Тадэвуш Касцюшка

Жыццё і светапогляду ваеннага і палітычнага дзеяча Тадэвуша Касцюшкі. Пачатак барацьбы за свабоду Рэчы Паспалітай, Тадэвуш Касцюшка як кіраўнік паўстання. Прычыны паразы рэвалюцыйнага паўстання, эміграцыя і наступная палітычная дзейнасць Касцюшкі.

Рубрика История и исторические личности
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 11.03.2015
Размер файла 41,9 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

27

Размещено на http://www.allbest.ru/

1

Курсавая работа

Тадэвуш Касцюшка

ЗМЕСТ

Уводзіны

1.Асоба і светапогляд Тадэвуша Касцюшкі. Пачатак барацьбы за свабоду

2.Тадэвуш Касцюшка - кіраўнік паўстання 1794 г. у Рэчы Паспалітай

3.Жыццё і грамадская дзейнасць Тадэвуша Касцюшкі пасля разгрому паўстання

Заключэнне

Спіс выкарыстаных крыніц

Уводзіны

Асоба Тадэвуша Касцюшкі ўжо больш за два стагоддзі прыцягвае ўвагу гісторыкаў. Дэследнікі ўпарта спрабуюць расставіць кропкі над "і" ў жыцці аднаго са славутых дзеячоў паўстання 1794 г. Але зрабіць гэта няпроста. Няпроста зразумець чалавека іншай эпохі, тым больш палітыка ў пераломны момант гісторыі. Палітычная барацьба вымушае дзейнічаць адпаведна пераменлівым абставінам, таму бывае цяжка захаваць вернасць аднойчы абвешчаным прынцыпам. Не дае падставаў да адназначных ацэнак і аналіз дакументаў названага паўстання. Існуе праблема неадпаведнасці сучаснай тэрміналогіі рэаліям XVIII ст. Напрыклад, разуменне тэрміна "беларус" сёння істотна розніцца ад разумення тых часоў. Сутнасць спрэчкі, якая працягваецца ў беларускай і польскай гістарыяграфіі і публіцыстыцы, у тым, ці з'яўляецца Тадэвуш Касцюшка беларускім альбо польскім нацыянальным героем. Палеміка ідзе не толькі пра асобу Касцюшкі, але пра ўсю беларускую гістарычную спадчыну. Некаторымі сучаснымі гісторыкамі робяцца спробы "адарваць" Т.Касцюшку ад Бсларусі, сустракаюцца сцвярджэнні аб яго нараджэнні на Валыні. Беларускія і польскія даследнікі дасягнулі значных поспехаў у больш чым двухсотгадовым вывучэнні паўстання 1794. Гістарыяграфія паўстання 1863 г. пачала складвацца амаль адразу пасля яго. Першыя гісторыкі паўстання почасту былі ягонымі ўдзельнікамі. Іхныя працы нагадвалі не гэтулькі даследаванне, колькі аповед пра гераічныя ўчынкі мужных людзей. Зразумела, што аб'ектам увагі навукоўцаў была і асоба Тадэвуша Касцюшкі. У сувязі з палемічнай дыскусіяй беларускіх і польскіх гісторыкаў, я лічу што на дадзены момант вельмі карысна пазнаёміцца з рознымі крыніцамі, асвятляючымі асобу і гістарычную ролю Тадэвуша Касцюшкі і скласці яго аб'кектыўны гістарычны партрэт.

Мэтай дадзенай курсавой работы з'яўляецці вывучэнне гістарычнай асобы Тадэвуша Касцюшкі і афармленне яго аб'ектыўнага гістарычнага партрэта.

Вывучаемая тэма досыць шырока асвятляецца у беларускай літаратуры і перыядычным друку. Варта зазначыць, што найбольш поўнае і глыбокае даследванне асобы Тадэвуша Касцюшкі і яго гістарычнай ролі прадстаўлена гісторыкам і пісьменнікам Язэпам Юхо, яго артыкулы у ліку іншых крыніц актыўна выкарыстоўваюцца пры напісанні дадзенай работы. Акрамя іх гістарычную ролю Касцюшкі асвятляюць Яновіч М. у артыкуле “Тадэвуш Касцюшка: змагар за вольнасць і свабоду”, Чаропка В. у артыкуле “Сябар прыгнечаных, вораг прыгнятальнікаў: Тадэвуш Касцюшка”, а таксама іншыя даследчыкі.

Курсавая работа складаецца з уводзін, асноўнай часткі, падзеленай на тры главы, заключэння і спісу выкарыстаных крыніц.

Аб'ём работы складае 27 старонак, пры яе напісанні выкарыстана 13 крыніц.

1.Асоба і светапогляд Тадэвуша Касцюшкі. Пачатак барацьбы за свабоду

Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка нарадзіўся ў небагатай сям'і беларускага шляхціца, фамільны маёнтак якога знаходзіўся ў вёсцы Сяхновічы Кобрынскага павета (у цяперашні час Жабінкаўскі раён Брэсцкай вобласці). Дакладная дата яго нараджэння не ўстаноўлена. Выказана меркаванне, што ён нарадзіўся 4 лютага 1746 г., аднак больш праўдападобным трэба лічыць, што нарадзіўся ён 30 лістапада 1745 г.

Касцюшка называў сябе літвінам, так, як называлі сябе ў той час ураджэнцы Беларусі. Розныя былі ўказанні і аб яго месцы нараджэння. На думку адных біёграфаў ён нарадзіўся ў вёсцы Сяхновічы, што пацвярджаецца надпісам на медалі, вырабленым у Парыжы ў 1818 г.. Па іншых звестках, ён нарадзіўся ў маёнтку Марачоўшчына каля горада Косава (цяпер Івацэвіцкі раён Брэсцкай вобласці). Аднак у абодвух выпадках размова ідзе аб Беларусі. [12, с. 7]

Да дзевяці гадоў Андрэй Тадэвуш выхоўваўся дома, як і ўсе дзеці дробнапамеснай шляхты без спецыяльных гувернёраў або настаўнікаў, яго ранняе дзяцінства прайшло ў беларускай вёсцы. У дзевяць гадоў хлопчыка аддалі ў школу манаскага ордэна піяраў мястэчка Любешава Пінскага павета, дзе ён навучаўся на працягу пяці гадоў, да 1760 г. Пасля заканчэння школы ён зноў вярнуўся ў родную вёску Сяхновічы і на працягу 5 гадоў дапамагаў маці па гаспадарцы, бо бацьку ў 1758 г. забілі ўзбунтаваныя сяляне.

У гады юнацтва Андрэя Тадэвуша Касцюшкі, недзе ў сярэдзіне 60-ых гг. XVIII ст., прагрэсіўныя дзеячы, звязаныя з капіталістычнымі адносінамі, імкнучыся прыстасаваць стары феадальны дзяржаўны апарат да новых эканамічных умоў, арганізавалі спробу правядзення рэформ дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай. У 1764 г. пасля абрання каралём ураджэнца Беларусі Станіслава Панятоўскага паспрабавалі наладзіць работу сойма і абмежаваць прымяненне дэпутатамі «ліберум вета».

Першы падзел Рэчы Паспалітай выявіў поўнае безуладдзе і бяссілле ўсяго дзяржаўнага апарату і ўказаў на неабходнасць правядзення рэформ дзяржаўнага ладу.

18 снежня 1765 г. Касцюшку па пратэкцыі прынялі ў нанава створанае Варшаўскае ваеннае вучылішча (Рыцарскую школу, якую называлі кадэцкім корпусам Яго Каралеўскай Міласці і Рэчы Паспалітай), куды прымаліся выхадцы толькі з багатых сем'яў. Прыкладна ў той жа час у кадэцкім корпусе вучыліся князі Казімір Сапега, Антон Радзівіл, Мацвей Яблонаўскі і магнаты Валовіч, Чацвярцінскі і інш.

Кадэты займаліся шыхтавой (страявой) падрыхтоўкай, артылерыйскай справай, фехтаваннем, коннай яздой, вывучалі ваенную тактыку, літаратуру і гісторыю, лацінскую, нямецкую, французскую мовы, арыфметыку, геаметрыю і вышэйшую ма-тэматыку, фізіку, палітычную эканомію, маральныя навукі, танцы, маляванне. У 1767/68 навучальным годзе з ліку кадэтаў была вылучана група, якая займалася ваенна-інжынернымі дысцыплінамі. У яе ўключылі і Касцюшку. Асаблівая ўвага ў групе надавалася вывучэнню геаграфіі, трыганаметрыі і маляванню.

