Гістарычны партрэт Кастуся Каліноўскага
Кастусь Каліноўскі — нацыянальны герой Беларусі, адзін з кіраўнікоў нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гг.; рэвалюцыянэр-дэмакрат, паэт. Летапіс жыцця, грамадска-палітычнай і публіцыстычнай дзейнасці. Месца К. Каліноўскага ў беларускай культуры.
Рубрика | История и исторические личности |
Вид | курсовая работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 11.03.2015 |
Размер файла | 30,1 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Размещено на http://www.allbest.ru/
ЗМЕСТ:
Уводзіны
1. Старонкі жыцця К. Каліноўскага
2. Кастусь Каліноўскі - рэвалюцыянер
3. Месца К. Каліноўскага ў беларускай культуры
Заключэнне
Спіс выкарыстаных крыніц
УВОДЗІНЫ
Асоба Кастуся Каліноўскага ўжо больш за стагоддзе прыцягвае ўвагу гісторыкаў. Даследчыкі ўпарта спрабуюць расставіць кропкі над "і" ў жыцці аднаго са славутых дзеячоў паўстання 1863--1864 гг. Але зрабіць гэта цяжка. Кастусь Каліноўскі быццам і пасля смерці захаваў выдатныя здольнасці да канспірацыі. У чым жа прычына "няўлоўнасці" гэтай гістарычнай постаці?
Няпроста зразумець чалавека іншай эпохі, тым больш палітыка ў пераломны момант гісторыі. Палітычная барацьба вымушае дзейнічаць адпаведна пераменлівым абставінам, таму бывае цяжка захаваць вернасць аднойчы абвешчаным прынцыпам. Не дае падставаў да адназначных ацэнак і аналіз дакументаў за подпісам "Яська-гаспадар з-пад Вільні". Існуе праблема неадпаведнасці сучаснай тэрміналогіі рэаліям XIX ст. Напрыклад, разуменне тэрміна "беларус" сёння істотна розніцца ад разумення мінулага стагоддзя. I, вядома, трэба адзначыць пэўную ідэалагічную заангажаванасць даследчыкаў.
Сутнасць спрэчкі, якая працягваецца ў беларускай гістарыяграфіі і публіцыстыцы, у тым, ці з'яўляецца Кастусь Каліноўскі беларускім нацыянальным героем, ці гэта "фальшывы маяк", святло якога паспрыяла б паланізацыі беларусаў. Палеміка ідзе не толькі пра асобу Каліноўскага, але пра ўсю беларускую гістарычную спадчыну.
Беларускія і польскія даследчыкі дасягнулі значных поспехаў у больш чым стогадовым вывучэнні г. зв. "студзеньскага паўстання". Гістарыяграфія паўстання 1863 г. пачала складвацца амаль адразу пасля яго разгрому. Першыя гісторыкі паўстання часта былі ягонымі ўдзельнікамі. Іх працы нагадвалі не гэтулькі даследаванне, колькі аповед пра гераічныя ўчынкі мужных людзей. Зразумела, што аб'ектам увагі навукоўцаў была і асоба Кастуся Каліноўскага.
У сувязі з палемічнай дыскусіяй беларускіх і польскіх гісторыкаў, я лічу што на дадзены момант вельмі карысна пазнаёміцца з рознымі крыніцамі, асвятляючымі асобу і гістарычную ролю Кастуся Каліноўскага і скласці яго аб'кектыўны гістарычны партрэт.
Мэтай дадзенай курсавой работы з'яўляецці вывучэнне гістарычнай асобы Кастуся Каліноўскага і афармленне яго аб'ектыўнага гістарычнага партрэта.
Вывучаемая тэма досыць шырока асвятляецца у беларускай лімтаратуры і перыядычным друку. Варта зазначыць, што найбольш поўнае і глыбокае даследванне асобы Каліноўскага і яго гістарычнай ролі прадстаўлена гісторыкам і пісьменнікам Г. Кісялёвым, яго артыкулы у ліку іншых крыніц актыўна выкарыстоўваюцца пры напісанні дадзенай работы. Акрамя таго, у рабоце выкарыстоўваюцца
Курсавая работа складаецца з уводзін, асноўнай часткі, падзеленай на тры главы, заключэння і спісу выкарыстаных крыніц.
Аб'ём работы складае 21 старонку, пры яе напісанні выкарыстана 10 крыніц.
1. СТАРОНКІ ЖЫЦЦЯ К. КАЛІНОЎСКАГА
Рдзіма нашага нацыянальнага героя Касчтуся Каліноўскага - веска Мастаўляны Гарадзенскага павета (цяпер у Беластоцкім ваяводстве Польшчы). Паходзіў Канстанцін Вікенціевіч Каліноўскі з сям'і дробнамаянтковага шляхціца.
Бацька Кастуся ў 1835 годзе заснаваў у Мастаўлянах ткацкую фабрыку, прасцей -- майстэрню ільняных вырабаў. Маці Вераніка Рыбінская памерла, калі хлопчыку не споўнілася і пяці гадоў. У 1849 годзе бацька набыў фальварак Якушоўка непадалёку ад мястэчка Свіслач Ваўкавыскага павета, куды перабраўся з новай жонкай Ізабэлай Лазарэвіч і дзецьмі, а таксама перавёз фабрыку.
