Характарыстыка айконімаў Ганцавiччыны
Лексіка-семантычная характарыстыка айконімаўтваральных асноў. Структурна-словаўтваральны аналіз айконімаў па словаўтваральных тыпах, прадуктыўнасць розных спосабаў утварэння. Алфавітны слоўнік айконімаў Ганцавіцкага раёна з гістарычнымі каментарыямі.
Рубрика | Иностранные языки и языкознание |
Вид | дипломная работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 01.11.2013 |
Размер файла | 81,8 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Да групы айконімаў антрапанімічнага паходжання належаць назвы, якія ўтварыліся ад уласных асабовых імён, імён-мянушак і прозвішчаў. Яна ахоплівае 28% ад усіх падвергнутых аналізу айконімаў Ганцавіччыны. Паводле іменаслоўнай спецыфікі айконімы гэтай групы падзяляюцца на дзве падгрупы: айконімы, матываваныя ўласнымі асабовымі кананічнымі імёнамі і суадноснымі з імі прозвішчамі; айконімы, матываваныя імёнамі-мянушкамі і прозвішчамі, суадноснымі з апелятывамі, якія фіксуюць самую разнастайную апелятыўную лексіку.
Галоўным крытэрыем пры размежаванні адапелятыўных і адантрапанімічных назваў населеных пунктаў з'яўляецца аналіз фармантаў утваральных асноў. Айконімы апелятыўнага паходжання ў пераважнай большасці дубліруюць структуру апелятываў, г.зн., што ўзніклі яны шляхам пераасэнсавання і не маюць уласна айканімічных афіксаў.
Айконімы антрапанімічнага паходжання характарызуюцца, як правіла, наяўнасцю ў структуры патрапанімічных суфіксаў, суфікса прыналежнасці, суфіксаў са значэннем спадчыннасці, а ўтвораныя флексійным спосабам маюць форму множнага ліку.
Трэба адзначыць, што не заўсёды ўдаецца адназначна выявіць, апелятыў ці онім паслужыў зыходнай асновай айконіма, таму для некаторых назваў паселішчаў прапануецца не адна, а некалькі матывацый. Да таго ж, пэўная частка айконімаў мае невыразную базавую аснову, якую нельга супаставіць ні на апелятыўным, ні на анамастычным узроўнях: Варапушча, Завіжэнне, Лаўска, Пакамер,Посталь, Прычка.
Класіфікацыя айконімаў па лексіка-семантычных групах паказвае, што айканімія - гэта не механічны набор слоў. У ёй адбіліся выбраныя класы лексікі і ў першую чаргу словы, якія абазначаюць прыродна-геаграфічныя паняцці і паняцці, звязаныя з дзейнасцю чалавека ў самых розных галінах і сферах гаспадарчага і культурнага жыцця.
Пры словаўтварэнні айканіміі Ганцавіцкага раёна даволі актыўна і паслядоўна выкарыстоўваецца мадэль Pluralia tantum. У даследуемым рэгіёне зафіксавана 92 айконімы (53% ад агульнай колькасці простых айконімаў). Хаця ўсе найменні адзначанага тыпу аб'ядноўвае плюральная форма, можна вылучыць дзве структурныя разнавіднасці: айконімы флексійнага ўтварэння і айконімы суфіксальна-флексійнага ўтварэння.
Крытэрый ліку ўлiчваецца пры класiфiкацыi назваў паселiшчаў таму, што флексiя ў складзе тапанiмiчных фармантаў страцiла апелятыўную функцыю граматычнага паказчыка адзiнкавасцi i множнасцi i часцей за ўсё не выдзяляецца як асобны структурны элемент, а разглядаецца як элемент тапанiмiчнага фарманта цi як носьбiт чыста тапанiмiчнай функцыi. Найбольшае пашырэнне маюць назвы населеных пунктаў, утвораныя пры дапамозе флексіі, якая з'яўляецца сродкам айканімізацыі апелятываў і онімаў.
Сярод айконімаў, утвораных шляхам афіксацыі, пераважаюць суфіксальныя ўтварэнні.
У цэлым, словаўтварэнне айконімаў Ганцавіччыны кардынальна не адрозніваецца ад словаўтварэння гэтых тапанімічных класаў у іншых рэгіёнах Беларусі. Дыялектная спецыфіка іх праяўляецца, галоўным чынам, на фанетычным, акцэнталагічным і марфалагічным узроўнях. Таму, вывучэнне катайконімаў Ганцавіччыны было немагчыма без аналізу айканімічнага матэрыялу на лексічным і структурна-словаўтваральным узроўнях.
Чалавек заўсёды асноўную ўвагу фіксуе на важнейшых для свайго часу баках жыцця. Тапаніміка, як сведчыць гісторыя яе вывучэння, надзвычай цесна звязана з духоўнай і матэрыяльнай спадчынай людзей. Таму назвы населеных пунктаў неабходна разглядаць як культурна-гістарычныя помнікі народа, бо яны з'яўляюцца сведкамі мінулага іх жыхароў.
На жаль, гэта праблема ў нас адна з самых надзённых. Сваіх даследчыкаў чакаюць забытыя па розных абставінах і зусім новыя айконімы, беларускія ўласныя імёны. А колькі яшчэ не запісана і навукова не асэнсавана легенд, паданняў пра геаграфічныя аб'екты, назвы населеных пунктаў, урочышчаў і г.д. Было б добра, калі б кожны з нас ставіўся з адказнасцю да набыткаў нашай мовы, да яе нявырашаных праблем. Цікавасць да беларускіх назваў населеных пунктаў - гэта найперш павага і пашана да нашага народа, яго культуры і мовы.
Дадатак
СЛОЎНІК АЙКОНІМАЎ ГАНЦАВІЧЧЫНЫ
1. Агарэвічы, мн. - в., цэнтр с/с. Знаходзіцца за 7 км на ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Ганцавічы на лініі Лунінец -- Баранавічы. Упершыню ўзгадваецца ў 1473 г. як сяленне Клецкай воласці Новагародскага ваяводста ВКЛ. Агарэмвіцкі с/с.
Даўно вельмі справа гэтая адбывалася. Можа, яшчэ калі веру адзіную ўводзілі, а мо і раней, бо тое, што данесла да нас вусная памяць народа, не падкрэслівао адназначна, калі здарылася падзея.
Жылі ў адной вёсны людзі. Нічым асаблівым ад суседзяў нe адрозніваліся. ІІрацавалі ал рання да змяркання, верылі прароцтвам сваіх вешчуноў, якія спрабавалі па той ці іншай, толькі ім адным вядомай, прыкмеце ці прадказанні заглянуць у заўтрашні дзень, перажывалі разам і гора і нястачы, вучыліся быць стойкімі і мужнымі ў змаганні з ворагамі ды прыродай. Асабліва баяліся, каб не прагнявіць чым-небудзь Бога нябеснага, бо тады не будзе ім спакою нідзе. Так ім іхнія продкі гаварылі, таго і яны прытрымлі-валіся. I ўсё было добра, пакуль...
Здавен так ужо вялося, што старца ці бяздомнага ніхто ніколі благім словам не аблаяў, не пашкадаваў ім чаго, бо невядома, хто хаваецца за гэтымі людзьмі, якую душу мае. Саграшыш, а потым абрынуцца на тваю галаву нечаканыя праклёны, і тады ужо не толькі сам пакутаваць будзеш, але і на нашчадкаў да дзесятага калена гэта перакінецца. Ім за што мучыцца?
Дык вось, жыў у гэтай вёсны Марка-пастух. Ён спачатку і неблагі чалавек быў, ды звязаўся з дурнымі людзьмі, і тыя яго давялі да такой жыткі. Зайздросным стаў, асунуўся ўвесь, ажно счарнеў з твару.. Як дзе што ўбачыць лепшае, чым у яго, то адразу coн страціць, смыкаецца навокал, нібы здань, кругамі ходзіць, усё мяркуе, як гэта сабе такое прыдбаць.
Калі не прыдумае нічога, дык сваім сябрукам шапне. Прынясе, не шкадуючы, гарэлкі, а тыя і рады старацца. Потым знойдуць чалавека нежывым дзе-небудзь у глухой мясціне, але ў большасці выпадкаў такіх людзей увогуле не знаходзілі, яны нібы скрозь зямлю правальваліся. Хіба ж навокал балацін ды «чортавых вокнаў» мала? Кінуць туды ахвяру, толькі бурбалкі над галавою ўздымуцца і зноў запануе адвечная цішыня над маўклівымі абшарамі.
