Нацыянальна-вызваленчае паўстанне 1863-1864 гг. пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага
Вывучэнне паўстання 1863-1864гг., яго хода, вынікаў і значэння для ўсёй гісторыі Беларусаў. Стварэнне паўстанцкіх атрадаў. Аднаўленне незалежнасці Рэчы Паспалітай, стварэнне рэспубліканскага ладу кіравання і прававой роўнасці як асноўная мэта рэвалюцыі.
Рубрика | История и исторические личности |
Вид | курсовая работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 24.11.2011 |
Размер файла | 37,1 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Змест
Уводзіны
Глава I. Пачатак паўстання і яго пашырэнне
Глава II. Спад паўстання і яго вынікі
Глава III. Вікенці Канстанцін Каліноўскі
Глава IV. Міхаіл Мураўёў
Заключэнне
Спіс выкарыстанай літаратуры
Уводзіны
Паўстанне 1863-1864гг. пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага было першай спробай палітычнага і духоўнага разняволення беларускага народа і заваявання яго незалежнасці (незалежнасці ад Расіі і Польшчы). Кастусь Каліноўскі па сутнасці быў першым, хто прапанаваў праграму барацьбы беларускага народа за самастойнасць і незалежнасць ад другіх краін. Актуальнасць тэмы ў тым, што гэтае паўстанне - адпраўны пункт ідэі незалежнасці. Беларусы павінны быць самасвядомымі, імкнуцца захаваць і ўмацаваць незалежнасць сваёй краіны. Мэтай гэтага рэферата з'яўляецца вывучэнне паўстання 1863-1864гг., яго хода, вынікаў і значэння для ўсёй гісторыі беларусаў, даследаванне галоўных асоб беларускай гісторыі ў час гэтага паўстання. Задачамі гэтага даследавання з'яўляецца:
- вывучэнне пачатка паўстання і яго пашырэння, хода паўстання;
- вывучэнне завяршэння паўстання і яго вынікаў, значэння гэтага паўстання для гісторыі беларусаў;
- вывучэнне асоб Кастуся Каліноўскага і Міхаіла Мураўёва - галоўных сапернікаў падзей 1863-1864гг.
Матэрыял рэферата быў узят з 5 кніг. Асноўная крыніца матэрыялу гэтага рэферата - кніга З.Шыбека "Нарыс гісторыі Беларусі (1795-2002)". З яго было ўзяты звесткі пра ход паўстання і яго вынікі. Гэтыя звесткі складаюць прыкладна палову рэферата. З кнігі Барыса С.В., Тарасава С.В., Ланеўскага Г.А. "Сыны і пасынкі Беларусі" былі ўзяты звесткі пра асобу Кастуся Каліноўскага, яго жыццё, дзейнасць, характар. Трэцяя асноўная крыніца напісання рэферата - зборнік пад рэдакцыяй Грыцкевіча А.П. "Славутыя імёны Бацькаўшчыны". Адтуль быў узят матэрыял пра асобу галоўнага саперніка Кастуся Каліноўскага - генерал-губернатара Міхаіла Мураўёва ("вешальніка"), пра яго месца ў гісторыі Беларусі, яго ролю ў ходзе паўстання і яго ўплыве на выніках паўстання.
Глава I. Пачатак паўстання і яго пашырэнне
Узброенае паўстанне на землях былога Каралеўстава Польскага планавалася на вясну 1863г. Набліжэнне небяспекі прымусіла царскі урад абвясціць у канцы 1862г. нечарговы рэкруцкі набор па загадзя складзеных спісах, каб ачысціць польскія землі ад рэвалюцыйнай моладзі. У адказ патаемны Варшаўскі Цэнтральны нацыянальны камітэт (ЦНК) у студзені 1863г. выдаў у Варшаве Маніфест аб паўстанні. Асноўную мэту паўстання рэвалюцыйны урад бачыў у аднаўленні незалежнасці Рэчы Паспалітай, у склад якой уваходзіла б асобная Літоўска-Беларуская дзяржава. Меркавалася ўвесці рэспубліканскі лад кіравання і прававую роўнасць усіх станаў. Былі выдадзены і 2 аграрныя дэкрэты. Сялянам перадаваліся ва ўласнаць тыя землі, якімі яны карысталіся. Беззямельныя атрымлівалі каля дзвюх дзесяцінаў толькі тады, калі далучаліся да паўстання. За перададзеныя сялянам землі гаспадары маглі разлічваць на грашовую кампенсацыю. Рэвалюцыйныя ўлады паказалі сябе не вельмі шчодрымі. Сялянства разлічвала на перадзел памешчыцкіх земляў.
Была абвешчана і спецыяльная адозва да насельніцтва Беларусі і Літвы аб падтрымцы паўстання. Пры гэтым кіраўнікі і не ўспомнілі пра сваё абяцанне даць беларусам, літоўцам і ўкраінцам права самім распараджацца сваім лёсам. Без усякага ўзгаднення з Літоўскім правінцыяльным камітэтам (ЛПК) сюды з польскіх губерняў пасылаліся паўстанцкія атрады. З'яўленне ў Беларусі польскіх паўстанцаў не выклікала масавых выступленняў мясцовых сялянаў. Праграма памяркоўнага крыла "чырвоных" не цалкам задавальняла радыкальнае кіраўніцтва ў Вільні. Яно не паспела завершыць падрыхтоўку да паўстання. У Магілёўскай і Віцебскай губернях сувязь з сялянствам амаль адсутнічала. Аднак вызваліцца з царскага прыгнёту можна было толькі ў саюзе з польскім народам. А таму ЛПК звярнуўся з 1 лютага да насельніцтва Беларусі і Літвы са сваім Маніфестам аб паўстанні і салідарызаваўся з праграмай варшаўскага кіраўніцтва.
У лютым-сакавіку ішло фармаванне паўстанцкіх атрадаў. Іх асноўнай базай у Беларусі, як і ў 1831г., была Белавежская пушча, што на Гарадзеншчыне. [5, 93]
Ваеннымі кіраўнікамі станавіліся людзі адукаваныя: выхаванцы вышэйшых навучальных устаноў, афіцэры, студэнты. Былі сярод іх і рускія. З гарадоў у лясы перабіраліся ураднікі, вучні старэйшых класаў гімназій, рамесная моладзь. Браліся за зброю дробнаўласніцкая і беззямельная шляхта, аднадворцы. Шляхта заможная пераважна чакала. Але сыны землеўладальнікаў далучаліся да барацьбы. Каталіцкае духавенства стала на бок паўстанцаў, а праваслаўнае захоўвала вернасць цару і толькі ў асобных выпадках адважвалася на падтрымку паўстанцкага руху. Землеўладальнікі і багатыя гараджане, хоць і не мелі вялікай ахвоты да ляснога жыцця, але плацілі рэвалюцыйным уладам спецыяльны падатак. Грошы траціліся пераважна на закупку зброі за мяжой. Каб далучыць да паўстання беларускае і літоўскае сялянства, Каліноўскі і кіраўнік літоўскіх рэвалюцыйных дэмакратаў Антанас Мацкявічус паклалі шмат намаганняў. Каліноўскі напісаў спецыяльную інструкцыю для мясцовых паўстанцкіх уладаў аб безумоўным і неадкладным выдзяленні сялянам зямлі ў адпаведнасці з варшаўскім і віленскім маніфестамі і дэкрэтамі. Інструкцыя прадугледжвала нават пакаранне смерцю найбольш жорсткіх і незгаворлівых землеўладальнікаў. Звычайна паўстанцы збіралі жыхароў навакольных вёсак, чыталі ім маніфест і дэкрэты аб зямлі, выдавалі акт на ўладанне зямельнымі надзеламі, а саміх сялянаў прыводзілі да прысягі на вернасць ЛПК.
