"Вялікае перасяленне народаў" і Беларусь. Балты і славяне на тэрыторыі сучаснай Беларусі
Аналіз міграцыйных працэсаў на тэрыторыі Беларусі з ІV па VII стст. Рассяленне індаеўрапейцаў, балцкі этап у этнічнай гісторыі беларусаў. Усходнеславянскія саюзы плямен на тэрыторыі Беларусі. Асаблівасці грамадскага ладу, асноўныя заняткі і вераванні.
Рубрика | История и исторические личности |
Вид | контрольная работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 21.12.2012 |
Размер файла | 3,5 M |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Министерство образования Республики Беларусь
Белорусский национальный технический университет
КОНТРОЛЬНАЯ РАБОТА
по дисциплине "История Беларуси"
Тэма. Вялікае перасяленне народаў" і Беларусь. Балты і славяне на тэрыторыі сучаснай Беларусі
Выполнила студентка группы № 308012
Факультета технологий управления и гуманитаризации БНТУ
Метлицкая Александра Викторовна
Руководитель: Баландин Константин Иванович
Минск, 2012
Змест
- Уступ
- "Вялікае перасяленне народаў”. Рассяленне індаеўрапейцаў
- Балцкі этап у этнічнай гісторыі беларусаў
- Усходнеславянскія саюзы плямён на тэрыторыі Беларусі. Асаблівасці грамадскага ладу, асноўныя заняткі і вераванні
- Крывічы-палачане
- Радзімічы
- Дрыгавічы
- Заключэнне
- Спiс выкарыстанай літаратуры
Уступ
Кантрольная работа па дысцыпліне "Гісторыя Беларусі” падрыхтавана на тэму "Вялікае перасяленне народаў і Беларусь. Балты і славяне на тэрыторыі сучаснай Беларусі", выканана ў адпаведнасці сучаснаму ўзроўню навуковых распрацовак, метадычных палажэнняў і рэкамендацый у гэтай галіне даследавання.
Праца выканана ў адпаведнасці з прапанаваным кафедрай планам:
1. "Вялікае перасяленне народаў". Рассяленне індаеўрапейцаў
2. Балцкі этап у этнічнай гісторыі беларусаў
3. Усходнеславянскія саюзы плямен на тэрыторыі Беларусі. Асаблівасці грамадскага ладу, асноўныя заняткі і вераванні.
Мэта працы складаецца ў аналізе міграцыйных працэсаў на тэрыторыи беларусі з ІV па VII стст.
Для дасягнення мэты кантрольнай работы пастаўлены наступныя задачы:
1. Падбор літаратуры;
2. Вывучыць літаратуру па дадзенай тэме;
3. Прааналізаваць і абагульніць матэрыял;
4. Зрабіць абгрунтаваныя высновы.
Фарміраванне кантрольнай работы ажыццяўлялася шляхам сістэматызацыі і апрацоўкі сабраных матэрыялаў па кожным раздзеле плана. У тэкст ўключаны толькі старанна падабраныя і мэтанакіравана прааналізаваныя матэрыялы па дадзенай тэме. У кантрольнай рабоце вызначаюцца мэты, фармулююцца высновы, змяшчаецца ілюстрацыйны матэрыял (малюнкі). Пры падрыхтоўцы кантрольнай работы выкарыстаны спісы літаратуры, прапанаваныя кафедрай.
вялікае перасяленне беларусь
"Вялікае перасяленне народаў”. Рассяленне індаеўрапейцаў
Перыяд з ІV па VII стст. увайшоў у гісторыю Еўропы як эпоха Вялікага перасялення народаў, названая так таму, што на гэтыя чатыры стагоддзі прыходзіцца пік міграцыйных працэсаў, якія ахапілі практычна ўвесь кантынент і радыкальна змянілі яго этнічнае, культурнае і палітычнае аблічча. Адбылася складаная міграцыя еўрапейскіх народаў - германцаў і славян. Адначасова Еўропа апынулася пад ціскам стэпавых народаў, самымі вядомымі з якіх былі гуны. Гэта была эпоха гібелі антычнай цывілізацыі і зараджэння феадалізму.
Шукаць новыя жыццёвыя прасторы варвараў прымушалі рэзкія змены клімату і рост насельніцтва, дэмаграфічныя "выбухі", якія нярэдка здараліся ў першабытных народаў, калі ім шанцавала на спрыяльныя жыццёвыя ўмовы. Пры нізкай прадуктыўнасці працы колькасць насельніцтва перавышала магчымасці дадзенай тэрыторыі пракарміць усіх і тады "лішнія" былі вымушаныя вандраваць. Так, напэўна, здарылася ў IV-III тыс. да н.э. з фіна-угорцамі, якія з Сібіры павандравалі на Захад і апанавалі Усходнюю Еўропу, і з індаеўрапейцамі, якія некалькімі агромністымі хвалямі ўвайшлі ў Еўропу. Праўдападобна, што мігранты сярэдзіны першага І тыс. н.э. таксама сутыкнуліся з абмежаванасцю прыродных рэсурсаў лясной і часткова лесастэпавай зоны Еўрапейскага кантынента. Былі і знешнепалітычныя чыннікі: ціск адных варварскіх плямёнаў на іншыя, а таксама аслабленне Рымскай імперыі, якая вабіла знаць сваімі багаццямі, раскошай.
Вялікае перасяленне народаў у Еўропе пачалося са славутай вандроўкі готаў - буйнога аб'яднання германскіх плямёнаў, якія доўгі час жылі на берагах Балтыйскага мора (у Скандынавіі і на поўначы Германіі). Помнікам ім у гэтым рэгіёне застаўся востраў Готланд альбо Гоцкі бераг, як яго называлі полацкія і літоўскія летапісы. У ІІІ ст. готы арганізавалі вялікі міжпляменны саюз і па неўдакладненых гісторыкамі прычынах кінулі свае паселішчы, накіраваліся на поўдзень, у Прычарнамор'е. У Гоцкі саюз увайшлі і славянскія плямёны, якія жылі на тэрыторыях сучасных Усходняй Германіі (палабскія славяне), Польшчы, Славакіі і, напэўна, з поўдня Беларусі. Сотні тысяч людзей, а па некаторых ацэнках некалькі мільёнаў, рухаліся са сваім скарбам і хатняй жывёлай шмат гадоў з узбярэжжа Балтыйскага мора да ўзбярэжжа Чорнага мора. Славянскія плямёны, якія сустракаліся на іх шляху, альбо далучаліся да мігрантаў, альбо былі вымушаныя перасяліцца ў іншыя мясціны. Шлях ад Балтыйскага да Чорнага мора, напэўна ж, праходзіў праз тэрыторыю Беларусі, і гэта першае з вялікіх перасяленняў народаў паўплывала на сітуацыю ў старажытнай Беларусі. На жаль, гісторыя на гэту тэму мае вельмі мала бясспрэчных фактаў.
Каля стагоддзя готы ладзілі жыццё на поўдні сучаснай Украіны. Аднахваля новых качэўнікаў-гунаў (верагодна, стэпавых угра фінаў) накрыла Прычарнамор'е. У 375 г. Гуны разбілі готаў, падначалілі іх і рушылі на Захад.
