Класіфікацыя бібліяграфічных дапаможнікаў
Агульная характарыстыка бібліяграфічнай прадукцыі і класіфікацыя бібліяграфічных дапаможнікаў. Вывучэнне асноўных формаў выданняў і публікацый бібліяграфічных матэрыялаў. Тыпы і жанры бібліяграфічных дапаможнікаў, іх класіфікацыя па розных прыкметах.
Рубрика | Журналистика, издательское дело и СМИ |
Вид | контрольная работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 07.02.2014 |
Размер файла | 34,4 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
2
Размещено на http://www.allbest.ru/
1
Тэма: Класіфікацыя бібліяграфічных дапаможнікаў
План
1. Агульнае прадстаўленне аб бібліяграфічнай прадукцыі
2. Формы выданняў і публікацый бібліяграфічных матэрыялаў. Тыпы і жанры бібліяграфічных дапаможнікаў
3. Класіфікацыя бібліяграфічных дапаможнікаў па розных прыкметах
выданне публікацыя дапаможнік бібліяграфічны матэрыял
1. Агульнае прадстаўленне аб бібліяграфічнай прадукцыі
Бібліяграфічная прадукцыя - гэта разнастайнасць інфармацыйнай прадукцыі з бібліяграфічнай інфармацыяй, гэта значыць з бібліяграфічнымі запісамі дакументаў.
Паняцце “бібліяграфічная прадукцыя” - абагульняючае. Бібліяграфічная прадукцыя - інфармацыйная прадукцыя, якая змяшчае бібліяграфічную інфармацыю.
Бібліяграфічная прадукцыя - гэта, перш за ўсе, разнастайныя бібліяграфічныя дапаможнікі. А бібліяграфічны дапаможнік уяўляе сабой упарадкаванае мноства бібліяграфічных запісаў.
Паняцце “бібліяграфічная дзейнасць”, як і паняцце “бібліяграфія”, адносіцца да найбольш агульных паняццяў бібліяграфазнаўства.
Усю разнастайнасць поглядаў на аб'ём паняцця “бібліяграфічная дзейнасць”, па назіраннях М.Г. Вохрышавай, можна аб'яднаць у два асноўныя падыходы: абмежаваны і пашыральны. Згодна з першым бібліяграфічная дзейнасць звужаецца да бібліяграфічнай практыкі (бібліяграфічнай практычнай дзейнасці). Згодна з другім бібліяграфічная дзейнасць, акрамя практыкі, уключае іншыя, вытворныя ад яе віды дзейнасці і адпавядае цэласнаму ўяўленню аб бібліяграфічнай дзейнасці як сістэме. Першы падыход дамінаваў доўгі час. Ен знайшоў адлюстраванне ў стандарце 7.0-77 “Библиография. Термины и определения» у межах якога ўраўноўваліся тэрміны “бібліяграфія” і “бібліяграфічная дзейнасць”. Трактоўка тэрміна “бібліяграфічная дзейнасць” не прыводзілася наогул.
З наступнага тэрміналагічнага стандарту (ГОСТ 7.0-84 «Библиографическая деятельность. Термины и определения») тэрмін “бібліяграфія” быў выключаны.
У стандартах 7.0-99 «Информационно-библиотечная деятельность, библиография: термины и определения» і 7.0-2004 “Інфармацыйна-бібліятэчная дзейнасць, бібліяграфія: тэрміны і азначэнні” даюцца азначэнні абодвум тэрмінаў: “бібліяграфічная дзейнасць” і “бібліяграфія”. Пад бібліяграфічнай дзейнасцю разумеецца “галіна дзейнасці па задавальненні патрэбнасцей у бібліяграфічнай інфармацыі”.
2.Формы выданняў і публікацый бібліяграфічных матэрыялаў. Тыпы і жанры бібліяграфічных дапаможнікаў
Бібліяграфічныя дапаможнікі могуць мець самастойную выдавецка-паліграфічную форму, а могуць быць састаўной часткай якога-небудзь небібліяграфічнага выдання (кнігі, газеты, часопіса) або быць дадаткам да яго.
1. Неперыядычнымі, разавымі выданнямі (у выглядзе кніг, брашюр, лістовак, буклетаў, аднатомных і шматтомных выданняў, серый).
2. Перыядычнымі выданнямі (у выглядзе штотыдневых, штомесячных, штоквартальных і інш. выданняў)
3. Некаторыя з гэтых выданняў можна набыць па падпісцы. Напрыклад, на бібліяграфічныя паказальнікі “Летапіс друку Беларусі”, бібліяграфічны бюлетэнь “Новыя кнігі. Па старонках беларускага друку” можна аформіць падпіску па каталогу “Белпошты” на кожнае паўгодзе пэўнага года.
Бібліяграфічныя выданні могуць быць неперыядычнымі (адзінкавымі) і перыядычнымі. У некаторых выпадках бібліяграфічныя выданні аб'ядноўваюцца ў серыі, якія прадназначаны асобным групам чытачоў, маюць адпаведнае мэтавае прызначэнне, адзіныя прынцыпы мастацкага афармлення. Напрыклад, у складзе серый выходзяць рэфератыўныя часопісы, якія выпускаюць навукова-інфармацыйныя цэнтры. Шмат рэкамендацыйных бібліяграфічных даведнікаў выйшла ў серыях (Страницы биографий», «Страны и народы мира», «Ваше увлечение», «В мире прекрасного» и др.)
Неперыядычныя бібліяграфічныя выданні - выходзяць аднаразава, паўтарэнне (чарговыя выданні) не прадугледжана: бібліяграфічныя дапаможнікі, кнігі, брашуры, лісткі бібліяграфічнага зместу, часцей усяго аднатомныя. Гэта часцей за ўсё навукова - дадатковыя дапаможнікі па важнейшым галінам ведаў.
Бібліяграфічны паказальнік - бібліяграфічны дапаможнік, які аб'ядноўвае значную колькасць бібліяграфічных запісаў, мае складаную структуру , аснашчаны дапаможным апаратам. Напрыклад, Гродзеншчына ў інтэрнеце: бібліяграф. Паказ.-Гродна, 2010, рэкамендацыйны бібліяграфічны даведнік “Белорусская литература”
Брашура - невялікая кніга, звычайна без цвёрдага пераплёту, ў абложцы. Від рэкламнай прадукцыі.Таксама бываюць і навучальныя брашуры. Брашура змяшчае значна большую інфармацыю, чым лістоўка або буклет. Бібліяграфічныя выданні ў карткавай форме - гэта друкаваныя карткі на кнігі, артыкулы з газет і часопісаў, рэцэнзіі. Яны выкарыстоўваюцца ў бібліятэках для арганізацыі традыцыйных каталогаў і картатэк. Гэта выданні цэнтралізаванай каталагізацыі. Друкаваныя карткі могуць уключаць толькі біліяграфічныя запісы: бібліяграфічнае апісанне, прадметную рубрыку, класіфікацыйны індэкс, аўтарскі знак і іншыя паметкі службовага характару.