У лютым-сакавіку 1863г. вяскоўцы адмаўляліся выконваць павіннасці на карысць былых прыгоннікаў задарма. Спрадвечная варожасць сялянаў да землеўладальнікаў была мацнейшая за варожасць да цара. Гэта не маглі не заўважыць царскія карнікі і ў сваіх абяцаннях сялянам ішлі часам далей за паўстанцаў, абы ўтрымаць вёску ад выступленняў супраць расійскага панавання. Царскія саступкі рабіліся непазбежнымі. 1 сакавіка 1863г. урад Аляксандра II выдаў указ, паводле якога часовыя павіннасці сялянаў Літвы, Заходняй і Цэнтральнай Беларусі на карысць абшарнікаў касаваліся, уводзіўся абавязковы выкуп сялянскіх надзелаў, а выкупныя плацяжы зніжаліся на 20% у параўнанні з нормамі 1861г. Некаторыя сяляне атрымалі прырэзкі за кошт памешчыцкіх земляў (у розных паветах па-рознаму - ад 25 да 40% да свайго надзелу). [5, 94]
Урадавыя саступкі нейтралізоўвалі намаганні радыкалаў узняць сялянаў на паўстанне. Праўда, пэўны час вяскоўцы вагаліся. І не выключана, што яны маглі падтрымаць паўстанцаў, калі б убачылі, што на іх баку сіла.
Паўстанцам у Беларусі і Літве супрацьстаяла 123-тысячнае расійскае войска. [5, 94]
У сакавіку яно накіравалася ў лясы, дзе ішло фармаванне паўстанцкіх атрадаў. Пачаліся рэгулярныя сутычкі, партызанская вайна. Звычайна паўстанцкія атрады складаліся з некалькіх сотняў чалавек. А злучэнні расійскага войска налічвалі часам да некалькіх тысячаў.
Ва ўмовах нарастання вызваленчага руху паміж лібераламі і радыкаламі разгарнулася барацьба за кіраўнічую ролю ў ім. Спачатку ініцыятыва была ў руках радыкальнай моладзі на чале з Каліноўскім. У ідэале ёй не патрэбная была ні шляхецкая Польшча, ні царска-дваранская Расія. Яна змагалася за сялянскую рэспубліку, а таму ўсе надзеі ўскладала на сялянскае паўстанне і з усяе сілы рыхтавала яго. Паслядоўнікі Каліноўскага спадзяваліся яшчэ і на тое, што ахопленая паўстаннем Беларусь стане прыкладам для расійскага сялянства. І тады царызм не ўтрымаецца. Ліберальнае шляхецтва таксама было супраць расійскага самаўладдзя, але не падзяляла радыкальных метадаў яго знішчэння. Яно разумела, што сялянскае паўстанне разам з царызмам змяце і яго, што пры рэспубліканскім ладзе, пра які марыў Каліноўскі, землеўладальнікам не будзе месца. А таму, каб не дапусціць ажжыцяўлення праграмы Каліноўскага, ім трэба было браць кіраўніцтва паўстаннем у свае рукі. Не падабаўся Варшаве і беларускі сепаратызм, які нарастаў разам з незадаволенасцю тым, як кіраваў паўстаннем ЦНК. Якраз у канцы лютага кіраўніцтва паўстаннем у Варшаве перайшло да "белых". Вільня з Варшавай змаглі хутка дамовіцца. За плячыма ў радыкалаў лібералы стварылі новы ўрад - Аддзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы, які варшаўскі цэнтр прызнаў адзіным кіраўнічым органам для Беларусі і Літвы. На чале Аддзела стаў Якуб Гейштар. Чырвоны урад (ЛПК) быў распушчаны, а яго пастановы адмененыя.
Вікенці Канстанцін Каліноўскі падаў у Варшаву пратэст і ахарактарызаваў перадачу кіраўніцтва ў рукі "белых" як здраду ідэалам незалежнасці. Не выключана, што якраз тады ў атачэнні Каліноўскага выспявала ідэя барацьбы за цалкам незалежнае ВКЛ. Але абставіны вымусілі яго прызнаць новую ўладу і прыняць пасаду камісара Гарадзенскай губерні. Прыхільнікі Каліноўскага не хацелі праз унутраныя сваркі аслабляць сілы паўстанцаў дый не мелі шанцаў на перамогу над "белымі". Надзеі на ўздым сялянскага руху і на дапамогу дэмакратычнай Расіі не спраўджваліся. Па прыкладзе польскіх землеўладальнікаў да паўстання пачалі далучацца і землеўладальнікі Беларусі. Чуткі пра хуткую дапамогу Францыі і Англіі надавалі ім смеласці. Інтэлігенцыя на кіраўнічых рэвалюцыйных пасадах пачала замяняцца арыстакратамі, узраслі іх ахвяраванні на антыцарскую барацьбу. Гэтая перамена ўстрывожыла царскі урад, але адначасова дала і надзею дамовіцца з мясцовай шляхтай. Указ 31 сакавіка прапаноўваў паўстанцам памілаванне пры ўмове, што яны складуць зброю да 1 траўня. Але землеўладальнікі былі зацікаўленыя ва ўздыме паўстання дзеля стварэння відавочнай падставы для замежнай інтэрвенцыі - практычна адзінай для іх надзеі на поспех у барацьбе з царызмам. У той жа час вялі сваю барацьбу і радыкалы. Насуперак ліберальнаму кіраўніцтву яны рабілі ўсё, каб прыцягнуць да паўстання сялянаў. Таму ў красавіку-чэрвені паўстанцкі рух знаходзіўся на ўздыме, але ён лакалізаваўся ў Гарадзенскай? Віленскай і Мінскай губернях. [5, 95]
На Гарадзеншчыне дзейнічала 5 паўстанцкіх атрадаў, у якіх налічвалася 1700 чалавек. У траўні яны правялі больш 20 баёў з царскай арміяй. Адна з найбольш вялікіх бітваў адбылася 21 траўня каля мястэчка Мілавіды. У ёй удзельнічала каля 800 паўстанцаў (з некалькіх атрадаў). Ім супрацьстаяла 5 рот салдат. Карнікі не змаглі ўзяць лагер паўстанцаў і з вялікімі стратамі вымушаны былі адыйсці. [4, 135-136]
Глава II. Спад паўстання і яго вынікі
Для агульнага кіравання паўстанцкімі атрадамі новы ліберальны віленскі урад выклікаў з Пецярбурга Зыгмунда Серакоўскага, які ў чыне падпалкоўніка служыў пры Генеральным штабе. Ваенны кіраўнік распрацаваў план далейшага разгортвання паўстання. Найперш планавалася заняць крэпасць Дзвінск, каб ускладніць зносіны карнікаў са сталіцай. Потым на чарзе быў захоп Горы-Горак і магілёўскага артылерыйскага парка. Далейшы маршрут паўстанцкіх сілаў ляжаў праз унутраныя губерні Расіі і Паволжа для ўзняцця і там сялянскіх паўстанняў. Зыгмунд Серакоўскі разам з Антанасам Мацкявічусам фарміравалі паўстанцкую армію ў Ковеншчыне. Ліберальнаму кіраўніцтву планы Зігмунда Серакоўскага былі вядомы не цалкам. Сваю тактыку апоры на сялянства ён не выдаваў.
