Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя на Беларусі

Галоўная задача и сусветна-гістарычнэ значэння Лютаўскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі. Ўтварэнне Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў у Мінску і ў іншых гарадах Беларусі. Пачатак дэмакратычнага развіцця Беларусі, эканамічнага і сацыяльнага прагрэсу.

Рубрика История и исторические личности
Вид реферат
Язык белорусский
Дата добавления 21.02.2013
Размер файла 45,2 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Саветы і іншыя дэмакратычныя органы былі ўтвораны ў многіх гарадах Беларусі. У першай палове сакавіка 1917 г. пачалі дзейнічаць Саветы ў. Барысаве, Полацку, Рэчыцы, Слуцку і іншых гарадах. На працягу сакавіка - красавіка 1917 г. арганізацыйна аформілася 37 Саветаў, у тым ліку 11 Саветаў рабочых, 11 - салдацкіх дэпутатаў, 14 аб'яднаных Саветаў і Савет сялянскіх дэпутатаў. Саветы асноўную задачу бачылі ў арганізацыі рабочых і сялян, у абароне іх эканамічных інтарэсаў і палітычных правоў. Яны актыўна ўдзельнічалі ў стварэнні народнай міліцыі, прафсаюзаў рабочых і служачых, салдацкіх камітэтаў у войску, сялянскіх - у вёсцы. Саветы на Беларусі прызнавалі кіруючую ролю Петраградскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў, а таксама Часовы ўрад і яго органы на месцах пры ўмове адпаведнасці іх дзейнасці інтарэсам народа. Але на практыцы адбывалася зусім іншае. Саветы фактычна падпарадкоўваліся органам Часовага ўрада, дапамагалі ствараць такія органы і нават дэлегіравалі сваіх прадстаўнікоў у гэтыя органы. Праводзілі такую палітыку эсэры, меншавікі і бундаўцы, якія складалі пераважную большасць у Саветах. 4 сакавіка 1917 г. на нарадзе прадстаўнікоў Мінскай гарадской управы, Мінскага ваенна-прамысловага камітэта, а таксама прадстаўнікоў згодніцкіх партый быў утвораны т. -вв. "Часовы грамадскі камітэт парадку", у які ўвайшлі пераважна прадстаўнікі буржуазіі і памешчыкаў. Нарада даручыла камітэту ўзяць уладу ў свае рукі і наладзіць сувязь з Часовым урадам.

Падобныя камітэты былі ўтвораны і ў іншых гарадах Беларусі. Яны рабілі ўсё магчымае, каб звузіць размах народнай рэвалюцыі. 6 сакавіка 1917 г. Часовы ўрад перадаў уладу у губернях і паветах сваім камісарам, якія прызначаліся з ліку старшыняў губернскіх і павятовых земскіх упраў і выконвалі функцыі губернатараў. Ім падпарадкоўваліся ўсе мясцовыя органы ўлады.

Такім чынам, на Беларусі былі створаны свае мясцовыя органы буржуазнай улады, побач з якімі дзейнічалі Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Тут, як і па ўсёй Расіі, склалася двоеўладдзе.

У першыя дні рэвалюцыі на Беларусі пачалі стварацца прафесійныя саюзы. Да канца сакавіка 1917 г. дзейнічалі прафсаюзы рабочых і служачых амаль ва ўсіх галінах прамысловасці. Яны патрабавалі паляпшэння эканамічнага становішча працоўных, скарачэння рабочага дня, павелічэння зарплаты і г.д. Калі ўласнікі прадпрыемстваў адмаўляліся выконваць гэтыя патрабаванні, рабочыя аб'яўлялі стачку, як гэта здарылася на фанернай фабрыцы ў Бабруйску. У выніку стачкі рабочыя дамагліся павышэкня заработнай платы. Разам з тым прафсаюз фабрыкі выступіў супраць самавольнага скарачэння рабочага часу, пагадзіўся з магчымасцю звышурочных работ пры ўмове павышэння платы са згоды прафсаюза на 50%.

Станоўча аднеслася да перамогі Лютаўскай рэвалюцыі, звяржэння царызму і беларускае сялянства. Гаспадарчы крызіс, масавыя міграцыі, бежанства канчаткова дыскрэдытавалі царызм у вачах сялян. Па ініцыятыве балыпавікоў 23 сакавіка 1917 г. быў выбраны сялянскі камітэт Мінскай губерні на чале з М. Фрунзе, які павінен быў склікапь сялянскі з'езд губерні. У канцы сакавіка пачаў дзейнічаць Мінскі камітэт Усерасійскага сялянскага саюзу, які стаяў на эсэраўскіх пазіцыях.

