Феадальныя павіннасці сялян другой паловы XVI-XVII ст.
Прадстаўленне сацыяльна-эканамічнага становішча Беларусі ў другой палове XVI-XVII ст. Апісанне катэгорый сялян і формаў іх павіннасцей. Вызначэнне чорт шляхецкасялянскіх міжсаслоўных адносін на беларускіх землях. Вынікі аграрнай рэформы 1557 года.
Рубрика | История и исторические личности |
Вид | курсовая работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 08.08.2010 |
Размер файла | 51,9 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
ЗМЕСТ
- УВОДЗІНЫ
- 1. Гаспадарчае развіццё беларускіх земляў у другой палове XVI - XVII ст.
- 1.1 Сялянская гаспадарка. Формы павіннасцяў
- 1.2 Валочная памера як асноўнае паняцце "Уставы на валокі"
- 1.3 Роля аграрнай рэформы 1557 г. на далейшае становішча сялян
- 2. лёс беларускага селяніна у другой палове XVI - XVII cт.
- 2.1 Канфлікт саслоўяў як вынік жорсткіх умоў жыцця беларуса
- 2.2 Адносіны пана і падданага
- ЗАКЛЮЧЭННЕ
- Спіс выкарыстанай літаратуры
УВОДЗІНЫ
Аснову эканамічнага развіцця беларускіх зямель у другой палове XVI - першай палове XVII ст. складала сельская гаспадарка, з якой былі цесна звязаны рамяство і промыслы. Галоўнымі галінамі сельскай гаспадаркі таго часу з'яўляліся земляробства і жывёлагадоўля.
Права ўласнасці на зямлю ў феадальную эпоху манапольна належала класу феадалаў. Буйнейшым феадалам была дзяржава, якая мела ва ўласнасці вялікія зямельныя абшары. Значнай колькасцю фондаў так званых гаспадарскіх зямель валодаў вялікі князь. Усё больш зямельных угоддзяў з рук манарха пападала ва ўласнасць шляхты. У сярэдзіне XVI ст. колькасць шляхты, якая мела землі на Беларусі, складала каля 162 тыс. чалавек (9 % усяго насельніцтва). Валодалі маёнткамі на беларускіх землях царкоўныя ўстановы ды іерархіі.
Памятаем, што ў XIV - першай палове XV ст. панская гаспадарка насіла натуральны характар, задавальняючы неабходныя патрэбы землеўласнікаў. Але ўжо з другой паловы XV ст. усё больш характэрным для гаспадарання становіцца паглыбленне грамадскага падзелу працы. Самае яскравае сведчанне гэтага - хуткі рост колькасці гарадоў і мястэчак - цэнтраў рамяства і гандлю. У сувязі з гэтым далейшае пашырэнне атрымаў унутраны рынак, дзе збываліся прадукты сельскан гаспадаркі і купляліся неабходныя рамесныя вырабы. Усё большыя прыбыткі даваў феадалам гандаль збожжам. Каб павялічыць колькасць панскай ворнай зямлі, трэба было прымушаць сялян працаваць на ёй. Гэта выклікала неабходнасць карэнным чынам перабудоўваць панскую гаспадарку. На змену ранейшаму панскаму двару, гаспадарка якога забяспечвала толькі унутраныя патрэбы землеўласніка, прыйшоў фальварак, які арыентавауся галоўным чынам на рынак. Вытворчасць у такой гаспадарцы была заснавана на працы не нявольнай чэлядзі, а селяніна-паншчынніка.
Па меры ўсталявання фальварачна-паншчыннай сістэмы на захадзе Беларусі на першае месца выходзіць паншчына - праца ў панскай гаспадарцы. Разам з запрыгоньваннем сялянства ішло і заканадаўчае афармленне і ўмацаванне прыгоннага права, г. зн. сістэмы юрыдычных норм, якія павінны былі абараняць права ўласнасці феадалаў на прыгонных сялян.
Правы і прывілеі феадалаў на зямлю паступова заканадаўча афармляліся (агульнадзяржаўныя прывілеі 1387, 1413, 1434, 1447 гг., Статуты ВкЛ 1529, 1566, 1588 гг.), пашыраўся падатковы і судовы імунітэт шляхты. У 1434 г. - з іх адмянілі дзякла, у 1447 г. - скасавалі дзяржаўны грашовы падатак. У 1559 г. - адменена мыта з прадукцыі шляхетскіх маенткаў, што шла на экспарт. Як вынік - замацоўваюцца эканамічныя пазіцыі феадалаў. Прычым неабходна адзначыць, што буйныя феадалы на пачатак XVI ст. складалі 19% ад агульнай колькасці землеўладальнікаў, валодалі 46,4% зямельных угоддзяў, у той час дробныя феадалы, якія валодалі не больш чым 18 валокамі зямлі, складалі ў Беларусі 81% ад калькасці саслоўя, мелі 53,6% зямельнага фонду. Мэта курсавой работы: Вызначыць аснойныя феадальны павіннасці сялян на тэрыторыі Беларусі у 2 палове XVI-XVIIстст. Дзеля дасягнення пастаўленай мэты былі сфармуляваны наступныя задачы:
1. Прааналізаваць гістарычныя крыніцы па даследуемай намі тэматыцы.
2. Уявіць асноўнае сацыяльна-эканамічнае становішча Беларусі у 2 палове XVI-XVIIстст.
3. Ахарактаразаваць асноўныя катэгорыі сялян таго часу і суадносныя формы павіннасцяў на тэрыторыі Беларусі у разглядаемы намі перыяд.
4. Вызначыць аснойныя рысы шляхецкасялянскіх міжсаслоўных адносін на беларускіх землях у другой палове XVI - XVII cтст.
1. Гаспадарчае развіццё беларускіх земляў у другой палове XVI - XVII ст.
1.1 Сялянская гаспадарка. Формы павіннасцяў
Сялянскі двор - "дым" - гэта звычайная сям'я, радзей -- некалькі сем'яў і іх уласнасць: пабудовы, жывёлу, прылады працы, зямлю, якою "дым" карыстаўся на падставе спадчыннага звычаёвага права. Адзначым, што менавіта дым з'яўляўся адзінкай падаткаабкладання.
Сялянская гаспадарка ў XVI ст. - гэта складаны гаспадарчы комплекс. Ен уключаў жылыя дамы, гаспадарчыя пабудовы - гумны, клеці, пуні, хлявы; неабходны для працы інвентар - бароны, калесы, косы, сані, сохі, сякеры і г.д. Зямля кожнай гаспадарке надавалася з боку феадала, уласніка зямлі, яна перадавалася па спадчыне. Сяляне не мелі права перадаваць зямлю ў пастаяннае ці часовае ўладанне, закладваць ці прадаваць яе іншым асобам без дазволу пана. У сярэднім на дым прыпадала 10,6 га розных угоддзяў.
Асноўныя формы сялянскіх угоддзяў - ворыва і сенакосы. Былі яшчэ і агульныя ўгоддзі, што належылі абшчыне: выганы, сенажаці, рыбныя ловы, лясныя ўваходы.
У сялян гаспадарка мела комплексны характар: на першым месцы стаяла раслінаводства, з ім цесна звязана жывелагадоўля. Промысламі і хатнім рамеством займаліся ва ўсіх гаспадарках, але больш там, дзе панская гаспадарка развівалася больш марудна і не перайшла да стадыі фальварка (паўднева-ўсходні рэгіен).
Адзначым, што павіннасці сялян змяняліся па меры развіцця феадальных адносін. Вось іх аснойныя формы.
Так даніна - гэта найстаражытнейшая форма феадальнай рэнты, што набыла форму натуральнага аброку. "Дзякло" - гэта даніна жытам, пшаніцай, аўсом, сенам; "мезлева" - гэта даніна мясам, яйкамі, прадуктамі бортніцтва і палявання [15, с.64].
Паншчына ці адпрацовачная рэнта - гэта асноўная форма павіннасці (з XV ст.), якая патрабавала замацавання селяніна на зямлі, з сярэдзіны XV ст. уводзіліся заканадаўчыя абмежаванні, а ў XVI ст. сяляне запрыгоньваюцца.
Грашовы аброк шырока распаўсюдзіўся ў XV ст. - гэта чынш. Гэта было вынікам развіцця таварна-грашовых адносін, уцягваннем у іх дзяржаўных і феадальных маёнткаў.
