Марфалагічная характарыстыка фразеалагізмаў
Суадноснасць з: назоўнікам, прыметнікам, дзеясловам, прыслоўем, выклічнікам. Сінтаксічная характарыстыка фразеалагізмаў з кампанентам-найменнем атмасферных з’яў. Фразеалагізмы-словазлучэнні, сказы. Класіфікацыя фразеалагізмаў паводле кампанента-наймення.
Рубрика | Иностранные языки и языкознание |
Вид | курсовая работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 12.01.2016 |
Размер файла | 53,2 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Уводзіны
У беларускім мовазнаўстве фразеалогія як асобны раздзел навукі аб мове быў выдзелены параўнальна нядаўна. Пра фразеалогію ў пачатку яе зараджэння як навуку вядомы беларускі фразеолаг І.Я.Лепешаў піша: “Яшчэ ў 60-я гады лічылася, што яна знаходзіцца ў стадыі “скрытага развіцця” [1, с. 4]. Сёння фразеалогія - самастойны раздзел навукі аб мове, які вызначаецца сваімі адзінкамі, метадамі і спосабамі іх вывучэння, сваімі задачамі, якія яна вырашае. Разам з тым, як піша В.А. Ляшчынская, з'яўляюцца новыя меркаванні пра паходжанне і ўтварэнне фразеалагізмаў, новыя метады іх даследавання, аналізу, апісання ў лексікаграфічнай літаратуры, якія пераконваюць у тым, што фразеалогія як навука паскоранымі тэмпамі развіваецца, удасканальваецца [2, с. 6].
Асноўнай адзінкай фразеалогіі з'яўляюцца фразеалагізмы, фраземы, фразеалагічныя адзінкі. Гэта складаныя моўныя адзінкі, разнастайныя па сваіх этымалагічных, семантычных, марфалагічных, стылістычных і іншых характарыстыках. Неаднатыпныя яны і па сваёй структуры. Адны з іх структурна арганізаваныя як словазлучэнні (біць лынды, вадзіць за нос), другія падобныя на сказы розных тыпаў (нос не дарос, давай бог ногі), трэція маюць структуру спалучэння слоў (ні два ні паўтара, на пабягушках).
Фразеалагізм - гэта ўстойлівая, узнаўляльная, не менш як двухкампанентная моўная адзінка, якая спалучаецца са словамі свабоднага ўжывання і мае цэласнае значэнне, не роўнае суме значэнняў яго кампанентаў (калі іх разглядаць на ўзроўні слоў) [1, c. 5]. Галоўная, вызначальная прыкмета фразеалагізма - яго семантычная цэласнасць, унутранае сэнсавае адзінства, нераскладальнае на асобныя значэнні кампанентаў.
З улікам значнай колькасці фразеалагізмаў беларускай літаратурнай мовы, акрамя вывучэння спецыфікі фразеалагізмаў у агульным плане, фразеалагізмы беларускай мовы даследуюцца паводле пэўных іх аб'яднанняў, якімі выступаюць семантыка-тэматычныя групы, ці аб'яднанні фразеалагізмаў паводле пэўных тэматычных груп кампанентаў, семантыка-граматычныя разрады, ці аб'яднанне фразеалагізмаў паводле іх суадноснасці з часцінамі мовы (назоўнікавыя, дзеяслоўныя, прыметнікавыя, прыслоўныя і інш.), а таксама аб'яднанне фразеалагізмаў паводле структурных разнавіднасцей (фразеалагізмы-словаспалучэнні, фразеалагізмы-словазлучэнні, фразеалагізмы-сказы). Такі падыход да вылучэння аб'яднання фразеалагізмаў і іх комплекснага даследавання найлепш адпавядае наказу рускага акадэміка В.У.Вінаградава, які яшчэ ў 1969г. пісаў, што “трэба спалучаць вывучэнне структурна-тыпалагічных адзінстваў фразеалагічных зваротаў з вызначэннем іх марфалагічна-сінтаксічнага ладу, а таксама спосабаў, прыёмаў іх сінтаксічнага функцыянавання, межаў іх маўленчага выкарыстання ў розных слоўных кантэкстах. Тут ёсць і агульнасць, і адзінства, і супярэчнасці” [3, c. 48].
Групаванне фразеалагізмаў на аснове тэматычнай аднастайнасці кампанентнага складу з'яўляецца адным з апошніх накірункаў вывучэння і даследавання фразеалагізмаў. Пачатак кампанентнага аналізу фразеалагізмаў, як лічыць В.А. Ляшчынская, быў пакладзены дацкім даследчыкам Л. Ельмслевым, далейшае развіццё ён атрымлівае ў працах А. Грэймаса, Б. Пацье і іншых прадстаўнікоў французскай лінгвістычнай школы. Пэўнае падмацаванне гэтая тэорыя атрымала дзякуючы працам расійскіх вучоных Ю.Д. Апрэсяна, Д.М. Шмялёва, У.Р. Гака, Д.А. Дабравольскага, якія падыходзяць да разгляду моўнай адзінкі як упарадкаванага набору класавых рыс (галоўнай семы, архісемы), дыферэнцыяльных і дапаўняльных (патэнцыяльныя семы, віртуальныя, дапаўняльныя, кантэкстуальныя, семантычныя асацыяцыі ці канатацыі) [2, c. 50].
У беларускай мовазнаўстве вывучэнне фразеалагізмаў паводле тэматычнага аб'яднання кампанентаў мае свае вынікі. Трэба вылучыць такіх даследчыкаў, якія вывучаюць фразеалогію паводле тэматычнага аб'яднання, як С.В. Галяк “Сербская и белорусская фразеология с зоокомпонентом (зависимость между свойствами фразеологизма и слова-компонента)” [4]. Л.У. Зайцава, якая пісала “Аб структуры саматычных фразеалагізмаў-словазлучэнняў беларускай і англійскай моў” [5] і “Саматычныя фразеалагізмы беларускай і англійскай моў у сістэме лінгвакультуралогіі” [6]. В.А. Ляшчынская ў сваіх артыкулах “Фразеалагічная флора Беларусі ў мове Янкі Куралы”[7], “Фразеалагічная анатомія беларуса ў мове Янкі Купалы” [8], “Саматычныя фразеалагізмы ў мове Янкі Купалы” [9]. М.У. Юнаш “Саматычныя фразеалагізмы ў мастацкім маўленні: семантычны і функцыянальна-стылістычны аспекты (на матэрыяле беларускай драматургіі)” [10].
Сярод першых варта назваць дысертацыйнае даследаванне “Фразеалагізмы з кампанентам-арнітонімам у беларускай мове: этналінгвістычны аспект” А.С.Садоўскай [11].
У сувязі з узмацненнем цікавасці да ўсёй інфармацыі фразеалагізмаў як адзінак асобага тыпу другаснай інфармацыі ў сучаснай лінгвістыцы па-новаму разглядаюцца іх складнікі, ці кампаненты, якія ў структуры фразеалагізмаў уступаюць у своеасаблівыя сувязі, ствараючы сэнсавую цэласнасць.
Кампанент - гэта структурная адзінка, адзін са складнікаў мінімум двухкампанентнага фразеалагізма як раздзельнааформленай адзінкі, “цэласнасць значэння якога дасягаецца поўным ці частковым пераасэнсаваннем, дэактуалізацыяй кампанентаў” [2, с. 23].
Кампаненты па-рознаму выяўляюць сваю сутнасць у складзе фразеалагізма і ўключаюцца ў складаныя семантычныя працэсы.
Гэта звязана, па-першае, з іх суадноснасцю з часцінамі мовы, дакладней, з іх падзелам на службовыя і самастойныя часціны мовы. Па-другое, лексемы-кампаненты як вынік іх суадноснасці з пэўнай самастойнай часцінай мовы могуць у той ці іншай ступені выяўляць сваё лексічнае значэнне.
Але ўсё ж для фразеалагізма важнейшым з'яўляецца фразеалагічнае значэнне, г.зн. новае значэнне, якое ўзнікае ў выніку спалучэння слоў у адно цэлае, дзе разам кампаненты фразеалагізма выяўляюць новае значэнне [2, c. 23-24].
Разгледзім адзін прыклад. Фразеалагізм сонца зайшло `скончылася чыё-небудзь шчасце, поспехі і пад', які складаецца з дзвюх лексем-кампанентаў, а паводле будовы суадносіцца са сказам, у якім фармальны дзейнік выражаны назоўнікам, а выказнік - дзеясловам. Кожная лексема-кампанент поўнасцю не страчвае свайго значэння, а цэласнае значэнне фразеалагізма ўзнікла ў выніку метафарызацыі словаспалучэння. Такім чынам, сэнсавая цэласнасць фразеалагізма ствараецца ў выніку дэактуалізацыі слоў-кампанентаў, з якіх складаецца фразеалагізм. Дэактуалізацыя слоў-камапанентаў адбываецца па-рознаму. У адных фразеалагізмах складнікі страчваюць сваё значэнне поўнасцю, у другіх - не поўнасцю, тым самым утрымліваючы сэнсавую сувязь са сваімі зыходнымі словамі. У фразеалагізме пад голым небам `на вуліцы, не ў памяшканні' апорны кампанент неба часткова захоўвае сваю сувязь з сугучнай лексемай, а кампанент-прыметнік голым страчвае гэтую сувязь.
