Першы, другі і трэцці вялікія грамадскія падзелы працы

Характарыстыка неалітычнай рэвалюцыі і пераходу да вырабляюць відах гаспадаркі. Удасканаленне тэхнікі апрацоўкі крамяневых прылад, неалітычная крэмнездабыўныя шахты на тэрыторыі Беларусі. Вынаходніцтво керамікі, развіццё хатніх промыслаў і абмену.

Рубрика История и исторические личности
Вид контрольная работа
Язык белорусский
Дата добавления 17.11.2012
Размер файла 43,4 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

УСТАНОВА АДУКАЦЫІ

"ПОЛАЦКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ"

Гісторыка-філалагічны факультэт

Кафедра айчыннай і ўсеагульнай гісторыі

Кантрольная работа

па дысцыпліне "Гісторыя першабытнага грамадства"

на тэму: "Першы, другі і трэцці вялікія грамадскія падзелы працы"

ВЫКАНАЛА: студэнтка 1-га курса

групы 09 - Ісз

Пад'ельская С.В.

ПРАВЕРЫЛА: Емяльянчык В.А.

НАВАПОЛАЦК, 2009

Змест

Уводзіны

1. Першы вялікі грамадскі падзел працы

2. Другі вялікі грамадскі падзел працы

2.1 Развіцце рамяства. Разныя віды раместваў

2.2 Развіцце хатніх промыслаў

3. Трэцці вялікі грамадскі падзел працы

Заключэнне

Спіс літаратуры

Уводзіны

Тэма дадзенай кантрольнай работы "Першы, другі і трэцці вялікія грамадскія падзелы працы".

Мэта работы: разгледзець першы, другі і трэцці вялікія грамадскія падзелы працы.

Для дасягнення пастаўленых мэт выдзяляю наступныя задачы:

· даць агульную характарыстыку неалітычнай рэвалюцыі і пераходу да вытвараючай гаспадаркі;

· расказаць пра удасканальванне тэхнікі апрацоўкі крамяневых прылад, неалітычная крэмнездабыўныя шахты на тэрыторыі Беларусі;

* расказаць вынаходніцтва керамікі;

· разгледзіць развіцце рамяства і разныя віды раместваў;

· пазнаеміць з развіццем хатніх промыслаў;

· растлумачыць развіцце абмену.

Пры напісанні дадзенай кантрольнай работы асноўнай літаратурай з'яўлялася: неалітычнай крэмнездабыўный шахта промысел

Гісторыя Беларусі ССР: У 5 ч. Ч. 1. Першабытны лад на тэрыторыі Беларусі.Эпоха феадалізму/ К.І.Шабуля, К.В.Інгава, З.Ю.Капыскі, А.М.Карпачоў, М.М.Улашчык. - у дадзенай кнізе, я брала звесткі пра другі вялікі грамадскі падзел працы.

1. Першы вялікі грамадскі падзел працы

Неалітычная эпоха на тэрыторыі Беларусі пачалася ў канцы V--IV тысячагоддзі да н. э. i працягвалася каля двух тысяч гадоў. На ўсім яе працягу клімат быў цяплейшы за сучасны, што спрыяла росту дрымучых лясоў, асабліва шыракалістых. Паўсюдна началі расці дуб, клен, вяз, ясень, ліпа, сасна, вольха, бяроза. Елка i арэшнік сустракаліся галоўным чынам на поўначы, а на поўдні з'явіліся цеплалюбівыя граб i бук. Разнастайныя віды хмызняку, лугавых i балотных раслін пакрывалі забалочаныя абшары i поймы рэк.

Неабсяжныя лясы, лугі, вялізныя балоты былі прытулкам для розных відаў птушак i жывёл. У гушчьні вадзіліся высакародны алень, лось, зубр, дзік, мядзведзь, воўк, лісіца, рысь, барсук, бабёр, дзікі конь i ішыя жывёлы, якія ў большасці жывуць гяа тэрыторьі рэспублікі i цяпер. Шматлікія рэкі i азёры былі царствам вадаплаўнай птушкі i кішэлі рыбай.

Фарміраванне рачных далін, у прыватнасці высокай поймы Падняпроўя, першай надпоймечпай тэрасы Немана i Заходняй Дзвіны, к часу неаліту скончылася. Мысы першых тэрас, невялікія ўзвышшы i пясчаныя пагоркі, раскіданыя на поймах ля азёр, старыц рэк, каля вусцяў невялікіх рэчак, i іншыя сухія месцы былі зручнымі для пасяленняў старажытных рыбаловаў i паляўнічых. Буйныя паўнаводныя рэкі, якім не былі ўласцівы ні сённяшнія бурныя паводкі, ні рззкія летнія спады ўзроўню вады, з'яўляліся натуральнымі шляхамі перамяшчэння плямёнаў i наладжвання міжплямённых сувязей,

Шмат неалітычных родавых абшчын жыло паабапал Дняпра. У басейне Прыпяці даволі шчыльна былі заселены яе вярхоўе i cyседнія азёры, берагі Стыры, Гарыні, Ясельды. Яцвігі, раёны Нароўлі i Мазыра [7, c. 65-69]. Вялікая колькасць паселішчаў выяўлена ў Пасожжы і на берагах Заходняга Буга, у даліне Немана i яго прытокаў, затое на Бярэзіне, Заходняй Дзвіне i каля азёрных груп Беларускага Паазёр'я колькасць выяўленых паселішчаў параўнальна невялікая. Міжрэччы Буга i Прыпяці, Ясельды i Шчары, Дняпра i Дзвіны, Прыпяці i Бярэзіиы ля яе вусця, прарэзаныя шматлікімі прытокамі, з'яўляліся ў старажытнасці як бы "мастамі", якія звязвалі насельніцтва розных рачных басейнаў. Іменна ў гэтых месцах вярхоўі рэк збліжаюццда, утвараючы даліны, зручныя для пракладвання волакаў.

На тэрыторыі сучаснай Беларусі выяўлена больш пяцісот паселішчаў, якія адносяцца да розных перыядаў эпохі неаліту. Толькі на адным з найбольш заселеных участкаў даліны Сажа ад гарадскога пасёлка Чачэрска да вусця Беседзі (працягласць па прамой каля 35 км) існавала не менш 32 такіх паселішчаў. Нярэдка яны размяшчаліся групамі на адлегласці 0,5--2 км адно ад аднаго. Ля вёскі Струмень Кармянскага раёна, напрыклад, трупа складалася з трох, каля вёскі Рудня Шлягінская Веткаўскага раёна -- з чатырох, а на берагах возера Пагост Пшскага раёна -- дзевяці паселішчаў.

Памеры ix былі невялікія: некалькi памяшканняў ланцужком раз-мяшчаліся па беразе ракі або возера на адлегласці некалькіх дзесяткаў метраў адзін ад аднаго. Характар жылля i шматлікія матэрыяльныя рэшткі на паселішчах сведчаць аб пераходзе насельнщтва да аселага спосабу жыцця[4, c. 27-28].