Маленства Кастуся прайшло ў Мастаўлянах і Якушоўцы. Быў ён хлапчуком уражлівым, са спагадай ставіўся да тых, хто яго акружаў, -- відаць, на характары сказалася ранняе сіроцтва. [7, с. 21]
Беларускую дэмакратычную культуру і мову ён засвойваў з дзяцінства і да апошняй хвіліны жыцця гаварыў і пісаў на беларускай мове.
Спачатку вучыўоя ў Свіслацкай гімназіі, хутка яна была ператворана ў пяцікласнае павятовае вучылішча, пасля заканчэння якога Кастусь паехаў у Маскву да старэйшага брата Віктара. Праз некаторы час браты перабраліся ў Пецярбург, Кастусь стаў студэнтам юрыдычнага факультэта універсітэта, які скончыў у 1860 годзе. [9, с. 89]
На час вучобы прыпадае станаўленне яго светапогляду,далучэнне да надзённых праблем жыцця. Разам з братам уваходзіў у ваенна-рэвалюцыйную арганізацыю, якую ўзначальвалі будучы генерал Парыжскай камуны Я.Дамброўскі і сябра М.Чарнышэўскага З.Серакоўскі. Сам жа Кастусь з'яўляўся адным з кіраўнікоў рэвалюцыйна настроеных студэнтаў.
Было таксама знаёмства з літаратурай, што прапагандавала перадавыя ідэі, з часопісам "Современник", з герцэнаўскім "Колоколом". I адкрыццё для сябе сапраўднай Беларусі, а не той, якую падавала афідыйная гістарычная навука. Менавіта ў гэты перыяд ён упершыню па-сапраўднаму адчуў сябе сынам Літвы (чытай -- Беларусі). I зразумеў, што за яе будучыню трэба змагацца з тымі, хто закабаліў родную зямлю. У ліку ж захопнікаў К.Каліноўскі аднолькава бачыў і рускіх, і палякаў. Разам з тым не ставіўся да іх агулам, раздзяляў перадавую частку грамадства і тых, хто хацеў беларускі народ трымаць у пакоры, не даючы яму магчымасці свабодна развівацца. I ганарыўся беларусамі, якія прымалі ўдзел у паўстанні 1794 года, а пасля і 1831-га. ганарыўся сваім земляком Тадэвушам Касцюшкам. I пакуль яшчэ не здагадваўся, што стане неўзабаве яго паслядоўнікам, пачаўшы барацьбу за нашу і вашу свабоду. [5, с. 33]
Кастусь робіцца стваральнікам і душой нелегальнай рэвалюцыйнай арганізацыі ў Гародні, разам з паплечнікамі ездзіць па навакольных вёсках і мястэчках, дзе вядзе прапаганду сярод сялян, рыхтуючыхся да паўстання. [6, с. 100]
Гэтай мэце служыла і нелегальная беларуская газета "Му-жыцкая праўда", якую надзелены яскравым публіцыстычным і літараратурным талентам Каліноўскі пачаў выдаваць у 1862 годзе супольна з Феліксам Ражанскім і Валерыем Урублеўскім. Аўтар і рэдактар большасці нумароў газеты, Кастусь сам браў удзел у яе пашырэнні: развозіў па вёсках, раскідваў па дарогах. Ён імкнуўся развеяць ілюзіі сялян, паказаць, што царскі маніфест аб скасаванні прыгоннага права - гэта чарговае ашуканства працоўнага люду. Кастусь заклікаў змагацца за тое, каб прыйшоў час, "што ніколі ніякай нікому мужыкі паншчыны служыць не будуць і ніякага ў казну аброіку плаціць, і народ наш будзе вольны і шчаслівы".[6, с. 100]
Пасля загаду аб ягоным арышце Каліноўскі перайшоў на нелегальнае становішча і дзейнічау пад канспіратыўнымі прозвішчамі Макарэвіч, Чарнецкі, Хамовіч, Хамуціус... [9, с. 100]
Увосень 1862 года ён узначальвае Літоўскі правінцыйны камітэт, што рыхтаваў вызваленчае паўстанне ў Беларусі і Літве. Кастусь стаяў на чале найбольш паслядоўных рэвалюцыянераў, якіх, у адрозненне ад лібералаў ("белых"), называлі "чырвонымі". Яны вы-ступалі супраць саслоўнай няроўнасці, за дэмакратычную рэспубліку, за перадачу зямлі сялянам. Каліноўскі лічыў, што народы Бсларусі, Літвы і Украіны павінны самі вырашыць пытанне пра сваю незалежнасць. "Белыя" ж лічылі галоўнай задачай аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 года. [7, с. 21]
Пасля пачатку паўстання "белым" удалося адхіліць Каліноўскага і ягоных прыхільнікаў ад кіраўніцтва. Ён стаў паўстанцкім камісарам Гарадзенскай губерні, здолеў прыцягнуць да ўдзелу ва ўзброенай барацьбе шмат сялянаў. Улетку 1863 года Кастусь зноў узяў у свае рукі кіраўніцтва Віленскім паўстанцкім цэнтрам, які часам называлі "чырвоным жондам".