Перыядычныя бібліяграфічныя выданні-- выходзяць рэгулярна, з пастаяннай для кожнага года колькасцю нумароў (выпускаў). Яны аднатыпна аформлены, розныя па змесце, нумараваныя ці датаваныя, маюць аднолькавую назву. Многія з іх можна набыць па падпісцы: рэфэратыўныя часопісы і зборнікі, газеты, дзяржаўныя бібліяграфічныя паказальнікі («Книжная летопись», «Летопись журнальных статей» и др.), розныя інфармацыйныя бюлетэні “Каляндар знамянальных і памятных дат”.
Часопісныя выданні - выдаюцца ў выглядзе блока змацаваных лістоў друкаванага матэрыялу пэўнага фармату ў вокладцы або пераплеце, які прыстасаваны да спецыфікі дадзенага перыядычнага выдання. Віды часопісных выданняў: перыядычныя зборнікі, бюлетэні.
Газетныя выданні - ліставое выданне ў выглядзе аднаго або некалькі аркушаў друкаванага матэрыялу вызначанага фармату, па-выдавецку прыстасаванага да спецыфікі дадзенага выдання.
Бібліяграфічныя публікацыі: да іх адносяцца бібліяграфічныя спіскі, паказальнікі і агляды, апублікаваныя ў кнігах рознага зместу і прызначэння, у газетах і часопісах, на старонках перыядычных і прадаўжальных зборнікаў. Бібліяграфічныя публікацыі маюць як самастойнае, так і дапаможнае значэнне.
З'яўляючыся састаўной часткай іншых выданняў, яны . як правіла, маюць таксама мэтавае і чытацкае прызначэнне і адлюстроўваюць тую ж тэматыку, што і выданне, у якім публікуюцца.
Да іх адносяцца унутрыкніжныя і прыкніжныя, унутрыжурнальныя і прычасопісныя, унутрыгазетныя і бібліяграфічныя дапаможнікі.
Унутрыкніжныя і прыкніжныя бібліяграфічныя паказальнікі (спіскі, аглыды) інфармуюць аб наяўнасці блізкай па тэматыцы літаратуры дапаўняюць змест кнігі, дапаіагаюць глыбей вывучыць закранутыя ў ёй праблемы. Праўда, гэтыя бібліяграфічныя матэрыялы адыгрываюць часцей за ўсё дапаможную роль, што непазбежна адлюстроўваецца на іх складзе, абмежаваная не толькі тэма кнігі, але і як гэта даволі часта бывае, якім - небудзь адным аспектам, які больш усяго цікавіць аўтара.
Унутрыкніжныя бібліяграфічныя дапаможнік - бібліяграфічны дапаможнік уключаны ў састаў якога-небудзь неперыядычнага выдання ў якасці самастойнага матэрыяла. Напрыклад, гэта могуць быць спісы іншых твораў аўтара дадзенай кнігі.
Прыкніжны бібліяграфічны дапаможнік - бібліяграфічны дапаможнік, які змешчаны ў кнізе і, як правіла, адлюстроўвае дакументы па яе тэматыцы-выкарыстоўваемые, цытуемые або рэкамендуемыя. Спісы, агляды, выкарыстоўваемых крыніц прыводзяцца ў большасці выпадкаў у навуковых выданнях, якія даюць вучоным і спецыялістам прадстаўленне аб ступені паўнаты даследвання праблемы. Паказальнікі, спісы і больш рэдка агляды рэкамендуемай літаратуры змяшчаюцца спецыяльна дзеля чытачоў, і такім чынам сама кніга становіцца крыніцай дадатковай інфармацыі аб літаратуры па пытаннях, якія разглядаюцца ў ёй. Напрыклад, у зборніку “Здабыткі”, выдадзенага НББ пасля кожнага даклада даецца спіс, выкарыстанай літаратуры.
Такія спісы, паказальнікі і даволі рэдка агляды рэкамендуемай літаратуры часта змяшчаюцца і ў навукова-папулярных выданнях, з якіх чытачы могуць даведацца аб іншых цікавых кнігах па дадзенаму пытанню або сумежных пытаннях.
Унутрычасопісны бібліяграфічны дапаможнік - гэта бібліяграфічны дапаможнік, які апублікаваны ў часопісе ў якасці самастойнага матэрыялу. У большасці часопісаў і перыядычных зборнікаў маюцца пастаянныя аддзелы або рубрыкі, пад якімі рэгулярна публікуюцца спісы новых кніг, рэцэнзіі на навінкі, анатацыі на новыя кнігі, інфармацыя аб матэрыялах, надрукаваных у адпаведных нумарах іншых выданняў, якія прадстаўляюць цікавасць для чытачоў дадзенага часопіса, аб аўтарах і работах пэўнага нумара часопіса. Такія рубрыкі ў розных часопісах маюць розныя назвы - тыпа “Новыя кнігі”, “Бібліяграфічныя лісткі”, “Кніжны развал”, “Перыёдыка! І інш. Напрыклад, у часопісе “Бібліографія” гэта рубрыкі “Вышли в свет” і “Рецензии”.
Унутрыгазетны бібліяграфічны дапаможнік, які апублікаваны ў газете ў якасці самастойнага матэрыялу. У некаторых газетах ёсць пастаянныя рубрыкі, дзе змяшчаецца крытыка-бібліяграфічная інфармацыя (напрыклад, рэцэнзіі на навінкі літаратуры), аператыўная масавая інфармацыя (“У кніжнай паліцы”, “Сярод кніг”, “Новыя кнігі” і г.д.) і рэкламная інфармацыя (напрыклад, аб выхадзе ў свет чарговага тома збора твораў, аб выхадзе і змесце бліжэйшых нумароў часопісаў, аб новых паступленнях у кніжныя магазіны. Так у газеце “Беларусь сегодня” ёсць пастаянная рубрыка “Книжный навигатор” , дзе змяшчаюцца анатацыі на новыя кнігі, паступіўшыя ў кніжны магазін). У некаторых раённых газетах друкуюцца спісы літаратуры, паступіўшай у фонд ЦБ.
