Адлюстраванне самабытнасці беларускага народа у нарысе Уладзіміра Караткевіча "Зямля пад белымі крыламі"

Вылучэнне выдатных лексічных адзінак, ўстойлівых спалучэнняў у нарысе "Зямля пад белымі крыламі". Ўпарадкаванне па лексіка-семантычным групамі дадзеных адзінак і выразаў. Марфалагічная і сінтаксічная характарыстыкі, этымалогія зафіксаваных лексем.

Рубрика Иностранные языки и языкознание
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 02.01.2015
Размер файла 75,1 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

У нарысе "Зямля пад белымі крыламі" даволі шмат ФА з абагульненым значэннем дзеяння.

Адзін з іх - ставіць рубам. Гэта фразеалагічнае адзінства, асноўны кампанент - дзеяслоў. Значэнне - ставіць адкрытым пытаннем, заяўляць пра штосьці рашуча. Галоўнае ў нашым характары - гасціннасць добрага да добрых. Так, многiя старыя гасцiнныя звычаi пакрысе вымiраюць, гарадскi чалавек можа часам не ведаць чалавека з суседняга пад'езда, але i цяпер у нас рэдка знойдзецца хата, у якой не паставiлi б рубам апошняга рубля, калi ў доме госць.[8, с. 69]

Бачыць на свае вочы. Дадзены фразеалагізм неаднойчы паўтараецца ў нарысе. Бачыў на свае вочы, як аднаўлялiся Мiнск i дзесяткi iншых нашых гарадоў. [8, с. 5] Значэнне яго тут - `быць непасрэдным гледачом нейкіх здарэнняў, падзей'. Вы можаце спытаць, нашто гэта вам, калi вы самi жывяце тут i шмат чаго бачыце "на свае вочы". Ну, па-першае, Беларусь вельмi розная. [8, с. 5] ФА адносіцца да ліку суадносных з дзеясловам выразаў, можа спалучацца з дзеясловамі `хацець, магчы, жадаць':Цяпер той, хто хоча на свае вочы бачыць, які быў Шэрвудскі лес у часы Робін Гуда, Ардэнскі лес у часы рыцараў Круглага Стала і казачых волатаў, Тэўтабургскі лес у часы Армінія, не павінен шукаць такога ў сябе, у Англіі, Францыі, Германіі, а павінен ехаць сюды, у спрадвечны лясны аплот. [8, с. 51].

Мянціць языком. Таксама адзначаецца неаднаразовым паўторам, суадносны з дзеясловам. Яны ж языком менцяць - дай бог нам з вамi!" [8, с. 66] ФА мае значэнне `хутка і многа гаварыць аб чым заўгодна, прыплятаючы вымысел'. Тут жа сядзiць сам Яначка, любы Iван, i пахмыквае. З жонкаю лад. Старэйшаму пятнаццаць гадоў, малодшаму дзесяць. Чаму не паслухаць, як менцiць языком чалавек? [8, с. 75]

Праслежваецца сінанімічнасць па семантычным значэнні у фраземах з дачыненнем да ежы. Дарэчы, яны аднолькавыя і па прыналежнасці да часцін мовы.

ФА умяць за добрую душу мае значэнне `есці з апетытам'. Але як наварыў, сабраўшы (цяпер ужо аддавалі мне), і паказаў, што і як, то ўмялі за добрую душу... [8, с. 22]. Сінанімічны яму па значэнні зварот есці на повен рот. Раней галоўным было сала, прычым асаблівым шыкам было есці сала на повен рот, а хлеба так толькі, для смаку". Цяпер сала ўсё больш саступае месца летнім і зімнім каўбасам, паляндвіцам і іншаму. [8, с. 21]

Фразеалагізмы з абагульненым значэннем дзеяння звычайна адносяцца да дзеяслоўных спалучэнняў слоў.

