Фразеалагізмы, іх асаблівасці ўжывання ў рамане Івана Шамякіна "Вазьму твой боль"

Характарыстыка і азначэнне фраземы. Групы фразеалагічных адзінак у рамане Шамякіна "Вазьму твой боль: паводле суаднесенасці з часцінай мовы, семантычнай злітнасці кампанентаў, сінтаксічнай структуры. Аманімічнасць, варыянтнасць і сінанімія у фразеалогіі.

Рубрика Иностранные языки и языкознание
Вид дипломная работа
Язык белорусский
Дата добавления 16.10.2013
Размер файла 106,7 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Згараць ад сораму [9, Т.2, с.433].

А што я мог сказаць? Я ад сораму згараў [10, с.130].

З паўслова [9, Т.2, с.162].

<...> яна не зразумела яго, як звычайна, з паўслова [10, с.93].

Каб духу твайго не было [10, c.169].

- Пайшоў прэч, гніда! Каб духу твайго не было, забойца! [10, с.169]

Кідаць словы на вецер [9, Т.2, с.506].

Ніколі яна не кідала словы на вецер… [10, с.230]

Кідаць цень [9, Т.2, с.508].

Не трэба Ваня, з-за адной дурной бабы кідаць цень на людзей [10, с.138].

Краем вуха [9, Т.1, с.525].

Чуў я ад людзей, краем вуха, як кажуць, пра вас...пра бацькоў вашых... [10, с.270].

Ламаць галаву [9, Т.1, с.389].

Заглянуўшы ў залу і ўбачыўшы, што Карней ламае галаву над задачай... [10, с.181].

Лоб у лоб [9, Т.1, с.582].

Трэба сутыкнуцца лоб у лоб. Глянуць у вочы [10, с.97]

Лыкам шыты [9, Т.1, с.587].

А мы што, хіба лыкам шытыя? [10, с.90].

Мора па калена [9, Т.1, с.78].

Шчэрба часам мог выказвацца шчыра, хоць пры гэтым і блазнаваў, прытвараўся п'яненькім, а п'янаму, маўляў, мора па калена… [10, с.263]

На чорта [9, Т.1, с.588].

На чорта вам тая карова? [10, с.37]

Не ўпускаць свайго [9, Т.2, с.287].

Але маёр, відаць па ім, свайго не ўпусціць [10, с.191].

Не на жыццё, а на смерць [9, Т.2, с.380].

Ды Іван тут жа пачуў, што і сам ён дыхае не лягчэй, быццам яны толькі што доўга біліся, не на жыццё - на смерць [10, с.168].

Ні слова [9, Т.2, с.386].

<...> дзед яго расказвае мне пра такое, чаго нікому не трэба знаць, а я ім - ні слова [10, с.137].

Памінай словам [9, Т.2, с.178].

Забаўскі ж, з гэтым згаджаліся ўсе, часовы чалавек ў саўгасе, год-два папрацуе - і памінай яго якім хочаш словам [10, с.80].

Пільнае вока [9, Т.2, с.186].

Ды Кузя апярэдзіў яго, даказаўшы, што мае пільнае вока: накінуўся на Бойку, што ў лесе на карэнні дарога ўсеяна ячменем [10, с.62].

Па душах [9, Т.1, с.178].

Пачаў я з ім па душах гаварыць [10, с.172].

Пад гарачую руку [9, Т.2, с.292].

Я пад гарачую руку спытаў, ці не жанчына з ім ехала [10, с.178].

Прымаць блізка да сэрца [9, Т.2, с.120].

<...> І не трэба, каб і яна так блізка прыняла гэта да сэрца і пакутавала разам з ім [10, с.98].

Развесіць вушы [9, Т.2, с.288].

А тая, дурная, начытаўшыся раманаў, развесіла вушы, разявіла рот [10, с.231].

Рэзаць вочы.

<...> матка так задзіраецца з паліцаем, ? рэжа яму ў вочы праўду: аб тым, што Шышка дрэнна жыве са сваёй маладой жонкай, ? пра гэта гаварылі бабы, калі збіраліся разам [10, с.120].

Удар судзьбы [9, Т.2, с.357].

<...> і калі ў цёткі жыў да цябе, да ўсяго быў гатовы, да любых удараў судзьбы [10, с.128].

Чортаў сын [9, Т.2, с.389].

Але як ён, чортаў сын, урач твой, дапяў ажно ў Бярдзічаў? [10, с.90]

Як у ваду кануць [9, Т.1, с.479] .

Загадаў шукаць. <...>Як у ваду канула машына [10, с.187].

Фразеалагічнымі выразамі называюцца такія ўстойлівыя па складу і ўжыванню фразеалагічныя адзінкі, якія з'яўляюцца не толькі семантычна члянімымі, але і складаюцца са слоў са свабодным значэннем [2, с.74]:

Пад рукой [9, Т.2, с.184].

Здзіўляўся, што Астаповіч памяняў Качанку пяць пасад, кпіць з яго, здаецца не прымае ў сур'ёз, аднак дваццаць гадоў трымае ля сябе, пад рукой, у кіруючых [10, с.6].

Па закону [9, Т.1, с.123].

<...>па закону ўсё рабіў і па закону яму памагаў дырэктар [10, с.27].

Што трэба [9, Т.2, с.460].

" - Не баюся - паважаю, гэта мужык што трэба, я табе скажу" [10, с.70].

Асноўнай прыкметай фразеалагічных зрашчэнняў з'яўляецца семантычная непадзельнасць, абсалютная невывадзімасць значэння цэлага з кампанентаў. Фразеалагічныя адзінствы ж не з'яўляюцца ў такой ступені цесна злітымі ў семантычным плане злучэннямі слоў як фразеалагічныя зрашчэнні. У іх межы могуць укліньвацца не толькі асобныя словы, якія не ўваходзяць у кампанентны склад фразеалагізмаў, але нават і цэлыя сказы. У адрозненне ад фразеалагічных адзінстваў фразеалгічныя злучэнні амаль што не маюць аманімічных ім свабодных словазлучэнняў. Асаблівасцю гэтых адзінак мовы з'яўляецца і тое, што словы з фразеалагічна звязанымі значэннямі, якія ўваходзяць у іх склад, могуць замяняцца сінонімамі. У адрозненне ад свабодных спалучэнняў слоў фразеалагічныя выразы не ствараюцца тым, хто гаворыць, а ўзнаўляюцца як гатовыя адзінкі з пастаянным складам і значэннем.

2.3 Фразеалагізмы паводле сінтаксічнай структуры

У залежнасці ад структуры ўсе фразеалагічныя звароты можна падзяліць на тры групы. Да першай групы адносяцца фразеалагізмы, якія граматычна адпавядаюць сказу, знешне супадаюць са структурай сказа. Другая група - фразеалагізмы, граматычна адпаведныя словазлучэнню. Да трэцяй групы адносяцца фразеалагізмы са структурай спалучэння слоў.

Сярод фразеалагізмаў, якія граматычна суадносяцца са словазлучэннем, назіраюцца самыя разнастайныя мадэлі. Як найбольш тыповыя, распаўсюджаныя, выдзяляюцца наступныя [12, с.46]:

1) прыметнік+назоўнік наз. скл.:

Белы свет [9, Т.2, c.317].

<...> значыцца, канец, адгуляў Валодзя на белым свеце, збірайся ў апошнюю дарогу [10, c.172].

Цвёрды арэх [9, Т.2, с.276].

Дзед Качанок павесялеў, казаў, што Сталінград - цвёрды арэх, зломіць там Гітлер зубы [10, с.137].

Шырокая душа [9, Т.1, с.52].

Бацька заваліўся ў кульдзюм. Прэмію палучылі. Пусціць грошыкі на вецер - душа шырокая [10, с.38].

2) прыназоўнік+прыметнік+назоўнік він. скл.:

Пад гарачую руку [9, Т.2, с.292].

Я пад гарачую руку спытаў, ці не жанчына з ім ехала [10, с.178].

3) назоўнік наз. скл.+прыназоўнік+назоўнік месн. скл.:

Душа ў душу [9, Т.1, с.388].

Працавалі ж усё лета душа ў душу [10, с.18].

4) прыназоўнік+назоўнік він. скл.+назоўнік родн.скл.:

На разбор шапак [9, Т.2, с.287].

Ты чаго прыходзіш на разбор шапак? Памог бы бацьку свайго залатаць [10, с.191].

5) прыметнік+назоўнік наз. скл.:

Сабачы нюх [9, Т.2, с.301].

А мая, зараза... дзесятку схаваў... у бот, у самы насочак засунуў, дык і там знайшла. Сабачы нюх на грошы мае [10, с.69].

Трышкаў кафтан [9, Т.2, с.361].

Трышкаў кафтан! Хітруга твой урач [10, с.90].

Чортаў сын [9, Т.2, с.389].

Але як ён, чортаў сын, урач твой, дапяў ажно ў Бярдзічаў? [10, с.90].

6) дзеяслоў+прыназоўнік +назоўнік він. скл.:

Вадзіць за нос [9, Т.1, с.70].

<...>, і Валя камандавала ім, як хацела, бесцырымонна вадзіла за нос [10, с.38].

Вылятаць у трубу [9, Т.1, с.218].

А самім пасля? Вылятаць у трубу? [10, с.90].

Заганяць у кут [9, Т.1, с.195].

