Фразеалагізмы, іх асаблівасці ўжывання ў рамане Івана Шамякіна "Вазьму твой боль"
Характарыстыка і азначэнне фраземы. Групы фразеалагічных адзінак у рамане Шамякіна "Вазьму твой боль: паводле суаднесенасці з часцінай мовы, семантычнай злітнасці кампанентаў, сінтаксічнай структуры. Аманімічнасць, варыянтнасць і сінанімія у фразеалогіі.
Рубрика | Иностранные языки и языкознание |
Вид | дипломная работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 16.10.2013 |
Размер файла | 106,7 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Прымаць блізка да сэрца [9, Т.2, с.120].
<...> І не трэба, каб і яна так блізка прыняла гэта да сэрца і пакутавала разам з ім [10, с.9, Т.28].
Пускаць бурбалкі [9, Т.2, с.234].
Назірае, хто выплыве, а хто "пусціць бурбалкі" [10, с.6].
Развязаць вузел [9, Т.2, с.525].
І тады падумаў я: а чаму не даказаць бацьку і ўсім іншым, што ён можа ўсё - і даследаваць, і развязаць складаны вузел… [10, с.282]
Распускаць язык [9, Т.2, с.267].
Каб пры малым не распускалі язык [10, с.22].
Рукі кароткія [9, Т.2, с.289].
За бацьку я не спалохаўся: кароткія ў іх рукі дастаць яго, няхай паспрабуюць [10, с.129].
Рэжа вочы [9, Т.2, с.29].
<...> матка так задзіраецца з паліцаем, ? рэжа яму ў вочы праўду: аб тым, што Шышка дрэнна жыве са сваёй маладой жонкай, ? пра гэта гаварылі бабы, калі збіраліся разам [10, с.120].
Сабака на сене [9, Т.2, с.300].
І не думаў сядзець на гэтых грашах, як сабака на сене [10, с.181].
Са свету зжыць [9, Т.2, с.439].
І ў таго чорта жонка ёсць. Яна мяне са свету зжыве [10, с.122].
Секчы пад корань [9, Т.2, с.389].
"Падрэжу я цябе пад корань" калі мужчыны ў карты гулялі, так гаварылі [10, с.119].
Скруціць у баранаў рог [9, Т.2, с.277].
Дай такому ўладу - ні з кім не будзе лічыцца, ніякай дэмакратыі не прызнае. Усіх скруціць у бараноў рог.
Слінкі цякуць [9, Т.2, с.387].
Яна шаптала, што заўтра мамка спячэ булак... белых-белых і смачных-смачных. У мяне ажно слінкі пацяклі ... [10, с.170]
Тут як тут [9, Т.2, с.468].
Яўна выстаўляе сваю грашавітасць, плюе ўсім у твар: во, маўляў, вам, вы мяне пахавалі, а я тут як тут… [10, с.9].
Той свет [9, Т.2, с.321].
Шчэрба ды і іншыя не могуць у абед не гаварыць пра зварот Шышкі, для вёскі гэта падзея - з "таго свету вярнуўся"... [10, с.68]
Трышкаў кафтан [9, Т.2, с.361].
Трышкаў кафтан! Хітруга твой урач [10, с.9].
Убіць сабе ў галаву [9, Т.2, с.568].
Убіў сабе ў галаву, што бацька абавязкова прыйдзе ў такую ноч... [10, с.170]
Узваліць на плечы [9, Т.2, с.480].
Можа, ад таго, што ведалі ўсе клопаты, усё матчына гора і на плечы нашы ўзвальвалася нямала недзіцячай работы, мы рана сталелі [10, с.72].
Хоць на выстаўку [9, Т.2, с.230].
Каб у сям'і шафёра і акушэркі... у сяле такі вырас. Ну хоць на выстаўку яго [10, с.19].
Чорт ведае [9, Т.2, с.460].
Адны, заліўшы памяць, плешчуць чорт ведама што, а другія на вус круцяць, каб пасля, перавярнуўшы ўсё дагары нагамі, тыцнуць нам у нос [10, с. 82].
Чортаў сын [9, Т.2, с.389].
Але як ён, чортаў сын, урач твой, дапяў ажно ў Бярдзічаў? [10, с.9].
Чуе сэрца [9, Т.2, с.272].
А цётка Хвядора, якой не спалася ў тую ноч: чула, кажа, сэрца бяду, балела... [10, с.171]
Цвёрды арэх [9, Т.2, с.276].
Дзед Качанок павесялеў, казаў, што Сталінград - цвёрды арэх, зломіць там Гітлер зубы [10, с.137].
