Месца і роля фразеалагізмаў у мове драматычных твораў А. Макаёнка
Марфалагічная характарыстыка фразеалагізмаў, іх функцыянальная нагрузка, значэнне і тыпы. Выяўленне фразеалагізмаў ў мове драматычных твораў А. Макаёнка, іх стылістычныя функцыі. Фразеалагізмы са структурай спалучэння слоў, сказа, словазлучэння.
Рубрика | Иностранные языки и языкознание |
Вид | дипломная работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 26.05.2013 |
Размер файла | 101,7 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru
УВОДЗІНЫ
Як і ў іншых мовах, у беларускай літаратурнай мове нароўні з лексічным існуе фразеалагічны склад, які налічвае каля 7000 устойлівых выразаў з непадзельным, цэласным сэнсам - фразеалагізмаў [1, с. 3].
Разам са словамі фразеалагізмы з'яўляюцца “будаўнічым матэрыялам” для сказаў. Параўнаем тры сказы: 1. Вось прыйдзе мая паперка з вобласці, а вы - камісію [2, с. 249]; 2. “Табе рабіць няма чаго, суседка, дык ты лясы точыш” [2, с. 265]; 3. “Не разводзь сырасць…” [2, с. 152]. Першы сказ складаецца толькі са слоў, другі са слоў і фразеалагізма, а трэці сказ уяўляе сабой фразеалагізм. Як і словы, фразеалагізмы называюць пэўныя паняцці, але адрозніваюцца ад слоў перш за ўсё тым, што ў абсалютнай большасці выступаюць як трапныя, выразныя сродкі выказвання думак і пачуццяў [1, с. 3].
Фразеалагізм - гэта ўстойлівая, узнаўляльная, не менш як двухкампанентная моўная адзінка, якая спалучаецца са словамі свабоднага ўжывання і мае цэласнае значэнне, не роўнае суме значэнняў яе кампанентаў (калі іх разглядаць на ўзроўні слоў) [1, с. 5].
Асноўнай крыніцай папаўнення фразеалагічнага складу беларускай літаратурнай мовы з'яўляецца агульнанародная фразеалогія. Гэта тлумачыцца тым, што беларуская літаратура стваралася прадстаўнікамі народа на агульнанароднай мове.
Усе фразеалагізмы, якія трапілі ў літаратурную мову з агульнанароднай або дыялектнай, маюць размоўна-бытавы характар і, дзякуючы спецыфічна зніжанай экспрэсіўнай афарбоўцы, ужываюцца пераважна ў сферы размоўнай фразеалогіі. Яны выражаюць пяшчоту, іронію, пагарду, жарт і г.д. У мастацкай літаратуры гэтыя фразеалагізмы могуць таксама ўжывацца, бо дзякуючы ім пісьменнікі дасягаюць сакавітасці і вобразнасці мовы твораў [3, с. 126]. Другі вялікі пласт літаратурнай фразеалогіі складаюць звароты, якія ўжываюцца выключна або пераважна ў пісьмовых творах і характарызуюцца ўзнёслай экспрэсіўнай афарбоўкай (урачыстасцю, паэтычнасцю, патэтычнасцю і г. д.). Гэта фразеалагізмы кніжнага характару, асноўнай сферай ужывання якіх з'яўляецца літаратурная мова, публіцыстычныя, навуковыя і мастацкія творы.
Майстры слова пры выбары фразеалагізма кіруюцца не толькі крытэрыем яго мэтазгоднасці ў пэўным кантэксце, але і імкненнем не паўтараць самога сябе. Хоць фразеалагізмы з'яўляюцца гатовымі агульнанароднымі сродкамі выразнасці, але калі той ці іншы з іх (за выключэннем некаторых тыпу ўсё роўна) неаднаразова сустракаецца ў адным творы, то гэта не можа не кідацца ў вочы, не ствараць уражання стандартнага выказвання. Таму многія мастакі слова (напрыклад, Я. Купала, К. Крапіва, М. Лынькоў, Я. Брыль), паслядоўна прытрымліваючыся «няпісанага правіла», з належным пачуццём меры выкарыстоўваюць фразеалагізмы, не паўтараючы ніводнага з іх без пэўнай стылістычнай матывацыі ў адным і тым жа творы [1, с. 208].
Пытанне пра функцыянаванне фразеалагізмаў у мове мастацкага твора, пра іх творчае выкарыстанне неаднаразова ўздымалася даследчыкамі. Адным з найбольш грунтоўных і поўных даследаванняў паводле ўжывання фразеалагізмаў у мове аўтараў з'яўляецца праца “Фразеалогія ў творах К. Крапівы: стылістычнае выкарыстанне фразеалагізмаў” І. Я. Лепешава. М. У. Юнаш звярнулася да вывучэння саматычных фразеалагізмаў у драматычных творах. Гэтаму пытанню прысвечана яе праца “Саматычныя фразеалагізмы ў мастацкім маўленні: семантычна- і функцыянальна-стылістычны аспекты (на матэрыяле беларускай драматургіі). Вывучэнню фразеалагізмаў у мове твораў Янкі Купалы прысвяціла сваю працу В. А. Ляшчынская. Фразеалагізмы ў мове твораў Якуба Коласа вывучала І. У. Ашарчук.
У нашай дыпломнай рабоце мы звернемся да разгляду фразеалагізмаў у мове твораў таленавітага беларускага драматурга Андрэя Макаёнка.
Асноўная мэта работы - вызначыць і ахарактарызаваць месца і ролю фразеалагізмаў у мове драматычных твораў А. Макаёнка.
Аб'ектам даследавання з'яўляюцца драматычныя творы А. Макаёнка, прадметам - фразеалагізмы.
Задачамі дадзенай работы з'яўляюцца наступныя:
1. Выявіць фразеалагізмы ў мове драматычных твораў А. Макаёнка.
2. Даць марфалагічную характарыстыку выяўленых фразеалагізмаў.
3. Вызначыць структуру выяўленых фразеалагізмаў.
4. Вызначыць стылістычныя функцыі фразеалагізмаў мовы драматычных твораў А. Макаёнка.
5. Ахарактарызаваць выкарыстанне фразеалагізмаў у мове драматычных твораў А. Макаёнка.
6. Скласці слоўнік фразеалагізмаў мовы драматычных твораў А. Макаёнка.
Крыніцай даследавання з'яўляюцца драматычныя творы А. Макаёнка [2; 3].
1. Структурна-граматычны аналіз фразеалагізмаў
1.1 Марфалагічная характарыстыка фразеалагізмаў
Фразеалагізмы маюць не толькі канкрэтнае, прыватнае значэнне, але і катэгарыяльнае, ці граматычнае, абагульненае значэнне (прадметнасці, дзеяння і г. д.). Паводле свайго катэгарыяльнага значэння большасць фразеалагізмаў суадносіцца з рознымі часцінамі мовы [1, с. 99].
Так, фразеалагізм правая рука, як і тоеснае ў сэнсавых адносінах слова памочнік, мае значэнне прадметнасці, валодае катэгорыямі адушаўлёнасці, роду, ліку і склону. Гэта назоўнікавы фразеалагізм.
Параўнаем таксама фразеалагізм заварваць (заварыць) кашу і яго тлумачэнне `распачынаць складаную, клопатную, непрыемную справу'. Фразеалагізм, як і граматычна галоўнае слова-дзеяслоў з дэфініцыі, абазначае дзеянне і можа выражаць яго ў формах асобы, ладу, часу, трывання: заварваю (-еш, -е, -ем і г. д.) кашу, заварвай.., заварыў.., заварыў бы і інш. Гэта дзеяслоўны фразеалагізм.
У адпаведнасці са сказаным фразеалагізмы аб'ядноўваюцца ў некалькі семантыка-граматычных разрадаў або тыпаў. Суадносячы фразеалагізм з пэўнай часцінай мовы, карыстаюцца трыма паказчыкамі: семантычным, марфалагічным і сінтаксічным.
Семантычны паказчык звычайна найбольш эфектыўны ў параўнанні з іншымі. Ён грунтуецца на выніках супастаўлення фразеалагізма з яго тлумачэннем. Напрыклад, выраз малоць языком вытлумачваецца дзеяслоўным словазлучэннем `гаварыць упустую, пустасловіць', выраз як мыш пад венікам - мае значэнне `вельмі ціха'. Значыць, першы фразеалагізм - дзеяслоўны, другі - прыслоўны.
Аднак апора толькі на семантычны паказчык не заўсёды дае станоўчы эфект. Перашкоды ўзнікаюць, па-першае, у сувязі з тым, што сэнс некаторых фразеалагізмаў цяжка перадаць адназначна, бо ў іх суіснуюць катэгарыяльныя значэнні не адной часціны мовы. Так, значэнне фразеалагізма зубы з'еў можна растлумачыць і дзеяслоўным словазлучэннем `мае вялікі вопыт, навык у чым-небудзь', і прыметнікавым `вельмі вопытны', і назоўнікавым `майстар на што-небудзь'.
