Асвятленне канфесійнай гісторыі Беларусi

Канфесіянальная гісторыя Беларусі - складаная і шматгранная. Канфессiйная сiтуацыя на Беларусi у другой палове XIX - пачатку XX ст. Канфесiйнае заканадауства у дачыненнi да культавага будаунiцтва. Становiшча у будаунiцтве розных культавых будынкау.

Рубрика История и исторические личности
Вид дипломная работа
Язык белорусский
Дата добавления 12.05.2013
Размер файла 141,4 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Многія з рускіх дойлідаў адыгралі вялізную ролю ў збудаванні праваслаўных храмаў на Беларусі - JI.М. Бенуа, В.I. Струеў, I.А. Фамін, У.Ф. Коршыкаў. Для рэалізацыі шырокай будаўнічай праграмы Сінод у 1870-я гг. накіроўвае на Беларусь плеяду архітэктараў на чале з П. Мяркулавым для праектавання і будаўніцтва праваслаўных храмаў і прыстасавання пад іх шэрагу каталіцкіх касцёлаў.

У розных епархіях працавалі такія рускія дойліды, як А. Ладніцкі, Ф. Афанасьеў, У. Срока, А. Нектар'еўскі і інш. Царкоўнае будаўніцтва было ўскладзена на губернскіх архітэктараў. Мінскі архіерэй Мітрафан у 1909 г. запрашае выхаванца Санкт-Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў В.I. Струева на пасаду епархіяльнага архітэктара. Віцебскі губернскі архітэктар У.Ф. Коршыкаў праектаваў храмы ў Полацку (Крыжаўзвіжанскі сабор, 1902 г.), Лепелі (сабор, 1896г.), цэрквы ў вёсках Бачэйкава і Марцінава (1902-1906 гг.), Нова-Замшаны і Нача (1905 г.), Старое Сяло і Астраўскія (1900 г.), будынак духоўнай семінарыі ў Віцебску (1898 г.). Значную дзейнасць у царкоўным будаўніцтве на Віцебшчыне ажыццявілі архітэктары В.В. Пакроўскі (в. Валынцы), А. Паўлоўскі і П. Вінаградаў (жаночае епархіяль - нае вучылішча ў Полацку). Літоўскі епархіяльны архітэктар Шпакоўскі стварае шэраг праектаў праваслаўных храмаў на Віцебшчыне (в. Ёды, 1912 г.); будаўніцтвам для праваслаўнага ведамства займаўся мінскі губернскі архітэктар М.П. Чахоўскі (Мінская духоўная семінарыя, рэканструкцыя Кацярынінскай царквы ў Мінску); на Гродзеншчыне працаваў епархіяльным архітэктарам Цярноўскі (цэрквы ў вёсках Глоўсевічы, Галоўчыцы і інш.). Культавым будаўніцтвам непасрэдна займаліся губернскія архітэктары Беціні (праект царквы ў г. Гарадок, 1832 г.), Вісконці і інш. Міграцыя стылю падаўжаецца далей Беларусі - у Польшчу. У 1894 г. пецярбургскі прафесар, архітэктар Л.М. Бенуа ўзводзіць у Варшаве кафедральны сабор Аляксандра Неўскага. [17, с.126-127]

Расійская казна аказывала магутную фінансавую падтрымку праваслаўнаму храмабудаўніцтву ў Паўночна-Заходнім краі. Так, урад задаволіў хадайніцтва прыхаджан в. Гутава і святара Ф. Лаўрыновіча на будаўніцтва новага мураванага храма замест струхнелага драўлянага. Дзеля ўзвядзення прыходскай мураванай Пакроўскай царквы ў в. Пачапава ўрад у 1867 г. вылучыў 10700 рублёў. Для прыстасавання пад праваслаўную царкву былога касцёла мальційскага ордэна ў Сталовічах урад вылучыў 9 000 рублёў. Расійская казна вылучае 2158 рублёў для будаўніцтва званіцы да скасаванага касцёла картузіанскага кляштара ў Бярозе з мэтай надання яму выгляда праваслаўнага храма. У 1860 г. царскі ўрад вылучыў грошы на будаўніцтва мураванай царквы Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў в. Доўск. Для пераўтварэння рымска-каталіцкага барочнага касцёла ў Заслаўі ў праваслаўны храм казна вылучыла ў 1868 г.2 тыс. рублёў, а ў 1878 г. яшчэ 7 тыс. рублёў. Ініцыятарам адраджэння старажытнай праваслаўнай Крупчыцкай царквы пад Мінскам у 1856 г. з'явіўся начальнік Мінскай губерні Ф.Н. Шкларэвіч. Для будаўніцтва Сімяонаўскага сабора на Кобрынскім фарштаце ў Брэсце быў зацверджаны асобны Камітэт пад узначаленнем каменданта Брэст-Літоўскай крэпасці генерал-лейтэнанта Барталамея I з тым, каб работы па ўзвядзенні храма былі выкананы на працягу трохгадовага тэрміну і не выходзілі за памеры "Высачайша асігнаванай сумы”. [17, с.127-128]

Каштарыс будаўніцтва царквы часам дасягаў значнай сумы. Напрыклад, тыпавыя мураваныя цэрквы ля вёсак Храпавічы, Усая, Чэрствяты Лепельскага павета па каштарысу абышліся ў межах 20-21 тыс. рублёў кожная - вельмі значная на той час сума. Сродкі на будаўніцтва і ўтрыманне цэркваў паступалі ад царкоўных маёнткаў (з разнастайнымі льготамі), штогодніх дзесяцін і грашовых узносаў з двароў, збораў з храмавых святаў, добраахвотных ахвяраванняў. Аднак пераважна храмы будаваліся за кошт ахвяраванняў прыхаджан. Прыходскія цэрквы сапраўды з'яўляліся народнымі бо ў асноўным будаваліся на сродкі прыхаджан па "прыгавору" сялянскага сходу: з кожнага гаспадара - тры рублі, з батрака, салдата і ўдавы - адзін. Сродкі ў 30 тыс. залатых чырвонцаў на будаўніцтва Мікалаеўскага сабора Брэсцкай крэпасці былі сабраны афіцэрамі брэсцкага гарнізона і вайсковым духавенствам. На сродкі 120-га пяхотнага Серпухоўскага палка ў 1910 г. была збудавана Аляксееўская царква на Камароўскай плошчы Мінска. [38, с.23]

Рэалізуючы ідэалагічную палітыку ўрада мясцовыя губернатары прымушаюць памешчыкаў інвесціраваць у будаўніцтва праваслаўных храмаў у сваіх маёнтках. Добраахвотнае садзейнічанне храмабудаванню аказывалі мясцовыя памешчыкі праваслаўнага веравызнання. Сапраўдны стацкі саветнік В.I. Паўлаў на свае сродкі ў маёнтку Чэрніхова ў 1895 г. узводіць новую Параскеўскую царкву з "вельмі прыстойным іканастасам”. Будаўніцтва храма звычайна аддавалася з таргоў у падрад купцам. Так, сын купца другой гільдыі Н. Буткоўскі разам з падрадчыкамі Скідзельскім і А. Прэхнерам будуе храмы ў Слонімскім павеце (мястэчкі Косава і Дварэц, вёскі Дабрамысль, Івацэвічы, Мілавіды, Міжэрычы). Падрадчыкамі царкоўнага будаўніцтва таксама часцей ўсяго выступаюць прадстаўнікі пазабеларускіх губерняў. Так, падрад на будаўніцтва Крыжаўзвіжанскай царквы ў Высока-Літоўску выступае мешчанін Навазыбкаўскага павета Чарнігаўскай губерні Г.А. Назараў. Ён жа разам з суайчыннікамі I. Завенакам, В. Хмельнікавым, I. Цітовым бярэ падрад па кантракту 1жніўня 1865 г. на будаўніцтва Ушэс - цеўскай царквы ў в. Вельямовічы.