Што да чаго [9, Т.2, с.582].
Хлопец, не сцяміўшы, што да чаго, адбіваецца з той жа рашучасцю, як у спрэчцы пра палітыку... [10, с.11]
Што з гусі вада [9, Т.2, с.148].
З дзеда, безумоўна, што з гуся вада, ён не дасягальны... [10, с.17]
Шырокая душа [9, Т.2, с.52].
Бацька заваліўся ў кульдзюм. Прэмію палучылі. Пусціць грошыкі на вецер - душа шырокая [10, с.38].
Язык добра падвешаны [9, Т.2, с.59].
Звычайна прамовы ён гаварыў лёгка, язык падвешаны добра[10, с.81].
Як на падбор [9, Т.2, с.148].
А механізатары, як на пабор, зубаскалы ўсе, жартаўнікі [10, с.8].
Як на пажар [9, Т.2, с.132].
Урэшце кінуў трубку, выскачыў з бытоўкі, як на пажар[10, с.139].
Як у ваду кануць [9, Т.2, с.386].
Загадаў шукаць. <...>Як у ваду канула машына [10, с.187].
На перыферыі літаратурнай мовы знаходзяцца прастамоўныя фразеалагізмы, грубавата-зніжанага, а то і вульгарнага зместу. Вельмі часта не так сам змест прастамоўных фразеалагізмаў, як форма выражэння гэтага зместу не адпавядае эстэтычным нормам маўленчай культуры, таму такія фразеалагізмы ўжываюцца ў выключных сітуацыях, дзе яны, безумоўна, адпаведным чынам характарызуюць таго, хто імі карыстаецца [16, с.164]:
Варушыць мазгамі [9, Т.1, с.9].
<...> галоўнаму трэба не лётаць з касмічнай скорасцю, а пільней глядзець, дзе што як ляжыць, ды мазгамі варушыць [10, с.62].
Завесці пласцінку [9, Т.1, с.188].
Пагаварыць вы ўмееце. Адзін Яшка можа на ўвесь вечар завесці пласцінку [10, с.207].
Задзіраць нос [9, Т.1, с. 80].
Шышка на маё прывітанне не адказаў, прайшоў міма, задраўшы нос[10, с.77].
Каб духу твайго не было [9, Т.1, c.169].
- Пайшоў прэч, гніда! Каб духу твайго не было, забойца! [10, с.169].
Ламаць зубы [9, Т.1, с.19].
Дзед Качанок павесялеў, казаў, што Сталінград - цвёрды арэх, зломіць там Гітлер зубы [10, с.137].
Ламаць дровы [9, Т.1, с.588].
Астаповіч падтрымлівае Кузю, хоць аграном па маладосці сваёй часам "ламае дровы" [10, с.187].
Плесці бязглуздзіцу [9, Т.2, с.289].
Ад гэтага яна зрабілася яшчэ больш шумная: не гаварыла - крычала і была бесталковая - часта пляла бязглуздзіцу [10, с.7].
Развесіць вушы [9, Т.2, с.288].
А тая, дурная, начытаўшыся раманаў, развесіла вушы, разявіла рот [10, с.231].
Разявіць рот [9, Т.2, с.282].
А тая, дурная, начытаўшыся раманаў, развесіла вушы, разявіла рот [10, с.231].
Свайго не ўпусціць [9, Т.1, с.397].
Але маёр, відаць па ім, свайго не ўпусціць [10, с.19].
Тыкаць у нос [9, Т.2, с.480].
<...> на курсах гэтых ён вучыўся заўсёды на "выдатна", прывозіў пахвальныя граматы і тыцкаў імі ў нос настаўнікам сваёй школы... [10, с.179]
Чэрці носяць [9, Т.2, с.30].
Іван! Дзе цябе чэрці носяць? [10, с.89]
Чорт з ім [9, Т.2, с.30].
Няхай пагавораць - чорт з імі [10, с.89].
Адны фразеалагізмы толькі называюць з'явы, дзеянні, прыметы без ацэнкі іх (адзін на адзін), другія адначасова выражаюць і ацэнку (вылупліваць вочы, чортаў сын).
Улічваючы сферу ўжывання (мастацкі твор), можна сказаць, што найчасцей ужываюцца размоўныя фразеалагізмы (загнаць у кут, задзіраць нос), якія характэрны для ўжывання ў мастацкай літаратуры.
Размоўныя фразеалагізмы ўказваюць на неафіцыйнасць, надаюць маўленню экспрэсіўную афарбоўку (цвёрды арэх, хоць на выстаўку).