20 красавіка 1917 г. у Мінску адкрыўся з'езд сялянскіх дэпутатаў Мінскай і свабодных ад нямецкай акупацыі паветаў Віленскай губерняў. Старшынёй з'езда быў абраны М.Фрунзе. Дэлегаты выступілі за пераход усёй зямлі ў агульнанародную ўласнасць і ўраўняльнае землекарыстанне па працоўнай норме, за адмену прыватнай уласнасці на зямлю, забарону яе куплі-продажу. Асуджаліся самавольныя захопы зямлі. Канчатковае вырашэнне аграрнага пытання з'езд адклаў да склікання Устаноўчага сходу. Як бачна, з'езд стаяў на эсэраўскіх пазіцыях. За эсэрамі пайшлі і сялянскія з'езды Магілёўскай і Віцебскай губерняў. Поўную перавагу эсэры мелі на Усерасійскім з'ездзе Саветаў сялянскіх дэпутатаў, які адбыўся ў маі 1917 г. 3 1115 дэлегатаў 537 з'яўляліся эсэрамі, 103 -меншавікамі і толькі 20 - бальшавікамі. Прапанаваны М.В. Фрунзе праект рэзалюцыі балыпавікоў аб перадачы ўлады Усерасійскаму Савету рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў на з'ездзе быў адвергнуты. За яго галасавалі толькі 17 дэлегатаў, супраць - 800. З'езд абсалютнай большасцю галасоў выказаў давер Часоваму ўраду.

Працягвалася дэмакратызацыя войска. Салдаты ўраўноўваліся ў правах з усімі грамадзянамі краіны. Часовы ўрад і камандаванне вымушаны былі пагадзіцца з загадам №1 Петраградскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў аб стварэнні выбарных салдацкіх камітэтаў і Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Стаўка вярхоўнага галоўнакамандуючага тэлеграмай ад 11 сакавіка 1917 г. раіла штабу Заходняга фронту стаць на шлях кампрамісаў з Саветам рабочых дэпутатаў. У выніку на Заходнім фронце пачалі стварацца салдацкія камітэты. Яны павінны былі забяслечваць магчымасць удзелу салдат у палітычным жыцці краіны, садзейнічаць росту іх культурнага ўзроўню і палітычнай свядомасці.

У выніку гэтага абвастрыліся ўзаемаадносіны паміж салдатамі і афіцэрамі. Чыста палітычны і асветніцка-культурны рух, які спрабавалі арганізаваць у войску Саветы, вельмі хутка перарос у антываенны, накіраваны супраць афіцэрства. Афіцэры ў пераважнай болыпасці выступалі за працяг вайны і ўмацаванне дысцыпліны ў войску. У выніку ў войску ўтварылася двоеўладдзе, што паскорыла яго разлажэнне.

Значнай з'явай у жыцці ўсяго беларускага грамадства з'явіўся 1 з'езд ваенных і рабочых дэпутатаў арміі і тылу Заходняга фронту, які адбыўся 7-17 красавіка 1917 г. Адным з галоўных арганізатараў з'езда быў Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Паводле партыйнага складу з'езд быў эсэра-меншавіцкім. Ен прызнаў неаб-ходным для Расіі працягваць вайну з мэтай абароны рэвалюцыі, падтрымліваць палітыку Часовага ўрада і здзяйсняць пастаянны кан-троль за ім з боку Петраградскага Савета. На салдацкія арганізацыі ўскладвалася задача садзейнічаць павышэнню баяздольнасці арміі, забяспечваць грамадскія, палітычныя і культурна-бытавыя патрэбы салдат. На ўзроўні армій ствараліся Саветы салдацкіх дэпутатаў. Выбары камандзіраў не дапускаліся. Выканаўчы камітэт фронту атрымаў права кантролю за дзейнасцю франтавога камандавання. З'езд адмяніў асобыя суды і розныя абмежаванні правоў салдат па-за службай. Салдаты атрымалі ўсе правы і свабоды, як і цывільныя грамадзяне Расіі, у тым ліку свабоду слова, друку, сходаў, саюзаў, сумлення. Разам з тым з'езд падкрэсліў неабходнасць захавання строгай ваеннай дысцыпліны, асудзіў дэзерцірства. З'езд прызнаў свабоду класавых аб'яднанняў рабочых і іх права на арганізацыю забастовак, сходаў, вулічных маніфестацый і дэманстрацый, прапанаваў увесці 8-гадзінны рабочы дзень. Быў прыняты шэраг іншых рашэнняў, накіраваных на замацаванне перамогі Лютаўскай рэвалюцыі.

Такім чынам, Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя з'явілася пачаткам дэмакратычнага развіцця Расіі, у тым ліку і Беларусі, адкрыла шлях да эканамічнага і сацыяльнага прагрэсу краіны.

