атрады паўстанцаў дзейнічалі ў Дубніцкіх, Вішнеўскіх, Астравецкіх лясах, непадалёку ад Гальшан, Трабаў, Жупран. Людзі К.Ясевіча злучыліся ў Вішнеўскім лесе з Баравым, адкуль пайшлі да Расолішак. Тут пасля сутычкі з урадавымі войскамі рассеяліся. Вечарам сабраліся пад кіраўніцтвам К.Ясевіча, паколькі Баравога схапілі. Недалёка ад Жупран да іх падышоў астой (30 чалавек). Праз некаторы час паўстанцаў было ўжо каля 110 чалавек. У Дубніцкіх лясах зноў адбылася сутычка з царскімі войскамі. Астаткі мяцежнікаў зноў сабраліся і вярнуліся ў Астравецкі лес, затым у Крэўскую пушчу і іншыя лясы НГАБ Ф. 1714, воп. 1, спр. 5.
З лютага ў Задаўкшышскім лесе (Сольская воласць) вялі бой з паўстанцамі паўэскадрон лейб-гвардыі зводнага казачага палка (пад камандаваннем Дзянісава) і паўтары Неўскага палка (Кавер); 4 лютага ў рушчы Воды (Сольская воласць) той жа паўэскадрон і частка Неўскага палка вялі бой з атрадам паўстанцаў колькасцю 300 чалавек; 5 мая каля хутара Буды (Налібокская воласць) 2-я рота Новаінгерманландскага палка і 7 казакоў вялі бой з атрадам паўстанцаў колькасцю 80 чалавек; 21 кастрычніка каля вёскі Відэйшы (Граўжышская воласць) 11 удзельнікаў паўстаня пад кіраўніцтвам Ластоўскага пасля сутычкі з казакамі трапілі ў палон Кореневский А. Неспокойные десятилетия // Красное знамя, - 1981, - 14 ноября.
Да канца года паўстанне поўнасцю было задушана. Пачаліся арышты, допыты, суды і пакаранні. Пры праглядзе метрычных кніг гальшанскага касцёла за 1863 год былі знойдзены два запісы аб пакаранні: “13/6 ноября 1863 года в местечке Гольшаны дворянин Викентий Ласинский казнён смертью через повешение (збоку дапісана “расстралялі”) военным судом за политические дела…”, “14/6 ноября 1863 года казнён через повешение на торговой площади дворянин Эдуард Станевич…”
У Ашмянах расстралялі А.Снадскага, трапіўшага ў палон пад Соламі; у штрафныя салдацкія роты трапілі член “Бібліятэкі ашмянскай моладзі” Іван Маркоўскі і яго брат Юрый, такі ж лёс напаткаў юнака А.Ясевіча, які распаўсюджваў “Мужыцкую праўду”. За тое ж трапіў у ашмянскую турму 75-гадовы настаўнік з Жупранаў Іосіф Міклашэўскі, дзе і памёр у студзені 1864 года. У турме памёр і арыштаваны ў кастрычніку 1863 года Б.Беніслаўскі.
У кастрычніку 1863 года у час вобыску ў павятовым судзе і ў дваранскай апецы знойдзены дакументы “Бібліятэкі ашмянскай моладзі”. У судзе ў сталаначальнікаў Казіміра Гаўрылкевіча і Івана Саблінскага аказаліся схаванымі рэвалюцыйныя вершы, гімн, шабля, у апецы - адозва Цэнтральнага камітэта аб узнаўленні Літвы і іншае.
Пад падазрэнне трапілі студэнт Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў Іван Місевіч, які кожны год прыязжаў у Ашмяны (яго выслалі), чыноўнікі Развадоўскі і Шаблінскі. Высланы быў з краю і Іван Маркоўскі Корзун Э.С. Гольшаны, - Мн., 1987, - с. 31.
Хуткае развіццё капіталізму ў канцы XIX стагоддзя прывяло да стварэння шматлікага класу рабочых, становішча якіх з кожным годам пагаршалася. У пачатку XX стагоддзя склалася новая рэвалюцыйная сітуацыя (1-я перад адменай прыгоннага права, 2-я - 1878-1881 гады). Эканамічны крызіс, які ахапіў Расійскую імперыю ў 1900-1909 гадах у многім “паспрыяў” гэтаму. У гэты перыяд былі закрыты 532 фабрычна-заводскія прадпрыемствы. У меншай ступені крызіс закрануў лёгкую прамысловасць. Гэта дало магчымасць многім уладальнікам прадпрыемстваў працягваць работу. Між тым канкурэнцыя з боку фабрычнай вытворчасці прывяла да складанай сітуацыі ў рамеснай вытворчасці, якая займала дамінуючае становішча.
