Адлюстраванне самабытнасці беларускага народа у нарысе Уладзіміра Караткевіча "Зямля пад белымі крыламі"
Вылучэнне выдатных лексічных адзінак, ўстойлівых спалучэнняў у нарысе "Зямля пад белымі крыламі". Ўпарадкаванне па лексіка-семантычным групамі дадзеных адзінак і выразаў. Марфалагічная і сінтаксічная характарыстыкі, этымалогія зафіксаваных лексем.
Рубрика | Иностранные языки и языкознание |
Вид | курсовая работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 02.01.2015 |
Размер файла | 75,1 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Установа адукацыі "Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна"
Філалагічны факультэт
Кафедра беларускага мовазнаўства і дыялекталогіі
Курсавая праца
Адлюстраванне самабытнасці беларускага народа у нарысе Уладзіміра Караткевіча "Зямля пад белымі крыламі"
Выканала:
студэнтка 2-га курса,
філалагічнага факультэта,
Аксёнава Анастасія Сяргееўна
Навуковы кіраўнік:
выкладчык Дзябёлая А.В.
Брэст 2014
Змест
- Уводзіны
- 1. Асноўная частка
- 1.1 Адзенне
- 1.2 Галаўныя ўборы
- 1.3 Абутак
- 1.4 Посуд, ёмкасці
- 1.5 Ежа, беларуская кухня
- 1.6 Прастора, хатнія памяшканні
- 1.7 Расліны, жывёлы, рыбы
- 1.8 Устойлівыя выразы
- 1.9 Фразеалагізмы
- 1.10 Перыфразы
- Заключэнне
- Спіс выкарыстанай літаратуры
Уводзіны
Калі пачнеш прызнавацца ў любові
да самага дарагога - скончыць
тое прызнанне амаль немагчыма.
лексічны нарыс выраз марфалагічны
Вышэйзгаданы радок поўнасцю адпавядае характарыстыцы творчасці Уладзіміра Караткевіча. "Паляўнічы на старасветчыну" фактычна ўсе свае творы прысвяціў тэме роднай зямлі, тэме кахання, любові да жыцця і радасці - самаму лепшаму, што можа стацца на зямным шляху кожнага чалавека.
Уладзімір Караткевіч прыйшоў да нас пад шэпт "Сівой легенды", абудзіў "Званамі Віцебска", пазнаёміў з "Маці ўрагану", "Кастусём Каліноўскім" і "Цыганскім каралём", хітравата запытаў: ці ведаем мы, чаму "Хрыстос прызямліўся ў Гародні", расказаў, як "У снягах драмае вясна", пагушкаў у "Калысцы чатырох чараўніц", а пасля павадзіў па "Чорным замку Альшанскім", навучыў, абмінаючы "Ладдзю роспачы", уцякаць ад "Дзікага палявання караля Стаха", нагадаў, што "Нельга забыць" ні "Матчыну душу", ні "Маю Іліяду", ні "Вячэрнія ветразі", захапляльна распавёў пра "Зямлю пад белымі крыламі" і цвёрда заявіў- "Быў. Ёсць. Буду".
Славуты пясняр заўсёды быў, ёсць і застанецца найлепшым экскурсаводам па беларускай зямлі. Яго твор "Зямля пад белымі крыламі" задумваўся для украінскіх чытачоў. Але і нашыя землякі абавязкова адкрыюць штосьці новае для сябе пра гісторыю, культуру, побыт і характар сваіх продкаў. Сама мова твора - лёгкая, дасціпная, прыемная для ўспрымання, насычана трапным гумарам, адлюстроўвае некаторыя асаблівасці беларускай мовы. "Зямля пад белымі крыламі" адлюстроўвае не толькі культурна-асветніцкі кампанент, але і нацыянальна-гістарычны. Гэта адбілася ў самой лексіцы твора.
Сярод даследчыкаў творчасці Уладзіміра Караткевіча выдзяляюцца такія, як А. Верабей, Т.К. Грамадчанка, Г. Андарала, В. Іўчанкаў, В. Шынкарэнка, Г.М. Ішчанка, А. Русецкі, А. Мальдзіс, В. Швед.
Творчасць У. Караткевіча шырока прааналізавана ў літаратуразнаўчым плане. А. Верабей найбольш поўна раскрыў духоўны змест творчасці У. Караткевіча ў плане літаратуразнаўчага аналізу працамі "Зачараваны мастацтвам і любоўю", "Да канца паслужыў Беларусі…", "Рыцар чалавечага духу". Ішчанка Г.М. аналізавала агульначалавечае і нацыянальнае ў творах у цэлым. А. Русецкі паказвае ў сваіх працах сувязь наследдзя У. Караткевіча і сучаснай мастацкай літаратуры. Адам Мальдзіс асвятляе партрэт пісьменніка і чалавека ў працы "Жыццё і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча", "Звястун абнаўлення: старонкі з будучай кнігі-эсэ пра У. Караткевіча". В. Шынкарэнка аналізавала кнігу "Быў. Ёсць. Буду" у працы "І не знікаць паэтам вечна…". Т.К. Грамадчанка прысвяціла "паляўнічаму на старасветчыну" працу "Мінулае народа ў асэнсаванні У. Караткевіча". Верабей А. напісаў працу "Прыгажосць і неўміручасць народнай прозы".
У мовазнаўчым аспекце эсэ "Зямля пад белымі крыламі" было зачэплена эпізадычна. Г. Андарала абагульнена даследавала назвы адзення ў мове У. Караткевіча. Іўчанкаў В.І. апрацаваў тыпы і структуру параўнанняў у творах. Швед В. даследаваў тыпы простых сказаў, ускладненых параўнальнымі зваротамі. Лясовіч С. мае працу пад назвай "Колеракампазіты ў творах У. Караткевіча".
Дадзеная праца з'яўляецца актуальнай у плане адсутнасці мовазнаўчых прац па дадзенай тэме, будзе з'яўляцца першай спробай вызначэння іадлюстраваных у эсэ нацыянальных рысаў беларускага народа.
Мэта даследавання - паказаць нацыянальную адметнасць лексікі, фразеалагічных зваротаў, выкарыстаных у творы.
Задачы працы наступныя:
– вылучыць адметныя лексічныя адзінкі, устойлівыя спалучэнні ў нарысе "Зямля пад белымі крыламі";
– класіфікаваць па лексіка-семантычных групах дадзеныя адзінкі і выразы;
– даць марфалагічную і сінтаксічную характарыстыку, указаць этымалогію зафіксаваных лексем;
– разгледзець мнагазначнасць і семантычную злітнасць выяўленых адзінак.
Большая частка прааналізаваных адзінак - гэта прыказкі і прымаўкі. Таксама вялікая ўвага аддадзена безэквівалентнай лексіцы, у тым ліку прадметам побыту, назвам жывёльнага свету.
1. Асноўная частка
1.1 Адзенне
Культура беларускага народа выразна выяўляецца ў назвах адзення, якія зафіксаваны ў эсэ Уладзіміра Караткевіча "Зямля пад белымі крыламі".
Адзенне, вопратка - своеасаблівы пашпарт чалавека, паказвае на полавую, сацыяльную, класавую прыналежнасць./…/ Роля А. у радзінных, вясельных, пахавальных абрадах вызначалася адной і той жа функцыяй - змяненнем статуса чалавека. Найвышэйшы семіятычны статус атрымліваюць тыя віды А., што ўтвараюць абарончую мяжу: кашуля, нагавіцы, фартух. [1, с. 55]
Напрыклад, кашуля. Караткевіч звяртае ўвагу на колер вопраткі і адметнасць размяшчэння ўзораў: Ляжаць белыя "кашулі" (сарочкі), вышытыя па каўняры, рукавах, поліках, а часам і па ўсёй пазусе. Чорна-чырвоныя візэрункі, зялёныя, калі травамі, зялёна-карычневыя, сінія, калі валошкі. [8, с.26]
Цікава тое, што некаторыя прадметы адзення мелі аднолькавую назву, або адзін і той жа прадмет вопраткі мог мець больш за дзве назвы. Гэта характэрна больш для жаночай вопраткі: Тут жа безрукаўкi. У iх апраналiся паўзверх сарочкi, i называлiся яны па-рознаму: "шнуроўка", "кабат", "станiк", "гарсэт". Яны барвовыя, зялёныя, сiнiя, шнураваныя…" [8, с. 26]
У раздзеле "Куфар жыцця" пералічаны наступныя віды жаночай вопраткі: андарак, гарсэт, кабат, кашуля, спадніца, станік, шнуроўка.
Андарак - спадніца з шарсцяной тканіны, звычайна ў клетку ці ў папярэчную/прадольную палоску, часам мае прышыты ліф. Спаднiца як частка жаночага строю у традыцыйнай культуры беларусаў - яркі прадметны сімвал. Асацыюецца звычайна з самой жанчынай, яе ўлоннем і здольнасцю да рэпрадукцыі.
