Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай

Люблiнская унiя i утварэнне Рэчы Паспалiтай. Прычыны аб`ядння Вялiкага княства Лiтоускага i Польскага каралеуства у адзiную дзяржаву. Месца Вялiкага княства Лiтоускага у палiтычнай сiстэме Рэчы Паспалiтай. Дзяржауны i сацыяльны лад Рэчы Паспалiтай.

Рубрика История и исторические личности
Вид реферат
Язык белорусский
Дата добавления 05.01.2012
Размер файла 47,8 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

БЕЛАРУСКIЯ ЗЕМЛI У СКЛАДЗЕ РЭЧЫ ПАСПАЛIТАЙ

МЭТА: дваць прычыны аб`ядння Вялiкага княства Лiтоускага i Польскага каралеуства у адзiную дзяржаву - Рэч Паспалiтую, асаблiвасцi дзяржаунага i сацыяльнага уладкавання гэтай дзяржавы, а таксама месца ВКЛ у палiтычнай сiстэме Рэчы Паспалiтай.

Люблiнская унiя (1569г.) i утварэнне Рэчы Паспалiтай

Заключэнне унii памiж дзвюма суседнiмi дзяржавамi - Вялiкiм княствам Лiтоускiм, Рускiм, Жамойцкiм i Польскiм каралеуствам - было падзеяй, якая прадвызначыла далейшы лёс не толькi тых народау, што насялялi гэтыя краiны, але мела значны уплыу i на стан спрау ва усёй Еуропе. Бо ж на яе карце з`явiлася новая дзяржава - Рэч Паспалiтая - адна з самых вялiкiх i магутных. Сярод насельнiцтва гэтага шматэтнiчнага аб`яднання аказауся i беларускi народ.

Што ж прымусiла кiруючыя вярхi Вялiкага княства пайсцi на такi звышцесны, на мяжы страты самастойнасцi, саюз? Сярод шэрагу прычын унii 1569г. адной за самых важных бачацца унутрыкласавыя супярэчнасцi у пануючым шляхецкiм саслоуi Вялiкага княства Лiтоускага, Рускага, Жамойцкага. Таму што сапрауды, без прымусу з боку шмалтiкай дробнай i сярэдняй шляхты элiтарнае магнацтва, што трымала уладу у княстве, не пайшло б на яе падзел з кiмсьцi. А улада тая у вялiкакняжацкай магнатэрыi была амаль неабмежаваная. Паны-рада праводзiлi толькi свае рашэннi на сойме у Вялiкiм княстве Лiтоускiм? Манiпулюючы паводле свайго меркавання большасцю шляхты, якая не мела нiякай рэальнай улады. Аб гэтым можна даведацца з заявы члена гаспадарскай Рады магната Альбрэхта Гаштольда, якi парауноувау соймы польскага i лiцьвiнскага узорау: «…соймы нашы праходзяць зусiм iнакш: што вырашае гаспадар i паны-рада - тое шляхта абавязкова прымае да выканання: мы ж запрашаем шляхту на нашыя соймы як бы для гонару, дзеля таго, каб усе ведалi, што мы вырашаем».

I на павятовых соймiках, органах шляхецкага самакiравання, якiя былi створаны паводле рэформы 1565-66 гг., таксама верхаводзiлi буйныя землеуладальнiкi. Пераконваюць у гэтым сведчаннi сучаснiкау. Вось адно з iх: «Там (у Вялiкiм княстве Лiтоускiм) шляхта не прымае удзелу нi у якiх нарадах, там паны робяць, што захочуць… Там прыязджаюць на соймiк толькi ваявода, стараста ды харунжы, напiшуць, што iм уздумаецца, i адправяць да земянiна дахаты, каб падпiсау. Калi ж ён не падпiша, то яны аддубасяць яго палкамi…»

Такога нельга было сустрэць у суседняй Польшчы, дзе шляхта уплывала самым рашучым чынам на унутраную i знешнюю палiтыку урада. Польскiя шляхецкiя вольнасцi, вiдавочна, прываблiвалi шляхту Княства. Падтрымлiваючы iдэю унii, яна меркавала заняць такое вызначальнае становiшча у сваёй дзяржаве, як польская шляхта у сваёй.

Унутрыпалiтычны крызiс у Вялiкiм княстве Лiтоускiм, Рускiм, Жамойцкiм, што быу выклiканы супярэчнасцямi у стане пануючага класа, найбольш абвастрыуся у 60-я гг. XVI ст. Супрацьстаянне магнацтва i шляхты стала адкрытым. Асаблiва яскрава яно выявiлася у часы сойма, якi адбыуся у восень 1562г. пад Вiцебскам. Сеймаваушыя звярталiся да Жыгiмонта Аугуста за прашэннем «учынiлi супольны сойм з палякамi, каб разам караля выбралi, мелi агульную абарону, супольна сеймiкавалi i права аднолькавае ужывалi».

Каб неяк кансалiдаваць грамадства, збiць прапольскiя настроi шляхты, магнацкая апазiцыя на чале з Радзiвiламi пайшла на значную мадэрнiзацыю унутранай палiтыкi. Яна увасобiлася у прыняццi пастановы 1563 г., паводле якой праваслауная i каталiцкая шляхта поунасцю урауноувалiся у правах; ва ухваленнi на сойме 1564 г. судовай рэформы, што на польскi узор стварала мясцовыя суды, дзе галоуную ролю адыгрывала шляхта. (№ 1 ст.132-133)

Гэтыя захады вялiкакняскага урада, можа б, i мелi поспех, калi б не драматычнае знешнепалiтычнае становiшча краiны. На пачатку 60-х гг. баявыя дзеяннi у Лiвонскай вайне, што пачалася памiж Маскоускай дзяржавай i Вялiкiм княствам Лiтоускiм, Рускiм, Жамойцкiм у 1558 г., перанеслiся на тэрыторыю Княства, на беларускiя землi. У 1562 г. маскоускiя войскi стаялi ля сцен Вiцебска, Дуброуна, Оршы, Копысi, Шклова. 15 лютага 1563 г. быу захоплены Полацк. Да сталiцы - Вiльнi - заставалася напрасткi каля двухсот кiламетрау. Сiлы дзяржавы былi на мяжы магчымага. Вайна выцягнула са скарбу усе сродкi, амаль штогадовая сярэбшчына не наталяла патрэбы у грошах. Неадкладна патрабавауся саюзнiк. Канешне, позiрк адразу быу кiнуты на захад. Чаму? Да таму, што княства мела значны вопыт - дзесяткi унiтарных дагаворау ад часоу Ягайлы да Жыгiмонтау - сужыцця з Польшчай. Да таго ж заходнi сусед сам дамагауся унii. На тое былi важкiя прычыны як эканамiчнага, так i палiтыка-iдэалагiчнага парадку. Перш за усе польскай шляхце было ужо цесна у самой Польшчы. Велiзарныя малазаселеныя землi Лiтвы i Русi i асаблiва землi паудневай Украiны раздражнялi шляхецкiя апетыты, у той час як лiтоуцы ставiлi непераадольныя бар`еры на шляху пашырэння польскага землеуладання у межах Вялiкага княства. (№ 2 ст.95)

Напярэдаднi Люблiнскай унii iдэя падпарадкавання ВКЛ была характэрна i даволi адчувальна у польскiм грамадстве. Прынамсi, падчас сойму 1563 - 1564 гг., на якiм прысутнiчала лiцвiнская дэлегацыя дзеля перамовау аб справе унii, частка дэпутатау вылучыла праект аб лiквiдацыi назвы «Лiтва», замены яе на «Новая Польшча».

Наогул, пытанне пра унiю жыва абмяркоувалася у той час не толькi на соймах, але i у грамадстве, i у тагачаснай лiтаратуры. Польскi публiцыст Аржахоускi выдау працу, якая была апафеозам польскай вольнасцi, у якой аутар здзекуецца над «няволяй лiтоуцау». Ягайла, на яго думку, будучы панам Лiтвы, падаравау Лiтву палакам, як свой маёнтак. Няволя, пагарда, бязглуздасць, некультурнасць характарызуе лiтоуцау, i таму яны не заслугоуваюць унii з палякамi на роуных пачатках. (№ 2 ст.96)

Па-другое, Польшча з`яулялася самым моцным каталiцкiм бастыёнам ва Усходняй Еуропе, а таму менавiта ёй Ватыканам адводзiлася галоуная роля у экспансii каталiцызму на усход - беларускiя, украiнскiя, рускiя землi.