Прычым акрамя абавязкаў у адносінах да свайго гаспадара сяляне павінны былі таксама працаваць на карысць дзяржавы: будаваць і рамантаваць замкі, дарогі, масты ("бярэма павозавае", "падарожчына", "згоны"), удзельнічаць у зборах грошай на ваенныя патрэбы і г.д. Такія абавязкі не былі пастаяннымі і рэгламентаванымі.
1.2 Валочная памера як асноўнае паняцце "Уставы на валокі"
Дзеля найбольш дакладнага зразумення сэнсу пытання дадзім агульнае паняцце валочнай памеры.
Валочнаю памераю завецца цэлы комплекс аграрных мерапрыемстваў, асноваю якіх з'яўляецца стварэнне стандартных зямельных участкаў -- валок памерам у 21,36 га (да рэвалюцыі - 20 дзесяцін). У дзяржаўных "добрых" на захадзе Беларусі на валокі пачалі мераць яшчэ ў XV ст.; у пачатку XVI ст. прыватны ўласнік -- князь Астрожскі -- дарыў царкве ў Смалявічах (цэнтральная Беларусь) зямлю валокамі. У сярэдзіне XVI ст. на валокі зямлю наразалі як у дзяржаўных "добрых", так і ва ўладаннях магнатаў і шляхты, але пад выразам "валочная памера" звычайна разумеюць толькі памеру, якая праводзілася на дзяржаўных землях [8, с.69].
Другія назвы, якія спрабавалі даць гэтаму мерапрыемству асобныя даследчыкі, як "сялянская рэформа" (М. Доўнар-Запольскі), "аграрная рэформа Жыгімонта Аўгуста" і "Землеўпарадкаваўчая палітыка Жыгімонта-Аўгуста" (У. Пічэта) ня набылі агульнага прызнання.
Упяршыню ў вялікім маштабе зямлю на валокі памералі ў Пінскім і Клецкім княствах, якія тады (1552-1555 гг.) належалі каралеве Боне, жонцы вялікага князя літоўскага Жыгімонта I; валочная памера ў дзяржаўных маёмасцях Беларусі, Літвы і часткова Украіны пачала праводзіцца з 1557 г. пасля выхаду "Уставы на валокі" -- палажэння, згодна з якім пачала праводзіцца памера. Асноўны сэнс "Уставы" і яе вынікі мы разгледзім асобна ніжэй.
Да памеры дакладная колькасць як тае зямлі, што знайходзілася ў карыстанні сялян ці мяшчан, дык і тае, якая была ў непасрэдным уладанні вялікага князя (ці наогул феадала), была невядома. Да таго ж ужытковыя землі былі раскіданы ў розных мясцох і часта знайходзіліся далёка ад сялянскіх гаспадарак; якасць зямлі ня была вызначана і павіннасці з гаспадаркі (дыму, дворышча) ня былі ўзгоднены з якасцю і колькасцю зямлі. Пры такіх умовах буйным землеўласнікам, якія вялі сваю гаспадарку з дапамогаю штата адміністратараў, было ня толькі цяжка ўстанавіць агульную суму прыбыткаў, якія яны маглі атрымаць са сваіх уладанняў, але і змагацца са злоўжываннямі адміністратараў.
Намагаючыся павялічыць прыбыткі з "добраў", вялікі князь літоўскі, як і іншыя феадалы Вялікага княства, пачалі наразаць свае землі на стандартныя па памерах участкі -- валокі, вызначаць іх якасць і ў залежнасці ад якасці вызначаць з гэтых участкаў стандартныя павіннасці. Ведаючы, колькі ў той ці іншай эканоміі было валок і іх якасць, заўсёды можна бьіло ведаць, колькі гэты маёнтак павінен даваць прыбытку [16, с.327].
Памера праводзілася ў час значнага ўзросту вытворчых сіл у краіне, калі шпарка пашыраліся як унутраны, так і знешні рынкі і цэны на збожжа і іншыя ссльскагаспадарчыя прадукты ўзрасталі. Пры такіх умовах феадалы лічылі, што ім будзе выгадней за ўсё заводзіць ці пашыраць уласную гаспадарку (фальваркі), прадукцыя з якіх павінна збывацца на рынку. Узросшы у XVI ст. выраб гарэлкі, а разам з тым і колькасць корчмаў, адчынялі магчымасць для найбольш выгаднага збыту збожжа -- перарабіўшы яго на гарэлку. I таму, калі праводзілася памера, то самыя лепшыя землі, часта адбіраючы іх ад сялян, пачалі адводзіць пад фальваркі. Аднак трэба адзначыць, што на першым этапе іх было мала; значны узрост фальваркаў, а разам з тым і павіннасцяў сялян, пачаўся ў канцы ХVІ-пачатку XVII ст.
Адным з самых важных мерапрыемстваў памеры была ліквідацыя церазпалоснасці, бо раней сярод дзяржаўных знайходзіліся землі магнатаў, шляхты, духавенства, як сярод зямель магнатаў бывалі дзяржаўныя. Пры памеры дзяржаўных уладанняў усе прыватныя землі адбіраліся ў скарб, а былым уласнікам давалі ў абмен дзе-небудзь па-за межамі дзяржаўных. Такая адмена давалася аднак толькі пасля таго, як вялікакняскія рэвізоры ўпэўніваліся, што гэтыя ўласнікі мелі адпаведныя дакумэнты; у праціўным выпадку землі проста адбіралі ў скарб [11, с.136].
Памера праводзілася вельмі энергічна, асабліва прымаючы пад увагу прымітыўныя тэхнічныя сродкі таго часу. У працягу некалькіх год толькі ў вялікакняскіх сталовых маёнтках (з якіх прыбыткі ішлі непасрэдна на спажыву вялікаму князю) Літвы было вымерана 57636 валок, або каля 1250 тыс. га.
Пачынаючы такое вялізнае мерапрыемства, урад Вялікага княства Літоўскага выпрацаваў дакумэнт, якім павінны былі кіравацца асобы, праводзіўшыя памеру на практыцы. Дакумэнт гэты завецца "Устава на волоки"; датаваны ён 1557 годам. Пазней, у дадатках да Уставы былі выпрацаваны яшчэ некалькі інструкцый рэвізорам і мернікам, а таксама некалькі Уставаў -- як праводзіць памеру ва ўсходніх валасцях Беларусі, наогул цэлы комплекс дадатковых матэрыялаў. Гэта было тым больш неабходна, што памера на ўсходзе Беларусі праводзілася значна пазней, чым на захадзе і што гаспадарчыя ўмовы на ўсходзе і захадзе былі розныя.
Устава 1557 г. складаецца з 49 артыкулаў. Аўтары Уставы, відаць, хацелі сістэматызаваць артыкулы па пэўных групах, але вытрымаць гэты прынцып яны не змаглі. Так, у першых 6 артыкулах гаворыцца пра вялікакняскіх служачых, якія атрымлівалі па 2 валокі зямлі; арт. 9-14 прысвечаны гарадом; 19 - 25 -- арганізацыі вялікакняскіх фальваркаў. Аднак часам у адным і тым самым артыкуле гаворыцца пра зусім розныя рэчы, а ў розных пра адно і тое самае.
Адзначым, што галоўнымі ў Уставе з'яўляюцца артыкулы 29 ("О ревиэорех, мерникох, о померы волочной и о селидбах подданых") і 32 ("О судеревных лесох и пущах"), у якіх вызначана, хто павінен праводзіць памеру, якую зямлю мераць на валокі, які памер і форму павінна мець валока, колькі і каму даваць зямлі ў адмену [1, с.119].
Вялікую ўвагу Устава аддавала арганізацыі фальваркаў. Варта адзначыць, што Устава з'яўляецца, пэўна, першым у нас законам аб ахове прыроды: артыкул 33 забараняў у красавіку -- чэрвені лавіць рыбу у вазёрах "для множнья их", а так сама забіваць езы (платы ўпоперак ракі).
