Месца і роля фразеалагізмаў у мове драматычных твораў А. Макаёнка

Марфалагічная характарыстыка фразеалагізмаў, іх функцыянальная нагрузка, значэнне і тыпы. Выяўленне фразеалагізмаў ў мове драматычных твораў А. Макаёнка, іх стылістычныя функцыі. Фразеалагізмы са структурай спалучэння слоў, сказа, словазлучэння.

Рубрика Иностранные языки и языкознание
Вид дипломная работа
Язык белорусский
Дата добавления 26.05.2013
Размер файла 101,7 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Разгледзім найбольш пашыраныя прыёмы структурна-семантычнага змянення фразеалагізмаў. Змяненне структуры, кампанентнага складу фразеалагізма так ці інакш адбіваецца на яго семантыцы: фразеалагізм або змяняе сваё значэнне, або атрымлівае сэнсавае прырашчэнне, узбагачаецца дадатковымі асацыятыўнымі ўяўленнямі.

Замена кампанента іншым словам. Гэта самы пашыраны прыём. Ён найчасцей назіраецца сярод дзеяслоўных фразеалагізмаў, звычайна замяняецца назоўнікавы кампанент.

Звычайна замена кампанента выклікаецца пэўнай сітуацыяй, прадвызначаецца кантэкстам і амаль заўсёды дае значны эфект, бо ў свядомасці чытача на звычайнае значэнне фразеалагізма накладваецца яшчэ і значэнне слова, якое выціснула прывычны кампанент.

Можна выдзеліць дзве разнавіднасці ўскладнення фразеалагізма словам свабоднага ўжывання.

Па-першае, у фразеалагізм уключаецца слова, якое адносіцца да аднаго кампанента і як бы паясняе яго: “Ой, Лявон, нешта ў лесе вялікае-вялікае здохла” [2, с. 236]. Адбываецца своеасаблівае лексіка-фразеалагічнае сумяшчэнне, бо кампанент нешта адначасова ўспрымаецца як частка цэлага і як звычайнае слова. Уключанае ў фразеалагізм азначэнне вялікае-вялікае ўзмацняе семантычны бок і экспрэсіўнае гучанне фразеалагізма, дапамагае стварэнню камічнага ўражання.

Па-другое, ускладненне фразеалагізма адбываецца шляхам далучэння да пачатку або да канца фразеалагізма слоў свабоднага ўжывання. У адных выпадках словы паясняюць адзін з кампанентаў, у другіх - дабаўляюцца да ўсяго комплексу. Такое пашырэнне фразеалагізма садзейнічае актуалізацыі яго кампанентаў і найчасцей стварае камізм.

Фразеалагічная зеўгма. Гэта прыём аб'яднання слова і фразеалагізма ў адной сінтаксічнай канструкцыі з фармальна аднароднымі, але лагічна неспалучальнымі, разнароднымі членамі.

У залежнасці ад таго, у якой паслядоўнасці аб'ядноўваюцца састаўныя часткі зеўгматычнай канструкцыі і што ўяўляюць сабой гэтыя часткі, можна вылучыць некалькі разнавіднасцей зеўгмы. Так, у адной з іх слова пераменнага словазлучэння выступае як частка фразеалагізма, у якім фармальна адсутнічае адзін з кампанентаў, аманімічны са словам свабоднага ўжывання з папярэдняга кантэксту: “[Моцкін]: Не, што вы! Мы тут пра надвор'е - дождж, гром. [Гардзіюк]: А-а, сапраўды, гром з яснага неба” [2, с. 132].

На жаль, гэты прыём А. Макаёнак не вельмі часта выкарыстоўвае ў творах, якія мы разгледзелі.

Аб'яднанне слова свабоднага ўжывання з часткай фразеалагізма. Прыём назіраецца, у прыватнасці, на стыку дзвюх рэплік. Фразеалагізм ствараецца як бы «намаганнем» дзвюх асоб: другі суразмоўнік падхоплівае слова, ужытае першым з прамым значэннем, і, пераключыўшы ў іншы семантычны план, далучае да яго адзін ці некалькі фразеалагічных кампанентаў. Так, пры дапамозе рэплікі-падхвату на значэнне рэалізаванага спачатку словазлучэння накладваецца значэнне фразеалагізма: “[Буйкевіч]: І пра цябе скажу. Мужык ты гаспадарлівы, кемлівы…Рукі ў цябе… [Максім (устаўляе слова)]: …даўгаватыя рукі” [2, с. 244]; [Сенька-заіка]: …Сонца яшчэ не ўзышло, а ён ўжо на нагах… [Трэці калгаснік]: …ледзь трымаецца” [2, с. 180]. Гэты прыём стварае асаблівы камізм, які надае выразнасць і яркасць твору.

Выкарыстанне вобразнай асновы фразеалагізма.

Ужываючыся ў мастацкім ці публіцыстычным тэксце, фразеалагізмы зазнаюць розныя іншыя змяненні сваёй традыцыйнай формы аж да раз-бурэння іх структуры і паасобнага выкарыстання кампанентаў. Але і ў такім дэфармаваным выглядзе фразеалагізм з прычыны шырокай вядомасці яго звычайнага кампанентнага складу і структурнай арганізацыі не страчвае сувязі з прататыпам - традыцыйным агульнамоўным выразам. Параўн., напрыклад, з глузду з'ехаць і уз'ехаць на глузд: “Ты што? З глузду з'ехала?! - Не, даражэнькі мой! Уз'ехала на глузд!” [2, с. 267].