Загнаны, як кажуць, у кут, Якаў Мацвеевіч узлавана кінуў Забаўскаму... [10, с.83]

Заглянуць у душу [9, Т.1, с.390].

І Астаповіч, які, здаецца, ведаў усё і разумеў кожнага чалавека, не здолеў заглянуць у душу лепшаму механізатару [10, с.273].

Пляваць у твар [9, Т.2, с.107].

Яўна выстаўляе сваю грашавітасць, плюе ўсім у твар: во, маўляў, вам, вы мяне пахавалі, а я тут як тут… [10, с.98].

Тыкаць у нос [9, Т.2, с.480].

<...> на курсах гэтых ён вучыўся заўсёды на "выдатна", прывозіў пахвальныя граматы і тыцкаў імі ў нос настаўнікам сваёй школы... [10, с.179].

Убіць у галаву [9, Т.2, с.370].

Убіў сабе ў галаву, што бацька абавязкова прыйдзе ў такую ноч... [10, с.170].

Узваліць на плечы [9, Т.2, с.480].

Можа, ад таго, што ведалі ўсе клопаты, усё матчына гора і на плечы нашы ўзвальвалася нямала недзіцячай работы, мы рана сталелі [10, с.72].

7) дзеяслоў+назоўнік він. скл.:

Вылупліваць вочы [9, Т.1, с.189].

Вельмі трэба было вылупліваць вочы на такога гада, якога ўсе людзі праклінаюць! [10, c.79].

Вярэдзіць душу [9, Т.1, с.271].

Навошта ж яго ўспамінаць, навошта вярэдзіць душу сваю? [10, с.176]

Завесці пласцінку [9, Т.1, с.188].

Пагаварыць вы ўмееце. Адзін Яшка можа на ўвесь вечар завесці пласцінку [10, с.207].

Задраць нос [9, Т.1, с.377].

Шышка на маё прывітанне не адказаў, прайшоў міма, задраўшы нос [10, с.77].

Закідваць вудачку [9, Т.1, с.396].

Гэта мяне насцярожыла. Бач, куды закідае вудачкі, падумаў я, але не на дурня наскочыў. Так я табе і скажу, чаго я хачу, а чаго не хачу [10, 78].

Закруціць галаву [9, Т.1, с.471].

Закруціла акушэрка галаву многім хлопцам[10, с.18].

Загаворваць зубы [9, Т.1, с.388].

Ты мне зубы не загаворвай [10, c.292].

Кусаць локці [9, Т.1, с.581].

? Глядзі, каб послі локці не кусала [10, c.236].

Кідаць цень [9, Т.1, с.508].

Не трэба Ваня, з-за адной дурной бабы кідаць цень на людзей [10, с.138].

Ламаць галаву [9, Т.1, с.389].

Заглянуўшы ў залу і ўбачыўшы, што Карней ламае галаву над задачай... [10, 181]

Ламаць дровы [9, Т.1, с.588].

Астаповіч падтрымлівае Кузю, хоць аграном па маладосці сваёй часам "ламае дровы" [10, с.187].

Пераступіць дарогу [9, Т.2, с.177].

<...> супраць Батрака ўвогуле ніколі ніхто нічога не сказаў бы, бо нікому ён не пераступіў дарогу, усім рабіў дабро [10, с.70].

Плесці бязглуздзіцу.

Ад гэтага яна зрабілася яшчэ больш шумная: не гаварыла - крычала і была бесталковая - часта пляла бязглуздзіцу [10, с.77].

Пускаць бурбалкі [9, Т.2, с.234].

Назірае, хто выплыве, а хто "пусціць бурбалкі" [10, с.6].

Развязаць вузел [9, Т.2, с.525].

І тады падумаў я: а чаму не даказаць бацьку і ўсім іншым, што ён можа ўсё - і даследаваць, і развязаць складаны вузел… [10, с.282].

8) назоўнік творн. скл.+дзеепрыметнік:

Лыкам шыты [9, Т.1, с.587].

А мы што, хіба лыкам шытыя? [10, с.90].

У структурна-граматычных адносінах фразеалагічныя звароты, раўназначныя сказу, з'яўляюцца неаднастайнымі. Выдзяляюцца такія структурныя тыпы [12, с.31]:

1) назоўнік (дзейнік)+дзеяслоў (выказнік):

Душа ляжыць [9, Т.1, с.386].

...Тася <...> спрабавала адгаварыць, <...> "Як сам хочаш, Іванка, да чаго душа твая ляжыць" [10, с.28].

Ногі памлелі [9, Т.2, с.348].

У Таісы Міхайлаўны памлелі ногі ... [10, с.183]

Слінкі цякуць [9, Т.2, с.387].

Яна шаптала, што заўтра мамка спячэ булак... белых-белых і смачных-смачных. У мяне ажно слінкі пацяклі ... [10, с.170]

Сэрца чуе [9, Т.2, с.272].

А цётка Хвядора, якой не спалася ў тую ноч: чула, кажа, сэрца бяду, балела... [10, с.171].

Чэрці носяць [9, Т.2, с.30].

Іван! Дзе цябе чэрці носяць? [10, с.89].

2) фразеалагізмы са структурай аднасастаўнага сказа:

З'есці пуд солі [9, Т.1, с.386].

Чым больш яна думала, тым больш ёй рабілася няёмка перад даўнім іванавым сябрам, суседам, з якім яны, як кажуць, з'елі не адзін пуд солі [10, с.197].

3) фразеалагізмы са структурай двухсастаўнага поўнага развітага сказа:

Зямля гарыць пад нагамі [9, Т.2, с.488].

З хацінкі, як у цёткі Іванавай, звязе яго такая жонка, у якой зямля гарыць пад нагамі…[10, с.27].

Чорт іх знае [9, Т.2, с.460].

Чорт іх знае, у якім яны баку. Ого, штоб мы зналі! [10, с.121].

4) фразеалагізмы са структурай двухсастаўнага поўнага неразвітага сказа:

Мора па калена [9, Т.1, с.78].

Шчэрба часам мог выказвацца шчыра, хоць пры гэтым і блазнаваў, прытвараўся п'яненькім, а п'янаму, маўляў, мора па калена… [10, с.263].

Сабака на сене [9, Т.2, с.300].

І не думаў сядзець на гэтых грашах, як сабака на сене [10, с.181].

Фразеалагізмы са структурай спалучэння слоў. Ад фразеалагізмаў са структурай словазлучэння яны адрозніваюцца тым, што іх кампаненты не звязаны падпарадкавальнай сувяззю. Гэта спалучэнні генетычна службовага і самастойнага слова або спалучэнні двух самастойных слоў. Вылучана некалькі груп фразеалагізмаў са структурай спалучэння слоў [11, c.58].

1) Фразеалагізмы са структурай `прыназоўнік+назоўнік родн. скл.'. У марфалагічным плане гэтыя фразеалагізмы, як правіла, нязменныя:

Да болю [9, Т.1, с.30].

Івану да болю зрабілася шкада таго гаю, які высеклі пасля вайны [10, с.87].

З паўслова [9, Т.2, с.162].

<...> яна не зразумела яго, як звычайна, з паўслова [10, с.93].

На чорта [9, Т.2, с.588].

На чорта вам тая карова? [10, с.38].

2) Фразеалагізмы са структурай `прыназоўнік+назоўнік месн. скл.':

На канi [9, Т.1, с.270].

<...> не вельмі стараўся апярэдзіць час, не гнаўся апынуцца на белым кані наперадзе прагрэсу [10, с.177].

Па душах [9, Т.1, с.178].

Пачаў я з ім па душах гаварыць [10, с.172].

Па закону [9, Т.1, с.123].

<...> па закону ўсё рабіў і па закону яму памагаў дырэктар [10, с.37].

3) Кампаратыўныя фразеалагізмы. Яны маюць форму параўнальнага звароту са злучнікам як ці яго сінонімамі нібы, што, быццам:

Як на пажар [9, Т.1, с.132].

Урэшце кінуў трубку, выскачыў з бытоўкі як на пажар [10, с.139].

Як на падбор [9 Т.2, с.148].

А механізатары, як на пабор, зубаскалы ўсе, жартаўнікі [10, с.8].

4) Фразеалагізмы са структурай `прыназоўнік+ назоўнік+ прыназоўнік +назоўнік':

Ад макаўкі да пят [9, Т.1, с.8].

Тады толькі малады батрак здагадваецца, <...>, і заліваецца чырванню ад макаўкі да пят [10, с.11].

З вока на вока [9, Т.1, с.57].

Але адно адчуваў: гэта страшнае, яно адводзіла яго цэлы месяц ад такой вось сустрэчы - з вока на вока [10, с.97].

5) Фразеалагізмы са структурай `назоўнік+прыназоўнік+назоўнік':

Лоб у лоб [9, Т.1, с.582].

Трэба сутыкнуцца лоб у лоб. Глянуць у вочы [10, с.97].

6) Фразеалагізмы са структурай `лічэбнік+прыназоўнік+лічэбнік':

Адзін на адзін [9, Т.1, с.86].

Калі думаў пра сустрэчу адзін на адзін, то, трацячы на нейкі момант развагу, даходзіў да самага страшнага [10, с.166].

У якасці ўзнаўляльных моўных адзінак фразеалагізмы заўсёды выступаюць як пэўнае структурнае адзінства, у складзе якога словы, розныя па сваіх марфалагічных асаблівасцях, знаходзяцца паміж сабой у пэўных сінтаксічных адносінах.

