Заходняя Беларусь пад акупацыяй Польшчы
Падзел Заходняй Беларусі польскім урадам на ваяводствы як адміністрацыйныя адзінкі Польшчы: Віленскае, Наваградзкае, Беластоцкае і Палескае. Акцыя адбірання праваслаўных цэркваў па ўсей Беларусі, полёнізацыі і каталізацыі ідзе на карысць камунізму.
Рубрика | История и исторические личности |
Вид | реферат |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 28.03.2011 |
Размер файла | 94,9 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
39
Размещено на http://www.allbest.ru/
Заходняя Беларусь пад акупацыяй Польшчы
Заходняя Беларусь была падзелена польскім урадам на ваяводзтвы: Віленскае, Наваградзкае, Беластоцкае і Палескае, як звычайныя адміністрацыйныя адзінкі Польшчы. Польскі ўрад не прызнаваў беларусаў за асобны народ, лічыў Заходнюю Беларусь адвечнай польскай зямлёй і распачаў антыбеларускую палітыку ўва ўсіх галінах: палітычнай, культурнай і эканамічнай. На рэлігійныя дачыненьні была зьвернена асаблівая ўвага ўраду. "Рымска-каталіцкае веравызнаньне, - паводля польскай канстытуцыі - будучы веравызнаньнем пераважаючай часткі насельніцтва, займае ў дзяржаве пяршынствуючае палажэньне сярод іншых роўнапраўных веравызнаньняў". Належыць адцеміць, што каталіцкая царква на Беларусі мела нацыянальна польскі характар.
Дачыненьні польскіх дзяржаўных дзейнікаў да праваслаўнай царквы, якую яны атрымалі па Расеі на Заходняй Беларусі і Украіне, мелі характар талеранцыі, якая фактычна вылівалася ў форму дыскрымінацыі і варожасьці.
Каб мець разьвязаныя рукі пры полёнізацыйнай акцыі адносна праваслаўнай царквы, адносіны дзяржавы да праваслаўнай царквы ў Польшчы ня былі ўрэгуляваны законам праз увесь час існаваньня Польшчы. У гэтай справе былі выдадзеныя 16 лютага 1922 г. за подпісам тагачаснага Міністра Асьветы і Веравызнаньняў А. Поніковского, і агалошаныя ў Манітары Польскім № 38, гдзе друкуюцца распараджэньні і рэклямы, а не ў Дзёньніку Законаў Рэчыпаспалітай Польскай, „Тымчасовыя прадпісаньні аб адносінах ураду да „Праваслаўнай Царквы ў Польшчы", для пераходнага часу да пары прыняцьця закону нармуючага адносіны Польскай Дзяржавы да Праваслаўнай Царквы, згодна з вымаганьнем арт.115 Канстытуцыі з 17 сакавіка 1921 г. "
У Заходняй Беларусі і Ўкраіне ў паветах суседуючых з Польшчай, на Падляшшы і Холмшчыне ў гадох 1918-1920 праваслаўныя беларусы і ўкраінцы мелі 383 цэрквы. У першых гадох па апанаваньні гэтых земляў праз Польшчу да 1925 г. з гэтага ліку 320 цэркваў былі гвалтам адабраныя ад праваслаўных праз палякаў каталікоў; 150 з іх былі пераробленыя на каталіцка-польскія касьцёлы, хаця тут ніколі ў гістарычнай мінуласьці ня было каталіцкіх касьцёлаў. Частку праваслаўных цэркваў палякі перарабілі на польскія народныя дамы, 111 - запёрлі і трымалі бяз ужытку, а 39 - збурылі. Былі пазбаўлены цэркваў мясцовасьці, маючыя больш за 2000 праваслаўнага жыхарства. Этаты праваслаўных сьвятароў былі адабраныя польскім урадам. На жаданьне веруючых мітрапаліт вызначыў сьвятароў, якіх утрымлівалі самі веруючыя. Дэкрэтам з дня 16 сьнежня 1918 г. урад Пілсудзкага адабраў каля 20,000 гэктараў царкоўнай зямлі з будынкамі; гэтай зямлёй былі надзеленыя польскія вайсковыя асаднікі. У гэту пару былі адабраныя сэмінарскія цэрквы ў Маладэчне і Барунах, пераробленыя на касьцёлы.
Далейшая акцыя адбіраньня праваслаўных цэркваў па ўсей Беларусі была загадзя падрыхтоўваная польскім урадам. Польскія цэнтральныя ўлады выдалі сакрэтнае распараджэньне аб рэгістрацыі Царкоўнай зямлі пры прыходах і манастырох. Упаўнаважаныя зямлямеры павінны былі, раўналежна з гэодэзыйнай працай, дакладна абсьледваць, ці дадзеная царква была раней вуніяцкай. Балыпыня Цэркваў была калісь адабраная ад праваслаўных для вуніятаў, - і такія землі належыла, паводля сакрэтнага распараджэньня, запісваць: „Павуніяцкія землі ў карыстаньні праваслаўнай царквы". У выясьненьні да вышэй пададзенага распараджэньня гаварылася, што на аснове ўмовы польскага ўраду з Ватыканам, першы забавязаўся абнавіць собскасьць Ватыкану на былых вуніяцкіх прыходах.
Ваяводзкія ўрады адчынена праводзілі абсьледваньне цэркваў і паведамлялі прыхаджанаў аб магчымай перадачы цэркваў, з якіх калісь карысталі вуніяты, на собскасьць каталіцкім курыям, з якімі прыдзецца або дамаўляцца, або судзіцца. Адначасна дараджалася праваслаўным прыймаць вунію, і тады справа царквы сама сабой вырашаецца.
Зараз па сканчэньні 1-й Сусьветнай Вайны ў мястэчку Глыбокім аднойчы затрымаўся праездам начальнік Польскай дзяржавы Язэп Пілсудзкі. Палякі там намагаліся тады адабраць найбольшую старавінную царкву сьв. Тройцы. Настаяцель яе, прат. Мікалай Ігнатовіч, з царкоўнымі апякунамі, пераважна старымі сялянамі, наведалі Пілсудзкага і прасілі пакінуць для праваслаўных гэту царкву, бо для каталікоў ужо адабрана некалькі цэркваў у ваколіцы і яны цяпер зусім не патрабавалі больш будынкаў для касьцёлаў у Глыбокім. Пілсудзкі адказаў: „Вы адбіралі сьвятыні ад нас, а цяпер мы варочаем іх сабе назад". Тады апякуны сьцьвердзілі, што царкву сьв. Тройцы будавалі іх праваслаўныя прадзеды ў гадзіны вольныя ад прыгону, а цяпер гэту царкву палякі хочуць адабраць ад іх нашчад-каў. Адзін з сялян сказаў Пілсудзкаму: „Ад вас адбіраліся сьвятыні, бо вы бунтаваліся супроць улады, а мы ня бунтуемся".
Пілсудзкі хутка вырашыў: „Малецеся ў сваей царкве, ніхто ня будзе перашкаджаць вам у гэтым". Запраўды, акцыя адбіраньня царквы была спыненая. Але сярод праваслаўнага духавенства хадзіла чутка, што гэту царкву палякі пакінулі праваслаўным таму, што ў адным з царкоўных будынкаў памясьціўся ўрад староства, карыстаючы з яго бясплатна. Калі-б палякі аддалі царкву каталіком, то староства мусіла-б плаціць высокую арэнду Ватыкану за карыстаньне тым самым будынкам.
Супроць польскай палітыкі, шкоднай для праваслаўнай царквы, выступалі паслы і сэнатары, выбраныя ў польскі сойм і сэнат ад беларускага народу. Выступленьні былі як у сойме, сэнаце, так і перад адмістрацыйнымі ўладамі. Беларускія паслы выступалі салідарна - праваслаўныя і каталікі: Браніслаў Тарашкевіч, Сымон Якавюк, Васіль Рагуля, Сымон Рак-Міхайлоўскі, Антон Аўсянік, Пётра Мятла, кс. Адам Станкевіч, Фабіян Ярэміч, М. Кахановіч, Валошын і інш.
Дня 14 сьнежня 1922 г. паслы беларускага і ўкраінскага клюбаў падалі сьпешную прапазыцыю ў сойм у справе рэлігійнага ўціску мясцовай польскай улады над сьвятаром і прыхаджанамі Дубінскай Царквы, Бельскага павету, Беластоцкага ваяводзтва, а так сама ў справе зьвязанага з гэтым хабарніцтва. У прапазыцыі гаворыцца аб запячатаньні праваслаўнай царквы ў вёсцы Дубіны, адабраньні царкоўнай зямлі і царкоўнага дому, якія былі аддадзены ў арэнду, праз польскага войта з паліцыей. Для задабрэньня войта прыхаджане гасьцілі яго і вазілі яму дубовае бярвеньне. Аднак войт жадаў яшчэ 300,000 марак. Падобны ўціск праваслаўных беларусаў і ўкраінцаў здараецца ўва ўсіх епархіях Польшчы.