На пачатку V ст. гуны замацаваліся ў Паноніі (цяпер Венгрыя). Гунскі саюз быў асабліва магутны пры Атыле, які стаў прэтэндаваць на частку тэрыторыі Заходняй Рымскай імперыі. У 451 г. гуны ўварваліся ў Галію, але былі разбіты рымлянамі. Гэта бітва лічыцца адной з найважнейшых у сусветнай гісторыі, паколькі ў ёй вырашаўся лёс Еўропы. Пасля смерці Атылы дзяржава гунаў распалася, а самі яны растварыліся сярод іншых народаў.
У 476 г. наёмныя войскі Рыма пад кіраўніцтвам славяніна Адаакра скінулі апошняга імператара Ромула Аўгустула, што прынята лічыць канцом не толькі Заходняй Рымскай імперыі, але і ўсяго антычнага перыяду гісторыі.
Старажытныя рымляне пакінулі нашчадкам багацейшую матэрыяльную і духоўную культуру, якую, як і культуру грэкаў, называюць антычнай. Рымскія архітэктары навучыліся будаваць дугападобныя перакрыцці - арку, звод, купал, вынайшлі бетон. У залах шмат якіх музеяў свету зберагаются сотні выдатных бюстаў, выкананых рымскімі скульптарамі, якія з дакладнасцю перадавалі рысы твару чалавека. Рымская цывілізацыя дала шмат таленавітых паэтаў, з якіх найбольш вядомыя - Вергілій, Авідзій, Гарацый. Імя багатага рымляніна Мецэната - заступніка мастацтва - стала намінальным. Вялікае значэнне рымляне надавалі асвеце. Рымскае права да сягоння вывучаюць на юрыдычных факультэтах. Вялікіх вышынь дасягнулі гістарычная навука, філасофія, логіка. Паўстае пытанне, чаму некаторыя індаеўрапейскія народы змаглі стварыць узоры высокай цывілізацыі, а ў той самы час іншыя індаеўрапейцы, у т. л. старажытныя насельнікі Беларусі, марудна прасоўваліся ад неаліту да эпохі жалезнага веку. Канешне, сярод стваральнікаў мінойскай і наступных антычных цывілізацый былі, напэўна ж, таленавітыя арганізатары, палкаводцы, вучоныя. Галоўнае, аднак, у тым, што менавіта гэтыя народы апынуліся ў найбольш спрыяльных геаграфічных умовах. У іх хапала сіл, каб забяспечыць сябе ежай, адзеннем, жытлом і заставаўся час, каб займацца адукацыяй, навукай, мастацтвам. Добрыя шляхі зносін (цвёрды грунт, марскія шляхі) дазвалялі абменьвацца вопытам, збіраць патрэбную інфармацыю і найбольш каштоўныя вырабы ў іншых народаў. Нарэшце, прыродныя ўмовы давалі магчымасць выкарыстоўваць працу рабоў. Свабодная ад цяжкай працы эліта тым часам рухала наперад цывілізацыйны прагрэс.
Усё гэта было немагчыма, скажам, у Цэнтральнай Еўропе. Тагачасны стан ведаў і тэхнікі дазваляў толькі з вялікімі цяжкасцямі здабываць сродкі для існавання. Малавыдайнае земляробства, халодная зіма пазбаўлялі тутэйшае насельніцтва вольнага часу. Шырокае выкарыстанне працы рабоў у лясной паласе, дзе яны лёгка маглі збегчы, не мела сэнсу. Лясы і непраходныя балоты абмяжоўвалі культурны абмен і ўзаемадзеянне плямёнаў і народаў. Таму народы Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ішлі да цывілізацыі больш доўгім і складаным шляхам.
Балцкі этап у этнічнай гісторыі беларусаў
Індаеўрапейскі, ці балцкі этап этнічнай гісторыі Беларусі распачаўся на мяжы ІІІ-ІІ тыс. г. да н.э., калі сюды прыйшлі балты.
Плямёны, якія шмат пазней атрымалі назву балты, уяўлялі сабой адно з адгалінаванняў індаеўрапейцаў, блізкае тым, каго ў Заходняй Еўропе ведалі над назвай галы. З паўднёвых стэпаў будучыя балты прыйшлі на Поўнач уздоўж Дняпра, засялялі большую частку сучасных Беларусі, Літвы і Латвіі. Фіна-угорцы лакалізаваліся ва Усходняй Латвіі - лівы, Эстоніі - эсты, у цэнтральных рэгіёнах сучаснай Расіі.
Балты знаходзіліся на больш высокім узроўні сацыяльна-эканамічнага развіцця, чым іх папярэднікі, і прынеслі на тэрыторыю Беларусі жывёлагадоўлю і земляробства. Яны змяшаліся з мясцовым даіндаеўрапейскім насельніцтвам, асноўная маса якога засталася на ранейшым месцы, і, як носьбіты больш высокай культуры, паступова яго асімілявалі, навязалі сваю мову і культуру.
Больш за дзве тысячы гадоў балты адносна спакойна жылі ў аблюбаваным рэгіёне Эйкумены, на ўзбоччы ад імклівых палітычных падзей і складаных этнічных працэсаў, якія тым часам адбываліся ў Заходняй Еўропе. Больш маладыя народы - германцы і славяне - перажывалі "дэмаграфічны выбух" і рыхтаваліся да перадзелу Еўропы. Першую хвалю міграцыі славян на Беларусь археолагі адносяць да сярэдзіны І тыс. да н.э. На іх думку, невялікія групы славян прасачыліся тады ў раёны Палесся. Балты, продкі якіх паходзілі са стэпаў, не спяшаліся асвойваць дрыгву, таму не перашкаджалі славянам-мігрантам там рассяліцца.
Аднак асноўныя падзеі адбыліся пазней, падчас "вялікага перасялення народаў", пасля таго, як готы, а затым гуны агнём і мячом разварушылі Еўропу.
З рухам славян у V-VІ стст. на Балканы, а адтуль - у бок багатых рымскіх правінцый і на ўсход - звязваюць з'яўленне ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе першых бясспрэчна славянскіх археалагічных помнікаў, вядомых як культура пражскага тыпу. Масавае славянскае засяленне Беларусі распачалося ў VІ ст., доўжылася да X-XІ стст. Апошнім было заселена Панямонне.
Наперадзе ішлі ўзброеныя славянскія дружыны, яны будавалі на сваім шляху ўмацаваныя гарадзішчы, многія з якіх пазней сталі гарадамі. Услед за дружынамі ішло земляробчае насельніцтва. Славяне часткова выцеснілі балтаў, часткова - асімілявалі. На працягу шэрагу стагоддзяў (VI-XIII) адбываліся складаныя працэсы этнічнага ўзаемадзеяння славян і балтаў. У выніку перамагла славянская стыхія, як больш высокая па сацыяльнай арганізацыі.