Прыартыкульны бібліяграфічны дапаможнік - бібліяграфічны дапаможнік, які змяшчаецца пасля артыкула і адлюстроўвае дакументы па яе тэматыцы-выкарыставаныя, цытуемыя і рэкамендуемыя.
Спісы выкарыстованых і цытуемых матэрыялаў звычайна прыкладаюцца да артыкулаў у навуковых і навукова-практычных часопісах, а таксама ў перыядычных зборніках і выданнях, якія маюць працяг. Прыартыкульныя спісы рэкамендуемай літаратуры складаюцца ў мэтах пашырэння кругагляду, паглыблення ведаў чытачоў па пытаннях, выкладзеных у тым або іншым артыкуле. Так напрыклад прыартыкульныя спісы змяшчаюцца пастаянна ў часопісе “Бібліятэчны свет”
Акрамя вышэйпералічаных формаў, да сённяшняга часу сфарміраваліся і існуюць асноўныя тыпы і жанры бібліяграфічных дапаможнікаў
Тыпы бібліяграфічных дапаможнікаў па структурным і метадычным асаблівасцям ГОСТ 7.0-99 “ Інфармацыйна-бібліятэчная дзейнасць, бібліяграфія:
Тэрміны і азначэнні” выдзяляе тры асноўныя тыпы бібліяграфічных дапаможнікаў - бібліяграфічныя паказальнікі, бібліяграфічныя спіскі і бібліяграфічны агляд, але вядомы і іншыя тыпы дапаможнікаў, якія можна разглядаць як варыянт названых.
Бібліяграфічны паказальнік - бібліяграфічны дапаможнік, які аб'ядноўвае значную колькасць бібліяграфічных запісаў, мае простую структуру, без дапаможнага апарату. Бібліяграфічны паказальнік часцей за ўсё мае навукова-справачны апарат (Прадмову, розныя дапаможныя паказальнікі). Дапаможны паказальнік адлюстроўвае звесткі аб творах друку ў іншым аспекце, чым ў асноўным тэксце дапаможніка, з адсылкамі да адпаведных бібіліяграфічных запісаў.
Варыянтамі бібліяграфічнага паказальніка з'яўляюцца бібліяграфічныя даведнікі, тыпавыя каталогі (напрыклад, тыпавы каталог ЦБС або, як прынята казаць, бібліяграфічная мадэль фонда ЦБС), планы і каталогі выдавецтваў, бібліяграфічныя бюлетэні, летапісы кніжных палат.
Напрыклад: “Летапіс друку Беларусі”, тыпавы каталог “кніжнае ядро дзіцячай бібліятэкі”, каталог выдавецтва “Мастацкая літаратура”, каталог выдавецтва “Аверсэв”.
Бібліяграфічны спіс - бібліяграфічны дапаможнік, які аб'ядноўвае невялікую колькасць бібліяграфічных запісаў, мае простую структуру, без дапаможнага апарату. Адным з відаў бібліяграфічнага спіска з'яўляецца памяткі чытачу, ствараемыя ў асноўным рэгіянальнымі бібліяграфічнымі цэнтрамі. Спіс часцей за ўсё невялікі па аб'ему, просты па структуры. У ім няма навуковадаведачнага апарату.
Бібліяграфічныя спісы часцей за ўсё друкуюцца ў якасці да бюлетэня “Новыя кнігі. Па старонках беларускага друку”. Бібліяграфічныя спісы складаюць у абласных бібліятэках і публічных бібліятэках .
Напрыклад бібліяграфічны спіс. “Беларусы на карце свету”.
Бібліяграфічны агляд -- бібліяграфічны дапаможнік у пісьмовай або вуснай форме, які ўяўляе сабой звязнае апавяданне. У бібліяграфічым аглядзе характарыстыка літаратуры дапаўняецца неабходнымі растлумачваннямі і фактычнымі звесткамі. Мэтавая і чытацкае прызначэнне, характар тэмы вызначаюць колькасць твораў, аб якіх ідзе гаворка ў аглядзе, яго структуру, якая можа быць як простай, так і складанай. Напрыклад, буйнейшыя бібліятэкі і інфармацыйныя цэнтры падрыхтоўваюць у дапамогу вучоным і спецыялістам агляды, якія знаемяць з вынікамі і перспектывамі асобных галін навукі і тэхнікі ў нашай краіне і за яе межамі.
Для чытачоў-неспецыялістаў ствараюцца рэкамендацыйныя агляды. Па свайму зместу агляды ахопліваюць шэраг лепшых кніг, артыкулаў з перыядычных выданняў па вызначанай тэме або праблеме. Персанальныя агляды прысвячаюцца жыццю і дзейнасці пэўнай асобы. Складаюцца таксама агляды новых кніг, часопісаў.
Да агляда звычайна прыкладаецца алфавітны пералік твораў, якія ўпамінаюцца ў аглядзе. Гэты пералік змяшчае поўныя бібліяграфічныя апісанні дакументаў.
Да гэтай жа групы можна аднесці гутаркі аб кнігах, даведнікі (пуцяводнікі) па кнігах, планы выпуску літаратуры выдавецтваў, каталогі выдавецтваў і інш.
Гутаркі або апавяданні аб кнігах нагадваюць па форме тыя вусныя гутаркі якія бібліятэкар праводзіць на абанеменце. Іх мэта - зацікавіць чытачоў канкрэтнай групы актуальнымі пытаннямі, дапамагчы ў вывучэнні найбольш даступнай і цікавай літаратуры па якой-небудзь тэме, твораў таго ці іншага пісьменніка. Пры гэтым характарызуецца тэма, звяртаецца ўвага на значэнне творчасці пісьменніка, а потым рэкамендуюцца кнігі і артыкулы па кожнаму пытанню. Пабудова бібіліяграфічнага агляда, гутаркі, апавядання аб кнігах не адрозніваецца складанасцю, а ў дадатку звычайна прыводзяцца алфавітныя спісы названых у іх твораў.
Напрыклад, Расійская дзяржаўная бібліятэка (РДДБ) выпускае серыю гутарак аб кнігах “За страницами вашего учебника”
Вялікае кола літаратуры адлюстроўваюць тыпавыя каталогі, планы выпуску выдавецтваў.
Тыпавыя каталогі змяшчаюць прыкладныя пералікі кніг, якія павінны быць прадстаўлены ў фондзе той ці іншай бібліятэкі - раённай, сельскай, дзіцячай. Бібліяграфічныя запісы групуюцца у іх, як і у сістэматычным каталозе. Тыпавыя каталогі аказвалі дапамогу бібліятэкарам у камплектаванні і класіфікаванні кніжнага фонду, арганізацыі сістэматычнага каталога, у даведачна-бібліяграфічным абслугоўванні. Напрыклад, “Кніжнае ядро дзіцячай бібліятэкі”.