Для таго, каб быць канкурэнтназдольнымі, уладальнікі рамесных майстэрань вымушаны былі павялічваць працягласць працоўнага дня і з 1901 па 1904 гады ў шэрагу галін вытворчасці ён працягваўся 12-14 гадзін. На гарбарных заводах Ашмян і Смаргоні яшчэ ў 1897 годзе ён пачынаўся ў 5 гадзін раніцы і заканчваўся ў 5 гадзін вечара Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Ашмянскага раёна - Мн., 2003, - с. 101.
Сацыяльная напружанасць стварыла спрыяльныя ўмовы для з'яўлення палітычных партый. ашмянски павет расійскі імперыя
У 1896 годзе ў Смаргоні быў створаны сацыял-дэмакратычны гурток. У яго склад уваходзілі найбольш актыўныя рабочыя гарбарных заводаў. Гурток меў бібліятэку нелегальнай літаратуры і касу для дапамогі стачачнікам. У выніку дзейнасці сацыял-дэмакратычнага гуртка забастоўкі рабочых на прадпрыемствах сталі больш частымі і арганізаванымі История рабочего класса Белорусской ССР: в 4 Т.- Мн., 1984, - Т.1, - с. 76. Маюцца звесткі аб пісьмовай сувязі смаргонскай арганізацыі з Ф.Э.Дзяржынскім Хроника важнейших событий истории Коммунистической партии Белорусии, - Мн., 1962, - Ч.1, - с. 20.
Ашмянская арганізацыя РСДРП узнікла ў першай палове 1905 года і ўвайшла ў склад Паўночна-Заходняга камітэта Там жа. с. 35. У 1906 годзе яна налічвала ў сваім складзе 145 чалавек, мела групу салдатаў, 7 гурткоў. Смаргонскія ж сацыял-дэмакраты складалі 390 чалавек. У камітэт групы РСДРП уваходзіла 10 чалавек. Пры ім дзейнічала калегія прапагандыстаў, члены якой вялі заняткі ў 8 завадскіх гуртках і 3 рамесных. У Смаргоні былі 3 раённыя камітэты: 2 сялянскія і 1 рамесны. У гарадскім вучылішчы працаваў вучнёўскі гурток. Смаргонская арганізацыя РСДРП вяла працу сярод сялян у Вілейцы, Куранцы, Далгінаве, Валожыне, Маладзечна, Лебедзеве История Белорусской ССр: в 2 Т., - Мн., 1961, - Т.1, - с. 480-481.
1 з'езд груп РСДРП, які адбыўся ў жніўні 1905 года, прызнаў Смаргонскую арганізацыю самастойнай, а Ашмянскую - падпарадкаваная Віленскай групе Хроника важнейших событий истории Коммунистической партии Белорусии, - Мн., 1962, - Ч.1, - с. 155.
Акрамя вышэйназваных, сацыял-дэмакратычная арганізацыя была ў Валожыне і налічвала каля 30 чалавек. Сярод сялян арганізацыі не было, але работа вялася ў 4 раёнах: Валожын і навакольныя вёскі; Мінці-Белякі - 7 вёсак; Дубіна; Пяршай. Тут існавалі таксама арганізацыі Бунда і сіяністы-сацыялісты . у Палачанскай воласці афіцыйных арганізацый не было, але элементы для іх стварэння назіраліся - 25 чалавек свядомых сялян з 4 вёсак Революционное движение в Белорусии 1905-1907 гг. Документы и материалы. - Мн., 1955, - с. 240.
Рэвалюцыя пачалася 9 студзеня 1905 года, калі загадзя падрыхтаваныя войскі па загаду цара ў розных месцах Пецярбурга расстралялі мірнае шэсце рабочых, якія накіраваліся да Зімовага палацу, каб уручыць цару петыцыю аб паляпшэнні эканамічнага становішча. Гэтай акцыяй царскі ўрад спадзяваўся прадухіліць рэвалюцыю, але залпамі на Дварцовай плошчы была “растраляна” вера народа ў цара”. Вестка аб гэтым хутка абляцела ўсю краіну і выклікала хвалю гневу. Пралетарыят усёй Расіі выказаў сваю падтрымку пецярбургскаму народу. 24 студзеня ў Ашмянах пачалася забастоўка на 4 гарбарных і 1 лесапільным заводах і майстэрнях краўцоў і шаўцоў. Спачатку працу кінулі рабочыя на гарбарных заводах Я.Саладухі, М.Саладухі, Закса і Герматора, якія пайшлі да вінакураў купца Стручача і агітавалі спыніць работу. Кіравалі забастоўкай Мацвей Герасімовіч і Міхаіл Стасіловіч, за што і былі арыштаваны.
У гэты ж дзень некалькі чалавек на двары гарадскога вучылішча падгаворвалі вучняў не ісці на вучобу. Для назірання за ходам забастоўкі урад павялічыў колькасць паліцыі і прыслаў 20 казакоў Там жа. с. 582-583.