Аднак такое разуменне і ўспрыманне слоў-кампанентаў фразелагізмаў не стала яшчэ агульнапрынятым.
У сувязі з тым, што чалавек жыве ў пэўным навакольным асяроддзі, цікавасць выклікае, ці адлюстраваны і наколькі шматліка атмасферныя з'явы ў фразеалагіі. Ужо толькі тое, што гэта адзін з фрагментаў жыцця чалавека, відавочнай з'яўляецца актуальнасць узнятага пытання. На актуальнасць даследавання фразеалагізмаў з кампанентам-найменнем атмасферных з'яў у іх складзе ўказвае і адсутнасць іх вывучэнне ў беларускай фразеалогіі.
Аб'ектам даследавання абраны фразеалагізмы беларускай літаратурнай мовы, прадметам - тыя фразеалагізмы, якія маюць у сваёй структуры кампанент-найменне атмасферных з'яў.
Мэта нашага даследавання - вылучэнне фразеалагізмаў з кампанентам-найменнем атмасферных з'яў, іх вывучэнне паводле марфалагічных, сінтаксічных і семантычных характарыстык і выдзяленне ў пэўныя фразеа-семантычныя мікрагрупы.
Названая мэта прадугледжвае вырашэнне наступных задач:
выдзеліць фразеалагізмы з кампанентам-найменнем атмасферных з'яў з фразеалагічных фондаў беларускай літаратурнай мовы;
даць марфалагічную, сінтаксічную, семантычную характарыстыку фразеалагізмаў;
вызначыць структурныя тыпы фразеалагізмаў з кампанентам-найменнем атмасферных з'яў;
устанавіць групы фразеалагізмаў паводле наяўнасці пэўных кампанентаў-найменняў атмасферных з'яў, паводле семантычных сувязей - сінонімы і антонімы, паводле наяўнасць варыянтаў і іх тыпаў - фанетычныя, акцэнталагічныя, фанетычна-акцэнталагічныя, лексічныя, марфалагічныя, словаўтваральныя, канструктыўна-колькасныя і камбінаваныя.
Крыніцай для збору і складання картатэкі фразеалагізмаў з кампанентам-найменнем атмасферных з'яў паслужыў “Слоўнік фразеалагізмаў” І.Я. Лепешава [12, 13].
1. Марфалагічная характарыстыка
Фразеалагізмы, становячыся аб'ектам вывучэння з марфалагічнага боку, выяўляюць свае спецыфічныя ўласцівасці, здольнасць мець пэўныя граматычныя катэгорыі, аб'ядноўвацца ў семантыка-граматычныя тыпы.
Фразеалагізмы па іх суаднесенасці з часцінамі мовы падзяляюцца на суадносныя (назоўнікавыя, прыметнікавыя, дзеяслоўныя, прыслоўныя, мадальныя і выклічнікавыя) і несуадносныя [14, c. 44]. Апрача таго, як будзе паказана далей, сярод фразеалагізмаў, структурна арганізаваных як спалучэнне слоў, ёсць невялікая група выразаў, якія можна суадносіць з прыназоўнікамі, злучнікамі, часціцамі. Пры аднясенні таго ці іншага фразеалагізма да пэўнага семантыка-граматычнага разраду або тыпу трэба карыстацца трыма паказчыкамі - семантычным, марфалагічным і сінтаксічным, прымяняючы іх у комплексе.
Адзначым, што марфалагічны паказчык амаль ва ўсіх выпадках не дзейнічай у дачыненні да фразеалагізмаў-спалучэнняў, бо яны не маюць стрыжнёвага, граматычна галоўнага кампанента. Асноўную ролю выконваюць семантычы паказчык, гэта значыць улік сэнсавага зместу фразеалагізма, і сінтаксічны - сінтаксічная функцыя фразеалагізма ў сказе [14, c. 44].
Марфалагічным паказчыкам выступае граматычна галоўны кампанент фразеалагізма. Напрыклад, значэнне прадметнасці назоўнікавага фразеалагізма месца пад сонцам `права на існаванне' сігналізуецца кампанентам-назоўнікам месца. Аднак марфалагічны паказчык падыходзіць толькі да назоўнікавых, дзеяслоўных і часткова прыметнікавых фразеалагізмах. У фразеалагізмаў іншых семантыка-граматычных разрадаў, як правіла, няма прамой адпаведнасці паміж галоўным кампанентам і граматычным значэннем фразеалагізма [1, c. 100].
1.1 Суадноснасць з назоўнікам
Назоўнікавыя фразеалагізмы, паводле заўваг і падлікаў І.Я. Лепешава, (іх больш за 600) колькасна ўступаюць толькі дзеяслоўным і прыслоўным. Як асобны семантыка-граматычны тып яны маюць катэгарыяльнае значэнне прадметнасці і выражаюць яго ў катэгорыях адушаўлёнасці ці неадушаўлёнасці, роду, ліку і склону. Так, у сказе Лепш спакойна і зручна жыць на зямлі, чым гнацца за нейкім там жураўлём у небе (А.Васілевіч) фразеалагізм журавель у небе `аддаленая будучыня, нешта няпэўнае' - неадушаўлёны, мужчынскага роду, ужыты ў форме творнага склону адзіночнага ліку [1, c. 103].
Прыналежнасць фразеалагізмаў да назоўнікавага тыпу вызначаецца найперш семантычным паказчыкам - стрыжнёвым словам-назоўнікам у дэфініцыі: залаты дождж `вялікія грашовыя сумы, прыбыткі'; манна нябесная `што-небудзь вельмі патрэбнае, доўгачаканае'. Амаль ва ўсіх выпадках эфектыўным аказваецца і марфалагічны крытэрый - назоўнікавы кампанент фразеалагізма як граматычна галоўнае слова. Гэта адносіцца ў першую чаргу да фразеалагізмаў, структурна арганізаваных як назоўнікавае словазлучэнне мадэлі “назоўнік + прыметнік (лічэбнік, займеннік)”: леташні снег, цыганскае сонца, пуцяводная зорка, ці “назоўнік у назоўным склоне + назоўнік ва ўскосным склоне (з прыназоўнікам ці без яго)”: вайна з ветракамі, месца пад сонцам. Марфалагічным паказчыкам выступаюць назоўнікавыя кампаненты і ў фразеалагізмах са структурай спалучэння слоў: узвей-вецер.
Разглядаемыя намі фразеалагізмы з кампанентам-найменнем атмасферных з'яў, якія маюць суадноснасць з назоўнікамі, складаюць параўнальна невялікую групу. Да іх адносяцца: залаты дождж, леташні снег, манна нябесная, цыганскае сонца, пуцяводная зорка, вайна з ветракамі, месца пад сонцам, узвей-вецер, журавель у небе, на сямі вятрах, зорка першай велічыні, бура ў шклянцы вады, вецер у галаве.
Назоўнікавыя фразеалагізмы маюць катэгорыю адушаўлёнасці|неадушаўлёнасці. Пры разглядзе фразеалагізмаў з кампанентам-найменнем атмасферных з'яў катэгорыя адушаўлёнасці не выявілася, а вось неадушаўлёныя назоўнікавыя фразеалагізмы мы сустрэлі: цыганскае сонца, пуцяводная зорка, залаты дождж, пуцяводная зорка, журавель у небе, на сямі вятрах.
Назоўнікавыя фразеалагізмы маюць катэгорыю роду. Кожны фразеалагізм, за выключэннем тых, якія ўжываюцца толькі ў множным ліку, належаць да пэўнага роду: мужчынскага (залаты дождж, узвей-вецер), жаночага (пуцяводная зорка), ніякага (цыганскае сонца, месца пад сонцам).
Калі сярод назоўнікаў большасць змяняецца па ліках, то сярод назоўнікавых фразеалагізмаў толькі меншая іх частка ўжываецца ў адзіночным і множным ліку. Да іх ліку адносяцца: зорка першай велічыні, журавель у небе. Астатнія вылучаныя намі фразеалагізмы ўжываюцца толькі ў адзіночным ліку.