Паўстанне ў Беларусі ўжо задыхалася. Адзін з інсургентаў - пастанцкі камісар Магілёўскай губерні Вітаўт Парфіяновіч - на допыце выдаў Каліноўскага. У лютым 1864 года "дыктатар паўстання", які жыў у Вільні ў Святаянскіх мурах (побач з саборам святога Яна) пад імем Ігната Вітажэнца, трапіў у рукі царскіх жандараў. У часе следства і суда Кастусь трымаўся надзвычай мужна. На прапанову аблегчыць свой лёс, назваўшы некаторыя адрасы і імёны, ён адказаў: "Калі грамадская шчырасць з'яўляецца дабрачыннасцю, то шпіёнства апаганьвае чалавека. Усведамленне гонару, уласнае годнасці і таго становішча, якое я займаў у грамадстве, не дазваляюць мне ісці па іншым шляху". [8, с. 21]
Царскі ваенна-палявы суд прысудзіў правадыра інсургентаў да смерці на шыбеніцы. Страта адбылася 10 (22) сакавіка 1864 года на віленскай гандлёвай плошчы Лукішкі.
Помнік К. Каліноўскаму ёсць у г.п. Свіслач. Верыцца: будзе і ў Мінску.
2. РЭВАЛЮЦЫЙНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ КАСТУСЯ КАЛІНОЎСКАГА
Паўстанне 1863 г. на Беларусі і роля Кастуся Каліноўскага ў ім даволі поўна асветленыя ў беларускай, рускай і польскай гістарыяграфіі. Аднак Каліноўскі часцей упамінаўся як герой паўстання, а нацыянальна-беларускі напрамак яго дзейнасці доўгі час не вызначаўся. Як справядліва адзначае гісторык Г.В. Кісялсў, гэта залежала ад самога ўзроўню развіцця нацыянальнага руху беларускага народа. Гістарычна выверанай ацэнцы Каліноўскага перашкаджаў распаўсюджаны ў свой час погляд на паўстанне 1863 г. на Беларусі як на акцыю выключна польска-шляхецкую, дзе беларускі народ выступаў у ролі аб'екта, а не суб'екта гісторыі. Ва ўсёй шматграннасці паўстае асоба Каліноўскага ў сенняшні час. Яго дзейнасць даследуецца ў кантэксце праблемы фарміравання беларускай нацыі, пераемнасці ў развіцці грамадска-палітычнай думкі на Беларусі. Гэта дазваляе дасягнуць значнай ступені аб'ектыўнасці ў тлумачэнні падзей і паводзін людзей. Спрэчкі аб ідэйна-палітычных пазіцыях Каліноўскага працягваюцца і ў цяперашні час. [4, с. 109]
Па вяртанні К. Каліноўскага з Пецярбурга на радзіму склалася рэвалюцыйная сітуацыя, якую паскорыла сялянская рэформа, што мела, як вядома, палавінчаты характар. Наспявала новае паўстанне супраць царызму. К. Каліноўскі стаў кіраўніком так званых "чырвоных" -- найбольш рашуча настроеных. Але і сярод іх ён вылучаўся тым, што ўскладаў асабліва вялікія спадзяванні на народ. Не баяўся яго, як некаторыя шляхецкія ілжэрэвалюцыянеры, а верыў у яго. [10, с. 3]
Для К. Каліноўскага галоўным было спалучыць антыпамешчыцкі рух з нацыянальна-вызваленчай барацьбой. А ў гэтым, па яго перакананні, можна разлічваць на поспех толькі пры ўмове, калі народы аб'яднаюцца. У тым ліку і з рускім. Аб гэтым засведчыла падпольная газета "Хоронгов свободы", якую пачаў выдаваць напярэдадні паўстання: "Народ маскоўскі скаланяецца ад нашай векавой крыўды. Ён свабодным братам нашым, а не прыгнятальнікам быць жадае...". [10, с. 3]
Спачатку К.Каліноўскі стварыў падпольную арганізацыю на Гродзеншчьше, а пасля ў Вільні ўзначаліў Літоўскі правінцыяльны камітэт, які з'яўляўся галоўнымарганізацыйным цэнтрам "чырвоных" Беларусі і Літвы. На лета 1862 года прыпадае пачатак выпуску "Мужыцкай праўды" -- першай беларускай газеты, якой выйшла сем нумароў (апошні ў чэрвені 1863-га). Кожны з іх пачынаўся зваротам "Дзецюкі" і заканчваўся подпісам "Яська-гаспадар з-пад Вільні".