2 мая 1905 года рабочыя тых жа гарбарных заводаў у сувязі з жаданнем адсвяткаваць дзень 1 мая не выйшлі на работу. Гэта адбылося з-за таго, што 1 мая прыпадала на нядзелю. 3 мая заводы ўжо працавалі Там жа. с. 32-33.
30 жніўня рабочыя-гарбарнікі выйшлі на вуліцы з патрабаваннем павелічэння заработнай платы да 6 рублёў у тыдзень замес 4 рублёў 50 капеек або 5 рублёў. Беспарадкаў не было Там жа. с. 114. 19 верасня былі аб'яўлены яшчэ большыя патрабаванні: скарачэнне рабочага дня да 8 гадзінаў, павелічэнне аплаты працы на 25%, змяншэнне “урочных” работ на 20%, аказанне медыцынскай дапамогі за кошт завода з захаваннем поўнага заробку на працягу аднаго месяца і паловы за 2 месяцы для хворага і не звальнення рабочых без згоды таварышаў. Зноў абышлося без хваляванняў Там жа. с. 246. Аднак, нягледзячы на гэта, усе патрабаванні былі задаволены - поўны размер заробку за 2 тыдні і палову за наступныя тыдні Там жа. с. 254-255.
Пад уплывам выступленняў рабочых пачалі абуджацца дэмакратычныя слаі гарадскога насельніцтва, вучнёўская моладзь і сяляне. У пачатку снежня 1905 года сяляне вёсак Ляцэўцы, Паморшчына агульнай колькасцю каля 300 чалавек з'явіліся ў маёнтку Пяршаі, графа Тышкевіча, і патрабавалі дазволу на высечку лесу. У гэтым ім адмовілі. Тады сяляне заявілі, што ўсё роўна зробяць гэта, пабілі палкамі служачых, разламалі ганак на кватэры лоўчага. Для падаўлення хвалявання быў адпраўлены Данскі полк Там жа. с. 258. Дзе арыштамі, а дзе і бізунамі крыху супакоілі насельніцтва, але не надоўга. 12 снежня да Ашмянскага павятовага спраўніка дайшлі звесткі з Палянскай воласці аб тым, што сяляне вёскі Палуша пабілі арандатараў млына, выгналі іх адтуль, забралі два шлюзы, спусцілі ваду і наогул дзейнасць млына спынілі. Спачатку мясцовыя улады не прыдалі гэтаму належнай увагі. Толькі 14 снежня на месца здарэння выехаў з Ашмян прыстаў 1 стана. Ён спадзяваўся, што адразу ўрэгулюе канфлікт. Аднак не - сяляне не звярнулі на яго ніякай увагі. 21 снежня з такой жа місіяй у Палушу накіраваліся два ураднікі і 5 стражнікаў, а на наступны дзень да іх далучыўся і прыстаў. На гэты раз прадстаўнікі уладаў атрымалі не толькі адмову, але і упартае супраціўленне.
Фінал гэтага выступлення адбыўся 31 снежня 1905 года, калі ў вёску прыбыў узброены атрад з 18 пешых і 16 конных паліцэйскіх. Яны прапанавалі сялянам мірна спыніць свае дзеянні, у чым бунтаўшчыкі адмовілі. Тады войскі прымянілі зброю. Некалькі чалавек было паранена, пасля гэтага сяляне здаліся Там жа. с. 420.
На працягу рэвалюцыі адбывалася і ідэалагічная барацьба. Шматлікія брашур і лістоўкі напоўнілі гарады і вёскі. У ноч з 27 на 28 і з 28 на 29 ліпеня ў Валожыне насельніцтва знайшло пракламацыі пад назвамі “Первая победа революции” і “Солдатская памятка” Там жа. с. 460-461. Не цяжка здагадацца, што там было напісана.
Каб збіць парыў рэвалюцыі, якая ўсё больш і больш разгаралася, царскі урад выдаў маніфесты 17 кастрычніка і 3 лістапада 1905 года. Яны вызвалі шырокі рэзананс. У Валожыне падчас валаснога сходу пасля абнародавання маніфестаў людзі крычалі, што ім не тое чытаюць, патрабавалі, каб чыталі той маніфест, дзе сказана, што можна секчы памешчыцкі лес. Не паслухалі сяляне і земскага начальніка Там жа. с. 214.
Ужо ў снежні 1905 года былі напраўлены велізарныя войскі для падаўлення рэвалюцыі ва ўсёй Расіі. У Ашмянах дыслацыравалася адна рота пяхоты, у Смаргоні - два ўзводы казакоў, у мястэчку Валожын - адзін узвод казакоў Там жа. с. 374.
