Фразеалагічныя адзінкі біблейскага паходжання
Фразеалагізмы як частка лексікі любой мовы, разуменне іх сэнсу. Фразеалагізмы беларускай мовы: крыніцы паходжання і тлумачэнне паняцця. Біблія - універсальная аснова сусветнай культуры. Асаблівасць функцыяніравання біблейскіх фразеалагізмаў у мове.
Рубрика | Иностранные языки и языкознание |
Вид | курсовая работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 24.05.2015 |
Размер файла | 86,1 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Прыкладна тое самае можна сказаць і пра фразеалагізм абтрэсці прах з ног (чый, каго, чаго), які абазначае "канчаткова парваць з кім - ці чым-небудзь". У евангельскім тэксце (Лука, 9,5) даецца парада: "Калі хто не прыме вас і не паслухае слоў вашых, то, выходзячы з дома ці горада гэтага, абтрасіце прах з ног вашых". Тут словазлучэнне абтрэсці прах з ног (са стараславянізмам прах у значэнні "пыл") адначасова мае прамы сэнс, бо звязваецца з былым, тагачасным звычаем: назаўсёды парываючы сувязь з кім-небудзь, сімвалічна абівалі пыл са сваіх ног, тупнуўшы некалькі разоў ля парога.
Асобныя словазлучэнні на старонках Бібліі ўжываюцца неаднолькава. Так, краевугольны камень у адным тэксце ўжыты з прамым, канкрэтным значэннем яго слоў (як "камень, пакладзены ў фундамент будынка"): "Кладу ў падмурак на Сіёне - камень краевугольны". У другім - мае абстрактнае значэнне, выступае ўжо як фразеалагізм; гаворка ідзе пра Зямлю як планету: "На чым стаіць аснова яе, хто паклаў камень краевугольны на ей?" Дарэчы, са значэннем "аснова чаго-небудзь" фразеалагізм выкарыстоўваецца ў старажытных беларускіх тэкстах; напрыклад, у раней цытаваным "Гістарычна-палемічным даследаванні. ": "Павелъ святый проповедалъ быти Христу головою церкви и камнемъ краеугольным" [15, с.113].
У Бібліі ёсць і такія словазлучэнні, якія ў перыяд яе напісання яшчэ не былі метафарычнымі, але стваралі аснову для іх пераасэнсавання ў будучыні. Напрыклад, агульны амаль для ўсіх сучасных славянскіх, а таксама французскай, нямецкай і некаторых іншых моў фразеалагізм будаваць на пяску мае значэнне "засноўваць што-небудзь на ненадзейных звестках, паказчыках". А склаўся ён на базе евангельскай прытчы: "Усякі, хто слухае гэтыя словы мае і не выконвае іх, стане падобны на чалавека безразважнага, які пабудаваў дом свой на пяску. I пайшоў дождж, і разліліся рэкі, і падзьмулі вятры, і налеглі на дом той, і ён паваліўся".
Фразеалагізм несці свой крыж абазначае "цярпліва пераносіць цяжкасці, выпрабаванні". Ён узнік у выніку пераасэнсавання свабоднага словазлучэння, пашыранага ў евангельскіх тэкстах, напрыклад: "Хто не нясе крыжа свайго і ідзе за мною, не можа быць маім вучнем". Крыж быў прадметам культу і сімвалам прыхільнікаў Хрыста, іх гатоўнасці да выпрабаванняў: "Тады Ісус сказаў вучням сваім: калі хто хоча ісці за мною, няхай зрачэцца сябе самога і возьме крыж свой і ідзе за мною". Або сказ з прыпавесці пра распяцце Хрыста, у якой гаворыцца пра вялізны крыж, які Ісусу загадалі несці да месца ягонага пакарання смерцю: "I, несучы крыж свой, ён выйшаў на месца. лобнае, па-яўрэйску Галгофа". Відаць, гэты вобраз, адлюстраваны таксама ў карцінах і скульптуры, і лёг у аснову фразеалагізма.