Такі псеўданім ён узяў невыпадкова (калі знаходзіўся на нелегальным становішчы, выступаў і пад іншымі імёнамі). Слушна наконт гэтага зазначае вядомы беларускі гісторык і пісьменнік Г. Кісялёў: "Вялікі сэнс закладзены ўжо ў саму форму псеўданіма. Гаспадар -- не проста селянін, а шанаваны ў вёсцы чалавек, са сваёй гаспадаркай, асобным дваром і зямельным надзелам, яго меркаванні мелі немалую вагу для іншых вяскоўцаў. Семантыка слова магла выклікаць і дадатковыя глыбокія далёкасяжныя асацыяцыі (гаспадар -- уладар, гаспадаром даўней звалі вялікага князя літоўскага). I Вільня не проста горад, места, а спрадвечны цэнтр усяго рэгіёна, старажытная сталіца моцнай некалі дзяржавы. Тут стагоддзямі рабілася вялікая палітыка. Вядома ж, гаспадар з-пад Вільні мог сказаць штосьці важнае мужыкам усёй Беларусі і Літвы". [8, с. 16]
I ён гаварыў: праўдзіва, адкрыта, даходліва. Ён адкрываў беларусам вочы, каб зразумелі яны, што народам з'яўляюцца. Народам вялікім, з багатай нацыянальнай гісторыяй і традыцыямі: "Быў то калісьці народ наш вольны і багаты. Не помняць гэтага нашыя бацькі і дзяды, но я вычытаў у старых кніжках, што так калісьці бывала. Паншчыны тагды ніякай не бьшо. I няма чаго таму дзівіціся, бо было лесу шмат, поля колькі хочаш, а людзей мала, так навошта служыць паншчыну на зямлю, калі кожны мог лесу выцерабіць, хату сабе паставіць і меці сваё поле". I працягваў: "То ў суседстве з намі жыў Немец і Маскаль. Аднаму і другому багацтва нашае калола ў вочы -- каб іх так колька схапіла, да і хацелі нас сагнаць з нашай Бацькаўшчыны. Трэба было бараніцца...". [10, с. 3]
Калі ў студзені 1863 года ў Польшчы пачалося паўстанне, Літоўскі правінцыяльны камітэт вырашыў падтрымаць яго і абвясціў сябе Часовым рэвалюцыйным урадам Літвы і Беларусі. К.Каліноўскі і яго паплечнікі былі поўныя рашучасці. На месцы паступае інструкцыя аб тым, што памешчыкі, якія найбольш люта ставяцца да сялян, будуць сурова карацца. Рабілася ўсё дзеля таго, каб у шарэнгі барацьбітоў стала як мага больш людзей ад зямлі, тых, хто прагае сапраўднай свабоды. А ў гэты час "белыя", баючыся свайго народа, захапілі кіраўніцтва ў Варшаве і Вільні. Яны збіраліся зусім адхіліць К. Каліноўскага і яго аднадумцаў ад паўстання, але такі злавесны намер ажыццявіць ім не ўдалося. Стаўшы рэвалюцыйным камісарам Гродзенскай губерні, К. Кяліноўскі дамогся, што гэты рэгіён ператварыўся, па сутнасці, у парахавую бочку. [5, с. 36]
Шырокі размах барацьба мела таксама на Віленшчыне, Ко-веншчыне. Менавіта ў гэты час асаблівы сэнс набыў пароль паўстакцаў:
“-- Каго любіш?
Люблю Беларусь.
Так узаемна!”
Лозунг жа быў нязменна адзін і той жа: "За нашу і вашу свабоду". [10, с. 3]
Царскія ўлады не на жарт спалохаліся і развязалі рукі аднаму з самых агалцелых сатрапаў царызму, кату беларускага народа Мураўёву, трапна празванаму вешальнікам. Атрымаўшы неабмежаваныя паўнамоцтвы, ён, прыбыўшы ў Вільню, разгарнуўся ва ўсю сілу. Не хапала месца ў турмах, таму ў астрогі ператваралі падвалы кляштароў.
Тысячы людзей адпраўлялі ў Сібір. Сярод іх былі не толькі ўдзельнікі паўстання, але і тыя, каго проста западозрылі. Самых жа актыўных чакалі жорсткія катаванні і смерць. [2, с. 2]
"Белыя" ж адыходзілі ад барацьбы, ратуючы ўласнае жыццё. К. Каліноўскі так не мог паступіць ні пры якіх умовах. Больш таго, менавіта цяпер, калі праследаванні станавіліся асабліва жорсткімі, зноў апынуўся ў эпіцэнтры паўстання, узначаліўшы летам 1863 года так званы "Чырвоны жонд" -- віленскі паўстанцкі цэнтр. Штодня хадзіў быццам па лязу. Пераапранаўся, мяняў знешнасць і забываў пра небяспеку. Прызнаваўся аднаму са сваіх паплечнікаў: "Не дбаю анічуць, то праз акно на дах, то іншымі спосабамі заўжды пласліва з іхніх рук выслізгваю. Бог нада мной апякуецца, а калі прыйдзецца павіснуць, то хай гэта будзе на пацеху ўсім літоўскім панам і прасветлай Маскве". [2, с. 2]
Бог яго і сапраўды бярог. Але, на жаль ўлады ўсё цясней сціскалі кальцо вакол таго, у кім бачылі галоўнага зачыншчыка, а таму самага небяспечнага свайго ворага. Няздатныя перамагчы ў адкрытай барацьбе разлічвалі на шпікаў, здраднікаў. Аднаму з іх удалося і выйсці на след К. Каліноўскага. Ён даведаўся канспіратыўны адрас, імя, пад якім хаваўся барацьбіт. К. Каліноўскі быў арыштаваны студзеньскай ноччу 1864 года ў святаянскіх мурах -- так называліся будынак былога Віленскага універсітэта.