Паводле структуры фразеалагізмы суадносяцца са словазлучэннем, сказам і спалучэннем слоў.

Сярод фразеалагізмаў са структурай словазлучэння назіраюцца самыя разнастайныя структурныя мадэлі. Найбольш пашыраныя з іх: прыметнік+назоўнік (белы свет), назоўнік+назоўнік (з прыназ. ці без яго) (на разбор шапак), дзеяслоў+назоўнік (з прыназ. ці без яго) (зарубіць на носе), назоўнік+дзеепрыметнік (лыкам шыты).

Фразеалагізмы са структурай сказа структурна арганізаваны як сказы розных тыпаў. Сярод фразеалагізмаў-сказаў найбольш пашыраны: фразеалагізмы са структурай двухсастаўнага сказа (што ты хочаш), фразеалагізмы са структурай аднасастаўнага сказа (з'есці пуд солі), фразеалагізмы са структурай `назоўнік (дзейнік)+дзеяслоў (выказнік)': душа ляжыць.

Фразеалагізмы са структурай спалучэння слоў не маюць ні граматычна галоўнага, ні граматычна залежнага кампанента.

2.5 Мнагазначнасць і аманімічнасць у фразеалогіі

Фразеалагічныя адзінкі могуць быць адназначнымі і шматзначнымі. Вылучыць усе значэнні фразеалагізма цяжка, таму што гэта звязана з немагчымасцю ўстанавіць сэнсавую сувязь паміж значэннямі асобных кампанентаў, якія суадносяцца з адпаведнымі шматзначнымі словамі і суцэльным значэннем фразеалагізма. У кантэксце фразеалагізм, не страчваючы свайго асноўнага значэння, абрастае дадатковымі значэннямі, якія не выключаюць адно аднаго. Семантыка акаляючых фразеалагічную адзінку слоў з'яўляецца адным з галоўных фактараў развіцця шмазначнага фразеалагізма [2, с.37]:

1) Варомн лічымць. 1. Праяўляць наўважлівасць, рассеянасць. 2. Упустую траціць час, гультаяваць. 3. Марудзячы, прапускаць зручны момант [9, Т.1, с.14].

<...> таму лепш рапартаваць з апераджэннем, што разумныя людзі і робяць, пакуль дурні варон лічаць.

У кантэксце фразеалагізм ужыты ў трэцім значэнні.

2) Закруцімць (круцімць) галавумкаму. 1. Выклікаць у каго-небудзь пачуццё кахання, сімпатыі; прывабліваць каго-н. 2. Уздзейнічаць якім-н. чынам, схіляць да адыходу ад ранейшага, штурхаць на што-н. нядобрае [10, с.571].

Закруціла акушэрка галаву многім хлопцам [9, Т.1, с.18].

Лавімць (злавімць) на сломвекаго. 1. Скарыстаўшы пачутае, прымушаць выканаць каго-н. абяцанае, сказанае. 2.Знаходзіць супярэчнасці ў выказванні субяседніка, скарыстаўшы яго агаворку [9, Т.1, с.587].

- Ды не лаві ты мяне на слове [9, Т.1, с.31].

У кантэксце фразеалагізм ужыты ў другім значэнні.

3) Падлівамць (падлімць) мамсла ў агомнь. 1. Абвастраць непрыязныя адносіны паміж кім-н., узмацняць якія-н. пачуцці, настрой і пад. 2. Выклікаць павышаную цікавасць да чаго-н. [9, Т.2, с.121].

Увайшоўшы ў ролю, Карней падліваў масла ў агонь [9, Т.1, с.221].

У кантэксце фразеалагізм ужыты ў першым значэнні.

4) Вомсь тамк (во так). 1. Вельмі, празмерна. 2. Вельмі дрэнны. Нікуды непатрэбны нехта. 3. чаго. Вельмі шмат чагосьці [9, Т.1,с.90].

У кантэксце дадзены фразеалагізм ужываецца ў першым значэнні.

Ты ж знаеш, рэле нам трэба во так! - Якаў разануў сябе далоняй па шыі [9, Т.1, 96].

5) Разямвіць ромт (паразямвіць ратым).1. Пачынаць гаварыць што-н., выказваць сваю думку. 2. Не згаджацца, рэзка пярэчыць. 3. Крайне здзіўляцца, быць моцна ўражаным. 4. Быць крайне няўважлівым, рассеяным. 5. Зазяваўшыся, пераставаць рабіць што-н. 6. на што. Прагнуць, хціва жадаць што-н. [9, Т.2, с.262].

У кантэксце дадзены фразеалагізм ужываецца ў трэцім значэнні.

А тая, дурная, начытаўшыся раманаў, развесіла вушы, разявіла рот [10, с.231].

Асноўная частка фразеалагізмаў з'яўляецца монасемантычнымі:

1) На чомрта (на які чорт). Навошта, для чаго [9, Т.2, 588].

На чорта вам тая карова? [10, с.37].

2) Шыромкая душам. Адкрыты, шчодры чалавек [9, Т.1, с.52].

Бацька заваліўся ў кульдзюм. Прэмію палучылі. Пусціць грошыкі на вецер - душа шырокая[10, с.38].

3) Вадзімць за номс каго. Уводзіць у зман, ашукваць [9, Т.1, с.38].

<...>, і Валя камандавала ім, як хацела, бесцырымонна вадзіла за нос [10, с.176].

4) Чагом домбрага. Можа здарыцца (што-н. нечаканае, непрыемнае) [9, Т.2, с.581].

<...>, што "пані Туся" дзеля шыку за апошнія купіла, чаго добрага, пачнуць пляткарыць... [10, с.71].

5) Памінамць словам каго, што. Успамінаць, думаць, гаварыць пра каго-, што-н. [9, Т.2, с.178].

Забаўскі ж, з гэтым згаджаліся ўсе, часовы чалавек ў саўгасе, год-два папрацуе - і памінай яго якім хочаш словам [10, с.80].

6) Язымк <домбра> падвемшаны ў каго. Хто-н. умее свабодна, лёгка і прыгожа гаварыць [9, Т.2, с.597].

Звычайна прамовы ён гаварыў лёгка, язык падвешаны добра[10, с.81].

7) Загнамць (заганямць) у кумт каго.Ставіць у бязвыхаднае становішча (звычайна пры спрэчцы) [9, Т.1, 389].

Загнаны, як кажуць, у кут, Якаў Мацвеевіч узлавана кінуў Забаўскаму... [10, с.83].

8) Варушымць (варомчаць) мазгаммі. Сур'ёзна думаць, меркаваць, разважаць [9, Т.1, с.98].

<...> галоўнаму трэба не лётаць з касмічнай скорасцю, а пільней глядзець, дзе што як ляжыць, ды мазгамі варушыць [10, с.62].

9) Томй свемт. Замагільны свет як супрацьпастаўленне зямному жыццю [9, Т.2, с.321].

Шчэрба ды і іншыя не могуць у абед не гаварыць пра зварот Шышкі, для вёскі гэта падзея - з "таго свету вярнуўся"... [10, с.68]

10) Сабамчы нюх. Нехта валодае здольнасцямі тонка ўлоўліваць, заўважаць, разумець нешта таемнае [9, Т.2, с.301].

А мая, зараза... дзесятку схаваў... у бот, у самы насочак засунуў, дык і там знайшла. Сабачы нюх на грошы мае [10, с.69].

У асноўным фразеалагізмы з'яўляюцца монасемантычнымі, што ў першую чаргу тлумачыцца складанасцю іх структуры. З полісемантычных фразеалагізмаў большасць - двухзначныя, значна менш - трох- і чатырохзначных. Пераважна яны выражаюць адносіны да прадмета думкі.

Аманімія ў лінгвістычнай літаратуры мае некалькі азначэнняў. І ў навуковых адносінах, і ў практычным (школьным) вывучэнні самым прымальным трэба прызнаць такое азначэнне: амонімы - словы, якія супадаюць гучаннем (аднолькава гучаць), але маюць рознае значэнне. Гэта супадзенне ў гучанні абумоўліваецца наяўнасцю ў мове слова беларускага і запазычанага, фанетычнымі зменамі слоў, распадам полісеміі [12, с. 48].

Прыклады фразем-амонімаў:

лоб у лоб - насустрачадзін аднаму (сутыкацца, сустракацца, ісці і пад.) і лоб у лоб - зусім аднолькавыя па сіле, росту. Пра дужых і рослых мужчын [10, 582];

з галавы да ног - з усіх бакоў; поўнасцю, цалкам і з галавым да ног - самы сапраўдны, цвёрда перакананы ў чым-н. [10, с.287].

Амонімаў-фразем (фразеалагічных амонімаў) непамерна меней, чым амонімаў лексічных. Тлумачыцца гэта і тым, што саміх фразем у беларускай мове непамерна меней, чым слоў, і прыродай фразем: фраземы ўтварыліся не са слоў, а з сінтаксічных адзінак, аманімія ж сінтаксічных адзінак - рэдкая з'ява.

