Нацыянальная палітыка Польшчы ў адносінах да Заходняй Беларусі
Эканамічная палітыка кіруючых колаў Польшчы ў адносінах да Заходняй Беларусі. Заняпад прамысловасці, становішча працоўных. Зямельная рэформа, падатковая палітыка. Палітычнае бяспраўе беларускага народа. Нацыянальна-вызваленчы рух. Культурная жыццё.
Рубрика | История и исторические личности |
Вид | контрольная работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 10.12.2011 |
Размер файла | 29,8 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў
Кантрольная работа
па гiсторыi Беларусi
Тэма: “Нацыянальная палітыка Польшчы ў адносінах да Заходняй Беларусі
Студэнта І курса
ФЗН 102б групы
Куляша П. З.
Мінск 2011
План
Уводзiны.
1. Заняпад прамысловасці. Становішча рабочых.
2. Аграрнае пытанне. Становішча сялян.
3. Нацыянальны прыгнёт. Палітычнае бяспраўе.
4. Нацыянальна-вызваленчы рух. Дзейнасць палітычных партый і арганізацый. Культурнае жыццё.
Заключэнне.
Спіс выкарыстанай літаратуры
Уводзiны
У выніку польска-савецкай вайны 1919 - 1920 гг. Беларусь была падзелена на дзве часткі. Заходнія землі былі далучаны да буржуазна-памешчыцкай Польшчы. Паводле Рыжскага мірнага дагавора, з 18 сакавіка 1921 г. да Польшчы адышлі: Гродзенская губерня, Навагрудскі, Пінскі, Частка Слуцкага, Мазырскага і Мінскага паветау Мінскай губерні, Лідскі, Ашмянскі, Дісненскі паветы Віленскай губерні. У кастрычніку 1920 г польскія войскі захапілі г. Вільню і тэрыторыю Віленскага, Свянцянскага, частку Трокскага паветаў, якія былі ў складзе польскай дзяржавы.
На гэтых землях устанавілася польская буржуазна-памешчыцкая ўлада. Быў уведзены прыняты ў Польшчы адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел - ваяводствы, паветы, гміны. За тэрыторыяй Віленскага Навагрудскага, Палескага, большай часткі Беластоцкага ваяводстваў замацавалася неафіцыйная назва “Заходняя Беларусь”. У склад яе ўваходзілі паветы з пераважна беларускім насельніцтвам, а таксама некалькі паветаў са змешаным беларускім і польскім, беларускім і ўкраінскім, беларускім і літоўскім этнасамі. Плошча яе складала больш 112 тыс км2, а насельніцтва ў 1931 г. - 4,6 млн. Чалавек.
1. Заняпад прамысловасці. Становішча рабочых
Заходняя Беларусь была адсталай ускраінай польскай дзяржавы. У 1931 г. 85% насельніцтва жыло ў вёсцы і толькі 15% - у горадзе, 79% было занята ў сельскай гаспадарцы. Складаючы 23% тэрыторыі і 11% насельніцтва Польшчы, Віленскае, Навагрудскае і Палескае ваяводствы мелі ў 1937 г. толькі 2,8% прадпрыемстваў і 1,9% рабочых краіны.
Эканамічная палітыка правячых колаў была скіравана на тое, каб пакінуць “усходнія крэсы” ў становішчы аграрна-сыравіннага прыдатку больш развітых прамысловых раёнаў карэннай Польшчы. Карыстаючыся таннай сыравінай і рабочай сілай ва ўмовах аграрнага перасялення і масавага беспрацоўя, польскія і замежныя капіталісты асуджалі край на адсталасць і галечу.
Эканоміка Заходняй Беларусі насіла рысы, характэрныя для адсталых напаўкаланіяльных краін. Пераважную большасць прамысловых прадпрыемстваў складалі дробныя. Яны займаліся перапрацоўкай прадуктаў сельскай гаспадаркі і некаторых відаў мясцовай сыравіны. На долю харчовай і дрэваапрацоўчай прамысловасці прыходілася 2/3 прадпрыемстваў і рабочых. Прамысловых прадпрыемстваў з колькасцю рабочых больш 20 чалавек у Віленскім, Навагрудскім, Палескім ваяводствах у канцы 1926 г. было 127, а звыш 100 чал. - усяго 19. У 1928 г. на такіх прадпрыемствах было занята 11,6 тыс. Рабочых - менш, чым у 1913 г. У 1931 г. агульная колькасць прамысловых рабочых у трох ваяводствах склала 38 тыс. Усяго ў прамысловасці, на транспарце, у гандлі і ўстановах камунальнага абслугоўвання было занята 86 тыс рабочых.
