Становішча сялян у паслярэформавы перыяд
Сялянскае насельніцтва. Класавае расслаенне сялянства. Прававое становішча сялян. Сялянская гаспадарка. Асаблівасці падаткаў, плацяжоў і павіннасцяў сялян. Пакаранне за няплату падаткаў і плацяжоў. Наступствы непамернага цяжкага падатковага абкладання.
Рубрика | История и исторические личности |
Вид | реферат |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 19.11.2012 |
Размер файла | 25,6 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru
Размещено на http://www.allbest.ru
Становішча сялян у паслярэформавы перыяд
студэнта I курса
Абрамовіч Андрэй Дзмітрыевіч
Гродно 2011
План
Сялянскае насельніцтва
Класавае расслаенне сялянства
Прававое становішча сялян
Сялянская гаспадарка
Падаткі, плацяжы і павіннасці сялян
Сялянскае насельніцтва
У перыяд капіталізму рост насельніцтва, у прыватнасці сялянскага, значна паскорыўся. Калі з 1816 па 1858 г. у 5 зах. губ. прырост сялянскага насельніцтва ў сярэднім штогод складаў 14 тыс. душ абодвух полаў, то ў 1858-1897 гг. ён узрос да 66,1 тыс.душ.
На Беларусі эпохі капіталізму, як і ва ўсёй Расіі, сяляне працягвалі складаць пераважную большасць насельніцтва. У кан. XIX ст. на іх долю прыпадала больш 3/4 народанасельніцтва.
Значнае павелічэнне колькасці сялянства тлумачылася перш за ўсё яго высокім натуральным прыростам. У 1896-1897 гг. каэфіцыент натуральнага прыросту ўсяго насельніцтва Беларусі ўзрос з 15 да 20 %. Высокія тэмпы натуральнага прыросту былі абумоўлены адменай прыгону, пераводам былых прыватнаўласніцкіх, дзяржаўных, удзельных сялян на абавязковы выкуп ужо ў 60-пач. 70-х гг., развіццём прадукцыйных сіл.
У 1897 г. жанчыны складалі 49,85% сялянскага насельніцтва, а мужчыны- 50,15%.
Пераважную большасць сялян Беларусі складалі беларусы. Яны значна пераважалі ў большасці рэгіёнаў. Прыкметную долю сялянскага насельніцтва складалі рускія, меншую-палякі.
Класавае расслаенне сялянства
Адмена прыгоннага права паскорыла працэс разлажэння сялянства і развіцця ў вёсцы капіталістычных адносін.
Развіццё капіталізму ў вёсцы ў розных раёнах шмат у чым залежала ад таго, у якой меры сяляне пасля рэформы 1861 г. былі надзелены зямлёй. У выніку рэформы 1861 г. сяляне былі абрабаваны памешчыкамі. Атрыманыя надзелы ў большасці выпадкаў былі недастатковыя для вядзення самастойнай гаспадаркі. Па губернях сярэдні надзел былых памешчыцкіх сялян на Беларусі вагаўся ад 3,9 да 5,1 дзесяціны на рэвізскую душу. Памеры зямельных надзелаў дзяржаўных сялян былі некалькі вышэйшыя за надзелы былых памешчыцкіх сялян (ад 5,5 да 6,6 дзесяціны). Напрыклад, у межах цяперашняга Бераставіцкага раёна толькі 13 буйнейшым землеўладальнікам належала 17 323,5 дзес. зямлі. На аднаго буйнога памешчыка прыходзілася ў сяр. Па 1332,5 дзес. зямлі. На адзін сялян. двор прыходзілася ў сяр. 22 дзес. зямлі, а ворнай-каля 15. На адну душу прыпадала ўсяго 1,5 дзес. зямлі.
Па меры прыросту насельніцтва памер надзельнага землеўладання ў разліку на душу насельніцтва няспынна змяншаўся. З 1863 да 1897 г. сельскае насельніцтва павялічылася на 94,3%, тады як плошча надзельнага землеўладання засталася амаль ранейшая. 3 прыростам насельніцтва, такім чынам, адбывалася драбленне зямельных надзелаў сялян. Калі ў 1877 г. на рэвізскую душу ў пяці губернях прыпадала ў сярэднім 4,4 дзесяціны, то к 1891 г. -- толькі каля 3 дзесяцін.
У той жа час рост таварна-грашовых адносін, развіццё капіталізму абумовілі рост маёмаснай і класавай няроўнасці ў асяроддзі сялян. У вёсцы адбывалася класавая дыферэнцыяцыя: з аднаго боку, колькасна павялічвалася сельская буржуазія, з другога -- клас сельскіх пралетарыяў і паўпралетарыяў.