2.5 Варыянтнасць і сінанімія фразеалагізмаў

Адной са складаных праблем у лінгвістыцы з'яўляецца праблема варыянтаў і сінонімаў. На матэрыяле беларускай мовы прааналізуем некаторыя аспекты ўзаемаадносін паміж імі, паклаўшы ў аснову гіпотэзу, што ўсе моўныя адзінкі па лініі сыходжання - разыходжання супастаўляюцца па структурных, семантычных і функцыянальных паказчыках і для ўсіх моўных узроўняў існуюць адны і тыя ж крытэрыі такіх супастаўленняў.

Зыходзячы з таго, што варыянт (варыянтная форма) - пэўнае відазмяненне, разнавіднасць (рэалізацыя, маніфестацыя) моўнай адзінкі, можна лічыць гэты тэрмін як адзінку вымярэння структурных супастаўленняў. Інакш кажучы, пад варыянтам мы разумеем усе відазмяненні структуры моўнай адзінкі, якія не парушаюць цэласнасці яе будовы і зместу. Такім чынам, можна гаварыць аб варыянтах фанем, марфем, словаформ, лексем, словазлучэнняў, фразеалагізмаў, дзе агульным, аб'ядноўваючым ва ўсіх выпадках выступае тоеснасць значэння, яго ідэнтычнасць і агульнасць знешняй будовы.

Фразеалагічны варыянт - любое відазмяненне фразеалагізма, што не парушае агульнага зместу і канструктыўных прыкмет цэласнасці адзінкі. Пераўтварэнні фразеалагізмаў маюць розны характар, але ўсе яны "абмежаваны і вызначаны моўнай традыцыяй" і ў асноўным зводзяцца да вар'іравання слоў, словаформ, словазлучэнняў, сінаніміі кампанентаў, асацыятыўнай замены іх [13, с.100].

Фанетычныя варыянты выяўляюцца на ўзроўні фанем, націску:

Тыкаць (тыцкаць) у нос [9, Т.2, с.480].

Адны, заліўшы памяць, плешчуць чорт ведама што, а другія на вус круцяць, каб пасля, перавярнуўшы ўсё дагары нагамі, тыцнуць нам у нос.

Загаворваць (загаварваць) зубы [9, Т.1, с.388].

Ты мне зубы не загаворвай[10, с.18].

Марфалагічныя варыянты адрозніваюцца словаформамі або словаўтваральнымі афіксамі кампанентаў, нязначнасць адрознення якіх не парушае лексічнага сэнсу фраземы:

Вось так (во так) [9, Т.2, с.9].

Ты ж знаеш, рэле нам трэба во так! - Якаў разануў сябе далоняй па шыі.

Выводзіць (вывесці) на чыстую ваду [9, Т.2, c.206].

Калі з рэле гэтымі нячыста, то я іх выведу на чыстую ваду [10, с.27].

Вылятаць (вылецець) у трубу [9, Т.2, с.218].

А самім пасля? Вылятаць у трубу? [10, с.9]

Загнаць (заганяць) у кут [9, Т.1, с.471].

Загнаны, як кажуць, у кут, Якаў Мацвеевіч узлавана кінуў Забаўскаму... [10, с.83].

Задраць (задзіраць) нос [9, Т.1, с.471].

Шышка на маё прывітанне не адказаў, прайшоў міма, задраўшы нос [10, с.77].

Закідваць (закідаць) вудачку [9, Т.2, с.39].

Гэта мяне насцярожыла. Бач, куды закідае вудачкі, падумаў я, але не на дурня наскочыў. Так я табе і скажу, чаго я хачу, а чаго не хачу [10, с.78].

Збіць (збіваць) з панталыку [9, Т.2, с. 421].

Незвычайны даклад зусім збіў людзей з панталыку [10, с.19, Т.26].

Згараць (згарэць) ад сораму [9, Т.2, с.433].

А што я мог сказаць? Я ад сораму згараў [10, с.130].

З плеч (плячэй) далоў [9, Т.1, с.12].

Яны здалі - і з плеч далоў. А вы прынялі… [10, с.374]

Зубы з'елі (-ў, -ла) [9, Т.2, с.438].

Шукае не міліцыя - следчыя іншай установы, якія зубы на гэтым з'елі [10, с.177].

Кідаць (кінуць) цень [9, Т.2, с.508].

Не трэба Ваня, з-за адной дурной бабы кідаць цень на людзей [10, с.138].

Лыкам шытыя (-а, -ая, -ы) [9, Т.2, с.587].

А мы што, хіба лыкам шытыя? [10, с.9, с.20].

Падліваць (падліць) масла ў агонь [9, Т.2, с.121].

Увайшоўшы ў ролю, Карней падліваў масла ў агонь [10, с.221].

Паказаць (паказваць) сябе.

Ніна выйшла з-за парцьеры, <...>, не працаваць - сябе паказаць: модная прычоска, падмаляваныя губы, бровы [10, с.118].

Развязаць (развязваць) вузел [9, Т.2, с.525].

І тады падумаў я: а чаму не даказаць бацьку і ўсім іншым, што ён можа ўсё - і даследаваць, і развязаць складаны вузел…[10, с.282].

Распускаць (распусціць) язык (-і) [9, Т.2, с.267].

Каб пры малым не распускалі язык [10, с.72].

Са свету зжыць (зжываць) [9, Т.1, с.439].

І ў таго чорта жонка ёсць. Яна мяне са свету зжыве [10, с.122].

Слінкі (слінка) цяклі (цякла) [9, Т.2, с.387].

Яна шаптала, што заўтра мамка спячэ булак... белых-белых і смачных-смачных. У мяне ажно слінкі пацяклі ... [10, с.170].

Спачываць (спачыць) на лаўрах [9, Т.2, с.371].

Не папракнуў, што Астаповіч перад пенсіяй "спачываў на лаўрах" [10, с.132].

Узваліць (узвальваць) на плечы [9, Т.2, с.480].

Можа, ад таго, што ведалі ўсе клопаты, усё матчына гора і на плечы нашы ўзвальвалася нямала недзіцячай работы, мы рана сталелі [10, с.72].

Чорт з імі (з ім, з ёй) [9, Т.2, с.30].

Няхай пагавораць - чорт з імі[10, с.89].

Чэрці носяць (чорт насіў) [9, Т.2, с.482].

Іван! Дзе цябе чэрці носяць? [10, с.89].

Як (нібы, што) у ваду канула (-уў, -лі) [9, Т.2, с.386].

Загадаў шукаць. <...>Як у ваду канула машына[10, с.87].

Сінтаксічныя варыянты як ідэнтычныя па лексічнаму значэнню характарызуюцца па сінтаксічным узроўні:

Рэжа (ў) вочы [9, Т.2, с.29].

<...> матка так задзіраецца з паліцаем, ? рэжа яму ў вочы праўду: аб тым, што Шышка дрэнна жыве са сваёй маладой жонкай, ? пра гэта гаварылі бабы, калі збіраліся разам [10, с.120].

Лексічныя варыянты адрозніваюцца асобнымі лексемамі, якія не парушаюць семантычнага адзінства фразеалагізма:

Варушыць (варочаць) мазгамі [9, Т.2, с.9].

<...> галоўнаму трэба не лётаць з касмічнай скорасцю, а пільней глядзець, дзе што як ляжыць, ды мазгамі варушыць.[10, с.62].

Выляцець з галавы (з памяці) [9, Т.2, с.218].

Старая неразумная жанчына. У яе вылецела з галавы...[10, с.138]

Заглянуць (зазірнуць) у душу [9, Т.2, с.39].

І Астаповіч, які, здаецца, ведаў усё і разумеў кожнага чалавека, не здолеў заглянуць у душу лепшаму механізатару[10, с.273].

З галавы да ног (пят) [9, Т.2, с.287].

<...> з дзіўнай скептычнай усмешкай аглядаў сакратара з галавы да ног [10,с. 239, Т.2].

Каб духу (смуроду, паху) твайго не было [9, Т.1, c.69].

- Пайшоў прэч, гніда! Каб духу твайго не было, забойца!

Круціць (матаць) на вус [9, Т.2, с.23].

Адны, заліўшы памяць, плешчуць чорт ведама што, а другія на вус круцяць, каб пасля, перавярнуўшы ўсё дагары нагамі, тыцнуць нам у нос [10, с.82].

Пераступіць (перабягаць, пераходзіць) дарогу [9, Т.2, с.177].

<...> супраць Батрака ўвогуле ніколі ніхто нічога не сказаў бы, бо нікому ён не пераступіў дарогу, усім рабіў дабро [10, с.70].

Развесіць (распускаць) вушы [9, Т.2, с.288].

А тая, дурная, начытаўшыся раманаў, развесіла вушы, разявіла рот [10, с.231].

Секчы (рубіць, рэзаць) пад корань [9, Т.2, с.330].

"Падрэжу я цябе пад корань" калі мужчыны ў карты гулялі, так гаварылі [10, с.119, Т.2].

Скруціць (гнуць, сагнуць) у баранаў (казіны) рог [9, Т.2, с.277].

Усіх скруціць у бараноў рог [10, с.17].

Што (як, нібы) з гусі вада [9, Т.2, с.148].

З дзеда, безумоўна, што з гуся вада, ён не дасягальны... [10, с.7]

Чорт ведае (знае) што [10, с.121].

Чорт іх знае, у якім яны баку. Ого, штоб мы зналі!

У эліпсаваных варыянтах назіраюцца скарачэнні слоў-кампанентаў. Магчымасць ужывання некаторых фразеалагічных адзінак у няпоўным складзе не пярэчыць іх асноўнай прыкмеце - устойлівасці:

На чорта (на які чорт) [9, Т.2, с.588].