Дзяржаўныя выдавецтвы штогод выпускаюць друкаваныя тэматычныя планы, у якіх змяшчаецца анатаваны пералік кніг, намечаных да выпуску ў наступным годзе. У планах заўсёды даецца змест, прадмова, дапаможныя паказальнікі. У бібліяграфічным апісанні, якое змяшчаецца ў планах выпуску літаратуры ёсць некаторыя асаблівасці: замест колькасці старонак указваецца колькасць улікава-выдавецкіх аркушаў. Акрамя года выдання ўказваецца квартал, у якім выйдзе кніга. Напрыклад, план выдавецтва “Беларуская навука, 2008 год.”
Выдавецкі каталог змяшчае пералік выданняў, якія выдадзены за адзін або за некалькі гадоў выдавецтвам. Выходзяць і анатаваныя выдавецкія каталогі. Іх мэта - пазнаёміць з дзейнасцю выдавецтваў. Гэта справаздача аб рабоце выдавецтва ў выглядзе бібліяграфічных дапаможнікаў. Тыражы такіх дапаможнікаў вельмі малыя. Напрыклад, Каталог выдавецтва “Мастацкая літаратура”. Каталог выдавецтва “Аверсэв”
Разнавіднасцю бібліяграфічных дапаможнікаў, якія могуць служыць прыкладам творчага падыходу складальнікаў, з'яўляюцца папулярны бібліяграфічны даведнік, праваднік па кнігах.
Жанр - гэта гістарычна складзены род бібліяграфічнай прадукцыі, які абагульняе найбольш характэрныя рысы, уласцівыя значнай групе бібліяграфічных дакументаў. Да асноўных жанраў бібліяграфічных дапаможнікаў адносяцца: бібліяграфічная анталогія, бібліяграфічная энцыклапедыя, бібліяграфічны нарыс дайджэст, праспект і інш.
Бібліяграфічная энцыклапедыя - бібліяграфічны дапаможнік, які змяшчае бібліяграфічную і справачную інфармацыю, прадстаўленую ў выглядзе кароткіх нарысаў, размешчаных у алфавітным або сістэматычным парадку.
Біябліяграфічная анталогія - бібліяграфічны дапаможнік рэтраспектыўнага характару і асветніцкай накіраванасці прадназначаны для першага знаёмства чытачоў рознага узроўню падрыхтоўкі з цяжкадаступнай літаратураў пэўнага перыяду, накіраванасці, зместу, маючая пазнавальнае і агульнаадукацыйнае значэнне.
Напрыклад анталогія “Рускія філосафы” пабудавана па персанальнаму прынцыпу. Для трох выпускаў, убачыўшых свет у 1993 - 1996 гг. складальнікі выбралі васемнаццаць персанажаў, размясціўшы іх у алфавітным парадку:у першым выпуску - ад Н.С. Арсеньева да К.Н. Леонцьева, у другім - ад К.П. Пабеданосцава да С.Н. Трубецкога, у трэцім - ад Н.І. Ульянава да Д.І. Чыжэўскага. З фармальнага пункту гледжання анталогія мае ўскосныя адносіны да рэкамендацыйнай бібліяграфіі.
Бібліяграфічны нарыс - бібліяграфічны дапаможнік, які ўяўляе сабой аўтарскае павестваванне рэфератыўнага плану з шырокім цытаваннем і элементамі ацэначных адносін да тэксту. Бібліяграфічны нарыс уключае інфармацыю не толькі аб рэкамендуемых творах, але і літаратурных, крытычных, навукова-папулярных,гісторыяграфічных, мемуарных, публіцыстычных матэрыялах, маючых адносіны да значнай праблемы, тэмы, творчасці пісьменніка увогуле. Бібліяграфічны нарыс можа існаваць як самастойны бібліяграфічны твор або уваходзіць у склад бібліяграфічнай энцыклапедыі, бібліяграфічнай анталогіі.
Дайджэст - кароткі пераказ (фрагменты - цытаты, вытрымкі, канспекты, рэфераты) тэкстаў шэрагу дакументаў, падабраных па пэўнай змястоўнай ці фармальнай прымеце.
Праспект - даведачнае ці рэкламнае выданне, якое змяшчае сістэматызаваны пералік дакументаў (дакумента), прызначаных да выпуску, продажу ці экспанавання.
Характарыстыка бюлетэня Новыя кнігі. Пастаронках беларускага друку”.
Новыя кнігі. Па старонках беларускага друку: штомес. Бібліягр. Бюлетэнь/ Нац. Б-ка Беларусі. 1.-Мн., 2009 - 32с
Новыя кнігі. Па старонках беларускага друку: штомес. Бібліягр. Бюлетэнь/Нац. Б-ка Беларусі. 12.-Мн. 2007-16с.
Бібліяграфічны бюлетэнь “новыя кнігі: па старонках беларускага друку” прадастаўляе аператыўную інформацыю аб найбольш значных навінах беларускага друку на беларускай і рускай мовах.
Выданне прызначана работнікам бібліятэк, іншых культурных і асветніцкіх устаноў, навукоўцам, студэнтам, вучням старэйшых класаў, усім, хто цікавіцца гісторыяй, культурай і праблемамі сучаснасці Беларусі, хто хоча штомесячна атрымліваць інфармацыю для павышэння агульнай і прафесійнай адукацыі, самаадукацыі і дасугавай дзейнасці.
Асноўная частка бюлетэня падзяляецца на раздзелы: “Навінкі беларускага друку” і “У полі зроку рэцэнзента”. У раздзеле “Навінкі беларускага друку” прадстаўлены кнігі беларускіх выдавецтваў, што паступілі ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі, найбольш актуальныя артыкулы з рэспубліканскіх часопісаў (у асноўным дзяржаўных) і газет-штотыдневікаў “Літаратура і Мастацтва” і “Культура”. Крытэрыі адбору кніг і артыкулаў вызначаюцца мэтавым і чытацкім прызначэннем бюлетэня.