Гарсэт, запазыч. з польскай мовы `gorset'[12, c. 64]
У якасці матэрыялу для гарсэта часцей за ўсё выкарытоўвалі сацін, тонкае сукно, танныя гатункі парчы, аксаміт, шоўк чорнага, фіялетавага, сіняга, блакітнага, чырвонага, малінавага колераў. Паводле крою падзяляюцца на 3 групы: кароткія (не дасягаюць таліі), прамыя, нагадваюць ліф (турава-мазырскі, капыльска-клецкі строі); доўгія, прышытыя да спадніцы (краснапольскі, давыд-гарадоцка-тураўскі строі); прыталеныя з адразной баскай у кліны ці фальбоны (дамачаўскі, калінкавіцкі, навагрудскі, ляхавіцкі строі) [2].
Найбольш ужывальным, можна сказаць, універсальным адзеннем для беларусаў незалежна ад полавай прыналежнасці заўсёды была кашуля.
Кашуля, "сарочка, рубашка". Першакрыніца запазычання - лац. casula "плашч з капюшонам" [13, c. 324]. Вопратка з лёгкай тканіны, якая пакрывае верхнюю частку цела і ўжываецца як частка бялізны ці як верхняя вопратка.
Як самая ніжняя (да з'яўлення сподняй бялізны) адзенне, непасрэдна прылеглая да цела чалавека, яна ва ўсіх народаў мела не толькі чыста практычнае, але і сімвалічнае значэнне. Чыстая (белая) кашуля асацыявалася з чыстай душой: чалавек, які прымаў хрост, апранаў асаблівую "хрысцільную (хрэсбіную)" кашулю.
Аб важнасці значэння фартуха сведчыць тое, што, паводле слоў У. Караткевіча, "іх насілі абавязкова"[8, с. 26]. Адзначаецца тэхніка вырабу матэрыялу для фартуха, колер і ўзор: "Палатняныя, кужэльныя. Затканыя гарызантальнымі ці (радзей) вертыкальнымі палосамі з кветак, зорак ці крыжыкаў." [8, с. 26]
Мужчынская вопратка, паводле эсэ, асобна зберагалася ад жаночай, таму выдзяляецца ў асобную падгрупу. Ну, і ясна, што асобна зберагалася верхняя вопратка, як мужчынская, так і жаночая: кажухі і кажушкі (часта вышытыя), буркі, тоўстыя -- у палец-паўтара -- і доўгія паліто з капюшонам, для зімовай дарогі, світкі (другія назвы -- "латуха", "сярмяга", "сукман", "жупан") рознага колеру, але, часцей за ўсё, белыя, часам расшытыя чырвоным сукном (Гомельшчына), сінім шнурком (Быхаўшчына), зялёным шнурком або чорнай скурай (пад Клімавічамі). Таму натоўп сялян заўсёды здалёк выглядаў белым. [8, с.32]
Цікава, што некаторыя назвы былі агульнымі для пэўных відаў вопраткі, але дыферэнцыраваліся па полавай прыналежнасці носьбіта, напрыклад: "сукман" - `адзенне з сукна, суконнае верхняе адзенне' і "сукманка" - `кароткая жаночая верхняя вопратка'. [20, с. 31]; "латуха" - `вялікая хустка ў клетку', `палеская світка - верхняя суконная вопратка з бакавымі клінамі', зневаж. `паліто з шэрага сукна', `саматканая світка', "латушка" - `старая парваная світка' [14, с. 255]. У другім выпадку назва віда адзення ("латуха") больш характэрна для мужчынскай верхняй вопраткі.
Верхняе адзенне выраблялася з больш тоўстых і грубых гатункаў палатна і сукна. Узімку вельмі папулярным было адзенне з футра - кажух, бурка альбо сярмяга. I шляхта, і сяляне насілі армякі, сярмягі, аднарадкі, латухі, катанкі, казакіны, кафтаны. Адрозніваліся яны якасцю матэрыі, з якой шыліся, і ўпрыгожаннямі. Калі сял. вопратка была ў асн. з даматканых тканін, то шляхецкая - з тканін імпартных. Сярмяга - пераважна сял. адзенне шэрага (адкуль і назва) ці карычневага колеру з тоўстага сукна. Латуха спачатку была вял. хусткай, якую насілі жанчыны ў непагадзь, але з цягам часу яна наблізілася ў кроі да світы. [1]
Выключна мужчынскім відам адзення быў жупан - найболей папулярнае адзенне шляхецкага саслоўя. Цікава, што адзінка "жупан" - `даўнейшае мужчынскае верхняе адзенне' мае паронім "жупа" - `дзіцячая вопратка'. [15]
Такім чынам, лексічныя адзінкі семантычнага поля адзення паказваюць полавую прыналежнасць, сацыяльны статус носьбіта. У большасці выпадкаў лексічныя адзінкі суправаджаюцца эпітэтамі, сярод іх пераважаюць колеравыя: Чорна-чырвоныя візэрункі, зялёныя, калі травамі, зялёна-карычневыя, сінія, калі валошкі. [8, с. 26]
Таксама ўказаны матэрыял для вопраткі: тканіна - палатно (кужэльнае, льняное), сацін, шоўк, скура. Упрыгожанні, згодна з міфалогіяй, мелі сімвалічнае значэнне. Так, вышыўка звычайна размяшчалася на каўняры, падоле, рукавах і ўтварала абарончую мяжу.
1.2 Галаўныя ўборы
З семантычнай групы "Вопратка" выдзяляецца падгрупа "Галаўныя ўборы". Першы з іх - "намётка". Гэта доўгі, вузкі кусок палатна, звычайна з каймой ці вышыўкай, накрыццё галавы ў замужніх жанчын у выглядзе рушніка з аздобай, пакрывала нявесты; даўняе народнае жаночае накрыццё галавы з доўгага і вузкага палатна, якім перавязвалі галаву. І паколькі палатно было заўсёды белае, то і жанчын звычайна называлі белагаловымі. [16, с.225]
Такі надзвычайны галаўны ўбор, як намётка, меў дзве разнавіднасці - жаночую і дзявочую. "Намётка", палаценкавы галаўны ўбор, які абвіваўся вакол галавы, пад падбароддзем і пасля спускаўся на спіну (дзявочая намётка патыліцы не прыкрывала, а спускалася па плячах на грудзі багата і гожа затканымі і вышытымі канцамі). [8, с. 29]
Адзначаецца цікавы вясельны дзявочы галаўны ўбор. Вянок, абшыты парчой і сусальным золатам (часта стогадовы) [8, с. 29]. Від галаўнога ўбора звычайна паказвае статус і сямейнае становішча - замужняя жанчына ці яшчэ дзяўчо. У.Караткевіч апісвае ў творы момант змены статуса дзяўчыны на жанчыну: Валасы жаніха і нявесты (расплеценыя) прадзяваюць па адной пасме ў пярсцёнак і разам падпальваюць, а пасля надзяваюць жаночы галаўны ўбор. Пачынаюцца плач, рыданні нявесты, лямант, усхліпы. Ясна, што тая самая нявеста будзе насіць, што хоча, заплятаць валасы, як хоча, што "галаву", "намётку", "чапец", "крэндаль" (так называюцца жаночыя галаўныя ўборы) адразу схаваюць у скрыню. Але ў глыбінных вёсках абраду, яго дробязных, вонкавых рысаў, трымаюцца зацята. [8, с. 29]
Наступны від гал.убора - чапец. Слова адносіцца да агульнаславянскай лексікі, аб чым сведчыць пашыраная этымалогія:
Чапец. род. п. чепцам, укр. чепемць, блр. чепемц, др.-русск. чепьць, болг. чепимци мн. "башмаки", сербохорв. чеМпац "женский чепец", словен. ие?р?с, чеш., слвц. иерес, польск. сzерiес, в.-луж. и??рс, н.-луж. сорс, серс. [18]
Караткевіч у творы апісвае не толькі жаночыя галаўныя ўборы, але і мужчынскія: Ясна, што не трымаліся ў куфры і валяныя шапкі "магеркі" (усечаны конус з адгорнутымі краямі), брылі, футравыя шапкі "аблавухі", або "рагатоўкі" з белай аўчыны. [8, с. 32]
Магерка: этымалогія "белая вайлочная шапка", укр. магимрка. Праз польск. magierka "венг. шапка". З венг. mаgуаr "венгр". Аблавуха. "Аблавухі, які мае абвіслыя вушы", "шапка з вушамі".
Для лексіка-семантычнай групы "Галаўныя ўборы", характэрна развітая этымалогія лексічных адзінак, Чапец. род. п. чепцам, укр. чепемць, блр. чепемц, др.-русск. чепьць, болг. чепимци мн. "башмаки", сербохорв. чеМпац "женский чепец", словен. ие?р?с, чеш., слвц. иерес, польск. сzерiес, в.-луж. ие?рс, н.-луж. сорс, серс. [18]. Асобнай увагай адзначаецца рытуал змены сацыяльнага статуса дзяўчыны на жанчыну.
