Сучасная беларуская мова: фразеалогія
Фразеалогія як асобны раздзел навукі аб мове. Групаванне фразеалагізмаў на аснове тэматычнай аднастайнасці кампанентнага складу. Фразеалагізмы, суадносныя са структурай простага сказа. Марфалагічная та сінтаксічная характарыстыкі фразеалагізмаў.
Рубрика | Иностранные языки и языкознание |
Вид | курсовая работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 26.07.2013 |
Размер файла | 69,4 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Уводзіны
У беларускім мовазнаўстве фразеалогія як асобны раздзел навукі аб мове быў выдзелены параўнальна нядаўна. Сёння фразеалогія - самастойны раздзел навукі аб мове, які вызначаецца сваімі адзінкамі, метадамі і спосабамі іх вывучэння, сваімі задачамі, якія яна вырашае. Разам з тым з'яўляюцца новыя меркаванні пра паходжанне і ўтварэнне фразеалагізмаў, новыя метады іх даследавання, аналізу, апісання ў лексікаграфічнай літаратуры, якія пераконваюць у тым, што фразеалагізмы - гэта ўнікальныя адзінкі мовы, што фразеалогія як навука паскоранымі тэмпамі развіваецца, удасканальваецца.
Вынікі даследавання фразеалогіі канца XX - пачатку XXI ст., якое ідзе па самых розных напрамках, вядомых і новых, ілюструюць, з аднаго боку, сотні артыкулаў і дзесяткі манаграфій і навучальных дапаможнікаў, у якіх асвятляюцца самыя розныя пытанні і праблемы фразеалогіі, з другога - паказваюць, колькі новага, своеасаблівага прыадкрываюць фразеалагізмы пры ўважлівым і рознабаковым іх прачытанні [1, с. 6].
У беларускім мовазнаўстве найперш разглядаюцца агульныя пытанні фразеалогіі ў розных яе аспектах: аб'ём фразеалогіі, семантычная і структурна граматычная характарыстыка фразеалагічных адзінак, іх паходжанне і інш., а таксама прыватныя аспекты гэтай маладой навукі аб мове: выкарыстанне і стылістычная роля фразеалагізмаў у мове мастацкай літаратуры, марфалагічныя і сінтаксічныя тыпы фразеалагізмаў і іх асаблівасці, варыянтнасць, сінанімія і інш. Нямала за апошні час падрыхтавана і самых розных фразеалагічных слоўнікаў паводле матэрыялу - фразеалагізмы літаратурнай і дыялектнай мовы, мовы аднаго аўтара ці яго твора, паводле тыпу апісання і апрацоўкі фразеалагізмаў - тлумачальныя, перакладныя, этымалагічныя.
Асабліва вызначаюцца сваёй навізной працы, прысвечаныя вывучэнню фразеалагічных адзінак як унікальных сродкаў кадзіравання інфармацыі чалавека пра свет і аб адносінах чалавека да гэтага свету, паколькі менавіта фразеалагізмы ўтрымліваюць звесткі аб наіўнай карціне свету чалавека, аб культуры кожнага народа носьбіта іх. Выдзяляецца даследаванне фразеалагізмаў праз вызначэнне таго агульнага ў розных мовах, што ляжыць у аснове іх вобразаўтварэння, і адметнага для кожнага народа і яго мовы, ці найбольш поўнае і ўсебаковае ўстанаўленне нацыянальнай спецыфікі фразеалагічнага складу мовы пры параўнанні і супастаўленні з фразеалагічнымі адзінкамі іншых моў.
Вывучэнне фразеалагічных багаццяў пэўнай мовы, асабліва ў параўнанні і супастаўленні з фразеалагізмамі іншых моў, дазволіла вучоным унесці змены і пераглядзець погляды адносна многіх пытанняў фразеалогіі.
З улікам значнай колькасці фразеалагізмаў беларускай літаратурнай мовы, акрамя вывучэння спецыфікі фразеалагізмаў у агульным плане, фразеалагізмы беларускай мовы даследуюцца паводле пэўных іх аб'яднанняў, якімі выступаюць семантыка-тэматычныя групы, ці аб'яднанні фразеалагізмаў паводле пэўных тэматычных груп кампанентаў, семантыка-граматычныя разрады, ці аб'яднанні фразеалагізмаў паводле іх суадноснасці з часцінамі мовы, а таксасама аб'яднанні фразеалагізмаў паводле структурных разнавіднасцяў.
Групаванне фразеалагізмаў на аснове тэматычнай аднастайнасці кампанентнага складу з'яўляецца адным з апошніх накірункаў вывучэння і даследавання фразеалагізмаў розных моў. Пачатак кампанентнага аналізу фразеалагізмаў быў пакладзены дацкім даследчыкам Л. Ельмслевым, далейшае развіццё ён атрымлівае ў працах А. Грэймаса, Б. Пацье і іншых прадстаўнікоў французскай лінгвістычнай школы. Пэўнае падмацаванне гэтая тэорыя атрымала дзякуючы працам расійскіх вучоных Ю. Д. Апрэсяна, Д. М. Шмялёва, У. Р. Гака, Д. А. Дабравольскага, якія падыходзяць да разгляду моўнай адзінкі як упарадкаванага набору класавых рыс, дыферэнцыяльных і дапаўняльных. У гэтым накірунку працуе і польская даследчыца А. Пайдзінска. У беларускім мовазнаўстве вывучэнне фразеалагізмаў паводле тэматычнага аб'яднанн кампанентаў толькі набірае сілу. Сярод першых варта назваць дысертацыйнае даследаванне “Фразеалагізмы з кампанентам-арнітонімам у беларускай мове: этналінгвістычны аспект” А. Л. Садоўскай.
Першым грунтоўным даследаваннем, спецыяльна прысвечаным аналізу граматычнай класіфікацыі фразеалагізмаў паводле суадноснасці іх з часцінамі мовы, стала праца “Граматычная характарыстыка фразеалагізмаў” М. А. Даніловіча. Праўда, аўтар аналізуе толькі тры тыпы суадносных з часцінамі мовы фразеалагізмаў - назоўнікавыя, прыметнікавыя і прыслоўныя, выяўляючы марфалагічныя і сінтаксічныя ўласцівасці асобна для кожнага тыпу. Яшчэ ёсць праца Л. М. Якшук “Назоўнікавыя фразеалагізмы ў сучаснай беларускай літаратурнай мове”, якая прысвечана комплекснаму вывучэнню назоўнікавых фразеалагізмаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы і мае навукова-тэарэтычнае і практычнае значэнне.
Фразеалагізмы як складаныя моўныя адзінкі вызначаюцца разнастайнасцю сваёй структуры, у адпаведнасці з чым выдзяляюцца тры тыпы: фразеалагізмы, структурна арганізаваныя як словазлучэнні, словаспалучэнні і сказы. Такі падзел фразеалагізмаў стаў магчымым дзякуючы вывучэнню фразеалагізмаў беларускай мовы ў іх аб'яднаннях паводле структурных адзінстваў. Бо яшчэ нават у 90-я гг. XX ст выдзяляліся толькі два тыпы фразеалагізмаў паводле структуры: фразеалагізмы, якія “граматычна адпавядаюць сказу”, і “фразеалагізмы, граматычна адпаведныя словазлучэнню”.
Даследаваннем фразеалагізмаў у розных яе аспектах займаліся А. С. Аксамітаў [2; 3], М. А. Даніловіч [4], В. В. Маршэўская [5], А. С. Садоўская [6], Л. А. Якшук [7], Ф. М. Янкоўскі [8; 9], І. Я. Лепешаў [10; 11] і інш.
Мэта курсавой работы - ахарактарызаваць фразеалагічныя адзінкі беларускай мовы з кампанентам галава у марфалагічным і сінтаксічным аспектах.
У сувязі з пастаўленай мэтай неабходна вырашыць наступныя задачы:
1) выявіць фразеалагізмы беларускай літаратурнай мовы з кампанентам галава;
2) зрабіць марфалагічны аналіз фразеалагізмаў з кампанентам галава;
3) устанавіць структурныя тыпы выяўленых фразеалагізмаў;
4) скласці слоўнік фразеалагізмаў беларускай літаратурнай мовы з кампанентам галава.
Крыніцай даследавання з'яўляецца слоўнік фразеалагізмаў І.Я. Лепешава ў 2-х тамах [12; 13].
1. Марфалагічная характарыстыка фразеалагізмаў
Фразеалагізмы з кампанентам галава маюць не толькі канкрэтнае, прыватнае значэнне, але і катэгарыяльнае, ці граматычнае, абагульненае значэнне (прадметнасці, дзеяння і г. д.). Паводле свайго катэгарыяльнага значэння большасць фразеалагізмаў суадносіцца з рознымі часцінамі мовы.