Марфалагічным паказчыкам з'яўляецца граматычна галоўны (стрыжнёвы) кампанент, калі толькі ён ёсць у фразеалагізме. Улік таго, якой часцінай мовы выражаецца стрыжнёвы кампанент і якія парадыгматычныя формы характэрныя для гэтага фразеалагізма, дае магчымасць кваліфікаваць як назоўнікавыя, напрыклад, выразы светлая галава, правая рука.
Больш эфектыўным, чым марфалагічны, выступае сінтаксічны паказчык - сінтаксічная функцыя фразеалагізма ў сказе. Пераважная большасць фразеалагізмаў мае ўласцівую ім асноўную, тыповую сінтаксічную функцыю, абумоўленую іх семантыкай. Напрыклад, дзеяслоўныя фразеалагізмы часцей за ўсё бываюць выказнікам, прыслоўныя - акалічнасцю, назоўнікавыя - дзейнікам і дапаўненнем.
1.1.1 Назоўнікавыя фразеалагізмы
Назоўнікавыя фразеалагізмы як асобны семантыка-граматычны тып маюць катэгарыяльнае значэнне прадметнасці і выражаюць яго ў катэгорыях адушаўлёнасці ці неадушаўлёнасці, роду, ліку і склону. Так, у сказе Я табе такую кару егіпецкую зараз прынясу, на ўсё жыццё табе хопіць! [3, с. 172] фразеалагізм кара егіпецкая `нязносна цяжкае становішча, бяда, бядота' -- неадушаўлёны, жаночага роду, ужыты ў форме вінавальнага склону адзіночнага ліку.
Прыналежнасць фразеалагізмаў да назоўнікавага тыпу вызначаецца найперш семантычным паказчыкам -- стрыжнёвым словам-назоўнікам дэфініцыі: кара егіпецкая - `нязносна цяжкае становішча, бяда, бядота'; галава два вухі - `нездагадлівы, прастакаваты чалавек'. Амаль ва ўсіх выпадках эфектыўным аказваецца і марфалагічны крытэрый - назоўнікавы кампанент фразеалагізма як граматычна галоўнае слова. Гэта адносіцца ў першую чаргу да фразеалагізмаў, структурна арганізаваных як назоўнікавае словазлучэнне мадэлі “назоўнік + прыметнік (лічэбнік, займеннік)”: правая рука, доўгі рубель, кара егіпецкая; мадэлі “назоўнік у назоўным склоне + назоўнік ва ўскосным склоне (з прыназоўнікам ці без яго)”: ход канём і інш. Марфалагічным паказчыкам выступаюць назоўнікавыя кампаненты і ў фразеалагізмах са структурай спалучэння слоў: галава два вухі. Сінтаксічны паказчык не заўсёды эфектыўны, бо некаторыя назоўнікавыя фразеалагізмы замацаваліся ў, здавалася б, нетыповай для іх функцыі выказніка: Вось, паглядзіце на яго. Здаецца - цяля, ягнё. А ў душы ён - воўк, воўк у авечай шкуры [2, с. 154].
Назоўнікавыя фразеалагізмы займаюць нязначнае месца сярод фразеалагізмаў, ужытых А. Макаёнкам у сваіх творах. Усяго намі налічана толькі 7 адзінак. Некаторыя з выкарыстаных А. Макаёнкам назоўнікавых фразеалагізмаў адносіцца да разраду адушаўлёных. Усе яны характарызуюць асобу: рука руку мые - `людзі, звязаныя агульнымі інтрэсамі'; правая рука - `першы памочнік, найбліжэйшы паплечнік, супольнік'; воўк у авечай шкуры - `каварны, крывадушны чалавек'; галава два вухі - `нездагадлівы, прастакаваты чалавек'.
Іншыя назоўнікавыя фразеалагізмы, якія мы сустрэлі ў яго творах, маюць значэнне неадушаўлёнасці: кара егіпецкая - `нязносна цяжкае становішча, бяда, бядота'; ход канём - `спрытны, абходны манеўр, разлічаны на поспех у чым-небудзь'; доўгі рубель - `вялікі, але лёгкі заробак'.
Назоўнікавыя фразеалагізмы маюць катэгорыю роду. Сярод разглядаемых фразеалагізмаў нам сустрэліся назоўнікавыя фразеалагізмы мужчынскага і жаночага родаў. Назоўнікавыя фразеалагізмы мужчынскага роду маюць у сваёй структуры галоўнае слова мужчынскага роду: воўк у авечай шкуры (“Вось, паглядзіце на яго. Здаецца - цяля, ягнё. А ў душы ён - воўк, воўк у авечай шкуры” [2, с. 154]), ход канём (“Юрыдычна ва ўсім вінаваты Горошка. А Курбатаў - яго зяць. І ён зможа справу загладзіць. У гэтым напрамку я ўжо тое-сёе прадпрыняў. Гэта, так сказаць, - ход канём” [2, с. 153]), доўгі рубель (“Быццам нас можна прыманіць толькі доўгім рублём” [3, с. 9]). Назоўнікавыя фразеалагізмы жаночага роду ўтрымліваюць у сваёй структуры галоўнае слова жаночага роду: правая рука (“І, як музыку, слухае тое, што чытае з вялікага аркуша яго памочнік і правая рука - Цесакоў” [2, с.249]), кара егіпецкая (“Я табе такую кару егіпецкую зараз прынясу, на ўсё жыццё табе хопіць!” [3, с. 172]), галава два вухі (“Ды ты што, галава два вухі?” [3, с. 169]).
Мы заўважылі, што аднесенасць фразеалагізма да пэўнага роду непасрэдна не звязана з фразеалагічным значэннем, а тым болей з родавай формай назоўніка-ідэнтыфікатара або апорнага кампанента ў словазлучэнні, якім тлумачыцца сэнс фразеалагізма. Напрыклад, фразеалагізм правая рука, які мае значэнне `першы памочнік, найбліжэйшы паплечнік, супольнік' і характарызуе чалавека, можа абазначаць асобу як мужчынскага, так і жаночага полу. Такім чынам, выявіць родавую прыналежнасць фразеалагізма можна толькі з дапамогай родавай формы яго граматычна галоўнага кампанента.
Калі сярод назоўнікаў большасць змяняецца па л і к а х, то сярод назоўнікавых фразеалагізмаў толькі меншая іх частка ўжываецца ў адзіночным і множным ліку. Сярод разглядаемых намі фразеалагізмаў толькі адзін можа мець адзіночны і множны лік: воўк у авечай шкуры. Але аўтар выкарыстоўваў гэты фразеалагізм толькі ў адзіночным ліку для характарыстыкі аднаго чалавека, а не для характарыстыкі некалькіх чалавек альбо групы людзей. Сярод даследаваных намі фразеалагізмаў вызначылася група адзіночналікавых фразеалагізмаў: ход канём, правая рука, доўгі рубель, кара егіпецкая, галава два вухі.
Фразеалагізмы, якія ўжываюцца толькі ў адзіночным ліку (адзіночналікавыя), не могуць утвараць формы множнага ліку па розных прычынах. Разгледзім падрабязней.
Ход канём - `спрытны, абходны манеўр, разлічаны на поспех у чым-небудзь'. У множным ліку фразеалагізм не ужываецца, таму што не мае формы множнага ліку назоўнікавыя выразы, утвораныя ад дзеяслоўных словазлучэнняў (хадзіць канём).
Правая рука чыя, каго, у каго - `першы памочнік, найбліжэйшы паплечнік, супольнік'. Фразеалагізм у множным ліку не ўжываецца, бо не можа быць некалькі першых памочніка - правых рук - у аднаго чалавека. У гэтым выпадку ўплывае семантыка фразеалагізма.
Доўгі рубель - `вялікі, але лёгкі заробак'. У множным ліку не ўжываецца па прычыне абстрактнага значэння фразеалагізма.
Галава два вухі - `нездагадлівы, прастакаваты чалавек'. Фразеалагізм не ўжываецца ў множным ліку, бо калі змяняецца лік аднаго кампанента, то павінны змяніць лік і астатнія кампаненты, а гэта сэнсава і граматычна немагчыма.
Кара егіпецкая - `нязносна цяжкае становішча, бяда, бядота'. У множным ліку не ўжываецца па прычыне абстрактнага значэння фразеалагізма.
У драматычных творах А. Макаёнка назоўнікавыя фразеалагізмы найчасцей рэалізуюцца ў форме назоўнага склону: “І, як музыку, слухае тое, што чытае з вялікага аркуша яго памочнік і правая рука - Цесакоў” [2, с. 249]; “Вось, паглядзіце на яго. Здаецца - цяля, ягнё. А ў душы ён - воўк, воўк у авечай шкуры” [2, с. 154]; “Ды ты што, галава два вухі?” [3, с. 169]; “Гэта, так сказаць, - ход канём” [2, с. 153].
Але трэба адзначыць, што тэарэтычна ўтварыць склонавую парадыгму змаглі б толькі першыя два фразеалагізмы (правая рука і воўк у авечай шкуры). Астатнія фразеалагізмы не могуць утвараць склонавыя парадыгмы.
