Адраджэнне "Нашай Нівы"
Перадумовы ўзнікнення "Нашай Нівы". Склад рэдакцыі, ідэйная скіраванасць. Умовы выдання, структура, жанрава разнастайнасць. Характарыстыка перыядаў дзейнасці газеты. Дзве плыні ў "нашаніўскім" руху. Станаўлення нацыянальна-гістарычнай адукацыі ў Беларусі.
Рубрика | История и исторические личности |
Вид | реферат |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 31.05.2013 |
Размер файла | 34,9 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
25
Размещено на http://www.allbest.ru/
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт
Кафедра эканамічнай гісторыі
Рэферат
па дысцыпліне: Гісторыя Беларусі
на тэму
Нашаніўскае адраджэнне
Уводзіны
газета відання ніва
У гісторыі беларускага нацыянальнага адраджэння адным з выдатнейшых з'яўляецца перыяд "нашаніўства". Пад гэтай назвай разумеецца шэраг з'яў і падзей у літаратурным, агульнакультурным і грамадскім жыцці Беларусі, так ці інакш звязаны з газетай "Наша Ніва". Адраджэнне “Нашай Нівы” адносіцца да ліку пераломных падзей у жыцці беларускага народа. Яно паклала пачатак новаму перыяду ў гісторыі Беларусі, багатаму па сваім нацыянальным змесце і па сваёй плённасці, а газета была галоўнай спружынай, якая рухала яго развіццё і з'яўлялася яго духоўным асяродкам, розумам і сэрцам.
Тэма “Адраджэнне “Нашай Нівы”” з'яўляецца актуальная і ў наш час. Нягледзячы на перапынкі, традыцыя выдання «Нашай Нівы» існуе ўжо сто гадоў. Для беларускай прэсы гэта ўнікальная зьява, памножаная тым, што «Наша Ніва» заўжды была выданнем грамадскім і ніколі - дзяржаўным, ніколі не трапляла пад кантроль аўтарытарнай ці таталітарнай улады. Ва ўсе пэрыяды існавання газеты на яе старонках прапаноўваліся і дыскутаваліся культурныя мадэлі, якія дапамагалі беларусам станавіцца сучаснай нацыяй.
У гэтай рабоце я паспрабую раскрыць наступныя мэты і задачы:
Мэты:
1. Паказаць вялікае значэнне газеты “Наша Ніва” ў фарміраванні беларускай культуры, мовы, літаратуры і тое, як яна паўплывала на развіццё нацыянальнай самасвядомасці.
2. Вызначыць рэзультаты дзейнасці “Нашай Нівы” і разгледзець тую аснову, што паклала газета для далейшага станаўлення грамадскай думкі ў Беларусі.
Задачы:
1. Вызначыць перадумовы ўзнікнення газеты “Наша Ніва”.
2. Зрабіць падрабязны аналіз дзейнасці “Нашай Нівы”, яе мэты, задачы, напрамкі.
3. Ацаніць ролю, якую адыграла газета “Наша Ніва” ў культурна-асветніцкім і грамадска-палітычным руху, у станаўленні беларускай літаратуры і нацыянальнай гістарычнай адукацыі.
4. Разгледзець структуру газеты, яе жанрава-тэматычную разнастайнасць, выдавецкую дзейнасць рэдакцыі і яе склад.
Агляд выкарыстаннай літаратуры
Для падрыхтоўкі рэферата я карыстаўся 4 крыніцамі. Больш канкрэтна і дакладна інфармацыя падаецца ў Энцыклапедыі гісторыі Беларусі, там прыведзены толькі факты, даты, імёны без аналізу дзейнасці газеты.
Карыстаючыся факсімільным выданнем “Нашай Нівы” я змог апісаць структуру і тэматыку “Нашай Нівы”.
Сайт www.nn.by насычаны цікавымі фактамі, інфармацыя ў ім прааналізавана, таксама падведзены пэўныя вынікі, ўздымаюцца важнейшыя пытанні нацыянальнай самасвядомасці, развіцця беларускай мовы, літаратуры, культуры.
У кнізе “Беларусь у эпоху рэвалюцыйных узрушэнняў: да 100-годдзя выхаду ў свет газеты "Наша нiва"” таксама дастаткова цікавай інфармацыі, але яна падаецца не вельмі канкрэтна. У гэтай крыніцы кожнае свярджэнне падмацоўваецца доказам у форме цытат з розных нумароў газеты “Наша Ніва”.
1. Перадумовы ўзнікнення “Нашай Нівы”
Развіццю нацыянальнай свядомасці беларускага народа садзейнічала рэвалюцыя 1905-1907 гг, яна паўплывала на актывізацыю барацьбы за нацыянальнае адраджэнне, на ўздым вызваленчага руху. На чале ўсіх гэтых працэсаў выступіла Беларуская сацыялістычная грамада, якая напачатку стагоддзя была адной з уплывовых партый сацыял-дэмакратычнага кірунку. Грамадаўцы добра разумелі, што распрацаваць праграму руху, яго стратэгію і тактыку, вырашыць усе праблемы, якія стаялі перад нацыянальна-культурным адраджэннем, без нацыянальнага друку немагчыма.
З 1-га верасня 1906-га года БСГ пачала выдаваць штотыднёвік “Наша Доля”, які напаткаў трагічны лёс. З шасці нумароў “Нашай Долі” пяць (па іншай інфармацыі 4) былі арыштаваны, а сёмы знішчаны ў наборы. Першая легальная грамадска-палітычная і літаратурная газета “для вясковага і местачковага рабочага люду” выйшла ў свет адначасова лацінкай і кірыліцай на васьмі старонках невялікага фармату тыражом 10 тыс. асобнікаў (6 тысяч для праваслаўных кірыліцай, 4 тысячы для каталікоў на лацінцы). У артыкуле “Для чытачоў” газета сфармулявала сваю праграму так: “Пісаць мы будзем для вёскі і будзем бараніць справы вясковых людзей”.
Стваральнікамі газеты была група сяброў БСГ, а выдаўцом і рэдактарам - жыхар Вільні Іван Тукеркес.