Рабочы клас падвяргаўся жорсткай эксплуатацыі. Працуючы па 10 - 12 гадзін, рабочыя Заходняй Беларусі атрымоўвалі ў 1,5 - 2 менш, чым рабочыя ў цэнтральных і заходніх раёнах Польшчы. Штрафы, вымагальніцтва майстроў яшчэ больш памяншалі заробкі. Нярэдка прадпрыемцы затрымлівалі разлік з рабочымі на некалькі месяцаў. Больш 1/3 заробку паглынала кватэрная плата. Рабочыя часта жылі ў напаўразбураных халупах, сырых падвалах і халодных дашчаных бараках. Цяжкія ўмовы працы прыводзілі да частых пакалечанняў і захворванняў. Большасць рабочых не атрымлівала палачваемага адпачынку, не была застрахавана або страхавалася за свой кошт і з прычыны хваробы ці нешчаслівага выпадку пазбаўлялася сродкаў да існавання.
Пастаянным спадарожнікам прамысловага развіцця ў Заходняй Беларусі было беспрацоўе. Яно няўхільна павялічвалася. Беспрацоўныя цярпелі вострую нястачу. У 1927 г. толькі 13,6% зарэгістраваных беспрацоўных атрымоўвалі мізэрную дапамогу.
Значны пласт гарадскога насельніцтва складалі рамеснікі. Аднак, як значылася ў справаздачы Брэсцкай фінансавай палаты, насельніцтва, занятае рамяством, не магло паспяхова супрацьстаяць канкурэнцыі больш прадукцыйнай прамысловай вытворчасці і вырабаў рамяства з іншых раёнаў. Рамеснікі і саматужнікі бяднелі і разараліся, папаўняючы рады гарадскога пралетарыяту. Калі ў канцы 1931 г. у Віленскім, Навагрудскім і Палескім ваяводствах налічвалася 46,5 тыс рамеснікаў, то ў 1937 г. - 33,5.
2. Аграрнае пытанне. Становішча сялян
палітыка польшча беларусь нацыянальны вызваленчы
Аграрныя адносіны ў Заходняй Беларусі характарызаваліся панаваннем буйнога памешчыцкага землеўладання, малазямеллем і паўперызацыяй большай часткі сялян.
Зямельная рэформа, якую вымушаны быў распачаць польскі ўрад пад націскам сялянскага руху, праводілася на карысць польскіх паноў-абшарнікаў і сельскай буржуазіі. Улады правялі так званую парцэляцыю, або продаж дробнымі ўчасткамі часткі абшарніцкай і дзяржаўнай зямлі з мэтай насаджэння на “крэсах” польскіх вайсковых каланістаў-асаднікаў з ліку былых удзельнікаў польска-савецкай вайны 1919 - 1920 гадоў. Яны павінны былі служыць апорай панскай улады і нярэдка выкарыстоўваліся для падаўлення вызваленчага руху. Да 1930 г., па няпоўных звестках, у Заходняй Беларусі пасяліліся 4434 вайсковыя асаднікі. Яны атрымоўвалі на льготных умовах ці бясплатна зямельныя ўчасткі звычайна ад 10 да 45 га і сяліліся хутарамі.
Паны-абшарнікі ў сваю чаргу выкарысталі працэляцыю для спекулятыўнага продажу зямлі. Да 1938 г. у выніку дзяржаўнай парцэляцыі і прыватнага продажу памешчыкамі зямлі буйное землеўладанне ў трох ваяводствах скарацілася на 675,6 тыс га, або на 16,5%. Зямлю куплялі пераважна прадпрыемцы, чыноўнікі, заможныя сяляне, у якіх былі грошы. Частка сераднякоў і нямногія беднякі коштам адмаўлення ад самага неабходнага змаглі купіць невялікія кавалкі зямлі. Пры гэтым сельскагаспадарчыя рабочыя і дробныя арандатары, якія пражывалі на гэтых землях, страцілі сродкі існавання і папоўнілі армію беспрацоўных.
З мэтай ліквідацыі цераспалосіцы праводілася так званая камасацыя, або хутарызацыя сялянскіх гаспадарак. Да 1939 г. у Віленскім, Навагрудскім і Палескім ваяводствах пераважна прымусова былі пераселены на хутары 259 тыс., ці больш 40% сялянскіх гаспадарак. Пераход на хутары дазвляў палепшыць апрацоўку зямлі, падняць прадукцыйнасць гаспадаркі. Але малазямельным ён амаль нічога не даваў. Больш таго, выдаткі на правядзенне камасацыі і перасяленне пагоршылі становішча большасці сялян. Толькі заможныя сяляне ў выніку выхаду на хутары ўмацавала сваё становішча.