Камень спатыкнення - паўкалька з царкоўнасла-вянскай мовы (камень преткновения) - мае ў сучаснай мове сэнс "значная перашкода, цяжкасць". У Бібліі ж гэта спалучэнне ўжываецца толькі з канкрэтным значэннем, бо гаворка ішла пра пакладзены Богам у Сіёне камень, аб які спатыкаліся нявернікі ці тыя, хто не скараўся перад строгімі законамі.
Выраз кесарава кесараві ("кожнаму належнае, тое, чаго заслужыў") таксама ўтварыўся ў выніку пераасэнсавання адпаведнага словазлучэння, выкарыстанага ў наступнай маўленчай сітуацыі. Паводле Евангелля, пасланцы фарысеяў, праціўнікаў Ісуса, правакацыйна спыталіся ў яго пры натоўпе, ці дазваляе хрысціянская рэлігія плаціць падаткі кесару - рымскаму імператару. У Іудзеі, тады калоніі Рыма, ужываўся дынарый з адбіткам на ім кесара. Паказаўшы на гэты адбітак і надпіс на манеце, Ісус сказаў: "Аддавайце кесарава кесараві, а Божае Богаві".
Некаторыя біблеізмы другой групы прыйшлі ў нашу мову не з царкоўнаславянскай, а з іншых моў. Напрыклад, закапаць свой талент у зямлю - паўкалька з рускай мовы (зарыть свой талант в землю), гог і магог - паўкалька з англійскай мовы, не гледзячы на асобы - калька з нямецкай, і пальцам не варухнуць, для ачысткі сумлення, скінуць з сябе ветхага Адама - калькі з французскай, пуп зямлі, ні на ётў - калькі з грэчаскай мовы. Прычым і ў гэтых мовах біблеізмы складваліся неаднолькавымі шляхамі, але аналагічнымі з тымі, пра якія гаварылася вышэй.
Пералічым яшчэ шэраг біблеізмаў другой групы: вечная памяцъ, воля ваша, царства нябеснае, дзённа і ночна, за сямю пячаткамі, злоба дня, імя ^каму, чаму) легіён, на руках насіць, (аддзяляць) авец ад козлішч, біць сябе ў грудзі, ад мала да вяліка, узносіць да нябё'с, смяротны грэх.
Біблія прыкметна папоўніла і прыказкавы склад літаратурнай мовы.
А цяпер звернемся да прыказак, якія прыйшлі да нас з Бібліі. Іх - 19. Прывядзём гэтыя прыказкі, даючы ім сэнсавую ці сітуацыйную характарыстыку, ілюструючы іх ужыванне ў сучаснай мове толькі адным прыкладам з шэрагу некалькіх і называючы біблейскі тэкст, з якога яны пачыналі свой шлях ў афарыстыку.
1. Няма прарока ў сваей айчыне. Належным чынам не цэніцца ў сваей айчыне ці ў акружэнні бліжніх чалавек, варты высокай ацэнкі. Неаднойчы паўтараецца ў Бібліі (напрыклад, у "Евангеллі ад Марка", 6,4) як словы Ісуса пра тое, што не бывае прарока без пашаны, хіба толькі ў айчыне сваёй і ў доме сваім.
2. Не хлебам адзіным жыве чалавек. Чалавек павінен клапаціцца не толькі пра свае матэрыяльныя, але і пра духоўныя патрэбнасці. Паходзіць з евангельскага тэксту: "Не аб хлебе адзіным жыў будзе чалавек" (Лука, 4,4).
3. Няма нічога тайнага, каб не стала яўным. Гаворыцца пра непазбежнасць раскрыцця таго, што было чыёй-небудзь тайнай. З евангельскага тэксту (Марк, 4, 22): "Няма нічога тайнага, каб не зрабілася б яўным".
4. Неспавядальныя шляхі Гасподнія. Немагчыма прадугадаць усе павороты лесу, прадвызначыць будучыню. Ужываецца і ў такіх варыянтах: Неспаведныя шляхі твае, Госпадзе; Шляхі Гасподнія няведамы; Божыя дарогі неспазнаныя. З"Паслання апостала Паўла да рымлянаў", 11,33 (паўкалька з царкоўнаславянскай мовы: "Неисповедимы пути Господни").