Спіс літаратуры

1. 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. З. Санько, І. Саверчанка - Вільня: "Наша будучыня", 2002;

2. Арлоў У., Сагановіч Г. Дзесяць вякоў беларускай гісторыі. - Вільня: "Наша будучыня", 1999;

3. Запавет Мураўёва, графа Віленскага. Записка о некоторыхъ вопросахъ по устройству Северо-западнаго края // Новы Час №11(16), 2003;

4. Гісторыя Беларусі. У 2-х ч. Ч. 1. / Я.К. Новік, Г.С. Марцуль, І.Л. Качалаў і інш. - Мінск: "Універсітэцкае", 2000;

5. Ігнатоўскі У.М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. - Мінск: "Беларусь", 1992;

6. Иллюстрированная хронология истории Беларуси. - Минск: "БелЭн", 1998;

7. История Беларуси в документах и материалах / Авт.-сост. И. Н. Кузнецов, В.Г. Мазец - Минск: "Амалфея", 2000;

8. Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя / У. Арлоў, З. Герасімовіч. - Martin: "Neografia", 2003;

9. Нарысы гісторыі Беларусі. У 2-х ч. Ч. 1. М.П. Касцюк, У.Ф. Ісаенка, Г.В. Штыхаў і інш. - Мінск: "Беларусь", 1994;

10. Таляронак С. Генерал Міхаіл Мураўёў 7-"Вешальнік" // Беларускі гістарычны часопіс №3, 1997.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Падстава для развязвання вайны і разгул шавінізму. Паражэние расійскай арміі на франтах. Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя з'явілася пачаткам дэмакратычнага развіцця Расіі і Беларусі, адкрыла шлях да эканамічнага і сацыяльнага прагрэсу краіны.

    реферат [45,2 K], добавлен 03.12.2009

  • Пралетарска-рэвалюцыйны шлях да сацыялізму. Альтэрнатывы палітычнага развіцця Расіі пасля Лютаўскай рэвалюцыі. Дзейнасць палітычных партый на тэрыторыі Беларусі ў лютым–верасні 1917 г. Беларускі нацыянальны рух. Буржуазна-рэфармісцкі шлях да капіталізму.

    контрольная работа [23,6 K], добавлен 23.09.2012

  • Утварэнне Беларускай Сацыялістычнай Грамады, яе асноўныя праграмныя патрабаванні. Пачатак новага перыяду беларусскага нацыянальнага руху. Першыя беларускія арганізацыі. Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя. Перамога рэвалюцыі на Беларусі.

    реферат [57,5 K], добавлен 15.07.2012

  • Альтэрнатывы грамадска-палітычнага развіцця Расіі пасля Лютаўскай рэвалюцыі. Шляхи развіццё Расійскай дзяржавы пасля рэвалюцыі. Дзейнасць асноўных палітычных партый на тэрыторыі Беларусі ў лютым – верасні 1917 г. Беларускі нацыянальны рух 1917 г.

    контрольная работа [23,2 K], добавлен 02.01.2014

  • Прычыны і перадумовы Лютаўскай рэвалюцыі, звяржэнне манархіі. Беларускі нацыянальны рух у сакавіку-кастрычніку 1917 года. Складванне ўмоў для новага крызісу. Кастрычніцкія падзеі і прыход да ўлады бальшавікоў, усталяванне савецкай улады на Беларусі.

    контрольная работа [34,8 K], добавлен 02.12.2011

  • Асаблівасці палітычнага і эканамічнага развіцця краіны, жыццёвыя інтарэсы працоўных мас. Ўплыў рэвалюцыі на жыццё Расіі, "западнорусизм" як ідэалогія. Палітыка царскага ўрада ў адносінах да Беларусі. "Наша ніва" у гісторыі беларускага нацыянальнага руху.

    реферат [22,2 K], добавлен 03.12.2009

  • Абставіны эканамічнага і палітычнага жыцця Беларусі, іх уплыў на аграрную палітыку ўрада ў заходніх губерніях. Сацыяльна-эканамічнае палажэнне дзяржаўных сялян Беларусі да канца 30-х г. XIX в. Падрыхтоўка і правядзенне рэформы дзяржаўнай вёскі ў Беларусі.

    курсовая работа [91,8 K], добавлен 17.02.2015

  • Рэвалюцыйныя падзеі 1905–1907 гг. і палітыка царызму на Беларусі. Эканамічнае становішча Беларусі ў 1900-1913 гг. Сельская гаспадарка на пачатак XX ст., сталыпінская аграрная рэформа. Развіццё транспарту, унутранага, фінансава-крэдытнай сістэмы.

    реферат [34,8 K], добавлен 25.01.2011

  • Прычыны глыбокага эканамічнага заняпаду Беларусі ў XVII-XVIII ст. Рэзкае скарачэнне колькасці насельніцтва. Развіццё сельскай гаспадаркі, гарадоў. Эканамічны ўздым у Беларусі ў другой палове XVIII ст., сацыяльна-эканамічнае значэнне яе далучэння да Расіі.

    реферат [20,0 K], добавлен 21.01.2011

  • Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 1950-1980-я гг. Развіццё гаспадаркі Беларусі ў 50-я гг. Спробы сацыяльнай пераарыентацыі эканомікі. Супярэчнасці развіцця прамысловасці, транспарце, сувязі ў 70-я – першай палове 80-х гг. Прамысловасць Беларусі ў 60-я гг.

    реферат [34,6 K], добавлен 25.01.2011

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.