Фразеалагізмы, якія ўжываюцца толькі ў адзіночным ліку, не могуць утвараць формы множнага ліку па розных прычынах:
найчасцей гэта выразы з абстрактным значэннем (бура ў шклянцы вады);
стрыжнёвы кампанент-назоўнік і на ўзроўні слова не можа ўжывацца ў множным ліку (манна нябесная);
Адносіны назоўнікавага фразеалагізма да іншых слоў або ў словазлучэнні паказваюцца з дапамогай катэгорыі склону. Скланенне фразеалагізма праяўляецца праз фармальны паказчык пэўнага склону - канчатак стрыжнёвага кампанента. Калі фразеалагізм мае структуру атрыбутыўна-іменнага словазлучэння (тыпу залаты дождж, леташні снег), то пры змяненні па склонах змяняюцца канчаткі абодвух кампанентаў (залатога дажджу, залатому дожджу і г.д.).
Наяўнасць або адсутнасць у тых ці іншых фразеалагізмах пэўных граматычных катэгорый, а таксама парадыгмы скланення ці спражэння залежыць ад семантыкі фразеалагізма і яго сінтаксічнай функцыі, якая ў сваю чаргу нярэдка звязана з наяўнасцю або адсутнасцю ацэначнага значэння ў сэнсавай структуры фразеалагізма [1, c. 103-109].
1.2 Суадноснасць з прыметнікам
Суадноснасць фразеалагізмаў з прыметнікам у беларускай мове не з'яўляецца пашыраным. Катэгарыяльнае значэнне прыметнікавых фразеалагізмаў часцей за ўсё вызначаецца семантычным і сінтаксічным паказчыкамі. Напрыклад, фразеалагізм вады не замуціць `вельмі ціхі, лагодны, пакорлівы' адносіцца да прыметнікавых, бо яго семантыка выражана прыметнікамі, і гэты фразеалагізм выступае ў ролі азначэння, адказвае на пытанне які?
Да прыметнікавых фразеалагізмаў адносяцца наступныя з кампанентам-найменнем атмасферных з'яў: на сёмым небе, як у ваду апушчаны, цішэй вады і ніжэй травы, небам крыты, гамоніць з небам, чыстай вады, падбіты ветрам, вады не замуціць, ад ветру валіцца, хістацца ад ветру, хоць вады напіся, вада не трымаецца, цёмная вада на облацэх, з ветрам (з ветрыкам, з вецярком), як у полі вецер.
Найчасцей прыметнікавым фразеалагізмы выступаюць як якасная характарыстыка асобы, іншы раз абазначаюць унутраны стан асобы: на сёмым небе `бязмерна шчаслівым, вельмі задаволеным (быць)', як у ваду апушчаны `расстроены, засмучаны, прыгнечаны', цішэй вады і ніжэй травы `вельмі пакорлівы, сарамлівы, ціхі; такі, што трымаецца непрыкметна, нясмела'. Значна радзей яны якасна характарызуюць не асобу, а прадмет: небам крыты, `з дзіравым дахам', гамоніць з небам, `велімі высокі, выгоністы (лес, дрэвы, расліны)'. Некаторыя выразы дастасоўваюцца да асобы і да прадмета: чыстай вады `самы сапраўдны'.
Сярод зменных фразеалагізмаў у залежнасці ад таго, які кампанент у іх змяняецца, можна выдзеліць тры групы.
У першую групу ўваходзяць выразы, стрыжнёвы кампанент якіх мае генетычна атрыбутыўнае значэнне. Іх кампанент здольны змяняцца па родах і ліках, а часам і па склонах. Сярод фразеалагізмаў з кампанентам-найменнем атмасферных з'яў вылучаюцца наступныя прыметнікавыя фразеалагізмы: фразеалагізмы, пабудаваныя па структурнай схеме “дзеепрыметнік + залежны назоўнік у творным склоне” : небам крыты `з дзіравым дахам', падбіты ветрам `які прапускае холад, дрэнна сагравае, пра адзенне ці жыллё'. Фразеалагізмы гэтай групы рэалізуюць формы роду і ліку, напрыклад: як у ваду апушчаны (-ая, -ае, -ые).
Другая група складаецца з фразеалагізмаў, стрыжнёвым кампанентам якіх з'яўляецца дзеяслоў: вады не замуціць `вельмі ціхі, лагодны, пакорлівы', гамоніць з небам `вельмі высокі, выгоністы', ад ветру валіцца `вельмі слабы, знясілены', хістацца ад ветру `вельмі слабы, знясілены'. Гэтыя і падобныя фразеалагізмы з ярка выяўленай ацэначнасцю па форме дзеяслоўныя, а па семантыцы - прыметнікавыя.
У трэцяй групе аб'ядноўваюцца фразеалагізмы, у якіх абмежаваную парадыгму маюць назоўнікавыя і займеннікавыя кампаненты [1, c. 112-116]. Такую групу мы не выявілі ў фразеалагізмах з кампанентам-найменнем атмасферных ападкаў.
1.3 Суадноснасць з дзеясловам
Фразеалагізмы, суадносныя з дзеясловамі, як адзначаюць даследчыкі, - самы шматлікі семантыка-граматычны тып фразеалагізмаў [1, c.118]. Яны абазначаюць дзеянне і выражаюць яго ў катэгорыях трывання, часу, ладу а таксама роду (у формах прошлага часу і ўмоўнага ладу).
Да дзеяслоўных фразеалагізмаў з кампанентам-найменнем атмасферных з'яў у беларускай літаратурнай мове адносяцца: вазіць ваду, псаваць паветра, растапіць лёд, узлятаць у паветра, садзіцца на ваду, сядзець на хлебе і вадзе, брахаць на ваду, нарадзіцца пад шчаслівай зоркай, насіцца ў паветры, пляваць супраць ветру, прайсці праз ваду, агонь і медныя трубы, кідаць словы на вецер, лёд крануўся, зорка закацілася, хмары згушчаюцца, даваць перуноў, зубы грэць на сонцы, гром грымнуў, выходзіць сухім з вады, з ветру вяроўкі віць, вецер гуляе, будаваць паветраныя замкі, біцца як рыба аб лёд, лавіць рыбу ў каламутнай вадзе, хапаць зоркі з неба, шукаць ветру ў полі, цягнуць ваду на сваё кола, сонца ўзыходзіць, трымаць нос па ветры, пападаць пальцам у неба, пускаць туман у вочы, раса вочы выядае, дождж за карак не лье.
Выдзеленыя дзеяслоўныя фразеалагізмы, апрача дзеяння (вазіць ваду, псаваць паветра, растапіць лёд, узлятаць у паветра), зрэдку абазначаюць і стан (садзіцца на ваду, сядзець на хлебе і вадзе,).
Катэгарыяльнае значэнне амаль усіх дзеяслоўных фразеалагізмаў выяўляецца семантычным, марфалагічным і сінтаксічным крэтэрыямі. Так, фразеалагізм узлятаць у паветра належыць да дзеяслоўных таму, што, па-першае, ён абазначае дзеянне, якое перадаецца дзеяслоўным словазлучэннем `разбурацца, падрывацца, гінуць ад узрыву', па-другое, граматычным цэнтрам фразеалагізма з'яўляецца дзеяслоўны кампанент, які выступае носьбітам формаў трывання (узлятаць у паветра - узлятае у паветра), часу (узлятаю,узлятаў, узлячу), асобы (узлятаю, узлятаеш, узлятае і інш.), ладу (узлятай, узляцеў бы і інш.), ліку (узлячу, узляцім, узляцяць), роду (узлятаў, узлятала, узлятала бы і інш.), па-трэцяе, гэты выраз выконвае сінтаксічную функцыю выказніка.
Катэгорыя трывання ўласціва ўсім дзеяслоўным фразеалагізмам, апрача тых, у якіх няма стрыжнёвага кампанента. Сярод фразеалагізмаў з кампанентам-найменнем атмасферных з'яў пераважаюць фразеалагізмы незакончанага трывання (брахаць на ваду, нарадзіцца пад шчаслівай зоркай, насіцца ў паветры, пляваць супраць ветру і пад.), хаця і сустракаюцца закончанага трывання (прайсці праз ваду і агонь і медныя трубы, растапіць лёд).
Катэгорыя часу знаходзіцца ў цеснай сувязі з катэгорыяй трывання. Фразеалагізмы незакончанага трывання маюць формы цяперашняга, прошлага і будучага складанага часу, а фразеалагізмы закончанага трывання - толькі прошлага і будучага простага.
Катэгорыя асобы паказвае на вытворцу дзеяння, і з'яўляецца “фундаментам выказнікавасці” [1, c. 123]. Яна ўласціва ўсім дзеяслоўным фразеалагізмам, здольным рэалізавацца ў цяперашнім і будучым часе.
1.4 Суадноснасць з прыслоўем
Па словах І.Я. Лепешава, колькасна гэты семантыка-граматычны тып фразеалагізмаў уступае толькі дзеяслоўнаму [1, c. 128]. Яны, як і суадносныя з імі прыслоўі, абазначаюць прымету дзеяння або ступень якасці, а таксама розныя акалічнасці, пры якіх адбываецца дзеянне.