На долю гаспадарак, якія мелі больш як 20 дзесяцін зямлі на двор, прыпадала 8% сялянскіх гаспадарак, але ў іх было ўжо сканцэнтравана каля 15% зямлі. Значная часта прадстаўнікоў гэтай праслойкі ўсё больш багацела, эксплуатуючы беднату і нажываючыся за яе кошт.
Развіццё капіталізму ў сельскай гаспадарцы, выклікаючы разлажэнне сялянства, непазбежна прыводзіла да ўзнікнення новых тыпаў, новых сацыяльных груп сельскага насельніцтва; з аднаго боку, сельскага пралетарыяту, з другога--сельскай буржуазіі, кулацтва.
Працэс развіцця капіталізму ў вёсцы тармазіўся шматлікімі перажыткамі прыгонніцтва. Да іх трэба аднесці сервітуты, абшчыну, адработкі, цераспалосіцу, шматлікія подаці і павіннасці, якія мелі саслоўны характар, розныя абмежаванні ў галіне землеўладання, малазямелле, забітасць і не пісьменнасць насельніцтва, яго юрыдычнае і палітычнае бяспраўе. Перапляценне ў сельскай гаспадарцы рэштак прыгонніцтва з капіталізмам стварала варварскія формы эксплуатацыі працоўнага сялянства, надзвычай пагаршала яго становішча.
Прававое становішча сялян
Пасля аграрных рэформ 60-х гадоў XIX ст. ва ўмовах захавання буйных перажыткаў прыгонніцтва ў сацыяльна-эканамічным і палітычным ладзе Расіі на сялян працягвалі распаўсюджвацца асобыя саслоўныя законы, грамадзянскія правы іх былі моцна абмежаваныя. Сяляне ў адрозненне ад прывілеяваных саслоўяў (дваранства, духавенства, гільдзейскае купецтва) заставаліся няпоўнапраўным, падатным саслоўем. Як паказана ніжэй, яны, у прыватнасці, абавязаны былі плаціць шэраг паўфеадальных падаткаў (выкупныя плацяжы, падушны і аброчны падатак і інш.), адбываць разнастайныя натуральныя павіннасці, несці рэкрутчыну (да 1874 г.).
Кожнага селяніна ў абавязковым парадку прыпісвалі да сельскай ці валасной грамады. Пры ўтварэнні іх улічвалі ў першую чаргу інтарэсы памешчыкаў і казны: у склад сельскай грамады ўваходзілі сяляне, што ў мінулым належалі да аднаго маёнтка, надзеленыя зямлёй паводле агульнага выкупнога або люстрацыйнага акта. Сялян прымацоўвалі да надзела, выхад іх з сельскай грамады быў надзвычай цяжкі.
У парэформенны перыяд былі абмежаваны і іншыя пазямельныя правы сялян. Указамі ад 1 сакавіка і 2 лістапада 1863 г. былыя панскія сяляне Беларусі і Літвы былі пераведзены ў разрад «сялян-уласнікаў». Сцвярджалася, што «зямля, набытая сельскай грамадой, на аснове выкупной здзелкі ці выкупнога акта, даецца ... ва ўласнасць той грамады». «Уласнасцю сялян» абвясцілі надзелы і пры падворным уладанні». Паводле закона ад 16 мая 1867 г., да катэгорыі «сялян-уласнікаў» былі прылічаны таксама былыя дзяржаўныя сяляне названага рэгіёна. На самай жа справе і пры абшчынным, і пры падворным землеўладанні сялянства не з'яўлялася ўласнікам надзельнай зямлі, нават пасля выкупу. Вярхоўным уласнікам яе была дзяржава.
Пры саслоўнай непаўнапраўнасці сялянства былі абмежаваны яго правы і на купленую зямлю. Асабістая сялянская зямельная ўласнасць не была поўнасцю свабодная. Асабліва ўшчамлялі правы сялян на зямлю, купленую з дапамогай пазыкі Сялянскага пазямельнага банка. Без дазволу яго да выплаты доўгу пазычальнікам забаранялі заключаць арэндныя дагаворы, прадаваць і зносіць будынкі, што знаходзіліся на закладзенай зямлі, збываць лес і г. д.
Пасля аграрных рэформ 60-х гадоў ХІХ ст. царскі ўрад, імкнучыся прымацаваць сялян да абшчыны, надзела, паскорыць паступленне выкупных плацяжоў дзяржаве, забяспечыць панскую гаспадарку таннымі рабочымі рукамі, праводзіў палітыку «рэгулявання», «стрымлівання», абмежавання рухомасці сялянскага насельніцтва. Селянін быў абмежаваны ў правах перамяшчэння. Праўда, без згоды сельскай грамады ён меў права адлучацца з месца жыхарства на тэрмін да аднаго года незалежна ад нядоімак казённых, земскіх і грамадскіх плацяжоў, якія лічыліся за ім.