5. Хто сее (пасее) вецер, тон пажне буру. Таго, хто распачынае бойку, чакае жорсткая адплата, кара. З "Кнігі прарока Асіі" (8,7): "Як яны сеялі вецер, то і пажнуць буру".
6. Супраць ражна не папрэш. Немагчыма, бескарысна супрацьстаяць сіле, уладзе. Склалася на аснове выказвання, двойчы паўторанага ў "Дзеяннях святых апосталаў" (9,5; 26,14): "Цяжка табе перці супраць ражна".
7. Хто не працуе, той не есць. Гаворыцца пра недапушчальнасць дармаедства, паразітавання.
8. Заборонены плод салодкі. Штосьці прывабнае, спакуслівае, але недазволенае заўсёды прыцягвае, вабіць. Склалася на аснове біблейскага сюжэта пра дрэва пазнання дабра і зла, зрываць плады з якога Бог забараніў Адаму і Еве.
9. Бог дaў, Бог і ўзяў. Гаворыцца, часта як суцяшэнне, пра чыю-небудзь смерць, а таксама пра страту чаго-небудзь. Паўкалька з царкоўнаславянскага тэксту: "Господь даде, Господь и отъя" (з "Кнігі Іова", 1,2).
10. Што пасееш, тое і пажнеш. За свае ўчынкі даводзіцца расплачвацца. З "Паслання к Галатам апостала Паўла" (6,7):
Пяць прыказак выйшла з "Кнігі Эклезіяста" [15, с.119].
1. Нішто не вечна пад месяцам. З "Кнігі Эклезіяста" (1,9): "Што было, тое і будзе; і што рабілася, тое і будзе рабіцца, і няма нічога новага пад сонцам".
2. Усё новае - гэта добра забытое старое. Гэты афарызм склаўся пад уплывам радкоў з "Кнігі Эклезіяста" (1,10): "Бывае нешта, аб чым кажуць: "Глядзі, вось гэта новае, але гэта было ўжо ў вяках, якія былі да нас".
3. Бойся Усявышняга і не гавары лішняга. Ужываецца як перасцярога не гаварыць нічога лішняга. Склалася пад уплывам Эклезіяста (5,1): "Не спяшайся языком сваім, і сэрца тваё няхай не спяшыць вымавіць словы перад Богам".
4. Не капай другому яму, сам у яе ўвалішся. Непрыемнасць можа здарыцца з тым, хто жадае ці робіць яе іншым. У Эклечіяста (10,8): "Хто капае яму, той упадзе ў яе".
5. Дай божа ў добры час сказаць, а ў нядобры памаўчаць. Прыказка склалася пад уплывам выказвання з "Кнігі Эклезіяста" (3, 1-7): "Усяму свой час. маўчаць і час гаварыць".
Чатыры прыказкі паходзяць з "Евангелля ад Матфея".
1. Падняўшы меч, ад мяча і згіне. Таго, хто распачынае несправядлівую барацьбу, чакае адплата, пагібель. З "Евангелля ад Матфея" (26,52): "Тады гаворыць яму Ісус: вярні твой меч ў яго месца, бо ўсе, узяўшыя меч, мячом загінуць".
2. Шукайце і знойдзеце. Каб знайсці што-небудзь, трэба шукаць. Паўкалька з царкоўнаславянскай мовы: "Ищите и обрящете" (Матфей, 7,7).
3. Не судзіце, ды не судзімы будзеце. Гаворыцца звычайна як парада ці заклік не ўмешвацца ў непрыемнасці. Параўнаем: "Не судзіце, ды не судзімы будзеце, бо якім судом судзіце, такім будзеце судзімы; і якою мераю мераеце, такою і вам будуць мераць" (Матфей 7, 1-2).
4. У чужым воку соломку бачьш, а ў сваім і бервяна не зауважаем. У іншых бачым нават дробныя недахопы, а ў сябе не зауважаем і вялікіх. Параўнаем: "Што ты глядзіш на сучок у воку брата свайго, а бервяна ў тваім воку не адчуваеш?" (Матфей, 7,5; Лука, 6, 41).
