Архаізмы і гістарызмы у творчасці У. Караткевіча

Архаізмы і гістарызмы ў мове аповесці Ул. Караткевіча "Сівая легенда". Прадметна-тэматычна класіфікацыя архаізмаў і гістарызмаў, прычына з'яўлення ў мове. Стылістычна функцыя устарэлай лексікі ў мове аповесці. Назвы прадметаў побыту, хатняга ўжытку.

Рубрика Иностранные языки и языкознание
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 10.12.2013
Размер файла 47,6 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru

Уводзіны

Творчасць Уладзіміра Караткевіча - прыкметная з'ява беларускай літаратуры XX стагоддзя. Усім лепшым, што створана гэтым пісьменнікам (а ён плённа працаваў як паэт, празаік, драматург, эсэіст, публіцыст, літаратурны крытык, перакладчык і сцэнарыст), магла б ганарыцца любая высокаразвітая сучасная літаратура.

Асаблівая заслуга Караткевіча перад беларускай літаратурай у стварэнні высакаякаснай гістарычнай прозы, дзе пісьменнік узняў шырокія пласты нацыянальнай гісторыі, выявіў буйныя характары, здолеў раскрыць багаты духоўны свет сваіх герояў і звязаць іх асабісты лёс з лёсам народным.

Слоўнікавы запас любой мовы бесперапынна змяняецца. Падчас словы змяняюць сваё значэнне, а іншы раз і ўвогуле перастаюць ужывацца. Узнікаюць новыя словы, і замяшчаюць сабою старыя. Некаторыя словы існуюць у мове вельмі доўга і на працягу стагоддзяў атрымліваюць новыя і новыя значэнні. Яны становяцца палісемічнымі. Другія словы не затрымліваюцца надоўга і перастаюць існаваць, не пакінуўшы і сляда. Па гэтай прычыне слоўнікі з'яўляюцца такімі неабходнымі для перакладчыкаў. Менавіта ў слоўніках можна знайсці значэнне слова, якое было ва ўжыванні некалькі стагоддзяў таму назад і значэнне якога нікому невядома цяпер.

Як правіла, мы не заўважаем гэтых змяненяў, бо працэс гэты вельмі павольны. Але калі мы разглядаем больш значны перыяд часу, то гэтыя змяненні становяцца відавочнынымі. Аднак найбольш iнтэнсiўны этап развiцця гiстарычнага жанру ў беларускай лiтаратуры прыпадае на наш час.

Пісьменнік дасканала ведаў і па-мастацку адлюстроўваў падзеі далёкай мінуўшчыны. Ён жыў гісторыяй, яна была арганічнай часткай ягонага духоўнага жыцця, ягонай істоты, з'яўлялася ягонай стыхіяй і ягоным натхненнем. Уладзіміра Караткевіча цікавіла гісторыя пераважна як прытча, легенда, паданне. Ён шырока абапіраўся на творчы вымысел, не капіраваў з навуковай дакладнасцю гістарычныя падзеі і факты, а ствараў мастацкі летапіс роднай зямлі. Гісторыя яго цікавіла ў тым плане, які ўплыў зрабіла яна на духоўнае жыццё народа, на яго грамадскую свядомасць.

Для пісьменніка важна было паказаць той час, пра які ён пісаў, раскрыць адносіны паміж людзьмі, перадаць іх псіхалогію, іх жыццё. Характэрная адзнака творчай манеры аўтара пры ўзнаўленні падзей далёкай мінуўшчыны - фальклорна-рамантычны падыход да гістарычных падзей, увага да гістарычнай легенды.

