Фразеалагізмы, іх асаблівасці ўжывання ў рамане Івана Шамякіна "Вазьму твой боль"
Характарыстыка і азначэнне фраземы. Групы фразеалагічных адзінак у рамане Шамякіна "Вазьму твой боль: паводле суаднесенасці з часцінай мовы, семантычнай злітнасці кампанентаў, сінтаксічнай структуры. Аманімічнасць, варыянтнасць і сінанімія у фразеалогіі.
Рубрика | Иностранные языки и языкознание |
Вид | дипломная работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 16.10.2013 |
Размер файла | 106,7 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
УА: "Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны"
Філалагічны факультэт
Кафедра беларускай мовы
Дыпломная работа
Фразеалагізмы, іх асаблівасці ўжывання ў рамане Івана Шамякіна "Вазьму твой боль"
Гомель 2012
Рэферат
Дыпломная работа. 60 старонак, 35 крыніц.
Ключавыя словы: фразеалогія, фразеалагічныя адзінкі, фразеалагічны эквівалент.
Аб'ект даследавання: фразеалагічная адзінка.
Прадмет даследавання: фразеалагічныя адзінкі ў рамане І. Шамякіна "Вазьму твой боль".
Мэта курсавой работы: аналіз фразеалагічных адзінак, класіфікацыя фразеалагізмаўпаводле семантычнай злітнасці кампанентаў, паводле граматычнай класіфікацыі фразеалагізмаў, паводле сінтаксічнай структуры, разгледзець мнагазначнасць і аманімію фразеалагізмаў, варыянтнасць і сінанімію, антанімічнасць і стылістычную дыферанцыяцыю фразеалагізмаў;
Задачы дыпломнай работы:
-вывучыць літаратурныя крыніцы па дадзенай тэме ;
-вылучыць фразеалагічныя адзінкі ў рамане;
-вылучыць групы фразеалагічных адзінак паводле семантычнай злітнасці кампанентаў, паводле граматычнай класіфікацыі фразеалагізмаў, паводле сінтаксічнай структуры, разгледзець мнагазначнасць і аманімію фразеалагізмаў, варыянтнасць і сінанімію, антанімічнасць і стылістычную дыферанцыяцыю фразеалагізмаў;
- даць кароткае тлумачэнне фразеалагічным адзінкам.
Вынікі : асноўныя вынікі працы могуць быць выкарыстаны для далейшых даследаванняў фразеалогіі. Праца складаецца з уводзін, дзвюх частак, заключэння, спісу выкарыстанай літаратуры.
Змест
Уводзіны
1. Агульныя звесткі пра фразеалагізмы
1.1 Фразеалогія, яе прадмет
1.2 Агульная характарыстыка і азначэнне фраземы (фразеалагізма)
2. Групы фразеалагічных адзінак у рамане І. Шамякіна "Вазьму твой боль"
2.1 Фразеалагізмы паводле суаднесенасці з часцінай мовы
2.2 Фразеалагізмы паводле семантычнай злітнасці кампанентаў
2.3 Фразеалагізмы паводле сінтаксічнай структуры
2.4 Мнагазначнасць і аманімічнасць у фразеалогіі
2.5 Варыянтнасць і сінанімія фразеалагізмаў
2.6 Антанімія фразеалогіі
2.7 Стылістычная дыферэнцыяцыя фразеалагізмаў
Заключэнне
Спіс выкарыстанай літаратуры
Уводзіны
"Выразы, якія традыцыйна перадаюцца з пакалення ў пакаленне, са старажытных часоў засяроджвалі ўвагу філолагаў. У слоўніках і зборніках фіксаваліся і тлумачыліся галоўным чынам у стылістычных мэтах "хадзячыя выразы", сэнс якіх звычайна не выцякаў са значэнняў слоў, якія складаюць гэтыя выразы, але якія тым не менш з'яўляліся меткамі, эмацыянальна-вобразнымі сродкамі выражэння думкі" [1, с.10].
Фразеалогія - адна з маладых галін. Яна сфарміравалася параўнальна нядаўна - у 40-я гады 20-га ст. Фразеалагізмы пад рознымі назвамі сцісла разглядаліся ў рамках лексікалогіі. У сучасным мовазнаўстве фразеалогія займае ўсё больш трывалыя пазіцыі. Як лінгвістычная дысцыпліна яна з'яўляецца адным з раздзелаў агульнага мовазнаўства.
"Фразеалогія, як і іншыя лінгвістычныя дысцыпліны, мае свой аб'ект вывучэння, узбагачае мовазнаўства як тэарэтычна, так і практычна. Так, тэарэтычнае вывучэнне фразеалагічных з'яў можа ўнесці істотныя карэктывы ў нашы ўяўленні аб мове як сістэме, аб гістарычным развіцці яе слоўнікавага складу, аб тыповых моўных канструкцыях і г.д. Кожная галіна мовазнаўства мае магчымасць чэрпаць з фразеалогіі ідэі, выкарыстоўваць яе дасягненні і метады. У аснове фразеалогіі, як і ў аснове іншых лінгвістычных дысцыплін, знаходзяцца назіранні над спалучальнасцю моўных адзінак, якую можна разглядаць як аснову асноў моўных з'яў. Практычнае значэнне фразеалогія набывае асабліва ў лексікаграфічнай працы, методыцы навучання мове" [2, с.3].
Паўсядзённая мова не ўключае ўвесь арсенал выразных сродкаў, якія існуюць у мове, што адбіваецца на яе якасці. Неабходна правільнае ўжыванне гэтых мастацкіх сродкаў, бо іх недарэчнае ці няправільнае выкарыстанне робіць мову не толькі беднай, але і стылістычна непісьменнай.
Актуальным уяўляецца зварот да недаследаванай тэмы - аналізу асаблівасцей такога выразнага сродку, як фразеалагічны зварот.
Дарэчы ўжытыя фразеалагізмы ажыўляюць і ўпрыгожваюць як вусную мову, так і літаратурныя творы.
У сваёй працы рускі даследчык фразеалогіі М. Шанскі адзначыў: "Узнікненне фразеалогіі рускай мовы як лінгвістычнай дысцыпліны адносіцца да 40-х гадоў 20 стагоддзя і звязана з іменем В. Вінаградава [4]. Менавіта ім у шэразе прац гэтага часу былі пастаўлены і вырашаны некаторыя пытанні агульнага характару, якія дазвалялі стварыць базу для вывучэння ўстойлівых спалучэнняў слоў сучаснай рускай літаратурнай мовы.Пасля з'яўлення прац па фразеалогіі В. Вінаградава[4] фразеалагічныя звароты сталі прадметам пільнай увагі і ўсебаковага вывучэння з боку ўсіх, хто цікавіцца пытаннямі лексікі сучаснай рускай мовы і стылістыкі мастацкай мовы"[3, с.7].
У свет выйшла вялікая колькасць прац, прысвечаных вывучэнню канкрэтнага фразеалагічнага матэрыялу, асабліва шмат кандыдацкіх дысертацый па фразеалогіі таго ці іншага пісьменніка.
Узнікненне і даследаванне беларускай фразеалогіі непасрэдна звязана з гісторыяй узнікнення і вывучэння рускай фразеалогіі.
За апошнія дзесяцігоддзі беларуская фразеалогія сфарміравалася як асобны раздзел мовазнаўства і дасягнула немалых поспехаў: выдадзена больш дзесяці манаграфій, слоўнікаў, вучэбных дапаможнікаў, абаронена шэраг дысертацыйных прац, апублікаваны шматлікія артыкулы.
А. С. Аксамітаў адзначыў: "Фразеалагізмы - яркі стылістычны сродак мовы. Выкарыстанне ўстойлівых зваротаў у мастацкай літаратуры надае апісанню экспрэсіўна-эмацыянальную выразнасць: большасць фразеалагізмаў мае дадатковае адценне ў параўнанні з адпаведнымі словамі і свабоднымі словазлучэннямі.
Фразеалагізмы - адзін з выразных сродкаў стварэння мастацкага вобраза, моўна-стылістычнай характарыстыкі герояў.
Фразеалагізмы могуць быць сродкам стварэння іроніі, гумару, каламбураў, заснаваных на сутыкненні двух фразеалагізмаў або фразеалагізма і свабоднага словазлучэння.
Фразеалагізмы выступаюць як яркі стылістычны сродак і тады, калі выкарыстоўваюцца з замацаванымі за імі формай і зместам. Аднак пісьменнікі не абмяжоўваюцца толькі традыцыйным выкарыстаннем фразеалагізмаў, а творча абнаўляюць іх [2, с.7].
Прыёмы індывідуальна-аўтарскага абнаўлення агульнанародных фразеалагізмаў залежаць ад кантэксту, ідэйна-стылістычных задач пісьменніка.