Усходнеславянскія саюзы плямён на тэрыторыі Беларусі. Асаблівасці грамадскага ладу, асноўныя заняткі і вераванні
У Верхнім Падняпроўі і Падзвінні на тэрыторыі Беларусі ў VIII-X стст. сфарміраваліся некалькі аб'яднанняў усходніх славян. Яны ўяўлялі сабой даволі ўстойлівыя этнічныя супольнасці дрыгавічоў, крывічоў-палачан, радзімічаў. У аснове гэтых супольнасцей ляжалі не столькі родаплемянныя, колькі тэрытарыяльныя, эканамічныя і палітычныя сувязі. Цяпер гісторыкі звычайна лічаць іх "саюзамі плямён". У этнаграфічных адносінах гэтыя супольнасці можна называць пранароднасцямі. Адначасова яны былі пачатковымі дзяржаўнымі ўтварэннямі тэрытарыяльна-палітычнага характару ці прадзяржавамі, у летапісе абазначанымі тэрмінамі "княжанні". На чале племянных княжанняў стаялі правіцелі, якія мелі тытул "светлы князь", паводле паведамлення "Аповесці аб мінулых часах" ("Повесть временных лет).
Стварэнню княжанняў садзейнічалі развіццё мірных сувязяў паміж плямёнамі, ці ваенныя перамогі адных плямён над другімі, ці, нарэшце, неабходнасць барацьбы з агульнай знешняй небяспекай. У час заняпаду родаплемянного грамадства і ў перыяд ваеннай дэмакратыі складваліся сацыяльна-палітычныя супольнасці, аб'яднаныя адзінай уладай, адноснай агульнасцю гаспадарча-культурнага жыцця, тэрыторыі і інш. Утварэнне такіх супольнасцей садзейнічала ўзмацненню моўных і культурных сувязяў паміж асобнымі плямёнамі, іх змешванню і трансфармацыі ў новыя этнасацыяльныя супольнасці - народнасці.
Рассяленне ўсходнеславянскіх плямен на тэрыторыі Беларусі
Крывічы-палачане
Крывічы займалі значныя абшары Усходняй Еўропы. Гэта вялікае аб'яднанне плямён, якія жылі ў вярхоўях Дняпра, Заходняй Дзвіны, Волгі, на поўдні Чудскага возера. Звесткі аб іх змешчаны ў " Аповесці аб мінулых часах" пры апісанні падзей IX-X стст. і папярэдняга часу. Пра крывічоў пісаў таксама візантыйскі гісторык X ст. Канстанцін Парфірародны.
Па-рознаму выводзяць гісторыкі назву "крывічы": ад прозвішча старэйшага роду Крыў (Крыва), што найбольш верагодна, - ад слоў "крэўныя" (блізкія па крыві, у сэнсе параднёныя), ад імя язычніцкага першасвяшчэнніка Крыва - Крывейтэ, ад "крывізны" гарыстай мясцовасці і інш.
Даследчыкамі вывучаліся на тэрыторыі рассялення крывічоў-палачан гарадзішчы і паселішчы ў Віцебску, Полацку, Лукомлі. Але найбольш значны матэрыял па гісторыі насельніцтва выяўлены ў Віцебскай вобласці ў курганных могільніках. Дакладна ўстаноўлена, што для полацкіх крывічоў характэрна археалагічная культура доўгіх курганоў Паўночнай Беларусі, у якой прысутнічае шмат элементаў матэрыяльнай культуры ўсходніх балтаў. Смаленскія крывічы вельмі блізкія да полацкіх па мове і культуры. Таму ў этнаграфічных адносінах яны звычайна разглядаюцца як полацка-смаленская група плямён.
У некаторых пісьмовых крыніцах старажытныя курганы названы "валатоўкамі". На Віцебшчыне сярод мясцовага насельніцтва такая назва распаўсюджана дагэтуль. Паводле народных паданняў, тут як быццам пахаваны волаты (волат - персанаж беларускай міфалогіі, асілак высокага росту). Назва "валатоўкі" пашырана на поўначы Беларусі і ў сумежных раёнах Смаленшчыны, Пскоўшчыны, Латвіі, у мінулым каранных землях крывічоў.
Могільнікі крывічоў другой паловы 1-га тысячагоддзя складаюцца з доўгіх (валападобных), падоўжаных і круглых у плане насыпаў вышынёй 1-2 м, у якіх змешчаны рэшткі крэмацыі памерлых. У Віцебскай вобласці вывучаны курганы V-VII стст. атокінскага варыянта банцараўскай культуры. На беразе возера Сенніца ў Гарадоцкім раёне каля в. Дарахі выяўлена і 1 курганных могільнікаў трох перыядаў: трэцяй чвэрці 1-га тысячагоддзя н.э. банцараўскай культуры, IX ст. з крэмацыяй памерлых і канца X - пачатку XI ст. з трупапалажэннем.
Фарміраванне крывічоў - вынік асіміляцыі прышлымі славянамі мясцовых балцкіх і заходняфінскіх плямён, паступова славянізаваных. Гэта пацвярджаюць выразныя археалагічныя матэрыялы. Курганныя могільнікі полацкіх крывічоў VIII-X стст. даследаваліся на Віцебшчыне каля вёсак Баркі, Глінішча, Рудня (Полацкі раён), Бяскатава, Вышадкі, Смалькі (Гарадоцкі раён). Трупаспаленне амаль заўсёды знаходзілася пад насыпам, на гарызонце. Часта перапаленыя косці сабраны ў неглыбокай ямцы, зверху якой змешчаны перакулены ўверх дном невялікі ляпны гаршчок. Большасць курганоў бедньы на інвентар ці зусім яго не маюць. Зрэдку сустракаюцца курганы з вялікай колькасцю пашкоджаных агнём упрыгожанняў, распаўсюджаных у балтаў, характэрных таксама для культуры смаленскіх доўгіх курганоў: бронзавыя трапецападобныя падвескі, шыйныя грыўні, бранзалеты, маністы, у якіх чаргуюцца шкляныя сінія пацеркі з бронзавымі спіралепадобнымі трубачкамі-пранізкамі - дэталямі вянкоў, што насіліся на галаве, касцяныя птушкі. Славянскімі рысамі курганоў IX-X стст. з'яўляюцца абрад трупаспалення і наяўнасць ляпных гаршкоў з акруглым плячом у верхняй частцы тулава, якое захавана і ў кераміцы, зробленай пазней на ганчарным крузе.
Курганныя могільнікі VIII-IX стст. адлюстроўваюць другую стадыю ці хвалю славянскай каланізацыі ў Беларускім Падзвінні. Але гэта не прывяло да канчатковай славянізацыі насельніцтва. Лета-літоўскія элементы ў культуры доўгіх курганоў Паўночнай Беларусі, як і на Смаленшчыне, займаюць значнае месца. Каланізуючы лясную зону, уступаючы ў цесную сувязь з мясцовым насельніцтвам, славяне перанялі ў большай ці меншай ступені культурна-этнаграфічныя асаблівасці балтаў, унаследавалі элементы іх матэрыяльнай культуры. Новая этнічная супольнасць, якая фарміравалася ў працэсе змешвання славян з мясцовымі балтамі, была, відаць, славянамоўнай.