Адразу пасля выхаду першага нумару газеты ён быў канфіскаваны, а ў рэдакцыі паліцыя ўчыніла ператрус. Віленская судовая палата неаднаразова разглядала справы пра арышт газеты, 11 студзеня 1907 году вынесла прысуд: спыніць выданне і зняволіць рэдактара тэрмінам на адзін год. [4, с. 313]
Газета “Наша Доля” заклала першапачатковы грунт для выхаду “Нашай Нівы”. Фактычна выданне з'яўлялася правадніком ідэй БСГ у народ, таму яе асноўныя задачы, зыходзячы з публікацый і праграмных пастулатаў партыі, можна вызначаць так:
· Прапаганда ідэй Беларускай сацыялістычнай грамады ў час І рускай рэвалюцыі як органа друку гэтай палітычнай партыі;
· Абарона правоў сялян і рабочых ад царскага самаўляддзя і бяспраўя чыноўніцтва;
· Дапамога ў стварэнні і развіцці нацыянальнай гаспадаркі беларускаў;
· Прапаганда нацыянальнай літаратуры і асветы беларусаў.[1]
Аднак на той час (1906 год) нельга было яшчэ казаць пра ўвасабленне ў рэальнасці гэтых задач рэдакцыйнай палітыкі. Затое мэта ў нацыяльнальных і сацыяльна-дэмакратычных сіл была скіраванана на перамогу І рускай рэвалюцыі. Каб не згубіць сувязь з народам у выпадку закрыцця “Нашай Долі”, у прамежку паміж чацвёртым і пятым нумарамі быў выдадзены першы нумар “перашай беларускай газеты з рысункамі” “Нашай Нівы”. Перадумовамі яе ўзнікнення сталі:
· Неабходнасць БСГ - заснавальніка “Нашай Нівы” ў асобе Івана і Антона Луцкевіча - не парываць сувязь з народам праз друкаванае слова;
· Зараджэнне новага пласту сапраўды нацыянальнай літаратуры, многія аўтары якой рабіліся сталымі публіцыстамі і журналістамі “Нашай Нівы”;
· Неабходнасць стварэння нацыянальнага перыядычнага друку.
Паводле ацэнкі Віленскага ахоўнага аддела “Наша Ніва” была спачатку больш памяркоўная, чым “ Наша Доля”, але пасля “стала змяшчаць артыкулы ўзбуджанага характару, за што падвяргалася некалькі разоў канфіскацыі”.[4, с. 314] Такім чынам можна зрабіць выснову, што перадумовамі ўзнікнення “Нашай Нівы” з'яўляецца развіцце нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа і рэвалюцыя 1905-1907 гг., якая паўплывала на актывізацыю барацьбы за нацыянальнае адраджэнне.
1.1 Структура газеты і склад яе рэдакцыі
1.Склад рэдакцыі, яе ідэйная скіраванасць
Склад рэдакцыі “Нашай Нівы” змяняўся. Там працавалі Якуб Колас (май-верасень 1907 з перапынкамі), Змітрок Бядуля (з канца 1912 і да закрыцця газеты), Ядвігін Ш. (1909), Янка Купала, Вацлаў Ластоўскі (1909 - 1914),У. Уласаў, браты Іван і Антон Луцкевічыі, Язэп Манькоўскі (Янка Окліч), Альгерд Бульба, С. Палуян.
У першых чатырох нумарах рэдактар-выдавец З. Вольскі, пасля ажно да 1914 года, Аляксандр Уласаў. Апошнім рэдактарам “Нашай Нівы” ў 1914-1915 гадах быў Янка Купала.
Каб вызначыць ідэйную накіраванасць сяброў рэдакцыі, трэба азначыць, з якімі перакананнямі яны прыйшлі ў “Нашу Ніву”. Іван і Антон Луцкевічы, Аляксандр Уласаў прыйшлі з Беларускай сацыялістычнай грамады. Яны першыя, як кіраўнікі БСГ, выступалі за знішчэнне самадзяржаўя і сцвярджэнне дэмакратычных свабод у барацьбе супольна з іншымі народамі імперыі. Нацыянальнае пытанне разглядалася ў той час у партыі наступным чынам: стварэнне дзяржаўнай аўтаноміі краю са сталіцай у Вільні (у складзе дэмакратычнай федэратыўнай Расіі). Адпаведна, гэтая праграма БСГ пераносілася і ў газету. [1]
1.2 Умовы выдання “Нашай Нівы”
Выданне газеты вялося найперш стараннямі рэдактара-выдаўца Аляксандра Уласава і братоў Антона і Івана Луцкевічаў. Выдаўцы не былі багатымі людзьмі. Адзін У. Уласаў быў замажнейшы, бо меў фальварак, але з яго мусіў жыць сам, бо іншых прыбыткаў не меў. Аднак, працуючы ў газеце разам з братамі Луцкевічамі, ён дапамагаў аплочваць кватэру для ўсяго штабу “Нашай Нівы”. Грамадства Вільні падтрымліваць газет не хацела. Выключэнне складаў Зыгмунт Нагродскі, сябра Францішка Багушэвіча, які аказваў невялікую падтрымку.
З розных рахункаў М. Кухты, з друкарні якога выходзіла газета “Наша Ніва”, можна даведацца, як цяжка прыходзілася рэдакцыі. У пачатку 1909 года за набор рускімі літарамі і лацінкай дзвюх тысяч экзэмпляраў газеты трэба было заплаціць 51 рубель. За перасылку газеты па пошце - каля 30 (на кожны нумар наклейвалася дзвюхкапеечная марка). У той жа час за продаж усяго тыражу аднаго нумару можна было выручыць 100 рублёў. Аднак гэтай сумы рэдакцыя не атрымлівала: частка тыражу высылалася бясплатна аўтарам і карэспандэнтам газеты. Ганарараў не было. Амаль праз месяц пасля выхаду чацвёртага нумару, 21 лютага 1909 года ўласніку друкарні было зплочана 15 рублёў, 3 сакавіка Кухта атрымаў яшчэ 30, 21-35, 3 красавіка - 150 рублёў. Але і пасля гэтага за рэдакцыяй “Нашай нівы” застаўся доўг 220 рублеў. І так было з месяца ў месяц.
Вядома, пра папулярнасць выдання лепш за ўсё сведчыць яго тыраж. Тыраж “Нашай Нівы ў сакавіку 1907 года быў роўны 1500 экземпляраў. На пачатку 1909 года - 2000, а ўжо ў красавіку таго ж года - 2916 экземпляраў.[1]
Новыя выпрабаванні звязаны з пачаткам першай сусветнай вайны. Ва ўмовах ваеннага становішча і жорсткай цэнзуры “Наша Ніва” хоць і заняла ў адносінах да вайны варожую пазіцыю, але вымушана была падтрымліваць ваенныя падаткі і адмовіцца ад прапаганды ідэі беларускай дзяржаўнасці. Але, тым не менш, кожны нумар у выніку дзеянняў ваеннай цэнзуры выходзіў з купюрамі. За публікацыю антыўрадавых матэрыялаў асобныя нумары “Нашай Нівы” канфіскоўваліся. На яе забаранялася падпісвацца настаўнікам і вучням Віленскай навучальнай акругі, паштовым, вайсковым і іншым чынам. Магчымасць здабыць грошы ў Івана Луцкевіча паменшылася. Сувязь з замежжам была прыпынена, пошукі антыкварных рэчаў спыніліся. Шмат беларусаў было мабілізавана ў армію, сярод іх і супрацоўнікі “Нішай Нівы”. А. Уласава забралі ў войска. Тады ён, спярша рэдактарства, а потым і правы выдаўца перадаў Янку Купалу (16 мая 1914). Шмат падпісчыкаў было адрэзана фронтам. А фронт тым часам набліжаўся да Вільні. Выданне газеты ў такіх умовах станавілася немагчымым. 7 жніўня 1915-га выйшаў апошні нумар штотыднёвіка з подпісам Янкі Купалы, якому пагражала пакаранне. У верасні германскія войскі акупавалі Вільню.