Таксама галоўны змест неалітычнай рэвалюцыі - укараненне земляробства і жывелагадоўлі як асновы для пастаяннага ўзнаўлення галоўных прадуктаў харчавання і меншай залежнасці ад прыроды. Сам чалавек мала змяніўся за тры тысячагоддзі. Важныя змены адбыліся ў прыладах працы, развіцці вытворчых сіл і вытворчых адносін. Прагрэс у гэтых кірунках стаў магчымвм дзякуючы грамадскаму падзелу працы:

1. выдзяленню земляробства і жывелагадоўлі;

2. рамяства (керамічны посуд, саха, ткацкі станок, прылады для апрацоўкі скуры, пашыву адзення);

3. будаўніцтва (земляробства прывяло да аседласці жыцця, павелічэння абшчыны, затым тэрытарыяльнай адшчыны, нарэшце да пасяленняў з дзесяткамі, а то і сотнямі жылых дамоў);

4. важакоў (правадыроў), жрацоў, воінаў (у выніку ўскладнення структуры грамадсва і развіцця гаспадаркі) [9, c. 30-31].

Узнікненне вытвараючай гаспадаркі стала фундаментам усей далейшай сацыяльна-эканамічнай гісторыі чалавецтва, у перспектыве прывяло да ралажэння першабытнага і ўтварэння класавага грамадства. Грамадствы з высокаспецыялізаванай прысвойваючай гаспадаркай здолелі ўзняцца толькі да перадкласавага узроўню. Невядома ніводнае класавае грамадства, заснаванае на прысвойваючай гаспадарцы.

Жывелагадоўля зарадзілася яшчэ ў эпоху палеаліту, калі быў прыручаны сабака. Даместыкацыя прадуктыўных жывел зараджаецца пазней. Жывелагадоўля становіцца відам вытвараючай гаспадаркі толькі тады, калі хатнія жывелы пачынаюць ужывацца ў ежу, даюць ежу, альбо служаць у якасці цяглавай сілы ў земляробстве.

Земляробства ўпершыню зараджаецца ў IX - VIII тыс да н. э. Ў Пярэдняй Азіі ў зоне так званнага "урадлівага паўмесяца" (Палестына, Сірыя, Паўднева-Усходняя Турцыя). Менавіта там былі выяўлены найбольш старажытныя знаходкі культурных раслін (ячмень, пшаніца) і прадуктыўных хатніх жывел (авечка, каза). Напярэдадні неалітычнай рэвалюцыі ў гэтым рэгіене атрымала развіцце высокаразвітая гаспадарка паляўнічых і збіральнікаў дзікіх злакаў.

Ранняе земляробства было, як правіла, ручным ці падсечна-агнявым. Яго называюць таксама агародным. У ідэальным варыянце развіцця вытвараючая гаспадарка узнікае як комплексная, земляробча-жывелагадоўчая. Аднак вядомы народы, у якіх існуе толькі земляробства. У выніку важную ролю працягваюць адыгрываць паляванне і рыбалоўства. Увогуле, нават са з'яўленнем комплекснай земляробча - жывелагадоўчай гаспадаркі паляванне, рыбалоўства, збіральніцтва адразу не знікаюць. Яны могуць захоўвацца яшчэ доўгі час, але ўжо ў якасці дапаўнення да новых відаў гаспадарчай дзейнасці [5, c. 67-69].

Паблізу жылля вырабляліся крамянёвыя прылады. Разам, з ранейшымі спосабамі апрацоўкі крэменю -- абіўкай, счэсваннем, сколваннем, адлушчваннем пласцінак, рэтушаваннем -- пачал з'яўляцца новыя. Выключнай дакладнасці дасягнула тэхніка адціскальнага рэтушавання. Для апрацоўкі паверхні прылад усе часцей ужывалася плоская рэтуш, каб зняць шурпатасці, а пры афармленні рабочага краю -- пільчатая (зубчастая). Характэрная рыса неалітычнай вытворчасці -- з'яўленне шліфавання. Спачатку шліфавалася толькі лязо рубячых прылад, а з цягам часу -- уся паверхня.

Сыравінай для прылад служылі мясцовыя залежы крэменю. Асабліва каштоўным у познім неаліце быў высакаякасны крэйдавы крэмень. Ен лепш апрацюўваўся i iшoў на буйныя (макралітычныя) прылады. Яго здабывалі ля абрывістых берагоў Сажа, Беседзі, Немана, Ясельды. 3 гэтай мэтай закладваліся i шахты, што пацвярджаецца ix рэшткамі, выяўленымі (больш 1000) пабізу пасёлка Краснасельскага Ваўкавыскага раена. Шахты паглыбляліся ў тоушчу крэйды да 8--10 м, мелі расшырэнні і адгалінаванні. Пры праходцы шахт выкарыстоўваліся кайлы з рогаў аленя [6, c. 50-58].

Тайнікі з крэменем, выяўленыя на старажытных паселі|шчах паблізу вёсак Навасёлкі Петрыкаўскага i Церабень Пінскага раёнаў, сведчаць, што нашы далёкія продкі бераглі не толькі гатовыя прылады, але i крамянёвую сыравну.

Дзякуючы выкарыстанню больш дасканалых прылад з крэменю, косці i рога, а таксама лука i стрэлаў праца першабытнага паляўнічага i рыбалова стала больш эфектыўнай. Для промысла на звяроў i птушак устанаўлівалі самасгрэлы i пасгкі, рабілі капканы, капалі лоўчыя ямы. Рыбаловы мелі вуды з касцянымі кручкамі, зубчастыя кoп'i i восці. Выдзеўбены човен i вершы, заколы i, відавочна, рыбалоўныя сеткі зрабілі рыбалоўства больш прадукцыйным промыслам, чым паляваннеке. Яно стала надзейным спосабам атрьмання ежы i садзейнічала пераходу да аселасці.

Эпоха, якая характарызуецца шліфаваннем каменных прылад, развіццем разнастайных спосабаў апрацоўкі каменю, "адкрыццём" глінянага посуду, атрымала назву новага каменнага веку. Яе пачатак звязаны з пляменамі, якія пасяліліся ў паўдневай частцы Беларусі i якія многае перанялі у жыхароў Украіны. Насельніцтва, якое жыло на поўначы, таксама як і насельніцтва Прыбалтыкі i паўночных абласцей перайшло да неаліту на некалькі стагоддзяў пазней - у канцы IV або нават у III тысячагоддзі да н.э.

Помнікі ранняга неаліту на тэрыторыі нашай рэспублікі вывучаны дрэнна, іэ колькасць невялікая. Чарапкі прымітыўных таўстасценных пасудзін, вылепленых з гліны з расліннай прымессю або жарствой, недастаткова абпаленых, захаваліся дрэнна. Крамяневаму інвентару спачатку былі ўласцівы рысы, спецыфічныя для папярэдняй эпохі [4, c. 29-30].