Выдатныя здольнасці і ўпартыя заняткі дазволілі Касцюшку стаць адным з лепшых кадэтаў, і 20 снежня 1766 г. ён атрымаў афіцэрскі патэнт і званне харунжага. Адначасова з працягваннем вучобы яго прызначылі на пасаду падбрыгадзіра з акладам у 72 злотых у месяц. Аб поспехах маладога афіцэра ў далейшай вучобе і службе сведчыць тое, што ў 1769 г. яму павысілі жалаванне да 200 злотых у месяц. [10, с. 9]

З мэтай удасканальвання ў ваенных навуках і асабліва ў ваенным і грамадзянскім будаўніцтве ў другой палове 1769 г. Касцюшка выехаў на вучобу ў Францыю. Гэта паездка была ажыццёўлена па ўказанню і пры матэрыяльнай падтрымцы караля і князя Адама Казіміра Чартарыйскага. У Парыжы Касцюшка наведваў заняткі ў Акадэміі жывапісу і скулыітуры, а таксама браў урокі па ваеннай архітэктуры, артылерыі і тактыцы. Акрамя таго, А. Чартарыйскі рэкамендаваў яму вывучаць будаўніцтва мастоў, шлюзаў, дарог, каналаў, плацін. Пяцігадовае знаходжанне Касцюшкі ў Францыі супала па часе з рэвалюцыйнай сітуацыяй, якая склалася там. Палітычная думка прагрэсіўных французскіх асветнікаў Вальтэра, Мантэск'е і асабліва Ж.-Ж. Русо была накіравана на крытыку ўсіх бакоў феадальнага ладу.

Велізарны ўплыў на Касцюшку аказалі працы французскіх асветнікаў, якія ў гэтыя гады апублікавалі і сваю выдатную Вялікую Французскую Энцыклапедыю. Знаходжанне ў Францыі садзейнічала ўсталяванню ў Касцюшкі рэспубліканскага светапогляду і з'явілася галоўнай школай новай грамадска-палітычнай думкі, у якой абвяшчаліся найважнейшыя буржуазныя лозунгі -- свабода, роўнасць і братэрства. [9, с. 64]

Летам 1774 г. Касцюшка вярнуўся ў Варшаву, аднак ні ў кадэцкім корпусе, ні ў арміі Рэчы Паспалітай афіцэрскай пасады яму не знайшлося. Атрымаць яе ў той час можна было толькі выкупіўшы за вялікія гроршы. Знаходзячыся ў цяжкім матэрыяльным становішчы, Касцюшка вымушаны быў працаваць хатнім настаўнікам.

Не знайшоўшы сабе дастойнага занятку на Радзіме, Касцюшка восенню 1775 г. зноў выехаў у Францыю, а ўлетку 1776 г. накіраваўся ў Паўночную Амерыку, дзе ў той час пачалася вайна супраць англійскага каланіяльнага панавання. Гэта вайна па сваёй сутнасці з'яўлялася буржуазнай рэвалюцыяй, якая выклікала да жыцця моцны дэмакратычны рух. Несумненна, рэвалюцыйныя ідэі барацьбы за незалежнасць і свабоду амерыканскага народа былі блізкія Касцюшку. У жніўні 1776 г. ён прыехаў у Амерыку, і 18 кастрычніка яго залічылі ў амерыканскую армію ў званні палкоўніка.

На працягу 7 гадоў Касцюшка змагаўся ў радах амерыканскай арміі. Асабліва каштоўнымі аказаліся яго веды як ваеннага інжынера, бо амерыканская армія складалася ў асноўным з фермераў і простых гараджан і мела вострую патрэбу ў прафесіянальных ваенных і ў ваенных інжынерах. Першым буйным выпрабаваннем яго таленту было складанне праекта і будаўніцтва ўмацаванняў на берагах ракі Дэлавер для аховы Філадэльфіі, дзе ў той час знаходзілася кіраўніцтва барацьбой за незалежнасць. У Філадэльфіі збіраліся першы і другі Кантынентальныя кангрэсы прадстаўнікоў калоній, якія ўзняліся на барацьбу за незалежнасць. Тут жа была прынята Канстытуцыя ЗША. Касцюшка выдатна справіўся з заданнем, у сувязі з чым Савет Бяспекі штата Пенсільванія выдаў яму дадатковую суму грошай.

Вясной 1777 г. галоўная небяспека для Злучаных Штатаў навісла з поўначы, дзе англічане, дзейнічаючы з Канады і Нью-Йорка, рыхтаваліся разграміць армію паўстанцаў, у сувязі з чым па рашэнні Кангрэса была створана армія Поўначы, у якую галоўным інжынерам, а па сутнасці начальнікам штаба арміі, прызначылі Касцюшку.

Буйнога поспеху дабілася армія Поўначы ў бітве пад Саратогай, разграміўшы вялікае злучэнне англійскіх войск. Гэта перамога ў значнай ступені была дасягнута, дзякуючы разумнаму выбару пазіцыі і добрым фартыфікацыйным умацаванням, пе-раадолець якія англічанам не ўдалося. Яна паслужыла пачаткам паражэння Англіі ў вайне, узняла дух амерыканскай арміі і ўзняла яе аўтарытэт у Еўропе, садзейнічала афіцыйнаму прызнанню еўрапейскімі дзяржавамі самастойнасці ЗША.

Камандуючы арміяй у афіцыйным рапарце Кангрэсу ўказваў, што «палкоўнік Касцюшка выбраў і ўмацаваў пазіцыі». Пасля бітвы пад Саратогай прозвішча Касцюшкі ведае ўжо і Джордж Вашынгтон. У пісьме ад 10 лістапада 1777 г. старшыні Кангрэсу ён пісаў, што Касцюшка «з'яўляецца чалавекам навукі і вышэйшых якасцей. Згодна з атэстацыяй, якую маю аб ім, заслугоўвае каб мець яго на прыкмеце». [6, с. 78-79]

У пачатку 1778 г. Кангрэс прыняў рашэнне аб стварэнні крэпасці на ўзбярэжжы ракі Гудзон, у сувязі з чым Вашынгтон прапанаваў кандыдатуру Касцюшкі на пасаду начальніка будаўніцтва. На працягу двух з паловай гадоў Касцюшка кіраваў будаўніцтвам самай вялікай крэпасці Злучаных Штатаў у Вест Поінт, дзе нейкі час знаходзілася і штаб-кватэра Вашынгтона. У 1830 г. ў азнаменаванне заслуг Касцюшкі яму ўстанавілі помнік. Для арганізацыі аховы паўднёвых штатаў Кангрэс арганізаваў Паўднёвую армію, начальнікам штаба якой быў прызначаны Касцюшка. У Паўднёвай арміі Касцюшка займаўся інжынернымі работамі і камандаваў баявымі лінейнымі часцямі.

Наколькі быў высокі аўтарытэт Касцюшкі ў Амерыцы, могуць сведчыць лісты вышэйшых службовых асоб ЗША. Так, Вашынгтон у лісце да генерала Грына ў 1780 г. пісаў, што ён добра пазнаёміўся з Касцюшкам і высока цэніць яго веды, агульныя паводзіны і настойлівасць, з якімі той праводзіў работы у Вест Поінт. Генерал Грын адзначаў, што сярод яго таварышаў па зброі найбольш карысным і прыемным быў палкоўнік Касцюшка. За выдатныя заслугі Кангрэс ЗША 13 кастрычніка 1783 г. прысвоіў яму званне брыгаднага генерала і ў пастанове запісаў, каб ваенны міністр «выдаў палкоўніку Касцюшку патэнт на званне брыгаднага генерала і засведчыў гэтаму афіцэру, што Кангрэс прасякнуты высокай свядомасцю яго працяглых і асабліва каштоўных заслуг». [6, с. 79]

За баявыя заслугі Касцюшку, у ліку трох іншаземцаў, узнагародзілі самым высокім баявым ордэнам ЗША -- ордэнам Цынцыната і прынялі ў склад таварыства Цынцынатаў, ганаровым членам якога быў Джордж Вашынгтон. Акрамя таго, Касцюшка атрымаў амерыканскае грамадзянства, пажыццёвую пенсію і зямельны надзел, а таксама ў якасці асабістага падарунка ад Вашынгтона пару пісталетаў.

Знаходзячыся ў Злучаных Штатах, Касцюшка пазнаёміўся і пасябраваў з многімі выдатнымі дзеячамі гэтай краіны. Ён прымаў актыўны ўдзел і ў палітычным жыцці, быў блізка знаёмы з многімі ваеннымі і палітычнымі асобамі таго часу.