На Беларусі, як і ў Каралеўстве Польскім, Літве, на Правабярэжнай Украіне, пасля адмены прыгону земскія ўстановы не былі ўведзены. Царызм баяўся кіруючай ролі ў іх апазіцыйна настроенага апалячанага памеснага дваранства. Пры адсутнасці земства на Беларусі ў другой палове XIX ст. селянін знаходзіўся пад асобай адміністрацыйна-паліцэйскай апекай міравых пасрэднікаў. Выхадцы з дваранства, міравыя пасрэднікі, у большасці сваей былі непрыхільныя да народа, абаранялі інтарэсы памешчыкаў, сельскай адміністрацыі, і скаргі на апошніх звычайна заканчваліся пакараннем сялян.
Сяляне падпарадкоўваліся саслоўнаму валасному праўленню. Валасныя старшыны і пісары пастаянна ўмешваліся ў справы сельскіх сходаў, праводзячы патрэбныя ім рашэнні шляхам націску, пагроз, падтасоўванняў вынікаў галасавання і да т. п. Здаралася, прыгаворы сходаў складалі без іх склікання, праз падстаўных асоб .
Вымаганні, свавольства, гвалт, здзекі з сялян з боку памешчыкаў, сельскай адміністрацыі, павятовых і губернскіх устаноў сустракаліся на кожным кроку. Земская паліцыя абараняла інтарэсы памешчыкаў, улад. Скаргі сялян губернатару, ва ўрадавыя інстанцыі звычайна былі безвыніковыя.
Такім чынам, сялянства і пасля адмены прыгону з'яўлялася прыніжаным, вельмі абмежаваным у сваіх грамадзянскіх правах саслоўем. 3 годнасцю селяніна не лічыліся памешчык, паліцэйскі чыноўнік, валасны старшына. Знявагі, абразы, пабоі былі яго доляй.
Асновай гаспадаркі пераважнай большасці сялянства з'яўлялася надзельнае землеўладанне. З зацвярджэннем выкупных і люстрацыйных актаў надзельныя землі сталі сялянскім ўладаннем. У 1877 г. сялянам Беларусі належала 5 535 655 дзес. прыдатнай надзельнай зямлі, або 33,4% агульнай плошчы.
Ужо ў першыя гады пасля адмены прыгону асноўная маса былых панскіх сялян Беларусі была недастаткова забяспечана надзельнай зямлёй і вымушана была ісці на заработкі ў суседнія панскія і заможныя сялянскія гаспадаркі або займацца рознымі адыходнымі і мясцовымі промысламі. Некалькі лепш былі забяспечаны надзельнай зямлёй былыя дзярж. сяляне.
Перажыткам прыгонніцтва ў парэформенных пазямельных адносінах на Беларусі з'яўлялася цераспалосіца. Усюды маса сялян мела надзелы, размешчаныя не ў адной акружнай мяжы, а раздзеленыя панскімі зямельнымі ўгоддзямі. Асабліва шырокае распаўсюджанне цераспалосіца сялян. і пан. зямель атрымала ў палескіх паветах.
Сервітуты і агульныя з памешчыкамі зямельныя ўгоддзі былі таксама перажыткам эпохі прыгонніцтва на былой панскай вёсцы Беларусі. Пасля пераводу сялян на абавязковы выкуп на зах. і ў цэнтры найболей былі распаўсюджаны пашавыя сервітуты. Карыстаючыся няпэўнасцю сервітутных правоў, памешчыкі хацелі ўрэзаць ці пазбавіць іх сялян.
Мабілізацыя зямельнай уласнасці, продаж панскіх і інш. зямель, садзейнічалі росту сялянскага прыватнага землеўладання. Сяляне Бел. імкнуліся пашырыць свае зямельныя ўладанні шляхам куплі. Праўда, у 60-70-я гг. XIX ст. масштабы куплі зямлі сялянамі ў цэлым былі яшчэ абмежаванымі. У кан. XIX ст. пасля адкрыцця Сялянскага пазямельнага банка купля сялянамі зямлі значна павялічылася і дасягнула вялікіх памераў. Плошча сял. купленых зямель на Бел. з 1877 па 1905 г. узрасла з 158 539 да 1 311 386 дзес., ці ў 8,3 раза.
Побач з купляй сяляне таксама прадавалі зямлю, праўда, у невялікіх памерах, але продаж яе ўзрастаў.
Яшчэ часцей сяляне звярталіся да арэнды зямельных угоддзяў, гал. чынам панскіх.
Сяляне былі вельмі дрэнна забяспечаны лесам. У др. пал. 80-х гг. на Бел. плошча лесу складала 568 949 дзес., або 8,4% сялян. надзельнай і купленай зямлі. Сялян. лясы ўяўлялі сабой пераважна дробналессе і хмызнякі.
