Люблінская унія. Утварэнне Рэчы Паспалітай
Рэч Паспалітая - федэрацыя Каралеўства Польскага і Вялікага княства Літоўскага, якая ўзнікла ў выніку Люблінскай уніі ў 1569 годзе і ліквідаваная ў 1795 годзе з падзелам паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй. Перадумовы і гістарычнае значэнне Люблінскай уніі.
Рубрика | История и исторические личности |
Вид | контрольная работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 26.09.2012 |
Размер файла | 33,1 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Тэма
Люблінская унія. Утварэнне Рэчы Паспалітай
План:
1. Чаму кіраўніцтва ВКЛ згадзілася на страту суверэнітэту сваёй дзяржавы, пераўтварэнне яе ў польскую правінцыю? Прадумовы уніі
2. Чые інтарэсы абараняў акт Люблінскай уніі? Растлумачце сваю пазіцыю
1. 1569 год паклаў пачатак новай, трагічнай старонцы ў гісторыі Беларусі. У гэты год на палітычнай карце Еўропы знікла самастойная, магутная і незалежная сярэдневяковая дзяржава Вялікае княства Літоўскае і з'явілася новая - Рэч Паспалітая, што значыць ”рэспубліка”. Гэты гістарычны акт адбыўся ў выніку Люблінскай уніі, якая абвясціла аб інкарпарацыі княства ў Польшчу і ўтварэне Рэчы Паспалітай.
У верасні 1562 г. з'езд шляхты ВКЛ, што адбыўся пад Віцебскам, вылучыў асноўныя пастулаты уніі з Польшчай: правядзенне супольных сеймаў для абрання будучага караля і вялікага князя, арганізацыя сумеснай абароны, збліжэнне дзяржаўна-прававога поля дзвюх краін. Без выканання гэтых пат-рабаванняў шляхта адмаўлялася плаціць падаткі, у тым ліку і сярэбшчыну. Традыцыйна, гэтая ініцыятыва трактуецца як сведчанне супярэчнастей паміж шляхтай, якая імкнулася да уніі дзеля атрымання польскіх правоў і свабод, і магнатэрыяй, што ўсяляк блакіравала заключэнне уніі, каб не дапусціць палітычнай эмансіпацыі сярэдняга і дробнага шляхецтва і не згубіць свайго сацыяльна-палітычнага ўплыву ў аб'яднанай краіне. Аднак ужо сам склад пасольства, накіраванага з-пад Віцебска да Жыгімонта Аўгуста, не дазваляе гаварыць пра выключна шляхецкі характар віцебскай канфедэрацыі 1562 г. Узначалілі дэпутацыю магнаты: стольнік ВКЛ Ян Хадкевіч і Мальхер Шэмет. Правамерна тракткваць гэтае выступленне з пункту гледжання ўнутрыпалітычнай барацьбы ў ВКЛ паміж Радзівіламі і Хадкевічамі. Ды і аналіз саміх патрабаваняў дазваляе сказаць, што канфедэрацыя 1562 г. была не рэхам на ідэю уніі, а заклікам аб дапамозе ў вайне. Ні шляхта, ні магнаты не хацелі інкарпарацыі ў склад Каралеўства Польскага(КП), яны хацелі толькі дзяржаўнага саюзу з агульным манархам і сеймам для вырашэння абаронных і іншых спраў.
Страта 15 лютага 1563 г. Полацка ў ходзе Інфлянцкай вайны яшчэ больш выразна паказала неабходнасць для ВКЛ моцнага саюзу з Польшчай. У маі-чэрвені гэтага года адбыўся сейм Княства ў Вільні. Літвіны згадзіліся на перамовы аб уніі і накіравалі на сейм у Варшаву дэлегацыю ад паноўрады, шляхты і г. Вільні ў складзе 28 чалавек. Віленскі сейм распрацаваў інструкцыю, на якіх умовах ВКЛ магло заключыць унію. Такімі ўмовамі былі заключэнне пастаяннага саюзу дзвух дзяржаў, якія мелі агульнага манарха, выбіранага са згоды абодвух бакоў, а таксама супольныя сеймы дзеля вырашэння агульных спраў. У той жа час павінны былі захоўвацца ўсе правы і вольнасці ВКЛ, асобыя сеймы і суды, пасады, заканадаўства, войска. Палітычная эліта Княства падкрэслівала, што перамовы аб уніі патрэбны, каб атрымаць польскую дапамогу ў Інфлянцкай вайне.
Падчас перамоў на сейме ў Варшаве, які адбыўся на мяжы 1563-1564 гг., з усёй вырызнасцю выявеліся супярэчнасці ў поглядах на характар будучага унітарнага саюзу паміж палякамі і літвінамі. Польскі бок фактычна настойваў на інкарпарацыі ВКЛ у склад Польшчы. Літвіны не хацелі ісці далей за саюз з агульным манархам і супольнай знешняй палітыкай. Час цягнуўся ў бясплённых спрэчках, а пасля перамогі войска ВКЛ над маскоўцамі 26 студзеня 1564 г. у бітве пад Улай дэлегацыя Княства на чале з віленскім ваяводам і канцлерам Мікалаем Радзівілам Чорным увогуле 22 лютага гэтага ж года пакінула Варшаву і сарвала перамовы.
Ужо без літвінаў на Варшаўскім сейме былі прыняты два важныя для будучай уніі рашэнні. 13 сакавіка 1564 г. Жыгімонт Аўгуст саступіў Польшчы свае спадчынныя правы на ВКЛ. У той жа дзень быў прыняты ”Вырак у справе, якая тычыцца літоўскай уніі” , у якім былі зацверджаны ўмовы аб'яднання Княства і Каралеўства (фактычна інкарпарацыя Польшчай ВКЛ). Саюз грунтаваўся на акце Мельніцкай уніі 1501 г. Паводле яе умоў, у ВКЛ і Каралеўства Польскае павінен быў быць адзіны гаспадар, выбраны ў Польшчы на супольным сейме, агульныя сеймы (праводзіліся пачаргова ў Княстве і Кароне), адзіная манета, але захоўваліся асобныя суды і пасады. За ВКЛ пакідаліся тытул і пячатка, знішчалася асобнасць межаў дзвюх дзяржаў, адмянялася забарона палякам сяліцца і займаць дзяржаўныя пасады ў ВКЛ, гаспадар павінен быў пацвярджаць правы і вольнасці абедзвюх краін. На унію прысягнулі кароль і вялікі князь Аляксандр, польскі бок і тыя літвіны, хто быў у Мельніку. Затым унія павінна была быць зацверджана ўсімі станамі ВКЛ. Аднак гэтага па шэрагу прычын не адбылося.