Прыкметна, што ў царкоўным будаўніцтве Беларусі значная доля належала падрадчыкам-яўрэям. Так, царква ў Мілавідах узводзіцца ў 1860-х гг. у трохгадовы тэрмін падрадчыкамі-яўрэямі Н. Буткоўскім, Ш. Скідзельскім і А. Прэхнерам. Адначасова імі заключаны кантракт на будаўніцтва шасці новых цэркваў Слонімскага павета. [17, с.130]

Непасрэдны ўдзел ва ўсталяванні праваслаўя ў Беларусі прымалі і імператарскія асобы. Для аднаўлення старажытнай праваслаўнай Праабражэнскай царквы ў Заслаўі імператрыца Марыя Аляксееўна ў 1860 г. ахвяравала літургічную утвару; у 1868 г. імператар Аляксандр II для суседняй царквы Маці Божай (былы касцёл Св. Марыі) - абраз св. Аляксандра Неўскага ў сярэбранай аправе. Яны ўсяляк падтрымлівалі дзейнасць у гэтай галіне святароў: "Гасудар Імператар, па ўсепадданейшаму дакладу сінадальнага Обер-Пракурора. усеміласцівейша зрабіў ласку 25 лістапада сышоўшага года на сапрачысленне святара Мікалаеўскай царквы мястэчка Петрыкаў Мазырскага павета Вячаслава Якубовіча за стараннасць, якая выразілася ў схіленні прыхаджан да царкоўны камітэт мае намер аддаць з падрада нейкаму яўрэю, які, па майму меркаванню, не можа разумець абавязкі. ахвяравання больш 30 000 рублёў на будаўніцтва храма ў названым мястэчке, да ордэна св. Ганны 3-й ступені" [17, с.130-131]

Буйнейшыя архітэктурныя манументы другой паловы XIX - пачатку XX ст. ў праваслаўнай царкоўнай архітэктуры Беларусі былі створаны ў руска-візантыйскім напрамаку. Прыхільнікам яго быў рускі архітэктар Д.I. Грым, які пабудаваў у 1865-1879 гг. магутны Мікалаеўскі сабор у Брэсце - архітэктурна-кампазіцыйны цэнтр Брэсцкай крэпасці. У сваім праекце Грым, верагодна, арыентаваўся на храм Каталікон у Стамбуле (XI ст.): прысадзістая трактоўка аб'ёмнай кампазіцыі, трохнефавая базіліка, дахібочкі, нізкі аграмадны сферычны купал сяродкрыжжа на шаснаццацігранным цыліндрычным барабане, шырокія арачныя закамары. Галоўны фасад завершаны магутнай паўкруглай аркай: першы ярус вылучаны арачным уваходным парталам, другі - пяціпралётнай аркадай, над якой быў размешчаны гадзіннік-куранты. [17, с.132]

Адным з буйнейшых храмаў "новавізантыйскай” трактоўкі з'яўлялася царква ў імя Казанскага абраза Маці Божай у Мінску, якая была ўзведзена пасярод сучаснай плошчы Мяснікова ў 1912-1914 гг. намаганнямі служачых чыгуначнага ведамства.

Элементы візантыйскай і старажытнарускай архітэктуры можна прасачыць у саборы Аляксандра Неўскага ў г. Кобрын (Брэсцкая вобл.). Ён быў збудаваны ў 1868 г. паводле праекта архітэктара I. Калянкевіча. Па архітэктурнай пластыцы помнік даволі стрыманы: прафіляваныя лапаткі, трохвугольныя франтоны, вынасны порцік галоўнага фасада з "барочна" разарваным лучковым франтонам.

У шэрагу буйнейшых архітэктурных манументаў руска-візантыйскага стылявога напрамку стаіць Крыжаўзвіжанскі сабор Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра ў Полацку. Храм быў закладзены 23 мая 1893 г. праасвяшчэнным Антанінам.3-за недастатковасці першапачаткова вылучаных сродкаў (30 тыс. рублёў, а спатрэбілася ў два разы больш) епархіяльнае начальства дазволіла збор добраавотных ахвяраванняў. [17, с.132-133]

Яшчэ адзін вялізны помнік архітэктуры ў Брэсце ("на мяжы з Царствам Польскім”) - Сімяонаўскі кафедральны сабор, размешчаны на былым Кобрынскім фарштаце (перакрыжаванне вуліц К. Маркса і Маскоскай). Жыхары гэтага фарштата - дваране Куроўскі, Бучынскі, Малеўскі і іншыя ў 1840-я гг. хадайнічаюць перад імператарам аб узвядзенні на гэтым месцы царквы. На будаўніцтва была Найвысачэйша асігнавана сума ў 116 057 рублёў (63 842 рублёў дало Духоўнае ведамства). Для ўзвядзення мураванай прыходскай царквы на Кобрынскім фарштаце Брэст-Літоўскай крэпасці па загаду галоўнага начальніка Паўночна-Заходняга краю М.М. Мураў'ёва ў 1861 г. генерал-ад'ютант У. Назімаў 17 чэрвеня 1861 г. зацвердзіў асобны Камітэт. [39, с.1]

У 1910-я гг. у в. Збляны (Лідскі р-н Гродзенскай вобл.) пабудавана Пакроўская царква, якая змяніла састарэлы папярэдні храм 1671 г. Крыжова-купальны храм на галоўным фасадзе мае трох'ярусную званіцу з купальным верхам і арачным ярусам-звонам, на алтарным - пяцігранную апсіду. У прасторавай у адным шэрагу з гэтым храмам стаяць Троіцкая царква ў в. Даўгінава (Вілейскі р-н Мінскай вобл.), Антоньеўская ў г. Косава (Івацэвіцкі р-н Брэсцкай вобл.), Мікалаеўская ў г. Горкі (Магілёўскай вобл.)

Візантыйская архітэктурная рэтраспекцыя ўвасобілася не толькі ў праваслаўным дойлідстве, але закранула і іншае канфесійнае будаўніцтва.3 выкарыстаннем візантыйскай аркатуры, паласатай муроўкі былі пабудаваны сінагогі ў Мінску і Гродне. [37, с.225]

Уражвае маскоўскім цагляным узароччам Мікалаеўская брацкая царква ў Брэсце, пабудаваная ў 1904-1906 гг. на месцы мураванага кафедральнага Мікалаеўскага сабора, у якім у 1596 г. была прынята Брэсцкая царкоўная унія. Праект, верагодна, створаны гродзенскім губернскім архітэктарам I.К. Плотнікавым, быў разгледжаны губернатарам у 1895-1896 гг. (пры гэтым звернута ўвага на не адпаведнасць колькасці ўпрыгожванняў прызначаных каштарысу).

Яскравы помнік маскоўска-яраслаўскага напрамку рэтраспектыўна-рускага стылю - Троіцкая царква, якая размешчана ў цэнтры в. Цялуша. Пабудавана ў канцы XIX ст. з чырвонай цэглы.

Недалёка ад в. Пяцеўшчына (Мінскі р-н) у 1878 г. пабудавана з дрэва на ўрадавыя сродкі і ахвяраванні прыхаджан (8556 рублёў) на месцы папярэдняга храма, упамянутага ў 1773 г., Спаса-Праабражэнская царква. Вядома па фотаздымку Я. Балзункевіча пачатку XX ст. Твор драўлянага дойлідства рэтраспектыўна-рускага стылю з рысамі ўрачыста-прыбранага маскоўскага дойлідства XVII ст. [39, с.1]

Прыхільнасць да "рускага стылю" з яго цыбулепадобнымі купаламі і макаўкамі-свечкамі, спічастымі шатрамі званіц "малінавага звону”, закамарамі, дэкаратыўнай узорыстасцю была прадвызначана і афіцыйным на той час агульнарасійскім Будаўнічым статутам. Свяшчэнны Сінод і Міністэрства ўнутраных спраў, рэгламентуючы гэту галіну будаўніцтва, распрацоўваюць комплексную праграму масавага царкоўнага будаўніцтва, зацвярджаюць серыю тыпавых ("узорных”, "нармальных”) праектаў, згодна з якімі і належыла ўзводзіць храмы. Таму гэты кананізаваны напрамак рэтраспектыўна-рускага стылю магчыма адасобіць ад адвольнай архітэктурнай творчасці і вызначыць як "сінадальны”. [17, с.154-155]

Губернскія царкоўна-будаўнічыя прысутствы атрымліваюць дэталёвыя чарцяжы да нармальных праектаў мураваных і драўляных цэркваў. Міністр унутраных спраў у 1858 г. накіроўвае ў губернскія праўленні Паўночна-Заходняга краю загады сродкамі адкрытай фігурнай цаглянай муроўкі тыпу ў розных паселішчах Праект выбіралі мясцовыя прыхаджане адпаведна сваім пажаданням і "ў тым учыненні і благалепіі, у якіх ім быць”.

Загадамі "Аб учыненні праваслаўных цэркваў у казённых маёнтках” і "Аб нармальных праектах і каштарысах на пабудову праваслаўных цэркваў”. Пры гэтым забараняецца нават індывідуальнае царкоўнае будаўніцтва ў панскіх маёнтках. Але многія памешчыкі Паўночна-Заходняга краю ўсё ж імкнуліся ствараць больш рэпрэзентатыўныя і мастацка ўражальныя храмы, адметныя ад сінадальнах. Забараняецца і землямерам займацца праектаваннем вясковых храмаў - усё даручаецца толькі тэхнічным чыноўнікам губернскіх будаўнічых камісій". з тым, каб пры будаўніцтве драўляных вясковых цэркваў прыймальны былі ў кіраўніцтва будаўнікамі нармальныя чарцяжы на гэтую рэч выдадзеныя як па Галоўным ўпраўленні, так і па Міністэрстве Дзяржаўных маёмасцей" [23, с.1].