Можа, нехтa і здагадваўся, што Марка вытвараў, але ж сказаць баяўся, каб i яго са свету белага не зжылі. А пастух ужо багатым зрабіўся. Хату сабе пабу-даваў, прычым, не сам горб гнуў, а наняў людзей, толькі паказваў, якую будыніну хоча мець. Вопратку насіў не вясковую, хутчэй панскую, са сваімі вяскоўцамі і вітацца не жадаў, адно толькі -- гляне ў той бок, калі нехта «Дзень добры» дасць, а то мог і не паглядзець. Гэткім ганарыстым зрабіўся. Штовечар з хаўруснікамі ў карчме сядзеў і расплочваўся выключна залатымі. Тут ён пераўвасабляўся: гарлаў весела, што колькі піць ні будзе, усё роўна грошы ў яго не перавядуцца. Toe, што сяляне пілі, ён грэбліва ўбок адпіхваў, сабе ж патрабаваў самае лепшае, не глядзеў на кошт. Простыя людзі баяліся знаходзіцца ў карчме, калі туды завітваў Марка з сябрамі. Да трэціх пеўняў спявалі песні, а потым разбрыдаліся па сваіх ляжанках, каб зноўку тварыць страшныя справы пад покрывам ночы.
Пранеслася сярод вяскоўцаў чутка, што пастух звязаны з нячыстай сілай, карыстаецца яе падтрымкай, яна данамагае яму ўзбагачацца з кожным днём. Некаторыя сцвярджалі, быццам бы Марка знайшоў на Купалле скарб, схаваны некалі тут яшчэ татарамі, якія імкнуліся заваяваць гэты край. Гаварылі рознае, але сам пастух не звяртаў на гэта асаблівай увагі, што хацелася, тое і рабіў, ні ахвяры, ні скалечаныя яго не хвалявалі.
Неяк аднаго разу пачулі сяляне пра забойства вельмі багатай пані. Слугі бачылі, як яна накіроўвалася вечарам шпацыраваць па парку. Потым знайшлі толькі кавалак скрываўленай сукенкі, а самой гаспадыні не адшукалі. Думалі, можа, неяк незаўважна ў палац вярнулася, але калі кінуліся туды, то ўбачылі, што ў пакоях усё перавернута, параскідана і няма асноўных каштоўнасцей. Яны таямніча зніклі разам з гаспадыняй.
А ў тыя ж прыкладна дні Марка гуляў з сябрамі, як ніколі да гэтага. Гарэлка лілася ракою, закускі былі самыя розныя, карчмар круціўся, як падсмажаны, ледзьве паспяваючы на бягу падхопліваць залатоўкі, што шчодра сыпаліся з кішэняў гуляк. На ста ў дзень, але п'янка працягвалася, вяліся нейкія малазразумелыя га воркі. Хаўруснікі пераглядваліся, пераміргваліся і зноў пілі. Тае пані так і не знайшлі, колькі ні шукалі.
Потым у вёсны з'явіўся сляпы жабрак з хлопчыкам-павадыром. Вяскоўцы добра ведалі гэтага чалавека. Пра яго казалі, што ён усё на свеце знае і ад яго нічога нельга схаваць. Сляпы, а ведаў пра ўсё лепей за відушчага. Накармілі падарожных людзі, прыгрэлі, а потым неяк гаворка сама па сабе завязалася адносна ўсяго таго, што ў наваколлі ў апошнія часы адбывалася.
Жабрак уважліва слухаў вяскоўцаў, запамінаў старанна, пра што яны гаварылі. Потым запанавала цішыня, і яе парушыў сляпы:
-- Не пазайздросціш вам, людзі. Сапpaўды ў цяжкім становішчы вы апынуліся. Але самае цяжкае чакае вас наперадзе. Каб здолелі вы пакараць таго чалавека, які ўсё гэта нарабіў, то, можа б, і дараваў вам Бог гэты грэх. Ведаеце, хто ва ўсім вінаваты?
Але словы засталіся без адказу. Жабрак пранягваў:
-- Зусім гэты вылюдак чалавечае аблічча страціў. Навошта столькі нявінных душ згубіў?..
Зноў ніхто не адказаў.
-- Ім бы жыць яшчэ ды жыць, а яны ў балацінах гніюць. Прыходзьце заўтра раніцай сюды, я вам усё чыста раскажу, дзе каго забілі, дзе каго пахавалі, апошні прытулак хто дзе знайшоў. Усё ведаю, усё...-- стомлена закончыў сляпы.
Людзі моўчкі разышліся, каб з раніцы нрыйсці і паслухаць, хто ж у гэтым вінаваты, хоць многія, бясспрэчна, здагадваліся і так.
Але на світанні страшная навіна маланкай абляцела вёску: ля старога дуба, там, дзе вечарам размаўлялі сяляне з падарожным, знайшлі сляпога жабрака з перарэзаным горлам. Ягоны павадыр вісеў на суку.
У той жа дзень на вёску з яснага неба звалілася яшчэ адно гора. Нічога і бяды не прадказвала. Сонца яркае горача прыпякала, ні хмаркі, ні ветрыка, але раптоўна бліснуў агністы шнар маланкі, заракатаў гром і ўзялася гарэць вёска з усіх бакоў. Не паспелі людзі нават што-небудзь з дабра вынесці, як адны галавешкі засталіся ад будынін.
У полымі знайшоў нарэшце свой канец і Марка-пастух з сябрамі. Спалі, мабыць, п'яныя пасля ўчыненага злачынства.
Вяскоўцы новае паселішча сваё ўбок ад таго Богам клятага месца аднеслі. Каб атрымаць дараванне ад Усявышняга, ля дуба, дзе забілі жабрака з павадыром, царкву пабудавалі, а вёску назвалі Пагарэвічы. Потым, з цягам часоў, стала Агарэвічы.
2. Боркі, мн. - в. Любашаўскага с/с. Знаходзіцца за 7 км на паўночны захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Ганцавічы на лініі Лунінец -- Баранавічы.
3. Будча, ж. - в. Чудзінскага с/с.Знаходзіцца за 30 км на ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Ганцавічы на лініі Лунінец -- Баранавічы. Вядома з 16 ст. як паселішча ў шляхецкай уласнасці ў Новагародскім ваяводстве ВКЛ.
4. Востраў, м. - в. Нацкага с/с. Знаходзіцца за 20 км на паўночны ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Ганцавічы на лініі Лунінец -- Баранавічы, на правым беразе р. Нача.
5. Вялікія Круговічы, мн. - в. Агарэвіцкага с/с. Вядомы з 16 ст. як сяло Круговічы ў складзе ВКЛ, з 1569 г. -- Рэчы Паспалітай.
6. Ганцавічы, мн. - в. Любашаўскага с/с. Знаходзіцца за 3 км ад горада і чыгуначнай станцыі Ганцавічы.
7. Ганцавічы, мн. - горад, цэнтр Ганцавіц- кага р-на. Размешчаны на правым беразе р. Цна (прыток Прыпяці), за 246 км на паўночным усходзе ад Брэста. Чыгуначная станцыя на лініі Лунінец- Баранавічы. Узнікненне і развіццё Ганцавіч было звязана з будаўніцтвам у 2-й пал. 19 ст. чыгуначнай лініі Лунінец -- Вільня, рух паяздоў па якой пачаўся ў 1884 г., тады ж была заснавана чыгуначная станцыя Ганцавічы (назва дадзена ад наймення суседняй вёскі).
Шмат часоў прайшло з тае незапамятнае часіны, калі па зямлі нашай ледніком былі пакіданы там-сям цяжкія, грувасткія камяні-валуны і ўтвораны прыгожыя, самабытныя азёры, калі пачалі вырастаць з глебы магутныя дубы ды іншыя дрэвы, якія ўжо даўным-даўно выраслі і згнілі, па-новаму выраслі - і зноў спарахнелі многія другія пакаленні дрэваў. Толькі там-сям засталіся самотныя дубы-асілкі, што таямніча шумяць-перагаворваюцца з вятрамі ды навальніцамі ды хаваюць за гэтым гоманам-гудам звесткі пратыя падзеі, сведкамі якіх яны станавіліся за час свайго шматвяковага жыцця. Недзе ў тыя перыяды былі насыпаны вялікія і малыя курганы, што густа параскіданы па нашай зямлі. Жыццё ішло па нейкіх невядомых законах. Усё змяняецца, нараджаюцца і паміраюць людзі, але памяць пра тое, што адбывалася ў родных мясцінах, перадаецца з вуснаў у вусны. Няхай сабе курганы з кожным годам ўсё болей і болей прыніжаюцца, парастаюць маладым кустоўем ды лясінамі, а камяні-гмахі ўрастаюць у зямлю і пакрываюцца мохам ды лішайнікамі, але сувязь з імі, непасрэдная, духоўная, назаўсёды застанецца ў нашай памяці, бо яе перадалі нам у спадчыну продкі, а яны атрымалі ўсё гэта ад сваіх бабуль і дзядуль. Праблема ў тым, каб зараз здолець данесці вусна-паэтычнае багацце беларусаў да нашчадкаў.