Рэвалюцыя 1905-1907 гадоў была падаўлена, але народ падчас яе атрымаў добры ўрок для будучай барацьбы.
Не абмінула Ашмяншчыну і I Сусветная вайна, якая спалучалася з новай хваляй рэвалюцыйных выступленняў супраць царызму.
Баявыя дзеянні на Ашмяншчыне пачаліся восенню 1915 года. У выніку Свянцянскага прарыву немцы прасунуліся далёка на Усход, і хоць у далейшым рускім войскам удалося крыху выправіць становішча, 13 валасцей павета так і засталіся акупаванымі кайзераўцамі. Значная частка мясцовага насельніцтва аказалася ў разных губернях Расіі, частка - ў арміі, на Усход было вывезена абсталяванне ашмянскіх і смаргонскіх прадпрыемстваў. Тое, што не паспелі знішчыць або эвакуіраваць, трапіла ў Германію.
Фронт падзяліў Ашмянскі павет на дзве часткі. Смаргонь і Крэва доўгі час (на працягу трох гадоў) часта ўпаміналіся ў ваенных зводках, былі месцамі крывавых баёў.
Першыя рэвалюцыйныя выступленні супраць царызму адбыліся сярод рускіх салдатаў і насельніцтва вёсак, якое засталося жыць у прыфрантавой паласе. Яшчэ ў 1915 годзе сярод салдатаў 203-га Сухумскага палка, які вёў баявыя дзеянні пад Смаргонню, распаўсюджвалася бальшавіцкая літаратура. Яе прывозілі з Кранштадта былыя маракі Балтыйскага флоту, накіраваныя на сухапутны фронт. Іншыя крыніцы таксама сведчаць, што ў Смаргоні ў 1916 годзе існавала партыйная арганізацыя бальшавікоў.
Асабліва прыкметна антываенны і рэвалюцыйны рух узмацніўся ў павеце ў час падрыхтоўкі Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцый. Цэнтрам лютаўскіх падзей стаў Валожын, былы валасны цэнтр. Так атрымалася, бо павятовы цэнтр знаходзіўся на акупаванай кайзераўцамі тэрыторыі, а Смаргонь - буйны прамысловы цэнтр да вайны - ляжаў у руінах. У Валожыне ж у 1917 годзе працавалі некаторыя прамысловыя прадпрыемствы, дыслакаваўся штаб III армейскага корпуса 10-й арміі, а таксама многія яго часці.
Як толькі да Валожына дайшлі чуткі, што ў Расіі не стала цара, салдаты вырашылі выбіць уладу з рук рэакцыйнага афіцэрства. Горад абудзіўся. На мітынгах у маёнтку графа Тышкевіча, на гарадской плошчы і ў іншых месцах выступалі бальшавікі Пушыніс, Палятаеў, Салаўёў. На наступны дзень на вуліцы выйшлі дэманстранты з чырвонымі сцягамі і накіраваліся да штаба корпуса. Пачалі стварацца салдацкія камітэты Каранеўскі А. Ашмяны, 1917-ты // Помнікі гісторыі і культуры - 1977, - №4, - с.8
Глава 2. §1.
Глава 2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Ашмянскага краю ў канцы XVIII - пачатку XX стагоддзяў
§1 Дынаміка і структура насельніцтва
Звесткі пра насельніцтва павета і асобных яго частках на першую палову XIX стагоддзя нешматлікія і эпізадычныя. Увогуле па Беларусі з 1796 па 1861 год гарадское насельніцтва павялічылася ў 4 разы - з 80 да 320 тысяч чалавек. Насельніцтва ж Ашмян з 1811 па 1861 год павялічылася амаль у 2 разы - з 1830 да 3133 чалавекі. Аднак, паводле дадзеных з 1811 па 1832 год назіраецца змяншэнне колькасці насельніцтва Чепко В.В. Города Белоруссии в первой половине XIX века, - Мн., 1981, - с. 119, што, безумоўна, звязана са стратамі падчас вайны 1812 года і рэпрэсіямі пасля паўстання 1830-1831 гадоў.
Мястэчкі таксама адрозніваліся па колькасці насельніцтва. У Валожыне, напрыклад, дзе былі развіты прамысловасць і гандаль, налічвалася каля 2530 жыхароў, у прамыслова развітым мястэчку Смаргонь 2220. тут жа былі і невялікія мястэчкі з насельніцтвам 120-170 чалавек Там жа. с. 125.
Калі глядзець па канфесійным прызнаку на сярэдзіну XIX стагоддзя у Ашмянскім павеце было 75647 католікаў і 19701 праваслаўны (абодвух палоў) Атлас народонаселения западнорусского края по исповеданиям, - Спб., 1864, - с. 13, а ў 1818 годзе ў кагалах павета налічвалася 2784 яўрэя Дзяржаўны Гістарычны Архіў Літвы (далей ДГАЛ) Ф. 394, воп. 8, спр. 2394.