Прауда, вялiкакняскi урад меу i другi варыянт выхаду з крызiснага становiшча: заключэнне унii з Маскоускай дзяржавай i прызнанне Iвана Грознага цi яго сына сваiм князем. На гэты конт нават вялiся тайныя перамовы. Але вынiкау яны не далi. Гэта зразумела, бо для шляхты Вялiкага княства Iван IV 60-х гг. XVI ст. ужо не быу у бляску пакарыцеля Казанi (1552 г.) i Астраханi (1556 г.), ён стау Грозным - iнiцыятарам апрычнiны, падпарадкоуцам сваёй уладзе маскоускага баярства. Такiм чынам, вольнасцi шляхецкай рэспублiкi павярнулi пануючы клас беларускiх зямель у бок Польшчы, прымусiушы стаць спiной да Масквы.

Пытанне заключэння унii з Польшчай было прадвырашаным, i як нi адцягвалi фiнал уладу трымаючыя магнаты Вялiкга княства Лiтоускага, Рускага, Жамойцкага, ён наступiу у 1569 г. Яго, безумоуна, наблiзiла Лiвонская вайна. Па словах вiленскага ваяводы Мiкалая Радзiвiла, што прыбыу на перамовы у Люблiн, «на нашым хрыбце быу вораг, калi мы ехалi сюды, жадаючы пастанавiць з вамi унiю, якая б аб`яднала нас узаемнаю любоую, i, калi казаць прауду, мы пачалi iмкнуцца да яе амаль бегам, тады як продкi нашыя iшлi да яе вельмi пацiху». (№ 1 ст.133-134)

10 студзеня 1569 г. пачауся Люблiнскi сойм, якi доужыуся амаль 6 драматычных месяцау. Памiж беларускiмi i лiтоускiмi магнатамi, з аднаго боку, i польскiмi феадаламi, з другога, разгарнулiся спрэчкi наконт прынцыпау аб`яднання. Лiдэры беларускай апазiцыi, сярод якiх былi вiленскi ваявода i канцлер Радзiвiл Руды, жамойцкi стараста Я.Хадкевiч, М.Валовiч i iнш., намагалiся максiмальна захаваць асноуныя атрыбуты дзяржаунай незалежнасцi Беларуска-Лiтоуская дзяржавы у складзе Рэчы Паспалiтай. Яны прапанавалi «Праект унii» з 15 артыкулау, якiя гарантавалi адносную незалежнасць Вялiкага княства Лiтоускага, але праект быу адхiлены польскiм бокам. (№ 5 ст.61)

Яшчэ на Люблiнскiм сойме 1566г. польскiя паслы катэгарычна заялiлi, щто яны не могуць даць ваенную дапамогу Лiтве i не будуць разглядаць нiякiх пытанняу, пакуль не буддзе вырашана пытанне пра унiю. Яны настойвалi, што Лiтву неабходна прымусiць далучыцца да Кароны зараз жа, таму што пасля заканчэння вайны яны зноу ухiляцца ад унii. (№ 2 ст.100)

Так у Люблiне у 1569г. кожны з бакоу ставiу свае умовы, якiя не прымалiся супрацьлеглым. Нiхто не саступау. Больш таго, калi паслы Вялiкага княства Лiтоускага убачылi пагрозу гвалтоунага заключэння унii на непрымальных для iх умовах, яны 1 сакавiка 1569 г. пакiнулi Люблiн. I тут польскi бок пайшоу на дэманстрацыю сiлы. Скарыстаушы цяжкае знешнепалiтычнае становiшча Вялiкага княства Лiтоускага, Рускага, Жамойцкага, польскiя феадалы дабiлiся ад Жыгiмонта Аугуста выдання указау аб далучэннi да Каралеуства Польскага Падляшша, Валынi, Падолля i Кiеушчыны. На працягу сакавiка - чэрвеня 1569 г. гэтыя вялiзныя i багацейшыя землi былi уключаны у склад Польшчы, што, канешне, аслабiла i без таго падарваную Лiвонскай вайною эканомiку Княства. Хоць гэтыя акты i былi супрацьпрауныя, бо кароль iх выдау асабiста, без згоды сойма Вялiкага княства, але у сiтуацыi, якая склалася, вялiкакняскi урад не мог iсцi на ваенны канфлiкт з Польшчай. (№ 1 ст.134-135)

Тэрыторыя ВКЛ значна звузiлася, бо, як мы памятаем, значную частку беларускiх зямель напярэдаднi Люблiнскай унii захапiла маскоускае войска. У такiм становiшчы для Вялiкага княства Лiтоускага шлях быу адзiны - за стол перамовау з палякамi. Супольны сойм зноу распачау работу. Лiцвiнскi бок прымау усе умовы палякау. 27 чэрвеня на сойме выступiу прадстаунiк велiкакняжацкая дэлегацыi I. Хадкевiч з прамовай, звернутай не толькi да Жыгiмонта Аугуста i прысутных, але i да нашчадкау: «Святлейшы, мiласцiвейшы кароль!.. Як гэта усё балюча, немагчыма выказаць словамi. Таму што мы абавязаны нашай Айчыне, як верныя сыны яе, клапацiцца аб яе дабрабыце столькi, колькi… у нас ёсць моцы… Мы Айчыну нашу, якую сваёй крывёю i жыццямi захавалi, абаранялi тут столькi, колькi маглi. Але тое, што мы не здолелi давершыць гэтай абароны, дык няхай будзе гэта прыпiсана перашкодам, лёсу i часу. Нам даводзiцца саступiць…» Далей Хадкевiч заклiкау Жыгiмонта Ауста «так правесцi да канца гэтую справу, каб яно (княства) не было уз`яднана з няволяю i пасрамленнем нашым i нашчадкау нашых…»

1 лiпеня 1569г. быу падпiсаны акт Люблiнскай унii.

Умовы унii. «З гэтага часу абедзве дзяржавы уяуляюць сабою адно непадзельнае цела, а таксама адну агульную Рэч Паспалiтую, у якой абодва гаспадары i абодва народы уз`ядналiся у адзiны народ i адзiную дзяржаву»,- дэкларавау акт.

Насколькi ж цесна злiлiся дзве часткi толькi утворанай дзяржавы? Вышэйшым органам улады станавiуся агульны сойм, якi мог збiрацца толькi на тэрыторыi Польшчы. Асобных соймау як для Кароны, так i для Вялiкага княства не прадугледжвалася. Манарх бачыуся агульным. «…новы гаспадар пры выбраннi i каранацыi павiнен аб`яуляцца каралём Польскiм, вялiкiм князем Лiтоускiм, Рускiм, Прускiм, Мазавецкiм, Жмудскiм, Кiеускiм, Валынскiм, Падляшскiм i Iнфлянцкiм… Выбранне i узвядзенне князя на прастол Вялiкага княства Лiтоускага, якое да гэтага часу праводзiлася асобна, павiнна спынiцца». Каранацыя адбываецца толькi у Кракаве. Уступаушыя у саюз дзяржавы не мелi права паасобку праводзiць знешнюю палiтыку. Усе ранейшыя законы i дагаворы, што былi накiраваны супраць iнтарэсау адной з частак новай федэрацыi, павiнны былi быць скасаваны. Акт засяроджвау увагу на прынцыповым для польскага боку пытаннi: «Статуты i усе якiя бы то нi былi пастановы, ухваленыя у Лiтве супраць польскага народа па пытаннях аб набыццi i валоданнi палякамi маёнткау у Лiтве, надалей не павiнны дзейнiчаць. Дазваляецца набываць маёнткi i валодаць iмi паляку у Лiтве, а лiтоуцу у Польшчы».