1.3 Першы нумар “Нашай Нівы”
Першы нумар “Нашай Нівы” выйшаў 10/23 лістапада 1906 года ў Вільні [4, с. 314-315]. Дазвол на выданне пад асабістую адказнасць і рэдагаванне быў атрыманы 25 кастрычніка 1906 года віленцам Сыгізмундам-Уладзімірам-Ульянам Францавічам Вольскім. Заснавальнікі выдання - Антон і Іван Луцкевічы ды іх паплечнік па БСГ Уладзімір Уласаў. Першапачатковы фармат газеты (да 1910) меншы за фармат А3 (усяго 22.5х33.5 см.). З 1910 ён стане крыху меншым за сучасны А4. На першай старонцы быў лагатып выдання “Нашай Нива”. Тады яшчэ выкарыстоўвалася літара “і” з рускага алфавіту ў кірылічным варыянце. Над назвай газеты пазначалася наступнае: першы год выдання (зверху злева), нумар (справа зверху), пасярэдзіне - месца і дата выдання (Вільня 10\23 лістапада 1906 г.). Пад лагатыпам надпісы “Першая беларуская газэта” і “выходзіць раз у тыдзень рускімі і польскімі літэрамі”. Далей драбнейшым за папярэднія шрыфты пазначаўся адрас рэдакцыі і адміністрацыі: Вільня, Большая Погулянка д.№17. Справа пад усімі надпісамі пазначалася: “цэна асобнага нумэру 5 кап”. Падпіска на штотыднёвую беларускую газету “Наша Ніва“ прымалася ў Вільні, і выходзіла яна ў друкарні М. Кухты на вуліцы Дварцовай, д. 4.
Мне хацелася б нагадаць уступны невялічкі артыкул, які быў змешчаны ў першым нумары “Нашай нівы”. Рэдактар-выдавец С. Вольскі (З. Вольски) дае наступны тэкст: “Пачынаючы выдаваць беларускую газэту “Наша Ніва“, хочэм трохи пагаварыць з усими, каму у той чы иншы способ залежыць на нашай працы, хочэм адкрыць свае думки, каб усе магли нас пазнаць.
“Наша нива” будзе другой беларускай газэтой - першая газэта “Наша Доля” не жывець: яна была надта нядоуго, блиснула як маланка и згинула гдзесьци. Разумеем, якую вяликую работу яна можэ зрабиць. И дзеля таго мы будзем старацца, каб наша газэтка заглянула усюды, каб папала яна и пад стрэху бедной курной хаты мужыка-беларуса. Не думайце, што мы хочам служыць тольки ци панам, ци адным мужыкам. Не николи не! Мы будзем служыць усему беларускаму скрыуджэнаму народу, пастараемся быць люстром жыцця, каб ад нас, як ад люстра, свет падаў у цемнасць… Мы будзем браць усе ад усих и, злажыушы ў парадак, зноў аддаваць. Ведайце добра, што «Наша Нива», газэта не рэдакцыи, але усих беларусоу и усих тых, хто им спагадае. Кожны мае право быць выслуханым на страницах нашэй газэты и кераваць ею, тольки кааб было разумнее. Мы з сваей стараны будзем старацца, каб усе беларусы, што не ведаюць хто яны ёсць, - зразумели, что яны беларусы и людзи, кааб пазнали свае права и памагли нам у нашай рабоци.
Ня будзем писаць громка. Будзем спакойне, цверда кидаць усим прауду у вочы, пастараемся быць церпеливыми и панаваць над сабою: нехай халодны розум моцна трымае у сваих руках гарачэе сэрцэ…
А цяпер прызываем усих тых, хто разуме нашы цэли, адчувае тое, што мы чуем, захочэ нам памагчы:
Падтрымайце нас у рабоце, што цяпер пачынаецца!”[2, с. 3]
Кіраўнікі БСГ лічылі, што вырашэнне асноўных сацыяльна-эканамічных пытанняў адбудзецца не ў выніку рэвалюцыі, а праз дзейнасць Дзяржаўнай думы. Таму ужо ў першым нумары рэдакцыйны артыкул быў прысвечаны выбарам у Дзяржаўную думу.
У артыкуле адзначалася, што галоўнай мэтай “Нашай нівы“ з?яўляецца пашырэнне адукацыі і навукі сярод “ цёмнага нашага народу” і дзеля вырашэння гэтай мэты неабходна выкарыстаць магчымасці выбарнай Дзяржаўнай думы. Аўтары ідэалізавалі маніфест 17 кастрычніка 1905 г. царскага ўрада Расійскай імперыі. Праўда ў артыкуле ідзе гаворка і пра характар выбараў дэпутатаў, пра абмежаванні правоў і ліквідацыі права голасу “ многіх мужыкоў ды работнікаў “. Не атрымалі права голасу навучэнцы і студэнты з сялянскага саслоўя. Аўтары артыкула заклікалі ўсіх працаўнікоў , якой бы веры яны не былі, аб'яднацца дзеля выбару сваіх дэпутатаў-заступнікаў, каб палепшыць сваё жыццё.
У артыкуле Мацея Крапіўкі “Як нам учыцца” выказваецца ідэя аб пераводзе навучэння ў Беларусі з “расейскай” на беларускую мову, аб адкрыцці беларускіх школ і напісанні беларускіх падручнікаў. Аўтар прывёў выказванне Мацея Бурачка, які лічыў , што нельга забываць родную мову, бо людзей можна пазнаць “…ци па гаворцы, ци па адзежы, хто якую носиць; - отож гаворка , язык и есць адзежа душы”.[3, с. 4]
У першым нумары “Нашай Нівы” змешчаны здымак і невялічкі артыкул Шчаснага пра замчышча Навагрудка. Вельмі к месту змешчаны тут і верш Якуба Коласа “Нёман”.