Але разнастайнасць тыпавых праектаў выключала іх паўтор у горадзе ці навакольных вёсках, нават рэкамендавалася пазбягаць "аднастайнасці і паўтарэння аднаго і таго ж прыстойна і неабходна”. "Інструкцыя аб учыненні праваслаўных цэркваў у казенных маёнтках заходніх губерняў” таксама давала магчымасць шырокага выбару праекта царквы на погляд мясцовага духавенства і прыхода. Адначасова на падставе Будаўнічага статута забаранялася "бліз праваслаўных цэркваў будаваць іншаверныя храмы., яны павінны быць ад царквы не бліжэй як на 100 сажэняў. ”. Стваральнікі шматлікіх "сінадальных" цэркваў былі абмежаваны ў сваіх творчых пошуках толькі Найвысачэйша зацверджанымі канонамі. Але гэта тычылася толькі кампазіцыйна-планіровачнай арганізацыі, калі трэба было захоўваць плошчу памяшканняў, суаднесеную з колькасцю прыхаджан. Затое ў вырашэнні знешняй архітэктуры жорсткіх цыркуляраў не існавала, акрамя адпаведнасці "старажытнаму візантыйскаму дойлідству”. Таму аднолькавых храмаў (за рэдкім выключэннем) не сустракалася, у кожным з іх была нейкая асаблівасць, адметная форма ці дэталь. Да таго ж трэба дадаць, што гэтыя архітэктурныя манументы ствараліся ў асобным і непаўторным прыродна-края-відавым асяроддзі, што таксама надавала ім выключную адметнасць і арыгінальнасць. [17, с.155]

Пасля агляду стану цэркваў Мінскай губерні ў 1863 г. падпалкоўнікам Генеральнага штаба архітэктарам Зяленскім былі зацверджаны праекты на перабудову каля 100 храмаў.3 мэтай праектавання і будаўніцтва праваслаўных храмаў і прыстасавання пад іх касцёлаў у 1870-я гг. у Паўночна-Заходні край Свяшчэнным Сінодам была накіравана каманда дойлідаў пад узначальваннем П. Мяркулава. "Правілы, якіх належыць трымацца пры будаўніцтве праваслаўных цэркваў і псаломшчыцкіх збудаванняў у Паўночна-Заходнім краі” [22, с.1] былі прыняты ў 1865 г. Яны прадвызначалі адносную аднароднасць і стылявое адзінства храмаў, якія ўзводзілі на той час на Беларусі. Для распаўсюджвання менавіта сінадальна зацверджанай царкоўна-будаўнічай праграмы на Беларусі ўрад раіў "прыцягваць масцеравыя арцелі з унутраных губерняў, бо прабыванне падобных арцеляў сярод праваслаўнага насельніцтва тутэйшага краю немінуча пасее трывалае насенне чыста рускага жыцця і азнаёміць бліжэй тутэйшы народ з Расіяй”. Акрамя таго, "Правілы. ” прадпісвалі духавенству і міравым пасрэднікам "прывучаць сялян і ўласнікаў клапаціцца аб прыгажосці сваіх прыходскіх цэркваў і клапаціцца аб іх патрэбах, якімі яны не маглі пасабляць у цяжкія часы польскага іга і якім яны цяпер лёгка могуць удзяляць пасільную лепту, ва ўспамін свайго вызвалення і ва ўдзячнасць за шчодрыя міласці, выказаныя сялянскаму насельніцтву нашым Вялікім Гасударам" [22, с.1].

Усё гэта тлумачыцца імкненнем знайсці арыгінальныя нацыянальныя вытокі архітэктуры ў той мешаніне стыляў, якая ахапіла Еўропу і Расію. На практыцы часам гэта вылілася ў надуманую, павярхоўную стылізацыю і эклектыку, штучнае аб'яднанне элементаў візантыйскай, кіеўскай, уладзімірскай архітэктуры. Безумоўна, у параўнанні з сапраўднай старажытнарускай архітэктурай творы стылізатараў адрозніваліся манатоннасцю і педантычнасцю кампазіцыйных вырашэнняў, залішняй сухасцю і дробнасцю ў абмалёўцы дэталяў, а таксама прыўнясеннем неўласцівых стылю рыс класіцызму.

Найбольш манументальным і рэпрэзентатыўным сярод узорных пра - ектаў цэркваў з'яўляўся тып чатырохчасткавага пяцікупальнага храма, які складаўся з шатровай званіцы над прытворам, трапезнай, кубападобнага аб'ёму малітоўнай залы і апсіды з рызніцамі. Часам аб'ёмна-прасторавую шматпланавасць узбагачаюць бакавымі прыдзеламі. Гэты тып будынкаў вызначаўся прасторавай развітасцю, маляўніча-стракатым сілуэтам, пашыраным наборам дэкаратыўных элементаў. [17, с.156-157]

Менавіта гэты тып узорных праектаў распрацоўваюць і ўдасканальваюць буйнейшыя дойліды імперыі. Так, праект Крыжаўзвіжанскай царквы ў м. Высока-Літоўск быў складзены адразу пасля польска-сепаратысцкага паўстання паборнікам праваслаўнага архітэктурнага канона акадэмікам В.I. Чагіным і зацверджаны генералам ад інфантэрыі М.М. Мураў'ёвым 23 жніўня 1864 г. (будаўніцтва скончана ў 1869 г.). У аснове прасторавай кампазіцыі - кубападобны цэнтрычны аб'ём, Шатровы дах якога ўвенчаны партатыўным пяцікупаллем. Да храма па баках далучаюцца больш нізкія прамавугольныя прыдзелы пад двухсхільнымі дахамі, з франтальнага боку - такі ж прытвор, завершаны шатровай званіцай, з тыльнага боку - паўкруглая апсіда. Плоскасныя фасады раскрапаваны лапаткамі, аркатурай, прафіляванымі карнізамі, расчлянёны арачнымі вокнамі ў ліштвах. Праектаванне храмаў гэтага тыпу ўскладаецца на буйных губернскіх архітэктараў. Па аналагічнай кампазіцыйнай схеме гродзенскі губернскі архітэктар І. Дярноўскі ў 1914 г. стварае праект царквы для в. Дзераўная (Слонімскі р-н Гродзенскай вобл.) [17, с.157].

Міністр унутраных спраў генерал-ад'ютант Цімашэў 30 верасня 1870 г. сцвярджае праект храма для в. Моўчадзь (Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл.), распрацаваны архітэктарам Ціхвінскім. К 1873 г. на месцы драўлянага касцёла ўзведзена Петра-Паўлаўская царква. Будаўніцтва новай царквы звязана са значным павелічэннем колькасці прыходаў у сувязі з пераходам католікаў у праваслаўе і таму, што пажарам у 1852 г. быў знішчаны драўляны храм. Зямельны ўчастак і будаўнічыя матэрыялы ахвяравалі навакольныя памешчыкі. Арыгінальнасць кананічна вырашанага храма заключаецца ў адасобленасці шатровай званіцы і трапезнай, накрытай асабістым вальмавым дахам. Асноўны кубападобны аб'ём пад чатырохсхільным дахам увенчаны пяцікупаллем, яго карніз вырашаны падугай з дзвюма цягамі-выкружкамі. Прытвор і бакавыя прыдзелы праектавалася аформіць двухграннымі шчытамі, але былі выкарыстаны больш стыльныя кілепадобныя франтоны. [39, с.1]

Будаўніцтва нават тыпавога вясковага храма было звязана з шэрагам цяжкасцяў як арганізацыйнага, так і практычнага характару, аб чым сведчыць гісторыя стварэння Петра-Паўлаўскай царквы ў в. Вензавец (Дзятлаўскі р-н Гродзенскай вобл.). Драўляны вясковы храм, збудаваны яшчэ ў 1755 г. у стылі барока і традыцыях народнага драўлянага дойлідства, па сваёй струхнеласці ўжо ў 1845 г. не падлягаў рамонту.