Малады граф Лявон Плятэр не здолеў захапіць Дзвінск. Яго атрад разбілі, а самога захапілі ў палон, а потым пакаралі смерцю. Захопам Горы-Горак кіраваў капітан Генеральнага штаба Людвіг Звяждоўскі. Горад пры чынным удзеле студэнтаў мясцовага земляробчага інстытута ўноч з 23 на 24 красавіка быў узяты. Атрад захапіў грошы, зброю і рушыў да Магілёва, але не сустрэў падтрымкі мясцовых сялянаў. Яны нават дапамаглі рускім салдатам браць паўстанцаў у палон. На ўсходзе Беларусі праваслаўнае сялянства пад уплываам царскай прапаганды зусім не давярала паўстанцам, у большасці каталікам. Нерэальнасць паходу ў рускія губерні стала відавочнай. Людвіг Звяждоўскі цярпеў паражэнні ад рускіх войскаў і, каб не ваяваць з уласным народам, расфармаваў свае ўзброеныя сілы. Барацьбітоў Мінскай губерні напаткаў такі жа лёс, як і Магілёўскай. Атрад Антона Трусава, шчырага дэмакрата, які ваяваў у сялянскай вопратцы, быў разбіты. Толькі Станіслаў Ляскоўскі са сваімі людзьмі доўга яшчэ вёў барацьбу, бо абаронай ім служылі непраходныя Ігуменскія лясы. [5, 96]
Зыгмунд Серакоўскі, маючы званне ваяводы Літвы і Беларусі, паспяхова змагаўся на Ковеншчыне. Але ў канцы красавіка паўстанцы пацярпелі паражэнне. Параненага Серакоўскага карнікі ўзялі ў палон. Пазней, паводле прыгавору суда, ён быў павешаны. Праўда, літоўцы вялі барацьбу далей на чале з Мацкявічусам. Не спынялася паўстанне і на Гарадзеншчыне, бо, як і на Ковеншчыне, яно трымалася на спачуванні сялянаў. Тут барацьбу ўзначальвалі адданыя сялянскай справе Каліноўскі і Яраслаў Дамброўскі. Адважна змагаўся атрад Рамуальда Траўгута, пазней кіраўніка варшаўскага жонда (урада). У канцы траўня паўстанцам удалося сабраць свае сілы каля мястэчка Мілавіды Слонімскага павета і нанесці карнікам буйное паражэнне. Але перамогі былі рэдкія. Да лета амаль усе атрады, якія ствараліся яшчэ пры ЛПК і мелі добрую вывучку, былі разбітыя. Спехам створаныя новыя злучэнні ішлі на непазбежную смерць.
Няўдачы прыцішылі паўстанцкі запал лібералаў. Стала відавочным, што замежнай дапамогі не будзе. І землеўладальнікі пачалі адыходзіць ад паўстання. Апроч таго, масавыя арышты кіраўнікоў паўстання з ліку "белых" паралізавалі дзейнасць Аддзела кіраўніцтва правінцыямі Літвы. У такіх умовах мясцовыя радыкалы даволі лёгка ўзялі кіраванне паўстаннем у свае рукі і назначылі Каліноўскага дыктатарам Беларусі і Літвы (кіраўніком Беларуска-Літоўскага чырвонага ўрада). Было гэта ў чэрвені. Новыя кіраўнікі ўжо не лічыліся з варшаўскім жондам, які падпаў пад уплыў "белых", і спадзяваліся толькі на свой народ. Менавіта ў гэтым былі карані аптымізму Каліноўскага і яго паплечнікаў (Уладзіслаў Малахоўскі, Цітус Далеўскі).
Умовы для барацьбы з лета былі надзвычай складаныя. Для задушэння паўстання ў Вільню накіравалі русіфікатара Міхаіла Мураўёва. Ён з'явіўся тут у траўні і пачаў з таго, што загадаў павесіць двух ксяндзоў. Вязнямі былі запоўненыя ўсе турмы. Каб запалохаць людзей, паўстанцаў вешалі і расстрэльвалі на гандлёвай плошчы Вільні амаль штодзень. У Беларусі ўводзіўся ваенна-паліцэйскі рэжым. Расійская армія ўзрасла да 200 тысяч чалавек. Вайсковыя злучэнні знаходзіліся ў бесперапынным руху. Захопленыя са зброяй у руках паўстанцы расстрэльваліся на месцы без усякага суду. Паселішчы шляхціцаў, аднадворцаў і нават сялянаў, западозраных у сувязях з паўстанцамі, падпальваліся, а іх жыхары пагалоўна высылаліся ў Сібір. Жыхары ваколіцаў і вёсак у радыусе 10-15 вёрстаў ад месца выяўлення паўстанцкіх атрадаў штрафаваліся за тое, што не даносілі пра "панскія шайкі" ўладам, незалежна ад таго, ведалі яны пра тое ці не. [5, 98]
Сялянаў набіралі ў вясковую варту, якая павінна была дапамагаць рускім вайскоўцам вышукваць паўстанцаў. За дапамогу аддзелам расійскай арміі вяскоўцам аддавалі з канфіскаваных у паўстанцаў маёнткаў прылады працы, скаціну і нават хатнія рэчы. За землеўладальнікамі і ксяндзамі наладжваўся пільны нагляд. Абмяжоўвалася магчымасць іх пераезду з месца на месца. Маёнткі бунтарскіх землеўладальнікаў канфіскоўваліся, кляштары, якія былі асяродкамі паўстанцкага руху, зачыняліся. Усе нярускія памешчыкі-каталікі абкладаліся 10%-ным зборам з прыбыткаў на карысць дзяржавы. І некаторыя землеўладальнікі пачалі выдаваць паўстанцаў царскім уладам. Ксяндзы заклікалі скласці зброю. Ужо ў канцы ліпеня 1863г. дэлегацыя шляхецтва Віленскай губерні на чале з губернскім маршалкам шляхты Дамейкам падала Мураўёву ліст на імя цара, у якім каялася і заяўляла пра адданасць царскаму трону. Такія ж лісты складаліся і ў іншых губернях. Карныя захады царскага урада спалучаліся з дэмагагічнай палітыкай у адносінах да сялянаў. Але здань сялянскага паўстання не пакідала Мураўёва. Ён стварае спецыяльныя камісіі для разгляду ўстаўных грамат. Часам сялянам рабілі чарговыя зямельныя падачкі за кошт землеўладальнікаў. У лістападзе указ ад 1 сакавіка аб скасаванні панскіх павіннасцяў і памяншэнні на 20% выкупных плацяжоў распаўсюджваецца на Віцебскую і Магілёўскую губерні. [5, 98]
Узнаўляюцца сервітуты - даўняе права былых прыгонных пасвіць сваю жывёлу ў землеўладальніцкіх лясах і на прыбраных восеньскіх палях. Мураўёў, як ніхто, умацаваў сярод сялянства Беларусі царскія ілюзіі і варожасць праваслаўнай яго часткі да каталіцкай зямельнай арыстакратыі. З таго часу палітыка супрацьпастаўлення праваслаўных сялянаў нацыянальнай каталіцкай эліце робіцца традыцыйнай для расійскіх уладаў.