Там, дзе сёння ляжыць невялікі беларускі гарадок Ганцавічы, колькі стагоддзяў таму назад не было ніякага населенага пункта, толькі вецер ды навальніцы гулялі па неабсяжных палескіх абшарах, ды час ад часу глуха, нібы ў бочку ракатаў ударамі гром, і зноў усё надоўга заціхала. Не было тут, кажуць, нават добрых, наезджаных дарог, і вершнікі ледзьве жывыя прабіваліся з аднаго балоцістага краю на другі, а пра нейкую там фурманку ці воз і гаварыць ужо не даводзілася. Чорт сам ногі мог зламаць, хоць, паводле народнага, менавіта ён і стварыў на беларускай, зямлі такую непралазную твань. Сюды з усіх абжытых мясцін збіраліся ўсялякія ліхія людзі, бо добра ведалі, што тут іх край, тут іх ніхто не будзе шукаць, а калі і будзе, то, бясспрэчна, не знойдзе. Вось і сяліліся на паасобных астраўках розныя злыдні, рабаўнікі-разбойнікі, якія не адну жывую душу звялі з белага свету, не адных бацькоў прымусілі зайсціся ў адчайным плачы гэтыя вылюдкі. Нікога не шкадавалі, нікому не было літасці ад іх. Адсюль, адседзеўшыся і набраўшыся сіл, рушылі да суседніх паселішчаў цэлыя банды. Дурная слава замацавалася за гэтым балоцістым краем, і кожны імкнуўся як мага далей аб'ехаць яго, бо каму ж ахвота заведама страціць тут жыццё.
Але ж не заўсёды гэтак выпадала. Былі абставіны, якія вымушалі некаторых вершнікаў, нягледзячы ма ўсе прымхі, павер'і ды апавяданні, звязаныя з бало-цістымі мясцінамі, стірабаваць праехаць напрамую. Можа, і даводзілася ім пазбегчы стралы ці шаблі разбойнікаў, але ж колькі іх чакала яшчэ на шляху ўсялякіх «чортавых вокнаў», дзікіх звяроў... I хто ж яго ведае, ці дайшоў нехта з гэтых адчайных людзей да канца.
Але пра адно такое здарэнне вусна-паэтычная памяць народа захавала сведчанне назаўсёды.
Дык вось, даўным-даўно князі, якія жылі на нашай зямлі і на суседніх з ёю, даволі часта варагавалі паміж сабою. То некаму захочацца пашырыць уласныя ўладанні, то захапіць багатую здабычу, а то не падабалася аднаму валадару тое, што рабіў другі, і г. д. Ледзь дзе што не так -- і за мячы!
Адзін такі князь пайшоў паходам па Літву, што начала супярэчыць ягонай палітыцы. Запрасіў узяць удзел у ім сваіх родных і знаёмых. Тыя, вядома ж, не адмовіліся, а, наадварот, з радасцю пагадзіліся. I вось уся гэтая грозная сіла рушыла на край, які не чакаў нападу. Болышасць мясцовых жыхароў была перабіта ў першыя ж дні, а тых, каму ўдалося ацалець, забралі ў палон. Лічаныя адзінкі ўцяклі ад ворагаў і пахаваліся па бліжэйшых лясах. Праўда, страх за тое, што якою непралазнаю ні была б пушча, у ёй могуць наткнуцца на цябе, гнаў уцекачоў у глухія балоты, куды, як мы ўжо вышэй адзначалі, нават мясцовыя жыхары баяліся паказвацца. Зараз проста не было іншага выйсця. Сядзелі людзі, збіўшыся ў невялічкія гурты на выспах і ўзвышшах, ды баяліся нават агеньчык развесці, каб зварыць ці сасмажыць што дзецям.
А ворагі захапілі ўсё навокал і пайшлі далей, толькі папялішчы, зграі ваўкоў ды чорныя хмары крумкачоў заставаліся на іхніх слядах. На ранейшыя месцы нельга было вяртацца, бо паўсюдна споўдалі невялікія атрады захопнікаў.
Але ж выйсце трэба было шукаць тэрмінова, каб не згінуць ад голаду і холаду. Пачалі, гукаючы адзін аднаго, збірацца разам, раіцца. I вырашылі сабрацца ўсе на самым вялікім востраве. Калі гэта зрабілі, то заўважылі -- сіла атрымалася не такая ўжо і малая: сотні дзве-тры адных толькі мужчын, здольных пастаяць за сябе. Жанчын, дзяцей і старых было таксама многа. Гаварылі, а ў вочы глядзець саромеліся, бо няёмка было за тое, што гэтак даўно сядзяць без справы, чакаюць, пакуль і сюды прыйдуць ворагі ды пераб'юць ці ператопяць у балоце. Многа слухалі, многа прапаноўвалі, але нарэшце ўсё ж дамовіліся: мужчыны будуць змагацца, а жанкі і малыя будуць тут чакаць звароту родных ды блізкіх. 3 імі заставаліся толькі некалькі старых і з дзесятак мужчын на ўсялякі выпадак.
Раніцай, на чале з Мітрыкам, расцягнуўшыся вузенькай стужкай, атрад вяскоўцаў рушыў да бліжэйшага лесу, адкуль потым збіраліся пайсці яшчэ далей, шукаць сутычак з нечаканымі гасцямі. 3 полудня і да глыбокай ночы адседжваліся ў пушчы, выслаўшы наперад толькі разведчыкаў. Перажывалі людзі, хоць сярод іх былі і тыя, каму не адзін, не два разы даводзілася ўдзельнічаць у паядынках з ворагамі. Кожны задумваўся над тым, што чакае наперадзе. Ды і баяліся, мабыць, не самой смерці, а трапіць у палон, баяліся здзекаў і прыніжэнняў.
Марудна цягнуўся час. Каб неяк яго скараціць, людзі ціхенька размаўлялі паміж сабою, некаторыя рабілі выгляд, што спяць, але гэтым самым імкнуліся прыхаваць уласнае перажыванне. Раптам усе прыціхлі і пачалі ўслухоўвацца ў адвечны шум лесу. Сапраўды, праз колькі імгненняў да іх данёсся далёкі яшчэ свіст. Потым дазорцы прывялі разведчыкаў, і ўсе хуценька збіліся вакол іх. 3 розных бакоў сыпаліся пытанні:
-- Ну, што там, хлопцы?
-- Дзе былі, былі дзе?
-- Ці не бачылі нехрысцяў?
-- Гаварыце, што ды дзе бачылі?
Ажно стагнаў лес многімі галасамі. Іх перакрыў магутны крык Мітрыка, якога напярэдадні абралі за атамана:
-- А ну цішэй! Заціхніце, людзі! Ціха! Зараз пра ўсё пачуем! Ціха!
Натоўп адразу нібы абмякнуў і палагоднеў. Цяпер ужо стараліся не крычаць, а супакойваць адзін аднаго, але і ад гэтага таксама крыку было мнагавата. Не-калькі разоў нязвыклы яшчэ да такой справы Мітрык спрабаваў дабіцца свайго, і ўрэшце рэшт вяскоўцы сціхлі.
-- Гавары, Астафей, ты,-- звярнуўся атаман да магутнага, чорнабародага мужчыны,-- гавары...
Той кхекнуў у кулак, зняў шапку і пачаў незвычайна тонкім для такой постаці голасам:
-- ...Ну... Гэта... Мы знайшлі іх. Не надта многа. Дзесяткі тры, мо чатыры. Яны шныраюць па наваколлі. Лагерам сталі ў Хатынічах. Там бы іх і абшчапаць, калі паснуць. Мы не ўсе назад прыджгалі. Пакінулі сачыць за чужынцамі Мартына з Вікцем. Калі што, дык трэба зараз ужо выступаць, бо далека адсюль яшчэ топаць. Можа, да другіх пеўняў якраз і прыспелі б на месца. I ноч павінна быць цёмнай. Да таго ж і дожджык, здаецца, збіраецца. Усё нам на руку. Га, атаман ? -- і запытальна паглядзеў на Мітрыка.
Цяпер натоўп ужо не гуў і не шумеў, а ўважліва слухаў. Пачуўшы словы аднаго з разведчыкаў, людзі жадалі ведаць і думку свайго атамана. Мітрык таксама разумеў, што зараз усе чакаюць менавіта ягонага рашэння, а таму, ухапіўшыся за сваю рыжа-агнісгую бараду, пра нешта, толькі яму зараз вядомае, меркаваўдумаў. Нарэшце рэзка ўзмахнуў рукою і выгукнуў:
-- Быць па-гэтаму! Збірайцеся, мужыкі, у дарогу! Трэба шпарка крочыць, дзе і подбегам прыйдзецца, бо, сапраўды, добра было б патрапіць у Хатынічы ў той час, калі чужынцы самае што спаць разлягуцца. Хутчэй, хлопцы! Час не чакае!
Людзі імгненна ажылі. Збірацца -- гэта было надзвычай гучна сказана. Што там з сабою браць? Вопратка на сабе, лапці на нагах, а шабля, доўбня ці вострая сякера заўсёды пад рукою. Таму хвілін праз колькі атрад спешным крокам кіраваў напрасткі да Хатыніч. Ішлі смела, бо давяралі словам Астафея, што бліжэйшыя з чужынцаў знаходзяцца ажно ў Хатынічах, а туды яшчэ ісці ды ісці. Наперадзе бойка крочыў сам Мітрык з разведчыкамі. Яны нават паспявалі аб нечым у паўголаса размаўляць. Пярэднія ішлі, а заднія, не паспяваючы, павінны былі несціся подбегам. Што ж яшчэ рабіць заставалася? Адставаць і потым не ўдзельнічаць у гэткай важнай справе нiкому, вядома ж, не хацелася.