Сусветная літаратура новага часу стварыла цікавыя вобразы, характары. Гэта герой "сусветнага смутку", "лішні чалавек", "маленькі чалавек", "нігіліст", "страчанае пакаленне" і інш. Думаецца, што ў кагорце гэтых герояў зойме належнае месца і герой У. Караткевіча. Яго можна назваць рыцарам Беларусі. Яскрава такі герой увасобіўся ў Маеўскім з апавядання "Аліва і меч", у Петраку Ясюкевічу з апавядання "Сіняя-сіняя", Андрэю Беларэцкім з "Дзікага палявання караля Стаха", Раману Ракутовічу з "Сівой легенды", Алесю Загорскім з "Каласоў пад сярпом тваім", Гервасію Выліваху з "Ладдзі Роспачы", Юрасю Братчыку з рамана "Хрыстос прызямліўся ў Гародні" і ў іншых героях.

З любоўю і цеплынёй апавядаў празаік пра родны край ў аповесці «Сівая легенда». Тут не толькі паказана прыгожае і трагічнае каханне патомнага двараніна Рамана Ракутовіча і прыгоннай дзяўчыны Ірыны, але і ўвасоблена ў мастацкіх вобразах барацьба беларускага народа ў першай трэці 17ст. супраць сацыяльнага прыгнёту. Дзеянне твора адбываецца галоўным чынам у Кісцянёўскім замку, згадваюцца таксама Быхаў, замкі ў Збарове і Рагачыку, адзначаецца, што мяцеж “узгарэўся ў наваколлі Зверына” у канцы дзеянне твора пераносіцца ў Магілёў [10, с.7].

Лёс слоў вызначае не "ўзрост", а іх выкарыстанне ў мове. Словы, якія абазначаюць жыццёва важныя, неабходныя паняцці, вякамі не старэюць; іншыя ж архаізуюцца даволі хутка, мы перастаем іх ужываць, таму што знікаюць самі паняцці, якія гэтымі словамі абазначаюцца. Змянілася сістэма адукацыі - зніклі з нашай мовы словы рэаліст (навучэнец рэальнага вучылішча), класная дама, інстытутка.

Словы, якія служаць назвай паняццяў, з'яў, прадметаў, што не існуюць у наш час, называюцца гістарызмамі. Усе пералічаныя "старыя словы" - гэта гістарызмы. Яны займаюць у мове асаблівае месца, з'яўляючыся адзінымі назвамі прадметаў, якія даўно зніклі з нашага побыту. Таму ў гістарызмаў няма і не можа быць сінонімаў.

Акрамя гістарызмаў, у нашай мове вылучаюцца і іншыя тыпы ўстарэлых словаў. Вам не даводзілася назіраць, як тое ці іншае слова чамусьці "трапляе ў няласку"? Мы ўсё радзей ужываем яго ў мове, замяняючы іншым. Паступова яно забываецца зусім. Напрыклад, акцёра раней называлі камедыянтам; гаварылі не падарожжа, а ваяж, не пальцы, а персты, не лоб, а чало. Такія ўстарэлыя словы называюць сучасныя прадметы, паняцці, якія зараз называюцца інакш. Новыя назвы выцяснілі папярэднія, і яны паступова забываюцца. Устарэлыя словы, у якіх ёсць сучасныя сінонімы, што замянілі іх у мове, называюцца архаізмамі.

Архаізмы(ад грэч. аrchaios - старажытны) - устарэлыя словы або спалучэнні слоў, якія выйшлі з актыўнага ўжытку, хаця ў мастацкіх творах могуць выкарыстоўвацца для стварэння каларыту эпохі, пры паказе даўняга побыту людзей [18, с. 185].

Увогуле можна сказаць, што гістарычны жанр ствараюць творы мастацкай літаратуры пра жыццё народа ў мінулыя эпохі. Гістарычны жанр у сусветнай літаратуры пачаў актыўна развівацца ў канцы 18 - пачатку 19 стагоддзя, галоўным чынам у творчасці пісьменнікаў - рамантыкаў. Пачынальнікам гэтага жанру лічыцца В. Скот, аўтар раманаў “Айвенга”, “Рычард Ільвінае Сэрца”.