Як і сталыпінская хутарызацыя, камасацыя не магла вырашыць зямельнае пытанне і адкрыць шлях да паспяховага развіцця сельскай гаспадаркі, бо не ліквідавала малазямелле ў вёсцы, не вызваляла сялян ад залежнасці з боку памешчыкаў і сельскіх багацеяй, не давала магчымасці выйсці з беднасці. Таму большасць сялян, перш за ўсё сельская бедната, былі супраць камасацыі.
Цяжкія вынікі для сялян мела скасаванне сервітутаў. Да 1938 г. 115,7 тыс сялянскіх гаспадарак былі пазбаўлены права карыстацца сервітутнымі пашамі, выганамі, за якія атрымоўвалі невялікую кампенсацыю. Сяляне былі супраць ліквідацыі сервітутаў на такіх умовах, выступалі за захаванне права карыстацца сервітутамі, за поўны пераход іх ва ўласнасць сялян.
Такім чынам, зямельная рэформа, якую праводзіў польскі ўрад, мела буржуазны характар. Яна садзейнічала захаванню буйнога памешчыцкага землеўладання. У выніку рэформы ўмацавалася становішча дробнай і сярэдняй сельскай буржуазіі, некалькі пашырыўся ўнутраны рынак. Адначасова пагоршылася становішча беднаты.
Ва ўмовах буйнога землеўладання і малазямелля сялян сельская гаспадарка не магла нармальна развівацца. Селянін-бядняк не мог забяспечыць належнай апрацоўкі зямлі. Гэтаму перашкаджала і няспыннае драбленне сялянскіх гаспадарак.
Ураджай збожжавых у бядняцкіх і серадняцкіх гаспадарках у 30-ыя гады складаў у сярэднім 7 ц з га, у абшарнікаў і кулакоў - каля 9 ц з га. Частымі былі неўраджаі. І тады галадалі многія тысячы сялян. Толькі ў 1929 г. сельская гаспадарка была адноўлена да ўзроўню 1913 г. У першай палове 30-ых гадоў ва ўмовах эканамічнага крызісу адбылося скарачэнне пасяў ных плошчаў, зменшылася ўраджайнасць, колькасць буйной рагатай жывёлы, свіней. Некаторае павелічэнне сельскагаспадарчай вытворчасці ў 1934 - 1938 гг істотна не змяніла становішча. Сельская гаспадарка ў цэлым знаходзілася ў стане хранічнага застою.
Ва ўмовах цяжкага сацыяльнага прыгнёту ішло збядненне большай часткі сялян. Сяляне-беднякі ў пачатку 30-ых гадоў складалі каля 70%, сераднякі - 23%, заможныя сяляне з асаднікамі і шляхтай - больш 6%. Вялізарных памераў дасягнула скрытае беспрацоўе ў вёсцы, якое ахоплівала ў гэты час каля 40% рабочых рук.
Малазямельныя сяляне жылі бедна. У 1927 г. каля 30% сялян не мелі коней, 13,5% не мелі кароў. Беднякі вымушаны былі за мізэрную плату ісці да абшарнікаў, асаднікаў, заможных сялян, на паджённую работу, працаваць за частку ўраджаю. Яны залазілі ў даўгі, за якія прыходзілася адпрацоўваць на цяжкіх умовах. У пошуках заробкаў збяднелыя сяляне ехалі ў іншыя краіны - асабліва ў Латвію, Францыю, дзяржавы Паўночнай і Паўдневай Амерыкі. З 1925 по 1938 г. з трох ваяводстваў Заходняй Беларусі выехалі на пастаяннае жыхарства ў іншыя краіны 78,1 тыс чалавек.
На становішчы сялян моцна адбівалася гандлёвая палітыка манаполій. Прамысловыя тавары былі дарагія, а прадукты сельскай гаспадаркі несуразмерна танныя. За гады эканамічнага крызісу цэны на прадукцыю сельскай гаспадаркі знізіліся да 40%, на прамысловыя тавары - да 73% у параўнанні з 1928 г. Разбежка цэн яшчэ больш пагаршала становішча сялян.
Падатковая палітыка ўрада мела выразна класавы характар. Абшарнікі плацілі з 1 га зямлі значна менш, чым малазямельныя сяляне. Пры спагнанні падаткаў улады часта звярталіся да прымусовых мер. Агульная запазычанасць сялян Віленскага і Навагрудскага ваяводстваў па падатках на 1 студзеня 1934 г. складала 197,1 млн злотых, або ў сярэднім 460 злотых на адну гаспадарку. Толькі на працягу 1929 г. у гэтых ваяводствах было праведзена 30,7 тыс экзекуцый, з якіх 11,9 тыс суправаджаліся прымусовым адабраннем маёмасці ў насельніцтва.