Дня 21 сьнежня 1923 г. паслы беларускага і ўкраінскага клюбаў і ў сойм прапазыцыю ў справе адабраньня гвалтам з паліцэйскім тэррорам і біцьцём праваслаўных прыхаджанаў, царквы ў Жыдомлі, Горадзенскага павету. Царква была аддадзена мясцовым каталіком, быццам яна была сканфіскаванай у 1842 г. былым расейскім урадам. Прыхаджане падалі скаргу аб непраўдзівых дадзеных адносна царквы і прасілі перагледзіць справу, а паслы прасілі вярнуць праваслаўным бяспраўна адабраную царкву, да часу абсьледваньня справы законадаўчымі органамі, і - правесьці сьледзтва ў справе тэррору.
Дня 18 сакавіка 1924 г. паслы беларускага клюбу ўнесьлі ў сойм прапазыцыю ў справе адабраньня польскім урадам ад праваслаўных і перадачы каталіком царквы ў вёсцы Весялусе, Дунілавіцкага павету, Віленскай зямлі, матывуючы беспадстаўнасьць адабраньня і просячы абсьледваць справу праз соймавую камісыю, а тымчасам устрымаць адбіраньне. Аднак царква была адабраная.
Дня 17 чэрвеня 1924 г. беларускі пасол М. Кахановіч і інш. з беларускага клюбу, падалі інтэрпэляцыю да міністраў Нутраных Спраў, Вайсковых, Справядлівасьці, Зямляробства і Дзяржаўных Маемасьцяў Рэлігійных Вызнаньняў і Публічнай Асьветы - у справе адабраньня ўрадм ад Жыровіцкага манастыра царквы „Паднясеньня Крыжа", земляў, будынкаў, а так сама нападаў і пагромаў, ладжаных палякамі каталікамі. Інтэрпэлянты запытвалі, ці ўрад мае намер засьпечыць праваслаўнаму манастыру ў Жыровіцах карыстаньне поўнымі правамі, якія належуць яму на аснове адпаведных артыкулаў Вэрсальскага Трактату і арт. VII Мірнага Трактату ў Рызе, а так сама на аснове абавязваючай Канстытуцыі Польшчы.
Дня 20 чэрвеня 1924 г. паслы беларускага клюбу падалі інтэрпэляцыю Старшыні Рады Міністраў, з якой вынікае, што 21 верасьня 1921 г. ад праваслаўных была адабраная праз урад гвалтам царква ў Новым Двары, Сакольскага павету. Падчас абедні ў царкву ўварваўся паляк паліцыянт у шапцы, з вінтоўкай і тэррорам выгнаў усіх з царквы, якую замкнуў, пасьля чаго яна была хутка разбураная польскімі ўладамі, каб зрабіць зьвярненьне яе назад немагчымым. Соймавая камісыя абсьледвала справу і сьцьвердзіла, што мясцовыя ўлады перавысілі свае кампэтэнцыі, рабілі злоўжываньне над праваслаўнымі, бяспраўна разбурылі царкву; камісыя прыняла рэзалюцыю - адбудаваць праваслаўную царкву ў Новым Двары на кошт скарбу. Аднак, па трох гадох урад ня выканаў пастановы камісыі, таму беларускія паслы інтэрпэлявалі ў справе адбудовы царквы.
На Вялікдзень у 1924 г., падчас урачыстага багаслужэньня ў праваслаўным саборы сьв. Мікалая ў Наваградку, туды ўварваўся Станіслав Ключынскі, паляк каталік, ураднік акруговай паліцыі ў Наваградку. Ён умешваўся ў багаслужэньне, пачынаў дырыгаваць хорам, урываўся ў аўтар, крычэў і авантурнічаў, тузаў за рызы дыяканоў і г. п., аб чым беларускія паслы злажылі інтэрпэляцьпо Міністру Нутраных Справаў дня 10 ліпеня 1924 г.
У сувязі з уводжаньнем новага календара, накіданага гвалтам праваслаўнай царкве ў Польшчы, паліцыя і агульная адміністрацыя самым грубым спосабам зьдзеквалася над рэлігійнымі пачуцьцямі праваслаўных. Праваслаўныя беларусы Скідэльскага прыходу, Го-радзенскага павету, згодна з адвечным звычаем, зьехаліся 24 чэрвеня 1924 г. на сьвята Яна па старому стылю ў сваё мястэчка на багаслужэньне. Як заўсёды, прыехаўшыя здалёк прыхаджане затрымаліся з падводамі на царкоўнай плошчы. Прыбыўшая масова паліцыя загадала ўсім разьяжджацца, бо ў гэты дзень нельга маліцца. Тых сялян, якія спрачаліся з паліцыей супроць бяспраўнага ўчынку, арыштавалі і трымалі па двое сутак, а рэшту разагналі штыхамі. Паслы беларускага клюбу 17 ліпеня 1924 г. інтэрпэлявалі ў гэтай справе ў Міністраў Рэлігійных Спраў і Публічнай Асьветы і - Нутраных Справаў, жадаючы спыненьня ўмешваньня ў нутраныя справы праваслаўнай царквы і пакараньня Скідэльскай паліцыі за бяспраўныя арышты праваслаўных беларусаў.
Хваля прымусовага ўводжаньня новага календара ў праваслаўную царкву, праз польскую адміністрацыю і паліцыю, выклікала па ўсей Беларусі моцны адпор. Сьвятары пайшлі служыць у сьвяты па новаму стылю, але народ не пайшоў у цэрквы, якія былі парожнымі. У сьвяты па старому стылю народ прыбываў масава ў цэрквы, клікаў сьвятара ў царкву, пераважна так: „Вы, бацюшка, маліліся для палякоў, а цяпер хадзіце маліцца для нас". Уводжаньне новага стылю для праваслаўнай царквы было часова ўстрымана. Магчыма, на гэта ўстрыманьне ўплынулі збройныя выступленьні агульнага характару па Заходняй Беларусі і Украіне супроць польскіх уладаў.
Міністэрства Рэлігійных Вызнаньняў і Публічнай Асьветы пастанавіла зачыніць праваслаўны прыход у вёсцы Дубіны, Лосінскае, гміны, павет Бельск Падляшскі. Прыхаджане падалі прозьбу, каб прыход быў пакінены, бо тут маецца каля 4000 праваслаўных у 17 вёсках, прыход тут заўсёды быў штатны, царква знаходзіцца ў цэнтры ваколічных вёсак, даючы добрае спалучэньне, мураваная царква пабудавана прыхаджанамі бяз удзелу скарбу і ніколі ня была каталіцкай, ні вуніяцкай. Паслы беларускага клюбу падалі інтэрпэляцыю ў Міністэрства Рэлігійных Вызнаньняў і Публічнай Асьветы, спасылаючыся на арт.115 канстытуцыі Польшчы, паводля якога цэрквы рэлігійных меншасьцяў кіруюцца сваімі статутамі. Паслы жадалі, каб урад спыніў ліквідацыю праваслаўных прыходаў, як супярэчную з польскім законадаўствам, а так сама - каб пакінуў прыход у в. Дубіны.
Дня 15 кастрычніка 1924 г. у Жыровіцкім манастыры быў арыштаваны архімандрыт Ціхан і гвалтам вывезены ў Нямеччыну. Арыштоўваў яго Слонімскі стараста, які з мноствам паліцыі заяяў усё мястэчка, абкружыў манастыр, запёршы ўсе выхады. На дапамогу паліцыі былі пакліканы вучні мясцовай польскай сельска-гаспадарскай школы. Паліцыя, шпікі і вучні пабілі прыхаджан, якія хацелі разьвітацца з архімандрытам, пабіты быў і архімандрыт. Паслы беларускага клюбу падалі ў сойм дня 4 лістапада 1924 г. сьпешную прапазыцыю, у якой дамагаліся: спыненьня ўмешваньня сьвецкай улады ў справы праваслаўнай царквы, як супярэчнай канстытуцыі; ануляваньня загадаў аб выгнаньні з дзяржавы арxіяпіскапа Тладзі-мера і архімандрыта Ціхана і дазволу ім вярнуцца; пакараньня ворганаў улады, якія пабілі архімандрыта і жыхароў Жыровіц.
Дня 18 сьнежня 1924 г. паслы беларускага клюбу падалі Міністру Рэлігійных Вызваньняў і Публічнай Асьветы інтэрпэляцыю, ў якой пісалі:,, Ня гледзячы на тое, што арт.111, 113 і 115 Канстытуцыі выразна кажуць, што рэлігійныя саюзы кіруюцца самі на аснове собскіх статутаў, што маюць права самастойна весьці свае нутраныя справы, і што ўсе жыхары Рэспублікі маюць права вольнага, як публічнага, так і прыватнага вызнаваньня сваей веры, - польскі урад на кожным кроку прасьледуе праваслаўную царкву. Ня кажучы ўжо аб справе арганізацыі найвышэйшых уладаў праваслаўнай царквы, польскі ўрад дазваляе сабе нават зачыняць праваслаўныя цэрквы, супроць волі насельніцтва.