Так, фразеалагізм дубовая галава [12, с. 284], як і тоеснае ў сэнсавых адносінах слова тупіца, мае значэнне прадметнасці, валодае катэгорыямі адушаўлёнасці, роду, ліку і склону. Гэта назоўнікавы фразеалагізм.
Параўнаем таксама фразеалагізм адарваць (сарваць) галаву [12, с. 54] і яго тлумачэнне `строга пакараць'. Фразеалагізм, як і граматычна галоўнае слова-дзеяслоў з дэфініцыі, абазначае дзеянне і можа выражаць яго ў формах асобы, ладу, часу, трывання: адарву (-еш, -е, -ем і г. д.) галаву, адрывай…, адарваў…, адарваў бы і інш. Гэта дзеяслоўны фразеалагізм.
У адпаведнасці са сказаным фразеалагізмы з кампанентам галава аб'ядноўваюцца ў некалькі семантыка-граматычных разрадаў або тыпаў. Суадносячы фразеалагізм з пэўнай часцінай мовы, карыстаюцца трыма паказчыкамі: семантычным, марфалагічным і сінтаксічным.
Семантычны паказчык звычайна найболып эфектыўны ў параўнанні з іншымі. Ён грунтуецца на выніках супастаўлення фразеалагізма з яго тлумачэннем. Напрыклад, выраз адкруціць галаву [12, с. 65] вытлумачваецца дзеяслоўным словазлучэннем `забіць, знішчыць', выраз з царом у галаве [13, с. 622] - прыметнікавым словазлучэннем `вельмі разумны, кемлівы'. Значыць, першы фразеалагізм - дзеяслоўны, другі - прыметнікавы.
Аднак апора толькі на семантычны паказчык не заўсёды дае станоўчы эфект.
Марфалагічным паказчыкам з'яўляецца граматычна галоўны (стрыжнёвы) кампанент, калі толькі ён ёсць у фразеалагізме. Так, у фразеалагізме светлая галава [12, с. 285] `вельмі разумны' такім стрыжнёвым кампанентам выступае прыметнікавы кампанент светлая. Фразеалагізм абазначае прымету прадмета і, як і прыметнік светлая, дапасуецца да назоўніка ў родзе, ліку і склоне: светлая галава ў чалавека (Каваль); светлая галава матэматыка (Жук).
Улік таго, якой часцінай мовы выражаецца стрыжнёвы кампанент і якія парадыгматычныя формы характэрныя для гэтага фразеалагізма, дае магчымасць кваліфікаваць як назоўнікавыя, напрыклад, выразы гарачая галава [12, с. 284], дубовая галава [12, с. 284], пустая галава [12, с. 285].
Значная частка фразеалагізмаў, аднак, не можа вызначацца з дапамогай марфалагічнага паказчыка, бо ў іх няма граматычна галоўнага кампанента, напрыклад: галава і два вухі [12, с. 281]. У шмат якіх фразеалагізмах стрыжнёвы кампанент хоць і ёсць, але яго катэгарыяльнае (часцінамоўнае) значэнне не супадае з катэгарыяльным значэннем гэтага фразеалагізма. Гэтак жа не сігналізуецца стрыжнёвым кампанентам граматычнае значэнне прыметнікавых фразеалагізмаў без галавы [12, с. 290] (`неразумны, тупаваты ці няўважлівы, рассеяны').
Больш эфектыўным, чым марфалагічны, выступае сінтаксічны паказчык - сінтаксічная функцыя фразеалагізма ў сказе. Пераважная большасць фразеалагізмаў мае ўласцівую ім асноўную, тыповую сінтаксічную функцыю, абумоўленую іх семантыкай. Напрыклад, дзеяслоўныя фразеалагізмы часцей за ўсё бываюць выказнікам, прыслоўныя - акалічнасцю, назоўнікавыя - дзейнікам і дапаўненнем.
Аднак не заўсёды лёгка вызначыць семантыка-граматычны разрад фразеалагізма па яго сінтаксічнай функцыі.
Найлепшы вынік пры выяўленні катэгарыяльнага значэння фразеалагічнай адзінкі дае комплексны падыход, улік усіх трох паказчыкаў, цэласны аналіз семантыкі, марфалагічных асаблівасцей і сінтаксічнай функцыі ў сказе. Напрыклад, фразеалагізм туманіць галаву [13, с. 537] належыць да дзеяслоўнага тыпу таму, што, па-першае, яго сэнс вытлумачваецца дзеяслоўным словазлучэннем `уводзіць у зман, падманваць', па-другое, гэты фразеалагізм са стрыжнёвым дзеяслоўным кампанентам і мае значэнне дзеяння, якое выражаецца ў формах асобы, ладу, трывання і часу (туманю галаву, туманіш…, туманіце галаву), па-трэцяе, ён выконвае ў сказе сінтаксічную функцыю выказніка.
Па суадноснасці фразеалагізмаў з той ці іншай часцінай мовы вылучаюцца наступныя семантыка-граматычныя тыпы: назоўнікавыя, прыметнікавыя, дзеяслоўныя, прыслоўныя і выклічнікавыя.
Апрача фразеалагізмаў з кампанентам галава, якія належаць да пэўных семантыка-граматычных тыпаў, ёсць значная частка выразаў, несуадносных з часцінамі мовы, напрыклад, фразеалагізм галава гуза шукае (у каго, чыя) `хто-небудзь сваімі паводзінамі напрошваецца на непрыемнасці' [12, с. 282]. Ні ў сэнсавых, ні ў марфалагічных адносінах нельга супаставіць гэты фразеалагізм з якой-небудзь часцінай мовы. У ім адначасова як бы сумяшчаюцца прыметы некалькіх часцін мовы.
1.1 Тыпы фразеалагізмаў па іх суадноснасці з часцінамі мовы
У сувязі з тым, што фразеалагічныя адзінкі маюць граматычнае, абагульненае значэнне (прадметнасці, прыкметы, дзеяння і інш.), большая частка фразеалагізмаў з кампанентам галава суадносіцца з рознымі часцінамі мовы, на аснове чаго выдзяляюцца назоўнікавыя, прыметнікавыя, дзеслоўныя, прыслоўныя і выклічнікавыя фразеалагізмы.
1.1.1 Назоўнікавыя фразеалагізмы
Сярод фразеалагізмаў з кампанентам галава было выяўлена 14 назоўнікывых, якія маюць катэгарыяльнае значэнне прадметнасці і выражаюць яго ў катэгорыях адушаўлёнасці ці неадушаўлёнасці, роду, ліку і склону.
Прыналежнасць фразеалагізмаў да назознікавага тыпу вызначаецца найперш семантычным паказчыкам - стрыжнёвым словам-назоўнікам дэфініцыі: дубовая галава [12, с. 284] - `тупы, неразумны чалавек; тупіца'; пустая галава [12, с. 285] - `нездагадлівы, прастакаваты чалавек'. Амаль ва ўсіх выпадках эфектыўным аказваецца і марфалагічны крытэрый - назоўнікавы кампанент фразеалагізма як граматычна галоўнае слова. Гэта адносіцца ў першую чаргу да фразеалагізмаў, структурна арганізаваных як назоўнікавае словазлучэнне мадэлі “назоўнік + прыметнік (лічэбнік, займеннік)”: галава садовая [12, с. 283], гарачая галава [12, с. 283], курыная галава [12, с. 284], пустая галава [12, с. 285], галава яловая [12, с. 283], дубовая галава [12, с. 284]; мадэлі “назоўнік у назоўным слоне + назоўнік ва ўскосным склоне (з прыназоўнікам ці без яго)”: дах (страха) над галавой [12, с. 365], замарочанне галавы [12, с. 475], ламанне галавы [12, с. 633]. Марфалагічным паказчыкам выступаюць назоўнікавыя кампаненты і ў фразеалагізмах са структурай спалучэння слоў: галава і два вухі [12, с. 281].
Большасць назоўнікавых фразеалагізмаў адносіцца да разраду адушаўленых. Усе яны характарызуюць асобу: галава садовая [12, с. 283], галава яловая [12, с. 283], гарачая галава [12, с. 284], дубовая галава [12, с. 284], курыная галава [12, с. 284], пустая галава [12, с. 285], светлая галава.
Меншая частка фразеалагізмаў мае значэнне неадушаўлёнасці, яны абазначаюць самыя разнастайныя прадметы нежывой прыроды, падзеі, з'явы і інш., напрыклад: дах над галавой [12, с. 365], задурванне галавы [12, с. 445], замарочанне галавы [12, с. 457], ламанне галавы [12, с. 633].