Да прыслоўных фразеалагізмаў з кампанентам-найменнем атмасферных з'яў у беларускай літаратурнай мове адносяцца: як грыбы пасля дажджу `вельмі хутка і ў вялікай колькасці'; як (нібы) дзве кроплі вады(расы) `вельмі моцна, абсалютна'; як (нібы) снег на галаву `зусім нечакана для каго-небудзь (з'яўляцца, прыходзіць, прыязджаць і пад.)'; як у тумане `не зусім выразна, цьмяна (помніць, бачыць і пад.)'; як манны нябеснай `з вялікім нецярпеннем, вельмі моцна'; як (нібы, быццам) вады ў рот набраўшы `нічога не гаворачы, захоўваючы зацятае маўчанне'; як неба ад зямлі `вельмі моцна, рэзка (адрозніваецца хто-небудзі ад каго-небудзь, што-небудзь, ад чаго-небудзь)'; між (паміж) небам і зямлёй `без пастаяннага жылля, дзе давядзецца (жыць, знаходзіцца і пад.)'; пад адкрытым небам `на вуліцы, не ў памяшканні'; як паветра `вельмі'; на свежым (чыстым) паветры `не ў памяшканні, на вуліцы (быць, знаходзіцца, рабоць што-небудзь)'; як рыба ў вадзе `вельмі свабодна, натуральна і проста'; ні свет ні зара `вельмі рана, перад світаннем, досвіткам'; на ўзвей (узві) вецер `дарэмна, упустую, безвынікова (рабіць што-небудзь)'; часам з квасам, а парою з вадою `па-рознаму - сытна і надгаладзь'; на сымі вятрах `адзінока і наводшыбе'; як гром (пярун) з (сярод) яснага неба `зусім нечакана, раптоўна'; як гусь на бліскавіцу `нічога не разумеючы, здзіўлена, разгублена'; як з перуна `вельмі хутка (ісці, бегчы і пад.)'.
Прыслоўныя фразеалагізмы сэнсава і сінтаксічна звязваюцца з дзеясловамі: глядзець як гусь на бліскавіцу, чакаць як манны нябеснай, адчуваць сябе як рыба ў вадзе, маўчаць, сядзець, стаяць як (нібы, быццам) вады ў рот набраўшы, жыць часам з квасам, а парою з вадою; прыметнікамі: патрэбны як леташні снег, патрэбны, неабходня як паветра.
Паводле семантыкі прыслоўныя фразеалагізмы, як і прыслоўі, дзеляцца на дзве групы: азначальныя і акалічнасныя [1, c. 128]. Азначальныя фразеалагізмы абазначаюць уласцівасці, якасці, меру, ступень і спосаб дзеяння і адпаведна з гэтым падзяляюцца на тры разрады:
Якасныя (адказваюць на пытанне як?): як грыбы пасля дажджу `вельмі хутка і ў вялікай колькасці', як (нібы) дзве кроплі вады(расы) `вельмі моцна, абсалютна', як у тумане `не зусім выразна, цьмяна (помніць, бачыць і пад.) і інш.
Колькасныя (адказваюць на пытанні колькі? у якой ступені?) не знайшлі свайго адлюстравання ў фразеалагізмах з кампанентам-найменнем атмасферных з'яў.
Спосабу дзеяння (адказваюць на пытанні як? якім чынам?): як гусь на бліскавіцу `нічога не разумеючы, здзіўлена, разгублена'.
Акалічнасныя фразеалагізмы абазначаюць месца, час, прычыну і мэту дзеяння і прымыкаюць толькі да дзеясловаў [2, c. 128]. Адпаведна намі былі вылучаны:
месца (адказваюць на пытанні дзе? куды? адкуль?) пад адкрытым небам, на свежым паветры;
часу (адказваюць на пытанні калі? з якога часу? да якога часу?): ні свет ні зара;
прычыны (адказваюць на пытанні чаму? па якой прычыне?): як (нібы, быццам) вады ў рот набраўшы.
1.5 Суадноснасць з выклічнікам
Выклічнікавыя фразеалагізмы выражаюць розныя пачуцці і волевыяўленні, але не абазначаюць і не называюць іх. Выражаючы разнастайныя эмоцыі, выклічнікавыя фразеалагізмы, хоць і не валодаюць намінатыўнай функцыяй, але, як і словы-выклічнікі, “маюць усвядомлены калектывам сэнсавы змест” [1, c. 137].
У выніку аналізу фразеалагізмаў з кампанентам-найменнем атмасферных з'яў намі былі вылучаны толькі два фразеалагізмы, якія маюць суадноснасць з выклічнікам: з лёгкім ветрам як пажаданне шчаслівай дарогі ці як пажаданне пазбавіцца ад каго-небудзь (няхай ідзе, куды хоча). І другі выклічнікавы фрвзеалагізм вецер у спіну, які сінанімічны першаму, выкарыстоўваецца як пажаданне шчаслівай дарогі. Фразеалагізмы з лёгкім ветрам і вецер у спіну адносіцца да тыпу выклічнікавых фразеалагізмаў, якія выражаюць разнастайныя пажаданні станоўчага і адмоўнага характару (поспеху, удачы, добрага здароўя, шчаслівай дарогі, няўдачы, усяго найгоршага і пад.), у нашым выпадку станоўчага характару.
Такім чынам, з ліку фразеалагізмаў з кампанентам-найменнем атмасферных з'яў паводле суадноснасці з часцінамі мовы намі выдзелены назоўнікавыя, прыметнікавыя, дзеяслоўныя, прыяслоўныя і выклічнікавыя фразеалагізмы.
2. Сінтаксічная характарыстыка фразеалагізмаў з кампанентам-найменнем атмасферных з'яў
Разуменне фразеалагізма як адзінкі мовы будзе няпоўным без усведамлення яго сінтаксічных асаблівасцей. У адрозненне ад слова фразеалагізмы характарызуюцца раздзельнааформленасцю, складаюцца не менш чым з двух слоў (залаты дождж), а могуць і з большай колькасці слоў (цямна вада в/на облацэх). І зразумела, што фразеалагізмы як адзінкі другаснага ўтварэння і адзінкі састаўныя могуць суадносіцца па структуры з пэўнымі сінтаксічнымі адзінкамі. На сённяшні дзень у беларускай мове даследчыкі выдзелілі тры сінтаксічныя структуры фразеалагізмаў: фразеалагізмы-словазлучэнні, фразеалагізмы-словаспалучэнні, фразеалагізмы-сказы. Аднак сапраўднымі словазлучэннямі, спалучэннямі слоў, сказамі фразеалагізмы не з'яўляюцца. Яны захавалі толькі мадэль, знешнюю форму гэтых сінтаксічных адзінак. Паколькі кампаненты страцілі лексічнае значэнне, то адпаведна страцілі і жывыя сінтаксічныя адносіны паміж сабой. Фразеалагізм, такім чынам, выступае ў якасці нерасчлянённага структурнага адзінства. Яго сінтаксічныя ўласцівасці праяўляюцца не ва ўнутранай структуры, а ў знешніх сувязях са словамі.
Разгледзім кожны тып сінтаксічнай структуры фразеалагізмаў на матэрыяле тых, што ўтрымліваюць кампанент-найменне амасферных з'яў.