Гэткім чынам была зачынена царква ў вёсцы Пасынкі, Бельскага павету. Не зважаючы на тое, што прыход у Пасынках лічыць каля 3000 душ, не зважаючы на ўзмоцненыя стараньні мясцовага насельніцтва аб адчыненьні ізноў царквы, польскія ўлады не дазваляюць Царкоўным уладам назначыць духаўніка ў гэту царкву.
Дзеля вышэйпаданага інтэрпэлянты пытаюцца ў Пана Міністра:
1) На якой падставе былі парушаны арт.111, 113 і 115 Канстытуцыі?
2) Ці ён мае намер перастаць рабіць перашкоды назначэньню духоўніка ў праваслаўны прыход у Пасынках?
У вадным з праваслаўных прыходаў пад Вільняй, ксёндз Бабровіч, паляк, тэррорызаваў праваслаўных, забараняючы ім званіць у Царкве. Беларускі пасол у сойм, кс. Адам Станкевіч, інтэрпэляваў У абароне правоў праваслаўных перад адміністрацыйнымі ўладамі, за што на інтэрпэлянта спаў прасьлед польскіх духоўных уладаў.
Дня 23 ліпеня 1924 г. сэнатар Вячаслаў Багдановіч выступаў у сэнаце па справе буджэту Міністэрства Веравызнаньняў і Публічнай Асьветы. Ён сьцьвердзіў, што ў Польшчы няма роўнапраўнасьці веравызнаньняў. Дзяржаўны буджэт для каталіцкага веравызнаньня ў 67 разоў перавышае праваслаўны буджэт, хаця лічбовыя адносіны іх вернікаў выражаюцца, як 3 да 1. Алекай карыстаецца каталіцтва, а праваслаўе талеруецца, як зло паступова зьнішчанае. Для урадавага настаўленьня да праваслаўя характэрным зьяўляецца факт клясыфікацыі яго: дэпартамант веравызнаньняў міністэрства падзелены на 4 аддзелы - каталіцкі, эвангэліцка-лютаранскі, майсееў і аддзел „іншых веравызнаньняў", да якога належуць магамэтане, пагане і праваслаўныя; урад не знайшоў мейсца для праваслаўных сярод хрысьціянскіх веравызнаньняў.
Урад праводзіць палітыку зьмяншэньня колькасьці праваслаўных прыходаў. У першым годзе панаваньня польскай улады адабрана: на Холмшчыне каля 300 цэркваў, у Горадзенскай епархіі каля 100, а да гэтага даходзяць яшчэ Віленшчына, Палесьсе і інш. Адбіраюцца цэрквы, якія ніколі ня былі каталіцкімі, ні вуніяцкімі, як сабор у Лідзе, царква на Сьніпішках у Вільні, царква ў Крывічах, сабор у Беластоку, царква ў Новым Двары, у Васількове, у Сьвяткаве, у Грабаве, Мікалаеўская царква ў Ваўкавыску, царква ў Ялаве, у Самагрубе і шмат іншых. Адбіраньне адбываецца пры ўдзеле і падтрымцы ўраду. Так, у Новым Двары на сьвята нарадзінаў Багародзіцы, падчас багаслужэньня, ў царкву ўварваўся паляк паліцэйскі з мясцовага пастарунку, Аляксандра Боцьковскі, у шапцы на галаве і са стрэльбай на плячы; ён голасна запатрабаваў спыненьня багаслужэньня і апаражненьня царквы, якую ён мае запёрці. Выгнаўшы гвалтам вернікаў з царквы паліцэйскі запёр яе, пасьля чаго царква была пазьней збураная.
Зьневажаючы сьвятыні, выкідаючы з цэркваў абразы, іконастасы, царкоўныя ўстаткаваньні, рызы і інш., - былі адабраныя цэрквы ў Беліцы, Бейніцы, сабор у Лідзе і шмат іншых.
Кафэдральны сабор у Вільні быў адабраны подступам; з падробленымі ключамі была адабраная царква Благавешчаньня і манастыр Марыі там-жа. Царкоўнае ўстаткаваньне там было проста зрабаванае і пазьней прадаванае на рынку. Адзін польскі ксёндз меў адвагу прынесьці на прадажу такія праваслаўныя рэчы ў епархіяльны праваслаўны склад. Пры Вялікай вуліцы ў Вільні былі адабраныя архірэйская царква і дом, якія ніколі ня былі ані каталіцкімі, ані вуніяцкімі. Царкоўнае ўстаткаваньне прапала з цаквы, а ў ей іезуіты зрабілі кінотэатр, які існуе па цяпер.
На зажаленьні праваслаўных урад абяцаў урэгуляваць палажэньне ўсіх веравызнаньняў па арганізацыі ўладаў у дзяржаве. Аднак, цяпер гвалт над праваслаўнай царквой праводзіцца з яшчэ большай сілай. Урад уводзіць у жыцьцё праект зменшаньня праваслаўных прыходаў. Маюць быць зачыненыя прыходы: на Горадзеншчыне некалькі дзесяткаў, у Віленскай епархіі касуецца 53 прыходы, з якіх 20 мае ператварыцца ў філіі. Зачыняюцца моцныя прыходы, як напр. на Віленшчыне: у Кабыльніку - 3,000 прыхаджанаў; У Гануце - 4,000; у Старым Мядзеле - 3,500; у Порплішчы - 3,000; У Латыгалі - 4,500; у Грыгаровічах - 3,000; у Старой Шаркаўшчыне - 3,000; у Княгініне - 3,000 і г. д. У Горадзеншчыне касуюцца прыходы у: Міжрэччы, Падароску, Сьвяціцах, Ляўшове, Белавічах, Пяскох і інш. У Палескай епархіі касуюцца прыходы ў: Руце - 3,600 прыхаджанаў; Морыне - 3, 200; Дэлятычах - 3,000; Лаўрышаве - 3,300; Валяўцы - 3,700; на філіі пераводзяцца прыходы: Паўбераг - 3,800; Райцы - 6,800; Шчорсы 4,500, і нават наваградзкі сабор, за якім лічыцца 6,900 прыхаджанаў. Як відаць, ляўры Мураўёва не даюць супакою польскаму ўраду.
Іншым спосабам аслабленьня праваслаўнай царквы праз урад зьяўляецца агульнае зьмяншэньне царкоўнай маемасьці. Дня 16 сьнежня 1918 г. быў выдадзены дэкрэт, на падставе якога ўрад мае права, са згодай духоўнных уладаў, забіраць царкоўную зямлю для патрэб колёнізацыі і зямельнай рэформы. Зусім бяз згоды царкоўных уладаў зямля ад праваслаўных прыходаў адбіраецца поўнасьцю, або для іх пакідаецца толькі некаторая частка. Каталіцкая царква застаецца незакраненай гэтым мерапрыемствам. На Віленшчыне на 160 прыходаў зямля ўжо адабраная поўнасьцю, ці часткова, ад 69 прыходаў. У іншых епархіях працэнт адабраньня яшчэ большы. Разам з зямлёй адбіраюцца царкоўныя будынкі і будынкі царкоўных школаў, збудаваныя праваслаўнымі, якія аддаюцца для польскіх школаў і прытулкаў, а на беларускія школы ўлады не даюць дазволу, матывуючы адсутнасьцяй памяшчэньняў. У Віленскай епархіі адабрана да цяпер звыш 80 царкоўных будынкаў.
Трэцім спосабам аслабленьня праваслаўя праз урад ёсьць абмяжоўваньне праваслаўных, а перадусім духавенства, у правох і ў справе грамадзянства. На аснове Вэрсальскага Трактату ўсе асобы, пражываючыя на абшары Польшчы ў часе ратыфікацыі трактату, ста-новяцца польскімі грамадзянамі. Аднак, цяпер польскі ўрад стасуе практыку адумысловага прызнаваньня грамадзянства праваслаўнаму духавенству і да цяпер прызнаў яго толькі малой колькасьці духоўных. У Ваўкавыску сьв. Занкавічу, які паходзіць з дзядоў-прадзедаў, пражываўшых на Беларусі, цяпер адабрана грамадзянства і яго маецца дэпартаваць у Расею.
Праваслаўных абмяжоўваецца ў правох усюды. Пры звальняньні службоўцаў пяршынство маюць праваслаўныя. У мінулую зіму звольнена амаль усіх праваслаўных чыгуначнікаў, а так сама і з судовай службы. Патаемны загад дырэкцыі віленскай чыгункі з 22 красавіка б. г. гавора:,, катэгарычна забараняецца прымаць праваслаўных" на працу на чыгункі на ўсход ад лініі Вільня-Лунінец.
Урад аслабляе праваслаўную царкву не дазваляючы, або ўтруд-няючы, навучаньне Закону Божага, матывуючы гэта адсутнасьцяй падручнікаў і няведаньнем сьвятарамі ні польскай, ні беларускай моваў.
У Польшчы існуе 21 каталіцкая духоўная сэмінарыя, якія маюць значную дапамогу з дзяржаўнага буджэту. Праваслаўныя маюць толькі дзьве духоўныя сэмінарыі, якія не маюць ніякай дапамогі ад ураду. Вышэйшай багаслоўскай праваслаўнай школы зусім няма.