Разам з тым Вялiкаму княству актам не адводзiлася роля нейкай польскай каланiяльнай ускраiны. Тут поунасцю захоувалiся былы адмiнiстрацыйны апарат, асобнае ад Польшчы заканадауства i судовыя арганiзацыя, тытул i пячатка, а таксама войска. Рознымi у ВКЛ i Польшчы былi мовы дзяржауных актау: лацiна - у Польшчы, старабеларуская - у Княстве. (№ 1 ст. 135)

Такiм чынам, нельга трактаваць Люблiнскую унiю як паглынанне Польшчай Вялiкага княства Лiтоускага. Рэч Паспалiтая была федэрацыяй суседнiх дзяржау, у якой Княства iснавала да канца XVIII ст. - часу разбору Рэчы Паспалiтай Расiйскай iмперыяй, Аустрыяй i Прусiяй. Iншая справа, што Польшча, якая на той час была у лепшым палiтычным i эканамiчным становiщчы i таму валодала унутрыпалiтычнай iнiцыятывай у Рэчы Паспалiтай, магла ажыцяуляць вялiкадзяржауную палiтыку у адносiнах да усходнеславянскага насельнiцтва Вялiкага княства Лiтоускага.

Месца Вялiкага княства Лiтоускага у палiтычнай сiстэме Рэчы Паспалiтай

Падпiсваючы Люблiнскую унiю, феадалы Польшчы выношвалi агрэсiуныя намеры у адносiнах да Вялiкага княства Лiтоускага. Першыя уражаннi ад вынiкау люблiнскага акта для лiцвiнскага грамадства былi шокавымi. Прычым як для магнацтва, так i для шляхты, якая у свой час дамагалася злучэння з Польшчай. Патрэбны былi сур`ёзныя намаганнi дзеля забеспячэння дзяржаунай годнасцi i суверэнiтэту княства.

Асаблiва шляхту Вялiкага княства Лiтоускага уражвалi падзеi, што папярэднiчалi лiпеньскаму пагадненню. А менавiта - згуба добрай трэцi дзяржаунай тэрыторыi.

Магнаты ВКЛ у большасцi былi працiунiкамi дзяржаунага саюзу с Польшчай. Яны аказалiся на гранi страты палiтычнай улады у новай краiне. Велiкакняжацкi сойм юрыдычна перастау iснаваць. У агульны ж сенат многа былых членау радных паноу проста не трапiла. Ды i тыя нешматлiкiя галасы сенатарау з ВКЛ заглушалiся больш мнагалюдным польскiм прадстаунiцтвам у сенаце Рэчы Паспалiтай. Падобнае назiралася таксама на вальным (усеагульным) сойме. Са 180 выбраных на соймiках па усёй Рэчы Паспалiтай дэлегатау толькi 46 прыходзiлася на Вялiкае княства (з iх 34 з беларускiх паветау). Такiм чынам, палiтычная вага велiкакняжацкай шляхты, асаблiва магнацтва, у Рэчы Паспалiтай была ужо не тая, як у сваёй незалежнай дзяржаве. Зараз лiцвiнскiм кiраунiкам трэба было дзялiць уладу, i не заусёды суразмерна, з польскiмi ураднiкамi.

Палiтычная дыскрымiнацыя дапаунялася эканамiчнай. Паводле люблiнскага акта польская шляхта мела права атрымлiваць зямельныя уладаннi у межах ВКЛ. А гэта стварала для велiкакняжацкай шляхты небспечнага канкурэнта. Тым больш, што прадстаунiкi пануючага саслоуя беларуска-лiтоускай дзяржавы практычна згубiлi магчымасць набываць землi у раёнах, якiя былi гвалтоуна адарваны Польшчай у 1569 г. (№ 1 ст. 135)

Усё гэта выклiкала у шырокага кола шляхты антыпольскiя сепарацiстскiя памкненнi. Яны праяулялiся у рэзкiм незадавальненнi пераважнай большасцю шляхты, як буйной, так i дробнай, асобных палажэнняу унii i наогул палiтыкi каралёу Рэчы Паспалiтай.

Апазiцыйныя настроi i учынкi знаходзiлi сваё праяуленне як у словах, так i у справах пануючага саслоуя Вялiкага княства Лiтоускага. У лiсце аршанскага старосты Фiлона Кмiты-Чарнабыльскага да трокскага кашталяна Астафiя Валовiча, якi быу напiсаны усяго праз 5 гадоу пасля унii - у жнiунi 1574г., - гаварылася: «Не дай бог ляху быць каралём, выража Лiтву i тым больш Русь», бо польская знаць «дауно рэзаць пачалi лiцвiна». Яшчэ больш рэзка супраць польскай палiтыкi Жыгiмонта Аугуста, апошняга караля з дынастыi Ягелонау, пры якiм склалася унiя, лiцвiнская шляхта выказалася у сатырычным памфлеце «Прамова Мялешкi», што датуецца 1589 г.: «Прэч Жыгiмонта караля! Таго i да людзей няма чаго прылiчаць, бо Падляшша i Валынь нашыя згубiу, ляхам патураючы».

Што ж тады прываблiвала значную частку шляхты Вялiкага княства Лiтоускага? Да чаго яна iмкнулася? Да старыны, да тых, з яе пункту гледжання, «залатых часоу», калi Вялiкае княства самастойна вызначала i праводзiла сваю палiтыку. У той жа «Прамове Мялешкi» з мiлаваннем згадваецца першая палова XVI ст.: «Але аб Жыгiмонце першым салодкая памяць. Ён ляхау з iх хiтрасцю вельмi не любiу, а Лiтву i Русь нашу любiцельна мiлавау».

Процiдзеянне польскiм намерам падпарадкаваць ВКЛ выявiлася у барацьбе супраць шэрага палажэнняу унii 1569г., якiя прынiжалi палiтычнае i самастойнае значэнне Вялiкага княства Лiтоускага. Насуперак люблiнскаму акту унii на працягу 70-80-х гг. XVI ст. у Вялiкiм княстве Лiтоускiм рэгулярна збiралiся агулнажзяржауныя соймы. Прычым у час бескаралеуя у Рэчы Паспалiтай 1574-1574гг. на сойме у Вiльнi разглядалася пытанне об выбары караля, што супярэчыла пастанове аб унii, бо па ёй гэта маглi рабiць толькi польскi i лiцвiнскi бакi супольна. (№ 1 ст. 136)

Абвяшчэнню Стафана Баторыя вялiкiм князем ВКЛ папярэднiчалi працяглыя перагаворы i выданне спецыяльнае граматы ад 29.07.1576г., у якой пацвярджалася, што Польшча i Вялiкае княства Лiтоускае з`яуляюцца раунапраунымi i незалежнымi у складзе федэратыунай дзяржавы. Стафан Баторый абавязауся захоуваць самастойнасць Вялiкага княства Лiтоускага, пашыраць яго межы, не прызначаць у Беларуска-Лiтоускай дзяржаве военачальнiкамi палякау, агульныя соймы склiкаць па чарзе то у Польшчы (Кароне), то у Вялiкiм княстве Лiтоускiм (Княстве). У далейшым кожны трэцi сойм Рэчы Паспалiтай адбывауся у Гароднi. (№ 5 ст. 144)

Далейшае развiццё падзей уносiла свае карэктывы у дамову ад 1 лiпеня 1569г. Так у 1581г. ствараецца асобная вышэйшая судова-апеляцыйная iнстанцыя для Княства - Галоуны трыбунал.

Але самым моцным пацвярджэннем дзяржаунай незалежнасцi Вялiкага княства Лiтоускага было прыняцце Статута 1588 г., якi, па сутнасцi, скасоувау многiя пастановы Люблiнскай унii. (№ 1 ст. 137)

У адпаведнасцi з палажэннямi i канстытуцыямi Люблiнскага сойма нормы новага Статута 1588г. павiнны былi адпавядаць рашэнням Люблiнскай унii. Ажыцяуляць распрацоуку Статута у 1586г. было даручана Льву Сапеге. Яго намаганнямi, дыпламатычнымi здольнасцямi i наперакор пастанове Люблiнскага сойма у 1588г. Статут быу зацверджаны каралём Жыгiмонтам III Вазай i замцаваны пячаткай толькi Вялiкага княства Лiтоускага за подпiсамi Л.Сапегi i пiсара Габрыэля Войны. Нават гэтым Сапега iмкнууся падкрэслiць незалежнасць Вялiкага княства Лiтоускага ад польскай Кароны у справах, якiя тычылiся яго унутранага уладкавання. (№ 5 ст.120-121)

Аднак па падпiсаннi Статут 1588г. не адразу пачау выкарыстоувацца у судовай практыцы на месцах, бо яго там проста не мелi. Паустала праблема арганiзацыi неадкладнага друкавання гэтага збору законау. Трэба было, каб ён як мага хутчэй пачау дзейнiчаць, бо нават сам Жыгiмонт III, не зважаючы на артыкулы толькi што падпiсанага iм Статута, усяляк парушау правы беларускае шляхты, раздорваючы землi i пасады у Вялiкiм Княстве пераважна палякам. Леу Сапега прыспешвае падрыхтоуку Статута для друку, ахвяруе на яго выданне уласныя сродкi. Урэшце летам 1588г. з вiленскае друкарнi Мамонiчау выйшау новы Статут. Выданне упрыгожвау партрэт Жыгiмонта III Вазы, а таксама выява герба Л.Сапегi ды панегiрык да яго, напiсаны беларускiм паэтам Андрэем Рымшам. Да друкаванага Статута Л.Сапега напiсау выдатную прамову, у якой падканцлер падкрэслiу асноуную мэту новага заканадаучага кодэкса - стварэнне сапрауднай прававой дзяржавы, дзе гарантавалася б абарона правоу (прауда, пакуль што далёка не роуных) усiх жыхароу ВКЛ.