Ул. Караткевіч увёў у беларускую прозу жанр гістарычнай аповеці і гістарычнага рамана, які раней поўнасцю адсутнічаў. Менавіта ў раманнай форме ён здолеў пераасэнсаваць мінулае роднага краю, паказаць пошукі свайго “забытага беларускага шляху” [13, с.115], перадаць лёс народа як узвышаную трагічную філасофскую драму ва ўсёй цэласнасці вобраза свету і чалавека ў ім, сцвердзіць актуальнасць заклікаў неафітаў усіх часоў да свабоды, роўнасці, братэрства чалавека, народаў, людства. Ул. Караткевіч, аўтар гістарычных раманаў і аповесцей (“Каласы пад сярпом тваім”, “Дзікае паляванне караля Стаха”, “Сівая легенда”і інш.)

Уладзімір Караткевіч прыйшоў ў літаратуру ў другой палове 50-ых гадоў на хвалі грамадскага абнаўлення пасля 20 з'езда партыі (1956), у спрыяльны час. Адчуваючы ў сабе небывалыя творчыя сілы, ён у той час выношваў задуму напісаць творы самых розных жанраў, якія маглі б скласці сто тамоў. Сярод іх былі вершы, легенды, паэмы, апавяданні, аповесці, раман у вершах, гістарычныя раманы, п'есы і г. д.

Уладзімір Караткевіч арыгінальна і непаўторна раскрыўся як паэт. Прыкметнымі з'явамі ў беларускай літаратуры сталі яго кнігі «Матчына душа» (1958), «Вячэрнія ветразі» (1960), «Мая Іліяда» (1969), «Быў. Ёсць. Буду» (1986). Паэзіі У. Караткевіча ўласцівы пранікнёны лірызм, эпічнасць, рытміка-інтанацыйная разнастайнасць, інтэлектуальнасць, драматызм і жыццесцвярджальнае гучанне (вершы “Машэка”, “Заяц варыць піва”, “Матчына душа”, “Паўлюк Багрым” і інш.).

Шырокае прызнанне ў Беларусі і далёка за яе межамі прынесла У. Караткевічу яго проза. Лірычна - рамантычны талент пісьменніка дасканала раскрыўся ў апавяданнях «Як звяргаюцца ідалы», «У шалашы», «Блакіт і золата дня», аповесцях «Цыгынскі кароль» і «Сівая легенда», якія склалі першы яго зборнік прозы «Блакіт і золата дня» (1961).

У 60-ыя гады У. Караткевіч стварыў такія значныя празаічныя творы, як раманы «Нельга забыць» (1960 - 1962), «Каласы пад сярпом тваім» (1962 - 1964), «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» (1965 - 1966), аповесці «Ладдзя Роспачы» (1964), «Чазенія» (1966).

Прыход у беларускую літаратуру такога пісьменніка, як Караткевіч, быў заканамерны і абумоўлены працэсам развіцця самой літаратуры, а таксама ўзроўнем грамадскага і духоўнага жыцця той эпохі, якая нарадзіла мастака [6, с.14].

Для Ул. Караткевіча характэрна рамантычнае, фальклорна - міфалагічнае і адначасова канкрэтна - гістарычнае асэнсаванне мінуўшчыны. Караткевіч стварыў мастацкі летапіс жыцця Беларусі на працягу 16 - 20 стагоддзяў. Ён выказваў цікавасць да ключавых перыядаў беларускай гісторыі.Празаік звярнуўся да падзей і характараў 16 ст., у аповесці «Сівая легенда», «Цыганскі кароль» і драме «Маці ўрагану» і г. д.

Творы пісьменніка вельмі разнастайныя. Увогуле для мовы празаічных твораў У.Караткевіча характэрна:

1. Павышаная экспрэсіўнасць, эмацыйнасць мовы.

2. Аслабленасць фабулы (асабліва ў лірычнай прозе).

3. Вялiкая роля светапогляду аўтара, яго суб'ектывізм.

4. Прадмет адлюстравання - духоўнае жыццё чалавека, свет яго ідэй і пачуццяў. Асаблівае месца - цэнтральны вобраз-перажыванне.