Вышэй адзначалася, што другая разнавіднасць творчага выкарыстання фразеалагізмаў - семантычныя змяненні, пры якіх форма фразеалагізма застаецца традыцыйнай, а закранаецца толькі яго сэнсавы бок.

Супярэчнасць паміж семантычнай непадзельнасцю фразеалагізма і яго расчлянёнай формай, кампанентным характарам яго структуры, з аднаго боку, структурная блізкасць фразеалагізма са словазлучэннем, а ў вельмі многіх выпадках і іх слоўна-кампанентнае супадзенне, з другога боку, ствараюць спрыяльныя ўмовы для рознага тыпу вобразна-семантычных пераасэнсаванняў, для так званых абыгрыванняў, калі, напрыклад, у пэўным кантэксце той ці іншы выраз успрымаецца двухпланава ці ажыўляецца яго ўнутраная форма. Самі фразеалагізмы, становячыся дзейсным сродкам стварэння розных стылістычных эфектаў, ад такога творчага іх выка-рыстання ўспрымаюцца не як неаднаразова чутае, а як штосьці новае, арыгінальнае, дасціпнае і трапнае.

Пераважная большасць прыёмаў эфектыўнага ўжывання фразеалагізмаў са змяненнямі семантычнага характару звязана з актуалізацыяй унутранай формы фразеалагізма, г. зн. з аднаўленнем таго першапачатковага вобраза, які лёг у аснову пэўнай назвы. Вельмі часта ў такіх выпадках узнікае каламбур.

Найчасцей абыгрываецца ўвесь фразеалагізм, радзей - яго асобныя кампаненты. Адпаведна вылучаюцца дзве падгрупы прыёмаў семантычных змяненняў.

Прыёмы першай падгрупы грунтуюцца на актуалізацыі ўнутранай формы і абыгрыванні ўсяго фразеалагізма ў цэлым.

Выкарыстанне фразеалагізма ў незвычайным для яго значэнні. Фразеалагізм можа быць ужыты з неўласцівым яму значэннем або з іншым стылістычным адценнем толькі тады, калі гэта абумоўлена крытэрыем мастацкасці і ўспрымаецца як стылістычны прыём. Найчасцей гэта сустракаецца ў сатырычных творах.

На ўжыванне фразеалагізма з незвычайным значэннем у мове персанажа можа паказваць аўтарская ацэнка: “[Калібераў]: Ну, я яму гайкі закручу!.. [Печкуроў]: Дык яму ж яшчэ трэба закручваць гайкі, а ў мяне ўжо закручаны… (Уздыхнуў.) Далей няма куды” [2, с. 106].

Удала выкарыстаны фразелагізмы ў незвычайным для іх значэнні пры напісанні А. Макаёнкам сцэны сваркі Антаніны Цімафееўны і Каліберава: “[Антаніна Цімафееўна]: …Вырвацца б адсюль, з гэтага балота, назад, у Мінск… [Калібераў]: Глядзі, каб не вылецела, як пробка. [Антаніна Цімафееўна]: Так яно, мабыць, і будзе. Ну, вядома, калі ты не возьмешся за розум. [Калібераў (іранічна)]: А калі яго няма?” [2, с. 196]. Выкарыстанне фразеалагізмаў у незвычайным для іх становішчы дапамагае не проста стварыць жарт, але вельмі тонка паказвае на своеасаблівасць, незвычайнасць пісьма драматурга.

Агаленне ўнутранай формы фразеалагізма параўнаннем. Сутнасць гэтага прыёму ў тым, што побач з фразеалагізмам пісьменнік ставіць параўнальны зварот, які агаляе ўнутраную форму, ажыўляе семантычны вобраз, прыхаваны ў фразеалагічнай адзінцы: “Ты, як п'яўка, усю кроў з мяне высасаў!” [2, с. 187].

Параўнанне само па сабе з'яўляецца вобразным сродкам мовы. Калі ж яно становіцца побач з фразеалагізмам і непасрэдна да яго адносіцца, то выконвае яшчэ і дадатковую функцыю «разнявольвання» семантычнага вобраза фразеалагічнай адзінкі. Ствараецца адзінае яркае ўражанне, павышаецца ступень канкрэтызацыі, нагляднасці.

Выступаючы ў якасці стылістычнага актуалізатара, параўнальны зварот стварае сумяшчэнне двух сэнсаў, але пераважае ўсё ж фразеалагічнае значэнне. Канкрэтны план адпаведных словазлучэнняў, які падтрымліваецца параўнальным зваротам, служыць стварэнню дадатковай экспрэсіі.

Літаральнае ўспрыманне фразеалагізмаў таксама выступае з мэтай агалення ўнутранай формы фразеалагізма: “[Антаніна Цімафееўна]: А дзе ж ён? [Ганна]: Сабакам сена косіць. [Антаніна Цімафееўна]: Сабакам? [Ганна]: Можа, і кошкам, хто яго ведае” [2, с. 93].

Андрэй Макаёнак не вельмі часта скарыстоўвае гэты прыём у разгледжаных намі творах, яле яго выкарыстанне надае творам жывасць, непасрэднасць гумару.