Такім чынам польскі бок вызначыўся з умовамі будучай уніі. Падобна, што і Жыгімонт Аўгуст больш схіляўся да польскага варыянту аб'яднання дзвюх дзяржаў. Увогуле, у гэты час гаспадар выступае актыўным прыхільнікам аб'яднання ВКЛ і КП. Як правіла, вылучаюць дзве галоўныя прычыны такой пазіцыі Жыгімонта Аўгуста: разуменне, што толькі разам краіны могуць перамагчы ў Інфлянцкай вайне і прадчуванне згасання дынастыі Ягелонаў, пасля чаго быў магчымы разрыў нават персанальнай уніі паміж Княствам і Каралеўствам.
З 1564 г. палітычная эліта ВКЛ усяляк імкнулася адцягнуць абмеркаванне уніі. Гэтаму садзейнічала змена ходу Інфляцкай вайны, звязаная з некаторымі поспехамі, дасягнутымі войскам Княства, а таксама абвастрэннем адносін Маскоўскім Княствам і Крымскім ханствам. Акрамя таго, шмат часу займалі рэформы дзяржаўнага ладу ВКЛ. Таму безвынікова закончыліся сеймы ў Парчове( лета 1564 г.) і Пётракаве (сакавік 1565 г.).
У 1564-1566 гг. у ВКЛ былі праведзены адміністрацыйна-тэрытарыяльная і судовая рэформы. Былі ўтвораны паветы як судовыя, адміністрацыйныя, ваенныя і палітычныя адзінкі. Быў уведзены зразумелы, агульны для ўсёй краіны дзяржаўны лад. У паветах склікаліся сеймікі, на якіх выбіралася па два дэпутата на вальны сейм. Увогуле, роля сейма ў дзяржаўным жыцці значна пашыралася. Быў зацверджаны новы Статут. Рэформа судаводства абмежавала судовыя паўнамоцтвы магнатэрыі, што было адной з прычын яе палітычнай магутнасці. Магнатэрыя Княства пайшла на рэформы 1564-1566 гг. пад уплывам Жыгімонта Аўгуста, які быў прынцыпова настроены на аб'яднанне ВКЛ і КП і праводзіў палітыку, скіраваную на адаптацыю польскіх форм дзяр-жаўнага ўладкавання ў Княстве. Таксама праз пашырэнне сацыяльна-палітычных правоў павятовага шляхецтва магнаты ВКЛ спрабавалі атрымаць саюзнікаў сваёй палітыцы зацягвання ўнійных перамоў.
Перамовы аб уніі былі працягнуты ў 1566 г. На сейме ў Берасці (красавік-жнівень 1566 г.) літвіны яшчэ раз вызначылі сваё бачанне аб'яднанай краіны: адзіны манарх, які абіраецца разам ВКЛ і КП, супольныя сеймы збіраюцца ў абедзвух дзяржавах па чарзе, адзіная знешняя палітыка, але законы, кіраванне і межыасобныя. Па сутнасці, пазіцыя палітычнай эліты Княства ў адносінах да ўмоў уніі заставалася той жа, што і ў 1563 г. Такім чынам, і шляхта, і магнаты імкнуліся да персанальнай уніі, ваенна-абарончага саюзу з захаваннем самастойнасці Княства. З гэтымі ўмовамі дэлегацыя ВКЛ на чале з Мікалаем Нарушэвічам і Юрыем Осцікам накіравалася ў ліпені 1566 г. у Люблін на сейм КП, але толькі для азнаямлення палякаў з пазіцыяй ВКЛ, а не для заключэння уніі. Урэшце, Люблінскі сейм 1566 г. скончыўся безвынікова.
Аднак у канцы 1567 г. неабходнасць уніі стала відавочнай для ўсяго палітычнага народа ВКЛ. Перамовы з маскоўскім пасольствам, якія праводзіліся ўлетку гэтага года ў Гародні, зайшлі ў тупік. Умовы, вылучаныя пасламі Маскоўскай дзяржавы, былі непрымальнымі для літвінаў. У той жа час буйная ваенная кампанія, арганізаваная ў ВКЛ (агульная колькасць войска разам з паспалітым рушэннем, наёмнікамі і польскімі атрадамі налічвала каля 50 тыс. чалавек), скончылася безвынікова. Правал так званай радашковіцкай выправы, нягледзячы на асабістую прысутнасць у войску Жыгімонта Аўгуста, яскрава паказаў неабходнасць для ВКЛ знешняй дапамогі ў паспяховым вядзенні Інфлянцкай вайны. Гэта ў сваю чаргу падштурхнула Княства да актывізацыі перамоў з палякамі аб уніі.
Увосень 1567 г. на з'ездзе земскай службы ў Лебедзева, шляхта і паны-рада ВКЛ прасілі Жыгімонта Аўгуста склікаць у наступным годзе супольны сейм для заключэння уніі. Можна меркаваць, што кароль і вялікі князь свядома выкарыстаў збор паспалітага рушэння дзеля прапаганды уніі і атрымання згоды на яе з боку шырокіх шляхецкіх мас ВКЛ. Увогуле, ідэя саюзу з Польшчай была досыць распаўсюджана сярод шляхецтва, таму што шляхта больш за магнатаў цярпела ад вайны. Аднак развіццё падзей у 1560-я гг. паказвае, што шляхта ішла ў фарватэры палітыкі магнацкіх груповак (Радзівілаў ці Хадкевічаў) і не была самастойнай палітычнай сілай, у тым ліку ў пытанні заключэння уніі. Тым больш няма аніякіх падстаў сцвярджаць, што шляхта ВКЛ падтрымлівала польскі інкарпарацыйны варыянт аб'яднання. Як магнатэрыя, так і шляхецтва выступалі за раўнапраўны саюз дзвух дзяржаў з адзіным манархам, агульнай знешняй палітыкай і супольнай абаронай пры захаванні шырокай унутраннай аўтаноміі ВКЛ.
На Гарадзейскім сейме ў красавіку-ліпені 1568 г. усе станы ВКЛ зноў прасілі Жыгімонта Аўгуста склікаць агульны з КП сейм, каб весці на ім перамовы аб унітарным саюзе паміж дзвюма краінамі. Згода была атрымана. Павятовыя сеймікі ў ВКЛ былі прызначаны на 11 лістапада 1568 г., абраныя на іх паслы 9 снежня павінны былі сабрацца ў Войне, каб папярэдне абмеркаваць з панамі-радай і Жыгімонтам Аўгустам прынцыпы і ўмовы будучай уніі, а 23 снежня 1568 г. павінен быў пачаць працу супольны сейм у Любліне. У гаспа-дарскіх інструкцыях на павятовыя сеймікі галоўнай прычынай неабходнасці аб'яднання з Польшчай называлася небяспека ад Маскоўскай дзяржавы. На з'ездзе ў Войне 21 снежня 1568 г. Жыгімонт Аўгуст выдаў прывілей, у якім абавязваўся не парушаць правоў і свабод Княства, не станавіцца адназначна на нейкі бок у пытанні уніі, калі прадстаўнікі ВКЛ або КП не будуць на яе згаджацца, а таксама гарантаваў літвінам права свабодна пакінуць сейм у выпадку парушэння іх вольнасцей. Гэта была апошняя спроба палітычнай эліты ВКЛ абараніць свае інтарэсы, свой погляд на ўмовы уніі напярэдадні вырашальнага сейма ў Любліне.