У Дамініканскай турме давялося правесці крыху больш за месяц. Паводзіў сябе годна, літасці не прасіў. Выкарыстоўваў свабодны ад допытаў час для таго, каб развітацца са сваім народам. Так нараджаліся "Пісьмы з-пад шыбеніцы". Менавіта ў момант, калі з'явілася мажлівасць падвесці вынікі над пражытым, перагледзеў некаторыя свае погляды, у прыватнасці, стаўленне да рускіх, узаемаадносіны рускага і беларускага народаў. К.Каліноўскі ўжо не меў ілюзій наконт таго, што Расія можа палепшыць жыццё беларусаў. У памяці жылі іншыя прыклады, за якімі -- смерць, слёзы, нявінна пралітая кроў. [3, с. 33]
Таму і нараджаліся радкі, што станавіліся сведчаннем той праўды, да якой К.Каліноўскі прыйшоў праз сумненні: "Калі ронд польскі ўсім братнім народам дае самарондства, маскаль мала таго, што гэтак не робіць, но яшчэ там, гдзе жылі палякі, літоўцы і беларусы, заводзіць маскоўскія школы, а ў гэтых школах учаць па-маскоўску, гдзе ніколі не пачуеш і слова па-польску, па-літоўску, ды і па-беларуску, як народ таго хоча, а ў гэтыя школы адно з другога канца свету маскалёў насылаюць, што толькі ўмеюць красці, людзей абдзіраці дай служыць за грошы паганаму дзелу на глум народу".
22 сакавіка 1864 года развітацца з Кастусём Каліноўскім на гандлёвую плошчу Лукішкі ў Вільні прыйшлі тысячы людзей. На эшафот падымаўся смела. Калі ж зачыталі прысуд і назвалі яго дваранінам, усклікнуў: "У нас няма дваран -- усе роўныя!". [10, с. 3] Гэта быў яго апошні зварот да народа і прагучаў ён як яшчэ адзін напамін, што свабоды, незалежнасці можна дасягауць толькі тады, калі аб'яднацца разам, забыўшы тое, што раз'ядноўвае, і знайшоўшы тое, што аб'ядноўвае. А гэта -- любоў да Беларусі.
каліноўскі рэвалюцыянэр дэмакрат паэт
3. МЕСЦА К. КАЛІНОЎСКАГА Ў БЕЛАРУСКАЙ КУЛЬТУРЫ
Сёння агульнапрызнана, што Кастусь Каліноўскі, палымяны рэвалюцыянер-дэмакрат, правадыр паўстання 1863 года на Беларусі і ў Літве, быў адначасова буйным дзеячам нацыянальнай культуры. Яго імя выклікае самыя шырокія нацыянальна-культурныя асацыяцыі і становіцца ў гэтых адносінах у адзін шэраг з імёнамі Ф. Скарыны, В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча.
Паходзячы са шляхец-кай сям'і польскай культурнай арыентацыі, Кастусь Каліноўскі ішоў да працоўнага народа Беларусі праз свой рэвалюцыйна-дэмакратычны светапогляд, які грунтаваўся на непахіснай веры ў невычэрпныя творчыя сілы народа і поўным адмаўленні існуючага сацыяльна-палітычнага ладу, як нязгоднага з народнымі ўяўленнямі аб справядлівасці. Слушным будзе таксама сказаць, што Каліноўскі ішоў да рэвалюцыйнага дэмакратызму праз сваю блізкасць да народа, добрае веданне невыносных умоў яго жыцця, праз гарачае спачуванне народнай нядолі. [2, с. 2]
Будучы ў многіх адносінах паслядоўнікам рускіх рэвалюцыйных дэмакратаў М.Г. Чарнышэўскага, М.А. Дабралюбава, А.I. Герцэна, Каліноўскі ўзяў таксама ўсё лепшае, што назапасіла перадавая польская грамадская думка. Перадавы мысліцель, правадыр шырокага і грознага паўстання супраць царызму і прыгонніцтва на землях Беларусі і Літвы, Каліноўскі ўнёс велізарны ўклад у рэвалюцыйную тэорыю і практыку, у філасофскую і грамадска-палітычную думку свайго часу. Гісторыкі філасофіі і грамадскай думкі звязваюць з яго імем узнікненне на Беларусі рэвалюцыйнага дэмакратызму, як самастойнай ідэалагічнай плыні, “як пэўнай сістэмы ідэйных, светапоглядных прынцыпаў, што станавіліся асновай практычнага рэвалюцыйнага дзеяння”. [1, с. 227]
Гераічная дзейнасць і палымяная публіцыстыка Каліноўскага засведчылі надыход на Беларусі эпохі сялянскай дэмакратыі. Уся сістэма яго поглядаў выражала карэнныя інтарэсы працоўных мас, сялянства. Менавіта з гэтага пункту погляду ацэньваў ен усе грамадскія з'явы, заклікаючы сялян на барацьбу з самадзяржаўем і прыгонніцтвам, на змаганне за «мужыцкую праўду», за «вольнасць, якой не было нашым дзядам да бацькам». Шлях да свабоды Каліноўскі бачыў у добра падрыхтаваным і арганізаваным народным паўстанні, у дружным націску на царызм дэмакратычных сіл усіх народаў.