Матэрыяльная культура неалітычных пляменаў не была аднароднай. Разам з агульнымі рысамі ў ей выяўляюцца і адрозненні. Асабліва гэта датычыцца формаў гліняных пасудзін і іх арнаментацыі.

Чалавек эпохі неаліту надаваў ім магічнае, рытуальнае значэнне. Яны з'яўляюцца важнейшай прыкметай, па якой вызначаецца археалагічныя культуры. Надбудовачныя з'явы, якія характарызуюць племя або племянную трупу ў сукупасці, адлюстроўваюцца i ў некаторых іншых асаблівасцях матэрыяльнай культуры.

Археалагічныя даныя дазволілі высветлщь, што на тэрыторыі Белаpyci ў неалітычную эпоху жылі тры вялікія групы плямёнаў. 3 прычыны таго, што сапраўдныя назвы гэтых плямёнаў невядомы, ix культуры прынята называць паводле тыпу арнаментацыі на посудзе, а таксама па формах гаршкоў або абласцях распаўсюджання.

На Палессі i на тэрыторыі Украіны, відаць, на аснове мясцовай мікралітычнай культуры эпохі мезаліту V - IV тысячагоддзях да н. э. склалася культура грабеньчата-накольчатай керамікі. Асноўная вобласць яе распаўсюджанпя, апрача Беларускага Палесся, ахоплівала тэрыторыю Украіны паліж Дняпром i Данцом. Таму i культура была названа днепра-данецкай.

Раскопкі паселішчаў гэтай культуру ажыццяўляліся паблізу весак Юравічы і Слабодка Калінкавіцкага раена на ніжняй Прыпяці. У культурным пласце паселішчаў знойдзены крамянёвыя прылады, абломкі пасудзін з гліны з расліннай прымессю i пяском. Пасудзіны мелі шырокае горла, прамыя, злёгку расшыраныя пасярэдзіне сценкі i высокае канічнае дно. Пад венцам праходзіў шэраг глыбокіх круглых ямак. Значная частка на паверхні арнаментавалася шляхам панясення ямак-наколаў, якія злучаліся ў суцэльныя рады. Вялікае пашырэнне атрымалі i бакавыя адбіткі дробназубчастага штампа. Пазней у арнамептацыі з'яўляюцца насечкі, шырокія умяціны i асабліва лапчатыя наколы [8, c. 48-106].

Плямены культуры грабеньчата-накольчатай керамікі карысталіся пласцінчатымі, трохвугольнымі i лістападобнымі наканечнікамі стрэлаў i дроцікаў, састаўнымі прыладамі з лязом з мікралітаў, якія ўстаўляліся ў пазы рагавых i касцяных чаранкоў. Мікралітам часам надавалася форма трапецый, прамавугольнікаў, трохвугольнікаў. Пазней ва ўжытак уваходзяць невялікія трапецыяпадобныя сякеры, цеслы, долаты, серпавідныя нажы, шырэй выкарыстоўваюцца скрабкі па адшчэпах, скоблі, ножападобныя пласінкі, вуглавыя разцы, свярдзёлкі i шылы [10, c. 184-185].

Другая група плямёнаў засяляла вярхоўі Дняпра i Сажа. 1х кераміка адрознівалася ад днепра-данецкай. Посуд з паселішчаў, адкапаных ля вёсак Лучын i Хадосавічы Рагачоўскага i Вець Быхаўскага раёнаў, вылеплены галоўным чынам з гліны з прымессю пяску i жарствы, часам меў яйцападобнае, акруглае дно. Часта арнаментавалася ўся паверхня пасудзіны. Сярод арнаментаў пераважаюць грабеньчатыя. Часта трапляюцца таксама ямачныя i лапчата-ямачныя. Наколы амаль адсутнічаюць. 3 гэтай прычыны кераміку называюць грабеньчата-ямачнай. Яна знойдзена на большасці стаянак Пасожжа, у тым ліку і на найбольш вывучаных - ля весак Сябравічы Чачэрскага, Рудня Шлягінская Веткаўскага, Струмень Кармянскага раенаў.

Да інвентару верхнедняпроўскіх паселішчаў трэба аднесці лістападобныя i ромбападобныя наканечнікі стрэл, шырокія нажы з завостраным канцом, дзюбападобныя рэзчыкі, вуглавыя i бакавыя разцы, звычайпыя скрабкі, ножападобныя пласцінкі, скоблі.

Пры раскопках ва ўрочышчы Сасонка паблізу вёскі Лучын адкрыта авальнае жыллё наземнага тыпу плошчай каля 10 кв. м з паглыбленым у глебу ачагом. Разам з чарапкамі неалітычных пасудзін i прыладамі працы знойдзены наканечнікі стрэл, якія належалі плямёнам бронзавага веку.[2, c. 31-87].

Трэцяя група неалетычных плямёнаў рассялялася ў вярхоўях Прыпяці, па Ясельдзе i ў басейне Немана. Яны займаліся вырабам вастрадоннага таўстасценнага посуду з прамым або злсгку адагнутым венцам i расшыранай сярэдняй часткай. Нярэдка пад венцам наносіўся рад глыбокіх круглых ямак, якія чаргаваліся з выступамі, так званымі жамчужынамі. У арнаментацыі сустракаюцца невялікія наколы, якія ўтвараюць рады, насечкі i адбіткі дробназубчастага штампа. Большая частка паверхні посуду не арнаментавалася.

Помнікі з падобнай грабеньчатай керамікай выяўлены пры раскопках на беразе Шчары ля вёскі Добры Бор Баранавіцкага, ва ўрочышчы Лысая Гара каля вёскі Апечкі Стаўбцоўскага раёнаў i ў іншых местах (Панёмань, Ярэмічы Карэліцкага, Русакова Слонімскага, Ганчары паблізу вусця Дзітвы Лідскага раёнаў, Дубічай у Літоўскай ССР, на берагах возера Спораўскае i каля вескі Камень Пінскага раёна). Яны адносяцця да нёманскай культуры.

Паселішча Добры Бор размяшчалася на невялікім узвышшы, якое абступалі балоты. На ўчастку 0,1 га былі, відавочпа, тры жылыя збудаванні прамавугольнай формы. Плошча кожнага з ix не перавышала 10--12 кв. м. Паблізу жылля ў ямах i каля вогнішчаў сабрана звыш 430 прылад. Сярод іх -- лістападобныя i трохвугольныя наканечнікі стрэл, востраканечнікі, грубаабабітыя авальныя сякеры, цеслі. скрабкі, серпападобныя нажы, свёрдлы, шліфаваныя клінападобныя сякеры i сякеры з высвідраванымі адтулінамі.

У кераміцы адчуваецца ўплыў культуры лейкападобных кубкаў, плямёны якой складалі асноўнае неалітычнае насельніцтва Польшчы і ў канцы III тысячагоддзя да н. э. праніклі ў вярхоўе Прыпяці i на Ясельду. Раней (другая--трэцяя чвэрці таго ж тысячагоддзя) яны сяліліся толькі ў заходняй частцы Валыні. Гэтыя плямёны ўжо былі знаёмы з земляробствам і жывелагадоўлі і знаходзіліся на стадыі патрыярхату.