Камічная расшыфроўка фразеалагізма. У ролі стылістычнага актуалізатара іншы раз выкарыстоўваецца своеасаблівы каментарый - словы, якія нібыта паясняюць фразеалагізм і гэтым разбураюць яго цэласнасць, вяртаюць словазлучэнню літаральнае значэнне яго састаўных частак. Пачатак кантэксту выяўляе фразеалагічнае значэнне, а канец - «выварочвае навыварат» гэта значэнне. У выніку ўзнікае дасціпны каламбур, які трымаецца на эфекце нечаканасці, парадокса. Вось адзін з прыкладаў камічнай інтэрпрэтацыі фразеалагізма: “[Грачоў]: Што вы сабе думаеце, хлопцы! Пасяўная не за гарамі, а вы ў рабочы дзень казу водзіце па сяле. [Сенька-заіка]: А хто з нас к-ка-аза?” [2, с. 161].

Прыватным выпадкам аналагічнага абыгрывання з'яўляецца прымяненне фразеалагізма, адзін з кампанентаў якога - назва часткі чалавечага цела: “Ты глядзі, Моцкін, зломіш сабе шыю. [Моцкін]: Ломіцца тое, што не гнецца.” [2, с. 103].

Цікава абыгрываецца фразеалагізм, калі ён “пераварачваецца”, набываючы іншы сэнс: “Ты што? З глузду з'ехала?! - Не, даражэнькі мой! Уз'ехала на глузд!” [2, с. 267].

А. Макаёнак выкарыстоўвае гэты прыём для стварэння востра сатырычных сітуацый, якія прыцягваюць увагу чытача і запамінаюцца надоўга.

Прыёмы стварэння семантычнага паралелізму. На папярэдніх старонках ужо гаварылася пра двухпланавае выкарыстанне фразеалагізмаў, але разглядаліся толькі выпадкі, калі «другі план» успры-мання аддзелены ад «першага» пэўным прамежкам часу, уступае ва ўзаемадзеянне з «першым» пасля таго, як успрынята звычайнае фразеалагічнае значэнне.

Напрыклад: “Бывала, зладзеям і жулікам праходу не даваў. Не-е! нават міма калгаса не даваў прайсці. Як заўважыць каторага, тут жа ловіць яго за руку ды сюды, у калгас, ды на пасаду кладаўшчыка ці касіра…Ну, а там рука руку мые…” [2, с. 179]. Калгаснік, выкрываючы былога старшыню, абыгрывае фразеалагізм лавіць за руку, які ўжываецца быццам бы ў прамым сэнсе, але падтэкст ствараецца зусім іншы. Працягваючы гульню слоў, выкарыстоўваецца і наступны фразеалагізм: рука руку мые. Фразеалагізм адмоўна характарызуе старшыню, які з дапамогай фразеалагізма становіцца ў адзін рад з іншымі злодзеямі і жулікамі, якіх старшыня прымаў у свой калгас.

Семантычны паралелізм назіраецца і пры ўжыванні спалучэння “праходу не даваў”, якое ў дадзеным кантэксце выступае і як выказванне з прамым сэнсам, і як фразеалагізм са значэннем “даймаць каго-небудзь назойлівымі просьбамі, пытаннямі, размовамі і пад.”.

У кантэксце “[Антаніна Цімафееўна]: …Можа б, ты перакусіў чаго? Паснедаў бы? [Калібераў]: Сыты… Па горла сыты” [2, с. 195], фразеалагізм сыты па горла спачатку ўспрымаецца ў прамым значэнні, але кантэкст, сітуацыя, у якой аказаліся героі, падказвае, што дадзенае спалучэнне выкарыстана ў значэнні “задаволены звыш усякай меры, перанасычаны чым-небудзь”.

Прыём стварэння семантычнага паралелізму ўспрымаецца як інтэлектуальная гульня слоў, калі сэнс таго, пра што хоча сказаць аўтар нібы прыкрыты вэлюмама, а задача чытача - заглянуць пад гэты вэлюм, адгадаць загадку, якую стварыў аўтар.

Разгортванне метафарычнага кантэксту на вобразнай аснове фразеалагізма. Метафарычным кантэкстам называюць сукупнасць унутрана звязаных тропаў, якія разгортваюцца ў пэўнай паслядоўнасці і засноўваюцца на семантычнай двухпланавасці. Названы прыём грунтуецца на актуалізацыі ўнутранай формы фразеалагізма і развіцці на гэтай аснове цэлага малюнка ў напрамку, які задаецца метафарычным сэнсам фразеалагізма. «Зона дзеяння» фразеалагізма выходзіць за яго межы, пашыраецца на ланцужок метафар, у якім першае або апошняе звяно - фразеалагізм.

Вось якая сістэма вобразаў будуецца на метафарычнай аснове фразеалагізма абліваць гразззю: “А некаторыя так ірвуцца, так локцямі штурхаюцца, адзін другога грызуць, кусаюць, ліжуць, плююць, апырскваюць духамі і абліваюць граззю…” [2, с. 369]. Фразеалагізм абліваць граззю, стаўшы экспрэсіўным цэнтрам метафарычнага кантэксту, уздзейнічае на семантыку іншых слоў, і яны набываюць вобразныя значэнні, хоць і не страчваюць жывой сувязі з іх прамымі значэннямі.

