Кастусь Каліноўскі - кіраўнік паўстанцаў

Ліквідацыя абсалютызму і переход ўлады да новых груп насельніцтва. Гістарычныя перадумовы і пачатак паўстання 1863-1864 гг.. Кастусь Каліноўскі - кіраўнік паўстанцаў Беларусі і Літвы. Наступствы паўстання для яго ўдзельнікаў і іншых жыхароў Беларусі.

Рубрика История и исторические личности
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 25.11.2008
Размер файла 65,0 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

А якія ж наступствы мелі паўстанне для простага насельніцтва Беларусі?

Беларускі народ не прызнаваўся, як і раней, самастойным этнасам, наша мова і культура лічыліся састаўнымі часткамі рускай мовы і культуры. Да канца 60-х гадоў край заставаўся на ваенным становішчы, а гэта значыць працягвалі дзейнічаць выключныя законы ваеннага часу. Была зачынена адзіная вышэйшая школа на Беларусі - Горы-Горацкі земляробчы інстытут, і далейшыя хадайніцтвы аб адкрыцці на нашых землях ВНУ адхіляліся расійскім урадам. Больш за тое, нават колькасць гімназіяў у краі здавалася Мураўёву завялікай. Замест "лішніх" гімназіяў планавалася адчыніць народныя вучэльні, выкладанне дзе павінна было весціся цалкам у духу адданасці рускаму самадзяржаўю. Рэзка актывізавалася "водворение русского элемента": “Забудьте наивные мечтания, занимавшие вас доселе, господа, и помните, что если вы не станете здесь по своим мыслям и чувствам русскими, то вы будете здесь иностранцами и должны тогда покинуть этот край".

Мясцовыя настаўнікі, чыноўнікі пераводзіліся на службу ў цэнтральныя губерні імперыі, адтуль жа запрашаліся для работы на вызваленых месцах карэнныя рускія. Царскія генералы і чыноўнікі маглі на ільготных умовах набываць маёнткі, канфіскаваныя ва ўдзельнікаў паўстання. Негатыўнае значэнне мела і тое, што прагрэсіўныя рэформы Аляксандра ІІ праводзіліся ў паўночна-заходніх рэгіёнах імперыі не ў поўным масштабе, або з вялікім спазненнем.

Але разам з тым у выніках паўстання было шмат пазітыўнага. Пад пагрозай народнай рэвалюцыі, царызм быў вымушаны пайсці на значныя ўступкі беларуска-літоўскаму сялянству і змякчыць для яго ўмовы лютаўскай рэформы 1861 года.

Для паўстання 1863-1864 гг. характэрна тое, што ў ім побач з польскім нацыянальна-вызваленчым рухам узняўся беларускі нацыянальна-вызваленчы рух, выразнікам ідэй якога быў К. Каліноўскі. Пазней на гэтых ідэях, што захаваліся дзякуючы людзям, якія пазбеглі арышту і засталіся вернымі справе Каліноўскага, у тым ліку літаратарам (Ф. Багушэвіч і інш.), вырасла новае пакаленне барацьбітоў за Беларусь, з імёнамі якіх звязана наша нацыянальнае адраджэнне ў пачатку ХХ стагоддзя.

Паўстанне 1863--1864 гг. выклікала вялікі грамадскі рэзананс у тагачаснай Расіі і, між іншым, прыцягнула ўвагу грамадства да Беларусі як да з'явы з гістарычнымі каранямі, адкрыла "беларускае пытанне" і зрабіла яго адной з найважнейшых тэм даследаванняў і публікацый у 1860--1870-я гг., стала вызначальным фактарам развіцця беларускай гістарыяграфіі гэтага перыяду.

Наогул, у польскай гістарыяграфіі паўстанне на беларускіх і літоўскіх землях не прыцягвае такой увагі, як падзеі ў Польшчы і сусветны кантэкст паўстання. Асоба Каліноўскага выдзяляецца за незвычайнасць, але яго перакананні ў нацыянальным пытанні звычайна класіфікуюца як польскія або "краёвыя".