Прастамоўныя фразеалагізмы ўжываюцца з адценнем грубаватасці (сабачы нюх, каб і духу твайго не было).
Міжстылёвыя ж фразеалагізмы абазначаюць з'явы рэчаіснасці без якой-небудзь ацэнкі іх, не маюць эмацыянальнай афарбоўкі (з вока на вока, па душах).
Радзей ужываюцца кніжныя фразеалагізмы ў мастацкай літаратуры. У нашым выпадку толькі адзін фразеалагізм такой групы: удар судзьбы.
У аснову даследавання фразеалагічнага складу пакладзена семантычная цэласнасць яго адзінак. Гэта канцэпцыя з'яўляецца найбольш распаўсюджанай і займае асноўнае месца ў сучаснай фразеалогіі.
Фразеалагічныя зрашчэнні як абсалютна нераскладальныя ў сэнсавым плане суцэльныя структуры, з'яўляючыся функцыянальнымі эквівалентамі слоў, размяркоўваюцца па часцінах мовы як пэўныя граматычныя катэгорыі. Іх асноўнай прыкметай з'яўляецца семантычная непадзельнасць, абсалютная невывадзімасць значэння цэлага з кампанентаў. Фразеалагічныя зрашчэнні сустракаюцца ў творах мастацкай літаратуры. У разгледжаным намі творы такі тып фразеалагізмаў таксама сустракаецца: збіць з панталыку, спачываць на лаўрах.
Фразеалагічныя адзінствы не з'яўляюцца ў такой ступені цесна злітымі ў семантычным плане злучэннямі слоў, як фразеалагічныя зрашчэнні. У іх межы могуць укліньвацца не толькі асобныя словы, якія не ўваходзяць у кампанентны склад фразеалагізмаў, але і нават цэлыя сказы, таму іх часта можна сустрэць у творах мастацкай літаратуры: з'есці пуд солі, закідваць вудачку.
Фразеалагічныя спалучэнні - найбольш пашыраны тып фразеалагізмаў, якія выкарыстоўваюцца аўтарамі ў творах. У адрозненні ад фразеалагічных адзінстваў фразеалагічныя злучэнні амаль што не маюць аманімічных і свабодных словазлучэнняў. Асаблівасцю гэтых адзінак мовы з'яўляецца і тое, што словы з фразеалагічна звязанымі значэннямі, якія ўваходзяць у іх склад, могуць замяняцца сінонімамі: варушыць (круціць) мазгамі, вылецець (выпадаць) з галавы (з памяці).
Фразеалагічныя выразы рэдка ўжываюцца ў мастацкіх творах. Яны ўяўляюць сабой прэдыкатыўныя спалучэнні, роўныя сказу або спалучэнні слоў, ідэнтычныя толькі пэўнай частцы сказа: па закону, што трэба.
Частка фразем у беларускай мове бытуе ў нязменным выглядзе: пускаць бурбалкі, як на падбор. Такія фраземы варыянтаў не маюць. Другая частка характарызуецца варыянтнасцю, гэта значыць, ужываюцца і ў зменным выглядзе. Ні значэннем, ні ацэначнасцю, ні ўжываннем, ні спалучальнасцю са словамі не адрозніваюцца.
Па суаднесенасці фразеалагізмаў з той ці іншай часцінай мовы вылучаюцца наступныя семантыка-граматычныя тыпы фразеалагічных адзінак: назоўнікавыя (белы свет), прыметнікавыя (пільнае вока), прэдыкатыўныя (мора па калена), выклічнікавыя (каб духу твайго не было), якіх у даследаванай намі працы сустракаецца небагата. Што тычыцца дзеяслоўных (чэрці носяць) і прыслоўных (краем вуха) фразеалагізмаў, то іх значна больш. Іх прыкладна 60 са 112 прааналізаваных.
Характарызуючы фразеалагізмы паводле іх сінтаксічнай структуры, найперш варта спыніцца на структурнай класіфікацыі гэтых адзінак. Яна павінна рабіцца з абавязковым улікам сэнсавага зместу.
У якасці ўзнаўляльных моўных адзінак фразеалагізмы заўсёды выступаюць як пэўнае структурнае адзінства, у складзе якога словы, розныя па сваіх марфалагічных асаблівасцях, знаходзяцца паміж сабой у пэўных сінтаксічных адносінах. Паводле структуры фразеалагізмы нагадваюць сінтаксічныя адзінкі: словазлучэнні (заганяць у кут) , сказы (лавіць кожнае слова). Але падабенства толькі знешняе, бо фразеалагізмы маюць адзінае, цэласнае значэнне, выступаюць у ролі аднаго члена сказа, яны словазлучэннямі ці сказамі з'яўляюцца толькі генетычна, паводле паходжання.