Памеру праводзілі рэвізоры і мернікі. Дзейнасць мернікаў была простая: яны вымервалі зямлю на валокі і, пэўна, давалі першапачатковую ацэнку якасці грунта; прызначаў іх на гэту пасаду рэвізор. Дзейнасць рэвізораў была непараўнана больш шырокаю і адказнаю, і на гэтыя пасады прызначаліся асобы ня толькі высокай агульнай кваліфікацыі, але звычайна з вядомых шляхоцкіх родау (памеру ў некалькіх дзяржаўных эканоміях праводзіў, напрыклад, Сапега). Рэвізоры павінны былі дасканала ведаць усё, што мела дачыненне да памеры, а паколькі ім трэба было ў шмат каго правяраць правы на зямлю, адбіраць наогул ці даваць у адмен участкі, то гэта пасада вымагала і вялікага такту, бо тыя, у каго адбіралася зямля, засыпалі урад сваімі крыўдамі. Рэвізоры правяралі дзейнасць мернікаў, назіралі, каб месцы для пабудовы новых вёсак выбіраліся згодна з намаганнямі Уставы, давалі адмены, вызначалі месцы, дзе павінны былі ўтварацца новыя фальваркі, кантралявалі дзейнасць мясцовай адміністрацыі і г.д. З другога боку, пры памеры павінна была прысутнічаць мясцовая адміністрацыя, якая, заўважыўшы што-небудзь неправамоцнае ў дзейнасці рэвізораў была абавязана паведамляць аб гэтым урад. Насельніцтва пры памеры мусіла даваць мернікам падводы і валоў з сохамі -- адзначаць сохамі межы намераных валок.
Пры памеры тэрмін "валока" меў два значанні. Па-першае, гэта зусім пэўная мерка зямлі, у якой было заўсёды 30 маргоў. Па-другое, валокаю звалася акладная адзінка, у якой маргоў (морг быў меркаю сталаю) магло быць значна больш (да 46). Пазней, у XVII - XX ст. у валоцы звычайна лічылася толькі 30 маргоў. Наразаючы зямлю на валокі і саджаючы на іх людзей, рэвізоры павінны былі адзначаць якасць зямлі па 4-х катэгорыях: добрая ("предни фунт"), сярэдняя, кепская (грунт "злы" ці "подлы") і зусім кепская (фунт "наддар подлы") [1, с.123].
У першую чаргу на валокі мералі (ва ўсякім разе павінны былі так рабіць згодна з Уставаю) землі ворныя, як сялянскія, так і вялікакняскія, а пасля тыя часткі пушчы, дзе зямля была добрая (ня багна і ня пяскі), якія можна было расчысціць і пусціць ва ўжытак. У тым выпадку, калі ў пушчы зямлі, годнай на ворыва было меньш, чым на тры валокі, яе вымервалі і прызначалі для апрацоўкі, але вёску ці, кажучы больш дакладна, маленькі пасёлак ствараць там забаранялася, каб, жывучы сярод пушчы, жыхары паціху ня псавалі дрэва і, пэўна, каб ня білі дарагой дзічыны. Калі ж лясы былі занадта вялікія, а глеба няўрадліная, то рэвізоры павінны былі абмераць лес навокал, адзначыць яго межы і вылічыць, колькі там было маргоў ці валок, але участкаў --валок ня наразаць. Лясоў на Беларусі ў той час было так многа, што, відаць, валок "ня праганялі" ў пушчах ня толькі там, дзе зямля была зусім дрэнная, але і дзе яна была ня кепская. Аднак на якасць зямлі ў XVI ст. і ў наш час глядзяць па рознаму, бо на Кобрыншчыне, дзе ў наш час зямля лічыцца добраю, у час рэвізіі добраю прызналі толькі 1,2 % намеранай зямлі.
Устава вымагала, каб як самі валокі, так і наогул уся тая плошча, якую вымяралі, мелі форму простакутніка ды і памер плошчы звычайна атрымлівалі, памнажаючы лічбы даўжыні ўчастка на лічбы шырыні. Граніцы гэтага простакутніка (якія рэвізоры павінны былі адзначыць вельмі выразна) зваліся сценамі ці сценкамі, а прыгодная для сельскаспадарчай эксплуатацыі зямля, што знайходзілася па за гэтымі "сценкамі", звалася засценкам. Кожная валока мусіла наразацца трымя роўнымі кавалкамі, на сярэднім з якіх павінна была знайходзіцца сядзіба таго, хто карыстаўся валокаю. Наогул, колькі б валок ня наразалася для вёскі, усе валокі дзяліліся на 3 полі і вёска павінна была знайходзіцца на сярэднім.
Калі ворная зямля ці такая, якая прызнавалася годнаю пад ворыва, сустракалася невялікімі кавалкамі (сярод багнаў) і наразаць валокі квадратамі ня выпадала, то рэвізоры павінны былі вылічыць, колькі там было зямлі, якой яна якасці і заставіць усё, як было раней, ня дзелячы зямлі на тры палі і ня ссяляючы людзей у адно месца.
Зводзячы вясковае насельніцтва ў сёла, урад уводзіў новы адміністрацыйны падзел: некалькі сёл стваралі войтаўства, некалькі войтаўстваў -- воласць. Цэнтрамі войтаўстваў рабілі самыя большыя сёла, а цэнтрамі валасцей -- гаспадарскія двары (фальваркі), калі ж двара ў воласці ня было, то цэнтрам прызначалі найбольшае сяло. Усяго ў войтаўстве павінна было знайходзіцца 300 -- 400 валок ці прыблізна столькі ж гаспадарак [10, с.320].
Праводзячы памеру, урад стараўся, каб на кожную валоку садзілася адна сям'я. Паколькі акладною адзінкаю лічылася валока, незалежна ад таго колькі чалавек ёю карысталася, ураду было выгадна, каб як мага больш валок бралі асобныя сем'і. Аднак пры тэхніцы таго часу абрабіць 20 - 25 га зямлі адной сям'і было цяжка нават у тым выпадку, калі яна ня адбывала паншчыны, пры паншчыне ж гэта наогул было немагчыма і таму ў большасці валоку бралі па 2 сям'і ці блізкіх сваякоў (бацька з дарослым сынам, два браты), ці чужых. Значна радзей на валоку садзілася 3 сям'і, па адной і па чатыры бралі яшчэ меньш, і зусім рэдка, калі адна сялянская сям'я брала 2 валокі.
Фальварковую зямлю павінны былі ўрабляць сяляне ваколічных вёсак, але паколькі ў час памеры фальваркаў было мала і паншчына невялікая, то асноўнаю павіннасцю большасці сялян была ня паншчына, але грашовы чынш [4, с.217].
У залежнасці ад таго, якая была галоўная павіннасць -- паншчына ці чынш, валокі падзяляліся на цяглыя (галоўная павіннасць паншчына) і асадныя (асноўная павіннасць чынш) [4, с.219]. Цяглыя павінны былі хадзіць на паншчыну два разы ў тыдзень з канём ці валамі, за выключэннем трох тыдняў у год, але за гэтыя тыдні трэба было адбыць 4 талакі ў год. Зважаючы на цэны за рабочы дзень (0,5 граша), можна думаць, што на талаку з валокі выходзілі па 2 чалавекі. Такім чынам, у сярэдзіне XVI ст. у дзяржаўных маёнтках паншчыны з валокі вымагалі ў год 106 дзён, або 3,5 дні з марга.
Звыш паншчыны цяглыя павінны былі плаціць яшчэ грашовы чынш -- даваць авёс, сена, курэй, гусей, вязаць невады, даваць станцыю (прадукты, калі наязджаў вялікі князь ці хто з яго адміністрацыі) ці плаціць за гэта грашыма, а так сама яшчэ касіць траву і выконваць некалькі дробных абавязкаў.
Апрача таго, сяляне плацілі за невады (якіх яны не вязалі) па 2 грашы і за станцыю па 2,5 грашы. Падрахаўваўшы ўсё ў грашах выйдзе, што за валоку добрай зямлі цяглыя звыш паншчыны давалі 54 грашы (у адным грашы было 10 пенязяў), сярэдняй 45, кепскай 31 і зусім кепскай 14 грошаў. Звыш таго цяглыя ўсім войтаўствам павінны былі касіць траву, рапараваць масты і дарогі, даваць падводы і вартаўнікоў і плаціць дзяржаўны падатак -- серабшчыну [13, с.420].
Асадныя давалі ўсё тое, што давалі цяглыя звыш паншчыны, апрача таго, незалежна ад якасці зямлі, плацілі з валокі 30 грошаў асаднага, давалі бочку жыта ці за яе 10 грошаў і адбывалі 12 талок ці плацілі за гэта 12 грошаў. Такім чынам, у эалежнасці ад якасці зямлі, асадныя плацілі ў год з добрай валокі 106 грошаў, з сярэдняй 97, з кепскай 83 і з зусім кепскай 66 грошаў. Параўноўваючы павіннасці асадных і цяглых, бачым, што заміж 106 дзён паншчыны асадныя плацілі 52 грашы. Значыцца, дзень паншчыны лічыўся вартым прыбліэна 0,5 граша. Пераводзячы па такой таксе ўсе павіннасці на грош, атрымаем, што цяглыя за валоку добрай зямлі плацілі 106 грошаў, з сярэдняй 98, з кепскай 83 і з зусім кепскай 67 грошаў, а з марга адпаведна: 3,5; 3,2; 2,8 і 2,2 грашы [15, с.176].