Наогул, па стане на 2000-я гг. беларуская гістарыяграфія паўстання і асобы Каліноўскага характарызуецца слабой апорай на архіўныя крыніцы і моцнай публіцызаванасцю і палітызаванасцю на шкоду навуковасці.

У часы "беларусізацыі" 1920-х гг. беларуская гістарыяграфія сфарміравала дзве асноўныя канцэпцыі разгляду і ацэнкі паўстання. Адна з іх, "вульгарна-сацыялагічная" (прадстаўнікі: У. Ігнатоўскі і інш.) разглядала паўстанне як польскае, якое значна закранула Беларусь, і набыло асаблівы характар, з'яўляючыся тут, з аднаго боку, сялянскім супраць паноў, з другога -- палітычным нацыянальна-вызваленчым супраць царызму. У гэтай канцэпцыі дзеянні "чырвоных" трактаваліся як народныя і антышляхецкія, і амаль як беларускія ў палітычнай скіраванасці, а дзеянні "белых" -- як фактычна згодныя з дзеяннямі царскіх уладаў. Паўстанне ў гэтай канцэпцыі дэкларатыўна разглядалася як прадвеснік будучай сацыялістычнай рэвалюцыі.

Падобным чынам, гэта значыць, дэкларатыўна і як падзею-прадвеснік, але ўжо з пункту гледжання будучага абвяшчэння беларускай дзяржаўнасці (БНР), паўстанне разглядалася ў працах беларускіх замежных даследчыкаў 1920-х гг. і пазней (Адам Станкевіч, Ян Станкевіч).

Другая з канцэпцый 1920-х гг. (С. Агурскі, К. Шчарбакоў і інш.) фактычна вярталася да заходнярускай канцэпцыі, цалкам знітоўваючы сілы паўстання з шляхтай і духавенствам, катэгарычна адмаўляючы усенароднасць паўстання, падкрэсліваючы шавіністычны характар паўстання, а Каліноўскага называючы "міфічным героем" і "ідэолагам... шляхты".

Пасля хвалі рэпрэсій 1929--1930 супраць "нацдэмаў" другая ацэнка ўзяла верх, аж да хвалі рэпрэсій 1937--1938, і знішчэння прадстаўнікоў другой ацэнкі. Пасля гэтага частковая "рэабілітацыя" паўстання адбылася ў працах І. Лочмеля (з удзелам Н. Нікольскага, Д. Дудкова), але, напрыклад, у працы У. Пічэты аб антыфеадальных рухах (1940) паўстанне нават не ўзгадвалася. Відавочна, на асцярожнасць у закрананні гэтай тэмы ўплываў палітычны клімат часоў савецка-нямецкага раздзелу Польшчы (1939). У гэтай сітуацыі ўзнік шэраг супярэчлівых міфаў адносна паўстання, якія не мелі нічога агульнага з гістарычнай рэчаіснасцю падзей 1863--1864 гг. -- напрыклад, пра скіраванасць паўстання, якое ў Беларусі было сялянскім пад кіраўніцтвам Каліноўскага, супраць польскай шляхты.

У далейшым (1940--1950-я гг.) колькасць міфаў пабольшала, і да "сялянскага характару паўстання ў Літве і Беларусі" дадаўся міф (У. Перцаў, 1945; І. Лушчыцкі ў 1950-я гг.; С. Самбук у 1960-я--1970-я гг.) аб "сялянскім рэвалюцыянеры" Каліноўскім і аб яго намеры ўтварэння "літоўска-беларускай рэспублікі, самастойнай і ад Польшчы і ад Расіі".

