Марфалагічная характарыстыка фразеалагізмаў
Суадноснасць з: назоўнікам, прыметнікам, дзеясловам, прыслоўем, выклічнікам. Сінтаксічная характарыстыка фразеалагізмаў з кампанентам-найменнем атмасферных з’яў. Фразеалагізмы-словазлучэнні, сказы. Класіфікацыя фразеалагізмаў паводле кампанента-наймення.
Рубрика | Иностранные языки и языкознание |
Вид | курсовая работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 12.01.2016 |
Размер файла | 53,2 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Фразеалагізмы з кампанентамі снег, дождж, туман, вада, лёд, раса.
Лексема снег служыць у беларускай мове для абазначэння `атмасферных ападкаў ў выглядзе белых камячкоў, якія складаюцца з крышталікаў, падобных на зорачкі' [25, c. 227]. Гэта можа быць і `суцэльная маса такіх ападкаў, што пакрывае якую-небудзь прастору' [25, c. 227].
Да фразеалагізмаў з кампанентам снег адносяцца: зімой снегу не выпрасіш `хто-небудь страшэнна скупы'; леташні снег `тое, што беззваротна мінула і нічога не варта'; патрэбны (трэба) як леташні снег `зусім не, ніколькі не (патрэбны, трэба)'; як (нібы) снег на галаву `зусім нечакана для каго-небудзь (з'яўляцца, прыходзіць, прыязджаць і пад.); пра раптоўнае з'яўленне каго-небудзь'. Усяго іх 4.
Лексема дождж у свабодным ужыванні мае значэнне `атмасферныя ападкі ў выглядзе капельвады, якія падаюць з хмар' [22, c. 187].
Да фразеалагізмаў з кампанентам дождж адносяцца: як грыбы пасля дажджу `вельмі хутка і ў вялікай колькасці'; дождж за карак (за шыю) не лье (не капае) `няма прычын спяшацца'; залаты дождж `вялікія грашовыя сумы, прыбыткі'; пасля дожджыку (дожджычку) у чацвер `невядома калі, ніколі'. Усяго налічваецца 4 фразеалагізмы з кампанентам дождж.
Лексема туман ужываецца для абазначэння `згушчэння драбнейшых кропелек вады або ледзяных крышталікаў у прыземных слаях атмасферы, што робіць паветра непразрыстым' [25, c. 548]. Гэта можа быць і `тое, што перашкаджае добра бачыць, што засцілае зрок' [25, c. 549].
Да фразеалагізмаў з кампанентам туман адносяцца: пускаць туман ў вочы `выхваляючыся, падманваць каго-небудзь, ствараць падманлівае ўражанне пра сябе'; як у тумане 1) `не зусім выразна, цьмяна (помніць, бачыць і пад.)'; 2) `у стане глыбокай задуменнасці'. Усяго толькі 2 фразеалагізма.
Лексема вада мае значэнне `празрыстая бясколерная вадкасць, якая ўтварае рэкі, азёры, моры і з'яўляецца хімічным злучэннем кіслароду і вадароду' [21, c. 448].
Да фразеалагізмаў з кампанентам вада адносяцца: выходзіць (выйсці) сухім з вады `дзейнічаючы ашуканствам, заставацца непакараным'; вада не трымаецца (не трымалася, не ўстоіць) `хто-небудзь вельмі рухавы, непаседлівы'; дзесятая (сёмая) вада на кісялі `вельмі далёкі сваяк'; цёмная вада на облацэх `незразумелае, туманнае'; што (як, нібы) з гусі вада `абсалютна аднолькава, без розніцы, не мае значэння для каго-небудзь, не хвалюе, не кранае каго-небудзь'; чыстай (чысцейшай, найчысцейшай) вады `самы сапраўдны'; вазіць ваду `абцяжарваць каго-небудзь непасільнай, зневажальнай работай'; брахаць на ваду `бясконца многа піць, не могучы прагнаць смагу'; ліць ваду на млын `ускосным чынам дапамагаць сваімі дзеяннямі, паводзінамі, выказваннем і пад. каму-небудзь (супраціўнаму боку)'; лавіць рыбу ў каламутнай (мутнай) вадзе `з выгадай для сябе выкарыстоўваць чые-небудзь цяжкасці, няўдачы і пад'; цішэй вады <і> ніжэй травы `вельмі пакорлівы, сарамлівы, ціхі; такі, што трымаецца непрыкметна, нясмела'; цягнуць ваду на сваё кола `не клапоцячыся аб іншых, рабіць усё на сваю карысць, служыць выключна асабістым інтарэсам'; часам з квасам, а парою з вадою `па-рознаму - сытна і надгаладзь'; шмат вады салыло (сплыве) `(шмат і інш.) прайшло часу, адбылося змен'; <з> вадой сплыў `прайшоў, мінуў, даўно забыты'; сядзець на хлебе і (ды) <на> вадзе `жыць надгаладзь, галадаць'; як рыба ў вадзе `вельмі свабодна, натуральна і проста'; садзіць (пасадзіць) на ваду `караць голадам'; як пугай па вадзе 1) `нічога не дзейнічае на каго-небудзь'; 2) `пусцяковіна, дробязь для каго-небудзь ці для чаго-небудзь, не мае ніякага значэння для каго-небудзь, чаго-небудзь'; прайсці <праз> агонь і ваду і медныя трубы `многа зведаць у жыцці, пабыць у розных цяжкіх абставінах'; (як, нібы) вады ў рот набраў `упарта, зацята маўчаў'; як (нібы, быццам) вады ў рот набраўшы `нічога не гаворачы, захоўваючы зацятае маўчанне'; хоць вады напіся `вельмі прыгожы'. Усяго 23 фразеалагізма з кампанентам вада.