Катэгорыя адушаўлёнасці-неадушаўлёнасці мае фармальныя сродкі выражэння. Адушаўлёныя і неадушаўлёныя фразеалагізмы адрозніваюцца формай вінавальнага склону множнага ліку. Фразеалагізмы са значэннем адушаўлёнасці (напрыклад, гарачая галава [12, с. 283]) маюць форму вінавальнага склону, аднолькавую з формай роднага склону, а ў неадушаўлёных фразеалагізмах (дах над галавой [12, с. 365]) вінавальны склон супадае з назоўным склонам: Бо хто пра іх паклапоціцца, абароніць ад такіх гарачых галоў, як ротмістр Ягашын? (Шамякін); Важна, што ў мяне ёсць дах над галавой. (Дамашэвіч).
Назоўнікавыя фразеалагізмы маюць катэгорыю роду.
Кожны фразеалагізм, за выключэннем тых, якія ужываюцца толькі ў множным ліку, належыць да пэўнага роду: мужчынскага (дах (страха) над галавой [12, с. 365]), жаночага (галава садовая [12, с. 283], галава яловая [12, с. 283], гарачая галава [12, с. 283], дзіравая галава [12, с. 284], дубовая галава [12, с. 284], курыная галава [12, с. 284], пустая галава [12, с. 285], светлая галава [12, с. 285]), ніякага (задурванне галавы [12, с. 445], замарочанне галавы [12, с. 457], ламанне галавы [12, с. 633], хаджэнне на галаве (на галовах) [13, с. 590]). Сярод фразеалагізмаў з кампанентам галава адушаўленыя фразеалагізмы сустракаюцца ў форме жаночага роду. Фразеалагізмы ж ніякага і мужчынскага роду належаць да неадушаўлёных (дах (страха)над галавой [12, с. 365], задурванне галавы [12, с. 445], замарочанне галавы [12, с. 457], ламанне галавы [12, с. 633], хаджэнне на галаве (на галовах) [13, с. 590]).
Родавая прыналежнасць фразеалагізма вызначаецца родавай формай яго граматычна галоўнага кампанента. Апрача таго, катэгорыя роду вызначаецца сінтаксічна - па асаблівасцях дапасавання паясняльных слоў да фразеалагізма. Так, у сінтаксічную сувязь з выразам жаночага роду курыная галава ўступае займенік такога самага роду: Падумай, курыная твая галава, які я жмінда? (Мяжэвіч).
Многія фразеалагізмы з кампанентам галава жаночага роду, якія з пэўнага боку характарызуюць чалавека, аднолькава дастасоўваюцца да асоб мужчынскага і жаночага полу. Напрыклад, фразеалагізм курыная галава [12, с. 284] (`незгадлівы, прастакаваты чалавек') ужываецда ў дачыненні і да мужчын, і да жанчын.
Гэтак жа функцыянуюць і такія выразы жаночага роду: галава яловая [12, с. 283], галава садовая [12, с. 283], гарачая галава [12, с. 284], дубовая галава [12, с. 284], пустая галава [12, с. 285], светлая галава [12, с. 285].
Сярод назоўнікавых фразеалагізмаў з кампанентам галава толькі меншая частка ўжываецца ў адзіночным і множным ліках. Гэта такія фразеалагізмы: гарачая галава [12, с. 284], дубовая галава [12, с. 284], пустая галава [12, с. 285], светлая галава [12, с. 285]. Праўда, і яны найчасцей выкарыстоўваюцца ў адзіночным ліку, выступаючы пераважна як сродак індывідуальнай характарыстыкі, але здольныя рэалізаваць і форму множнага ліку, напрыклад: Хто пра іх паклапоціцца. абароніць ад такіх гарачых галоў, як ротмістр Ягашын? (I. Шамякін).
Фразеалагізмы, якія ўжываюцца толькі ў адзіночным ліку (адзіночналікавыя), не могуць утвараць формы множнага ліку па розных прычынах. Гэта найчасцей выразы з абстрактным значэннем: задурванне галавы [12, с. 445] - `заблытванне каго-н. глупствам, непатрэбнасцю'; замарочанне галавы [12, с. 457] - `стан, пры якім хто-н. не можа разумна разважаць'; ламанне галавы [12, с. 633] - `напружаная спроба вырашыць, зразумець, разгадаць што-н.'; хаджэнне на галавах (галовах) [13, с. 590] - `бурнае свавольства, гарэзлівасць'.
Адносіны назоўнікавага фразеалагізма да іншых слоў у сказе або ў cловазлучэнні паказваюцца з дапамогай катэгорыі склону. Скланенне фразеалагізма праяўляецца праз фармальны паказчык пэўнага склону - канчатак стрыжнёвага кампанента. Калі фразеалагізм мае структуру атрыбутыўна-іменнага словазлучэння (галава садовая [12, с. 283], галава яловая [12, с. 283], гарачая галава [12, с. 283], дубовая галава [12, с. 284], курыная галава [12, с. 284], пустая галава [12, с. 285], светлая галава [12, с. 285]),то пры змяненні па склонах змяняюцца канчаткі абодвух кампанентаў (гарачай галавы, гарачую галаву і г. д.). У фразеалагізме ж з іншай структурнай арганізацыяй парадыгматычныя формы мае толькі стрыжнёвы кампанент (галава і два вухі - галаву і два вухі і інш.).
Наяўнасць або адсутнасць у тых ці іншых фразеалагізмах пэўных граматычных катэгорый, а таксама парадыгмы скланення ці спражэння залежыць ад семантыкі фразеалагізма і яго сінтаксічнай функцыі, якая ў сваю чаргу нярэдка звязана з наяўнасцю або адсутнасцю ацэначнага значэння ў сэнсавай структуры фрааеалагізма. Назоўнікавым і прыметнікавым фразеалагізмам уласцівы катэгорыі роду, ліку і склону, дзеяслоўным - трывання, часу, ладу, асобы, ліку, роду. Аднак і тыя фразеалагізмы, якім уласцівы пэўныя катэгорыі, не заўсёды здольныя рэалізаваць усе формы той ці іншай катэгорыі. У сувязі з гэтым выдзяляюцца фразеалагізмы з поўнай, абмежаванай і нулявой парадыгмай.
Большасць фразеалагізмаў з кампанентам галава маюць поўную парадыгму, у якіх або няма значэння ацэначнасці, або яно нязначнае, аслабленае: гарачая галава [12, с. 283], светлая галава [12, с. 285], дубовая галава [12, с. 284].
Меншая колькасць фразеалагізмаў з кампанентам галава мае абмежаваную парадыгму, якія не толькі называюць пэўную рэалію, але і станоўча ці адмоўна ацэньваюць яе. Напрыклад: дах над галавой [12, с. 365], галава і два вухі [12, с. 281].
1.1.2 Прыметнікавыя фразеалагізмы
У гэтым семантыка-граматычным тыпе вылучаны 6 фразеалагічных адзінак з кампанентам галава, якія абазначаюць прымету асобы ці прадмета.
Прыметнікавыя фразеалагізмы выступаюць як якасная характарыстыка асобы, іншы раз абазначаюць унутраны стан асобы: з царом у галаве [13, с. 622], без галавы [12, с. 290]. Значна радзей яны якасна характарызуюць не асобу, а прадмет: усяму галава [12, с. 285], са свае галавы [12, с. 291].
Катэгарыяльнае значэнне прыметнікавых фразеалагізмаў часцей за ўсё вызначаецца семантычным і сінтаксічным паказчыкамі. Напрыклад, без галавы абазначае `неразумны, тупаваты ці няўважлівы, рассеяны' і ўжываецца ў функцыі выказніка. Што да марфалагічнага паказчыка, то ён дае станоўчы эфект толькі ў дачыненні да некаторых фразеалагізмаў, катэгарыяльнае значэнне якіх сігналізуецца атрыбутыўным кампанентам (займеннікам): са свае галавы [12, с. 291], усяму галава [12, с. 285].
Сярод зменных фразеалагізмаў з кампанентам галава ў залежнасці ад таго, які кампанент у іх змяняецца, можна выдзеліць у адну групы.
У гэтай групе аб'ядноўваюцца фразеалагізмы, у якіх абмежаваную парадыгму маюць назоўнікавыя ці займеннікавыя каманенты: усяму галава [12, с. 285], са свае галавы [12, с. 291].
Большасць прыметнікавых фразеалагізмаў не змяняецца. Гэта вытлумачваецца тым, што яны маюць структуру, якая не адпавядае іх катэгарыяльнаму значэнню, а іх стрыжнёвы кампанент, калі ён у наяўнасці, не прадвызначае іх прыналежнасць да прыметнікавых: без цара ў галаве.