Ва ўскосных склонах ужываюцца наступныя фразеалагізмы: “Быццам нас можна прыманіць толькі доўгім рублём” [3, с. 9] (фразеалагізм ужываецца ў форме творнага склону); “Я табе такую кару егіпецкую зараз прынясу, на ўсё жыццё табе хопіць!” [3, с. 172] (фразеалагізм рэалізуецца ў тэксце ў форме вінавальнага склону).
Мы бачым, што назоўнікавыя фразеалагізмы, выкарыстаныя А. Макаёнкам у мове сваіх твораў, належаць да адушаўлёных і неадушаўлёных. Аднесенаць фразеалагізмаў да пэўнага роду не звязана з фразеалагічным значэннем. Назоўнікавыя фразеалагізмы ў большасці сваёй адзіночналікавыя, некаторыя з іх рэалізуюцца ў формах ускосных склонаў, а некаторыя не здольныя ўтвараць склонавую парадыгму.
Група назоўнікавых фразеалагізмаў не з'яўляецца распаўсюджанай і налічвае толькі 7 адзінак.
1.1.2 Прыметнікавыя фразеалагізмы
Як вядома, прыметнікавыя фразеалагізмы абазначаюць прымету асобы ці прадмета [1, с. 112]. У творах А. Макаёнка прыметнікавыя фразеалагізмы (8 адзінак) выступаюць як якасныя характарыстыкі дзеючых асоб, іншы раз абазначаюць унутраны стан асобы: “Ну і хітры Сілан! Сабе наўме” [3, с. 143]; “Цяпер мы самі з вусамі! ” [3, с. 51]; “Ды яны ж аднаго поля ягады” [3, с. 157].
І. Я. Лепешаў адзначае, што толькі прыкладна трэцяя частка прыметнікавых фразеалагізмаў здольная мець тыя ці іншыя парадыгматычныя формы. Астатнія выразы - нязменныя [1, с. 113].
Сярод зменных фразеалагізмаў у залежнасці ад таго, які кампанент у іх змяняецца, можна выдзеліць тры групы.
У першую групу ўваходзяць выразы, стрыжнёвы кампанент якіх мае генетычна атрыбутыўнае значэнне. Іх атрыбутыўны кампанент здольны змяняцца па родах і ліках, а часам і па склонах.
Так, фразеалагізмы сыты па горла - `задаволены звыш усякай меры, перанасычаны чым-небудзь', сам не свой - `моцна ўсхваляваны, у стане разгубленасці, роспачы, адчаю' могуць выступаць для абазначэння розных асоб: мужчынскага і жаночага родаў, а гэта значыць змяняцца па родах і ліках.
Фразеалагізмы самі з вусамі - `не горшы за іншых'; аднаго поля ягады - `вельмі падобныя адзін на аднаго ў якіх-небудзь адносінах' таксама адносяцца да гэтай групы, бо сваё значэнне яны рэалізуюць толькі пры дзейніку-назоўніку ў форме множнага ліку: Цяпер мы самі з вусамі! [3, с. 51]; Ды яны ж аднаго поля ягады [3, с. 157].
Другая група складаецца з фразеалагізмаў, стрыжнёвым кампанентам якіх з'яўляецца дзеяслоў: прышый кабыле хвост `зусім непатрэбны, лішні, не мае дачынення да чаго-небудзь'; хоць у вуха кладзі - `хто-небудзь вельмі спагадлівы, мяккі характарам, пакорны, памяркоўны'. Гэтыя і падобныя фразеалагізмы з ярка выяўленай ацэначнасцю па форме дзеяслоўныя, а па семантыцы - прыметнікавыя. Яны зведалі катэгарыяльнае перараджэнне, “развілі ў сабе ад'ектыўныя прыметы, адціснуўшы на задні план працэсуальныя якасці” [4, с. 209].
Фразеалагізм з носа кап, а рот хап - `(справа) вельмі малая, зусім не датычыцца каго-небудзь', захаваў рэшткі “дзеяслоўнасці”. Яго стрыжнёвымі кампанентамі з'яўляюцца аддзеяслоўныя назоўнікі - кап і хап - якія страцілі свае дзеяслоўныя формы, але не страцілі свойго дзеяслоўнага значэння, таму і яго можна аднесці да разраду прыметнікавых фразеалагізмаў са стрыжнёвым кампанентам-дзеясловам.
У трэцяй групе аб'ядноўваюцца фразеалагізмы, у якіх абмежаваную парадыгму маюць назоўнікавыя ці займеннікавыя кампаненты.
Напрыклад, фразеалагізм сам не свой - `моцна ўсхваляваны, у стане разгубленасці, роспачы, адчаю' можа выкарыстоўвацца не толькі ў мужчынскім родзе, але і ў жаночым: сама не свая.
Як ужо адзначалася, пераважная большасць прыметнікавых фразеалагізмаў не змяняецца. Гэта вытлумачваецца, па-першае, тым, што яны маюць структуру, якая не адпавядае іх катэгарыяльнаму значэнню, a іх стрыжнёвы кампанент, калі ён у наяўнасці, не прадвызначае іх прыналежнасць да прыметнікавых. Гэта такія фразеалагізмы, як: курам на смех - `вельмі дрэнны'; у мыле - `змучаны напружанай работай'; цішэй вады, ніжэй травы - `вельмі пакорлівы, сарамлівы, ціхі; такі, што трымаецца непрыкметна, нясмела'; сабе наўме - `вельмі скрытны, хітры'.
Мы бачым, што такія фразеалагізмы даволі складана ідэнтыфікуюцца і іх прыналежнасць да прыметнікавых паўстае толькі ў кантэксце. Напрыклад: Пачапіў старшыні шпоры? Цяпер усе ў мыле будзем…” [3, с. 31]. Фразеалагізм у мыле паказвае на якасць, якую набудуць людзі пасля работы: будуць замучаныя.
Сярод прыметнікавых фразеалагізмаў, вылучаных намі ў творах А. Макаёнка, размяжоўваюцца зменныя, якія падзяляюцца на тры групы (са стрыжнёвым кампанентам, які мае генетычна атрыбутыўнае, са стрыжнёвым кампанентам-дзеясловам, з назоўнікавым ці займеннікавым кампанентам) і нязменныя фразеалагізмы.
1.1.3 Дзеяслоўныя фразеалагізмы
Гэта самы шматлікі семантыка-граматычны тып фразеалагізмаў, ужыты А. Макаёнкам (59 адзінак). Дзеяслоўныя фразеалагізмы вельмі выразныя, экспрэсіўныя, яны дапамагаць не толькі ажывіць мову герояў твора, але і стварыць гумарыстычныя сітуацыі, пабудаваныя на гульні слоў.
Дзеяслоўныя фразеалагізмы абазначаюць дзеянне і выражаюць яго ў катэгорыях трывання, часу, ладу, а таксама роду (у формах прошлага часу і ўмоўнага ладу). Апрача дзеяння (праглынуць язык, круціць хвастом, біць адбой і г. д.), дзеяслоўныя фразеалагізмы зрэдку абазначаюць і стан: кляваць носам, падаць духам, не помніць сябе і інш.
Катэгарыяльнае значэнне амаль усіх дзеяслоўных фразеалагізмаў выяўляецца семантычным, марфалагічным і сінтаксічным крытэрыямі. Так, фразеалагізм вылазіць са скуры належыць да дзеяслоўных таму, што, па-першае, ён абазначае дзеянне, якое перадаецца дзеяслоўным словазлучэннем `празмерна шчыраваць, вельмі старацца, рабіць амаль немагчымае', па-другое, граматычным цэнтрам фразеалагізма з'яўляецца дзеяслоўны кампанент, які выступае носьбітам формаў трывання (вылазіць са скуры - вылезці са скуры), часу (вылазіў, вылезу, буду вылазіць і інш.), асобы (вылажу, вылазіць, вылазяць і г. д.), ладу (вылазіць, вылез бы і інш.), ліку (вылажу, вылазім і г. д.), роду (вылажу, вылазіць і інш.), па-трэцяе, гэты выраз выконвае сінтаксічную функцыю выказніка: Бывала, прыедзеце, загадаеце - і я са скуры вылезу, а ўсе ўказанні выканаю [2, с. 209].
Толькі параўнальна нямногія фразеалагізмы вызначаюцца як дзеяслоўныя на семантыка-сінтаксічнай аснове, бо граматычна апорны цэнтр у іх складзе, калі ён у наяўнасці, - не дзеяслоўны кампанент. Так, не “дзейнічае” марфалагічны паказчык у дачыненні да такіх выразаў: хоць бы хны - `ніяк не рэагуе, не звяртае ўвагі на што-небудзь', пад ногаць - `знішчыць, ліквідаваць, забіць', не па носе - `не падабаецца'.