3. Фразеалагізмы-словазлучэнні
З ліку фразеалагізмаў з кампанентам-найменнем атмасферных з'яў выдзелена больш за 30 фразеалагізмаў са структурай словазлучэння: як грыбы пасля дажджу `вельмі хутка і ў вялікай колькасці'; залаты дождж `вялікія грашовыя сумы, прыбыткі'; пасля дожджыка ў чацвер `невядома калі, ніколі'; леташні снег `тое, што беззваротна мінула і нічога не варта'; як снег на галаву `зусім нечакана для каго-небудзь (з'яўляцца, прыходзіць, прыязджаць і пад.), пра раптоўнае з'яўленне каго-небудзь'; пускаць туман у вочы `выхваляючыся, падманваць каго-небудзь, ствараць падманлівае ўражанне пра сябе'; манна нябесная `што-небудзь вельмі патрэбнае, доўгачаканае; багацце падазронага паходжання'; як(нібы) вады ў рот набраў `упарта, зацята маўчаў'; нарадзіцца пад шчаслівай зоркай `быць шчаслівым, удачлівым, мець поспех у сваіх справах'; насіцца ў паветры `няўхільна набліжацца, адчувацца; пра думкі, ідэі, з'явы, і пад.'; падбіты ветрам `які прапускае холад, дрэнна сагравае; пра адзенне ці жыллё'; пахне порахам ў паветры `пагражае вайна, набліжаюцца небяспечныя падзеі'; псаваць паветра `смуродзіць'; пускаць на вецер `дарэмна траціць, неашчадна расходаваць'; разраджаць атмасферу `паслабляць напружанне ў якіх-небудзь абставінах'; растапіць лёд `ліквідаваць нацягнутасць у адносінах паміж кім-небудзь'; садзіць на ваду `караць голадам'; пападаць трапляць пальцам ў неба `гаварыць ці рабіць што-небудзь неўпапад, недарэчна'; трымаць нос па ветры `беспрынцыпова мяняючы свае паводзіны, прыстасоўваючыся да абставін, падладжвацца да каго-небудзь, чаго-небудзь'; узлятаць у паветра `разбурацца, падрывацца, гінуць ад узрыву'; цыганскае сонца `начное свяціла, месяц'; хістацца ад ветру `вельмі слабы, знясілены; нетрывалы і ненадзейны, амаль непрыгодны'; цягнуць ваду на сваё кола `не клапоцячыся аб іншых, рабіць усё на сваю карысць, служыць выключна асабістым інтарэсам'; шукаць ветру ў полі `назат не вернеш, не знойдзеш каго-небудзь; пра безнадзейныя пошукі каго-небудзь'; хапаць зоркі з неба `здзяйсняць што-небудзь выключнае, выдатнае'; ліць ваду на млын `ускосным чынам дапамагаць сваімі дзеяннямі, паводзінамі, выказваннем і пад. каму-небудзь (супраціўнаму боку)'; брахаць на ваду `бясконца многа піць, не могучы прагнаць смагу'; будаваць паветраныя замкі `планаваць не рэальнае, нездзяйсняльнае, захапляцца нязбытнымі марамі'; бура ў шклянцы вады `моцнае хваляванне, шум, спрычка з-за дробязных прычын'; цёмная вада на облацэх `незразумелае, туманнае'; вазіць ваду `абцяжарваць каго-небудзь непасільнай, зневажальнай работай'; выходзіць сухім з вады `дзейнічаючы ашуканствам, заставацца непакараным'; растапіць лёд `пачатак чаму-небудзь зроблены'; узыходзячая зорка `чалавек, які пачынае набываць шырокую вядомасць, вялікую славу ў якой-небудзь галіне дзейнасці'.
Паміж кампанентамі ў фразеалагізмах-словазлучэннях можа быць сувязь дапасавання: залаты дождж, леташні снег, манна нябесная; кіравання: разраджаць атмасферу, растапіць лёд; прымыканне: насіцца ў паветры, пляваць супраць ветру.
Гэта самая шматлікая структурна-граматычная разнавіднасць фразеалагізмаў. Выразы гэтай разнавіднасці, паводле заўваг І.Я. Лепешава, ўтварыліся па структурных схемах усіх шасці тыпаў словазлучэння, вядомых у сінтаксісе, аднак адны з гэтых тыпаў і асабліва мадэляў сярод таго ці іншага тыпу, вельмі пашыраныя, другія - менш прадуктыўныя, трэція - зусім рэдкія [1, c. 153].
Адным з тыпаў фразеалагізмаў-словазлучэнняў з'яўляецца група, адпаведная мадэлі “прыметнік + назоўнік”: залаты дождж, цыганскае сонца, леташні снег, манна нябесная.
Самы пашыраны тып - гэта фразеалагізмы, структурна арганізаваныя як дзеяслоўныя словазлучэнні. Амаль усе яны паводле катэгарыяльнага значэння належаць да дзеяслоўных фразеалагізмаў, “дзеяслоў + назоўнік ў пэўнай склонавай форме”: растапіць лёд, разраджаць атмасферу, вазіць ваду, псаваць паветра. Паводле склонавай формы залежнага назоўніка такія дзеяслоўныя двухкампанентныя фразеалагізмы ўтвораны па структурнай схеме “дзеяслоў + назоўнік у вінавальным склоне” (псаваць паветра, разраджаць атмасферу, растапіць лёд), а таксама па схеме “дзеяслоў + назоўнік у родным склоне” (напускаць туману), “дзеяслоў + назоўнік у творным склоне” (падбіты ветрам, пахне порахам).
Найбольш тыповыя схемы трохкампанентных фразеалагізмаў - “дзеяслоў + прыназоўнік + назоўнік у пэўным склоне” (брахаць на ваду, хістацца ад ветру, узносіць да нябёс), “дзеяслоў + прыметнік + назоўнік”: (будаваць паветраныя замкі) і “прыназоўнік + назознік + дзеяслоў” (з неба зваліўся, ад ветру валіцца).
Крыху больш пашыранымі з'яўляюцца фразеалагізмы з чатырох кампанентаў, дзе выдзелім наступныя схемы: “дзеяслоў + назоўнік + прыназоўнік + назоўнік” (пускаць туман у вочы, шукаць ветру ў полі, пахне порахам у паветры, хапаць зоркі з неба, ліць ваду на млын), “дзеяслоў + прыназоўнік + прыметнік + назоўнік” (нарадзіцца пад шчаслівай зоркай), “дзеяслоў + прыметнік + прыназоўнік + назоўнік” (выходзіць сухім з вады), “прыслоўе + назоўнік + не + дзеяслоў” (зімой снегу не выпрасіш).
3.1 Фразеалагізмы-словаспалучэнні
Спачатку структурны тып і мадэлі фразеалагізмаў-словаспалучэнняў дэталёва не вывучаліся. Толькі некаторыя даследчыкі, вывучаючы іншыя праблемы фразеалогіі, часткова звярталі на гэта ўвагу. Так, Ф.М. Янкоўскі, разглядаючы фразеалагізмы паводле іх структуры, апісвае 4 мадэлі фразеалагічных адзінак са структурай спалучэння слоў:
прыназоўнікава-склонавая форма назоўніка + прыназоўнікава-склонавая форма назоўніка;
назоўнік з прыназоўнікам;
спалучэнне слоў са злучнікамі;
фразеалагізмы-таўталагічныя звароты [15, с. 172-176].
М.А. Даніловіч, аналізуючы назоўнікавыя, прыметнікавыя і прыслоўныя фразеалагізмы, выдзяляе найбольш прадуктыўныя мадэлі фразеалагізмаў-спалучэнняў [16, c. 10].
В.П. Красней, выдзяляючы найбольш прадуктыўныя мадэлі фразеалагізмаў са структурай словазлучэння, толькі ў адным абзацы ўказвае на наяўнасць у мове фразеалагізмаў-спалучэнняў, якія часцей за ўсё “ўзыходзяць да розных склонавых форм назоўніка з прыназоўнікамі або часціцамі” [17, c. 136].
Дэталёвае вывучэнне гэтай структуранай групы фразеалагізмаў правяла А.С. Садоўская. Даследчыца вылучае самую вялікую групу фразеалагізм, якія ўтвораны па структурнай схеме прыназоўнікава-склонавай формы назоўніка. Гэта, паводле яе падлікаў, самы шматлікі структурны тып (584 фразеалагізмы) [14, c. 61].
Улічваючы структурныя асаблівасці фразеалагізмаў, А.С. Садоўская вылучае 27 больш-менш прадуктыўных мадэляў. У колькасных адносінах яны неаднолькавыя. Адны з іх аб'ядноўваюць у сваім складзе больш чым 70 выразаў, іншыя - толькі па 2-4. Вось найбольш тыповыя мадэлі, якія вылучае А.С. Садоўская , паказваючы іх колькасць паводле “Фразеалагічнага слоўніка беларускай мовы” І.Я.Лепешава:
прыназоўнік на + назоўнік у вінавальным склоне (84);
прыназоўнік на + назоўнік у месным склоне (75);
прыназоўнік у + назоўнік у месным склоне (60);
прыназоўнік у + назоўнік у вінавальным склоне (45);
прыназоўнік да + назоўнік у родным склоне (44);
прыназоўнік з + назоўнік у родным склоне (29);
прыназоўнік з + назоўнік у творным склоне (30);
прыназоўнік па + назоўнік у месным склоне (27);
прыназоўнік пад + назоўнік у вінавальным склоне (27);
прыназоўнік пад + назоўнік у творным склоне (27);
прыназоўнік без + назоўнік у родным склоне (16);
прыназоўнік за + назоўнік у творным склоне (16);
прыназоўнік за + назоўнік у вінавальным склоне (13);
прыназоўнік ад + назоўнік у родным склоне (10);
прыназоўнік з-пад + назоўнік у родным склоне (8);
прыназоўнік для + назоўнік у родным склоне (8);
прыназоўнік праз + назоўнік у вінавальным склоне (7);
прыназоўнік з-за + назоўнік у родным склоне (5).
Іншыя мадэлі малапрадуктыўныя, яны аб'ядноўваюць па 4-2 фразеалагізмы.