З'езд у Войне зацягнуўся, таму ў Любліне пачалі працу толькі 10 студзеня 1569 г. Дэлегацыю ВКЛ узначальвалі найбольш уплывовыя ўрадоўцы і фактыч-на лідэры дзвюх “партый” у Княстве: віленскі ваявода, кацлер Мікалай Радзівіл Руды і стараста жамойцкі, маршалак земскі Ян Хадкевіч. Актыўна ў перамовах удзельнічалі падканцлер, дворны маршалак Астафей Валовіч і земскі падскарбі Мікалай Нарушэвіч. Доўгі час, да канца студзеня, літвіны не прыступалі да абмеркавання уніі, бо хацелі, каб спачатку Жыгімонт Аўгуст зацвердзіў некаторыя папраўкі Статута. Пасля прадстаўнікі ВКЛ настойвалі на тым, што саюз павінен быць заключаны на аснове “брацкай любові”, а не на падставе старых прывілеяў.
Спрэчкі ўласна аб умовах аб'яднання пачаліся 12 лютага, калі літвіны атрымалі праект уніі, складзены біскупам кракаўскім Філіпам Паднеўскім і разгледжаны пасламі Польшчы. Згодна з гэтым планам ВКЛ і КП, “паводле даўняй інкарпарацыі”, утваралі адзінае непадзельнае цэлае, адзіны народ. У новай дзяржаве павінен быў быць адзіны кіраўнік - кароль польскі, які выбіраўся галасамі ад Княства і Каралеўства ў Польшчы (Кракаве), а ўзвядзенне на вялікакняскі пасад павінна было спыніца. Сейм таксама меў быць супольным для ВКЛ і КП. Усе пастановы і рашэнні павінны былі прымацца толькі са згоды сенатараў абодвух народаў. Манета, паводле праекта, мела быць аднолькавай адносна вагі, пробы і надпісу. Усе міжнародныя справы (пагадненні, заключэнні міру, пасольствы ў памежныя і іншыя краіны) неабходна было вырашаць супольна, а ранейшыя дамовы, якія маглі прынесці шкоду літвінам або палякам, трэба было прызнаць неправамоцнымі. Згодна з праектам у будучай краіне пакідалася толькі адна пячатка - пячатка Каралеўства, але абяцалася захаваць Княству ўсе яго правы, прывілеі, вольнасці, звычаі, годнасці і ўрады. Адмяняліся ўсялякія пошліны для духоўных і свецкіх людзей шляхецскага стану. Таксама палякі прапаноў-валі дазволіць літвінам у КП і палякам у ВКЛ набываць ці атрымліваць любым іншым шляхам зямельныя надзелы і займаць любыя свецкія і духоўныя пасады. Таксама ў праекце гарантавалася не распаў-сюджваць на Княства экзекуцыю сталовых уладанняў і зямель, зацверджаную ў 1504 г. на сейме ў Пётракаве. Маецца на ўвазе права выкупу прыватнымі асобамі каралеўскіх уладанняў, зямель, перададзеных у часовае трыманне.
15 лютага свой варыянт уніі праз Яна Хадкевіча прапанавалі дэлегаты ад ВКЛ: у прэрагатыву агульных органаў улады ўваходзілі толькі пытанні знешняй палітыкі і ў першую чаргу - абарона, ва ўнутраных справах Княства захоўвала самастойнасць. Літвіны прапаноўвалі, каб адзіны гаспадар - кароль польскі і вялікі князь літоўскі - выбіраўся агульнымі галасамі пры роўнай колькасці “выбаршчыкаў” ад абедзвюх дзяржаў. Абранне павінна было праходзіць на мяжы Каралеўства і Княства. Захоўвалася б традыцыя асобнага каранавання і ўзвядзення на вялікакняскі пасад, асобная прысяга на захаванне правоў, вольнасцей, звычаяў, урадаў і прывілеяў ВКЛ і КП. У адрозненне ад польскага праекта захоўваліся пячаткі абедзвюх краін. Асобным пунктам была рэгламен-тавана сумесная абарона будучай дзяржавы. Супольны сейм павінен быў займацца пытаннямі абрання караля і вялікага князя, абароны дзяржавы, абвяшчэнне вайны і заключэння міру, адпраўкі пасольстваў у замежжа. Паседжанні гэтых сеймаў мелі б адбывацца пачаргова: у ВКЛ і КП. Паралельна з агульным сеймам прапаноўвалася захаваць асобныя сеймы ў абедзвюх краінах дзеля вырашэння іх унутраных праблемаў. Захоўваліся б у Княстве і найвышэйшыя дзяржаўныя пасады: маршалак, канцлер, падскарбі і гетман. Дазвалялася палякам у ВКЛ атрымліваць зямельныя надзелы, але ўсялякія пасады (духоўныя, свецкія, земскія, дворныя і судовыя) маглі займаць толькі ўраджэнцы Княства. Манета павінна быць аднолькавай па вазе, аднак манета, якая чаканілася б у ВКЛ, павінна мець і асобны надпіс. Экзікуцыя не павінна была распаўсюджвацца на Княства, бо ў адваротным выпадку літвіны пагражалі разрывам уніі. Прадстаўнікі ВКЛ яшчэ раз адмовіліся весці перамовы на аснове раней-шых прывілеяў. Так, яны не прызнавалі дзейсным акт Мельніцкай уніі 1501 г., бо той не быў ратыфікаваны станамі Княства, як не прызнавалі літвіны і права-моцнасць Рэцэса і Дэкларацыі аб уніі, прынятых на Варшаўскім сейме 13 сака-віка 1564 г. і зацверджаных толькі польскай пячаткай, а дэлегацыя ВКЛ нават не мела паўнамоцтваў заключаць тады унію.
Такім чынам, адразу выявілася прынцыповае разыходжанне ў поглядах на сутнасць уніі ў дэлегацый Княства і Каралеўства. Літвіны выступалі за ўтва-рэнне дзяржавы, звязанай толькі вайсковым саюзам, сумеснай знешняй палі-тыкай і агульным уладаром, а палякі прапаноўвалі фактычную інкарпарацыю ВКЛ у склад КП.