На старонках першага нумара змяшчаліся звесткі крымінальнага характару, розныя навіны фінансавага характару, але галоўную ўвагу аўтары звярталі на праблемы адукацыі: аб дэпутацыі навучэнцаў маладзечненскай семінарыі са скаргай на дырэктара Гадыцкага-Цвірку да папячыцеля Віленскай акругі і ў Пецярбург, і аб стане адукацыі ў Расіі ўцэлым і ў Беларусі. Параўноўваючы ўзровень адукаванасці , прыведзены наступныя звесткі: ў Японіі з 100 дзяцей вучацца 97 чалавек, а ў Мінскай губерніі, напрыклад, толькі 20.
Распавядаючы пра сацыяльную няроўнасць, Элька ў артыкуле “Нявидзимые наши вороги” піша, што калі ў аднаго ёсць шмат, а ў другога нічога, то трэба весці вайну, як гэта адбываецца ў прыродзе.
У далейшым “Наша Ніва“ агітавала не толькі за нацыянальнае адраджэнне і развіццё адукацыі, але і крытыкавала тагачасны грамадскі і дзяржаўны лад. Газета заклікала да барацьбы за поўную свабоду слова, друку, сходаў, саюзаў , забастовак. [3, с. 5]
1.4 Структура і жанрава-тэматычная разнастайнасць “Нашай Нівы”
Першай пазіцыяй на старонцы 1 і 2 друкаваўся артыкул рэдакцыі. Ён пазначаўся датай, але ж пасля меў пэўны загаловак, калі тэма была надта важная. Абмяркоўваліся праблемы ад нацыянальна-беларускіх да міжнародных.
Былі артыкулы і да датаў самой газеты і падзеяў самой беларускай, славянскай ці сусветнай гісторыі. На месцы артыкула друкаваліся і вершы, і ўзгадкі, і здымкі. Часам артыкул замянялі міжнароднымі навінамі. Аднак менавіта ў рэдакцыйным артыкуле на першай старонцы заўжды давалася рэдакцыйная пазіцыя да з'яў жыцця беларусаў.
У “Нашай Ніве” існавала пастаянная рубрыка “У Думе і каля Думы”. У ёй рэгулярна даваўся поўны змест пасяджэнняў Дзяржаўнай Думы. Дзякуючы гэтай рубрыцы, чытачы маглі знаёміцца са сваімі абраннікамі.
Побач з гэтымі артыкуламі даваліся падборкі матэрыялаў пра палітычнае становішча ў замежных краінах.
Не меў супынку “дыспут” з рускімі і польскімі шавіністамі, якія са старонак часопісаў “Крестьянин”, “Белорусская жизнь”, “Северо-Западная жизнь”, “Минское слово”, “Dziennik Wilenski”, “Kurier Litewski”, “Gazeta codzienna” адмаўлялі беларусам на нацыянальнае самавызначэнне і самабытнасць. І першыя, і другія лічылі беларусаў часткай свайго народа і абвінавачвалі “Нашу Ніву” ў расколе цэласнага “рускага”, альбо, адпаведна, “польскага” народаў, гаварылі, што выдаецца яна то на грошы палякаў, то на сродкі абрусіцеляў. Ужо з №2 за 1906 год прагучаў адказ на крытыку адносна беларускай мовы выдання. Выдаўцы “Нашай Нівы” заявілі, што беларуская мова - свядомы і прынцыповы выбар, ён абумоўлены высокай мэтай спрыяць беларускаму адраджэнню.
Існавала рубрыка “З нашага жыцця”. У ёй даваліся праблемныя, дыскусійныя артыкулы. Іх тэмы - адукацыя, навука, культура, мова, рэлігія, пытанні вёскі і горада.[1] Значная ўвага была дадзена і на гаспадарчыя, побытавыя, сельскагаспадарчыя праблемы. Друкуюцца парады для гаспадароў, якія пасля перараслі ў асобную рубрыку з гэтай жа назвай. Такія матэрыялы сустракаліся толькі да красавіка 1912 года, калі быў арганізаваны часопіс “Саха”, дзе рэдактарам-выдаўцом быў той жа Аляксандр Уласаў. Выйшла 27 нумароў часопіса. Уся карэспандэнцыя на гэтую тэму накіроўвалася туды.
У 1911 годзе з'явілася рубрыка “З газет”, у якой рабіўся агляд прэсы за тыдзень. Там была магчымасць не толькі знаёміць чытача з матэрыяламі іншых выданняў, але і палемізаваць з імі, сцвярджаючы свой пункт погляду. Шмат прыкладаў прыводзілася з расійскіх, украінскіх выданняў. Звычайна выбіраліся ўрыўкі пра беларускі край. Аднак з-за выразнай антыбеларускай пазіцыі розных газет “Наша Ніва” нярэдка друкавала тыя ўрыўкі для палемікі.
У 1910-1911 гадах на старонках “Нашай Нівы” з'явіўся новы від публіцыстыкі - падарожныя нататкі. Спачатку друкаваліся “Лісты з Украіны”, а пасля Ядвігін Ш з нумару ў нумар дасылаў свае “Лісты з дарогі”. У пачатку кожнага ліста ён пазначаў месцы, пра якія пойдзе гаворка. Гэта ўжо прыцягвала чытача, бо ён меў спадзеў на тое, што будзе апісана і яго вёска ці мястэчка. “З Фінлядыі” - так назваў свае падарожныя нататкі Янка Купала. Гэта быў першы “шматсерыйны” артыкул, дзе аўтар расказваў пра замежжа. Асаблівую ўвагу аўтар акцэнтаваў на краявідах, побыце, гаспадарцы.
Нярэдка ў першай частцы з'яўляліся рэпартажы з мерапрыемстваў, якія праводзіліся беларускімі таварыствамі ў розных гарадах Беларусі. У асноўным гэта былі паведамленні пра выступы трупы Ігната Буйніцкага. Таксама змяшчаліся рэпартажы з выстаў у Вільні, Мінску ці за мяжой. Артыкулы такой накіраванасці складалі першую частку газеты. За ёй ішоў літаратурны раздзел, які падзяляў выданне на дзве выразныя часткі: 1) афіцыйна-дзелавую, сацыяльна-эканамічную, публіцыстычную 2) інфармацыйную. [1]
Літаратурны аддзел складаўся найчасцей з паэмаў, фельетонаў, апавяданняў. Сярод аўтараў - Якуб Колас, Максім Багдановіч, Янка Окліч, Алесь Гурло, Карусь Каганец, Ядвігін Ш, Алесь Гарун, Канстанцыя Буйло, Альберт Паўловіч, Фёдар Чарнышэвіч, Гальяш Луўчык, Вацлаў Ластоўскі, Янка Купала, Максім Гарэцкі. Фактычна - тыя, хто пасля складуць класічную беларускую літаратуру ХХ стагоддзя. Вершы друкаваліся ў асноўным у інфармацыйнай частцы, паміж рубрыкамі. Час ад часу сустракалася літаратурная крытыка, у асноўным на пачатку года, дзе аналізавалася становішча літаратуры за год. У 1910 годзе такі агляд рабіў С. Ясеновіч, у 1911 з артыкулам “Глыбы і слаі” Максім Багдановіч.