Лексема лёд мае значэнне `вады, якая замерзла і перайшла ў цвёрды стан' [23, c. 40].
Да фразеалагізмаў з кампанентам лёд адносяцца: на вуснах (на губах) мёд, а на (у) сэрдцы лёд `хто-небудзь знешне ветлівы, далікатны, а спадцішка прычынае шкоду, непрыемнасці'; лёд крануўся `пачатак чаму-небудзь зроблены'; лёд паламаны (разбіты) `адносіны паміж кім-небудзь палепшыліся, перашкоды ліквідаваны'; растапіць лёд `ліквідаваць нацягнутасць у адносінах паміж кім-небудзь'; біцца як рыба аб лёд `без выніку і плёну намагацца, старацца, шукаючы выйсце з бядоты'. Усяго 5 фразеалагізмаў.
Лексема раса ў беларускай мове служыць для абазначэння `вадзяных кропель, якія збіраюцца на паверхні раслін і розных наземных прадметаў вечарам, ноччу і раніцай пры паніжэнні тэмпературы ў цёплую пару года' [24, c. 641].
Да фразеалагізмаў з кампанентам раса адносяцца: як (нібы) дзве кроплі вады (расы) `вельмі моцна, абсалютна'; раса вочы выядае `хто-небудь не шчаслівы, жыве ў горы, нядолі'.Усяго 2 фразеалагізмы.
Фразеалагізмы з кампанентамі вецер, бура, маланка, бліскавіца, пярун, мароз, хмара.
Лексема вецер абазначае `паветраную плынь гарызантальнага напрамку' [21, c. 484].
Да фразеалагізмаў з кампанентам вецер адносяцца: падбіты ветрам (вятрамі) 1) `які прапускае холад, дрэнна сагравае; пра адзенне ці жыллё'; 2) `легкадумны, несур'ёзны, пусты'; пляваць супраць (супроць) ветру `рабіць што-небудь сабе на шкоду'; хоць па ветры пускай `вельмі лёгкі і зусім не засцерагае ад холаду'; трымаць нос па ветры `беспрынцыпова мяняючы свае паводзіны, прыстасоўваючыся да абставін, падладжвацца да каго-небудзь, чаго-небудзь'; на ўзвей (на ўзві) вецер `дарэмна, упустую, безвынікова (рабіць што-небудзь)'; узвей-вецер `легкадумны, пусты чалавек; ветрагон'; хістацца (хістаўся) ад ветру 1) `вельмі слабы, знясілены'; 2) `нетрывалы і ненадзейны, амаль непрыгодны'; ад (з) ветру валіцца (паваліцца, валяецца) `вельмі слабы, знясілены'; з ветрам (з ветрыкам, з вецярком) у галаве `занадта легкадумны, несур'ёзны'; з лёгкім ветрам! 1) `пажаданне шчаслівай дарогі'; 2) `пажаданне пазбавіцца ад каго-небудзь; няхай ідзе, куды хоча'; з ветрыкам (з вецярком) `на вялікай хуткасці'; адкуль вецер дзьме `(ведаць і пад.) на каго або на што трэба арыентавацца ў сваіх дзеяннях, учынках і інш.'; вецер гуляе ў кішэнях `у каго-небудзь няма грошай'; вецер у галаве гуляе `хто-небудзь вельмі легкадумны, несур'ёзны'; з ветру вяроўкі віць (звіць) `гаварыць, сцвярджаць што-небудзь без усякіх падстаў; пляткарыць, выдумваць'; на сямі вятрах `адзінока і наводшыбе'; вятры яго ведаюць `невядома'; кідаць (пускаць) словы (слава) на вецер; кінуць (пусціць) словы (слава) на вецер `безадказна, неабдумана, упустую гаварыць'. Усяго налічваецца 18 фразеалагізмаў.
Лексема бура абазначае `вецер вялікай разбуральнай сілы, звычайна з дажджом або снегам' [21, c. 420].
Да фразеалагізмаў з кампанентам бура адносяцца: бура нясе (носіць, гоніць, ганяе) каго; бура прынесла (прыгнала) `(куды, дзе і пад.) хто-небудзь ідзе (ходзіць, прыйшоў)'; бура ў шклянцы вады `моцнае хваляванне, шум, спрэчка з-за дробязных прычын'; як бура нясе (прынесла) `чаму, з якой мэтай ідзе, едзе хто-небудзь куда-небудзь'. Усяго 3 фразеалагізмы.
Лексема маланка абазначае `разрад атмасфернай электрычнасці ў паветры, звычайна ў выглядзе яркай звілістай лініі' [23, c. 93].
Да фразеалагізмаў з кампанентам маланка адносяцца: як маланкай (агнём) спаліла `хто-небудзь бясследна, імгненна знік, схаваўся'. Усяго толькі 1 фразеалагізм утрымлівае гэтк лексему-кампанент.
Лексема бліскавіца ў беларускакай мове абазначае тое ж, што і лексема маланка. Да фразеалагізмаў з гэтым кампанентам адносяцца: як гусь на бліскавіцу `нічога не разумеючы, здзіўлена, разгублена'. Намі быў вылучаны толькі адзіны фразеалагізм з гэтай лексемай-кампанентам.
Лексема пярун мае значэнне `аглушальны ўдар грому' і `бог грому і маланкі ва ўсходніх славян' [23, c. 537].
Да фразеалагізмаў з гэтым кампанентам належаць: як з перуна `вельмі хутка (ісці, бегчы і пад.)'; даваць (даць) перуноў `моцна правучыць каго-небудзь, энергічна ўздзейнічаць на каго-небудзь'; пярун яго ведае; перуны яго ведаюць `невядома'. Усяго налічваецца 3 фразеалагізмы.