З кожным годам у сял. памяншалася плошча сенажацей і пашаў, якія ўсё болей заворваліся, у першую чаргу пад пасевы бульбы і інш. кармавых і тэхніч. культур. у 1887 г. на сял. надзельных і купленых землях яны былі роўныя 1 538 397 дзес.
Сялянская гаспадарка
У др. пал. XIX ст. тэхніч. аснашчанасць сялян. гаспад. у цэлым была невысокая. Сяляне, як і раней, апрацоўвалі зямлю гал. чыным. сахой і драўлянай бараной. Сельскагаспадарчыя машыны на сялян. палях практычна адсутнічалі. Усюды сеялі ўручную. Збожжа і траву таксама ўбіралі ўручную-сярпом, касой, граблямі. Абмалочанае зерне правейвалі ручным спосабам-простай шуфлікавай лапатай. Гэтая тэхніч. адсталасць перш за ўсё звязана з адпрацовач. сістэмай панскай гаспадаркі.
Разам з тым з развіццём рыначных сувязей, узмацненнем працэсу разлаж. сялянства, увядзеннем травасеяння сялян. земляроб. тэхніка стала паляпшацца. Уводзіліся палепшаныя прылады апрацоўкі глебы.
У гэты перыяд у сялян. гаспад. амаль паўсюдна панавала традыц. трохпольная сістэма земляробства з нізкай агрыкультурай, пераважна збожжавым характарам вытворчасці.
У той жа час з развіццём гандлёвага, капіталістыч. зеляробства, ростам бульбаводства, з'яўленнем травасеяння трохпольная сістэма земляробства ў сялян., гал. чынам заможных, гаспадарках пачала выцясняцца болей прагрэсіўнымі спосабамі апрацоўкі зямлі. Мноства іх уводзілі чатырохполле з культурай бульбы, практыкавалі пасевы кармавых траў.
З-за недахопу пашаў, сенажацей і малалікасці жывёлы палеткі асн. масы сялян угнойваліся дрэнна. Арганічныя ўгнаенні ў неабход. колькасці ўжывала толькі заможнае сялянства.
Вядучай галіной сялян. гаспадаркі было земляробства. Сялян. земляроб. вытворчасць насіла пераважна збожжавы хар-р(жыта, авёс, ячмень, пшаніца). Частка сялян. збожжа паступала на рынак. З 60-х гг.XIX ст. па 1990 г. пасевы збожжа на сялян. надзельных землях узрасла з 1 727 437 да 2 140 079 дзес., або на 23,9%. Аднак рост вытворчасці збожжа назіраўся гал. чынам у заможных гаспадарках. Рост вытворчасці збожжа прывёў да некаторага павелічэння выхаду хлеба.
Істотнай галіной сялян. паляводства Бел. з'яўлялася развядзенне бульбы. Яна ўжывалася ў першую чаргу на харчаванне і стала для сялян другім хлебам. Знач. колькасць яе ўжывалася таксама на корм жывёле. К пач. XX ст. параўнальна з 60-мі гг. XIX ст. на сял. надзельнай зямлі пасевы бульбы выраслі ў 2,9% раза.
Вялікае знач. у сялян. гаспадарцы мела льнаводства. З ільновалакна сяляне ткалі палатно, ільнасемя перапрацоўвалі ў масла. З сяр. 60-х да кан. 90-х гг. XIX ст. на сялян. надзельных землях Бел. пасевы лёну ўзраслі на 35,4%. Найболей шыр. распаўсюджанне льнаводства атрымала на паўноч. усходзе і поўначы Бел.
Побач з лёнам другой важнай гандлёвай раслінай у сялян. гаспадарцы былі каноплі, якія служылі сыравінай для пяньковай прамысловасці. На Бел. пасевы каноплі былі сканцэнтраваны ў асн. у Магілёўскай губ.
Важнай галіной сялян. гаспадаркі, цесна звязанай з земляробствам, з'яўлялася жывёлагадоўля. Яна забяспечвала сялян угнаеннямі для палеткаў, неабходнай цяглавай сілай, прадуктамі харчавання.У др. пал. XIX ст. у сялян. гаспад. Усх. Бел. раб. жывёлай служылі гал. чынам коні, Зах. і Цэнтр.-валы і коні. У пач. 1900-х гг. у параўнанні з 1870 г. пагалоўе буйной рагатай жывёлы ў бел. сялян узрасло на 54, 2%. Рост пагалоўя жывёлы ў сялян быў абумоўлены пашырэннем плошчы ворнай зямлі, што патрабавала гною, узмацненнем рынач. сувязей сял. гас-кі, тавар. спецыялізацыяй на свінаводстве, малочнай і мясной жывёлагад., павеліч. колькасці сялян. нас-ва. У парэф. час Бел. належала да ліку рэгіёнаў з параўнаўча развітой жывёлагадоўляй.