Галоўным пытаннем эпохі было пытанне зямлі і волі. Каліноўскі вырашаў яго надзвычай радыкальна: скінуць цара, адняць зямлю ў памёшчыкаў і аддаць тым, хто яе спрадвеку абрабляе, устанавіць дэмакратычныя парадкі, забяспечыўшы тым самым і свабоднае нацыянальнае развіццё. Гэта была ў вышэйшай ступені прагрэсіўная праграма. Праўда, Каліноўскаму і яго аднадумцам здавалася, што з перамогай сялянскай рэвалюцыі адразу запануе «справядлівая свабода», установіцца грамадства без прыгнету і эксплуатацыі. У гэтай частцы погляды сялянскіх дзмакратаў былі утапічныя. Тым не менш рэвалюцыйны дэмакратызм быў натуральным і надзвычай плённым этапам на шляху сацыяльнага прагрэсу народаў. [8, с. 9]
Водбліск генія Каліноўскага можна заўважыць у многіх галінах культуры і сферах духоўнага жыцця. Скажам, у яго ёсць толькі некалькі кароткіх непасрэдных выказванняў, якія датычаць народнай асветы. Але і тут Каліноўскі паўстае перад намі рэвалюцыянерам-наватарам. Выступаючы за школы на роднай мове, а галоўнае, звязваючы пытанні асветы і адукацыі з палітычнымі пытаннямі -- з неабходнасцю папярэдняга вызвалення ад самадзяржаўя, ён не мог не ўплываць самым істотным чынам на станаўленне нацыянальнай дэмакратычнай педагагічнай думкі .
Адметнасцю пазначаны гістарычныя і прававыя погляды Каліноўскага. Ён умеў вылучыць у гісторыі значэнне пераломных эпох, перадавых дзеячаў (Т. Касцюшка) і прагрэсіўных юрыдычных актаў (Канстытуцыя 3 мая 1791 года, Паланецкі універсал).
Нельга не адзначыць яго вялікі ўплыў на беларускую літаратуру, якая была сапраўдным стрыжнем усёй нацыянальнай культуры. Перш за ўсё вылучым аспект ідэйна-эстэтычны. Усёй сістэмай сваіх поглядаў, як і сваёй творчай практыкай, Каліноўскі сцвярджаў народнасць і рэалізм у літаратуры і мастацтве, адстойваў высокія эстэтычныя прынцыпы, уплываў на станаўленне беларускай рэвалюцыйна-дэмакратычнай эстэтыкі, якая панесла далей абвешчаныя ім высакародныя, гераічныя ідэалы служэння народу і барацьбы за свабоду.
Надзвычай каштоўны і асабісты літаратурны вопыт Каліноўскага. Правадыр паўстання, непараўнаны канспіратар-падпольшчык, Каліноўскі, несумненна, меў значны літаратурны талент. Пэўны літаратурны бляск відадь нават у дзелавых паперах і некаторых іншых матэрыялах, напісаных ім па-руску або па-польску. Але ў поўнай меры талент Каліноўскага праявіўся ў творах на беларускай мове. Кастусь Каліноўскі ўвайшоў у гісторыю беларускай літаратуры і журналістыкі як першапраходзец-наватар. Выпушчаныя ім у неверагодна цяжкіх умовах сем нумароў «Мужыцкай праўды» слушна лічацца першай беларускай газетай, далі пачатак нацыянальнай дэмакратычнай прэсе. Гэты гістарычны акт усведамляўся Каліноўскім досыць выразна. «Друкаванае слова было заўсёды яго слабасцю, ён прыпісваў яму нейкае асаблівае эначэнне» -- успамінаюць сучаснікі. [8, с. 11] У «Мужыцкай праўдзе», «Пісьмах з-пад шыбеніцы», іншых зваротах да народа Каліноўскі выступіў як бліскучы публіцыст, якога з поўным правам можна лічыць першым класікам баявой беларускай публіцыстыкі новага часу.
Калі публіцыстыка -- «гісторыя сучаснасці», то Каліноўскі быў самым пільным летапісцам сваёй эпохі. Галоўным для яго быў праблемны разрэз грамадскага жыцця. Сялянская рэформа, дзяржаўная структура і механізм прыгнёту, рэкрутчына, няправёдны суд, -- усё здолеў ён ахапіць, усяму даць ацэнку, нічога не дараваў царызму і панству. Ен па-майстэрску карыстаўся народнымі гаворкамі, усім багатым арсеналам публіцыстычна-мастацкага ўздзеяння на чытача і слухача (публіцыстыка Каліноўскага была разлічана на калектыўнае чытанне, бо сярод сялян, якім яна адрасавалася, было шмат непісьменных). [1, с. 228]
Каліноўскі развіў і ўзняў на новую вышыню жанр прамоўніцкай прозы, папулярны ў народзе жанр гутарак, апладніўшы іх новым рэвалюцыйна-дэмакратычным зместам. Яго слова трапяткое, жывое, фарбы разнастайныя: іронія, сарказм, рытарычнае піытанне, трапнае параўнанне, фальклорная сімволіка, грубаваты народны жарт.