Пры памеры на зямлю саджалі нявольную чэлядзь (рабоў), якія з гэтага часу атрымлівалі назву -- агароднікі. Па Уставе, агароднікам належала даваць па 3 маргі зямлі, за што яны павінны былі адбываць кожны тыдзень па аднаму дню паншчыны пехатою, а іх жонкі 6 дзён жаць, усяго рабіць 58 дзён у год ці па 19 дзён з марга. Пераводзячы паншчыну агароднікаў на грошы, атрымаем па 9,5 грошаў за морг, або ў тры разы больш, чым плацілі сяляне за морг добрай зямлі. Аднак фактычна агароднікі з самага пачатку атрымлівалі ня па 3, а па 6 ці па 9 маргоў, у сувязі з чым адпаведна павялічвалася і паншчына да 2 -- 3 дзён у тыдзень [5, с.152]. Вызначаная Уставаю норма ў 3 маргі (2 га) азначала, што гэта катэгорыя будзе мець толькі агароды (адсюль і назва іх), калі ж ім пачалі даваць па 9 маргоў, то такія надзелы наблізіліся да ўчасткаў, на якіх сядзела большасць індывідуальных сялянскіх сем'яў і наогул скора агароднікі перасталі адрознівацца ад рэшты сялянства.
Наразаючы валокі "на сыром кореню" -- у пушчы, урад меў на ўвазе, што пры памеры колькасць гаспадарак у параўнанні з тым, што было раней, павялічыцца, а ў будучым узрасце яшчэ, і што новыя сем'і і будуць разбіраць валокі ў пушчы. Каб заахвоціць насельніцтва браць валокі "на сыром кореню", асваенне якіх вымагала вялікіх высілкаў, урад даваў "фольгі" -- льготы. Насельніцтва брала і такія валокі, але разам з тым яшчэ шмат гадоў пасля правядзення памеры заставалася вялікая колькасць "пустых" -- нікім не занятых валок.
Частка валок (па 2 на гаспадарку) раздавалася войтам, путным баярам і розным вялікакняскім слугам: конюхам, стральцам, асочнікам.
Звыш валок і "наддавак" да іх у карыстанне насельніцтва (дарам ці за невялікую палту) аддавалі засценкі. Знайходзячыся "за сценамі", засценкі ўяўлялі сабою нібы абрэзкі зямлі і былі па якасці горшыя, чым валокі: часта там, дзе валокі вызначаліся як сярэднія, засценкі лічыліся "подлымі". Засценкі разбіралі як паасобныя жыхары вёсак і гарадоў, так і цэлыя вескі разам. У апошнім выпадку засценкі, пэўна, рабіліся выганам, часамі яны ўяўлялі сабою сенажаці ці лясы нізкай якасці, адкуль жыхары бралі сабе дровы.
На усходзе Беларусі, у "рускіх валасцях" памера праводзілася з канца XVI па сярэдзіну XVII ст. Там урад абмежаваўся абмерам зямлі, вызначэннем якасці валок і прызначэннем з іх цвёрда акрэсленых павіннасцяў. Гэта з'явілася вынікам таго, што на ўсходзе вытворчыя сілы былі развіты слабей, чым на захадзе, апрача таго, урад асцерагаўся выклікаць незадавальненне насельніцтва, тым больш, што ў той час ішла Лівонская вайна.
Рыхтуючы памеру, урад меў намер стварыць густую сетку фальваркаў.
Артыкул 20 Уставы гаворыць: "Фольварки хочем мети, абы везде становены, яко наболши быти могуть, при каждых замкох и дворех нашых, окром где бы кгрунты непожыточныс были, -- таковые казати людьми осажати, зоставивши на врад в кождом поли по одной волоце" [1, с.143]. Значыцца, урад хацеў стварыць як мага больш і як мага большых па памерах фальваркаў. Гэтыя яго намеры абмяжоўвалі 2 акалічнасці: фальваркі павінны былі стварацца там, дзе зямля лічылася добрай ці сярэдняй якасці і, па-другое, блізка ад іх павінна была знайходзіцца пэўная колькасць сялянскіх гаспадарак, бо на кожную фальварковую валоку мусіла быць 7 сялянскіх.
Валочная памера праводзілася і ў тых дзяржаўных гарадах (у Беларусі, як і наогул у Вялікім княстве Літоўскім было шмат прыватнаўласніцкіх гарадоў), якія не мелі магдэбурскага права. Пры памеры там улічвалася плошча як самых гарадоў, так і тых зямель, якімі карысталіся гарадскія жыхары. У сувязі з тым, што ў гарадах вялікае значэнне меў гандаль, плата за прут (дробная зямельная мерка, роўная прыблізна 0,02 га) на рынку была вызначана ў 7,5 пенязяў на вуліцах у 5, з агародаў у горадзе ў 2,5 і з участкаў, на якіх стаялі гумна і хлявы ў прадмесцях, у 1 пенязь. Кожны горад у той час меў значную колькасць ворнай зямлі, сенажацяў, часам лесу. Усё гэта перамервалася на валокі, і гарадскія жыхары павінны былі плаціць за валоку добрай зямлі 50 грошаў, сярэдняй 40 і кепскай 30 грошаў і яшчэ 12 грошаў за талаку, незалежна ад якасці зямлі [8, с.72].
Да памеры цэрквы ў дзяржаўных маёнтках атрымоўвалі дзесяціну, г.ё. дзесятую частку прыбыткаў, а некаторыя мелі і значныя кавалкі зямлі. Пры памеры шмат такіх зямель адабралі на вялікага князя, дзесяціна адмянялася зусім і на кожную царкву (праваслаўную), як і на каталіцкі касцёл, адводзілася па 1 - 2 валокі, вольныя ад усякіх павіннасцяў. Як шляхта, у якой часам адбіралі зямлю ці давалі адмену, так і духавенства, лічылі, што памера моцна закранае іх інтарэсы.
Такім чынам, можна безумоўна сцвярджаць, што памера зрабіла значныя змены і заставіла вялікі след у жыцці Беларусі на цэлыя стагоддзі. Прыбыткі вялікага князя моцна ўзраслі, скарб атрымаў пэўныя весткі аб сваіх землях, а становішча сялян значна пагоршылася. Да памеры сяляне глядзелі на ўчасткі, якімі яны карысталіся, як на свае ўласныя, бо часта самі яны раскарчавалі іх, тым часам як па Уставе не толькі зямля, але і сам селянін са ўсёю сваёю маёмасцю абвяшчаўся ўласнасцю вялікага князя ("кгдыж кметь и вся его маетность наша есть") [15, с.184]. Пераход сялян з месца на месца забараняўся, за нявыхад на паншчыну накладаліся цяжкія кары. Памера замацоўвала сялян на месцы і вяла да далейшага ўзросту павіннасцяў у самай цяжкай форме -- паншчыне.
1.3 Роля аграрнай рэформы 1557 г. на далейшае становішча сялян
З канца XV ст. у Заходняй Еўропе з ростам насельніцтва, асабліва гарадскога і хуткім развіццем гаспадаркі ўзрос попыт на зерне і іншыя сельскагаспадарчыя прадукты. Вялікае княства Літоўскае, гаспадарка якога была звязана з еўрапейскай, адрэагавала адпаведна попыту суседзяў. З мэтай атрымаць больш прадукцыі была праведзена рэарганізацыя сельскай гаспадаркі. Прычынамі рэарганізацыі былі рост попыту на зерне на міжнародным рынку; архаічная, стракатая сістэма абкладання павіннасцямі, што толькі прыблізна ўлічвала рэсурсы адзінкі падаткаабкладання; цяжкі фінансавы стан скарбу ВКЛ.
Як мы ужо адзначали вышэй, каб павялічыць даходы з дзяржаўных зямель, вялікі князь Жыгімонт II Аўгуст ажыццяўляе ў дзяржаўных маентках рэформу, якая атрымала назву "валочная памера". Асноўны дакумент рэформы - інструкцыя "Ўставы на валокі", які датаваны 1 красавіка 1557 г. На яго падставе была праведзена суцэльная рэвізія дзяржаўных і вялікакняскіх уладанняў. У 1568 г. усе дзяржаўныя ўладанні заходняй часткі княства былі ахоплены рэформай.