Безумоўна, польскі бок не пагадзіўся на ўмовы Княства. Прадстаўнікі Кароны спрабавалі прымусіць літвінаў пайсці на заключэнне уніі праз ужыванне ўладных паўнамоцтваў Жыгімонтам Аўгустам. 24 лютага польскія паслы звярнуліся да караля з просьбай, каб той давёў справу уніі да заканчэння сваёй уладай. Жыгімонт Аўгуст так і зрабіў, загадаўшы 28 лютага паслам і сенатарам ВКЛ прыйсці на сумеснае з палякамі пасяджэнне. Гэта, дарэчы, было парушэннем тых гарантый, якія даў гаспадар літвінам на з'ездзе ў Воіне. Не прымаючы польскіх умоў і такіх метадаў перамоў, дэлегацыя ВКЛ наважылася на скрайні ўчынак - каб разладзіць працу сейма і калі не сарваць заключэнне уніі, дык хоць неяк паўплываць на пазіцыю палякаў і Жыгімонта Аўгуста - раніцай 1 сакавіка, не папярэдзіўшы ні гаспадара, ні польскі бок, панырада і паслы Княства пакінулі Люблін. Рашэнне прымалася вельмі хутка (падобна, на падставе эмоцый, а не з халодным палітычным разлікам), бо яшчэ раніцай 28 лютага М. Радзівіл Руды заклікаў хутчэй прыехаць на сейм свайго пляменніка Мікалая Крыштофа Радзівіла Сіротку. Магчыма дапусціць, што такое рашэнне было прынята салідарна ўсімі галоўнымі асобамі ў дэлегацыі ВКЛ, найперш М. Радзівілам і Я. Хадкевічам, бо з'ехалі з Любліна ўсе літвіны, як панырада, так і паслы. Засталіся толькі А. Валовіч і пісар Міхал Гарабурда, каб інфармаваць Вільню аб далейшых падзеях.
Аднак такі крок зрабіў пазіцыю Жыгімонта Аўгуста і палякаў (асабліва пасольскай ізбы) яшчэ больш жорсткай. У той жа дзень Жыгімонт Аўгуст у сваёй прамове перад пасламі і сенатарамі Каралеўства Польскага, выказаўшы абурэнне паводзінамі дэлегацыі ВКЛ, паабяцаў прывесці справу уніі да закан-чэння такім чынам, як яму параяць сенатары і паслы, і даў згоду на далучэнне да Польшчы Валыні, Усходняга Падолля і Падляшша.
5 сакавіка 1569 г. Жыгімонт Аўгуст выдаў адпаведны універсал, у якім абавязваў урадоўцаў згаданых зямель прынесці прысягу, уводзіў польскую юрысдыкцыю, гарантаваў захаванне ранейшых правоў, прывілеяў, вольнасцей, ураўноўваў шляхту гэтых зямель са шляхтай Каралеўства, абяцаў не распаўсюджваць экзекуцыю, а для тых, хто не выканае патрабаванняў універсала, прадугледжвалася канфіскацыя пасад і ўладанняў.
Найбольш прыхільнымі да ідэі інкарпарацыі з усіх зямель ВКЛ аказаліся прадстаўнікі Падляшша, частка з якіх з Любліна не з'ехалі і ўжо 5 сакавіка далі згоду на далучэнне да Каралеўства. 9 сакавіка некаторыя падляшскія паслы прынеслі прысягу палякам, хто добраахвотна, а хто і пад пагрозай канфіскацыі староства. Затое адмовіўся прысягаць, нават пад пагрозай канфіскацыі маёнт-каў у гэтых землях, А. Валовіч. Акрамя таго, палякі наракалі на падканцлера ВКЛ, што той рассылаў па Валыні граматы, што заклікалі не вяртацца на сейм.
Акрамя далучэння Валыні і Падляшша польскі бок разглядаў умовы і шляхі заключэння уніі з ВКЛ. Земскія паслы Польшчы займалі самую скрайнюю пазіцыю ў гэтым пытанні. Яны патрабавалі заключыць унію без удзелу літвінаў і ажыццявіць яе нават з дапамогай паспалітага рушэння. Больш узважаную пазіцыю мелі сенатары Каралеўства, што можна заўважыць, прааналізаваўшы праект уніі, які яны вынеслі на разгляд паслам 14 сакавіка. У адрозненне ад першага польскага праекта ў ім прадугледжвалася захаванне дзвюх пячатак - ВКЛ і Каралеўства Польскага, сумесныя сеймы, у прэрагатыву якіх уваходзіла б абранне караля і вялікага князя, абарона дзяржавы, абвяшчэнне вайны ці заключэнне міру, прыём і накіраванне пасольстваў, прыняцце агульных канстытуцый і статутаў. Сеймы прапаноўвалася праводзіць па чарзе ў кожнай краіне, прадугледжвалася захаванне асобных сеймаў Княства і Каралеўства, а таксама ўсіх пасад, займаць якія маглі толькі мясцовыя ўраджэнцы. Абмежаванняў на атрыманне зямлі не прадугледжвалася. Аднак земскія паслы адхілілі гэты праект, палічыўшы занадта мяккім. 24 сакавіка 1569 г. Жыгімонт Аўгуст выдаў прывілей, у якім зацвердзіў умовы будучай уніі паміж Княствам і Каралеўствам.
Хутка ў ВКЛ убачылі, што тактыка канфрантацыі не дае плёну, а хутчэй наадварот, прыносіць толькі шкоду дзяржаве. Неабходна было шукаць шляхі выйсця з узнікшага становішча. Акрамя таго, у Княстве ні на хвіліну не забывалі пра пастаянную небяспеку з боку Маскоўскай дзяржавы. А ваенна-эканамічны патэнцыял краіны быў амаль вычарпаны. 22-24 сакавіка 1569 г. у Вільні адбыўся з'езд паноўрады ВКЛ, які быў скліканы з ініцыятывы віленскага ваяводы М. Радзівіла Рудога. У ім узялі ўдзел вышэйшыя ўрадоўцы дзяржавы і тыя магнаты, хто валодаў маёнткамі ў Падляшшы і Валыні: віленскі біскуп Валерыян Пратасевіч, луцкі біскуп Вікторын Вірбіцкі, М. Радзівіл Руды, віленскі кашталян і найвышэйшы гетман ВКЛ Рыгор Хадкевіч, трокскі ваявода Стэфан Збаражскі, трокскі кашталян Юры Хадкевіч, Я. Хадкевіч, брацлаўскі ваявода і палявы гетман ВКЛ Раман Сангушка, менскі ваявода Габрыэль Гарнастай, кіеўскі кашталян Павел Сапега, наваградскі кашталян Рыгор Валовіч, А. Валовіч, М.К. Радзівіл Сіротка. На з'ездзе перамаглі прыхільнікі аднаўлення перамоў з Польшчай, прадстаўленыя перш за ўсё Хадкевічамі. У Вільні былі выпра-цаваны кампрамісныя ўмовы уніі ("Артыкулы да уніі"): літвіны згаджаліся на адзінага караля і вялікага князя, агульную знешнюю палітыку, супольныя сеймы пры захаванні, аднак, асобных сеймаў ВКЛ, а таксама патрабавалі вяртання Княству Падляшша і Валыні. Пад "Артыкуламі..." стаялі подпісы Валерыяна Пратасевіча, Рыгора, Юрыя і Яна Хадкевічаў, якія заяўлялі, што схіляць і астатніх да падпісання гэтага дакумента. Подпіс М. Радзівіла Рудога там так і не з'явіўся. Ён, верагодна, застаўся на больш жорсткіх пазіцыях у пытанні перамоў з палякамі і гаспадаром. У Люблін было накіравана спецыяльнае пасольства на чале з Янам Хадкевічам. У яго склад таксама ўвайшлі віцебскі кашталян Павел Пац, Астафей Валовіч, падчашы ВКЛ Мікалай Кішка і крайчы ВКЛ Крыштоф Радзівіл Пярун (сын М. Радзівіла Рудога).