Ішлі доўга. У адным месцы нават зрабілі невялікі адпачынак, каб пераматаць анучы, папіць халоднай вады з працякаючага побач ручая. Усталі і зноў рушылі наперад. Ужо не размаўлялі, бо адчувалі, што хутка павінны дасягнуць мэты і недзе тут іх чакаюць, стаіўшыся ў патаемным месцы, Мартын з Вікцем.
Неўзабаве і сапраўды Астафей паказаў усім, каб ішлі надзвычай асцярожна. Мо праз паўвярсты да іх, прама пад ногі, выкаціліся радасныя разведчыкі і паведамілі, што ворагі спяць. Ахову выставілі невялікую, ды і тая, мабыць, ужо дрэмле. Тут настала чарга паказваць свае атаманскія здольнасці Мітрыку. Зараз ён доўга не думаў, відаць, прадумаў усё да драбніц па дарозе, і загадаў:
-- Пятрок! Бяры людзей са сваёй вёскі і на той вугал Хатыніч!
-- Рыгор! Ты са сваімі з таго боку!
-- Астатнія пойдуць са мною!
-- Атаман,-- пачуўся нейчы малады голас,-- а чаму тут месца адкрытае пакідаем?
-- Не палохайся, не адкрытае. Туды хай сабе бягуць і едуць. Мы іх там і чакаць не будзем. Там іх балота пахавае, бо нават самі хатынічцы туды не хадзілі, баяліся. Сігнал для нападу -- крык савы, якая пракугікае тройчы. Зразумелі?
-- Чаго там, зразумелі,-- азваліся людзі, і ўсе нібы растварыліся ў цемры.
Счакаўшы колькі часу, Мітрык прыклаў складзеныя далоні да рота, і з лесу панёсся жахлівы крык савы. Успыхнула адна будыніна, другая, але ў вёсцы паранейшаму было ціха. Крыкі ўсчаліся неяк нечакана. Загарлалі, завылі на розныя галасы, і невядома было, хто гэта робіць -- нападаючыя ці тыя, на каго нападалі. Але і гэта працягвалася не доўга. Неўзабаве зайграла сонейка, і Мітрык убачыў, што па вуліцах напалову спаленай вёскі ходзіць дзесяткі два коней, але чужынцаў не відаць. Калі сабраліся ўсе ля свайго атамана, то высветлілася, што першы начны бой правялі даволі ўдала -- захопнікаў панішчылі, а самі страт не панеслі. Гэта падбадзёрыла людзей.
3 таго дня ў непасрэднай блізкасці ад Хатыніч стала своеасаблівая застава, якая захапіла зручны перашыек паміж балотамі, і абмінуць яго нельга было ніякім чынам. Ідзе які-небудзь атрад з харчамі для войска чужынцаў, вяскоўцы ўступаюць з ім у бой, і калі не пераб'юць усіх, то прымусяць адстуліць. Вельмі часта траплялі ў пастку варожыя ганны, пасланыя з тэрміновымі данясеннямі. Іх мужыкі вешалі на разгалістым дубе, што стаяў каля лесу, і трупы нечым вельмі нагадвалі своеасаблівыя паднашэнні языч-ніцкім багам, якім яшчэ зусім нядаўна пакланяліся мясцовыя людзі.
Праз колькі часу прышэльцаў прагналі з роднай зямлі, а месца, дзе была застава, паступова пачалі засяляць людзі, і называцца яно стала Ганцэвічы, бо ў мясцовай гаворцы можна яшчэ і сёння пачуць замест «ганцы -- ганцэ», а з цягам часу горад набыў сучасную назву -- Ганцавічы.
8. Гута, ж. - в. Нацкага с/с. Знаходзіцца за 23 км на паўночнага ўсходу ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Ганцавічы (на лініі Лунінец -- Баранавічы).
9. Дзяніскавічы, мн. - в., цэнтр с/с. Знаходзіцца за 25 км ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Ганцавічы. Паводле пісьмовых крыніц вядома з 15 ст., узгадваюцца ў 1473 г. як прыватнае сяло ў складзе Трокскага ваяводства ВКЛ.
10. Дубнякі, мн. - в. Агарэвіцкага с/с. Знаходзіцца за 10 км на паўночны ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Ганцавічы (на лініі Лунінец -- Баранавічы). Паводле перапісу 1897 г. -- фальварак Круговіцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні.
11. Ельня, ж. - в. Любашаўскага с/с. Знаходзіцца за 2,5 км на поўначы ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Ганцавічы. У 1567 г. ўзгадваецца як сяло ў Новагародскім павеце ў перапісе войска Літоўскага.
12. Задуб'е, н. - в. Малькавіцкага с/с. Знаходзіцца за 34 км на поўдзень ад раённага цэнтра Ганцавічы, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Малькавічы (на лініі Лунінец -- Баранавічы).
13. Калонія, ж. - в. Агарэвіцкага с/с. Размешчана за 9 км на У ад горада і чыгуначнай станцыі Ганцавічы (на лініі Лунінец -- Баранавічы).
14. Красынічы, мн. - в. Агарэвіцкага с/с. Знаходзіцца за 12 км на паўднёвы усход ад горада і чыгуначнай станцыі Ганцавічы.
15. Крышылавічы, мн. - в. Нацкага с/с. Размешчана за 24 км на паўночнага усходу ад горада і чыгуначнай станцыі Ганцавічы (на лініі Лунінец -- Баранавічы), на левым беразе р. Нача.
16. Кукава, н. - в. Агарэвіцкага с/с. Знаходзіцца на аўтадарозе Ганцавічы -- Клецк, за 12 км на паўночнага усходу ад горада і чыгуначнай станцыі Ганцавічы (на лініі Лунінец -- Баранавічы).
17. Кукава-Бор, м. - в. Нацкага с/с. Размешчана за 17 км на паўночны ўсход ад горада і чугуначнай станцыі Ганцавічы (на лініі Лунінец -- Баранавічы).
18. Лактышы, мн. - в. Нацкага с/с. Размешчана на левым беразе р. Лань, каля вадасховішча Лактышы, за 24 км на паўночны ўсход горада і чыгуначнай станцыі Ганцавічы (на лініі Лунінец -- Баранавічы). Паводле пісьмовых крыніц Лактышы вядомы з 16 ст. як сяленне ў Новагародскім ваяврдстве ВКЛ (у 1941 быў знойдзены скарб, які налічваў больш за 7 тыс. маент схаваных у 1660-я г.).
19. Ліпск, м. - в. Малькавіцкага с/с. Знаходзіцца за 34 км на паўднёвага ўсходу ад г. Ганцавічы, за 9 км ад чыгуначнай станцыі Малькавічы (на лініі Лунінец -- Баранавічы). Узгадваецца ў пісьмовых крыніцах у 1564 г. як сяло ў Новагародскім ваяводстве ВКЛ, ва ўласнасці каталіцкай царквы.
20. Любашава, ж. - в., цэнтр с/с. Знаходзіцца за 3 км на поўнач ад горада і чыгуначнай станцыі Ганцавічы (на лініі Лунінец -- Баранавічы), каля Любашаўскага вадасхсвішча. Паводле пісьмовых крыніц Любашава вядома з 16 ст. як прыватнае сяло складзе ВКЛ.
Што датычыць назвы нашай вёскі, то даўней, як старыя людзі сцвярджаюць, яна складалася з двух слоў -- Любашова Поле. Згадваецца таксама і Люба-шова Ніва. Але згадваць -- гэта адно, а застацца -- зусім другое.
Таму пра усё па парадку. Вось як гэта адбывалася.
Жыў сабе вясковец адзін, звалі яго Любаш. Жанаты быў. Жонку ягоную звалі Люба. Так у адной сям'і былі Любаш ды Люба. Бацькі ім зусім мала зямлі ў пасаг далі, усяго нейкую там лапінку. А паспрабуйце ў гэтакіх умовах гаспадарку ўзняць. Калі дапамогі няма чакаць адкуль, і грошай няма нават на чорны дзень, не тое, каб на пільную патрэбу. Жыць жа, асабліва маладым, хочацца не горш за іншых. Пакуль гэта чалавек прызвычаіцца да таго месца, якое яму Бог у жыцці адвеў, ці ж мала часу пройдзе?
Працуюць Любаш з Любай, потам заліваючыся, недасыпаючы і недаядаючы. Але ўсё роўна нічога істотна перамяніць не могуць. Можа б, яшчэ калі поле іншае, больш урадлівае ў пасаг дасталася, то крыху лягчэй было б, а так -- адны камяні ды пясочак. Вядома ж, што на такой пустцы добра расце -- адзін драсён ды лебяда. Гнуцца муж з жонкай ад рання да змяркання, паглядаюць на сонца, якое бязлітасна ў галаву пячэ, і рукі самі па сабе апускаюцца.