1.3 Абутак
Абутак, элемент традыцыйнага строю, семантычна вылучаны ў багата якіх абрадах (калядных, пахавальных і інш.). у старажытнасці А. быў своеасаблівым "пасведчаннем" родавай прыналежнасці. Кожны род меў сваю форму А., матэрыялам для якога служыла скура з задніх ног татэмнай жывёліны. Адметна, што адзін і той жа від абутку мог мець розныя назвы: Не трымаўся ў куфры абутак: скураныя "пасталы" ("хадакі", "поршні") з цэлага куска скуры або рознакаляровых яе палосак, плеценых у шашачкі. [8, с. 32]
Названа ў тэксце і прызначэнне таго ці іншага віда абутку: Лапці (дарэчы, дужа зручныя ў гразь ці ў балотны сенакос: вада не затрымліваецца, лёгка назе, практычна нічога не каштуюць), чаравічкі ("храмавы абутак", бо надзявалі хіба толькі ў адну царкву), боты. [8, с. 32]
Поршні - па адной версіі, паходзіць ад "пъртъ" -- ласкут. Па іншай, яно паходзіць ад прыметніка "порхлы" - парошлівы, пульхны, мяккі, паколькі такой была скура, з якой іх выраблялі. [10]
Лексічныя адзінкі семантычнага поля абутку класіфікуюцца па прызначэнні. Названа характарыстыка зручнасці пэўных відаў абутку, паказана этымалогія і матывацыя назвы.
1.4 Посуд, ёмкасці
"…Чалавек вырабляе з гліны ўсялякія рэчы: кафлю, цагліны, глякі - але й сам ён з гліны, і да канца сваіх дзён ён лепіць з сябе такі твор, які адпавядае яго ўяўленьням, задумам і ўчынкам: нягеглы й глёўкі - калі яны глёўкія і нягеглыя, "гімалайны" й "галілейны" - калі гэтакія яны…". Алесь Разанаў
Большая частка посуду зроблена менавіта з гліны, але магчымы для выкарыстання і іншыя матэрыялы: жалеза ці іншы метал, драўніна, бяроста. Напрыклад, з гліны выраблялі гарлач. Іншыя назвы посуду - збанок, збанок з доўгім горлам, збан - [12, с. 60]. Выкарыстоўваліся яны для захавання прадуктаў: Лесвіцу, "драбіны", або проста бервяно з засечкамі, якое вядзе на гару, дзе вісяць шынкі і летнія каўбасы (зімнія каўбасы, залітыя салам, і само сала -- у дзежках і гарлачах, у сенцах ці ў каморы). [8, с. 18]
Гладыш (гаршчок для малака) утрымлівае у сваім семантычным полі антрапаморфныя рысы: расійск. "гладыш" (простанароднае) - моцны мужчына. У польскай мове "gіadysz" - стройны, галантны чалавек, які клапоціцца пра прыгажосць свайго цела. Падобная этымалогія і сінанімічнасць да слова "гладкі" назіраецца ў польскім слове "gіadyszka" - прыгожая маладая дзяўчына. Семантыка гаршка мела дачыненне да надвор'я, звычайна была звязана з пэўнымі павер'ямі. Напрыклад, калі ўночы не было зор - казалі, што іх "ведзьма ў гаршкі ўзяла", калі вельмі доўга стаяла сухмень, казалі, што "ведзьмы заперлі дождж у посудзе", і лічылася неабходным проста выліць ваду з гаршкоў. У загадцы "Беглі чырычыкі па ліпавым мосце, пыталіся, ці далёка да Глінава ў госці" (гарох, рэшата, гаршчок) паэтычна асэнсоўваецца гліна як асноўны матэрыял для вырабу посуду. Згодна з законам моўнай эканоміі ў беларускай мове дзейнічае працэс аманімізацыі. Таму не трэба блытаць наступныя адзінкі: "гарлач" - посуд, "гарлачык" - балотную кветку белага/жоўтага колеру і "горлач" - найменне крыклівага, шумнага чалавека.
Блізкі да гарлача па сваім паходжанні спарыш. Спарышы - гліняныя гаршочкі, злучаныя ручкай, каб насіць на поле абед. Назва матывавана словам спараны [19, с. 261-262].
Лесвіцу, "драбіны", або проста бервяно з засечкамі, якое вядзе на гару, дзе вісяць шынкі і летнія каўбасы (зімнія каўбасы, залітыя салам, і само сала -- у дзежках і гарлачах, у сенцах ці ў каморы). [8, с. 18]
Вельмі цікавы гаршчок, які мае назву "удава". Ён падобны да абаранка, выкарыстоўваўся звычайна ўдовамі, яго можна было надзяваць на руку. Адметная і пасудзіна пад назвай "лівер", якая мела дзве дзіркі. Гэтыя прадметы посуду вырабляліся з гліны. З дрэва вырабляліся такія ёмкасці, як цэбар і кубел (дзежка з вушамі [14, c. 142]). Іх выкарыстоўвалі для захавання розных дробязей, але часцей - адзення: Спачатку трапляем у сенцы. Яны і зараз служаць для гаспадарчых мэт. Тут вёдры, цэбры з рознай рознасцю, маслабойкі (цяпер часта сепаратар) і г.д. [8, с. 17]
Раней зрэдку, а цяпер досыць часта ў халоднай палове ёсць і грубка, так што пры выпадку (наезд гасцей ці яшчэ нешта) можна размясціць процьму людзей. У мінулым стагоддзі, калі шафаў, вядома, не было, а ў куфры (скрыні) не ўсё змяшчалася, тут стаялі і "кублы" з лішнім адзеннем і іншым дабром. [8, с. 18]
Падводзячы вынік тэме посуду, неабходна запыніць увагу на адлюстраванні самабытнасці беларускага народу, праяўленай у асаблівасцях найменняў посуду: удава, лівер; у прызначэнні таго ці іншага віду посуду, напрыклад, кубел мог cлужыць у якасці шафы, а жароўня - падстаўкі для лучыны: У даўніну бывалі хаты з комінам (цяпер комінам завецца пячны дымаход), плеценым і абмазаным глінаю конусам, пад якім на жароўні ці ў свечніку гарэла лучына, а дым ішоў комінам праз столь і страху. [8, с. 18]
1.5 Ежа, беларуская кухня
"Беларус любіць смачна паесці. На куццю на стол ставілася 12, 18, а то і 24 стравы. I ўсё гэта трэба пакаштаваць. Над сваім апетытам беларус заўсёды пасмейваўся (уменне іранізаваць не толькі над кімсьці, але і над самім сабою - адна з самых, па-мойму, вартых рыс беларускага нацыянальнага характару):
"Прадаў на рынку кабана, пайшоў закусіць. З'еў тры міскі капусты з боханам хлеба, сала хатняга з фунт. Тут купіў яшчэ тры порцыі смажанай каўбасы ды ўмяў. Пасля бульбы змамоніў міскі тры. Зноў баршчу міску ўбіў з булкай. А пасля як успомніў, што брат у салдатах, то як завязала". Чуллівы чалавек, праўда? Есці не можа, калі брату цяжка." [8, с. 21]
Вышэйпрыведзеная цытата дасканала характарызуе адносіны беларуса да ежы, апісвае асноўныя асаблівасці беларускай кухні.
Беларуская кухня заўсёды славілася сваімі стравамі. Адзначаецца класіфікаванасць страў - першае, другое, салодкае, напоі, і разнастайнасць па кожным пункце, напрыклад, напоі уключаюць 6 адзінак, стравы з першага - каля 10. Назвы страў матывуюцца часцей за ўсё асноўным кампанентам гатавання.Напрыклад, капуста - гэта страва з кіслай капусты, хаця часам яе гатавалі і з буракоў альбо морквы. [13, с. 256] Гарэлка тройчы дзевяць матываваны колькасцю кампанентаў, што ўваходзяць у склад вышэйзгаднага напою, маюцца на ўвазе лекавыя расліны. [16, с. 23]
Напоі. Сярод найболей часта ўжывальных напояў, адзначаюцца квас-бярозавік, віно з яблыкаў, брага, наліўкі, крупнік, лячэбная гарэлка "тройчы дзевяць". Нацыянальныя беларускія напоі -- гэта квас і, перш за ўсё, бярозавік. Сок бярозавы п'юць і свежы і даўшы яму перабрадзіць і крыху закіснуць. Так ён зберагаецца ў бочцы да жніва, і яго бяруць у поле. Кіславата-салодкі (часам у яго дабаўляюць хатні парэчкавы ці яблычны сок), рэзкі, дужа добры ў спёку. Робяць таксама віно з яблыкаў. Выціскаюць сок і даюць брадзіць. Любяць моцнае хатняе піва, а на паўночным усходзе -- брагу. Заліваюць наліўкі. Папулярнасцю карыстаецца крупнік, звараны з мёдам, вострымі прыправамі, травамі і карэннямі, а таксама "тройчы дзевяць", лячэбная настойка на дваццаці сямі травах. Рабінаўка, кмяноўка. Я ўжо не кажу аб настоях для лекаў, якіх сотні.