На канец XIX стагоддзя звестак пра насельніцтва больш, чым за папярэдні перыяд, таму можна прасачыць дэмаграфічныя працэсы ў другой палове XIX стагоддзя. Так, за гэты час насельніцтва павета павялічылася на 68,8% (або з 128471-на 1858 год да 217036 - на 1897 год). Па ўсеагульным перапісу насельніцтва можна даведацца і аб нацыянальным складзе жыхароў Ашмяншчыны: беларусамі назвалі сябе 173818 чалавек, рускімі - 5148, украінцамі - 29, палякамі - 3832, літоўцамі або латышамі - 8168 і яўрэямі - 25946 чалавек Болбас М.Ф. Промышленность Белоруссии 1860-1900, - Мн., 1978, - с. 28-29. За ўсё ж стагоддзе прырост насельніцтва склаў 300% (1797 год - 47053 душы - у той час толькі мужчынскія Белоруссия в эпоху феодализма: в 4 Т., - Мн., - 1979, - Т.3, - с. 97; 1897 год - 115162 мужчыны Документы и материалы по истории Белорусии (1900-1917 гг.), - Мн., - 1953, - Т.3, - с. 25). Колькасць насельніцтва саміх Ашмян вырасла больш, чым у два разы: ў 1858 годзе было 3066 чалавек, а ў 1897 годзе - 7214 чалавек Болбас М.Ф. Промышленность Белоруссии 1860-1900, - Мн., 1978, - с. 29. Прычым на 1 студзеня 1896 года тут было 6218 чалавек (3099 мужчын і 3119 жанчын). Такім чынам, за год з невялікім прырост насельніцтва ў горадзе склаў тысячу чалавек. Сярод жыхароў Ашмян было 685 праваслаўных, 1448 католікаў, 32 пратэстанты, 3989 яўрэяў і 64 чалавека іншых веравызнанняў. Па саслоўях насельніцтва сканцэнтравана наступным чынам: 225 дваран, 38 духавенства, 102 ганаровыя грамадзяне і купцы, 5015 мяшчан, 308 ваенных, 436 сялян і “іншых” - 94 Брокгауз Ф.А., Ефрон И.А. Энциклопедический словарь - Т. XXII-А, - Спб., 1897, - с. 534.
§2 Прамысловасць і гандаль
У першай палове XIX стагоддзя Беларусь уступіла ў стадыю прамысловага перавароту. Прамысловы пераварот - гэта сістэма эканамічных і сацыяльна-палітычных змяненняў, у якіх знайшоў адлюстраванне пераход ад заснаванай на ручной працы мануфактуры да машыннай індустрыі. Аднак, на працягу першай паловы XIX стагоддзя гарады і буйныя мястэчкі працягвалі, як і ў папярэдні час, заставацца ў асноўным цэнтрамі рамеснай вытворчасці, якія забяспечвалі рознымі прамысловымі таварамі не толькі сваіх жыхароў, але і насельніцтва некаторых вёсак. Знаходжанне большасці значных прамысловых прадпрыемстваў у вёсках і мястэчках давала рамеснай вытворчасці магчымасць захоўваць пераважнае становішча ў эканоміцы гарадоў.
У 1797 годзе ў Ашмянскім павеце налічвалася 184 рамеснікі, у тым ліку 41 цэхавы рамеснік Чепко В.В. Города Белоруссии в первой половине XIX века, - Мн., 1981, - с. 20. А ў пачатку 60-х гадоў XIX стагоддзя толькі ў Ашмянах быў 221 рамеснік, з іх 49 - I, 49 - II, 38 - III і 136 - IV групы. Рамеснікі I групы займаліся вытворчасцю адзежы і абутку: краўцы, шаўцы, пальчатнікі і іншыя. II група - працавалі ў спажывецкай галіне: пекары, півавары, мяснікі. III група займаліся вытворчасцю хатніх рэчаў і прылад працы як з дрэва, так і металічных: слесары, кавалі, бондары. IV група ўключае астатнія, розныя па зместу спецыяльнасці - майстры гадзіннай справы, ювеліры, шкляры і гэтак далей Там жа. с. 25-27.
У гаспадарчым жыцці гарадоў усё большае значэнне набывала арганізацыя рамеснай вытворчасці, заснаваная на вольнанаёмнай працы; павялічвалася колькасць буйных майстэрань, якія з часам перарасталі ў мануфактурныя прадпрыемствы. Для пашырэння вытворчасці майстры часта выкарыстоўвалі працу падмайстраў і вучняў. Так, у Ашмянах у 1858 годзе на 109 майстроў прыходзілася 39 падмайстраў і 68 вучняў, у тым ліку 15 краўцоў мелі, адпаведна, 15 і 22, 18 шаўцоў - 10 і 25, 8 слесараў - 4 падмайстры і 7 вучняў і гэтак далей Там жа. с. 37.