Статут 1588г. гарантавау эканамiчную, палiтычную i культурную незалежнасць Княства. (№ 4 ст.28-30)

У Статуце замацавалiся артыкулы, якiя абвяшчалi аутаномны палiтыка-прававы статус Вялiкага княства Лiтоускага у складзе Рэчы Паспалiтай. Згодна са Статутам, Вялiкае княства Лiтоускае - самастойная, незалежная дзяржава са сваёй тэрыторыяй, дзяржауным апаратам, войскам, фiнансамi i, натуральна, асобным ад Польшчы заканадауствам, дзе час ад часу з`яуляюцца яуна антыпольскiя артыкулы. Напрыклад, вялiкi князь не меу права раздаваць велiкакняжацкiя землi i кiруючыя пасады у гэтай дзяржаве нiякiм «чужеземцам и заграничником… але то всё… давати повини только литве, руси, жомойти, родичом старожитным и урожецом великого князства…» (№ 1 ст. 138)

Галоуныя прынцыпы падрыхтаванага Сапегам кодэкса законау, такiя як прэзумпцыя невiнаватасцi, дзяржауны ды нацыянальна-культурны суверэнiтэт, рэлiгiйная талерантнасць i iншыя, былi надзвычай прагрэсiуныя для таго часу. Статут дзейнiчау на тэрыторыi Беларусi аж да 1840г., нават пасля лiквiдацыi Княства, i адыграу выключную ролю у захаваннi беларускага народа. (№ 4 ст.31)

Барацьбой за дасягненне самастойнасцi з`явiлася змаганне у паслялюблiнскi перыяд за захаванне дзяржаунаунасцi старабеларускай мовы у ВКЛ, адстойванне адвечных на гэтай зямлi усходнеславянскiх духоуных каштоунасцей. Палымяным iх прапагандыстам быу дробны полацкi шляхцiц Васiль Цяпiнскi. У прадмове да выдадзенага iм каля 1580г. на старабеларускай мове «Евангелля» ён адзначыу, што «зацный, славный, довстипный» народ беларускi мае даунiя i багатыя гiстарычныя i культурныя традыцыi. А таму кнiгавыдавец заклiкау «великих княжат», паноу, духавенства не ужываць «польские або иные писма», а развiваць адукацыю на роднай мове. У прадмове да Статута 1588г. Леу Сапега з годнасцю адзначау: «Не чужой якой моваю, але сваёю уласнай правы пiсаныя маем». Статут патрабавау уводзiць у ВКЛ дзяржаунае справаводства на беларускай мове: «А писар земский маеть по руску литерами и словы рускими вси листы, выписы и позвы писати, а не иншим языком и слова» (№ 1 ст. 138-139)

Пры падтрымцы прадстаунiкоу шляхецкага саслоуя шырокае распаусюджванне у Вялiкiм княстве Лiтоускiм у канцы XVI - пачатку XVII ст. атрымала дзейнасць брацтвау - нацыянальна-рэлiгiйных арганiзацый праваслаунага насельнiцтва, што узнiклi у адказ на прапольска-каталiцкую палiтыку урада Рэчы Паспалiтай. Буйныя беларускiя брацтвы iснавалi у Вiльнi, Магiлёве, Берасцi, Слуцку, Менску, Пiнску, Барысаве, Оршы, Полацку, Мсцiславе, iншых гарадах. Яны сталi сапрауднымi iнтэгратарамi беларускага тагачаснага грамадства на базе нацыянальнай iдэi. У вiленскiм брацтве, што дзейнiчала з 1592г. пры праваслауным манастыры, налiчвалiся 370 членау, сярод якiх былi «ихь милости княжата, панята, рыцерство, шляхта, мещане». (№ 1 ст. 139)

Трэба адзначыць, што любое выступленне лiцвiнскага боку за захаванне самастойнасцi прымушала урадавыя колы Рэчы Паспалiтай iсцi на значныя уступкi. Так, пасля некалькiх спроб Багуслава Радзiвiла у 1655 г. адкалоць Княства ад Кароны варшаускi сойм Рэчы Паспалiтай гэтага ж 1655 г. забаранiу польскiм воiнскiм часцям пераходзiць без спецыяльнага дазволу межы Вялiкага княства Лiтоускага, а тых, хто парушау забарону, дазвалялася знiшчаць.

У 1673 г. было прынята рашэнне, па якiм кожны трэцi сойм павiнен быу збiрацца у Вялiкiм княстве, у Гродне, i на iм маршалкам павiнен быу выбiрацца адзiн з лiцвiнскiх дэпутатау. Пры гэтым у соймавай практыцы асобнасць Вялiкага княства Лiтоускага у дзяржауным арганiзме Рэчы Паспалiтай успрымалася як даннасць. Рашэннi соймау Рэчы Паспалiтай падраздзялялiся на тры групы:

1) датычылiся усёй Рэчы Паспалiтай;

2) мелi дачыненне толькi да Польшчы;

3) выдавалiся выключна i мелi сiлу толькi у Вялiкiм княстве.

Трэба дадаць, што яшчэ да канца XVII ст. беларуская i лiтоуская шляхта рабiла спробы склiкання асобных соймау ад Польшчы i рашэння на iх пытанняу вялiкай дзяржаунай важнасцi. Не гаворачы пра гады бескаралеуя, калi лiтоуска- беларуская шляхта трымалася адасоблена ад польскай i мела свае асобныя нарады i сойм. Але i у звычайны час можна адзначыць даволi частыя выпадкi заканадаучых дзеянняу лiтоуска-беларускага сойма. (№ 2 ст. 153)

Такiм чынам, прыведзеныя факты дазваляюць сцвярджаць, што Вялiкае княства у складзе Рэчы Паспалiтай з`яулялася асобнай адзiнкай федэрацыi i у многiм захоувала сваю самастойнасць.

Дзяржауны i сацыяльны лад Рэчы Паспалiтай

Разглядаючы дзяржауны лад Рэчы Паспалiтай, трэба адзначыць, што першай асобай у дзяржаве фармальна з`яуляуся кароль i вялiкi князь, якi выбiрауся соймам i на самой справе быу даволi безуладнай i слабай фiгурай. Уся улада канцэнтравалася у руках сойма. Яшчэ у 1573г. сойм пастанавiу, каб прыбочная рада з 16 сенатарау заусёды знаходзiлася пры каралю i вялiкiм князю i была б дарадчыкам пры усялякiм праяуленнi яго улады. Фактычна такая абмежаваная улада манарха была на мяжы з алiгархiяй, бо гасудар нiводнага кроку не мог зрабiць без пiльнага вока рады. Шляхта увогуле iмкнулася да таго, каб уся дзейнасць караля i вялiкага князя праходзiла у яе на вачах. Не было той сферы улады, на якую б шляхта не распаусюджвала сваёй апекi. Так, набiлiтацыя, г.зн. права на атрыманне шляхецтва, з 1607г. патрабавала соймавага пацвярджэння. З сярэдзiны XVI ст. замежныя паслы прымалiся каралём i вялiкiм князем сумесна з радай. З канца XVI ст. на прыёме паслоу ужо прысутнiчаюць i соймавыя паслы. Падаткi дзяржава магла збiраць толькi з дазволу сойма. Ужо з часоу Стэфана Баторыя дзяржауныя падаткi (прамыя i ускосныя), паводле пастановы сойма, плацяць усе саслоуi дзяржавы, акрамя самой шляхты. Аднак мала таго. Баючыся, каб кароль i вялiкi князь не распарадзiлiся iмi у мэтах аслаблення улады сойма, распараджэнне усялякiмi падаткамi шляхта забрала у свае рукi. Паспалiтае рушанне таксама збiралася толькi паводле пастановы сойма. З 1649г. пры каралю з`яуляецца асобая соймавая рада для распараджэння ваеннымi сiламi. Прэрагатывай караля i вялiкага князя было права чаканкi манеты, але з 1632г. гэта рэгалiя перайшла у рукi сойма. Права амнiстыi - элементарная прэрагатыва вярхоунай улады, аднак i гэтым правам кароль i вялiкi князь не мог карыстацца: Станiслау Аугуст упрошвау соймавы суд дараваць жыццё некалькiм арыштантам, абяцаючы да канца свайго жыцця быць удзячным, але суд у гэтым яму адмовiу. (№ 2 ст. 158-159)