На чорта вам тая карова? [10, с.37]

Пры камбінаванай варыянтнасці мы сустракаемся з дзвюма і больш разнавіднасцямі вар'іравання:

Адлегла (адлягло) на душы (на сэрцы) (фанет.+лекс.) [9, Т.2, с.63].

У мяне на душы гарэла ўсе гэтыя дні. Можа, цяпер толькі адлягло [10, с.238]. фразема семантычный сінтаксічный сінанімія

Быкам (валам) хвасты круціць (закручваць, накручваць) (лекс. + марф.) [9, Т.2, c.570].

Яшка Качанок пакляўся, што ён не будзе і пойдзе з высокай сваёй пасады ў пастухі, "быкам хвасты круціць", калі не дастане гэтыя злашчасныя рэле [10, с.9].

Вярэдзіць (развярэдзіць) душу (сэрца) (марф.+лекс.) [9, Т.2, с.271].

Навошта ж яго ўспамінаць, навошта вярэдзіць душу сваю? [10, с.176].

Кідаць (пускаць) слова (словы) на вецер) (лекс.+марф.) [9, Т.2, с.506].

Ніколі яна не кідала словы на вецер… [10, с.230]

Пляваць (плюнуць) у твар (у вочы) (марф.+лекс.) [9, Т.2, с.107].

Яўна выстаўляе сваю грашавітасць, плюе ўсім у твар: во, маўляў, вам, вы мяне пахавалі, а я тут як тут… [10, с.9, Т.28].

Пускаць (пусціць) бурбалкі (пухіры) (марф.+лекс.) [9, Т.2, с.234].

Назірае, хто выплыве, а хто "пусціць бурбалкі" [10, с.6].

У адрозненні ад варыянтнасці сінанімія вызначаецца як галіна семантычных узаемаадносін моўных адзінак. Пры практычным жа вызначэнні сінонімаў якраз і пачынаецца змяшэнне не толькі структурных, але і функцыянальных планаў. Напрыклад, у працы В. С. Ахманавай [14] адмаўляецца магчымасць сінанімічных адносін паміж варыянтамі, сінанімія разглядаецца як мяжа вар'іравання. Е. А. Іваннікава [15] даводзіць, што сінанімія грунтуецца на адносінах ідэаграфічных (адценні ў значэнні), стылістычных (стылістычная розніца пры тоеснасці ці блізкасці значэнняў, іх паняційнага зместу), дыстрыбутыўных (розніца ў спалучэнні), дублетных (адсутнасць усякай розніцы). На падставе таго, што сінанімія - гэта супадзенне па значэнні асобных моўных адзінак, па-першае, можна гаварыць аб сінанімічных адносінах толькі паміж значымымі адзінкамі, г.зн. пачынаючы з марфем, па-другое, такімі адносінамі могуць быць звязаны адна- і рознаструктурныя адзінкі, калі яны будуць аб'яднаны агульнай семантыкай, па-трэцяе, сінанімія - семантычная з'ява, якая носіць агульнамоўны характар, уласцівая сістэме мовы ў цэлым і паасобным яе падсістэмам (напрыклад, сінаніміка марфем, лексічная, сінтаксічная сінаніміка). Паўстае пытанне аб крытэрыях вылучэння сінонімаў, якія б не выходзілі за рамкі азначэння сінаніміі як паняцця семантычнага. Найбольш слушная ў гэтых адносінах думка, што такімі крытэрыямі могуць быць семантычная блізкасць і дыстрыбуцыя (узаемазамяняльнасць). Такія крытэрыі дазваляюць вызначыць поўнае, абсалютнае і няпоўнае, частковае, сінанімічнае супадзенне адзінак. У сувязі з гэтым выдзяляюцца абсалютныя сінонімы (або дублеты, г.зн. адзінкі, поўнасцю паўтараючыя адна адну) і сінонімы, якія маюць адценні ў значэнні ці ў валентнасці, якая ўрэшце таксама абумоўлена значэннямі моўнай адзінкі, яе семантычным аб'ёмам. Такім чынам, сінанімічнымі могуць быць і варыянты адзінкі, і розныя адзінкі [13, с.101].

Адлягло на душы. Сін.: адлягло ад сэрца; як камень з плячэй зваліўся; як камень з сэрца зваліўся [9, Т.2, с.63].

У мяне на душы гарэла ўсе гэтыя дні. Можа, цяпер толькі адлягло [10, с.238].

Белы свет. Сін.: божы свет [9, Т.2, c.317] .

<...> значыцца, канец, адгуляў Валодзя на белым свеце, збірайся ў апошнюю дарогу [10, с.172].

Вадзіць за нос. Сін.: абводзіць вакол пальца каго; абуваць у лапці каго [9, Т.1, с.146].

<...>, і Валя камандавала ім, як хацела, бесцырымонна вадзіла за нос[10, с.38].

Варон лічыць. Сін.: лавіць мух [9, Т.1, с.581].

<...> таму лепш рапартаваць з апераджэннем, што разумныя людзі і робяць, пакуль дурні варон лічаць [10, с.17].

Варушыць мазгамі. Сін.: варушыць галавой; круціць мазгамі; раскідаць розумам [9, Т.1, с.9].

<...> галоўнаму трэба не лётаць з касмічнай скорасцю, а пільней глядзець, дзе што як ляжыць, ды мазгамі варушыць [10, с.62].

Выводзіць на чыстую ваду. Сін.: выварочваць навыварат каго;выводзіць на белы свет каго, што; за вушка на сонейка каго [9, Т.1, c.206].

Калі з рэле гэтымі нячыста, то я іх выведу на чыстую ваду [10, с.9].

Вылецець з галавы. Сін.: выпадаць з галавы; выходзіць з галавы; сыходзіць з памяці; у адно вуха ўлятае, а ў другое вылятае [9, Т.1, с.218].

Старая неразумная жанчына. У яе вылецела з галавы... [10, с.138].

Вярэдзіць душу. Сін.: выварочваць душу чыю; вярэдзіць рану; муціць душу [9, Т.2, с.241].

Навошта ж яго ўспамінаць, навошта вярэдзіць душу сваю? [10, с.176].

Дагары нагамі. Сін.: дагары дном; сікась-накась; шыварат-навыварат [9, Т.2, с.316].

Адны, заліўшы памяць, плешчуць чорт ведама што, а другія на вус круцяць, каб пасля, перавярнуўшы ўсё дагары нагамі, тыцнуць нам у нос [10, с.82].

Загаворваць зубы. Сін.: адводзіць вочы [9, Т.1, с.388].

Ты мне зубы не загаворвай [10, с.29].

Заглянуць у душу. Сін.: лезці ў душу чыю [9, Т.1, с.39].

І Астаповіч, які, здаецца, ведаў усё і разумеў кожнага чалавека, не здолеў заглянуць у душу лепшаму механізатару [10, с.273].

Загнаць у кут. Сін.: прыпіраць да сценкі [9, Т.1, с.389].

Загнаны, як кажуць, у кут, Якаў Мацвеевіч узлавана кінуў Забаўскаму... [10, с.83].

Задраць нос. Сін.: завысока ляцець; задзіраць хвост; капыліць нос [9, Т.1, с.344].

Шышка на маё прывітанне не адказаў, прайшоў міма, задраўшы нос [10, с.77].

Закідваць вудачку. Сін.: зандзіраваць глебу; намацваць глебу; пускаць пробны шар [9, Т.1, с.39].

Гэта мяне насцярожыла. Бач, куды закідае вудачкі, падумаў я, але не на дурня наскочыў. Так я табе і скажу, чаго я хачу, а чаго не хачу [10, с.78].

Закруціць галаву. Сін.: завязваць вочы каму [9, Т.1, с.539].

Закруціла акушэрка галаву многім хлопцам [10, с.18].

Збіць з панталыку. Сін.: збіваць з толку; збіваць з тропу; каламуціць ваду [9, Т.2, с.421].

Незвычайны даклад зусім збіў людзей з панталыку [10, с.19].

З вока на вока. Сін.: адзін на адзін; на чатыры вокі; сам-насам [9, Т.1, с.57].

Але адно адчуваў: гэта страшнае, яно адводзіла яго цэлы месяц ад такой вось сустрэчы - з вока на вока [10, с.9].

З плеч далоў. Сін.: з вачэй чыіх, каго [9, Т.1, с.67].

Яны здалі - і з плеч далоў. А вы прынялі… [10, с.358]

Зубы з'есці. Сін.: сабаку з'еў у чым, на чым [9, Т.1, с.438].

Шукае не міліцыя - сдедчыя іншай установы, якія зубы на гэтым з'елі [10, с.177].

Кідаць цень. Сін.: абліваць граззю каго, што; вешаць сабак на каго; выліваць памыі на каго; мяшаць з зямлёй [9, Т.1, с.505].

Не трэба Ваня, з-за адной дурной бабы кідаць цень на людзей [10, с.138].

Кідаць словы на вецер. Сін.: кідацца словамі [9, Т.2, с.506].

Ніколі яна не кідала словы на вецер… [10, с.230].

Каб духу твайго не было. Сін.: каб і шныру не было каго [9, Т.1, c.169].

- Пайшоў прэч, гніда! Каб духу твайго не было, забойца! [10, с.169].

Краем вуха. Сін.: адным вухам [9, Т.1, с.525].