У канцы X ст. паяўляюцца круглыя курганы з пахавальным абрадам трупапалажэння, які канчаткова выцесніў крэмацыю. Такія помнікі вывучаліся археолагамі каля вёсак Пуцілкавічы, Бельчыца, Чарневічы, Лісна, Сінчукі, Кублішчына, Плусы і іншых у Віцебскай вобласці. Для полацкіх і смаленскіх крывічоў у XI-XII стст. характэрны пэўны тып упрыгожанняў - бранзалётападобныя драцяныя кольцы з завязанымі канцамі дыяметрам 5-11 см, якія насілі жанчыны каля скроняў на павязцы.
Акрамя скроневых бранзалетападобных кольцаў ёсць іншыя этнавызначальныя прыкметы ў матэрыяльнай культуры крывічоў-палачан. Для іх касцюма характэрна шматлікасць упрыгожанняў - гэта падковападобныя спражкі (фібулы), зааморфныя бранзалеты, вітыя шыйныя грыўні з петлепадобнымі канцамі, пазалочаныя шкляныя пацеркі, мноства бразготак, пласціначныя падвескі-конікі. Характэрнай рысай жаночага касцюма крывічоў былі маністы, у якіх пацеркі спалучаліся з металічнымі бразготкамі.
У Беларускім Паазер'і пры раскопках курганоў у пахаваннях выяўлены тыпова балцкія галаўныя вяночкі - вайнагі, якія састаўляліся са спіральных пранізак пры дапамозе бляшак, звычайна з ціснёным арнаментам. Падобныя вяночкі знойдзены ў Браслаўскім, Міёрскім, Талачынскім, Шклоўскім раёнах. Да некаторых вайнагаў падвешваліся скроневыя кольцы, якія лічацца славянскімі ўпрыгожаннямі.
Своеасаблівасцю вызначаецца таксама касцюм крывічоў-мужчын. Аб шматлікасці яго ўпрыгожанняў сведчаць падковападобныя спражкі (фібулы), лірападобныя спражкі, пярсцёнкі, абшыванне адзення і галаўных убораў металічнымі пранізкамі.
У летапісе крывічы названы пад 859 г. Паводле летапіснага паведамлення, яны плацілі даніну варагам. У 862 г. крывічы разам з плямёнамі прагналі варагаў за мора, адкуль яны прыйшлі. Аднак потым, як паведамляе летапіс, чудзь, наўгародскія славяне, крывічы заклікалі да сябе нарманскіх князёў. Тут гаворыцца пра Полацк, пра тое, што заснавалі яго крывічы, а варагі (нарманы) у ім прышлыя.
Радзімічы
У летапісе паведамляецца, што радзімічы, як і вяцічы, прыйшлі з прапольскіх зямель ("родимичи бо и вятичи от ляхов"), назву сваю атрымалі ад імя Радзім, які ўзначальваў іх, і рассяліліся ў Пасожжы ("седоста Радим на Сьжю"). Летапісец адзначае, што жылі ў міры паміж сабой паляне, драўляне, севяране, радзімічы і іншыя плямёны. Але побыту радзімічаў, таксама як вяцічаў і севяран, ён дае адмоўную характарыстыку з пункту гледжання хрысціянскай маралі. Жылі яны ў лясах быццам дзікуны, спажывалі брудную ежу, было ў іх брыдкаслоўе перад бацькамі і нявесткамі. На язычніцкіх "бесаўскіх ігрышчах" танцавалі і спявалі, выкрадалі сабе жонак, якіх мелі па дзве-тры. Летапісец, відаць, згусціў фарбы, супрацьпастаўляючы "дзікунскі" побыт радзімічаў і іншых жыхароў лясной паласы побыту кіеўскіх палян. Цікавыя звесткі паведаміў летапісец пра пахавальныя звычаі: " А калі хто паміраў, тварылі трызну над ім. спальвалі мерцвяка, а потым, сабраўшы косці, укладвалі ў малы сасуд і ставілі на слупах пры дарогах, што робяць вяцічы і цяпер. Гэтага ж звычаю трымаліся крывічы і іншыя паганыя, што не ведаюць закону Божага, а самі сабе ўстанаўляюць закон. "
З летапіснага паведамлення, датаванага 885 г., мы даведваемся, што ў канцы IX ст. радзімічы плацілі даніну спачатку хазарам (Хазарскаму каганату), а потым кіеўскаму князю Алегу. У радзімічаў існавала свая племянная вярхушка і ваенная арганізацыя. У 907 г. яны ўдзельнічалі ў паходзе на грэкаў у складзе рознаплемяннога войска князя Алега. Пасля смерці Алега радзімічы, мабыць, адмовіліся падпарадкоўвацца кіеўскаму князю. Летам 984 г. ваявода кіеўскага князя Уладзіміра, якога празвалі Воўчы Хвост, на р. Пяшчань перамог войска радзімічаў і яны былі канчаткова ўключаны ў склад Кіеўскай дзяржавы.
Летапісец лакалізаваў радзімічаў на р. Сож. Больш дакладна тэрыторыю іх размяшчэння можна акрэсліць з дапамогаю археалагічных матэрыялаў. Вывучэнне старажытнасцей радзімічаў пачалося ў XIX ст. Але першая абагульняючая праца па іх гісторыі была апублікавана Б. Рыбаковым у пачатку 30-х гадоў XX ст. і не страціла значэння да нашага часу.
У пасляваенныя гады вывучэнне радзімічаў было працягнута археолагамі. Накоплены археалагічны матэрыял даў магчымасць удакладніць тэрыторыю іх рассялення. Радзімічы займалі прастору ў міжрэччы Дняпра і Дзясны па берагах Сожа і яго прытокаў. На поўначы граніца іх рассялення праходзіла на поўдзень ад Гарадка, Мсціслава, Чавус, Новага Быхава. Тут іх межы шчыльна сутыкаліся з межамі крывічоў. На паўднёвы ўсход ад радзімічаў жылі севяране. На захадзе граніца заходзіла на правы бераг Дняпра і сутыкалася з межамі дрыгавічоў. Граніца паміж радзімічамі і вяцічамі праходзіла на захад ад р. Судасць.
Курганы радзімічаў маюць паўсферычную форму, сярэднюю вышыню 1-1,5 м, дыяметр 6-10 м. Могільнікі налічваюць звычайна некалькі дзесяткаў насыпаў, зрэдку некалькі соцень курганоў. Курганны могільнік каля в. Гадзілавічы налічваў да 400 насыпаў. Яго лічаць некропалем старажытнага Рагачова.
Курганны могільнік каля в. Дзям'янкі Добрушскага раёна пакуль адзіны на тэрыторыі радзімічаў некропаль, які існаваў на працягу некалькіх соцень гадоў (VII-XII стст.). Раннія пахаванні зроблены па абрадзе трупаспалення на месцы насыпання кургана або непадалёку ад яго. Зрэдку нябожчыка спальвалі ў зрубавай дамавіне.
З XI ст. у радзімічаў пахавальны абрад трупаспалення паступова пачаў змяняцца трупапалажэннем у дамавінах, калодах або трупах. Перад пахаваннем месца ачышчалі агнём альбо тут рассыпалі прынесены попел. Пахаванні зроблены на гарызонце і ў падкурганных ямах. Звычайна хавалі аднаго нябожчыка ў кургане, здараліся і двайныя пахаванні [3] . Нябожчыкаў змяшчалі галавой на захад, але сустракаецца і ўсходняя арыенціроўка, якая ў радзімічаў трапляецца часцей, чым у іншых усходніх славян.