Такiм чынам, мы бачым, што улада караля i вялiкага князя была больш чым абмежаванай. Больш за тое кароль i вялiкi князь быу найперш прыналежнасцю дзяржавы. Таму шляхта лiчыла, што мае права устанаулiваць i правiлы прыватнага жыцця свайго гасудара. Яшчэ Жыгiмонт Аугуст меу вялiкiя спрэчкi з каронным соймам наконт сваёй жанiцьбы з Барбарай Радзiвiл: «Дык цi доуга я буду у Вас у гэтай дысцыплiне?!» У польскiм праве усталявауся погляд, што асоба гасудара не з`яуляецца прыватнай асобай, а належыць дзяржаве. Таму усе прысутныя абрады адбывалiся у прысутнасцi караля i нiякага меркавання пра справы на сойме не магло адбыцца у адсутнасць гэтага безуладнага гасудара. Калi кароль хварэу, то соймавыя станы канчатковы вынiк сваiх меркаванняу выказвалi ля ложка хворага. Калi кароль Ян Казiмiр у 1668г. не змог ноччу даседзець да канца пасяджэння сойма i з дазволу рады пайшоу спаць, то паслы абвiнавацiлi караля у тым, што ён зрывае сойм. З 1669г. кароль i вялiкi князь нават страцiу права адмовiцца ад прастола.

Аднак шляхце здавалася, што такое становiшча караля яшчэ недастаткова забяспечвае яе залатую вольнасць. Таму соймавыя канстытуцыi i звычаi пры пэуных умовах узаконьвалi права шляхты адмауляць каралю i вялiкаму князю у падпарадкаваннi. Для аховы парушэння шляхецкiх правоу былi два цiкавыя звычаi - канфедэрацыя i рокаш. Пад канфедэрацыяй маецца наувазе саюз шляхты, выклiканы якой-небудзь пэунай прычынай, прычым саюз узброены, замацаваны клятвай канфедэратау. У мiжкаралеуе канфедэрацыя мае на мэце падтрыманне парадку у дзяржаве, ахову правоу i свабод; часам бярэ на сябе задачы падтрымлiваць таго цi iншага кандыдата. Але бывалi выпадкi калi канфедэрацыя збiралася i пры жыццi караля. Тады тая цi iншая частка шляхты ставiла сабе задачу абаранiць парушаныя правы або правесцi тую цi iншую палiтычную iдэю.

Рокаш - гэта сход узброенай шляхты, якая адмовiлася падпарадкавацца каралю. Рокаш лiчыуся самым крайнiм сродкам у абароне свабоды. Паводле меркаванняу сучаснiкау, сход рокаша павiнен мець вышэйшы аутарытэт у дзяржаве, вышэйшы за соймавы аутарытэт. Шляхцiц павiнен ахоуваць свае правы на сойме. Але калi кароль парушае правы, калi сенатар яму патурае, то рыцарскi стан мае права заключыць саюз i пачаць рокаш. Першы прыклад рокаша адносiцца яшчэ да эпохi Жыгiмонта I, калi шляхта сабраушыся пад Львовам, адмовiлася iсцi супраць казакоу i занялася абмеркаваннем дзяржауных спрау, аддзялiушыся ад караля i сената. Вядомы знакамiты рокаш Зебржыдоускага, накiраваны супраць Жыгiмонта III. (№ 2 ст. 159-161)

Такiм чынам, кароль быу у сваёй уладзе цалкам залежны ад Вальнага сойма, якi з`яуляуся прадстаунiчым органам шляхецка-магнацкага саслоуя. Як жа адбывалася фармiраванне гэтага органа дзяржаунай улады?

У аснову палiтычнага ладу краiны быу пакладзены павет з яго шляхецкiм соймам. 30 снежня 1565г. быу выдадзены гаспадарскi прывелей, якi устанавiу павятовыя соймiкi, як выбарчую курыю для выбрання соймавых паслоу. Паводле закону, на павятовы соймiк збiраецца уся шляхта пэунага павета: ваяводы, кашталяны, земскiя ураднiкi, князi, паны i шляхта. Усе прысутныя на соймiку прымаюць удзел у выбары паслоу на вальныя соймы, прычым ад кожнага павета могуць быць выбраны 2 асобы. Аб прызначэннi дня i месца сходу вялiкага сойма шляхта апавяшчалася спецыяльнымi гаспадарскiмi лiстамi цi пасланнямi, прычым гэтыя апошнiя развозiлi па паветах спецыяльныя гаспадарскiя пасланцы. Пасланец у адпаведнасцi з “навукай” (iнструкцыяй) павiнен быу выкласцi тыя пытаннi, якiя дзяржауная улада збiраецца падняць на вялiкiм сойме, i даказаць неабходнасць iх рашэння у тым сэнсе, у якiм меркавау бы цэнтральны урад. Соймiк абмяркоувау пытаннi, прымау тую цi iншую пастанову i давау у сваю чаргу iнструкцыi сваiм паслам, якiя павiнны былi адстойваць пастанову свайго павета. А паколькi соймавыя пастановы, паводле звычаяу, што выпрацавалiся у Польшчы, патрабавалi адзiнагалоснага рашэння, то адсюль вынiкала малая працаздольнасць сойма i магчымасць зрыву iх галасамi некалькiх i нават аднаго дэпутата. Нарэшце, трэба памятаць, што закон давау шляхце права абмярвоуваць на перадсоймавым соймiку не толькi пытаннi, пастауленыя цэнтральным урадам, але таксама усялякiя праблемы, якiя цiкавiлi шляхту. (№ 2 ст. 146-147)

Калi паслы вярталiся з вальнага сойма, то склiкауся пасоймавы соймiк, на якiм паслы павiнны былi зрабiць справаздачу шляхце пра усё тое, што рабiлася на сойме. Статут Статут 1588г. ужо ведае пасоймавы (рэляцыйны) соймiк як стацыянарную установу. Гэты пасоймавы соймiк часам фактычна пераглядау пытаннi, вызначаныя на вальнам сойме. Так, калi шляхта Берасцейскага павета сабралася у 1671г. на рэляцыйны соймiк i ёй паведамiлi пытаннi, што датычылiся устанаулення падаткау i збору войска, то Яна, спасылаючыся на недастатковую колькасць прысутных на соймiку шляхцiцау, не прывяла у выкананне пастанову сойма i адклала соймiкавыя дэбаты па гэтых неадкладных пытаннях. Такiм чынам, у вынiку нават вальны сойм не вырашау у канчатковай форме тое цi iншае пытанне, а кожны соймiк паасобку пакiдау за сабой права прыняць тое цi iншае рашэнне, г.зн. прывесцi у выкананне пастанову сойма цi адкласцi яе, цi нават зусiм адмовiцца ад яе выканання. (№ 2 ст. 148-149)