Спачатку трывалі адзін аднаго -- не сварыліся. Бо адчувалі, што ніхто з іх не вінаваты. Але неўзабаве пачалі папікаць. Муж на жонку гаворыць -- гэта я лепей працую, а ты ледзьве рухаешся, а тая адваротнае сцвярджае. Дзе спрэчка, там і бойка прыспее. У хуткім часе не стала спакою ў хаце. Крычаць, пакуль не заснуць. Ахрьшнуць і ад знямогі спаць зваляцца. Яшчэ сонейка не зоймецца, а яны ўжо зноў крычаць на ўсё наваколле. Такая жытка прыспела, што людзі са страхам глядзелі на іхняе падвор'е, каб чаго благога там не здарылася, не можа ж гэтак далей цягнуцца.
Потым жонка пачала з'едліва пасміхвацца:
-- Глядзі, як нашы суседзі жывуць! I працуюць значна меней, чым мы, і ўсё ёсць. А ты, як быў галадранцам, так і зараз ім застаўся. Не прыдумаеш ніяк, як грошай болей зарабіць,-- усё ў зямлі капаешся. Даўно пара зразумець: не дасць яна нам нічога, акрамя згубы сілы. Ды здароўе надарве.
«I сапраўды,-- падумаў Любаш,-- гнуся, гнуся, а ніякай палёгкі ў жыцці не настае. Трэба нешта новае меркаваць. Згінем, на гэтым пясочку гарбацячыся».
Ноч не спіць, ляжыць толькі ды цяжка ўздыхае
гаспадар, а жонка побач храпе, як, не раўнуючы, здаравенны асілак камяні варочае. Другую ноч не можа заплюшчыць вочы Любаш. Думкі галаву свід-руюць, спакою не даюць: «Як жа ўзбагаціцца?» Нарэшце дадумаўся і, дзіва, заснуў адразу, нібы забіты.
На наступную ноч жонка спаць кладзецца, а мужык некуды збірацца пачаў. Не ўтрывала гаспадыня, запыталася:
-- Куды гэта ты папрэшся? На двары вунь ужо нячысцікі свае гулі ладзяць.
Змаўчаў гаспадар у адказ. Але Люба не адставала, зноў за свае, пытаецца:
-- Ці то з сцяною размаўляю, ці з лясінаю якою спарахнелаю?
Буркнуў тады ў адказ Любаш:
-- Куды мне трэба, туды і пайду. Не твая жаноцкая гэта справа. Дзьмухай у свае дзюркі ды маўчы лепей, пакуль у каршэнь не атрымала!
I пайшоў, ляснуўшы што было моцы на развітанне дзвярыма.
На дварэ цёмна было, нібы ў коміне, ані зорачкі, ані яснае, толькі хмары густыя і змрочныя па небу густа паслаліся. Ідзе Любаш асцярожна ды па баках па-зладзейску азіраецца. Бачыце, што ён задумаў той ноччу: выйсці на гасцінец ды там падсцерагчы багатага праезджага ці падарожнага. Падцікаваць і забіць яго, каб самому потым такім вось шляхам і ўзбагаціцца.
Стаіўся за дрэвамі і чакае, хто ж першы пакажацца. Ажно сапраўды неўзабаве фурманка калёсамі загрукала. Выскачыў Любаш з засады і ўхапіў каня адной рукой за цуглі, а другой вострую сякеру трымае. Узмаліўся чалавек (быў гэта надта багаты купец):
-- Адпусці мяне! Грошы забяры, каня, але не губі, адпусці! Дома жонка маладая з двума малымі чакае. Як жа яны без мяне ўзрастуць-узгадуюцца, без мужа ды бацькІ?
-- Ага,-- адказаў Любаш,-- як бы не так. Я грошы вазьму, цябе адпушчу, а ты потым пра ўсё па свеце размалоціш, і не бачыць мне тады болей волі.
-- Ды не, чалавеча,-- кінуўся купец на калені,-- зямлі з'ем, кленучыся, што нікому нічога, ані слова не скажу.
Але ў адказ узмахнуў рабаўнік сякерай, і ўпаў купец з paскроеным чэрапам. Зацягнуў Любаш труп у лес, надрэзаў дзёрн i паклаў забітага пад яго, м а р -мытнуўшы пры гэтым:
-- Тут табе і хата! Хай вецер ды хмары заўсёды мне ў сведках будуць, а табе -- совы ды вароны.
Кінуў воз, запаліўшы яго папярэдне, а каня і торбу грошай сабе прыхапіў.
Прачынаецца раным-раненька жонка, глядзіць - яе муж сядзіць за сталом і весела смяецца:
-- Чаго гэта ты рагочаш? -- звярнулася яна да яго. Але той у адказ яшчэ званчэй загігікаў і галавою затрос.
-- Чаго смяешся? -- ужо спалохана запыталася гаспадыня.
-- Ды так. Разбагацелі мы за гэтую ноч. Глядзі... - І Любаш паклаў на стол цяжкую торбу з каштоўнасцямі.
Люба, з шырока разяўленым ротам, гэтак і знямела.
Купіў гаспадар сабе самай добрай і пладароднай зямлі. Узяў столькі, што ўсе навокал зайздросціді ды шаптаць пачалі:
Вунь які багацей. Толькі прыкідваўся. I дзе гэта ён грошай набраў?
А рабаўнік наняў парабкаў цэлы дзесятак і пагнаў іх на сваё поле працаваць. Але здарылася дзіўнае: на зямлі, дзе paней ніколі не было камянеў, пачалі расці цэлыя крушні. Праз некалькі год яны заглушылі ўсё навокал.
Зразумелі сяляне, што здзейсніў іх аднавясковец нейкі страшны грэх, раз такое здарылася.
Неўзабаве Любаш цяжка захварэў і памёр. Засталася адна Люба, але яна не магла ўжо трымаць столькі зямлі. Задумала прадаць, ды ніхто яе не купіў. А калі і яна памёрла, то камяні самі па сабе зніклі.
Людзі на тым месцы вёску пабудавалі і назвалі Любашава.
21. Люсіна, ж. - в., цэнтр с/с і калгаса. Размешчана па абодва бакі аўтадарогі і чыгункі Ганцавічы -- Лунінец, за 16 км на ПдУ ад г. Ганцавічы, за 11 км [чыг. ст. Малькавічы (на лініі Лунінец -- Баранавічы). Вядома з 16 ст. як сяло ў Новагародскага ваяводства ВКЛ.
Вёска наша яшчэ да прыгону існавала і назву, сваю менавіта тады атрымала. Пра гэта многія ведаюць, бо пераказваецца гісторыя часта сярод вяскоўцаў, а то і сярод навукоўцаў.
Даўным-даўно ў нашых мясцінах жыў багаты пан. Ці то звалі, ці то прозвішча яго было Яшук. Але гэта не мае асаблівага значэння, зямля яму калом асінавым, пярэваратню таму. Крыжа на ім божага не было, бо не мог хрышчоны чалавек такія дзікунствы вытвараць. Зямля б над ім расчынілася і забрала б да свайго самага глыбокага падземнага неба, у апраметнай на ім бы чэрці смалу вазілі ды іншы бруд які перацягвалі. Не, не было святога крыжа!
Ото ідзе, ідзе раз, і нешта яму не спадабалася. Як заверашчыць сваім пранізлівым голасам:
-- Біць! Караць! Спакою не даваць! Хто дазволіў? Чаму па маёй зямлі ходзіце?!
А што ж людзям застаецца рабіць, калі яны крылаў не маюць? Трэба ўсё роўна хадзіць. Нават за гэта іх каралі. Хвошчуць чалавека, толькі кроў са спіны свішча, а ён, бедалага, нават i не ведае, за што, чым пана свайго бязлітаснага гэтак прагнявіў. Ляжыць, стогне пад бізунамі ды слёзы горкія лье ад сваей бездапаможнасці.
Колькі людзей пад ударамі памерла, і палічыць немагчыма. Даведзены да адчаю чалавек ці працягваў існаваць, гэтак жа, як і раней, ці канчаў жыццё самагубствам. А пану напляваць на ўсе перажыванні і хваляванні, на людскую годнасць і гонар. Што захоча, тое і зробіць, і няма суддзяў над ім.
Пашле, здаралася, каго з прыгонных у лес, а сам са шматлікімі слугамі следам на конях едзе.
- Ідзі, хлопе, ягадкі збірай! Колькі хочаш, дазваляю табе. Дзетак, жонку паласуеш. Не саромейся, чаго там. Толькі давай дамовімся, што збіраць іх не на зямлі будзеш, а на дрэвах. Згода?
-- Ды як жа, яснавяльможны пане, яны ж на дрэвах не растуць.
-- Як не растуць? Яны на самым вільчыку, таму ты іх і не бачыш. Залезь, то і рот ад здзіўлення разявіш.
Што ж рабіць застаецца бедаку? Раз пан сказаў, то лічы, што загадаў, інакш і быць не можа, зноў адхвошчуць ці ўвогуле жыцця пазбавяць. Уздыхне чалавек глыбока і лезе на дрэва. А пан са сваей хеўрай унізе чакае, што ж далей будзе, як справа павернецца. Потым не вытрымае вылюдак і гукае:
-- Ну, што, бачыш, колькі там ягад? Рві іх сабе, не бойся.