5 красавіка пасольства ВКЛ прыехала ў Люблін. Выступаў з прамовай перад Жыгімонтам Аўгустам, польскімі сенатарамі і пасламі Ян Хадкевіч, які патлумачыў прычыну ад'езду з Любліна прадстаўнікоў Княства. Староста жамойцкі спасылаўся на тое, што земскія паслы атрымалі на павятовых сейміках наказы заключыць унію не на аснове старых прывілеяў, а на аснове "сардэчнага братэрства". Таму, не прыйшоўшы да згоды з польскім бокам і выконваючы сеймікавыя інструкцыі, літвіны пакінулі сейм. Далей, Ян Хадкевіч патрабаваў вярнуць Княству Валынь і Падляшша і даказваў даўнюю прыналежнасць гэтых зямель да ВКЛ: яны заўжды былі ўласнасцю Княства, сам Жыгімонт Аўгуст прысягнуў захоўваць тэрытарыяльную цэласнасць дзяржавы.
Літвіны пацвердзілі, што яны не супраць уніі, якая захавае іх правы і роў-насць паміж дзяржавамі, таму прасілі даць ім яе праект, каб абмеркаваць яго на сейміках у Княстве, а затым на новым супольным сейме завяршыць справу уніі. Дарэчы, у гэтай прамове Ян Хадкевіч падкрэсліў асноўную прычыну, што штурхала літвінаў да аб'яднання з Польшчай, і галоўную небяспеку, якую яны бачылі ў уніі.
Аднак Жыгімонт Аўгуст не пагадзіўся з ідэяй склікання новага сейма. Верагодна, гаспадар апасаўся, што паны-рада ВКЛ у чарговы раз імкнуцца любым чынам зацягнуць і адкласці заключэнне уніі. Ён прызначыў у ВКЛ павятовыя сеймікі на 10 мая, а 30 мая прадстаўнікі Княства мусілі прыехаць у Люблін. Выказваючы незадавальненне паводзінамі літвінаў, Жыгімонт Аўгуст спраба-ваў уплываць на павятовую шляхту ВКЛ, каб тая заняла адрозную ад магнатэ-рыі пазіцыю і абрала прыхільных да уніі паслоў.
Тым часам у Любліне чакалі прысягі ад валынян, якія ў адрозненне ад прадстаўнікоў Падляшша імкнуліся гэтай працэдуры пазбегнуць ці як мінімум адцягнуць яе. Магутныя магнацкія фаміліі Астрожскіх, Збаражскіх, Вішнявецкіх, Чартарыйскіх займалі пазіцыю чакання. Неабходна адзначыць, што і некато-рыя сенатары Падляшша былі супраць інкарпарацыі ў склад Польшчы: 2 мая падляшскі ваявода Васіль Тышкевіч і падляшскі кашталян Рыгор Трызна былі нават пазбаўлены сваіх пасад за адмову прынесці прысягу, сын трокскага ваяводы Пётр Збаражскі прысягнуў толькі 21 мая. Працэс прынясення прысягі цягнуўся са спрэчкамі ад 23 мая да 1 чэрвеня. 26 мая прысягнулі Астафей Вало-віч і Стэфан Збаражскі, але толькі як уладальнікі маёнткаў на Валыні і Падляш-шы, а не як урадоўцы Княства.
Адчуўшы слабасць ВКЛ, польскі бок пайшоў яшчэ далей. Пачалі гучаць галасы, што да Валыні таксама належаць Кіеў, Берасце, Пінск, Кобрын, а значыць і іх трэба інкарпараваць у склад Каралеўства, таксама з'явілася ідэя аддаць Прусіі Жамойць, калі літвіны не пойдуць на заключэнне уніі. 28 мая маршалак пасольскай ізбы Станіслаў Чарнкоўскі заявіў, што Кіеў і ўся Кіеўская зямля належаць Каралеўству, а 5 чэрвеня Жыгімонт Аўгуст далучыў Кіеўшчыну да Польшчы. Магчымасці для палітычнага манеўру прадстаўнікі Княства фактычна не мелі. Пасля далучэння да Кароны Падляшша, Усходняга Падолля, Валыні і Кіеўшчыны тэрыторыя ВКЛ скарацілася амаль да сучасных зямель Літвы і Беларусі, значная частка якіх была акупавана маскоўскім войскам. Апынуўшыся ў такім крытычным становішчы, літвіны былі вымушаны пайсці на ўступкі.
Першыя радныя паны ВКЛ прыбылі ў Люблін ужо 4 чэрвеня. Дэлегацыя Княства была прадстаўлена 25 раднымі панамі. 3 першых асоб дзяржавы на сейме не з'явіліся толькі віленскі біскуп В. Пратасевіч (па стане здароўя) і віленскі ваявода М. Радзівіл Руды. Прыехалі амаль усе ваяводы і кашталяны ВКЛ, за выключэннем полацкіх, віцебскіх і мсціслаўскіх. Адсутнасць ваяводаў і кашталянаў з гэтых зямель на сейме ў Любліне можна растлумачыць хутчэй за ўсё патрэбай пільнаваць паўночна-ўсходнія межы ВКЛ ад нападу маскоўскіх войск. Прыбылі на сейм амаль у поўным складзе земскія паслы ВКЛ, акрамя паслоў Полацкага ваяводства, затое былі прадстаўнікі Смаленскага ваяводства.
Пасля напружаных спрэчак 27 чэрвеня Ян Хадкевіч ад імя паноўрады і паслоў ВКЛ згадзіўся на унію, але унёс прапанову захаваць для ўнутраных спраў краіны пячатку Княства, пакінуць Інфлянты ў валоданні ВКЛ і не ўзгадваць кантумацыйны прывілей, г.зн. запіс аб тым, што літвіны прыехалі на сейм па загадзе Жыгімонта Аўгуста.