Катэгорыя трывання ўласціва ўсім дзеяслоўным фразеалагізмам, апрача тых, у якіх няма стрыжнёвага кампанента-дзеяслова: не па носе, пад ногаць, хоць бы хны. Большасць фразеалагізмаў, якія мы сустрэлі ў творах А. Макаёнка, мае суадносныя пары незакончанага і закончанага трывання: брацца (узяцца) за жываты, матаць (наматаць) на вус, лажыцца (легчы) у магілу, адбіцца (адбівацца) ад рук, абліваць (абліць) граззю, залівацца (заліцца) слязамі, брацца (узяцца) за розум, паказаць (паказваць) сябе, разводзіць (развесці) сырасць, ісці (пайсці) угору, лавіць (злавіць) варон, вешаць (павесіць) галаву, трымаць (патрымаць) язык за зубамі, вылазіць (вылезці) са скуры, як у ваду глядзеў (паглядзеў), скаліць (паскаліць) зубы, здаваць (здаць) свае пазіцыі, тачыць (патачыць) лясы, прымаць (прыняць) блізка да сэрца, развесіць (развешваць) вушы, ламаць (зламаць) галаву, зматваць (зматаць) вудачкі, круціць (пакруціць) мазгамі, падняцца (паднімацца) на ногі, прыкусіць (прыкусваць) язык, пускаць (пусціць) на вецер, біць (забіць) адбой, матаць (наматаць) на вус, круціць (пакруціць) хвастом, часаць (пачасаць) языком, прыкусіць (прыкусваць) язык, мяняць (змяніць) быка на індыка, даваць (даць) слова, абвесці (абводзіць) вакол пальца, перамываць (перамыць) костачкі, паджылкі трасуцца (затрасуцца), абуць (абуваць) у лапці, галава баліць (забаліць), не спускаць (спусціць) вачэй, гладзіць (пагладзіць) па галоўцы.
Фразеалагізмы суадноснай трывальнай пары адрозніваюцца адзін ад аднаго тым, што ў незакончаным трыванні яны абазначаюць дзеянне без паказу на яго мяжу, а ў закончаным - паказваюць на яго ўнутраную мяжу, на завершанасць дзеяння.
Сярод фразеалагізмаў, якія маюць толькі адно трыванне, пераважаюць фразеалагізмы незакончанага трывання: глытаць жаб, не знаходзіць сабе месца, скаліць зубы, языком лапці падплятаць, сабакам сена касіць, на нагах ледзь трымацца, пускаць бурбалкі, малоць языком, сядзець склаўшы рукі, трымаць хвост трубой, біць лынды, не бачыць белага свету.
Да няпарных, або аднатрывальных, фразеалагізмаў закончанага трывання адносяцца такія: скруціць сабе шыю, праглынуць язык, і пальцам не паварушыць, наламаць дроў, зламаць сабе шыю, з'ехаць з глузду, кашы не зварыш, адкруціць галаву.
Катэгорыя часу знаходзіцца ў цеснай сувязі з катэгорыяй трывання. Фразеалагізмы незакончанага трывання маюць формы цяперашняга, прошлага і будучага складанага часу, а фразеалагізмы закончанага трывання - толькі формы прошлага і будучага простага часу.
Фразеалагізмы, здольныя ўтвараць суадносныя трывальныя пары, могуць ужывацца ва ўсіх уласцівых ім часавых формах.
Многія фразеалагізмы рэалізуюцца ў тэкстах у цяперашнім часе, напрыклад: А некаторыя так ірвуцца, так локцямі штурхаюцца, адзін другога грызуць, кусаюць, ліжуць, плююць, апырскваюць духамі і абліваюць гразёю… [2, с. 369]; А Зіна заліваецца слязамі [2, с. 380]; Тады далі магчымасць паказаць сябе. Дак ты ж пакажы! [2, с. 96]; Слёзы пусціла, сырасць разводзіш [2, с.128]; Я вам параіў бы за зубамі язык патрымаць [2, с. 180]; А ты лыбішся, зубы скаліш і, як заўсёды… [2, с. 235]; І каб нават у гэтым не здаваць сваіх пазіцый, давайце вып'ем за бацькоў, якія ўзгадавалі нам такіх прыгожых, такіх харошых дзяцей [2, с. 243]; Табе рабіць няма чаго, суседка, дык ты лясы точыш [2, с. 265]; Яе лёгка параніць, але і чужы боль яна к сэрцу прымае [3, с. 30]; Зматваеце вудачкі? Уцякаеце? [3, с. 56]; Трэба круціць, вярцець мазгамі, павышаць прадукцыйнасць працы, а не трымаць за полы лішняга чалавека [3, с. 58]; Я ў яго пытаюся: гэта чэсна - траціць чужыя грошы, народныя грошы пускаць на вецер? [3, с. 78]; Спалохаўшыся, б'е адбой [3, с. 99]; Мужыкі і цяпер аж за жываты бяруцца [3, с. 144]; Нечага круціць хвастом [3, с. 203]; А ты тут, балаболка, языком чэшаш [3, с. 220] і інш.
Дзеяслоўныя фразеалагізмы, якія маюць магчымасць утвараць трывальныя пары, рэалізуюцца таксама і ў будучым часе, напрыклад: Ну, вядома, калі ты не возьмешся за розум [2, с. 96]; Ты глядзі, Моцкін, зломіш сабе шыю [2, с. 103]; Бывала, прыедзеце, загадаеце - і я са скуры вылезу, а ўсе ўказанні выканаю [2, с. 209]; Як першага хавала, а ён [сын] у мяне другім быў, дык думала і сама лягу ў магілу [3, с. 87], Нікога па галоўцы не пагладзім [2, с. 116] і інш.
Некаторыя дзеяслоўныя фразеалагізмы рэалізуюцца ў прошлым часе, напрыклад: Ну, Сцёпа, ты цяпер пайшоў угору [2, с. 129]; Чаму галаву павесіў? [2, с. 168]; Ты як у ваду глядзеў [2, с. 256]; А вы чаго вушы развесілі? [3, с. 37]; Падзічэлі! Ад рук адбіліся. Няма на іх цвёрдай рукі! Вот! Зямлю не любяць - тут корань зла! [3, с. 59]; Я ж усё сяло на ногі падняла [3, с. 66]; Хоць і дурачок, а вакол пальца абвёў і купца, і генерала, і цара, і нават самога пана [3, с. 34]; І я даў слова [3, с. 161] і інш.
Як мы маглі заўважыць, дзеяслоўныя фразеалагізмы найбольш часта рэалізуюцца ў форме цяперашняга часу, што абумоўлена часам, калі адбываецца дзеянне п'ес. Зразумела, што падзеі, якія будуць адлюстроўвацца на сцэне, нельга паказваць у прошлым часе, яны адбываюцца толькі цяпер, на цякучы момант жыцця.
Няпарныя фразеалагізмы незакончанага трывання часцей за ўсё рэалізуюцца ў творах А. Макаёнка ў цяперашнім часе, напрыклад: Да якога часу праз цябе я мушу глытаць жаб? [2, с. 333]; Нейкі сам не свой. Месца сабе не знаходзіць [2, с. 343]; А ты чаго зубы скаліш? [2, с. 346]; Нешта ён языком лапці падплятае [2, с. 347]; [Антаніна Цімафееўна]: А дзе ж ён? [Ганна]: Сабакам сена косіць. [Антаніна Цімафееўна]: Сабакам? [Ганна]: Можа, і кошкам, хто яго ведае [2, с. 93]; Жніво ў разгары, а ты сярод дня бурбалкі пускаеш? [2, с. 111]; Што языком мелеш? [2, с. 143]; Толькі ж і самім трэба варушыцца, а не сядзець склаўшы рукі [2, с.162]; Становішча ў нас не такое, каб патураць аматарам біць лынды [2, с. 187]; [Сенька-заіка]: …Сонца яшчэ не ўзышло, а ён ўжо на нагах… [Трэці калгаснік]: …ледзь трымаецца [2, с. 180].
Таксама няпарныя фразеалагізмы незакончанага трывання ўжываюцца ў прошлым часе, але іх значна менш: Ты хочаш, каб хвост трубой трымаў, калі ферма з адных бычкоў… [2, с. 186]; Плакала, ой як плакала, свету белага не бачыла скрозь слёзы [3, с. 87-88].
Неаднолькава рэалізуецца катэгорыя часу і сярод аднатрывальных фразеалагізмаў закончанага трывання. Некаторыя з такіх фразеалагізмаў ужываюцца ў тэкстах у форме прошлага часу, напрыклад: Панямелі са страху. Языкі праглынулі [3, с. 350]; Як цябе ўбачыла, дык язык праглынула [2, с. 183]; Ты што? З глузду з'ехала?! - Не, даражэнькі мой! Уз'ехала на глузд! [2, с. 267]. Але сустракаюцца няпарныя дзеяслоўныя фразеалагізмы закончанага трывання, якія рэалізуюцца ў форме будучага часу: Ох, скруціш ты сабе шыю [2, с. 300]; І ніхто пальцам не паварушыць, каб абмежаваць завоз амерыканскіх тавараў [2, с. 38]; Табе трэба ехаць к Буйкевічу, разабрацца там і…Толькі не наламі дроў [2, с. 262-263]; Скруціць мне галаву Калібераў [2, с. 119].