-- Не, паночку, не бачу, - мовіць перапалоханы селянін.-- Няма нічога. Няма...
-- Дык ты яшчэ і сляпы, галгане! Мне такiя работнікі не патрэбны! Хлеб на іх дарма пераводзіць я не згодны!
Грымеў трапны стрэл, і чалавек з самае вяршыні дрэва падаў долу. Але Яшук ужо не глядзеў на забітага, ехаў далей, дзіка зіркаючы па баках.
А то яшчэ што ўздумаў быў злыдзень. Цяжарных жанчын, якія павінны былі нараджаць у хуткім часе, прымушаў выконваць самыя цяжкія работы. Тыя ўжо ног уласных з-за жыватоў не бачаць, Яшук жа загадвае ім мяхі з бульбай насіць ці яшчэ што такое. Цягне жанчына гэткі цяжар, не вытрымае, падкосяцца ногі, упадзе і ці сама сканае, ці дзіця нежывое народзіць. А пан рагоча, гледзячы на яе пакуты, ды прымаўляе:
-- Нічога! Адным быдлам болей, адным меней, усё роўна многа застанецца. Няма чаго асабліва перажываць.
Дзецям і тым спакою ніколі не даваў. Над імі таксама любіў паздзекавацца. Згоніць да яго войт усіх дзяцей, цуглі спецыяльныя ў рот паўстаўляюць і ад-праўляюць трускалкі збіраць. I даруй Божа, калі ў каго-небудзь з дзетак на гэтых цуглях убачыць чырвоны сок ягады, адразу ж пачнуць лупцаваць, ды б'юць так маленькае цельца, быццам бы дарослага чалавека. Нярэдка матулі, заліваючыся слязьмі, забіралі з панскага двара бездыханных дзяцей.
Вось такі вылюдак Яшук панаваў у гэтых мясцінах пры прыгоне. Дурная слава аб ім далека разнеслася. Нават зусім нядаўна малых дзяцей гэтым імем палохалі: «Ідзі спаць, табе кажу, а то Яшук прыйдзе! Будзеш ведаць тады, як не слухацца!»
Ляціць дзіця ў хату, бы яго сабакі нагналі, паесць і адразу ж вачаняты закрывае.
У той жа самы час жыла тут у вёсцы дзяўчына, якую звалі Дюся. Што за прыгажосць была, то ні словам сказаць, ні пяром апісаць. Глядзі проста ды маўчы, бо прыгажэйшай нідзе болей не спаткаеш ва ўсім белым свеце. Адна яна ў бацькі была. Той дваццаць пяць гадоў у войску служыў і прыйшоў дамоў, што рэдка здаралася. Вось таму і дзяўчынка ў іх з жонкаю позна з'явілася. Маці неўзабаве памерла, а стары салдат застаўся з дачушкай на руках. Аднаму толькі Богу вядома, як ён здолеў выгадаваць яе пад бокам у такога ваўкалака. Яго ж таксама, як і астатніх, штодзень на працу ганялі, ніякай палёгкі не рабілі, нягледзячы на тое, што зранены-збіты ў сечах быў чалавек.
Вырасла Люся надзіва ўсім. Як бяздонныя васлькі, былі ў яе вочы, доўгія, льняныя валасы густою хваляй збягалі на плечы. Пастава гнуткая, рукі, ногі і грудзі зграбныя. Глядзелі людзі і меркавалі, каму толькі гэтая прыгажосць дастанецца. Дый працаўніца спраўная была. Усё гарэла ў яе руках, люба глянуць было, як дзяўчына працуе.
Але не толькі вяскоўцы любаваліся прыгажосцю Люсі. Заўважыў яе і пан Яшук, а можа, нехта з ягоных дабрадзеяў, каб перад гаспадаром выслужыцца, данёс. Не адзін раз здалёку наглядаў ён за ёю. Толькі пакуль што не чапаў. Можа, думаў, што дзяўчына сама на паклон прыйдзе, а можа, што бацька яе здагадаецца і прывядзе ў панскія пакоі сваю непакорлівую дачку. Не дачакаўся Яшук такога моманту. Тады загадаў лёкаям сілаю прывесці Люсю да сябе. Прывялі тыя дзяўчыну.
-- Глядзі,-- звяртаецца да яе пан,-- глядзі, колькі ў мяне багацця ўсялякага. Пагодзішся за мяне замуж пайсці -- усё тваё будзе. Чуеш?..
-- Падавіся ты ім, крывасмок! -- выгукнула Люся.-- У крыві яно, тваё багацце!
Затупаў пан нагамі, закрычаў:
-- У сутарэнне яе! Хай пасядзіць на хлебе, на вадзе, хутка скорыцца!
Слугі павялі зніклую дзяўчыну ў сутарэнне, але па дарозе Люся неяк вырвалася і пабегла. Лёкаі за ёю, але не дагналі. Дакладней, не паспелі, бо ўцякачка кінулася з бегу ў глыбокую раку і ўтапілася.
Панскі палац неўзабаве маланка спаліла.
А вёску людзі Люсіна назвалі. Такая сумная гісторыя.
22. Макава, н. - в. Люсінскага с/с. Знаходзіцца за 20 км на паўднёвы усход ад горада і чыгуначнай станцыі Ганцавічы (на лініі Лунінец -- Баранавічы). У 1879 г. пазначана ў ліку сяленняў Малькавіцкага праваслаўнага прыхода. Паводле перапісу 1897 г. -- веска Хатыніцкай воласці Пінскага павета,
23. Малыя Круговічы, мн. - в. Агарэвіц-кага с/с. Размешчана за 15 км на У ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Ганцавічы (на лініі Лунінец--Баранавічы).
24. Малькавічы, мн. - в., цэнтр с/с. Знаходзіцца на аўтадарозе Ганцавічы -- Лунінец, за 26 км на паўднёвы ўсход ад раённага цэнтра Ганцавічы. Чыгуначная станцыя на лініі Лунінец -- Баранавічы. Вядома з 16 ст. як сяло ў шляхецкай уласнасці ў Новагародскім ваяв. ВКЛ.
25. Мельнікі, мн. - в. Нацкага с/с. Размешчана за 20 км на паўночны ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Ганцавічы, за 2 км ад вадасховішча Лактышы. У 1816 г. маёнтак Круговіцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні, уласнасць памешчыкаў Абуховічаў.
26. Нач, ж. - в., цэнтр с/с. Знаходзіцца за 28 км на паўночны ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Ганцавічы, на правым беразе ракі Лань.
У нас не толькі вёска так называецца, але і рэчка таксама. Кажуць, што ад яе і паселішча назву сваю атрымала, бо так здаўна вялося: раз веска ці горад на беразе нейкай рэчкі, то і назву, адпаведна, атрымлівалі ад яе. Але нельга забывацца і пра тое, што хоць і зрэдку такое здаралася, але і паселішча давала свае імя рэчцы ці возеру.
Вось і ў нас, кажуць, менавіта так атрымалася. Ад слова «нача» (пачатак) пайшла назва, а пазней, калі вёска з'явілася, то і рэчка гэтаксама называцца стала. «Начай» нашы продкі далёкія велічалі не толькі пачатак ворыва ці сяўбы, але і жніва. Нават першы сноп яшчэ і зараз дзе-нідзе на Палессі «нача» завуць, ці «нач», і так сустракаецца.
Калі сюды, на гэтыя балоты, прыйшлі першыя людзі, то яны нават не ведалі, як тут збожжа сеяць, бо раней жылі на высокіх землях, там усё зразумела, а тут -- балоты непралазныя, кустоўе. А калі раскарчуеш якое ляда, то і невядома, што рабіць далей, бо надта ж нізка будучае поле залягала. Чуць дожджык пройдзе -- усё задарма прападзе.
Доўга людзі меркавалі, што ды да чаго, каб неяк усё ж прынаравіцца да мясцовасці. 3 часам і практычны вопыт прыйшоў, ён і дапамог з гонарам выйсці з цяжкага становішча.
Раз выкарчавалі кустоўе ўсёй вёскай на даволітакі вялікім участку, і адзін са старэйшых прапанаваў здзейсніць даволі цікавую задуму -- абкапаць будучае поле раўчукамі-канаўкамі з усіх бакоў, каб у іх лішняя вільгаць сцякала. На выпадак засухі, зноў жа, вада праз глебу з раўчукоў прасочвалася, і пасеянае не высыхала, а буйна зелянела.
Спадабалася прапанова вяскоўцам. Дружна ўзяліся яны за працу, нягледзячы на тое, што не надта прывабны гэта занятак быў: брудныя, па грудзі ў вадзе, у размоклым торфе, але затое вясёлыя ўсе, задаволеныя, а можа, сапраўды, на гэты раз нешта станоўчае атрымаецца, бо да гэтага часу пакуль што нічога добрага не расло -- то град выб'е ніву, то вада замочыць, то яшчэ якая трасца ўваб'ецца.