У Падзвінні часам сустракаліся паселішчы з порыстай керамікай, якая блізкая да нарвенскай культуры, пашыранай ва ўсходняй частцы Прыбалтыкі. Найбольш значнае з гэтых паселішчаў існавала на тарфяніку Крывіна ля вескі Галоўск Сенненскага раена. Тут выяўлены не толькі чарапкі посуду і крамяневыя прылады, але і шматлікія сякеры, долаты, наканечнікі, амулеты і фігуркі з косці, бурштынавыя падвескі,рэшткі 150 дзікоў, 100 бурых мядзведзяў, 80 ласеў і г. д.

У канцы неаліту на ўсходзе і поўначы Беларусі таксама з'ўляюцца плямены з іншымі культурамі. Відавочна, дзе-нідзе яны пацяснілі мясцовае насельніцтва [4, c. 34-35].

У эпоху неаліту ўзмацняецца нераўнамернасць гістарычнага развіцця. Адбываецца першы вялікі грамадскі падзел працы - вылучэнне плямен з вытвараючай гаспадаркай з асноўнай масы паляўніча-збіральніцкага насельніцтва.

2. Другі вялікі грамадскі падзел працы

2.1 Развіцце рамяства. Розныя віды раместваў

У другой палове III тысячагоддзі да н. э. у паўдневых раенах нашай краіны адбываюцца значныя змены ў гаспадарчым і грамадскім жыцці.Важнейшай з іх лічаць з'яўленне металургіі. Першымі ў гісторыі чалавецтва металамі, якія сталі асноўным матэрыялам для вырабу прылад працы, зброі і ўпрыгожанняў, былі медзь і бронза.

Раней за ўсе, яшчэ V - IV тысячагоддзях да н. э. Медзь і бронзу пачалі выплаўляць у краінах Блізкага Усходу і ў раенах Еўропы і Азіі, дзе былі залежы меднай, алавянай і цынкавай руд.

На тэрыторыі СССР найбольш старажытным цэнтрам металургіі было Закаўказзе.У другой палове III - пачатку II тысячагоддзі да н. э. Буйныя цэнтры металургіі ўзніклі ў Сярэдняй Азіі, Казахстане, у Сібіры і на Урале. Іх прадукцыя ў выглядзе гатовых вырабаў і зліткаў металу ішла ў суседнія і аддаленыя раены, дзе было неабходных запасаў сыравіны. Напрыклад: металічныя вырабы знойдзеныя у могільніках сярэднедняпроўскіх пляменаў, сведчаць аб тым, што метал каўказскага і прыкарпацкага паходжання. Гэта дазваляе меркаваць, што металургія тут базіравалася на прывазной сыравіне.

Выкарыстанне металу зрабіла глыбокі пераварот у развіцці прадукцыйных сіл, выклікала вялікія перамены ў грамадскіх адносінах і наклала адбітак на ход далейшага гістарычнага працэсу. У стэпавых і лесастэпавых раенах назіраецца значныя перамяшчэнні жывелагадоўча-земляробчых пляменаў, барацьба за пашу, заваевы адных пляменаў другімі, іх зліцце. Працягваецца фарміраванне буйных этнічных і культурных супольнасцей.

У гэту эпоху адбыўся пераход ад мацярынскага да патрыярхальнага родавага ладу. На змену мацярынскаму роду з яго роўнасцю полаў прыйшоў бацькаўскі, або патрыярхальны, род. Сваяцтва лічыцца ўжо не па матчынай лініі, а па бацькавай, а дзеці - нашчадкамі па бацьку [4, c. 37].

На тэрыторыю Беларусь заселеную мясцовымі неалітычнымі плямёнамі, прыйшлі жывёлагадоўча-земляробчыя плямёны. Культуры гэтых плямёнаў вядомыя характэрнай для ix шнуравой керамікай.

Да ix ліку ў Падняпроўі належыць нямала паселішчаў сярэднедняпроўскіх плямёнаў. За апошнія гады такія паселшчы даследаваны паблізу вёсак Лучын Рагачоўскага i Малыя Poгi Жлобінскага раёнаў Гомельскай вобласці, а таксама каля Быхава Магілёўскай вобласці.

Аналізы металічных вырабаў, знойдзеных у могільніках сярэднедняпpoўcкix плямёнаў, сведчаць аб тым, што метал каўказскага i прыкарпацкага паходжання. Гэта дазваляе меркаваць, што металургія тут базіравалася на прывазной сыравіне.

У параўнанні з папярэдняй эпохай сярэднедняпроўскія плямёны дасягнулі высокай дасканаласці ў свідраванні, шліфоўцы i паліроўцы цвёрдых парод каменю (граніту, дыарыту) i ў вытворчасці з ix розных прылад i зброі [3, c. 12-37].

Паўночна-заходнія раены БССР засялілі плямены, якія ўваходзілі ў склад так званай прыбалтыйскай культуры баявых сякер, або вісланеманскай. Памерлых хавалі ў грунтавых могільніках на баку ў скурчанай паставе. Калі гэта быў мужчына, клалі каменныя свідраваныя баявыя сякеры, кліны, долаты, касцяныя гарпуны, крамяневыя наканечнікі стрэл і нажы, калі жанчыны - каралі з прасвідраваных зубоў жывел, шыферныя і бурштынавыя ўпрыгожанні.

Таксама ў паселішчы пляменаў сосніцкай культуры размяшчаліся ў поймах рэк, на пясчаных дзюнах, або астанцах. У цяперашні час помнікі сосніцкай культуры вядомы на тэрыторыі Кіеўскай, Чарнігаўскай і Сумскай абласцей, Гомельскай і Магілеўскай абласцей. Насельніцтва жыло асела, займалася жывелагадоулей і земляробствам. Пра гэта можна меркаваць па каменных зерняцерках і расціральніках, крамяневых сярпах і касцях свойскай жывелы - быка, авечкі, каня і свінні, знойдзеных пры раскопках. Выпляўляла яно і метал, аб чым сведчаць кавалак глінянай ліцейнай формы для адліўкі віслаабушнай сякеры і ліцейная форма для адліўкі кельта і трох долатаў, знойдзеныя паблізу весак Валынцава і Зазім'е Кіеўскай вобласці.

Можна меркаваць, што ў другой палове II тысячагоддзя да н. э. У паўночна-заходніх раенах Беларусі, як у Літве і Латвіі, ў выніку далейшага развіцця пляменаў культуры баявых сякер і зліцця іх з мясцовым неалітычным насельніцтвам адбыўся працэс фарміравання культуры ранняга жалезнага веку. Ен завяршыўся ў канцы бронзавага веку, г. зн. у VIII - VIIстагоддзях да н.э.

У VII ст. да н. э. плямёны, што жылі на тэрыторыі Беларусі, як i іншыя плямёны Усходняй Еўропы, иавучыліся здабываць жалеза, вырабляць з яго прылады працы i ўпрыгожанні. Пераход да жалеза з'явіўся важнай вехай у развіцці вытворчых i грамадскіх адносін плямёнаў.