У кантэксце “Бывала, зладзеям і жулікам праходу не даваў. Не-е! нават міма калгаса не даваў прайсці. Як заўважыць каторага, тут жа ловіць яго за руку ды сюды, у калгас, ды на пасаду кладаўшчыка ці касіра…Ну, а там рука руку мые…” [2, с. 179] аўтар, выкрываючы былога старшыню, абыгрывае фразеалагізм лавіць за руку, які ўжываецца быццам бы ў прамым сэнсе, але падтэкст ствараецца зусім іншы. Працягваючы гульню слоў, выкарыстоўваецца і наступны фразеалагізм, рука руку мые, які адмоўна характарызуе старшыню, які з дапамогай фразеалагізма становіцца ў адзін рад з іншымі злодзеямі і жулікамі, якіх старшыня прымаў у свой калгас.

Цікава А. Макаёнак абыгрывае фразеалагізм “трымаць камень за пазухай”: “[Моцкін (са здзекам)]: У яго ж камень у пячонках! Булыжнік! … [Ганна]: За пазухай у яго камень. А не ў пячонках!” [2, с. 158]. З дапамогай такога прыёму аўтар значна разнастайвае тэкст, робіць яго больш выразным, яркім і вобразным.

Сутыкненне двух фразеалагізмаў. Звычайна сутыкаюцца два, а зрэдку і тры фразеалагізмы, у якіх ёсць аднолькавы кампанент.

Пры сутыкненні фразеалагізмаў, якія маюць агульны кампанент, адбываецца актуалізацыя гэтага кампанента, а значыць, і ажыўленне ўнутранай формы фразеалагізмаў, а часам яе індывідуальнае асэнсаванне, калі адзін з фразеалагізмаў нематываваны. Прыём узмацняе выразнасць кантэксту, надае яму жартаўлівую або іранічную афарбоўку, а падчас выкарыстоўваецца з сатырычнай функцыяй: “[Калібераў]: Фу ты, чорт вазьмі!.. Ну і чалавек ты! Соль, соль давай. [Моцкін]: Скажыце чэсна - а вы мне не насоліце гэтай соллю?” [2, с. 100]. Фразеалагізм даваць соль са значэннем `сказаць самае галоўнае' выразна дапаўняецца фразеалагізмам насаліць (каму-небудзь) са значэннем `зрабіць каму-небудзь шкоду'. Разам гэтыя два фразеалагізмы ствараюць эфект сатыры.

У кантэксце “Бывала, зладзеям і жулікам праходу не даваў. Не-е! нават міма калгаса не даваў прайсці. Як заўважыць каторага, тут жа ловіць яго за руку ды сюды, у калгас, ды на пасаду кладаўшчыка ці касіра…Ну, а там рука руку мые…” [2, с. 179] аўтар, выкрываючы былога старшыню, абыгрывае фразеалагізм лавіць за руку, які ўжываецца быццам бы ў прамым сэнсе, але падтэкст ствараецца зусім іншы. Працягваючы гульню слоў, выкарыстоўваецца і наступны фразеалагізм: рука руку мые, які адмоўна характарызуе старшыню, які з дапамогай фразеалагізма становіцца ў адзін рад з іншымі злодзеямі і жулікамі, якіх старшыня прымаў у свой калгас.

Супрацьпастаўленне фразеалагізма і свабоднага словазлучэння. У спецыяльна створаным кантэксце супрацьпастаўляюцца фразеалагізм і структурна-аднатыпнае словазлучэнне, у якім адно слова сугучнае з фразеалагічным кампанентам. Ярка і вобразна раскрываецца змест фразеалагізма выкруціцца (з якой-небудзь сітуацыі) праз супрацьпастаўленне са словазлучэннем “круціцца з боку на бок”: “Хіба цяпер заснеш? Як цяпер заснеш? Толькі круцішся з боку на бок. Думаеш, думаеш і круцішся. Як тут выкруціцца?” [2, с. 135]. Супрацьпастаўленне фразеалагізм і слова назіраецца ў наступным кантэксце: “Ясна… Так ясна, што аж у вачах цёмна” [2, с. 315].

А. Макаёнак пастараўся не проста ўвесці ў свае творы фразеалагізмы для перадачы каларытнасці, незвычайнасці, меткасці народнай мовы, але і імкнуўся абыграць фразеалагізмы як мага больш цікава. І гэта яму ўдалося. З дапамогай самых разнастайных прыёмаў выкарыстанне фразеалагізмаў стала “візітнай карткай” пісьменніка. Яны адрозніваюцца жывасцю, арыгінальнасцю, дарэчнасцю, што немалаважна для любога аўтара.

ЗАКЛЮЧЭННЕ

Мова з'яўляецца найважнейшым сродкам фарміравання і існавання ведаў чалавека пра свет. Адлюстроўваючы ў працэсе дзейнасці аб'ектыўны свет, чалавек у слове, у фразеалагізме фіксуе вынікі свайго пазнання. Менавіта сукупнасць гэтых ведаў называюць “моўнай рэпрэзентацыяй свету”, “моўнай мадэллю свету” ці “моўнай карцінай свету”.