Ну і "жыватоўка" - тое, што ўкраінская "горілка з перцем". I зуброўка - на сапраўднай, пахучай і ільснянай зубровай траве. [8, с. 23]
Але спынімся на некаторых стравах. Першая з іх, зразумела, бульба, стравы з яе. Беларусы ведаюць каля тысячы страў з бульбы. Ад звычайнай, печанай на начлезе, якую так добра выкаціць з прыску, абскрэбці, разламаць і, калі яна яшчэ дыміцца, саліць і, захлынаючыся, глытаць -- ад гэтай, печанай, і да "клёцак з душамі" (вялізныя клёцкі з цёртай бульбы, начыненыя мясам), да бульбы, фаршыраванай сушанымі грыбамі і запечанай у гарачай печы. [8, с. 20] Клёцкі з душамі - клёцкі з цёртай бульбы, начыненыя мясам, адна з далікатэсных страў беларускага селяніна. Нездарма ж бульбу называюць другім хлебам, а самога беларуса - бульбашом.
Мучныя стравы. Першая з іх - праснакі. Улетку, калі дарагая хвіліна, елі праснакі (прэсны хлеб) і цацні. [8, с. 20] Страва мае варыянтную назву: праснакі, праснок, праснушка, прасняк, праснык, прыснек, тоўсты блін з прэснага цеста, ляпёшка з прэснага цеста.[4, с. 367]
Наступная мучная страва: струцаль - пірог кручаны з макам: Пірагі заўсёды любілі. З яблыкамі і ўвогуле з садавінай, з чарніцамі, кручаны з макам (струцаль). Калі пяклі іх, то рэшткі цеста раздавалі дзецям, каб кожны спёк сабе хаця б па маленькай булачцы, сваёй.[8, с. 20]
Вельмі распаўсюджаныя стравы з першага: капуста, поліўка, панцак, булён, гушча наліваная. Караткевіч падрабязна апісвае кожную страву, расказвае пра яе прыгатаванне, частату ўжывання: Боршч раней у нас варылі досыць рэдка. Галоўнай была "капуста" з кіслай або свежай капусты. Затым ішлі "поліўка" -- дужа тлусты гарачы суп, падбоўтаны мукой, "панцак" -- пярловы суп з грыбамі. "Булён" -- адкуль такая назва -- невядома, бо гэта проста бульбяны суп, зашквараны салам, а зусім не французскі "бульён". Лапша з курынымі патрахамі. Супы па сезону -- шчаўе, маладая крапіва з яйкамі. Славуты халаднік з халодным мясам і гуркамі. Малочныя супы і сярод іх "гушча наліваная" -- уласна, пшанічная каша, залітая гарачым малаком. I ўрэшце квас, род баршчу з буракоў.
На Магілёўшчыне, у Заходнім і Цэнтральным Палессі поліўка -- старая назва заціркі (калатушы). Назва матывавана дзеясловам падліваць.
Расказваючы пра беларускую кухню, нельга не ўзгадаць адметныя сваёй назвай наступныя стравы, калдуны і верашчаку. Па словах Уладзіміра Караткевіча, калдуны - гэта нешта накшталт вялікіх і доўгіх пельменяў. [8, с. 21]. А этымалагічны слоўнік беларускай мовы тлумачыць гэтую страву як Калдуны - варэнік з мясам або з грыбамі, клёцкі, начыненыя мясам, смажаныя піражкі. [13, с. 149]
І улюбёная яешня. Проста яешня "глазуха" і яешня, запечаная з мясам і салам у гаршку -- "верашчака". [8, с. 21]. Прычым такую назву, як "верашчака", мае і іншая адметная страва беларускай кухні: Верашчака - мясны адвар з рабрынкамі, каўбасой, мясам, падбіты мукой [11, с. 86]
З прысмакаў аўтар называе мачанку з блінамі ды кіяш, тлумачыць склад гатункаў ежы наступным чынам: Мачанка з блінамі. Своеасаблівая падліва з мяса, рабрынак і сала, падбоўтаная мукой, у якую "мачаюць" бліны. На поўдні і ў Прыдняпроўі вялікім поспехам карыстаюцца "кіяшы" -- вараная маладая кукуруза. На кіяш кладуць кавалак масла і, пакуль не растаў, падсольваюць і ядуць. [8, с. 22]
У лексіка-семантычнай групе "Ежа" прыводзяцца назвы найбольш частых па ўжывальнасці са страў беларускай кухні, прыводзяцца прыклады тлумачэнні складнікаў той ці іншай ежы, указваюцца рэгіёны распаўсюджанасці страў.
1.6 Прастора, хатнія памяшканні
Прастора, тэрыторыя, мясцовасць Беларусі вызначаецца рознымі асаблівасцямі пэўных відаў ландшафту. Балоты, лясы, азёры, узвышшы і выспы ствараюць дзіўны каларыт краявідаў Беларусі. Некаторыя балоты цягнуцца на дзесяткі кіламетраў і толькі сям-там вытыркаюцца з іх "выспы", гэта значыць, астравы, парослыя першабытным лесам. Калісьці на такія астравы можна было прайсці толькі ў люты мароз або вялікую засуш. [8, с. 9] Выспа, дарэчы, падаецца ў этымалагічным слоўніку як `востраў', `узгорак, узвышанае месца', `высокі бераг ракі' [11, с. 284].
Але беларусы любяць даваць найменні не аддаленым, а прыбліжаным да жытла месцам. Зойдзем у двор беларускі. Галоўная пабудова ў двары - хата, звычайны дом. А раней былі і курныя хаціны. Зараз яны захаваліся толькі ў музеях. І тут жа, пад каўпакамі, два збудаванні, якія наводзяць на роздум. Рэшткі Прыдворнай, Ніжняй царквы, першай каменнай пабудовы Гародні, цёмныя, глыбока пагружаныя ў зямлю. І… курная хата, якую руплівым працаўнікам музея ўдалося недзе адшукаць і перавезці сюды. Закуранае чорнае бярвенне, малыя вокны. Бярлог, а не хата. [8, с. 98].
Заслугоўвае ўвагі значэнне эпітэта "курны" як адзінкі безэквівалентнай лексікі. Слова азначае `закураны, які ацяпляецца печкай без коміна' [14, с. 169]
Адзінка "гмах" як вялікая і высокая пабудова супрацьпастаўляецца курной хаціне, як сучаснасць - мінуламу: Аб чым сказаць? Аб Пінску з яго велічным сярэдневяковым гмахам калегіума, з яго багатай гісторыяй; аб тым, як біліся тут пінскія гараджане і сяляне -- а на чале іх стаяў Нябаба, эмісар Багдана Хмяльніцкага -- з панамі, біліся да апошняга чалавека, так што згарэла 5000 дамоў і загінула 14000 чалавек. [8, с. 87]. Дарэчы, лексема гмах была характэрна яшчэ для старабеларускай мовы. У сучасную беларускую мову ўвайшла як запазычанне з польскай. [12, с. 98] Дадзеная лексема неаднойчы паўтараецца ў нарысе, характарызуе такую якасць прадмета, як вялікі памер. Ледзяныя гмахі рвуць берагі, калоцяць іх. Рацэ досыць ледзянога прыгону. [8, с. 41]
Але вернемся да Уладзіміра Караткевіча. Раней хаты мелі трысцены - прыстройкі да адной са старон хаты, назначаныя для розных мэтаў, сучасныя веранды. Зразумець гэта можа дапамагчы кантэкст твора: Ды і ў розных мясцовасцях хаты былі розныя. На два пакоі (трысцен і ўласна хата), на два пакоі з прыбудовамі і г.д. Але найбольш тыповы выгляд быў такі. З трысцена, дзе елі летам і, хто хацеў, спалі зімой, і куды ўзімку бралі маладняк быдла, быў уваход у хату. [8, с. 87]
Сенцы заўсёды былі і будуць мяжой хаты і двара, парогам і ступенню паміж надворкам і жыллём чалавека. Але беларусы не адносяцца да сенцаў як да чагосьці тагасветнага, не прыдаюць ім звышнатуральных якасцей: Яны і зараз служаць для гаспадарчых мэт. [8, с. 17]
З найбольш важных гаспадарчых пабудоў можна назваць павець, альбо, па іншай назве, дрывотню. Тут жа павець або дрывотня -- крытае памяшканне, з трох бакоў запушчанае сценкамі. [8, с. 19]. Этымалагічны слоўнік апісвае павець як `пляцоўка пад страхой на слупах, прызначаная для хавання чаго-н. ад дажджу, непагоды', `памяшканне, дзе звычайна складаюць дровы, дрывотнік' [17, с. 90]. Тут складзены дровы, раней стаялі вазы, санкі, плугі, а цяпер абгоннік, каб, узяўшы ў калгасе каня, абагнаць бульбу. [8, с. 37]
Важным было памяшканне для запасаў, нешта накшалт халадзільніка, мела яно розныя назвы - склеп, лёх, магло размяшчацца ў хаце ці на двары. Менавіта на чыстым двары пераважна размяшчаецца "склеп", або (на поўдні) "лёх". (Другі склеп, у якім частка запасаў заўсёды пад рукой, каб не бегаць кожны раз на двор, -- у самой хаце ці ў сенцах, пад падлогай). [8, с. 36]. Да тэмы памяшканняў адносіцца і еўня, альбо сушыльня, дзе стаялі і прасушваліся снапы перад абмалачэннем. Раней пры кожнай хаце на задворках было гумно, а то і два з "еўняю" (сушыльняй) -- земляным, гладка ўбітым токам. Адсюль вымалачаны хлеб ішоў у засекі клуні. [8, с. 37]
Гаспадарлівы селянін стараўся мець пчаліную пасеку з некалькіх свепетаў. Пасека звычайна размяшчалася за межамі двара. На гарызонце зубчасты сілуэт лесу. На дрэвах пасярод поля па адной, па тры, па пяць пчаліных калод на кожным. Тут іх называюць "свепет". [8, с. 37]
Для лексіка-семантычнай групы "Прастора, хатнія памяшканні" паказана этымалогія адзінак, названы сінонімы некаторых лексем: напрыклад, склеп ці лёх, залежала ад рэгіёну. Прыводзіцца прызначэнне некаторых памяшканняў: З трысцена, дзе елі летам і, хто хацеў, спалі зімой, і куды ўзімку бралі маладняк быдла, быў уваход у хату. [8, с. 87].