1.1.3 Дзеяслоўныя фразеалагізмы
Дзеяслоўныя фразеалагізмы з'яўляюцца самым шматлікім семантыка-граматычным тыпам фразеалагізмаў. Усяго намі вылучана 86 дзеяслоўных фразеалагічных адзінак з кампанентам галава. Яны абазначаюць дзеянне і выражаюць яго ў катэгорыях трывання, часу, ладу, а таксама роду (у формах прошлага часу і ўмоўнага ладу). Апрача дзеяння (адкруціць галаву [12, с. 65], гладзіць па галоўцы(па галаве) [12, с. 303], звярнуць галаву [12, с. 491], біць па галаве [12, с. 108] і інш.) дзеяслоўныя фразеалагізмы зрэдку абазначаюць і стан: выходзіць з галавы [12, с. 263], дурыць(тлуміць) сабе галаву [12, с. 396], паламаць галаву [13, с. 166], стаяць у галаве [13, с. 460] і інш.
Катэгарыяльнае значэнне амаль усіх дзеяслоўных фразеалагізмаў выяўляецца семантычным, марфалагічным і сінтаксічным крытэрыямі. Так, фразеалагізм вылятаць з галавы [12, с. 246] належыць да дзеяслоўных таму, што, па-першае, ён абазначае дзеянне, якое перадаецца дзеяслоўным словазлучэннем `зусім забывацца', па-другое, граматычным цэнтрам фразеалагізма з'яўляецца дзеяслоўны кампанент, які выступае носьбітам формаў трывання (вылятаць з галавы - вылецець з галавы), часу (вылецець, вылечу, вылетаў і інш.), асобы (вылечу, вылеціш, вылеціць і г. д.) ладу (вылеці, вылецеў бы і інш.), ліку (вылечу, вылецім і г. д.), роду (вылецеў, вылецела бы і інш.), па-трэцяе, гэты выраз выконвае сінтаксічную функцыю выказніка.
Катэгорыя трывання ўласціва ўсім дзеяслоўным фразеалагізмам з кампанентам галава. Пераважная большасць фразеалагізмаў мае суадносныя пары незакончанага і закончанага трывання: выкідаць (выкінуць) дур з галавы [12, с. 240], выкідаць (выкінуць) з галавы [12, с. 240], вылятаць (вылецець) з галавы [12, с. 246], выпадаць (выпасці) з галавы [12, с. 251], выходзіць (выйсці) з галавы [12, с. 263] і г.д. Фразеалагізмы суадноснай трывальнай пары адрозніваюцца адзін ад аднаго тым, што ў незакончаным трыванні яны абазначаюць дзеянне без паказу на яго мяжу, а ў закончаным - паказваюць на яго ўнутраную мяжу, на завершанасць дзеяння. Параўнаем, напрыклад: І доўга словы бабкі Евы не выляталі з галавы…(Колас); Як яны [парыжанкі] ужо зусім вылецелі ў мяне з галавы. (Дунін-Марцінкевіч)
Трывальныя пары ўтвараюцца найчасцей суфіксальным і прэфіксальным спосабамі: забіць (забіваць) галаву [12, с. 429], гладзіць (пагладзіць) па галоўцы [12, с. 303], губляць (згубіць) галаву [12, с. 332], выкідаць (выкінуць) з галавы [12, с. 240]. Як малапрадуктыўныя выступаюць спосабы ўтварэння ў выніку: а) чаргавання ў аснове: перабіраць (перабраць) у галаве [13, с. 204], знімаць (зняць) галаву [12, с. 508]; б) перастаноўкі націску: пасыпаць (пасыпаць) галаву попелам [13, с. 194]; в) cуплетывізму: брацца (узяцца) за галаву [12, с. 135], браць (узяць) да галавы [12, с. 138], браць (узяць) <сабе> ў галаву [12, с. 144].
Сярод фразеалагізмаў з кампанентам галава, якія маюць толькі адно трыванне, пераважаюць фразеалагізмы незакончанага трывання: стаяць у галаве [13, с. 460], схіляць галаву [13, с. 475], ударыць у галаву [13, с. 552], туманіць галаву [13, с. 537], знімаць (здымаць) галаву [12, с. 508], забіваць галаву [12, с. 429], гладзіць па галоўцы (галаве) [12, с. 303], даваць галаву на адрэз (на адсячэнне) [12, с. 341], мыліць галаву [13, с. 55], набіваць галаву [13, с. 64], лезці ў галаву [12, с. 644] і г. д.
Да няпарных, або аднатрывальных, фразеалагізмаў закончанага трывання адносяцца, напрыклад, такія: навярнуць галавой [13, с. 70], надурыць галаву [13, с. 77], не знасіць галавы [12, с. 507], стрэліць у галаву [13, с. 467], схадзіць да галавы назад па розум [13, с. 474], узбрысці ў галаву [13, с. 555], цюкнуць у галаву [13, с. 629], ускружыць галаву [13, с. 576] і г.д.
Катэгорыя часу знаходзіцца ў цеснай сувязі з катэгорыяй трывання. Фразеалагізмы незакончанага трывання маюць формы цяперашняга, прошлага і будучага складанага часу, а фразеалагізмы закончанага трывання толькі формы прошлага і будучага простага часу.
Некаторыя фразеалагізмы з суадноснымі трывальнымі парамі, ужываючыся ў незакончаным трыванні, не ўтвараюць формаў будучага складанага часу: туманіць галаву [13, с. 537], знімаць (здымаць) галаву [12, с. 508], забіваць галаву [12, с. 429], гладзіць па галоўцы (галаве) [12, с. 303], даваць галаву на адрэз (на адсячэнне) [12, с. 341] і інш. Так, напрыклад, нельга сказаць: Я буду даваць галаву на адрэз.
Няпарныя фразеалагізмы незакончанага трывання з кампанентам галава часцей за ўеё могуць мець усе тры часы (цяперашні, прошлы і будучы складаны). У гэту значную групу выразаў уваходзяць, напрыклад, і такія: ручацца галавой [13, с. 343], не ўкладваецца (не месціцца, не тоўпіцца) у галаве [13, с. 563], хаваць галаву ў пясок [13, с. 590], трымаць у галаве [13, с. 532], сядзець на галаве [13, с. 494] і інш.
Неаднолькава рэалізуецца катэгорыя часу і сярод аднатрывальных фразеалагізмаў закончанага трывання з кампанентам галава. Тут можна вылучыць дзве групы.
У другой групе аб'ядноўваюцца фразеалагізмы, якія рэалізуюцца ў форме будучага часу. Гэта найперш значная частка выразаў, надзеленых абагульнена-асабовым значэннем. Яны застылі ў форме 2-й асобы адзіночнага ліку: схадзіць да галавы назад па розум [13, с. 474], галавы не прыкладу [13, с. 259] і г. д.
Катэгорыя асобы паказвае на вытворцу дзеяння і з'яўляецца. Яна ўласцівая ўсім дзеяслоўным фразеалагізмам, здольным рэалізавацца ў цяперашнім і будучым часе. Большасць такіх фразеалагізмаў можа ўжывацца ва ўсіх трох асобах адзіночнага і множнага ліку: трымаць галаву, трымаеш галаву, трымае галаву і г.д.
Ёсць мала фразеалагізмаў з нулявой асабовай парадыгмай. Яны ўжываюцца пераважна або толькі ў якой-небудзь адной асабовай форме.
У форме 1-й асобы адзіночнага і (рэдка) множнага ліку рэалізуюцца такія фразеалагізмы: галавы не прыкладу [13, с. 259].
Катэгорыя ладу абазначае адносіны дзеяння да рэчаіснасці. Выдзяляюцца тры лады: абвесны, загадны і ўмоўны. Абвесны лад выступае як нулявая граматычная катэгорыя без спецыфічных марфалагічных паказчыкаў. Зменныя дзеяслоўныя фразеалагізмы маюць формы абвеснага ладу, які рэалізуецца ў формах цяперашняга, прошлага і будучага часу: галавы не прыкладу (-еш, -е, -ём, -еце, -уць і г. д.)
Катэгорыя роду, як ужо відаць з выкладзенага матэрыялу, уласцівая толькі асобным формам дзеяслоўных фразеалагізмаў, а менавіта: прошламу часу абвеснага ладу і ўмоўнаму ладу, напрыклад: галавы не прыкладу (-ла, -ў).
Катэгорыю ліку маюць усе спрагальныя формы дзеяслоўных фразеалагізмаў.