Фразеалагізмы мовы драматычных твораў знакамітага драматурга Беларусі Андрэя Макаёна - невычэрпная крыніца не толькі для стварэння беларускай “карціны свету”, але і для разнастайных даследаванняў.

У мове драматычных твораў А. Макаёнка намі выяўлена 207 фразеалагізмаў.

Паводле марфалагічнай характарыстыкі выяўленыя фразеалагізмы падзяляюцца на назоўнікавыя, прыметнікавыя, прыслоўныя, мадальныя, выклічнікавыя і фразеалагізмы, несуадносныя з часцінамі мовы.

Назоўнікавыя фразеалагізмы займаюць нязначнае месца сярод фразеалагізмаў, ужытых А. Макаёнкам у сваіх творах. Некаторыя з выкарыстаных А. Макаёнкам назоўнікавых фразеалагізмаў адносіцца да разраду адушаўлёных. Усе яны характарызуюць асобу: рука руку мые - `людзі, звязаныя агульнымі інтрэсамі'; правая рука - `першы памочнік, найбліжэйшы паплечнік, супольні; воўк у авечай шкуры - `каварны, крывадушны чалавек'; галава два вухі - `нездагадлівы, прастакаваты чалавек'.

Іншыя назоўнікавыя фразеалагізмы, якія мы сустрэлі ў яго творах, маюць значэнне неадушаўлёнасці: кара егіпецкая - `нязносна цяжкае становішча, бяда, бядота'; ход канём - `спрытны, абходны манеўр, разлічаны на поспех у чым-небудзь'; доўгі рубель - `вялікі, але лёгкі заробак'.

Мы бачым, што назоўнікавыя фразеалагізмы, выкарыстаныя А. Макаёнкам ў сваіх п'есах у большасці сваёй адзіночналікавыя.

У творах А. Макаёнка прыметнікавыя фразеалагізмы выступаюць як якасныя характарыстыкі дзеючых асоб, іншы раз абазначаюць унутраны стан асобы: “Ну і хітры Сілан! Сабе наўме” [3, с. 143]; “Цяпер мы самі з вусамі! ” [3, с. 51]; “Ды яны ж аднаго поля ягады” [2, с. 157].

Дзеяслоўныя фразеалагізмы з'яўляюцца самым шматлікім класам сярод фразеалагізмаў, ужытых А. Макаёнкам. Дзеяслоўныя фразеалагізмы вельмі выразныя, экспрэсіўныя, яны дапамагаць не толькі ажывіць мову герояў твора, але і стварыць гумарыстычныя сітуацыі, пабудаваныя на гульні слоў.

Дзеяслоўныя фразеалагізмы абазначаюць дзеянне і выражаюць яго ў катэгорыях трывання, часу, ладу, а таксама роду (у формах прошлага часу і ўмоўнага ладу). Апрача дзеяння (праглынуць язык, круціць хвастом, біць адбой і г. д.), дзеяслоўныя фразеалагізмы зрэдку абазначаюць і стан: кляваць носам, падаць духам, не помніць сябе і інш.

Катэгорыя трывання ўласціва ўсім дзеяслоўным фразеалагізмам, апрача тых, у якіх няма стрыжнёвага кампанента-дзеяслова: не па носе, пад ногаць, хоць бы хны. Катэгорыя часу знаходзіцца ў цеснай сувязі з катэгорыяй трывання. Фразеалагізмы незакончанага трывання маюць формы цяперашняга, прошлага і будучага складанага часу, а фразеалагізмы закончанага трывання - толькі формы прошлага і будучага простата. Большасць такіх фразеалагізмаў можа ўжывацца ва ўсіх трох асобах адзіночнага і множнага ліку.

Прыслоўныя фразеалагізмы, як і суадносныя з імі прыслоўі, абазначаюць прымету дзеяння або ступень якасці, а таксама розныя акалічнасці, пры якіх адбываецца дзеянне.

Найчасцей прыслоўныя фразеалагізмы сэнсава і сінтаксічна звязваюцца з дзеясловамі: гнаць на сухі лес, даставацца на арэхі, працаваць як вол і інш. Зрэдку яны прымыкаюць да прыслоўяў (ясна як божы дзень), назоўнікаў (спраў непачаты край, работы па горла), займеннікаў (усё дагары нагамі).

Паводле семантыкі прыслоўныя фразеалагізмы, як і прыслоўі, дзеляцца на дзве групы: азначальныя і акалічнасныя. Рэалізаваныя ў драматычных творах А. Макаёнка прыслоўныя фразеалагізмы не маюць катэгорый роду, ліку, склону і ніяк не змяняюцца.

Пры дапамозе мадальных фразеалагізмаў перадаюцца адносіны таго, хто гаворыць, да зместу выказвання. Катэгорыю мадальнасці нярэдка звужаюць толькі да іраічнай ацэнкі выказвання, да ступені яго верагоднасці (упэўненасць, няўпэўненасць, магчымасць ці немагчымасць). Пры больш шырокім разуменні гэтай катэгорыі да мадальных адносяць і іншыя групы моўных адзінак, якія характарызуюць форму выказвання, выражаюць эмацыянальныя адносіны і г. д.