Вызначым асноўныя прынцыпы рэформы:
- дакладны ўлік зямель;
- абкладанне сялян павіннасцямі прапарцыянальна занятай зямлі;
- вылучэнне адзінай пазямельнай меры - валокі;
- за карыстанне валокай вызначаліся пэўныя павіннасці.
Пад час рэформы ўся зямля ў маёнтку дзялілася на валокі, лепшыя з якіх адводзіліся пад вялікакняжацкія гаспадаркі - фальваркі. Астатнія раздаваліся сялянам у падворнае землекарыстанне.
Асобную увагу мы нададзім асноўным вынікам правядзення рэформы:
- сяляне страцілі правы на зямельныя ўчасткі, якія традыцыйна лічыліся ў іх спадчынным валоданні;
- іх палеткі ў большасці сталі меншымі - сем'і не маглі выканаць усе павіннасці, якія прызначаліся з ранейшых надзелаў;
- асноўнымі формамі павіннасці стала паншчына на захадзе, на ўсходзе - грашовы чынш;
- павялічыліся даходы дзяржаўнага скарбу;
- прынцыпы рэфармавання былі пераняты прыватнымі землеўладальнікамі, у першую чаргу буйнымі;
- на захадзе і ў цэнтры Беларусі, дзе імкліва ствараліся фальваркі, сялянская абшчына была разбурана, на ўсходзе яна захавалася, але была падпарадкавана феадалам.
Неабходна адзначыць, што правядзенне рэформы, яе тэмпы былі розныя ў тых ці іншых рэгіёнах Беларусі. У цэнтры і на захадзе памешчыцкія гаспадаркі былі цесна звязаны з рынкам, яны актыўна выкарыстоўвалі сваё права бяспошліннага гандлю. Рэформа тут была завершана да канца XVI ст. На паўночным усходзе Беларусі, дзе ішла Лівонская вайна (1558-1583 гг.) і землі спусташаліся войскамі Івана Жахлівага, а таксама на ўсходзе, дзе Вялікае княства межавала з Маскоўскай дзяржавай, вялікі князь і феадалы не маглі ажыццяўляць пераўтварэнні так паслядоўна і актыўна, як на захадзе. Фальваркавая сістэма не стала тут пераважнай. Насельніцтва ў асноўным пераводзілася з даніны на чынш. Валочны надзел на ўсходзе шырока зацвердзіўся толькі ў першай палове XVII ст., рэформа зацягнулася больш чым на сто гадоў.
Правядзенне аграрнай рэформы і ўпарадкаванне павіннасцяў суправаджалася замацаваннем сялян за зямлёй, ператварэннем розных іх катэгорый у адзін клас-саслоўе - прыгоннае сялянства.
Такім чынам, у канцы XVI - першай палове XVII ст. у ВКЛ канчаткова фактычна і юрыдычна аформілася прыгоннае права. Селянін быў пазбаўлены права свабодна распараджацца сваёй спрадвечнай маёмасцю. Селянін стаў аб'ектам залогу, куплі-продажу як з зямлёй, так і без яе. Феадал мог судзіць селяніна. Сістэма пазямельных адносін, якая стыхійна складвалася на працягу стагоддзяў, у ходзе аграрнай рэформы другой паловы XVI - першай паловы XVII ст. была ўпарадкавана.
2. лёс беларускага селяніна у другой палове XVI - XVII cт.
2.1 Канфлікт саслоўяў як вынік жорсткіх умоў жыцця беларуса
Менавіта да сярэдзіны XVI ст. праз фільтры заканадаўчых актаў, у першую чаргу Статута Вялікага княства Літоўскага, судовых пастаноў, аграрнай рэформы, усталяваўся асабовы склад вышэйшага прывілеяванага саслоўя -- шляхты, якая рэзка была аддзелена ад мяшчанства і сялянства. Сялянскае саслоўе, якое канчаткова сфарміравалася да канца XVI ст., было найшматлікім (больш за 80 % насельніцтва [5, c. 165]), і папаўнялася у асноўным за кошт збяднелай шляхты і "галоты".
Палярнасць юрыдычна-матэрыяльнага становішча пана і падданага, з аднаго боку, выклікала значныя міжсаслоўныя канфлікты, якія зыходзілі ад уседазволенасці шляхты ў распараджэнні сваімі прыгоннымі і абароны сялянамі сваіх інтарэсаў і гонару. Праўда, з другога боку, землеўласнік не мог падтрымліваць сваё высокаматэрыяльнае становішча без добра арганізаванай, найлепш заможнай, сялянскай гаспадаркі. Таму быў вымушаны яе падтрымліваць, а часам і абараняць.
Так, безумоўна, лёс селяніна і яго сям'і цалкам залежаў ад волі ўладальніка. Гэта відавочна з права шляхціца-гаспадара прадаваць сваіх прыгонных. Дастаткова згадаць запіс 1610 г. у актавай кнізе Браслаўскага земскага суда аб прадажы Б. Коваля земянінам С. Лавейка свайму брату Б. Лавейка: "Постановившысе очевисто у суду земелии господарский повету Браславского пан Станислав Янович Ловейко сознал то пры листе своём, иж он, которог подданого мел спольного з братею своею на име Беняша Петюлевича Коваля, тогды телер часть свою ему межи братею належочую, того подданого, жоны и детей и всяких пожытков от него прыходячых продал брату своему пану Вацлаву Ловейку за дванадцать копгрошей литовских" [1, с. 152].
З крыніц вынікаюць акты адкрытага гвалту шляхецкіх асоб супраць сялянскага асяродку. Так, у кнізе Слонімскага гродскага суда прысутнічае запіс за 1560 г. аб разрабаванні сялянскай маёмасці і вывадзе дваццаці сямей з вёскі Валковічы князем Палубенскім: "Княгиня Федоровая Полубенская … месяца июня 12, у середу, в недитности князя малжонка…у выменьи Котчице князь Андрей Иванович Полубенский, брат его милости, наехавшими квалтовне на село Котчишьское Валковичи, з многими слугами, поддаными своими, и всих подданых князя малжонка моего того села Валкович, чоловеков дванадцати самих, з домов, повезавши побрали, и нет ведома, где их подел. При котором ден наехали его квалтовном немало ся тым подданым князя, малжонка моего, шкод стало"[15, c.59].
Цярпелі неаднаразова сяляне-земляробы адкрытае грабежніцтва з боку шляхты, якая была не ўнутры маёнтка, а ў стопрацэнтнай фіксаванасці суседская. Прычым шляхціцы-грабежнікі былі не ўладальнікамі зямельнай уласнасці, а служачымі адміністрацыі ці арандатарамі памешчыцкіх маёнткаў. Яркі прыклад таму -- запіс у кнізе Слонімскага гродскага суда за 16 жніўня 1560 г. аб разрабаванні цівуном пана А. Валовіча сялян значнай уласнасці Дзярэчын [3, с.217]. Так, служачы дзярэчынскага ўладання, якое належала на той час князям Адзінцэвічам, скардзіўся на суседскага "пана Василья Чалыга, иж ден в тот понеделок пршлый месяца августа двенадцатого дня… з многими помочниками… наехавши моцно и квалтовным обычаем по домах подданных князя его милости пана его деречинских: у Евхима Сидоровича взял волт и з сохою и з парогами, две сермяги, тридцать локот сукна, а в дицы пара полтрете локот сукна, двадцать локот полотна, кужелю, сорочек тонких девять, простиц синих чотыри, и чорных простиц две, намедцов девять, поес и з ытолииком, у выголиику копа грошей, меду пресного ведри пинских... У Станюковича две сохи волов, кляча, сермяга, топор. У Федьца Соболевича два волы з сохою и з парогами, сермягу. У Трохима Нацевича волы два, кляча" [15, c. 166].
Грабежніцтва сялян, галоўным чынам магнацкіх уладанняў, з боку мясцовай шляхты ў XVI--XVII ст. не перапынялася. Шляхціцы-землеўладальнікі неаднойчы практыкавалі адкрыты гвалт супраць сваіх залежных падданых, а часцей супраць прыгонных свайго феадала-суседа. Прыклад таму запіс у кнізе ваўкавыскага земскага суда за 1610 г. аб тым, што "пан Александр Жин, будучи на кгрунте того подданого его милости пана Масалского Андрея Фёдоровича без для ему жадное причины кием збил и нилитостиве зранил" [3, с. 219].