У першыя гады польскай акупуцыі сяляне былі прымушаны бясплатна даваць падводы для абслугоўвання паліцыі і чыноўнікаў. Яны павінны былі выконваць дарожныя павіннасці - шарваркі, выходзіць на рамонт дарог і мастоў без усялякай аплаты. На сялян сыпаліся шматлікія штрафы.
У пачатку 30-ых гадоў ў трох заходнебеларускіх ваяводствах налічвалася 88,3 тыс сельскагаспадарчых рабочых. Звязаныя цяжкімі ўмовамі найму, яны знаходзіліся ў поўнай залежнасці ад землеўласнікаў. Працягласць рабочага дня дасягала нярэдка і больш 14 гадзін. Сельскагаспадарчыя рабочыя, страціўшы працу, не падлягалі рэгістрацыі як беспрацоўныя і ніякай дапамогі не атрымлівалі.
У выніку каланіяльнай палітыкі польскіх улад і панавання памешчыкаў і буржуазіі жыццёввы ўзровень працоўных у Заходняй Беларусі быў намнога ніжэй, чым у цэнтральных і заходніх раёнах Польшчы. Медыцынскае абслугоўванне было недаступна для большасці насельніцтва з-за недахопу дактароў і вялікага кошту лячэння. У 1935 г. у Палескім ваяводстве адзін доктар прыходіўся на 5662 чал., а ў Навагрудскім - на 5950 чал.
3. Нацыянальны прыгнёт. Палітычнае бяспраўе
Цяжкае эканамічнае і сацыяльнае становішча спалучалася з не менш цяжкім нацыянальным прыгнечаннем беларускага народа. Польскія ўлады і пануючыя класы ставілі сваёй мэтай выкараніць нацыянальную свядомасць беларусаў, апалячыць іх і гэтым зліквідаваць глебу для барацьбы за нацыянальнае вызваленне. Каб неяк “абгрунтаваць” сваё права на захопленыя землі, польскія ўлады не спыняліся нават перад фальсіфікацыяй статыстычных звестак аб нацыянальным складзе насельніцтва Заходняй Беларусі. Так, па матэрыялах афіцыйнай статыстыкі, у 1931 г. у Віленскім, Навагрудскім і Палескім ваяводствах да палякаў залічылі амаль усіх беларусаў-католікаў і шмат праваслаўных. Яшчэ 707 тыс чалавек, пераважна на Палессі, былі запісаны “тутэйшымі”, як пазбаўленыя нацыянальнай свядомасці. Гэта было зроблена дзеля павелічэння ў Заходняй Беларусі ўдзельнай вагі палякаў.
На самай жа справе, згодна са звесткамі перапісу 1897 г., палякі на тэрыторыі пазнейшых трох ваяводстваў складалі каля 5,5%. Праўда, у 20 - 30-ыя гады тут пасялілася яшчэ пэўная колькасць палякаў з ліку вайскоўцаў і цывільных каланістаў-асаднікаў, чыноўнікаў, інтэлігенцыі, паліцыі, рабочых. У цэлым у Віленскім, Навагрудскім і Палескім ваяводствах беларусаў было не 22,5%, як сцвярджала статыстыка, а 67%, палякаў не 42, а 12 - 13%, украінцаў - 5 - 6%, яўрэяў - каля 9%, рускіх - 2%, літоўцаў - 3%.
З першых дзён захопу краю польскія ўлады пачалі закрываць беларускія школы, якіх у 1918 - 1919 гг сіламі грамадскасці было адкрыта каля 350. У 1925 г. засталіся ўсяго 4 беларускія школы. Беларускія і рускія школы былі ператвораны ў польскія. Тыя, хто змагаўся за адкрыццё беларускіх школ, праследваліся ўладамі. У 1927 - 1928 гг урад Пілсудскага пад націскам нацыянальна-вызваленчага руху вымушаны быў адкрыць 29 беларускіх і 49 змешаных польска-беларускіх школ. Існавалі 4 беларускія гімназіі - у Вільні, Радашковічах, Клецку і Навагрудку, якія маглі працаваць дзякуючы матэрыяльнай пдтрымцы грамадскасці. У 1932 - 1934 гадах тры з іх былі закрыты. Апошняя беларуская гімназія ў Вільні, у якой навучалася каля 200 вучняў, была ператворана ў філіял польскай гімназіі. У 1938/39 навучальным годзе ў Заходняй Беларусі не стала ні адной беларускай школы.