Жалеза выплаўлялася з бурага жалезняку (руд расліннага паходжання) сырадутным спосабам у невялікіх гліняных печах-домніцах, якія мелі паўшарападобную форму. Рабілася тэта так. Праз адтуліны ў версе печы засыпаўся гарачы вугаль. а на яго паслойна -- высушаная i раздробленая руда i драўляны вугаль. Пры дапамозе мяхоў у печ нагняталася паветра. Дасягалася тэмпература да 900° i больш. Выплаўленае жалеза сцякала на дно печы, утвараючы наздраватую масу -- "крыцу". Крыца мела прымесь шлаку. Каб пазбавіцца ад яго, крыцу дадаткова прагравалі ў горне i кавалі. У выніку атрымліваўся кавалак чыстага жалеза (балванка).

Сляды здабычы i апрацоўкі жалеза ў выглядзе шлакаў, крыц, рэшткаў домніц сустракаюцца амаль на кожным старажытным паселішчы. На гарадзішчах паблізу вёсак Лабеншчына Мінскага, Свідна Лагойскага, Цербахунь Віцебскага раёнаў выяўлены амаль цэлыя домніцы [4, c. 42-45].

У эпоху неаліту было зроблена важнае адкрыцце - знойдзены спосаб вырабу глінянага посуду. 3 гліны i расліннай прымесі, а пазней прымесі пяску або жарствы (тоўчанага каменю) выцягвалі ленты. Яны налепліваліся на спіралі, утвараючы венца, тулава i донца посуду. Пасудзіна атрымлівалася вастрадонная з прамымі сценкамі, іншы раз злегку звужанымі ўверсе. Паверхня, асабліва ўнутраная, часта загладж валася зубчастым штампам. Пасудзіна пакрывалася арнаментам, прасушвалася і абпальвалася на агні.

Пачатак вырабу глінянага посуду - другая характэрная рыса неалітычнай эпохі, своеасаблівая грань, якая аддзяляе палеаліт i мезаліт ад неаліту. Авалоданне прыёмаыі лепкі i абпалу посуду палепшыла спосабы прыгатання ежы i аблегчыла захаванне яе запасаў. Гэта дасягненне з'явілася вынікам псраходу да аселага спосабу жыцця i адначасова садзейнічала яму.

Эпоха, якая характарызуецца шліфаваннем каменных прылад, развіццем разнастайных спосабаў апрацоўкі каменю, "адкрыццём" глінянага посуду, атрымала назву новага каменнага веку. Яе пачатак звязаны з пляменамі, якія пасяліліся ў паўдневай частцы Беларусі i якія многае перанялі у жыхароў Украіны. Насельніцтва, якое жыло на поўначы, таксама як і насельніцтва Прыбалтыкі i паўночных абласцей перайшло да неаліту на некалькі стагоддзяў пазней - у канцы IV або нават у III тысячагоддзі да н. э. [4, c. 29].

У пачатку эпохі металу насельніцтва сярэднедняпроўскіх пляменаў таксама займаліся вырабам глінянага посуду.Разнастайны па формах і памерах, ен адрозніваўся ад посуду мясцовага неалітычнага насельніцтва. Гэта танкасценная, добра сфарміраваныя пласкадонныя і кругладонныя гаршкі, пасудзіны слоікавай і звонападобнай формы. Разнастайнасць залежала, відаць, ад прызначэння посуду. Вялікая ўвага надавалася яго арнаментацыі. Арнамент складаецца з адбіткаў шнура, лінейнага штампа і наразных ліній, якія ўтвараюць збліжаныя бакамі заштрыхаваныя трохвугольнікі, ленты, паясы, зігзагі.

У бронзавым веку насельніцтва сосніцкай культуры выраблялі посуд з гліны з прымессю пяску, кварцу або тоўчанага граніту. Найчасцей ужываліся высокія пласкадонныя гаршкі з выпуклай сярэдзінай і шырока выгнутымі, пераважна патоўшчанымі венцамі [4, c. 42-43].

Пачатак вырабу глінянага посуду - другая характэрная рыса неалітычнай эпохі, своеасаблівая грань, якая аддзяляе палеаліт i мезаліт ад неаліту. Авалоданне прыёмаыі лепкі i абпалу посуду палепшыла спосабы прыгатання ежы i аблегчыла захаванне яе запасаў. Гэта дасягненне з'явілася вынікам псраходу да аселага спосабу жыцця i адначасова садзейнічала яму.

2.2 Развіцце хатніх промыслаў

Выкарыстанне жалеза аказала вялікі ўплыў на развіцце хатняга рамяства і хатніх промыслаў. Выраб жалезных рэчаў быў складанай справай і патрабаваў вопыту і ўмення. Есць падставы меркаваць, што ўжо ў раннюю пару жалезнага веку ўнутры патрыярхальных родаў мелася асобная група спецыялістаў-кавалеў, якая абслугоўвала патрэбы абшчын. Кавальская справа яшчэ не была аддзелена ад крынічнай: крычнікам і кавалем была адна і тая ж асоба.

Прылады і абсталяванне крычнай і кавальскай вытворчасці (молаты, кавадлы і інш.) доўгі час вырабляліся з каменю. Доказ гэтаму - майстэрні, знойдзеныя на гарадзішчах паблізу весак Буракова Гарадоцкага і Кублічы Лепельскага раенаў. У раннім жалезным веку даволі высокага развіцця дасягнула апрацоўка бронзы і іншых, галоўным чынам легкаплаўкіх, металаў. У адрозненне ад больш ранняй эпохі з бронзы цяпер вырабляліся толькі ўпрыгожанні, што пацвярджаецца шматлікімі знаходкамі на гарадзішчах, селішчах і ў могільніках гліняных формачак, лыжачак-льянкаў, загатовак бронзавага дроту, разнастайнага набору вырабаў з бронзы - шпілек, бранзалетаў, фібул, падвесак і інш.

Выраб жалезных прылад забяспечыў далейшае развіцце і такіх галін хатняга рамяства, як апрацоўка дрэва, косці і рога жывел. З дрэва рабілі дрэўкі коп'яў, дроцікаў, стрэлы, чаранкі нажоў, сярпоў, шылаў,верацены, міскі, лыжкі. Дрэва апрацоўвалі жалезнымі сякерамі, цясламі, нажамі і разцамі-лыжкарамі.

З дапамогай жалезных сякер і цеслаў чалавек пачаў узводзіць складаныя (у параўнанні з легкімі пабудовамі эпохі неаліту і бронзы) жылыя і гаспрадарчыя пабудовы. Першапачаткова ўзводзіліся бярвенчатыя пабудовы слуповая канструкцыя, а з цягам часу - і пабудовы зрубнага тыпу.

Косці і рогі жывел як сыравіна для вырабу некаторых прылад працы і зброі асабліва шырока выкарыстоўваліся ў раннюю пару жалезнага веку. Вырабы з іх сусракаюцца даволі часта.