Пасля адмены прыгону ў таварна-граш. адносіны разам з панскай уцягваецца і сялян. гаспадарка.
Купчая і арендная зямля канцэнтравалася ў руках невялікай колькасці багатых сялян. На гэтых землях заможна-кулацкая вярхушка арганізоўвала гандлёва-земляробчую гаспадарку, галоўнай задачай якой было атрыманне таварнай прадукцыі для продажу на рынак з мэтай атрымання прыбытку за кошт эксплуатацыі сельскагаспадарчых рабочых.
Працэс развіцця гандлёвага, капіталістычнага земляробства ў сялянскіх гаспадарках Беларусі паскорыўся ў 80-х гадах. Значную ролю ў гэтым адыграў аграрны крызіс, які не мог не адбіцца на пашырэнні кабалы і адработак у вёсцы, пагаршэнні становішча сялян і расслаенні сялянства.
Важнейшы паказчык развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы -- выкарыстанне вольнанаёмнай працы. Выкарыстанне наёмнай працы ў сялянскай гаспадарцы Беларусі атрымала пашырнне яшчэ на пачатку 70-х гадоў XIX ст.
Некаторыя сяляне былі сапраўднымі «маленькімі» капіталістамі, якія валодалі буйнымі гаспадаркамі і карысталіся працай наёмных рабочых. Напрыклад, селянін вёскі Луней Коханавіцкай воласці Дрысенскага павета Віцебскай губерні, маючы 70 дзесяцін, наймаў 4 работнікаў, 2 работніц і сядзельца пітной установы. На наём рабочыя ён выдаткаваў 500 руб.
Рост гандлёвай вытворчасці быў звязаны з выкарыстаннем сельска-: гаспадарчых машын і палепшаных прылад. Выкарыстанне сялянамі Беларусі жалезных прыладаў і машын павялічылася з канца 80-- пачатку 90-х гадоў XIX ст. Пры гэтым у яе заходняй частцы (Мінская, Гродзенская, Віленская губерні) палепшаныя сельскагаспадарчыя прылады і машыны ўжываліся шырэй, чым ва ўсходніх губернях -- Магілёўскай і Віцебскай.
У Слуцкім павеце Мінскай губерні жалезныя плугі былі ў большасці сялян. Яны ўжываліся ў гаспадарках Ігуменскага павета. У Бабруйскім павеце многія сяляне апрацоўвалі свае надзелы корпуснымі лёгкімі плугамі з жалезным лемяшом. У Навагрудскім павеце ў гаспадарках сялян у канцы 19 ст. пачалі ўжывацца жалезныя плугі мясцовай вытворчасці.
Ужыванне сялянамі жалезных плугоў і баронаў пачало прыкметна павялічвацца ў Магілёўскай губерні, больш за ўсё ў Аршанскім, Сенненскім і Горацкім паветах.
У цэлым сялянскія гаспадаркі на Беларусі да пачатку XX ст. машыны ўжывалі яшчэ рэдка. Нават у заможных і кулацкіх гаспадарках меліся галоўным чынам толькі малатарні і веялкі. Асноўнай прыладай для апрацоўкі глебы па-ранейшаму былі саха і драўляная барана, а для ўборкі ўраджаю -- серп і каса.
На рынак паступалі тавары збожжавай гаспадаркі сялян, лён, пянька. Лён быў асн. прыбытковай крыніцай сялян. гаспад-кі. Гал. чынам ільнаводства Бел. было цесна звязана з вывазным, знешнім гандлем. Асн. рынкамі збыту тавараў ільнаводства з'яўлялася Рыга, Коўна, Вільня, Кёнігсберг. У 80-90-я гг. на Бел. лён становіцца адной з найважнейшых культур, што вывозіліся.
У 60-90-я гг. XIX ст. у тавар-граш. адносіны ўцягвалася і сялян. жывёлагадоўля. Сяляне, асабліва заможныя, адкормлівалі свіней на продаж. Шмат іх збывалі ў Германію.
У некаторых месцах сяляне займаліся промыславым рыбалоўствам. Аднак на пачатку XX ст. рыбалоўства стала скарачацца з прычыны абмялення і забруджвання рэк і азёраў, драпежніцкай эксплуатацыі вадаёмаў і канкурэнцыі з боку буйных прадпрыемцаў, якія арганізоўвалі рыбалоўны промысел ў шырокіх маштабах і з меншымі выдаткамі вытворчасці.