Каліноўскаму даводзілася сродкамі маналога ляпіць гэты вобраз перадавога селяніна свайго часу, вострага на слова, які ўжо добра разбіраецца ў многіх складанасцях свету і можа «вучыць сваёй мужыцкай праўдзе». Гэта яшчэ больш узмацняе ўражанне ад публіцыстыкі Каліноўскага як ад мастацкай прозы. [4, с. 116]
Разам з тым публіцыстыка гэтая мае пэўныя ўнутраныя сувязі і з паэзіяй. Яна эканомная, страсная, своеасабліва рытмізавамая. М. Ларчанка не без падставы параўноўваў публіцыстычныя звароты Каліноўскага з вершамі ў прозе. Словам, ад гэтай публіцыстыкі адзін крок да паэзіі. I Каліноўскі яго зрабіў у вершы «Марыська, чарнаброва галубка мая...», які састаўной часткай уваходзіць у «Пісьмы з-пад шыбеніцы». Пры ўсёй вонкавай цяжкаватасці гэта здзіўляюча магутны твор, які ўражвае арганічнай з'яднанасцю інтымных пачуццяў да каханай дзяўчыны з грамадзянскімі зваротамі да ўсяго народа. Перад намі высокі ўзор беларускай грамадзянскай лірыкі XIX стагоддзя, які займае годнае месца ва ўсіх анталогіях нацыянальнай паэзіі. [1, с. 228]
У гістарычнай перспектыве ідэі і творчасць Каліноўскага на многія дзесяцігоддзі прадвызначылі ідэйна-эстэтычны накірунак беларускай дэмакратычнай літаратуры. Непасрэдную пераклічку, далейшае развіццё ідэй і вобразаў Каліноўскага мы знойдзем у творчасці Ф. Багушэвіча, А. Гурыновіча, Я. Купалы, Я. Коласа, Цёткі, А. Гаруна. Дабратворнае ўздзеянне рэвалюцыйна-дэмакратычнай эстэтыкі адчуў у сталых сваіх творах і В. Дунін-Марцінкевіч. Запавет Каліноўскага беларускаму народу -- «ваяваць за сваё чалавечае права» -- ажыве потым у паэтычна-праграмных формулах яго ідэйных пераемнікаў - «людзьмі звацца», «заняць пачэсны пасад між народамі».[8, с. 17]
Высакародны вобраз і самаахвярная дзейнасць Кастуся Каліноўскага маюць вялікую прыцягальнуто сілу і на працягу многіх дзесяцігоддзяў служаць магутным імпульсам і самым удзячным матэрыялам для ўвасаблення ў беларускай літаратуры і мастацтве гераічнай гісторыка-рэвалюцыйнай тэмы.
Такім чынам, уплыў К. Каліноўскага, яго ідэй і дзейнасці, яго гераічнага вобраза на ўсю беларускую культуру велізарны, разнастайны і няспынны.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Такім чынам, у дадзенай рабоце быў намаляваны гістарычны партрэт Кастуся Каліноўскага. У заключэнне работы можна зрабіць наступныя вывады:
Кастусь Каліноўскі -- гэта заканамерная з'ява, неабходнае звяно ў гісторыі вызваленчага руху і культуры Беларусі. Яго асоба і дзейнасць цесна звязаны з эпохай 60-х гадоў XIX стагоддзя, з глыбіннымі гістарычнымі працэсамі, што адбываліся ў той час на Беларусі, як і па ўсёй Расіі, а таксама ў суседніх краінах.
Грамадская думка Каліноўскага не зарадзілася сама па сабе. На яго светапогляд актыўна уплывалі рэаліі таго часу, тое цяжкае жыццё беларускага народу, відавочцай якога ён быў. Каліноўскі добра арыентаваўся ў гісторыі філасофскай думкі чалавецтва, быў знаёмы з вучэннямі Канта, Фіхтэ, Гегеля, поглядамі сацыяліста-утапіста Оўэна. Далей ён зацвердзіўся на пазіцыях матэрыялізму рускіх рэвалюцыянераў-дэмакратаў, успрыняў іх утапічны сацыялізм, цесна зліты з ідэяй народнай рэвалюцыі, рэвалюцыйным дэмакратызмам. Гэты светапогляд ва ўмовах прыгоннай Расіі быў вяршыняй грамадскай думкі. І Кастусь Каліноўскі не побаяўся спробы ажыццяўлення гэтых высокіх сацыяльных ідэалаў у сапраўдным жыцці, за што і быў жорстка пакараны смерцю.
На падставе разгледжанага матэрыялу, можна з упэўненасцю сцвярджаць, што асоба Кастуся Калінойскага па-сапраўднаму фундаментальная і гераічная, а не выдуманая, не падфарбованая штучна. Ён - адзін з найбольш яркіх герояў не толькі сваёй эпохі, але і сусветнай гісторыі, пачэсна заняўшы сваё месца ў светлай памяці народа.
Каліноўскі -- роданачальнік сялянскай дэмакратыі Беларусі. А паколькі рэвалюцыйны дэмакратызм на многія дзесяцігоддзі быў адной з галоўных ідэйных асноў усёй беларускай дэмакратычнай культуры, гэта і вызначае велізарную, фундаментальную ролю Каліноўскага не толькі ў гісторыі філасофскай і грамадска-палітычнай думкі, але і ўсёй культуры Беларусі.
Жыццёвы і творчы подзвіг К. Каліноўскага - адна з найярчэйшых старонак у гісторыі нацыянальнага развіцця беларускага народа. Удзел ідэйных паплечнікаў Каліноўскага, сярод якіх варта назваць В. Дунін-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, у паўстанні ў многім вызначыў напрамак раз-віцця беларускай літаратуры.
Мінула ўжо больш за стагоддзе са смерці Кастуся Каліноўскага, але ідэі яго не загінулі, яны атрымалі водгук у лепшых творах беларускай культуры, у дзейнасці лепшых прадстаўнікоў беларускай нацыі ў незалежнай Рэспубліцы Беларусь.