Тыпавы праект чатырохчасткавага храма лёг у аснову царквы Прападобнай Марыі Егіпецкай у г. Biлейка (Мінская вобл.) (1865 г.). У цэнтры в. Галавачы (Гродзенскі р-н) размешчана Крыжаўзвіжанская царква, пабудаваная ў другой палове XIX ст. пасля разбурэння старой драўлянай царквы ў суседняй в. Верцялішкі. У 1865-1870 гг. у в. Сялец (Бярозаўскі р-н Брэсцкай вобл.) пабудавана Успенская царква - помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. [17, с.167]

У 1864 г. Брэсцкі епіскап Ігнацій (улічваючы вялікую колькасць праваслаўных вернікаў - 931) хадайнічае аб будаўніцтве ў Гершонскім прыходзе мураванага храма ў імя Раства Багародзіцы. Ён павінен знаходзіцца побач з Валынскім паштовым трактам, непадалёку ад Валынскага фарштата Брэст-Літоўскай крэпасці. Обер-пракурор Свяшчэннага Сінода вылучыў на пабудову крэдыт у 6 тысяч рублёў на 20 год са сродкаў духавенства Заходняга краю. Падрадчыкамі будаўніцтва былі мяшчане Чарнігаўскай губерні I. Сяргееў і Г. Назараў, якія па кантракту здзейснілі будаўніцтва за 1866-1869 гг. Праект складзены брэсцкімі гарадскімі архітэктарамі М. Барташэўскім, К. Гросманам і гродзенскім губернскім архітэктарам Міхайлоўскім. За аснову быў узяты тыпавы праект № 1 царквы на 200 чалавек. На стварэнне іканастаса Назараву пазычыў 500 рублёў серабром брэсцкі мешчанін Могік Айзендерг. Храм асвячоны 24 ліпеня 1887 г. [17, с.168]

Першы драўляны храм у в. Благавічы (Чавускі р-н Магілёўскай вобл.) пабудаваны ў 1797 г. У другой палове XIX ст. яго змяніла існуючая мураваная царква рэтраспектыў - на-рускага стылю.

Манументальныя мураваныя храмы будавалі ў асноўным у буйных гарадах. Аднак значнай галіной царкоўнай архітэктуры, якая нават пераважала ў багатай лесам Беларусі, з'яўлялася драўлянае дойлідства. У Мінскай духоўнай кансісторыі ў 1864 г. налічвалася 45 мураваных і 399 драўляных цэркваў. Святы Сінод і Міністэрства ўнутраных спраў, разумеючы прыхільнасць беларускага насельніцтва да драўлянага архітэктурнага асяроддзя, спецыяльным цыркулярам прапанавалі "для задавальнення патрэбам праваслаўных прыхаджан будаваць невялікія, але прыстойныя святыне царкоўныя будынкі, дзе магчыма было б са зручнасцю адпраўляць Набажэнства і прапаведаваць слова Божае, і што адпаведна быту і ўяўленням прыхаджан у пабудове належыць адхіляць усялякія празмерныя аздабленні, а канструкцыю тых да таго спрасціць, каб як першапачатковае будаванне, так і наступныя папраўкі маглі быць выпраўлены мясцовымі майстрамі і самімі сялянамі” Спалучэннем рыс рэтраспектыўна-рускага і класіцыстычнага стыляў вызначаецца архітэктура драўлянай Раства Багародзіцкай царквы ў в. Глыбоцкае (Гомельскі р-н), узведзенай у 1881 г. [17, с.169]

Працэс скасавання каталіцкіх храмаў і прыстанкаў узмацніўся пасля падаўлення паўстання 1863г. з мэтай "палітычнага супакаення Краю”. У той жа час адбываецца перабудова шматлікіх касцёлаў пад праваслаўныя цэрквы з наданнем іх архітэктуры рыс рэтраспектыўна-рускага стылю. Царская палітыка ў адносінах да касцёлаў не ставіла сваёй мэтай іх глабальнае знішчэнне, а меркавала далейшае выкарыстоўванне ў новым сакральным напрамку.26 кастрычніка 1866 г. выходзіць пастанова: "Па выпадку зачынення ў Кобрынскім павеце рымскакаталіцкіх касцёлаў Крупчыцкага, Збірагоўскага, Гарадзецкага і Брашэвіцкага, г. Губернатар, згодна хадайніцтву Прэасвяшчэнага Ігнація, уваходзіў прадстаўленнем да галоўнага начальніка Краю аб пераўтварэнні гэтых касцёлаў у праваслаўныя цэрквы. На правядзенне такавога меркавання ў выкананне г. Генерал-Ад'ютантам Фон Кауфманам выказана згода" [22, с.1].

У 1866 г. цывільнаму інжынеру Кржыжаноўскаму гродзенскім губернатарам даецца загад на складанне праекта па перабудове касцёла 7 снежня картэзіянцаў у Бярозе ў праваслаўную царкву, які ў 1871 г. ажыццяўляе прыватны гродзенскі архітэктар I.М. Фардон. Пад кіраўніцтвам гродзенскага губернскага архітэктара Нябольсіна ў 1880 г. быў рэканструяваны ў праваслаўную царкву бернардзінскі касцёл у Слоніме. У 1862 г. пад праваслаўную царкву перабудоўваецца "пустопорожний" Бухавіцкі дамініканскі касцёл, зачынены ў 1830 г. [17, с.170]

Паказальна, што калі сяляне актыўна ўдзельнічалі ў будаўніцтве новых ці перабудове старых праваслаўных цэркваў, то на пераабсталяванне касцёлаў пад цэрквы яны сродкаў не збіралі. Гэтыя мерапрыемствы субсідзіруюцца ўладамі з кантрыбуцыйных сродкаў. Актыўную палітыку ў гэтай галіне праводзіў галоўны начальнік Паўночна-Заходняга краю М.М. Мураўёў. На працягу 1866-1880-х гг. ім выдаюцца загады на перабудову каталіцкіх касцёлаў у праваслаўныя цэрквы ў Слонімскім і аб закрыццці касцёлаў у Кобрынскім паветах. У 1867 г. ён выдзяляе 6678 рублёў на перабудову касцёлаў пад цэрквы ў вёсках Раготнае, Рандзінава, Спрундзінава. Па распараджэнні гродзенскага генерал-губернатара ў 1865 г. у праваслаўную царкву перабудоўваецца зачынены касцёл у мястэчку Бездеж на вылучаную казной суму ў 1000 рублёў. Касцёл у Гарадцы скасаваны 22 кастрычніка 1866 г. мясцовай грамадзянскай уладай. I паколькі "праваслаўная царква по сваёй струхнеласці пагражае падзеннем, то прасіць Літоўскую Кансісторыю зрабіць са свайго боку хадайніцтва аб пераўтварэнні гэтага будынка ў праваслаўную царкву”. Перабудова завершана па праекту інжынера-архітэктара Чэкмасава ў верасні 1871 г. [17, с. 193]

Перабудова касцёлаў, як правіла, абмяжоўвалася зменай сакральных сімвалаў і атрыбутыкі. Інжынер Кадрунцаў у рапарце аб перабудове Брашэвіцкага касцёла пад праваслаўную царкву дакладваў: "Знахожу магчымым пераўтварэнне яго у праваслаўную царкву, абмяжоўваючыся ўнутраным учыненнем і зменай формы крыжа на главе”.

Акадэміку архітэктуры В.I. Чагіну ў 1889 г. даручаецца рэканструкцыя сярэдневяковага гатычнага касцёла ("Фара Вітаўта”) у Гродне пад праваслаўны кафедральны Сафійскі сабор.

Езуіцкі касцёл у в. Крывошын (Ляхавіцкі р-н Брэсцкай вобл.) паўстаў у 1740 г., а ў 1864-1866 гг. быў перароблены ў праваслаўную Пакроўскую царкву.

У 1862 г. у в. Раўбічы (Мінскі р-н) асвячоны новапабудаваны ў рэтраспектыўна-гатычным стылі касцёл, які ў 1866 г. пераасвячоны ў прыходскую Успенскую царкву. Каб надаць храму праваслаўны характар, інжынерам Трашчынскім быў распрацаваны праект яго рэканструкцыі. [17, с. 198]

Прыкметна, што на Беларусі дзейнічала яўрэйская іканастасная арцель пад кіраўніцтвам "маючага патэнт аб навуках" варшаўскага мешчаніна Абрама Прэхнера (пражываў у Слоніме). Так, толькі для цэркваў Ваўкавыскага павета ім па кантракту 1868 г. было выканана восем іканастасаў. [17, с. 199]

К канцу XIX ст. дзве састаўныя часткі адыёзнай трыяды - "праваслаўе” і "самадзяржаўе”, адыходзяць на другі план, застаецца "народнасць”. Будынкі ў рэтраспектыўна-рускім стылі ўспрымаюцца як анахранізмы і без асаблівага энтузіязму. Таму ў гэты перыяд многія дойліды лічылі бесперспектыўным жангліраванне аднымі і тымі ж макаўкамі, шатрамі, закамарамі, какошнікамі, ізразцолючаючы і тэрыторыю Беларусі.