Асноўнай прычынай, якая штурхала палітычны народ ВКЛ да уніі з Польшчай, была небяспека знешняй агрэсіі, перш за ўсё з боку Маскоўскай дзяржавы. Усе станы ВКЛ, і магнатэрыя, і шляхецтва, былі зацікаўлены ў саюзе з Польшчай. Яны бачылі ў ім сродак выйсця з таго цяжкага становішча, у якім апынулася Княства з-за Інфлянцкай вайны. Трэба таксама памятаць, што эліты ВКЛ і КП ужо амаль два стагоддзі былі шчыльна звязаны паміж сабой культурна, генеалагічна, эканамічна, а з 1564-1566 гг. дзве краіны сталі падобнымі і адносна дзяржаўнага ладу. Польшча была натуральным і бліжэйшым саюзнікам. Прыхільнікам уніі быў і Жыгімонт Аўгуст.
люблінскі унія рэч паспаліты
2. Прысягай сенатараў і паслоў Каралеўства Польскага і ВКЛ 1 ліпеня 1569 г. быў зацверджаны акт дзяржаўнай уніі паміж краінамі і ўтворана Рэч Паспалітая (РП). У цэлым, умовы саюзу адпавядалі тым, што былі вызначаны ў прывілеі Жыгімонта Аўгуста 24 сакавіка 1569 г. Згодна з прывілеем аб уніі ад 1 ліпеня, адзіны кароль польскі і вялікі князь літоўскі абіраўся супольна Княст-вам і Каралеўствам. Асобнае выбранне (элекцыя) і ўзвядзенне на пасад вяліка-га князя было ліквідавана. Месцам абрання вызначылі Польшчу, а каранацыі - Кракаў. Адсутнасць прадстаўнікоў якога-небудзь суб'екта дзяржавы не было перашкодай для выбараў, галоўнае - каб усе бакі былі запрошаны на элекцыю. ВКЛ захоўвала тытул і ўсе свае ўрады ў непарушнасці. Вышэйшым прад-стаўнічым органам дзяржавы стаў супольны вальны сейм. Скліканне асобных сеймаў як у ВКЛ, так і ў КП забаранялася. Замест іх павінны былі збірацца толькі агульныя сеймы ў Польшчы, дзе каралю і сенатарам Кароны і Княства здавалася б найбольш зручным. Гарантавалася, што крэпасці і землі, занятыя ворагам, будуць вернуты былым уладальнікам. Заключэнне міжнародных дамоў і адпраўка замежных пасольстваў мелі адбывацца толькі са згоды абодвух народаў, а перамір'і ці пагадненні, шкодныя любому суб'екту Рэчы Паспалітай, скасоўваліся. Манета ў ВКЛ і Каралеўстве Польскім павінна была быць аднолькавай вагі, формы, пробы і з аднолькавым надпісам; палякі ў Княстве, а літвіны ў Кароне маглі атрымліваць уладанні ўсялякім чынам; экзекуцыя ўладанняў каралеўскага стала на ВКЛ не распаўсюджвалася, a іх раздача ў Княстве з гэтага часу спынялася.
Такім чынам, як сцвярджаў прывілей, Каралеўства Польскае і Вялікае Княства Літоўскае з'яўляліся адзіным, непадзельным целам, а таксама адной супольнай Рэч Паспалітай, у якой дзве дзяржавы і два народы аб'ядноўваліся ў адзін народ і адну дзяржаву. Аднак на гэтым Люблінскі сейм не скончыўся. 2 ліпеня адбылося сумеснае пасяджэнне сенатараў ВКЛ і КП. Гэты дзень можна лічыць пачаткам першага вальнага сейма Рэчы Паспалітай. На сейме трэба было разгледзець пытанні, якія не ўвайшлі ў прывілей на унію і былі адкладзены да супольных нарад. Такімі пытаннямі былі: арганізацыя абароны ВКЛ (паспалітым рушэннем ці наёмным войскам), чаканка новай аднолькавай манеты ў РП, прысяга прадстаўнікоў Інфлянтаў (зараз ці на наступным сейме), адпраўка пасольства да вялікага князя маскоўскага Івана IV, захаванне кампетэнцыі ўра-даў ВКЛ, вызначэнне месца склікання супольных сеймаў, спосабу і месца абрання караля, забеспячэнне нашчадкаў Жыгімонта Аўгуста, месца княскіх родаў ВКЛ у сенаце РП.
Першачарговую ўвагу літвіны скіравалі на вырашэнне пытання аб кампе-тэнцыі ўрадаў Княства. Найперш мелася на ўвазе ўрэгуляванне паўнамоцтваў земскага маршалка ВКЛ Яна Хадкевіча і маршалка вялікага Каралеўства Польс-кага Яна Фірлея. 4 ліпеня паслы Віленскага ваяводства заявілі, што нічога абмяркоўваць не будуць, пакуль не вырашыцца гэты канфлікт, спрэчкі па пытан-нях кампетэнцыі ўрадаў маршалкаў адбываліся і ў сенаце. Калі польскія паслы 16 ліпеня вырашылі прыступіць да абмеркавання захадаў па абароне ВКЛ, земскія паслы Княства зноў заявілі, што ні ў якіх нарадах браць удзел не бу-дуць, пакуль не вырашыцца спрэчка вакол урадаў маршалкаў. 17 ліпеня на сумесным пасяджэнні сената і пасольскай ізбы, пры ўдзеле Жыгімонта Аўгуста, гаспадарскі маршалак Мальхер Сноўскі ад імя ўсіх паслоў ВКЛ яшчэ раз пацвердзіў пазіцыю літвінаў. Такая настойлівасць сенатараў і паслоў Княства прымусіла Жыгімонта Аўгуста 19 ліпеня выдаць пастанову, якая часова рэгулявала кампетэнцыю земскіх і дворных маршалкаў Каралеўства і Княства. На пасяджэннях сената вялікі маршалак Каралеўства Польскага даваў галасы польскім сенатарам, маршалак земскі ВКЛ - літвінам. На сеймах у Польшчы ўлада належала маршалку Кароны, калі сейм адбываўся б у ВКЛ, то ўсе прэрагатывы меў бы маршалак Княства. Судовая ўлада польскага маршалка не распаўсюджва-лася на літвінаў, іх судзіць мог толькі літвін. Змешаныя справы павінны былі разглядаць абодва маршалкі. Разам яны мелі правы прымаць замежныя пасольствы. Земскаму маршалку ВКЛ надавалася частка горада, у якой ён павінен быў раздаваць гасподы сенатарам і паслам Княства. Канчатковае ўрэгуляванне кампетэнцый маршалкоўскіх урадаў было адкладзена да наступнага сейма. Падобным чынам былі ўрэгуляваны паўнамоцтвы іншых дворных ураднікаў ВКЛ і Каралеўства Польскага.