Лексема мароз абазначае ў беларускай мове `моцны холад, сцюжу' або `халоднае надвор'е з вельмі нізкай тэмпературай' [23, c. 111].
Да фразеалагізмаў з кампанентам мароз адносяцца: мароз па скуры (па спіне, па целе) <прабягае, ходзіць, дзярэ; прабег, прабягаў, хадзіў, прайшоў, прадзіраў> `у каго-небудзі узнікае непрыемнае адчуванне ад раптоўнага страху, хвалявання і пад.'. Усяго толькі 1 фразеалагізм.
Лексема хмара абазначае `вялікае, звычайна цёмнае воблака, якое прыносіць дождж, град, снег' [26, c. 205].
Да фразеалагізмаў з кампанентам хмара адносяцца: хадзіць хмара хмарай `у кепскім настроі, пануры, сярдзіты, злосны'; хмары згушчаюцца (згушчаліся, згусціліся) `каму-небудзь пагражае небяспека, бяда і пад.'. Усяго 2 фразеалагізмы.
Фразеалагізмы з кампанентам неба, сонца, зара, зорка.
Лексема неба абазначае `атмасферу, якую не відна з зямлі - прастора ў форме купала, скляпення' і `па рэлігійных уяўленнях - месца, прастора, дзе снаходзяцца Бог, анёлы, святыя і пад.' [23, c. 351].
Да фразеалагізмаў з кампанентам неба адносяцца: манна з неба сыплецца (падае) `каму-небудь вельмі легка, само сабой дастаюцца сродкі для пражывання, набытак і пад.'; манна нябесная 1) `што-небудзь вельмі патрэбнае, доўгачаканае'; 2) `багацце падазронага паходжання'; чакаць манны з неба `(чакаць) мадавераготнай дапамогі, падтрымкі, вынікаў'; як неба ад зямлі `вельмі моцна, рэзка (адрозніваецца хто-небудзі ад каго-небудзь, што-небудзь, ад чаго-небудзь)'; між(паміж) небам і зямлёй 1) `без пастаяннага жылля, дзе давядзецца (жыць, знаходзіцца і пад.)'; 2) `далёка ад рэчаіснасці (быць, існаваць і пад.)'; 3) `у стане няпэўнасці, неўладкаванасці (быць, заставацца і пад.)'; пад адкрытым небам `на вуліцы, не ў памяшканні'; на сёмым (дзесятым) небе `бязмерна шчаслівым, вельмі задаволеным (быць)'; пападаць (трапляць) пальцам у неба; папасці (трапіць) пальцам у неба `гаварыць ці рабіць што-небудзь неўпапад, недарэчна'; узносіць (узнімаць) да нябёс (да неба) каго, што; узнесці (узняць) да небёс (да неба) `празмерна расхвальваць каго-небудзь, што-небудзь'; хапаць зоркі з неба `здзяйсняць што-небудзь выключнае, выдатнае'; журавель у небе `аддаленая будучыня, нешта няпэўнае'. Усяго 11 фразеалагізмаў.
Лексема сонца мае значэнне `цэнтральнае нябеснае свяціла Сонечнай сістэмы, якое з'яўляецца гіганцкім вогненым шарам, што вылучае святло і цяпло' [25, c. 233].
Да фразеалагізмаў з кампанентам сонца адносяцца: сонца зайшло `скончылася чыё-небудзь шчасце, поспехі і пад.'; сонца ўзыходзіць (узыходзіла, узышло, узыдзе) `для каго-небудзь наступае шчасце, што-небудзь новае, вельмі значнае ў жыцці'; цыганскае сонца `начное свяціла, месяц'; месца пад сонцам `трывалае, высокае становішча ў грамадстве'; па гары хадзіць і сонца не бачыць `не заўважаць відавочнага'; зубы грэць на сонцы `весела смяяцца, рагатаць, не займаючыся справай'. Усяго 5 фразеалагізмаў.
Лексема зара служыць для абазначэння `яркай афарбоўкі гарызонта пры захадзе і ўсходзе сонца' [22, c. 373].
Да фразеалагізмаў з кампанентам зара адносяцца: ні свет ні зара `вельмі рана, перад світаннем, досвіткам'. Усяго 1 фразеалагізм.
Лексема зорка служыць для абазначэння `нябеснага цела, якое па сваёй прыродзе падобна на Сонца і ўяўляецца чалавеку на начным небе ззяючай кропкай' [22, c. 510].
Да фразеалагізмаў з гэтым кампанентам адносяцца: хапаць зоркі з неба `здзяйсняць што-небудзь выключнае, выдатнае'; нарадзіцца (радзіцца) пад шчаслівай зоркай `быць ўчаслівым, удачлівым, мець поспех у сваіх справах'; зорка закацілася (патухла) `скончылася чыё-небудзь шчасце, поспехі, кар'ера і пад.'; зорка першай велічыні `вельмі славуты ў якой-небудзь сферы дзейнасці чалавек'; пуцяводная зорка 1) `тое, што накіроўвае, вызначае чыю-небудзь дзейнасць, жыццё'; 2) `чалавек, які вызначае чыё-небудзь жыццё, дзейнасцю'; узыходзячая зорка `чалавек, які пачынае набываць шырокую вядомасць, вялікую славу ў якой-небудзь галіне дзейнасці'. Усяго 6 фразеалагізмаў.
Фразеалагізмы з кампанентам атмасфера, паветра.
Лексема атмасфера служыць для абазначэння `газападобнай абалонкі Зямлі і некаторых іншых планет' [21, c. 296].