прыназоўнік пры + назоўнік у месным склоне (4);
прыназоўнік перад + назоўнік у творным склоне (3);
прыназоўнік ва + назоўнік у вінавальным склоне (3);
прыназоўнік са + назоўнік у родным склоне (3);
прыназоўнік са + назоўнік у творным склоне (3);
прыназоўнік па + назоўнік у вінавальным склоне (2);
прыназоўнік міма + назоўнік у родным склоне (2);
прыназоўнік к + назоўнік у давальным склоне (2);
9) прыназоўнік цераз + назоўнік у вінавальным склоне (2);
У гэтым жа структурным тыпе, дарэчы, як і ў астатніх, якія будуць аналізавацца, побач з рэгулярнымі мадэлямі сустракаюцца нерэгулярныя, непрадуктыўныя, адначастотныя. Такіх адзінак 7: ва ўладзе, на храна, з вузел, у чорта, пра запас, апроч жартаў, супраць шэрсці [14, с. 63].
Сярод фразеалагізмаў з кампанентам-найменнем атмасферных з'яў мы вылучым толькі два фразеалагізмы: ад ветру `па сваёй натуральнай патрэбе', утвораны па мадэлі “прыназоўнік ад + назоўнік у родным склоне”, і фразеалагізм з ветрыкам `на вялікай хуткасці', які адносіцца да мадэлі “прыназоўнік з + назоўнік у творным склоне”.
Да 2 тыпу А.С. Садоўская адносіць фразеалагізмы, структурна арганізаваныя як спалучэнне аднародных членаў, звязаных злучнікавай і бяззлучнікавай сувяззю. Такіх адзіная яна вылучае 212. Фразеалагізмы, звязаныя злучнікавай сувяззю, у адных выпадках аб'ядноўвацца адзіночнымі злучнікамі, у другіх - паўторнымі, у трэціх - сродкам сувязі кампанентаў выступаюць часціца не і злучнікі дык, а.
У якасці адзіночных злучнікаў выкарыстоўваюцца і (ды), ці. I пры дапамозе злучніка і звязваюцца назоўнікавыя, прыслоўныя і займеннікавыя кампаненты. Адпаведна вылучаецца 4 мадэлі:
назоўнік у назоўным склоне + і (ды) + назоўнік у назоўным склоне (10);
назоўнік у творным склоне + і + назоўнік у творным склоне (6);
прыслоўе + і + прыслоўе (9);
займеннік + ды + займеннік (2) [14, с. 63].
Фразеалагізмаў з кампанентам-найменнем атмасфернай з'явы, якія бы падыходзілі да такіх мадэлей не сустракаецца.
Яшчэ адна мадэль, у адрозненне ад папярэдніх, не трох- , а чатырохкампанентная, бо пачынаецца прыназоўнікам між. Такіх выразаў 4: між сцылай і харыбдай, між небам і зямлёй, між молатам і кавадлам, між жыццём і смерцю [14, c. 63].
Фразеалагізм між небам і зямлёй адносіцца да нашай группы фразеалагізмаў.
Ёсць нямала фразеалагізмаў (96), у складзе якіх для сувязі аднародных кампанентаў выкарыстоўваюцца паўторныя злучнікі ні-ні, і-і, то-то, ці-ці.
3 дапамогай злучнікаў ні-ні ўтвараюцца наступныя мадэлі:
злучнік ні + назоўнік у родным склоне + злучнік ні + назоўнік у родным склоне (22);
злучнік ні + назоўнік у назоўным склоне + злучнік ні + назоўнік у назоўным склоне (4);
злучнік ні + прыслоўе + злучнік ні + прыслоўе (11);
злучнік ні + дзеяслоў + злучнік ні + дзеяслоў (7);
злучнік ні + займеннік + злучнік ні + займеннік (2) [14, c. 64].
Намі вылучан толькі адзін фразеалагізм -ні свет, ні зара `вельмі рана, перад світаннем, досвіткам', які адносіцца да мадэлі “злучнік ні + назоўнік у назоўным склоне + злучнік ні + назоўнік у назоўным склоне”.
Фразеалагізмы з бяззлучнікавай сувяззю кампанентаў утвараюць наступныя прадуктыўныя і малапрадуктыўныя мадэлі:
назоўнік + назоўнік (18);
прыслоўе + прыслоўе (15);
назоўнік у творным склоне + назоўнік у творным склоне (3);
дзеяслоў + назоўнік у назоўным склоне (3);
назоўнік у назоўным склоне + назоўнік у творным склоне (2);
займеннік + займеннік (2) [14, c. 65].
Фразеалагізм узвей-вецер адносіцца да мадэлі “дзеяслоў + назоўнік у назоўным склоне”, больш ніякія мадэлі па гэтаму тыпу фразеалагізмаў не вылучаны.
3-ці тып фразеалагізмы са структурай параўнальнага звароту. У склад гэтага тыпу ўваходзіць 143 адзінкі. Яны ўяўляюць сабой спалучэнні злучніка як з паўназначным словам (з прыназоўнікам ці без яго). Улічваючы марфалагічную прыроду другога кампанента, даследчыца вылучае такія прадуктыўныя мадэлі:
як + назоўнік у назоўным склоне (45);
як + назоўнік у родным склоне (6);
як + прыназоўнік на + назоўнік у месным склоне (12);
як + прыназоўнік на + назоўнік у вінавальным склоне (10);
як + прыназоўнік з + назоўнік у родным склоне (8);
як + прыназоўнік у + назоўнік у месным склоне (7);
як + дзеяслоў (13);
як + дзеепрыметнік (прыметнік) (12) [14, c. 66].
Да гэтага структурнага тыпу адносяцца фразеалагізмы як лёду, які адпавядае мадэлі “як + назоўнік у родным склоне”, як з перуна, які адпавядае мадэлі “як + прыназоўнік з + назоўнік у родным склоне”, і апошні фразеалагізм як у тумане адпавядае мадэлі “як + прыназоўнік у + назоўнік у месным склоне”.
4-ты тып трохкампанентныя фразеалагізмы са структурай «назоўнік + прыназоўнік + назоўнік». Такіх фразеалагізмаў А.С. Садоўская выдзеліла 78. Яны ўтвараюць 2 прадуктыўныя і 8 малапрадуктыўных мадэляў. Прадуктыўныя мадэлі:
назоўнік у назоўным склоне + прыназоўнік у + назоўнік у вінавальным склоне (24);
назоўнік у назоўным склоне + прыназоўнік на + назоўнік у вінавальным склоне (8).
Непрадуктыўныя мадэлі:
назоўнік у назоўным склоне + прыназоўнік за + назоўнік у творным склоне (4);
назоўнік у назоўным склоне + прыназоўнік ад + назоўнік у родным склоне (4);
назоўнік у назоўным склоне + прыназоўнік па + назоўнік у месным склоне (3);
назоўнік у назоўным склоне + прыназоўнік з + назоўнік у творным склоне (2);
назоўнік у назоўным склоне + прыназоўнік за + назоўнік у вінавальньш склоне (2);
назоўнік у творным склоне + прыназоўнік у + назоўнік у вінавальным склоне (2);
назоўнік у вінавальным склоне + прыназоўнік^ + назоўнік у вінавальным склоне (2);
назоўнік у вінавальным склоне + прыназоўнік у + назоўнік у месным склоне (2) [14, c. 66-67].
Фразеалагізмаў з кампанентам-найменнем атмасферных з'яў, якія бы адносіліся да гэтагу тыпу, увогуле не вылучана.
5-ты тып - чатырохкампанентныя фразеалагізмы са структурай “прыназоўнік + назоўнік + прыназоўнік + назоўнік”. Гэты структурны тып, вылучаны паводле А.С. Садоўскай, налічвае 54 фразеалагічныя адзінкі [14, c. 67].
Ні адзіны фразеалагізм, які абраны намі для аналізу, не быў вылучана паводле гэтай мадэлі, акрамя фразеалагізма пасля дожджыка ў чацвер, ён адносіцца да адначастотнай мадэлі гэтага тыпу фразеалагізмаў.
6-ты тып - двух- і трохкампанентныя выразы, якія пачынаюцца часціцамі не, ні. Фразеалагізмы гэтага тыпу ўяўляюць сабой спалучэнне часціц не, ні з самастойнымі часцінамі мовы (тады яны двухкампанентныя) і спалучэнне з прыназоўнікава-склонавай формай назоўніка (трохкампанентныя выразы) [14, c. 68]. Такіх фразеалагізмаў сярод фразеалагізмаў з кампанентам-найменнем атмасферных з'яў у нашай працы вылучана не было.