"Для таго каб мова магла выконваць камунікатыўныя функцыі, яна абавязкова павінна складацца з фанем, лексем і падпарадкоўвацца граматычным правілам, па якіх фарміруюцца камунікатыўныя адрэзкі мовы - сказы. Акрамя таго, на пэўным узроўні яе развіцця выпрацоўваецца яшчэ адзін моўны тып - устойлівыя слоўныя комплексы, фразеалагічныя адзінкі, якія, як і лексемы, служаць мэтам намінацыі. Прычына ўзнікнення ўстойлівых слоўных комплексаў звязана з інфармацыйнымі асаблівасцямі мовы як сродку камунікацыі. Нярэдкія выпадкі, калі фразеалагізм -адзіны выразнік таго ці іншага паняцця або факта рэчаіснасці і не мае аднаслоўнага эквіваленту.
Камунікатыўнасць не з'яўляецца адзінай прычынай утварэння фразеалагічных адзінак. Адлюстроўваючы з'явы розных бакоў жыцця, уяўленні, погляды і перакананні народу, фразеалагічныя адзінкі характарызуюць і самі гэтыя з'явы. Фразеалагізмы нароўні са словамі з'яўляюцца асноўнай часткаймоватворчага фонду, таму мова як камунікатыўны сродак не можа абысціся без іх.
У нашы дні фразеалогія як самастойны раздзел мовазнаўства займае значнае месца сярод лінгвістычных дысцыплін, ляжаць назіранні над спалучальнасцю моўных адзінак, дзе семантычная прырода з'яўляецца пераважаючай.
Семантычныя асаблівасці слоў-кампанентаў фразеалагізма ў спецыфічных (несвабодных) умовах іх рэалізацыі складаюць аб'ект фразеалогіі: страта словамі семантычнай самастойнасці, унутраная залежнасць паміж імі і вынікаючая адсюль абмежаванасць іх спалучальнасці. Пры вызначэнні аб'екта фразеалогіі, акрамя семантычнага, неабходна ўлічваць таксама граматычны і лексічны аспекты. Такая акалічнасць выклікана ў першую чаргу адрозненнямі паміж граматычным значэннем складаючых фразеалагізм словаформ і яго агульным значэннем, адрозненнямі паміж словам і фразеалагізмам, супярэчнасцямі паміж паўнатой парадыгмы сабодных словазлучэнняў і ўшчэрбнасцю парадыгмы фразеалагізма.
Адным з галоўных пытанняў у вызначэнні аб'екта фразеалогіі з'яўляецца пытанне аб прыкмеце, якая абмяжоўвае фразеалагічную адзінку ад свабоднага словазлучэння. В. У. Вінаградаў [4], які адным з першых даў тэарэтычнае абгрунтаванне фразеалогіі як самастойнай лінгвістычнай дысцыпліны, вылучыў тры тыпы фразеалагічных адзінак па ступені семантычнай спаянасці і структурнай непадзельнасці кампанентаў, якія адрозніваюцца ад свабодных камбінацый слоў.
Асноўнай уласцівасцю фразеалагічнай адзінкі, якая адмяжоўвае яе ад свабоднага злучэння слоў, з'ўляецца ўзнаўляльнасць. На яе падставе
М. М. Шанскі [3] ўключае ў фразеалагічны склад таксама выразы, якія ўзнаўляюцца ўзнаўляльнымі ўстойлівымі злучэннямі слоў з нефразеалагічным значэннем.
Уключэнне гэтых адзінак у фразеалагічны склад прывяло да разумення фразеалогіі ў шырокім сэнсе ў процілегласць яе разуменню ў вузкім сэнсе. Фразеалогія ў вузкім сэнсе мае на ўвазе толькі так званыя фраземы (фразеалагічныя зрашчэнні, фразеалагічныя адзінствы і фразеалагічныя злучэнні), якія выступаюць у сказе як самастойныя члены. Нягледзячы на тое, што ў апошні час прадметам фразеалагічных даследаванняў усё часцей становяцца ўстойлівыя фразы, лагічная субардынацыя паміж фразеалогіяй у вузкім сэнсе і фразеалогіяй у шырокім сэнсе застаецца даволі заблытанай. Супярэчнасць заключаецца ў тым, што дагэтуль не вылучана прыкмета, на падставе якой вузкае разуменне аб'екта фразеалогіі звязваецца з яе шырокім разуменнем [2, с.8].
Такім чынам, на падставе вызначаных прыкмет фразеалагізм разглядаецца як функцыянальна самастойная адзінка мовы, суадносная з лексічнай адзінкай (словам). Таму вывучэнне фразеалагічнага складу мяркуецца ў такім жа плане, у якім слова вывучаецца ў лексікалогіі, пры дапамозе адзначаных вышэй аспектаў, якія ўзаемазвязаны і ўзаемадзейнічаюць паміж сабой.
У сваёй працы "Фразеалогія сучаснай рускай мовы" М. Шанскі дае наступнае вызначэнне: "Фразеалагічны зварот - гэта ўзнаўляльная ў гатовым выглядзе моўная адзінка, якая складаецца з дзвюх ці больш ударных кампанентаў слоўнага характару, што фіксуецца (г.зн. пастаянная) па свайму значэнню, зместу і будове".Лінгвіст мяркуе, што асноўнай уласцівасцю фразеалагічнага звароту з'яўляецца яго ўзнаўляльнасць, бо "фразеалагізмы не ствараюцца ў працэсе гаворкі, а ўзнаўляюцца як гатовыя цэласныя адзінкі". Для фразеалагізмаў характэрна ўзнаўляльнасць іх у гатовым выглядзе з замацаваным і строга фіксаваным цэласным значэннем, складам і структурай. Фразеалагізмы з'яўляюцца значнымі моўнымі адзінкамі, для якіх характэрна ўласнае значэнне. Фразеалагічны зварот складаецца з адных і тых жа кампанентаў, якія размяшчаюцца адзін за адным у строга ўсталяваным парадку. У некаторых фразеалагічных зваротах адзначаецца рознае размяшчэнне кампанентаў: згарэць ад сораму - ад сораму згарэць, аднак у такіх фразеалагізмах месцазнаходжанне ўтвараючых іх слоў замацавана ў дзвюх аднолькава магчымых варыянтных формах. Фразеалагізмы адрознівае непранікальнасць структуры [3,с.27]".
М.М.Шанскі разгледзеў адрозненні фразеалагічных зваротаў ад свабодных словазлучэнняў. Фразеалагічныя звароты вызначаюць узнаўляльнасць, цэласнасць значэння, устойлівасць складу і структуры, і, як правіла, непранікальнасць структуры. Адрозненні фразеалагічных зваротаў ад слоў, як лічыў навуковец, наступныя: словы складаюцца з элементарных значных адзінак мовы, марфем, а фразеалагізмы - з кампанентаў слоўнага характару, словы выступаюць як граматычна адзінааформленыя ўтварэнні, а фразеалагізмы - граматычна асобнааформленыяўтварэнні. Такім чынам, фразеалагізмы маюць "характэрны набор дыферэнцыяльных прыкмет:
1) гэта гатовыя моўныя адзінкі, якія не ствараюцца падчас зносін, а ўзнікаюцьз памяці цалкам;
2) гэта моўныя адзінкі, для якіх характэрна сталасць у значэнні, складзе і структуры (аналагічна асобным словам);
3) у акцэнталагічным стаўленні гэта такія гукавыя комплексы, у якіх складаючыя іх кампаненты маюць два (ці больш) асноўныя націскі;
4) дзеляццана ўтварэнні, кампаненты якіх усведамляюцца размоўнымі як словы" [3, с.27].
Фразеалагізмы павінны валодаць усёй сукупнасцю паказаных прыкмет, якія адрозніваюць іх ад свабодных спалучэнняў і слоў.
Асноўнымі задачамі фразеалогіі ў галіне вывучэння сучаснай фразеалагічнай сістэмы мовы з'яўляюцца:даследаванне семантычных і граматычных асаблівасцей фразеалагічных адзінак, якія адмяжоўваюць апошнія, з аднаго боку, ад свабодных словазлучэнняў (белая фарба, але белая варона) і сінтаксічна непадзельных (два хлопчыкі, тры дзяўчынкі, але за блізкі свет), а з іншага боку, ад асобных слоў у розных граматычных формах; выяўленне асноўных тыпаў фразеалагічных адзінак і прынцыпаў іх размежавання паміж сабою; усталяванне прычын узнікнення асноўных крыніц папаўнення і шляхоў развіцця фразеалагічных адзінак; характарыстыка фразеалагічных адзінак па іх прыналежнасці да розных стыляў мовы.
Даследаванне фразеалагічных адзінак можна праводзіць на матэрыяле многіх твораў беларускіх пісьменнікаў.
Беларускі літаратуразнавец Сцяпан Майхровіч адзначыў: "Шамякіну-раманісту ўласцівыя шырокі творчы размах і вострае адчуванне часу, глыбіня сацыяльнага зместу, які выяўляецца ў філасофскім абагульненні тыповых з'яў сучаснага жыцця. Па сваёй выразнай сюжэтнай структуры, яснасці паэтычнай ідэі і прастаце мастацкай формы, па эмацыянальнаму каларыту вобразных сродкаў, нарэшце, па высокай стылістычнай культуры творы І. Шамякіна радуюць чытача сваім суровым рэалізмам, праўдай жыцця, сваім сцвярджальным духам" [5, с.41].