У Дэкларацыі незалежнасці ЗША, падрыхтаванай Т. Джэ-ферсанам у 1776 г., было запісана: «...Мы лічым відавочным наступныя ісціны: усе людзі створаны роўнымі і ўсе яны надзелены Творцам некаторымі неад'емнымі правамі, да ліку якіх належыць жыццё, свабода і імкненне да шчасця. Для забеспячэння гэтых правоў устаноўлены сярод людзей урады, якія надзяляюцца справядлівай уладаю са згоды кіруемых. Калі ж дадзеная форма кіравання становіцца гібельнай для іх мэт, то народ мае права змяніць або скасаваць яе і ўстанавіць новы ўрад, заснаваны на такіх прынцыпах і з такой арганізацыяй улады, якія, на думку гэтага народа, больш за ўсё могуць садзейнічаць яго бяспецы і шчасцю». [7, с. 71] Гэтыя ідэі амерыканскай рэвалюцыі поўнасцю супадалі з поглядамі Касцюшкі, аб чым можна меркаваць з наступнай яго дзейнасці на Радзіме, куды ён вярнуўся ў 1784 г.

2. Тадэвуш Касцюшка - кіраўнік паўстання 1794 г. у Рэчы Паспалітай

Вяртанне Касцюшкі на Радзіму было бязрадасным. Маёнтак у Сяхновічах абцяжараны даўгамі з-за безгаспадарчасці брата Юзафа. Месца ў арміі Рэчы Паспалітай для аднаго з самых адукаваных і маючага багаты вопыт вядзення ваенных дзеянняў генерала не аказалася. У краіне панавала засілле каталіцкага духавенства і свавольства магнатаў, а народ знаходзіўся пад цяжкім прыгнётам прыгоннага права.

Застаўшыся без спраў, баявы генерал на працягу пяці гадоў займаўся сельскай гаспадаркай у сваіх родных Сяхновічах.

У апошняй чвэрці XVIII ст. у Рэчы Паспалітай узмацніўся працэс разлажэння прыгонніцтва і актывізавалася дзейнасць прыхільнікаў правядзення рэформ дзяржаўнага ладу. Адной з першых рэформ было рашэнне сойма аб павелічэнні арміі прыкладна ў пяць разоў -- да 100 тысяч салдат і афіцэраў. У сувязі з гэтым Касцюшка атрымаў пасаду камандзіра брыгады ў польскай арміі, хоць жадаў служыць у арміі Вялікага княства Літоўскага. [11, с. 107]

14 ліпеня 1789 г. пачалася Вялікая французская буржуазная рэвалюцыя, якая аказала прыкметны рэвалюцыянізуючы ўплыў на многія еўрапейскія народы, у тым ліку і на народы Рэчы Паспалітай. Актывізавалася дзейнасць дробнай гарадской буржуазіі і інтэлігенцыі, якая нараджалася, пачалі ўзнікаць палітычныя арганізацыі. Сойм Рэчы Паспалітай прыняў шэраг важных законаў, накіраваных на ўмацаванне органаў дзяржаўнай улады.

Законы аб сойміках і аб гарадах з'явіліся пачаткам буржуазных рэформ у Рэчы Паспалітай. Завяршэннем іх паслужыла канстытуцыя, прынятая 3 мая 1791 г., у якой устанаўліваліся новыя прынцыпы арганізацыі вышэйшых органаў дзяржаўнай улады і кіравання, якія павінны былі будавацца па прынцыпу падзелу ўладаў. Каталіцкая рэлігія абвяшчалася пануючай, але адначасова абвяшчалася і свабода іншых рэлігійных абрадаў. У ёй гарантаваліся правы і прывілеі заможных шляхты і мяшчан, захоўвалася залежнасць сялян ад памешчыкаў, але абвяшчалася апека права і ўрада над сялянамі. Дзяржаўны лад вызначаўся як канстытуцыйная манархія, улада караля была абмежавана соймам.

Канстытуцыя 3-га мая з'яўлялася вынікам кампрамісу класа феадалаў з буржуазіяй, якая зараджалася. Прагрэсіўныя дзеячы Рэчы Паспалітай бачылі ў ёй толькі пачатак і падрыхтоўку да рэвалюцыйных пераўтварэнняў і поўнасцю яе падтрымлівалі. Рэакцыйныя і клерыкальныя элементы разглядалі яе як здзейсненую рэвалюцыю, выс-тупілі супраць канстытуцыі і, учыніўшы акт дзяржаўнай здрады, звярнуліся па дапамогу да суседніх дзяржаў. [11, с. 108-109]

Касцюшка будучы перакананым рэспубліканцам і праціўнікам усякай манархіі, калі паўстала пытанне аб прынясенні прысягі на вернасць Канстытуцыі 3-га мая, без ваганняў прыняў такую прысягу і распарадзіўся аб прыняцці прысягі падпарадкаванымі яму афіцэрамі, нягледзячы на тое, што канстытуцыя прадугледжвала захаванне манархіі.

Да 1792 г. ускладнілася міжнароднае становішча Рэчы Паспалітай. Прусія, разыгрываючы з 1787 па 1791 г. ролю саюзніцы Рэчы Паспалітай, імкнулася пасварыць яе з Расіяй, а затым пайшла на змову з царызмам. У пачатку 1792 г. актывізавалася дзейнасць рэакцыйных магнатаў і вярхоў каталіцкага духавенства, так званай старашляхецкай партыі, супраць прагрэсіўных законаў, прынятых у 1791 г. Пасля перагавораў у Пецярбургу з Кацярынай II і заручыўшыся яе абяцаннем падтрымаць іх бунт, правадыры старашляхецкай партыі 27 красавіка 1792 г. падпісалі ў Пецярбургу акт канфедэрацыі, які аб'яўляў незаконнай дзейнасць сойма. У ім гаварылася, што канфедэрацыя ўтворана ў імя абароны каталіцкай рэлігіі, захавання цэласнасці граніц Рэчы Паспалітай і старых свабод шляхты. Не маючы шырокай падтрымкі ўнутры дзяржавы, таргавічане звярнуліся па дапамогу да царскага ўрада, які 18 мая 1792 г. накіраваў 100-тысячную армію ім на дапамогу. [1, с. 19]

Уступленне царскіх войск у вайну супраць законнага ўрада было нічым не прыкрытай агрэсіяй. У абарону канстытуцыі выступілі слабыя і раз'яднаныя часці войск Рэчы Паспалітай. Адна з першых бітваў, у якой вызначылася дывізія пад камандаваннем Касцюшкі, адбылася каля вёскі Дубенкі на Заходнім Бугу. У гэтай бітве Касцюшка меў пад сваім камандаваннем каля 5000 салдат і афіцэраў, стрымаў націск прыкладна 20000 царскіх войск і даў магчымасць усёй паўднёвай арміі адысці на новыя пазіцыі. Аднак лёс гэтай кампаніі быў загадзя прадвызначаны, паколькі многія магнаты і шляхта ды і сам кароль, здзейсніўшы акт дзяржаўнай здрады, перайшлі на бок таргавічан. Варшаву занялі таргавічане і царскія войскі. [1, с. 19]

Нягледзячы на тое, што Касцюшка за ваенныя заслугі ў ходзе кампаніі 1792 г. быў узнагароджаны ордзнам «Віртуці Мілітары» і яму прысвоілі званне генерал-лейтэнанта, ён 30 ліпеня 1792 г. у знак пратэсту супраць змовы таргавічан з каралём падаў у адстаўку і выехаў за граніцу. 26 жніўня 1792 г. Заканадаўчы сход Францыі прысвоіў Касцюшку званне французскага грамадзяніна. [11, с. 112]

У гэты час таргавічане святкавалі перамогу. Аднак іх трыумф працягваўся нядоўга. Выклікаўшы ваенны разгром Рэчы Паспалітай, яны садзейнічалі і яе другому падзелу, бо ў студзені 1793 г. Прусія дамовілася з Расіяй аб адарванні ад Рэчы Паспалітай часткі тэрыторыі. Рэч Паспалітая страчвала сваю незалежнасць, а царызм аказваў рашаючы ўплыў на ваенныя і палітычйыя справы. Класавыя супярэчнасці, пастаяннае ўмяшанне суседніх манархічных рэжымаў і бяссілле «сваіх» дзяржаўных органаў выклікалі пратэст і незадавальненне народа і асабліва прагрэсіўных слаёў шляхты, прадстаўнікі якой пачалі ўзмоцненуіо падрыхтоўку да паўстання. Актыўны ўдзел у гэтай справе прымае Касцюшка. З мэтай атрымання падтрымкі ад рэвалюцыйнай Францыі ён накіроўваецца ў Парыж, дзе вядзе перагаворы з міністрам замежных спраў. Мемарыял абвяшчаў тыповыя мэты буржуазнай рэвалюцыі. Але надзеі на падтрымку Францыі не спраўдзіліся, і Касцюшка вымушаны быў вярнуцца ка радзіму, не атрымаўшы якой-небудзь канкрэтнай дапамогі. Знаходзячыся ў эміграцыі ў Лейпцыгу, Касцюшка падтрымліваў сувязь з рознымі патрыятычнымі дзеячамі, якія рыхтаваліся да паўстання ў Рэчы Паслалітай.