Катэгорыя асобы паказвае на вытворцу дзеяння і з'яўляецца, паводле В. У. Вінаградава, “фундаментам выказнікавасці” [1, с. 123]. Яна ўласцівая ўсім дзеяслоўным фразеалагізмам, здольным рэалізавацца ў цяперашнім і будучым часе. Большасць такіх фразеалагізмаў можа ўжывацца ва ўсіх трох асобах адзіночнага і множнага ліку.
Дзеяслоўныя фразеалагізмы са стрыжнёвым кампанентам дзеясловам рэалізуюцца даволі рэдка ў форме 1-й асобы: Як цябе ўбачыла, дык язык праглынула [2, с. 183]; Бывала, прыедзеце, загадаеце - і я са скуры вылезу, а ўсе ўказанні выканаю [2, с. 209]; І розуму не дабяру [3, с. 27]; Я ж усё сяло на ногі падняла [3, с. 66]; Як першага хавала, а ён у мяне другім быў, дык думала і сама лягу ў магілу [3, с. 87]; Ты хочаш, каб хвост трубой трымаў, калі ферма з адных бычкоў… [2, с.186]; Нікога па галоўцы не пагладзім [2, с. 116]; Плакала, ой як плакала, свету белага не бачыла скрозь слёзы [3, с. 87-88]; І я даў слова [3, с. 161].
Форма 2-й асобы дзеяслоўных фразеалагізмаў сустракаецца значна часцей: Ох, скруціш ты сабе шыю [2, с. 300]; А ты чаго зубы скаліш? [2, с. 346]; А паслалі сюды, ніжэй, старшынёй райвыканкома, каб ты тут паказаў сябе [2, с. 96]; Ты глядзі, Моцкін, зломіш сабе шыю [2, с. 103]; Жніво ў разгары, а ты сярод дня бурбалкі пускаеш? [2, с. 111]; Слёзы пусціла, сырасць разводзіш [2, с. 128]; Ну, Сцёпа, ты цяпер пайшоў угору [2, с. 129]; Што языком мелеш? [2, с. 143]; Чаму галаву павесіў? [2, с. 168]; Ты як у ваду глядзеў [2, с. 256]; Ты што? З глузду з'ехала?! - Не, даражэнькі мой! Уз'ехала на глузд! [2, с. 267]; А ты лыбішся, зубы скаліш і, як заўсёды… [2, с. 235]; Табе рабіць няма чаго, суседка, дык ты лясы точыш [2, с. 265]; А вы чаго вушы развесілі? [3, с. 37]; Не ламай галавы, старшыня [3, с. 38]; Зматваеце вудачкі? Уцякаеце? [3, с. 56]; А ты тут, балаболка, языком чэшаш [3, с. 220]; Ну, вядома, калі ты не возьмешся за розум [2, с. 96]; З такім кашу не зварыш [2, с. 101]; Хоць і дурачок, а вакол пальца абвёў і купца, і генерала, і цара, і нават самога пана [3, с. 74].
У форме 2-й асобы рэалізуецца не толькі абвесны, але і загадны лад дзеяслоўных фразеалагізмаў: Выходзіць - мяняй, Лявон, быка на індыка… [2, с. 274]; Ты, баба, прыкусі язык [2, с. 351]; Цяпер толькі не зявай, толькі не зявай. Не лаві варон - і ты будзеш зноў у Мінску [2, с. 129]; Ну, ты, цыц! Не разводзь сырасць… [2, с. 152]; Табе трэба ехаць к Буйкевічу, разабрацца там і…Толькі не наламі дроў [2, с. 262-263]; Прыкусі язык! [3, с. 77]; Матай на вус [3, с. 138]; Ну ты мяне не абувай у лапці [3, с. 164]; Вы яму задайце перцу [2, с. 171].
Даволі распаўсюджанай з'яўляецца і рэалізацыя формы 3-й асобы дзеяслоўных фразеалагізмаў: Нешта ён языком лапці падплятае [2, с. 347]; Панямелі са страху. Языкі праглынулі [2, с. 350]; Скруціць мне галаву Калібераў [2, с. 119]; Спалохаўшыся, б'е адбой [3, с. 99]; А некаторыя так ірвуцца, так локцямі штурхаюцца, адзін другога грызуць, кусаюць, ліжуць, плююць, апырскваюць духамі і абліваюць гразёю… [2, с. 369]; А Зіна заліваецца слязамі [2, с. 380]; І ніхто пальцам не паварушыць, каб абмежаваць завоз амерыканскіх тавараў [2, с. 38]; [Антаніна Цімафееўна]: А дзе ж ён? [Ганна]: Сабакам сена косіць. [Антаніна Цімафееўна]: Сабакам? [Ганна]: Можа, і кошкам, хто яго ведае [2, с. 93]; Нейкі сам не свой. Месца сабе не знаходзіць [2, с. 343]; [Сенька-заіка]: …Сонца яшчэ не ўзышло, а ён ўжо на нагах… [Трэці калгаснік]: …ледзь трымаецца [2, с. 180]; Яе лёгка параніць, але і чужы боль яна к сэрцу прымае [3, с. 30]; Падзічэлі! Ад рук адбіліся. Няма на іх цвёрдай рукі! Вот! Зямлю не любяць - тут корань зла! [3, с. 59]; Мужыкі і цяпер аж за жываты бяруцца [3, с. 144]; Гэта ў вас хай паджылкі трасуцца [2, с. 174].
Некаторыя дзеяслоўныя фразеалагізмы рэалізуюцца ў тэксце з дапамогай інфінітыўнай формы стрыжнёвага кампанента. Зразумела, што такія фразеалагізмы не маюць формы асобы: Да якога часу праз цябе я мушу глытаць жаб? [2, с. 333]; Толькі ж і самім трэба варушыцца, а не сядзець склаўшы рукі [2, с. 162]; Я вам параіў бы за зубамі язык патрымаць [2, с. 180]; Становішча ў нас не такое, каб патураць аматарам біць лынды [2, с. 187]; І каб нават у гэтым не здаваць сваіх пазіцый, давайце вып'ем за бацькоў, якія ўзгадавалі нам такіх прыгожых, такіх харошых дзяцей [2, с. 243]; Трэба круціць, вярцець мазгамі, павышаць прадукцыйнасць працы, а не трымаць за полы лішняга чалавека [3, с. 58]; Я ў яго пытаюся: гэта чэсна - траціць чужыя грошы, народныя грошы пускаць на вецер? [3, с. 78]; Нечага круціць хвастом [3, с. 203].
Катэгорыя ладу абазначае адносіны дзеяння да рэчаіснасці. Выдзяляюцца тры лады: абвесны, загадны і ўмоўны. Абвесны лад выступае як нулявая граматычная катэгорыя без спецыфічных марфалагічных паказчыкаў. Зменныя дзеяслоўныя фразеалагізмы маюць формы абвеснага ладу, які рэалізуецца ў формах цяперашняга, прошлага і будучага часу: б'ю (-еш, -е, -ём, -яце, -юцъ, біў, -ла, -лі і г. д.) адбой.