Фразеалагізм зматаў вуды адносіцца да адзінстваў, мае значэнне спынення якога-небудзь дзеяння, `уцячы, хутка пайсці'. Магілёў запёр брамы, выцягнуў на вал гарматы і сказаў, каб "душахват" каціўся адсюль, калі не хоча атрымаць пяціфунтовае ядро ніжэй спіны. Асаблівай патрэбы ў такім набытку біскуп, па ўсяму відаць, не адчуваў, бо зматаў вуды.[8, с. 125]

І на гэтым завяршаецца раздзел фразеалагізмаў. Большасць прааналізаваных адзінак маюць абагульненае значэнне дзеяння, напрыклад: па сабаку з рота скача - `хтосьці брыдка лаецца'; адзін за аднаго цягнуць - `дзейнічаць па прынцыпу калектыўнай дапамогі'. Адзначаюцца стылістычна нейтральныя фразеалагізмы: гнаць план - `выконваць запланаваныя мерапрыемствы': Многія лесанарыхтоўшчыкі "гоняць план" і нават дабіліся было высечак лесу на Бярэзіне (лес той згніў, бо дажджы не дазволілі яго вывезці, і тады, каму трэба, добра папала, а запаведнік быў адноўлены), ёсць яшчэ браканьеры і людзі, якія жывуць па прынцыпе "хто ў лесе не злодзей, той дома не гаспадар". [8, с. 49]; і характэрныя для размоўнага стылю: кот убрыкнуў. Суаднесенасць са сказам, а не з часцінамі мовы, фразеалагізм з'яўляецца спалучэннем. Мае значэнне `пажаданне не вельмі вялікіх непрыемнасцей чалавеку'. [8, с. 30]

1.10 Перыфразы

Да ўстойлівых выразаў адносяцца таксама перыфразы, апісальныя назвы. Напрыклад, аўтар характарызуе лес як аплот свабоды, дадзеная перыфраза з'яўляецца аўтарскай. Усe гэта свінства, увесь гэты беспардонны разбой бачыла Камянецкая вежа. З яе адбіваліся атакі ятвягаў і крыжаносцаў, на ёй былі царскія ўрадавыя пасты ў часе паўстання Касцюшкі і Каліноўскага. Пушча заўсёды хавала сваіх сыноў (між іншым, і партызан у Айчынную вайну), сыноў свабоды. І вось вежа глядзела, як гэты аплот свабоды высякаюць. [8, с. 55]

Аўтарскай перыфразай з'яўляецца апісальная назва "чорнага золата". Спалучэнне слоў мае структуру "прыметнік + назоўнік", сувязь слоў - кіраванне. Зямны тлушч - нафта. Знойдзена нафта - на паўднёвым усходзе, ля вёскі Гарывада, дзе даўно заўважаны былі прыкметы "зямнога тлушчу". [8, с. 174]

Сярод перыфраз, выкарыстаных у нарысе, вызначаюцца апісальныя назвы гарадоў: горад на Нямізе (Мінск) [8, с. 78], горад Магілы Льва (Магілёў). [8, с. 86]. У дадзеных перыфразах наступная структура: назоўнік у Н.скл. + назоўнік у ф.недапасаванага дапаўнення. Крыху інакшая структура ў перыфразе брама краіны (Брэст), тут назіраецца дапасаванае дапаўненне. І вось Брэст. Брама краіны. Часам, на жаль, рэдка, у яе ўваходзілі нашы сябры, і тады іх сустракалі з беларускай гасціннасцю. Але найбольш ахвотнікаў было ўварвацца ў тую браму сілай. [8, с. 90]

Семантычнае поле перыфраз шырока закранае тэматыку раслін. Так, адна з самых распаўсюджаных перыфраз - другі хлеб [8, с. 19] - абазначае вельмі важную расліну для Беларусі, бульбу. Бульба. Другі хлеб. Беларусы ведаюць каля тысячы страў з бульбы. [8, с. 19]. Меншая распаўсюджанасць у выраза грыб бедных са значэннем `майскі смаржок'. Сабе пакідалі толькі, каб самім пратрымацца да вясны, да шчаўя, маладой крапівы, да першай рыбы, да "грыба бедных" майскага смаржка. [8, с. 69]

Каноплі былі важнай культурай для беларусаў, бо давалі матэрыял для масла і для вяровак. Аднак апісальная назва ускосна матывавана пахам расліны: Духмяныя зарасці канопляў, "расліны ўцекачоў", бо ў ёй чалавека і з сабакам не дагоніш: сабака адразу губляе нюх. [8, с. 12]