Як адну з марфалагічных уласцівасцей дзеяслоўных фразеалагізмаў можна адзначыць і тое, што яны ў шматлікіх выпадках здольныя ўтвараць суадносныя дзеепрыслоўныя і дзеепрыметнікавыя формы: паламаць галаву - паламаўшы галаву; галавы не прыкладу - не прыклаўшы галавы.
Такім чынам, пераважная большасць дзеяслоўных фразеалагізмаў з кампанетам галава належыць да зменных, мае поўную або абмежаваную парадыгму, Разам з тым ёсць нямала нязменных фразеалагізмаў. Вось некаторыя з фактараў, што стрымліваюць зменнаець дзеяслоўных фразеалагізмаў, абмяжоўваюць іх парадыгму або робяць яе нулявой.
1. У сэнсавай структуры многіх фразеалагізмаў, як ужо неаднаразова адзначалася вышэй, ёсць ацэначнае значэнне, што зніжае парадыгматычную актыўнаець тых ці іншых фразеалагізмаў.
2. Нязменнымі ці з абмежаванай зменнасцю выступаюць безасабовыя фразеалагізмы тыпу цюкнула ў галаву.
3. Сустракаюцца фразеалагізмы, якія ўжываюцца толькі ў неазначальнай форме, бо рэалізуюць сваё значэнне пры строга акрэсленых словах-суправаджальніках: сядзець на галаве, схіляць галаву.
1.1.4 Прыслоўныя фразеалагізмы
Колькасна гэты семантыка-граматычны тып фразеалагізмаў з кампанентам галава (10 адзінак) уступае толькі дзеяслоўнаму і назоўнікаваму тыпам. Яны, як і суадносныя з імі прыслоўі, абазначаюць прымету дзеяння або ступень якасці, а таксама розныя акалічнасці, пры якіх адбываецца дзеянне.
Некаторыя прыслоўныя фразеалагізмы з кампанентам галава сэнсава і сінтаксічна звязваюцца з дзеясловамі: яечка з галавы не скоціцца [13, с. 683]. Зрэдку яны прымыкаюць да лічэбнікаў (у першую галаву), назоўнікаў (на скрут галавы [13, с. 403], як снег на галаву [13, с. 425]).
Паводле семантыкі прыслоўныя фразеалагізмы з кампанентам галава можна падзяліць на дзве групы: азначальныя і акалічнасныя.
Азначальныя фразеалагізмы абазначаюць уласцівасці, якасці, меру, ступень і спосаб даеяння і адпаведна з гэтым падзяляюцца на тры разрады:
1. Якасныя (адказваюць на пытанне як?): вышэй галавы [12, с. 268], яечка з галавы не скоціцца [13, с. 683], з галавой [12, с. 287] і інш.
2. Спосабу дзеяння (адказваюць на пытанні як?; якім чынам?): з (ад) галавы да ног [12, с. 291], на злом галавы [12, с. 501], на скрут галавы [13, с. 403], як снег на галаву [13, с. 425] і інш.
Акалічнасныя фразеалагізмы абазначаюць месца, час, прычыну і мэту дзеяння і прымыкаць толькі да дзеясловаў. Сярод акалічнасных фразеалагізмаў з кампанентам галава вылучаюцца дзве групы:
1) месца (адказваюць на пытанні дзе?, куды?, адкуль?): у галавах і інш.
2) прычыны (адказваюць на пытанні чаму?, па якой прычыне?): з хворай галавы на здаровую і інш.
Чым больш абстрактны характар мае індывідуальнае значэнне фразеалагізма, тым шырэйшыя яго спалучальныя магчымасці. Многія фразеалагізмы не маюць пастаянных слоў-суправаджальнікаў і ўступаюць у кантакт з вялікай колькасцю тэматычна не аб'яднаных слоў: у першую галаву [12, с. 290], у галавах [12, с. 285], з галавой [12, с. 287].
Катэгарыяльнае значэнне прыслоўнасці вызначаецца часцей за ўсё на семантыка-сінтаксічнай аснове. Так, сэнс фразеалагізма на скрут галавы [13, с. 403] перадаецца прыслоўным словазлучэннем `вельмі хутка', фразеалагізм выконвае ролю акалічнасці.
Многія фразеалагізмы з кампанентам галава маюць структуру спалучэння слоў. Сярод найбольш пашыраных мадэляў можна адзначыць, напрыклад, такія: 1) прыназоўнік + назоунік: у галавах [12, с. 285], з галавой [12, с. 287]; 2) прыназоўнік + назоўнік + прыназоўнік + назоунік: як снег на галаву [13, с. 425], з галавы да ног [12, с. 291].
Сярод фразеалагізмаў са структурай словазлучэння вылучаюцца як найбольш тыповыя наступныя мадэлі: 1) прыметнік + назоўнік: вышэй галавы [12, с. 268]; 2) прыназоўнік + прыметнік + назоўнік: у першую галаву [12, с. 290]; 3) прыназоўнік + назоўнік + назоўнік: на злом галавы [12, с. 501], на скрут галавы [13, с. 403].
1.1.5 Выклічнікавыя фразеалагізмы
Гэты клас з'яўляецца самым малапрадуктыўным, у ім толькі 2 фразеалагічныя адзінкі з кампанентам галава. Выклічнікавыя фразеалагізмы выражаюць розныя пачуцці і волевыяўленні, але не абазначаюць і не называюць іх. Выражаючы разнастайныя эмоцыі.
Выражаючы разнастайныя эмоцыі, выклічнікавыя фразеалагізмы хоць і не валодаюць намінатыўнай функцыяй, але, як і словы-выклічнікі, “маюць усвядомлены калектывам сэнсавы змест” [13, с. 745].
Фразеалагізмы з кампанентам галава незадаволенасць, абурэнне, катэгарычную нязгоду, адмаўленне і г. д.: трасца яго (яе, іх, тваёй, вашай) галаве [13, с. 532], чэмер на яго (яе, тваю, іх) галаву [13, с. 663]. Выражэнне пэўных эмоцый у вусным маўленні нярэдка суправаджаецца мімікай, спецыфічнай інтанацыяй, часам выдзяленнем аднаго з кампанентаў лагічным націскам.
Выклічнікавыя фразеалагізмы з кампанентам галава паводле семантыкі адносяцца ў групу эмацыянальныя фразеалагізмы выражаюць розныя пачуцці (захапленне, здзіўленне, задавальненне, расчараванне, абурэнне): трасца яго (яе, іх, тваёй, вашай) галаве [13, с. 532], чэмер на яго (яе, тваю, іх) галаву [13, с. 663].
Выклічнікавыя фразеалагізмы не маюць граматычных значэнняў роду, ліку, склону, часу, асобы і г. д. Яны нязменныя, сінтаксічна не звязваюцца са структурай сказа і не з'яўляюцца членамі сказа.
Каб вызначыць катэгарыяльнае значэнне выклічнікавых фразеалагізмаў, трэба карыстацца семантычным і сінтаксічным паказчыкамі, але ў своеаеаблівым іх прымяненні да гэтых фразеалагізмаў.
1.2 Фразеалагізмы, несуадносныя з часцінамі мовы
Апрача фразеалагізмаў, суадносных з пэўнымі часцінамі мовы, шматлікую групу складаюць фразеалагічныя адзінкі з кампанентам язык, якія нельга супаставіць з тым ці іншым словам (48 адзінак). Звычайна такія выразы маюць адкрытую, незамкнёную структуру сказа і “патрабуюць інфарматыўнай падтрымкі” з боку залежных слоў, найчасцей “са значэннем асобы, якая выступае ў ролі лагічнага суб'екта” [14, с. 208].
Толькі ў параўнальна рэдкіх выпадках такія фразеалагізмы структурна арганізаваныя як словазлучэнні (мякіна ў галаве каго [13, с. 59], светлая галава ў каго [12, с. 285], гарачая галава ў каго [12, с. 284] і інш.) або як спалучэнне слоў (у галаве [12, с. 286], за галавой чыёй [12, с. 287] і пад.).
Сэнсавы змест несуадноснага фразеалагізма раскрываецца з дапамогай прэдыкатыўнага словазлучэння, у складзе якога ролю граматычнага ці лагічнага дзейніка выконвае няпэўны займеннік: галава кружыцца [12, с. 282] (у каго) - `хто-н. адчувае галавакружэнне'; галава не на вошы [12, с. 282] (у каго) - `хто-н. разумны, кемлівы, знаходлівы'; светлая галава [12, с. 285] (у каго) - `хто-н. ясна і лагічна мысліць, разважае'.
Прыналежнасць фразеалагізма да тыпу несуадносных вызначаецца найперш сінтаксічным паказчыкам: такія выразы заўсёды бываюць толькі галоўным членам (выказнікам) безасабовага сказа. Дапамагае і семантычны паказчык: гэтыя фразеалагізмы звычайна растлумачваюцца прэдыкатыўным словазлучэннем -- сказам з двума граматычнымі цэнтрамі.