Да фразеалагізмаў з кампанентам атмасфера адносяцца: разраджаць (разрадзіць) атмасферу `паслабляць напружанне ў якіх-небудзь абставінах'; Усяго толькі вылучаны 1 фразелагізм.
Лексема паветра мае значэнне `сумесь газаў, галоўным чынам азоту і кіслароду, якія акружаюць зямлю і складаюць яе атмасферу' і `свабодную прастору над зямлёй' [23, c. 474].
Да фразеалагізмаў з кампанентам паветра адносяцца: будаваць паветраныя замкі (палацы) `планаваць не рэальнае, нездзяйсняльнае, захапляцца нязбытнымі марамі'; узлятаць (узляцець) у паветра `разбурацца, падрывацца, гінуць ад узрыву'; пускаць (пусціць) у паветра `узрываць'; псаваць (папсаваць) паветра `смуродзіць'; пахне (пахла) порахам <у паветры> `пагражае вайна, набліжаюцца небяспечныя падзеі'; патрэбны як паветра `вельмі'; на свежым (вольным) паветры `не ў памяшканні, на вуліцы (быць, знаходзіцца, рабоць што-небудзь)'; насіцца ў паветры `няўхільна набліжацца, адчувацца; пра думкі, ідэі, з'явы, і пад.'. Усяго 8 фразеалагізмаў.
4.2 Сінанімічныя фразеалагізмы з кампанентам-найменнем атмасферных з'яў
Праблема сінаніміі фразеалагізмаў, як адзначае А.І. Малаткоў, у поўным яе аб'ёме чакае свайго даследавання, паколькі тут яшчэ маецца многа невырашальных пытанняў. Але ўжо сёння ў навуковай і вучэбнай літаратуры многае адносна гэтай праблемы змянілася. Так, найперш, як піша В.А. Ляшчынская, “у навуковай літаратуры адмаўляецца ўстанаўленне сінанімічных адносін паміж фразеалагізмам (-і) і словам” [2, c. 31], якія нярэдка яшчэ да апошняга часу выяўляюцца ў вучэбнай практыцы, ілюстрацыяй чаго, напрыклад, можа служыць наступнае выказванне: “Сінанімія фразеалагізма і слова адзначаецца тады, калі ў іх ёсць максімальна агульнае лексічнае значэнне” [27, c. 110]. Такое меркаванне з'яўляецца вынікам шматлікіх навуковых палажэнняў і выказванняў фразеолагаў рускай і беларускай моў у больш ранні перыяд (60-80-я гг.) даследавання фразеалогіі.
Для ўстанаўлення сінанімічных сувязей фразеалагічных адзінак важную ролю адыгрывае ўлік тых прыкмет фразеалагізмаў, якія выяўляюць іх адметнасць, па-першае, ад адзінак лексікалогіі - лексем, па-другое, ад іншых адзінак з устойлівым складам кампаентаў і ўзнаўляльнасцю з улікам семантычнага прынцыпу да выдзялення адзінак фразеалогіі (вузкае разуменне) [2, c. 32].
М.І. Сідарэнка лічыць, што “фразеалагізмы ўступаюць у сінанімічныя адносіны толькі тады, калі яны, акрамя адзінства ў паняційным элеменце, маюць аднолькавую прадметную суаднесенасць і валентнасць” [28, c. 192]. У.П. Жукаў да сінанімічных фразеалагізмаў адносіць “фразеалагізмы з блізкім значэннем, якія абазначаюць адно і тое ж паняцце, як правіла, суадносяцца з адной часцінай мовы, валодаюць часткова падобнай ці (радзей) аднолькавай лексіка-фразеалагічнай спалучальнасцю, але адрозніваюцца адзін ад другога адзценнем значэння, стылістычнай афарбоўкай, а часам тым і другім адразу” [29, c. 4]. Тут, як і ў многіх іншых азначэннях, прапанаваных у розных навуковых, вучэбных і вучэбна-метадычных працах рускіх і беларускіх мовазнаўцаў, азначэнні сінанімічных фразеалагізмаў утрымліваюць у асноўным два важнейшыя крытэрыі - семантычнае і стылістычнае адрозненне.
Пры даследаванні фразеалагізмаў з кампанентам-найменнем атмасферных ападкаў намі былі вылучаныя наступныя сінанімічныя рады: зімой снегу не выпрасіш - снегу леташняга не дапросішся `хто-небудь страшэнна скупы'; як снег на галаву - як гром сярод яснага неба `зусім нечакана для каго-небудзь (з'яўляцца, прыходзіць, прыязджаць і пад.); пра раптоўнае з'яўленне каго-небудзь'; пад адкрытым небам - на свежым паветры - пад голым небам `на вуліцы, не ў памяшканні'; падбіты ветрам - падшыты ветрам `які прапускае холад, дрэнна сагравае; пра адзенне ці жыллё'; падбіты ветрам - вецер у галаве гуляе - гуляй-вецер - з ветрам у галаве - куды вецер дзьме - узвей-вецер - як у полі вецер `легкадумны, несур'ёзны, пусты'; пускаць на вецер - кідаць на вецер `дарэмна траціць, неашчадна расходаваць'; растапіць лёд - разбіць лёд `ліквідаваць нацягнутасць у адносінах паміж кім-небудзь'; хістацца ад ветру - ад ветру валіцца `вельмі слабы, знясілены'; шукаць ветру ў полі - лаві вецер у полі `назат не вернеш, не знойдзеш каго-небудзь'; бура нясе - вецер нясе `(куды, дзе і пад.) хто-небудзь ідзе (ходзіць, прыйшоў)'; з лёгкім ветрам! - вецер у спіну `пажаданне шчаслівай дарогі'; вятры яго ведаюць - пярун яго ведае `невядома'. Часцей сустракаюцца сінанімічныя рады, у склад якіх уваходзяць дзве фразеалагічныя адзінкі, але сустракаюцца і з трох і больш адзінак.