Крытык Віктар Каваленка, які даследаваў мастацкі твор І. Шамякіна "Вазьму твой боль", пісаў: "Сапраўдны мастацкі твор, незалежна ад тэмы, дыхае сучаснасцю, але адназначна і іншае: літаратурныя карціны жыцця народа маюць асаблівую ўладу над чытачом. Гэта яны пабуджаюць людзей з нецярплівасцю гартаць старонкі кніг у тралейбусах і трамваях па дарозе дадому і на працу, такую кнігу раяць прачытаць сябрам і знаёмым, а змест яе абмяркоўваюць на перапынках на абед і пры выпадковай сустрэчы. Пра яе спрачаецца крытыка. Менавіта такі лёс раманаў, многіх аповесцей і апавяданняў І.Шамякіна.Не выключэннем з'яўляецца раман "Вазьму твой боль" - твор аб нашых сучасніках, людзях сённяшняй вёскі. У цэнтры аўтарскай увагі апавяданне пра лёс таго пакалення беларусаў, якое ў час вайны было дзецьмі і якое яна асіраціла. Але і дагэтуль ваенная трагедыя адгукаецца ў жыцці людзей і нярэдка ломіць іх шчасце, як вось зламала, разбіла яна шчасце Івана Батрака, галоўнага героя рамана[6, с.5]".
Раман "Вазьму твой боль" - твор, які вызначаецца агульнаўжывальнай лексікай, а месцамі ўжываюцца і грубыя, лаянкавыя словы. У творы сустракаецца шмат фразеалагізмаў, розных па тыпах і структуры, якія спрыяюць стварэнню яркай моўнай характарыстыкі герояў.
1. Агульныя звесткі пра фразеалагізмы
1.1 Фразеалогія, яе прадмет
Пачатак фарміравання фразеалогіі як лінгвістычнай дысцыпліны ў еўрапейскім мовазнаўстве паклаў французскі лінгвіст Шарль Балі, які ў "Французскай стылістыцы" даў разгорнутую класіфікацыю фразеалагічных адзінак. Пасля з'яўлення гэтай працы пачалося плённае вывучэнне фразеалагічных адзінак Вінаградавым В.У. [4], які дэталёва распрацаваў класіфікацыю паводле семантыкі. Сістэмнае вывучэнне беларускай фразеалогіі пачалося ў 50-я гады 20-га ст., што было выклікана ўкладаннем беларускіх слоўнікаў рознага тыпу. У гэты перыяд былі акрэслены асноўныя шляхі развіцця беларускай фразеалогіі, аднак яе межы як самастойнага раздзела мовазнаўства не былі яшчэ выразна вызначаны. У 60-я-70-я гады праводзілася актыўнае збіранне і вывучэнне фразеалагічнага складу беларускай мовы. У гэты час сталі з'яўляцца даследаванні па фразеалогіі ў творах беларускіх пісьменнікаў.
У 70-я - 80-я гады праводзіліся даследаванні ў галіне беларускай гістарычнай фразеалогіі. Упершыню была зроблена спроба даць апісанне фразеалагічнага матэрыялу розных арэалаў беларускай мовы на гістарычным матэрыяле. Асабліва плённа беларуская фразеалогія пачала развівацца ў апошнія дзесяцігоддзі 20-га ст., калі з'явіліся асобныя манаграфічныя даследаванні Аксамітава А.С. [2], Янкоўскага Ф.М [9].
Беларускія моваведы Кавалёва М. Т., Юрэвіч А. К., Янкоўскі Ф. М. адзначаюць, што "фразеалогію беларускай мовы разумеюць у шырокім і вузкім сэнсе слова. У вузкім сэнсе да фразеалогіі адносяцца толькі ўласныя фразеалагізмы, а ў шырокім сэнсе - устойлівыя выразы (прыказкі, прымаўкі, крылатыя словы і афарызмы.
Тэрмін "фразеалогія" паходзіць з мовы грэкаў (ад phrasis - выраз, зварот, logos - вучэнне, навука). Але яго нельга разумець літаральна як `вучэнне, навука пра выразы, звароты'; фразеалогія - такі раздзел мовазнаўства, які вывучае своеасаблівыя моўныя адзінкі - устойлівыя звароты з адзіным, цэласным значэннем, што не ствараюцца ў час гутаркі, а выкарыстоўваюцца як гатовыя : блізкі свет - `далёка', сляпіцаю лезці ў вочы - `назойліва прыставаць, невыносна дакучаць'. Фразеалогія вывучае значэнне фразеалагічных адзінак, іх структуру, адносіны да слова і сінтаксічных адзінак (словазлучэння, сказа) тыпы фразеалагізмаў, ужыванне ў мове, паходжанне.
Тэрмін "фразеалогія" мае і другое значэнне: фразеалагічны запас (фонд) пэўнай мовы, яе фразеалагічныя адзінкі (фразеалогія беларускай мовы, фразеалогія ўкраінскай мовы і інш.).
У навуковым курсе сучаснай беларускай літаратурнай мовы, у навучальных дапаможніках фразеалогія разглядалася не як асобны раздзел мовазнаўства, а як пытанне ў раздзеле лексікалогіі. Гэта тлумачыцца тым, што фразеалогія вывучае надзвычай разнастайныя і вельмі складаныя адзінкі мовы, у якіх выяўляюцца выразныя супярэчнасці: яны і аб'ядноўваюцца са словамі, і адрозніваюцца ад слоў, знешне супадаюць з сінтаксічнымі адзінкамі - словазлучэннем, спалучэннем, сказам - і істотна адрозніваюцца ад іх. Каб фразеалогія склалася як раздзел мовазнаўства, трэба было сабраць факты - фразеалагічныя адзінкі, апісаць і даследаваць іх, вылучыць, чым вызначаюцца яны сярод іншых моўных адзінак" [7, с.58].
Моўныя адзінкі, што вывучае фразеалогія, у лінгвістычнай літаратуры называюць па-рознаму. Часцей ужываюцца назвы фразеалагізм, фразема, фразеалагічная адзінка.
Паводле М. Шанскага, "фразеалогія ўяўляе сабой раздзел навукі пра мову, які вывучае фразеалагічную сістэму ў яе сучасным стане і гістарычным развіцці.
Аб'ектам вывучэння фразеалогіі з'яўляюцца фразеалагічныя звароты, г.зн. устойлівыя спалучэнні слоў, аналагічныя па сваёй узнаўляльнасці ў якасці гатовых і цэласных адзінак слоў. Такім чынам, у фразеалогіі вывучаюцца як устойлівыя спалучэнні слоў, семантычна эквівалентныя так і ўстойлівыя спалучэнні слоў, у семантычных і структурных адносінах, што ўяўляюць сабой сказы, г.зн. усе ўзнаўляльныя адзінкі без выключэнняў.
Прыналежнасць тых ці іншых утварэнняў да фразеалагічных з'яў ці, насупраць, вывядзенне іх за межы фразеалагічных зваротаў абумоўліваецца не тым, намінатыўныя гэтыя адзінкі або камунікатыўныя, а тым, выводзяцца ці яны з памяці цалкам ці ствараюцца ў працэсе зносін.
Такое азначэнне аб'ёму фразеалогіі як моўнай з'явы і, такім чынам, прадмета фразеалогіі як лінвістычнай дысцыпліны падзяляецца ў цяперашні час большасцю моваведаў.
Асноўная задача, якая стаіць перад фразеалогіяй, ?? пазнанне фразеалагічнай сістэмы мовы ў яе сучасным і гісторыі, у яе сувязях і ўзаемаадносінах з лексікай і словаўтварэннем, з аднаго боку, і граматыкай, з другога.
Вывучэнне фразеалагічных зваротаў, разам з паглыбленым і ўсебаковым аналізам багацця мовы, дазваляе вырашыць шэраг важных і цяжкіх пытанняў сумежнага характару, што тычацца значных адзінак мовы ў цэлым, характару семантыкі слова ў моўнай сістэме, суадносін сінтаксічнай спалучальнасці слоў і іх значэння, розных пытанняў словаўтварэння і этымалогіі, шэрагу праблем арфаграфіі, стылістыкі мастацкай мовы і мовы пісьменніка і г.д. Паколькі фразеалогія як моўная з'ява ўяўляе сабой не суму фразеалагічных зваротаў, а пэўную сістэму суадносных і ўзаемазвязаных са словамі і адна з другой адзінкамі, пастолькі ў пэўным раздзеле навукі пра мову фразеалагічныя звароты павінны вывучацца з самых розных бакоў" [3, с.12].
1.2 Агульная характарыстыка і азначэнне фраземы (фразеалагізма)
Як і словы, фразеалагізмы - гатовыя моўныя адзінкі, якія не ўтвараюцца ў размове, гутарцы, пры пісьме, а ўзнаўляюцца як вядомыя таму, хто гаворыць, і таму, хто слухае, таму, хто піша, і таму, хто чытае. Інакш: фраземы - гатовыя моўныя адзінкі, вядомыя носьбітам той ці іншай мовы.