1.7 Расліны, жывёлы, рыбы
Беларусь - краіна азёр і зялёных лясоў. Жывёльны і раслінны свет нашай краіны вызначаецца разнастайнасцю, багаццем, наяўнасцю рэліктавых экземпляраў флоры і фаўны. Семантыка раслін выкарыстана ў перыфразах назвы краіны, што дае лішні доказ цеснай звязанасці жыцця беларуса з раслінамі, якая адбілася ў дэндралагічным кодзе беларускага фальклору.
Беларусь часам называюць "сінявокай краінай ільноў". На гэтых палетках лілавее канюшына, варушыцца вусаты ячмень, цягнецца, чапляе за ногі вільготнае і сакавітае сіло гароху. Лубіну менш, затое сінія хвалі ільноў літаральна бясконцыя. [8, с. 14]
Лён расце пераважна на Віцебшчыне, і назва характэрна больш для гэтага рэгіёну, адкуль родам сам Уладзімір Караткевіч. Таму гэтыя расліны заўсёды асацыяваліся ў аўтара эсэ з "малой радзімай". Аднак гэтыя расліны - лён і жыта - з'яўляюцца нацыянальнымі сімваламі нашай Радзімы, беларускай зямлі, ўвогуле. У эсэ пералічаны не толькі беларускія расліны, але і іншаземныя, што з'яўляюцца ўнікальнымі для нашай флоры, напрыклад, гінкго, пірамідальныя дубы, вечназялёнае коркавае дрэва. Бульвары, манументальныя будынкі. І вось, калі звернеш налева ад Савецкай плошчы з яе гмахам тэатра, нібы ўваходзіш за пяць крокаў у іншы клімат. Амаль двухсотгадовы (1780 г.) парк. Сто розных парод дрэў, у тым ліку пірамідальныя дубы, гінкго, коркавае дрэва і г.д. [8, с. 87]
Гінкго - гэта рэліктавая расліна, часта яе называюць жывым выкапнем. Расліна мае высату да 40 м і дыяметр ствала да 4,5 м. Крона ў пачатку пірамідальная, з узростам разрастаецца. Гэта лістападная расліна з унікальнай формай лістоў - падобнай да веера двулопаснай пласцінкай. [5]
Беларуская флора па сваёй разнастайнасці і шырыні заслугоўвае вылучэння ў асобнае даследаванне. Багацце і прыгажосць расліннага свету ўражваюць сабою. Напрыклад, лубін, `расліна з сямейства гарохавых' [15, с. 39]
Нельга раўнадушна прайсці міма квітнеючага поля з лубінам: прыгожая карціна. У кожнага віда лубіну свая афарбоўка кветак, даволі яркая: цёмна-сіняя, сіне-фіялетавая, бэзавая, блакітная, чырванаватая, ружовая, жоўтая, белая. Ёсць аднакветкавыя і дзвюхкветкавыя расліны. Часам лубін называюць воўчым бобам. Такая назва з-за ўтрымання насеннем лубіну вялікай колькасці горкіх і ядавітых алкалоідаў. [3]
Але не ўсе прыгожыя расліны расліны прыносяць атрутныя плады. Таму прыкладам беларускія грушы. Ну і потым такія славутыя грушы, як слуцкая бэра, ур'янтоўка, сапяжанка. Або духмяная лошыцкая вішня, што выспявае ў чэрвені. [8, с. 37]
У навуковай літаратуры знакамітая груша мае назву "слуцкія бэры" - мясцовы беларускі сорт асення-зімняга выспявання пладоў. Распаўсюджаны ў Слуцкім, Копыльскім, Салігорскім, Клецкім і Нясвіжскім раёнах, але сустракаецца і ў іншых рэгіёнах Беларусі. Гэтая груша адзначаецца вынослівасцю, высокай штогоднай ураджайнасцю, тонкім дэсертным смакам пладоў. Сорт выведзены манахамі-бернардзінцамі. [7]
Лясы, лясы беларускія… Старажытныя пушчы, непраходныя нетры. Спакойная мудрасць вякоў. Кладзезь жыцця для зямлі беларускай, ключ жыцця для чалавека і для звера. У глухіх лясах Беларусі жывёлы недасяжны для звычайнага вока, і гэта добра, таму што беларуская фаўна за гісторыю існавання Беларусі неаднаразова падвяргалася вынішчэнню.
Зубр, які сустракаўся ў Палессі і на поўдні Прыдняпроўя яшчэ ў XVIII ст., быў выбіты і збярогся толькі ў Белавежы, быў знішчаны собаль, балотная рысь, або "лемпарт", чорны заяц, што сустракаўся ля Копыся яшчэ на пачатку XX ст., высакародны алень і многія іншыя. [8, с. 50]
Зубр, дзікі бык, тур. Гэты сімвал беларускай нязломнасці быў апеты ў "Песні пра зубра" светлага пясняра даўніны Міколы Гусоўскага. Шмат якасцяў мудрага звера і беларускага народа, такія як нязломнасць, непахіснасць, гордасць і мужнасць, з'яўляюцца агульнымі.
Вельмі цікавая назва балотнай рысі, "лемпарт". Адзінка амафанічная грэчаскаму выразу "лЭщн leфn ("леў") і рЬсдпт pardos(самец пантэры)", этымалагічнай крыніцы паходжання слова "леапард". [9]
Не так шмат вядомы маленькія мышастыя конікі з раменьчыкам на хрыбціне - тарпаны. Увогуле, тарпан - продак сучаснага каня. Гэта слова паходзіць са спалучэння двух старажытнацюркскіх каранёў "tor" и "ban" -- "сець" и "спутаны" суадносна, у сучасных цюркскіх мовах абазначае каня, які знаходзіцца на вольным выпасе. Паводле навуковых крыніц, тарпан - `дзікі конь, які вадзіўся ў Еўропе і быў вынішчаны ў канцы 19 ст.' [20, с. 246] Не, не быў тарпан вынішчаны, а захаваўся ў Белавежскай пушчы, аб чым і сведчыць Караткевіч:
У адзін з першых прыездаў у Пушчу я і мае сябры -- мясцовы настаўнік і пісьменнік з Брэста -- дужа хацелі ўбачыць зубра на волі. "Дзе мы яго знойдзем? Ходзіць недзе, -- сказалі нам. -- Куды захацеў -- туды і пайшоў. Шукайце. Пашанцуе, то ўбачыце. А лепей ідзіце туды. Там тарпаны!"
Рабіць няма чаго, пайшлі ў нетры глядзець тарпанаў. Маленькія мышастыя конікі з раменьчыкам на хрыбціне. Ідзём уздоўж агароджы вялізнага загона. На дарозе -- елка-выварацень. Агромністая. Карані з зямлёю стаяць блінам вышынёю паверхі на два. Падыходзяць тарпаны. [8, с. 56]
Тарпан - продак каня, сучаснай сельскагаспадарчай жывёлы, ключавой у сялянскай гаспадарцы, цяглавой сіле жыцця вясковага жыцця. Але хатняя гаспадарка была няпоўнай без каровы, без карміцелькі сям'і. І ясна, што мець карову было паўсюдным звычаем беларусаў. У рэспубліцы амаль 6 млн. буйнай рагатай жывёлы, з іх 2 млн. 592 тысячы кароў. Пераважна чорна-белыя і бурыя, латвійскія, але ёсць і швіцкая, сіментальская, яраслаўская пароды. [8, с. 39] Назвы парод сельскагаспадарчых жывёл маюць розную матывацыю. Напрыклад, назвы парод кароў маюць матывацыю назвы колерам жывёлы (чорна-белыя, бурыя), краіну вывядзення (швіцкая - шведская) альбо горад (яраслаўская).