Такім чынам, у 60-90-я гг. сялян. гаспад. Бел. уцягвалася ў рынач. сувязі. Яна пастаўляла на ўнутраны і знешні рынкі Расіі знач. колькасць збожжа, лёну, льнянога семя, прадуктаў жывёлагадоўлі. Рост таварна-грашовых адносін разбураў патрыярхальны лад у вёсцы, узмацняў сацыяльнае расслаенне сялянства, паскараў фарміраванне сялянскай буржуазіі. Сельская вярхушка паступова станавілася на шлях гандлёвай, капіталістычнай гаспадаркі.
Падаткі, плацяжы і павіннасці сялян
У парэформенны перыяд сялянства было абцяжарана рознымі падаткамі, плацяжамі і павіннасцямі, пераважная большасць якіх мела саслоўны, напаўпрыгонніцкі характар, захаваўшы на сабе «вялізныя сляды сярэдневякоўя». Падаткі, плацяжы, натуральныя павіннасці з'яўляліся адным са спосабаў эксплуатацыі сялянскіх мас і падраздзяляліся на казённыя, земскія (сельскія), грамадскія. Казённыя зборы накіроўваліся на дзяржаўныя патрэбы, земскія -- на дзяржаўныя мясцовыя, грамадскія -- на расходы валасцей і сельскай грамады. Самымі вялікімі і цяжкімі для сялянскага насельніцтва былі казённыя зборы. Да іх належалі аброчны падатак, падушныя і грамадскія зборы, дзяржаўны пазямельны падатак. На плечы сялян лёг асноўны цяжар падаткаў. Асобую разнавіднасць казённых падаткаў складалі выкупныя плацяжы -- найбуйнейшы грашовы збор з сялянства парэформеннай Расійскай імперыі. Да пераходу на выкуп былыя панскія сяляне працягвалі ўносіць аброк сваім ранейшым уладальнікам.
Ільвіная доля грашовых збораў з сялянскага насельніцтва -- аброчныя, а затым выкупныя плацяжы.
Выкупныя плацяжы былых дзяржаўных і асабліва панскіх сялян былі вельмі цяжкія. Аклад іх на былой панскай вёсцы 5 заходніх губерняў у 1862--1900 гг. складаў штогод у сярэднім 3,8 млн. руб. Большая частка гэтай сумы (2,3 млн. руб.) прыпадала на сялян Магілёўскай і Віцебскай губерняў, дзе зніжэнне выкупных плацяжоў па выкупных актах параўнальна з устаўнымі граматамі было значна меншае, чым у цэнтральных і заходніх паветах Беларусі.
Пасля выкупных плацяжоў найбольш цяжкім дзяржаўным зборам для сялян з'яўляўся падушны падатак, які таксама быў атрыманы ў спадчыну ад эпохі феадалізму і насіў саслоўна-сярэдневяковы характар. Яго вылічвалі па колькасці рэвізскіх душ апошняй (дзесятай) рэвізіі 1858 г. Аклады дзяржаўнага падушнага падатку ўзрасталі. У 1867 г. у 5 заходніх губернях ён падняўся да 1 руб. 34 кап. -- 1 руб. 85 кап. у залежнасці ад губерні.
Да сярэдзіны 70-х гадоў XIX ст. з сялян побач з мяшчанамі спаганялі земскі падушны збор на дзяржаўныя расходы, якім аплачвалі казённыя паштовыя, дарожныя выдаткі, утрыманне войска і ваенна-навучальных устаноў, ссыльных, дзяржаўнага кіравання і да т. п. У сярэдзіне 70-х гадоў ён быў прылічаны да дзяржаўнага падушнага падатку.
Сяляне з надзельных і купленых зямель на працягу ўсёй другой паловы ХІХ ст. плацілі таксама земскі пазямельны падатак на мясцовыя патрэбы. У заходніх губернях гэтым падаткам іх абкладвалі і за агульныя з памешчыкамі пашы. На Беларусі, як і ў іншых рэгіёнах краіны, дзе ў другой палове ХІХ ст. адсутнічала земства, ён ішоў на розныя расходы мясцовай адміністрацыі, утрыманне губернскіх і павятовых устаноў па сялянскіх справах, міравых судовых устаноў, тысяцкіх і інш.
Акрамя земскіх грашовых збораў, сяляне адбывалі земскія натуральныя павіннасці. Асноўнымі з іх былі дарожная, фурманачная, паліцэйская, тушэнне пажараў у лясах. Яны з'яўляліся перажыткам прыгонніцтва. Асабліва цяжкай для сялян была дарожная павіннасць. Цяжар дарожнай павіннасці моцна павялічваўся з прычыны таго, што дарожныя ўчасткі часта замацоўвалі за сельскай грамадой за некалькі дзесяткаў вёрст ад паселішчаў, а сяляне абавязаны былі папраўляць дарогі пераважна ў час палявых вясенніх, летніх і асенніх работ. Яе адбывалі галоўным чынам натурай. Дарожная павіннасць патрабавала ад сялян шмат часу і намаганняў, затраты якіх узрасталі.