Нярэдка сустракаюцца ў сучаснай беларускай мове і сінтаксічныя адзінкі рознай структуры (лоб у лоб), але ж большасць складаюць фразеалагізмы, якія суадносяцца па сінтаксічнай структуры са словазлучэннем (пільнае вока, рукі кароткія).
Што тычыцца мнагазначнасці фразеалагізмаў, то гэта з'ява рэдкая. Гэта тлумачыцца тым, што фраземы ўтвараюцца ў выніку метафарызацыі значэння свабоднага словазлучэння. Кожнае значэнне полісемантычнай фразеалагічнай адзінкі, такім чынам, павінна быць метафарычным, што і з'яўляецца стрымліваючым фактарам полісеміі, бо, напрыклад, мнагазначных слоў толькі з метафарычнымі значэннямі наогул няма. Прамое значэнне вяртае фразеалагічную адзінку ў сферу свабоднага словазлучэння. Напрыклад, плясці: а) (прамое) `перавіваючы (лазу, ніці, стужкі) злучаць у адно цэлае, вырабляць што-н'; б) (перан.) `гаварыць што-н. без сэнсу, не думаючы'; закруціць: а) (прамое) `скруціць, завіць'; б) (прамое) абматаць вакол чаго-н.; в) (перан.) выклікаць пачуццё кахання, прывабліваць каго-н.У фразеалагізмах ўсе значэнні пераносныя, і ўзніклі яны на базе пераноснага значэння слоў плясці, закруціць. У словах пераноснае значэнне ўзнікла на базе прамога.
Як і полісемія, аманімя ў фразеалогіі сустракаецца рэдка. У нашым выпадку знайшлося некалькі фразем-амонімаў. Напрыклад, `лоб у лоб' - пра рух насустрач, сустрэчу ці пра сутычку пры такім руху і `лоб у лоб' - аднолькавыя, дужыя, моцныя, рослыя (людзі.)
Варыянты беларускіх фразем паддаюцца сістэматызацыі. Напрыклад, фанетычны варыянт фразеалагізма тыкаць у носабо тыцкаць у носвыяўляецца на ўзроўні фанемы; марфалагічны варыянт фразеалагізма з плеч далоўабо з плеч далоў абумоўліваецца вар'іраваннем форм кампанентаў; сінтаксічны варыянт фразеалагізма рэжа вочы або рэжа ў вочы характарызуецца паралельным ужываннем прыназоўнікавай і беспрыназоўнікавай канструкцыі; лексічны варыянт фразеалагізма развесіць вушы або распускаць вушы адрозніваецца асобнай лексемай, якая абазначае адно і тое ж паняцце; у эліпсаваным фразеалагізме на чорта або на які чорт назіраецца скарачэнне слова-кампанента, што характэрна для гэтага тыпу фразеалагізмаў; у фразеалагізме быкам хвасты круціць або валам хвасты закручваць назіраецца спалучэнне дзвюх тыпаў варыянтнасці: лексічны і марфалагічны, што сведчыць пра камбінаваную варыянтнасць.
Фразеалагізмам уласціва і такая з'ява, як сінанімія. Фразеалагічныя сінонімы - гэта фраземы, якія абазначаюць тое самае ці блізкае паняцце, але адрозніваюцца адценнямі значэнняў ці эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкай. У адрозненне ад мнагазначнасці ці аманіміі, гэта з'ява больш пашырана: Выводзіць на чыстую ваду. Сін.: выварочваць навыварат каго, выводзіць на белы свет каго, што, за вушка на сонейка каго; вылецець з галавы. Сін.: выпадаць з галавы, выходзіць з галавы, сыходзіць з памяці, у адно вуха ўлятае, а ў другое вылятае; вярэдзіць душу. Сін.: выварочваць душу чыю, вярэдзіць рану, муціць душу.
Як і аманімічнасць, антанімічнасць не частая з'ява ў фразеалогіі. З усіх прааналізаваных фразеалагізмаў, вылучаных з тэксту твора, толькі чатыры фразеалагізмы, што маюць антанімічную пару: душа ў душу. Ант.: на нажах; як кот з сабакам; той свет. Ант.: гэты свет; пераступіць дарогу. Ант.: саступаць з дорогі, сыходзіць з дарогі; як на пажар. Ант.: як чарапаха. Гэта служыць доказам таго, што гэтая з'ява вельмі рэдкая.