Фраземы - падзельныя адзінкі мовы, у якіх не меней як два кампаненты: горкі хлеб, абстраляны верабей, даць пытлю.
Фраземы - падзельна аформленыя моўныя адзінкі, сэнс якіх адзіны, цэласны. Інакш: у сэнсавых адносінах фраземы непадзельныя. Так, у фраземе як свет светам вылучаюцца тры кампаненты: як, свет, светам, але ў сэнсавых адносінах кампаненты не абазначаюць нейкіх прадметаў, дзеянняў. Фразема як свет светам мае адзіны цэласны сэнс `спрадвечна, спакон вякоў'.
Фраземы ў сінтаксічных адносінах - непадзельныя адзінкі. Так, у фраземехоць ты рэпу сей (Вушы ў яго - хоць ты рэпу сей.) займеннік ты - не дзейнік, як не выказнік сей, як не дапаўненне рэпу; уся фразема (вушы) хоць ты рэпу сей - выказнік (са значэннем `вельмі брудныя', `даўно мытыя', `нямытыя').
Фраземы ўжываюцца ў кантэксце, спалучаюцца са словамі. Так, напрыклад, у прыведзеным ніжэй сказе фразема скакаць пад дудку ўжываецца са словамі пан: Больш за ўсіх працаваў фурман: ён махаў рукамі, аддаваў каманду, аж сам пан пачуў нейкі страх: скакаў пад фурманаву дудку (Я.Колас).
Фразема - гэта ўстойлівая, падзельна аформленая моўная адзінка, якая складаецца з кампанентаў, мае цэласнае значэнне, спалучаецца са словамі, непадзельная ў сінтаксічных адносінах [8, с.12].
2. Групы фразеалагічных адзінак
2.1 Фразеалагізмы па суаднесенасці з часцінай мовы
Творчыя намаганні беларускіх фразеолагаў былі скіраваны ў асноўным на вывучэнне ўстойлівых зваротаў з семантычнага і стылістычнага боку. Што да граматычнага апісання фразеалагізмаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы, то яно яшчэ не знайшло свайго месца ў спецыяльных навуковых выданнях. Гэтаму пытанню прысвечаны толькі адзінкавыя артыкулы, асобныя параграфы ў дапаможніках і падручніках. А між тым семантычная прырода фразеалагізмаў не можа быць дастаткова высветлена без асэнсавання іх граматычнай прыроды. "Назіраюцца заканамерныя, хоць і не заўсёды прамыя і аднатыпныя, суадносіны, - піша В. У. Вінаградаў, - паміж семантыкай таго ці іншага фразеалагічнага звароту і яго сінтаксічнай функцыяй, паміж семантычнымі варыянтамі таго ці іншага фразеалагізма і паміж дынамічнымі магчымасцямі яго сінтаксічнага прымянення, абумоўленымі яго граматычным ладам". Таму, як зазначае В. Т. Бандарэнка, "да ліку першачарговых і надзённых задач сучаснай фразеалогіі як лінгвістычнай дысцыпліны адносіцца даследаванне фразеалагічных аб'ектаў з пункту гледжання іх адносін да часцін мовы: вызначэнне складу і аб'ёму граматычных разрадаў фразеалагічных адзінак, апісанне іх семантычных і граматычных уласцівасцей. Справядлівым з'яўляецца сцвярджэнне аб тым, што фразеалагічная марфалогія яшчэ не створана. Усё гэта вызначае неабходнасць даследавання цэлых семантыка-граматычных разрадаў фразеалагізмаў на марфалагічным і сінтаксічным узроўнях.
У фразеалогіі найбольш мэтазгоднай прызнаецца граматычная класіфікацыя фразеалагізмаў паводле суаднесенасці іх з часцінамі мовы. Пры такой класіфікацыі шматлікія фразеалагізмы на аснове агульных прымет аб'ядноўваюцца ў асобныя семантыка-граматычныя разрады, суадносныя (назоўнікавыя, прыметнікавыя, дзеяслоўныя, прыслоўныя і іншыя звароты) або не суадносныя з часцінамі мовы, што садзейнічае сістэмнаму вывучэнню семантычных і граматычных асаблівасцей фразеалагізмаў [11, с.3].
Пытанне суадносін фразеалагічных адзінак і часцін мовы патрабуе разгляду ўсіх граматычных тыпаў фразеалагізмаў, якія арганізавана звязаны з усёй моўнай сістэмай і аб'ектыўна адрозніваюцца адзін ад аднаго і ад астатніх адзінак мовы. У залежнасці ад характару фразеалагічнай абстракцыі, ступені ўстойлівасці і структуры кожная фразеалагічная адзінка па-рознаму праяўляе сваю здольнасць быць суаднесенай з той ці іншай часцінай мовы. Прычым чым вышэй семантычная злітнасць частак фразеалагічнай адзінкі, тым выразней яе функцыянальная блізкасць да слова як часціны мовы. Бліжэй за ўсё да слова знаходзяцца нязменныя фразеалагічныя адзінкі, якія надзелены фіксаванай граматычнай формай.
Каб вызначыць, функцыю якога члена сказа выконвае той ці іншы фразеалагізм, трэба дакладна ўстанавіць, да якой часціны мовы ён адносіцца, інакш кажучы, устанавіць яго семантыка-граматычнае значэнне. Рашаючым фактарам, які дазваляе вылучыць тыпы фразеалагічных адзінак у якасці часцін мовы, з'яўляецца наяўнасць у іх высокай ступені фразеалагізацыі [2, с.80].
Суадносна з граматычнымі катэгорыямі слоў можна вылучыць шэсць груп фразеалагічных адзінак - назоўнікавыя, дзеяслоўныя, прыметнікавыя, прыслоўныя, прэдыкатыўныя, выклічнікавыя.
Назоўнікавыя фразеалагізмы аб'яднаны агульным значэннем прадметнасці.
Яны выступаюць назвай-характарыстыкай асобы:
Цвёрды арэх - `чалавек з цвёрдым характарам' [9, Т.2, с.276].
Дзед Качанок павесялеў, казаў, што Сталінград - цвёрды арэх, зломіць там Гітлер зубы [10, c.137].
Абазначаюць абстрактныя паняцці:
Белы свет - `навакольная рэчаіснасць'[9, Т.1, c.317].
<...> значыцца, канец, адгуляў Валодзя на белым свеце, збірайся ў апошнюю дарогу [10, с.172].
Той свет - `замагільнае жыццё' [9, Т.2, с.321].
Шчэрба ды і іншыя не могуць у абед не гаварыць пра зварот Шышкі, для вёскі гэта падзея - з "таго свету вярнуўся"... [10, с.68].
Трышкаў кафтан - `цяжкае становішча' [9, Т.2, с.361].
Трышкаў кафтан! Хітруга твой урач [10, с.90].
Удар судзьбы - `гора, бяда' [9, Т.2, с.437].
<...> і калі ў цёткі жыў да цябе, да ўсяго быў гатовы, да любых удараў судзьбы[10, c.128].
Дзеяслоўныя фразеалагізмы аб'ядноўваюцца агульным значэннем дзеяння:
Вывесці на чыстую ваду - `выкрыць (злачынныя намеры)' [9, Т.1, c.206].
Калі з рэле гэтымі нячыста, то я іх выведу на чыстую ваду [10, с.97].
Быкам хвасты круціць - `выконваць працу пастуха' [9, Т.1, c.570].
Яшка Качанок пакляўся, што ён не будзе і пойдзе з высокай сваёй пасады ў пастухі, "быкам хвасты круціць", калі не дастане гэтыя злашчасныя рэле [10, с.92].
Вадзіць за нос - `уводзіць у зман' [9, Т.1, c.70].
<...>, і Валя камандавала ім, як хацела, бесцырымонна вадзіла за нос[10, с.38].
Варон лічыць - `гультаяваць' [9, Т.1, с.482].
<...> таму лепш рапартаваць з апераджэннем, што разумныя людзі і робяць, пакуль дурні варон лічаць [10, c.17].
Вылецець з галавы - `забыць' [9, Т.1, с.218].
Старая неразумная жанчына. У яе вылецела з галавы... [10, с.138].
Вылупліваць вочы - `здзіўляцца' [9, Т.1, с.189].
Вельмі трэба было вылупліваць вочы на такога гада, якога ўсе людзі праклінаюць! [10, 79].
Вылятаць у трубу - `разарыцца' [9, Т.1, с.218].
А самім пасля? Вылятаць у трубу? [10, с.90].
З гонарам- `перамагчы' [9, Т.1, с.106].
<...> пры сваім вопыце і сваіх нервах ён заўсёды выходзіў, як кажуць, з гонарам - за дваццаць гадоў ніводнай аварыі [10, с.116].
Вярэдзіць душу - `турбаваць' [9, Т.1, с.271].
Навошта ж яго ўспамінаць, навошта вярэдзіць душу сваю? [10, с.176].
Душа ляжыць - `схіляцца да нечага, праяўляць сімпатыю' [9, Т.1, с.386].