Перыфразы апісваюць прадмет ці асобу па асноўным якасцям і ўласцівасцям, якія заслугоўваюць увагі. І такі чалавек, як Францішак Багушэвіч, быў вельмі паважаным чалавекам, паколькі заслужыў сабе перыфразу "мужыцкі адвакат". Быў нястомны абаронца народа, "мужыцкі адвакат". Яго любілі і хацелі бачыць абаронцам. [8, с. 149]

Семантыка перыфраз датыкаецца найболей значных для беларусаў раслін, прадметаў, асоб. Структура словазлучэнняў абавязкова ўключае ў сябе назоўнік, другі кампанент можа быць назоўнікам, дапасаваным альбо недапасаваным дапаўненнем, альбо прыметнікам, дапасаваным азначэннем.

Заключэнне

Дзе мой край? Там, дзе вечную песню пяе Белавежа, Там, дзе Нёман на захадзе помніць варожую кроў, Дзе на ўзвышшах Наваградскіх дрэмлюць суровыя вежы І вішнёвыя хаты глядзяцца ў шырокі Дняпро.

Шмат творчых прац было прысвечана Уладзіміру Караткевічу і яго творчасці. Але не было яшчэ спроб прааналізаваць эсэ "Зямля пад белымі крыламі" у мовазнаўчым плане і паказаць нацыянальны кампанент побыту беларусаў, заключаны ў творы. У працы прааналізаваны ўсе сферы жыцця беларусаў, пачынаючы прыродай краіны і заканчваючы жартамі на вяселлі. Расказваецца пра паўсядзённую вопратку беларусаў, называюцца элементы адзення - андарак, гарсэт, кабат, кашуля, спадніца і іншыя; класіфікуе па полавай прыналежнасці носьбіта, указваецца этымалогія назвы таго ці іншага віду адзення:

Чапец. род. п. чепцам, укр. чепемць, блр. чепемц, др.-русск. чепьць, болг. чепимци мн. "башмаки", сербохорв. чеМпац "женский чепец", словен. ие?р?с, чеш., слвц. иерес, польск. сzерiес, в.-луж. ие?рс, н.-луж. сорс, серс. [10].

Названа прызначэнне таго ці іншага віда абутку - лапці зручныя ў гразь і на сенакосе, чаравікі насілі фактычна толькі ў царкву. Таксама ўказана этымалогія адзінак, напрыклад поршні - порхлы. У адносінах да лексіка-семантычнай групы посуду названы асноўныя прадметы ўжытку: гарлач, спарыш, "удава", "лівер". Адзначаны падобныя па сваім паходжанні прадметы посуду - гарлач і спарыш. Паказаны пэўныя абрады і звычаі, звязаныя з посудам, напрыклад, выкліканне дажджу пераварочваннем гаршкоў з вадой. Указаны матэрыялы, з якіх выраблялі посуд, часцей за ўсё гэта была гліна.

Ежа розных народаў, як і вопратка і жыллё, усё больш і больш падпадае стандарту. I ў Маскве, і у Кіеве, і ў Мінску, у хаце і ў сталоўцы - амаль паўсюль вы ясце тыя ж самыя катлеты ды 6іфштэксы, носіце тыповыя вопраткі з падобных матэрыялаў, усё больш забываеце непаўторнасць і адметнасць жыцця той мясціны, адкуль вы родам. А да канца забываць пра гэта нельга. [8, с. 21]

Прыведзены назвы асноўных страў беларускай кухні, растлумачана этымалогія - калдуны - варэнік з мясам або з грыбамі, клёцкі, начыненыя мясам, смажаныя піражкі. [20, с. 149], прыведзены варыянтныя назвы: праснакі, праснок, праснушка, прасняк, праснык, прыснек, тоўсты блін з прэснага цеста, ляпёшка з прэснага цеста. [4, с. 367]

З прысмакаў аўтар называе мачанку з блінамі ды кіяш, паказвае рэгіёны распаўсюджання стравы, расказвае пра склад гатункаў ежы:

Мачанка з блінамі. Своеасаблівая падліва з мяса, рабрынак і сала, падбоўтаная мукой, у якую "мачаюць" бліны. На поўдні і ў Прыдняпроўі вялікім поспехам карыстаюцца "кіяшы" -- вараная маладая кукуруза. На кіяш кладуць кавалак масла і, пакуль не растаў, падсольваюць і ядуць. [8, с. 22]