З боку функцыянальна-стылявой афарбоўкі фразеалагізмы падзяляюцца на дзве групы: функцыянальна замацаваныя (кніжныя, размоўныя, прастамоўныя) за пэўным стылем і функцыянальна не замацаваныя за асобным стылем.
Кніжныя фразеалагізмы ўжываюцца ў асноўным у навуковых і публіцыстычных стылях, і толькі зрэдку ў мастацкім, што і відаць з працы, бо ў рамане І. Шамякіна "Вазьму твой боль" выкарыстаны толькі адзін фразеалагізм гэтай групы (удар судзьбы).
Размоўныя фразеалагізмы складаюць самую шматлікую групу. Іх ужыванне надае маўленню натуральнасць, прастату, указвае на неафіцыйнасць. Размоўныя фразеалагізмы ўжываюцца ў паўсядзённых, бытавых зносінах, у мастацкай літаратуры. Размоўныя фразеалагізмы вызначаюцца сваёй яркай вобразнасцю (лыкам шыты, дагары нагамі).
Прастамоўныя фразеалагізмы рэалізуюцца пераважна ў вусным маўленні, а таксама ў мастацкай літаратуры для індывідуалізацыі мовы персанажаў. Такія фразеалагізмы часта маюць адценне грубаватасці (каб духу твайго не было, сабачы нюх).
Функцыянальна не замацаваныя фразеалагізмы - фразеалагізмы, якія не замацаваны за пэўным стылем, могуць пераходзіць з аднаго стыля ў другі (паказаць сябе, пад гарачую руку).
Заключэнне
У нашай мове, як і ў іншых мовах, "будаўнічым матэрыялам" для сказаў служаць не толькі словы, але і фразеалагізмы. Гэта, напрыклад, такія кароткія, але змястоўныя і трапныя выразы з цэласным сэнсам, як душа ў душу, з'есці пуд солі, закруціць галаву. Іх у мове звыш пяці тысяч.
Ступень стылістычнай актыўнасці фразеалагізмаў у мастацкіх творах розных аўтараў залежыць ад індывідуальнай схільнасці таго ці іншага пісьменніка, яго прыналежнасці да пэўнага літаратурнага напрамку, ад таго, як добра валодае пісьменнік фразеалогіяй, ад яго фразеалагічнага запасу.
Стылістычныя функцыі фразеалагізмаў самыя разнастайныя. Фразеалагізмы як гатовыя агульнамоўныя сродкі, побач з аўтарскімі метафарамі, параўнаннямі і іншымі тропамі, удзельнічаюць у стварэнні вобразнасці выказвання. Яны выступаюць вобразнай назвай асобы, прадмета, дзеяння, стану, спосабу дзеяння, часу.
Выкарыстанне фразеалагізмаў у рамане І. П. Шамякіна "Вазьму твой боль" вызначаецца выразнымі сродкамі мастацкага тэксту: прыказкамі, прымаўкамі, фразеалагічнымі зваротамі з іх экспрэсіўна-эмацыянальнай афарбоўкай.
У аснову даследавання было пакладзена 112 фразеалагічных адзінак, вылучаных з тэксту рамана.
Мова Шамякіна - адна з дзіўных з'яў беларускай літаратуры 20 стагоддзя. Выключнага мастацтва дасягнуў Шамякін у выкарыстанні дзіўнага па сваёй прыгажосці мастацкага прыёму: малюючы дасканалую па дакладнасці рэалістычную карціну, ён умее зрабіць яе у той жа час знакам, напоўніць велізарнай сілай вобразнасці, эмацыянальнасці. Мова аўтара і герояў вызначаецца сапраўднымі скарбамі, здабытымі пісьменнікам у жывой, вобразнай, яркай народнай гаворцы.
Фразеалагічныя звароты вывучаны з самых розных бакоў, лепш за ўсё - з боку семантычнай злітнасці кампанентаў і стылістычнага ўжывання ў мастацкай літаратуры.
Аднак не менш выжным з'яўляецца вывучэнне фразеалагічных зваротаў і ў іншых аспектах, а менавіта з пункту гледжання спецыфічных якасцей у радзе іншых значных адзінак мовы, лексічнай будовы, структуры, азначэння, марфалагічных уласцівасцей састаўных частак, паходжання, сферы ўжывання і экспрэсіўна-стылістычнай афарбаванасці, а таксама ў супастаўляльным і параўнальна-гістарычным планах.