Практыкавалася і адкрытае самадурства землеўладальніка супраць падданага сялянства. Так, у 1628 г., як вынікае са справы суда Слонімскага павета, "пан Крыштов талко… в ден Святого Юря святаруского, выехавши з двора своего новопобудованего, названного Порече в повете Слонимском лежачого. А, едучи через село его милости середнее, заставши Боярку его милости именя Порецкого Татияну Борздиловну Адамовую Голосковую, перед вороты дому её стоячую, и там на том месцу и врочыщу, невинне без дане прычыны, менованую Голосковую шаблей в руку правую шкодливе ранил и обухом секиркою збил" [15, с. 204].
У сваей працы Л.Лойка акцэнтуе увагу, што аб самавольствах і перавышэнні сваёй улады, у першую чаргу адміністратарамі і арандатарамі маёнткаў, сведчаць скаргі сялян. Ім было забаронена пісаць аб парушэннях вызначаных норм павіннасцей ды іншых злоўжываннях на сваіх гаспадароў-уладальнікаў. Але на арандатараў ды адміністрацыю прыгонныя мелі права скардзіцца. Што яны і выкарыстоўвалі, бо цярпелі найбольш за ўсё ад пасрэднікаў паміж землеўласнікамі і землекарыстальнікамі [3, с.224]. Прыкладам таму мноства дакументальных крыніц. Адна з іх чалабітныя. У XVI ст. жонцы віленскага ваяводы Сафіі Гаштольдаўне валожынскія падданыя пісалі: "Жалуем государыни нашой милостивой на вжедника воложинского Дмитра Игнатовича. Государыня, нет ведома за што взял на нас безвинне сорок грошей, а тепер, милостивая государыня, такеж нет ведома за што выдал на вини копу грошей, а мы... ни вчомся не провинили... И на вины на нас узнимает, на толоки гонит с сохою и в сторону ходити кажет, а мы тое службы, но повинновати служити. То пак есть на том воли вашей милости, государыни нашей милостивое" [1, с.215].
Найбольш яскравым дакументам, які адлюстроўвае самавольства прадстаўнікоў адміністрацыі маёнтка, жорсткае іх абыходжанне з прыгоннымі сялянамі, з'яўляецца скарга жыхароў вёскі Стракожы Горацкай воласці (сучасныя Горы-Горкі), што была звернута ў 20-х гг. XVII cт. да сваіх уладальнікаў князёў Сапегаў. Напісана яна каларытнай старабеларускай мовай: "Мы убоже подданные волости Горские з села Сторокожи, ускаржаемося вашим милостям нашим милостивым панам на лавника сторокожского на име Рома Беззубца, который нам великие и незносние кривды чинит от колко лет. А не маючы перед ким кривд нашых переложит, толко пред вашею милостю: без винне на грабит, и грабежи у него чинуть. А коли почнем у него грабежов просит, тогды нас бьёт, мардует нас самих и детей наших. До пана нас удаёт и обмовляет, пахлебует и измовит на нас брать пану, то сам берёт во двое того. Суды несправедливы судит: хто даст болей, то тот прав. Не одного нас, наредив калекою, з маётности зсадивши. А грабежы, которые у него погинули, готовы вашим милостям показат на реестре. Ябедник лихий, присяжник, лихвяр. С пугою железною ходит, што кат, нас самих, детей наших и псов бьёть. Дети, скоро обачывшы его с пугою идучого, то от него утекают, а псы и духу его боятся. А затым кланяемся и домовляемся у ваших милостей наших милостивых панов, абы справедливост тае была учынена з него нам, а его з лавництва зложыли, а нам иного датъ рачыли. А мы за щасливое мешкане и доброе здоровее ваших милостев, наших милостивых панов повини Пана Бога просит и за такую учынность нагородит" [15, с.269].
Як вынікае з тэксту згаданых двух дакументальных сведчанняў, што прадстаўляюць адпаведную шырокую крыніцазнаўчую базу, у скаргах XVI-XVII ст. выяўляецца заўважная рыса тагачаснай сялянскай псіхалогіі: усе спадзяванні на паляпшэнне свайго становішча яны ўскладалі на пана-ўладальніка. На тое былі важкія прычыны, бо абараніць ад самавольстваў адміністрацыі і арандатараў маёнткаў меў магчымасць толькі землеўласнік, што неаднакроць рабіў. Ад яго волі залежала працаздольнасць і заможнасць сялянскай гаспадаркі. А землеўласніку неабходны былі забяспечаныя моцным гаспадарчым патэнцыялам сялянскія дымы. Таму і практыкавалася шляхецкая падтрымка стану працаздольнасці прыгонных падданых.
2.2 Адносіны пана і падданага
Безумоўна, найвышэйшую каштоўнасць ва ўсе эпохі, асабліва ў сярэднявечны час, уяўляла сабой зямельная ўласнасць. У другой палове XVI - XVII ст. зямля належала вышэйшым колам феадальнага грамадства: вялікаму князю, дзяржаве, шляхце, царкве, часткова гарадам. Непасрэдныя земляробы права ўласнасці на зямлю не мелі. Тым не менш у XVI--XVII ст. селянін не быў адасоблены ад свайго надзела. Ён з'яўляўся фактычна яго ўладальнікам, ва ўсялякім выпадку трымальнікам, распарадчыкам. Практычна ў гэты перыяд адсутнічаюць дакументальныя запісы аб падараваннях ці продажы сялян без зямлі, якраз наадварот, рабілася гэта з іх "землямі пашнымі і бортнымі, і з сенажацямі, з лясы і бары" [11, c. 24]. Што характэрна для часоў ВКЛ і Рэчы Паспалітай, зямельны надзел падданага прыгоннага замацоўваўся за ім дакументальна (інвентары) і перадаваўся дзецям ці бліжэйшай радні па спадчыне. Акрамя таго, у разглядаемы час сяляне ў шэрагу выпадкаў мелі магчымасць здзейсніць акт яе продажу ці залогу [11, c. 25].
У сваёй падтрымцы сялянскай гаспадаркі землеўладальнікі не абмяжоўваліся толькі сямейнай індывідуалізацыяй зямельнага надзелу. У агульным карыстанні цэлага сяла, ці лепш вызначыць сялянскай грамады, знаходзіліся сенажаці, лугі, выганы, лясныя "ўваходы", рыбныя ловы [12, c. 219]. Прадстаўлялася землеўласнікамі таксама як грашовая, так і прадуктовая пазыка. Напрыклад, у 80-х гг. XVI ст. "Юргкел Юревич Дегтерович, подданый его милости пана Богуша Коптя, подкоморего его кролевской милости Браславского..., взял есми грошей готовых монеты литовское осмдесят грошей, которы пенязя рок отдат на ден Пречистое Богородицы последний, у пана Стефана Петревича и пани Марины Иваноное. Я (Ю. Дзегцярэвіч) маю за тые пенязи им на каждый недели служити по два дни" [1, с.371].
Падкрэслім, што вышэйшая ўлада, безумоўна, выступала супраць канфліктнасці ў асяродку вышэйшага дзяржававызначальнага шляхецкага саслоўя. Пацверджаннем таму вытрымка з ліста караля Рэчы Паспалітай Жыгімонта ІІІ насельніцтву і кіраўніцтву Крэўскай воласці ў 1601 г.: "абы стан шляхетский в панствах нашых межы собою покой посполитый заховал" [3, с.51].
Але паміж шляхтай узаемасупрацьстаянне не спынялася, а шырылася не толькі за кошт велічыні землеўладання, але і з-за колькасці высокапрацаздольнай рабочай сілы. Таму за валоданне сялянскім працоўным патэнцыялам ішла напружаная барацьба паміж землеўласнікамі. Гэта дакладна зафіксавана ў дакументальных крыніцах, якія сведчаць аб арганізацыі ўцёкаў дзеля адстойвання сваіх інтарэсаў і недапушчэння гвалтаўніцтва з боку панскіх служачых і арандатараў.
Землеўладальнікі ўсялякімі захадамі імкнуліся ўтрымаць сялян у сваіх маёнтках. Яны выкарыстоўвалі практыку пазанадзельнага землекарыстання, гэта значыць, што падданым перадаваліся для апрацоўкі дадатковыя зямельныя ўгоддзі, за якія яны сплачвалі грашовую рэнту -- паменшаны чынш. Земляробы бралі ў так званы "прыём" часам цэлыя валокі. У прынцыпе памер прыёмных зямель не абмяжоўваўся. Гаспадарка селяніна колькі магла апрацаваць зямлі, столькі магла браць [12, с.64]. Дакументальна зафіксаваны сведчанні, калі сяляне пагражалі ўцёкамі сваім уладальнікам, калі яны не спыняць самавольствы. Так, у 20-я гг. XVII ст. сяляне вёскі Крукава Горацкай воласці скардзіліся Сапегам, што "если ласкваное милостивое панове, не будет, и полги (палягчэння) якое, тогды не могчемо вытерпеть так и великих незносных кривд..., то куды може разойдемсе" [1, с.142].