Віленскія дзеячы не маглі ствараць беларускую газету без сеткі пастаянных карэспандэнтаў. На старонках “Нашай Нівы” існавала рэгулярная інфармацыйная рубрыка “З Беларусі і Літвы”, дзе друкаваліся карэспандэнцыі, дасланыя ў газету чытачамі. У іх паведамлялася пра вясковыя здарэнні і разнастайныя гаспадарчыя клопаты сялян. Характар пэўнай часткі такіх лістоў дазваляе гаварыць пра арганізаваную рэдакцыяй завочную школу культурнага будаўніцтва на вёсцы. Цікава, што ўжо да 1910 года ў рубрыцы пастаянна друкаваліся падборкі інфармацыі з найбуйнейшых беларускіх гарадоў: Мінску, Вільні, Гродна, Беластоку. Сфармавалася кола пастаянных аўтараў газеты. Стала пісалі з Копыля (Алесь Гарло, Хведар Чарнышэвіч, Фібіян Шатыр), Мінску (Мікола Камароўскі), сяло Хоміна на Магілёўшчыне (Саўка Коваль). У інфармацыйным аддзеле значнае месца таксама займалі рубрыкі “Аб усём па троху” (цікавыя і карысныя навіны з Расіі і замежжа), “З усіх старон” (навіны Расійскай Імперыі і замежжа). У 1910 годзе апошняя рубрыка вылучыла частку, прысвечаную выключна замежным навінам - “За граніцай”.
З №2 за 1906 год на апошняй старонцы “Нашай Нівы” з'явілася “Паштовая скрынка” - новая рубрыка “Нашай Нівы”. У ёй рэдакцыя давала кароткія адказы і парады сваім карэспандэнтам па самых розных пытаннях - ад заканадаўства да вырашэння вясковых звадак, але найчасцей яны былі адрасаваны пачынаючым аўтарам, якія дасылалі ў газету свае першыя творы.
Часам рэдакцыя раіла выбраць іншую тэму ці наогул адмовіцца ад напісання вершаў і звярнуцца да белетрыстыкі ці звычайных паведамленняў з месцаў. Тым не менш, каля ста аўтараў былі надрукаваны на старонках “Нашай Нівы” з 1906 па 1914 гады.
Арыентацыя на малаадукаванага чытача прымушала рэдакцыю падаваць матэрыялы ў зразумелым для яго выглядзе, таму тон артыкулаў нагадваў гутарку інтэлігента з мужыком. Аднак нашаніўцам заўсёды ўдавалася не даводзіць гэтую спрошчанасць да абразлівай прымітыўнасці, і нават аповеды пра палітыку не былі залішне складанымі для ўспрымання.
Такім чынам можна зрабіці высновы, што ў газеце “Наша Ніва” працавалі вельмі таленавітыя людзі, якія вельмі любілі сваю радзіму і свой народ. Нягледзячы на розныя цяжкасці, якія з'яўляліся пры выданні газеты, “Наша Ніва” працягвала выдавацца, бо яна была патрэбна беларускаму народу.
2. Дзейнасць газеты “Наша Ніва”
2.1 Характарыстыка перыядаў дзейнасці газеты
Умоўна грамадска-палітычную і літаратурную дзейнасць рэдакцыі газеты “Наша Ніва” можна падзяліць на 3 перыяды:
І. 1906-1910 гг. Тады адбываўся спад рэвалюцыйных выступленняў і ўзмацненне рэпрэсій з боку ўладных структур, выпрабаванне сацыяльна-палітычнай дзейнасці дэмакратычнага друку ў новых умовах росту нацыянальнай свядомасці. Уздымалася і шырока абмяркоўвалася праблема нацыянальнай адукацыі, станаўлення беларускай мовы і літаратуры, вырашэнне на тэарэтычным узроўні праблем беларускай дзяржаўнасці і самастойнасці. ІІ. 1910-1914 гг. Рэдакцыя канчаткова перайшла на пазіцыю вызначэння нацыянальнага развіцця беларускага грамадства на аснове народна-дэмакратычнай ідэалогіі і агульначалавечых маральна-этычных прынцыпаў. Палітычныя, эканамічныя і культуралагічныя ідэі рэдакцыі і супрацоўнікаў “Нашай Нівы” былі падпарадкаваны рэвалюцыйнай праграме перабудовы. Рэдакцыя выпрацавала свае погляды на ўладкаванне дзяржаўнага кіраўніцтва, вырашэнне маёмасных пытанняў, неабходнасць рэфармавання асноў функцыянавання грамадства. ІІІ. 1914-1915 гг. “Купалаўскі” перыяд - самы карысны і прадуктыўны ў дзейнасці рэдакцыі “Нашай Нівы”. Газета стала інтэгратарам дэмакратычнай грамадскай думкі, сфарміравала асновы беларускай мовы і літаратуры.[1]
2.2 Дзве плыні ў “нашаніўскім” руху
У нашаніўскім руху можна вылучыць дзве раўнаважныя плыні - культурна-асветніцкую (у самым шырокім сэнсе гэтага слова) і літаратурную. Яны ахоплівалі асноўныя сферы інтарэсаў селяніна і нацыянальна-свядомай інтэлігенцыі, што дазваляе называць гэты рух па сваёй сутнасці агульнанародным.
Выдаўцы газеты паставілі перад сабой смелыя па тым часе задачы: змагацца за легітымізацыю і адраджэнне роднай мовы; сварэнне нацыянальнай школы; згуртаванне вакол ідэі нацыянальнага адраджэння інтэлігенцыі; абуджэнне і ўключэнне ў нацыянальны рух асноўнага носьбіта беларускай мовы - сялянства.[3, с. 10]
У рэалізацыі пастаўленых задач газета сутыкнулася з вялікімі цяжкасцямі:
· Цэнзурныя ідэалагічныя перашкоды, якія чынілі ўлады.
· Раз'яднанасць беларускага насельніцтва па веравызнанні на католікаў і праваслаўных: першым у касцёле мэтанакіравана даводзілі, што іх “мужыцкая “мова наогул не мае права на існаванне і з'яўляецца нейкім недарэчным “дыялектам”. І таму першапачаткова газета выдавалася ў дзвюх транскрыпцыях--лацінскай і кірылічнай.
· Рэдакцыя пастаянна адчувала фінансавы голад, не мела сродкаў, каб разгарнуць у поўную моц сваю прапагандысцкую і асветніцкую дзейнасць, што было абумоўлена адноснай эканамічнай слабасцю беларускай нацыянальнай буржуазіі, якая і павінна была б стаць на чале нацыянальнага руху. Тыя , хто меў сродкі і мог бы дапамагчы газеце, у большасці не лічылі сябе беларусамі, “паркалёвая” інтэлігенцыя і сялянства, якія як маглі падтрымлівалі газету, проста не мелі грошай, каб фінансава падтрымаць распачаты газетай курс.