Часам фразеалагізмы гэтага тыпу называюць дзеяслоўна-іменнымі або дзеяслоўна-прапазіцыянальнымі, дзеяслоўна-прэпазітыўнымі. Апрача таго, сярод выразаў гэтага разраду толькі крыху больш за палову маюць структуру двухсастаўнага сказа (з назоўнікавым кампанентам у назоўным склоне і дапасаваным да яго дзеясловам) тыпу галава тлуміцца [12, с. 283], галава пухне [12, с. 283]. Астатнія - бездзеяслоўныя (галава не на вошы [12, с. 282], салома ў галаве [13, с. 539], мякіна ў галаве [13, с. 59] і інш.).
Разглядаючы несуадноеныя фразеалагізмы паводле іх семантычнай накіраванасці, можна бачыць, што адны з іх характарызуюць толькі чалавека, другія - толькі прадметы, трэція - чалавека і прадметы. Адпаведна з гэтым фразеалагізмы можна падзяліць на тры групы: суб'ектныя, аб'ектныя і суб'ектна-аб'ектныя.
Пераважаюць суб'ектныя фразеалагізмы з кампанентам галава. Так, выраз хмель вылецеў з галавы (у каго) абазначае `хто-небудзь хутка працверазіўся' і заўсёды дастасоўваецца толькі да асобы. Суб'ектныя фразеалагізмы ў сваю чаргу ў залежнасці ад таго, што яны абазначаюць, падзяляюцца на дзве падгрупы.
У першую падгрупу ўваходзяць выразы з агульным значэннем дзеяння, якое зведвае ці адчувае асоба. Значная частка такіх выразаў характарызуе маўленчую дзейнасць, а таксама паводзіны і ўчынкі асобы: галава астыла (у каго) `хто-н. супакоіўся, перастаў гарачыцца', галава гуза шукае `хто-н. сваімі паводзінамі напрошваецца на непрыемнасці'.
Другая падгрупа аб'ядноўвае фразеалагізмы з агульным значэннем стану, у якім знаходзіцца асоба: на свежую галаву `пакуль яшчэ не стомлены ці пасля адпачынку', галава закружылася `хто-н. пачаў адчуваць галавакружэнне'.
Аб'ектныя фразеалагізмы cемантычна накіраваныя толькі на неадушаўлёныя прадметы, хоць у асобных выпадках уcкоcна могуць звязвацца і з асобай. Так, выраз хоць галавой налажы [13, с. 81] абазначае `выказванне безнадзейнасці, немагчымасці зрабіць што-н., каб выйсці з крайне цяжкага становішча'. У гэту параўнальна невялікую групу ўваходзіць і такі фразеалагізм: хоць у вір галавой [12, с. 197].
Суб'ектна-аб'ектныя фразеалагізмы могуць адносіцца як да асобы, так і да неадушаўлёных прадметаў. Напрыклад, на галаву [12, с. 288] (чыю, каго) абазначае `на бяду, на клопаты каму-н.' Яшчэ выразы аналагічнага характару: праз галаву [12, с. 289], шастом галавы не дастаць [12, с. 364].
Прыкладна трэцяя частка несуадносных фразеалагізмаў з кампанентам галава належыць да зменных. Ім уласціва абмежаваная парадыгма. Носьбітам парадыгматычных формаў выступае дзеяслоўны кампанент. Зменнасць пашыраецца на пераважную большасць фразеалагізмаў са структурай двухсастаўнага сказа (неразвітага і развітага), а таксама на нешматлікія выразы некаторых іншых структурных мадэляў з дзеяслоўным кампанентам: закруціла ў галаве [12, с. 451], выбіваць з галавы [12, с. 230], шастом (крукам) галавы не дастаць [12, с. 364]. Граматычная парадыгма абмяжоўваецца толькі катэгорыямі трывання і часу.
Катэгорыя трывання ахоплівае ўсе зменныя фразеалагізмы, але ўтварэнне трывальных пар у іх рэалізуецца неаднолькава.
Адзін фразеалагізм мае суадносную пару незакончанага і закончанага трывання. Параўн., напрыклад, ужыванне фразеалагізма галава варыць (зварыць) [12, с. 280]: А як іх рабіць, калі ўжо галава нічога не варыць? (Бяганская); Судзіце, можа, чаго і не зрабіў, можа, чаго галава і не зварыла. (Лобан).
Другія фразеалагізмы належаць да няпарных, аднатрывальных. Толькі незакончанае трыванне маюць, напрыклад, выразы выбіваць з галавы [12, с. 230], галава баліць [12, с. 279], галава гарыць [12, с. 280], галава кружыцца [12, с. 282], галава гуза шукае [12, с. 282] і пад. Не маюць парных адпаведнікаў і ўжываюцца толькі ў закончаным трыванні фразеалагізмы галава астыла [12, с. 279], галава занята [12, с. 281], галава звязана [12, с. 281] і інш.
Катэгорыя часу ўласціва ўсім зменным фразеалагізмам, але рэалізацыя часавых формаў мае шэраг абмежаванняў. Няпарныя фразеалагізмы закончанага трывання ўжываюцца ў прошлым і будучым простым часе.
Аднатрывальныя фразеалагізмы незакончанага трывання могуць ужывацца ва ўсіх трох часах (цяперашнім, прошлым і будучым складаным.
Прыкладна дзве трэція часткі несуадносных фразеалагізмаў з кампанентам галава не змяняюцца. Гэта вытлумачваецца рознымі прычынамі. Вось некаторыя з іх.
1. Шмат якія фразеалагізмы маюць ярка выяўленае значэнне стану, аднесенае да пэўнага часу, таму яны не могуць мець іншай часавай формы. Так, выраз галава занята (у каго, чыя) `хто-н. увесь у клопатах, думках пра каго-, што-н.' [12, с. 281] характарызуе пастаянны стан асобы.
2. Сярод нязменных ёсць нямала фразеалагізмаў з недзеяслоўнай сінтаксічнай структурай. Абазначаючы дзеянне або стан, яны не могуць выражаць іх у не ўласцівых ім катэгорыях трывання і часу: галава занята [12, с. 281], салома ў галаве [13, с. 359], мякіна ў галаве [13, с. 59] і інш.
3. Многія фразеалагізмы хоць і маюць у сваім складзе дзеяслоўны кампанент, але не змяняюцца, бо ён застыў у пэўнай форме. Гэта перш за ўсё шматлікія выразы са структурай даданага ўступальнага сказа: хоць галавой аб сцяну біся [12, с. 105], хоць у вір галавой [12, с. 197], хоць галавой налажы.
фразеалагізм мова сказ
2. Сінтаксічная характарыстыка фразеалагізмаў
Знешне, па сваёй будове фразеалагізмы з кампанентам галава падобныя або на разнастайнага характару злучэнні слоў, або на сказы. Напрыклад, як і ў адпаведным свабодным словазлучэнні, у фразеалагізме ручацца галавой (за каго) [13, с. 343] граматычна галоўным структурным элементам выступае дзеяслоўны кампанент ручацца, які звязваецца з залежным ад яго кампанентам галавой сувяззю беспрыназоўнікавага кіравання. Гэта фразеалагізм са структурай словазлучэння.
Калі ж разглядаць фразеалагізм галава астыла [12, с. 279], то можна бачыць, што ён структурна арганізаваны як сказ, у якім першы кампанент адпавядае дзейніку, другі - выказніку. Гэта фразеалагізм са структурай сказа.
У некаторых жа фразеалагізмах няма ні граматычна галоўнага, ні граматычна залежнага кампанента, напрыклад: галава і два вухі [12, с. 281], не галава, а дом саветаў [12, с. 284], з хворай галавы на здаровую [12, с. 291]. Гэта фразеалагізмы са структурай спалучэння слоў.
Фразеалагізмы з кампанентам галава паводле структуры суадносяцца: а) са словазлучэннямі (адкруціць галаву [12, с. 65], гарачая галава [12, с. 284], дубовая галава [12, с. 284]), б) са сказамі (галава пухне [12, с. 283],яечка з галавы не скоціцца [13, с. 683], хмары згушчаюцца [13, с. 611]), в) са спалучэннямі слоў (не ў галаве [12, с. 286], без галавы [12, с. 290], за галавой [12, с. 287], галава і два вухі [12, с. 281]). Інакш кажучы, фразеалагізмы падзяляюцца на тры структурна-граматычныя разнавіднасці: фразеалагізмы-словазлучэнні, фразеалагізмы-сказы, фразеалагізмы-спалучэнні. Кожная разнавіднасць характарызуецца некалькімі структурнымі тыпамі, якія ў сваю чаргу падзяляюцца на шэраг структурных мадэляў. За кожным фразеалагізмам замацавалася свая структура.