Вікенці Канстанцін Каліноўскі мусіў выдаць загад да народа зямлі Беларускай і Літоўскай, дзе даводзіў, што паўстанцы змагаюцца не за ўзнаўленне прыгону, а за лепшае жыццё для сялянства. Аднак у барацьбе за сялянскія масы паўстанцкае кіраўніцтва саступала царызму. Яно змагалася на два франты: і з арыстакратамі-перабежчыкамі, і з рускім самаўладдзем. Не выключаўся тэрор. Былі створаны трыбунал і каманда кінжальшчыкаў. Першым актам тэрору ў Беларусі быў няўдалы замах на віленскага маршалка Дамейку. Да кастрычніка 1863г. на Гарадзеншчыне ўсё яшчэ дзейнічалі асобныя паўстанцкія атрады. Яны адмаўляліся ад пешых воінаў, разбіваліся на конныя групы ў 10-12 вершнікаў і рабіліся для карнікаў няўлоўнымі. Але змаганне рабілася ўсё больш бессэнсоўным. Паўстанцы выходзілі з лясоў, хаваліся за мяжой, выдавалі сябе за паслухмяных падданых цара. Новае выступленне прызначаецца на вясну 1864г.
Кіраўніцтва паўстаннем несла страты. Каліноўскі быў у падполлі. Ён у любы час мог выехаць за мяжу, але заставаўся, каб рыхтаваць людзей для вясновага выступлення. Яго ўпарта шукалі жандармы. Даводзілася амаль штотыдзень мяняць прозвішча, вопратку, кватэру. У студзені 1864г. Каліноўскага арыштавалі ў Вільні, потым быў суд, а 10 сакавіка лідэра паўстанцаў павесілі на Лукішскім плацы. Да шыбеніцы ён ішоў цвёрда і смела. У адпаведнасці з гістарычнай традыцыяй Каліноўскі шануецца як беларускі нацыянальны герой. І на тое ёсць падставы. Ён звязаў з беларускім сялянствам, якое складала большасць беларускага насельніцтва, свой лёс, прымаў яго мову, разумеў яго карэнныя інтарэсы і са зброяй у руках кіраваў барацьбой за іх ажыццяўленне. І, урэшце, ён ахваряваў свайму народу ўласнае жыццё. Царызм святкаваў перамогу. Міхаіл Мураўёў быў абвешчаны рускім героям. Яго стараннямі прыкладна 128 паўстанцаў былі пакараныя смерцю, каля 12,5 тысяч чалавек высланыя і больш чым на 6 тысячаў чалавек было накладзенае адміністрацыйнае спагнанне. [5, 99]
Захады царскага ката апраўдвала нават ліберальная прэса на чале з Міхаілам Катковым. Не ўтрымаліся ад дыфірамбаў у гонар Мураўёва і рускія паэты Пётр Вяземскі, Міхаіл Някрасаў. І толькі Аляксандр Герцэн увесь час называў Міхаіла Мураўёва "вешальнікам" і "людаедам".
Паўстанне закончылася паражэннем. Як Каліноўскі не намагаўся ўзняць сялянскае паўстанне, яму гэта не ўдалося. Беларускае сялянства рабіла выбар на карысць афіцыйных уладаў, бо толькі ад іх чакала паляпшэння ўласнага жыцця. Мясцовая шляхта ўпарта трымалася за ілюзорную ідэю аднаўлення Рэчы Паспалітай у межах 1772г. Інтэлігенцыя шляхецкага паходжання на чале з Каліноўскім усё ж змагла (насуперак польскаму нацыяналізму і першай хвалі русіфікацыі) адстаяць ідэю федэратыўнага саюза Беларуска-Літоўскай дзяржавы з Польшчай. Але прапанова стварэння беларуска-польская федэрацыі або не разумелася беларускім сялянствам увогуле, або разумелася як хаўрус з былымі прыгоннікамі, а таму была для яго непрымальная. 70% паўстанцаў прыпадала на дваранаў. Сяляне складалі каля 18% паўстанцаў, і толькі ў Гарадзенскай губерні - да 33%. [5, 100]
Ідэя цалкам незалежнага ВКЛ (незалежнага і ад Расіі, і ад Польшчы) наўрад ці змяніла б сітуацыю. Некаторыя даследчыкі лічаць, што такую ідэю ўпершыню выказаў якраз Каліноўскі, але гэта не ўдаецца пацвердзіць бясспрэчнымі дакументамі.
Паўстанне 1863г. прынесла відавочныя страты. Амаль усе інтэлігенты, якія пачыналі ўсведамляць сваю сувязь з беларусамі і ўключаліся ў барацьбу за паляпшэнне іх долі, загінулі ці былі раскіданыя па імперыі і ўсім свеце. Царская дэмагогія пачала ператвараць праваслаўную большасць беларускіх сялянаў у адданых грамадзянаў Расіі. У знак павагі да царскай дзяржавы яны часам называлі сябе рускімі (у сэнсе расійскага грамадзянства, належнасці да рускай праваслаўнай царквы). Паўстанне істотна паглыбіла сацыяльна-рэлігійную бездань паміж каталіцкімі абшарнікамі і праваслаўным сялянствам. Сустрэча беларускай ідэі з этнічнай масай беларусаў адкладалася. Набыткаў, здавалася б, ніякіх і не было, але пасля паўстання да наступных пакаленняў у спадчыну перайшла традыцыя змагання за ўласную дзяржаўнасць.
Дзейнасць Каліноўскага садзейнічала ўсведамленню беларусамі неабходнасці змагацца за сваю дзяржаўнасць, падмурак кожнай сучаснай нацыі.
Глава III. Вікенці Канстанцін Каліноўскі
Вікенці Канстанцін Каліноўскі нарадзіўся 2 лютага 1838г. у вёсцы Мастаўляны Ваўкавыскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Падляскае ваяводства, Польшча) ў мнагадзетнай сям'і беззямельнага шляхціца. Каліноўскі часцей за ўсё карыстаўся імем Канстанцін, але ў афіцыйных дакументах ужываў імя Вікенці.
Бацька Канстанціна паходзіў са старадаўняга шляхецкага роду Каліноўскіх (герба Калінава), які вядомы з XVII ст. Продкі Каліноўскага амаль сто гадоў валодалі маёнткам Калінава ў Бранскай зямлі (сучасная Беласточчына), але ў другой палове XVIII cт. маёнтак быў прададзены, і Каліноўскія сталі беззямельнай шляхтай.