4.3 Антанімічныя фразеалагізмы з кампанентам-найменнем атмасферных з'яў
Фразеалагічная антанімія, як і фразеалагічная сінанімія, адлюстроўвае семантычныя сувязі гэтых адзінак, аднак у адрозненне ад сінанімічных фразеалагізмаў, якія аб'ядноўваюцца на аснове падабенства плана выражэння, падабенства антанімічных фразеалагізмаў выяўляецца ў поўнай яе супрацьлегласці пры агульным тоесным кантэкстным акружэнні [2, c. 41].
Маюцца адрозненні паміж фразеалагічнай і лексічнай антаніміяй. Справа ў тым, што фразеалагічныя антонімы вельмі рэдка ўжываюцца ў адным фрагменце тэксту, як гэта характэрна для лексічных антонімаў.
Антанімічнымі лічацца фразеалагізмы не толькі паводле супрацьлеглага значэння, але і пры ўмове аднолькавай спалучальнасці са словамі свабоднага ўжывання [2, c. 41].
Аналіз фразеалагізмаў з кампанентам-найменнем атмасферных ападкаў дазволіў нам вылучыці наступныя фразеалагізмы, якія выступаюць як антонімы: сонца зайшло `скончылася чыё-небудзь шчасце, поспехі і пад.' - сонца ўзыходзіць `для каго-небудзь наступае шчасце, што-небудзь новае, вельмі значнае ў жыцці' ; сонца ўзыходзіць `для каго-небудзь наступае шчасце, што-небудзь новае, вельмі значнае ў жыцці' - зорка закацілася `скончылася чыё-небудзь шчасце, поспехі, кар'ера і пад.' ; хапаць зоркі з неба `здзяйсняць што-небудзь выключнае, выдатнае' - зорак з неба не хапае `не здзяйсняць нічога выдатнага, выключнага' ; хмары згушчаюцца `каму-небудзь пагражае небяспека, бяда і пад.' - хмары рассейваюцца `знікае пагроза небяспекі, бяды і пад.'.
суадноснасць фразеалагізм сказ
4.4 Варыянтныя фразеалагізмы з кампанентам-найменнем атмасферных з'яў
У фразеалогіі доўгі час лічылася, што фразеалагізмы - гэта застылыя, акамянелыя ўтварэнні, своеасаблівыя гатовыя блокі, якія без змен функцыянуюць у маўленні. Затым пачаўся перагляд гэтых тэарэтычных пазіцый, і ў многіх працах даследчыкаў з'явіліся заўвагі аб неабходнасці адмовы ад звычнага і нават у пэўнай ступені стандартнага ўяўлення пра стабільнасць і ўстойлівасць складу і формы фразеалагізмаў.
Аналіз змен у кампанентным складзе фразеалагічных адзінак дазволіў вучоным сістэматызаваць іх і прыйсці да пэўных вывадаў аб тыпах варыянтнасці фразеалагізмаў і іх адрозненні ад сінанімічных фразеалагізмаў [2, c. 28]. Праўда, колькасць фразеалагічнай варыянтнасці ў навуковай літаратуры розная. Так, напрыклад, В.І. Зімін выдзяляе тры тыпы фразеалагічных варыянтаў: лексічныя, марфалагічныя і сінтаксічныя [30, c. 79-81 ]; У.П. Жукаў - чатыры: фанетычныя, марфалагічныя, канструктыўныя і лексічныя [31, c. 166-168]; З.А. Рудакоўская - пяць: фанетычныя, акцэнталагічныя, сінтаксічныя, лексічныя і камбінаваныя [32, c. 49]; Ф.М. Янкоўскі - сем: слоўна-кампанентныя, фанетычныя, акцэнтныя, марфалагічныя, сінтаксічныя, камбінаваныя, эліпсаваныя [33, c. 188-200]; І.Я. Лепешаў - восем: лексічныя, марфалагічныя, словаўтваральныя, фанетычныя, акцэнтныя, акцэнтна-фанетычныя, канструктыўна-колькасныя і камбінаваныя [1, c. 77-81].
У сучасным беларускім мовазнаўстве праблема фразеалагічнай варыянтнасці знайшла найбольш поўнае і ўсебаковае асвятленне ў шэрагу прац навукоўцаў фразеалагічнай школы пад кіраўніцтвам І.Я. Лепешава, у пешую чаргу І.М. Хлусевіч, якая услед за І.Я Лепешавым выдзяляе восем тыпаў фразеалагічных варыянтаў, паводле якіх мы і разгледзім вывучаемыя намі фразеалагізмы з кампанентам-найменнем атмасферных ападкаў. Аднак колькасць тыпаў у нас меншая.
Да лексічных варыянтных фразеалагізмаў - найбольш пашыранага тыпу фразеалагічнай варыянтнасці адносяцца тыя, што могуць “выступаць у дзвюх, а то і болей разнавіднасцях, тоесных у сэнсавых і стылістычных адносінах і ўзаемазамяняльных у любым кантэксце” [2, c. 29], напрыклад: зімой снегу (лёду) не выпрасіш (не дастанеш); дождж за карак (за шыю) не лье (не капае); як (нібы) дзве кроплі вады (расы); як (нібы) снег на галаву; манна з неба сыплецца (падае); мароз па скуры (па спіне, па целе) <прабягае, ходзіць, дзярэ; прабег, прабягаў, хадзіў, прайшоў, прадзіраў>; на вуснах (на губах) мёд, а на (у) сэрдцы лёд; як (нібы, быццам) вады ў рот набраўшы; між(паміж) небам і зямлёй; на сёмым (дзесятым) небе; на свежым (вольным) паветры; пускаць (пусціць) у паветра; пападаць (трапляць) пальцам у неба; на ўзвей (на ўзві) вецер; узносіць (узнімаць) да нябёс (да неба); як маланкай (агнём) спаліла; лавіць рыбу ў каламутнай (мутнай) вадзе; будаваць паветраныя замкі (палацы); дзесятая (сёмая) вада на кісялі; вайна (бітва, змаганне) з ветракамі; як гром (пярун) з (сярод) яснага неба; зорка закацілася (патухла); лёд паламаны (разбіты).