Мы бачым, што час iснавання Рэчы Паспалiтай - гэта час развiцця шляхецкай вольнасцi. Гэта быу перыяд залатой свабоды, але ужо сучаснiкi бачылi у характары гэтай вольнасцi дэзарганiзацыю i дэмаралiзацыю, якая падточвае свабоду дзяржавы i сам факт яе iснавання. Выбары новага караля кожны раз уносiлi такiя рознагалоссi у асяродзе шляхты, што дзяржава аказвалася на мяжы гiбелi. У час элекцыi шляхта узбройвалася i уся дзяржава пераутваралася у вайсковы лагер. У вынiку рэдкiя выбары караля праходзiлi без крывавых сутычак. Пры выбраннi Жыгiмонта III выбарчае поле было шчодра палiта крывёю i нават аказауся спаленым будынак, у якiм засядалi сенатары. (№ 2 ст. 161-162)

Сойм, як орган дзяржаунага кiравання у канцы XVII-XVIII ст. стау недзеяздольным. Яго работу паралiзавала шляхецкае права «лiберум вета» (ад лацiнскага «свабода забароны»). То быу звычай у Рэчы Паспалiтай, па якому любы дэпутат сойма мог выказаць нязгоду з якiм-небудзь рашэннем. Яно у гэтым выпадку не прымалася, нават калi было падтрымана 99,9% дэпутатамi. Такiм чынам дазвалялася аднаму дэпутату сарваць работу сойма. Упершыню такое здарылася у 1652г., калi пасол Упiцкага павета В. Сiцынскi па жаданню Януша Радзiвiла не пагадзiуся з пастановаю сойма. З 1652 па 1764г., у якi было уведзена абмежаванне на ужытак права, з 55 соймау Рэчы Паспалiтай, дзякуючы «лiберум вета», было сарвана 48. Яно было лiквiдавана толькi Канстытуцыяй 3 мая 1791г. Як пiсау сучаснiк «для зрыву сойма не ужывалi людзей, надзеленых розумам i любоую да грамадскага дабра, бо гэтага не патрабавалася. Дастаткова было, каб пасол, цёмны, нiбы ноч, i спецыяльна наняты… не шукаючы уяуных прычын, адазвауся у пасольскай зале «Няма згоды на сойм» - i гэтага хапала, каб пазбавiць сойм сiлы. А калi маршалак пытау яго: «Якая ж прычына?» - адказвау коратка: «Я пасол, не дазваляю», - i прамовiушы гэта, сядау, як нямы д`ябал, на усе просьбы i патрабаваннi iншых паслоу, каб назвау прычыну спынення сойма, адказвау толькi адно: «Я пасол».

Тое ж рабiлася i на соймiках павятовых. Можа, толькi з той рознiцай, што на вальным сойме палiтыку рабiлi больш грошы, а на мясцовым узроунi у ход iшлi шаблi i кулакi. Ураджэнец вёскi Лапацiн Мсцiслаускага ваяводства Iгнат Лапацiнскi, што меу пасаду пiсара Вялiкага княства Лiтоускага, успамiнау у сваiм «Дыярушы жыцця», як ён у 1733г. яшчэ хлопчыкам прыглядауся з хорау касцёла на ход мсцiслаускага соймiку: «Пан Лявон Iльiнiч з партыi Валовiчау, маючы у руках старасвецкую… сякеру тонкай работы, хацеу ёю ударыць у лоб падстаросту Шпiлеускаму, але той уцёк, а Станiслау Валовiч ускочыу на стол i выхапiу шаблю. Тады абедзве партыi не ленавалiся, асаблiва калi два браты Завiстоускiя перакулiлi стол на партыю Валовiчау. Секанiна працягвалася каля гадзiны… У абодвух партый мноства было пасечаных… двое ж ад цяжкiх ран адразу памерл». (№ 1 ст. 152)

Трэба таксама адзначыць, што калi польская i лiтоуская шляхта дамагалася ад вярхоунай улады уступак, то яна мела на увазе усталяваць такi парадак, пры якiм яна магла б вызвалiцца ад уплыву магнатау i у палiтычных адносiнах стаць з iмi на адзiн узровень. Сапрауды, з юрыдычнага пункту гледжання яна гэтага дасягнула: «Шляхцiц у загродзе роуны ваяводзе», гаварылася у польскай прымауцы. Закон давау права усялякаму шляхцiцу удзельнiчаць у дзяржауных справах, гэтаксама як i магнату. Але у сапрауднасцi эканамiчная i iнтэлектуальная сiла магната цалкам падауляла праяуленне палiтычнай свабоды простага шляхцiца. Таму у кожным павеце iснавала група магнатау, часам нават адно прозвiшча, i соймiк аказвауся паслухмянай зброяй у руках моцнага чалавека. Подкупы рабiлiся адкрыта, без усялякага сораму. Шляхцiцы любiлi весела пажыць i у маральных адносiнах не вылучалiся дэлiкатнасцю. Шляхта, паводле слоу аднаго пiсьменнiка, карысталася правамi вольнага грамадзянiна для таго, каб прадаваць iх на соймiках. (№ 2 ст. 163-164)

Паступова барацьба за шляхту стала стрыжнем палiтыкi прадстаунiкоу магнатэрыi. У сiтуацыi выбарнасцi караля кожны з iх паасобку бачыу сябе на палiтычным алiмпе Рэчы Паспалiтай. Але нiводная магнацкая групоука не мела сiлы узяць уладц. Яе, гэтай сiлы, хапала роуна настолькi, каб не дазволiць дапусцiць да улады сапернiкау. Адсюль - соймавыя спрэчкi i узброеныя сутычкi памiж заможнай магнатэрыяй, якiя развальвалi дзяржаву. Няздольначсць цэнтральных органау улады Рэчы Паспалiтай на працягу доугага часу знiтаваць дзяржаву прывяла да яе дэцэнтралiзацыi на узроунi ваяводствау, а то i паветау. Рэч Паспалiтая XVIII ст. пауставала ужо не федэрацыяй дзвюх дзяржау i «абодвух народау», а канфедэрацыяй асобных паветау, дзе рашэнне цэнтральных органау улады магло не прымацца, калi яно супярэчыла выпрацаванаму на мясцовым соймiку рашэнню. Выратаваць Рэч Паспалiтую ад распаду магла толькi поуная цэнтралiзацыя. Магчымасць такая з`явiлася, калi Канстытуцыя 3 мая 1791г. лiквiдавала падзел на Карону i ВКЛ, стварыла адзiны урад, у распароджэнне якога перадавауся «агульны нераздзельны скарб народны» i якому падначальвалася агульнае войска. Але час на рэфармаванне Рэчы Паспалiтай быу упушчаны. На шляху унутраных змен у дзяржаве паусталi Расiя, Аустрыя i Прусiя, якiя шляхам падзелау 1772, 1793, 1795 гг. адабралi у Рэчы Паспалiтай гiстарычную перспектыву дзяржаунага развiцця.

Разглядаючы саслоунае дзяленне грамадства Рэчы Паспалiтай, мы убачым наяунасць прывелеяванага шляхецка-магнацкага саслоуя i непрывелеяваных сялянскага i мяшчанскага саслоуяу.

Прыналежнасць да шляхецка-магнацкага саслоуя актам нараджэння або набiлiтацыяй, г.зн. шляхам падаравання гасударам за паслугi дзяржаве або шляхам прызнання шляхецкай годнасцi за чужаземцамi. Шляхецкая годнасць страчвалася у выпадку абвiнавачвання шляхцiца у найцяжэйшых крымiнальных злачынствах, у тым выпадку, калi ён мяняу рыцарскi лад жыцця на плебейскiя заняткi, г.зн. калi займауся у горадзе гандлем, рамяством або шынкарствам. Шляхцянка страчвала сваё шляхецтва, калi выходзiла замуж за няшляхцiца.

Цяпер падсумуем тыя правы, асабiстыя i палiтычныя, якiя належылi шляхце. Асоба шляхцiца была гарантавана законам ад пазбаулення свабоды без суда. Справы, што датычылi гонару шляхцiца, судзiу сам гаспадар. Закон прызнае поунае права уласнасцi шляхцiца на яго маёнтак. Шляхцiц можа свабодна распараджацца сваёй асобай: ён можа паступiць на службу да прыватнай асобы, мае свабоду ад`езду за мяжу i мае свабоду перамяшчэння у межах дзяржавы. Шляхцiц асабiста свабодны ад падаткау. Ён мае шмат прывiлеяу. Пасады i званнi, якiя ён атрымлiвае ад гаспадара, прызнаюцца пажыццёвымi i толькi шляхам павышэння шляхцiц можа перайсцi з адной пасады на другую. Наогул усе пасады i званнi у ВКЛ займаюцца толькi ураджэнцамi Вялiкага княства.