Беларусь багата не толькі на раслінны ды жывёльны свет. Водзяцца таксама ў азёрах сігі, сялява (рапушка), сняток (корушка). У рэках -- мінога ручайная, гальян, гарчак, быстранка, галец. [8, с. 47]
Большасць рыб мае матываваныя назвы. Так, напрыклад, галец - рыба так названа па сваёй голай слізкай скуры [19, с. 29]. Рыба галавень - галаўль, галавасты [19, с. 21]. Такая рыба, як верхаводка, атрымала сваю назву з-за таго, што звычайна плавае ў верхняй частцы воднага слою. Дарэчы, хапае непрамысловых відаў рыбы: ялец, вярхоўка, нахабны пячкур, які нават за пальцы ног пакусвае, калі вудзіш, стоячы ў рэчцы, шчыпоўка, той жа уюн і падкаменшчык. [8, с. 47]. Такія ж віды рыб, як шчупак - рачны тыгр, тоўстая плотка, язь, галавень, чырванапёрка, залаты лін, жэрах, срэбная верхаводка, ляшчы, рыбцы, залаты карась, лянівы вусаты казак-сом, чорна-ліловы мянтуз, судак, акунь, ёрш-задзіра, якія добра "манціруюцца" з юшкай.. [8, с. 47] часцяком упрыгожваюць абедзены стол беларуса. А часам трапляюцца і далікатэсныя рыбы: cтронга, харыюс, падусты, вусач, выразуб, сцерлядзь, асятры, ласось, кумжа. [16, ст. 47]
Некалькі тлумачэнняў некаторыя назвы рыб, для арыентавання:
Сіг `паўночная прэснаводная прамысловая рыба сямейства ласасёвых', сіга `падуст' [19, с. 76]
Сняток `дробная азерная рыбка сямейства корушкавых', `гальян азерны' [19, с. 240]
Сялява `рыба сямейства ласасёвых, рапушка еўрапейская' [20, с. 147]
Вусач - рыба з сямейства карпавых [11, ст. 230]
Сцерлядзь - рыба сямейства асятровых, сцерлік [20, с. 95]
Беларусы цудоўна ведаюць, якую рыбу можна выкарыстоўваць у ежу, а якую - не. Я ўжо не кажу пра непрамысловых: яльца, вярхоўку, нахабнага печкура, які нават за пальцы ног пакусвае, калі вудзіш, стоячы ў рэчцы, шчыпоўку, таго ж уюна і падкаменшчыка. [8, с. 47]
Падводзячы вынік сказанаму, прыведзеныя і прааналізаваныя адзінкі з лексіка-семантычным значэннем расліннага і жывёльнага свету дазваляюць стварыць яркую карціну беларускай прыроды, разнастайнасці і багацця флоры і фаўны Беларусі, акрэсліваюць некаторыя аспекты культурнага асваення жывёл, падкрэсліваюць значнасць неабходнасці для сялянства мець жывёл у гаспадарцы.
1.8 Устойлівыя выразы
Народная мудрасць лепш за ўсё выражаецца ў трапных і вострых выслоўях, прыказках, афарызмах, узнаўляльных фразеалагічных адзінках. Само сабой, большасць іх знаходзіцца ў раздзеле "Людзі зямлі беларускай" нарыса "Зямля пад белымі крыламі". Прыказкамі Уладзімір Караткевіч падкрэслівае цікавыя моманты ў апісанні жыццёвых падзей:
Вось чалавек прыйшоў у Вільню, ідзе па мосце і бачыць, што два падлеткі дзеляць на ім чубы.
- Што вам за ліха? Чаго вам не хапае?
- Б'ёмся, праўда, але за цябе. Гэты гіцаль кажа, што ў цябе шэсць пальцаў на назе, а я кажу, што пяць.
- Пакіньце, дзетачкі, бо ў мяне папраўдзе пяць.
- Не, мы так табе, дзядзька, веры не дамо: скінь боты і пакажы.
- Добра, хлопчыкі, супакойцеся.
Пералічылі - пяць.
- Ага , а чаму ж ты, дзядзька, паказаў нам толькі правую нагу? А на левай дык, пэўна, - шэсць пальцаў.
А, хай ім. Разуў і левую. Ну і ясна, не было ўжо каму тых пальцаў лічыць, але й на пальцы не было чаго нацягнуць. Мараль: "Хітры наш брат, як чорт, але і дурны, як варона". [8, с. 71]
Звычайна прыказкі і прымаўкі узгадваюцца выканаўцамі ў пэўнай сітуацыі пры падвядзенні выніку. Напрыклад, прыказка, сінтаксічна аформленае выслоўе з важным іншасказальным сэнсам і філасофскай думкай "Гультай за дзело, а музоль за цело" можа агучыцца як трапная і з'едлівая характарыстыка нязвычнага да працы чалавека, які хутка націрае сабе мазолі.
Прыказкі ў структурным плане характарызуюцца рытмам і рыфмай. Акрамя згаданых асаблівасцей, яшчэ можа прысутнічаць гукапіс, як у адзінцы За добрым гаспадаром і варона жона, а за кепскім і княгіня загіне: [8, c. 73] варона жона - паўтор [р],[о],[н],[а] і княгіня загіне - паўтор [н'], [`а], [`э], [г], [ і]. Садзейнічае утварэнню рытма націск на перадапошнім складзе вышэйзгаданых слоў. Добры прыклад асанансу назіраецца ў адзінцы Уехаў у лес, бы ў кажух улез - паўтор [у].
Адметнасць прыказак заключана таксама і ў іх сінтаксічнай будове. Так, большасць прыказак адзначаецца паралелізмам ў размеркаванні членаў сказа: Госць у хаце - Бог у хаце. Дзеўкаю - поўная вуліца, а жонкаю - поўная печ. Горкая рэдзька, ды ядуць, кепска замужам, ды ідуць. Вышэйзгаданыя адзінкі ўяўляюць сабой складаныя сказы з аднатыпнай будовай. Так, у першай са згаданых адзінак лексемы госць і бог выконваюць функцыю дзейніка, кампанент у хаце з'яўляецца агульным для абодвух частак складаназлучанага сказа. Таксама неабходна адзначыць аднолькавую граматычную форму - назоўнік, ж.р., 1-е скл., Тв.скл., азначэнне - даданых членаў сказа ў адзінцы Дзеўкаю - поўная вуліца, а жонкаю - поўная печ. [8, c. 72] Такі паралелізм у граматычнай аформленасці з'яўляецца вельмі распаўсюджаным прыкладам увасаблення нацыянальнага кампаненту. Злодзей абкрадзе - сцены застануцца, а жонка памрэ - усё з двара звязе. [8, c. 73] У дадзенай адзінцы паралелізм назіраецца ў аднолькавай для ўсіх дзеясловаў форма будучага часу. Уехаў у лес, бы ў кажух улез. [8, c. 50] Паралелізм структуры можа таксама выражацца ў агульнай для дзеясловаў форма прошлага часу, для назоўнікаў - форма Він.скл., 2-га скланення, м.р. Не біце вяроўкамі, навучайце гаворкамі, не біце дубцамі, навучайце слаўцамі. [8, c. 73]. Альбо такое: дзеясловы маюць форму загаднага ладу, назоўнікі знаходзяцца ў форме Тв.скл.: Матка дочку хваліла, пакуль з рук не зваліла. [8, c. 71]. Як іншы варыянт, выказнікі ў першай і трэцяй граматычнай асновах маюць форму будучага часу, дзеясловы ў другой і трэцяй - форму цяперашняга часу. Бацька няхай едзе араць - яго коні знаюць, а я пайду ў карчму - мяне там чакаюць. [8, c. 72]
Прыказкі не з'яўляюцца аднароднымі па складзе, значная частка іх мае ускладняльныя звароты. Так, асобная група прыказак ускладнена параўнальнымі зваротамі: Госць сядзе куды скажуць, хоць на покуць, а гаспадар, як скула, дзе захоча, там і сядзе. [8, c. 69] Абыгрываецца ў камічным плане сітуацыя, калі чалавек у гасціне, як на чужой тэрыторыі, вымушаны следаваць таму парадку, які прапануюць гаспадары, а не таму, які яму больш даспадобы. Гэты камізм яшчэ больш узрастае ў прыказцы Госць, як нявольнік, ляжа, хоць і ў пярыну паложаць. [8, c. 69] Госць уяўляецца падняволеным, які не мае асабістай волі выбару, прычым гэтая сітуацыя даведзена да абсурду. Гэтыя жарт і кпіны адзначаюцца ва ўсіх прыказках, што адносяцца да семантычнай групы "Гасціна". Гасціннасць - гэта ўвогуле неад'емная рыса нацыянальнага характару беларусаў, на што прама ўказвае прыказка: Госць у хаце - Бог у хаце. [8, c. 68] Часам дзеля гасцей на стол выстаўляліся апошнія прысмакі ці тое, што зберагалася на вялікія святы. У госці было не прынята хадзіць з пустымі рукамі. Гэта паслужыла крыніцай з'яўлення прыказкі Пры мілым госцю і гаспадар пажывіцца. [8, c. 69] Абавязкова трэба было частаваць госця, хоць і сілком, каб, крый божа, не пайшоў дамоў галодны з-за сарамлівасці есці дый піць, і не сказаў потым, што Добра было ў гасцях, толькі прынукі не было. [8, c. 69] Беларусы любяць пажартаваць са сваёй гасціннасці. Жарт прасочваецца і ў далікатных напамінах аб меры тэрміну гасціннасці. Напрыклад, прыказка мае даданую акалічнасную частку ўмовы: Ноч якая месячная! Каб быў госцем, даўно б дахаты пайшоў. Альбо ў такой, што мае лічэбнікі ў якасці азначэнняў: Госць першы тыдзень - золата, другі - серабро, а трэці - медзь, хоць і дадому едзь. [8, c. 69]
Параўнальныя звароты як вобразныя сродкі шырока выкарыстоўваюцца ў мастацкай літаратуры. Яны даюць магчымасць ярчэй, наглядней, выразней і дакладней ахарактарызаваць прадмет/дзеянне, прымету, адцяніць пэўныя якасці, уласцівасці, дзеянні шляхам непасрэднага супастаўлення з іншымі прадметамі, вобразамі, дзеяннямі. Параўнальны зварот уяўляе сабой слова/спалучэнне слоў, якія шляхам супастаўлення раскрываюць або канкрэтызуюць змест розных членаў сказа, назоўнікавымі, прыметнікавымі, займеннікавымі, і іншымі ЧМ.