На плечы сялян клалася і фурманачная павіннасць. Яна заключалася ў абавязку сялянскага насельніцтва пастаўляць падводы пры перамяшчэнні войска і адпраўленні навабранцаў, для раз'езду па справах службы чыноўнікаў, чыноў паліцыі, жандармерыі, перавозкі хворых арыштантаў.
Вельмі цяжкай для сялян з'яўлялася паліцэйская павіннасць. Са складу сельскай грамады яны павінны былі ў дапамогу паліцыі выбіраць соцкіх і дзесяцкіх, што выконвалі розныя даручэнні. Апошнія па чарзе на працягу тыдня і болей дзяжурылі пры станавых кватэрах і павятовым паліцэйскім упраўленні. У канцы 80-х гадоў XIX ст. у 5 заходніх губернях службай соцкіх было занята 4,5 тыс. чалавек, дзесяцкіх -- 31,8 тыс.
Формай земскіх павіннасцей з'яўляўся і збор на ўтрыманне духавенства, што атрымлівала сродкі на жыццё галоўным чынам за кошт сялян. Гадавы аклад гэтага збору ў 5 заходніх губернях складаў у сярэднім каля 270 тыс. руб.
Грамадскія павіннасці былі даволі шматлікія і адбываліся сялянамі ў грашовай і натуральнай форме. Да іх належалі збор на ўтрыманне валаснога праўлення і суда, сельскіх стараст, зборшчыкаў падаткаў, валасной урачэбнай часткі (фельчара), ветэрынараў, а таксама пабудова і папраўка сельскіх запасных магазінаў, утрыманне і рамонт школ, цэркваў, прасёлачных дарог, начная варта на вёсках, догляд састарэлых членаў сельскай грамады і інш. Сяляне неслі грамадскія павіннасці (начная каравульная служба на вёсцы і ў валасным праўленні, папраўка дарог і да т. п.) нават за членаў сваіх сем'яў, што знаходзіліся ў войску.
Вялікім цяжарам на плечы сялян клалася рэкруцкая, а з 1874 г. -- усеагульная воінская павіннасць, якая на доўгі час адрывала ад гаспадарак найбольш працаздольнае мужчынскае насельніцтва вёскі. У перыяд, што разглядаецца, абавязковая рэкруцкая служба працягвалася ад 7 да 10 гадоў, абавязковая служба ў сухапутных войсках пасля ўвядзення ўсеагульнай воінскай павіннасці -- 6 гадоў, на флоце -- 7 гадоў.
Сяляне адбывалі таксама кватэрную (пастойную) павіннасць. Згодна з палажэннем аб прамысловым падатку, якое ўступіла ў сілу 1 ліпеня 1899 г., ім абкладвалі асабістыя прамысловыя заняткі, у тым ліку сялянскія саматужныя промыслы. Беларускія сяляне аплачвалі і розныя надзвычайныя расходы, у прыватнасці па адмежаванні і уладкаванні іх зямель, рамонту цэркваў і манастыроў, па догляду членаў сем'яў і ратнікаў апалчэння ў час руска-турэцкай вайны 1877--1878 гг. і інш.
Пры ўсім напружанні плацёжных сіл сяляне не ў стане былі выплаціць болей за 50--60% збораў, што належалі з іх.
Акрамя разгледжаных вышэй прамых падаткаў, сяляне плацілі вялікія ўскосныя падаткі, якія дзяржава і прамыслоўцы збіралі ў выглядзе дадатковай платы за тавары шырокага ўжытку (соль, тытунь, запалкі, гарэлка, цукар і інш.).
За няплату падаткаў і плацяжоў шырока практыкавалася пакаранне сялян. Для пагашэння нядоімак па казённых і іншых зборах мясцовыя ўлады часта апісвалі і забіралі ў іх апошнюю маёмасць. Сялян таксама штрафавалі, арыштоўвалі, вярталі на месца жыхарства. адпраўлялі на «заработкі», секлі розгамі.
Для выплаты падаткаў сялянская бедната прымушана была браць пазыкі на кабальных умовах, пад адпрацоўкі ці будучы ўраджай збожжа.
Такім чынам, пасля рэформы 1861 г. беларускае сялянства адчувала на сабе вялікі падатковы прыгнет. Цяжар падатковага ўціску ўзрастаў і клаўся галоўным чынам на сялян. На іх быў ускладзены шэраг грашовых збораў і натуральных павіннасцей, ад якіх вызваляліся другія саслоўі. Вынікам непасільнага падатковага ўціску з'яўлялася ўзмацненне збяднення асноўнай масы сялянства. Другім важным вынікам непамернага, растучага падатковага абкладання з'яўлялася развіццё сялянскага руху, пашырэнне класавай барацьбы на вёсцы.