У пачатку 1794 г. актывізавалася работа па падрыхтоўцы паўстання, якое павінна было пачацца адначасова ў гарадах Кракаве, Варшаве, Вільні. Падрыхтоўкай да паўстання кіравала група патрыётаў, вымушаных пакінуць краіну і выехаць у Лейпцыг і Дрэздэн.

24 сакавіка 1794 г. у Кракаве ўспыхнула паўстанне, у якім прынялі ўдзел шляхта, мянічане і некаторая частка сялян. На чале выступлення стаў генерал-лейтэнант Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка, абвешчаны «вышэйшым і адзіным начальнікам нашых узброеных сіл і кіраўніком усяго нашага паўстання». У гэты ж дзень быў абвешчаны «Акт паўстання грамадзян, жыхароў Кракаўскага ваяводства» і Касцюшка прынёс прысягу, у якой абавязаўся даверанай яму ўлады не ўжываць у чыіх-небудзь асабістых інтарэсах, «а толькі для абароны цэласнасці граніц, вяртання самаўладдзя народа і ўстанаўлення ўсеагульнай свабоды».[1, с. 21]

Акт паўстання пачынаўся з выкрыцця подласці, ілжывасці і падману царыцы Кацярыны II і прускага караля Фрыдрыха Вільгельма.

Палітычнае кіраўніцтва паўстаннем, у адпаведнасці з Актам, ускладалася на Вышэйшы нацыянальны савет. У якасці надзвычайных мясцовых органаў ствараліся камісіі кіравання ў ваяводствах, якія ў сваю чаргу стваралі «дазорныя ўпраўленні». Кожнае дазорнае ўпраўленне ахоплівала 1000--1200 сялянскіх гаспадарак. Ствараліся новыя рэвалюцыйныя суды, якія павінны былі рцзглядаць крымінальныя справы аб злачынствах, накіраваных супраць паўстання.

Створаныя новыя органы ўлады, упраўленні і суды не знішчылі стары дзяржаўны апарат, не была знішчана і манархія. Пасля ўзброенага паўстання ў Варшаве, якое адбылося 17 -- 18 красавіка 1794 г., быў створаны ў канцы мая Галоўны нацыянальны савет. У яго састаў уваходзілі 8 саветнікаў і 32 члены савета (намеснікаў саветнікаў), але галоўная роля ў савеце належала Касцюшку як Начальніку ўзброеных сіл. У савеце пастаянна ішла барацьба паміж правымі рэфарматарамі і рэвалюцыйна настроенымі дзеячамі (якабінцамі), паслядоўнікамі французскіх рэвалюцыянераў. [1, с. 22]

У першы ж дзень паўстаняя Касцюшка звярнуўся з асобнымі адозвамі: «Да арміі», «Да грамадзян», «Да духавенства», «Да жанчын». Кожная з гэтых адозваў эмацыянальна і пераканаўча заклікала стаць на абарону свабоды і Айчыны. Энергічная ідэалагічная падрыхтоўка паўстання і арганізацыйная работа па ўцягненню простых людзей у барацьбу за свабоду напачатку мела некаторы поспех. [3, с. 201]

Дзеючымі сіламі нацыянальна-вызваленчага руху, які пачаўся ў краіне, з'яўляліся гараджане, дробная буржуазія, гарадская інтэлігенцыя, прыгонныя сяляне і беззямельная шляхта. Аднак палітычнае кіраўніцтва паўстаннем у значнай ступені знаходзілася ў руках прадстаўнікоў шляхецка-буржуазнага блока, якія імкнуліся не дапусціць сацыяльнай рэвалюцыі і надаць народнаму выступленню выключна нацыянальна-вызваленчы прапольскі харартар, што адразу абмяжоўвала ўдзел у ім сялян Беларусі і Украіны.

Для таго каб прыцягнуць сялян да паўстання, Касцюшка лічыў неабходным адмену прыгоннага права, таму Канстытуцыя 3-га мая, якая захоўвала саслоўную няроўнасць і прыгонную залежнасць сялян, не была яго ідэалам. У сувязі з чым Акт паўстання не закранаў пытанні аб аднаўленні канстытуцыі. Канчатковае вызначэнне дзяржаўнага і грамадскага ладу Акт паўстання адносіў да часу заканчэння рэвалюцыйнай вайны. У пачатку красавіка 1794 г. Касцюшка меў у сваім распараджэнні 4100 салдат і 2000 сялян з косамі і пікамі [3, с. 202]. 4 красавіка адбылася першая буйная бітва паміж паўстанцкай арміяй і царскімі войскамі пры вёсцы Рацлавіцы, якая закончылася перамогай паўстанцаў. Перамога пад Рацлавіцамі мела важнае значэнне для далейшага развіцця паўстання, якое распаўсюдзілася на Сандамірскае і Люблінскае ваяводствы і Холмскую зямлю. 17 -- 18 красавіка паўсталі гарадскія масы ў Варшаве. 19 красавіка быў аб'яўлены Акт Мазавецкага ваяводства аб яго далучэнні да паўстання пад кіраўніцтвам Касцюшкі. З самага пачатку падзей у Варшаве пачалася барацьба за ўладу ў горадзе. Быў створаны Часовы замяшчаючы савет. На чале савета стаў прадстаўнік шляхецка-буржуазнага блока Закшэўскі, ваенным камендантам прызначылі прыхільніка каралеўскай улады генерала Станіслава Макраноўскага, які спрабаваў засцерагчы ад пакарання здраднікаў-таргавічан. Часовы замяшчаючы савет з першых жа дзён паўстання ў Варшаве не карыстаўся даверам у бяднейшых слаёў насельніцтва і асабліва ў рэвалюцыйна настроеных якабінцаў.

У ноч з 22 на 23 красавіка 1794 г. паўстанцы захапілі Вільню і стварылі там Найвышэйшую Раду Вялікага княства Літоўскага. Паўстанне ў горадзе ўзначаліў якабінец камендант віленскага гарнізона палкоўнік Якуб Ясінскі. Стварэнне рэвалюцыйнай Найвышэйшай Рады ў Вялікім княстве Літоўскім сведчыла аб тым, што Вялікае княства захоўвала ў той час пэўную незалежнасць ад Польшчы, нават пасля прыняцця Канстытуцыі 1791 г. [3, с. 203]

У сярэдзіне мая на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў падтрымку паўстання ўжо дзейнічалі некалькі атрадаў.

Чаму Касцюшка не падтрымаў сваіх найбольш рэвалюцыйных прыхільнікаў? Чаму адразу ж не адмяніў прыгоннага права і не адхіліў ад палітычнага кіраўніцтва паўстаннем прадстаўнікоў шляхецка-буржуазнага блока? Ён не зрабіў гэтага, бо ўлічваў рэальныя суадносіны сіл і імкнуўся прыцягнуць на бок паўстання не толькі шырокія слаі працоўнага сялянства і гарадскіх нізоў, але мусіў таксама лічыцца з тым, што значную частку ўзброеных сіл складала шляхта, а гарадскія рамеснікі і дробная буржуазія складалі невялікую частку насельніцтва. Прыгонныя сяляне, прыгнечаныя памешчыкамі, не маглі быць галоўнай сілай паўстання. Таму Касцюшку давялося лавіраваць паміж правымі рэфарматарамі і левымі рэвалюцыянерамі, да таго ж ён павінен быў улічваць, што для барацьбы супраць унутранай контррэвалюцыі і замежных інтэрвентаў неабходна згуртаванне ўсіх сіл, здольных падтрымаць паўстанне. [11, с. 117]

7 мая 1794 г. Касцюшка выдаў Паланецкі універсал, у якім абвяшчалася апека ўрада над сялянамі; сяляне аб'яўляліся асабіста свабоднымі, г. зн. адмянялася прыгоннае права, але без зямлі, і пайсці ад памешчыка селянін мог толькі пры ўмове ўплаты даўгоў і дзяржаўных падаткаў, а таксама паведаміўшы камісіі ўпраўлення аб тым, куды ён перасяляецца; устанаўліваліся пэўныя льготы ў адбыванні паншчыны. Спецыяльнымі артыкуламі універсала Касцюшка папярэджваў аб тым, што парушэнне дадзеных пастаноў памешчыкамі будзе праследавацца па суду і вінаватыя будуць пакараны, як за процідзеянне мэтам паўстання. Сяляне ў сваю чаргу заклікаліся старанна адбываць астатнія дні прыгону, слухацца свайго начальства, клапаціцца аб гаспадарцы, яны не павінны былі адмаўляцца наймацца да памешчыкаў за адпаведную плату.