Выклічнікавыя фразеалагізмы выражаюць розныя пачуцці і волевыяўленні, але не абазначаюць і не называюць іх. Выражаючы разнастайныя эмоцыі, выклічнікавыя фразеалагізмы хоць і не валодаюць намінатыўнай функцыяй, але, як і словы-выклічнікі, “маюць усвядомлены калектывам сэнсавы змест” (3, г. 745). Напрыклад, выраз вецер у спіну мы ўжываем як шчырае пажаданне шчаслівай дарогі каму-небудзь, а ціпун на язык - як рэзкае асуджэнне чыйго-небудзь недарэчнага выказвання, як нядобрае пажаданне таму, что гаворыць не тое, што трэба. Выклічнікавыя фразеалагізмы не маюць граматычных значэнняў роду, ліку, склону, часу, асобы і г. д. Яны нязменныя, сінтаксічна не звязваюцца са структурай сказа і не з'яўляюцца членамі сказа.

У тэкстах драматычных твораў А. Макаёнка сустракаецца нямала выразаў, якія нельга супаставіць з тым ці іншым словам. Напрыклад, фразеалагізм танцаваць пад дудку чыю, каго абазначае `ва ўсім падпарадкоўвацца каму-небудзь, выконваць чыю-небудзь волю' і не можа быць суаднесены з якой-небудзь часцінай мовы. Можна было б сказаць, што гэты фразеалагізм дзеяслоўны па стрыжнёваму слову `падпарадкоўвацца', але гэты дзеяслоў не ў поўнае меры адлюстроўвае сэнс фразеалагізма: танцаваць пад дудку - не проста падпарадкоўвацца, а падпарадкоўвацца поўнасцю, безагаворачна, выконваць чыю-небудь волю.

Разглядаючы несуадносныя фразеалагізмы паводле іх семантычнай накіраванасці, можна бачыць, што адны з іх характарызуюць толькі чалавека, другія - толькі прадметы, трэція - чалавека і прадметы. Адпаведна з гэтым фразеалагізмы можна падзяліць на тры групы: суб'ектныя, аб'ектныя і суб'ектна-аб'ектныя.

Пераважаюць суб'ектныя фразеалагізмы. Так, выраз прышчаміць хвост (каму) абазначае `прымушаць каго-небудзь падпарадкоўвацца; ствараць цяжкае, бязвыхаднае становішча' і заўсёды дастасоўваецца толькі да асобы. Фразеалагізмы, несуадносныя з часцінамі мовы займаюць значнае месца сярод усіх даследаваных намі фразеалагізмаў мовы драматычных тораў А. Макаёнка. Яны вельмі экспрэсіўныя, яркі. Аўтар часта звяртаеца да іх, бо яны дапамагаюць трымаць увагу чытача (а ў перспектыве і гледача), арганічна ўплятаюцца ў мову герояў. Знешне, па сваёй будове фразеалагізмы падобныя або на разнастайнага характеру злучэнні слоў, або на сказы. Напрыклад, як і ў адпаведным свабодным словазлучэнні, у фразеалагізме махнуць рукой (на каго, на што) граматычна галоўным структурным элементам выступае дзеяслоўны кампанент махнуць, які звязваецца з залежным ад яго кампанентам рукой сувяззю беспрыназоўнікавага кіравання (праўда, гэта сувязь толькі фармальная, а не сэнсавая). Гэта фразеалагізм са структурай словазлучэння.

Калі ж разглядаць фразеалагізм кот наплакаў, то можна бачыць, што ён структурна арганізаваны як сказ, у якім першы кампанент адпавядае дзейніку, другі - выказніку. Гэта фразеалагізм са структурай сказа.

У некаторых жа фразеалагізмах няма ні граматычна галоўнага, ні граматычна залежнага кампанента, напрыклад: ні жывы ні мёртвы, з галавы да ног, пад бокам, на вачах, як на пажар i пад. Гэта фразеалагізмы са структурай спалучэння слоў.

Фразеалагізмы са структурай словазлучэння з'яўляюцца самым пашыраным класам сярод фразеалагізмаў мовы твораў А. Макаёнка, даследаванах намі. Найбольш распасюджаны фразеалагізмы са структурай дзеяслоўнага словазлучэння, якія ўтвараюцца па самых розных мадэлях. Назоўнікавыя фразеалагізмы таксама даволі распаўсюджаны ў творах А. Макаёнка. Нязначнае месца займаюць фразеалагізмы са структурай прыметнікавага словазлучэння. Адзінкавыя выпадкі сустракаюцца для фразеалагізмаў са структурай прыслоўнага і займеннікавага словазлучэння. Зусім не сустракаюцца фразеалагізмы са структурай лічэбнікавага словазлучэння. Фразеалагізмы са структурай сказа займаюць не вельмі распаўсюджанае месца сярод фразеалагізмаў, даследаваных намі. Найбольш пашыранымі з'яўляюцца фразеалагізмы са структурай двухсастаўнага развітага сказа.

Фразеалагізмы са структурай спалучэння слоў не з'яўляюцца вельмі пашыраным класам сярод усіх фразеалагізмаў, ужытых А. Макаёнкам у сваіх творах, але сярод іх выразна вылучаюцца чатыры тыпы структуры

Пісьменнік пры дапамозе фразеалагізма стварае мастацкі вобраз, малюе дзеянне, аздабляе мову персанажа, робіць мову твора больш маляўнічай, пераканальнай, выразнай, разнастайнай. Вобразны стрыжань такіх фразеалагізмаў будуецца па прынцыпу антанімічных, сінанімічных, таўталагічных, каламбурных, эўфанічных адносін паміж іх кампанентамі.