Тым не менш, рэдакцыя газеты зрабіла ўсё магчымае, каб рэалізаваць пастаўленыя задачы. Ва ўмовах палітычнай рэакцыі яна не магла адкрыта выступаць супраць вялікадзяржаўнай палітыкі царызму ў Беларусі і засяродзіла сваю ўвагу на паслядоўным ажыццяўленні культурна-асветніцкай дзейнасці. Прадстаўляецца неабходным вылучыць асноўныя напрамкі культурна-асветніцкай дзейнасці “Нашай нівы” :
· Барацьба за стварэнне нацыянальнай школы. Царскі ўрад не прызнаваў існаванне беларускага народа і яго права на навучанне на роднай мове, у адрозненне ад іншых народаў Расіі, якім у час рэвалюцыі была дадзена магчымасць навучацца на роднай мове, хаця б і ў пачатковай школе. Нягледзячы на гэта, ідэя аб заснаванні беларускіх школ, выказаная газетай атрымала падтрымку сярод пэўнай часткі беларускага грамадства і такія паўлегальныя прыватныя і нядзельныя школы з'яўляюцца ў розных кутках Беларусі, сведчаннем чаго з'яўляюцца матэрыялы публікацый у газеце.
· Стварэнне народных бібліятэк і хат-чытальняў, якія, па сведчанні газеты, адчыняліся па ініцыятыве інтэлігенцыі пры народных школах у вёсках і фальварках. У іх чытачы побач з рускамоўнай літаратурай маглі знаёміцца з беларускімі перыядычнымі выданнямі і нешматлікімі тады беларускімі кнігамі.
· Стварэнне беларускіх культурна-асветніцкіх суполак і таварыстваў, якія пачалі ўзнікаць сярод беларускага студэнцтва і інтэлігенцыі ў Пецярбургу, Маскве, на Украіне, ў Прыбалтыцы і ў навучальных установах на тэрыторыі Беларусі. Спробы стварэння такіх таварыстваў прасочваюцца таксама па матэрыялах газеты ў павятовых гарадах, мястэчках , асобных вёсках і фальварках. Члены гэтых таварыстваў не толькі падтрымлівалі з газетай перапіску, праводзілі яе ідэі на месцах, але і фінансава дапамагалі ёй.
· Пашырэнне беларускага кнігадрукавання. Газета імкнулася расказаць чытачу аб усіх выданнях, якія паяўляліся на беларускай мове, друкаваць урыўкі з іх, каб зацікавіць чытачоў ў іх набыцці. Яна шукала і знаходзіла магчымасці пашыраць сваю ўласную выдавецкую дзейнасць. Намаганнямі рэдакцыі пачалі выдавацца часопісы: для моладзі - “Лучынка” і для сялян - “Саха”. Па ініцыятыве рэдкалегіі газеты ў Вільні пачаў выдавацца “ Беларускі каляндар”.
Безумоўна, шматгранная культурна-асветніцкая і грамадская дзейнасць газеты не абмяжоўвалася пералічанымі вышэй напрамкамі. Само выданне газеты стала важнейшай з'явай у гісторыі беларускай культуры, якая ў многім перадвызначыла яе развіццё ў пачатку XX стагоддзя. Больш таго “Наша Ніва” становіцца цэнтрам, вакол якога аб'ядналіся ўсе нацыянальна- свядомыя сілы беларускага грамадства, намаганнямі якіх ажыццяўлялася адраджэнне беларускай мовы і культуры і фарміравалася ўсведамленне беларусаў як самастойнай нацыі з багатай шматвякавой гісторыяй.[3, с. 10-11]
Другая плынь у нашаніўскім руху - літаратурная. Літаратуру пачатку ХХ стагоддзя нярэдка называюць “нашаніўскай”. Такая назва, лічаць даследчыкі, самая дакладная, бо пафас і змест большасці твораў пачатку мінулага стагоддзя самым непасрэдным чынам быў абумоўлены ідэалогіяй “Нашай Нівы”. У першых жа нумарах газеты беларускі народ быў вымаляваны як “скрыўджаны”, самы цёмны паміж народаў Расійскай Імперыі. І хаця такі выраз быў недакладны, калі мець на ўвазе, што ўзровень адукаванасці сялян у беларускіх губернях складаў 30%, а ў расійскіх - 25%, услед за вызначэннем рэдакцыі вобразы занядбанага беларуса, забытага і абдзеленага Богам краю паланілі фантазію беларускіх творцаў. У гэтым сэнсе наша літаратура пачыналася як літаратура дэкадэцкая, літаратура ўпадку і разбурэння, расчаравання і адчаю.
Нягледзячы на цяжкія ўмовы, у 1908 годзе было створана выдавецства “Наша Хата”, якое існавала з 15(28).12.1908 да 1911. У склад рэдакцыйнай рады “Нашай Хаты” ўваходзілі В. Бонч-Асмалоўскі, А. Уласаў, Б. Даніловіч, І. Луцкевіч, Я. Манькоўскі, А. Уласаў, К. Цэтэрман і іншыя.[4, с. 316-317]
Адной з найпершых мэтаў, якую паставіла перад сабою суполка, было выданне буквара-лемантара і хрэстаматыі-чытанкі. Дзякуючы іх руплівасці ў 1909 годзе было выдадзена “Другое чытанне для дзетак беларусаў” Якуба Коласа. Таксама “Наша Хата” выдала першы зборнік Коласа “Песні жальбы”. Выданне кніг на беларускай мове было нялёгкай справай, але ж выходзілі адзін за адным зборнікі Альберта Паўловіча, Максіма Багдановіча (рэдактар Вацлаў Ластоўскі), Гальяша Леўчыка (рэдактар Янка Купала). Выйшла пасля году друку ў “Нашай Ніве” “Кароткая гісторыя Беларусі” Вацлава Ластоўскага. З 1910 года рэдакцыя выдае “Беларускі каляндар”, які быў разлічаны на вясковага чытача. Тыраж выдання дасягаў 20 тыс. экземпляраў. Выдаваліся часопісы “Саха” і “Лучынка”. Апошні быў зроблены ў 1914 годзе, пры падтрымцы нашаніўцаў, адмыслова для беларускай моладзі. Аўтары і рэдакцыя ставілі перад сабой мэты асветы моладзі на роднай мове і на нацыянальным матэрыяле. Рэдактарам была Цётка (Алаіза Пашкевіч). У першым нумары яна пісала: “Трэба больш агню ад маладых сіл. Дровы, з якіх шчапаецца “Лучынка”, залішне слязьмі-доляй зацягнула, дык слаба гараць”. “Нашаніўцы” ўдзельнічалі таксама ў выпуску грамадска-палітычнага альманаха “Маладая Беларусь”. Была ўтворана “Беларуская кнігарня”, якую з 1914 да 1918 года вёў уласнік Вацлаў Ластоўскі.