Польскіх школ было недастаткова, каб забяспечыць навучанне ўсіх дзяцей. У 1927/28 навучальным годзе ў трох ваяводствах працавала 3455 агульных школ, у якіх было 292,9 тыс навучэнцаў, а ў 1937/38 гг. - 4421 школа з 546,6 тыс навучэнцаў. Каля 13% дзяцей школьнага ўзросту не вучыліся ў школе. У сапраўднасці іх было значна больш. У выніку непісьменных сярод насельніцтва Заходняй Беларусі ва ўзросце звыш 10 гадоў у 1931 г. налічвалася 43%.
У 1927/28 навучальным годзе ў тых жа трох ваяводствах дзейнічалі 85 гімназій, у якіх налічвалася 17,8 тыс навучэнцаў. Праз 10 гадоў - у 1938 г. колькасць гімназій зменшылася да 54, а навучэнцаў у іх - да 15,9 тыс. У 1929/30 навучальным годзе ў 15 настаўніцкіх семінарыях навучалася 2258 чалавек. Іх было яўна недастаткова, каб забяспечыць школы настаўнікамі. Нягледзячы на гэта, да 1938 г. колькасць семінарый зменшылася да 8, а навучэнцаў - да 300. Высокая плата за навучанне, беднасць і перашкоды з боку ўлад абмяжоўвалі доступ дзецям працоўных у сярэднія школы. ВНУ па сутнасці былі для іх недаступныя.
Адным з вынікаў нацыянальнага прыгнёту была крайне нязначная колькасць беларускай інтэлігенцыі. Па звестках польскай адміністрацыі, на долю беларусаў у Палескім ваяводстве у 1928 г. прыходзілася толькі 2,5% інтэлігенцыі, а на далю палякаў - 75% інтэлігенцыі.
У дзяржаўных установах не дазвалялася карыстацца беларускай мовай. Беларусаў на дзяржаўную службу не бралі. Культурнае жыццё беларускага народа пастаянна абмяжоўвалася і падаўлялася. Не было беларускіх тэатраў. Закрываліся нешматлікія клубы, бібліатэкі, хаты-чытальні, створаныя ў мінулыя гады намаганнямі беларускай грамадскасці. Прагрэсіўныя газеты канфіскоўваліся і закрываліся, іх рэдактараў садзілі ў турму. Калі ў 1927 г. пад націскам масавага вызваленчага руху, звязанага з дзейнасцю Беларускай сялянска-рабочай грамады, Таварыствам беларускай школы выдаваліся 23 беларускія легальныя газеты і часопісы, то ў 1932 г. іх засталося толькі 6.
4. Нацыянальна-вызваленчы рух. Дзейнасць палітычных партый і арганізацый. Культурнае жыццё
На тэрыторыі Заходняй Беларусі дзейнічала 19 турмаў і канцэнтрацыйны лагер у Бярозе-Картузскай. Рэжым санацыі Ю. Пілсудскага (1926 - 1939) узмацніў сацыяльны, нацыянальны і рэлігійны прыгнёт, што выклікала актывізацыю нацыянальна-вызваленчага і рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі. У першай палове 20-х гадоў пераважалі ўзброеныя выступленні партызанскага характару. У паўночна-заходнім рэгіёне дзейнічалі беларускія эсэры; яны вызначалі патрабаванні самавызначэння беларускіх зямель і спынення ўрадавых рэпрэсій. З 1923 г. ў заходнебеларускім рэгіёне пачынае дзейнічаць камуністычная партыя (КПЗБ), якая разам з заходнеўкраінскай, з'яўлялася часткай кампартыі Польшчы (КПП). У 1924 г. з'явіўся Камуністычны Саюз Моладзі Заходняй Беларусі (першы сакратар - В. Харужая). З'яўленне новай палітычнай сілы - КПЗБ - спрыяла пашырэнню партызанскага руху. Але актывізацыя ўзброеных выступленняў паўплывала на ўвядзенне асаднага становішча і далейшае згортванне партызанскай барацьбы.
У сярэдзіне 20-х гадоў на палітычную сцэну выходзіць яшчэ некалькі сіл, сярод якіх вызначаецца Беларуская сялянска-работніцкая грамада (БСРГ). За два гады яе існавання (1925 - 1927) яна ператварылася ў самую масавую палітычную арганізацыю сялян Еўропы. Яе праграмныя мэты: самавызначэнне Заходняй Беларусі, аб'яднанне ўсіх беларускіх зямель, сялянска-рабочы ўрад, ліквідацыя асадніцтва, дэмакратыя, свабода, нацыянальная роўнасць і навучанне на роднай мове. На пазіцыях нацыянальнага вызвалення беларускага народа стаялі некаторыя іншыя партыі і арганізацыі.