Прастора, тэрыторыя, мясцовасць Беларусі вызначаецца рознымі асаблівасцямі пэўных відаў ландшафту. У дадзенай лексіка-семантычнай групе тлумачацца значэнні адзінак, напрыклад, слова "курны" азначае "закураны, які ацяпляецца печкай без коміна, [1, с. 169]"

Указаны назвы гаспадарчых памяшканняў, растлумачана значэнне адзінак. Этымалагічны слоўнік апісвае павець як `пляцоўка пад страхой на слупах, прызначаная для хавання чаго-н. ад дажджу, непагоды', `памяшканне, дзе звычайна складаюць дровы, дрывотнік' [9, с. 90]. Тут складзены дровы, раней стаялі вазы, санкі, плугі, а цяпер абгоннік, каб, узяўшы ў калгасе каня, абагнаць бульбу. [8, с.37] Важным было памяшканне для запасаў, нешта накшалт халадзільніка, мела яно розныя назвы - склеп, лёх, магло размяшчацца ў хаце ці на двары. Менавіта на чыстым двары пераважна размяшчаецца "склеп", або (на поўдні) "лёх". (Другі склеп, у якім частка запасаў заўсёды пад рукой, каб не бегаць кожны раз на двор, -- у самой хаце ці ў сенцах, пад падлогай). [8, с. 36].

Лён і жыта - з'яўляюцца нацыянальнымі сімваламі нашай Радзімы, беларускай зямлі, ўвогуле. У эсэ пералічаны не толькі беларускія расліны, але і іншаземныя, што з'яўляюцца ўнікальнымі для нашай флоры, напрыклад, гінкго, пірамідальныя дубы, вечназялёнае коркавае дрэва, патлумачана значэнне адзінак.

У глухіх лясах Беларусі жывёлы недасяжны для звычайнага вока, і гэта добра, таму што беларуская фаўна за гісторыю існавання Беларусі неаднаразова падвяргалася вынішчэнню. Названы найбольш знакамітыя жывёлы: зубр, дзікі бык, тур. Гэты сімвал беларускай нязломнасці быў апеты ў "Песні пра зубра" светлага пясняра даўніны Міколы Гусоўскага. Шмат якасцяў мудрага звера і беларускага народа, такія як нязломнасць, непахіснасць, гордасць і мужнасць, з'яўляюцца агульнымі. Прыведзены вызначальныя сваім адрозненнем ад агульнапрынятых назоў жывёл: балотная рысь, "лемпарт". Адзінка амафанічная грэчаскаму выразу "лЭщн leфn ("леў") і рЬсдпт pardos(самец пантэры)", этымалагічнай крыніцы паходжання слова "леапард".

Патлумачана этымалогія адзінак, іх матывацыя. Напрыклад, назвы парод кароў маюць матывацыю назвы колерам жывёлы (чорна-белыя, бурыя), краіну вывядзення (швіцкая - шведская) альбо горад (яраслаўская).

Беларусь багата не толькі на раслінны ды жывёльны свет. Водзяцца таксама ў азёрах сігі, сялява (рапушка), сняток (корушка). У рэках -- мінога ручайная, гальян, гарчак, быстранка, галец. [8, с. 47]

Большасць рыб мае матываваныя назвы. Так, напрыклад, галец - рыба так названа па сваёй голай слізкай скуры [12, с. 29]. Рыба галавень - галаўль, галавасты [12, с. 21]. Такая рыба, як верхаводка, атрымала сваю назву з-за таго, што звычайна плавае ў верхняй частцы

Народная мудрасць лепш за ўсё выражаецца ў трапных і вострых выслоўях, прыказках, афарызмах, узнаўляльных фразеалагічных адзінках. Звычайна прыказкі і прымаўкі узгадваюцца выканаўцамі ў пэўнай сітуацыі пры падвядзенні выніку. Прыказка - гэта сінтаксічна аформленае выслоўе з важным іншасказальным сэнсам і філасофскай думкай. Звычайна структура прыказак характарызуецца рытмам і рыфмай. Акрамя згаданых асаблівасцей, яшчэ можа прысутнічаць гукапіс, як у адзінцы За добрым гаспадаром і варона жона, а за кепскім і княгіня загіне: [8, c. 73]

Прыказкі можна класіфікаваць па сінтаксічнай цэласнасці. Вызначаюцца двусастаўныя сказы і аднасастаўныя. Сярод апошніх - пэўна-, няпэўна-, абагульнена- і безасабовыя; з апушчанымі галоўнымі членамі і ўскладненыя параўнальным зваротам.

