Аналіз развіцця глебазнаўства на Беларусі

Гісторыя вывучэння навукі пра глебы Беларусі. Работы па даследаванні глебаў у першыя пасляваенныя гады, сканцэнтраванны ў аддзеле глебазнаўства Інстытута сацыялістычнай сельскай гаспадаркі АН БССР. Глебазнаўства ў навучальных установах Беларусі.

Рубрика История и исторические личности
Вид реферат
Язык белорусский
Дата добавления 17.01.2016
Размер файла 40,3 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

У 1950--1968 гг. I. С. Лупіновіч - загадчык кафедры глебазнаўства Белдзяржуніверсітэта. Тут ён чытаў лекцыі па «Глебазнаўству», «Асновам аграноміі», «Фізіка-геаграфічнаму раянаванню», «Асновам меліярацыі» і інш.

У 1951--1952 гг. I. С. Лупіновіч таксама выконваў абавязкі нрэзі-дэнта Акадэміі навук Беларусі. У 1951 г. Івану Сцяпанавічу прысвой-ваецца. ганаровае званне заслужанага дзеяча навукі БССР. Ён быў ініцыятарам стварэння Беларускага геаграфічнага таварыства і яго першым прэзідэнтам з 1954 па 1957 г.

3 утварэннем у 1957 г. Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР I. С. Лупіновіч абіраецца яе прэзідэнтам. За час работы на гэтай пасадзе (да 1961 г.) ім створаны фактычна новы цэнтр сельскагаспадарчай навукі Беларусі з месцам знаходжання ў Курасоўшчыне,

У 1961 г. I. С. Лупіновіч працуе загадчыкам кафедры глебазнаўства ў БДУ і адначасова навуковым кансультантам лабараторыі фізікі і біяхіміі забалочаных і тарфяна-балотных глебаў Беларускага НДІ глебазнаўства. У 1962 г. пры кафедры глебазнаўства БДУ ім створана навукова-даследчая лабараторыя глебавай біяхіміі. Тут упершыню пачалі вывучацца пытанні мікраэлементнага саставу глебаў, парод, вод, расліннасці Беларусі.

ЗАКЛЮЧЭННЕ

глебазнаўство беларусь сельская гаспадарка

Аналіз развіцця глебазнаўства на Беларусі сведчыць, што яно праходзіла ў некалькіх кірунках. Першапачаткова гэта былі апісанні зямель з мэтай пошукаў болып спрыяльных умоў для іх выкарыстання ў земляробстве. Потым быў перыяд ацэнкі і параўнання розных глебаў, які паступова перайшоў у вызначэнне прычын рознай якасці і ўласцівасцей глебы. Гэты перыяд праходзіў пры ўздзеянні дасягненняў сусветнага глебазнаўства, у першую чаргу заходнееўрапейскага. Амаль 200 гадоў беларускае глебазнаўства развівалася разам з агульна-расійскім і ўсе асаблівасці і кірункі расійскага глебазнаўства праяўля-юцца ў беларускім. Асабліва гэта паказальна з часу з'яўлення генетычнага (дакучаеўскага) глебазнаўства.

Доўгі час цэнтрам глебазнаўчай навукі быў Горы-Горацкі земляробчы інстытут - адзіная навучальная і навуковая ўстанова ў той час. Тут дзякуючы А. В. Саветаву, I. А. Сцебуту, Я. М. Афанасьеву, А. Р. Мядзведзеву і іншым выхаванцам і выкладчыкам інстытута быў створаны надзейны падмурак беларускай глебазнаўчай школы.

У 20-я гг. XX ст. цэнтр глебавых даследаванняў перамяшчаецца ў Мінск, першапачаткова ва ўстановы Інбелкульта, а затым - Акадэміі навук БССР. Глеба становіцца міждысцыплінарным навуковым аб'ектам, яе вывучаюць не толькі глебазнаўцы, аграномы, але і географы, геолагі, біёлагі, хімікі, археолагі і іншыя спецыялісты. Узнікаюць новыя праблемы, якія датычацца не толькі эфектыўнага выкарыстання глебаў, але і іх аховы.

У 30-я гг. ствараецца спецыяльны Беларускі навукова-даследчы інстытут глебазнаўства, які акрамя асабістых навуковых даследаванняў выконвае да сягонняшняга часу арганізацыйную і навукова-метадычную каардынацыю ўсіх глебавых даследаванняў на Беларусі.