Такім чынам, уплыў Бібліі на фарміраванне фразеалагічнага фонду беларускай мовы бясспрэчны.
Заключэнне
Фразеалагізмы могуць быць як народнага паходжання, так і літаратурнага. Нямала прыказак, якія перайшлі ў нашу мову з іншых моў, як запазычанні, калькі ці паўкалькі.
Нягледзячы на тое што фразеалагізмы часта адносяцца да безэквівалентных элементаў, гэта значыць яны не маюць даслоўнага перакладу на іншую, нават блізкароднасную мову, бібеізмы аб'ядноўваюць лексічныя сістэмы многіх моў.
Кнігі Старога Запавету ствараліся на працягу тысячагоддзяў. Старазапаветныя паданні перадаваліся ў вуснай форме з пакалення ў пакаленне. Падзеі Біблейскай гісторыі перадаюцца праз рэлігійную прызму як гісторыя ўзаемаадносін яўрэйскага народа і Богам Яхве. У канцы I ст. да РХ было абвешчана аб завяршэнні Старога Запавету. Канчатковая кананізацыя кніг Старога Запавету адносіцца да XI ст.
Кнігі Новага Запавету запісваліся з сярэдзіны I ст. да РХ і канчаткова аформіліся ў канцы II ст. да РХ. Даследчыкі адзначаюць як адну з асаблівасцей Бібліі яе сінкрэтызм - злітнасць, нерасчлянёнасць, адзінства рэальнасці і міфа, гістарычных фактаў і цудаў, філасофіі і паэзіі.
Біблейския фразеалагізмы ў складзе беларускай мовы можна падзяліць на дзве групы:
1) у першую ўваходзяць выразы, што склаліся на аснове асобных біблейскіх эпізодаў;
2) другую групу складаюць выразы, якія ўзніклі з адпаведных словазлучэнняў (іншы раз метафарызаваных), што сустракаюцца ў Бібліі.
Вытокі фразеалагізмаў першай групы - асобныя біблейскія сюжэты Фразеалагізмы другой трупы ўзніклі не на аснове біблейскіх сюжэтаў, а з адпаведных словазлучэнняў, якія ёсць у Бібліі.
Нярэдка гэтыя словазлучэнні ўжо ў самім біблейскім тэксце маюць цэласнае, сэнсава непадзельнае значэнне, інакш кажучы, выступаюць як фразеалагізмы. Некаторыя з гэтых і іншых фразеалагізмаў мелі ў Бібліі больш канкрэтны змест, абмежаваны пэўнымі рэаліямі, а пасля развілі ў нашай і іншых мовах новыя значэнні. Большая частка біблеізмаў другой трупы прыйшла ў нашу мову з царкоўнаславянскай як непасрэдныя запазычанні На аснове некаторых біблеізмаў з цягам часу склаліся іншыя, новыя выразы. Шмат якія іншыя выразы маюць у Бібліі адначасова падвойны сэнс - прамы і пераносны. Асобныя словазлучэнні на старонках Бібліі ўжываюцца неаднолькава, што стварае перадумовы для развіцця некалькіх значэнняў.
У Бібліі ёсць і такія словазлучэнні, якія ў перыяд яе напісання яшчэ не былі метафарычнымі, але стваралі аснову для іх пераасэнсавання ў будучыні. Некаторыя біблеізмы другой групы прыйшлі ў нашу мову не з царкоўнаславянскай, а з іншых моў.
Спіс выкарыстанай літаратуры
1. Аксамітаў, А.С. Прыказкі і прымаўкі/ А.С. Аксамітаў // пад рэд.Я. Янушкевіча. - Мінск: Бел. навука, 2002. - 319 с.
2. Баранов, А.Н. Аспекты теории фразеологии / А.Н. Баранов, Д.О. Добровольский. - М.: Знак, 2008. - 656 с.