Прааналізаваўшы фразеалагізмы ў творах А. Макаёнка, мы вызначылі, што фразеалагізмы выконваюць самыя розныя функцыі, сярод якіх мы разгледзелі функцыі ўзуальнага і функцыі аказіянальнага характару. Функцыя вобразнага выказвання дапамагае А. Макаёнку ствараць пэўны настрой яго твораў, зразумець чытачу нюансы адносін паміж героямі твора і адносінамі самаго аўтара да сваіх герояў. Творы А. Макаёнка даволі насычаныя фразеалагізмамі з ацэначнай функцыяй, якія дапамагаюць чытачу зразумець сітуацыю, у якой адбываецца дзеянне, “угадаць” думкі аўтара. Даволі часта сустракаюцца эмацыянальныя фразеалагізмамы, якія дапамагаюць раскрыць унутраны свет герояў, часам дапамагаюць стварыць камічныя сітуацыі, раскрыць стаўленне герояў адзін да аднаго. Фразеалагізмы каламбурнага характару часцей за ўсё выкарыстоўваюцца для стварэння камічнай сітуацыі, вельмі часта аўтар абыгрывае шматзначнае значэнне гэтых фразеалагізмаў.

Адначасовае выкананне шматлікіх функцый - вось у чым сутнасць і стылістычная значнасць фразеалагічных адзінак. Таму калі гаворым пра іх розныя стылістычныя функцыі, то трэба мець на ўвазе, што гэта функцыянальнае размежаванне некалькі ўмоўнае.

Фразеалагізмы выступаюць як сродак гумару і сатыры найчасцей тады, калі пісьменнік не абмяжоўваецца традыцыйным ужываннем гэтых выразаў, а абнаўляе, асвяжае іх, творча выкарыстоўвае іх багатыя патэнцыяльныя магчымасці. Фразеалагізмы ў мове герояў твора дапамагаюць чытачу не толькі пры стварэнні добрага настрою, але і выразна ўказваюць на ўзровень развіцця таго ці іншага героя, характарызуюць яго інтэлектуальныя здольнасці і выкрываюць заганы яго душы, таму А. Макаёнак так часта ўводзіць у мову сваіх герояў фразеалагізмы.

Вельмі яркае і запамінальнае стылістычнае выкарыстанне, “абыгрыванне”, фразеалагізмаў, якім даволі часта карыстаецца аўтар для стварэння гумару, сатыры, тонкасці апавядання, якое парадаецца праз мову герояў драмачных твораў.

Выкарыстаныя пісьменнікам яркія па вобразнасці, меткасці і прыпадабненню фразеалагічныя адзінкі ператвараюцца ў агульнанацыянальны моўны здабытак і як гатовыя спосабы выражэння пачынаюць ужывацца ў мове ўжо незалежна ад іх аўтара.

СПІС ЛІТАРАТУРЫ

1 Лепешаў, І. Я. Фразеалогія сучаснай беларускай мовы: Вучэб. дапам. для філал. фак. ВНУ [Тэкст] / І. Я Лепешаў. - Мінск: Выш. шк., 1998. - 271 с.

2 Макаёнак, А. Выбраныя творы. У 2-х т. Том І. П'есы [Тэкст] / А. Макаёнак. - Мінск: Маст. літ., 1980. - 384 с.

3 Макаёнак, А. Выбраныя творы. У 2-х т. Том ІІ. П'есы; Сцэны сельскага жыцця; Аднаактоўкі; Гумарэскі; Фельетоны; Артыкулы [Тэкст] / А. Макаёнак. - Мінск: Маст. літ., 1980. - 376 с.

4 Жуков, В. П. Русская фразеалогия [Текст] / В. П. Жуков. - М.: Высшая школа, 1986. - 308 с.

5 Молотков, А. И. Основы фразеологии русского языка [Текст] / А. И. Молотков. - Л.: Наука, 1977. - 283 с.

6 Аксамітаў, А. С. Беларуская фразеалогія [Тэкст] / А. С. Аксамітаў. - Мінск: Выш. шк., 1978. - 224 с.

7 Лепешаў, І. Я. Фразеалогія ў творах К. Крапівы. Стылістычнае выкарыстанне фразеалагізмаў [Тэкст] / І. Я. Лепешаў. - Мінск: Навука і тэхніка, 1976. - 152 с.

8 Лепешаў, І. Я. Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы. У 2 т. Т. 1 [Тэкст] / І. Я. Лепешаў - Мінск: БелЭн, 1993. - 590с.

9 Лепешаў, І. Я. Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы. У 2 т. Т 2 [Тэкст] / І. Я. Лепешаў - Мінск: БелЭн, 1993. - 607 с.

10 Ляшчынская, В. А. Сучасная беларуская мова: фразеалогія: вучэб. дапам. [Тэкст] / В. А. Ляшчынская. - Мінск: РІВШ, 2010. - 230 с.