3.2 Фразеалагізмы-сказы
Пытанне пра фразеалагізм-сказы паводле іх структуры вывучалася ў навуковай літаратуры толькі часткова і на колькасна абмежаваным матэрыяле. Пры гэтым розныя даследчыкі вылучаюць структурныя тыпы фразеалагізмаў-сказаў неаднолькава. Так, М.М. Шанскі, разглядаючы на матэрыяле рускай мовы фразеалагізмы-сказы, выдзяляе дзве групы фразеалагізмаў: намінатыўныя і камунікатыўныя [18, c. 100-101].
Ф.М. Янкоўскі на матэрыяле народна-дыялектнай фразеалогіі выяўляе такія разнавіднасці фразеалагізмаў з граматычнай структурай сказа:
1) фразеалагізмы мадэлі “назоўнік у назоўным склоне + назоўнік у назоўным склоне”;
2) кампаратыўныя фразеалагізмы мадэлі “злучнік + назоўнік + дзеяслоў”;
3) кампаратыўныя фразеалагізмы са структурай безасабовых сказаў;
4) фразеалагізмы са структурай безасабовых сказаў, у якіх прасвечваецца выказнік, выражаны прэдыкатыўным словам няма;
5) выклічнікавыя фразеалагізмы, у якіх дзейніку адпавядае слова ліха, а выказніку - які, што;
6) фразеалагізмы, у якіх выказніку адпавядае прыметнік;
7) фразелагізмы са структурай “назоўнік (дзейнік) + дзеяслоў (выказнік)”;
8) фразеалагізмы, у якіх пры дзеяслове-выказніку няма адмоўя не, але значэнне выслоўя адмоўнае [15, c. 196-199].
І.Я. Лепешаў аналізуе 167 фразеалагізмаў-сказаў, пададзеных у “Фразеалагічным слоўніку для сярэдняй школы” і выдзяляе сем структурных тыпаў:
1) са структурай асабовага сказа, у якім першы кампанент адпавядае дзейніку, а другі - выказніку;
2) фразеалагізмы, блізкія да першага тыпу, але аформлены як пытальныя сказы;
3) са структурай абагулена-асабовага сказа;
4) са структурай безасабовага сказа;
5) са структурай даданых уступальных сказаў;
6) са структурай даданых параўнальных сказаў;
7) са структурай даданых сказаў месца, умовы і інш [19, c. 88-96].
У фразеалагічным фондзе сучаснай беларускай літаратурнай мовы, як выдзяляе В.В. Маршэўская, ёсць каля 1080 фразеалагізмаў, утвораных па структурных схемах сказа. Такая параўнальна вялікая колькасць гэтых выразаў дазволіла больш аб'ектыўна разглядаць В.В. Маршэўскай пытанне аб структурных тыпах і адпаведных мадэлях фразеалагізмаў-сказаў, даць іх якасную і колькасную характарыстыку, вызначыць як больш пашыраныя, прадуктыўныя, так і менш пашыраныя тыпы і мадэлі. Параўнальна багаты фактычны матэрыял дае магчымасць ёй вылучыць 13 структурных тыпаў. Адны з іх вельмі прадуктыўныя, другія - менш прадуктыўныя. Кожна структурны тып уключае ў сябе па некалькі мадэляў [20, c. 68].
Вылучым тыпы і мадэлі, якія сустракаюцца ў структуры фразеалагізмаў з кампанентам-найменнем атмасферных з'яў.
1 тып - фразеалагізмы са структурай двухсастаўнага неразвітага сказа. У якасці граматычнага галоўнага кампанента ў адзінках гэтага структурнага тыпу выступае назоўнік у назоўным склоне (і толькі ў вельмі рэдкіх выпадках - займеннік у назоўным склоне), а граматычна залежным кампанентам - дзеяслоў, які звязваецца з назоўнікам граматычнай сувяззю дапасавання ў ліку і асобе, а ў прошлым часе ў ліку і родзе. Можна выдзеліць 5 прадуктыўных мадэляў, 14 малапрадуктыўных і 65 непрадуктыўных.
Але мадэлей, якія адпавядаюць тэме нашай працы, значна менш і прыкладаў, якія адносяцца да гэтых мадэлей таксама меней.
Першая мадэль - “назоўнік + дзеяслоў”. Кампаненты, якія суадносяцца ў свабодным ужыванні з дзейнікам, розныя па сваёй семантыцы слова; яны абазначаюць разнастайныя прадметы навакольнай рэчаіснасці.
У асноўным гэта назоўнікі, якія абазначаюць з'явы прыроды (сонца, хмары, вецер, лёд, цень, атмасфера, гром, зорка, бура і інш.): сонца ўзыходзіць (каму, для каго), хмары рассейваюцца (якія, чаго), вецер нясе (каго), лёд (чаго) растае, цень падае (на каго), атмасфера згушчаецца (дзе), гром грымнуў, зорка закацілася (чыя), бура нясе (каго).
Другая мадэль - “назоўнік + дзеепрыметнік”. Выразы гэтай мадэлі знешне нагадваюць залежныя (пасіўныя) канструкцыі, адзін з кампанентаў якіх выражаецца дзеепрыметнікам залежнага стану прошлага часу. Дзеепрыметнікавы кампанент утвораны ад пераходных дзеясловаў з дапамогай суфіксаў -н-, -ен-, -ан-, -т-. Некаторыя фразеалагізмы маюць варыянтную кароткую і поўную форму дзеепрыметніка. Калі дзеепрыметнікавы кампанент мае форму мужчынскага роду адзіночнага ліку, то ён звычайна ўжываецца ў поўнай форме: лёд паламаны.
Трэцяя мадэль - “назоўнік + прыметнік”. Прыметнікавы кампанент амаль ва ўсіх адзінках гэтай мадэлі характарызую прадмет з боку яго фізічных памераў (вышыні, даўжыні, шырыні, аб'ёму).
Гэтая мадаль не адпавядае нашым фразеалагізмам з кампанентам атмасферных з'яў.
Чацвёртая мадэль - “назоўнік + не + дзеяслоў”. Адзінка гэтай мадэлі: вада не трымаецца.
2 тып - фразеалагізмы са структурай двухсастаўнага развітага сказа. Граматычная аснова такіх фразеалагізмаў-сказаў развіваецца за кошт кампанентаў, якія суадносяцца ў свабодным ужыванні з дапаўненнем, азначэннем і акалічнасцю. Сярод адзінак гэтага структурнага тыпу выдзяляецца 10 прадуктыўных мадэляў.
Першая мадэль - “назоўнік + назоўнік у В. скл. + дзеяслоў ” Яе ілюструе трохкампанентны выраз: раса вочы выядае.
Выразы наступных чатырох прадуктыўных мадэляў адрозніваюцца прыназоўнікамі (у, на, за), якія стаяць перад назоўнікам у В. скл.
Такіх фразеалагізмаў сярод адзінак нашай тэматыкі не аказалася.
Шостая мадэль - “назоўнік + дзеяслоў + прыназоўнік + назоўнік у М. скл.”: вецер гуляе ў кішэнях, мароз па скуры прабягае.
Сёмая мадэль - “атрыбутыўнае слова + назоўнік + дзеяслоў”. У якасці атрыбутыўнага слова выступаюць у адных выпадках прыметнікі, а ў другіх - займеннікі: якая бура нясе.
Восьмая і дзявятая мадэлі “назоўнік + дзеяслоў + прыслоўе” і “часціца не + назоўнік + дзеяслоў + займеннік” не знайшлі свайго адлюстравання ў фразеалагізмах нашай тэматыкі.
Апошнюю, дзясятую мадэль “назоўнік + дзеяслоў + займеннік” складаюць: пярун яго ведае, вятры яго ведаюць.
3 тып, такім чынам, складаюць фразеалагізмы са структурай абагулена-асабовага сказа. Адзінкі гэтага структурнага тыпу ўтвараюць 2 малапрадуктыўныя мадэлі і шмат непрадуктыўных. З гэтага тыпу нам сустрэлся толькі адзін фразеалагізм, які адносіцца да адначастотнай мадэлі: вадой не разальеш.
4 тып утвараюць фразеалагізмы са структурай безасабовага сказа. В.В. Маршэўская выдзеліла ў гэтым тыпе шмат мадэлей, хоть яны і малапрадуктыўныя і кожная з іх колькасна абмежаваная. Мы вылучылі наступныя мадэлі, якія адпавядаюць тэме нашай працы: граматычна незалежным кампанентам выступае асабовы дзеяслоў у безасабовым значэнні, граматычна залежны кампанент выражаны назоўнікам у М. скл. з прыназоўнікам у (насіцца ў паветры), у Т. скл. (пахне порахам), граматычна незалежны кампанент выражаны асабовым ці безасабовым дзеясловам (небу горача было).
5 тып - фразеалагізмы са структурай нерасчлянённага сказа. У нерасчлянёных сказах няма і не можа быць галоўных членаў, а таму яны не маюць і ўласнай структурнай схемы. Выразы могуць быць толькі аналагічныя некаторым схемам, якія існуюць у мове.