Наступнай задачай, якую павінен быў вырашыць сейм, стала вызначэнне захадаў па абароне ВКЛ. Сенатары Княства выказаліся за наём войска, вядзен-не наступальнай вайны і выступілі супраць склікання паспалітага рушэння, якое прынесла б дзяржаве болей страт, чым карысці. Для найму жаўнераў неабходны былі фінансавыя сродкі, г.зн. новыя падаткі, асноўны цяжар якіх лёг бы на сярэднюю і дробную шляхту. Верагодна таму земскія паслы ВКЛ, перад тым як падаваць свае меркаванні наконт абароны, прасілі караля ліквідаваць у Княстве цяжкія, ухваленыя раней паборы, адмовіліся ад пастаяннага (наёмнага) войска і выказался за супольнае з палякамі паспалітае рушэнне. У выніку спрэчак, паслы падтрымалі намеры Жыгімонта Аўгуста весці ў будучым вайну і ўсё ж згадзіліся на падатак. Пачынаючы з 3 жніўня ў пасольскай ізбе пачалі ўзгадняць умовы пабору на абарону. Да 11 жніўня падатковы універсал быў канчаткова ўзгоднены паміж Жыгімонтам Аўгустам, сенатарамі і пасламі. Таксама было вырашана накіраваць у Маскоўскую дзяржаву вялікае пасольс-тва Рэчы Паспалітай. 3 гэтай інфармацыяй з сейма ў Маскву накіраваўся ганец Андрэй Халецкі.
На працягу сейма літвіны неаднаразова ўздымалі пытанне аб статусе Інфлянтаў у складзе Рэчы Паспалітай. Прадстаўнікі ВКЛ яшчэ 1 ліпеня дамага-ліся, каб паслы ад гэтай правінцыі прысягалі разам з імі. За далучэнне Інфлян-таў да Княства выступаў Ян Хадкевіч - інфлянцкі адміністратар і гетман. Аднак палякі выказалі свае прэтэнзіі на Інфлянты, і прынясенне прысягі было перенесена надалей. 1 жніўня земскія паслы ВКЛ прадставілі ў ізбе свае артыкулы, якія не паспелі падаць на абмеркаванне сената і караля раней. У першым артыкуле літвіны прапаноўвалі далучыць Інфлянты да Княства. Зноў польскі бок выступіў адназначна супраць, і артыкулы адправілі на дапрацоўку.
11 жніўня было выдадзена пацвярджэнне уніі паміж ВКЛ і КП. Другі артыкул гэтага прывілея на вечныя часы зацвярджаў далучэнне да Кароны зямель Валыні, Кіеўшчыны, Падолля і Падляшша. Варшава станавілася месцам правядзення вальных сеймаў РП, быў таксама вызначаны парадак месц у сенаце. У выніку па-за сенатам аказаліся князь слуцкі, падскарбі дворны, шэраг дворных ураднікаў (напрыклад, падчашы, крайчы, стольнік), гаспадарскія маршалкі. Як спробу ўвесці ў межы сената РП прадстаўнікоў арыстакратычных родаў, якія раней уваходзілі ў склад паноў-рады ВКЛ, можна разгля-даць просьбу літвінаў аб утварэнні новых ваяводстваў: Гарадзенскага і Ковен-скага. Аднак Жыгімонт Аўгуст адхіліў гэтую прапанову. Пэўнай кампенсацыяй можна лічыць утварэнне пасадаў смаленскіх ваяводы і кашталяна, нягледзячы на тое, што Смаленскае ваяводства яшчэ з пачатку XVI ст. знаходзілася ў складзе Маскоўскай дзяржавы.
Паслы развіталіся з Жыгімонтам Аўгустам 12 жніўня, і сейм афіцыйна завяршыў працу. Інфлянты пераходзілі ў агульнае падпарадкаванне Княству і Каралеўству, дакладнае вызначэнне статуса правінцыі адкладвалася да нас-тупнага сейма. Была прынята канстытуцыя аб удакладненні Статута ВКЛ 1566 г. Паводле яе неабходна было вялікакняскае права прывесці ў адпаведнасць з польскім, а праект удакладненняў камісія мелася прадставіць на будучым вальным сейме. Шэраг важных пытанняў застаўся нявырашаным. На наступны сейм быў перанесены разгляд фінансавага забеспячэння нашчадкаў Жыгімонта Аўгуста, механізму існавання краіны ў бескаралеўе, спосабу і месца элекцыі, заснавання пастаяннага дзяржаўнага скарбу, судовай рэформы.
Першае ўражанне ў Княстве ад вынікаў уніі было шокавым, прычым як для магнатаў, так і для шляхты, якая ў свой час дамагалася злучэння з Польшчай. Вышэйшай знаці Люблінская унія пагражала поўнай стратай былога палітычнага вяршанства ў ВКЛ. Сейм, дзе магнацтва праводзіла свае рашэнні, юрыдычна перастаў існаваць. У агульны ж сенат Рэчы Паспалітай шмат былых радных проста не трапілі. Ды і тыя нешматлікія галасы сенатараў з Княства заглушаліся больш шматлюдным польскім прадстаўніцтвам у сенаце Рэчы Паспалітай. Toe ж самае адбывалася і ў сейме, дзе са 180 абраных на сейміках па ўсёй Рэчы Паспалітай паслоў толькі 46 прыходзіліся на ВКЛ (з іх 34 - з беларускіх паветаў).
Палітычная дыскрымінацыя дапаўнялася эканамічнай. Дазвол польскай шляхце атрымліваць зямельныя ўладанні ў межах Княства стварыў небяспечнага канкурэнта для мясцовай знаці. Большая частка пануючага класа ВКЛ у апошняй трэці XVI ст. праяўляла незалежніцкія, антыпольскія настроі. Вяліка-княскія палітыкі імкнуліся вывесці дзяржаву з таго тупіка, у якім яна апынулася ў вышку Люблінскай уніі. Дзяржаўнымі дзеячамі ВКЛ, сеймікавымі дэпутатамі не аднойчы выказвалася польскім "братам" патрабаванне абвяртанні паўднёвых зямель як да заключэння уніі, так і ў паслялюблінскі перыяд.
Асноўнымі канфліктнымі момантамі ў адносінах ВКЛ з Польшчай доўгі час з'яўляліся і грашовыя ўзаемаразлікі, што тычыліся ў першую чаргу фінансавання войска, знешнепалітычных ваенных і дыпламатычных акцый. Вядома, што як толькі быў падпісаны акт Люблінскай уніі, сейм 12 жніўня 1569 г. зацвердзіў так званы "паборавы універсал", які значна павялічыў падаткі. Праз 20 гадоў яны павялічыліся ў 1,5--2 разы.