Чуў я ад людзей, краем вуха, як кажуць, пра вас...пра бацькоў вашых... [10, с.270].

Кусаць локці. Сін.: ламаць рукі; пасыпаць галаву попелам; рваць на сабе валасы [9, Т.1, с.551].

? Глядзі, каб послі локці не кусала [10, с.236].

Ламаць галаву. Сін.: круціць мазгі; сушыць галаву [9, Т.1, с.359].

Заглянуўшы ў залу і ўбачыўшы, што Карней ламае галаву над задачай... [10, с.181]

Ламаць дровы. Сін.: перагінаць палку; хапаць цераз край [9, Т.1, с.558].

Астаповіч падтрымлівае Кузю, хоць аграном па маладосці сваёй часам "ламае дровы" [10, с.187].

Лоб у лоб. Сін.: вочы ў вочы; грудзі ў грудзі; тварам да твару; носам к носу [9, Т.1, с.582].

Трэба сутыкнуцца лоб у лоб. Глянуць у вочы [10, с.9].

Ля разбітага карыта. Сін.: без штаноў; з носам; на бабах [9, Т.1, с.49].

<...> засталася з дзіцём ля разбітага карыта, бо ўсё канфіскавалі... [10, с.9]

Мора па калена. Сін.: сам чорт не брат каму [9, Т.1, с.78].

Шчэрба часам мог выказвацца шчыра, хоць пры гэтым і блазнаваў, прытвараўся п'яненькім, а п'янаму, маўляў, мора па калена… [10, с.263]

На разбор шапак. Сін.: к шапачнаму разбору; у свіныя галасы [9, Т.2, с.254].

Ты чаго прыходзіш на разбор шапак? Памог бы бацьку свайго залатаць [10, с.19].

На душы гарэла. Сін.: галава баліць; душа не на месцы [9, Т.1, с.187].

У мяне на душы гарэла ўсе гэтыя дні [10, с.213].

На чым свет стаіць. Сін.: з апошніх слоў [9, Т.2, с.319].

<...> стары мацюкаў паліцаяў і немцаў на чым свет стаіць... [10, с.73]

На чорта. Сін.: да д'ябла, на ліха, на халеру [9, Т.2, с.538].

На чорта вам тая карова? [10, с.37]

Не на жыццё, а на смерць. Сін.: да апошняй кроплі вады [9, Т.2, с.380].

Ды Іван тут жа пачуў, што і сам ён дыхае не лягчэй, быццам яны толькі што доўга біліся, не на жыццё - на смерць [10, с.168].

Ні слова. Сін.: ні паўслова; ні слова ні паўслова [9, Т.2, с.386].

<...> дзед яго расказвае мне пра такое, чаго нікому не трэба знаць, а я ім - ні слова[10, с.137].

Пад гарачую руку. Сін.: пад злосную руку [9, Т.2, с.29].

Я пад гарачую руку спытаў, ці не жанчына з ім ехала [10, с.178].

Пад рукой. Сін.: пад бокам [9, Т.2, с.284].

Здзіўляўся, што Астаповіч памяняў Качанку пяць пасад, кпіць з яго, здаецца не прымае ў сур'ёз, аднак дваццаць гадоў трымае ля сябе, пад рукой, у кіруючых [10, с.11].

Паказаць сябе. Сін.: даваць дразда; знайсці сваё [9, Т.2, с.170].

Ніна выйшла з-за парцьеры, <...>, не працаваць - сябе паказаць: модная прычоска, падмаляваныя губы, бровы [10, с.118].

Пераступіць дарогу. Сін.: даваць падножку каму; заступаць дарогу каму; псаваць абедню каму; ставіць палкі каму [9, Т.2, с.174].

<...> супраць Батрака ўвогуле ніколі ніхто нічога не сказаў бы, бо нікому ён не пераступіў дарогу, усім рабіў дабро [10, с.174].

Плясці бязглуздзіцу. Сін.: араць дарогі; біць язык аб зубы; блынды правіць; гарадзіць плот [9, Т.2, с.19].

Ад гэтага яна зрабілася яшчэ больш шумная: не гаварыла - крычала і была бесталковая - часта пляла бязглуздзіцу [10, с.77].

Развязаць вузел. Сін.: разблытваць клубок [9, Т.2, с.256].

І тады падумаў я: а чаму не даказаць бацьку і ўсім іншым, што ён можа ўсё - і даследаваць, і развязаць складаны вузел… [10, с.282].

Разявіць рот. Сін.: дзіву давацца; рабіць вялікія вочы [9, Т.2, с.282].

А тая, дурная, начытаўшыся раманаў, развесіла вушы, разявіла рот [10,с. 231].

Распускаць язык. Сін.: вастрыць язык; даваць волю языку; развязаць язык [9, Т.2, с.267].

Каб пры малым не распускалі язык [10, с.22].

Рукі кароткія. Сін.: аслаблі гайкі ў каго; жыдкі лыткі ў каго; кароткія завароткі ў каго; пораху не хапае [9, Т.2, с.289].

Са свету зжыць. Сін.: адарваць галаву каму; адпраўляць на той све; вымотваць кішкі; прыбіраць з дарогі [9, Т.2, с.439].

І ў таго чорта жонка ёсць. Яна мяне са свету зжыве [10, с.122].

Скруціць у баранаў рог. Сін.: гнуць у дугу, гнуць у тры пагібелі [9, Т.2, с.277].

Дай такому ўладу - ні з кім не будзе лічыцца, ніякай дэмакратыі не прызнае. Усіх скруціць у бараноў рог.

Тут як тут. Сін.: як тут і быў [9, Т.2, с.468].

Яўна выстаўляе сваю грашавітасць, плюе ўсім у твар: во, маўляў, вам, вы мяне пахавалі, а я тут як тут… [10, с.28].

Хоць на выстаўку. Сін.: пашукаць такога; хоць куды; як яечка [9, Т.1, с.230].

Каб у сям'і шафёра і акушэркі... у сяле такі вырас. Ну хоць на выстаўку яго [10, с.19].

Чаго добрага. Сін.: таго і глядзі [9, Т.1, с.551].

<...>, што "пані Туся" дзеля шыку за апошнія купіла, чаго добрага, пачнуць пляткарыць... [10, с.71]

Чорт ведае. Сін.: адзін алах ведае; адзін бог ведае; адзін чорт ведае; ліха ведае; хто ведае [9, Т.2, с.460].

Адны, заліўшы памяць, плешчуць чорт ведама што, а другія на вус круцяць, каб пасля, перавярнуўшы ўсё дагары нагамі, тыцнуць нам у нос [10, с. 82].

Чорт з ім. Сін.: алах з табой; бог з табой; ліха з ім [9, Т.2, с.30].

Няхай пагавораць - чорт з імі [10, с.89].

Чэрці носяць. Сін.: ліха гоніць каго; ліха нясе каго; нялёгкая гоніць каго; нялёгая нясе каго; нячыстая (сіла) носіць [9, Т.2, с.562].

Іван! Дзе цябе чэрці носяць? [10, с.89]

Што трэба. Сін.: без сучка і без задзірынкі; дай бог; на ўсе рукі; на ўсе сто; слава богу [9, Т.2, с.461].

" - Не баюся - паважаю, гэта мужык што трэба, я табе скажу" [10, с.70].

Язык добра падвешаны. Сін.: язык гладка ходзіць [9, Т.2, с.59].

Звычайна прамовы ён гаварыў лёгка, язык падвешаны добра [10, с.81].

Як на падбор. Сін.: адзін пад адзін [9, Т.2, с.116].

А механізатары, як на пабор, зубаскалы ўсе, жартаўнікі [10, с.8].

Як на пажар. Сін.: без аглядкі; без духу; без душы (бегчы); ва ўсе лапаткі [9, Т.2, с.132].

Урэшце кінуў трубку, выскачыў з бытоўкі, як на пажар[10, с.139].

Як у ваду кануць. Сін.: як сквозь зямлю праваліўся; як у ваду ўпаў [9, Т.2, с.486].

Загадаў шукаць. <...>Як у ваду канула машына [10, с.187].

Значнай частцы фразеалагізмаў беларускай мовы ўласціва варыянтнасць, калі ў складзе фраземы вар'іруюцца асобныя розныя гукі або формы слова, або лексемы, або парадак слоў, аднак гэтыя адрозненні нязначныя і не прыводзяць да ўтварэння самастойных фразеалагічных адзінак.

2.6 Антанімічнасць у фразеалогіі

Антанімічнасць не частая з'ява ў фразеалогіі. Фраземы-антонімы (як і словы-антонімы) маюць супрацьлеглыя значэнні, але характарызуюць прадметы (дзеянні, прыметы) абавязкова толькі ў адным плане. Прыклады фразеалагічных антонімаў [8, с.50]:

Душа ў душу. Ант.: на нажах; як кот з сабакам [9, Т.2, с.388].

Працавалі ж усё лета душа ў душу [10, с.18].

Той свет. Ант.: гэты свет [9, Т.2, с.321].

Шчэрба ды і іншыя не могуць у абед не гаварыць пра зварот Шышкі, для вёскі гэта падзея - з "таго свету вярнуўся"... [10, с.68]

Пераступіць дарогу. Ант.: саступаць з дорогі; сыходзіць з дарогі [9, Т.2, с.177].