2.1 Фразеалагізмы, суадносныя са структурай словазлучэння
Гэта самая шматлікая структурна-граматычная разнавіднасдь фразеалагізмаў з кампанентам галава (126 адзінак). Выразы гэтай разнавіднасці ўтварыліся па структурных схемах усіх шасці тыпаў словазлучэнняў, вядомых у сінтаксісе, аднак адны з гэтых тыпаў і асабліва мадэляў сярод таго ці іншага тыпу вельмі пашыраныя, другія - менш прадуктыўныя, трэція - зусім рэдкія.
Паміж кампанентамі ў фразеалагізмах-словазлучэннях можа быць сувязь дапасавання (гарачая галава [12, с. 283], дубовая галава [12, с. 284], курыная галава [12, с. 284]), кіравання (азяліць галаву [12, с. 84], брацца за галаву [12, с. 135]). Праўда, такая сувязь носіць чыста фармальны характар і гэтым адрозніваецца ад сінтаксічнай сувязі ў свабодных словазлучэннях. Параўнаем два сказы: 1) Хлопчыку ударылі ў галаву мячом; 2) Не, гэта гаварыў не я, а каньяк, які цёплай плынню разліўся па ўсім целе і неяк адразу ўдарыў у галаву (Шальманаў). У першым прыкладзе граматычная сувязь паміж словамі ударыць і галава, ужытымі з прамым значэннем, мае рэальны характар: дзеяслоў ударыць удзельнічае ў стварэнні гэтай сувязі сваім фармальным і сэнсавым бокам. У другім жа прыкладзе кампаненты фразеалагізма ўдарыць у галаву (`ап'яніць') не маюць самастойнага значэння, дэсемантызаваліся і запазычылі ад свабоднага словазлучэння толькі фармальна-структурны тып сінтаксічнай арганізацыі.
Самы пашыраны тып - гэта фразеалагізмы, структурна арганізаваныя як дзеяслоўныя словазлучэнні. Амаль усе яны паводле катэгарыяльнага значэння належаць да дзеяслоўных фразеалагізмаў, і толькі нямногія ўваходзяць у прыметнікавы семантыка-граматычны тып (галава не на вошы [12, с. 282], усяму галава [12, с. 285], на галаву вышэй [12, с. 268]), ці прыслоўны (вышэй галавы [12, с. 268], у першую галаву [12, с. 290], на злом галавы [12, с. 501]).
Пераважаюць двух- і трохкампанентныя выразы з кампанентам галава. Сярод двухкампанентных выразаў самую прадуктыўную мадэль складаюць фразеалагізмы, утвораныя па структурнай схеме “дзеяслоў + назоўнік у вінавальным склоне”: адкруціць галаву [12, с. 65], азяліць галаву [12, с. 84], выкідаць дур з галавы [12, с. 240], адарваць галаву [12, с. 54], вешаць (апускаць) галаву (галовы) [12, с. 192], губляць галаву [12, с. 332] і інш. У другой, менш пашыранай мадэлі, залежны кампанент-назоўнік стаіць у творным склоне: ручацца галавой [13, с. 343].
Трохкампанентныя фразеалагізмы з кампанентам галава са структурай дзеяслоўнага словазлучэння ўтвараюць больш-менш прадуктыўных мадэляў і непрадуктыўных. Найболып тыповая схема трохкампанентных фразеалагізмаў - “дзеяслоў + прыназоўнік (у, на, з, да, па, пад, праз, аб, ад, над, перад, паміж, міма, папярок, без, супраць) + назоўнік у пэўным склоне”: вісець над галавой [12, с. 198], браць да галавы [12, с. 138], выбіваць з галавы [12, с. 230], вылятаць з галавы [12, с. 246], выпадаць з галавы [12, с. 251], выходзіць з галавы [12, с. 263] і інш. Найбольш частотнымі з'яўляюцца канструкцыі з назоўнікам у вінавальным склоне і прыназоўнікам у або на, а таксама з назоўнікам у родным склоне і прыназоўнікам з: звальвацца на галаву [12, с. 482], не ідзе ў галаву [12, с. 525], садзіцца на галаву [13, с. 355], выкідаць з галавы [12, с. 240], вылятаць з галавы [12, с. 246].
Шмат мадэляў утвараюць фразеалагізмы, усе тры кампаненты якіх генетычна паўназначныя словы. У такім разе ў спалучэнні з дзеясловам уступаюць атрыбутыўныя канструкцыі або два назоўнікі ў розных склонавых формах, назоўнік і прыслоўе, займеннік сабе і назоўнік у вінавальным склоне і г. д., напрыклад: астудзіць гарачую галаву [12, с. 94], выдаваць сябе з галавой [12, с. 237], выкідаць дур з галавы [12, с. 240]. Ёсць і іншыя трохкампанентныя мадэлі: галавы не прыкладу [13, с. 259], дах над галавой [12, с. 365] і інш.
Чатырохкампанентныя фразеалагізмы з кампанентам галава таксама аб'ядноўваюцца ў шмат мадэляў. Найбольш тыповай з'яўляецца мадэль, у якой дзеяслоўны кампанент як граматычна апорнае слова спалучаецца з атрыбутыўнай канструкцыяй і прыназоўнікам на ці у: галаву ў заклад аддаваць [12, с. 60], не ідзе ў галаву [12, с. 525], класці галаву на калодку.
Другі тып, таксама даволі пашыраны - гэта фразеалагізмы з кампанентам галава са структурай назоўнікавага словазлучэння. Большасць з іх па суадноснасці з часцінамі мовы належаць да назоўнікавых: задурванне галавы [12, с. 445], курыная галава [12, с. 284], дубовая галава [12, с. 284], дзіравая галава [12, с. 284], ламанне галавы [12, с. 633] і інш. Сярод астатніх пераважаюць прыслоўныя фразеалагізмы: вышэй галавы [12, с. 268], у першую галаву [12, с. 290], на злом галавы [12, с. 501], на скрут галавы [13, с. 403]; затым ідуць прыметнікавыя: на галаву вышэй [12, с. 268], усяму галава [12, с. 285], са свае галавы [12, с. 291]; і несуадносных з часцінамі мовы (выбіваць з галавы [12, с. 230], на свежую галаву [12, с. 289], закруціла ў галаве [12, с. 451] і г. д.).
У гэтым структурным тыпе найчасцей сустракаюцца двух- і трохкампанентныя фразеалагізмы.
Пераважная большасць двухкампанентных фразеалагізмаў утварылася па мадэлі “назоўнік у назоўным склоне + атрыбутыўнае слова (прыметнік, займеннік)”: светлая галава [12, с. 285], гарачая галава [12, с. 283], усяму галава [12, с. 285], курыная галава [12, с. 284] і інш.
Многія фразеалагізмы ўтвараліся са спалучэння назоўніка ў назоўным склоне з назоўнікам у родным склоне: задурванне галавы [12, с. 445], замарочанне галавы [12, с. 457].
Трохкампанентныя фразеалагізмы з кампанентам галава можна падзяліць на тры групы. У першую групу ўваходзяць выразы, утвораныя па структурнай схеме “прыназоўнік (на, з, у, да, за, ад, без, пад, па, пры) + атрыбутыўнае слова + назоўнік у пэўным склоне”: у першую галаву [12, с. 290], на свежую галаву [12, с. 289], на сваю галаву [12, с. 289] і інш. Структурная схема фразеалагізмаў другой групы складаецца з прыназоўнікам (на, па, ад, да) і двух назоўнікаў у розных, а іншы раз і ў аднолькавых склонавых формах: хаджэнне на галаве [13, с. 590], на злом галавы [12, с. 501], на скрут галавы [13, с. 403] і інш. Трэцяя група аб'ядноўвае мадэлі “назоўнік у назоўным склоне + прыназоўнік (на, у, без, з, над, са, па) і назоунік у пэўным ускосным склоне”: дах над галавой [12, с. 365], салома ў галаве [13, с. 359] і інш.
Чатырохкампанентныя фразеалагізмы з кампанентам галава нізкачастотныя, складаюцца з 2 - 3 выразаў, напрыклад: без цара ў галаве [13, с. 621], з царом у галаве [13, с. 622].
Трэці тып - фразеалагізмы з кампанентам галава са структурай прыслоўнага словазлучэння. Сюды ўваходзяць і выразы з дзеепрыслоўным кампанентам як граматычна апорным словам. Амаль усе мадэлі ў гэтым тыпе нізкачастотныя, прадстаўлены адзінкавымі прыкладамі: вышэй галавы [12, с. 268], вышэй галаву [12, с. 268].