У мужчьінскіх пахаваннях апрача гліняных гаршкоў знаходзілі нажы, крэсівы, паясныя кольцы і спражкі.
Аснову галаўнога жаночага ўпрыгожання складалі сяміпрамянёвыя скроневыя кольцы, якіх насілі ад аднаго да васьмі. Характэрнай асаблівасцю жаночага касцюма з'яўляюцца шкляныя рознакаляровыя пацеркі ў спалучэннях з ' прывескамі рознай формы. Так, у кургане каля в. Шапчыцы Рагачоўскага раёнаў жаночым пахаванні выяўлены тры ніткі дробнага бісеру, дзве ніткі шкляных пацерак і адна нітка срэбраных металічных прывесак з выявай галавы быка. Шыйныя грыўні радзімічанак мелі розную форму (пласціначныя, кручаныя, ромбападобныя, з заходзячымі адзін за другі канцамі). Срэбраныя арабскія манеты X ст. іншы раз выкарыстоўваліся ў якасці прывесак. Рэдкая для курганных старажытнасцей знаходка - гліняная льячка, у якой плавілі каляровы метал, знойдзена ў кургане каля в. Юдзічы Рагачоўскага раёна. Гэта было пахаванне ювеліра. З рэдкіх знаходак неабходна нагадаць бязмен з кургана каля в. Гадзілавічы. У кургане каля в. Каласы ў скураным мяшэчку, які насіўся на поясе нябожчыцы, знаходзілася пяць шыракарогіх лунніц, бронзавы пярсцёнак і 143 шкляныя дробныя пацеркі. Гэта асобна пакладзены дар памёршай.
У навуцы даўно абмяркоўваецца пытанне аб ляшскім паходжанні радзімічаў. У наш час спецыяльна і шырока даследаваны заходнеславянскі ўплыў на раннесярэднявечную Беларусь паводле рэчавых крыніц. Устаноўлена, што такі ўплыў адбываўся на працягу VIII-XIII сгст. у розных формах і ахопліваў непасрэдна ці ўскосна практычна ўсю тэрыторыю беларускіх зямель. Спачатку пераважалі этнічныя кантакты VІІ-X і нават XI стст., якія не выключаў магчымага перасялення груп заходніх славян. Аднак арэал радзімічаў не вылучаецца пераважнай прысутнасцю заходнеславянскіх элементаў у параўнанні з іншымі абласцямі Беларусі. Ён нават саступае ў гэтых адносінах заходнім раёнам міжрэчча Дняпра і Нёмана, басейна Заходняга Буга і Панямоння, якое знаходзілася на паграніччы з Польскай дзяржавай і яцвягамі.
Цяпер даказана, што папярэднікамі радзімічаў у Пасожжы былі плямёны калочынскай культуры V-VIII стст. Генетычная сувязь паміж культурамі гэтых дзвюх іруп насельніцтва не прасочваецца. А вось на паўднёвым усходзе Беларусі добра адчуваецца ўплыў славянскай раменскай культуры VIII-X стст., у сувязі з чым выказана меркаванне, што прарадзіму радзімічаў трэба шукаць на тэрыторыі раменскай культуры.
Упрыгожанні жанчын:
а - крывічанкі; б - дрыгавічанкі; в - радзімічанкі
Зародкі ўсходнеславянскіх народаў на землях радзімічаў узнікаюць у канцы 1-га тысячагоддзя н.э.: Гомель, Чачэрск, Крычаў, Прупой (Слаўгарад). Выказваюцца меркаванні, што Гомель мог выконваць ролю племяннога цэнтра радзімічаў. У выніку шырокага археалагічнага вывучэння Гомеля ўстаноўлена, што паселішча калочынскай культуры на яго тэрыторыі існавала ў VI-VII стст. Яно ўключала невялікае гарадзішча каля ўпадзення рэчкі Гамеюк у Сож і значны неўмацаваны пасёлак. У VIII-X стст. на паселішчы адбылася змена жыхароў. Замест плямён калочынскай культуры сюды пранікла іншае славянскае насельніцтва. Паселішча ў Гомелі пачало выконваць ролю племяннога цэнтра радзімічаў. У X-XI сгст. вакол яго пачынае засяляцца сельская акруга. У XII ст. Гомель ператвараецца ў буйны ваенна-адміністрацыйны цэнтр Ніжняга Пасожжа і ў цэнтр хрысціянскай культуры. У XII - пачатку XIII ст. Гомель быў самы буйны горад у Пасожжы.
На тэрыторыі радзімічаў размяшчаўся добра вывучаны археолагамі феадальны замак канца XI - першай паловы XIII сг. каля в. Вішчын, дзе знойдзены багаты скарб. Неўмацаваныя паселішчы вывучаліся на берагах р. Покаць каля в. Нісімкавічы Чачэрскага раёна.
Аснову эканомікі радзімічаў складала земляробства, аб чым сведчаць матэрыялы раскопак сельскіх і гарадскіх паселішчаў. У радзімічаў былі развіты разнастайныя рамёствы, сярод якіх першарадным з'яўлялася кавальскае. Аб гэтым можна меркаваць па знаходках на паселішчы X ст. горна для атрымання жалеза каля в. Нісімкавічы і кавальскіх вырабаў з прымяненнем складаных тэхналогій.
Аб сувязях радзімічаў сведчаць імпартныя рэчы: бронзавая чаша, якая выраблена на Ніжняй Эльбе (в. Зборау), фігурка конніка са Скандынаўскіх дзяржаў (в. Калодзецкая), шкляны оранзалет візантыйскай вытворчасці (каля г. Чавусы). Унікальны для тэрыторыі Беларусі скарб, у які ўваходзілі 7 шыйных срэбраных грыўняў XII ст., вырабленых у гарадской ювелірнай майстэрні, знойдзены каля пасёлка Козі Рог Буда-Кашалёўскага раёна.
З тэрыторыі радзімічаў вядомы манетным скарбы, сярод якіх ёсць раннія (IX-X стст.). У15 пунктах у пахаваннях радзімічаў знойдзены арабскія срэбраныя манеты X-XI стст. У двух пунктах выяўлены срэбранікі кіеўскага князя Уладзіміра канца X ст., што выклікае выключную цікавасць нумізматаў.
У часы феадальнай раздробленасці (з канца XI ст.) тэрыторыя радзімічаў была падзелена паміж чарнігаўскімі і смаленскімі князямі. Пры гэтым асобныя населеныя пункты ў выніку міжусобнай барацьбы неаднаразова пераходзілі з рук у рукі. У летапісе радзімічы названы ў апошні раз пад 4 1169 г. як этнаграфічная адзінка ўсходняга славянства.
Дрыгавічы
Дрыгавічы - гэта адно з усходнеславянскіх летапісных племянных аб'яднанняў, што ў IX-XIII стст. займала вялікую тэрыторыю сучаснай Беларусі і ў пазнейшым часе разам з крывічамі і радзімічамі з'явілася асновай для фарміравання беларускай народнасці.