Абсалютная большасць дзеяслоўных фразеалагізмаў, ужытых у творах А. Макаёнка, рэалізуюцца ў форме абвеснага ладу: Ох, скруціш ты сабе шыю [2, с. 300]; Нейкі сам не свой. Месца сабе не знаходзіць [2, с. 343]; А ты чаго зубы скаліш? [2, с. 346]; А паслалі сюды, ніжэй, старшынёй райвыканкома, каб ты тут паказаў сябе [2, с. 96]; Ты глядзі, Моцкін, зломіш сабе шыю. Моцкін. Ломіцца тое, што не гнецца [2, с.103]; Жніво ў разгары, а ты сярод дня бурбалкі пускаеш? [2, с. 111]; Слёзы пусціла, сырасць разводзіш [2, с. 128]; Ну, Сцёпа, ты цяпер пайшоў угору [2, с.129]; Што языком мелеш? [2, с. 143]; Чаму галаву павесіў? [2, с. 168]; Ты хочаш, каб хвост трубой трымаў, калі ферма з адных бычкоў… [2, с. 186]; Ты як у ваду глядзеў [2, с. 256]; Ты што? З глузду з'ехала?! - Не, даражэнькі мой! Уз'ехала на глузд! [2, с. 267]; А ты лыбішся, зубы скаліш і, як заўсёды… [2, с. 235]; Табе рабіць няма чаго, суседка, дык ты лясы точыш [2, с. 265]; А вы чаго вушы развесілі? [3, с. 37]; Не ламай галавы, старшыня [3, с. 38]; Зматваеце вудачкі? Уцякаеце? [3, с. 56]; Спалохаўшыся, б'е адбой [3, с. 99]; А ты тут, балаболка, языком чэшаш [3, с. 220]; Як цябе ўбачыла, дык язык праглынула [2, с. 183]; Бывала, прыедзеце, загадаеце - і я са скуры вылезу, а ўсе ўказанні выканаю [2, с. 209]; І розуму не дадбяру [3, с. 27]; Я ж усё сяло на ногі падняла [3, с. 66]; Як першага хавала, а ён у мяне другім быў, дык думала і сама лягу ў магілу [3, с. 87]; Плакала, ой як плакала, свету белага не бачыла скрозь слёзы [3, с. 87-88]; Нешта ён языком лапці падплятае [2, с. 347]; Панямелі са страху. Языкі праглынулі [2, с. 350]; А некаторыя так ірвуцца, так локцямі штурхаюцца, адзін другога грызуць, кусаюць, ліжуць, плююць, апырскваюць духамі і абліваюць гразёю… [2, с. 369]; А Зіна заліваецца слязамі [2, с. 380]; І ніхто пальцам не паварушыць, каб абмежаваць завоз амерыканскіх тавараў [2, с.38]; [Антаніна Цімафееўна]: А дзе ж ён? [Ганна]: Сабакам сена косіць. [Антаніна Цімафееўна]: Сабакам? [Ганна]: Можа, і кошкам, хто яго ведае [2, с.93]; Ну, вядома, калі ты не возьмешся за розум [2, с. 96]; [Сенька-заіка]: …Сонца яшчэ не ўзышло, а ён ўжо на нагах… [Трэці калгаснік]: …ледзь трымаецца [2, с. 180]; Яе лёгка параніць, але і чужы боль яна к сэрцу прымае [3, с. 30]; Падзічэлі! Ад рук адбіліся. Няма на іх цвёрдай рукі! Вот! Зямлю не любяць - тут корань зла! [3, с. 59]; Мужыкі і цяпер аж за жываты бяруцца [3, с. 144]; А з такіх, як Гарошка, нельга вачэй спускаць [2, с. 93]; З такім кашу не зварыш [2, с. 101]; Нікога па галоўцы не пагладзім [2, с. 116]; Скруціць мне галаву Калібераў [2, с. 119]; У цябе галава не баліць, што дабро на полі гіне [2, с. 143]; Абы толькі што такое - і пайшлі плявузгаць, костачкі перамываць [3, с. 16]; І я даў слова [3, с. 161]; Хоць і дурачок, а вакол пальца абвёў і купца, і генерала, і цара, і нават самога пана [3, с. 34].
У форме загаднага ладу ўжываецца невялікая колькасць дзеяслоўных фразеалагізмаў: Не лаві варон - і ты будзеш зноў у Мінску [2, с. 129]; Ну, ты, цыц! Не разводзь сырасць… [2, с.152]; Не ламай галавы, старшыня [3, с. 38]; Прыкусі язык! [3, с. 77]; Матай на вус [3, с. 138]; З той жа хоць на людзі можна было паказацца: работніца, галава варыць, не верціхвостка. А гэтая - ёй жа толькі і сняцца штаны… Выходзіць - мяняй, Лявон, быка на індыка… [2, с. 274]; Ну ты мяне не абувай у лапці [2, с. 164]; Гэта ў вас хай паджылкі трасуцца: для вас ён начальнік, а мне проста госць, свой чалавек [2, с. 174].
Такім чынам, трэба адзначыць, што катэгарыяльнае значэнне амаль усіх дзеяслоўных фразеалагізмаў выяўляецца семантычным, марфалагічным і сінтаксічным крытэрыямі. Катэгорыя трывання ўласціва ўсім дзеяслоўным фразеалагізмам, апрача тых, у якіх няма стрыжнёвага кампанента-дзеяслова Большасць фразеалагізмаў, якія мы сустрэлі ў творах А. Макаёнка, мае суадносныя пары незакончанага і закончанага трывання. Сярод фразеалагізмаў, якія маюць толькі адно трыванне, пераважаюць фразеалагізмы незакончанага трывання. Фразеалагізмы незакончанага трывання маюць формы цяперашняга, прошлага і будучага складанага часу, а фразеалагізмы закончанага трывання - толькі формы прошлага і будучага простага часу. Фразеалагізмы, здольныя ўтвараць суадносныя трывальныя пары, могуць ужывацца ва ўсіх уласцівых ім часавых формах. Няпарныя фразеалагізмы незакончанага трывання часцей за ўсё рэалізуюцца ў творах А. Макаёнка ў цяперашнім часе. Таксама няпарныя фразеалагізмы незакончанага трывання ўжываюцца ў прошлым часе, але іх значна менш. Неаднолькава рэалізуецца катэгорыя часу і сярод аднатрывальных фразеалагізмаў закончанага трывання.
Дзеяслоўныя фразеалагізмы са стрыжнёвым кампанентам дзеясловам рэалізуюцца даволі рэдка ў форме 1-й асобы, форма 2-й асобы дзеяслоўных фразеалагізмаў сустракаецца значна часцей. Адзначым, што ў форме 2-й асобы рэалізуецца не толькі абвесны, але і загадны лад дзеяслоўных фразеалагізмаў. Даволі распаўсюджанай з'яўляецца і рэалізацыя формы 3-й асобы дзеяслоўных фразеалагізмаў. Некаторыя дзеяслоўныя фразеалагізмы рэалізуюцца ў тэксце з дапамогай інфінітыўнай формы стрыжнёвага кампанента.
Абсалютная большасць дзеяслоўных фразеалагізмаў рэалізуецца ў форме абвеснага ладу, таксама дзеяслоўныя фразеалагізмы могуць ужывацца ў форме загаднага ладу.
Дзеяслоўныя фразеалагізмы вельмі распаўсюджаны ў мове драматычных твораў А. Макаёнка. Аўтар аддае ім перавагу па прычыне іх выразнасці, экспрэсіўнасці, яркасці, якая незамяняльная ў драматычных творах.
1.1.4 Прыслоўныя фразеалагізмы
І. Я. Лепешаў адзначае, што колькасна прыслоўныя фразеалагізмы ўступаюць толькі дзеяслоўнаму класу [1, с. 128]. Гэта поўнасцю пацвярджаецца нашым даследаваннем. У мове драматычных твораў А. Макаёнка намі вызначана 28 адзінак, якія адносяцца да прыслоўных фразеалагізмаў.
Прыслоўныя фразеалагізмы, як і суадносныя з імі прыслоўі, абазначаюць прымету дзеяння або ступень якасці, а таксама розныя акалічнасці, пры якіх адбываецца дзеянне.
Найчасцей прыслоўныя фразеалагізмы сэнсава і сінтаксічна звязваюцца з дзеясловамі: гнаць на сухі лес, даставацца на арэхі, працаваць як вол і інш. Зрэдку яны прымыкаюць да прыслоўяў (ясна як божы дзень), назоўнікаў (спраў непачаты край, работы па горла), займеннікаў (усё дагары нагамі).
Паводле семантыкі прыслоўныя фразеалагізмы, як і прыслоўі, дзеляцца на дзве групы: азначальныя і акалічнасныя.
Азначальныя фразеалагізмы абазначаюць уласцівасці, якасці, меру, ступень і спосаб дзеяння і адпаведна з гэтым падзяляюцца на тры разрады:
1. Якасныя (адказваюць на пытанне як?): як у бога за пазухай - `вельмі добра, бесклапотна і прывольна (жыць)': Пайшла б за мяне, то цяпер бы жыла як у бога за пазухай [2, с. 352]; не у лоб - `не адкрыта, нешта хаваючы, непрамалінейна (гаварыць, вырашаць, пытацца і пад.)': Толькі асцярожна, не ў лоб [2, с. 104]; нібы мыш пад венікам - `вельмі ціха, бясшумна ці спалохана': Стаіш, нібы мыш пад венікам [2, с. 118]; нібы снег на галаву - `зусім нечакана для каго-небудзь (з'яўляцца, прыходзіць, прязджаць і пад.)': З'явіўся. Нібы снег на галаву… [2, с. 132]; як гром з яснага неба - `зусім нечакана, раптоўна': А-а, сапраўды, як гром з яснага неба [2, с. 132]; як божы дзень ясна - `абсалютна, гранічна, вельмі добра': А тут усё ясна, як божы дзень [3, с. 59]; як смала - `неадчэпна, дакучліва': А то прыстаў як смала [3, с. 85]; не на жарт - `вельмі моцна': Раззлавалася не на жарт [3, с. 85]; з пустымі рукамі - `нічога не маючы пры сабе; нічога не атрымаўшы, нічога не дабіўшыся': А што я, з пустымі рукамі прыехаў бы? [3, с. 140]; як аблупленага - `вельмі добра, да дробязей': Ведаюць як аблупленага [3, с. 171]; як на далоні - `гранічна выразны, адкрыты, даступны для разумення': Я перад вамі, як перад святой - уся на далоні [3, с. 203]; кроў з носа - абавязкова, нягледзячы ні на што, пры любых умовах: Гэта ж - кроў з носа, а зрабі! [3, с. 88]; хрыстом-богам прасіць - `вельмі шчыра і настойліва': Адпусці! Хрыстом-богам прашу! [3, с. 17].