Паводле дадзеных за 1906-1908 гады было надрукавана 960 уласных карэспандэнцый з 489 населеных пунктаў, 246 вершаў 61 песняра, 91 апавяданне 36 пісьменнікаў, а ўжо за адзін 1910 год - 666 карэспандэнцый ад 427 аўтараў.[1]
3. Роля “Нашай Нівы” ў станаўленні нацыянальнай гістарычнай адукацыі ў Беларусі
Станаўленне нацыянальнай сістэмы адукацыі ў Беларусі, у тым ліку і гістарычнай , адбывалася ў вельмі неспрыяльных гістарычных умовах. Па-першае, пры адсутнасці беларускай дзяржаўнасці і нацыянальнай школы, па-другое, пры поўным адмаўленні з боку ўрада Расійскай імперыі беларусам у праве ра культурна-нацыянальную самастойнасць і афіцыйнае ўжыванне ў грамадска-культурным жыцці, у тым ліку і ў школе, роднай мовы. Нягледзячы на гэта, станаўленне нацыянальнай школы ішло і было заканамерным таму, што дзякуючы намаганням інтэлігенцыі Беларусі другой паловы XXI ст., у пэўнай часткі насельніцтва ў пачатку XX ст. ўжо сфарміравалася нацыянальная свядомасць.
Другой важнейшай перадумовай узнікнення нацыянальнай гістарычнай адукацыі стала фарміраванне беларускай гістарыяграфіі ў канцы XXI - пач. XXст. У гэты час вяліся грунтоўныя даследаванні па гісторыі , эканоміцы, этнаграфіі і краязнаўству Беларусі. Шырока вядомымі становяцца працы М. В. Доўнар-Запольскага, Я. Ф. Карскага , Д. І. Даўгялы, А. П. Сапунова, Я. Р. Раманава, А. Я. Багдановіча і іншых выдатных даследчыкаў роднага краю.
Знаёмства новага пакалення беларускай інтэлігенцыі, якое сфарміравалася з народных настаўнікаў-выпускнікоў Маладзечанскай, Нясвіжскай, Свіслачскай і Полацкай настаўніцкіх семінарый, з працамі гэтых даследчыкаў стварыла перадумовы станаўлення беларускай нацыянальнай сістэмы народнай адукацыі, у тым ліку і гістарычнай.
Але вырашальная роля ў стварэнні нацыянальнай школы і сістэмы гістарычнай адукацыі належыць “Нашай Ніве” , якая з першых нумароў пачала барацьбу за права беларусаў гаварыць і вучыцца на роднай мове. Дзякуючы намаганням яе выдаўцоў, узнікаюць першыя беларускія школы для дзяцей беларусаў, а разам з імі патрэба ў вучэбных дапаможніках для яе. Нягледзячы на намаганні адміністрацыі не дапусціць іх стварэння, школы адкрываліся і існавалі за кошт сродкаў прыватных асоб з ліку свядомай беларускай інтэлігенцыі.
Беларускія прыватныя паўлегальныя школы мелі вострую патрэбу ў абагульняючай працы па гісторыі, якая б была даступнай і зразумелай дзецям, і не толькі дзецям, бо ў пачатку XX ст. наогул не існавала ніводнай напісанай з нацыянальна беларускіх пазіцый абагульняючай працы па гісторыі Беларусі. Такой працай стала “Кароткая гісторыя Беларусі” В. Ластоўскага. Гэты вучэбны дапаможнік набыў шырокую вядомасць у Беларусі дзякуючы “Нашай Ніве” , якая ў 1910 г. пачала друкаваць яго на сваіх старонках. Публікацыя зместу кнігі ў газеце была з'явай не выпадковай, бо бачанне В. Ластоўскім гісторыі свайго народа поўнасцю супадала з задачамі рэдакцыі па фарміраванні нацыянальнай свядомасці ў насельніцтва краю і ў першую чаргу інтэлігенцыі, большасць якой знаходзілася пад уплывам вялікарускай або вялікапольскай ідэалогіі. Праца В. Ластоўскага стварала магчымасць думаць катэгорыямі нацыі і верыць у магчымасць яе самастойнага існавання. Ён імкнуўся данесці чытачам, што беларускі народ мае сваю ўласную багатую шматвякавую гісторыю, якую трэба ведаць і якой можна ганарыцца. Ім упершыню з нацыянальных пазіцый выкладзена гісторыя нашай Бацькаўшчыны. Вацлаў Ластоўскі стаў пачынальнікам стварэння нацыянальнай сістэмы школьнай гістарычнай адукацыі ў Беларусі.
Аб тым , што гэта кніжка з'яўляецца першым вучэбным дапаможнікам па гісторыі Беларусі сведчыць тое, што аўтар змясціў у ёй ілюстрацыі, партрэты, фатаграфіі і суправадзіў іх аўтарскім тэкстам. У прадмове да кнігі ён піша: “Працу гэту ахвярую сынам маладой Беларусі, каб хаця з гэтай кароткай і няпоўнай працы маглі пазнаваць гісторыю бацькаўшчыны ў сваёй роднай мове”.
Менавіта “Наша ніва” забяспечыла шырокую вядомасць працы В. Ю. Ластоўскага, зрабіла яе папулярнай сярод чытачоў газеты, а праз іх і сярод беларускай грамадскасці ў цэлым. У тым жа годзе кніга “Кароткая гісторыя Беларусі” выйшла ў свет асобным выданнем і першай вучэбнай кнігай па гісторыі нашай Радзімы.[3, с. 6-9]
Такім чынам рэдакцыя газеты “Наша Ніва” зрабіла ўсё магчымае, как газета была цікавай і нягледзячы на ўсе цяжкасці, яна зрабіла ўсё магчымае, каб рэалізаваць ўсе пастаўленныя задачы.