Асобны тып утварае фразеалагізм з кампанентам галава са структурай параўнальнага звароту, напрыклад: як снег на галаву [13, с. 425].
Такім чынам, фразеалагізмы-словазлучэнні з кампанентам галава тоесныя ў структурных адносінах з адпаведнымі свабоднымі словазлучэннямі і як бы паўтараюць шмат якія сінтаксічныя мадэлі. Але, з другога боку, многія мадэлі, тыповыя ў сінтаксісе свабоднага словазлучэння, аказваюцца нізкачастотнымі, а найчасцей неўжывальнымі ў фразеалогіі.
2.2 Фразеалагізмы, суадносныя са структурай спалучэння слоў
На долю выразаў гэтай структурнай разнавіднасці з кампанентам галава прыпадае 11 адзінак. Большая частка належыць да фразеалагізмаў, несуадносных з часцінай мовы, але сустракаюцца выразы і астатніх семантыка-граматычных тыпаў. Вось некалькі прыкладаў назоўнікавых фразеалагізмаў-спалучэнняў: галава два вухі; прыметнікавых: усяму галава, без галавы; прыслоўных: у галавах, з галавой.
Сярод фразеалагізмаў-спалучэнняў можна вылучыць 3 структурныя тыпы.
Першы тып - фразеалагізмы з кампанентам галава, утвораныя па структурнай схеме прыназоўнікава-склонавай формы назоўніка. Многія з іх, асабліва прыслоўныя, рэалізуюцца толькі ў спалучэнні з абавязковымі словамі-суправаджальнікамі: сядзець у галавах, называць у галаве і г. д. Некаторыя фразеалагізмы валодаюць варыянтнай сувяззю - кіраваннем і дапасаваннем: на галаву (чыю, каго). Асобныя фразеалагізмы звязваюцца сувяззю дапасавання з залежным словам-азначэннем, якое раздзяляе прыназоўнік і назоўнік: за галавой (чыёй). Напрыклад: Вось жыве за бацькавай галавою ды выдумляе трасцу з хваробаю (К. Крапіва).
Выразы гэтага тыпу называюць мінімальнымі адзінкамі фразеалогіі. Яны ўтвараюць 3 прадуктыўныя структурныя мадэлі:
1) прыназоўнік на + назоўнік у вінавальным склоне: на галаву;
2) прыназоўнік у + назоўнік у месным склоне: у галавах;
3) прыназоўнік з + назоўнік у творным склоне: з галавой.
Другі тып - фразеалагізмы, структурна арганізаваныя як спалучэнне аднародных членаў, звязаных злучнікавай ці бяззлучнікавай сувяззю. Сярод фразеалагізмаў з кампанентам галава гэты тып прадстаўлены адзінкавым фразеалагізмам, кампаненты якога (назоўнікі ў назоўным склоне) звязваюцца адзіночнымі злучнікамі і: галава і два вухі.
Трэці тып - трохкампанентныя выразы, якія пачынаюцца часціцай не: не ў галаве, не ў галаву.
2.3 Фразеалагізмы, суадносныя са структурай простага сказа
Калі фразеалагізмы-сказы з кампанентам галава (29 адзінак) разглядаць паводле іх суадноснасці з часцінамі мовы, то выяўляецца, што прыкладна палова іх належыць да несуадносных: хмель ударыў у галаву, хмары згушчаюцца над галавой і пад. Астатнія - размяркоўваюцца сярод іншых семантыка-граматычных тыпаў, у тым ліку дзеяслоўных: карона з галавы не спадзе, галавы не прыкладу і інш.; прыслоўных: яечка з галавы не скоціцца.
Фразеалагізмы гэтай разнавіднасці структурна арганізаваныя як сказы розных тыпаў.
Самы багаты і прадуктыўны тып - фразеалагізмы з кампанентам галава са структурай двухсастаўнага неразвітага сказа. А найбольш пашыраная мадэль сярод выразаў гэтага тыпу - “назоўнік у назоўным склоне + дзеяслоў”: галава баліць, галава гарыць, галава варыць і інш. У некаторых фразеалагізмах граматычна залежны кампанент выражаецца не дзеясловам, а дзеепрыметнікам: галава забіта, галава занята, галава звязана і інш.
Друті тып, таксама вельмі багаты, -- фразеалагізмы са структурай двухсастаўнага развітага сказа. Можна вылучыць трохкампанентную мадэль, у якой, апрача дзеяслова, ёсць два назоўнікі, адзін з іх - незалежны, суадносны з дзейнікам, а другі - залежны, у пэўным склоне: галава ідзе кругам, галава ходыром ходзіць, галава гуза шукае.
Подобные документы
Марфалагічная характарыстыка фразеалагізмаў, іх функцыянальная нагрузка, значэнне і тыпы. Выяўленне фразеалагізмаў ў мове драматычных твораў А. Макаёнка, іх стылістычныя функцыі. Фразеалагізмы са структурай спалучэння слоў, сказа, словазлучэння.
дипломная работа [101,7 K], добавлен 26.05.2013Марфалагічная характарыстыка фразеалагізмаў. Тыпы фразеалагізмаў па іх суадноснасці з часцінамі мовы. Фразеалагізмы, несуадносныя з часцінамі мовы. Фразеалагізмы, суадносныя са структурай словазлучэння, спалучэння слоў. Структурныя тыпы фразеалагізмаў.
курсовая работа [68,5 K], добавлен 27.10.2013Суадноснасць з: назоўнікам, прыметнікам, дзеясловам, прыслоўем, выклічнікам. Сінтаксічная характарыстыка фразеалагізмаў з кампанентам-найменнем атмасферных з’яў. Фразеалагізмы-словазлучэнні, сказы. Класіфікацыя фразеалагізмаў паводле кампанента-наймення.
курсовая работа [53,2 K], добавлен 12.01.2016Навукова-тэарэтычныя асновы вывучэння фразеалогіі беларускай мовы. Паходжанне фразеалагізмаў ў рускай, беларускай і польскай мовах. Аналіз этымалогія фразеалагізмаў з кампанентам "зямля", іх класіфікацыя па лексічных значэнняў і сінтаксічныя асаблівасцяў.
курсовая работа [31,1 K], добавлен 16.03.2010Фразеалагізмы як частка лексікі любой мовы, разуменне іх сэнсу. Фразеалагізмы беларускай мовы: крыніцы паходжання і тлумачэнне паняцця. Біблія - універсальная аснова сусветнай культуры. Асаблівасць функцыяніравання біблейскіх фразеалагізмаў у мове.
курсовая работа [86,1 K], добавлен 24.05.2015Кампаратыўныя фразеалагізмы ў мове твораў Я. Коласа. Адносіны ўстойлівых параўнанняў да фразеалагічных адзінак. Семантычная класіфікацыя ўстойлівых параўнанняў мовы твораў Я. Коласа. Кампаратыўныя фразеалагізмы, якія характарызуць чалавека і яго якасці.
курсовая работа [86,3 K], добавлен 11.07.2014Вызначэнне фармальнай і сэмантычны падабенстве ўстойлівасці фразэалёгічныя складу славянскіх моў. Вывучэнне паходжання, марфалагічныя і сінтаксічныя характарыстыкі фразеалагізмамі з метерологическими кампанентамі ў беларускай, польскай і рускай мовах.
курсовая работа [33,5 K], добавлен 05.03.2010Суаднесенасць знакаў прыпынку з сінтаксічнай структурай простага сказа. Коска, кропка з коскай, двукроп'е і працяжнік. Пунктуацыйныя памылкі, іх прычыны і папярэджанне. Вусныя, пісьмовыя, інтанацыйна-сэнсавыя, графічныя практыкаванні. Пунктуацыйны разбор.
дипломная работа [73,3 K], добавлен 11.07.2014Сацыяльная прырода мовы, гіпотэзы яе паходжання. Мова і культура. У кожнай мове адбіваецца жыццевы і духоўны вопыт народа. Беларуская мова: яе паходжанне і развіцце. Формы беларускай нацыянальнай мовы. Асноўныя нормы беларускага літаратурнага вымаўлення.
реферат [72,3 K], добавлен 26.02.2011Вылучэнне выдатных лексічных адзінак, ўстойлівых спалучэнняў у нарысе "Зямля пад белымі крыламі". Ўпарадкаванне па лексіка-семантычным групамі дадзеных адзінак і выразаў. Марфалагічная і сінтаксічная характарыстыкі, этымалогія зафіксаваных лексем.
курсовая работа [75,1 K], добавлен 02.01.2015