Дрыгавічы рэдка згадваюцца ў старажытных пісьмовых крыніцах. У самым аўтарытэтным і даставерным старажытным летапісе - " Аповесці аб мінулых часах" ("Повесть временных лет") яны пачынаюць упамінацца ў шэрагу летапісных плямён (паляне, драўляне, севяране, славене), у яе ранняй, не датаванай частцы. Найбольш ранні ўпамін гаворыць аб рассяленні славян, што прыйшлі з Падунаўя:". те же словене пришедше седоша по Днепру и нарекошася поляне, а друзии деревляне, зане седоша в лесех, а друзии седоша межи Припетью и Двиною и нарекошася дреговичи, а инии седоша на Двине и нарекошася полочане, речкы ради, яже втечь в Двину, именем Полота, от сея прозвашася полочане".
У прыведзеным паведамленні летапісца перш за ўсё трэба звярнуць увагу на месцы рассялення асобных летапісных плямён. Яны паказаны летапісцам на вялікім абшары (што сведчыць аб шырокім кругаглядзе аўтара) і прыстасаваны да мясцовасці ў агульных рысах, па выразных геаграфічных арыенцірах. Для дрыгавічоў гэта гучыць вельмі прыблізна -". седоша межи Припетью и Двиною. "
Другая акалічнасць першага летапіснага ўпаміну дрыгавічоў заключаецца ў тым, што змешчаны яны ў ліку несумненна славянскіх плямён. Гэта адразу вызначае іх этнічнае паходжанне і прыналежнасць. Дадзенаму важнейшаму пытанню прысвечаны і другі летапісны ўпамін дрыгавічоў:". се бо токмо словенеск язык в Руси - поляне, деревляне, новегородьци, полочане, дьрьговичи, северо, бужане, зане седять по Бугу, послеже (не) волыняне." Крыху ніжэй летапісец зноў пералічвае плямёны ўсходнеславянскага сусвету:". и живяху в мире поляне, и деревляне, и северо, и радимичи, и вятичи, и хорвата, дулеби же живяху по Бугу, где ныне волыняне, а уличи, тиверци седяху по. Бугу и по Днепру.".
Як паказваюць летапісныя паведамленні, летапісец вялікую ўвагу ўдзяляў этнічнаму вызначэнню плямён як аднаму з важнейшых і актуальнейшых у гісторыі плямён і народаў крытэрыю. Такая ўвага летапісца да гэтага пытання дае нам магчымасць і на сённяшні дзень вызначыць этнічныя карані і этнічную прыналежнасць нашых продкаў і адпаведна сучасных нашчадкаў і сучаснага насельніцтва Беларусі.
У адным з ранейшых летапісных паведамленняў летапісец зноў згадвае дрыгавічоў у адным шэрагу з найбольш развітымі ўсходнеславянскімі плямёнамі:". И по сеи братьи (кіеўскія князі Кій, Шчэк, Харыў і сястра іх Лыбедзь. - ПЛ.) почаша держати род их княжение в полях, а в деревлях свое, а дрьговичи свое, а словене свое в Новегороде, а другое на Полоте, иже и полочане, от сих же и кривичи,. также северо. ".
Такім чынам, на падставе летапісных паведамленняў старажытнейшым насельніцтвам Паўднёвай, Цэнтральнай і Заходняй Беларусі з'яўляліся дрыгавічы, якія паходзілі ад старажытных славян, што прышлі з Падунаўя, належалі да ўсходнеславянскай моўнай групы (". се бо токмо словенск язык. "), займалі значную тэрыторыю сучаснай Беларусі (". межи Припетью и Двиною. ") і былі ў ліку найбольш развітых усходнеславянскіх плямён (мелі сваё "княжение"). Прыведзенымі вышэй паведамленнямі летапісца практычна вычэрпваюцца звесткі пісьмовых крыніц аб дрыгавічах. Іх кароткі, урыўкавы характар не дазваляе стварыць поўнага ўяўлення аб жыцці гэтага летапіснага племені і прымушае шукаць і выкарыстоўваць даныя іншых крыніц. Такімі крыніцамі на землях рассялення дрыгавічоў з'яўляюцца археалагічныя помнікі, матэрыялы даследавання якіх значна дапаўняюць пісьмовыя паведамленні. Археалагічныя даныя сталі асноўнай крыніцай ведаў аб тэрыторыі рассялення дрыгавічоў, іх сацыяльна-эканамічным развіцці, гаспадарцы, развіцці культуры, культурных і эканамічных сувязях з суседнімі і аддаленымі землямі.
На тэрыторыі рассялення дрыгавічоў засталіся шматлікія археалагічныя помнікі - курганныя могільнікі, селішчы, гарадзішчы, вывучэнне якіх працягваецца на працягу XIX-XX стст.
Раскопкі курганных могільнікаў дрыгавічоў дазваляюць вылучаць характэрныя для іх рысы пахавальнага абраду. і інвентару. Па іх распаўсюджанні акрэслена тэрыторыя рассялення дрыгавічоў, што значна ўдакладняе агульныя паведамленні летапісу.
Пахавальныя курганы дрыгавічоў круглыя ў плане і маюць паўсферычную форму. Ля падножжа яны абкружаны невялікай канаўкай. Часцей за ўсё іх вышыня 1-1,5 м і дыяметр 9-12 м. Аднак бываюць курганы вышынёй 0,15-0,20 м, дыямётрам 3,5-4 м і вышынёй да 3 м, дыяметрам 17-18 м. У кожным кургане звычайна выяўлена адно пахаванне. Аднак сустракаюцца і па тры нябожчыкі ў адным кургане.
Курганны могільнік X-XI стст. каля Заслаўя
Звычайна ў могільніку некалькі дзесяткаў курганоў. Буйныя могільнікі ў некалькі соцень курганоў сустракаюцца рэдка (каля в. Мохаў - 620 курганоў, в. Рычоў - 270, в. Лянеўка - 300, в. Валасовічы - 267, в. Марулін - 500). Могільнікі часта разворваюцца і нават поўнасцю зносяцца.
Найбольш ранні пахавальны абрад дрыгавічоў - трупаспаленне. Зверху вогнішча і рэшткаў спалення насыпалі курган. Часам рэшткі спалення памяшчалі ў гліняную пасудзіну-урну, ставілі яе у насыпе кургана. Датуецца гэты пахавальны абрад канцом X - пачаткам XI ст. Пахаванні вельмі бедныя на інвентар, бо рэчы гінулі ў вогнішчы.
З прыняццем хрысціянства язычніцкі (паганскі) звычай крэмацыі нябожчыка змяняецца трупапалажэннем. Звычайна нябожчыка клалі галавой на захад на дзённую паверхню зямлі, ачышчаную рытуальным вогнішчам, і паверх яго насыпалі курган. Часам нябожчыка змяшчалі на земляной падсыпцы, а ў больш познія часы - у падкурганнай магіле.