Для абароны сваіх інтарэсаў рамеснікі вымушаны былі прасіць дазволу на стварэнне цэхаў, аднак з-за адсутнасці законаў у гэтай галіне мясцовыя улады не рашаліся самавольна вырашыць пытанне. У 1852 годзе усё ж было вызначана, што ў кожным горадзе, пасадзе і мястэчку павінен быць створаны асобы непамесны яўрэйскі цэх і асобая ўправа гэтага цэха, а таксама ў кожным мястэчку, дзе патрэбна, ствараць спрошчаныя рамесныя управы і пры гэтым на сходзе ўсіх запісаных рамеснікаў праводзіць выбар старэйшыны і двух яго сяброў. Пры гэтым на вышэйшую пасаду мог стаць толькі хрысціянін (выключэнне стаў цэх ў Іўі, так як там не было увогуле рамеснікаў-хрысціян).
На 6 верасня 1852 года ў мястэчках Солы, Смаргонь, Крэва, Валожын, Вішнева, Гальшаны і Іўе Ашмянскага павета былі ўведзены спрошчаныя рамесныя ўправы. У астатніх мястэчках з-за невялікай колькасці рамеснікаў не было сэнсу праводзіць дадзенае мерапрыемства, таму вырашылі далучыць іх да іншых: Жупраны - да Солаў, Заскавічы - да Смаргоні, Дзевянішкі і Ліпнішкі - да Іўя, Трабы - да Гальшан, Налібокі - да Валожына ДГАЛ Ф. 381, воп. 17, спр. 2762.
У Беларусі напярэдадні аграрнай рэформы прыгонныя мануфактуры пераважалі над капіталістычнымі. Пануючай формай прыгонных мануфактур была вотчынная, частка, якіх паступова перарастала ў капіталістычныя. Узнікненне і развіццё вотчынных мануфактур было вынікам росту таварна-грашовых адносін у памешчыцкіх гаспадарках, але працавалі яны пераважна дзеля задавальнення непасрэдных патрэб памешчыка-прыгонніка і яго двара. Многія з іх былі саматужнымі майстэрнямі з 1-3 рабочымі. Напрыклад, мануфактурны перыяд беларускай металургіі пачынаецца з 1790 года Эканамічная гісторыя Беларусі. Вучэбны дапаможнік / Выданне 2-е, дапоўненае і перапрацаванае / пад рэд. В.І. Галубовіча, - Мн., 1995, - с. 130, па іншых звестках, з 1794 года, калі ў маёнтку Вішнева граф Адам Хратовіч стварыў першую ў Беларусі домну. Завод быў размешчаны над ракой Гальшанкай у 5 асобных дамах, акрамя фабрычных: адзін будынак каменны з печчу для пераплаўкі чыгуна, два драўляныя “для жжения угля”, драўляны магазін для размяшчэння зробленага тавару, 5 “домов-фришерок” і “дом плющильный”. Машыны і абсталяванне сюды былі дастаўлены з Пецярбурга Белоруссия в эпоху феодализма: в 4 Т., - Мн., - 1979, - Т.3, - с. 355-356.
Па звестках на 1823 год у Віленскай губерні працавалі толькі 3 суконныя фабрыкі. Адна з іх знаходзілася ў Ашмянскім павеце і належала памешчыку Паплаўскаму. Яна адрознівалася ад астатніх “превосходным устройством, добротою и количеством изделий; на оной кроме солдатского сукна, выделывается также и тонкое”. Тут працавалі 144 прыгонныя. Фабрыка давала ў год у сярэднім 20-22 тысячы адзінак вырабаў Там жа. с. 338.
У 1828 годзе на Ашмяншчыне былі яшчэ шкляны і медны заводы. Шкляны належаў Стэфаніі Радзівіл. Тут працавала 26 прыгонных сялян. За 1823 год было выпушчана 9000 бутэлек, 2800 чарак, 1000 ліставога шкла. Увесь тавар быў прададзены, што сведчыць аб попыце на гэты тавар, а такім чынам і аб яго высокай якасці Там жа. с. 344. Медным заводам валодаў А. Храптовіч. На прадпрыемстве 9 прыгонных выраблялі ў год 20 каструль, 11 “рознага посуду”, 573 - вінакурнага, 96 ліставой медзі Там жа. с. 346.
Значнае месца ў прамысловасці займала вінакурэнне, якое значна папаўняла дзяржаўную казну. У 1845 годзе у Ашмянскім павеце дадзеных мануфактур (заводаў) было 106, з якіх на 23-х было да 50 душ прыгонных рабочых, на 18 - да 100, на 21 да 200, на 5 да 300, на 6 да 400, на 2 да 500, на 31 больш 500 рабочых Там жа. с. 364. Такім чынам, большасць вінакурных прадпрыемстваў былі невялікімі і мелі да 200 чалавек, якія іх абслугоўвалі.