Памежныя спрэчкі працягваліся дзесяцігоддзямі, яны сталі традыцыйнымі для шляхецкага абмеркавання на павятовых сейміках і генеральных сеймах. Каб аслабіць антыпольскія настроі сярод вялікакняскай шляхты, час ад часу кароль і вальны сейм Рэчы Паспалітай прымалі кампрамісныя рашэнні.
Такім чынам, адносіны паміж двума суб'ектамі Рэчы Паспалітай - ВКЛ і Польшчай пасля Люблінскай уніі складваліся даволі неадназначна. У апошняй трэці XVI ст. шляхта беларускіх зямель успрымала Польшчу як заходнюю суседку, да якой мела шмат прэтэнзій - тэрытарыяльных, памежных, фінансавых. Тым не менш федэратыўная еднасць была "праверана" і вытрымана падчас трох бескаралеўяў 70-80-х гг. XVI ст. Польска-вялікакняскія адносіны будаваліся не столькі на артыкулах акта Люблінскай уніі, колькі на аснове дзяржаўна-заканадаўчых рэалій, якія абаранялі інтарэсы ВКЛ.
Кампраміснае суіснаванне дзвюх дзяржаў пры ўзаемным неўмяшальніцтве ва ўнутраныя справы адна другой гарантавала ім збліжэнне. Першыя дзесяцігоддзі XVII ст. адзначаліся супольнымі ўсходнімі выправамі, абаронай ад ворагаў, а таксама агульнай патрэбай захавання сваіх правоў і вольнасцей. Усё гэта паспрыяла далейшай інкарпарацыі шляхты ВКЛ у "польскі народ шляхетны". Ужо ў 20-я гг. XVII ст. назіралася аб'яднанне палітычных інтарэсаў шляхецкіх станаў Польшчы і ВКЛ.
Літаратура
1. Дневник Люблинского сейма 1569 года: Соединение Великого Княжества Литовского с Королевством Польским.
2. Довнар-Запольский М. Польско-литовская уния на сеймах до 1569 года. - М., 1897.
3. Лойка П.А. Шляхта беларускіх зямель у грамадска-палітычным жыцці Рэчы Паспалітай другой паловы XVI - першай трэці XVII ст. - Мн., 2002.
4. Любавский М.К. Очерк истории Литовско-Русского государства до Люблинской унии включительно. - М., 1910.
5. Новік Я.К., Марцуль Г.С. Гісторыя Беларусі: падручнік: у 2 ч. Ч. 1. Ад старажытных часоў - палюты 1917 г. - Мн.: Выш. шк., 2006.
6. Пичета В.И. Белоруссия и Литва XV-XVI в. (Исследования по истории социально-экономического, политического и культурного развития). - М., 1961.
7. Соловьев С.М. История России с древнейших времен. - М., 2001.
8. Чигринов П.Г. Очерки истории Беларуси. - Мн.,2000.
9. Янушкевіч А. Унія з Каронай ва ўнутранай палітыцы ВКЛ перад Люблінскім соймам 1569 г. // Беларускі гістарычны агляд. 2003.
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Вывучэнне сутнасці, перадумовы прыняцця, станоўчых і адмоўных бакоў Люблінскай уніі. Вызначэнне ўмоў станаўлення Вялікага княства Літоўскага на палітычнай арэне XV-XVI ст. Высвятленне асноўных момантаў і вынікаў аб'яднання дзяржавы ў Рэч Паспалітую.
контрольная работа [272,9 K], добавлен 08.08.2010Першае збліжэнне Вялікага княства Літоўскага і Польскай дзяржавы. Пачатак Лівонскай вайны. Пытанне заключэння уніі з Польшчай, особеності вылучаных патрабаванняў. Вялікае княства Літоўскае ў складзе Рэчы Паспалітай, характарыстыка палажэнняў Статута 1588.
реферат [17,8 K], добавлен 28.08.2011Перамога войск Вялікага княства Літоўскага на чале з Альгердам над татара-манголамі на рэках Сінія Воды і Ворскла. Гістарычнае значэнне разгрома крыжакоў пад Грунвальдам. Войны паміж Вялікім княствам Літоўскім і Рускай дзяржавай у канцы XV-XVI ст.
контрольная работа [34,9 K], добавлен 24.11.2010Канстытуцыя 3 мая 1791 г. і заняпад Рэчы Паспалітай. Беларуская Рэфармацыя і ідэя сувэрэнітэту. Грамадзка-палітычнае й духовае жыцьцё Вялікага Княства Літоўскага у сярэдзіне XVI ст. Ідэалёгія асноўных накірункаў заходнеэўрапейскага пратэстантызму.
реферат [23,3 K], добавлен 27.08.2011Люблiнская унiя i утварэнне Рэчы Паспалiтай. Прычыны аб`ядння Вялiкага княства Лiтоускага i Польскага каралеуства у адзiную дзяржаву. Месца Вялiкага княства Лiтоускага у палiтычнай сiстэме Рэчы Паспалiтай. Дзяржауны i сацыяльны лад Рэчы Паспалiтай.
реферат [47,8 K], добавлен 05.01.2012Асноўныя напрамкі знешняй палітыкі Вялікага княства Літоўскага ў у XIV – першай палове XV ст. Прычыні варожых адносін Вялікага княства Літоўскага з Масквой. Ваенныя няўдачы 1500 г. та унія з Польшчай. Ваенная кампанія 1507 г., звязана з паўстаннем у ВКЛ.
реферат [16,2 K], добавлен 28.11.2009Калыска беларускай дзяржаўнасці і месца, дзе фарміравалася беларуская народнасць. Назва Вялікага Княства. Утварэння Вялікага княства Літоўскага, адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел беларускіх зямель у ХVI ст.
реферат [35,9 K], добавлен 08.04.2012Тры розныя падыходы да разгляду гісторыі Вялікага княства Літоўскага. Канцэпцыя ўтварэння ВКЛ М. Ермаловіча. Барацьба Полацкага княства з ордэнам мечаносцаў, адпор полчышчам татара-манголаў. Аб'яднальны працэс заходнерускіх зямель пры князі Гедыміне.
реферат [30,3 K], добавлен 28.11.2009Прадумовы фарміравання дзяржавы. Дзяржауна - прававы стан ВКЛ у Рэчы Паспалітай. Вунія Вялікага Княства і Кароны паводле Люблінскага акта. Кодэкс законаў, Статут крымінальнае права. Змаганне за захаванне суверэнітэту беларусска-літоускай дзяржавы.
контрольная работа [46,7 K], добавлен 24.11.2010Аб’ектыўнае вывучэнне і аналіз вайны Расіі з Рэччу Паспалітай у кантексце гісторы Беларусі. Выразны захопніцкі характар, прычыны і падрыхтоўка да вайны Расіі з Рэччу паспалітай 1654-1667 гг. Ваенныя дзеянні на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага.
курсовая работа [37,0 K], добавлен 28.03.2010