Прыкладна праз дзесяць гадоў пасля нараджэння Канстанціна сям'я Каліноўскіх пераехала ў суседнюю вёску Якушаўку (зараз Свіслацкі раён Гродненскай вобласці).
У 1847г. Каліноўскі паступіў у Свіслацкую гімназію. Гэта была адна з лепшых школ Гродзенскай губерні. У ёй існавалі тайныя таварыствы, панаваў дух вальнадумства. У 1864г. пасля таго, як выхаванцы і настаўнікі прынялі ўдзел у паўстанні 1863г., яна была зачынена царскімі ўладамі. Навучанне ў Свіслачы аказала моцны ўплыў на фарміраванне светапогляду Каліноўскага.
У 1855г. Каліноўскі паехаў у Маскву, а летам 1856г. - у Пецярбург. Каліноўскі стаў студэнтам аддзялення камеральных навук юрыдычнага факультэта Пецярбургскага універсітэта. Там ён знаёміцца з рэвалюцыйнай публіцыстыкай "Современника" і "Колокола", зачытваецца працамі Чарнышэўскага, Дабралюбава, Герцэна, захапляецца ідэямі класічнай нямецкай філасофіі і заходнееўрапейскага утапічнага сацыялізму. [3, 9]
Каліноўскі і яго брат Віктар уваходзілі ў нелегальны гурток Серакоўскага і Дамброўскага, які знаходзіўся пад ідэйным уплывам лепшых традыцый нацыянальна-вызваленчага руху Расіі і Польшчы.
У 1860г. Каліноўскі скончыў Пецярбургскі універсітэт са ступенню кандыдата права і ў пачатку 1861г. вярнуўся ў Беларусь. Але як "нядобранадзейны" не знайшоў тут месца для працы. Малады юрыст зрабіўся прафесійным рэвалюцыянерам. Разам са сваім сябрам Феліксам Ражанскім у вопратцы гандляра пехатою прайшоў амаль усю Гарадзеншчыну. Падарожнікі ў гаворках з сялянамі заклікалі іх змагацца з маскоўскай уладай і мясцовымі землеўладальнікамі, што трымалі беларускую вёску ў юрыдычнай і эканамічнай залежнасці. [5, 90-91]
Гэта вяртанне супала з абвяшчэннем сялянскай рэформы, ростам сялянскіх выступленняў, абвастрэннем палітычнай сітуацыі ў Расіі і Польшчы. У 1861г. Каліноўскі стварыў у Гродне і Гродзенскай губерні нелегальную рэвалюцыйную арганізацыю, у якую ўвайшлі прадстаўнікі мясцовай інтэлігенцыі - Ражанскі, Мілевіч, Урублёўскі. Восенню 1861г. Каліноўскі ўвайшоў у склад Камітэта руху - віленскага цэнтра па падрыхтоўцы ўзброенага паўстання на Беларусі і ў Літве. Летам 1862г. Камітэт перайменаваны ў Літоўскі правінцыяльны камітэт (ЛПК). 3 кастрычніка 1862г. Каліноўскі стаў яго старшынёй і ўзначальваў радыкальную (левую) рэвалюцыйна-дэмакратычную плынь "чырвоных". У 1862г. Каліноўскі разам з Урублёўскім і Ражанскім заснаваў нелегальную друкарню і наладзіў выпуск першай беларускай рэвалюцыйна-дэмакратычнай газеты "Мужыцкая праўда". З чэрвеня 1862 па красавік 1863г. выйшла 7 нумароў газеты, кожны з якіх падпісваўся псеўданімам "Яська - гаспадар з-пад Вільні".
У пачатку студзеня 1863г. у Вільні пачаў нелегальна выходзіць на польскай мове афіцыйны орган ЛПК газета "Сцяг свабоды". Каліноўскі - першы яе рэдактар (а магчыма і заснавальнік).
ЛПК узяў курс на дэмакратычнае ўзброенае паўстанне, на далучэнне сялян да вызваленчай барацьбы. У ноч на 23 студзеня 1863г. у Польшчы выбухнула паўстанне. Варшаўскі Цэнтральны нацыянальны камітэт (ЦНК) прыняў рашэнне аб роспуску ЛПК і стварэнні Выканаўчага аддзела Літвы. Каліноўскі быў адхілены ад кіраўніцтва паўстаннем і ў канцы сакавіка 1863г. накіраваны на пасаду рэвалюцыйнага камісара Гродзенскага ваяводства.
Выканаўчы аддзел Літвы, напалоханы рэпрэсіямі супраць удзельнікаў паўстання, ухіліўся ад кіраўніцтва паўстання. У гэты час у чэрвені 1863г. Каліноўскага вярнуўся ў Вільню і ў жніўні зноў стаў на чале паўстання. Выканаўчы аддзел Літвы ў час старшынства Каліноўскага называлі Літоўска-Беларускім Чырвоным Жондам (урадам). Каліноўскі і яго паплечнікі марылі аб вызваленні літоўскіх і беларускіх зямель ад прыгнёту царскага самадзяржаўя і ўтварэнні незалежнай Беларуска-Літоўскай дзяржавы. Каліноўскі аднавіў паўстанцкую адміністрацыю на месцах, якая збірала падаткі на карысць новай улады. На ахопленай паўстаннем тэрыторыі дзейнічалі рэвалюцыйныя суды і жандармерыя. Нацыянальна-вызваленчы рух не змог процістаяць царскім войскам, пасланым на падаўленне паўстання. Царскім уладам доўга не ўдавалася напасці на след Каліноўскага, які не спыняў барацьбы супраць царызму. Яго выдаў адзін з арыштаваных удзельнікаў паўстання - Парфіяновіч. Каліноўскага арыштавалі ў Вільні ў ноч з 28 на 29 студзеня 1864г. [3, 24]
У час следства і суда ён трымаў сябе мужна, адмовіўся выдаць сваіх паплечнікаў. У турме Каліноўскі напісаў і здолеў перадаць сябрам на волю тры змястоўныя лісты на беларускай мове. Пасля пакарання рэвалюцыянера яны былі перапраўлены за мяжу і надрукаваны адным з удзельнікам паўстання пад загалоўкам "Да беларускага народа. Лісты з-пад шыбеніцы". [2, 211-212]
Асуджаны ваенна-палявым судом да смяротнага пакарання, Каліноўскі быў павешаны ў Вільні на гандлёвай плошчы Лукішкі. Пакаранне адбылося 22 сакавіка 1864г. Каліноўскаму тады споўнілася толькі 26 гадоў.