Часамі сяляне звярталіся да больш актыўных форм сацыяльнага пратэсту. А менавіта да адкрытых узброенных выступленняў супраць сваіх прыгнятальнікаў. Прыклад таму ўзбунтаванне падданых вёскі Гарыздычы Берасцейскага павета ў 1589 г. супраць свайго пана Беняша Бухавецкага. Шляхціц сведчыў у гродскім судзе, што "або з намовы людское, чили по своей доброволи, взявши перед себе злый умысл и огурившися послушенства водлуг денное повинности свое мне, пану своему, не чынят, на работу не идуть и росказаня моего николи послушни бытии не хочуть" [3, с.294]. Калі ж уладальнік маёнтка разам з падзельнікамі вырашыў прымусам павыганяць сялян на паншчыну, яны, "зобравшися до купы, пану Буховецкому поведили...: дей ещё собе не посеяли, а кгды собе посием, тогды тобе на работу пойдем... иж тобе дило заслужыли водлуг повинности своее". Іх адказу землеўласнік не сцярпеў і з пагрозай "иж дей не в тот час, коли вы хочете, але коли я кажу, тогды мне служите" загадаў закаваць у ланцугі двух падданых. Тады гарыздычане пачалі заклікаць: "киёв дей на пана киёв". Бухавецкі не ўстрымаўся і нагайкаю ўдарыў мужыка. Сяляне не супакоіліся і, "допадши киёв и колья", пачали дубасіць слуг панскіх і самаго пана. Жорсткі "розрух стал межи" імі. Двух падданых, ініцыятараў пратэсту Юрку і Андрэя, да вязніцы ўзялі, а на Бухавецкім і яго людзях "ран синих" было незлічона. Канфлікт скончыўся безвынікова як для сялян, так і для шляхты [3, с. 297]. Распачаўся ён, безумоўна, з прычыны панскай уседазволенасці і самадурства. Але не бязгрэшнымі былі і сяляне.
Усведамляючы той факт, што ў канфліктных міжмаёмасных справах адказнасць неслі, галоўным чынам землеўладальнікі, прыгонныя дзеля ўмацавання сваіх гаспадарак паглядалі на багацці суседніх уласнікаў і рабілі наезды якраз на іх землі. Прыкладаў таму мноства.
Л. Лойка прыводзиць наступны тыповы прыклад. У 1606 г. Слонімскі земскі суд зафіксаваў скаргу пана Станіслава Рамбескага на падданых вёскі Косценева, якая належала шляхціцу Яну Жырноўскаму, што яны "уехавши в гай мой... Буйновский..., дерево на будоване годного личбою всего семдесят пят..., порубили и до домов своих села Костенева отвозили и отпровадили" [3, с.280]. У тую ж судовую установу г. Слоніма ў 1639 г. была пададзена скарга ад адміністратара маёнтка Шылавічы Станіслава Ілхіна (уладанне належала Казіміру Сапегу) на падданых вёскі Петралевічы, уласнікам якой з'яўляўся Аляксандр Радзівіл. Сяляне "громадне забравшыся злодейским обычаем в час... въехавшы, потаемне вырубали дерева на будоване згожоного двесте самых пнёв переличыв, на жерде порубанного дерева пнёв трыста, на коле дерева порубанного и зличыт трудно, однако трыдцат могло быт, и до домов своих выпровожали и вывезли". Наўздагон ім накіраваліся сапежанскія ляснічыя і нагналі лесарубаў у Петралевічах ды ўбачылі нарабаванае дрэва, адно ўжо скінутае, а другое яшчэ на вазах. Пераследнікі запыталіся ў сялян, навошта яны гэта зрабілі, учыніўшы іх пану найвялікшую шкоду. Але петралеўцы ляснічых у вёску "для шуканя ревидованя не пустивши, и з села выгнали" [1, с.280].
Як вынікае з запісу ў сектавай кнізе Слонімскага земскага суда 1608 г., у папярэднім 1607 г. двое падданых маёнтка Палонка пана Бруханскага "сами зо злого, а свовольного умыслу своего прышедши с огнём до пущы их милости панов Веселинов Деревенское, на урочыщо Добрушино, змову пущу… огнём попалили и немалую шкоду у той пущы пожаром учынили" [8, с.184].
Зыхозячы з вышэйпрыведзеных цытат, неабходна падкрэсліць, што ўсё набытае сялянамі супрацьпраўным шляхам звозілася да "дамоў сваіх" ці здзяйснялася паводле "сваіх умыслаў". Тое азначае, што яны, калі рабілі гэтыя практычна грабежніцкія наезды на чужыя маёнткі, былі ўпэўнены ў беспакаранасці, бо разборкі паміж сабой у судовых установах вялі іх гаспадары-землеўласнікі, а выканаўцы незаконных учынкаў знахозіліся збоку. Гэта, на самой справе, атрымлівалася ў болшасці выпадкаў.
Такім чынам, са згаданых дакументальных крыніц, кола якіх можна значна пашырыць, вынікае, што шляхецка-сялянскія ўзаемаадносіны не былі адназначна канфрантацыйнымі. Яны паўстаюць як шматузроўневыя. Калі прыгонныя з'яўляліся падданымі магнатаў ці заможнага набілітэта, то яны траплялі пераважна пад уладу адміністратараў маёнткаў ці арандатараў, якія за пэўную грашовую суму атрымлівалі ва ўладанне частку зямельнай уласнасці значных землеўладальнікаў. Часовых гаспадароў, сярод якіх у большасці выпадкаў адзначаліся служачыя ці сярэдняй рукі шляхта, зусім не турбавала, што сабой будзе ўяўляць па сваёй працаздольнасці сялянская гаспадарка праз 3--5 гадоў. Таму практычна ўсе гвалтаўніцка-грабежніцкія акты ў адносінах да падданых здзяйсняліся адміністрацыяй і арандатарамі маёнткаў, супраць якіх у першую чаргу накіраваны быў сялянскі пратэст.
З другога боку, тыя ж дакументальныя крыніцы змяшчаюць матэрыял аб супрацьпраўных паводзінах сялян у дачыненні да шляхты. Праўда, да сваіх непасрэдных гаспадароў прыгонныя адносіліся, як правіла, лаяльна, пратэсты супраць іх былі рэдкімі, адзінкавымі выпадкамі. Незаконныя акты парубак, пакосаў, патраваў ды прамога грабежніцтва ўчыняліся галоўным чынам на тэрыторыях суседніх землеўладальнікаў.
Такім чынам, мы бачым, што беларускі селянін таго часу прыстасоўваўвася да аклічнацяў свайго жыцця у розных напрамках. І цяжкія павіннасці, якія неслі сяляне, безумоўна накладвалі свой водціск на поводзіны простага чалавека таго часу.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Аналіз навукова-гістарычных крыніц по даследуемай намі тэме дазваляе зрабіць наступныя вывады.
У другой палове XVI - XVII ст. на бeларускіх землях у цэлым завяршыуся працэс фарміравання i юрыдычнага замацавання рыс феадальнай сістэмы: выключнае права на валоданне зямлёй, асобыя саслоуныя прывілеі i абавязкі шляхты; пазбауленне сялян права на зямлю i замацаванне ix за зямлёй, пазаэканамічнае прымушэнне сялян да працы.
Вялікая колькасць зямель належала феадалам (шляхце). Шляхецкае саслоуе дзялілася на групоукі паводле эканамічнай моцы і палітычнай ролі у гасударстве. Больш за 42% сялянскіх гаспадарак належала 29 найбольш буйным магнатам, што складалі каля 0,7% землеуладальнікау. Да іх далучаліся група паноу , што мела маенткі не меньш за 500 "дымоу". Гэтыя дзве групы феадалау валодалі 48,4% сялянскіх гаспадарак.
Сістэма пазямельных адносін, якая стыхійна складвалася на працягу стагоддзяу у ходзе аграрнай рэформы другой паловы XVI-XVII ст. была упарадкавана. Адзінкай падаткаабкладання стала валока зямлі. Сялянскія сем'і замацоуваліся за валокай ці яе часткай, станавіліся як бы дадаткам да яе, часткай уласнасці землеуладальніка.