Марфалагічнымі варыянтамі з'яўляюцца часцей за ўсё дзве разнавіднасці фразеалагічных адзінак, якія адрозніваюцца граматычнай формай аднаго з кампанентаў [2, c. 29], напрыклад: сонца ўзыходзіць (узыходзіла, узышло, узыдзе); узлятаць (узляцець) у паветры; <з> вадой сплыў (-ла, -ло, -лі); даваць (даць) перуноў каму.
Словаўтваральныя варыянты - гэта дзве ці больш разнавіднасцяў фразеалагічных адзінак, якія адрозніваюцца словаўтваральнай структурай аднаг з кампанентаў [2, c. 29], напрыклад: пасля дожджыку (дожджычку) у чацвер; нарадзіцца (радзіцца) пад шчаслівай зоркай; псаваць (папсаваць) паветра; садзіць (пасадзіць) на ваду; як бура нясе (прынесла); з ветру вяроўкі віць (звіць).
Акцэнтна-фанетычныя варыянты - гэта дзве разнавіднасці фразеалагізма, які адначасова адрозніваецца месцам націску ў адным з кампанентаў і яго гукавым афармленнем [2, c. 29], напрыклад: пляваць супраць (супроць) ветру.
Камбінаваныя варыянты з'яўляюцца вынікам розных відаў вар'іравання, а таму могуць быць прадстаўлены рознымі групамі камбінацый [2, c. 29], напрыклад: лексічнай і марфалагічнай <як, нібы> вады ў рот набраў (набрала, -лі).
Мы вылучылі толькі 5 тыпаў фразеалагічных варыянтаў, паводле І.Я. Лепешава і І.М. Хлусевіч, з фразеалагізмаў з кампанентам-найменнем атмасферных з'яў. Самы прадуктыўны тып - лексічны, ён прадстаўлены 23 фразеалагічнымі адзінкамі.
Заключэнне
З улікам вялікай колькасці фразеалагізмаў у мове для даследавання абраны метад кампанентнага аналізу, у выніку чаго выдзелена больш за 100 фразеалагізмаў з кампанентам-найменнем атмасферных з'яў, якія і сталі аб'ектам нашага вывучэння.
Намі выяўлена, што паводле марфалагічнай характарыстыкі фразеалагізмаў, ці суадноснасці іх з рознымі часцінамі мовы (назоўнікам, прыметнікам, дзеясловам, прыслоўем і выклічнікам). Фразеалагізмы з кампанентам-найменнем атмасферных з'яў падзяляюцца на фразеалагізмы, суадносныя з назоўнікам (залаты дождж, леташні снег, пуцяводная зорка), з прыметнікам (небам крыты, чыстай вады, падбіты ветрам), з дзеясловам (узлятаць у паветра, брахаць на ваду, растапіць лёд), з прыслоўем (як грыбы пасля дажджу, як рыба ў вадзе, як гусь на бліскавіцу ), і выклічнікам (з лёгкім ветрам). Гэтыя фразеалагізмы служаць для наймення асобы, прадметаў і з'яў. У пэўнай ступені яны выконваюць тую ж сінтаксічную функцыю, што і суадносныя ім часціны мовы. Фразеалагізмы, становячыся аб'ектам вывучэння з марфалагічнага боку, выя'ўляюць свае спецыфічныя ўласцівасці, здольнасць мець пэўныя граматычныя катэгорыі, аб'ядноўвацца ў семантыка-граматычныя тыпы.
Паводле сінтаксічнай характарыстыкі фразеалагізмаў мы вызначылі, што фразеалагізмы з кампанентам-найменнем атмасферных з'яў маюць суадноснасць з словазлучэннем (залаты дождж, пахне порахам у паветры), словаспалучэннем (ад ветру, з ветрыкам, між небам і зямлёй) і сказам (гром грымнуў, зорка закацілася), як і фразеалагізмы ўвогуле, але колькасць іх розная. Найбольш адзначана фразеалагізмаў-словазлучэнняў і фразеалагізмаў-сказаў, а кожная з гэтых катэгорый падраздзяляецца мадэлі.
Даследаванне семантычнага боку фразеалагізмаў з кампанентам-найменнем атмасферных з'яў нам дало магчымасць на аснове гэтага сістэматызаваць гэтыя адзінкі мовы, адносна сувязей фразеалагізмаў паміж сабой паводле розных паказчыкаў, на аснове чаго намі былі выдзелены варыянтныя, сінанімічныя і антанімічныя фразеалагізмы. Адны з іх уяўляюць сабой больш значную групу, другіе менш.
Падводзячы вынікі, адзначым, што фразеалагізмы з кампанентам атмасферных ападкаў, хоць яны і ўяўляюць сабой не значную групу (усяго каля 100 адзінак), значна ўзбагацілі беларускую літаратурную мову, папоўнілі фразеалагічны склад.