Паланецкі універсал не адмяняў поўнасцю прыгоннага права і не ліквідаваў феадальнай эксплуатацыі, але дазваляў сялянам ісці ад памешчыкаў, што было таксама ў інтарэсах буржуазіі, якая зараджалася. Гэты акт з'яўляўся безумоўна прагрэсіўным, хоць і палавінчатым. Ён паслабляў эканамічны стан памешчыцкіх маёнткаў, абмяжоўваў паншчыну і падрываў значэнне шляхецкіх прывілеяў. Таму памешчыкі ўсяляк затрымлівалі апавяшчэнне універсала і, баючыся сацыяльнай рэвалюцыі, часта ішлі на змову з замежнымі войскамі. Многія палажэнні універсала не выконваліся на месцах і засталіся толькі на паперы. Супраць ажыццяўлення палажэнняў Паланецкага універсала выступілі вярхі каталіцкага духавенства.

Заклікі Касцюшкі да простага народа натыкаліся на недавер сялян і сабатаж памешчыкаў. Нямцэвіч, паплечнік Касцюшкі, у сваіх успамінах пісаў наконт гэтага: «Шляхта, якая прывыкла без перашкод карыстацца маёмасцю сваіх сялян, супраціўлялася выкананню загада Касцюшкі высылаць пятага селяніна з касой у армію. Нават сельскі народ, які так доўга быў у няволі, па болыпай частцы не прадбачыў лепшай долі, не ведаючы яе, быў абыякавым. Дарэмна Касцюшка сваім універсалам з-пад Паланца ад 7 мая 1794 г. аб'явіў сельскі народ свабодным, аб'яўляў яму свабоду. Універсалы гэтыя або не дайшлі, або ім не верылі». [13, с. 3]

Характарыстыка, дадзеная Нямцэвічам адносінам памешчыкаў і прыгонных сялян да паўстання, адлюстроўвае сапраўднае становішча і ў значнай ступені тлумачыць далейшыя няўдачы паўстання.

Усе, хто асабіста быў знаёмы з Касцюшкам, падкрэслівалі яго ваенны талент, высокую адукаванасць, нястомную энергію і дастойную прастату. Так, удзельнік паўстання кампазітар Міхал Агінскі пісаў, што ён «карыстаўся вялікай пашанай усёй Еўропы, быў гразой для ворагаў і бажаством для народа; узвышаны да ранга Начальніка не ведаў іншага гонару як служыць Айчыне і змагацца за яе, які захоўваў заўсёды сціплыя паводзіны... не насіў ніякіх знакаў вышэйшай улады, хадзіў у сурдуце з дрэннага шэрага сукна і які меў стол сціпла забяспечаны, як кожны з яго простых афіцэраў». [9, с. 65]. Гэтая характарыстыка Касцюшкі, дадзеная яго земляком, не выклікае сумнення ў яе аб'ектыўнасці, паколькі пацвярджаецца іншымі гістарычнымі дакументамі.

Успрыняўшы вучэнне французскіх рэвалюцыйных і радыкальных пісьменнікаў, філосафаў і публіцыстаў, а таксама амерыканскіх буржуазных прагрэсіўных дзеячаў, Касцюшка выпрацаваў самастойную дзяржаўна-прававую канцэпцыю палітычнага і грамадскага развіцця Рэчы Паспалітай. Ідэалам грамадскага ладу ён лічыў грамадства, якое складалася з вольных сялян -- уласнікаў зямлі, рамеснікаў, купцоў пры захаванні памешчыцкага землеўладання, заснаванага на свабодным найме рабочай сілы. Лепшую форму дзяржаўнага кіравання бачыў у рэспубліцы, тэарэтычныя асновы якой спрабаваў выкласці ў Паланецкім універсале. Аднак ажыццявіць гэтыя ідэі яму не ўдалося. [5, с. 14]

Ваенная і палітычная сітуацыя складвалася не на карысць паўстання. У пачатку чэрвеня аб'яднаныя руска-прускія войскі (24 тыс. чалавек) у бітве каля мястэчка Шчакоціны прымусілі армію Касцюшкі (12 тыс. чалавек) адступіць. 15 чэрвеня прускія войскі занялі Кракаў, а Касцюшка вымушаны быў адступіць да Варшавы. У сярэдзіне ліпеня да Варшавы падышлі прускія войскі і рускі корпус пад камандаваннем генерала Ферзена. Аднак гераізм абаронцаў Варшавы і ўмелыя дзеянні Касцюшкі ў жніўні -- верасні прымусілі гэтыя войскі адысці ад Варшавы.

Становішча паўстаўшых значна пагоршылася, калі Аўстрыя пашырыла тэрыторыю сваёй акупацыі, тым самым наносячы ўдар па паўстанню з поўдня. Аднак Касцюшка не падаў духам і спрабаваў адбівацца на ўсе бакі. У верасні ён зрабіў паездку ў Беларусь, на радзіму, з мэтай фарміравання там новых атрадаў. Да гэтага часу на тзрыторыі Беларусі дзейнічала ўжо некалькі атрадаў, якія падтрымлівалі паўстанне.

У кастрычніку 1794 г. Кацярына ІІ направіла ў Рэч Паспалітую два моцных корпуса, якія нанеслі велізарны ўрон паўстанцам. Касцюшка, атрымаўшы раненне ў галаву і левае сцягно, быў узяты ў палон. Паланенне Касцюшкі катастрафічна сказалася на маральным духу паўстанцаў і перадвызначыла зыход усёй барацьбы.

4 лістапада войскі пад камандаваннем А. Суворава авалодалі ўмацаваным прыгарадам Варшавы Прагай, пасля чаго кароль Рэчы Паспалітай і яго прыхільнікі настаялі на капітуляцыі Варшавы. За паспяховае падаўленне паўстання А. Сувораў атрымаў узнагароду -- ва ўласнасць з Брэсцкай эканоміі Кобрын і 13279 прыгонных сялян, а ўсяго было раздадзена каля 80 тысяч прыгонных. [10, с. 11]

Пачынаючы выступленне, Касцюшка і іншыя кіраўнікі спадзяваліся, што Аўстрыя, Прусія і Расія не змогуць накіраваць значныя сілы супраць паўстання з-за ўцягнення іх у барацьбу з Турцыяй і Францыяй. Аднак кіраўнікі Прусіі і Аўстрыі аслабілі націск на рэвалюцыйную Францыю і сканцэнтравалі значныя сілы супраць Рэчы Паспалітай, не даўшы магчымасці тут нацыянальна-вызваленчаму руху перарасці ў аграрную рэвалюцыю, здольную змесці феадальны лад. Хоць паўстанне і пацярпела паражэнне, аднак яго значэнне ў гісторыі Еўропы велізарнае.

Рэч Паспалітая пала, але яе супраціўленне выратавала французскую рэвалюцыю, а разам з тым умацавала рашучасць народаў Польшчы, Беларусі, Літвы і Украіны змагацца за сваю свабоду і незалежнасць.

3. Жыццё і грамадская дзейнасць Тадэвуша Касцюшкі пасля разгрому паўстання

Палоннаму Касцюшку была аказана неабходная медыцынская дапамога. Раны былі цяжкімі, але не смяротнымі. 10 снежня 1794 г. Касцюшка быў дастаўлены ў Петрапаўлаўскую крэпасць. З першых дзён зняволення ў Петрапаўлаўскай крэпасці ад Касцюшкі і яго паплечнікаў пачалі патрабаваць паказанняў вусных і пісьмовых: аб мэце рэвалюцыі, аб яе прычынах і паплечніках. Ён указаў, што мэты рэвалюцыі былі адкрыта абвешчаны Актам паўстання, Паланецкім універсалам і іншымі абнародаванымі дакументамі. Ад Францыі і Турцыі ніякай дапамогі паўстанцы не атрымлівалі. Адносіны да Аўстрыі і Прусіі былі варожымі, асаблівую нянавісць выклікалі паводзіны прускага караля, з якім у Рэчы Паспалітай быў заключаны дружалюбны дагавор, а ён яго вераломна парушыў.