Выдатным мастацкім творам авангарднай архітэктурнай плыні з'яўляецца Усесвяцкая царква ў в. Пірэвічы, пабудаваная ў 1902 г. з чыр - вонай цэглы "ў маскоўскім стылі" (па выказванню сучаснікаў) на сродкі памешчыка Раговіча. [17, с. 202]

Агульны курс урадавай палітыкі ў дачыненні да касцела - паслабленне яго польскасці і апазыцыйнасьці ўлады захоўваюцца на працягу ўсяго перыяду. Аднак шляхі і метады яго рэалізацыі змяняліся ў залежнасці ад таго, якія сілы, кансервативные альбо ліберальныя, вызначалі і ажыццяўлялі гэтую палітыку. Таму для яе было характэрна ваганне - чаргаванне мер рэпрэсіўнага характару і жорсткага адміністрацыйнага ціску і некаторых паслабленняў для канфесіі.

У сярэдзіне 1860-х гадоў у дачыненні да каталіцызму ў захадных губернях дамінавалі рэпрэсіўныя меры (закрыццё костелов і манастыроў, скасаванне каталіцкіх брацтваў, пераклад вернікаў у праваслаўе і інш), што нярэдка прыводзіла да хваляванняў сярод сялян-каталікоў. Аднак з канца 60-х гадоў мясцовая адміністрацыя палічыла магчымым змякчыць сваю палітыку, што павінна было спрыяльна адбіцца на супрацоўніцтве апалячанай і каталіцкай частцы мясцовага дваранства з уладай.

Закрыццё касцёлаў і капліц адбывалася з большай "осмотрительностью”, каб не закрануць рэлігійных пачуццяў і пазбегнуць упрека "у наўмысным прыніжэньні каталіцызму”. [34, с.150]

Канец 70-х - 80-я гады XIX стагоддзя былі адзначаны далейшай ліберализацией палітыкі ў дачыненні да касцёла. Так, пры генерал-губернаторе Альбединском было адкрыта зноў некалькі касцёлаў у мясцовасцях з перавагай каталіцкага насельніцтва, дазволены хросныя хады па-за касцёлаў, рамонт касцёлаў без папярэднягачых рашэння грамадзянскай улады. У мясцовым друку прэкрацілась крытыка каталікоў.

У сярэдзіне 80-х - 90-я гады XIX стагоддзя ўлады зноў пачалі агранічваць дзейнасць канфесіі. Загадвалася даваць разрашэння на будаўніцтва касцёлаў толькі пасля збору сродкаў з вернікаў, абмяжоўваліся паездкі ксяндзоў у Польшчу і г. д. празыходзіла закрыццё храмаў - за перыяд 1880 - 1893 гадоў, па падрахунках А. Смоленчука, былі скасаваныя 11 касцёлаў. Аднак неэфектыўнасць гэтых мер была відавочная, што прызнавалі і самі высокапастаўленыя чыноўнікі. [34, с.152]

Нягледзячы на варожае стаўленне да каталіцкай царквы з боку урада, касцёлы і другія культавыя каталіцкія пабудовы узводзіліся на беларускіх землях у др. палове XIX - пачатку ХХ ст.

Станаўленне неараманскага стылю на мяжы ХІХ-ХХ стст., якое адбывалася ў рэчышчы мастацтва мадэрна і пераважна ў касцельным будаўніцтве, - вынік зацікаўленасці грамадства і дойлідаў доўгі час ў геаметрычна арнаментаваных ліштвах.

Найбольш выразным творам манументальнай архітэктуры неараманскага стылю з'яўляецца Зэльвенскі касцёл (арх. I.П. Дзяконьскі, 1908-1910 гг.)

Міхайлаўскі касцёл у в. Белагруда (Лідскі р-н Гродзенскай вобл.) пабудаваны ў 1900-1907 гг. на беразе р. Дзітва, на месцы папярэдняга драўлянага храма. Касцёл св. Сымона і Тадэвуша пабудаваны ў цэнтры в. Лаздуны (Іўеўскі р-н Гродзенскай вобл.) у 1904-1910 гг. з цэглы і бутавага каменя на месцы папярэдняга драўлянага храма. Касцёл св. Варвары ў Віцебску першапачаткова быў пабудаваны ў 1785 г. на каталіцкіх могілках каля гасцінца Віцебск-Гарадок (Гарадоцкая шаша). У 1884-1885 гг. інжынер - архітэктар В. Піятроўскі на яго месцы ўзвёў новы цагляны будынак у неараманскім стылі. [17, с.225]

Буйнейшым творам архітэктуры неараманскага стылю з'яўляецца касцёл св. Сымона і Алены ў Мінску (у свецкім ужытку - "Чырвоны" касцёл). На пачатку XX ст., пасля шматгадовай забароны каталіцкага будаўніцтва горад востра адчуваў недахоп у касцёлах.3 хадайніцтвам аб дазволе ўзвесці ў горадзе храм неаднаразова, але беспаспяхова звярталіся да расійскіх улад мінскія каталікі. Памешчык са Случчыны, слуцкі павятовы суддзя, вядомы землеўладальнік і "абывацель краю”, былы пасол "Рады паньствовай”, шматгадовы старшыня Мінскага сельскагаспадарчага таварыства Эдвард Вайніловіч разам са сваёй жонкай Алімпіяй вызваўся ўзвесці касцёл за прыватны кошт у памяць аб сваіх заўчасна памерлых ад цяжкай хваробы дзецях Сымону (1885-1897) і Алене (1884-1903). Да міністра ўнутраных спраў князя Святаполка-Мірскага была выслана дэпутацыя для атрымання дазволу на будаўніцтва, які і быў атрыманы 9 сакавіка 1905 г. Сям'я Вайніловічаў дала на будаўніцтва храма 300 тысяч рублёў. Горад вылучыў пад касцёл плац, а створаны будаўнічы камітэт дакупіў да яго суседнія ўладанні. [17, с.227]

У забудове цэнтральнай плошчы г. Вілейка (Мінская вобл.) дамінуе манументальны гмах Крыжаўзвіжанскага касцёла, пабудаванага ў 1906 - 1913 гг. Сярод забудовы в. Слабодка Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці (былая Заверж) дамінуе магутны гмах касцёла Сэрца Ісуса, узведзенага ў 1901-1906 гг. з цэглы.

У рэтраспектыўнай полістылявой архітэктуры Беларусі другой паловы XIX - пачатку XX ст. асабліва пашырыўся напрамак, заснаваны на паслядоўнай арыентацыі на асновы формаўтварэння сярэдневяковай готыкі. Яшчэ на мяжы XVIII - XIX стст. усю Еўропу, а разам з ёй і Беларусь, літаральна апанавала спачатку цікавасць, а ў канцы XIX ст. - і бязмежная прыхільнасць да сярэдневяковай готыкі, захапленне яе храмавымі і замкавымі шэдэўрамі. На працягу XIX - пачатку XX ст. у адпаведнасці з пераацэнкай мастацкіх густаў і эстэтычных поглядаў успрыманне сярэдневяковай готыкі было неадназначным. [17, с.239]

Пасля царскіх талерантных указаў 1896, 1901 гг. і 17 красавіка 1905 г. і абвешчанай верацярпімасці пад лозунгам "свабода сумлення” на Беларусі набывае шырокае распаўсюджванне касцельнае будаўніцтва. Афіцыйна выдаецца "дазвол на будаўніцтва і аднаўленне малітоўных будынкаў і храмаў усялякіх веравызнанняў" [23, с.1]. Генерал-ад'ютант Троіцкі ў сакавіку 1901 г. "сакрэтна, цыркулярна” дакладвае гродзенскаму губернатару: "3 часу васпаследавання Высачайшага павялення, зноў пакінуўшага рымска-каталіцкім Епіскапам права дазваляць рамонт і будаўніцтва новых парафіяльных касцёлаў, замест струхнелых, у Паўночна-Заходнім краі ідзе ўзмоцненая пабудова новых на месцы старых, перабудова і рамонт парафіяльных касцёлаў”. За 1834-1910 гг. толькі ў Віленскай дыяцэзіі ўзведзена 118 новых каталіцкіх храмаў (99 мураваных і 19 драўляных), прычым пераважная іх болынасць узнікае на мяжы ХІХ-ХХ стст. (у перыяд 1905-1910 гг. пабудавана 44 новых касцёла і 21 будуецца). [17, с.247-248]

Для каталіцкай царквы, якая на працягу XIX ст. падвяргалася значнаму ціску з боку расійскай улады, готыка была ўвасабленнем не толькі вытокаў каталіцызму, настальгічнай памяццю найвышэйшага ўздыму і трыумфу ў далёкім сярэднявеччы, але актыўным і дзейсным сродкам прыцягнення ў яе ўлонне парафіян для аднаўлення страчаных у XIX ст. рэлігійна-ідэйных пазіцый. Як праваслаўная царква ў формах старажытнарускага дойлідства, так і каталіцызм у гатычнай архітэктуры знайшоў уражальную эстэтычную выразнасць, якая павінна была садзейнічаць абуджэнню не толькі рэлігійнага, але і эстэтычнага пачуцця і тым самым узмацніць уплыў веры [17, с.251].