...Тася <...> спрабавала адгаварыць, <...> "Як сам хочаш, Іванка, да чаго душа твая ляжыць" [10, с.28].
Завесці пласцінку - `паўтараць нешта шмат разоў' [9, Т.1, с.188].
Пагаварыць вы ўмееце. Адзін Яшка можа на ўвесь вечар завесці пласцінку [10, с.207].
Загаворваць зубы - `адцягваць (увагу)' [9, Т.1, с.388].
Ты мне зубы не загаворвай [10, с.292].
Заганяць у кут - `пакінуць (у безвыходным становішчы)'.
Загнаны, як кажуць, у кут, Якаў Мацвеевіч узлавана кінуў Забаўскаму... [10, с.83].
Заглянуць у душу - `старацца зразумець (чые-н. думкі)' [9, Т.1, с.390].
І Астаповіч, які, здаецца, ведаў усё і разумеў кожнага чалавека, не здолеў заглянуць у душу лепшаму механізатару [10, с.273].
Закідваць вудачку - `намякаць, выведаць нешта' [9, Т.1, с.396].
Гэта мяне насцярожыла. Бач, куды закідае вудачкі, падумаў я, але не на дурня наскочыў. Так я табе і скажу, чаго я хачу, а чаго не хачу [10, с.78].
Задраць нос - `зазнавацца, важнічаць' [9, Т.1, с.377].
Шышка на маё прывітанне не адказаў, прайшоў міма, задраўшы нос[10, с.77].
Закруціць галаву - `выклікаць пачуццё кахання, прывабліваць каго-н.' [9, Т.1, с.471].
Закруціла акушэрка галаву многім хлопцам [10, с.18].
Згараць ад сораму - `саромецца' [9, Т.1, с.433].
А што я мог сказаць? Я ад сораму згараў [10, с.130].
З'есці пуд солі - `пражыць доўга' [9, Т.1, с.386].
Чым больш яна думала, тым больш ёй рабілася няёмка перад даўнім Іванавым сябрам, суседам, з якім яны, як кажуць, з'елі не адзін пуд солі [10, с.197].
З плеч далоў - `знікнуць '[9, Т.1, с.12].
Яны здалі - і з плеч далоў. А вы прынялі… [10, с.23].
Кідаць словы на вецер - `гаварыць (безадказна, неабдумана)' [9, Т.2, с.506].
Ніколі яна не кідала словы на вецер… [10, с.230].
Кідаць цень - `няславіць каго-, што-небудзь'[9, Т.1, с.508].
Не трэба Ваня, з-за адной дурной бабы кідаць цень на людзей [10, с.138].
Лавіць кожнае слова- `запамінаць' [9, Т.1, с.72].
А мы лавілі кожную размову, кожнае слова [10, с.72].
Лавіць на слове - `прымушаць выканаць абяцанае' [9, Т.1, с.587].
- Ды не лаві ты мяне на слове [10, с.87].
Ламаць дровы - `памыляцца' [9, Т.1, с.588].
Астаповіч падтрымлівае Кузю, хоць аграном па маладосці сваёй часам "ламае дровы" [10, с.187].
Ламаць зубы - `пацярпець няўдачу' [9, Т.1, с.199].
Дзед Качанок павесялеў, казаў, што Сталінград - цвёрды арэх,зломіць там Гітлер зубы [10, с.137].
Ламаць галаву - `думаць' [9, Т.1, с.389].
Заглянуўшы ў залу і ўбачыўшы, што Карней ламае галаву над задачай... [10, с.181].
Локці кусаць - `шкадаваць (аб нечым)' [9, Т.1, с.581].
? Глядзі, каб послі локці не кусала [10, с.236].
Ля разбітага карыта - `апынуцца ў цяжкім становішчы' [9, Т.1, с.498].
<...> засталася з дзіцём ля разбітага карыта, бо ўсё канфіскавалі... [10,с.98].
Мазгамі варушыць - `думаць' [9, Т.1, с.98].
<...> галоўнаму трэба не лётаць з касмічнай скорасцю, а пільней глядзець, дзе што як ляжыць, ды мазгамі варушыць [10, с.62].
На вус круціць - `запамінаць' [9, Т.1, с.597].
Адны, заліўшы памяць, плешчуць чорт ведама што, а другія на вус круцяць, каб пасля, перавярнуўшы ўсё дагары нагамі, тыцнуць нам у нос [10, с.82].
Не на дурня наскочыў - `недаацэньваць' [9, Т.2, с.107].
Гэта мяне насцярожыла. Бач, куды закідае вудачкі, падумаў я, але не на дурня наскочыў. Так я табе і скажу, чаго я хачу, а чаго не хачу [10, с.78].
Пераступіць дарогу - `перашкаджаць' [9, Т.2, с.177].
<...> супраць Батрака ўвогуле ніколі ніхто нічога не сказаў бы, бо нікому ён не пераступіў дарогу, усім рабіў дабро [10, с.70].
Памлелі ногі - `стаміцца' [9, Т.2, с.348].
У Таісы Міхайлаўны памлелі ногі ... [10, с.183].
Паказаць сябе - `раскрыць свае якасці' [9, Т.2, с.170].
Ніна выйшла з-за парцьеры, <...>, не працаваць - сябе паказаць: модная прычоска, падмаляваныя губы, бровы [10, с.118].
Памінай якім хочаш словам - `успамінаць' [9, Т.2, с.178].
Забаўскі ж, з гэтым згаджаліся ўсе, часовы чалавек ў саўгасе, год-два папрацуе - і памінай яго якім хочаш словам[10, с.80].
Пляваць у твар - `пагарджаць' [9, Т.2, с.193].
Яўна выстаўляе сваю грашавітасць, плюе ўсім у твар: во, маўляў, вам, вы мяне пахавалі, а я тут як тут… [10, с.98].
Плясці бязглуздзіцу - `гаварыць абы-што' [9, Т.2, с.197].
Ад гэтага яна зрабілася яшчэ больш шумная: не гаварыла - крычала і была бесталковая - часта пляла бязглуздзіцу [10, с.77].
Прынімаць блізка да сэрца - `успрымаць уразліва' [9, Т.2, с.120].
І не трэба, каб і яна так блізка прыняла гэта да сэрца і пакутавала разам з ім [10, с.98].
Назірае, хто выплыве, а хто "пусціць бурбалкі" [10, с.6].
Пускаць бурбалкі - `тануць' [9, Т.1, с.234].
Развесіць вушы - `слухаць (уважліва)' [9, Т.2, с.288].
А тая, дурная, начытаўшыся раманаў, развесіла вушы, разявіла рот [10, с.231].
Развязаць вузел - `вырашыць нешта складанае' [9, Т.2, с.525].
І тады падумаў я: а чаму не даказаць бацьку і ўсім іншым, што ён можа ўсё - і даследаваць, і развязаць складаны вузел… [10, с.282].
Разявіць рот- `здзіўляцца' [9, Т.2, с.282].
А тая, дурная, начытаўшыся раманаў, развесіла вушы, разявіла рот[10, с.231].
Распускаць язык - `гаварыць лішняе' [9, Т.2, с.267].
Каб пры малым не распускалі язык [10, с.72].
Рэзаць праўду ў вочы - `гаварыць прама, адкрыта' [9, Т.2, с.297].
<...> матка так задзіраецца з паліцаем, ? рэжа яму ў вочы праўду: аб тым, што Шышка дрэнна жыве са сваёй маладой жонкай, ? пра гэта гаварылі бабы, калі збіраліся разам [10, с.120].
Са свету зжыць - `згубіць, знішчыць' [9, Т.1, с.439].
І ў таго чорта жонка ёсць. Яна мяне са свету зжыве[10, с.122].
Свайго не ўпусціць - `дабівацца свайго `.
Але маёр, відаць па ім, свайго не ўпусціць[10, с.91].
Скруціць у баранаў рог - `прымушаць падпарадкавацца' [9, Т.2, с.277].
Дай такому ўладу - ні з кім не будзе лічыцца, ніякай дэмакратыі не прызнае. Усіх скруціць у бараноў рог [10, с.17].
Слінкі цякуць - `глядзець на нешта спакуслівае' [9, Т.2, с.387].
Яна шаптала, што заўтра мамка спячэ булак... белых-белых і смачных-смачных. У мяне ажно слінкі пацяклі ... [10, с.170].
Спачываць на лаўрах - `адпачываць' [9, Т.2, с.371].
Не папракнуў, што Астаповіч перад пенсіяй "спачываў на лаўрах" [10, с.132].
Тыкаць у нос - `папракаць' [9, Т.2, с.480].
<...> на курсах гэтых ён вучыўся заўсёды на "выдатна", прывозіў пахвальныя граматы і тыцкаў імі ў нос настаўнікам сваёй школы... [10, с.179].
Убіць у галаву - `думаць пра нешта ўвесь час' [9, Т.2, с.370].
Убіў сабе ў галаву, што бацька абавязкова прыйдзе ў такую ноч... [10, с.170].
Узваліць на плечы - `абцяжарваць каго-н. справамі' [9, Т.2, с.480].