Вырабы з косці і рога даволі разнастайныя: гэта стругі для апрацоўкі скур жывел, наканечнікі коп'яў і сртэл, нажы, сярпы, шылы, гарпуны, чаранкі для нажоў і шылаў, шпількі для адзення, каралі ў выглядзе невялікіх муфтачак, амулеты з клыкоў мядзведзя, бабра, ваўка і дзіка. Асабліва шмат касцяных вырабаў сустракаецца на ранніх гарадзішчах паўночнай Беларусі (Паддубнікі Міерскага, Загорцы Гарадоцкага раенаў). Магчыма, плямены, якія жылі тут, пачалі выкарыстоуваць жалеза крыху пазней, чым у іншых месцах. У першыя стагоддзі нашай эры колькасць касцяных вырабаў рэзка скарацілася, што тлумачыцца шырокім выкарыстаннем жалеза.

На поўначы Беларусі доўгі час існавала апрацоўка каменю, галоўным чынам мяккіх парод. На ранніх гарадзішчах (Паддубнікі, Буракова і інш.) знойдзены сякеры двух тыпаў - шліфаваныя клінападобныя і молатападобныя з прасвідраванымі адтулінамі для тапарышча. З каменю рабілі зерняцеркі, таўкачы, ступы [4, c. 47-48].

Пастаяннымі відамі вытворчасці ўсіх пляменаў сталі прадзенне, ткацтва, пашыўка адзення, пляценне, выраб глінянага посуду. Посуд вырабляўся ўручную шляхам стружкава-кальцавога або стружакава-спіральнага налеплівання. Адбываецца другі вялікіграмадскі падзел працы - аддзяленне рамяства ад іншых заняткаў, перш за ўсе ад земляробства.

3. Трэці вялікі грамадскі падзел працы

Паглыбленне першага і станаўленне другога буйнага грамадскага падзелу працы суправаджалася развіццём абмену. Абмен першабытных калектываў спецыфічнымі багаццямі іх прыроднага асяроддзя, як мы бачылі вышэй, існаваў ужо ў эпоху раннепершабытнай абшчыны. Мы бачылі таксама, што ў эпоху познепершабытнай абшчыны атрымала значные распаўсюджванне іншая форма абмену - дараабмен. Зараз, падчас дыферэнцыяцыі гаспадарча-культурных тыпаў і з далейшым развіццём прэстыжнай эканомікі абедзве гэтыя формы набылі яшчэ большае значэнне. Але, што яшчэ важней, нароўні з імі стаў узнікаць сапраўдна эканамічны абмен, пры якім у адрозненне, напрыклад, ад дараабмену шанаваліся не гэтулькі абменныя сувязі, колькі самі атрымоўваныя шляхам абмену рэчы.

Земляробы, у якіх не было ці якім бракавала сваёй скаціну, імкнуліся атрымаць у жывёлагадоўцаў мяса, малочныя прадукты, шкуры, поўсць і асабліва працоўная скаціна, неабходны як цяглавы і транспартны сродак. Жывёлагадоўцы, у сваю чаргу, мелі патрэбу ў земляробчых прадуктах і, паколькі рухомы лад жыцця перашкаджае шматлікім выглядам рамеснай дзейнасці, у металічных, ганчарных і іншых вырабах. Акрамя таго, і тыя і іншыя вялі інтэнсіўны абмен з носьбітамі прысвойваючай гаспадаркі, забяспечваючы іх сельскагаспадарчай прадукцыяй і атрымліваючы ад іх "дарункі" лесу, мора і т. п. Развіццё рэгулярнага міжабшчыннага абмену павяло на гэтай стадыі да далейшага ўмацавання шэрагу злучаных з ім грамадскіх інстытутаў. Такое асабліва гасціннасць, якое гарантавала чужынцам, што прыбывалі часцей за ўсё з мэтамі абмену, абарону іх жыцця і маёмасці. Такія ж адносіны сталага абменнага партнёрства, эвалюцыяніраваўшыя ў адных выпадках ва ўзаемнае прыяцельства тыпу каўказскага кунацтва, у іншых - у такі выгляд штучнага сваяцтва, як пабрацімства [1, c.255-256].

Насельніцтва мілаградсай культуры падтрымлівала гандлевыя зносіны з суседнімі пляменамі, са скіфамі. Скіфскія плямены ўжо ў пачатку жалезнага веку дасягнулі больш высокай ступені грамадскага і культурнага развіцця, чым іх паўночныя суседзі. Знаходкі наканечнікаў стрэл, коп'яў дазваляюць меркаваць, што асноўныя формы іх зброі былі запазычаны ад скіфаў. Скіфы пайўлі нават на поўнач, аж да паўдневага цячэння Прыпяці, пра што сведчаць іх курганы ля вескі Ладыжычы, у паўночнай частцы УССР, на рацэ Брагінцы, паблізу граніцы Украіны і Беларусі.

У выніку абмену да пляменаў мілаградскай культуры траплялі прадметы з Цэнтральнай Еўропы. Пра гэта можна меркаваць на падставе скарбу бронзавых і жалежных рэчаў, выяўленага ў даваенныя гады паблізу вескі Урыцкае Гомельскага раена. Розныя прадметы заходняга паходжання - ліцейная форма, долатападобныя цясла, шпількі, сярпы, сякеры - знойдзены на гарадзішчах у Мохаве, Гарошкаве, Чапліне. Мяркуючы па матэрыялах, знойдзеных у курганах ля вескі Дубоў Столінскага раена, насельніцтва мілаградскай культуры заходняй часткі Палесся мела сувязі з Валынню і Падоллем, а таксама з пляменамі лужыцкай культуры, якія сяліліся ў басейне Віслы. Асобныя групы позналужыцкіх пляменаў, відаць, трапілі ў вярхоўе Прыпяці. Гэта пацвярджае знаходжанне лужыцкіх арнаментаваных бранзалетаў на левым беразе Ясельды, каля вескі Горбаў Бярозаўскага раена. [4, c. 52-54]

Плямены зарубінецкай культуры падтрымлівалі сувязь з суседзямі, галоўным чынам з пляменамі поўдня і паўдневага захаду. Асабліва шырокімі сталі кантакты ў апошняй чвэрці I тысячагоддзя да н.э. Дзякуючы зносінам у Верхняе Падняпроўе паступалі розныя вырабы. Многія з іх з'ўляліся ўзорамі, паводле якіх на месцах рабілі тыя або іншыя прадметы. Пра гэта можна меркаваць па зашпільках кельцкага тыпу, па блізкіх да кельцкіх наканечнікаў коп'ях, глянцаваных місках і інш.