Важна адзначыць: калі праваслаўнае культавае будаўніцтва стымулявалася дзяржаўнай казной, дык каталіцкае насельніцтва ажыццяўляла касцельнае будаўніцтва на добраахвотныя ахвяраванні вернікаў і шэрагу мецэнатаў. Гродзенскаму губернатару дакладвалі: "Выдаткі на гэта амаль выключна прыпадаюць на прыхаджан сялянскага саслоўя, якія аблагаюць сябе зборамі па прыгаворах, на гэтую рэч складаемым." [17, с.253].

У цэнтры в. Гожа (Гродзенскі р-н) размешчаны невялікі Петра-Паўлаўскі касцёл, будаўніцтва якога было пачата ў 1862 г. з бутавага каменя. Дазвол на заканчэнне будаўніцтва Гродзенскае губернскае праўленне дало ў 1865 г.

Касцёл у г. Чэрыкаў (Магілёўская вобл.) быў узведзены ў стылі рэтраспектыўнай готыкі ў 1856 г. з цэглы на месцы папярэдняга драўлянага храма 1792 г.

Трэба адзначыць, што пачатак XX ст. - час узвядзення буйнейшых "гатычных” сабораў у Беларусі. [17, с.255].

У 19 стагоддзі на Белаpуси дзейнічала 17 мячэцяў (Мінск, Hавагpудок, Гpодно, Слонім, Міp, Клецк, Іўе і дp.), Дзе служылі татаpские мулы, падпарадкоўваліся Кpымскай (Тавpычэскай) муфту. Клецк, павет Нясвіжскі - мячэць пабудавана ў 1881 г., прыход заснаваны ў 1886 годзе. Участак пад будаўніцтва мячэці ахвяраваны Якубам Якубоўскі ў 1880 г. Будаўнічыя матэрыялы для будаўніцтва падарылі князі Радзівілы. Мячэць рамантавалася ў 1911. Муравшчина (Іўе) - да пабудовы тут мячэці, татары маліліся ў рыгах (гумнах). Мячэць пабудаваная ў 1884 г. з ахвяраванняў Эльвіры Аўгустаўны Замойскай, уладальніцы горада Іўе. Відзы, павет Браслаўскі - прыход заснаваны з 1819, мячэць пабудаваная ў 1860-1865 гг. на землях, якія адышлі да горада. Мячэць у Навагрудку ўзведзена ў 1855 г. [37, с.63].

У архітэктуры сінагог Беларусі др. паловы XIX - пачатку XX стагоддзя перавага аддавалася інтэрпрэтацыі формаў візантыйска-царкоўнай архітэктуры. Прыкладам можа служыць з'яўленне ў XIX стагоддзі каменнай сінагогі на Нова-Маскоўскай вуліцы Мінска.

Азначаны стыль ўвасаблены ў вядомай харальнай сінагоге Мінска. Будынак быў узведзены ў 1901-1906 гадах. У гэты час з амаль 100000 насельніцтва горада юдэі складалі 43%. У Мінску налічвалі 49 сінагог і малітоўных юдэйскіх дамоў, каля трыццаці дабрачынных і навучальных юдэйскіх устаноў.

У пачатку XX стагоддзя ўзводзіцца каменная сінагога ў Гродне (Галоўная сінагога). Як будынак яна ўключыла ў сябе рэшткі "бажніцы" пачатку XVII стагоддзя, якая моцна пацярпела падчас пажараў 1885 і 1900 гадоў.

У канцы XIX стагоддзя ў Гродне налічвалася 30 сінагог, а юдэйскае насельніцтва горада ў 1906 годзе складала звыш 25 тысяч чалавек - больш за палову ўсіх жыхароў горада. У 1911 годзе ў Магілёве налічвалася 38 сінагог і малітоўных дамоў. [40, с.1].

Другая палова ХІХ - пачатак ХХ стст. у Беларусі гэта перыяд найбольш вострай барацьбы праваслаўя з каталіцтвам. Трэба адзначыць, што большасць культавых забудоў ўзводзілася на Беларусі прадстаўнікамі праваслаўнай канфесіі.3 60-х гадоў ХІХ ст. пачынаецца "выбух" культавага праваслаўнага будаўніцтва. Але нягледзячы на вялікія фінансавыя сродкі, якія выдзяляў расійскі ўрад на будаўніцтва праваслаўных храмаў на Беларусі, гэтая справа тармазілася з-за няспрытнасці чыноўнікаў і падпарадканння церкві цывільнай уладзе. У дадзены перыяд узводзіцца шмат архітектурных шэдеўраў праваслаўнага дойлідства. Але так сама прысутнічала тэнденцыя будаўніцтва "тыпавых" храмаў, згодна тыпавых праектаў церкваў.

Нягледзячы на варожае стаўленне з боку царскага урада да каталіцтва, скасаванне храмаў і памяншэнне іх колькасці, культавыя забудовы каталікоў прадалжалі ўзводзіцца на беларускіх землях у гэты час. У каталіцкім дойлідстве росквіт неагатычнага і неараманскага стыляў. У адрознне ад праваслаўя грошы на будаўніцтва храмаў збіралі самі вернікі. Росквіт будаўніцтва касцёлаў прыходзіцца на пачатак ХХст. Акрамя каталіцкіх і праваслаўных храмаў на беларускіх землях узводзіліся мячэці і сінагогі.

Заключэнне

У другой палове XIX - пачатку XX ст. у на Беларусі існавалі наступныя канфесіі: хрысціянскія (праваслаўе, каталіцызм, пратэстантызм), нехрысціянскія (іудаізм, мусульманства). Пазіцыі праваслаўнай царквы ў беларускіх губернях у гэты перыяд значна замацаваліся. Павялічыліся зацікаўленасць і матэрыяльная падтрымка з боку ўрада, які глядзеў на праваслаўную царкву як на сваю надзейную апору. У гэты перыяд адноўлена дзейнасць праваслаўных братэрстваў. Канфесіянальная палітыка царызму ў другой палове XIX ст. адносна беларускіх зямель садзейнічала таму, што колькасць праваслаўных вернікаў тут значна ўзрасла. Прыкметны ўплыў на рэлігійнае жыццё ў Беларусі аказала паўстанне 1863. Канфесійная палітыка, становішча канфесій, іх узаемаадносіны ў наступны перыяд наўпрост залежалі ад гэтай падзеі.

За некалькі гадоў пасля падаўлення паўстання ў цэлым па Расійскай імперыі праваслаўнымі сталі болын за 80 тыс. каталікоў. Большая частка гэтых пераходаў прыходзілася на Літоўскую (Віленская, Гродзенская і Ковенская губерні) і Мінскую епархіі - адпаведна 30 і 37 тыс. чал. Часам пераходзілі цэлымі сем'ямі або нават прыходамі. Многія пераходзілі ў праваслаўе пад прымусам, у выніку шантажу і падману.

У другой палове XIX стагоддзя канфесійная палітыка царскіх уладаў у Паўночна-заходніх губернях, накіраваная на падтрымку дзяржаўнай царквы, мела на мэты, вельмі далёка адстаялі ад інтарэсаў праваслаўя. Яе адпраўной кропкай было выкараненне польскага элемента і ўплыву каталіцызму. Лічачы праваслаўнае духавенства найважнейшым інструментам русіфікацыі краю, урад імкнулася падняць аўтарытэт і грамадскую значнасць духавенства краю. Сама канфесійная палітыка дзяржавы насіла відавочна выяўлены рэакцыйны характар. Асобныя яе элементы прынеслі рускай праваслаўнай царквы хутчэй за шкоду, чым карысць.

Працэсу русіфікацыі спрыялі цэнтралізацыя кіравання, уніфікацыя заканадаўства, адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення і іншых сфер сацыяльна-эканамічнай, палітычнай і культурнага жыцця. Яна прадугледжвала распаўсюджванне рускай мовы як дзяржаўнай з улікам мясцовых моўных асаблівасцяў. Рускі этнас у Беларусі быў прадстаўлены настаўнікамі, чыноўнікамі, вайскоўцамі. Русіфікатарскай палітыкі заахвочвала насаджэнне рускага землеўладання і выступала як сродак барацьбы супраць паланізацыі і польскага ўплыву наогул. У той жа час русіфікацыя перашкаджала развіццю фарміравання беларускага самасвядомасці. Галоўнае месца ў правядзенні русіфікатарскай палітыкі ў Паўночна-заходнім краі належыць М.М. Мураў'ёву - правадыру царскай палітыкі рэпрэсій і гвалту, душыцель вызваленчага руху беларускага, польскага і літоўскага народаў. Менавіта пры Мураўёва праваслаўе ў рэальнасці атрымала ў краі статус дзяржаўнай рэлігіі. Праваслаўная царква адыграла важную ролю ў русіфікацыі.