Можа, ад таго, што ведалі ўсе клопаты, усё матчына гора і на плечы нашы ўзвальвалася нямала недзіцячай работы, мы рана сталелі [10, с.72].
Чуе сэрца - `адчуваць' [9, Т.2, с.272].
А цётка Хвядора, якой не спалася ў тую ноч: чула, кажа, сэрца бяду, балела... [10, с.171].
Чэрці носяць - `бадзяцца' [9, Т.2, с.30].
Іван! Дзе цябе чэрці носяць? [10, с.89].
Язык добра падвешаны - `гаварыць многа' [9, Т.2, с.597].
Звычайна прамовы ён гаварыў лёгка, язык падвешаны добра [10, с.81].
Як у ваду кануць - `знікнуць' [9, Т.1, с.386].
Загадаў шукаць. <...> Як у ваду канула машына [10, с.187].
Прыслоўныя фразеалагізмы семантычна суадносяцца з прыслоўем. Яны абазначаюць прымету дзеяння, стану ці прымету прыметы, як і прыслоўі падзяляюцца на два семантычныя разрады: азначальныя і акалічнасныя.
Сярод азначальных вылучаюцца якасныя:
Да болю - `вельмі моцна (жадаць, кахаць)' [9, Т.2, с.30].
Івану да болю зрабілася шкада таго гаю, які высеклі пасля вайны [10, с.87].
З гусі вада - `абыякава' [9, Т.1, с.148].
З дзеда, безумоўна, што з гуся вада, ён не дасягальны... [10, с.17].
З паўслова - `адразу (зразумець)' [9, Т.2, с.162].
<...> яна не зразумела яго, як звычайна, з паўслова [10, с.93].
Не на жыццё, а на смерць - `жорстка, бязлітасна (змагацца)' [9, Т.2, с.380].
Ды Іван тут жа пачуў, што і сам ён дыхае не лягчэй, быццам яны толькі што доўга біліся, не на жыццё - на смерць [10, с.168].
Колькасныя:
Ад макаўкі да пят - `цалкам' [9, Т.1, с.8].
Тады толькі малады батрак здагадваецца, <...>, і заліваецца чырванню ад макаўкі да пят [10, с.11].
З галавы да ног - `цалкам' [9, Т.1, с.287].
<...> з дзіўнай скептычнай усмешкай аглядаў сакратара з галавы да ног[10, 239].
Краем вуха - `крыху, мімаходам (чуць)' [9, Т.1, с.525].
Чуў я ад людзей, краем вуха, як кажуць, пра вас...пра бацькоў вашых... [10, 270].
Спосабу дзеяння:
Вось так - `менавіта такім чынам' [9, Т.1, с.9].
Ты ж знаеш, рэле нам трэба во так! - Якаў разануў сябе далоняй па шыі [10, с.96].
Дагары нагамі - `наадварот' [9, Т.1, с.316].
Адны, заліўшы памяць, плешчуць чорт ведама што, а другія на вус круцяць, каб пасля, перавярнуўшы ўсё дагары нагамі, тыцнуць нам у нос [10, с.82].
Сумеснасці дзеяння:
Душа ў душу - `дружна' [9, Т.1, с.388].
Працавалі ж усё лета душа ў душу [10, с.18].
З вока на вока - `без сведак, сам-насам' [9, Т.1, с.57].
Але адно адчуваў: гэта страшнае, яно адводзіла яго цэлы месяц ад такой вось сустрэчы - з вока на вока [10, с.97].
Лоб у лоб - `насустрач адзін аднаму' [9, Т.1, с.582].
Трэба сутыкнуцца лоб у лоб. Глянуць у вочы [10, с.97].
Па душах - `адкрыта (пагаварыць)' [9, Т.1, с.178].
Пачаў я з ім па душах гаварыць [10, с.172].
Да акалічнасных адносяцца фразеалагізмы месца:
Пад рукой- `побач, блізка' [9, Т.2, с.148].
Здзіўляўся, што Астаповіч памяняў Качанку пяць пасад, кпіць з яго, здаецца, не прымае ўсур'ёз, аднак дваццаць гадоў трымае ля сябе, пад рукой, у кіруючых [10, с.11].
Часу:
Як на пажар - `хутка' [9, Т.2, с.132].
Урэшце кінуў трубку, выскачыў з бытоўкі, як на пажар [10, с.139].
На разбор шапак - `у самым канцы (прыйсці)' [9, Т.2, с.287].
Ты чаго прыходзіш на разбор шапак? Памог бы бацьку свайго залатаць [10, с.191].
Прычыны:
Пад гарачую руку - `у момант злосці' [9, Т.2, с.292].
Я пад гарачую руку спытаў, ці не жанчына з ім ехала [10, с.178].
Да прыметнікавых адносяць часам толькі тыя фразеалагізмы, катэгарыяльнае значэнне якіх прадказваецца, сігналізуецца граматычна галоўным прыметнікавым кампанентам або двума кампанентамі. Такія фразеалагізмы маюць ад'ектыўную семантыку, у сказе выконваюць функцыю дапасаванага азначэння ці іменнага выказніка, захоўваюць парадыгму роду, ліку, склону:
Лыкам шыты - `неадукаваны' [9, Т.1, с.587].
А мы што, хіба лыкам шытыя? [10, с.90].
Рукі кароткія - `бяссільны' [9, Т.2, с.289] .
За бацьку я не спалохаўся: кароткія ў іх рукі дастаць яго, няхай паспрабуюць [10, с.129].
Сабачы нюх - `уважлівы' [9, Т.2, с.301].
А мая, зараза... дзесятку схаваў... у бот, у самы насочак засунуў, дык і там знайшла. Сабачы нюх на грошы мае [10, с.69].
Шырокая душа - `шчодры (чалавек)' [9, Т.1, с.52].
Бацька заваліўся ў кульдзюм. Прэмію палучылі. Пусціць грошыкі на вецер - душа шырокая [10, с.38].
Як на падбор- `аднолькавыя' [9, Т.2, с.116].
А механізатары, як на падбор, зубаскалы ўсе, жартаўнікі [10, с.8].
Прэдыкатыўнымі з'яўляюцца такія фразеалагічныя адзінкі, якія суадносяцца ў семантыка-граматычным плане з прэдыкатывамі (словамі катэгорыі стану):
Мора па калена - `нічога не страшна' [9, Т.2, с.78].
Шчэрба часам мог выказвацца шчыра, хоць пры гэтым і блазнаваў, прытвараўся п'яненькім, а п'янаму, маўляў, мора па калена… [10, с.263].
Выклічнікавыя фразеалагізмы выражаюць розныя пачуцці, але не называюць іх:
Каб духу твайго не было [9, Т.1, c.169].
- Пайшоў прэч, гніда! Каб духу твайго не было, забойца! [10, с.169].
Чортаў сын [9, Т.2, с.389].
Але як ён, чортаў сын, урач твой, дапяў ажно ў Бярдзічаў? [10, с.90].
Хоць на выстаўку [9, Т.2, с.230].
Каб у сям'і шафёра і акушэркі... у сяле такі вырас. Ну хоць на выстаўку яго [10, с.19].
Чорт з імі [9, Т.2, с.30].
Няхай пагавораць - чорт з імі [10, с.89].
У кожным канкрэтным выпадку пытанне аб семантыка-граматычнай класіфікацыі фразеалагічнай адзінкі вырашаецца на аснове ўліку ўсіх яе паказчыкаў: семантыкі, сінтаксічных функцый, парадыгматычных форм. Адзінкі, якія не здольныя да формаўтварэння, вылучаюцца і размяжоўваюцца паміж сабой па значэнні і сінтаксічных уласцівасцях. Гэта тлумачыцца тым, што, нягледзячы на змястоўную і функцыянальна-граматычную блізкасць, поўнай тоеснасці паміж фразеалагізмам і словам няма. Яна ў асноўным залежыць ад тыпу фразеалагічнай абстракцыі, ступені ўстойлівасці і граматычных асаблівасцей фразеалагічнай адзінкі.
2.2 Фразеалагізмы паводле семантычнай злітнасці кампанентаў
Аксамітаў А. С. адзначае: "Агульнай уласцівасцю ўсіх тыпаў фразеалагічных адзінак з'яўляецца ўзнаўляльнасць і канстантнасць камбінацый уваходзячых у іх склад слоў, якія ўжыты ў новых значэннях і складаюць адзінае сэнсавае цэлае. Гэта ўласцівасць адлюстроўвае працэс так званай непрамой намінацыі, якая звязана з узнікненнем у слове новага значэння. Пры гэтым слова атрымлівае новую прадметна-паняційную суадноснасць, якая рэалізуецца пры сумесным ужыванні з іншымі словамі.
Фразеалагізм можна ахарактарызаваць як узнаўляльную адзінку мовы з двух ці больш слоў-кампанентаў, цэласную па свайму значэнню, устойлівую ў лексічным плане і ў сінтаксічнай будове" [2, с.70].