Стан здароўя Касцюшкі заставаўся цяжкім, ён не мог самастойна хадзіць, пакутаваў на хваробу страўніка. Да яго быў накіраваны асабісты доктар Кацярыны II, якому ўдалося значна паправіць здароўе свайго пацыента. Некаторыя аўтары, якія пісалі пра Касцюшку, меркавалі, што ён не пакутаваў ад хваробы ног, а толькі сімуліраваў хваробу, каб не ўдзельнічаць у захопніцкіх планах Кацярыны ІІ. Пасля смерці імператрыцы і ўступлення на прастол Паўла I апошні, жадаючы выкарыстаць Касцюшку ў сваіх мэтах, 27 лістапада 1796 г. аб'явіў аб яго вызваленні. Праз дзень Касцюшка паехаў да цара са спісам паўстанцаў, якія знаходзіліся ў зняволенні, з просьбай аб іх вызваленні. Гэтая просьба таксама была неадкладна задаволена. Павел I распарадзіўся аб вызваленні ўсіх зняволеных і сасланых паўстанцаў. Акрамя таго, Павел I прапанаваў нядаўняму вязню атрымаць маёнтак з 1000 душ прыгонных, але ад сялян Касцюшка адмовіўся, узамен чаго атрымаў буйную суму грошай. [11, с. 125]

Касцюшка, атрымаўшы свабоду, вырашыў выехаць у ЗША. У Амерыцы Касцюшка спадзяваўся сустрэць грамадства, якое складалася з свабодных і шчаслівых грамадзян, за свабоду якіх ён змагаўся. Аднак яго надзеям не суджана было ажыццявіцца, бо ў Злучаных Штатах працягвала захоўвацца рабства больш цяжкае, чым прыгоннае права, а ў грамадстве панаваў дух нажывы і жорсткай эксплуатацыі працоўнага народа. Разам з тым Касцюшку не пакідала думка вярнуцца ў Еўропу і прадоўжыць барацьбу за свабоду на радзіме.

У ліпені 1798 г. Касцюшка прыбыў у Парыж, дзе ён сустракаўся з прадстаўнікамі дырэктарата, а таксама з Напалеонам 17 кастрычніка і 6 лістапада 1799 г. Перагаворы з імі ні да чаго не прывялі. Касцюшка зразумеў, што буржуазны ўрад Францыі зыходзіў са сваіх вузка эгаістычных інтарэсаў, ніколькі не клапоцячыся аб свабодзе народаў Рэчы Паспалітай, а яго, як і іншых патрыётаў, падманвалі рознымі абяцаннямі.

Знаходзячыся ў Францыі, Касцюшка напісаў зняважлівы ліст Паўлу I, аб'явіў аб адмове ад прысягі, прынесенай яму ў Пецярбургу, і вярнуў падораныя царом грошы. [11, с. 126]

Пачынаючы вайну з Прусіяй, Напалеон праз свайго міністра Фушэ паспрабаваў выкарыстаць Касцюшку для вярбоўкі новых польскіх легіёнаў. У гутарцы з Фушэ ў 1806 г. Касцюшка гаварыў: «Служыў я айчыне пры розных абставінах, з большым ці меншым шчасцем. Нічога больш не жадаю, як служыць ёй сёння. Але навучаны горкім вопытам, у якім мае землякі заўсёды былі пераможаны, панеслі нечуваныя страты ў Італіі, у Егіпце, на Сан Дамінга, пад Марэнга, пад Гагенліндэн, пасля перашкод і горычы, аб якіх я сам адчуў, аб чым гаварылася ў маёй брашуры 1800 года, нарэшце таксама з бітвы пад Аўстэрліцам не пажадалі атрымаць ніякай карысці для Польшчы, бачу, што імператар Напалеон і пан Міністр, знойдзеце абгрунтаваным, што жадаю для Польшчы сякіх-такіх гарантый і якога-небудзь тлумачэння». [11, с. 127] У далейшай гутарцы Касцюшка прапанаваў, каб імператар Напалеон абвясціў, што настаў час, калі Польшча (мелася на ўвазе ўся Рэч Паспалітая) можа і павінна быць адноўлена, прапануючы адпаведную канстытуцыю, аб'яўляючы аб палітычнай роўнасці ўсіх, без усялякага выключэння, жыхароў, як гэта ёсць у Францыі. Фушэ заявіў, што Напалеон ніякіх абяцанняў і гарантый даваць не будзе і прапанаваў Касцюшку падпісаць пракламацыю-зварот да палякаў з заклікам выступіць у падтрымку Напалеона, а калі Касцюшка адмовіцца яе падпісаць, то ўсё роўна яе зачытаюць ад яго імя. Звяртае на сябе ўвагу ў гэтай гутарцы таксама і тое, што Касцюшка прама заявіў пра сваё аўтарства ананімнай брашуры «Ці могуць палякі дабіцца незалежнасці?» Яна была выдадзена ў 1800 г. у Парыжы з фіктыўнымі дадзенымі «У Прыкопе на Доне».[11, с. 127]

Мяркуецца, што запіс ідэй і разважанняў Касцюшкі, выкладзеных у ананімнай брашуры, ўяўляе сабой навуковы трактат, у якім разглядаюцца слабыя і моцныя бакі вызваленчага руху ў Рэчы Паспалітай. Трактат складаецца з прадмовы, чатырох частак і заключэння.

У прадмове аўтар папярэджвае сваіх землякоў, каб не спадзяваліся на замежную дапамогу, а калі хочуць «шчасця, гонару і славы... неабходна карыстацца сродкамі і сіламі, якія прырода дала чалавеку... пажадаем толькі -- і мы станем свабоднымі, бо шаснаццацімільённы народ не можа быць народжаны для рабства». [5, с. 15] Вызначаючы колькасць насельніцтва ў 16 мільёнаў чалавек, Касцюшка меў на ўвазе не толькі палякаў, але і беларусаў, украінцаў і літоўцаў, якія насялялі ў той час усю Рэч Паспалітую.

У першай частцы аўтар аналізуе прычыны, якія прывялі да заняпаду Рэчы Паспалітай. Ён указвае, што першай прычынай з'яўляецца страта народам сілы духу, страта веры ў свае сілы, і антынародная палітыка магнатаў, калі шляхта пачала«імкнуцца не да дабрабыту краіны, а да задавальнення ганарыстасці магнацкіх прозвішчаў…»[5, с. 15]

З гэтых разважанняў Касцюшкі відаць, што першачарговай прычынай заняпаду Рэчы Паспалітай ён лічыў класавыя супярэчнасці і асабліва эгаізм і прадажнасць магнатаў. Заклікаючы палякаў да барацьбы за свабоду, аўтар трактата звяртае ўвагу на вопыт барацьбы за незалежнасць народаў Швейцарыі, Галандыі, Паўночнай Амерыкі, якія ніколі не былі б паважанымі народамі, калі б не адбілі насільнікаў сваімі ўласнымі сіламі.

У другой частцы разглядаецца магчымасць новага паўстання, яго тактыка і стратэгія. Аўтар указвае, што сілы рэвалюцыі могуць павялічвацца за кошт вызваленчай барацьбы працоўнага народа суседніх дзяржаў, што расчлянілі Рэч Паспалітую. У пачатку паўстання рэкамендуецца весці барацьбу невялікімі партызанскімі атрадамі. Разам з тым у трактаце абвяшчаецца неабходнасць захавання і аховы права прыватнай уласнасці. Робіцца агаворка і аб тым, што «хоць прынцыпы свабоды і роўнасці дапускаюць усіх аднолькава да займання ўрадавых пасад, аднак... я б жадаў, каб асобы, якія зоймуць месцы ва ўсіх магістратурах, былі абраны з ранейшых саслоўяў»... [5, с. 15] гэта значыць з саслоўя шляхты. Усё гэта сведчыць аб тым, што Касцюшка і яго бліжэйшыя супрацоўнікі выказвалі, у першую чаргу, інтарэсы буржуазна-шляхецкага блока і заклікалі да буржуазнай рэвалюцыі.