Пахаванні з трупапалажэннем значна багацейшыя на інвентар, пакладзены нябожчыку ў магілу. Звычайна гэта самыя неабходныя ў жыцці рэчы, што, на думку родзічаў, будуць неабходныя памерламу і на тым свеце. Часцей за ўсё клалі гліняныя гаршкі, нажы, жаночыя ўпрыгожанні. Зрэдку сустракаюцца прылады працы (сярпы, сякеры), узбраенне (коп'і). Некаторыя знаходкі вельмі карысныя ў вызначэнні асобных рыс жыцця дрыгавічоў. Манеты ў складзе жаночых упрыгожанняў даюць даволі блізкую дату пахавання, у тым ліку і час пахавальнага абраду.
Асобныя жаночыя ўпрыгожанні ўласцівы толькі жанчынам пэўнага племені. Па іх распаўсюджанні можна вызначыць тэрыторыю рассялення гэтага племені больш канкрэтна і дэталёва, чым агульных і недакладных паведамленнях летапісу. Для дрыгавічоў характэрным упрыгожаннем з'яўляліся вялікія металічныя пацеркі, ажурныя (з дроту) або суцэльныя цыліндрычнай ці авальнай формы (радзей - круглыя), упрыгожаныя напаянымі шарыкамі металічнай (срэбранай) зерні. Іх называюць буйназярністымі і прызнаюць этнавызначальным прадметам дрыгавічоў. Іх насілі па адной альбо некалькі штук у складзе нізкі пацерак. Яны былі распаўсюджаны па ўсёй тэрыторыі дрыгавічоў, а часам і за яе межамі, куды траплялі гандлёвым шляхам або як здабыча ў час ваенных набегаў ці захопу ў палон жанчын-дрыгавічанак.
На падставе распаўсюджання дрыгавіцкіх этнавызначальных пацерак тэрыторыя рассялення дрыгавічоў выглядае наступным чынам: на поўначы мяжа (паласа) іх рассялення праходзіць ад Заслаўя на Лагойск і Барысаў, адкуль паміжрэччы Бярэзіны і Друці ідзе ў напрамку на Рагачоў (Кісцяні, Задруцце); на ўсходзе мяжа з радзімічамі праходзіць у асноўным па Дняпры да нізоўяў Прыпяці; на поўдні мяжа з палянамі і драўлянамі (да Гарыні) пралягае блізка ад сучаснай дзяржаўнай граніцы, а на левабярэжжы Гарыні з валынянамі верагодней за ўсё па лініі Роўна - Луцк; на захадзе дрыгавічы засялялі левабярэжжа Нёмана і Сярэдняе Пабужжа (да Драгічына Надбужнага).
Мяркуючы па распаўсюджанні найбольш ранніх дрыгавіцкіх курганоў з абрадам трупаспалення і найбольш ранняй ляпной керамікай, можна сказаць, што рассяленне дрыгавічоў на асноўную іх тэрыторыю адбывалася з поўдня, у асноўным па цячэнні рэк. Раннія пахаванні дрыгавічоў вядомы на Дняпры, Бярэзіне, у Панямонні, Сярэднім Пабужжы. На правабярэжжы Прыпяці выяўлены таксама помнікі славянскай пражскай культуры (VI-VII стст.) і славянскай культуры Лукі-Райкавецкай, што змяніла яе (VIII-X стст.), на якіх прасочваецца паслядоўны працэс развіцця бытавой керамікі ад VI да IX-X стст. Дрыгавіцкі гліняны посуд, несумненна, паходзіць ад керамікі паселішчаў тыпу Лукі-Райкавецкай (Хатомель, Гарадзішча, Радасць, Дружба), што дазваляе гаварыць аб генетычным паходжанні дрыгавічоў ад насельніцтва культуры Лукі-Райкавецкай, а праз яе - ад папярэдняга насельніцтва пражскай культуры тыпу Карчак.
Асноўная частка насельніцтва дрыгавічоў пражывала ў сельскай мясцовасці на селішчах і гарадзішчах. У X-XI сгст. у дрыгавічоў пачынаюць узнікаць гарады (Тураў - 980 г., Берасце - 1019 г., Меньск - 1067 г., Шнек - 1097 г., Случаск - 1097 г., Клечаск - 1127 г., Гародня - 1127 г., Драгічын Надбужны - 1142 г., Рагачоў - 1142 г., Мазыр - 1155 г.). Да X-XI стст. адносіцца ўзнікненне Наваградка, Ваўкавыска, Слоніма. У XIII ст. узнікаюць Камянец (1276), Кобрын (1287). Узнікненне і развіццё гарадоў з'яўляецца яркім сведчаннем высокага ўзроўню эканамічнага і сацыяльнага развіцця дрыгавічоў.
Аснову гаспадаркі дрыгавічоў складалі земляробства і жывёлагадоўля. Аб гэтым сведчаць матэрыялы археалагічнага вывучэння курганоў, селішчаў, гарадоў. Земляробствам і жывёлагадоўляй займалася насельніцтва сельскіх паселішчаў і гарадоў. Разам з тым раскопкі Турава, Брэста, Пінска, Мінска, Давыд-Гарадка, Гродна, Навагрудка, Ваўкавыска, Слоніма, Клецка, Слуцка сведчаць аб высокім узроўні мясцовага жалезаапрацоўчага, ювелірнага, касцярэзнага, скураапрацоўчага, дрэваапрацоўчага і ганчарнага рамёстваў. Мясцовыя майстры выраблялі жалеза і сталь, рабілі наварку на рэжучы край жалезных вырабаў (сярпы, сякеры, нажы, нажніцы), складаную слясарную падгонку дэталяў складаных вырабаў (замкі, ключы), выраблялі прылады працы (сярпы, косы, сякеры, нажы, нажніцы і т.д.), узбраенне (наканечнікі дзід, стрэл), прадметы хатняга ўжытку.
У матэрыяльнай культуры археалагічных помнікаў дрыгавічоў у першую чаріу звяртае на сябе ўвагу арыентаванасць мясцовай вытворчасці на выраб прылад працы, інструментаў і прадметаў паўсядзённага ўжытку, а не раскошы і аздабленняў. Другая характэрная рыса - агульнасць сыравіны, тэхналагічных працэсаў і ўзораў вырабаў у дрыгавічоў з шырокім колам усходнеславянскіх плямён X-XIII стст.
Знаходкі прадметаў мясцовага і замежнага паходжання сведчаць аб гандлёвых сувязях з Валынню, Сярэднім Падняпроўем, Паўночным Прычарнамор'ем, Прыбалтыкай (валынскія праслачкі, кіеўскія шкляныя бранзалеты, прычарнаморскія амфары, прыбалтыйскі бурштын і т.д.).
Дрыгавічы займаліся таксама паляваннем, рыбалоўствам, прадзеннем, ткацтвам.
Аб высокім узроўні сацыяльнага развіцця дрыгавічоў сведчаць існаванне свайго "княжання" яшчэ да ўключэння ў склад Кіеўскай Русі ў X ст., вылучэнне дрыгавіцкіх зямель у Тураўскае княства пры першым жа падзеле Кіеўскай Русі Уладзімірам Святаславічам (вялікі князь кіеўскі) у 988 г., існаванне мясцовай дружыны ў тураўскіх князёў. Сацыяльную няроўнасць пацвярджаюць бедныя і багатыя інвентаром курганныя пахаванні.