Польскі ўрад застасаваў да праваслаўнай царквы нябывалы нутранні прыгнёт, адбіраючы ад царквы нутраную свабоду і перадаючы кіраўніцтва над ей дэпартаманту веравызнаньняў у міністэрсьцьве.
Міністэрства ператварыла духаўнікоў на "дзяржаўных агэнтаў". Урад арыштаваў і пасадзіў у манастырскую вязьніцу, або гвалтам вывяз з дзяржавы япіскапаў, а прымусам накінуў новых япіскапаў. Дачыненьні паміж праваслаўнай царквой і дзяржавай урад акрэсьліў антыкананічнымі і антыканстытуцыйнымі "часовымі прадпісаньнямі". Грамадзкі дзейнік поўнасьцю адсунены ад утляду ў царкоўныя справы. Прыходзкія рады скасаваныя сынодам пад уплывам міністэрства; епархіяльныя рады заступлены антыкананічнымі кансысторыямі. Усе пастановы сынду падлягаюць зацьверджаньню міністэрства. Міністэрства прызначае япіскапаў і кіруе імі, а паліцэйскія кіруюць сьвятарамі па прыходах.
Міністэрства Веравызнаньняў і Публічнай Асьветы дня 30 траўня б. г. прадпісала ўвесьці для праваслаўных новы каляндар, а пры нестасаваньні яго - даносіць у пастарункі паліцыі. Паліцыя распачала пісаньне пратаколаў і пагромы праваслаўных пры цэрквах.
Канчаючы прамову сэн. Багдановіч, згодна рэзалюцыі Камісыі Асьветы і Культуры, дамагаўся:
1) Свабоднага нутранога самаўраду для царквы, скліканьня праваслаўнага сабору, згодна з канонамі;
2) устрыманьня адбіраньня праваслаўных цэркваў і касаваньня прыходаў, да вырашэньня справы законадаўчым шляхам;
3) найхутчэйшага вырашэньня праз урад справы грамадзянства для праваслаўнага духавенства;
4) палагоджаньня праз урад справы падрыхтоўкі праваслаўнага духавенства, арганізуючы праваслаўную акадэмію, ці праваслаўны факультэт пры ўнівэрсытэце і утрыманьне „2-х духоўных сэмінарыяў: аднэй для ўкраінскага насельніцтва, і аднэй для беларускага насельніцтва".
Дня 23 чэрвеня 1925 г. сэнатар В. Багдановіч ізноў выступаў у сэнаце па справе буджэту Міністэрства Веравызнаньняў і Публічнай Асьветы, асьвядчаючы, што будзе галасаваць супроць буджэту. Ён сьцьвердзіў павялічэньне у буджэце сродкаў на праваслаўную цар-кву, аднак гэтыя сродкі пойдуць не на дабро царквы, а для праводжаньня полёнізацыі праз духоўныя школы і праз іерархію. Далей сэнатар крытыкаваў працягваньне кіраваньня царквой праз міністэрства, дэпартацыі іерархаў, насаджваньне іерархаў згодных на нецаркоўную палітыку ўраду, адсуненьне кліру і вернікаў ад асноўных спраў царквы, недапушчаньне да сабору і адкіданьне прынцыпу саборнасьці наагул. Духавенства непрызнаючае аўтакефальнай іерархіі ў Польшчы тэррарызуецца - недаўна арыштаваны ігумэн Лукаш Голад.
Па даўнейшаму адбіраюцца ад праваслаўных цэрквы. Сьвяціцкая царква ў Ваўкавыскім павеце адабрана і запёрта, хаця існуе ад XVII ст., ніколі ня была каталіцкай ні вуніяцкай, мае 2,886 прыхаджанаў, а найбліжэйшая іншая царква - ў адлежнасьці 15 км.
Галдовіцкі прыход, Баранавіцкага павету, мае 3,136 прыхаджанаў, аднак скасаваны, а прыхаджане далучаны да царквы адлежнай на 11 км. за ракой.
Палонкаўскі прыход, Ваўкавыскага пав., царква з 1874 г. мае 2,024 прыхаджанаў, існуе ад XVI ст., аднак зараз скасаваны, як і Байкаўскі прыход, Пружанскага пав., у якім 2,500 прыхаджанаў. Ад Дзятлаўскага прыходу, Ваўкавыскага пав., зямлю ўжо адабралі, а прыход мае быць скасаваны.
Маламажэйкаўскі прыход, Лідзкага пав. прызначаны на скасаваньне, хаця царква там збудаваная ў 1409 г. - найдаўнейшая мураваная царква. Падлягае скасаваньню Паручынскі прыход, у якім больш за 3,000 прыхаджанаў.
Афіцыйная іерархія дала сваю згоду ўраду на скасаваньне названых прыходаў, аднак ад неадпаведных духоўных кіраўнікоў нельга чакаць чагось іншага. Народ-жа масава шле просьбы да ўраду і іерархаў аб адчыненьні сваіх прыходаў.
Характэрнае сьвятло для гэтай акцыі дае справа ліквідацыі прыходу ў Дэлятычах, Наваградзкага павету. Па пераводзе тамашняга сьвятара на іншае месца, урад не даваў дазволу на іншага сьвятара для гэтага прыходу на працягу году. За парадай каталіцкага ксяндза некаторыя прыхаджане зьвярнуліся да вуніяцкага біскупа ў Львове, па чым зараз сюды прыбыў вуніяцкі духаўнік, які забраў царкву і адразу атрымаў ад уладаў дазвол на багаслужэньні; ліцытацыя царкоўнай зямлі была ўстрыманая. Калі ў Дэлятычы прыбыў праваслаўны сьвятар для багаслужэньня, то ўлады ізноў запячаталі царкву. Праваслаўны сьвятар адправіў багаслужэньне ў Падліпскай філіяльнай царкве, пасьля чаго ўлады запячаталі і гэту царкву, а протоерэя, які прыбыў абсьледваць справу на мейсцы, ваявода выдаліў з ваяводзтва.
Прамаўляючы ў сэнаце дня 10 сакавіка 1927 г. сэн.В. Багдановіч высьвятляў абураючы факт збурэньня праваслаўнай царквы ў Новым Двары, Сакольскага павету, ў 1921 г. Па абсьледваньні сэймовай камісыяй у 1923 г. гэта царква мела быць адбудаваная коштам скарбу дзяржавы, аднак яе не дазваляецца адбудаваць нават на кошт прыхаджанаў, а тым часам мясцовы ксёндз канчае руйнаваньне царквы. Найбліжэйшая царква адлеглая на 18 км. і моладзь дзеля гэтага шукае адпачынку ў гарэлцы і ў гульні ў карты. Памёршыя застаюцца без царкоўнага пахаваньня, дзеці бяз хрышчэньня і шмат веруючых бяз сповядзі.
У Сталовічах, Баранавіцкага павету, гдзе ледзь ёсьць 500 каталікоў, на 4,000 праваслаўных, гдзе маецца добры касьцёл, адабралі праваслаўную царкву таму, што яна калісь была вуніяцкай. Таксама адабралі ўсю царкоўную зямлю - 180 дзесянцін, а заместа гэтага праваслаўным прызначана 33 гактары залесянай зямлі, з якой забаронена карыстаць да часу прадажы ўрадам лесу. Прыхаджанаў змушаецца будаваць сабе царкву собскім коштам.
Сэнатар выступаў супроць нэо-вуніі, горача падтрымліванай цэнтральнымі і мясцовымі адміністрацыйнымі ўладамі. У Падароску - Ваўкавыскага пав., у Галамысьлі - Дзісьненскага пав., у Ятвеску, Дэлятычах і многіх іншых прыходах, - праваслаўныя сьвятары, падлягаючы кары сваіх духоўных уладаў, пераходзяць у вунію; паміма супраціву ўсіх прыхаджанаў - цэрквы і ўся маемасьць становяцца собскасьцяй рыма-каталіцкай царквы. Аднак, улады перашкаджаюць варочаць царкоўную маемасьць, калі такі перавернены сьвятар ізноў навяртаецца ў праваслаўе.
Праваслаўныя Антокалю ў Вільні чатыры гады бяз выніку дамагаліся зьвярнуць ім адабраную царкву, бо да іншых ім далёка хадзіць. Пазьней у гэтай царкве распачаліся вуніяцкія багаслужэньні, з перабегшым у вуніяцтва Леснабродзкім.
Уся гэта акцыя полёнізацыі і каталізацыі ідзе на карысьць толькі камунізму, але яна ня зломіць ані рэлігійнай вытрываласьці праваслаўных, ані ўзрастаньня нацыянальнай сьведамасьці беларусаў.
У сваей прамове ў сэнаце дня 9 сакавіка 1929 г. сэн. Багдановіч сьцьвердзіў, што з "адабраных праваслаўным больш за 1,000 цэркваў, каля 600 стаяць запёртымі. Паміма прозьбаў праваслаўных аб дазвол на рэмонт, нават на собскі кошт, па сягоньня гэтыя цэрквы стаяць парожныя, занядбаныя, з выбітымі вокнамі, з падзюраўленымі стрэхамі і сваім жахлівым выглядам сьведчуць. Аб чым, Спадары? Можа аб тэй заходняй культуры, якой Спадары так ганарыцёся?"