Нарэшце канавы навокал пракапалі, масткі праз іх паклалі і сталі чакаць, калі ж вада асядзе. Прайшло, можа, дні тры, а можа -- з тыдзень. Пайшлі глядзець і ажно тварамі прасвятлелі: поле стаяла чыстае, сухое, толькі адзінае нязвычна было -- на ранейшым месцы поле пад збажыну светлае было, вядома ж, пясочак, а тут -- чорнае, наздраватае, рассыпаецца, нібы пух, толькі дакранешся. Абышлі, глянулі яшчэ раз, і ўсе пагадзіліся -- час надышоў сеяць. Сівавалосыя старыя згодна паківалі галовамі, пераціраючы ў руках тлустыя камякі зямлі. Адзін з паважаных вяскоўцаў нават своеасаблівую перасцярогу выказаў адносна будучай сяўбы:
-- Баюся, людцы, што гэтая надзвычай лёгкая зямля не здолее прыгарнуць надзейна збожжа, напаіць яго вадзіцай, калі потым у рост пойдзе. Ды каб і не вымерзла, на зіму ж сеяць збіраемся...
Але з ім ніхто не пагадзіўся, хоць і выслухалі тое, што ён мовіў, уважліва.
-- Не, не павінна замерзнуць у такой глебе. Яна ж, як пух, хоць сам кладзіся ды грэйся. А вады навокал вунь колькі, і пад асушаным намі полем, хоць мы яго і канавамі абкапалі, яна недалёка. Таму няма чаго баяцца. Трэба сеяць, не цягнуць, каб час не ўпусціць. бо калі дажджы зацяжныя пачнуцца, а да той пары збожжа яшчэ расткі-карэньчыкі свае не пусціць, то ўжо пэўна, што ўсё павымывае...
На гэтым і пайшлі назад у вёску, каб да астатніх данесці свае рашэнне.
3 раніцы на вялікае поле завіталі сяляне-сейбіты. Дружным клінам, расцягнуўшыся раўнюткім шнурочкам, рушылі яны наперад, імкнучыся як мага лепей засеяць ніву, молячы пры гэтым, кожны пра сябе, шчодрага ўраджаю на наступны год. Ішлі і старыя, якія прыйшлі сюды з далёкіх земляў і добра памяталі, як некалі сеялі там, ішлі і маладыя хлапцы, якія нарадзіліся і ўзмужнелі ўжо ў гэтым краі, і зямля мясцовая стала для іх роднай. Усе яны аднолькава шырока ўзмахвалі рукамі, і зярняткі лёгкімі матылькамі апус-каліся ў пульхную глебу, якая, здавалася, адразу ж клапатліва захутвала іх у сваю цёплую чорную коўдру.
Да полудня засеялі ўсё поле, і толькі тады, скончыўшы працу, сабраліся разам, у купку. Памаліліся і селі есці. Да гэтага часу жанчыны і дзяўчаты на ўскрайку з'явіліся. Гамонка гучная ўзнялася, бо падчас сяўбы не надта-то і пагаворыш -- вельмі ж адказны гэта абавязак -- сеяць.
Пасядзелі вяскоўцы, адпачылі і пайшлі дамоў, па дарозе ўсё аглядваючыся, нібы штосьці надзвычай неабходнае забыліся там, ззаду.
Час ляціць хутка, эле калі яго прыспешваеш, то ён нібы замірае на месцы. Ледзьве дачакаліся вясны і бягом на поле ўсе глядзець, як іхняя збажына рунее. Прыйшлі, а жыта густое, як шчотка, ідзе. Супакоіліся сяляне, зразумелі, што ўраджай павінен быць нябачным і нечуваным да гэтага часу. Каб толькі надвор'е не падсапсавала. Але вытрымалі дажджы, не ўдарыла спякота. Вырасла жыта ў рост чалавека, з калоссем цяжкім і налітым. Пайшлі жанчыны зажынаць ураджай, ды і мужчыны дома не ўседзелі, за імі прыджгалі.
Усе апрануліся, нібы на самае вялікае свята: у белых, вышываных кашулях, у гэткіх жа спадніцах, з сярпамі ў руках. Жнейкі, паводле старадаўняга звычаю, выбралі сабе зажынальніцу, «лёгкую на руку» жанчыну, каб жніво ўсё прайшло спраўна ды спорна. Вясёлая жнейка гэта была. Перш чым каласы сярпом рэзаць пачаць, песню заспявала, ды такую даўнюю, што, можа, старэйшую за туманы. А да яе дочкі падышлі, нявесткі, якімі яна багатая была.
Глянула жанчына на іх, на людзей, на поле, пакланілася нізка на чатыры бакі і да ніўкі звярнулася з урачыстымі словамі:
-- Добры дзень, ніўка, ядронае жыта! Дазволь мне сярпом узяці ды жніва пачаці.
Ціха зашапацела жыта каласамі. 3 натоўпу пачулася адабральнае:
-- Дазваляе!
Сагнулася тады жнейка і пайшла шчыраваць. Хвілін праз колькі з дзесятак жменяў і зжала. Замільгацела ў руках перавясла. I вось ён -- першы сноп з новага поля -- узняты радасна над галавою! Вяскоўцы загулі, падступаючы бліжэй:
-- Нач спавіла! Спавіла нач! Вось ён -- нач! Першы сноп з ляда!
3 таго часу і вёску Нач сталі зваць, а потым і рэчку -- Начай.
27. Новыя Агарэвічы, мн. - в. Агарэвіцкага с/с. Размешчана за 10 км на ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Ганцавічы.
28. Палонь, ж. - в. Люсінскага с/с. Знаходзіцца за 12 км ад горада і чыгуначнай станцыі Ганцавічы (на лініі Лунінец -- Баранавічы).
29. Перадзел, м. - в. Агарэвіцкага с/с. Знаходзіцца за 14 км на паўночны ўсход ад горада і чыгуначнай станці Ганцавічы.
30. Пярэвалакі, мн. - в. Чудзінскага с/с. Размешчана за 45 км на усход ад горада і чыгуначнай станцыі Ганцавічы (на лініі Баранавічы -- Лунінец).
31. Раздзялавічы, мн. - в. Хатыніцкага с/с. Размешчана за 27 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Ганцавічы, на рацэ Бобрык (прыток р. Лань) і аўтадарозе Выганашчы -- Хатынічы, каля Раздзялавіцкага вадасховішча. Паводле пісьмовых крыніц Раздзялавічы вядомы з 16 ст. як сяло ў Новагародскім ваяводстве ВКЛ. У 1589 г. князь М.К. Радзівіл падараваў вёску нясвіжскім езуітам.
32. Сукач, м. - в. Любашаўскага с/с. Знаходзіцца за 6 км на поўнач ад горада і чыгуначнай станцыі Ганцавічы (на лініі Лунінец -- Баранавічы)
33. Хатынічы, мн. - в., цэнтр с/с. Знаходзіцца за 17 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Ганцавічы (на лініі Лунінец-Баранавічы). Паводле пісьмовых крыніц Хатынічы вядомы з 16 ст., сяло ў Новагародскім ваяводстве ВКЛ. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай з 1793 г. ў складзе Расійскай імперыі, сяло, цэнтр воласці і праваслаўнага прыхода Пінскага павета Мінскай губерні, уласнасць Патоцкіх.
Пра утварэннне назвы вёскі Хатынічы існуе дзве легенды.
Першая легенда.
Тут такія балоты страшныя раней былі, што не дай Божа заблудзіцца ды ў іх зайсці, то назад шляху, калі добра мясцовасць не ведаў, амаль не было. А як яе зведаць? Не паспееш ступіць наперад крок-другі, назад адвернешся -- ні знаку, ні слядоў няма, усё тванню зацягнула, толькі рэдзенькая трава калышацца ды бурбалкі-пухіры праз торф вылазяць, на паверхні трэскаючыся.
Гэта яшчэ і на маім вяку было, а што даўней тварылася, то нават і ўявіць сабе цяжка. Ад вёскі да вёскі асмельваліся прабірацца толькі глыбокаю зімою, калі пасля лютых маразоў балаціны падмярзалі і можна было праехаць санямі, ці ў вялікую засуш, якая ў гэтых мясцінах здаралася рэдка. I то людзі рызыкавалі, бо сярод травы і кустоўя губляліся шматлікія «чортавы вокны», якія, здавалася, толькі і чакалі, каб хто-небудзь у іх трапіў. Выбрацца з такіх пастак удавалася толькі лічаным адзінкам.
Вось так у балоце і жылося. Але ж людзі да ўсяго лёгка прызвычайваюцца. Так і мясцовым жыхарам нават і не думалася, што недзе ёсць іншыя, больш прыдатныя для існавання мясціны. Ім было добра і тут. Паступова, крок за крокам, адваёўвалі ў хмызнякоў і балацін лапінкі ворнай зямлі, разводзілі жывёлу, а ёй у такіх умовах было раздолле. Праўда, даймаў, як, дарэчы, і людзей, гнюс ды непралазныя балоты, дзе яны часта грузлі. Тады вяскоўцам даводзілася браць вяроўкі, сякеры і ратаваць жывёлу. Дзе падмошчвалі, дзе сілком выцягвалі, але ж нейкую раду давалі.