У самых жа Ашмянах на працягу першай паловы XIX стагоддзя колькасць прадпрыемстваў павялічылася нязначна. Так, у 1842 годзе існавалі 3 прадпрыемствы, якія выраблялі тавар на суму 1600 рублёў, а ў 1860 годзе іх стала 4, а даход ад продажу вырабаў - 2200 рублёў Чепко В.В. Города Белоруссии в первой половине XIX века, - Мн., 1981, - с. 60.
На працягу першай паловы XIX стагоддзя гарады Беларусі яшчэ не сталі цэнтрамі буйной прамысловай вытворчасці. Вядучую ролю ў іх гаспадарчым жыцці займаў гандаль. За 30 гадоў купецкае насельніцтва Ашмян павялічылася на 40 чалавек, або амаль у 5 разоў (1833 год - 14 чалавек, 1842 год - 17 чалавек, 1861 - 54 чалавекі). Пры гэтым актыўны рост прыпадае на перыяд з 1842 па 1861 год Там жа. с. 63.
Асноўнай арганізацыйнай формай гандлёвых адносін у 30-50-я гады XIX стагоддзя былі кірмашы. У Ашмянскім павеце была найбольшая колькасць кірмашоў па Віленскай губерні: штогод ад 18 да 28. Рэгулярна яны адбываліся ў Жупанах (3), Барунах (3-4), Крэве (3), Іўі (3-8), з другой паловы 1840-х гадоў - Валожыне (2-4) і Вішневе (2-3). На кожны з кірмашоў прыязжала да 500 чалавек. Прывоз тавараў у 1840-я гады быў на суму ад 253 да 3 тысяч рублёў, продаж - ад 89 да 1600 рублёў, у 1850-я гады адпаведна, каля 2 тысяч рублёў і ад 740 да 1159 рублёў Швед В.В. Торговля в Белорусии в период кризиса феодализма (1830-1850-е гг.), - Гродно, 1995, - с. 20. Як правіла, кірмашы праводзіліся ў дні царкоўных святаў, таму і мелі адпаведныя назвы: Петрапаўлаўскі, Барыса-Глебскі, Багаяўленскі, Благавешчанскі, Успенскі і іншыя ДГАЛ Ф. 381, воп. 17, спр. 2765. Другой формай арганізацыі гандлю з'яўляюцца таргі. Яны, як правіла, праводзіліся кожны тыдзень і мелі меншы размах, чым кірмашы. У Гальшанах, Крэве, Дзевянішках, Валожыне і Вішневе таргі адбываліся ў нядзелю, у Ліпнішках - у чацвер, у Іўі - у сераду, а ў Смаргоні, нават, 2 разы на тыдзень - у сераду і нядзелю ДГАЛ Ф. 388, воп. 1, спр. 275. Гандлявалі рагатай жывёлаю, коньмі, рознага віду збожжам, гаспадарчым посудам, у меншай ступені шарсцянымі вырабамі. Большая частка тавару скуплялася жыхарамі для ўласных патрэб. Хоць лён, пянька і насенне льну куплялі прамыславікі, якія перапрадавалі іх у Вільні, Коўна, Рызе і іншых месцах. Замежных тавараў увогуле не было ДГАЛ Ф. 388, воп. 1, спр. 107.
Пэўную ролю адыгрываў і стацыянарны гандаль, адным са сродкаў якога з'яўляюцца гандлёвыя лаўкі. Вялікія лаўкі, дзе тавары прадаваліся не толькі ў розніцу, але і оптам дробным гандлярам, засяроджваліся ў буйных гарадах, у павятовых існавалі невялікія лаўкі з рознічным продажам. Па звестках статыстычных зборнікаў у Ашмянах налічвалася ў 1833 годзе 14 лавак, у 1842 годзе - 17, 1861 - 47. а па дадзеных губернскіх справаздач у 1860 годзе было 53 лаўкі Чепко В.В. Города Белоруссии в первой половине XIX века, - Мн., 1981, - с. 97.
У першай палове XIX стагоддзя з'яўляецца такая з'ява як адыходніцтва. Насельніцтва пераходзіла ў іншыя раёны дзяржавы на заробкі, у час навігацыі яны абслугоўвалі купецкія суды, займаліся апрацоўкай купленых купцамі тавараў, а таксама наймаліся на “чорныя работы”. Па колькасці ўзятых дакументаў (частка адыходнікаў не брала іх) усё ж можна даведацца аб ступені адыходніцтва. У пачатку 60-х гадоў у Ашмянах выдавалася 170 пашпартоў Там жа. с. 111.