Сабор у Беластоку, збудаваны за народныя ахвяры, не дазваляецца закончыць і натура нішчыць будынак; ужо бярозы і рабіны з чырвонымі ягадамі вырасьлі на ягонай страсе; гэта сымбаль - заўсёды вырасьце штось чырвонае там, гдзе зьневажаецца рэлігія.
заходняя беларусь акупацыя польшча
"Польскі ўрад змагаецца з намі, як з нацыянальнай мяншынёй, усімі сродкамі, нават пры дапамозе рэлігіі", гаварыў сэнатар. Таму урад нэгатыўна адносіцца да вуніі ў Галіцыі, гдзе яна стала нацыянальнай украінскай рэлігіяй, а ўводзіць „нэо-вунію", для змаганьня з праваслаўем, маючым ня польскі характар. Нават калі ў каталіцкай царкве зьяўляюцца праявы нацыянальных мяншыняў, то ўрад змагаецца з імі, як аб гэтым сьведчыць суд над кс. Гадлеўскім.
Адбіраньне цэркваў ад праваслаўных працягваецца. У Маламажэйкаве, Лідзкага павету, была адабраная царква, званая „Мураванкай", бо была першай мураванай царквой, збудаванай у 1407 г., задоўга да зьяўленьня вуніі. Гэта царква мае вялікую рэлігійную і гістарычную каштоўнасьць. Адабраў яе Лідзкі стараста, які прывёз мяйсцовага благачыннага да „Мураванкі", пры якой ужо былі прадстаўнікі каталіцкай царквы, загадаў благачыннаму паквітаваць атрыманьне царкоўных рэчаў, пасьля чаго абразы былі вынесеныя з царквы, іконастас паламаны, а царкву перарабілі на касьцёл.
У буджэце сёлета прадбачана для праваслаўнай царквы 2,046,950 злотых, а на аснове прапарцыянальнасьці павінна быць 4 мільёны зл. Аднак, з прыйманых буджэтаў праваслаўнай царквы міністэрства пастаянна абцінае. Да 1926 г. такім чынам абрэзана за папярэднія гады каля 1,000,000 зл., а за 1927 г. абрэзана 500,000 зл. Каталіцкі ксёндз мае ў год 1,350 зл., а праваслаўны сьвятар толькі 430 зл.
Народных беларускіх школаў цяпер зусім няма - „хай імі пахваліцца п. Міністар Залескі ў Жэнэве".
3 чатырох існаваўшых беларускіх гімназыяў 2 атрымалі правы дзяржаўнай матуры, аданак 2 іншыя зьліквідаваныя ўрадам. Фактычна гэтымі школамі кіруюць ня школьныя ўлады, а аддзелы палітычнай бясьпекі.
Прамаўляючы ў сэнаце дня 12 сакавіка 1930 г. сэн. Багдановіч сьцьвердзіў, што з бегам часу зьмяняюцца прозьвішчы міністраў веравызнаньняў, назвы адабраных ці разабраных цэркваў, але сутнасьць справаў застаецца тэй самай, што была папярэдня. Па сутнасьці аўтакефальная Праваслаўная Царква ў Польшчы ня існуе; яна поўнасьцю падпарадкаваная дэпартаманту веравызнаньняў, а міністар веравызнаньняў ёсьць і юрыдычнай і кананічнай галавой гэтай царквы, бо ён кіруе ня толькі нутранымі справамі царквы, але нават папраўляе кананічныя асновы сабору.
Акцыя адбіраньня цэркваў пры помачы ашуканчых спосабаў трывае. Так, у Мазольскую праваслаўную царкву, Ваўкавыскага павету, на Горадзеншчыне, прыбыў каталіцкі ксёндз Кардэль і прасіў царкоўнага старасту аб наведаньні царквы. Увайшоўшы ў царкву ён заявіў, што ад цяпер царква будзе каталіцкай, паклікаў сваіх вернікаў і распачаў ламаньне іконастасу і царкоўнага устаткаваньня. Усе зажаленьні да ўладаў засталіся бяз выніку.
У 1924 г. у Беразьвечы. каля Глыбокага, палякі адабралі ад праваслаўных царкву ап. Пётры і Паўла і манастыр, выдаліўшы манашак, якія пераехалі ў Вільню на Новы Сьвет. У манастырскіх будынках былі зроблены казармы для войска, а царква стаяла замкнёнай; яна была аддадзена каталіцкай царкве і ў ей адбываліся каталіцкія багаслужэнькі два разы ў год.
У 1930 г. у Глыбокім каталіцкі ксёндз адабраў частку мяшанага праваслаўна-каталіцкага могільніка з царквой, абгарадзіў яго і забараніў праваслаўным хаваць на ім нябожчыкаў. Царкву палякі перарабілі на касьцёл, які стаяў парожні. Многія праваслаўныя мелі сямейныя могілкі на гэтьш могільніку і хацелі далейшых сваякоў хаваць разам з раней памёршымі, аднак цяпер ня было на гэта легальнай магчымасьці. Многія такія праваслаўныя служылі паніхіду па нябожчыку ў царкве ўдзень, а ўначы труну з нябожчыкам тайна пераносілі праз плот на забаронены могільнік і хавалі пры раней пахаваных сваякох.
Палякі стасавалі ўсякія хітрыкі для зачэпкі пры адбіраньні праваслаўных цэркваў. У 1933 г. у Мыто, Лідзкага павету, пры царкве за агароджай быў пахаваны нябожчык няведамага веравызнаньня. Мясцовыя палякі зараз-жа паставілі на магіле каталіцкі крыж. Настаяцель сьв.Н. Пыск замяніў каталіцкі крыж на праваслаўны, за што меў вялікія няпрыемнасьці ад польскай агульнай адміністрацыі.
Польшча атрымала ў спадку па Расеі праваслаўную царкву поўнасьцю зрусыфікаванай. Духавенства ад іерархаў да прыходзкіх настаяцеляў было расейскім, калі ня ўсё па паходжаньню, то амаль усё - паводля нацыянальнага ўзгадаваньня і поглядаў. Гэтае духавенства мала мела супольнага з беларускім народам, але яно мела моцную тэндэнцыю захоўваць сувязь з расейскімі дзейнікамі, як царкоўнымі, так і нацыянальна-палітычнымі, што супярэчыла вымогам польскай дзяржаўнасьці. Польскі ўрад патрабаваў праваслаўнай царквы ў Полынчы незалежнай ад Расейскай Царквы і вымагаў арганізацыі Праваслаўнай Аўтакефальнай Царквы ў Польшчы. Расейскія недзялімаўцы сярод праваслаўнага духавенства ставілі гэтаму моцны супраціў, пасоўваючыся да забойства мітрапаліта Варшаўскага, Юрыя Ярашэвіча ў 1923 г., які пагадзіўся з польскімі патрабаваньнямі і распачаў арганізацыю аўтакефаліі. Праваслаўнымі ў Польшчы былі беларусы і ўкраінцы, з дробнай часткай расейцаў, пераважна эмігрантаў. Беларусы і ўкраінцы выступілі супроць умешваньня польскіх дзяржаўных дзейнікаў у справы праваслаўнай царквы, выходзячы са свайго нацыянальнага пункту гледжаньня. Яны дамагаліся скліканьня агульнага праваслаўнага сабору, які павінен быў вырашыць арганізацыйныя асновы і кірунак дзейнасьці царквы, згодна з патрэбамі праваслаўных беларусоў і ўкраінцаў. Аднак, польскі ўрад не пагаджаўся на такое вырашэньне, а ішоў у кірунку ператварэньня праваслаўнай царквы ў прыладу сваей палітыкі. Характэрнымі для гэтай пары зьяўляюцца выступленьні беларускіх і ўкраінскіх паслоў у сойме. Дня 14 сьнежня 1922 г. паслы беларускага і ўкраінскага клюбаў унесьлі ў сойм сьпешную прапанову ў справе ўмешваньня сьвецкай польскай улады ў праваслаўнае царкоўнае жыцьцё; паслы дамагаліся выпушчэньня на волю арыштаваных: архіяпіскапа Літоўскага і Віленскага Элефэрыя, япіскапа Пінскага і Наваградзкага Панцялеймана і павароту назад вывезенага палякамі за мяжу япіскапа Бельскага Сяргея. Пазьней паслы пратэставалі супроць прымусовага высяленьня арх. Элефэрыя за межы Польшчы.
Дня 19 студзеня 1923 г. паслы беларускага і ўкраінскага клюбаў падалі сойму сьпешную прапанову ў справе прымусовага выдаленьня з Горадні, а так сама зьняволеньня ў манастыры на Валыні праваслаўнага япіскала, Ўладзімера.
У сьпешнай прапанове з дня 6 лютага 1923 г. паслы беларускага і ўкраінскага клюбаў факт забойства праваслаўнага мітрапаліта Варшаўскага Юрыя праз архімандрыта Смарагда, наміната Слуцкага, адносяць на рахунак антыканстытуцыйнай палітыкі польскага ўраду з яго адносінамі да праваслаўнай царквы і дамагаюцца дазволу на скліканьне Праваслаўнага Царкоўнага Сабору, для урэгуляваньня спраў праваслаўнай царквы ў межах дзяржавы.