У залежнасці ад ступені злітнасці слоў-кампанентаў фразеалагічныя звароты сучаснай беларускай мовы падзяляюцца на чатыры групы: фразеалагічныя зрашчэнні, фразеалагічныя адзінствы, фразеалагічныя спалучэнні і фразеалагічныя выразы.
Фразеалагічныя зрашчэнні - семантычна непадзельныя звароты з абсалютна нематываванымі спалучэннямі слоў, у якіх цэласны сэнс не суадносіцца са значэннямі паасобных слоў-кампанентаў. У фразеалагічных зрашчэннях, як і ў словах з невытворнай асновай, не адчуваецца ўжо прыкмет, якія былі пакладзены ў аснову іх назвы. Яны могуць быць ускрыты ў такога тыпу фраземах і лексемах толькі шляхам этымалагічнага аналізу. Ідыёма з'яўляецца крайнім выпадкам абмежаванай спалучальнасці слоў. Кожны яе кампанент паасобку пазбаўлены рэфератыўнай і сістэмнай суадноснасці, якая ўласціва ўсяму фразеалагічнаму зрашчэнню ў цэлым. Адной з яе асаблівасцей з'яўляецца лексіка-граматычнае апрошчанне элементаў злучэння, г.зн. ідыяматычнасць.
Ад макаўкі да пят [9, Т.2, с.8].
Тады толькі малады батрак здагадваецца, <...>, і заліваецца чырванню ад макаўкі да пят [10, с.11].
Варушыць мазгамі [9, Т.1 с.98].
<...> галоўнаму трэба не лётаць з касмічнай скорасцю, а пільней глядзець, дзе што як ляжыць, ды мазгамі варушыць [10, с.62].
Вылупліваць вочы [9, Т.1, с.189].
Вельмі трэба было вылупліваць вочы на такога гада, якога ўсе людзі праклінаюць! [10, с.79].
Збіць з панталыку [9, Т.1, с.421].
Незвычайны даклад зусім збіў людзей з панталыку [10, с.196].
Зубы з'есці [9, Т.1, с.438].
Шукае не міліцыя - сдедчыя іншай установы, якія зубы на гэтым з'елі [10, с.177].
Лавіць кожнае слова [9, Т.1, с.72].
А мы лавілі кожную размову, кожнае слова [10, с.72].
На чым свет стаіць [9, Т.2, с.319].
<...> стары мацюкаў паліцаяў і немцаў на чым свет стаіць... [10, с.73].
Плясці бязглуздзіцу [9, Т.2, с.197].
Ад гэтага яна зрабілася яшчэ больш шумная: не гаварыла - крычала і была бесталковая - часта пляла бязглуздзіцу[10, с.77].
Пускаць бурбалкі [9, Т.2, с.234].
Назірае, хто выплыве, а хто "пусціць бурбалкі" [10, с.6].
Са свету зжыць [9, Т.1, с.439].
І ў таго чорта жонка ёсць. Яна мяне са свету зжыве [10, с.122].
Спачываць на лаўрах [9, Т.2, с.371].
Не папракнуў, што Астаповіч перад пенсіяй "спачываў на лаўрах" [10, с.132].
Той свет [9, Т.2, с.321].
Шчэрба ды і іншыя не могуць у абед не гаварыць пра зварот Шышкі, для вёскі гэта падзея - з "таго свету вярнуўся"... [10, с.68].
Трышкаў кафтан [9, Т.2, с.361].
Трышкаў кафтан! Хітруга твой урач [10, с.90].
Тут як тут [9, Т.2, с.468].
Яўна выстаўляе сваю грашавітасць, плюе ўсім у твар: во, маўляў, вам, вы мяне пахавалі, а я тут як тут… [10, с. 98].
Убіць сабе у галаву [9, Т.2, с.370].
Убіў сабе ў галаву, што бацька абавязкова прыйдзе ў такую ноч... [10, с.170].
Чорт ведама што [9, Т.2, с.460].
Адны, заліўшы памяць, плешчуць чорт ведама што, а другія на вус круцяць, каб пасля, перавярнуўшы ўсё дагары нагамі, тыцнуць нам у нос [10, с.82].
Чорт іх знае [9, Т. 2, с.460].
Чорт іх знае, у якім яны баку. Ого, штоб мы зналі! [10, с.121].
Чорт з імі [9, Т.2, с.30].
Няхай пагавораць - чорт з імі [10, с.89].
Чэрці носяць [9, Т.2, с.30].
Іван! Дзе цябе чэрці носяць?[10, с.89]
Язык падвешаны [9, Т.2, с.597].
Звычайна прамовы ён гаварыў лёгка, язык падвешаны добра [10, с.81].
Фразеалагічныя адзінствы па ступені семантычнай злітнасці набліжаюцца да фразеалагічных адзінак папярэдняга тыпу. Але семантыка кампанентаў фразеалагічных адзінстваў з'яўляецца матываванай. Агульнае значэнне такой адзінкі ўзнікае ў выніку зліцця значэнняў асобных кампанентаў-слоў. У гэтым заключаецца адна з асноўных асаблівасцей фразеалагічных адзінстваў. Семантычная непадзельнасць фразеалагічных адзінстваў збліжае іх з фразеалагічнымі зрашчэннямі, а іх семантычная вытворнасць, абумоўленасць значэння сэнсам асобных слоў адрознівае іх ад гэтых адзінак. Большасць фразеалагічных адзінстваў з'яўляюцца вобразнымі выразамі, састаўнымі адзінкамі, разуменне якіх абавязкова звязана з разуменнем таго вобразнага стрыжня, на аснове якога яны будуюцца [2, с.71].
Без года тыдзень [9, Т.1, с.466].
А ён, Віктар Кузя, без года тыдзень - галоўны [10, с.6].
Быкам хвасты круціць [9, Т.1, c.570].
Яшка Качанок пакляўся, што ён не будзе і пойдзе з высокай сваёй пасады ў пастухі, "быкам хвасты круціць", калі не дастане гэтыя злашчасныя рэле [10, с.92].
Вылятаць у трубу [9, Т.1, с.218].
А самім пасля? Вылятаць у трубу? [10, с.90].
Дагары нагамі [9, Т.1, с.316].
Адны, заліўшы памяць, плешчуць чорт ведама што, а другія на вус круцяць, каб пасля, перавярнуўшы ўсё дагары нагамі, тыцнуць нам у нос [10, с.82].
Завесці пласцінку [9, Т.2, с.188].
Пагаварыць вы ўмееце. Адзін Яшка можа на ўвесь вечар завесці пласцінку[10, с.207].
З галавы да ног [9, Т.1, с.287].
<...> з дзіўнай скептычнай усмешкай аглядаў сакратара з галавы да ног[10, с.239].
Загнаць у кут [9, Т.1, с.389].
Загнаны, як кажуць, у кут, Якаў Мацвеевіч узлавана кінуў Забаўскаму... [10, с.83]
З'есці пуд солі [9, Т.1, с.386].
Чым больш яна думала, тым больш ёй рабілася няёмка перад даўнім Іванавым сябрам, суседам, з якім яны, як кажуць, з'елі не адзін пуд солі [10, с.197].
Закідваць вудачку [9, Т.1, с.396].
Гэта мяне насцярожыла. Бач, куды закідае вудачкі, падумаў я, але не на дурня наскочыў. Так я табе і скажу, чаго я хачу, а чаго не хачу [10, с.78].
Закруціць галаву [9, Т.1, с.471].
Закруціла акушэрка галаву многім хлопцам [10, с.18].
Круціць на вус [9, Т.1, с.597].
Адны, заліўшы памяць, плешчуць чорт ведама што, а другія на вус круцяць, каб пасля, перавярнуўшы ўсё дагары нагамі, тыцнуць нам у нос [10, с.82].
Кусаць локці [9, Т.1, с.581].
? Глядзі, каб послі локці не кусала[10, с.236].
Ламаць зубы [9, Т.1 с.199].
Дзед Качанок павесялеў, казаў, што Сталінград - цвёрды арэх, зломіць там Гітлер зубы [10, с.137].
Ля разбітага карыта [9, Т.1, с.498].
<...> засталася з дзіцём ля разбітага карыта, бо ўсё канфіскавалі... [10, с.98].
На кані [9, Т.1, с.270].
<...> не вельмі стараўся апярэдзіць час, не гнаўся апынуцца на белым кані наперадзе прагрэсу [10, с.177].
На разбор шапак [9, Т.2, с.287].
Ты чаго прыходзіш на разбор шапак? Памог бы бацьку свайго залатаць [10, с.191].
Паказаць сябе [9, Т.2, с.170].
Ніна выйшла з-за парцьеры, <...>, не працаваць - сябе паказаць: модная прычоска, падмаляваныя губы, бровы [10, с.118].
Памлелі ногі [9, Т.2, с.348].
У Таісы Міхайлаўны памлелі ногі ... [10, с.183]
Пераступіць дарогу [9, Т.2, с.177].
<...> супраць Батрака ўвогуле ніколі ніхто нічога не сказаў бы, бо нікому ён не пераступіў дарогу, усім рабіў дабро [10, с.110].
Пракаціць на вараных [9, Т.2, с.183].