На падставе летапісных паведамленняў і матэрыялаў археалагічных раскопак дрыгавічы паўстаюць як адно з найбольш развітых ўсходнеславянскіх плямён, што знаходзіліся на шляху інтэграцыі ўсіх усходнеславянскіх плямён у адзіную супольную ўеходнеславянскую народнасць.
Заключэнне
Такім чынам, можна адзначыць, што перыяд з ІV па VII стст. увайшоў у гісторыю як эпоха "Вялікага перасялення народаў". На гэтыя чатыры стагоддзі прыходзіцца пік міграцыйных працэсаў, якія ахапілі практычна ўвесь кантынент і радыкальна змянілі яго этнічнае, культурнае і палітычнае аблічча. Адбылася складаная міграцыя еўрапейскіх народаў - германцаў і славян.
Наяўнасць на тэрыторыі Беларусі розных балцкіх плямёнаў і іх асіміляцыя прышэльцамі прывяло да стварэння розных гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў і розных дыялектаў, груп гаворак у складзе беларускага этнасу. Аднак з гэтага часу на Беларусі ствараюцца першыя дзяржаўныя ўтварэнні (старажытнарускія княствы) і на працэс развіцця этнасу пачынаюць уздзейнічаць таксама і новыя, палітычныя фактары.
Можнф зрабіць выснову, што ўтварэнне ўстойлівых этнічных супольнасцяў дрыгавічоў, крывічоў-палачан, радзімічаў садзейнічала ўзмацненню моўных і культурных сувязяў паміж асобнымі плямёнамі, іх змешванню і трансфармацыі ў новыя этнасацыяльныя супольнасці - народнасці.
У асноўным менавіта гэтыя тры плямёны адыгралі галоўную ролю ў фарміраванні беларускага этнагінезу.
Спiс выкарыстанай літаратуры
1. Беларусы. Т.4: Вытокі і этнічнае развіццё / В.К. Бандарчык і інш. - Мн.: Бел. навука, 2001. - С.12 - 36.
2. В. Вярей, И. Ганецкая, М. Гурын. Гісторыя Беларусі (у шасци тамах) Першы том. Минск, ВП "Экаперспектыва”, 2000
3. Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т.1. Старажытная Беларусь: Ад першапачатковага засялення да сярэдзіны XIII ст. / Рэдкал.: М. Касцюк і інш. - Мн.: "Экаперспектыва”, 2000.
4. История Европы с древнейших времен до наших дней: В 8 т. / Гл. редкол.: З.В. Удальцова (пред. ) и др. Т.1. Древняя Европа. - М.: Наука, 1988.
5. Нарысы гісторыі Беларусі. У 2-х ч. Ч.1. / М.П. Касцюк і інш. - Мн.: Беларусь, 1994.
6. Пилипенко М.Ф. Возникновение Белоруссии: Новая концепция. - Мн.: Беларусь, 1991.
7. Свяжынскі У. Балты і балцкія гаворкі ў старажытнай Беларусі // Кантакты і дыялогі. - 1999. - № 2/3.
8. Седов В.В. Восточные славяне в VI - XIII вв. - М.: Наука, 1982.
9. Шадыра В.І. Балты // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т.1. - Мн.: БелЭн, 1993. - С.284.
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Крызіс старажытнага грамадства, звязаны з разлажэннем першабытнаабшчыннага ладу на тэрыторыі Беларусі. Пытанне паходжання славян на тэрыторыі Беларусі, дэмаграфічный рост у VІІІ-ІХ стст. Асноўны масіў славянства склалі дрыгавічы, крывічы і радзімічы.
реферат [13,8 K], добавлен 28.03.2010Даіндаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі (40 тыс. гадоў да н.э. - 3-2 тыс. гадоў да н.э.). Індаеўрапейцы – першае несельніцтва Паўднёвай і Заходняй Еўропы (3-2 тыс. гг. да н.э. - да нашага часу). Балты і з’яўленне славян на тэрыторыі Беларусі.
реферат [25,0 K], добавлен 16.03.2010Становішча на тэрыторыі Беларусі ў IV-VII cт. Эпоха ваеннай дэмакратыі. Усходнеславянскія саюзы плямен (крывічы, дрыгавічы, радзімічы). Славянская каланізацыя ў землях Панямоння. Падзеі ў Полацкім княстве ў 970-х – 1003гг. Час Брачыслава та У. Чарадзея.
контрольная работа [511,2 K], добавлен 28.05.2012Перыядызацыя развіцця і культуры грамадства на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Пераход ад праабшчыны да роду. Гаспадарчае развіцце. Рассяленне індаеўрапейцаў. Культура шнуравай керамікі. Стражытныя плямены. Археалагічныя культуры ранняга жалезнага веку.
реферат [21,6 K], добавлен 08.03.2011Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх земляў у X–XIII столетіях. Першая дзяржава, што ўтварылася на тэрыторыі сучаснай Беларусі – гэта Полацкае княства. Вельмі значна роля веча. Прыняцця і распаўсюджанне хрысціянства на Беларусі. Рэлігія славян.
реферат [51,3 K], добавлен 21.01.2011Уз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР. Пачатак Вялікай Айчынай вайны. Эвакуацыя насельніцтва і сродкаў вытворчасці з тэрыторыі рэспублікі. Працоўны гераізм беларуских працощных ў савецкім тыле. Акупацыйны рэжым фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Беларусі.
курсовая работа [67,3 K], добавлен 12.02.2011Сялянскі рух, яго прычыны і асаблівасці. Дзейнасць народніцкіх арганізацый на тэрыторыі Беларусі. Першыя марксісцкія гурткі на Беларусі. Стварэнне першых сацыял-дэмакратычных арганізацый. Дзейнасць польскіх і яўрэйскіх нацыянальна-палітычных арганізацый.
контрольная работа [25,2 K], добавлен 24.11.2010Найстаражытнейшае насельніцтва на тэрыторыі Беларусі. Пачатак рассялення славян на тэрыторыі Беларусі і славянізацыя балтаў. Усходнеславянская супольнасць. Кіеўская Русь ІХ- Х ст. Полацкае, Тураўскае княствы ў ІХ-ХІІІ ст. і іх узаемаадносіны з Кіевам.
реферат [33,9 K], добавлен 17.12.2010Індустрыялізацыя Беларусі як частка працэсу індустрыялізацыі СССР. Наступствы вялікага скачка ў эканоміцы Беларусі. Станаўленне жорсткай цэнтралізаванай сістэмы кіравання прамысловасцю. Вынікі першых пяцігодак. Значэнне сацыялістычнага спаборніцтвы.
реферат [17,8 K], добавлен 17.12.2010Этапы развіцця першабытнай гаспадаркі на тэрыторыі Беларусі. Зараджэнне і развіццё прысвайвальнай гаспадаркі. Развіццё сельскай гаспадаркі, рамёстваў і гандлёвых адносін у перыяд распаду першабытнаабшчыннага ладу і станаўлення феадальных адносін.
реферат [28,0 K], добавлен 19.01.2011