У трэцяй частцы асноўная ўвага ўдзяляецца пытанням маралі і права ў перыяд рэвалюцыі. У сваіх разважаннях аб маралі, праве, злачыннасці і правасуддзі Касцюшка дакарае тэрор. Ён прыхільнік строгага захавання прававых норм, устаноўленых у ходзе буржуазнай рэвалюцыі, адначасова выступае супраць самавольства з чыйго б там ні было боку. Яго маральныя і прававыя ідэі выказвалі інтарэсы рэвалюцыйна настроенай шляхты і буржуазіі і зыходзілі з прынцыпу карысці для вызвалення народа (нацыі) ад улады манархічных дзяржаў, якія падзялілі Рэч Паспалітую. На яго думку настаў час шырокай асветы народа і яго актыўнага ўдзелу ў грамадскіх справах, чаму асабліва садзейнічае рэвалюцыя. Справе палітычнай асветы народа і павышэнню яго грамадскай актьгўнасці садзейнічае свабода друку. У трак-таце, напрыклад, гаворыцца, што ў Францыі да рэвалюцыі была ўсяго адна газета, а ў 1797 г. толькі ў адным Парыжы выходзіла 150 газет, не лічачы дэпартаменцкіх. З асветай народа разбураюцца і розныя палітычныя забабоны як вера ў выключнасць каралеўскай улады і шляхты. [2, с. 64]

У чацвёртай частцы разглядаецца пытанне аб матэрыяльным забеспячэнні паўстання. Адзначаецца, што прамысловасць -- гэта сіла, якая творыць багацці, якая можа развівацца на поўную сілу толькі пры свабодзе, гаворыцца аб прыродных багаццях краіны. Разам з тым адзначаецца, што «ў час рэвалюцыі неабходна прыносіць ахвяры: трэба задавальняцца малым, калі мы хочам дабіцца свабоды».[5, с. 16]

У заключэнні аўтар указвае, што ў народа, які жадае свабоды і верыць у перамогу, ёсць усе падставы для дасягнення высакароднай мэты. Калі ўсе будуць мужна змагацца, то праціўнік, нават калі ён будзе больш шматлікім, усё ж не зможа перамагчы.

У 1808 г. выдаў у Нью-Йорку брашуру «Манеўры коннай артылерыі», другое выданне якой было апублікавана ў 1809 г. у Лондане. У ёй абагульняўся вопыт прымянення артылерыі ў Амерыцы і Еўропе і даваліся рэкамендацыі па тактыцы яе прымянення. [2, с. 65]

Перамогі напалеонаўскай Францыі над Аўстрыяй і Прусіяй, а затым і разгром арміі Банапарта рускімі войскамі падавалі надзеі Касцюшку на магчымасць аднаўлення Рэчы Паспалітай пад пратэктаратам Расіі. З выкладаннем сваіх планаў аднаўлення Рэчы Паспалітай Касцюшка гутарыў з імператарам Аляксандрам I. Пісьмо Касцюшкі і яго сустрэчы з Аляксандрам I дасягнулі пэўнага выніку. Цар аб'явіў аб амністыі ўсім польскім салдатам і афіцэрам, якія знаходзіліся ў Францыі, дазволіў ім вярнуцца на радзіму са зброяй і з захаваннем воінскіх званняў, пакінуўшы ўвесь корпус на ваеннай службе, аддаўшы яго пад камандаванне свайго брата, вялікага князя Канстанціна. Гутаркі з Касцюшкам павысілі аўтарытэт Аляксандра I у вачах польскай грамадскасці, дазволілі яму заняць больш цвёрдую пазіцыю ў перагаворах з Прусіяй і Аўстрыяй на Венскім кангрэсе, у выніку чаго ў маі 1815 г. былі падпісаны дагаворы паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй аб Варшаўскім княстве, а 9 чэрвеня -- генеральны акт Венскага кангрэсу.

Па трактатах Венскага кангрэсу заходняя і паўночная часткі Польшчы заставаліся ва ўладанні Прусіі, паўднёвая частка Польшчы і частка Украіны заставаліся ў Аўстрыі. Цэнтральная частка Польшчы была далучана да Расіі і склала Каралеўства Польскае. 27 лістапада 1815 г. Аляксандр I падпісаў Канстьцуцыю Польскага Каралеўства, якая ў той час была найбольш ліберальнай у Еўропе. У ёй захоўвалася некаторая пераемнасць Канстытуцыі Рэчы Паспалітай 1791 г., прадугледжваліся выбарнасць адміністрацыі і суддзяў, выбарчае права пашыралася на значную частку насельніцтва, што дасягалася параўнальна нізкім маёмасным цэнзам, парламент выбіраўся прамымі выбарамі ўсімі грамадскімі класамі, хоць і з нязначным удзелам сялян. [11, с. 132]

Летам 1815 г. Касцюшка пераязджае на пастаяннае месца жыхарства з Францыі ў Швейцарыю, у гарадок Салюр. Пераезд быў выкліканы тым, што пасля рэстаўрацыі Бурбонаў у Францыі пачалося праследаванне былых удзельнікаў рэвалюцыі, была абмежавана свабода друку, узрос уплыў духавенства, супраць чаго ўсё жыццё змагаўся Касцюшка.

Сваё сямідзесяцігоддзе герой двух кантынентаў сустрэў у атачэнні сяброў і ўсеагульнай пашане.

Пераехаўшы ў Швейцарыю, Касцюшка працягваў актыўна ўдзельнічаць у грамадскім жыцці. У пісьме да Адама Чартарыйскага ён прапаноўваў удзяліць асаблівую ўвагу народнай асвеце ў Беларусі і Літве. Адам Чартарыйскі быў бліжэйшым саветнікам Аляксандра I, у 1803 г. стаў куратарам віленскай вучэбнай акругі, у якую ўваходзілі ўсе беларускія губерні. Цэлы шэраг школ у Беларусі былі адкрыты па ініцыятыве Чартарыйскага з падачы Т. Касцюшкі, у тым ліку і вядомая Свіслацкая гімназія.

У красавіку 1817 г. Касцюшка падрыхтаваў у Салюры дакумент, у якім абвясціў: «Пранікнёны той праўдай, што прыгонная залежнасць пярэчыць самой прыродзе і агульнаму дабру айчыны, заяўляю дадзеным афіцыйным актам, што вышэйназванае прыгонніцтва адмяняю цалкам на тэрыторыі маёй вёскі Сяхновічы, якая знаходзіцца ў Брэст-Літоўскім ваяводстве, вызваляю сялян на вечныя часы ад прыгонніцкай залежнасці, выкарыстання іх рабочай сілы і выплаты даніны, чым яны і іх нашчадкі былі абцяжараны. Толькі абавязваю іх, каб яны для сваёй карысці і для дабра свайго краю арганізавалі і ўтрымлівалі школу для мясцовай моладзі». [2, с. 67]. Гэта быў апошні зварот нацыянальнага героя да сваіх суайчыннікаў.

Памёр Касцюшка ў Швейцарыі ў Салюры 15 кастрычніка 1817 г. Пахаванне адбылося 19 кастрычніка там жа, у Салюры. У 1818 г. астанкі Касцюшкі былі ўрачыста перанесены ў Кракаў і змешчаны ў каралеўскім замку Вавеле. Смерць Касцюшкі выклікала шырокі водгук ва ўсім свеце.

Два стагоддзі трывае памяць пра Тадэвуша Касцюшку. Імем змагара за свабоду названы вуліцы, плошчы, школы і населеныя пункты ў розных частках свету.

Заключэнне

Такім чынам, у дадзенай рабоце быў намаляваны гістарычны партрэт Тадэвуша Касцюшкі. У заключэнне работы можна зрабіць наступныя вывады:

Тадэвуш Касцюшка -- адна з ярчэйшых асоб не толькі айчыннай, але і сусветнай гісторыі. Яго асоба і дзейнасць цесна звязаны з эпохай канца IVIII стагоддзя, з глыбіннымі гістарычнымі працэсамі, што адбываліся ў той час у Рэчы Паспалітай, як і па ўсёй Еўропе.

Грамадская думка Тадэвуша Касцюшкі не зарадзілася сама па сабе. На яго светапогляд актыўна уплывалі рэаліі таго часу, тое цяжкае жыццё простага народу, відавочцай якога ён быў. Касцюшка добра арыентаваўся ў гісторыі філасофскай думкі чалавецтва, быў знаёмы з вучэннямі Руссо, Вальтэра, іншых прагрэсіўных асветнікаў сваёй эпохі. Ён шчыра пранікся лозунгамі свабоды, роўнасці і братэрства, абвешчанымі буржуазнымі рэвалюцыянерамі і прысвяціў сябе іх рэалізацыі ў жыцці. Гэты светапогляд ва ўмовах феадальнай Рэчы Паспалітай, а таксама рабаўладальніцкай Амерыкі былі прагрэсіўнай, новай плыняй грамадскай думкі. І Тадэвуш Касцюшка не побаяўся спробы ажыццяўлення гэтых высокіх сацыяльных ідэалаў у сапраўдным жыцці.

На падставе разгледжанага матэрыялу, можна з упэўненасцю сцвярджаць, што асоба Тадэвуша Касцюшкі па-сапраўднаму фундаментальная і гераічная. Ён - адзін з найбольш яркіх герояў не толькі сваёй эпохі, але і сусветнай гісторыі, пачэсна заняўшы сваё месца ў светлай памяці народаў Беларусі, Еўропы, Амерыкі.