У зарубінецкай матэрыяльнай культуры есць рэчы, якія пацвярджаюць сувязь гэтых пляменаў з познаскіфскім насельніцтвам лесастэпавай і стэпавай паласы Падняпроўя. Пра гэта, напрыклад, сведчаць наканечнікі дроцікаў скіфскага ўзору, падковападобныя фібулы, бронзавыя пярсценкі з выступамі. [4, c. 55]

З распачатым вылучэннем рамяства абмен атрымаў яшчэ большае развіццё, а галоўнае, стаў рэгулярна весціся не толькі на межах абшчын, але і ўсярэдзіне іх. Нейкая частка прадукцыі выраблялася ўжо адмыслова ў абменных мэтах. Тое, што рабілася не па замове, не ў рамках адносін партнёрства і г.д., магло ўжо паступаць на прымітыўныя рынкі, дзе ў вядомыя дні тыдня з навакольных паселішчаў сыходзілася часам вельмі значнае (напрыклад, як месцамі ў Трапічнай Афрыцы, да некалькіх тысяч) лік людзей.

І прэстыжны, і асабліва сапраўдна эканамічны абмен спрыялі складанню ў грамадстве ўяўленняў пра эквівалентнасць якія абменьваюцца прадметаў, узнікненню мерак кошту і сродкаў абмену. Імі станавіліся самыя розныя прадметы, якія ўяўлялі каштоўнасць з-за сваёй рэдкасці, экзатычнасці ці ўкладзенага ў іх працы. Гэта маглі быць каралі з сабачых, свіных, мядзведжых, акулавых зубоў; звязкі прыгожых пёраў ці (асабліва ўдалечыні ад узбярэжжа) рэдкіх ракавін; мяшэчкі з бабамі какавы, ціноўкі, кавалкі тканіны, каменныя кольцы, багата арнаментаваныя гарлачы, каралі і т. п. У Старым Свеце адным з найболей распаўсюджаных сродкаў абмену былі якія здабываюцца ў раёне Мальдыўскіх выспаў ракавіны кауры ("змяіная галава", "ужоўка"}. Успамін пра гэта ў некаторых мовах захавалася да цяперашняга часу: сучасная грашовая адзінка дзяржавы Гана седі на мове ашанці значыць "ракавіна". Даволі шырока ў якасці абменнага эквівалента ўжываліся брускі солі. Такую ж, калі не яшчэ вялікую, роля гулялі мяхі і скаціна, ад наймення якога ў шэрагу старажытных моў было выраблена найменне грошай (санскрітск. рупиа, латінск. пекуніа, старажытна-русск. скаціна). Але там, дзе былі вядомыя металы, галоўнымі меркамі кошту вельмі рана звычайна станавіліся менавіта яны ў выглядзе зліткаў, пласцінак, дубцоў ці розных гатовых вырабаў. Так, у бронзавым веку Еўропы, мяркуючы па складзе сканцэнтраваных уздоўж найважных гандлёвых шляхоў скарбаў, дакладней, схаваных у зямлю складоў матэрыялаў ці вырабаў для абмену, самым распаўсюджаным сродкам абмену былі зброя і ўпрыгожванні з бронзы. Па-этналагічнаму металічныя "першабытныя грошы" добра вядомыя ў Афрыцы: простыя і крыжападобныя медныя зліткі стандартнай формы, драўляныя стрыжні, апавітыя медным дротам вызначанай даўжыні, жалезныя матыкі і т. п.

Развіццё абмену (хоць і не толькі яно адно) спрыяла ўдасканаленню сродкаў паведамлення. Добраўпарадкоўваліся дарогі і масты, атрымлівалі распаўсюджванне колавыя вазы і караблі на вёслах і ветразях. З сярэдзіны II тысячагоддзі да н. э. у якасці запражной жывёлы стаў ужывацца конь, у наступным тысячагоддзі ў якасці клуначнага транспарта ў пустэльных раёнах Азіі - аднагорбы і двухгорбы вярблюды.

Рост абменных аперацый доўгі час не патрабаваў вылучэння адмыслоўцаў у дадзенай вобласці - гандляроў. Гэтымі аперацыямі займаліся самі вытворцы грамадскага прадукта, і асабліва правадыры і бігмены, для якіх пасрэдніцтва ў абмене і назапашванне абменных эквівалентаў было адным з найважных сродкаў павышэння свайго прэстыжу. Але і з'яўленне прафесійных ці паўпрафесійных гандляроў, які азначаў трэці буйны грамадскі падзел працы, паступова выспявала ўжо ў эпоху класаўтварэння, што, відаць, прасочваецца археалагічна. Так, на вядомых у IV тысячагоддзі да н. э, у шматлікіх краінах Пярэдняй Азіі полых гліняных шарах з мініяцюрнымі глінянымі ж вырабамі ўсярэдзіне, якія ўжываліся для фіксацыі колькасці і якасці пасланых тавараў, выяўлены адбіткі пячатак як знакаў уласнасці [1, c. 256-257].

Такім чынам ужо ў даўнія часы існаваў абмен паміж пляменамі і антычным светам. Са з'яўленнем прафесійных і паўпрафесійных гандляроў звязаны трэцці вялікі грамадскі падзел працы. Падзел працы спрыяе далейшаму павышэнню прадуктыўнасці працы.

Заключэнне

Невялікія групы людзей, якія ўпершыню з'явіліся на тэрыторыі Беларусі, знаходзіліся на стадыі першабытнаабшчыннага ладу. Сляды іх паселішчаў сустракаюцца вельмі рэдка. Затым на працягу дзесяткаў тысяч гадоў колькасць насельніцтва паступова павялічвалася, прылады працы, якія пераважна вырабляліся з каменю, удасканальваліся. У сувязі з гэтым мяняліся заняткі людзей і сам грамадскі лад. З асваеннем вырабу прыладаў працы з металу (спярша з прывазной бронзы, а пасля з жалеза, якое здабывалі з балотнай руды).

У неалітычную эпоху быў знойдзены спосаб вырабу глінянага посуду - гэта своеасаблівая грань, якая аддзяляе палеаліт і мезаліт ад неаліту. Авалоданне прыемамі лепкі і абпалу посуду палепшыла спосабы прыгатаванне ежы і аблегчыла захаванне яе запасаў. Гэта дасягненне з'явілася вялікім пераходам да аселага спосабу жыцця і адначасова садзейнічала яму.

У 4-м тысячагоддзі да н.э. неалітычная эпоха сябе вычарпала. Пачаўся пераход да энеаліту (медна-каменнага веку). Галоўным матэрыялам стаў метал - медзь, золата, бронза. Аднак іх радовішчы сустракаліся рэдка. Гэта прывяло да шчыльнасці засялення прыгодных для земляробства зямель, падзення тэмпу прыросту насельніцтва, шматлікіх войнаў за зямлю. Крызіс адбыўся ва ўсіх сферах. Патрэбны былі новыя прылады працы, вытворчыя адносіны, тэхналогіі. Так пачаўся бронзавы век.

Выкарыстанне металу зрабіла глыбокі пераварот у развіцці прадукцыйных сіл, выклікала вялікія перамены ў грамадскіх адносінах і наклала адбітак на ход далейшага гістарычнага працэсу.