Адметнасць прыказак заключана таксама і ў іх сінтаксічнай будове. Так, большасць прыказак адзначаецца паралелізмам ў размеркаванні членаў сказа.

У адной з прыказак лексемы госць і бог выконваюць функцыю дзейніка, кампанент у хаце з'яўляецца агульным для абодвух частак складаназлучанага сказа. Таксама неабходна адзначыць аднолькавую граматычную форму - назоўнік, ж.р., 1-е скл., Тв.скл., азначэнне - даданых членаў сказа ў адзінцы Дзеўкаю - поўная вуліца, а жонкаю - поўная печ. [8, c. 72]

Гумар, лёгкі кпін - заўсёдная асаблівасць, заўсёдны кампанент у семантычнай структуры прыказак. У прыказцы Улюбіўся, як чорт у сухую грушу. [8, c. 71] высмейваецца становішча закаханага, які акрамя сваёй мілай нічым не цікавіцца.

Асобнай увагай надзяляецца група прыказак, якая адлюстроўвае некаторыя звычаі беларусаў, звязаныя з гасціннасцю. Гасціннасць - гэта ўвогуле неад'емная рыса нацыянальнага характару беларусаў, на што прама ўказвае прыказка: Госць у хаце - Бог у хаце. [8, c. 68]

Калі гаварыць пра абагульнена-семантычнае значэнне прыказак дадзенай групы, то фактычна ўсе маюць адценне жартоўнасці, смеху. У дадзеных прыказках выдатна адлюстравалася гасціннасць беларусаў як рыса нацыянальнага характару, аптымізм і лагодны гумар, жыццялюбнасць. Але выдзяляюцца прыказкі з яскрава выражанай дыдактычнасцю альбо назіральнасцю наконт разнастайных жыццёвых з'яў:

Не біце вяроўкамі, навучайце гаворкамі, не біце дубцамі, навучайце слаўцамі. З кім жыць - таго не гнявіць. З дзеткамі гора толькі да заціркі, а там - пайшло. [8, c. 73]

Шырокае выкарыстанне фразеалагізмаў і перыфраз у нарысе. Большасць ФА маюць суаднесенасць з дзеясловам па часцінамоўнай прыкмеце. Напрыклад: раставаць на вачах - `вельмі хутка змяншацца ў памерах ці па аб'ёму'. А пасля на дапамогу гераічнай арміі і партызанам, якія 7 кастрычніка вызвалілі Полацк, прыйшоў іх вялікасць беларускі мароз. Адступаючая армія французская раставала на вачах. [8, с. 133]

Семантыка перыфраз датыкаецца найболей значных для беларусаў раслін, рэчываў, асоб. Структура словазлучэнняў абавязкова ўключае ў сябе назоўнік, другі кампанент можа быць назоўнікам, дапасаваным альбо недапасаваным дапаўненнем, альбо прыметнікам, дапасаваным азначэннем. Агульнае значэнне перыфраз - пазітыўнае.

На дадзены момант сціраюцца дыферэнцыравальныя рысы паміж народамі, адбываецца стандартызацыя. Дадзеная работа - спроба паказаць захаванае У. Караткевічам у эсэ "Зямля пад белымі крыламі" адлюстраванне нацыянальнай спадчыны продкаў беларусаў, іх культуры і нацыянальнага кампаненту. Бо народ павінен помніць усё ў сваёй гісторыі, а хто згубіў памяць - згубіў усё. [8, с. 177]

Ты -- наш край. Ты -- чырвоная груша над дзедаўскім домам, Лістападаўскіх знічак густых фасфарычная раць, Ты -- наш сцяг, што нікому, нікому на свеце, нікому Не дамо абсмяяць, апаганіць, забыць ці мячом зваяваць.