Паспяхова вырашаецца праблема падрыхтоўкі глебазнаўчых кадраў. Адначасова з БСГА з'явіліся кафедры глебазнаўства ў БДУ, Лесатэхнічным інстытуце (Беларускі тэхналагічны універсітэт), Гродзенскім сельскагаспадарчым інстытуце.

Завершана буйнамаштабнае глебавае картаграфаванне тэрыторыі Беларусі. Важнай сучаснай праблемай, якая вырашаецца беларускімі навукоўцамі, з'яўляецца вывучэнне ўсіх відаў тэхнагенна пераўтво-раных глебаў.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Агульная характарыстыка сельскай гаспадаркі ў Беларусі XIX ст. Перадумовы, значэнне і наступствы прамысловага перавароту і гаспадарчых рэформаў у Беларусі ў першай палове XIX ст. Гісторыя станаўлення і далейшага развіцця фабрычна-завадской прамысловасці.

    реферат [25,1 K], добавлен 22.12.2010

  • Развіццё гаспадаркі Беларусі ў 50-я г., спробы сацыяльнай пераарыентацыі эканомікі. Прамысловасць Беларусі ў 60 г., гаспадарчая рэформа і яе асноўныя вынікі. Развіццё сацыяльнай сферы. Супярэчнасці развіцця прамысловасці і сельскай гаспадаркі ў 70-80 гг.

    реферат [32,7 K], добавлен 19.01.2011

  • Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 1950-1980-я гг. Развіццё гаспадаркі Беларусі ў 50-я гг. Спробы сацыяльнай пераарыентацыі эканомікі. Супярэчнасці развіцця прамысловасці, транспарце, сувязі ў 70-я – першай палове 80-х гг. Прамысловасць Беларусі ў 60-я гг.

    реферат [34,6 K], добавлен 25.01.2011

  • Нацыянальна-вызвалейчы, сялянскі і рабочы рух у Заходняй Беларусі. Гаспадарка Заходняй Беларусі ў 1921–1939 гадах. Стан сельскай гаспадаркі Заходняй Беларусі, узровень матэрыяльнага дабрабыту насельніцтва. Культура Заходняй Беларусі ў 20–30-я гады.

    реферат [25,0 K], добавлен 25.01.2011

  • Этапы развіцця першабытнай гаспадаркі на тэрыторыі Беларусі. Зараджэнне і развіццё прысвайвальнай гаспадаркі. Развіццё сельскай гаспадаркі, рамёстваў і гандлёвых адносін у перыяд распаду першабытнаабшчыннага ладу і станаўлення феадальных адносін.

    реферат [28,0 K], добавлен 19.01.2011

  • Грамадска-палітычнае жыццё БССР (1928–1939 гг). Фарміраванне камандна-адміністрацыйнай сістэмы кіравання гаспадаркай. Сацыяльная палітыка на Беларусі ў 1928-1941 гг. Яе наступствы для развіцця сельскай гаспадаркі Беларусі. Матэрыяльны дабрабыт беларусаў.

    реферат [30,9 K], добавлен 25.01.2011

  • Фарміраванне камандна-адміністрацыйнай сістэмы кіравання гаспадаркай, індустрыялізацыя. Праграма "вялікага скачка" І. Сталіна. Першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі і культуры БССР. Сацыяльная палітыка на Беларусі ў 1928–1941 гг. Адукацыя.

    реферат [30,9 K], добавлен 25.01.2011

  • Адмена прыгоннага права і сутнасць аграрнай рэформы ў Расіі. Значэнне рэформы для развіцця сельскай гаспадаркі. Адрозненні ў правядзенні рэформы ў Усходніх і Заходніх губернях Беларусі. Мэта паўстання 1863-1864 гадоў, яе уплыў на правядзенне рэформ.

    контрольная работа [15,2 K], добавлен 26.09.2012

  • Вывучэнне тэндэнцый развіцця, сацыяльнага статусу і ролі нацыянальнай журналістыкі Беларусі як фактару фарміравання беларускай нацыі і дзяржаўнасці ў гады інтэрвенцыі і грамадзянскай вайны, у перыяд аднаўлення народнай гаспадаркі, ў гады першых пяцігодак.

    реферат [30,4 K], добавлен 29.03.2011

  • Прычыны глыбокага эканамічнага заняпаду Беларусі ў XVII-XVIII ст. Рэзкае скарачэнне колькасці насельніцтва. Развіццё сельскай гаспадаркі, гарадоў. Эканамічны ўздым у Беларусі ў другой палове XVIII ст., сацыяльна-эканамічнае значэнне яе далучэння да Расіі.

    реферат [20,0 K], добавлен 21.01.2011

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.