Хітры наш брат, як чорт, але і дурны, як варона. [8, c. 71] Дадзеная прыказка не мае ярка выражаных рытма, рыфмы, асанансу ці алітэрацыі, але мае параўнальныя звароты. Апошнія ў беларускіх прыказках і прымаўках звычайна маюць гумарыстычную афарбоўку. Гэта рыса з'яўляецца адметнай для малых жанраў беларускага фальклору.
Калі гаварыць пра абагульнена-семантычнае значэнне прыказак, то фактычна ўсе маюць адценне жартоўнасці, смеху. У дадзеных прыказках выдатна адлюстравалася гасціннасць беларусаў як рыса нацыянальнага характару, аптымізм і лагодны гумар, жыццялюбнасць. Але выдзяляюцца прыказкі з больш сур'ёзным настроем, з яскрава выражанай дыдактычнасцю альбо назіральнасцю, прыкмячэннем разнастайных жыццёвых з'яў: Не біце вяроўкамі, навучайце гаворкамі, не біце дубцамі, навучайце слаўцамі. Тады трэба было біць, як упоперак лаўкі мог легчы, а цяпер што ж зробіш, як дарослую доўбню і ўздоўж не пакладзеш. Калі не паслухаеш бацькі, паслухаеш сабачае скуры. З дзеткамі гора толькі да заціркі, а там - пайшло. [8, c. 73]. Акрамя дыдактызму, назіраецца адценне суму, горычы: Што зробіш, па нашай прыказцы "бяда толькі рака красіць". [8, с. 127]
Не толькі гумар і іронія назіраюцца ў прыказках. Выразы абагульнена-семантычнай групы "Сямейныя адносіны" часам маюць эмацыянальную афарбоўку замілаванасці: Не піў, не еў бы, на жоначку глядзеў бы. Мілая ты мая, ты на той свет, і я ўслед; страху: Злодзей абкрадзе - сцены застануцца, а жонка памрэ - усё з двара звязе. Не дай божа два разы жаніцца і два разы будавацца. Сэнсавы змест прыказкі з той жа групы З кім жыць - таго не гнявіць можа удакладніцца кантэкстам іншай прыказкі: У гэтым сэнсе змянілася хіба тое, што жанчына цяпер не залежыць толькі ад прыроднай дабрыні і нязлоснасці мужчыны-беларуса, што яна роўная, што на баку яе савецкі закон, што "ты не лайся, дзядзя, пры савецкай уладзе". [8, c. 73]
Тады Юзік ажэніцца, як лысы вол ацеліцца. Прыказка ўяўляе сабой пэўна-асабовы сказ, ускладнены параўнальным зваротам, які з'яўляецца даданай умовы. Адносіцца да групы прыказак "Сямейныя адносіны", як і звароты У каханкі смаляныя лаўкі; Улюбіўся, як чорт у сухую грушу. [8, c. 71]
Падводзячы вынік, прыказкі ў нарысе класіфікуюцца па абагульненай семантычнай прыкмеце эмацыянальнай афарбоўкі, тэматычнай прыналежнасці: бытавая накіраванасць, сямейныя адносіны і інш. Сярод прыказак назіраюцца пэўна-асабовыя: Адзін рукаў - і той падзяру для сваіх дзяцей; няпэўна-асабовыя: Горкая рэдзька, ды ядуць, кепска замужам, ды ідуць; безасабовыя: Добра было ў гасцях, толькі прынукі не было; і абагульнена-асабовыя: Жаніся, больш (жабракоў) старцоў будзе.
1.9 Фразеалагізмы
Фразеалагізмы ў творы займаюць даволі значнае месца. Большасць з іх мае суаднесенасць з часцінамі мовы, перш за ўсё - з дзеясловам, але сустракаюцца і суадносныя са сказамі:
Мароз пайшоў па скуры, дыбарам усталі валасы. Дадзеныя ФА маюць агульнае значэнне `моцны жах, напалоханнае становішча'. І раптам яна заклала рукі за галаву і, пагойдваючыся, пайшла вакол магілы, нібы пaдаючы, загаласіла так, што мароз пайшоў па скуры і дыбарам усталі валасы. [8, с. 27]. Мароз па скуры. Дадзеная ФА неаднойчы сустракаецца ў нарысе. Ясна, ад такога смеху мароз па скуры, гэта смех пад шыбеніцай, але, з другога боку, каб не гумар - чалавеку трэба было б самому павесіцца ад пакут і гора, не чакаючы, пакуль гэта зробяць эсэсаўцы. [8, с. 172]
Да тэмы фразем, звязаных з эмоцыямі і іх праяўленнем. ФА ірвалася сэрца абазначае `вялікае перажыванне на душы'. А гэта была проста выключная плакальшчыца з уменнем настроіцца так, каб ірвалася сэрца, і выліць гэты настрой, каб ірваліся сэрцы ў іншых. [8, с. 33]
Пякельныя пакуты - можна патлумачыць як `моцныя, нясцерпныя пакуты'. Фразема суадносна з назоўнікам, з'яўляецца адзінствам. Пякельныя пакуты людзей, спаленыя вёскі, голад, бежанства, стаптаныя нівы, пасечаныя сады, разабраныя на ўмацаванне акопаў дзівосныя палацы, стварэнні народнага генія. [8, с. 159]
Суадносны з назоўнікам і такі фразеалагізм: Чалавек справы - `чалавек, які любіць працаваць, дзейнічаць'. Не толькі цяпер, але і з самага дзяцінства, палымяны беларус, ён правёў з народам усё жыццё: яго загарэлы, далёка не кабінетны твар даводзіць, што ён з'яўляецца чалавекам справы... [8, с. 140]
Вышэйзгаданыя выразы амаль усе маюць абагульненую семантыку суму, роспачы. Само сабой, для гэтага былі прычыны, і яны ў нарысе ўзгадваюцца, іх можна вызначыць нават у кантэксце некаторых фразеалагізмаў. У беларускага народа была складаная і цяжкая гісторыя. Часцей за усё нашых продкаў чаплялі кіпцем за сэрца ворагі альбо цяжкія абставіны жыцця. Гэты фразеалагічны зварот мае значэнне `закранаць святое, біць у слабое месца'". Так што рахманасць беларуса таксама да пары да часу. Пяройдзеш мяжу -- і тваім ворагам будзе страшны чалавек. Страшны асабліва тады, калі гнеў яго спакойны і разлічаны. Што ж датычыцца такiх абставiн, калi не чапляюць кiпцем за сэрца, то тут аўтар "Расii" меў рацыю. [8, с. 70]
Часцей за ўсё жыццё не чапляла беларусаў кіпцем за сэрца, а трымала іх у чорным целе. Апошні выраз мае значэнне `стварыць неспрыяльныя ўмовы'. 33,3 працэнта плошчы збожжавых захапiла i самаўладна размясцiлася там асноўная культура - азiмае жыта. Падцяснiла менш ураджайную ярыну, а пшанiцу, разлiвы якой так шырока расцяклiся па Сiбiры, Кубанi, Украiне, увогуле трымае ў чорным целе - усяго 17,4%, хаця сеюць пшанiцу па ўсёй рэспублiцы. [8, с. 38]
Трэба сказаць, што беларусы заўсёды маглі пастаяць за сябе перад непрыемнымі здарэннямі. Не самым апошнім было пусціць пану ці арандатару "чырвонага пеўня", падпаліць штосьці: Убачыўшы, што ідзе галодная смерць, рамеснікі і сяляне паўсталі. Пабілі арандатараў, спалілі кабальныя паперы, пусцілі "чырвонага пеўня" ў фальваркі. [8, с. 130]
Але да пажараў даходзіла справа нячаста. Не самым апошнім было прыбіць ворага да ганебнага слупа, ці інакш, зняславіць: Допыт вёў езуіцкімі прыёмамі рэдкі мярзотнік, сенатар Навасільцаў, прыбіты пазней Міцкевічам да ганебнага слупа ў трэцяй частцы паэмы "Дзяды". [8, с. 134]
А вытрымаць слоўныя бітвы было даволі лёгка, бо беларусы звычайна вострыя на язык, вельмі вынаходлівыя ў размове. Сват - сваяк жаніха, мажны дзядзька, паважаны на сяле чалавек, вынаходлівы і востры на язык. [8, с. 27]. Дадзеная ФА з'яўляецца спалучэннем, адна з нямногіх фразем, выкарыстаных у творы, якая суадносіцца з прыметнікам.