5. Вобраз аўтара разгортваецца не паслядоўна, а шматпланава, адначасова.

6. Прадмет, які разглядае проза, - духоўнае жыццё чалавека, паказ рэальнасці праз яго суб'ектывізм.

Творчая спадчына У. Караткевіча цікавіла шматлікіх беларускіх літаратараў і мовазнаўцаў. Вялікую ролю ў вывучэнні і аналізе твораў адыгралі А. Адамовіч, А. Мальдзіс, А. Варабей, А. Лойка, А. Русецкі. Мову твораў Ул. Караткевіча аналізавалі Г. Андарала, Т. Дасаева, В. Іўчанкаў, М.Цікоцкі.

Творы У. Караткевіча перакладзены на многія мовы народаў свету. Ён выступаў у абарону беларускай мовы, культуры, помнікаў архітэктуры і прыроды, зрабіў вялікі ўплыў на развіццё беларускай літаратуры і мастацтва [6,с.15].

Коплекснага ж даследвання, якое б было сканцэнтравана на выяўленні структурных і функцыянальных асаблівасцей устарэлай лексікі ў мове аповесці Ул. Караткевіча “Сівая легенда”, да гэтага часу няма. Гэтым абумоўлена актуальнасць нашай работы.

Мэтай дадзенай курсавой работы - структурна-семантычны аналіз лексікі, выяўленне яе стылістычнай ролі ў мове аповесці Ул. Караткевіча “Сівая легенда”.

Рэалізацыя названай мэты прадугджвае пастаноўку і рашэнне наступных задач:

1. Выявіць архаізмы і гістарызмы ў мове аповесці Ул. Караткевіча “Сівая легенда”.

2. Правесці прадметна-тэматычную класіфікацыю архаізмаў і гістарызмаў.

3. Акрэсліць стылістычную функцыю устарэлай лексікі ў мове аповесці “Сівая легенда”.

Работа складаецца з уводзін, трох глаў , з заключэння, спіса выкарастанай літаратуры, дадатка.

ГЛАВА 1 КЛАСІФІКАЦЫЯ ГІСТАРЫЗМАЎ ПАВОДЛЕ ЗНАЧЭННЯ

Прычына з'яўлення ў мове гістарызмаў - у змяненні побыту, звычаяў, у развіцці тэхнікі, навукі, культуры. Цяпер мы не мераем аршыны, не кланяемся валасным старшыням і рады былі б забыць ўсе непатрэбныя, як нам здаецца, словы. Але ж як быць гісторыкам і пісьменнікам, калі яны захочуць апісаць мінулую эпоху? У гістарычнай літаратуры, у мастацкіх творах, якія апавядаюць аб мінулым народаў, нельга не ўжываць гістарызмы. Яны дапамагаюць аднавіць каларыт эпохі, надаць апісанню мінулага рысы гістарычнай даставернасці.

Аднак статус гістарычных рэалій не заўсёды з'яўляецца пастаяннай уласцівасцю слова. Ужо хрэстаматыйным стаў прыклад з самалётам. У свой час ён быў уся толькі дываном (казачная рэалія), а потым нечакана-негадана набраў высату ў значэнні лятацельнага апарата (тэрмін), а цяпер, у адным радзе з больш дасканалымі сваімі братамі і сёстрамі - ракетамі і спутнікамі - ператварыўся ў элемент звычайнай і штодзённай мовы.

Так як праблема гістарызмаў з'яўляецца мала вывучанай, існуюць некаторыя спрэчкі адносна іх класіфікацыі.

У лінгвісычнай літаратуры яны класіфіцыруюцца наступным чынам:

Уласна - лексічныя гістарызмы.