Пэўны паварот да навуковасці ў разглядзе пытання адбыўся на працягу канца 1950-х -- пач. 1970-х гг., калі выйшаў шэраг прац з шырокім выкарыстаннем архіўных матэрыялаў (манаграфіі А. Смірнова, 1959--1964, кнігі Г. Кісялёва, 1963, 1966). Тут назіралася барацьба старых схем і новага (і супярэчлівага схемам) дакументальнага матэрыялу. Напрыклад, у працах Смірнова адносіны сялянства Літвы і Беларусі да паўстання так і не былі раскрыты.

За 1980-я -- 2000-я гг., нягледзячы на ўсведамленне праблемы (М. Біч), так і не быў зроблены навуковы, непалітызаваны аналіз біяграфіі Каліноўскага і гісторыі паўстання 1863--1864 гг. Аўтары або вярталіся да палітызаваных міфаў 1920--1950-х гг. (М. Біч, Г. Сагановіч, У. Арлоў, І. Саверчанка) або да версій блізкіх заходнерусізму (У. Чарапіца, Е. Новік і У. Марцуль). Па-ранейшаму ў беларускай гістарыяграфіі няма манаграфічнай працы, якая б спалучала аналіз падзей паўстання з аналізам крыніц рэканструкцыі гэтых падзей. Агульным для беларускай гістарыяграфіі з'яўляецца слабая ўвага або толькі дэкларацыйнае прызнанне ролі агульнаеўрапейскага (замежнапалітычнага) і польскага кантэксту ў падзеях паўстання.

ЗАКЛЮЧЭННЕ

Пасля напісання курсавой работы на тэму “Паўстанне 1863-1864 гадоў у Беларусі. Кастусь Каліноўскі” можна зрабіць наступныя вынікі:

Паўстанне 1863-1864 гадоў было смелым адказам на прыгнечанне беларускага люду з боку царскіх уладаў. Апошняй кропляй стала несправядлівая аграрная рэформа. Сялянства хвалявалася, адмаўлялася падпісваць устаўныя граматы, уздымалася на адкрытую барацьбу з памешчыкамі. У гэтых умовах у Польшчы, Літве і Беларусі пачаў разгортвацца нацыянальна-вызваленчы рух, накіраваны супраць рэшткаў прыгону, супраць самадзяржаўя, за правы чалавека і грамадзяніна.

Патрыятычны лагер падзяляўся на дэмакратаў, якія выступалі за паўстанне, і лібералаў, прыхільнікаў мірных сродкаў барацьбы.

Пачатак паўстання быў нечаканым для царскага камандавання, якое сканцэнтравала войскі ў некалькіх буйных польскіх гарадах. Нягледзячы на гэтыя спрыяльныя ўмовы, рэвалюцыянеры не скарысталі час для папаўнення і ўзбраення сваіх атрадаў. Памылковая абарончая тактыка, недахоп зброі і вайсковай вывучкі, рознагалоссі паміж кіраўніцтвам не дазволілі паўстанцам авалодаць колькі-небудзь значнымі гарадамі і перамагчы праціўніка.

Кастусь Каліноўскі - магчыма самая значная фігура ў беларускай гісторыі. І не толькі таму, што ён узначаліў паўстанне 1863-64 гг. на Беларусі; не толькі таму, што прыняў пакутніцкую смерць за Бацькаўшчыну. Самае галоўнае у ягонай постаці - ён стаў гістарычным мастом паміж старажытнай ідэяй дзяржаўнасці Вялікага Княства Літоўскага і ідэямі беларускага нацыяналізму 20-га стагоддзя, якія увасобіліся ў стварэньні БНР у 1918 г., а іх лягічным завяршэньнем стала стварэнне незалежнай беларускай дзяржавы ў 1991 г.

Улетку 1862 года Каліноўскі разам з паплечнікамі з Гарадзенскай рэвалюцыйнай арганізацыі Феліксам Ражанскім, Станіславам Сангінам і Валерам Урублеўскім распачаў выпуск «Мужыцкай праўды» -- першай у гісторыі газеты на беларускай мове.