Але польскі ўрад праводзіў сваю палітыку ў галіне праваслаўнай царквы надалей і дабіўся ад Канстантынопальскага патрыярха прызнаньня для яе аўтакефаліі. Царква атрымала назоў: "Праваслаўная Аўтакефальная Царква ў Польшчы". У сваім Томосе з дня 13 ліста-пада 1924 г. Канстантынопальскі патрыярх Грыгор VII пісаў: "Першае аддзяленьне Кіеўскай мітраполіі ды Мітраполіяў Літвы і Польшчы, а так сама далучэньне іх да Сьвятой Маскоўскай Царквы адбылося, аднак, не паводля звычайных кананічных прадпісаньняў". Такім чынам Канстантынопальскі патрыярх сьцьвердзіў, што праваслаўныя беларусы былі далучаны расейцамі некананічна да Маскоўскай царквы, якая не зьяўляецца Царквой-Маткай для Праваслаўнай Беларускай Царквы.
Ня склікаючы праваслаўнага царкоўнага сабору, сам сабор япіскапаў, пры ўдзеле некаторых прадстаўнікоў духавенства ў Польшчы прыняў аўтакефалію, пасьля чаго яна была ўрачыста абвешчана ў Варшаве ў верасьні 1925 г. у прысутнасьці прадстаўнікоў Канстантынопальскага і Румынскага патрыярхаў. Аўтакефалію Праваслаўнай Царквы ў Польшчы прынялі да ведама і прызналі ўсе іншыя аўтакефальныя праваслаўныя цэрквы, за выняткам Маскоўскай.
Аўтакефальная Праваслаўная Царква ў Польшчы складалася з пяці епархіяў: Варшаўска-Холмскай, Валынскай, Палескай, Горадзен-скай і Віленскай. Тры апошнія епархіі, паводля складу свайго насельніцтва, былі амаль цалком беларускімі. Толькі ў большых гарадох, пры некалькіх прыходах, згуртаваліся рэшткі былых расейскіх ураднікаў і эмігрантаў. Цэнтральная адміністрацыя мітраполіі ў Варшаве, епархіяльныя кансысторыі, Праваслаўная Духоўная Сэмінарыя ў Вільні - былі поўнасьцю апанаваныя расейцамі, якія былі варожымі да нацыянальнай беларускай справы. Калі польскі ўрад забараніў ужываньне расейскай мовы ў царкоўным справаводзтве і пропаведзі, то расейскае духавенства і царкоўнае кіраўніцтва не захацела карыстацца мовай сваіх вернікаў - беларускай, а пачало ўводзіць польскую мову. Такое паступаваньне ператварала праваслаўную царкву ў прыладу полёнізацыйнай палітыкі, адсоўваючы чыста рэлігійныя справы на далейшы плян.
У гэту пару сярод праваслаўнай беларускай грамадзкасьці распачалася праца ў напрамку беларусізацыі праваслаўнага царкоўнага жыцьця. Дзейнасьць гэта разгортвалася ў Вільні. Тут былі арганізаваныя: "Беларускае Дэмакратычнае Праваслаўнае Аб'еднаньне", якое пачало выдаваць рэлігійны часапіс пабеларуску - „Праваслаўная Беларусь"; "Беларускі Праваслаўны Царкоўны Камітэт", які выдаваў часапіс - "Сьветач Беларусі". У той-жа час прат. Аляксандра Коўш выдаваў грамадзка-рэлігійны часапіс - „Беларуская Зарніца". Беларускія праваслаўныя колы дзеілі ў двух напрамках.3 аднаго боку, шляхам прэсы і арганізацыйнай працы ў прыходах, праводзілася дзейнасьць масавага характару сярод шырэйшых колаў.3 другога боку, рабіўся ціск на мітрапаліта і на іерархаў у кірунку бела-русізацыі царкоўнага жыцьця на абшары Заходняй Беларусі. У ходзе гэтага змаганьня прат.А. Коўш быў пазбаўлены прыходу. Аднак, у Віленскай Духоўнай Праваслаўнай Сэмінарыі, гдзе мовай навучаньня была расейская мова, было ўведзена навучаньне беларускай мове гісторыі і гэографіі Беларусі. На Багаслоўскім Праваслаўным Аддзеле Варшаўскага ўнівэрсытэту быу уведзены лектарат беларускае мовы. Сярод гадунцоў духоўнай сэмінарыі і багаслоўскага аддзела былі і беларусы, для нацыянальнага ўзгадаваньня якіх увядзеньня беларусазнаўства ў навучальных установах мела вялікае значэньне. Напрыклад: усе выпускнікі, за малым выняткам, закончыўшыя Віленскую Духоўную Сэмінарыю ў 1930 г. былі сьведамымі беларусамі. Калі яны ўліліся ў студэнцкае жыцьцё Праваслаўнага Багаслоўскага Аддзелу Варшаўскага ўнівэрсытэту, то аб'ядналіся з украінскімі студэнтамі, апанавалі арганізацыю праваслаўных студэнтаў багасловаў, якая да таго часу была ў руках расейцаў. Студэнцкі часапіс "Путь Правды", які да таго выходзіў толькі па расейску, цяпер стаў выходзіць на мовах: беларускай, украінскай, расейскай і польскай. Старшынёй студэнцкай арганізацыі "Кола Багасловаў" быў выбраны беларус Мікалай Лапіцкі.
Пад уплывам націску беларускіх дзейнікаў на мітрапаліта Дзяніса, была створана Беларуская Камісыя для падрыхтоўкі і выдаваньня падручнікаў па рэлігіі. Працамі гэтай камісыі былі выдадзеныя: Стары Запавет - мгр.С. Паўловіча, Новы Запавет і малітваслоў. Пазьней, пасьля таго, як польскі ўрад зачыніў усе беларускія школы і было ўведзена навучаньне рэлігіі для праваслаўных вучняў папольску - вышэй успомненая камісыя выдала Беларускі Лемантар з малітвамі і кароткім нарысам Старога і Новага Запаветаў. Мэтай гэтага выданьня было дапамагчы навучаць дзяцей дома чытаць пабеларуску, і - навучаць рэлігію ў роднай мове.
Польскія і ватыканскія дзейнікі распачалі спробы наварачваньня праваслаўных беларусаў у царкоўную вунію. Вуніяцкая царква украінцаў была ў гэту пару нацыянальна ўкраінскай. Хочучы, па прыкладу ўкраінцаў, не дапусьціць да выкарыстоўваньня вуніі для полёнізацыйных мэтаў, а зрабіць яе нацыянальна беларускай, некаторыя беларускія дзеячы распачалі захады ў гэтым напрамку. Па ініцыятыве кс.А. Станкевіча, пры ўдзеле В. Багдановіча, рабіліся крокі навязаць супрацоўніцтва з украінскім вуніяцкім мітрапалітам Шэптыцкім. Аднак польскі ўрад не дапусьціў да гэтага. Украінская вуніяцкая царква была поўнасьцю адсуненая ад праводжаньня вунійнай ацыі на Беларусі, як нацыянальна неадпаведная. Гэту акцыю тут праводзілі ватыканскія і польскія дзейнікі.
Вуніяцкая акцыя на Беларусі прабавалася згары - праз праваслаўнае духавенства, і з нізу - праз місыянерскую дзейнасьць непасрэдна сярод праваслаўных вернікаў. Вунійная дзейнасьць згары праз архімандрыта Піліпа Марозава, сьв. Гапановіча, сьв. Ружыцкага, сьв. Чыстоўскага і сьв.П. Шчансновіча - ня мела посьпеху; ніхто з праваслаўнага духавенства не пайшоў за адступнікамі ад праваслаўя, а па некаторым часе частка з іх з арх.П. Марозавым, вярнулася ў праваслаўе. Вуніяцкая праца з нізу праводзілася даўжэйшы час у некалькіх формах. Найбольш актыўнымі ў гэтай галіне былі іезуіты. Адным кірункам іх дзейнасьці было адраджэньне царкоўнай вуніі, згодна з гістарычнай традыцыей з гадоў 1596 па 1839. Але найбольшы націск клаўся на вунію т. зв. "усходняга абраду". На працягу апошніх 10-ці год павэрсальскай Польшчы ў Заходняй Беларусі дзеілі шматлікія вуніяцкія місыянеры, між якімі было некалькі асоб беларускага паходжаньня. Іезуіты арганізавалі ў Альбэртыне, каля Слоніму, вуніяцкую царкву і навіцыят. Для прапагаваньня вуніі сярод беларусоў яны выдавалі пабеларуску месячнік:;. Да Злучэньня", з маскуючым падтытулам: „Беларускі рэлігійны часапіс". Яны стараліся здабыць сярод праваслаўных беларусаў прыхільнікаў і перавярнуць іх у вунію, а так сама падбіралі кандыдатаў на вуніяцкіх сьвятароў. Каб здабыць давер у праваслаўных беларусаў, яны дэманстрацыйна насілі бароды, праваслаўныя духоўныя вопраткі, ды побач расейскай мовы ўжывалі беларускую, як у пропаведзі, так пры ўзгадаваньні моладзі. Багаслужэньні яны адпраўлялі на царкоўна-славянскай мове.