Указ 1905 г., хоць і стаў асноватворным у канфесіянальнай палітыцы ўрада Расійскай імперыі, аднак не азначаў поўнага адказу ад мінулага. Дазволіўшы свабодны пераход з аднаго веравызнання ў іншае (і галоўнае - з праваслаўя), ён толькі ўскосна аслабляў дзейнасць старых юрыдычных нормаў.

Матэрыяльная неўладкаванасць многіх праваслаўных прыходаў і духавенства, а таксама некампетэнтнае ўмяшанне чыноўнікаў у царкоўнае жыццё, з прычыны прамога падпарадкавання царквы дзяржаўнай уладзе, стваралі пэўныя цяжкасці для развіцця праваслаўя. Тым не менш, у разгляданы перыяд пазіцыі канфесіі ў Беларусі прыкметна акрэплі. Гэта можна прасачыць па павялічэнні колькасці праваслаўных культавых забудоў. Так, калі ў пачатку 60-х гадоў у чатырох праваслаўных епархіях (Літоўскай, Мінскай, Магілёўскай, Полацкай) дзейнічалі 2826 цэркваў, то ў пачатку 70-х гадоў - 3039, 80-х - 3211, 90-х гадоў - 3793. Колькасць прыходаў ў 1890 годзе склала 1857. Найбольш інтэнсіўны рост колькасці цэркваў адбываўся на захадзе Беларусі. Напрыклад, у Гродзенскай губерні іх колькасць з 1861 па 1880 ўзрасла амаль на трэць (з 317 да 460 сабораў і цэркваў). У 1914 г., у Беларусі былі 3552 праваслаўныя цэрквы, 470 капліцы. Незначная памяншэнне колькасці праваслаўных забудоў адбылося з прыняццем указа "о веротерпимости”.

Палажэнне каталіцкай канфесіі у разглядаемы перыяд наадварот пагоршылася. Палітыка царскага ўрада ў адносінах да каталіцкай канфесіі прывяла да таго, што колькасць каталіцкіх храмаў і прыходаў прыкметна скарацілася. Адначасова з гэтым паменшылася колькасць каталіцкіх святароў. У канцы XIX стагоддзя агульная колькасць касцёлаў і капліц склала 466. Да 1914г у Паўночна-Заходнім краі налічвалася 597 касцёлаў і 8 манастыроў. Такім чынам, колькасць каталіцкіх культавых забудой з канца XIX ст. адметна павялічылась у сувязі с памягченнем кафесійнай палітыкі урада. Так сама трэба адзначыць, што матэрыяльнае становішча каталіцкай царквы, у адрозненне ад праваслаўнай, заўсёды было дастаткова стабільным.

Што датычыцца другіх кафесій, то колькасць культавых пратэстанцкіх забудоў незначна павялічылася і на пачатак ХХст скалала 30. Колькасць мусульманскіх мячэцяў - 17. Трэба адзначыць, што дадзеныя канфесіі значна не ўплывалі на канфесійнае жыццё на беларускіх землях у дадзены перыяд.

60-е гады ХІХ ст. - "выбух" культавага праваслаўнага будаўніцтва. Але нягледзячы на вялікія фінансавыя сродкі, якія выдзяляў расійскі ўрад на будаўніцтва праваслаўных храмаў на Беларусі, гэтая справа тармазілася па суб'ктыўным прычынам. У дадзены перыяд узводзіцца шмат архітектурных шэдеўраў праваслаўнага дойлідства. Але так сама прысутнічала тэнденцыя будаўніцтва "тыпавых" храмау, згодна тыпавых праектаў церкваў.

Нягледзячы на варожае стаўленне з боку царскага урада да каталіцтва, скасаванне храмаў і памяншэнне іх колькасці, культавыя забудовы каталікоў прадалжалі ўзводзіцца на беларускіх землях у гэты час. У каталіцкім дойлідстве росквіт неагатычнага і неараманскага стыляў. У адрознне ад праваслаўя грошы на будаўніцтва храмаў збіралі самі вернікі. Росквіт будаўніцтва касцёлаў прыходзіцца на пачатак ХХст. Акрамя каталіцкіх і праваслаўных храмаў на беларускіх землях узводзіліся мячэці і сінагогі.

Спіс крыніц і літаратуры

1. Архивные материалы Муравьевского музея, относящиеся к польскому восстанию 1863-1864 гг. в пределах Северо-Западного края (Часть 1-2) // Миловидов А.И., Вильна. Губернская Типография - 1913 - 1060 с. [Электронны рэсурс] // рэжым доступа - http://vuzer. info/load/voennaja_literatura/arkhivnye_materialy_muravevskogo_muzeja_otnosjashhiesja_k_polskomu_vosstaniju_1863_1864_gg_v_predelakh_severo_zapadnogo_kraja_chast_1_2/25-1-0-19986.

2. Белоруссия в эпоху феодализма. Сборник документов и материалов // Чепко В.В., Жигалов В.Н. - Т.3. - Мн: Издательство АН БССР, 1961 - 622 с.

3. Белоруссия в эпоху феодализма. Сборник документов и материалов. // Чепко В.В., Жигалов В.Н. - Т.4. - Мн: Издательство АН БССР, 1979 - 680 с.

4. Бiндарау, А. Руская праваслауная царква у нацыянальна-рэлiгiйнай палiтыцы рассiйскага самауладдзя у Беларусi у 1894-1914 гг.: гiстарыяграфiчны i крынiцазнаучы аналiз / А. Бiндарау // Весцi БДПУ. Серыя 2. - 2007. - № 1. - С.8-12.

5. Будилович, А.С. По вопросу об окраинах России / А.С. Будилович. СПб.: Тип. Войкова, 1906. - 25 с.

6. Всеподданнейший отчёт графа М.Н. Муравьёва по управлению Северо-Западным краем (с 1 мая 1863 г. по 17 апреля 1865 г.) // Русская Старина. - 1902. - № 6 [Электронны рэсурс] // рэжым доступа. - http://www.istmira.com/knigi-istoriya-rossii/11/11/page/45/Obraz-vraga.html.

7. Вiкс, Т.Р. "Канец" унiяцкае царквы у Расеi: уз'яднанне 1875 г. / Т.Р. Вiкс // Спадчына. - 2000. - № 2. - С.147-162.

8. Ганчар, А.И. Римско-католические братства на Беларуси (1865 г. - начало XX в.) / А.И. Ганчар // Веснiк Гродзенскага Дзяржаунага Унiверсiтэта iмя Я. Купалы. - 2005. - № 4. - С.28-42.

9. Гісторыя культуры Беларусі / Пад. рэд.Л. Лыча, У. Навіцкага. - Мн.: Беларусь, 1996. - 486 с.

10. Грыгор'ева, В. Каталіцкае і праваслаунае духавенства ў паустанні 1863/В. Грыгор'ева // Беларускi гiстарычны часопiс. - 1993. - № 3. - С.42-51.

11. Гулак, Н. Слуга цару. / Н. Гулак // Спадчына. - 1997. - № 2. - С.18-25.

12. Канфесіі на Беларусі (к. XVIII-XX ст.) / В.В. Грыгор'ева, У.М. Завальнюк, У.I. Навіцкі, А.М. Філатава; Навук. рэд.У.I. Навіцкі. - Мн.: Экаперспектыва, 1998. - 340 с.

13. Корзун, М.С. Русская православная церковь на службе эксплуататорских классов: X век - 1917 г. - Мн.: Асвета, 1984 - 120 с.

14. Кулагін, А.М. Каталіцкія храмы на Беларусі / А.М. Кулагін. - Мн.: БелЭн, 2001. - 216 с.

15. Кулагiн, А.М. Праваслауныя храмы на Беларусi: Энцыклапедычны даведнiк. - Мн.: БелЭн, 2002. - 328 c.

16. Корнилов, И. Русское дело в Северо-Западном крае. Материалы для истории Виленского учебного округа / И. Корнилов. - СПб., 1901. - 186 с.

17. Лакотка, А.І. Архiтэктура Беларусi: нарысы эвалюцыi ва усходнеславянскiм i еурапейскiм кантэксце: у 4-х тамах. - Т.3. - Кн.2: Другая палова XIX - пачатак XX ст. - Мн.: Беларуская навука, 2007. - 549 с.