Тадэвуш Касцюшка -- актыўны змагар за роўнасць людзей і дэмакратыю ва ўсім свеце. Яго маральныя і прававыя ідэі выказвалі інтарэсы рэвалюцыйна настроенай шляхты і буржуазіі і зыходзілі з прынцыпу карысці для вызвалення народа (нацыі) ад улады манархічных дзяржаў, якія падзялілі Рэч Паспалітую. На яго думку настаў час шырокай асветы народа і яго актыўнага ўдзелу ў грамадскіх справах, чаму асабліва садзейнічае рэвалюцыя.

Хоць паўстанне Тадэвуша Касцюшкі і пацярпела паражэнне, аднак яго значэнне ў гісторыі Еўропы велізарнае.

Паражэнне паўстання 1794 г. было выклікана тым, што яго не падтрымалі шырокія масы сялянства, слабай аказалася буржуазія, а шляхецка-буржуазны блок, які кіраваў паўстаннем, імкнуўся да таго, каб не дапусціць рэвалюцыйнага выступлення гарадскіх нізоў і сялянства. Акрамя таго, сабатаж і невыкананне распараджэнняў Касцюшкі, а часта і адкрытая здрада падрывалі сілы паўстання.

Важна таксама адзначыць валікі ўклад Тадэвуша Касцюшкі ў развіццё маральна-прававой думкі Еўропы. Састаўленыя ім Паланецкі ўніверсал, а таксама навуковы трактат з'яўляюцца прагрэсіўнымі грамадска-прававымі дакументамі таго часу. Трактат прасякнуты духам аптымізму, верай у перамогу справядлівай справы. Трактат з'яўляўся тэарэтычнай і практычнай праграмай барацьбы народных мас за дэмакратыю і незалежнасць. Палітычныя і прававыя ідэі Касцюшкі, выкладзеныя ў трактаце, прадвызначалі новы напрамак у палітычнай барацьбе ў Рэчы Паспалітай і садзейнічалі падрыхтоўцы і зараджэнню рэвалюцыйнага і дэмакратычнага руху ў Польшчы, Беларусі і на Украіне.

Мінула ўжо больш за два стагоддзи са смерці Тадэвуша Касцюшкі, але ідэі яго не загінулі, і памяць пра яго жыве ў многіх краінах свету.

ваенны дзеяч паўстанне Рэч Паспалітая

Спіс выкарыстаных крыніц

1.Грыцкевіч А. Паўстанне 1794 г.: Прадумовы, ход і вынікі // Беларускі гістарычны часопіс. - 1994. - № 1. - С. 18 - 26

2.Кейта-Станкевич Т.Г. Идея прав человека в жизни и деятельности Тадеуша Костюшко // Чалавек. Грамадства. Свет. - 2003. - № 4. - с. 63 - 68

3.Начальнік паўстання // У кн. Тарасаў К. Памяць пра легенды. - Мн.: Полымя, 1994. - С. 199 - 210

4.Несцярук Л. Бацькаўшчына Тадэвуша Касцюшкі // Беларускі гістарычны часопіс. - 2004. - № 12. - С. 27 - 29

5.Тадэвуш Касцюшка (1745 - 1817) // Воспитание с любовью. - Мн., 1999. - С. 14 - 17

6.Тадэуш Костюшко - герой двух континентов // Народная асвета. - 2004. - № 9. - С. 77 - 83

7.Тадэуш Костюшко - герой двух континентов // Народная асвета. - 2004. - № 10. - С. 69 - 74

8.Трафімчык А. Тадэвуш Касцюшка ў беларускім мастацкім слове //Роднае слова. - 2004. - № 10. - С. 88 - 92

9.Третьяк С. Андрей Костюшко - известный и незнакомый // Во славу Родины. - 2003. - № 4. - С. 63 - 71

10.Чаропка В. Сябар прыгнечаных, вораг прыгнятальнікаў: Тадэвуш Касцюшка // Беларускі гістарычны часопіс. - 2004. - № 12. - С. 9 - 12

11.Юхо Я. Наш нацыянальны герой // У кн. Сыны и пасынки Беларуси. - Мн.: Веды, 1996. - С. 95 - 134

12.Юхо Я., Емельянчык У. Нарадзіўся я ліцвінам…Тадэвуш Касцюшка. - Мн,: Навука і тэхніка, 1994

13.Яновіч М. Тадэвуш Касцюшка: змагар за вольнасць і свабоду // Народная воля. - 2001. - 8 чэрвеня. - С. 3

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Перыяд працяглага эканамічнага заняпаду і палітычнага крызіса феадальна-прыгонніцкай Рэчы Паспалітай. Войны сярэдзіны ХVІІ ст. і іх наступствы для Беларусі. Крызіс Рэчы Паспалітай, спробы рэформ у дзяржаве. Падзелы Рэчы Паспалітай. Паўстанне Т. Касцюшкі.

    контрольная работа [36,6 K], добавлен 13.08.2009

  • Ліквідацыя абсалютызму і переход ўлады да новых груп насельніцтва. Гістарычныя перадумовы і пачатак паўстання 1863-1864 гг.. Кастусь Каліноўскі - кіраўнік паўстанцаў Беларусі і Літвы. Наступствы паўстання для яго ўдзельнікаў і іншых жыхароў Беларусі.

    курсовая работа [65,0 K], добавлен 25.11.2008

  • Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай. Лівонская вайна Рэчы Паспалітай. Паход Лжэдзмітрыя ў Расію. Бітва пад Ноўгарад-Северскім. Герой барацьбы з інтэрвентамі Скопін-Шуйскі. Мяцеж у Маскве 17 ліпеня 1610 г. Пагроза пазбаўлення незалежнасці Расіяй 1611 г.

    реферат [30,9 K], добавлен 29.11.2009

  • Прычыны падзелу 1772 г. і міжнародна-прававыя дакументы. Падзелы 1793 і 1795 гг. Унутраная палітыка расійскага урада на Беларусі. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай беларускія землі апынуліся ў складзе Расіі. Падзелы Рэчы Паспалітай.

    контрольная работа [27,2 K], добавлен 16.11.2007

  • Гісторыя барацьбы беларускага народа за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне. Палітыка Беларускага пасольскага клуба, страта яго аўтарытэту ў народных масах. Перадумовы, прычыны і вынікі паўстання працоўных і сялян 1929-1933 гадоў у Заходняй Беларусі.

    реферат [19,7 K], добавлен 19.12.2010

  • Культура, навука, адукацыя Беларусі ва ўмовах сацыяльна-эканамічнага і палітычнага крызісу Рэчы Паспалітай у другой палавіне XVII ст. Выціснутая з афіцыйнага выкарыстання беларуская мова ў сфере бытавых адносін. Развіццё кірылічнае кнігадрукаванне.

    реферат [28,1 K], добавлен 18.08.2011

  • Першае збліжэнне Вялікага княства Літоўскага і Польскай дзяржавы. Пачатак Лівонскай вайны. Пытанне заключэння уніі з Польшчай, особеності вылучаных патрабаванняў. Вялікае княства Літоўскае ў складзе Рэчы Паспалітай, характарыстыка палажэнняў Статута 1588.

    реферат [17,8 K], добавлен 28.08.2011

  • Вывучэнне паўстання 1863-1864гг., яго хода, вынікаў і значэння для ўсёй гісторыі Беларусаў. Стварэнне паўстанцкіх атрадаў. Аднаўленне незалежнасці Рэчы Паспалітай, стварэнне рэспубліканскага ладу кіравання і прававой роўнасці як асноўная мэта рэвалюцыі.

    курсовая работа [37,1 K], добавлен 24.11.2011

  • Каталіцкая супольнасць Заходняй Еўропы у ХVІ стагодзі. Пачатак Рэфармацыі як сацыяльна-палітычнага руху пад лозунгам рэлігійнага абнаўлення. Брэсцкая ўнія, канфесійныя адносіны на Беларусі ў XVI-XVIIІ стагодзях. Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай.

    реферат [41,4 K], добавлен 17.12.2010

  • Люблінская ўнія і ўтварэнне Рэчы Паспалітай. Статут ВКЛ. Эвалюцыя дзяржаўнага і сацыяльна-палітычнага ладу на беларускіх землях. Працэс сацыяльнай і палітычнай кансалідацыі прывілеяваных саслоўяў. Развіццё гарадоў: рамяство, мануфактурная вытворчасць.

    реферат [32,6 K], добавлен 17.12.2010

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.