Кіраўніком вуніяцкай царквы для Эўропы папа прызначыў ліцьвіна Бучыса, а апостальскім візытатарам - украінца М. Чарнэцкага, па якога ініцыятыве ў Дубне была адчынена вуніяцкая духоўная сэмінарыя, у якой узгадоўваліся і некалькі беларусаў.
У кірунку вуніі дзеіў ксёндз Мацэвіч, арганізуючы манашак Найсьвяцейшага Сэрца Ісуса, якія мелі свае аддзелы ў Альбэртыне, у Росах, Дубне і Вільні.
Пасьля дзесятка год энэргічнай працы, у 1932 г. вуніяты мелі ў Заходняй Беларусі: у Віленскай мітраполіі - 4 прыходы, 7 сьвятароў і каля 3,000 прыхаджанаў; у Пінскай епархіі - 12 сьвятароў, 1 дыякана і агулам 6,066 вернікаў; на Падляшшы - 9 сьвятароў, 2 дыяканы і 3,210 вернікаў; у Альбэртыне - каля 50 місыянераў і каля 300 вернікаў у ваколіцы. Вынік мізэрны ў параўнаньні з па-ложаным высілкам. Гэта тлумачыцца тым, што чужацкія дзейнікі: Ватыкан і палякі, дзеілі на Беларусі не для дабра беларускага на-роду, а для сваіх мэтаў, стасуючы нясумленныя мэтады, што народ хутка адчуваў. Беларусы ня толькі не кіравалі вуніяцкай акцыей на Беларусі, але ня мелі ніякага нацыянальнага ўплыву на яе; вунія была пад кіраўніцтвам чужых дзейнікаў і была прыладай чужацкай палітыкі.
Характэрным для гэтай вуніяцкай акцыі зьяўляецца тактыка зманлівасьці ды ўводжаньня ў блуд праваслаўных, што відаць з наступнага. Вольны слухач матэматычнага факультэту Віленскага ўнівэрсытэту, В. Маскалік, беларус з паходжаньня, некалькі разоў прабаваў здаць экзамен сьпеласьці, але бяз посьпеху. Ён так і ня скончыў матэматыкі, а перайшоў у вунію. На нейкія фонды ён быў скіраваны на навуку ў каталіцкую духоўную школу ў Мюнхэне, у Нямеччыне, па сканчэньні якой быў прызначаны для дзейнасьці ў Вільні. Тут ён працаваў ксяндзом у касьцеле сьв. Андрэя, з адрасам для яго парафіянаў: Пагулянка № 4. Ён насіў каталіцкія сутанны і навучаў у іезуіцкай школе пры касьцеле сьв. Казіміра ня толькі рэлігію, але і адумысловыя прадметы іезуіцкай адукацыі. Ён прымаў дзейны ўдзел у акцыі падрыхтоўкі каталіцкіх кадраў для ўсходу Эўропы. Тут ён быў ведамы, як паляк. У той-жа час Маскалік меў другую кватэру ў Вільні на Зарэччы, гдзе яго гаспадыняй была беларуска Марыся. Тут Маскалік быў беларусам вуніятам. Ён насіў праваслаўныя духоўныя вопраткі, дапамагаў беларусам, уцягваючы іх у вуніяцкую акцыю. Адзін час пры ім былі два беларускія вучні.3 моладзі ён падбіраў кандыдатаў для місыянэрскай школы ў Мюнхэне, куды сам езьдзіў кожнае лета.
Іншы прыклад становіць Леў Гарошка, праваслаўны беларус перайшоўшы ў вунію і закончыўшы вуніяцкую духоўную сэмінарыю ў Дубне, пасьля чаго быў прызначаны для працы ў Стоўпцах. Праваслаўны могільнік і капліца на ім, каля дамініканскага могільніка ў Стоўпцах, былі адабраныя ад праваслаўных палякамі гвалтам і перададзеныя мясцоваму ксяндзу паляку, зараз па 1-й Сусьветнай Вайне. Праваслаўным быў забаронены ўступ на могільнік, хаця тут былі пахаваныя многія сваякі жывучых. Адзін раз, на Радаўніцу, праваслаўныя хацелі адслужыць паніхіды па памёршых, аднак ксёндз заявіў, што не дапусьціць да праваслаўных багаслужэньняў на могільніку. Абурэньні народу нарасталі і цэлую Радаўніцу дыжурыла ў стане вайсковага пагатоўя ўся паліцыя і адумысловыя аддзелы Корпусу Аховы Пагранічча (КОП) пяхоты і кавалерыі, пры наладаваных кулямётах. У такой атмасфэры „збаўцамі" выступілі палякі, прыхільнікі ўсходняга абраду. Яны паведамілі, што "адабралі" ад ксяндза няпраўна забраную ім капліцу на могільніку і зарганізавалі там багаслужэньні ўсходняга абраду. На памешканьне для духаўніка яны "забралі" кельлі па манаху дамініканіну Фабіяну. Сьвятаром для гэтай капліцы быў прызначаны пазьней вуніят беларус Леў Гарошка. Ён насіў праваслаўныя расы і служыў па праваслаўнаму. Такім чынам, праваслаўныя нібы атрымлівалі магчымасьць багаслужэньняў праз "свайго" духаўніка Л. Гарошку, у "сваей" капліцы і маглі наведваць "свой" могільнік. Але запраўднасьць выглядала інакш: у рамах польска-вуніяцкай акцыі, пры польскай каталіцкай парафіі ў Стоўпцах быў зарганізаваны вікарыят усходняга абраду. Кошты ўтрыманьня гэтага вікарыяту пакрываліся з дыспазыцыйнага фонду Наваградзкага ваяводзтва.А.Л. Гарошка, атрымаўшы благаславеньне ад ксяндза паляка, шавініста-беларусажэрцы, выходзіў з дамініканскае кельлі ў вуніяцкую царкву служыць абедню для прывабы праваслаўных беларусоў. Туды належыла 14 вуніятаў чыгуначнікаў украінскага паходжаньня, якія уважалі сябе за палякоў. Беларусы не хадзілі ў гэту царкву, не ўваходзілі ў спрэчкі з а.Л. Гарошкам, а толькі з агідай адварачваліся ад такой прафанацыі рэлігіі.
Непераборлівасьць у людзях пры праводжаньні вуніяцкай акцыі Ватыканам пераходзіла ўсякія межы. Вуніяцкі духаўнік, Аляксандра Дэйбнэр, працаўнік у камісыі Про-Руссія ў Ватыкане, быў здэмаскаваны ў 1932 г. як савецкі агэнт і уцёк з Ватыкану невядома куды. Так сама быў здэмаскаваны ў 1936 г., як савецкі агэнт, пералёт з праваслаўя ў вунію - Леснабродзкі, які быў прызначаны вуніяцкім місыянэрам, заклікаў народ граміць кватэру "адступніка" архім. Марозава, які вярнуўся назад у праваслаўе.
Некалькі праваслаўных духаўнікоў перайшло ў вунію таму, што ім пагражалі духоўныя кары за зробленыя імі праступствы. Так, Марка Ячыноўскі быў забаронены ў сьвяшчэннаслужэньні за пьянства і інш. і быў пасланы ў 1924 г. псаломшчыкам на прыход у Дзікушкі, Віленскай епархіі. У хугкім часе ён загітаваў некалькі прыхаджанаў, незадаволеных настаяцелям, атрымаў ад каталіцкай Ві-ленскай кансысторыі назначэньне на прыход Дзікушкі і, уварваўшыся ў аўтар падчас багаслужэньня, стаў вітаць народ з прыняцьцем вуніі. Народ выйшаў з царквы, за выняткам некалькіх прыхільнікаў Ячыноўскага. У хуткім часе прыбыло праваслаўнае духавенства з Вільні, якое вярнула царкву праваслаўнаму прыходу.
У прыходзе Іжа, Віленскай епархіі, настаяцелям быў прызначаны Аўген Ружыцкі, які раней разышоўся з сваей матушкай, а жыў з іншай кабетай, аб чым ніхто ня ведаў. Ён выдаваў сябе за доктара юрыдычных навукаў і трымаўся ганарова, здалёк ад народу. Па пэўным часе ён перайшоў у вунію, бо за ім было некалькі судовах спраў аб фалшаваньні мэтрыкаў, бяспраўнасьці тытулу доктара і інш. Аднак, прыхаджане не хацелі пераходзіць у вунію. Прысланаму праваслаўнаму сьвятару, Усеваладу Яськову, Ружыцкі не хацеў уступаць царквы і прыхаджане былі сьведкамі непрызваітай слоўнай і фізычнай барацьбы духаўнікоў, якая закончылася перамогай праваслаўнага боку, а гэта таму, што скампрамітаванага вуніята не магла падтрымліваць нават мясцовая польская адміністрацыя. Тады Ружыцкі пераяжджае ў Палескую епархію. У вёсцы Тараканы ў 1925 г. праваслаўная царква была гвалтам адабраная палякамі і пераробленая на касьцёл. Усе дамаганьні праваслаўных аб звароце царквы былі бяз посьпеху. Прыбыўшы Ружыцкі, які выдаваў сябе за праваслаўнага, атрымаў ад каталікоў царкву ў Тараканах, перабудаваў яе на праваслаўны лад і распачаў багаслужэньні па праваслаўнаму, аднак у пропаведзях выступаў супроць праваслаўнай іерархіі і духавенства. Адначасна ён пашыраў вуніяцтва сярод суседніх праваслаўных прыходаў.