Інфармацыя ў раздзелах “Навінкі беларускага друку” прадстаўлена у шасці падразделах. З кнігамі і публікацыямі аб мінулым і сенняшнім дні нашай краіны, жыцці беларускага замежжа, нацыянальных супольнасцей Беларусі, аб развіцці роднай мовы і культуры, гісторыі рэлігіі і сучасным стане розных канфесій, а таксама аб прыродзе, прыродных рэсурсах, экалогіі Беларусі і спорце знаеміць падраздзел “Што чытаць пра Беларусь”. У яго ўваходзяць рубрыкі: “Прыродазнаўчыя навукі”; “Тэхніка. Тэхнічныя навукі”; “Сельская і лясная гаспадарка. Сельскагаспадарчыя і лесагаспадарчыя навукі”; Сацыяльныя (грамадскія) навукі; Ахова здароўя. Медыцынскія навукі; Культура. Навука. Асвета; Фізічная культура і спорт. Турызм; Сродкі масавай інфармацыі. Кніжная справа; Бібліятэчная справа; Музейная справа. Архіўная справа; Філалагічныя навукі; Мастацтва. Мастацтвазнаўства; Рэлігія; Філасофія.
Раздзел “У полі зроку рэцензента” інфармуе нас аб рэцэнзіях з беларускіх перыядычных выданняў на кнігі, якія былі уключаны ў раздзел “Навінкі беларускага друку” у розныя гады.
Рэцен: Маляўка, М. Ой, бярозы ды сосны…: школа, турбаза, пансіянат, музей: дак.аповесць пра настаўніка /Мікола Маляўка.-Мінск: Кнігазбор, 2006. - 107 с., [14] л.іл - (Землякі).
Рэцэн: Бутэвіч, А Сустрэча з “Землякамі”/ ЛіМ. 2007.2 лістап. (№44). С.6.
Юнчык, Л.Н. По следам агентов…: очерк, статьи, расследования (Л.Н. Юнчык. - Минск: Народная книга, 2007.-870с.
Выбраць лепшыя кнігі па той ці іншай галіне ведаў для інфармацыі чытачоў, правядзення масавых мерапрыемстваў дапамагае раздзел “У полі зроку рэцэнзента”. Ен таксама добры памочнік пры вядзенні картатэкі рэцэнзій. Краязнаўчую картатэку, картатэку “Персаналі” можна папаўняць матэрыяламі раздзела “Навінкі беларускага друку” і дадаткаў “Даты беларускага календара”.
У дадатку да “Новых кніг”, 2008, №1 дадзены “Даты Беларускага календара”на сакавік, май.
Напрыклад, 23 сакавіка - 60 год з дня нараджэння (1948) Г.П. Пашкова, паэта, перакладчыка, публіцыста. У ёй даны кароткія звесткі аб жыцці і творчасці паэта. На прыканцы спіс літаратуры ў якой можна дакладней прачытаць пра Г.П. Пашкова, яго творы.
У бюлетэні “Новыя кнігі. Па старонках беларускага друку” 2007 №12 Дадзены дапаможныя паказальнікі да раздзела”Навінкі беларускага друку” за 2007 год. У ём змешчана літаратура якая публікавалася у бюлетэнях на працягу года.
У персанальным паказальніку змешчаны прозвішча персон у алфавітным парадку. Такі спіс дапамагае знайсці звесткі аб пярсоне якая вам патрэбна. Напрыклад, Барысаў І.М., мастак 6 (170). Гэта значыць штоу бюлетэні “Новыя кнігі” 2007 г. №6 у пазіцыі 170 знаходзяцца звесткі аб літаратуры пра мастака І.М. Барысава.
У геаграфічным паказальніку змешчаны звесткі аб мясцовасці, таксама у алфавітным парадку. Напрыклад, Слонімшчына, краязнаўства 5 (9), 12 (136).
Гэта значыць у №5 пазіцыі 9 нумары 12 пазіцыі 136 за 2007 год змешчаны звесткі аб кнігах ці публікацыях краязнаўчай Слонімшчыны. Гэтыя звесткі добра дапамагаюць у краязнаўчай дзейнасці.
У прадметным паказальніку рубрыкі размешчаны у алфавітным парадку, але яны яшчэ маюць падрубрыкі. Напрыклад, Рубрыка Газеты, мае падрубрыкі “Звязда (Мінск) 10 (87), “Краязнаўчая газета” (Мінск) 3 (132). Гэта памагае знайсці звесткі аб канкрэтнай газеце.
Штомесячны бюлетэнь “Новыя кнігі. Па старонках беларускага друку” вельмі дапамагае у рабоце бібліятэкару, ён інфармуе пра кнігі беларускіх выдавецтваў, што паступілі у нацыянальную бібліятэку Беларусі, дапамагае сачыць за найбольш значнымі артыкуламі з рэспубліканскіх часопісаў і газет. Дапамагае ў вядзенні картатэк.
3. Класіфікацыя бібліяграфічных дапаможнікаў па розных прыкметах
Галоўная прыкмета, якая ўлічваецца пры падрыхтоўцы бібліяграфічных дапаможнікаў у бібліятэках і інфармацыйных цэнтрах, гэта іх грамацкае прызначэнне . Па гэтай прыкмеце бібліяграфічныя дапаможнікі падзяляюцца на дзяржаўныя і бібліяграфічныя паказальнікі і спецыяльныя бібліяграфічныя дапаможнікі.
Дзяржаўныя бібліяграфічныя паказальнікі - гэта бібліяграфічны паказальнік, які інфармуе аб дакументах, выпускаемых у краіне на аснове дзяржаўнай рэгістрацыі. Напрыкла. “Летапіс друку Беларусі”.
Спецыяльны бібліяграфічны дапаможнік - гэта бібліяграфічны дапаможнік канкрэтнага мэтавага і чытацкага прызначэння.
Спецыяльныя дапаможнікі ў сваю чаргу дзеляца на навукова-дапаможныя, рэкамендацыйныя, прафесійна-вытворчыя, папулярныя, выдавецкія і кнігагандлёвыя.
Навукова-дапаможны бібліяграфічны паказальнік - дапаможнік, прыначаны ў дапамогу навукова-даследчай дзейнасці. Да іх адносяцца сігнальныя выданні, рэфератыўныя часопісы, экспрэс-інфармацыя, аглядная інфармацыя і г.д..
Рэкамендацыйны бібліяграфічны дапаможнік - гэта бібліяграфічны дапаможнік, які адлюстроўвае дакументы, рэкамендуемыя пэўным катэгорыям чытачоў, адабраныя па адпаведных змястоўных і якасных крытэрыях. Напрыклад, бібліяграфічны дапаможнік “Беларуская мова., літаратура, мастацтва”.
Прафесійна-вытворчы бібліяграфічны дапаможнік - спецыяльны бібліяграфічны дапаможнік, які прызначаны спецыялістам розных абласцей практычнай дзейнасці. Напрыклад, бібліяграфічны паказальнік “Новые медицинские издания”.