<...> супраць Батрака ўвогуле ніколі ніхто нічога не сказаў бы, бо нікому ён не пераступіў дарогу, усім рабіў дабро [10, с.174].

Як на пажар. Ант.: як чарапаха [9, Т.2, с.132].

Урэшце кінуў трубку, выскачыў з бытоўкі, як на пажар[10, с.139].

Падбор фразем-антонімаў вымагае надзвычайнай уважлівасці, большай, чым пры падборы лексічных антонімаў. Тлумачыцца гэта дзвюма акалічнасцямі: фразема, як правіла, семантычна багацейшая за слова, пры "накладанні" фраземы на слова застаецца, як правіла, семантычная рэшта, семантычны астатак. Вось гэта (семантычная) рэшта, уласцівая дзвюм, з першага погляду супрацьлеглым, фраземам, не робіць іх супрацьлеглымі. Трэба таксама ўлічваць большую, чым у словах ступень стылістычнай афарбоўкі, ацэначнасці, характарыстычнасці ў фраземах, "небяспеку" ўключэння ў фразему прыфраземнага слова.

2.7 Стылістычная дыферэнцыяцыя фразеалагізмаў

Фразеалагізмы сучаснай беларускай літаратурнай мовы неаднолькавыя ў стылістычных адносінах. Большасць фразеалагізмаў не толькі выконвае намінатыўную функцыю, але і дае абазначанаму, названаму адпаведную ацэнку, у якой праяўляюцца адносіны таго, хто гаворыць або піша, да рэчаіснасці.

У залежнасці ад сферы выкарыстання і функцыянальнага прызначэння фразеалагізмы падзяляюцца на стылістычна нейтральныя (міжстылёвыя), размоўныя і кніжныя [12, с.161].

Адрозненне фразеалагічных адзінак па стылістычнай прыналежнасці і экспрэсіўнай афарбоўцы тлумачыцца тым, што мова - гэта сукупнасць розных стыляў, кожнаму з якіх уласцівы пэўныя моўныя сродкі і прыёмы. Замацаванне і ўжыванне таго ці іншага фразеалагізма ў якім-небудзь стылі мовы і звязаныя з гэтым яго розныя экспрэсіўныя ўласцівасці і складаюць сутнасць гэтых адрозненняў.

Стылістычна нейтральныя фразеалагізмы, выконваючы толькі намінатыўную функцыю і не даючы асобным з'явам, дзеянням і прыметам ніякіх эмацыянальна-экспрэсіўных ацэнак, свабодна ўжываюцца ў выказваннях любога стылю [16, с.162] , напрыклад:

Адзін на адзін [9, Т.1, с.86].

Калі думаў пра сустрэчу адзін на адзін, то, трацячы на нейкі момант развагу, даходзіў да самага страшнага [10, с.166].

Вадзіць за нос [9, Т.1, с.70].

<...>, і Валя камандавала ім, як хацела, бесцырымонна вадзіла за нос[10, с.38].

Выходзіць з гонарам [9, Т.2, с.106].

<...> пры сваім вопыце і сваіх нервах ён заўсёды выходзіў, як кажуць, з гонарам - за дваццаць гадоў ніводнай аварыі [10, с.116].

Вярэдзіць душу [9, Т.2, с.271].

Навошта ж яго ўспамінаць, навошта вярэдзіць душу сваю? [10, с.176].

Душа ляжыць [9, Т.2, с.386].

...Тася <...> спрабавала адгаварыць, <...> "Як сам хочаш, Іванка, да чаго душа твая ляжыць" [10, с.28].

З вока на вока [9, Т.1, с.57].

Але адно адчуваў: гэта страшнае, яно адводзіла яго цэлы месяц ад такой вось сустрэчы - з вока на вока [10, с.9].

Зямля гарыць пад нагамі [9, Т.1, с.488].

З хацінкі, як у цёткі Іванавай, звязе яго такая жонка, у якой зямля гарыць пад нагамі… [10, с.27]

Кідаць цень [9, Т.1, с.508].

Не трэба Ваня, з-за адной дурной бабы кідаць цень на людзей [10, с.138].

Лавіць кожнае слова [9, Т.1, с.72].

А мы лавілі кожную размову, кожнае слова [10, с.72].

Ламаць галаву [9, Т.1, с.389].

Заглянуўшы ў залу і ўбачыўшы, што Карней ламае галаву над задачай... [10, с.181]

Не на жыццё, а на смерць [9, Т.1, с.380].

Ды Іван тут жа пачуў, што і сам ён дыхае не лягчэй, быццам яны толькі што доўга біліся, не на жыццё - на смерць [10, с.168].

Падліваць масла ў агонь [9, Т.2, с.121].

Увайшоўшы ў ролю, Карней падліваў масла ў агонь [10, с.221]

Паказаць сябе [9, Т.2, с.170].

Ніна выйшла з-за парцьеры, <...>, не працаваць - сябе паказаць: модная прычоска, падмаляваныя губы, бровы [10, с.118].

Памлелі ногі [9, Т.2, с.348].

У Таісы Міхайлаўны памлелі ногі ... [10, с.183]

Спачываць на лаўрах [9, Т.2, с.371].

Не папракнуў, што Астаповіч перад пенсіяй "спачываў на лаўрах" [10, с.132].

Фразеалагізмы з адценнем кніжнасці выкарыстоўваюцца пераважна ў пісьмовай мове і, як правіла, маюць павышаную эмацыянальна-экспрэсіўную афарбоўку (кніжнасці, паэтычнасці, урачыстасці). Яны - прыналежнасць мовы мастацкай літаратуры, публіцыстыкі, навуковых прац [16, с.164]:

Удар судзьбы [9, Т.2, с.571].

<...> і калі ў цёткі жыў да цябе, да ўсяго быў гатовы, да любых удараў судзьбы [10, 128].

Экспрэсіўнасць, якая з'яўляецца "катэгарыяльнай уласцівасцю фразеалагізмаў", найбольш выяўляецца ў размоўных устойлівых выразах.

Ужыванне размоўных фразеалагізмаў у літаратурнай мове сведчыць пра неафіцыйнасць адносін паміж субяседнікамі. Маўленне, у якім ёсць такія фразеалагізмы, натуральнае, і непасрэднае.

Размоўныя фразеалагізмы ў абсалютнай большасці ўзніклі ў жывой народнай мове. Стаўшы здабыткам літаратурнай мовы, яны не ўжываюцца ў афіцыйна-дзелавым і навуковым стылях (выключэнне, безумоўна,? лінгвістычныя і літаратуразнаўчыя працы, дзе такія фразеалагізмы могуць быць прадметам спецыяльнай увагі), асцярожна ставяцца да іх публіцысты. Як піша І. Я. Лепешаў, "сваёй семантыкай яны звычайна звязаны са сферай пачуццяў, стану чалавека і таму найбольш прыдатныя для размоўна-бытавых сітуацый, для эмацыянальна афарбаванага маўлення. Тэматычны і экспрэсіўна-эмацыянальны бар'ер, несумяшчальнасць з кніжнымі стылямі ствараюць, напрыклад, фразеалгізмы, якія перадаюць разнастайныя адносіны паміж людзьмі (асцярожнасць, насцярожанасць, падман, перавагу над кім-небудзь, пагрозу каму-небудзь і г.д.) або адлюстроўваюць унутраны стан чалавека ці характарызуюць яго паводзіны [16, с.163]:

Ад макаўкі да пят [9, Т.1, с.8].

Тады толькі малады батрак здагадваецца, <...>, і заліваецца чырванню ад макаўкі да пят [10, с.11].

Быкам хвасты круціць [9, Т.1, c.570].

Яшка Качанок пакляўся, што ён не будзе і пойдзе з высокай сваёй пасады ў пастухі, "быкам хвасты круціць", калі не дастане гэтыя злашчасныя рэле [10, с.22].

Без года тыдзень [9, Т.2, с.466].

А ён, Віктар Кузя, без года тыдзень - галоўны [10, с.121].

Белы свет [9, Т.2, c.317] .

<...> значыцца, канец, адгуляў Валодзя на белым свеце, збірайся ў апошнюю дарогу [10, с.172].

Варон лічыць [9, Т.1, с.482].

<...> таму лепш рапартаваць з апераджэннем, што разумныя людзі і робяць, пакуль дурні варон лічаць [10, с.17].

Вось так [9, Т.1, с.9].

Ты ж знаеш, рэле нам трэба во так! - Якаў разануў сябе далоняй па шыі [10, с.9].

Вывесці на чыстую ваду [9, Т.1, c.206].

Калі з рэле гэтымі нячыста, то я іх выведу на чыстую ваду [10, с.28].

Вылецець з галавы [9, Т.1, с.218].

Старая неразумная жанчына. У яе вылецела з галавы... [10, с.138].

Вылупліваць вочы [9, Т.1, с.189].

Вельмі трэба было вылупліваць вочы на такога гада, якога ўсе людзі праклінаюць! [10, с.79]

Вылятаць у трубу [9, Т.1, с.218].

А самім пасля? Вылятаць у трубу? [10, с.9]

Да болю [9, Т.1, с.30].

Івану да болю зрабілася шкада таго гаю, які высеклі пасля вайны [10, с.87].

Дагары нагамі [9, Т.1, с.316].

Адны, заліўшы памяць, плешчуць чорт ведама што, а другія на вус круцяць, каб пасля, перавярнуўшы ўсё дагары нагамі, тыцнуць нам у нос [10, с.82].