Каліноўскі абгрунтаваў першую ў XIX ст. праграму барацьбы за палітычнае і духоўнае разняволенне беларускага народа. Ён у сваёй публіцыстыцы глыбока выкрыў сутнасць прыгонніцкай эксплуатацыі ва ўсіх яе формах, паказаў паразітызм памешчыкаў, выключна цяжкае становішча прыгонных сялян Беларусі. "Цар, - пісаў ён, - паноў зусім увольніў ад усякіх ценжароў… зняўшы з паноў усялякія падаткі, зваліў іх адно на мужыцкае племя, аблажыў падаткамі і мужыцкую зямлю, і мужыцкія хаты, і мужыцкую душу, і мужыцкіх дзяцей, і мужыцкую скаціну, жывых і ўмершых". [2, 212]
Каліноўскі паказаў паразітызм царскай бюракратыі, параўноўваў тагачасных чыноўнікаў з саранчой, якая знішчае на сваім шляху ўсю расліннасць. Ён падверг крытыцы суд царскай Расіі, які быў толькі дадаткам царскай адміністрацыі і цалкам залежаў ад яе. Не абмінуў крытыкай Каліноўскі і царскую армію, якая заўжды стаяла на варце інтарэсаў пануючых класаў.
Каліноўскі выступіў у абарону уніяцкай царквы, якая паўстала на Беларусі ў выніку Брэсцкай царкоўнай уніі 1596г. Пакольку праваслаўе ў тыя часы было паслухмянай духоўнай зброяй у руках царызму, а каталіцкае веравызнанне з'яўлялася сродкам паланізацыі беларусаў, то унія, з пункту гледжання Каліноўскага, выступала як "мужыцкая народная вера, пагарджаная пануючымі, як і сам мужык беларускі". [2, 213]
Каліноўскі прызнаваў правы ўсіх народаў на самавызначэнне. Ён выдвінуў ідэю стварэння суверэннай нацыянальнай (беларускай) дзяржавы, незалежнай ад Расіі і ад Польшчы. У сваіх працах Каліноўскі звяртаўся да канстытуцый дэмакратычных дзяржаў. Яго палітычным ідэалам з'яўлялася рэспубліка.
Ажжыцяўленне ўсіх сваіх сацыяльна-палітычных ідэй і планаў Каліноўскі звязваў з дэмакратычнай рэвалюцыяй. Пры гэтым галоўнай рэвалюцыйнай сілай ён лічыў сялянства. Але побач з сялянствам ён бачыў магчымым удзел у рэвалюцыі таксама і студэнтаў, гараджан, асобных памешчыкаў (на ўмовах, якія не супярэчылі б інтарэсам сялян).
Вялікую ролю ў дасягненні новага жыцця Каліноўскі адводзіў жанчыне. Ён яскрава бачыў прыгнечанае становішча беларускай жанчыны-сялянкі. Ён заклікаў жанчын да ўдзелу ў вызваленчай барацьбе. І жанчыны прымалі гэты ўдзел. Яны перавозілі загады рэвалюцыйнага урада, рэвалюцыйную пошту, значныя сумы грошаў паўстанцам і г.д. Яны дапамагалі і самому Каліноўскаму. Паводле гістарычных крыніц, у жанчынах Каліноўскі знаходзіў памочнікаў. Адной з іх з'яўлялася нарачоная Каліноўскага - Марыя Ямант.
Часткай грамадска-палітычных поглядаў Каліноўскага з'яўлялася выхаванне. Ён крытыкаваў педагогіку, што існавала ў сучасным яму грамадстве. Каліноўскі лічыў, што існуючы грамадскі і дзяржаўны лад не могуць дзецям працоўных забяспечыць адпаведнага выхавання і навучання. Ён бачыў, што пануючыя класы закрываюць доступ дзецям працоўных да адукацыі і культуры, не клапоцяцца аб іх выхаванні. Каліноўскі адзначаў, што цар, "пануючы над вамі і дзеручы сам да пазваляючы кожнаму вас абдзіраці, не вучыў вас ні чытаці, ні пісаці". Пакуль мы не будзем свабоднымі, "у нас нічога не будзе, не будзе праўды, багацтва і ніякай навукі". Каліноўскі выказваўся за ўсебаковае развіццё навукі, стварэнне сістэмы народнай адукацыі на роднай беларускай мове. [2, 215]
Грамадска-палітычныя ідэі, сфармуляваныя Каліноўскім, валодалі беларускай нацыянальнай грамадскай думкай і нацыянальна-вызваленчым рухам на працягу другой паловы XIX - пачатку XX стагоддзя. Яны сталі пуцяводнай зоркай для лідэраў беларускага Адраджэння. У гэтым палітычны геній Каліноўскага. Каліноўскі пастаянна прыцягвае ўвагу даследчыкаў розных краін і народаў. Яго бібліяграфія налічвае больш за 700 публікацый, надрукаваных і ў нашай краіне, і за мяжой на 11 мовах.
Каліноўскаму прысвечаны шмат твораў пісьменнікаў і паэтаў Беларусі: А.Куляшова, У.Караткевіча, Н.Гілевіча і інш. Вобраз Каліноўскага ёсць таксама і ў выяўленчым мастацтве - жывапісе, скульптуры, графіцы (працы П.Сергіевіча, С.Селіханава, Р.Кудрэвіча і інш.).
Сёння Вікенці Канстанцін Каліноўскі - адзін з самых любімых герояў беларускага народа. Ён жыве сярод нас у назвах вуліц, вёсак, школ. І яго значэнне непадуладна часу.
Глава IV. Міхаіл Мураўёў
Доўгія гады феномен віленскага генерал-губернатара Міхаіла Мураўёва прыцягвае ўвагу даследчыкаў, пісьменнікаў, публіцыстаў.
З 1826 па 1835г. служыў ён спачатку віцэ-губернатарам у Віцебску, а потым губернатарам у Магілёве і Гародні. За гэты час прапанаваў Мікалаю I шэраг праектаў рэакцыйных указаў, якія на доўгія гады перавярнулі ўсё мясцовае грамадскае жыццё. У прыватнасці, ён падаў цару ідэю аб закрыцці Віленскага універсітэта (1832), аб адмене на Беларусі і ў Літве дзейнасці Літоўскага Статута і падпарадкавання беларускіх і літоўскіх зямель дзеянню агульнарасійскіх законаў (1834, 1840). Мураўёў прычыніўся і да скасавання Брэсцкай царкоўнай уніі, не без яго намаганняў адбылося далучэнне уніяцкай царквы да праваслаўнай (1839).
Усе праекты Мураўёва былі ўхвалены Мікалаем I і праведзены ў жыццё. Ён стаў членам Дзяржаўнага савета, міністрам дзяржаўнай маёмасці. Сучаснікі высока ацэньвалі здольнасці і адукаванасць Мураўёва. Гэта быў адзін бок яго асобы. "Наколькі высока ён (Мураўёў), стаяў па розуме і адукацыі, настолькі нізка стаяў ён па сваіх маральных якасцях" (П.В.Даўгарукаў). [1, 181]
У маладосці - дзекабрыст, адзін са складальнікаў статута "Саюза благоденствия", у канцы жыцця - праціўнік вызвалення сялян, кат беларускага, літоўскага і польскага народаў.
Маральная дэградацыя Мураўёва была, як кажуць расійцы, "налицо": за агідны, пачварны знешні выгляд яго празвалі ў Пецярбургу "курносый ярыга". Ярыга - гэта значыць махляр, ашуканец, круцель, шэльма, п'яніца, бяспутны чалавек. Гэта мянушка Мураўёва ў сталіце імперыі была шырока вядомай.