2. Колькасныя (адказваюць на пытанні колькі?, у якой с т у п е н і ?): да Масквы ракам не пераставіш - `залішне многа каго-небудзь': Такога начальства да Масквы ракам не пераставіш [2, с. 345]; непачаты край - `вельмі многа, у вялікай колькасці': Праўда, спраў у нас непачаты край, але я веру, хлопцы, што з вамі, калі дружна возьмемся, мы так гаспадарку сваю паставім, што і фермы ў нас будуць найлепшыя, і ўраджаі будуць вялікія, і вёска стане прыгожай, з электрычнасцю [2, с. 191]; па горла - `вельмі многа': Работы ў нас цяпер па горла - уборка [2, с. 206].
3. Спосабу дзеяння (адказваюць на пытанні як?, я к і м
чынам?): як вока берагчы - `вельмі старанна, клапатліва': Бацька мой, паміраючы, завяшчаў як вока берагчы чэсць роду свайго, добрую славу, каб даражылі павагай людской [3, с. 67]; дагары нагамі - `не так, як трэба, інакш, чым было; у поўным беспарадку': Натуральна: усё дагары нагамі [3, с. 109]; на дыбачках - `на пальцах ног': І сяло ўсё на дыбачках перад ім [3, с. 66]; як вол працаваць - `з крайнім напруджаннем сіл': Усе павінны ведаць, што ты працуеш як вол, начэй не спіш - за раён хварэеш… [2, с. 96]; кату пад хвост - `упустую, дарэмна, марна': А выпрабавальны тэрмін? Кату пад хвост? [3, с. 156]; за будзь здароў - `бясспрэчна, без агаворак (рабіць што-небудзь)': Як месяц, так трыццаць два цалковыя адвальваюць за будзь здароў! [3, с. 15]; з вока на вока - `без сведак, без пабочных асоб': Хацеў я звамі з вока на вока параіцца, таварыш Глуздакоў [2, с. 257].
Акалічнасныя фразеалагізмы абазначаюць месца, час, прычыну і мэту дзеяння і прымыкаць толькі да дзеясловаў. Адпаведна вылучаюцца чатыры разрады:
Месца (адказваюць на пытанні дзе?, куды?, адкуль?): на сухі лес - `прэч (гнаць, праганяць, ісці і пад.)': А бяду-нуду сваю - на сухі лес [2, с. 344]; куды Макар цялят не ганяў - `вельмі далёка, у аддаленае або цяжкадаступане месца': Калі згодзен, прадай сваю карову на калгасную ферму. А то…завядзе яна цябе туды, куды Макар цялят не ганяў… [2, с. 244]; на валаску - `у вельмі небяспечным становішчы': І без гэтага надзея на валаску, а калі ўжо… [3, с. 162].
Часу (адказваюць на пытанні калі?, з якога часу?, да якога часу?): калі рак свісне - `ніколі ці невядома калі': Ой, ці не тады, калі рак свісне [3, с. 166]; не за гарамі - `вельмі скора што-небудзь адбудзецца': [Грачоў]: Што вы сабе думаеце, хлопцы! Пасяўная не за гарамі, а вы ў рабочы дзень казу водзіце па сяле. [2, с. 161]; ні свет ні зара - `вельмі рана, перад світаннем, досвіткам': Сама, нябось, спіць, а цябе - ні свет ні зара - падмятаць выгнала [3, с. 14]; пад гарачую руку - `у хвіліну злосці, раздражнення, у самы непрыдатны момант': Не лезці ж пад гарачую руку з тым жа… [3, с. 37].
Прыслоўныя фразеалагізмы ў сваёй пераважнай большасці рэалізуюць уласцівае ім значэнне толькі ў спалучэнні са словамі-суправаджальнікамі, звычайна дзеясловамі і параўнальна рэдка прыметнікамі, назоўнікамі, лічэбнікамі і займеннікамі.
У адных выпадках фразеалагізм спалучаецца толькі з адным строга акрэсленым суправаджальнікам (працаваць як вол, даставацца на арэхі, берагчы як вока, ясна як божы дзень), у другіх - з двума, трыма і больш: гнаць, праганяць на сухі лес; гаварыць, вырашаць, пытацца ў лоб; з'яўляцца, прыходзіць, прыязджаць як снег на галаву; работы, спраў, клопату па горла і інш.
Прыслоўныя фразеалагізмы, як і суадносныя з імі прыслоўі, прымыкаюць да іншых слоў, звычайна дзеясловаў, з'яўляюцца нязменнымі моўнымі адзінкамі.
Рэалізаваныя ў драматычных творах А. Макаёнка прыслоўныя фразеалагізмы складаюць даволі вялікую групу. Паводле семантыкі прыслоўныя фразеалагізмы дзеляцца на дзве групы: азначальныя і акалічнасныя. Азначальныя, у сваю чаргу падзяляюцца на якасныя, колькасныя і спосабу дзеяння.
У творах А. Макаёнка пераважаюць якасныя прыслоўныя фразеалагізмы, радзей сустракаюцца колькасныя і спосабу дзеяння. Акалічнасныя фразеалагізмы прадстаўлены фразеалагізмамі месца і часу, якія даволі рэдка сустракаюцца на старонках твораў драматурга.
1.1.5 Мадальныя фразеалагізмы
Пры дапамозе мадальных фразеалагізмаў перадаюцца адносіны таго, хто гаворыць, да зместу выказвання. Катэгорыю мадальнасці нярэдка звужаюць толькі да іраічнай ацэнкі выказвання, да ступені яго верагоднасці (упэўненасць, няўпэўненасць, магчымасць ці немагчымасць). Пры больш шырокім разуменні гэтай катэгорыі да мадальных адносяць і іншыя групы моўных ідзінак, якія характарызуюць форму выказвання, выражаюць эмацыянальныя адносіны і г. д.
Мадальныя фразеалагізмы, выяўленыя намі ў драматычных творах А. Макаёнка, паводле свайго значэння падзяляюцца на некалькі груп:
Фразеалагізмы, якія паказваюць ступень у п э ў н е н а с ц і таго, хто гаворыць, у рэальнасці свайго паведамлення: вядомая рэч - `зразумела, несумненна': А ты, вядомая рэч, не змог прамаўчаць [3, с. 145]; трэба думаць - `напэўна, мабыць': Тут, трэба думаць, без цябе не абыйшлося! [3, с. 174].
Фразеалагізмы, якія выражаюць эмацыянальную ацэнку таго, пра што гаворыцца ў сказе: слава богу - `на шчасце': Таксама, слава богу, здаровы [3, с. 21].
Фразеалагізмы, якія ацэньваюць манеру маўлення, спосаб передачы думкі: між намі кажучы - `пад сакрэтам': Між намі кажучы, а чаго ты там не бачыў? [3, с. 63]; так сказаць - `калі можна так выказацца': Я дзякую вам за, так сказаць, крытыку і абяцаю пастарацца выправіць мой характар, калі гэта можна ў такім узросце [3, с. 31]; што праўда то праўда - `сапраўды, няма падстаў сумнявацца': Што праўда то праўда! [2, с. 128].
Фразеалагізмы, якія выкарыстоўваюцца як зварот да суразмоўніка: калі ласка - `зварот для выражэння ветлівай просьбы, пабуджэння': Калі ласка, вам шпоры [3, с. 31]; Заходзьце, калі ласка! [3, с. 130]; Дайце, калі ласка, пракурора горада [3, с. 140].
Мадальныя фразеалагізмы членамі сказа не з'яўляюцца, намінатыўнай функцыі не выконваюць. Яны характарызуюцца нязменнасцю і не ўступаюць у сувязі кіравання, дапасавання, прымыкання.
Прыналежнасць пэўнага выразу да мадальных вызначаецца на семантыка-сінтаксічнай аснове. Так, у сказе Тут, трэба думаць, без цябе не абыйшлося! [3, с. 174] выраз трэба думаць (з сэнсавым зместам `калі можна так выказацца') характарызуе адносіны да спосабу перадачы думкі і функцыянуе ў ролі пабочных слоў. Што да марфалагічнага паказчыка, то ён тут безвыніковы. Граматычна галоўныя кампаненты ў мадальных фразеалагізмах самыя разнастайныя і суадносяцца з назоўнікам, дзеясловам, займеннікам і інш.
Мадальныя фразеалагізмы, выяўленыя намі ў творах А. Макаёнка, складаюць нешматлікую групу, якая налічвае толькі 7 адзінак, сярод якіх вылучаюцца фразеалагізмы, якія паказваюць ступень упэўненасці таго, хто гаворыць, у рэальнасці свайго паведамлення; фразеалагізмы, якія выражаюць эмацыянальную ацэнку таго, пра шта гаворыцца ў сказе; фразеалагізмы, якія ацэньваюць манеру маўлення, спосаб перадачы думкі; фразеалагізмы, якія выкарыстоўваюцца як зварот да суразмоўніка.