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
1. Агітацыйная літаратура 60-х гг. (Кастусь Каліноўскі) // М. Гарэцкі. Гісторыя беларускай літаратуры. - Мн., 1992. - с. 227-229
2. Барыс С. Кастусь Каліноўскі і яго справа // Наша слова. - 2004. - №10. - с. 2
3. Грамадска-палітычная і публіцыстычная дзейнасць К. Каліноўскага. Газета Мужыцкая праўда // Беларуская літаратура. - Мн, 2001 - с. 30-34
4. Іванчук Б.М. Месца Кастуся Каліноўскага ў грамадзянска-палітычнай думцы Беларусі ХІХ ст. // Гістарычная навука і гістарычная адукацыя ў Беларусі. - Мн, 1994. - с. 109-116
5. Казбярук У. Загадка Каліноўскага // Беларуская мінуўшчына. - 1997. - №5. - с. 32-41
6. Кастусь Каліноўскі (1834-1864) // Гісторыя беларускай літаратуры ХІХ - пач. ХХ ст. - Мн., 1998. - с. 99-104
7. Кастусь Каліноўскі // Беларуская мінуўшчына, 1996. - №2. - с. 21-22
8. Каліноўскі і беларуская культура // Кісялёў Г. Радавое дрэва. - Мн., 1994. - с. 7-18
9. Летапіс жыцця і дзейнасці Кастуся Каліноўскага // Г. Кісялёў З думай пра Беларусь. - Мн., 1965. - с. 86-233
10. Яновіч М. Кастусь Каліноўскі: ён змагаўся за вашу і нашу свабоду // Народная воля - 2001. -№132. - с. 3
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Пад'ём польскага нацыянальна-вызвольнага руху і паўстанне 1863 г. Адмена расейскім урадам прыгоннага права ў Беларусі і Літве, ажыўленне апазіцыйнага руху ў Расійскай імперыі і краінах Заходняй Еўропы. Затрымка станаўлення беларускай інтэлігенцыі.
реферат [23,4 K], добавлен 17.12.2010Ліквідацыя абсалютызму і переход ўлады да новых груп насельніцтва. Гістарычныя перадумовы і пачатак паўстання 1863-1864 гг.. Кастусь Каліноўскі - кіраўнік паўстанцаў Беларусі і Літвы. Наступствы паўстання для яго ўдзельнікаў і іншых жыхароў Беларусі.
курсовая работа [65,0 K], добавлен 25.11.2008Вывучэнне паўстання 1863-1864гг., яго хода, вынікаў і значэння для ўсёй гісторыі Беларусаў. Стварэнне паўстанцкіх атрадаў. Аднаўленне незалежнасці Рэчы Паспалітай, стварэнне рэспубліканскага ладу кіравання і прававой роўнасці як асноўная мэта рэвалюцыі.
курсовая работа [37,1 K], добавлен 24.11.2011Асаблівасці нацыянальна-вызваленчага руху на беларускіх землях, аналіз дзейнасці філаматаў і філарэтаў. Уплыў польскага паўстання 1830-1831 гг., еўрапейскіх рэвалюцый 1848-1849 гг. на грамадска-палітычны рух, іх уздзеянне на ўрадавую палітыку ў Беларусі.
контрольная работа [36,8 K], добавлен 10.08.2010Гістарычныя ўмовы, у якіх развівалася адукацыя на землях Беларусі у 30 гг. XIX ст. – 1917 г. Паўстанне 1863 года пад кіраўніцткам Кастуся Каліноўскага, першая сусветная вайна, цяжар жорсткай палітыкі расійскіх улад. Вынікі русіфікацыі беларускага народу.
реферат [16,5 K], добавлен 17.02.2012Влияние просветительской деятельности Кастуся Калиновского на развитие белорусского языка и литературы, общественно-политической мысли, национального самосознания и демократической культуры. Восстание 1863-1864 годов и судьба Кастуся Калиновского.
реферат [46,3 K], добавлен 05.05.2012Устанаўленне аднапартыйнасці. Канстытуцыйнае афармленне савецкай палітычнай сістэмы. Палітычныя рэпрэсіі 1930-х гадоў. Асаблівасці працэсу дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця ў БССР у другой палове 50-х – 60-я гг. Мадэрнізацыя савецкай сістэмы.
реферат [40,6 K], добавлен 22.12.2010Утварэнне Беларускай Сацыялістычнай Грамады, яе асноўныя праграмныя патрабаванні. Пачатак новага перыяду беларусскага нацыянальнага руху. Першыя беларускія арганізацыі. Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя. Перамога рэвалюцыі на Беларусі.
реферат [57,5 K], добавлен 15.07.2012Ажыццяўленне праграмы нацыянальна-культурнага адраджэння Беларусі. Беларусізацыя як цэнтральнае звяно нацыянальнай палітыкі дзяржавы. Разгляд перыяду сапраўднай беларускай рэнесансу 20-х гадоў - Кастрычніцкай рэвалюцыі і ломкі ладу царскай Расіі.
курсовая работа [69,6 K], добавлен 19.12.2012Узмацненне аўтарытарных тэндэнцый у кіраванні краінай. Спробы рэформ. Застойныя і крызісныя з'явы ў развіцці эканомікі. Нацыянальная палітыка. Курс на фарміраванненовай гістарычнай супольнасці "савецкі народ". Стан беларускай нацыянальнай культуры.
реферат [22,3 K], добавлен 31.03.2015