Папулярно-бібліяграфічны дапаможнік - гэта бібліяграфічны дапаможнік, які прызначаны для задавальнення пазнавальных інтарэсаў шырокага кола чытачоў. Напрыклад, бібліяграфічная энцыклапедыя “Минувшее меня объемлет живо…».
Выдавецкі бібліяграфічны дапаможнік - гэта бібліяграфічны дапаможнік, які адлюстроўвае друкаваную прадукцыю, выпушчаную або намечаную да выпуску адным або некалькімі выдавецтвамі. Напрыклад, тэматычны план выдавецтва “Мастацкая літаратура”.
Кнігагандлёвы бібліяграфічны дапаможнік - гэта дапаможнік, які выдаецца або выкарыстоўваецца ў мэтах садзенічання збыту друкаванай прадукцыі. Напрыклад, інфармацыйны веснік беларускіх выданняў “Новая кніга”. У залежнасці ад зместу дакументаў, якія адлюстроўваюцца ў бібліяграфічных дапаможніках, ствараюцца наступныя віды бібліяграфічных дапаможнікаў: універсальныя, галіновыя, тэматычныя, краіназнаўчыя, краязнаўчыя, бібліяграфічныя, персанальныя.
Універсальны бібліяграфічны дапаможнік - гэта бібліяграфічны дапаможнік, які адлюстроўвае дакументы па ўсіх галінах ведаў. Напрыклад, “Летапіс друку Беларусі”.
Галіновы бібліяграфічны дапаможнік - бібліяграфічны дапаможнік, які адлюстроўвае дакументы па пэўнай галіне ведаў і практычнай дзейнасці. Напрыклад, бібліяграфічны паказальнік «Новые медицинские издания».
Тэматычны бібліяграфічны дапаможнік - бібліяграфічны дапаможнік, які адлюстроўвае дакумента па пэўнай тэме, праблеме. Напрыклад, бібліяграфічны паказальнік “Беларусь ў Вялікай Айчынай вайне”.
Краіназнаўчы бібліяграфічны дапаможнік - гэта бібліяграфічны дапаможнік, які алюстроўвае дакументы аб якой-небудзь краіне або шэрагу краін. Напрыклад, бібліяграфічны спіс «Страны мира: природа, культура, традиции…»
Краязнаўчы бібліяграфічны дапаможнік - бібліяграфічны дапаможнік, які адлюстроўвае дакументы аб пэўнай мясцовасці ў краіне. Напрыклад, бібліяграфічны паказальнік “Новая літаратура аб Магілеўскай вобласці”
Біябібліяграфічны дапаможнік - бібліяграфічны дапаможнік, які змяшчае звесткі аб пэўнай асобе або асобах, а таксама бібліяграфічную інфармацыю аб іх творах і літаратуры аб іх. Напрыклад, бібліяграфічны слоўнік “Беларускія пісьменнікі”.
Персанальны бібліяграфічны дапаможнік - бібліяграфічны дапаможнік, які прысвечаны адной асобе. Напрыклад, бібліяграфічны паказальнік “Янка Купала”.
Пры падрыхтоўцы бібліяграфічных дапаможнікаў улічваецца і храналагічная прыкмета. У залежнасці ад храналагічнай прыкметы вызначаюцца: бягучыя, рэтраспектыўныя, перспектыўныя і камулятыўныя віды бібліяграфічных дапаможнікаў
Бягучы бібліяграфічны дапаможнік - гэта перыядычны бібліяграфічны дапаможнік, выпускі якога рэгулярна і аператыўна адлюстроўваюць дакументы, якія з'яўляюцца зноў. Напрыклад, бібліяграфічны паказальнік «Новые медицинские издания» выдаецца 1 раз у два месяцы, дзяржаўны бібліяграфічны паказальнік “Летапіс друку Беларусі” выходзіць штомесячна.
Рэтраспектыўны бібліяграфічны дапаможнік - бібліяграфічны дапаможнік, які адлюстроўвае масіў дакументаў за які-небудзь гістарычны перыяд. Напрыклад, бібліяграфічны паказальнік “Мастацкая літаратура Савецкай Беларусі (1917-1960)”. Перспектыўны бібліяграфічны дапаможнік - бібліяграфічны дапаможнік, які адлюстроўвае дакументы, намечаныя да выпуску. Напрыклад, тэматычны план выдавецтва “Беларусь” на 2008 год.
Кумулятыўны бібліяграфічны дапаможнік - бібліяграфічны дапаможнік, які аб'ядноўвае матэрыял раней вышаўшых выпускаў. Напрыклад, бібліяграфічны паказальнік “Кнігі Беларусі” за 2005 год адлюстроўвае матэрыялы, аб якіх давалася інфармацыя ва ўсіх 12 выпусках “Кніжнага летапісу” за 2005 год.
Бібліяграфічныя дапаможнікі могуць адлюстроўваць дакументы з рознай паўнатой. У залежнасці ад паўнаты ахопу дакументаў вызначаюцца рэгістрацыйныя і выбарачныя бібліяграфічныя дапаможнікі.
Рэгістрацыйны бібліяграфічны дапаможнік - гэта бібліяграфічны дапаможнік, які максімальна поўна адлюстроўвае дакументы ў адпаведнасці з пэўнымі фармальнымі крытэрыямі. Напрыклад, дзяржаўны бібліяграфічны паказальнік “Летапіс друку Беларусі”.
Выбарачны бібліяграфічны дапаможнік - бібліяграфічны дапаможнік, які адлюстроўвае дакументы, адабраныя па якому-небудзь крытэрыю. Напрыклад, рэкамендацыйны бібліяграфічны паказальнік “Гарады Беларусі”.
У залежнасці ад спосабу характарыстыкі дакументаў вызначаюцца анатаваныя і неанатаваныя (сігнальныя) бібліяграфічныя дапаможнікі.
Анатаваны бібліяграфічны дапаможнік - бібліяграфічны дапаможнік, у якім усе або большасць бібліяграфічных запісаў уключае анатацыі. Напрыклад, бібліяграфічны паказальнік “Беларуская мова, літаратура, мастацтва”.
Неанатаваны (сігнальны) бібліяграфічны дапаможнік - бібліяграфічны дапаможнік, у якім усе або большасць запісаў абмежавана бібліяграфічным апісаннем. Напрыклад, бібліяграфічны паказальнік «Новые медицинские издания».
У залежнасці ад тэрытарыяльнай прыкмеце вызначаюцца наступныя віды бібліяграфічных дапаможнікаў: паказальнік (спіс, агляд) мясцовага друку, рэгіянальны бібліяграфічны дапаможнік і міжнародны бібліяграфічны дапаможнік.