Называлі Мураўёва і "двуликим Янусом", і "переодетым мясником", і "монголом", і "калмыком". Але самая агідная мянушка Мураўёва - "вешальнік". У "Вялікай Савецкай Энцыклапедыі" гэтая мянушка з'явілася ў 1863г. "за жорсткасць", праяўленую Мураўёвым "падчас падаўлення паўстання". Але гэтая мянушка на самой справе ўжо прыкладна за трыццаць гадоў да паўстання 1863г. ужывалася грамадствам. [1, 182-183]
Упершыню яна прыліпла да Мураўёва ў Гародні пасля пакарання смерцю аднаго з першых беларускіх рэвалюцыянераў-дэмакратаў Міхаіла Валовіча (ён быў павешаны па загаду Мураўёва ў 1833г.).
І вось калі з гэтай сумнай нагоды Мураўёў выступаў перад прыціхлым гарадзенскім дваранствам з палкай прамовай, адзін з прысутніх , які не страціў бадзёрасці духу, наўмысна гучна запытаў у аднаго з блізкіх да Мураўёва чыноўнікаў: "А ці не сваяк наш новы губернатар майму былому знаёмаму Сяргею Мураўёву-Апосталу, які быў павешаны ў 1826 годзе?". Мураўёў пачуў пытанне, закіпеў ад гневу, затупаў нагамі і крыкнуў:"Скажыце яму, што я не з тых Мураўёвых, якіх вешаюць, а з тых Мураўёвых, якія вешаюць!". З таго часу мянушка "вешальнік", якая нарадзілася на гарадзенскай зямлі, замацавалася за ім на ўсё астатняе жыццё. [1, 183]
У 1862г. Мураўёў быў абвінавачаны ў бязмежным казнакрадстве (яго выкрыў ураджэнец Беларусі Іасафат Агрызка) і мусіў пайсці ў адстаўку. З гэтай нагоды "яму настрачылі цудоўны рэскрыпт, як усім звальняемым міністрам, дзе дзякавалі за службу, ім аказаную, і шкадавалі аб расстройстве яго здароўя, па-мядзведжаму моцнага".
Паўстанне 1863г. прымусіла Аляксандра II прызначыць Мураўёва віленскім генерал-губернатарам. 14 траўня 1863г. Мураўёў прыбыў у Вільню, а 18 траўня адбыліся ўжо першыя пакаранні ў Вільні і Менску. За час знаходжання Мураўёва на пасадзе віленскага генерал-губернатара (з траўня 1863г. па травень 1865г.) было павешана і расстраляна 128 чалавек, тысячы былі сасланы ў Сібір, у арыштанцкія роты, на катаргу і г.д. [1, 183]
З лета 1863г. і пачалося жорсткае супрацьстаянне Мураўёва і Каліноўскага. Апошні рэпрэсіўнай палітыцы царскай улады проціпаставіў моцныя прадуманыя дзеянні рэвалюцыйнай арганізацыі. Асабістага спаткання Каліноўскага і Мураўёва гістарычныя крыніцы не зафіксавалі, але праціўнікі добра ведалі пра існаванне адзін аднаго і пра тыя ролі, якія адыгрывалі яны ў гістарычным процістаянні.
У сваіх "Успамінах", напісаных у 1866г. незадоўга да смерці (надрукаваны толькі ў 1882-1883гг. на старонках часопіса "Русская старина"), Мураўёў адлюстраваў адзін з крайніх шавіністычных поглядаў на паўстанне 1863г. Успомніў і пра Кастуся Каліноўскага, як пра "галоўнага начальніка жонда (урада) Літоўскага", "распарадчыка мяцяжу ў Літве" і тым самым аднёс свайго палітычнага візаві да шэрагу першаразрадных асоб, што стаялі на чале ўзброенай барацьбы.
Пасля арышту Каліноўскага Мураўёў не без падставы бачыў у ім ключ да таямніц рэвалюцыйнай арганізацыі Беларусі і Літвы. Аднак надзеі Мураўёва не спраўдзіліся. Усе намаганні следчых разбіваліся аб непахісную волю бясстрашнага рэвалюцыянера. Сведчанні Мослава наконт гэтага:"Негледзячы на ўсе намаганні членаў следчай камісіі, ім не ўдалося вырваць ад Каліноўскага падрабязнага паказання аб асобах, якія складалі рэвалюцыйную арганізацыю краю".
26 лютага 1864г. Каліноўскі зрабіў наступную заяву Віленскай асобай следчай камісіі:"Выпрацаваўшы працай і жыццём свядомасць, што калі грамадзянская адкрытасць складае дабрадзейнасць, то шпіёнства апаганьвае чалавека… я лічу неабходным заявіць следчай камісіі, што я ў яе допытах наконт асобаў, ёю указаных, я пастаўлены іншы раз у становішча, што не адпавядае яе жаданням, я павінен быць стрыманым у сваіх паказаннях па вышэйназваных прычынах. Заяву гэтую раблю з тым спадзяваннем, што следчая камісія належным чынам зніме безвыходнае маё становішча. Прычыны і вынікі мною добра абдуманы, а ўсведамленне гонару, уласнай годнасці і таго становішча, якое я займаў у грамадстве, не дазваляюць мне ісці па іншым шляху". [1, 184]
Далейшыя допыты камісія палічыла марнаю справаю і накіравала свой даклад і следчую справу Каліноўскага Мураўёву. Апошні паставіў на дакладзе камісіі рэзалюцыю:"Каліноўскага аддаць ваеннаму суду і закончыць гэты суд у трое сутак".
4 сакавіка 1864г. суд вынес канчатковае рашэнне па справе Каліноўскага:"За злачынства яго, што складае вышэйшую ступень удзелу ў мяцяжы супраць урада з узбуджэннем да таго іншых дзейным распаўсюджваннем і падтрыманнем паўстання… пакараць смерцю павешаннем". Мураўёў, якому як быццам не цярпелася хутчэй адсвяткаваць перамогу, даў рэзалюцыю:"Згодзен. Выканаць прыгавор у Вільні". [1, 185]
Каліноўскі ішоў на шыбеніцу, забраўшы з сабою шматлікія таямніцы паўстання. Дзякуючы мужнасці і стойкасці славутага рэвалюцыянера, былі выратаваны сотні, а можа, і тысячы людзей.
Заключэнне
паўстанне незалежнасць рэспубліканскі рэвалюцыя
Асноўнай мэтай паўстання 1863-1864гг. для паўстанцаў з'яўлялася аднаўленне незалежнасці Рэчы Паспалітай, стварэння рэспубліканскага ладу кіравання і прававой роўнасці ўсіх станаў. Рэвалюцыйныя ўлады імкнуліся прыцягнуць да паўстання сялян. Утварэнне паўстанцкіх атрадаў на Беларусі пачалося ў лютым 1863г. Сярод паўстанцаў былі студэнты, выхаванцы найвышэйшых навучальных устаноў, дробнаўласніцкая і беззямельная шляхта, каталіцкае духавенства. Частка сялян адмаўлялася ўдзельнчаць у паўстанні. У сакавіку 1863г. у лясах пачаліся кожнадзённыя сутычкі паміж царскай арміяй і паўстанцкімі атрадамі. У канцы лютага 1863г. кіраўніцтва паўстаннем перайшло да "белых", а Каліноўскі быў адхілены ад кіраўніцтва. ЛПК быў распушчаны і заменены на Аддзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы. Але ён па сутнасці ўхіліўся ад кіраўнітцва паўстаннем. У час старшынства Каліноўскага гэты Аддзел пачаў кіраваць паўстаннем. З лета 1863г. барацьба ўскладнілася. Каб ліквідаваць паўстанне, у Вільню быў накіраваны Мураўёў. Пачаліся жорсткія рэпрэсіі. Негледзячы на ўсю рашучасць Каліноўскага ў барацьбе супраць царызму, на ідэю аб незалежнасці беларускага народа, паўстанне цярпела паражэнне. Змаганне паступова страчвала сэнс.