Напрыклад, з лёгкім ветрам, спалучэнне прыметніка з прыназоўніка-скланавай формай.
А таксама да гэтага тыпу адносяцца фразеалагізмы, якія пачынаюцца злучнікамі ці злучальнымі словамі (як, нібы, быццам, што, як быццам,хоць, куды, дзе, аж, колькі), да іх адносяцца: як грыбы пасля дажджу, як дзве кроплі вады, як леташні снег, як снег на галаву, як манны нябеснай, як вады ў рот набраў, як неба ад зямлі, як пугай па вадзе, хоць па ветры пускай, як маланкай спалілі, як бура нясе, што з гусі вада, як гром з яснага неба, як гусь на бліскавіцу, як з неба зваліўся. Усе гэтыя фразеалагізмы мы адносім да адзінак са структурай даданага параўнальнага сказа.
7 тып - фразеалагізмы са структурай даданага ўступальнага сказа. У асноўным гэта малапрадуктыўныя мадэлі, якія не знайшлі свайго адлюстравання ў фразеалагізмах з кампанентам-найменнем атмасферных ападкаў.
8 тып - адзінкі са структурай даданага дапаўняльнага сказа. З усяго слоўніка І.Я.Лепешава “Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы” В.В. Маршэўская вылучае толькі 7 выразаў мадэлі “прыслоўе + назоўнік + дзеяслоў”, а ў нас да іх адносяцца адкуль вецер дзьме, куды вецер дзьме [20, c. 77].
4. Сістэмныя сувязі фразеалагізмаў з кампанентам-найменнем атмасферных з'яў
На аснове адметнасці значэння фразеалагізмаў, у першую чаргу такой іх прыкметы, як цэласнасць значэння, калі кампаненты-словы не маюць ніводнага з характэрных лексічных значэнняў - ні свабоднага, ні фразеалагічна звязанага, ні сінтаксічна абумоўленага, ні канструктыўна абумоўленага, паколькі цэласнасць значэння фразеалагізма - гэта “ўнутранае сэнсавае адзінства, нераскладальнае на асобныя значэнні кампанентаў”, у сучасным мовазнаўстве па-іншаму, з істотным удакладненнем неабходна падыходзіць і да вызначэння тыпаў фразеалагізмаў, ці вынікаў іх семантычнай класіфікацыі.
Справа ў тым, што традыцыйна ў аснове класіфікацыі фразеалагізмаў вызначаліся “суадносіны значэння фразеалагізма ў цэлым і значэнняў складаючых яго кампанентаў”, дзякуючы чаму былі выдзелены тры асноўныя тыпы фразеалагізмаў паводле ступені злітнасці кампанентаў: 1) фразеалагічныя зрашчэнні, да якіх адносяцца семантычна непадзельныя, нераскладальныя адзінкі мовы, значэнне якіх нематываванае, яно не залежыць ад іх слоў-кампанентаў з прычыны сваёй умоўнасці і адсутнасці значэнняў у саміх кампанентах; 2) фразеалагічныя адзінкі, да якіх адносяцца матываваныя адзінкі, але іх значэнне непадзельнае на асобныя значэнні слоў-кампанентаў; 3) фразеалагічныя злучэнні, у якіх адно са слоў мае свабоднае значэнне, а другое - фразеалагічна звязанае [2, c. 21-22].
Такая класіфікацыя фразеалагізмаў у беларускім мовазнаўстве склалася на аснове тэарэтычных распрацовак, зробленых даследчыкам фразеалогіі рускай мовы В.У. Вінаградавым, і выдзеленых ім трох тыпаў фразеалагізмаў [2, c. 22]. Акрамя таго, гэтая семантычная класіфікацыя нярэдка ўдакладнялася чацвёртым тыпам фразеалагізмаў - фразеалагічнымі выразамі, якія выдзеліў М.М. Шанскі і да якіх адносяцца ўстойлівыя спалучэнні слоў, што ўзнаўляюцца як гатовыя адзінкі мовы, але ў якіх словы маюць свабоднае значэнне [2, c. 21-22].
Зразумела, што зыходзячы з пазіцыі цэласнасці значэння як адной з асноўных прыкмет фразеалагічных адзінак, сёння ўжо памылкова будзе выдзяленне прыведзеных трох тыпаў фразеалагізмаў і тым больш чатырох, паколькі фразеалагічныя злучэнні і фразеалагічныя выразы не маюць ніякіх адносін да фразеалогіі [2, c. 22]. Адзінкамі фразеалогіі з'яўляюцца толькі фразеалагічныя зрашчэнні і фразеалагічныя адзінствы. Менавіта яны супастаўляюцца паводле матываванасці і нематываванасць значэння і аб'яднаны агульным цэласным значэннем, якое не выводзіцца і не характарызуецца значэннем кампанентаў, паколькі яны такой уласцівасці не маюць.
4.1 Класіфікацыя фразеалагізмаў паводле кампанента-наймення атмасферных з'яў
Подобные документы
Марфалагічная характарыстыка фразеалагізмаў. Тыпы фразеалагізмаў па іх суадноснасці з часцінамі мовы. Фразеалагізмы, несуадносныя з часцінамі мовы. Фразеалагізмы, суадносныя са структурай словазлучэння, спалучэння слоў. Структурныя тыпы фразеалагізмаў.
курсовая работа [68,5 K], добавлен 27.10.2013Марфалагічная характарыстыка фразеалагізмаў, іх функцыянальная нагрузка, значэнне і тыпы. Выяўленне фразеалагізмаў ў мове драматычных твораў А. Макаёнка, іх стылістычныя функцыі. Фразеалагізмы са структурай спалучэння слоў, сказа, словазлучэння.
дипломная работа [101,7 K], добавлен 26.05.2013Кампаратыўныя фразеалагізмы ў мове твораў Я. Коласа. Адносіны ўстойлівых параўнанняў да фразеалагічных адзінак. Семантычная класіфікацыя ўстойлівых параўнанняў мовы твораў Я. Коласа. Кампаратыўныя фразеалагізмы, якія характарызуць чалавека і яго якасці.
курсовая работа [86,3 K], добавлен 11.07.2014Фразеалогія як асобны раздзел навукі аб мове. Групаванне фразеалагізмаў на аснове тэматычнай аднастайнасці кампанентнага складу. Фразеалагізмы, суадносныя са структурай простага сказа. Марфалагічная та сінтаксічная характарыстыкі фразеалагізмаў.
курсовая работа [69,4 K], добавлен 26.07.2013Навукова-тэарэтычныя асновы вывучэння фразеалогіі беларускай мовы. Паходжанне фразеалагізмаў ў рускай, беларускай і польскай мовах. Аналіз этымалогія фразеалагізмаў з кампанентам "зямля", іх класіфікацыя па лексічных значэнняў і сінтаксічныя асаблівасцяў.
курсовая работа [31,1 K], добавлен 16.03.2010Фразеалагізмы як частка лексікі любой мовы, разуменне іх сэнсу. Фразеалагізмы беларускай мовы: крыніцы паходжання і тлумачэнне паняцця. Біблія - універсальная аснова сусветнай культуры. Асаблівасць функцыяніравання біблейскіх фразеалагізмаў у мове.
курсовая работа [86,1 K], добавлен 24.05.2015Характарыстыка і азначэнне фраземы. Групы фразеалагічных адзінак у рамане Шамякіна "Вазьму твой боль: паводле суаднесенасці з часцінай мовы, семантычнай злітнасці кампанентаў, сінтаксічнай структуры. Аманімічнасць, варыянтнасць і сінанімія у фразеалогіі.
дипломная работа [106,7 K], добавлен 16.10.2013Вызначэнне фармальнай і сэмантычны падабенстве ўстойлівасці фразэалёгічныя складу славянскіх моў. Вывучэнне паходжання, марфалагічныя і сінтаксічныя характарыстыкі фразеалагізмамі з метерологическими кампанентамі ў беларускай, польскай і рускай мовах.
курсовая работа [33,5 K], добавлен 05.03.2010Лексіка-семантычная характарыстыка айконімаўтваральных асноў. Структурна-словаўтваральны аналіз айконімаў па словаўтваральных тыпах, прадуктыўнасць розных спосабаў утварэння. Алфавітны слоўнік айконімаў Ганцавіцкага раёна з гістарычнымі каментарыямі.
дипломная работа [81,8 K], добавлен 01.11.2013Семантычная характарыстыка размоўнай лексікі. Тэматычныя групы размоўных слоў. Структурна-словаўтваральны аналіз, граматычная характарыстыка, эмацыянальна-экспрэсіўная афарбоўка размоўнай лексікі. Сінаніміка размоўных лексем. Алфавітны паказальнік.
курсовая работа [48,1 K], добавлен 15.06.2011