У даследуемай працы фразеалагізмы разглядаліся па сямі класіфікацыях: паводле семантычнай злітнасці кампанентаў, паводле суаднесенасці з пэўнай часцінай мовы, паводле сінтаксічнай структуры. мнагазначнасць і аманімія фразеалагізмаў, варыянтнасць і сінанімія, антанімічнасць і стылістычная класіфікацыя фразеалагізмаў.
Фразеалагізмы - яркі стылістычны сродак мовы. Выкарыстанне ўстойлівых зваротаў у мове мастацкай літаратуры надае апісанню экспрэсіўна-эмацыянальную выразнасць: большасць фразеалагізмаў мае дадатковае адценне ў параўнанні з адпаведнымі словамі і свабоднымі словазлучэннямі.
З функцыяй вобразнага адлюстравання ў рамане Івана Шамякіна "Вазьму твой боль" выкарыстоўваюцца такія выразы: мора па калена каму, закруціць галаву каму, як на пажар і іншыя. Многія фразеалагізмы не столькі называюць тыя ці іншыя з'явы, колькі даюць ім станоўчую або адмоўную ацэнку, г.зн, выступаюць у ацэначнай функцыі. Гэта, напрыклад, такія назоўнікавыя і прыметнікавыя выразы, як лыкам шыты, цвёрды арэх. Фразеалагізм у мастацкім творы - важны сродак моўнай характарыстыкі персанажа (А мая, зараза... дзесятку схаваў... у бот, у самы насочак засунуў, дык і там знайшла. Сабачы нюх на грошы мае (Шамякін).
Прыёмы індывідуальна-аўтарскага абнаўлення агульнанародных фразеалагізмаў залежаць ад кантэксту, ідэйна-стылістычных задач пісьменніка.
"Пісьменнікі, фалькларысты, лінгвісты слушна называюць фразеалагізмы самародкамі, самацветамі роднай мовы, залацінкамі народнай мудрасці. Каб залацінка гэта свяцілася ў пісьмовым тэксце, у вусным выказванні, яе трэба выкарыстоўваць умела і дарэчы" (Лепешаў І. Я.).
Спіс выкарыстанай літаратуры
1 Телия, В. Н. Что такое фразеология [Текст] / В. Н. Телия. - М. : Наука, 1966. - 85 с.
2 Аксамітаў, А. С. Беларуская фразеалогія [Тэкст] / А. С. Аксамітаў. - Мн.: Вышэйш. школа, 1978. - 223 с.
3 Шанский, Н. М. Фразеология современного русского языка [Текст] / - М.: Высшая школа, 1969. - 231 с.
4 Виноградов, В. В. Лексикология и лексикография [Текст] / В. В. Виноградов. - М.: Наука, 1977. - 306 с.
5 Майхровіч, С. К. Іван Шамякін. Нарыс жыцця і творчасці [Тэкст] / С. К. Майхровіч. - Мн.: Маст. Літ., 1978. - 112 с.
6 Коваленко, В. Иван Шамякин. Очерк творчества [Текст] / В. Коваленко. - М. : Советск. писатель, 1979. - 270 с.
7 Кавалёва, М. Т. Сучасная беларуская літаратурная мова [Тэкст]: падручн. для вну / М. Т. Кавалёва - Мн.: Вышэйш. школа, 1991. - 237 с.
8 Янкоўскі, Ф.М. Беларуская фразеалогія [Тэкст] / Ф. М. Янкоўскі. - Мн.: Нар. Асвета, 1981. -78 с.
9 Лепешаў, І. Я. Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы [Тэкст] : у 2 т./ І. Я. Лепешаў, Мн., 1989.
Т. 1. - БелЭН, 1988. - 590 с.
Т. 2. - БелЭН, 1989. - 607 с.
10 Шамякін, І. П. Вазьму твой боль [Тэкст] / І. П. Шамякін. - Мн.: Мастацкая літаратура, 1979. - 342 с.
11 Даніловіч, М. А. Граматычная характарыстыка фразеалагізмаў [Тэкст] / М. А. Даніловіч. - Мн. : Навука і тэхніка, 1991. - 110 с.
12 Красней, В. П. Сучасная беларуская мова: Лексікалогія. Фразеалогія [Тэкст] : вучэб. дапаможнік для філ. фак. ун-таў / В. П. Красней, У. М. Лазоўскі, І. М. Шчарбакова. - Мн.: Выд-ва Універсітэцкае, 1984. - 175 с.
13 Рудакоўская, З. А. Аб варыянтах і сінонімах [Тэкст] / З. А Рудакоўская. // Беларуская мова. - Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 1981. - 175 с.