Тодар Чыстоўскі, які быў сьвятаром у Віленскай епархіі, быў прадстаўлены для выдаленьня з прыходу па абсьледваньні розных зажаленьняў на яго. Тады Чыстоўскі перайшоў у вунію, для якой забраў царкву і царкоўны дом у Міколаве, наўсуперак волі вялікай бальшыні праваслаўных прыхаджанаў.
Прат. Гапановіч, Віленскай епархіі, перайшоў ува ўсходні абрад, служыў па праваслаўнаму, з прычэпленымі царскімі ардэнамі, ды ўзносіў многалецьці імпэр. Мікалаю 2-му ды ўсім Раманавым.
Забаронены ў сьвяшчэннаслужэньні сьв. Сядзельніцкай царквы, Горадзенскай епархіі, П. Шчансновіч, перайшоў у каталіцтва і 10 жніўня 1925 г. быў пазбаўлены духоўнага сану. Ніхто з прыхаджанаў не пайшоў за ім. Ён забраў устаткаваньне з царквы, зьнішчыў інвэнтарны сьпіс і перадаў каталіцкаму духавенству прыпісную Падароскую царкву, якая была перароблена на касьцёл. Распачаліся доўгія спрэчкі, змаганьні і бязладзьдзе ў прыходзе.
У вёсцы Нарач, Вялейскага пав., палякі арганізавалі адабраньне праваслаўнай царквы подступам. Па ўрачыстым багаслужэньні на Сёмуху ў 1933 г., калі стары сьвятар Сасноўскі па абедні пайшоў дамоў, да царквы пад'ехаў вуніяцкі духаўнік Сулкоўскі, на конях Войстамскага ксяндза.3 аколіц былі сабраныя прыхільнікі вуніі і грамадой пайшлі да незапёртай сьвятыні. Аб рыхтаваным нападзе на Царкву даведаўся ў Войстамскай паліцыі ейны канфідэнт Марцьянчык, праваслаўны. Ён папярэдзіў суседняга сьвятара ў Рачавічах, а.Я. Грынкевіча, які адклікаў багаслужэньне ў сваей царкве, а паехаў на дапамогу ў Нарач. У пару вуніяцкага наступу на царкву сьв. Грынкевіч прамовіў да праваслаўных вернікаў, якія былі пры царкве, а Марцьянчык выхапіў даўгі кухонны нож, стаў у браме царкоўнай агарожы і голасна крычаў, што будзе біць вуніятаў, якія пойдуць праз браму. Праваслаўныя сабраліся грамадой ля царквы ў ейнай абароне ды сталі наступаць на вуніятаў.А. Сулкоўскі пасьпешна сеў на ксяндзовых коняй ды ад'ехаў і царква была абаронена. Паліцыя зьбіла Марцьянчыка на пастарунку да паўсьмерці.
Здабываньне цэркваў гвалтам не давала памысных вынікаў для палякаў і Ватыкану. Тады быў знойдзены іншы шлях. Па звальненьні прыходу ад духаўніка адміністрацыя не зацьвярджала новага сьвятара і царква стаяла без багаслужэньняў. Ніякія стараньні прыхаджанаў не памагалі. Тады была падсоўваная праз каталікоў, ці вуніяцкіх агэнтаў думка, што належыць зьвярнуцца да каталіцкага біскупа і прыход будзе адчынены і за трэбы ня трэба будзе плаціць. Запраўды, пасьля заявы каталіцкаму біскупу у праваслаўны прыход прыбываў духаўнік праваслаўнага выгляду, адчыняў царкву без цяжкасьцяў і не вымагаў аплатаў за трэбы. Так было ў Дэлятычах, у Бубялі і інш.
У вёсцы Стары Бубяль, на Падляшшы, царква была зачынена падчас 1-й Сусьветнай Вайны і польскія ўлады не дазвалялі яе адчыняць. Праваслаўныя маліліся перад уваходам у царкву. У 1927 г. сюды прыяжджаў духаўнік усходняга абраду, хочучы адчыніць прыход, аднак праваслаўныя не пайшлі за ім. У 1931 г. сюды прыехаў вуніяцкі духаўнік і пачаў служыць у царкве, аднак сабраўшыся народ прагнаў вуніята. У суседняй вёсцы Стары Паўла дзеіў пералёт у вунію А. Нікольскі, але так сама бяз выніку. У 1930 г. прыхаджане пісалі да маршалка Пілсудзкага аб адчыненьні царквы, але адказу ня было. Тады прыхаджане самі адчынілі царкву і распача-лі багаслужэньні з сваім сьвятаром, адмовіўшыся звольніць царкву, на жаданьне паліцыі. У 1938 г. гэта царква была разбурана палякамі.
Подобные документы
Эканамічная палітыка кіруючых колаў Польшчы ў адносінах да Заходняй Беларусі. Заняпад прамысловасці, становішча працоўных. Зямельная рэформа, падатковая палітыка. Палітычнае бяспраўе беларускага народа. Нацыянальна-вызваленчы рух. Культурная жыццё.
контрольная работа [29,8 K], добавлен 10.12.2011Нацыянальна-вызвалейчы, сялянскі і рабочы рух у Заходняй Беларусі. Гаспадарка Заходняй Беларусі ў 1921–1939 гадах. Стан сельскай гаспадаркі Заходняй Беларусі, узровень матэрыяльнага дабрабыту насельніцтва. Культура Заходняй Беларусі ў 20–30-я гады.
реферат [25,0 K], добавлен 25.01.2011Прамысловасць Заходняй Беларусi пасля вайны. Эксплуатацыю прыродных багаццяу Заходняй Беларусi польская улада. Зямельная рэформа у пачатку 20-х гадоу. Знiшчэння беларускай мова. Культурнае жыццё беларускага народа. Польская буржуазія і памешчыкі.
реферат [15,7 K], добавлен 17.12.2010Канфесійнае жыцце ў Заходняй Беларусі у перыяд 1921-1939 гг. Прычыны і перадумовы ўзнікнення і развіцця уніяцкай парафіі на тэрыторыі Беларусі. Руплівая праца В. Аношкі і яго ўплыў на беларускую рэлігійную жыццё. Заснавання ўсходняй семінарыі ў г. Дубна.
реферат [30,6 K], добавлен 27.08.2012Гісторыя барацьбы беларускага народа за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне. Палітыка Беларускага пасольскага клуба, страта яго аўтарытэту ў народных масах. Перадумовы, прычыны і вынікі паўстання працоўных і сялян 1929-1933 гадоў у Заходняй Беларусі.
реферат [19,7 K], добавлен 19.12.2010Даіндаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі (40 тыс. гадоў да н.э. - 3-2 тыс. гадоў да н.э.). Індаеўрапейцы – першае несельніцтва Паўднёвай і Заходняй Еўропы (3-2 тыс. гг. да н.э. - да нашага часу). Балты і з’яўленне славян на тэрыторыі Беларусі.
реферат [25,0 K], добавлен 16.03.2010Польская колёнізацыя Беларусі і акаталічваньне. Змаганьне ў ВКЛ паміж беларусамі, украінцамі і жмудзінамі. Рэлігійная палеміка паміж іезуітамі – з аднаго боку, а праваслаўнымі і пратэстантамі – з другога боку. Каталіцка-полёнізацыйная акцыя на Беларусі.
реферат [31,1 K], добавлен 28.03.2011Абставіны эканамічнага і палітычнага жыцця Беларусі, іх уплыў на аграрную палітыку ўрада ў заходніх губерніях. Сацыяльна-эканамічнае палажэнне дзяржаўных сялян Беларусі да канца 30-х г. XIX в. Падрыхтоўка і правядзенне рэформы дзяржаўнай вёскі ў Беларусі.
курсовая работа [91,8 K], добавлен 17.02.2015Уз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР. Пачатак Вялікай Айчынай вайны. Эвакуацыя насельніцтва і сродкаў вытворчасці з тэрыторыі рэспублікі. Працоўны гераізм беларуских працощных ў савецкім тыле. Акупацыйны рэжым фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Беларусі.
курсовая работа [67,3 K], добавлен 12.02.2011Тэрыторыя Беларусі у пачатку ХІХ ст. Уваход беларускіх земляу у склад Рэчы Паспалітай згодна адміністрацыйна-тэрытарыяльнаму падзелу 1802 года. Саслоўная структура насельніцтва Беларусі. Прымітыўная тэхніка земляробства - прычына нізкай ураджайнасці.
реферат [62,9 K], добавлен 03.01.2011