1.1.6 Выклічнікавыя фразеалагізмы
Выклічнікавыя фразеалагізмы выражаюць розныя пачуцці і волевыяўленні, але не абазначаюць і не называюць іх. Выражаючы разнастайныя эмоцыі, выклічнікавыя фразеалагізмы хоць і не валодаюць намінатыўнай функцыяй, але, як і словы-выклічнікі, “маюць усвядомлены калектывам сэнсавы змест” [1, с. 137]. Напрыклад, выраз вецер у спіну мы ўжываем як шчырае пажаданне шчаслівай дарогі каму-небудзь, а ціпун на язык - як рэзкае асуджэнне чыйго-небудзь недарэчнага выказвання, як нядобрае пажаданне таму, что гаворыць не тое, што трэба.
Выклічнікавыя фразеалагізмы, вылучаныя намі ў творах А. Макаёнка, складаюць групу з 15 адзінак.
Адны фразеалагізмы выражаюць добразычлівасць, навагу, пажаданне дабра і інш., другія - незадаволенасць, абурэнне, катэгарычную нязгоду, адмаўленне і г. д.: каб пуста было, скацеркай дарога, ні пуху ні пяра і інш. Выражэнне пэўных эмоцый у вусным маўленні нярэдка суправаджаецца мімікай, спецыфічнай інтанацыяй, часам вымаўленнем аднаго з кампанентаў лагічным націскам: глядзі ты, вось табе і на.
Выклічнікавыя фразеалагізмы паводле семантыкі падзяляюцца на шэсць груп [1, с. 137]:
Эмацыянальныя фразеалагізмы выражаюць розныя пачуцці (захапленне, здзіўленне, задавальненне, радасць, роспач, расчараванне, абурэнне і г. д.): нешта ў лесе здохла - `здарылася што-небудзь неспадзяванае': Ой, Лявон, нешта ў лесе вялікае-вялікае здохла [2, с. 236]; вось табе і на! - `вокліч здзіўлення, расчаравання і інш.': Вось табе і на! Ужо адразу і ў райком [3, с. 53]; вунь <яно> што - `вокліч моцнага здзіўлення з чаго-небудзь нечаканага': Вунь яно што! Куды гне [3, с. 35]; чорт вазьмі - `вокліч прыкрасці, абурэння ці захаплення, здзіўлення і пад.': Чорт вазьмі! А як жа! [3, с. 107]; Чорт вазьмі нашы парадкі! Не могуць прыехаць і забраць [3, с. 18].
Эмацыянальна-валявыя фразеалагізмы выражаюць рэакцыю на маўленне суразмоўніка (згоду, прымірэнне, уступку, нязгоду, пратэст, недавер, сумненне, адмаўленне і пад.): глядзі ты! - `выказванне здзіўлення ад нечаканасці чаго-небудзь': Глядзі ты! Мае пытанні задае! [3, с. 19]; бог з імі - `няхай будзе так; выказванне згоды, прымірэння, уступкі і пад.': Ну, бог з імі, Лідзія Сямёнаўна. Які клопат прывёў вас сюды? [3, с. 29].
Пабуджальныя, або волевыяўленчыя, фразеалагізмы выражаюць загад, патрабаванне рабіць ці не рабіць што-небудзь, папярэджанне і засцярогу ад чаго-небудзь недапушчальнага і інш.: крый божа - ` выказванне папярэджання, засцярогі ад чаго-небудзь непажаданага, недапушчальнага': Як не знаць… Крый нас божа! [3, с. 28]; барані бог - `выказванне папярэджання, засцярогі ад чаго-небудзь нежаданага, недапушчальнага': Барані бог паказаць няўпэненасць [3, с. 88].
Фразеалагізмы-п а ж а д а н н і выражаюць разнастайныя пажаданні станоўчага і адмоўнага характару (поспеху, удачы, добрага здароўя, шчаслівай дарогі, няўдачы, усяго найгоршага і пад.): ні пуху ні пяра - `шчырае пажаданне поспеху, удачы каму-небудзь у якой-небудзь справе': Ну што ж, хлопцы, ні пуха вам ні пяра, як кажуць [2, с. 282]; скацеркай дарога - `пажаданне добрай дорогі перад ад'ездам': Ну і хай едзе. Скацеркай дарога [2, с. 270]; ціпун на язык - `рэзкае асуджэнне чыйго-небудзь недарэчнага выказвання, нядобрае пажаданне таму, хто гаворыць не тое, што трэба': Ціпун табе на язык! Пабойся бога! [3, с. 72]; каб пуста было - `выказванне злосці, недабразычлівасці': [Аксана]: Каб табе пуста было! Каб на табе ліха ездзіла! Каб табе ядрыў жорнах паціскала, як ты ціскаў яе! [3, с. 13].
Фразеалагізмы моўнага этыкету выражаюць прывітанне, развітанне, ветлівае запрашэнне: дзень добры; добры дзень - `прывітальны зварот пры сустрэчы раніцай або днём': Іван я. Іван Швед: Добры дзень [3, с. 17]; будзь здароў - `развітальны зварот з добрымі пажаданнямі': Добра, заўтра ж мой інжынер будзе ў вас. Падкажы яму. Будзь здароў! [3, с. 22].
Фразеалагізмы-к л я т в ы выражаюць клятвеннае запэўненне ў чым-небудзь: чэснае слова - `праўда, сапраўды': Дык жа ў мяне быў сенаж. Чэснае слова, быў! [3, с. 45].
Подобные документы
Марфалагічная характарыстыка фразеалагізмаў. Тыпы фразеалагізмаў па іх суадноснасці з часцінамі мовы. Фразеалагізмы, несуадносныя з часцінамі мовы. Фразеалагізмы, суадносныя са структурай словазлучэння, спалучэння слоў. Структурныя тыпы фразеалагізмаў.
курсовая работа [68,5 K], добавлен 27.10.2013Фразеалогія як асобны раздзел навукі аб мове. Групаванне фразеалагізмаў на аснове тэматычнай аднастайнасці кампанентнага складу. Фразеалагізмы, суадносныя са структурай простага сказа. Марфалагічная та сінтаксічная характарыстыкі фразеалагізмаў.
курсовая работа [69,4 K], добавлен 26.07.2013Кампаратыўныя фразеалагізмы ў мове твораў Я. Коласа. Адносіны ўстойлівых параўнанняў да фразеалагічных адзінак. Семантычная класіфікацыя ўстойлівых параўнанняў мовы твораў Я. Коласа. Кампаратыўныя фразеалагізмы, якія характарызуць чалавека і яго якасці.
курсовая работа [86,3 K], добавлен 11.07.2014Суадноснасць з: назоўнікам, прыметнікам, дзеясловам, прыслоўем, выклічнікам. Сінтаксічная характарыстыка фразеалагізмаў з кампанентам-найменнем атмасферных з’яў. Фразеалагізмы-словазлучэнні, сказы. Класіфікацыя фразеалагізмаў паводле кампанента-наймення.
курсовая работа [53,2 K], добавлен 12.01.2016Фразеалагізмы як частка лексікі любой мовы, разуменне іх сэнсу. Фразеалагізмы беларускай мовы: крыніцы паходжання і тлумачэнне паняцця. Біблія - універсальная аснова сусветнай культуры. Асаблівасць функцыяніравання біблейскіх фразеалагізмаў у мове.
курсовая работа [86,1 K], добавлен 24.05.2015Функцыі слоў з суфіксамі суб'ектыўнай ацэнкі ў мове беларускіх народных песень. Аналіз слоў, якія валодаюць станоўчай і адмоўнай ацэначная і пашыраюць магчымасці твораў у выяўленні розных адценняў чалавечых паступкаў, надаюць асобным радкам лёгкасць.
курсовая работа [50,9 K], добавлен 30.06.2011Агульнае паняцце пра ўскладнены сказ, звароткі ў структуры сказа (на прыкладзе твораў Леаніда Дайнекі). Пабочныя і устаўныя канструкцыі (словы, словазлучэнні і сказы) ў структуры сказа. Агульнае паняцце пра адасобленыя члены сказа і аднасастаўныя сказы.
дипломная работа [97,7 K], добавлен 19.05.2013Спосабы выражэння параўнанняў у мове Янкі Купалы: параўнальны зварот, творны, форма ступені параўнання прыметніка ці прыслоўя, лексічны спосаб. Лексіка-тэматычная класіфікацыя аб’екта і суб’екта параўнання. Устойлівыя параўнанні ў мове Янкі Купалы.
курсовая работа [41,9 K], добавлен 27.10.2013Навукова-тэарэтычныя асновы вывучэння фразеалогіі беларускай мовы. Паходжанне фразеалагізмаў ў рускай, беларускай і польскай мовах. Аналіз этымалогія фразеалагізмаў з кампанентам "зямля", іх класіфікацыя па лексічных значэнняў і сінтаксічныя асаблівасцяў.
курсовая работа [31,1 K], добавлен 16.03.2010Бібліятэчная сістэма Рэспублікі Беларусь. Бібліятэка як найстаражытны інстытут пісьменства, асветы, культуры. Пераклад словазлучэннь на беларускую мову. Нарматыўныя формы дзеепрыслоўяў. Словазлучэння, улічваючы асаблівасці кіравання ў беларускай мове.
контрольная работа [25,8 K], добавлен 27.09.2014