Яшчэ ў 1922 г. ў польскім сейме пачала сваю працу фракцыя "Беларускі пасольскі клуб", якую стварылі 11 лідэраў розных палітычных сіл Заходняй Беларусі. Яе галоўнай мэтай было адстойванне інтарэсаў беларускага насельніцтва праз парламенцкую дзейнасць. У 1927 г., напярэдадні выбараў у сейм была створана беларуская дэпутацкая фракцыя "Змаганне за інтарэсы сялян і рабочых" (І. Гаўрылік і інш.).
Увогуле сярэдзіна 20-х - пачатак 30-х гг характарызаваліся імкненнем да спалучэння легальных і рэвалюцыйных формаў барацьбы. На выбарах 1928 г. толькі за дэпутатаў ад КПЗБ было аддадзена 26 % галасоў. У першай палове 30-х гг. значна зніжаецца колькасць выступленняў з нацыянальна-вызваленчымі лозунгамі. Прычына таму - эканамічны крызіс, які пацягнуў за сабой значнае пагаршэнне стану жыцця працоўных. У рабочым руху адзначаецца паступовы рост забастовачнай барацьбы з перавагай стачак эканамічнага характару. З 1931 г. пачынаецца рост сялянскіх выступленняў; адбываецца ўзброенае паўстанне сялян Кобрынскага павета (8.1933) і найбуйнейшае паўстанне нарачанскіх рыбакоў, у якім удзельнічала каля 5 тыс. чал. (1935 - 1939).
Другая палова 30-х гг. стала цяжкім часам для рэвалюцыйна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. У Еўропе шырылася фашысцкая пагроза. У 1935 г. быў створаны адзіны антыфашысцкі фронт. Гэта садзейнічала рэвалюцыйнаму ўздыму 1936 - 1937 гг., які змяніўся спадам. Жорсткая рэпрэсіўная палітыка польскіх улад прыводзіла да шматлікіх арыштаў лідэраў палітычных арганізацый (арыштавана больш за 30 тысяч чалавек) і забароны іх дзейнасці. У 1938 г. Камінтэрнам была распушчана КПП і яе адгалінаванне - КПЗБ.
Зместам нацыянальна-культурнай палітыкі польскіх улад на заходнебеларускіх землях была прымусовая паланізацыя і асіміляцыя мясцовага насельніцтва. Супраць гэтага выступіла Таварыства беларускай школы. Яно дзейнічала на працягу 1921- 1937 гг. У розны час яго ўзначальвалі Б. Тарашкевіч, І. Дварчанін, Р. Шырма і інш. Яго сябры выступалі за беларускую школу, рыхтавалі новыя падручнікі, стваралі чытальні, гурткі самаадукацыі. У канцы 20-х гг. пад націскам грамадскасці было адчынена 18 беларускіх школ. Ідэйным кіраўніком ТБШ стаў вучоны-філолаг, літаратар, аўтар "Беларускай граматыкі для школ" (1918) Браніслаў Тарашкевіч. Сапраўднымі асяродкамі беларускай мовы і культуры становяцца Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры (1926 - 1936), беларускія гімназіі ў Вільні (1914 - 1944), Наваградку, Нясвіжы, Радашковічах, Клецку, Будславе (зачынены ў канцы 20-х - пачатку 30-х гг.). У віленскіх выдавецтвах выходзяць "Хрэстаматыя беларускай літаратуры ХІ век - 1905 год" М. Гарэцкага (1922), "Хрэстаматыя новай беларускай літаратуры (ад 1905 г.)" І. Дварчаніна (1927), падручнікі для беларускіх школ С. Рак-Міхайлоўскага, С. Паўлоўскага, беларускамоўныя часопісы і газеты ("Маланка", "Шлях моладзі", "Летапіс ТБШ" ("Беларускі летапіс"), "Беларуская крыніца" і інш.). У 1921 г. на базе прыватнай калекцыі беларускага археолага і этнографа І. Луцкевіча па ініцыятыве Беларускага навуковага таварыства (1918-1939) быў заснаваны Віленскі беларускі гісторыка-этнаграфічны музей. У навуковай і культурна-асветніцкай рабоце актыўна ўдзельнічалі В. Ластоўскі, А. Станкевіч, Б. Тарашкевіч, браты Луцкевічы і інш.
Заключэнне
Польшча лічылася буржуазна-дэмакратычнай рэспублікай. Аднак абвешчаныя канстытуцыяй 1921 г. свабоды слова, друку, сходаў, арганізацый пастаянна парушаліся, асабліва на “крэсах”. Тут панавалі самавол і здзекі над насельніцтвам з боку паліцыі, чыноўнікаў. Паліцыя сачыла і арыштоўвала ўсіх, каго падазравала ў прыналежнасці да кампартыі ці камсамола, а таксама беспартыйных актывістаў з рабочых і сялян. Асабліва ўзмацніліся рэпрэсіі ў перыяды ўздыму вызваленчага руху. У пачатку 30-ых гадоў у турмах Польшчы знаходзілася больш 10 тыс палітзняволеных. Новая хваля масавых арыштаў ахапіла край пасля таго, як у 1934 г. на Палессі, у Бярозе Картузскай, быў створаны канцэнтрацыйны лагер для палітычных зняволеных.