Спіс выкарыстанай літаратуры

1. Адзенне ў ВКЛ [Электронны рэсурс] / Беларуская лічбавая бібліятэка LIBRARY.BY. - Мінск, 1999. - Рэжым доступу: /http://library.by/portalus/modules/belarus/print.php?subaction=showfull&id=1292072096&archive=1293199280&start_from=&ucat=8&su..

2. Беларуская міфалогія: Энцыклапед. слоўн. / С. Санько [і інш.]; склад. І. Клімковіч. - 2-ое выд., дап. - Мн.: Беларусь, 2006. - 599 с.: іл.

3. Волчьи бобы [Электронный ресурс] / О земледелии. - Минск, 2008. - Рэжым доступу:http://artemenko.com.ua/hit19/. Дата доступу: 25.03.2014

4. [В.У. Мартынаў, А.Я. Супрун, Г.А. Цыхун, В.У. Мартынаў]. - Мн.: Навука і тэхніка, 1978. - 440 с.

5. Гінкго [Электронны рэсурс] / Вікіпедыя. - ЗША, 2001. - Рэжым доступу:http://ru.wikipedia.org/wiki. Дата доступу: 25.03.2014

6. Гарсэт, кабат [Электронны рэсурс] / Родныя вобразы. - Мінск, 2009. - Рэжым доступу: http://rv-blr.com/dictonary/view/11513. Дата доступу: 20.02.2014

7. Знаменитые слуцкие бэры спорили с райскими плодами [Электронный ресурс] / Инфо-курьер. - Минск, 2001. - Рэжым доступу: http://kurjer.info/2007/10/31/znamenityie-slutskie-beryi-sporili-s-rayskimi-plodami/. Дата доступу: 25.02.2014

8. Караткевіч У.С. Зямля пад белымі крыламі: Нарыс: Для сярэд. і ст. шк. узросту. - 2-е выд. - Мн.: Нар. асвета, 1992. - 192 с.: іл.

9. Леопард [Электронный ресурс] / Википедия. - США, 2001. - Режим доступа: http://ru.wikipedia. - Дата доступа: 20.04.2014

10. Поршні [Электронны рэсурс] / Вікіпедыя. - ЗША, 2001. - Рэжым доступу:http://ru.wikipedia.org/wiki. Дата доступу: 16.05.2014

11. Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. Т. 2 В / [А.Я. Міхневіч, Р.В. Краўчук, І.І. Лучыц-Федарэц і інш.: Рэд. В.У. Мартынаў] - Мн.: Навука і тэхніка, 1978. - 344 с.

12. Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. Т. 3 Г-І/ [Р.У. Краўчук, В.У. Мартынаў, А.Я. Супрун, Н.В. Івашына.; Рэд. В.У. Мартынаў]. - Мн.: Навука і тэхніка, 1985. - 408 с.

13. Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. Т. 4 К-Каята / [В. Дз. Лабко, І.І. Лучыц-Федарэц, В.У. Мартынаў і інш.; Рэд. В.У. Мартынаў]. - Мн.: Навука і тэхніка, 1988. - 327 с.

14. Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. Т. 5 К-Л / Уклад. В.У. Мартынаў, І.І. Лучыц-Федарэц; Рэд. В.У. Мартынаў. - Мн.: Навука і тэхніка, 1989. - 320 с.

15. Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. Т. 6. Л - М/ Уклад. І.І. Лучыц-Федарэц; Рэд. В.У. Мартынаў. - Мн.: Навука і тэхніка, 1990. - 287 с.

16. Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. Т. 7 М-Н / Уклад. І.І. Лучыц-Федарэц, Г.У. Цыхун; Рэд. В.У. Мартынаў. - Мн.: Навука і тэхніка, 1989. - 320 с.

17. Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. Т. 8 Н-П / Уклад. Г.А. Цыхун і інш.; Рэд. В.У. Мартынаў. - Мн.: Навука і тэхніка, 1993. - 270 с.

18. Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. Фасмер Макс. [Электронны рэсурс] / Слоўнікавая энцыклапедыя. - Мінск, 2004. - Рэжым доступу: http://www.dicipedia.com/dic-ru-ru-Vasmer-term-15555.htm. - Дата доступу: 15.04.2014

19. Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. Т. 12 С / уклад. Р.М. Малько, Г.А. Цыхун; гал. рэд. Г.А. Цыхун - Мінск: Беларус. навука, 2008. - 366 с.

20. Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. Т. 13 С - Т / Уклад. М.Я. Абрагімовіч [і інш.]; гал. рэд. Г.А. Цыхун - Мінск: Беларус. навука, 2010. - 351 с.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Навукова-тэарэтычныя асновы вывучэння фразеалогіі беларускай мовы. Паходжанне фразеалагізмаў ў рускай, беларускай і польскай мовах. Аналіз этымалогія фразеалагізмаў з кампанентам "зямля", іх класіфікацыя па лексічных значэнняў і сінтаксічныя асаблівасцяў.

    курсовая работа [31,1 K], добавлен 16.03.2010

  • Лексічная безэквівалентнасць і сумежныя моўныя з’явы. Прычыны ўзнікнення лексічнай безэквівалентнасці. Спосабы выражэння лексічнага значэння аднакампанентных польскамоўных адзінак беларускамоўнымі адпаведнікамі. Класіфікацыя безэквівалентнай лексікі.

    курсовая работа [47,6 K], добавлен 16.02.2016

  • Кампаратыўныя фразеалагізмы ў мове твораў Я. Коласа. Адносіны ўстойлівых параўнанняў да фразеалагічных адзінак. Семантычная класіфікацыя ўстойлівых параўнанняў мовы твораў Я. Коласа. Кампаратыўныя фразеалагізмы, якія характарызуць чалавека і яго якасці.

    курсовая работа [86,3 K], добавлен 11.07.2014

  • Фразеалогія як асобны раздзел навукі аб мове. Групаванне фразеалагізмаў на аснове тэматычнай аднастайнасці кампанентнага складу. Фразеалагізмы, суадносныя са структурай простага сказа. Марфалагічная та сінтаксічная характарыстыкі фразеалагізмаў.

    курсовая работа [69,4 K], добавлен 26.07.2013

  • Метадалагічны аспект навучання. Германiзмы ў старабеларускай мове, тыпалогія. Лінгваметадычныя аспекты выкладання лексікі: вымаўленчыя навыкі, навучанне асваенню новай лексікі, фразеалагічны аспект. Пераклад фразеалагічных адзінак, маўленчы этыкет.

    курсовая работа [44,0 K], добавлен 10.04.2012

  • Антрапонімы як частка лексічнага фонду беларускай мовы, іх паходжанне, заканамернасці развіцця, адметнасць будовы і пашырэння на тэрыторыі Беларусі. Роль імёнаў і прозвішчаў у антрапанімічнай сістэме твора "Каласы пад сярпом тваім" У. Караткевіча.

    курсовая работа [32,9 K], добавлен 24.06.2009

  • Кароткія звесткі з гісторыі в. Рэчкі. Івацэвіччына – адзін з самых маляўнічых куткоў Беларускага Палесся. Даследаванне мовы вёскі Рэчкі Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў фанетыка-граматычным і лексіка-семантычным плане. Слоўнікавы склад вёскі Рэчкі.

    курсовая работа [30,4 K], добавлен 27.08.2012

  • Слова і яго значэнне. Спосабы ўзнікнення пераносных значэнняў слова. Лексіка беларускай мовы паводле находжання, сферы ўжывання. Актыўная і пастўная лексіка. Стылістычныя разрады лексікі беларускай мовы. Лексіка сучаснай мовы. Мастацка-паэтычная лексіка.

    реферат [23,5 K], добавлен 24.01.2009

  • Семантычная характарыстыка размоўнай лексікі. Тэматычныя групы размоўных слоў. Структурна-словаўтваральны аналіз, граматычная характарыстыка, эмацыянальна-экспрэсіўная афарбоўка размоўнай лексікі. Сінаніміка размоўных лексем. Алфавітны паказальнік.

    курсовая работа [48,1 K], добавлен 15.06.2011

  • Суадноснасць з: назоўнікам, прыметнікам, дзеясловам, прыслоўем, выклічнікам. Сінтаксічная характарыстыка фразеалагізмаў з кампанентам-найменнем атмасферных з’яў. Фразеалагізмы-словазлучэнні, сказы. Класіфікацыя фразеалагізмаў паводле кампанента-наймення.

    курсовая работа [53,2 K], добавлен 12.01.2016

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.