Паказальнік (спіс, агляд) мясцовага друку - бібліяграфічны паказальнік (спіс, агляд), які адлюстроўвае дакументы, выдадзеныя на якой-небудзь тэрыторыі ў краіне. Напрыклад, каталог мясцовых выданняў.
Рэгіянальны бібліяграфічны дапаможнік - бібліяграфічны дапаможнік, які выдадзены ў пэўным рэгіёне і адлюстроўвае дакументы, звязаныя з гэтым рэгіенам па паходжанню, зместу і іншых прыкметах. Напрыклад, бібліяграфічны паказальнік “Беларусь у Вялікай Айчынай вайне (1991-1945)”.
Міжнародны бібліяграфічны паказальнік - бібліяграфічны дапаможнік, створаны на аснове міждзяржаўнай кааперацыі краін - партнераў. Напрыклад, бібліяграфічны даведнік «Белорусская литература» створаны сумесна РДБ і НББ.
Кожны бібліяграфічны дапаможнік - гэта ўпарадкаванае мноства бібліяграфічных запісаў. “ парадкаванасць” дасягаецца, дзякуючы прымяненню адпаведнага віду бібліяграфічнай групоўкі ў сувязі з чым ствараюцца разнастайныя бібліяграфічныя дапаможнікі: алфавітныя, храналагічныя і іншыя. У залежнасці ад спосабу групоўкі вызначаюцца: Алфавітныя бібліяграфічныя дапаможнік - бібліяграфічны дапаможнік, у якім бібліяграфічныя запісы размешчаны ў алфавітным парадку індывідуальных і катектыўных аштараў і загалоўкаў дакументаў. Напрыклад, алфавітны каталог.
Прадметны бібліяграфічны дапаможнік - бібліяграфічны дапаможнік, у якім бібліяграфічныя запісы прыведзены пад прадметнымі рубрыкамі, размешчанымі ў алфавітным парадку. Напрыклад, прадметны каталог.
Слоўнікавы бібліяграфічны дапаможнік - бібліяграфічны дапаможнік, які ўключае пералік бібліяграфічных запісаў, размешчаных у адзіным алфавіце прозвішчаў аўтараў, загалоўкаў і прадметных рубрык.
Сістэматычны бібліяграфічны дапаможнік - бібліяграфічны дапаможнік, у якім бібліяграфічныя запісы размешчаны па пэўнай сістэме бібліятэчна-бібліяграфічнай класіфікацыі (УДК, ББК). Напрыклад, сістэматычны каталог, бібліятэчны бюлетэнь і “Новыя кнігі. Па старонках беларускага друку” (па ББК), дзяржаўны бібліяграфічны паказальнік “Летапіс друку Беларусі” (па УДК).
Храналагічны бібліяграфічны дапаможнік, у якім бібліяграфічныя запісы размешчаны ў храналогіі выхаду ў свет або напісання адлюстраваных дакументаў. Напрыклад, у бібліяграфічным паказальніку “ Літаратура па гістрорыі і гістрарычных навуках Беларусі”, часткова групоўка даецца ад агульнай да прыватнага, а часткова - у храналагічным парадку.
Новыя кнігі: па старонках беларускага друку / Нац. б-ка Беларусі; склад. І.В. Нарчук, І.В. Язэпенка; рэд. В.У. Міхімовіч. - Мн., 2012. - № 11. - 32 с. Выдае Нацыянальная бібліятэка Беларусі з 1960 г. Форма дапаможніка - бібліяграфічнае выданне, перыядычнае. Тып дапаможніка - біліяграфічны бюлетэнь.
1. Выдавецкі бібліяграфічны дапаможнік
2. Універсальны
3. Бягучы
4. Анатаваны
5. Сістэматычны
6. Рэгістрацыйны
Чарнобыль: бібліяграфічны паказ., 1992, 1 палова / Нац. б-ка Беларусі [і інш.]; склад. Г.І. Антонава, Г.В. Брага [і інш.]. - Мн., 1994. - 288 с.
Выдае Нац. б-ка Беларусі, Цэнтральная навуковая бібліятэка АН Беларусі, Урадавая б-ка Беларусі, Навуковыя галіновыя б-кі Беларусі.
Форма дапаможніка - бібліяграфічнае выданне, неперыядычнае. Тып дапаможніка - бібліяграфічны паказальнік.
1. Папулярны
2. Тэматычны
3. Бягучы
4. Сігнальны
5. Алфавітны
6. Выбарачны.
Новая літаратура аб Гродзенскай вобласці / Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага; склад. Л.М. Каранкевіч [і інш.]; рэд. Л.І. Турмасава. - Гродна, 2011. - 86 с. Выдае Гродзенская абласная навуковая б-ка імя Я.Ф. Карскага, аддзел краязнаўства, штоквартальна. Форма дапаможніка - бібліяграфічнае выданне, перыядычнае. Тып дапаможніка - бібліяграфічны паказальнік.
1. Папулярны
2. Краязнаўчы
3. Бягучы
4. Сігнальны
5. Сістэматычны
6. Выбарачны
Беларускае мовазнаўства: Бібліягр. паказ.(1986 - 1991) / НАН Беларусі, Цэнтр. навук. б-ка, Ін-т мовазнаўства імя Я Коласа; склад. А.У. Каратышэўская, А.У. Траццякова; навук. рэд. В.П. Русак. - Мн.: Бел.навука, 2004. - 484 с.
Выдае НАН Беларусі, Цэнтральная навуковая бібліятэка, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа, з'яўляецца працягам трох выпускаў біліяграфічнага паказальніка “Беларускае мовазнаўства”, неперыядычнае. Тып дапаможніка - бібліяграфічны паказальнік.
1. Навукова-дапаможны паказальнік
2. Галіновы
3. Рэтраспектыўны
4. Сігнальны
5. Сістэматычны
6. Выбарачны
Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне (1941 - 1945): Бібліяграфічны паказальнік / Нац. б-ка Беларусі; склад. З.А. Сядая, Р.С. Собаль. - МН., 1995. - 435 с.
Выдае Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Форма дапаможніка - бібліяграфічнае выданне, неперыядычнае. Тып дапаможніка - бібліяграфічны паказальнік.
1. Рэкамендацыйны
2. Тэматычны
3. Рэтраспектыўны
4. Сігнальны
5. Храналагічны
6. Выбарачны.
Мировая художественная культура: рекомендательный указатель литературы. Вып.5. Ч.1.Зарубежная культура и искусство XIX - начала XX вв. / Гродненская областная научная библиотека имени Е.Ф. Карского; сост. Л.Л. Вдовенко; ред. Л.Л. Вдовенко. - Гродно, 2005. - 85 с.