Да іх ліку належаць найменні, семантычны аб'ем якіх складаецца толькі з устарэлых значэнняў. Такімі з'яўляюцца, напрыклад, тэрміны: гетман “камандаючы войскамі табарытаў у Чэхіі ў 15 стагоддзі”, “камандуючы войскамі ў старой Польшчы і Вялікім Княстве Літоўскім”, “камандуючы рэестравымі казакамі на Украіне ў другой палове 16 - першай палове 17 ст.”, камандаючы войскамі ў Малдове ў 17 ст.”; “у дарэвалюцыйнай Расіі выбарная асоба з сялян, якая выконвала паліцэйскія абавязкі”.

Лексіка-семантычныя гістарызмы.

У адрозненне ад уласна лексічных гістарызмаў лексіка-семантычныя гістарызмы ў сучаснай беларускай мове маюць актуальныя значэнні. Для прыкладу слова гільдыя, рэалізуемае ў творах беларускай літаратуры са значэннем “аб'яднанне купцоў альбо рамесленнікаў у сярэдневяковай Еўропе, якое абараняла інтарэсы сваіх членаў” або “адзін з трох маёмасных разрадаў купецтва ў царскай Расіі”, з'яўляецца лексіка-семантычным гістарызмам, а са значэннем “саюз, аб'яднанне” (напрыклад, гільдыя літаратараў) - актуальным словам.

Семантычныя гістарызмы.

Што датычыць семантычных гістарызмаў, то яна таксама маюць у сучаснай мове актуальныя значэнні: локаць “даўнейшая мера даўжыні, прыблізна 0,5 метра”, двор “прадмесце, маёнтак”, скарб “дзяржаўная маёмасць”, кварта “даўнейшая мера вадкіх і сыпучых рэчываў”, якія знаходзяцца ва актыўным ужытку і сёння, але з іншымі значэннямі.

Гістарызмы можна падзяліць на шэраг больш дробных семантычных груп:

1) назвы з'яваў грамадска-палітычнага парадку, членаў царскай сям'і, прадстаўнікоў саслоўяў і г.д.: смерд, цар, царыца, баярын, дваранін, князь, граф, стольнік, гаспадар, купец, кулак, памешчык і г.д.;

2) назвы адміністрацыйных устаноў, навучальных і іншых устаноў: прагімназія, кабак і інш;

3) назвы пасад і асоб па роду іх заняткаў: курсістка, фабрыкант, заводчык;

4) назвы вайсковых чыноў: мушкецёр, драгуны, рейтар, ратнік, кірасір;

5) назвы відаў зброі, ваенных даспехаў, іх частак: латы, кіраса, забрала;

6) назвы сродкаў перамяшчэння: дыліжанс, кабрыялет і інш;

7) назвы старых мер даўжыні, плошчы, вагі, грашовых адзінак: сажань, фунт, батман, грыўна, алтын, грош;

8) назвы прадметаў зніклага побыту, прадметаў хатняга ўжытку, відаў адзення, ежы, напояў і г.д.: салоп, бурнус, казакін, камзол , батфорты.

Прыведзеныя гістарызмы адносяцца да лексічных, аднак існуе і адносна невялікая група гістарызмаў, у якіх устарэла ранейшае значэнне або адно са значэнняў.

Так, частку семантычных гістарызмаў складаюць страчаныя вытворныя значэнні мнагазначных слоў, якія з'яўляюцца актыўнымі ў сваіх асноўных значэннях. Прамыя значэнні такіх слоў у большасці выпадкаў адносяцца да нейтральнай і агульнаўжывальнай лексікі сучаснай беларускай мовы: плакат `1. Каляровы насценны малюнак з кароткім агітацыйным тэкстам; від выяўленчага мастацтва, 2. Гіст. Пашпарт, які выдаваўся сялянам і мяшчанам у дарэвалюцыйнай Расіі'.