3. Бачыла, І. Этнічныя меншасці на Беларусі праз прызму вуснай народнай творчасці/ І. Бачыла // Фалькларыстычная даследаванні: кантэкст, тыпалогія, сувязі. - Мінск: БДУ, 2010. - Вып.7. - С.243-251
4. Беликова, Г.В. Цитаты как видение мира/ Г.В. Беликова. - М.: Прометей, 2005. - 175 с.
5. Бетехтина, Е.Н. Фразеологизмы с библейскими именами/ Е.Н. Бетехтина. - СПб.: Изд-во С. - Петерб. ун-та, 1999. - 171 с.
6. Біблія/ пер.В. Сёмуха, 2002. - 1534 с.
7. Виноградов, В.В. Фразеология. Семасиология // Лексикология и лексикография. Избранные труды/ В.В. Віноградов. - М.: Наука, 1977. - С.118-161
8. Гілевіч, Н.І. Дыялектны слоўнік: лексіка, фразеалогія/ Н.І. Гілевіч. - Мінск: Беллітфонд, 2005. - 173 с.
9. Григорьев, А.В. Русская библейская фразеология в контексте культуры/ А.В. Григорьев. - М.: Индрик, 2006. - 358 с.
10. Дубровина, К.Н. Энциклопедический словарь библейских фразеологизмов/ К.Н. Дубровина. - М.: Флинта: Наука, 2010. - 805 с.
11. Жолобова, А.О. Фразеологические единицы библейского происхождения в английском, испанском и русском языках: автореф. …канд. филолог. наук: 10.02.20/ А.О. Жолобова. - Казань: КРГУ им.В.И. Ульянова - Ленина, 2005. - 18 с.
12. Іванова, С.Ф. Слоўнік беларускіх прыказак, прымавак і крылатых выразаў/ С.Ф. Іванова. - Мінск: Бел. Фонд сораса, 1997. - 262 с.
13. Искандерова, В.И. Фразеологические единицы библейского происхождения в языке французской периодической печати: автореф. …канд. филолог. наук: 10.02.05/ В.И. Искандерова. - М.: РУДН, 2005. - 15 с.
14. Кабашнікаў, К.П. Беларускі фальклор ў параўнальным асвятленні/ К.П. Кабашнікаў. - Мінск: Навука і тэхніка, 1981. - 167 с.
15. Лепешаў, І.Я. У пошуках ісціны/ І.Я. Лепешаў. - Ліда: ТБМ, 2007. - 195 с.
16. Лепешаў, І.Я. Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы. У 2 т. / І.Я. Лепешаў. - Мінск: БелЭн, 1993. - Т.1 (607 с.), Т.2 (590 с.)
17. Лепешаў, І.Я. Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў/ І.Я. Лепешаў. - Мінск: БелЭН, 2004. - 448 с.
18. Маршэўская, В.В. Фразеалагізмы са структурай сказа/ В.В. Маршэўская. - Гродна: ГрДУ, 2003. - 115 с.
19. Майхровіч, С.К. Прыказкі і прымаўкі: гістарычны нарыс/ С.К. Майхровіч. - Мінск: Выдавецтва БДУ, 1976. - 125 с.
20. Николаюк, Н.Г. Библейское слово в нашей речи: Словарь-справочник - Спб.: ООО "Светлячок", 1998. - 448 с.
21. Попова, Е.А. Ментальные характеристики интертекстем библейского происхождения в контексте русской языковой картины мира: автореф…. канд. филолог. наук: 10.02.01/Е.А. Попова. - Елец: ЛГПУ, 2006. - 22 с.
22. Скарбы роднай мовы/ Рэд. Л.П. Кунцэвіч. - Мінск: Права і эканоміка, 2005. - 385 с.
23. Трацяк, І.І. Біблія ў кантэксце беларускай культуры/ І.І. Траццяк. -
24. Гродна: ГрДУ, 2003. - 100 с.
25. Харазиньска, И. Библеизмы в русской фразеологии: автореф…. канд. филолог. наук: 10.02.01/ И. Харазиньска. - Рост. н/Д: Рост. н/Д. гос. ун-т им. М.А. Суслова, 1987. - 27 с.