Выдае Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага. Форма дапаможніка - бібліяграфічнае выданне, перыядычнае. Тып дапаможніка - рэкамендацыйны паказальнік.
1. Рэкамендацыйны
2. Тэматычны
3. Бягучы
4. Сігнальны
5. Сістэматычны
6. Рэгістрацыйны.
Мировая художественная культура: рекомендательный указатель литературы. Вып.5. Ч.2. Музыкальные произведения зарубежных композиторов XIX - начала XX вв. / Гродненская областная научная библиотека имени Е.Ф. Карского; сост. Л.Л. Вдовенко; ред. Л.Л. Вдовенко. - Гродно, 2006. - 85 с.
Выдае Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага. Форма дапаможніка - бібліяграфічнае выданне, перыядычнае. Тып дапаможніка - рэкамендацыйны паказальнік.
1. Прафесійна - вытворчы
2. Тэматычны
3. Бягучы
4. Сігнальны
5. Сістэматычны
6. Выбарачны.
Гродзеншчына ў інтэрнэце: бібліяграфічны паказальнік / Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага; склад. Г.П. Шарэнда; Л.І. Турмасава. - Гродна, 2010. - 44 с.
Выдае Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага. Форма дапаможніка - бібліяграфічнае выданне, неперыядычны. Тып дапаможніка - бібліяграфічны паказальнікю
1. Папулрны
2. Краязнаўчы
3. Рэтраспектыўны
4. Сігнальны
5. Сістэматычны
6. Выбарачны
Літаратура
1.Кузьмініч, Т.В. Бібліяграфазнаўства. Тэорыя: вучэб. Дапам. / Т.В. Кузьмініч. - Мінск: Беларусь, 2012. - 215с.
2.СТБ. ГОСТ 7.0 - 2004. Інфармацыйна-бібліятэчная дзейнасць, бібліяграфія: тэрміны і азначэнні. - Мн., 2004. - 36 с.
3.Лявончыкаў, В.Е. Тлумачальны слоўнік бібліятэчных і бібліяграфічных тэрмінаў /В.Е Лявончыкаў, Л.А. Дзямешка, Р.І.Саматыя. - МН.: БДУК, 2000. - 227 с.
4.Справочник библиографа / науч. ред. А.Н. Ванеев, В.А. Минкина. - СПб.: Профессия, 2002. - 580 с. - (серия «Библиотека»).
5.Диомидова, Г.Н. Библиографоведение: учебник для средних, профессиональных учебных заведений /Г.Н. Диомидова. - СПб.: Профессия, 2002. - С.37-45.
6.Давыдова, М.М. Литературная библиография: специфика, функции / М.Н. Давыдова // Мир библиографии. - 2001. - №3. - с.32-38.
7.Девяткина, Т.П. Рекомендательная библиография: проблемы и практика / Т.П. Девяткина, Н.Б. Сретенская // Библиография. - 1995. - №5.
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Рынак камерцыйных газет Беларусі, яго становішча на сучасным этапе і тэндэнцыі развіцця. Феномен сучаснай беларускай камерцыйнай прэсы, яе сутнасныя характарыстыкі і гісторыя ўзнікнення. Характарыстыка асноўных тыпаў беларускіх камерцыйных газет.
курсовая работа [51,2 K], добавлен 20.06.2009Понятие и теория жанров, их развитие и характеристика. Журналистская деятельность и ее классификация: информация, аналитика, публицистика. Динамика и диалектичность понятия жанра. Интервью и сходные с ним жанры. Беседа и дискуссия. Пресс-конференция.
реферат [27,5 K], добавлен 11.01.2009Теоретический анализ жанров радиожурналистики. Самые важные характеристики радиосообщения. Беседа журналиста с известной личностью, ученым, специалистом. Суть спортивного репортажа. Аналитические жанры: корреспонденция, комментарий и обозрение, беседа.
курсовая работа [40,1 K], добавлен 24.12.2011Музыкальные радиопередачи в нашей жизни. История появления музыкальных радиопередач. Музыкальные жанры, используемые в современном радиовещании. Роль музыки в жизни радиослушателей. Слушательская аудитории современных музыкальных радиостанций Москвы.
дипломная работа [725,9 K], добавлен 11.11.2010Выявление общественно-политических условий развития региональной прессы. Сравнительный анализ региональных средств массовой информации на примере нескольких изданий, новые форматы и тенденции их развития. Приоритетные жанры периодической печати регионов.
дипломная работа [68,7 K], добавлен 21.10.2013Каталог перыядычнага друку Балгарыі. Газета "Свабодны народ". Сярод масавых выданняў. Папулярнасць гумарыстычнага штомесячніка "Авадзень". Прыкметы пранікнення ў інфармацыйную прастору краіны. Пранікненне заходніх партнёраў на рынак электронных СМІ.
реферат [20,3 K], добавлен 15.12.2008Інтэлектуалізацыя мовы як адна з тэндэнцый развіцця сучаснай прэсы. Лексічныя, сінтаксічныя і жанрава-стылёвыя прыкметы інтэлектуалізацыі тэкстаў. Актыўнае ўжыванне тэрміналогіі і інтэрнацыяналізацыі лексічных адзінак. Успрымання перыфразаў вядомых асоб.
дипломная работа [102,2 K], добавлен 24.09.2013Стылістычны аналіз падачы аператыўных навін на аснове рэпартажаў беларускіх тэлеканалаў ОНТ, СТВ і БТ. Тыпы рэпартажаў і пазіцыя ў іх журналіста. Вылучэнне тыповых асаблівасцей у выкарыстанні моўных адзінак. Даследаванне моўнай энергаблокактуры рэпартажу.
курсовая работа [54,9 K], добавлен 08.04.2011Гiсторыя узнікнення перыядычных выданняў на Беларусі. Фармаванне беларускай народнасці. Беларуская журналістыка на сучасным этапе. Беларуская журналістыка пачатку пераходнага перыяду (1985-1991 гг.). Сродкі масавай інфармацыі Беларусі на сучасным этапе.
реферат [29,9 K], добавлен 25.03.2011Функцыянальныя адметнасці выданняў. Узроставыя асаблівасці аўдыторыі. Часопісы для дашкольнікаў: тэматычная накіраванасць і асаблівасці ўзаемаадносін з аўдыторыяй. Часопісы для школьнікаў: тэматычная накіраванасць і асаблівасці ўзаемаадносін з аўдыторыяй.
курсовая работа [44,0 K], добавлен 22.06.2010