14 Ахманова, А. С. Очерки по общей и русской лексикологии [Текст] /
О. С. Ахманова. - М.: Государственное учебно-педагог. издательство министерства просвещения РСФСР, 1957. - 299 с.
15 Иванникова Е. А. Синонимы русского языка и особенности [Текст] / Е. А. Иванникова. - М.: 1972. - 230 с.
16 Малажай, Г.М.Стылістычная дыферанцыяцыя фразеалагізмаў [Тэкст] / Г. М. Малажай // Сучасная беларуская мова: Слова. Перыфраза. Фразеалагізм : вучэб. дапам. - Мн.: Вышэйш. шк., 1992. - 238 с.
17 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы, 1977-1981 [Тэкст]: у 5 т. / Пад агульнай рэдакцыяй АН БССР К. А. Атраховіча (Кандрата Крапівы). - Мн.: Гал. рэд. Беларус. Сав. Энцыклапедыі. - 1981.
Т. 4 : П - Р / [уклад. тома Г. Ф. Верштат і інш.]. - 1980. - 768 с. - уклад. таксама: Г. М. Прышчэпчык.
18 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы, 1977-1981 [Тэкст] : у 5 т. / Пад агульнай рэдакцыяй АН БССР К. А. Атраховіча (Кандрата Крапівы). - Мн.: Гал. Рэд. Беларус. Сав. Энцыклапедыі, 1978.
Т. 2 : Г - К / [уклад. тома А. Я. Баханькоў]. - 1978. - 768 с.
19 Лепешаў, І. Я. Моўныя самацветы [Тэкст] / І. Я. Лепешаў. - Мн.: Нар. Асвета, 1985. - 72 с.
20 Баханькоў, А. Я. Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы [Тэкст] / А. Я. Баханькоў. - Мн.: Навука і тэхніка, 1994. - 463 с.
21 Мокиенко, В. М. Славянская фразеология [Текст] / В. М. Мокиенко. - М.: Высшая школа, 1980. - 207 с.
22 Лепешаў, І. Я. Праблемы фразеалагічнай стылістыкі і фразеалагічнай нормы [Тэкст] / І. Я. Лепешаў. - Мн.: Навука і тэхніка, 1984. - 262 с.
23 Наркевіч, А. І. Назоўнік. Граматычныя катэгорыі і формы [Тэкст] /
А. І. Наркевіч. - Мн.: Выдавецтва БДУ, 1976. - 246 с.
24 Молотков, А. И. Основы фразеологии русского языка [Текст] /
А. И. Молотков. - Л.: Наука, 1977. - 263 с.
25 Янкоўскі, І. Ф. Беларуская мова [Тэкст] / І. Ф. Янкоўскі. - Мн.: Вышэйш. школа, 1978. - 333 с.
26 Лепешаў, І. Я. Фразеалогія сучаснай беларускай мовы [Тэкст] /
І. Я. Лепешаў. - Мн.: Вышэйш. школа, 1998. - 271 с.
27 Янкоўскі, І. Ф. Сучасная беларуская мова [Тэкст] / І. Ф. Янкоўскі. - Мн.: Вышэйш. школа, 1984. - 176 с.
28 Морозова, А. А. Лексическая вариантность как лингвистический феномен (на материале современного белорусского языка) [Текст] /
А. А. Морозова // Актуальные вопросы филологических наук: материалы междунар. заоч. науч. конф - Чита: Молодой ученый, 2011. - 96-100 с.
29 Марашэўская, В. В. Фразеалагізмы са структурай сказа [Тэкст] /
В. В. Марашэўская. - Гродна: ГрДУ ім. Я.Купалы, 2003. - 115 с.
30 Садоўская, А. С. Фразеалагізмы - словазлучэнні ў сучаснай беларускай літаратурнай мове.: аўтарэф. дыс. на атрыманне вуч. ступені канд. філалагічных навук / А. С. Садоўская; Ін-т імя Я.Коласа НАН Беларусі. - Мн., 2002. - 21 с.
31 Хлусевіч, І. М. Варыянтнасць фразеалагізмаў у сучаснай беларускай
літаратурнай мове: аўтарэф. дыс. на атрыманне вуч. ступені канд.
філалагічных навук / І.М.Хлусевіч; НАН Беларусі. - Мн.: 2001. - 21 с.
32 Плотнікаў, Б. А. Лексіка і фразеалогія беларускай мовы: вучэбн. дапаможнік [Тэкст] / Б. А. Плотнікаў. - Мн.: Інтэрпрэссэрвіс, Кніжны дом
33 Шасцярнёва, Л. Г. Лексікалогія. Фразеалогія. Лексікаграфія [Тэкст] /
Л. Г. Шасцярнёва. - Мн.: ТетраСистемс, 2006. - 86 с.