Нягледзячы на жорсткi нацыянальны прыгнёт i крайне абмежаваныя магчымасцi для праяўлення и развiцця беларускай культуры, культурнае жыццё у Заходняй Беларусi не замiрала. Галоуным носьбiтам культурных традыцый заставаўся сам народ. Адначасова, хоць i ў цяжкiх умовах, развiвалiся асобныя напрамкi прафесiянальнай творчасцi. Перадавыя колы беларускай iнтэлiгенцыi, вельмi нешматлiкай i пастаўленай польскiмi ўладамi ў цяжэйшыя ўмовы сацыяльнага, палiтычнага i нацыянальнага прыгнечання, настойлiва змагалiся за развiццё беларускай культуры.
Пастаноўка пес, дэкламацыя вершаў, выступленнi самадзейных хароў знаходзiлi жывы водгук у простых людзей, будзiлi iх думкi i пачуццi, уздымалi нацыянальную свядомасць, клiкалi да барацьбы за сацыяльнае и нацыянальнае вызваленне, будзiлi думкi аб нацыянальнай годнасцi беларусаў, аб iх разарванай у той час на дзве часткi Бацькаушчыне.
Шматгадовая вызваленчая барацьба працоўных Заходняй Беларусi мела вялiкае значэнне для ўз'яднання беларускага народа i захавання яго як этнасу. Яна аслабляла сацыяльны уцiск, садзенiчала развiццю нацыянальнай i палiтычнай свядомасцi. У яе працэсе здабывалi нялёгкi вопыт палiтычныя партыi, рухi, нацыянальна-вызваленчыя арганiзацыi, выкоўвалiся сiлы для ажыццяўлення ўз'яднання.
Вывады
Такiм чынам, нацыянальная палiтыка Польшчы ў адносiнах да Заходняй Беларусi была даволi жорсткай. Беларускi народ падвяргаўся дыскрымiнацыi з боку Польшчы. У сваю чаргу польскiя ўлады iмкнулiся заглушыць самасвядомасць беларусаў. Для гэтага забаранялася беларуская мова, вялася палiтыка прымусовага апалячвання, фальсiфiкацыя iнфармацыi аб этнiчным складзе насельнiцтва Заходняй Беларусi, зачынялiся беларускiя школы, праводзiлiся арышты як звычайных людзей, так i вiдных грамадскiх дзеячаў. Эканамiчнае становiшча ў такiх умовах такасама было не найлепшым, паколькi буйных прадпрыемстваў на тэрыторыi Заходняй Беларусi амаль што не было, а сам край з'яўляўся аграрным сыравiнным прыдаткам Польшчы. Так, напрыклад, па-драпежнiцку знiшчалiся лясы Белавежскай пушчы, з мэтай задавальнення патрэб Польшчы.
I усё ж такi беларускi народ не жадаў мiрыцца з сваiм прыгнечаным станам, аб чым сведчаць розныя масавыя выступленнi, утварэннi партый и грамадскiх арганiзацый. Хаця нярэдка людзi пакiдалi свае родныя мястiны i ў пошуку лепшай долi выязджалi на пастаяннае пражыванне ў iншыя краiны.
Безумоўна, далейшае абяднанне Заходняй Беларусi з БССР мела станоўчыя вынiкi для сацыяльна-эканамiчнага жыцця Заходняй Беларусi. Будавалiся новыя фабрыкi, заводы, установы адукацыi, медыцынскiя ўстановы, ставаралiся новыя працоўныя месцы. Дабрабыт насельнiцтва Заходняй Беларусi значна палепшыўся ў параўнаннi з перыядам 1921 -- 1939 гг. Аднак сталiнския рэпрэсii не абмiнулi i Заходнюю Беларусь. Тут таксама праводiлiся масавыя арышты людзей, у тым лiку i тых, хто вёў вызваленчую барацьбу супраць уцiску з боку Польшчы (Б. Тарашкевiч, В. Харужая i iнш.). Многiя былi расстраляны, цi загiнулi пры нявысветленых абставiнах, iншыя атрымалi розныя тэрмiны зняволення.