Зразумела, што паўстанне прынесла вялікія страты. Амаль уся інтэлігенцыя была альбо расстраляна, альбо раскідана па ўсім свеце. Адбывалася ператварэнне праваслаўных беларускіх сялянаў у грамадзянаў Расіі. Павялічвалася бездань паміж каталікамі і праваслаўнымі сялянамі ў сацыяльным і рэлігійным аспектах.
Але гэтае паўстанне мела для беларускай гісторыі і станоўчыя вынікі. Пасля паўстання ў беларусаў з'явілася традыцыя змагання за ўласную дзяржаўнасць.
У падзеях 1863-1864гг. можна ўбачыць двух яскравых праціўнікаў - Каліноўскага і Мураўёва.
Каліноўскі абгрунтаваў першую праграму барацьбы за разняволенне беларусаў. Але ў той жа самы час ён прызнаваў правы ўсіх народаў на самавызначэнне. Ён крытыкаваў царызм, царскі суд, царскую армію. Каліноўскі станоўча адносіўся да уніяцкай царквы. Сярод рыс яго характару можна назваць рашучасць і мужнасць.
Мураўёў меў мянушку "вешальнік". Па сваім характары ён быў разумным, адукаваным, але маральна ён быў вельмі дэградаваным. Мураўёў быў катам беларускага, літоўскага і польскага народаў. І калі Каліноўскі выступаў за вызваленне сялян, то зразумела, што Мураўёў быў супраць гэтага.
Спіс выкарыстанай літаратуры
1. Барыс С.В., Тарасаў С.В., Ланеўскі Г.А. "Сыны і пасынкі Беларусі". - Мн.:"Полымя", 1996.
2. Зборнік пад рэдакцыяй Грыцкевіча А.П. "Славутыя імёны Бацькаўшчыны". - Мн.:"Беларускі фонд культуры", 2003.
3. Зборнік пад рэдакцыяй Сапуна А.В. "Константин Калиновский: из печатного и рукописного наследия". - Мн.:"Беларусь", 1988.
4. Коўкель І.І., Ярмусік Э.С. "История Беларуси с древнейших времён до нашего времени". - Мн.:"Аверсэв", 2002.
5. Шыбека З. "Нарыс гісторыі Беларусі (1795-2002)". - Мн.:"Энцыклапедыкс", 2003.
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Пад'ём польскага нацыянальна-вызвольнага руху і паўстанне 1863 г. Адмена расейскім урадам прыгоннага права ў Беларусі і Літве, ажыўленне апазіцыйнага руху ў Расійскай імперыі і краінах Заходняй Еўропы. Затрымка станаўлення беларускай інтэлігенцыі.
реферат [23,4 K], добавлен 17.12.2010Выяўленне асноўных прычын і мэтаў паўстання. Разгляд характару яго праходжання ў Гродзенскай, Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губернях. Агляд мер і дзеянні расійскіх уладаў. Вызначэнне асноўных вынікаў і ўплыву паўстання на далейшае развіццё Беларусі.
презентация [9,3 M], добавлен 07.01.2018Кастусь Каліноўскі — нацыянальны герой Беларусі, адзін з кіраўнікоў нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гг.; рэвалюцыянэр-дэмакрат, паэт. Летапіс жыцця, грамадска-палітычнай і публіцыстычнай дзейнасці. Месца К. Каліноўскага ў беларускай культуры.
курсовая работа [30,1 K], добавлен 11.03.2015Перыяд працяглага эканамічнага заняпаду і палітычнага крызіса феадальна-прыгонніцкай Рэчы Паспалітай. Войны сярэдзіны ХVІІ ст. і іх наступствы для Беларусі. Крызіс Рэчы Паспалітай, спробы рэформ у дзяржаве. Падзелы Рэчы Паспалітай. Паўстанне Т. Касцюшкі.
контрольная работа [36,6 K], добавлен 13.08.2009Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай. Лівонская вайна Рэчы Паспалітай. Паход Лжэдзмітрыя ў Расію. Бітва пад Ноўгарад-Северскім. Герой барацьбы з інтэрвентамі Скопін-Шуйскі. Мяцеж у Маскве 17 ліпеня 1610 г. Пагроза пазбаўлення незалежнасці Расіяй 1611 г.
реферат [30,9 K], добавлен 29.11.2009Гістарычныя ўмовы, у якіх развівалася адукацыя на землях Беларусі у 30 гг. XIX ст. – 1917 г. Паўстанне 1863 года пад кіраўніцткам Кастуся Каліноўскага, першая сусветная вайна, цяжар жорсткай палітыкі расійскіх улад. Вынікі русіфікацыі беларускага народу.
реферат [16,5 K], добавлен 17.02.2012Жыццё і светапогляду ваеннага і палітычнага дзеяча Тадэвуша Касцюшкі. Пачатак барацьбы за свабоду Рэчы Паспалітай, Тадэвуш Касцюшка як кіраўнік паўстання. Прычыны паразы рэвалюцыйнага паўстання, эміграцыя і наступная палітычная дзейнасць Касцюшкі.
курсовая работа [41,9 K], добавлен 11.03.2015Адмена прыгоннага права і сутнасць аграрнай рэформы ў Расіі. Значэнне рэформы для развіцця сельскай гаспадаркі. Адрозненні ў правядзенні рэформы ў Усходніх і Заходніх губернях Беларусі. Мэта паўстання 1863-1864 гадоў, яе уплыў на правядзенне рэформ.
контрольная работа [15,2 K], добавлен 26.09.2012Вывучэнне сутнасці, перадумовы прыняцця, станоўчых і адмоўных бакоў Люблінскай уніі. Вызначэнне ўмоў станаўлення Вялікага княства Літоўскага на палітычнай арэне XV-XVI ст. Высвятленне асноўных момантаў і вынікаў аб'яднання дзяржавы ў Рэч Паспалітую.
контрольная работа [272,9 K], добавлен 08.08.2010Вызваленчая барацьба ў 60-90-я гг. XIX ст. Лагеры "белых" і "чырвоных" напярэдадні паўстання 1863 г. Цэнтральны нацыянальны камітэт для кіравання падрыхтоўкай паўстання. Эвалюцыя рабочага руху і прапаганда марксізму. Рэвалюцыйна-дэмакратычны Рух.
реферат [37,4 K], добавлен 25.01.2011