I быў у адной вёсцы стары селянін, а ў яго сям'і чацвёра дзяцей: дзве дачкі -- старэйшыя і двое сыноў -- малодшыя. У балоце ворагаў асабліва чакаць не даводзілася. Калі мясцовыя баяліся хадзіць, то пра чужынцаў якіх і згадваць не даводзілася. Аднак былі выпадкі, калі яны і сюды імкнуліся прабрацца. Ведалі, можа, а можа, хто-небудзь і даводзіў, што ў краі гэтым бестурботныя людзі жывуць, асаблівай увагі ўласнай небяспецы не ўдзяляюць, то і кіравалі няпрошаныя госці свае атрады. Нічога, што бедныя, усё роўна палонныя: здаровыя, загартаваныя, не змарнелыя ў аблогах і бітвах. Толькі б дабрацца, а там далі б раду ўсім. Але паспрабуй дабярыся. Тыя, што падказвалі, дарог не ведалі, а хто ведаў -- той у рукі не трапляўся.
Тая сям'я, пра якую мы вядзём гаворку, на хлеб сабе здабывала то паляваннем, то рыбнай лоўляй, то сена за лета многа назапашвалі і па рацэ на плытах сплаўлялі туды, дзе яго не хапала, ці зімою санямі або валакушамі перавозілі. У балоце жылі, таму і да нораву ягонага прыстасоўваліся. Жанчыны ў большасці хатнімі справамі займаліся, а мужчыны далёка ад хаты забіраліся. То ў балоце ў іх справы нейкія знаходзіліся, то ажно ў далёкім-далёкім лесе, што толькі крышачку быў бачны на захмураным гарызонце. Вельмі цяжка было па балоце хадзіць, яно, можа, і не так стамляліся, працуючы, колькі дамоў ідучы. Прыйдуць мокрыя ажно па шыю. Зубамі ляскочуць. Паспрабуйце цэлы дзень няхай сабе і на сонцы, але ж затое ў вадзе прабыць, тады і даведаецеся, што гэта такое.
Самы малодшы з сыноў быў хлопец надзвычай кемлівы і заўсёды што-небудзь прыдумваў, каб неяк палегчыць працу і сабе і родным. То з ліпавай плашкі выража своеасаблівую ягадніцу-бяруху, якая даспадобы прыйшлася жанчынам. Гэтулькі ягад збіралі цяпер, што іх ад лета і да лета хапала. Потым з лёгкіх і гнуткіх лазовых галінак выштукаваў зручнае прыстасаван-не, каб сена з далёкіх стажараў на падвор'е насіць. Таму калі сын сядзеў дзе ціхутка, нічога не робячы, то ніхто яго і не чапаў, наадварот, імкнуліся абыхо дзіць бокам. Добра ведалі -- хлопец зноў нешта задумаў і прынясе яно карысць усёй сям'і.
Аднаго разу ўзяў ён галінкі ды нешта, сам сабе пасвістваючы, пачаў выгінаць і скручваць лыкам. Зробіць, паглядзіць -- не спадабаецца, зноў распусціць і па-новаму майструе. Уздыме, пакруціць галавою -- не, не тое. Да позняга вечара займаўся сваёй справай пад пуняй, ледзьве вячэраць даклікаліся. Сеў за стол як ні ў чым не бывала і давай сабе моўчкі сёрбаць, а бацьку ж карціць даведацца, чьш гэта ён столькі часу бавіўся? Таму, счакаўшы хвілін колькі, не ўтрываў і спытаўся:
-- Чым гэта ты, Пятрок (так яго звалі), там займаўся?
-- Ды так...-- прамовіў той і працягваў есці.
-- Нешта ж рабіў. Я бачыў, але ніяк не мог здагадацца,-- не адставаў гаспадар.
-- А так, адну рэч хацеў зрабіць, але нічога не атрымалася. Трэба яшчэ памеркаваць, што да чаго,-- спакойна адказаў сын.
На гэтым і адпачываць ляглі, бо заўтра ж трэба было рана ўставаць.
Ледзьве сонейка азалаціла неба, уся сям'я ўжо была на нагах. Маці, як заўсёды, дома пакінулі. Куды ёй, старой, па балоце гойсаць. Астатнія ўсе пабралі неабходны рыштунак і, уздыхаючы, пакіравалі да балота, адкуль збіраліся сёння насіць сена на высокі грудок. Апошнім ішоў самы малодшы. Падышлі да балотнай сцяжынкі, бацька ўзяў жэрдку і пакіраваў першы, за ім -- астатнія. Ішлі, імкнуліся трапляць крок у крок, каб не збочыць з ледзьве прыкметнай сцяжыпкі, бо што тады можа здарыцца, ніхто і адказаць не мог. Ажно чуюць, ззаду нешта гучна заброхала. Аглянуліся, бачаць -- Пятрок бойка ідзе побач са сцяжынкай. Ідзе без жэрдкі і пасміхваецца, лёгка перастаўляючы ногі ў густой балотнай траве. У бацькі сківіца ад разгубленасці адвісла. Яшчэ хвіліна -- і можа здарыцца такое... Стары загарлаў:
Подобные документы
Семантычная характарыстыка размоўнай лексікі. Тэматычныя групы размоўных слоў. Структурна-словаўтваральны аналіз, граматычная характарыстыка, эмацыянальна-экспрэсіўная афарбоўка размоўнай лексікі. Сінаніміка размоўных лексем. Алфавітны паказальнік.
курсовая работа [48,1 K], добавлен 15.06.2011Паходжання безэквівалентнай лексікі, яе лексіка-семантычная характарыстыка і спосабы словаўтварэння. Знаёмства са слоўнікам І.Р. Шкрабы. Вывучэнне найбольш старажытнага пласта абмежаванай лексікі - дыялектызмы, якія яшчэ не засвоены літаратурнай мовай.
курсовая работа [62,1 K], добавлен 12.01.2016Бытавыя звычаі і абрады беларусаў. Генезіс каляндарна-абрадавай лексікі гадавога цыкла земляробчага календара. Паходжанне абрадаў зімовага цыкла земляробчага календара. Свята Вялікадня. Лексіка-семантычная характарыстыка найменняў абраду Купала.
контрольная работа [46,9 K], добавлен 06.03.2016Вывучэнне семантычнай дыферэнцыяцыі назваў хатніх і дзікіх жывёл у гаворках Гомельшчыны. Словаўтваральныя лексічны аналіз назваў рыб і птушак ў гаворках Гомельшчыны на матэрыяле Тураўскага слоўніка, іх генетычная характарыстыка і сучаснае вымаўленне.
курсовая работа [41,2 K], добавлен 01.01.2014Агульная характарыстыка размоўнага (гутарковага) стылю. Аналіз матывацыі і ступені апраўданасці выкарыстання размоўных і прастамоўных слоў у публіцыстычных тэкстах на прыкладах беларускіх перыядычных друкаваных і недрукаваных сродкаў масавай інфармацыі.
курсовая работа [40,2 K], добавлен 27.12.2011Кампаратыўныя фразеалагізмы ў мове твораў Я. Коласа. Адносіны ўстойлівых параўнанняў да фразеалагічных адзінак. Семантычная класіфікацыя ўстойлівых параўнанняў мовы твораў Я. Коласа. Кампаратыўныя фразеалагізмы, якія характарызуць чалавека і яго якасці.
курсовая работа [86,3 K], добавлен 11.07.2014Суадноснасць з: назоўнікам, прыметнікам, дзеясловам, прыслоўем, выклічнікам. Сінтаксічная характарыстыка фразеалагізмаў з кампанентам-найменнем атмасферных з’яў. Фразеалагізмы-словазлучэнні, сказы. Класіфікацыя фразеалагізмаў паводле кампанента-наймення.
курсовая работа [53,2 K], добавлен 12.01.2016Слова і яго значэнне. Спосабы ўзнікнення пераносных значэнняў слова. Лексіка беларускай мовы паводле находжання, сферы ўжывання. Актыўная і пастўная лексіка. Стылістычныя разрады лексікі беларускай мовы. Лексіка сучаснай мовы. Мастацка-паэтычная лексіка.
реферат [23,5 K], добавлен 24.01.2009Кароткія звесткі з гісторыі в. Рэчкі. Івацэвіччына – адзін з самых маляўнічых куткоў Беларускага Палесся. Даследаванне мовы вёскі Рэчкі Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў фанетыка-граматычным і лексіка-семантычным плане. Слоўнікавы склад вёскі Рэчкі.
курсовая работа [30,4 K], добавлен 27.08.2012Аб'ём устарэлых слоў у акрэсленых творах Людмілы Рублеўскай. Аналіз лексіка-семантычных і стылістычных асаблівасцяў, гістарызмаў і архаізмаў як разрадаў устарэлых найменняў. Стылістычна функцыя ўстарэлых слоў у творах пісьменніцы Людмілы Рублеўскай.
курсовая работа [39,6 K], добавлен 26.03.2012