1. 1 Назвы слоў ваеннай тэматыкі

У семантычных адносінах выкарыстаныя ў аповесці гістарызмы даволі разнастайныя. Сярод іх найбольш пашыраны назвы слоў з ваеннай лексікі. Пры апісанні ваенных дзеянняў старадаўніх войскаў аўтару не абысціся без назваў зброі, воінскіх даспехаў, фарміраванняў таго часу:

Бусак - а, м. Доўгі шост з металічным вастрыём і крукам на канцы; багор[18,т. 1, с. 424]: І нават уніз, прыкрываючы колы, спускалася медная «спадніца» з выразамі, і раптам гэтыя вазы ўсе ашчацініліся: зверху дзідамі і нечым незразумелым, а знізу, з - пад «спадницы», бусакамі[10, с. 45].

Гакаўніца [ст. - бел. гаковница, гоковница ] ж. Від цяжкай ручной агнястрэльнай зброі з доўгім ствалом і круком каля прыклада. . .[14, с. 122]: Стрэльбу ўсякую, то - бок гакаўніцы, ручніцы і сагадайкі, іншую абарону. . .. . .[10, с. 28].

Дзіда [польск. Dzida, ад тур.Dћida ]ж.Старадаўня калючая зброя [14, с. 160]: Сонца ўжо выкінула з - за лесу тысячы чырвоных дзід, заліло расплаўленым золатам маленькія воблачкі ля дагляду [10, с. 39].

Корд [ст. - бел. Кордъ < венг. kard ] м. Кароткі меч [14, с. 268]: . . . і Якуб кінуў на стол корд. . .[10, с. 31].

Кіраса -ы, ж. 1. Металічныя латы на грудзі і спіну, якія даўней надзявалі воіны для засцярогі ад халоднай агнястрэльнай зброі.

2. Частка параднай формы некаторых кавалерыйскіх палкоў у заходнееўрапейскіх і рускай арміях ( да 1917 г.)[18,т. 2, с. 485]:Хрушч ударыўся аб маю кірасу і ўпаў на грыву каня, бездапаможна перабіраючы лапкамі [10, с. 18].

Кірасір - 1. Коннік цяжкай кавалерыі, які даўней нісіў кірасу. 2. Салдат або афіцэр некаторых кавалерыйскіх палкоў у заходнееўрапейскай і раскай арміі ( да 1917 г. ) [18,Т. 2, с. 688]:Прыйшлі яшчэ толькі два: капітан конных кірасіраў , сапраўдны разбойнік з закручанымі вусамі і ў ботах, падобных на вёдры, а сам - ні даць ні ўзяць картачны ніжнік [10, с. 25].

Клак -а, м. Тое, што і пыж - 1. Шарсцяная, войлачная ці кардонная затычка, якой забіваюць зарад у зброі, якая зараджаецца з дула. 2. Пракладка ўсярэдзіне патрона, якая аддзяляе зарад ад скарада (кулі, сироту) і ўтрымлівае снарад у гільзе [18, т. 2, с. 693]:. . . Мушкет да левага бока ! Порах і кульку - у мушкет! Клак - на браму. . .[10, с. 41].

Ландскнехт - а, м - хце, м. Нямецкі наёмны салдат у Заходняй Еўропе ў 15 - 17 ст.//Аб прадажным ваяку [18, т. 3, с. 102]: Ды і сам Кізгайла - я ўпэўнены ў гэтым - адчувае сябе ў новым храме, як п'яны ландскнехт сярод святош [10, с. 22].

Латы [ст. - бел. латы] мн. Металічныя даспехі, якія ў старажытнасці засцярагалі воіна ад удараў халоднай зброі, а ў сярэднія вякі - і ад агнястрэльнай зброі [14, с.292]: У іх было мала мушкетаў, і яны ведалі, што страла, ці каса, ці меч не возьмуць маланскіх і нюрнбергскіх латаў, што чалавека, закутага ў іх, можна толькі аглушыць [10, с.45].

Мушкет [ст. - бел. Мушкетъ; фр. mousgnet] м. Старажытная буйнакалібернае ружжо з кнотам для запальвання пораху, якое знаходзілася на ўзбраенні пяхоты ў краінах Еўропы ў 16-17 стст. [14, с. 343]: Я паставіў на мур сотню сваіх хлопцаў з мушкетамі і стаў падаваць каманду… [10, с. 41]; У іх было мала мушкетаў . . . [10, с. 45].