Душа ў душу [9, Т.1, с.388].

Працавалі ж усё лета душа ў душу [10, с.18].

Загаворваць зубы [9, Т.1, с.388].

Ты мне зубы не загаворвай [10, с.29].

Заглянуць у душу [9, Т.11 с.39].

І Астаповіч, які, здаецца, ведаў усё і разумеў кожнага чалавека, не здолеў заглянуць у душу лепшаму механізатару [10, с.273].

Загнаць у кут [9, Т.1, с.389].

Загнаны, як кажуць, у кут, Якаў Мацвеевіч узлавана кінуў Забаўскаму... [10, с.83]

Закідваць вудачку [9, Т.1, с.39].

Гэта мяне насцярожыла. Бач, куды закідае вудачкі, падумаў я, але не на дурня наскочыў. Так я табе і скажу, чаго я хачу, а чаго не хачу [10, с.78].

Закруціць галаву [9, Т.1, с.471].

Закруціла акушэрка галаву многім хлопцам [10, с.18].

Збіць з панталыку [9, Т.1, с.421].

Незвычайны даклад зусім збіў людзей з панталыку [10, с.19].

З галавы да ног [9, Т.1, с.287].

<...> з дзіўнай скептычнай усмешкай аглядаў сакратара з галавы да ног [10, с.239].

Згараць ад сораму [9, Т.1, с.433].

А што я мог сказаць? Я ад сораму згара [10, с.130].

З'есці пуд солі [9, Т.1, с.386].

Чым больш яна думала, тым больш ёй рабілася няёмка перад даўнім іванавым сябрам, суседам, з якім яны, як кажуць, з'елі не адзін пуд солі[10, с. 19].

З паўслова [9, Т.2, с.162].

<...> яна не зразумела яго, як звычайна, з паўслова [10, с.9].

Кідаць словы на вецер [9, Т.1, с.506].

Ніколі яна не кідала словына вецер… [10, с.230]

Краем вуха [9, Т.1, с.525].

Чуў я ад людзей, краем вуха, як кажуць, пра вас...пра бацькоў вашых... [10, с.270]

Круціць на вус [9, Т.1, с.59].

Адны, заліўшы памяць, плешчуць чорт ведама што, а другія на вус круцяць, каб пасля, перавярнуўшы ўсё дагары нагамі, тыцнуць нам у нос [10, 82].

Кусаць локці [9, Т.1, с.581].

? Глядзі, каб послі локці не кусала [10, с.236].

Лавіць кожнае слова [9, Т.1, с.72].

А мы лавілі кожную размову, кожнае слова [10, с.72].

Лоб у лоб [9, Т.1, с.582].

Трэба сутыкнуцца лоб у лоб. Глянуць у вочы [10, с.9].

Лыкам шытыя [9, Т.1, с.587].

А мы што, хіба лыкам шытыя? [10, с.9]

Ля разбітага карыта [9, Т.1, с.49].

<...> засталася з дзіцём ля разбітага карыта, бо ўсё канфіскавалі... [10, с.9].

Мора па калена [9, Т.1, с.78].

Шчэрба часам мог выказвацца шчыра, хоць пры гэтым і блазнаваў, прытвараўся п'яненькім, а п'янаму, маўляў, мора па калена… [10, с.263].

На душы гарэла [9, Т.1, с.187].

У мяне на душы гарэла ўсе гэтыя дні [10, с.213].

На кані [9, Т.1, с.270].

<...> не вельмі стараўся апярэдзіць час, не гнаўся апынуцца на белым кані наперадзе прагрэсу [10, с.177].

На разбор шапак [9, Т.2, с.287].

Ты чаго прыходзіш на разбор шапак? Памог бы бацьку свайго залатаць [10, с.19].

На чым свет стаіць [9, Т.2, с.319].

<...> стары мацюкаў паліцаяў і немцаў на чым свет стаіць... [10, с.73].

Не на дурня наскочыў [9, Т.2, с.107].

Гэта мяне насцярожыла. Бач, куды закідае вудачкі, падумаў я, але не на дурня наскочыў. Так я табе і скажу, чаго я хачу, а чаго не хачу [10, с.78].

Ні слова [9, Т.2, с.386].

<...> дзед яго расказвае мне пра такое, чаго нікому не трэба знаць, а я ім - ні слова [10, с.137].

Пераступіць дарогу [9, Т.2, с.177].

<...> супраць Батрака ўвогуле ніколі ніхто нічога не сказаў бы, бо нікому ён не пераступіў дарогу, усім рабіў дабро [10, с.174].

Пад рукой [9, Т.2, с.148] .

Здзіўляўся, што Астаповіч памяняў Качанку пяць пасад, кпіць з яго, здаецца не прымае ў сур'ёз, аднак дваццаць гадоў трымае ля сябе, пад рукой, у кіруючых.

Па душах [9, Т.1, с.178].

Пачаў я з ім па душах гаварыць [10, с.172].

Памінай яго словам [9, Т.2, с.178].

Забаўскі ж, з гэтым згаджаліся ўсе, часовы чалавек ў саўгасе, год-два папрацуе - і памінай яго якім хочаш словам[10, с.80].

Пляваць у твар [9, Т.2, с.107].

Яўна выстаўляе сваю грашавітасць, плюе ўсім у твар: во, маўляў, вам, вы мяне пахавалі, а я тут як тут… [10, с.9]

Пракаціць на вараных [9, Т.2, с.137].

Яшку Качанка пракацілі на вараных... [10, с.237]


Подобные документы

  • Кампаратыўныя фразеалагізмы ў мове твораў Я. Коласа. Адносіны ўстойлівых параўнанняў да фразеалагічных адзінак. Семантычная класіфікацыя ўстойлівых параўнанняў мовы твораў Я. Коласа. Кампаратыўныя фразеалагізмы, якія характарызуць чалавека і яго якасці.

    курсовая работа [86,3 K], добавлен 11.07.2014

  • Марфалагічная характарыстыка фразеалагізмаў. Тыпы фразеалагізмаў па іх суадноснасці з часцінамі мовы. Фразеалагізмы, несуадносныя з часцінамі мовы. Фразеалагізмы, суадносныя са структурай словазлучэння, спалучэння слоў. Структурныя тыпы фразеалагізмаў.

    курсовая работа [68,5 K], добавлен 27.10.2013

  • Слова і яго значэнне. Спосабы ўзнікнення пераносных значэнняў слова. Лексіка беларускай мовы паводле находжання, сферы ўжывання. Актыўная і пастўная лексіка. Стылістычныя разрады лексікі беларускай мовы. Лексіка сучаснай мовы. Мастацка-паэтычная лексіка.

    реферат [23,5 K], добавлен 24.01.2009

  • Паняцця, асаблівасці і граматычна характарыстыка часцін мовы: назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеннік, дзеяслоў, дзеепрыметнiк, прыслоўе, інфiнiтыў i дзеепрыслоўе. Службовыя часціны мовы. Часціцы і мадальныя словы. Выклічнікі і гукапераймальныя словы.

    курсовая работа [77,0 K], добавлен 25.01.2011

  • Суадноснасць з: назоўнікам, прыметнікам, дзеясловам, прыслоўем, выклічнікам. Сінтаксічная характарыстыка фразеалагізмаў з кампанентам-найменнем атмасферных з’яў. Фразеалагізмы-словазлучэнні, сказы. Класіфікацыя фразеалагізмаў паводле кампанента-наймення.

    курсовая работа [53,2 K], добавлен 12.01.2016

  • Фразеалагізмы як частка лексікі любой мовы, разуменне іх сэнсу. Фразеалагізмы беларускай мовы: крыніцы паходжання і тлумачэнне паняцця. Біблія - універсальная аснова сусветнай культуры. Асаблівасць функцыяніравання біблейскіх фразеалагізмаў у мове.

    курсовая работа [86,1 K], добавлен 24.05.2015

  • Феномен мовы і паняцце соцыуму. Гісторыя двухмоўя на Беларусі. Этапы фарміравання беларускай мовы. Лексікалогія і лексікаграфія беларускай мовы. Стылістыка і функцыянальныя стылі. Навуковы стыль і яго разнавіднасці. Групы афіцыйна-справавой дакументацыі.

    курс лекций [208,8 K], добавлен 30.03.2015

  • Метадалагічны аспект навучання. Германiзмы ў старабеларускай мове, тыпалогія. Лінгваметадычныя аспекты выкладання лексікі: вымаўленчыя навыкі, навучанне асваенню новай лексікі, фразеалагічны аспект. Пераклад фразеалагічных адзінак, маўленчы этыкет.

    курсовая работа [44,0 K], добавлен 10.04.2012

  • Разгорнуты адказ і тэзісны план теми "Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы". Прыклады марфалагічнай і сінтаксічнай інтэрферэнціі. Выразы з публіцыстычнага, навуковага, афіцыйна-справавога стыля, сказы выразнай функцыянальна-стылявой прыналежнасці.

    контрольная работа [23,8 K], добавлен 08.10.2012

  • Важні рысы заканадаўчого падстылю у кантэксце афіцыйна-справавога стылю, переважна сфера выкарыстання. Асаблівасці, уласціві для афіцыйна-справавога стылю беларускай мовы: лексічныя, марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці, жанры і фразеалогія.

    реферат [16,7 K], добавлен 22.06.2011

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.