Закон аберагае асобу шляхцiца ад забойства або ад абразы значна большым пакараннем, чым тое, якое належыць за забойства або абразу плебея. За наумыснае забойства шляхцiца людзьмi «простага стану» належыць пакаранне смерцю усiх саудзельнiкау.

Да лiку палiтычных правоу адносiцца удзел у палiтычным жыццi краiны, г.зн. права выбiраць i быць выбраным у шляхецкiя установы, на соймы.

У якасцi вельмi важнай асабiстай прывiлеi шляхцiц карыстауся правам мець свой герб.

Абавязкi шляхцiца у адносiнах да дзяржавы былi нескладаныя: шляхцiц абавязаны быу удзельнiчаць у «паспалiтым рушэннi», г.зн. у агульным зборы войска, але толькi тады, калi вызначыць сойм. З маёнтка шляхцiца, г. зн. з яго людзей, можа быць сабраны прамы падатак, але толькi паводле пастановы сойма. (№ 2 ст. 107-108)

Трэба адзначыць, што юрыдычна усе прадстаунiкi шляхецкага саслоуя лiчылiся роунымi памiж сабой, але у маёмасных адносiнах значна рознiлiся i падзялялiся на некалькi катэгорый. Прадстаунiкi самай нiжэйшай не мелi нi зямлi, нi падданых, лiчылiся «галотай» i выпраулялiся на вайну пешшу. Да феадалау iх можна адносiць толькi умоуна. Наступную катэгорыю складала шляхта дробная, якая валодала некалькiмi сялянскiмi гаспадаркамi. Пракармiцца з iх яна часцяком не магла, i таму, як правiла, сама працавала з дапамогай падданых на сваiх палетках. За дробнай шляхтай iшла шляхта сярэдняя. Ёй належыла па некалькi дзесяткау сялянскiх гаспадарак, прыбыткам ад якiх яна магла ужо цалкам сябе забяспечыць. Тыя шляхцiцы, што мелi больш за сотню сялянскiх гаспадарак, прылiчвалiся да шляхты буйной. Сярод яе вылучалiся магнаты, якiм належалi велiзарныя уладаннi з тысячамi прыгонных гаспадарак, i нават уласныя гарады i мястэчкi. Колькасна магнатау было нашмат - каля трох-чатырох дзесяткау прозвiшчау, - але за iмi была замацавана большасць шляхецкага землеуладання. У XVI - XVIII cтст. шляхецкае саслоуе налiчвала 8-10% насельнiцтва Вялiкага княства Лiтоускага.

Вылучаюць як асобнае саслоуе духавенства. Духавенства - гэта людзi, якiя спецыяльна займаюцца выкананнем рэлiгiйных мерапрыемствау i складаюць асобную арганiзацыю. Яно па свайму сацыяльна-юрыдычнаму становiшчу прымыкала да прывiлiяванай шляхты. Але у Вялiкiм княстве Лiтоускiм прадстаунiкi духавенства розных цэрквау (праваслаунай, каталiцкай, пратэстанцкай, унiяцкай) у розныя часы мелi неаднолькавае становiшча.

Што тычыцца сялянскага саслоуя, то трэба адзначыць, што у другой палове XVI - першай палове XVII ст. працягвалася фармiраванне феадальна-прыгоннiцкiх адносiн, iшло зацвярджэнне фальваркова-паншчыннай сiстэмы гаспадаркi. Да канца XVI ст. яна зацвердзiлася не толькi у дзяржауных, але i у прыватных i царкоуных маёнтках, што дазволiла iх уладальнiкам павялiчыць прыбыткi у 3-7 разоу.

Правядзенне у 1557г. аграрнай рэформы («Устава на валокi») саправаждалася замацаваннем сялян за зямлёй, пераутварэннем розных катэгорый сялянства у адзiны клас - саслоуе - прыгонныя сяляне. Гэта знайшло сваё адлюстраванне у заканадаустве. Другi Статут ВКЛ (1566г.) ужо усталявау 10-гадовы тэрмiн сыску беглых сялян, а трэцi Статут ВКЛ (1588г.) павялiчыу гэты тэрмiн да 20 год. Памер «пажылага» быу устаноулены ужо у 10 кап. лiтоускiх грошау. Гэта было ужо юрыдычным афармленнем прыгоннага права. У сувязi з гэтым становiшча сялян значна пагоршылася. Рэзка узраслi феадальныя павiннасцi i узмацнiлася сваволле феадалау. Нi у воднай краiне Заходняй Еуропы феадалы не мелi права падвяргаць селянiна смерцi. Аднак сойм Рэчы Паспалiтай у 1573г. дау феадалам права караць сялян «согласно порозумения своего», у тым лiку i смерцю. (№ 3 ст. 50)

За сялянскi кошт жылi i кармiлiся дзяржава, шляхта, войска, царква. На iх карысць прыгонныя адпрацоувалi шматлiкiя павiннасцi. Галоунымi з iх былi паншчына, чынш i дзякла. Змены у павiннасцях накiраваны у бок павелiчэння паншчыны (ажно да 12 дзён на тыдзень з валокi на сям`ю). Акрамя галоуных павiннасцей, сяляне выконвалi вялiкую колькасць iншых работ i дадатковых павiннасцей: гвалты, згоны, чапавое, сплаука леса i г.д.

Узмацненне феадальнага прыгнёту выклiкала рост сялянскiх выступленняу. Яны прымалi розныя формы: уцёкi у iншыя землi, адмова выканання феадальных павiннасцей, забойства панскiх слуг цi самiх землеуладальнiкау, узброеныя выступленнi. Звычайна беларускiя сяляне беглi у прыдняпроускiя стэпы цi Расiю. У прыдняпроускiх стэпах яны улiвалiся у рады запарожскага казацтва. З найбольш масавых выступленняу беларускага сялянства супраць феадальнага прыгнёту трэба у першую чаргу адзначыць паустанне пад кiраунiцтвам С.Налiвайка у 1595г. (№ 3 ст. 51)

Нягледзячы на тое, што сялянскiя хваляваннi у канцы XVI - першай палове XVII ст. былi даволi частымi, яны усё ж такi насiлi лакальны характар i значна пауплываць на становiшча сялян не маглi. Найвысшага уздыму сялянскi рух дасягнуу у 1648-1654 гг., у час вызваленчай вайны украiнскага i беларускага народау.

Жыхароу гарадоу i мястэчак называлi мяшчанамi. Мяшчанскае саслоуе уключала у свой склад розныя катэгорыi гараджан: рамеснiкау, купцоу-гандляроу, домауладальнiкау i iнш.

У маёмасных адносiнах мяшчанства падзялялася на тры асноуныя пласты. Вышэйшыя складалi вярхi гарадской адмiнiстрацыi, буйныя купцы i гандляры, землеуладальнiкi. Рамесныя майстры, уладальнiкi лавак i рыначных ларкоу, неэлiтнае духавенства, служачыя гарадской i урадавай адмiнiстрацыi складалi сярэднi пласт гараджан (недзе 40-50% жыхароу). На нiжэйшай ступенi сацыяльна-маёмаснай лесвiцы у гарадах знаходзiлiся «каморнiкi», «лёзныя», «гультаi», «парабкi» - гарадскiя нiзы. Першыя два са згаданых пластоу гарадскога насельнiцтва былi адгароджаны сваiмi замкнёнымi прафесiйна-карпаратыунымi аб`яднаннямi як ад гарадскiх нiзоу, так i ад земляробча-сялянскага стану.

Большасць гарадоу i каля паловы мястэчак належылi гасудару. Астатнiя былi прыватнауласнiцкiмi. Але i у гасударавых гарадах i мястэчках мелiся асобныя кварталы, якiя не падпарадкоувалiся гарадскiм уладам, а асобным свецкiм альбо духоуным феадалам. Яны карысталiся асобнымi прывiлеямi i выконвалi абавязкi на карысць свайго гаспадара. Гэтыя часткi гарадоу i мястэчак называлiся юрыдыкамi.