26. Шанский, Н.М. Фразеология современного русского языка/ Н.М. Шанский. - М.: Наука, 1985. - 160 с.
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Марфалагічная характарыстыка фразеалагізмаў. Тыпы фразеалагізмаў па іх суадноснасці з часцінамі мовы. Фразеалагізмы, несуадносныя з часцінамі мовы. Фразеалагізмы, суадносныя са структурай словазлучэння, спалучэння слоў. Структурныя тыпы фразеалагізмаў.
курсовая работа [68,5 K], добавлен 27.10.2013Кампаратыўныя фразеалагізмы ў мове твораў Я. Коласа. Адносіны ўстойлівых параўнанняў да фразеалагічных адзінак. Семантычная класіфікацыя ўстойлівых параўнанняў мовы твораў Я. Коласа. Кампаратыўныя фразеалагізмы, якія характарызуць чалавека і яго якасці.
курсовая работа [86,3 K], добавлен 11.07.2014Паходжання безэквівалентнай лексікі, яе лексіка-семантычная характарыстыка і спосабы словаўтварэння. Знаёмства са слоўнікам І.Р. Шкрабы. Вывучэнне найбольш старажытнага пласта абмежаванай лексікі - дыялектызмы, якія яшчэ не засвоены літаратурнай мовай.
курсовая работа [62,1 K], добавлен 12.01.2016Сутнасць універсальных і спецыфічных фанетычных, граматычных і іншых з’яў беларускай мовы ў сістэме славянскіх моў. Пытання спецыяльнай лексікі, у прыватнасці, тэрміналогіі беларускай мовы ў аспектах яе гістарычнага развіцця, генетычных асаблівасцяў.
курс лекций [1,1 M], добавлен 10.02.2010Сацыяльная прырода мовы, гіпотэзы яе паходжання. Мова і культура. У кожнай мове адбіваецца жыццевы і духоўны вопыт народа. Беларуская мова: яе паходжанне і развіцце. Формы беларускай нацыянальнай мовы. Асноўныя нормы беларускага літаратурнага вымаўлення.
реферат [72,3 K], добавлен 26.02.2011Слова і яго значэнне. Спосабы ўзнікнення пераносных значэнняў слова. Лексіка беларускай мовы паводле находжання, сферы ўжывання. Актыўная і пастўная лексіка. Стылістычныя разрады лексікі беларускай мовы. Лексіка сучаснай мовы. Мастацка-паэтычная лексіка.
реферат [23,5 K], добавлен 24.01.2009Марфалагічная характарыстыка фразеалагізмаў, іх функцыянальная нагрузка, значэнне і тыпы. Выяўленне фразеалагізмаў ў мове драматычных твораў А. Макаёнка, іх стылістычныя функцыі. Фразеалагізмы са структурай спалучэння слоў, сказа, словазлучэння.
дипломная работа [101,7 K], добавлен 26.05.2013Феномен мовы і паняцце соцыуму. Гісторыя двухмоўя на Беларусі. Этапы фарміравання беларускай мовы. Лексікалогія і лексікаграфія беларускай мовы. Стылістыка і функцыянальныя стылі. Навуковы стыль і яго разнавіднасці. Групы афіцыйна-справавой дакументацыі.
курс лекций [208,8 K], добавлен 30.03.2015Паняцця, асаблівасці і граматычна характарыстыка часцін мовы: назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеннік, дзеяслоў, дзеепрыметнiк, прыслоўе, інфiнiтыў i дзеепрыслоўе. Службовыя часціны мовы. Часціцы і мадальныя словы. Выклічнікі і гукапераймальныя словы.
курсовая работа [77,0 K], добавлен 25.01.2011Пераклад у сістэме навучання беларускай мове - адный з відаў работ па развіцці звязнага маўлення. Мэтазгоднасць выкарыстання перакладу на ўроках мовы. Тыпалогія перакладаў у залежнасці ад мэт і задач навучання, віды прыёмів. Праца над перакладам.
реферат [25,4 K], добавлен 17.02.2011