У VII ст. да н. э. пачалася эпоха жалеза. З дапамогай жалезных прылад працы з'явілася магчымасць накапліваць унутры роду больш матэрыяльных каштоўнасцей - збожжа, жывелы, зброі, прадуктаў палявання і г.д.

Рост прадукцыйных сіл, развіцце жывелагадоўлі і земляробства спрыялі назапашванню лішкаў прадуктаў, якія стваралі перадумовы для наладжвання сувязей і абмену з суседнімі пляменамі.

У выніку вывучэння археалагічных помнікаў высветлена, што ў перыяд жалезнага веку тэрыторыю Беларусі засяляла некалькі вялікіх, розных па матэрыяльнай культуры племянных груп. Гэта былі даволі ўстойлівыя этнічныя аб' яднанні, у склад якіх уваходзілі плямены, якія не пакідалі месца свайго жыхарства на працягу многіх стагоддзяў. Племянныя групы былі аб'яднаны агульнасцю тэрыторыі, аднолькавым характарам паселішчаў і жылля, тоеснасцю пахавальных абрадаў і г.д.

Спіс літаратуры

1. Алексеев В.П. История первобытного общества: Учеб. Для студентов вузов по спец. "История"/В.П. Алексеев, А.И. Першиц. - 6-е изд. - М.:ООО "Издательство АСТ": ООО "Издательство Астрель", 2004. - 350, [2] с.: ил. - (Высшая школа).

2. Артеменко И.И. Неолитические стоянки и курганы эпохи бронзы близ с. Ходосовичи Гомельской облости БССР. В сб.: Памятники каменного и бронзового веков Евразии. М., 1964. - С. 31-87.

3. Артеменко И.И. Среднеднепровская культура. "Советская археология". 1963, №2. - С. 12-37.

4. Гісторыя Беларусі ССР: У 5 ч. Ч. 1. Першабытны лад на тэрыторыі Беларусі.Эпоха феадалізму/ К.І.Шабуля, К.В.Інгава, З.Ю.Капыскі, А.М.Карпачоў, М.М.Улашчык. -Мн.: Выдавецтва "Навука і тэхніка", 1972. - 632 с.

5. Гісторыя першабытнага грамадства: вучэб.-метад. Комплекс для студ. спец. 1-21 03 01-01 "Гісторыя"/склад. і агульн. рэд. В.А. Емяльянчык. - Наваполацк: ПДУ, 2008. - 124 с.

6. Гурина Н.Н. Древние шахты по добыче кремня в Западной Белоруссии. Краткие сообщения о докладах и полевых исследованиях Института археалогии (далей - КСИА), вып. 100. М., 1965. - С. 50-58.

7. Исаенко В.Ф. Археологическая карта Белоруссии. вып. I. Памятники каменного века. Минск, 1968.

8. Исаенко В.Ф. Неолитические памятники типа Литвин на нижней Припяти. В сб.: Белорусские древности. Минск, 1967. - С. 48-106.

9. Саракавін І.А. Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветная гісторыя / І.А. Саракавін. - Мн.: "Современная школа", 2006. -456с.

10. Телегин Д.Я. Дніпро-донецька культура. Киів, 1968. - С. 184-185.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Этапы развіцця першабытнай гаспадаркі на тэрыторыі Беларусі. Зараджэнне і развіццё прысвайвальнай гаспадаркі. Развіццё сельскай гаспадаркі, рамёстваў і гандлёвых адносін у перыяд распаду першабытнаабшчыннага ладу і станаўлення феадальных адносін.

    реферат [28,0 K], добавлен 19.01.2011

  • Развіццё гаспадаркі Беларусі ў 50-я г., спробы сацыяльнай пераарыентацыі эканомікі. Прамысловасць Беларусі ў 60 г., гаспадарчая рэформа і яе асноўныя вынікі. Развіццё сацыяльнай сферы. Супярэчнасці развіцця прамысловасці і сельскай гаспадаркі ў 70-80 гг.

    реферат [32,7 K], добавлен 19.01.2011

  • Абвастрэнне сітуацыі ў Інфлянтах і пачатак Інфлянцкай вайны. Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі. Першы і другі перыяд вайны. Перамір'е як паражэнне Івана IV. Вынікам Лівонскай вайны на Беларусі было далейшае ўмацаванне пазіцый польскіх феадалаў.

    контрольная работа [69,4 K], добавлен 16.02.2009

  • Альтэрнатывы грамадска-палітычнага развіцця Расіі пасля Лютаўскай рэвалюцыі. Шляхи развіццё Расійскай дзяржавы пасля рэвалюцыі. Дзейнасць асноўных палітычных партый на тэрыторыі Беларусі ў лютым – верасні 1917 г. Беларускі нацыянальны рух 1917 г.

    контрольная работа [23,2 K], добавлен 02.01.2014

  • Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 1950-1980-я гг. Развіццё гаспадаркі Беларусі ў 50-я гг. Спробы сацыяльнай пераарыентацыі эканомікі. Супярэчнасці развіцця прамысловасці, транспарце, сувязі ў 70-я – першай палове 80-х гг. Прамысловасць Беларусі ў 60-я гг.

    реферат [34,6 K], добавлен 25.01.2011

  • Историографичний агляд та перыяду развіцця навукі і тэхнікі. Навуковае напрамак у развіцці тэхнікі: механіка і тэрмадынаміка, электрычнасць і магнетызм, свитлотехника. Развіццё тэхнікі і пабудова машын у XIX-пачатку XX стагоддзя, ваенныя тэхналогіі.

    курсовая работа [66,9 K], добавлен 25.07.2012

  • Першае пранікненне чалавека на тэрыторыю Беларусі. Эпоха позняга палеаліту. Мезалiтычныя культуры адрознiвалiся адна ад другой перш за ўсё характарам вьттворчасцi крамянёвых прылад працы. Асноўныя здабыткаў эпохы неаліту. Помнiкi матэрыяльнай культуры.

    реферат [25,7 K], добавлен 25.02.2009

  • Крызіс старажытнага грамадства, звязаны з разлажэннем першабытнаабшчыннага ладу на тэрыторыі Беларусі. Пытанне паходжання славян на тэрыторыі Беларусі, дэмаграфічный рост у VІІІ-ІХ стст. Асноўны масіў славянства склалі дрыгавічы, крывічы і радзімічы.

    реферат [13,8 K], добавлен 28.03.2010

  • Перыядызацыя развіцця і культуры грамадства на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Пераход ад праабшчыны да роду. Гаспадарчае развіцце. Рассяленне індаеўрапейцаў. Культура шнуравай керамікі. Стражытныя плямены. Археалагічныя культуры ранняга жалезнага веку.

    реферат [21,6 K], добавлен 08.03.2011

  • Агульная характарыстыка сельскай гаспадаркі ў Беларусі XIX ст. Перадумовы, значэнне і наступствы прамысловага перавароту і гаспадарчых рэформаў у Беларусі ў першай палове XIX ст. Гісторыя станаўлення і далейшага развіцця фабрычна-завадской прамысловасці.

    реферат [25,1 K], добавлен 22.12.2010

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.