Яшку Качанка пракацілі на вараных... [10, с.237].
Развязаць вузел [9, Т.2, с.525].
І тады падумаў я: а чаму не даказаць бацьку і ўсім іншым, што ён можа ўсё - і даследаваць, і развязаць складаны вузел… [10, с.282].
Разявіць рот [9, Т.2, с.282].
А тая, дурная, начытаўшыся раманаў, развесіла вушы, разявіла рот [10, с.231].
Рукі кароткія [9, Т.2, с.289].
За бацьку я не спалохаўся: кароткія ў іх рукі дастаць яго, няхай паспрабуюць [10, с.129].
Сабака на сене [9, Т.2, с.300].
І не думаў сядзець на гэтых грашах, як сабака на сене[10, с.181].
Сабачы нюх [9, Т.2, с.301].
А мая, зараза... дзесятку схаваў... у бот, у самы насочак засунуў, дык і там знайшла. Сабачы нюх на грошы мае [10, с.69].
Слінкі цякуць [9, Т.2, с.387].
Яна шаптала, што заўтра мамка спячэ булак... белых-белых і смачных-смачных. У мяне ажно слінкі пацяклі ... [10, с.170].
Тыкаць у нос [9, Т.2, с.480].
<...> на курсах гэтых ён вучыўся заўсёды на "выдатна", прывозіў пахвальныя граматы і тыцкаў імі ў нос настаўнікам сваёй школы... [10, с. 179].
Хоць на выстаўку [9, Т.2, с.230].
Каб у сям'і шафёра і акушэркі... у сяле такі вырас. Ну хоць на выстаўку яго[10, с.9].
Цвёрды арэх [9, Т.2, с.276].
Дзед Качанок павесялеў, казаў, што Сталінград - цвёрды арэх, зломіць там Гітлер зубы [10, с.137].
Што з гусі вада [9, Т.1, с.148].
З дзеда, безумоўна, што з гуся вада, ён не дасягальны... [10, с.7].
Як на пажар [9, Т.2, с.132].
Урэшце кінуў трубку, выскачыў з бытоўкі, як на пажар[10, с.139].
Фразеалагічнае злучэнне - гэта найбольш аналітычны ў семантычным і сінтаксічным планах устойлівы слоўны комплекс, адзін з кампанентаў якога ўжываецца ў фразеалагічна звязаным значэнні, другі - у свабодным.
Нельга гаварыць аб поўнай дысемантызацыі кампанентаў фразеалагічных злучэнняў. Слова з фразеалагічна звязаным значэннем не страчвае сваіх катэгарыяльных якасцей, акрамя дэнататыўнай суаднесенасці. Для носьбітаў мовы ў выразе з такім словам штосьці аказваецца незразумелым, не паддаецца "дакладнаму азначэнню, асэнсаванню, у выніку чаго патрабуе звычайнага запамінання. Такое "незразумелае" пачынаецца якраз з фразеалагічных злучэнняў - устойлівых аднаўляльных спалучэнняў слоў, якія складаюцца з кампанента з фразеалагічна звязаным значэннем і кампанента са свабодным значэннем, аб'яднаных падпарадкавальнай сувяззю [2, с.73].
Адзін на адзін [9, Т.1, с.86].
Калі думаў пра сустрэчу адзін на адзін, то, трацячы на нейкі момант развагу, даходзіў да самага страшнага [10, с.166].
Адлягло на душы [9, Т.1, с.63].
У мяне на душы гарэла ўсе гэтыя дні. Можа, цяпер толькі адлягло [10, с.238].
Белы свет [9, Т.1, c.317].
<...> значыцца, канец, адгуляў Валодзя на белым свеце, збірайся ў апошнюю дарогу [10, с.172].
Вадзіць за нос [9, Т.1, с.70].
<...>, і Валя камандавала ім, як хацела, бесцырымонна вадзіла за нос [10, с.38].
Выводзіць на чыстую ваду [9, Т.1, c.206].
Калі з рэле гэтымі нячыста, то я іх выведу на чыстую ваду [10, с.97].
Вылецець з галавы [9, Т.1, с.218].
Старая неразумная жанчына. У яе вылецела з галавы... [10, с.138].
Выходзіць з гонарам [9, Т.1, с.106].
<...> пры сваім вопыце і сваіх нервах ён заўсёды выходзіў, як кажуць, з гонарам - за дваццаць гадоў ніводнай аварыі [10, с.116].
Да болю [9, Т.1, с.30].
Івану да болю зрабілася шкада таго гаю, які высеклі пасля вайны [10, с.87].
Душа ляжыць [9, Т.1, с.386].
...Тася <...> спрабавала адгаварыць, <...> "Як сам хочаш, Іванка, да чаго душа твая ляжыць" [10, с.339].
Заглянуць у душу [9, Т.1, с.390].
І Астаповіч, які, здаецца, ведаў усё і разумеў кожнага чалавека, не здолеў заглянуць у душу лепшаму механізатару [10, с.273].
Задраць нос [9, Т.1, с.377].
Шышка на маё прывітанне не адказаў, прайшоў міма, задраўшы нос[10, с.77].
З вока на вока [9, Т.1, с.57].
Але адно адчуваў: гэта страшнае, яно адводзіла яго цэлы месяц ад такой вось сустрэчы - з вока на вока [10, с.97].
Подобные документы
Кампаратыўныя фразеалагізмы ў мове твораў Я. Коласа. Адносіны ўстойлівых параўнанняў да фразеалагічных адзінак. Семантычная класіфікацыя ўстойлівых параўнанняў мовы твораў Я. Коласа. Кампаратыўныя фразеалагізмы, якія характарызуць чалавека і яго якасці.
курсовая работа [86,3 K], добавлен 11.07.2014Марфалагічная характарыстыка фразеалагізмаў. Тыпы фразеалагізмаў па іх суадноснасці з часцінамі мовы. Фразеалагізмы, несуадносныя з часцінамі мовы. Фразеалагізмы, суадносныя са структурай словазлучэння, спалучэння слоў. Структурныя тыпы фразеалагізмаў.
курсовая работа [68,5 K], добавлен 27.10.2013Слова і яго значэнне. Спосабы ўзнікнення пераносных значэнняў слова. Лексіка беларускай мовы паводле находжання, сферы ўжывання. Актыўная і пастўная лексіка. Стылістычныя разрады лексікі беларускай мовы. Лексіка сучаснай мовы. Мастацка-паэтычная лексіка.
реферат [23,5 K], добавлен 24.01.2009Паняцця, асаблівасці і граматычна характарыстыка часцін мовы: назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеннік, дзеяслоў, дзеепрыметнiк, прыслоўе, інфiнiтыў i дзеепрыслоўе. Службовыя часціны мовы. Часціцы і мадальныя словы. Выклічнікі і гукапераймальныя словы.
курсовая работа [77,0 K], добавлен 25.01.2011Суадноснасць з: назоўнікам, прыметнікам, дзеясловам, прыслоўем, выклічнікам. Сінтаксічная характарыстыка фразеалагізмаў з кампанентам-найменнем атмасферных з’яў. Фразеалагізмы-словазлучэнні, сказы. Класіфікацыя фразеалагізмаў паводле кампанента-наймення.
курсовая работа [53,2 K], добавлен 12.01.2016Фразеалагізмы як частка лексікі любой мовы, разуменне іх сэнсу. Фразеалагізмы беларускай мовы: крыніцы паходжання і тлумачэнне паняцця. Біблія - універсальная аснова сусветнай культуры. Асаблівасць функцыяніравання біблейскіх фразеалагізмаў у мове.
курсовая работа [86,1 K], добавлен 24.05.2015Феномен мовы і паняцце соцыуму. Гісторыя двухмоўя на Беларусі. Этапы фарміравання беларускай мовы. Лексікалогія і лексікаграфія беларускай мовы. Стылістыка і функцыянальныя стылі. Навуковы стыль і яго разнавіднасці. Групы афіцыйна-справавой дакументацыі.
курс лекций [208,8 K], добавлен 30.03.2015Метадалагічны аспект навучання. Германiзмы ў старабеларускай мове, тыпалогія. Лінгваметадычныя аспекты выкладання лексікі: вымаўленчыя навыкі, навучанне асваенню новай лексікі, фразеалагічны аспект. Пераклад фразеалагічных адзінак, маўленчы этыкет.
курсовая работа [44,0 K], добавлен 10.04.2012Разгорнуты адказ і тэзісны план теми "Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы". Прыклады марфалагічнай і сінтаксічнай інтэрферэнціі. Выразы з публіцыстычнага, навуковага, афіцыйна-справавога стыля, сказы выразнай функцыянальна-стылявой прыналежнасці.
контрольная работа [23,8 K], добавлен 08.10.2012Важні рысы заканадаўчого падстылю у кантэксце афіцыйна-справавога стылю, переважна сфера выкарыстання. Асаблівасці, уласціві для афіцыйна-справавога стылю беларускай мовы: лексічныя, марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці, жанры і фразеалогія.
реферат [16,7 K], добавлен 22.06.2011