Адмена прыгоннага права і рэформы 60-70-х гадоў XIX стагоддзя спрыяльна адбіліся на развіцці капіталізму. Аднак, у першыя два парэформенныя дзесяцігоддзі рост прамысловасці Беларусі быў павольны, большасць прадпрыемстваў працягвала заставацца на стадыі дробнатаварнай вытворчасці і мануфактуры.
Зыходнай формай дробнатаварнай вытворчасці былі хатнія і адыходныя промыслы. Адыходніцтва ў параўнанні з папярэднім перыядам набыло больш шырокія памеры. Так, у Ашмянскім павеце ў канцы XIX стагоддзя за некалькі гадоў (з 1893 па 1896 гады) колькасць выданых пашпартоў павялічылася больш, чым у 3 разы - з 2032 да 6920 штук Дакументы і матэрыялы па гісторыі Беларусі / пад рэд. Нікольскага, - Мн., - 1940, - Т.2, - с. 655.
Подобные документы
Асноўныя напрамкі палітыкі самадзяржаўя на Беларусі пасля далучэння да Расійскай імперыі. Грамадска-палітычнае жыццё ў першай палове ХІХ ст. Развіццё сельскай гаспадаркі, прамысловасці і гандлю. Рэформа П. Кісялёва. Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы.
реферат [53,7 K], добавлен 19.12.2010Асаблівасці палітыкі расійскага ўрада ў галіне адміністрацыйнага кіравання, судаводства і заканадаўства ў Беларусі на працягу XVIII - пачатку XIX стагоддзя. Аснова канфесійнай палітыкі. Палітычнае становішча Беларусі падчас Айчыннай вайны 1812 г.
контрольная работа [35,3 K], добавлен 23.09.2012Эканамічная палітыка кіруючых колаў Польшчы ў адносінах да Заходняй Беларусі. Заняпад прамысловасці, становішча працоўных. Зямельная рэформа, падатковая палітыка. Палітычнае бяспраўе беларускага народа. Нацыянальна-вызваленчы рух. Культурная жыццё.
контрольная работа [29,8 K], добавлен 10.12.2011Структура насельніцтва Беларусі ў складзе Расійскай імперыі. Фарміраванне нацыянальнай свядомасці беларускага народа. Утварэнне беларускай нацыі. Станаўленне беларусазнаўства. Фарміраванне беларускай літаратурнай мовы і нацыянальнай літаратуры.
реферат [42,8 K], добавлен 22.12.2010Скасаванне прыгоннага права. Шляхі развіцця капіталістычных адносін, прамысловы пераварот. Месца эканомікі Беларусі ў агульнарасійскім рынку. Саслоўная палітыка самадзяржаўя. Фарміраванне пралетарыяту і буржуазіі. Узнікненне індустрыяльнага грамадства.
реферат [35,7 K], добавлен 19.12.2010Адміністрацыйнае кіраванне на Беларусі у складзе Расійскай імперыі. Разбор шляхты. Мяжа яўрэйскай аседласці. Канфесійная палітыка. Буржуазныя рэформы 60-80 гадоў, якія закраналі розные бакі жыцця народаў дзяржавы. Контр-рэформы 80-90 гадоў XIX стагоддзя.
реферат [39,8 K], добавлен 04.12.2013Сялянскае насельніцтва. Класавае расслаенне сялянства. Прававое становішча сялян. Сялянская гаспадарка. Асаблівасці падаткаў, плацяжоў і павіннасцяў сялян. Пакаранне за няплату падаткаў і плацяжоў. Наступствы непамернага цяжкага падатковага абкладання.
реферат [25,6 K], добавлен 19.11.2012Пад'ём польскага нацыянальна-вызвольнага руху і паўстанне 1863 г. Адмена расейскім урадам прыгоннага права ў Беларусі і Літве, ажыўленне апазіцыйнага руху ў Расійскай імперыі і краінах Заходняй Еўропы. Затрымка станаўлення беларускай інтэлігенцыі.
реферат [23,4 K], добавлен 17.12.2010Статыстычныя ўстановы Расійскай імперыі, іх функцыі і структура. Дэмаграфiчная статыстыка. Адміністрацыйна-паліцэйскі ўлік насельніцтва. Падрыхтоўка да ўсеагульнага перапісу насельніцтва. Апрацоўка дадзеных. Статыстыка прамысловая і сельскай гаспадаркі.
реферат [30,0 K], добавлен 26.11.2008Брэсцкі мір у лёсе беларускага народа. Версальска-Вашынгтонская сістэма і беларускае пытанне. Рыжская мірная дамова 1921 г. Беларуская эміграцыя. Грамадска-палітычнае, нацыянальна-культурнае становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы.
реферат [43,2 K], добавлен 22.12.2010