Спіс выкарыстанай літаратуры
1. Гісторыя Беларусі: дапаможнік для паступаючых у ВНУ / А. Л. Абецэдарская, П. І. Брыгадзін, Л. А. Жылуновіч і інш.; Пад рэд. А. Г. Каханоўскага і інш. - Мн.: “Экаперпектыва”, 1998. - 496 с.
2. Иллюстрированная хронология истории Беларуси: С древности и до наших дней / Белорус. Энцикл.; Гл. ред. Белорус. Энцикл.: Г. П. Пашков (гл. ред.) и др.; Сост. И. П. Ховратович; Худ Э. Э. Жакевич. - Мн.: БелЭн, 1998. - 424 с.: ил.
3. История Беларуси/ П. Г. Чигринов. - Мн.: Полымя, 2001. - 432 с.
4. Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. Ч. 2/ М. П. Касцюк, І. М. Ігнаценка, У. І. Вышынскі і інш. Інстытут гісторыі АНБ. - Мн.: Беларусь, 1995. - 560 с.: іл.
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Гісторыя барацьбы беларускага народа за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне. Палітыка Беларускага пасольскага клуба, страта яго аўтарытэту ў народных масах. Перадумовы, прычыны і вынікі паўстання працоўных і сялян 1929-1933 гадоў у Заходняй Беларусі.
реферат [19,7 K], добавлен 19.12.2010Прамысловасць Заходняй Беларусi пасля вайны. Эксплуатацыю прыродных багаццяу Заходняй Беларусi польская улада. Зямельная рэформа у пачатку 20-х гадоу. Знiшчэння беларускай мова. Культурнае жыццё беларускага народа. Польская буржуазія і памешчыкі.
реферат [15,7 K], добавлен 17.12.2010Асаблівасці палітычнага і эканамічнага развіцця краіны, жыццёвыя інтарэсы працоўных мас. Ўплыў рэвалюцыі на жыццё Расіі, "западнорусизм" як ідэалогія. Палітыка царскага ўрада ў адносінах да Беларусі. "Наша ніва" у гісторыі беларускага нацыянальнага руху.
реферат [22,2 K], добавлен 03.12.2009Асноўныя напрамкі палітыкі самадзяржаўя на Беларусі пасля далучэння да Расійскай імперыі. Грамадска-палітычнае жыццё ў першай палове ХІХ ст. Развіццё сельскай гаспадаркі, прамысловасці і гандлю. Рэформа П. Кісялёва. Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы.
реферат [53,7 K], добавлен 19.12.2010Рэвалюцыйныя падзеі 1905–1907 гг. і палітыка царызму на Беларусі. Эканамічнае становішча Беларусі ў 1900-1913 гг. Сельская гаспадарка на пачатак XX ст., сталыпінская аграрная рэформа. Развіццё транспарту, унутранага, фінансава-крэдытнай сістэмы.
реферат [34,8 K], добавлен 25.01.2011Нацыянальна-вызвалейчы, сялянскі і рабочы рух у Заходняй Беларусі. Гаспадарка Заходняй Беларусі ў 1921–1939 гадах. Стан сельскай гаспадаркі Заходняй Беларусі, узровень матэрыяльнага дабрабыту насельніцтва. Культура Заходняй Беларусі ў 20–30-я гады.
реферат [25,0 K], добавлен 25.01.2011Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 20-х гадах. Палітыка беларусізацыі, развіццё культуры. Эканоміка БССР у перыяд НЭП. Сутнасць і значэнне новай эканамічнай палітыкі. Развіцце сельскай гаспадаркі Беларусі. Прычыны згортвання новай эканамічнай палітыкі.
реферат [41,2 K], добавлен 12.02.2011Грамадска-палітычнае жыццё БССР (1928–1939 гг). Фарміраванне камандна-адміністрацыйнай сістэмы кіравання гаспадаркай. Сацыяльная палітыка на Беларусі ў 1928-1941 гг. Яе наступствы для развіцця сельскай гаспадаркі Беларусі. Матэрыяльны дабрабыт беларусаў.
реферат [30,9 K], добавлен 25.01.2011Узмацненне аўтарытарных тэндэнцый у кіраванні краінай. Спробы рэформ. Застойныя і крызісныя з'явы ў развіцці эканомікі. Нацыянальная палітыка. Курс на фарміраванненовай гістарычнай супольнасці "савецкі народ". Стан беларускай нацыянальнай культуры.
реферат [22,3 K], добавлен 31.03.2015Падзел Заходняй Беларусі польскім урадам на ваяводствы як адміністрацыйныя адзінкі Польшчы: Віленскае, Наваградзкае, Беластоцкае і Палескае. Акцыя адбірання праваслаўных цэркваў па ўсей Беларусі, полёнізацыі і каталізацыі ідзе на карысць камунізму.
реферат [94,9 K], добавлен 28.03.2011