Адной з формаў супрацьстаяння былі кленічы. Дзед кляў так, што палова вёскі сабралася: "Зачапіў, каб цябе так за рэбры чаплялі; знёс, каб цябе так з машынай тваёй з моста знесла; села хата на кут, каб цябе так на покуць ніколі не садзілі і толькі раз галавою паклалі"-- ну і г.д. Таямніцу яму адкрылі толькі тады, калі ён не толькі прывык да новай хаты, але і нахваліцца ёю не мог. Тут трэба, дарэчы, заўважыць, што яшчэ да параўнальна нядаўняга часу на Беларусі лаянкі амаль не ведалі, а замест яе існавалі вось такія "кленічы". Бывалі такія майстры-імправізатары, што і не хацеў бы, а спынішся паслухаць сварку. Вынаходлівасць у параўнаннях -- незвычайная. [8, с. 99].
Такія вось "кленічы" маглі пускацца ў ход не толькі пры несупадзенні інтарэсаў у размове, але і пры іншых сітуацыях, напрыклад, на вяселлях, дзе часам дастаецца свату, свацці, жаніху, прычым не заўсёды незаслужана.
- Барабаніце, як парожнія бочкі, брэшаце на свой хвост. Ты ўжо, Хаўроння, і на сабак брахаць навучыш, і шыеш і мыеш - і ўсё языком, а надумаеш пірагі пячы, то ўсе вароты ў цесце будуць. [8, с. 29]
Брахаць на свой хвост - `гарачыцца, распаляцца па нязначнай прычыне', `рабіць з мухі слана'. Для дадзенага фразеалагічнага адзінства адзначаецца суаднесенасць з дзеясловам па часцінамоўнай прыкмеце.
- Бадай вас, бабачкі, кот убрыкнуў, па цэламу сабаку ў вас з рота скача. Вы тут мяне лаеце, а за тым сталом людзі дабрэйшыя за вас. Во (паказвае голую косць), костку далі. Ад вас і таго не дапросішся.... А ты ўжо, Галачка, што фігуруешся? Ва ўсіх чэсных людзей чупрына на галаве, а ў твайго мужыка плеш. Дай вам, божа, бабы, пабіцца, а мне на вас падзівіцца. [8, с. 30]
Але часам ФА мелі значэнне пажадання вялікіх непрыемнасцей: Тады дырэктар у глыбокай тайне дамовіўся з трактарыстам каб той, у час, калі дзеда не будзе ў хаце, "незнарок" зачапіў трактарам рог. Той і зачапіў: "Ненаўмысна, дзед, дальбог, выпадкова, каб мне вочы вылезлі, незнарок - ну вось грошы на!" [8, с. 99]
Ясна, што плакаць, як бабёр, з-за параўнанняў у кленічах, беларусам прыходзілася рэдка. Заплакаў, як бабёр. Прапанаваная фразема адносіцца да жывёльнай семантыкі. Сінтаксічная структура пэўнаасабовага простага сказа з параўнальным зваротам. Значэнне: заплакаць горка, нястрымана, з патокамі слёз. Бабёр сядзеў у дзежцы з вадой, абапёршыся пярэднiмi лапамi, якiя дужа падобны да дзiцячых, на край дзежкi i: плакаў. Гэта праўда. У нас жа, беларусаў, ёсць нават прыказка: "Заплакаў, як бабёр" - значыць горка, нястрымна, з патокамi слёз. [8, с. 59]
Подобные документы
Навукова-тэарэтычныя асновы вывучэння фразеалогіі беларускай мовы. Паходжанне фразеалагізмаў ў рускай, беларускай і польскай мовах. Аналіз этымалогія фразеалагізмаў з кампанентам "зямля", іх класіфікацыя па лексічных значэнняў і сінтаксічныя асаблівасцяў.
курсовая работа [31,1 K], добавлен 16.03.2010Лексічная безэквівалентнасць і сумежныя моўныя з’явы. Прычыны ўзнікнення лексічнай безэквівалентнасці. Спосабы выражэння лексічнага значэння аднакампанентных польскамоўных адзінак беларускамоўнымі адпаведнікамі. Класіфікацыя безэквівалентнай лексікі.
курсовая работа [47,6 K], добавлен 16.02.2016Кампаратыўныя фразеалагізмы ў мове твораў Я. Коласа. Адносіны ўстойлівых параўнанняў да фразеалагічных адзінак. Семантычная класіфікацыя ўстойлівых параўнанняў мовы твораў Я. Коласа. Кампаратыўныя фразеалагізмы, якія характарызуць чалавека і яго якасці.
курсовая работа [86,3 K], добавлен 11.07.2014Фразеалогія як асобны раздзел навукі аб мове. Групаванне фразеалагізмаў на аснове тэматычнай аднастайнасці кампанентнага складу. Фразеалагізмы, суадносныя са структурай простага сказа. Марфалагічная та сінтаксічная характарыстыкі фразеалагізмаў.
курсовая работа [69,4 K], добавлен 26.07.2013Метадалагічны аспект навучання. Германiзмы ў старабеларускай мове, тыпалогія. Лінгваметадычныя аспекты выкладання лексікі: вымаўленчыя навыкі, навучанне асваенню новай лексікі, фразеалагічны аспект. Пераклад фразеалагічных адзінак, маўленчы этыкет.
курсовая работа [44,0 K], добавлен 10.04.2012Антрапонімы як частка лексічнага фонду беларускай мовы, іх паходжанне, заканамернасці развіцця, адметнасць будовы і пашырэння на тэрыторыі Беларусі. Роль імёнаў і прозвішчаў у антрапанімічнай сістэме твора "Каласы пад сярпом тваім" У. Караткевіча.
курсовая работа [32,9 K], добавлен 24.06.2009Кароткія звесткі з гісторыі в. Рэчкі. Івацэвіччына – адзін з самых маляўнічых куткоў Беларускага Палесся. Даследаванне мовы вёскі Рэчкі Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў фанетыка-граматычным і лексіка-семантычным плане. Слоўнікавы склад вёскі Рэчкі.
курсовая работа [30,4 K], добавлен 27.08.2012Слова і яго значэнне. Спосабы ўзнікнення пераносных значэнняў слова. Лексіка беларускай мовы паводле находжання, сферы ўжывання. Актыўная і пастўная лексіка. Стылістычныя разрады лексікі беларускай мовы. Лексіка сучаснай мовы. Мастацка-паэтычная лексіка.
реферат [23,5 K], добавлен 24.01.2009Семантычная характарыстыка размоўнай лексікі. Тэматычныя групы размоўных слоў. Структурна-словаўтваральны аналіз, граматычная характарыстыка, эмацыянальна-экспрэсіўная афарбоўка размоўнай лексікі. Сінаніміка размоўных лексем. Алфавітны паказальнік.
курсовая работа [48,1 K], добавлен 15.06.2011Суадноснасць з: назоўнікам, прыметнікам, дзеясловам, прыслоўем, выклічнікам. Сінтаксічная характарыстыка фразеалагізмаў з кампанентам-найменнем атмасферных з’яў. Фразеалагізмы-словазлучэнні, сказы. Класіфікацыя фразеалагізмаў паводле кампанента-наймення.
курсовая работа [53,2 K], добавлен 12.01.2016