Iмкнучыся пазбавiцца ад феадальнай залежнасцi, жыхары гарадоу змагалiся за грамату на самакiраванне (Магдэбургскае права). Яны дазвалялi мяшчанам арганiзоуваць адмiнiстрнацыйныя i судовыя органы улады у гарадах, вызначаць парадак выбару службовых асоб, арганiзоуваць рамесныя цэхi, кантраляваць гандаль i збор падаткау. Да канца XVI ст. яго дабiлiся амаль усе больш цi менш значныя гарады Беларусi.

Гараджане выконвалi розныя павiннасцi на карысць дзяржавы цi феадала: плацiлi грашовыя подацi, выконвалi будаунiчыя i гаспадарчыя работы, пастаулялi падводы i г.д. Рамеснiкi прыватнауласнiцкiх гарадоу частку сваёй прадукцыi, акрамя грашовых выплат, аддавалi феадалу. Але натуральныя павiннасцi паступова замянялiся грашовымi. (№ 3 ст. 53)

Такiм чынам, пануючым прывiлеяваным саслоуем у Рэчы Паспалiтай з`яулялася шляхта, статус якой быу абумоулены яе выключным правам на валоданне зямлёй. Яна мела надзвычай шырокi спiс асабiстых i палiтычных правоу.Мяшчанства ж i сялянства уяулялi сабой непрывiлiяваныя станы-саслоуi, абцяжараныя шматлiкiмi падаткамi i павiннасцямi.

рэч паспалiтая унiя княства лiтоускае

Заключэнне

Люблiнская унiя 1569г., якая аб`яднала дзве суседнiя краiны - Вялiкае княства Лiтоускае i Польскае каралеуства, стала значнай гiстарычнай падзеяй, бо на карце з`явiлася магутная дзяржава - Рэч Паспалiтая. Да гэтага аб`яднання краiны прывёу цэлы шэраг як унутрыпалiтычных, так i знешнепалiтычных прычын.

Умовы аб`яднання адпавядалi у першую чаргу iнтарэсам польскага боку. Асобныя палажэннi унii выклiкалi рэзкае незадавальненне у пераважнай большасцi беларускай i лiтоускай шляхты па прычыне iх палiтычнай i эканамiчнай дыскрымiнацыi у новай дзяржаве.

Процiдзеянне польскiм намерам падпарадкаваць ВКЛ выявiлася у барацьбе супраць шэрага палажэнняу Люблiнскай унii, якiя прынiжалi самастойнае значэнне Вялiкага княства Лiтоускага.

Выступленнi лiцвiнскага боку прымушалi урадавыя колы Рэчы Паспалiтай iсцi на значныя уступкi, якiя з цягам часу унеслi пэуныя карэктывы у дамову ад 1 лiпеня 1569г., i Княства у складзе Рэчы Паспалiтай ужо адчувала сябе асобнай адзiнкай федэрацыi, захоуваючы у многiм сваю самастойнасць.

Такiм чынам, Рэч Паспалiтая была федэрацыяй двух дзяржау, у якой Вялiкае княства Лiтоускае iснавала да канца XVIII ст. - часу падзелау Рэчы Паспалiтай памiж Расiйскай iмперыяй, Аустрыяй i Прусiяй.

ЛIТАРАТУРА

1. Нарысы гiсторыi Беларусi. У 2-х ч. Ч.1. М.П. Касцюк, У.Ф. Iсаенка, Г.В. Штыхау i iнш.- Мн.: Беларусь, 1994.

2. Доунар-Запольскi М.В. Гiсторыя Беларусi / Беларуская Энцыклапедыя, Нацыянальны архiу Рэспублiкi Беларусь; Пер. з рус. Т.М. Бутэвiч, Т.М. Кароткая, Е.П. Фешчанка. - Мн.: БелЭн, 1994.

3. Ковкель И.И., Ярмусик Э.С. История Беларуси с древнейших времен до нашего времени. - Мн.: Аверсэв, 2002.

4. Саверчанка I.В. Канцлер Вялiкага княства Леу Сапега. Мн.: навука i тэхнiка, 1992.

5. Мыслiцелi i асветнiкi Беларусi: энцыклапедычны даведнiк / Беларус. Энцыкл.; Гал.рэд. «Беларус. Энцыкл.»: Б.I. Сачанка i iнш.; Мн.: БелЭн, 1995.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Прывiлеi, iх класiфiкацыя, роля прывiлеяў у працэсе афармлення саслоўных правоў магнатаў i шляхты. Судзебнiк Казiмiра IV, яго месца ў сiстэме развiцця заканадаўства Вялiкага княства Лiтоўскага. Пастановы сеймаў Вялiкага княства Лiтоўскага i Рэчы Паспалiта

    реферат [23,5 K], добавлен 23.11.2008

  • Прычыны падзелу 1772 г. і міжнародна-прававыя дакументы. Падзелы 1793 і 1795 гг. Унутраная палітыка расійскага урада на Беларусі. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай беларускія землі апынуліся ў складзе Расіі. Падзелы Рэчы Паспалітай.

    контрольная работа [27,2 K], добавлен 16.11.2007

  • Першае збліжэнне Вялікага княства Літоўскага і Польскай дзяржавы. Пачатак Лівонскай вайны. Пытанне заключэння уніі з Польшчай, особеності вылучаных патрабаванняў. Вялікае княства Літоўскае ў складзе Рэчы Паспалітай, характарыстыка палажэнняў Статута 1588.

    реферат [17,8 K], добавлен 28.08.2011

  • Перыяд працяглага эканамічнага заняпаду і палітычнага крызіса феадальна-прыгонніцкай Рэчы Паспалітай. Войны сярэдзіны ХVІІ ст. і іх наступствы для Беларусі. Крызіс Рэчы Паспалітай, спробы рэформ у дзяржаве. Падзелы Рэчы Паспалітай. Паўстанне Т. Касцюшкі.

    контрольная работа [36,6 K], добавлен 13.08.2009

  • Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай. Лівонская вайна Рэчы Паспалітай. Паход Лжэдзмітрыя ў Расію. Бітва пад Ноўгарад-Северскім. Герой барацьбы з інтэрвентамі Скопін-Шуйскі. Мяцеж у Маскве 17 ліпеня 1610 г. Пагроза пазбаўлення незалежнасці Расіяй 1611 г.

    реферат [30,9 K], добавлен 29.11.2009

  • Прадумовы фарміравання дзяржавы. Дзяржауна - прававы стан ВКЛ у Рэчы Паспалітай. Вунія Вялікага Княства і Кароны паводле Люблінскага акта. Кодэкс законаў, Статут крымінальнае права. Змаганне за захаванне суверэнітэту беларусска-літоускай дзяржавы.

    контрольная работа [46,7 K], добавлен 24.11.2010

  • Акт падзелу Рэчы Паспалітай. Дзялення Беларуская губерня на Магілёўскую і Віцебскую у 1801 г. Беларусь, Літва і Украіна ў складзе Рэчы Паспалітай. Капіталізм ў Еўропе у XVII ст. Расійская падатковая сістэма. Сітуацыя напярэдадні Айчыннай вайны 1812 г.

    реферат [31,7 K], добавлен 29.11.2009

  • Iдэя "шляхецкай рэспублiкi" ў палiтычна-прававой думкi XVI-XVII ст. (А.Ф. Маджэускага, Л. Сапегi). Праблема ўзаемаадносiн свецкай i духоўнай улады, формы праўлення. Ідэi гражданственнасцi, грамадскага дагавору, права, канстытуцыяналiзму у Рэчы Паспалiтай.

    реферат [48,7 K], добавлен 16.01.2012

  • Рэч Паспалітая - федэрацыя Каралеўства Польскага і Вялікага княства Літоўскага, якая ўзнікла ў выніку Люблінскай уніі ў 1569 годзе і ліквідаваная ў 1795 годзе з падзелам паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй. Перадумовы і гістарычнае значэнне Люблінскай уніі.

    контрольная работа [33,1 K], добавлен 26.09.2012

  • Вывучэнне сутнасці, перадумовы прыняцця, станоўчых і адмоўных бакоў Люблінскай уніі. Вызначэнне ўмоў станаўлення Вялікага княства Літоўскага на палітычнай арэне XV-XVI ст. Высвятленне асноўных момантаў і вынікаў аб'яднання дзяржавы ў Рэч Паспалітую.

    контрольная работа [272,9 K], добавлен 08.08.2010

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.