Эканамічнае жыццё краіны у канцы XVI - першай палове XVII ст. праходзіць пад уплывам завяршэнне у 1583 г. разбуральнай Лівонскай вайны з Маскоускай дзяржавай i прыняццем у 1588 г. асноунага закона дзяржавы - Трэцяга Статута ВКЛ. Гэта станоуча пауплывала на стабізацыю i рост эканомікі дзяржавы, у першую чаргу яе галоунай галіны - сельскай гаспадаркі.
У гэты час сельская гаспадарка, якая заставалася асновай эканомікі краіны, перажывала пэуны уздым, абумоулены як пашырэннем сферы таварна-грашовых адносін, ростам попыту на сельскагаспадарчую прадукцыю на унутраным i знешнім рынках, так i завяршэннем у асноуным аграрнай рэформы. Фальваркі, створаныя на захадзе i у цэнтры, пачалі даваць прыбытак.
На усходзе Беларусі у гэты час пачалося больш актыунае правядзенне аграрных пераутварэнняу, у тым ліку i перамер зямлі. Раней гэта не рабілася, бо iшлa вайна з Маскоускай дзяржавай i некаторыя землі былі заняты яе войскамі. Аграрныя пераутварэні на усходзе мелі асаблівасці. Тут фальваркова-паншчынная cicтэма не стала пераважаючай.Феадалы выбіралі кожны раз i у кожным асобным выпадку лепшы для ix спосаб гаспадарання. Такім чынам к сярэдзіне XVII стагоддзя услаляваліся дзве аноуныя формы гаспадарання: увядзенне фальваркау і увядзенне паншчыны у якасці асноунай павіннасці, атаксама перавод сялян на грашовую рэнту. У першай палове XVII стагоддзя павялічваюцца плошчы ворыунай зямлі, расце вытворчасть сяльгаспрадукцыі.
Для селянства перыяд XVI- XVII сатгоддзяу быу нялегкі для жыцця і працы. Хаця заканадауча пануючым класам і было аформлена манапольнае валоданне зямлей , сяляне, абапіраючыся на звычаевае права, яшчэ у XVII ст. праводзілі гандлевыя аперацыі з зямлей. Але гэта з'ява была хутчэй адзінткавайі адыходзділа у нябыт. Каб пракарміць сям'ю і даваць прыбытак свайму гаспадару , сялянскі надзел, па падліках тагачасных эканамістау , павінен быу быць не меней 0,5 валокі зямлі (крыху болей за 10 гектарау). Як сведчаць дакументы, плошча сярэдняга сялянскага надзелу у другой палове XVII - першай палове XVIII стагоддзя зрэдку быу меншы чым 0,5 валокі. Калі надзел быу меньшы , ен дапауняуся так званымі прыемнымі землямі, за якія сплачвалі меньшыя падаткі. Здараліся выпадкі калі сяляне утойвалі ворныя пазанадзельныя землі, каб наугул не адбываць з іх ніякіх апвіннасцей.
За кошт селяніна карміся шляхта, дзяржава і царква. На іх карысць прыгонныя адпрацоувалі шматлікія павіннасці. Галоуныя з іх былі паншчына, дзякла і чынш.
Паншчыну адбывалі зімой і летам, мужчыны і жанчыны. На паншчыну сяляне павінны былі выходзіць ці з рабочай жывелай, ці без яе - па неабходнасці. Пачынауся панчшынны дзень з узыходам сонца, закнчвауся з захадам. Спазненне ці не выхад на паншчыну жорстка карауся.
Сяляне выконвалі у XVII ст. адработачныя павіннасці, як гвалты, талокі, згоны. На гэтыя работы выходзілі усей сям'ей, пакідаючы дома кагота аднаго "да работы няздольнага". Таксама выконвалася падводная павіннасць. Каб яе выканаць прыгонны павінен быу на асбістай жывеле даставіць панскія грузы да месца прызначэння. Падводная павіннасць на доугі час адрывала селяніна ад сваей зямлі. Акрамя усяго пералічанага прыгонныя адбывалі так званыя старажоучыну, шарвакі (рамонт і будауніцтва дарог, маенткау). Бало і шмат іншых адработак.
Сярод грашовых падаткау першае месца займау чынш. Чыншавыя сяляне мелі куды большую гаспадарчую самастойнасць, чым паншчынныя.чыншавыя стаукі былі не аднолькавымі на рознай тэрыторыі, але даволі высокія. Селянін плаціу акрамя чынша яшчэ мноства падаткау: грашовае(адзін грош зкожнага злотага, што ішоу на чынш), угайнае, ялавічнае (за карыстанне ляснымі угоддзямі), чапавое (за выраб алкаголю). Усяго даследчыкі нашчыталі каля 56 найменняу толькі грашовых паборау.
Подобные документы
Утварэнне Рэчы Паспалітай. Войны сярэдзіны XVII - пачатка XVIII ст. Гаспадарчае развіццё беларускіх земляў у другой палове XVI - першай палове XVII ст. Гаспадарчае развіццё беларускіх зямель у XVII-XVIII ст. Эканамічны ўздым на Беларусі ў XVIII ст.
курсовая работа [96,9 K], добавлен 21.01.2011Прычыны глыбокага эканамічнага заняпаду Беларусі ў XVII-XVIII ст. Рэзкае скарачэнне колькасці насельніцтва. Развіццё сельскай гаспадаркі, гарадоў. Эканамічны ўздым у Беларусі ў другой палове XVIII ст., сацыяльна-эканамічнае значэнне яе далучэння да Расіі.
реферат [20,0 K], добавлен 21.01.2011Беларуская вёска ў сярэдзіне XVII-XVIII ст. Катэгорыі сялян і іх становішча. Заняпад гарадскога жыцця ў час ваеннага ліхалецця, яго паступовае ажыўленне. Прычыны адставання эканамічнага развіцця. Сацыяльна-эканамічнае значэнне далучэння Беларусі да Расіі.
контрольная работа [54,7 K], добавлен 25.05.2014Сацыяльна-эканамічнае становішча Беларусі ў пачатку ХХ ст. Земская рэформа ў Віленскай, Мінскай і Магілёўскай губернях, яе значэнне. Рэвалюцыя 1905-1907 гг. і яе ўплыў на паляпшэнне становішча працоўных беларускіх губерняў. Аграрная рэформа П. Сталыпіна.
контрольная работа [25,7 K], добавлен 24.11.2010Межславянския супярэчнасці ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе другой паловы XVI - першай чвэрці XVII ст. Руска-польска-ўкраінскія адносіны. Украінская нацыянальная рэвалюцыя. Колонизаторская палітыка Расійскай імперыі на ўкраінскіх і беларускіх землях.
дипломная работа [97,2 K], добавлен 28.05.2012Абставіны эканамічнага і палітычнага жыцця Беларусі, іх уплыў на аграрную палітыку ўрада ў заходніх губерніях. Сацыяльна-эканамічнае палажэнне дзяржаўных сялян Беларусі да канца 30-х г. XIX в. Падрыхтоўка і правядзенне рэформы дзяржаўнай вёскі ў Беларусі.
курсовая работа [91,8 K], добавлен 17.02.2015Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх губерняў ў першай палове XIX стагоддзі. Дзяржаўныя сяляне - адмысловае саслоўе ў XVIII - першай палове XIX стагоддзі ў Расіі. Галіновая структура прамысловасці Беларусі. Працэс акцыяніравання прадпрыемстваў.
реферат [29,3 K], добавлен 18.05.2010Сярэдзіна XVII ст. як пачаток разбуральнага веку ў гісторыі Беларусі. Гістарычныя ўмовы развіцця культуры. Барока на беларускiх землях. Развіццё асветы і навукі. Прыгонны тэатр. Мастацкія вырабы мануфактур і іх значэнне, асартымент і разнавіднасці.
презентация [4,1 M], добавлен 24.09.2013Культура, навука, адукацыя Беларусі ва ўмовах сацыяльна-эканамічнага і палітычнага крызісу Рэчы Паспалітай у другой палавіне XVII ст. Выціснутая з афіцыйнага выкарыстання беларуская мова ў сфере бытавых адносін. Развіццё кірылічнае кнігадрукаванне.
реферат [28,1 K], добавлен 18.08.2011Значэнне ўтварэння Вялікага княства Літоўскага для эканамічнага развіцця Беларусі. Сельскагаспадарчая вытворчасць, формы землеўладання і землекарыстання XIII-XVI ст. Павіннасці і катэгорыі сялян. Жывёлагадоўля, сялянская гаспадарка, формы павіннасцяў.
реферат [50,2 K], добавлен 21.01.2011