Пушкар - а, м. Артылерыст [18,т. 4, с. 528]: Кізгайла вырваў у пушкара, што наводзіў гармату, фіціль, вылаяўся, сунуў яго ў запальнік [10, с. 48].

Рацішчы н. тое, што рагаціна - зброя ў выглядзе кап'я, насаджанага на кароткае дрэўка [14, с. 444]: Дзіды, уторкнутыя ў зямлю, рацішчы,адагнутыя ў шыйцы косы [10, с. 39].

Руніца [ст. - руск. Ргчьница; польск. rusznica] ж. Адзін з першых узораў ручной агнястрэльнай зброі ў краінах Усходняй і Цэнтральнай Еўропы [14, с. 449]:Стрэльбу ўсякую, то - бок гакаўніцы, ручніцы. . [10, с.28]

Сагадайка м. Чахол з лукам і калчан са стрэламі [14, с. 525]: Стрэльбу ўсякую, то - бок гакаўніцы, ручніцы і сагадайкі, іншую абарону. . . [10, 28].

2 Назвы сацыяльна - палітычнай сферы

Назвы сацыяльна- палітычнай сферы ўваходзяць у другую прадметна - тэматычную групу гістарызмаў. Таксама да гэтай групы адносяцца і назвы асоб па роду іх заняткаў. У межах гэтай групы найбольш пашыраны назвы асоб: прадстаўлены службовы персанал панскіх маёнткаў, адміністацыйныя кіраўнічыя тагачаснага грамадства.

Баніцыя [ст.-бел. Баниция, баницыя, банецыя; польск. Banicja, лац. bannition] ж. Выгнанне; прыгавор на выгнанне з айчыны [14, с.58]: І яшчэ зразумелі: баніцыя за межы Мсціслаўскага ваяводства: вечная ссылка ў малую весь [10, с. 74]

Кат, ката, каце; мн.каты , - аў; м. Асоба, якая прыводзіць у выкананне смяротны прыгавор, катуе [18,т. 2, с. 661]: Твар ката, барадаты да самых вачэй,пацямнеў, і рукі дрыжаць [10, с. 74]

Ландвойта - намеснік войта, адзін з управляючых горадам [14, с.302]: Ландвойта, што прыехаў сунімаць крык і агіднасць, закідалі расталым конскім гноем і наўздагон свісталі ў два пальцы і ўлюлюкалі [10, с. 71]

Лёзны [ст. - бел. Лёзный, лиозный, люзный - вольны; польск. Luzny; ням. lose] прым. Вандроўны [18,т. 3, с. 745]: Зрэдку даходзілі чуткі пра мужыцкую вайну, але лёзныя так іх перакручвалі, што і верыць не хацелася [10, с. 67].

Містр [ст. - бел.мистръ, мийстръ ] 1.Галава сярэднявяковага духоўна - рыцарскага ордэна, магістр. 2. Настаўнік. 3. Начальнік,правіцель. 4. Кат [14, с. 337]: І пад канец узяў містр шчыт і ўцяў сякераю яго востры канец, а верхняе поле замазаў дзёгцем і сажаю [10, с. 74].

Нобіль [лац. Nobilis - знатны] м. Прадстаўнік знаці, арыстакратыі ў старажытным Рыме і ў сярэднявяковай Заходняй Еўропе; найбольш радавітая частка магнацтва [14, с. 357]: -І ўсё ж гэта ганьба для нобіля-мяшаць сваю кроў з халопскай [10, с. 30].

Хамы [ад імя Хама, сына Ноя , які паводле біблейскага сказання, быў пракляты бацькам за паман] м. Пагардлівая назва чалавека ніжэйшага саслоўя, звычайна селяніна ( у мове паноў) [14, с. 552]: Хамы ідуць, - паўтарыў ён [10, с. 20].