Спіс літаратуры
сялянства падаткі гаспадарка расслаенне
1. Бераставіччына ў 70-90-я гг. XIX ст.//Памяць:Бераставіцкі раён:Гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі.ЇМн.:Беларусь, 2004.
2.Гісторыя Беларускай ССР у 5 т. Т2.ЇМ., 1972
3. Гісторыя сялянства Беларусі са старажытных часоў да нашых дзён. У 3 т. Т.2. Гісторыя сялянства Беларусі ад рэформы 1861 г. да сакавіка 1917 г./ З.Е. Абезгауз, Х.Ю. Бейлькін, А.Р. Бухавец і інш.; Пад рэд. В.П. Панюціча.ЇМн.:Бел. навука, 2002.Ї552с.
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Прадстаўленне сацыяльна-эканамічнага становішча Беларусі ў другой палове XVI-XVII ст. Апісанне катэгорый сялян і формаў іх павіннасцей. Вызначэнне чорт шляхецкасялянскіх міжсаслоўных адносін на беларускіх землях. Вынікі аграрнай рэформы 1557 года.
курсовая работа [51,9 K], добавлен 08.08.2010Грамадска-палітычнае жыццё Aшмянскага павета ў складзе Расійскай Імперыі. Палітыка расійскага урада на далучаных землях. Вайна 1812 года. Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух. Дынаміка і структура насельніцтва. Гаспадарка і становішча сялян.
курсовая работа [56,4 K], добавлен 19.11.2012Значэнне ўтварэння Вялікага княства Літоўскага для эканамічнага развіцця Беларусі. Сельскагаспадарчая вытворчасць, формы землеўладання і землекарыстання XIII-XVI ст. Павіннасці і катэгорыі сялян. Жывёлагадоўля, сялянская гаспадарка, формы павіннасцяў.
реферат [50,2 K], добавлен 21.01.2011Саслоўная структура Маскоўскай Русі. Падзел феадалаў на баяраў і дваран. Разраду сялян: государевы, баярскія, манастырскія і абшарніцкія. Гандаль праз Чорнае мора, Пскоў, Ноўгарад. Усходняе, заходнееўрапейскае і міжземнаморскае напрамкі гандлёвых сувязяў.
презентация [1,2 M], добавлен 05.02.2014Феадальнае землеуладанне і сялянская гаспадарка Беларусі у XVII-XVIII стагоддзях. Становішча сялянства. Развіцце гарадоу Беларусі. Арганізація рамяства і гандлю. Саціяльная барацьба у XVII-XVIII стагоддзях. Узмацненне феадальнай эксплуатацыі сялянства.
контрольная работа [43,0 K], добавлен 23.11.2008Агульная характарыстыка сельскай гаспадаркі ў Беларусі XIX ст. Перадумовы, значэнне і наступствы прамысловага перавароту і гаспадарчых рэформаў у Беларусі ў першай палове XIX ст. Гісторыя станаўлення і далейшага развіцця фабрычна-завадской прамысловасці.
реферат [25,1 K], добавлен 22.12.2010Беларуская вёска ў сярэдзіне XVII-XVIII ст. Катэгорыі сялян і іх становішча. Заняпад гарадскога жыцця ў час ваеннага ліхалецця, яго паступовае ажыўленне. Прычыны адставання эканамічнага развіцця. Сацыяльна-эканамічнае значэнне далучэння Беларусі да Расіі.
контрольная работа [54,7 K], добавлен 25.05.2014Галоўныя прычыны, якія абумовілі адмену прыгоннага права ў Расіі. Падрыхтоўка сялянскай рэформы, спрэчкі наконт умоў адмены прыгону. Тэндэнцыя да павелічэння памешчыцкай зямлі за кошт скарачэння сялянскіх надзелаў; асабістыя і маёмасныя правы сялян.
реферат [16,6 K], добавлен 03.12.2009Змены ў грамадскім жыцці Рыма напярэдадні ўсталяванне рэспублікі. Дзяржаўны лад Рыма ў пач. III ст. Законы Дванаццаці табліц, прыклад фармалізму права. Прававое становішча рымскіх грамадзян. Грамадскі і дзяржаўны лад старажытнага Рыма ў сярэдзіне II ст.
дипломная работа [84,4 K], добавлен 28.05.2012Прычыны, тэндэнцыі і асаблівасці дзяржаунай рэпрэсіўнай палітыкі. Фарміраванне таталітарнага рэжыму. Палітычныя судовыя працэссы. Рэпрэсіі закранулі і партыйную арганізацыю. Устаноўлена саюз вызвалення Беларусі, партыя вызвалення сялян, народная громада.
курсовая работа [41,8 K], добавлен 29.05.2015