34 Беларуская мова, 2001 [Тэкст] : у 2 ч. / пад рэд. Л. М. Грыгор'евай. - Мн
Ч. 1. - Мн.: Вышэйшая школа, 2001. - 354 с.
Ч. 2. - Мн.: Вышэйшая школа, 2001. - 437 с.
35 Сіўковіч, В. М. Сучасная беларуская мова: даведнік [Тэкст] /
В.М. Сіўковіч .- Мн.: УніверсалПрэс, 2005. - 591 с.
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Кампаратыўныя фразеалагізмы ў мове твораў Я. Коласа. Адносіны ўстойлівых параўнанняў да фразеалагічных адзінак. Семантычная класіфікацыя ўстойлівых параўнанняў мовы твораў Я. Коласа. Кампаратыўныя фразеалагізмы, якія характарызуць чалавека і яго якасці.
курсовая работа [86,3 K], добавлен 11.07.2014Марфалагічная характарыстыка фразеалагізмаў. Тыпы фразеалагізмаў па іх суадноснасці з часцінамі мовы. Фразеалагізмы, несуадносныя з часцінамі мовы. Фразеалагізмы, суадносныя са структурай словазлучэння, спалучэння слоў. Структурныя тыпы фразеалагізмаў.
курсовая работа [68,5 K], добавлен 27.10.2013Слова і яго значэнне. Спосабы ўзнікнення пераносных значэнняў слова. Лексіка беларускай мовы паводле находжання, сферы ўжывання. Актыўная і пастўная лексіка. Стылістычныя разрады лексікі беларускай мовы. Лексіка сучаснай мовы. Мастацка-паэтычная лексіка.
реферат [23,5 K], добавлен 24.01.2009Паняцця, асаблівасці і граматычна характарыстыка часцін мовы: назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеннік, дзеяслоў, дзеепрыметнiк, прыслоўе, інфiнiтыў i дзеепрыслоўе. Службовыя часціны мовы. Часціцы і мадальныя словы. Выклічнікі і гукапераймальныя словы.
курсовая работа [77,0 K], добавлен 25.01.2011Суадноснасць з: назоўнікам, прыметнікам, дзеясловам, прыслоўем, выклічнікам. Сінтаксічная характарыстыка фразеалагізмаў з кампанентам-найменнем атмасферных з’яў. Фразеалагізмы-словазлучэнні, сказы. Класіфікацыя фразеалагізмаў паводле кампанента-наймення.
курсовая работа [53,2 K], добавлен 12.01.2016Фразеалагізмы як частка лексікі любой мовы, разуменне іх сэнсу. Фразеалагізмы беларускай мовы: крыніцы паходжання і тлумачэнне паняцця. Біблія - універсальная аснова сусветнай культуры. Асаблівасць функцыяніравання біблейскіх фразеалагізмаў у мове.
курсовая работа [86,1 K], добавлен 24.05.2015Феномен мовы і паняцце соцыуму. Гісторыя двухмоўя на Беларусі. Этапы фарміравання беларускай мовы. Лексікалогія і лексікаграфія беларускай мовы. Стылістыка і функцыянальныя стылі. Навуковы стыль і яго разнавіднасці. Групы афіцыйна-справавой дакументацыі.
курс лекций [208,8 K], добавлен 30.03.2015Метадалагічны аспект навучання. Германiзмы ў старабеларускай мове, тыпалогія. Лінгваметадычныя аспекты выкладання лексікі: вымаўленчыя навыкі, навучанне асваенню новай лексікі, фразеалагічны аспект. Пераклад фразеалагічных адзінак, маўленчы этыкет.
курсовая работа [44,0 K], добавлен 10.04.2012Разгорнуты адказ і тэзісны план теми "Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы". Прыклады марфалагічнай і сінтаксічнай інтэрферэнціі. Выразы з публіцыстычнага, навуковага, афіцыйна-справавога стыля, сказы выразнай функцыянальна-стылявой прыналежнасці.
контрольная работа [23,8 K], добавлен 08.10.2012Важні рысы заканадаўчого падстылю у кантэксце афіцыйна-справавога стылю, переважна сфера выкарыстання. Асаблівасці, уласціві для афіцыйна-справавога стылю беларускай мовы: лексічныя, марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці, жанры і фразеалогія.
реферат [16,7 K], добавлен 22.06.2011