11 Аксамітаў, А. С. Беларуская фразеалогія ў граматычным, семантычным і функцыянальным аспектах [Тэкст] / А. С. Аксамітаў // Слова беларускае. З гісторыі лексікалогіі і лексікаграфіі; пад рэд. А. Я. Міхневіча. - Мінск: Народная асвета, 1994. - 272 с.

12 Трыпуціна, Т. М. Мова мастацкага твора [Тэкст] / Т. М. Трыпуціна. - Мінск: БДПУ, 2004. - 171 с.

13 Красней, В. П. Лексіка і фразеалогія беларускай мовы [Тэкст] / В. П. Красней. - Мінск: Нар. асвета , 1982. - 143 с.

14 Ляшчынская, В. А. Фразеалагічныя адзінкі ў мове твораў Янкі Купалы [Тэкст] / В. А. Ляшчынская. - Мінск: РІВШ, 2008. - 186 с.

15 Трыпуціна, Т. М. Мова мастацкага твора / Т.М. Трыпуціна. - Мінск: БДПУ, 2004. - 171с.

16 Мова сучаснай мастацкай літаратуры / М. В. Абабурка, Т. А. Казімірская, В. М. Казімірская, Т. І. Тарасенка. - Магілёў: МДУ імя А. Куляшова, 2005. - 248 с.

Размещено на http://www.allbest.ru


Подобные документы

  • Марфалагічная характарыстыка фразеалагізмаў. Тыпы фразеалагізмаў па іх суадноснасці з часцінамі мовы. Фразеалагізмы, несуадносныя з часцінамі мовы. Фразеалагізмы, суадносныя са структурай словазлучэння, спалучэння слоў. Структурныя тыпы фразеалагізмаў.

    курсовая работа [68,5 K], добавлен 27.10.2013

  • Фразеалогія як асобны раздзел навукі аб мове. Групаванне фразеалагізмаў на аснове тэматычнай аднастайнасці кампанентнага складу. Фразеалагізмы, суадносныя са структурай простага сказа. Марфалагічная та сінтаксічная характарыстыкі фразеалагізмаў.

    курсовая работа [69,4 K], добавлен 26.07.2013

  • Кампаратыўныя фразеалагізмы ў мове твораў Я. Коласа. Адносіны ўстойлівых параўнанняў да фразеалагічных адзінак. Семантычная класіфікацыя ўстойлівых параўнанняў мовы твораў Я. Коласа. Кампаратыўныя фразеалагізмы, якія характарызуць чалавека і яго якасці.

    курсовая работа [86,3 K], добавлен 11.07.2014

  • Суадноснасць з: назоўнікам, прыметнікам, дзеясловам, прыслоўем, выклічнікам. Сінтаксічная характарыстыка фразеалагізмаў з кампанентам-найменнем атмасферных з’яў. Фразеалагізмы-словазлучэнні, сказы. Класіфікацыя фразеалагізмаў паводле кампанента-наймення.

    курсовая работа [53,2 K], добавлен 12.01.2016

  • Фразеалагізмы як частка лексікі любой мовы, разуменне іх сэнсу. Фразеалагізмы беларускай мовы: крыніцы паходжання і тлумачэнне паняцця. Біблія - універсальная аснова сусветнай культуры. Асаблівасць функцыяніравання біблейскіх фразеалагізмаў у мове.

    курсовая работа [86,1 K], добавлен 24.05.2015

  • Функцыі слоў з суфіксамі суб'ектыўнай ацэнкі ў мове беларускіх народных песень. Аналіз слоў, якія валодаюць станоўчай і адмоўнай ацэначная і пашыраюць магчымасці твораў у выяўленні розных адценняў чалавечых паступкаў, надаюць асобным радкам лёгкасць.

    курсовая работа [50,9 K], добавлен 30.06.2011

  • Агульнае паняцце пра ўскладнены сказ, звароткі ў структуры сказа (на прыкладзе твораў Леаніда Дайнекі). Пабочныя і устаўныя канструкцыі (словы, словазлучэнні і сказы) ў структуры сказа. Агульнае паняцце пра адасобленыя члены сказа і аднасастаўныя сказы.

    дипломная работа [97,7 K], добавлен 19.05.2013

  • Спосабы выражэння параўнанняў у мове Янкі Купалы: параўнальны зварот, творны, форма ступені параўнання прыметніка ці прыслоўя, лексічны спосаб. Лексіка-тэматычная класіфікацыя аб’екта і суб’екта параўнання. Устойлівыя параўнанні ў мове Янкі Купалы.

    курсовая работа [41,9 K], добавлен 27.10.2013

  • Навукова-тэарэтычныя асновы вывучэння фразеалогіі беларускай мовы. Паходжанне фразеалагізмаў ў рускай, беларускай і польскай мовах. Аналіз этымалогія фразеалагізмаў з кампанентам "зямля", іх класіфікацыя па лексічных значэнняў і сінтаксічныя асаблівасцяў.

    курсовая работа [31,1 K], добавлен 16.03.2010

  • Бібліятэчная сістэма Рэспублікі Беларусь. Бібліятэка як найстаражытны інстытут пісьменства, асветы, культуры. Пераклад словазлучэннь на беларускую мову. Нарматыўныя формы дзеепрыслоўяў. Словазлучэння, улічваючы асаблівасці кіравання ў беларускай мове.

    контрольная работа [25,8 K], добавлен 27.09.2014

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.