18. Лакотка, А.І. Нацыянальныя рысы беларускай архiтэктуры / А.И. Лакотка. - Мн.: Ураджай, 1999. - 366 с.

19. Линкевич, В.Н. Межконфессиональные отношения в Беларуси в 60-е гг. XIX в. / В.Н. Линкевич // Веснiк Гродзенскага Дзяржаунага Унiверсiтэта. - 2003. - № 1. - С.12-16.

20. Линкевич, В.Н. Межконфессиональные отношения в Беларуси (1861-

1914 гг.): учебное пособие / В.Н. Линкевич. - Гродно: ГрГУ, 2008. - 105 с.

21. Литовские епархиальные ведомости за 1863 г. - Вильно, 1864. [Электронны рэсурс] // рэжым доступа - http://www.vitebsk. orthodoxy.ru/index. php/smi/eparhialnye-vedomosti.html.

22. Полное собрание законов Российской Империи. Собрание 2 (1825-1881) [Электронны рэсурс] // рэжым доступа - http://www.nlr.ru/e-res/law_r/search. php.

23. Полное собрание законов Российской Империи. Собрание 3 (1881-1913) [Электронны рэсурс] // рэжым доступа - http://www.nlr.ru/e-res/law_r/search. php.

24. Пуцiк, У.С. Указ аб верацярпiмасцi i актывiзацыi грамадска-палiтычнай дзейнасцi рэлiгiйных канфессiй у Беларусi / У.С. Пуцiк // Весцi БДПУ. Серыя 2. - 2007. - № 3. - С.24-28.

25. Рэлiгiя i царква на Беларусi: Энцыклапедычны даведнiк. Минск: БелЭн, 2001. - 368 c.

26. Римский, С.В. Конфессиональная политика России в Западном крае и Прибалтике XIX столетия // Вопросы истории. 1998. № 3. С.30-38.

27. Смалянчук, А. "Беларуская карта" ў дзейнасці царскай адміністрацыі (другая палова XIX - пачатак ХХ стст.) / А. Смалянчук // Спадчына. - 1996. - № 4. - С.53-66.

28. Смяховіч, М. Узаемаадносіны самадзяржаўя з каталіцкай царквой на Беларусі / М. Смяховiч // Беларускi гiстарычны часопiс. - 1995. - № 1. - С.23-36.

29. Сосна, В. С благочестивым свирепством всекал униат в православие / В. Сосна // Беларуская мінуўшчына. - 1996. - № 4. - С.8-11.

30. Табунов, В.В. Взаимоотношения римско-католического духовенства и церковно-приходских школ на белорусских землях в начале XX в. / В.В. Табунов // Веснiк Мазырскага Дзяржаунага Педагагiчнага Унiверсiтэта. - 2007. - № 1. - С.71-75.

31. Табунов, В.В. Положение православной церкви и католического косцела на белорусских землях в конце XIX - начале XX вв. / В.В. Табунов // Веснiк Магiлеускага Дзяржаунага Унiверсiтэта iмя А.А. Куляшова. - 2006. - № 4. - С.10-15.

32. Табунов, В.В. Проекты реформирования православной церкви в Беларуси в начале XX в. / В.В. Табунов // Вестник Полоцкого Университета. Серия А: Гуманитарные науки. - 2006. - № 7. - С.37-46.

33. Таляронак, С. Генерал Міхаіл Мураўёў-"Вешальнік" / С. Таляронак // Беларускі гістарычны часопіс. - 1997. - № 3. - С.21-26.

34. Тихонов, А.К. Власти и католическое население России в XVIII-XIX веках / А.К. Тихонов // Вопросы истории. - 2004. - № 3. - С.145-158.

35. Чантурия, В.А. Атлас памятников архитектуры и мемориальных комплексов Беларуси / В.А. Чантурия. - Мн.: Вышэйшая школа, 1983. - 110 с.

36. Чигринов, П.Г. Очерки истории Беларуси: учеб. Пособие.3-е изд. / П.Г. Чигринов. - Мн. Вышэйшая школа, 2007. - 465 с.

37. Цвилик, М.В. Вопросы свободы совести и религиозных организаций в Республике Беларусь: Сборник документов и материалов / Авт. - сост. М.В. Цвилик; Под ред.В.И. Новицкого. - Мн.: Четыре четверти, 2005. - 336 с.

38. Яноўская, В.В. Хрысціянская царква ў Беларусі ў 1863-1914 гг. - Мн.: БДУ, 2002. - 136 с.

39. Помнiкi архiтэктуры Беларусi (каталiцкiя i праваслауныя храмы) // [Электронны рэсурс] // рэжым доступа: http://pomnik. h12.ru/cgi-bin/search. pl.

40. Дорогами Беларуси // [Электронны рэсурс] // рэжым доступа: http://dorogiby. info/node/1336.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Агульная характарыстыка гісторыі Беларусі: перыяд дзейнасцi у Беларусi кароткачасовых дзяржаўных i адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак, сецыфiка наступнага этапу развiцця заканадаўства БССР. Асноўныя вiды заканадаўчых дакументаў навейшага часу.

    реферат [25,5 K], добавлен 03.12.2008

  • Прычыны глыбокага эканамічнага заняпаду Беларусі ў XVII-XVIII ст. Рэзкае скарачэнне колькасці насельніцтва. Развіццё сельскай гаспадаркі, гарадоў. Эканамічны ўздым у Беларусі ў другой палове XVIII ст., сацыяльна-эканамічнае значэнне яе далучэння да Расіі.

    реферат [20,0 K], добавлен 21.01.2011

  • Узнiкненне чалавечага грамадства як надзвычай доўгi i складаны працэс. Пранікненне старажытнага чалавека на тэрыторыю Беларусі. Найбольш важные дасягненням першабытных людзей. Бронзавы век на тэрыторыi Беларусi. Археалагiчныя культура бронзавага веку.

    реферат [21,8 K], добавлен 15.01.2011

  • Утварэнне Рэчы Паспалітай. Войны сярэдзіны XVII - пачатка XVIII ст. Гаспадарчае развіццё беларускіх земляў у другой палове XVI - першай палове XVII ст. Гаспадарчае развіццё беларускіх зямель у XVII-XVIII ст. Эканамічны ўздым на Беларусі ў XVIII ст.

    курсовая работа [96,9 K], добавлен 21.01.2011

  • Прамысловасць Заходняй Беларусi пасля вайны. Эксплуатацыю прыродных багаццяу Заходняй Беларусi польская улада. Зямельная рэформа у пачатку 20-х гадоу. Знiшчэння беларускай мова. Культурнае жыццё беларускага народа. Польская буржуазія і памешчыкі.

    реферат [15,7 K], добавлен 17.12.2010

  • Даіндаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі (40 тыс. гадоў да н.э. - 3-2 тыс. гадоў да н.э.). Індаеўрапейцы – першае несельніцтва Паўднёвай і Заходняй Еўропы (3-2 тыс. гг. да н.э. - да нашага часу). Балты і з’яўленне славян на тэрыторыі Беларусі.

    реферат [25,0 K], добавлен 16.03.2010

  • Сярэдзіна XVII ст. як пачаток разбуральнага веку ў гісторыі Беларусі. Гістарычныя ўмовы развіцця культуры. Барока на беларускiх землях. Развіццё асветы і навукі. Прыгонны тэатр. Мастацкія вырабы мануфактур і іх значэнне, асартымент і разнавіднасці.

    презентация [4,1 M], добавлен 24.09.2013

  • Асаблівасці нацыянальна-вызваленчага руху на беларускіх землях, аналіз дзейнасці філаматаў і філарэтаў. Уплыў польскага паўстання 1830-1831 гг., еўрапейскіх рэвалюцый 1848-1849 гг. на грамадска-палітычны рух, іх уздзеянне на ўрадавую палітыку ў Беларусі.

    контрольная работа [36,8 K], добавлен 10.08.2010

  • Гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Прамысловы патэнцыял, аграпрамысловы комплекс, гандлёвы дзейнасць; населеныя пункты. Глыбоччына з пачатку гісторыі і до сучаснаго стану; знамянальныя даты; культура і таланты.

    дипломная работа [350,8 K], добавлен 18.06.2014

  • Агульная характарыстыка сельскай гаспадаркі ў Беларусі XIX ст. Перадумовы, значэнне і наступствы прамысловага перавароту і гаспадарчых рэформаў у Беларусі ў першай палове XIX ст. Гісторыя станаўлення і далейшага развіцця фабрычна-завадской прамысловасці.

    реферат [25,1 K], добавлен 22.12.2010

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.