К. Каліноўскі змог наладзіць найбольш актыўную і выніковую дзейнасць паўстанца, але за свае дзеянні быў арыштаваны і павешаны, як і большасць яго бліжэйшых паплечнікаў.

Сярод негатыўных наступстваў паўстання можна адзначыць тое, што беларускі народ не прызнаваўся, як і раней, самастойным этнасам, наша мова і культура лічыліся састаўнымі часткамі рускай мовы і культуры. Да канца 60-х гадоў край заставаўся на ваенным становішчы. Была зачынена адзіная вышэйшая школа на Беларусі - Горы-Горацкі земляробчы інстытут, і далейшыя хадайніцтвы аб адкрыцці на нашых землях ВНУ адхіляліся расійскім урадам. Больш за тое, нават колькасць гімназіяў у краі здавалася Мураўёву завялікай.

Але разам з тым у выніках паўстання было шмат пазітыўнага. Пад пагрозай народнай рэвалюцыі, царызм быў вымушаны пайсці на значныя ўступкі беларуска-літоўскаму сялянству і змякчыць для яго ўмовы лютаўскай рэформы 1861 года. Для паўстання 1863-1864 гг. характэрна тое, што ў ім побач з польскім нацыянальна-вызваленчым рухам узняўся беларускі нацыянальна-вызваленчы рух, выразнікам ідэй якога быў К. Каліноўскі. Паўстанне 1863--1864 гг. выклікала вялікі грамадскі рэзананс у тагачаснай Расіі і, між іншым, прыцягнула ўвагу грамадства да Беларусі як да з'явы з гістарычнымі каранямі, адкрыла "беларускае пытанне" і зрабіла яго адной з найважнейшых тэм даследаванняў і публікацый у 1860--1870-я гг., стала вызначальным фактарам развіцця беларускай гістарыяграфіі гэтага перыяду.

СПІС ЛІТАРАТУРЫ

1. 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. З. Санько, І. Саверчанка - Вільня: "Наша будучыня", 2002;

2. Арлоў У., Сагановіч Г. Дзесяць вякоў беларускай гісторыі. - Вільня: "Наша будучыня", 1999;

3. Запавет Мураўёва, графа Віленскага. Записка о некоторыхъ вопросахъ по устройству Северо-западнаго края // Новы Час №11(16), 2003;

4. Гісторыя Беларусі. У 2-х ч. Ч. 1. / Я. К. Новік, Г. С. Марцуль, І. Л. Качалаў і інш. - Мінск: "Універсітэцкае", 2000;

5. Ігнатоўскі У. М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. - Мінск: "Беларусь", 1992;

6. Иллюстрированная хронология истории Беларуси. - Минск: "БелЭн", 1998;

7. История Беларуси в документах и материалах / Авт.-сост. И. Н. Кузнецов, В.Г. Мазец - Минск: "Амалфея", 2000;

8. Каліноўскі К. За нашую вольнасць. Творы, дакументы / Уклад. Г. Кісялёў - Мінск: "Беларускі кнігазбор", 1999;

9. К. Калиновский. Из печатного и рукописного наследия. - Минск: "Беларусь", 1988;

10. Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя / У. Арлоў, З. Герасімовіч. - Martin: "Neografia", 2003;

11. Нарысы гісторыі Беларусі. У 2-х ч. Ч. 1. М. П. Касцюк, У. Ф. Ісаенка, Г. В. Штыхаў і інш. - Мінск: "Беларусь", 1994;

12. Таляронак С. Генерал Міхаіл Мураўёў 7-"Вешальнік" // Беларускі гістарычны часопіс №3, 1997;

13. Шалькевич В. Ф. Кастусь Калиновский: Страницы биографии. - Мн.: Университетское, 1988. - 240 с.: ил.

14. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Тт. 1-6/ч. 1/. - Мінск "БелЭн", 1993-2001;


Подобные документы

  • Кастусь Каліноўскі — нацыянальны герой Беларусі, адзін з кіраўнікоў нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гг.; рэвалюцыянэр-дэмакрат, паэт. Летапіс жыцця, грамадска-палітычнай і публіцыстычнай дзейнасці. Месца К. Каліноўскага ў беларускай культуры.

    курсовая работа [30,1 K], добавлен 11.03.2015

  • Выяўленне асноўных прычын і мэтаў паўстання. Разгляд характару яго праходжання ў Гродзенскай, Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губернях. Агляд мер і дзеянні расійскіх уладаў. Вызначэнне асноўных вынікаў і ўплыву паўстання на далейшае развіццё Беларусі.

    презентация [9,3 M], добавлен 07.01.2018

  • Жыццё і светапогляду ваеннага і палітычнага дзеяча Тадэвуша Касцюшкі. Пачатак барацьбы за свабоду Рэчы Паспалітай, Тадэвуш Касцюшка як кіраўнік паўстання. Прычыны паразы рэвалюцыйнага паўстання, эміграцыя і наступная палітычная дзейнасць Касцюшкі.

    курсовая работа [41,9 K], добавлен 11.03.2015

  • Адмена прыгоннага права і сутнасць аграрнай рэформы ў Расіі. Значэнне рэформы для развіцця сельскай гаспадаркі. Адрозненні ў правядзенні рэформы ў Усходніх і Заходніх губернях Беларусі. Мэта паўстання 1863-1864 гадоў, яе уплыў на правядзенне рэформ.

    контрольная работа [15,2 K], добавлен 26.09.2012

  • Вызваленчая барацьба ў 60-90-я гг. XIX ст. Лагеры "белых" і "чырвоных" напярэдадні паўстання 1863 г. Цэнтральны нацыянальны камітэт для кіравання падрыхтоўкай паўстання. Эвалюцыя рабочага руху і прапаганда марксізму. Рэвалюцыйна-дэмакратычны Рух.

    реферат [37,4 K], добавлен 25.01.2011

  • Гісторыя барацьбы беларускага народа за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне. Палітыка Беларускага пасольскага клуба, страта яго аўтарытэту ў народных масах. Перадумовы, прычыны і вынікі паўстання працоўных і сялян 1929-1933 гадоў у Заходняй Беларусі.

    реферат [19,7 K], добавлен 19.12.2010

  • Агульная характарыстыка сельскай гаспадаркі ў Беларусі XIX ст. Перадумовы, значэнне і наступствы прамысловага перавароту і гаспадарчых рэформаў у Беларусі ў першай палове XIX ст. Гісторыя станаўлення і далейшага развіцця фабрычна-завадской прамысловасці.

    реферат [25,1 K], добавлен 22.12.2010

  • Галоўная задача и сусветна-гістарычнэ значэння Лютаўскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі. Ўтварэнне Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў у Мінску і ў іншых гарадах Беларусі. Пачатак дэмакратычнага развіцця Беларусі, эканамічнага і сацыяльнага прагрэсу.

    реферат [45,2 K], добавлен 21.02.2013

  • Грамадска-палітычны рух у Беларусі напярэдадні і ў час вайны 1812 г. Узнікненне і дзейнасць тайных таварыстваў: віленская асацыяцыя, палітычныя і прававыя погляды масонаў. Беларусь у палітычных планах дзекабрыстаў. Палітычныя ідэалы паўстанцаў 1830-31 гг.

    контрольная работа [26,5 K], добавлен 25.01.2011

  • Сітуацыя напярэдадні вайны 1812 г. Поспехі Напалеона ў пачатку рускай кампаніі, хроніка падзей вайны в Беларусі. Стаўленне насельніцтва Беларусі да захопнікам. Рабаўніцкія стаўленне акупантаў да мясцовага насельніцтва. Развіццё партызанскага руху.

    реферат [25,3 K], добавлен 19.12.2010

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.