Спіс выкарыстаных крыніц
1. Лепешаў, І. Я. Фразеалогія сучаснай беларускай мовы: вучэб. дапам. Для філал. Фак. ВНУ / І.Я.Лепешаў. - Мінск: Выш. шк., 1998. - 271 с.
2. Ляшчынская, В. А. Сучасная беларуская мова: фразеалогія: вучэб. дапам. / В.А. Ляшчынская. - Мінск: РІВШ, 2010. - 230 с.
3. Виноградов, В. В. Об основных типах фразеологических единиц в русском языке / В.В. Виноградов // Избранные труды: лексикология и лексикография - М.: Изд-во «Наука», 1977. - С. 140-160.
4. Голяк, С. В. Сербская и белорусская фразеология с зоокомпонентом (зависимость между свойствами фразеологизма и слова-компонента): автореф. дис. … канд. филол. наук / С.В. Голяк; Белорус. гос. ун-т. - Минск, 2003.
5. Зайцава, Л.У. Аб структуры саматычных фразеалагізмаў-словазлучэнняў беларускай і англійскай моў / Л.У. Зайцава // Славянская фразеология в ареальном, историческом и этнокультурном аспектах: материалы V Междунар. конф., г. Гомель, 22-23 окт. 2007 г.: / редкол.: В.И. Коваль (отв. ред.) [и др.]. - Гомель: ГГУ им. Ф.Скорины, 2007. - С. 10-14.
6. Зайцава, Л.У. Саматычныя фразеалагізмы беларускай і англійскай моў у сістэме лінгвакультуралогіі / Л.У. Зайцава // Весн. Гродзен. Дзярж. ун-та. - Сер. 3. Філалогія, педагогіка, псіхалогія. - 2009. - № 2. - С. 50-57.
7. Ляшчынская, В.А. Фразеалагічная флора Беларусі ў мове Янкі Купалы / В.А. Ляшчынская // Славянская фразеология в ареальном, историческом и этнокультурном аспектах: материалы Междунар. науч. конф., г. Гомель, 23-24 нояб. 2001 г. - Гомель, 2001. - С. 258-260.
8. Ляшчынская, В.А. Фразеалагічная анатомія беларуса ў мове Янкі Купалы / В.А. Ляшчынская // Известия Гом. гос. ун-та им. Ф. Скорины. - 2002. - № 1 (10). - С. 100-104.
9. Ляшчынская, В.А. Саматычныя фразеалагізмы ў мове Янкі Купалы / В.А. Ляшчынская // Беларуская лінгвістыка. - Мінск: Беларус. навука, 2003. - Вып 53. - С. 72-77.
10. Юнаш, М.У. Саматычныя фразеалагізмы ў мастацкім маўленні: семантычны і функцыянальна-стылістычны аспекты (на матэрыяле беларуская драматургіі): аўтарэф. дыс. … канд. філал. навук: 10.02.01 / М.У. Юнаш. - Мінск: БДУ, 2005. - 21 с.
11. Садоўская, А. С. Фразеалагізмы з кампанентам-арнітонімам у беларускай мове: этналінгвістычны аспект : аўтарэф. дыс. … канд. філал. навук: 10.02.01 / А.С. Садоўская. - Мінск: БДУ, 2002. - 21 с.
12. Лепешаў, І. Я. Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы: у 2 т. Т. 1 / І.Я. Лепешаў. - Мінск: Беларус. энцыкл. Імя П. Броўкі, 1993. - 591 с.
13. Лепешаў, І. Я. Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы: у 2 т. Т. 2 / І.Я. Лепешаў. - Мінск: Беларус. энцыкл. Імя П. Броўкі, 1993. - 607 с.
14. Садоўская, А.С. Фразеалагізмы-спалучэнні ў сучасная беларускай мове / А.С. Садоўская; пад. рэд. праф. І.Я. Лепешава. - Гродна: ГрДУ, 2003. - 118 с.
15. Янкоўскі, Ф. М. Беларуская мова / Ф.М. Янкоўскі. - Мінск: Выш. шк., 1978. - 336 с.
16. Даніловіч, М. А. Граматычная характарыстыка фразеалагізмаў / М.А. Даніловіч. - Мінск: Навука і тэхніка, 1991. - 110 с.
17. Красней, В.П. Грані слова: факультатыўны курс “Лексіка і фразеалогія беларускай мовы”: вучэб. дапам. Для 9 кл. / В.П. Красней. - Мінск: Нар. асвета, 1986. - 173 с.
18. Шанский, Н. М. Фразеология современного русского языка: учеб. пособие для вузов по спец. «Рус. яз. и лит.» / Н.М. Шанский. - 3-е изд., испр. и доп. - М.: Высш. шк., 1985. - 160 с.
19. Лепешаў, І. Я. Структурныя тыпы фразеалагізмаў / І.Я. Лепешаў // Беларуская мова і мовазнаўства. - Мінск: Выд. БДУ, 1976. - Вып. 4.
20. Маршэўская, В. В. Фразеалагізмы са структурай сказа: манаграфія / В.В. Маршэўская; пад рэд. праф. І.Я. Лепешава. - Гродна: ГрДУ, 2003. - 116 с.
21. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5-ці т. Т. 1. А - В / [Рэд. тома М.Р. Суднік]. - Мінск.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1984. - 608 с.
22. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5-ці т. Т. 2. Г - К / [Рэд. тома М.Р. Суднік]. - Мінск.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1984. - 768 с.
23. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5-ці т. Т. 3. Л - П / [Рэд. тома М.Р. Суднік]. - Мінск.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1984. - 672 с.
24. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5-ці т. Т. 4. П - Р / [Рэд. тома М.Р. Суднік]. - Мінск.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1984. - 768 с.
25. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5-ці т. Т. 5. Кн. 1. С - У / [Рэд. тома М.Р. Суднік]. - Мінск.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1984. - 663 с.
26. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5-ці т. Т. 5. Кн. 2. У - Ф / [Рэд. тома М.Р. Суднік]. - Мінск.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1984. - 608 с.
27. Молотков, А. И. Основы фразеологии русского языка / А.И. Молотков. - Л.: Наука, 1977. - 283 с.
28. Сидоренко, М. И. К определению фразеологических синонимов / М.И. Сидоренко // Проблемы фразеологии и задачи ее изучения с высшей и средней школе. - Вологда: Северо-Запад. книж. изд-во, 1967. - С. 192-200.
29. Жуков, В. П. Толковый словарь фразеологических синонимов русского языка: около 730 синонимических рядов / В.П. Жуков, М.И. Сидоренко, В.Т. Шкляров; под. ред. В.П. Жукова. - М.: Рус. яз., 1987. - 448 с.
30. Зимин, В. И. К вопросу о вариантности фразеологических едениц / В.И. Зимин // Проблемы устойчивости и вариантности фразеологических едениц. - Тула: ТГПИ им. Л.Н. Толстого, 1972. - С. 70-83.
31. Жуков, В. П. Русская фразеология: учеб. пособие для филол. спец. вузов / В.П. Жуков. - М.: Высш. шк., 1986. - 310 с.
32. Рудакоўская, З. А. Структурна-кампанентныя змены і змест фразеалагізмаў / З.А. Рудакоўская // Беларус. мова. - Мінск: БДУ, 1978. - Вып. 6. - С. 49-57.
33. Янкоўскі, Ф. М. Роднае слова / Ф.М. Янкоўскі; пад. рэд. Ф.М. Яўневіча. - 2-е выд., дапрац. і дапоўн. - Мінск: Выш. шк., 1972. - 448.
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Марфалагічная характарыстыка фразеалагізмаў. Тыпы фразеалагізмаў па іх суадноснасці з часцінамі мовы. Фразеалагізмы, несуадносныя з часцінамі мовы. Фразеалагізмы, суадносныя са структурай словазлучэння, спалучэння слоў. Структурныя тыпы фразеалагізмаў.
курсовая работа [68,5 K], добавлен 27.10.2013Марфалагічная характарыстыка фразеалагізмаў, іх функцыянальная нагрузка, значэнне і тыпы. Выяўленне фразеалагізмаў ў мове драматычных твораў А. Макаёнка, іх стылістычныя функцыі. Фразеалагізмы са структурай спалучэння слоў, сказа, словазлучэння.
дипломная работа [101,7 K], добавлен 26.05.2013Кампаратыўныя фразеалагізмы ў мове твораў Я. Коласа. Адносіны ўстойлівых параўнанняў да фразеалагічных адзінак. Семантычная класіфікацыя ўстойлівых параўнанняў мовы твораў Я. Коласа. Кампаратыўныя фразеалагізмы, якія характарызуць чалавека і яго якасці.
курсовая работа [86,3 K], добавлен 11.07.2014Фразеалогія як асобны раздзел навукі аб мове. Групаванне фразеалагізмаў на аснове тэматычнай аднастайнасці кампанентнага складу. Фразеалагізмы, суадносныя са структурай простага сказа. Марфалагічная та сінтаксічная характарыстыкі фразеалагізмаў.
курсовая работа [69,4 K], добавлен 26.07.2013Навукова-тэарэтычныя асновы вывучэння фразеалогіі беларускай мовы. Паходжанне фразеалагізмаў ў рускай, беларускай і польскай мовах. Аналіз этымалогія фразеалагізмаў з кампанентам "зямля", іх класіфікацыя па лексічных значэнняў і сінтаксічныя асаблівасцяў.
курсовая работа [31,1 K], добавлен 16.03.2010Фразеалагізмы як частка лексікі любой мовы, разуменне іх сэнсу. Фразеалагізмы беларускай мовы: крыніцы паходжання і тлумачэнне паняцця. Біблія - універсальная аснова сусветнай культуры. Асаблівасць функцыяніравання біблейскіх фразеалагізмаў у мове.
курсовая работа [86,1 K], добавлен 24.05.2015Характарыстыка і азначэнне фраземы. Групы фразеалагічных адзінак у рамане Шамякіна "Вазьму твой боль: паводле суаднесенасці з часцінай мовы, семантычнай злітнасці кампанентаў, сінтаксічнай структуры. Аманімічнасць, варыянтнасць і сінанімія у фразеалогіі.
дипломная работа [106,7 K], добавлен 16.10.2013Вызначэнне фармальнай і сэмантычны падабенстве ўстойлівасці фразэалёгічныя складу славянскіх моў. Вывучэнне паходжання, марфалагічныя і сінтаксічныя характарыстыкі фразеалагізмамі з метерологическими кампанентамі ў беларускай, польскай і рускай мовах.
курсовая работа [33,5 K], добавлен 05.03.2010Лексіка-семантычная характарыстыка айконімаўтваральных асноў. Структурна-словаўтваральны аналіз айконімаў па словаўтваральных тыпах, прадуктыўнасць розных спосабаў утварэння. Алфавітны слоўнік айконімаў Ганцавіцкага раёна з гістарычнымі каментарыямі.
дипломная работа [81,8 K], добавлен 01.11.2013Семантычная характарыстыка размоўнай лексікі. Тэматычныя групы размоўных слоў. Структурна-словаўтваральны аналіз, граматычная характарыстыка, эмацыянальна-экспрэсіўная афарбоўка размоўнай лексікі. Сінаніміка размоўных лексем. Алфавітны паказальнік.
курсовая работа [48,1 K], добавлен 15.06.2011