Заключэнне
Не было, бадай, ніводнай значнай праблемы, што хвалявала грамадства, якую б не закранала "Наша Ніва". Таму аўтарытэт газеты з кожным годам павышаўся, раслі яе тыраж, колькасць падпісчыкаў, пашыралася геаграфія распаўсюджвання. Падпісчыкі былі ў Льежы (Бельгія), Львове, Празе, Брно, Парыжы, ЗША. Такім чынам, "Наша Ніва", на першай старонцы якой было напісана "першая беларуская газета", паклала пачатак гісторыі найноўшага нацыянальнага друку, стала сапраўднай легендай беларускай журналістыкі. Я лічу, што на старонках газеты былі сфармуляваны галоўныя ідэі, задачы і перспектывы нацыянальнага адраджэння, закладзены асноўныя кірункі развіцця беларускай мастацкай літаратуры
За няпоўныя дзесяць годаў выдання “Нашай Нівы” (лістапад 1906 - жнівен 1915) у асноўным сфарміраваўся літаратурны варыянт беларускай мовы, былі распрацаваны яе багатыя мастацка-выяўленчыя сродкі, асвоены многія паэтычныя і празаічныя жанры. Таксама “Наша Ніва” стала прапагандыстам народнай асветы на Беларусі. Дзякуючы намаганням рэдакцыі, былі зроблены значныя крокі ў беларускім нацыянальным кнігадрукаванні, даследванні этнаграфічнай спадчыны.
Намаганнямі нашаніўцаў і іх супрацоўніцтвам з украінскімі адраджэнцамі, літоўскімі дзеячамі культуры і расійскай дэмакратычнай інтэлігенцыяй быў пакладзены пачатак міжнароднага прызнання факта існавання беларусаў як самабытнага этнасу, арыгінальнасці яго культуры і яе каштоўнасці ў суквецці славянскай, еўрапейскай і сусветнай культуры. Сабраны лепшыя творчыя сілы беларускага народа.
Такім чынам, “Наша ніва” ўнесла велізарны ўклад у культурную спадчыну беларускага народа. Газета садзейнічала развіццю нацыянальнай мовы і адукацыі, падаравала шмат пісьменнікаў і публіцыстаў, здолела захаваць беларускую даўніну. Заклікі, якія зыходзілі са старонак “Нашай нівы”, сталі падмуркам для абуджэння ўсяго беларускага народа. І менавіта “Наша ніва” стала тым зернем, якое і праз стагоддзе гістарычнага развіцця дае багатыя парасткі беларускай культуры
Спіс выкарыстаных крыніц
1. Сайт www.nn.by
2. “Наша Ніва”: першая беларуская газета (факсімільнае выданне газеты выпуск 1. 1906-1911Мн., 1992)
3. Беларусь у эпоху рэвалюцыйных узрушэнняў: да 100-годдзя выхаду ў свет газеты "Наша нiва": матэрыялы Рэспублiканскай навукова-тэарэтычнай канферэнцыi, г.Мiнск, 10 лiстапада 2006 г. / Беларускi дзяржаўны педагагiчны унiверсiтэт iмя М. Танка; Рэд. Жытко А.П.- Мiнск: БДПУ,2006.- 149 с.
4. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. Мн., 1999. Т. 5., с. 313-317.
5. А.У. Унучак “Наша ніва” і беларускі нацыянальны рух (1906-1915 гг.) Мінск, 2008г.
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Агульная характарыстыка сельскай гаспадаркі ў Беларусі XIX ст. Перадумовы, значэнне і наступствы прамысловага перавароту і гаспадарчых рэформаў у Беларусі ў першай палове XIX ст. Гісторыя станаўлення і далейшага развіцця фабрычна-завадской прамысловасці.
реферат [25,1 K], добавлен 22.12.2010Пад'ём польскага нацыянальна-вызвольнага руху і паўстанне 1863 г. Адмена расейскім урадам прыгоннага права ў Беларусі і Літве, ажыўленне апазіцыйнага руху ў Расійскай імперыі і краінах Заходняй Еўропы. Затрымка станаўлення беларускай інтэлігенцыі.
реферат [23,4 K], добавлен 17.12.2010Нацыянальна-вызваленчы рух у канцы 20-х гг. XIX ст. Узнікненне тайнага ваеннага Таварыства падхарунжых, ініцыятарам стварэння якога быў П. Высоцкі. Асноўныя плыні у паўстанцкім руху: кансерватыўная на чале з А. Чартарыйскім і рэвалюцыйная - "левіца".
реферат [17,1 K], добавлен 28.03.2010Галоўные прычыны сялянскіх выступленняў, формы праяўлення сялянскага руху. Рэвалюцыйная і рэфарматарская плыні ў народніцтве. Зраёмство з марксісцкай літаратурай, узнікненне самастойнага сацыял-дэмакратычнага руху на Беларусі, расстаноўка палітычных сіл.
реферат [30,8 K], добавлен 03.12.2009Развіццё лібералізма на турыторыі Заходніх губерняў. Народніцтво як ідэалогія і грамадскі рух. Перадумовы і рост рабочага руху, прапаганда марксізму. Дзейнасць польскіх і яўрэйскіх нацыянальна-палітычных арганізацый, іх уплыў на сацыяльнае жыццё.
реферат [23,6 K], добавлен 19.12.2010Канфесійнае жыцце ў Заходняй Беларусі у перыяд 1921-1939 гг. Прычыны і перадумовы ўзнікнення і развіцця уніяцкай парафіі на тэрыторыі Беларусі. Руплівая праца В. Аношкі і яго ўплыў на беларускую рэлігійную жыццё. Заснавання ўсходняй семінарыі ў г. Дубна.
реферат [30,6 K], добавлен 27.08.2012Асаблівасці нацыянальна-вызваленчага руху на беларускіх землях, аналіз дзейнасці філаматаў і філарэтаў. Уплыў польскага паўстання 1830-1831 гг., еўрапейскіх рэвалюцый 1848-1849 гг. на грамадска-палітычны рух, іх уздзеянне на ўрадавую палітыку ў Беларусі.
контрольная работа [36,8 K], добавлен 10.08.2010Працэс фарміравання нацыі, выпрацоўкі i замацавання нацыянальнай самасвядомасці на Беларусі. Асноўныя прыкметы беларускай нацыі, працэс іх станаўлення. Роля ў гэтым навуковага беларусазнаўства, літаратуры, выдавецкай дзейнасці. Мастацтва і тэатр.
контрольная работа [32,5 K], добавлен 23.09.2012Ажыццяўленне праграмы нацыянальна-культурнага адраджэння Беларусі. Беларусізацыя як цэнтральнае звяно нацыянальнай палітыкі дзяржавы. Разгляд перыяду сапраўднай беларускай рэнесансу 20-х гадоў - Кастрычніцкай рэвалюцыі і ломкі ладу царскай Расіі.
курсовая работа [69,6 K], добавлен 19.12.2012Характарыстыка грамадска-палітычнага ладу ў другой палове 1-га тыс. н.э. Грамадскі лад усходнеславянскіх княстваў у IX - першай палове XIII ст. Палітычны лад Полацкага і Тураўскага княстваў. Станаўленне права Старажытнай Беларусі і яго характарыстыка.
реферат [31,9 K], добавлен 17.12.2010