3 Назвы адзення і абутку

Асобую групу гістарызмаў складаюць назвы прадметаў адзення, абутку, галаўных убораў. Аўтар выкарыстоўвае словы, якія абазначаюць жыццёва неабходныя для чалавека прадметы. Гэта адзін з важнейшых сродкаў гістарычнай стылізацыі ў мастацкім творы. Пры апісанні адзення, абутку, галаўных убораў аўтару ўдаецца перадаць сацыяльны статус асобы, якой належыць прадмет.

Кабці мн. Чаравічкіі з мяккай скуры або суф'яну [14, с. 208]: Я сам чуў, як багаты хлопец з мяшчан, абуты ў саф'янавыя кабці, у лісіным кітліку наапашкі, крычаў нема . . . [10, с. 72].

Казнатка ж. Жаночая верхняя вопратка [14, с. 214]: А на возе скутая Ірына ў белай сукенцы і казнатцы з каразеі - белага сукна [10, с. 76].

Кітлік [ст.-бел. китликъ;польск.кitlik; ням.kittel]м. Від кафтана [14, с. 257]: Я сам чуў, як багаты хлопец з мяшчан, абуты ў саф'янавыя кабці, у лісіным кітліку наапашкі, крычаў нема . . . [10, с. 72].

4 Назвы прадметаў побыту, хатняга ўжытку

У. Караткевіч у сваёй аповесці “Сівая легенда” выкарыстоўвае і назвы прадметаў побыту, назвы прадметаў хатняга ўжытку, яскрава паказваючы іх месца ў жыцці чалавека таго часу. Гэта патрэбна для таго, каб больш дакладна паказаць чытачам, асабліва маладому пакаленню, звычайнае быццё беларускага народа.

Драніца, - ы, ж. Тонкія дошчачкі для крыцця даху або для абівання сцен пад тынкоўку [18,т. 2, с. 195]: Заснежаныя дахі, заснежаныя, падталыя з поўдня купалы, шэрыя драніцы, што адлівалі зялёным [10, с. 79].

Ніжнік м. Малодшая фігура ў ігральных картак; валет [14, с. 357]: Прыйшлі яшчэ толькі два: капітан конных кірасіраў , сапраўдны разбойнік з закручанымі вусамі і ў ботах, падобных на вёдры, а сам - ні даць ні ўзяць картачны ніжнік [10, с. 25].

Прэнг[ст. - бел. Пренгеръ, пренкгиръ, пренкгеръ; польск. Pregierz; ням, Pranger ] м. Ганебны слуп - прылада для катавання [14, с. 430]: - На прэнг павесіць - няма чаго [10, с. 77].

Шкага [ст. - бел. Шкапа - кмеча; польск.szkapa] ж. Худы змораны конь [14, с. 589]: Вялізны воз, падобны на труну, зпрэжаную шасцю шкапамі [10, с. 79].

5 Назвы старых мер вагі і даўжыні, назвы грашовых адзінак

У асобную групу выдзеляны назвы старых мер вагі і даўжыні і назвы грашовых адзінак. На сенняшні час гэтыя назвы не ужываюцца і іх смела можна аднесці да гістарызмаў.

Локаць [ст. - бел. Локоть, локотъ] м. Старажытная мера даўжыні тканіны, зямлі, некаторых прадметаў, якая вызначалася даўжынёй рукі ад лакцявога выгіну да канца сярэдняга ці вялікага пальца, раўнялася прыблізна 0,5 м. ( 38-46см) [14, с. 315]: Пад'ёмны мост, брама з падвойнымі кратамі, муры вышынёю ў сорак пяць локцяў [10, с. 17]

Талер[ст. - бел.талеръ, таляръ; ням. Taler] м. Буйная сярэбраная манета высокай пробы ў еўрапейскіх краінах 16 - 19 стст. ( у Вялікім Княстве Літоўскім раўнялася капе - 60 грамам; упершыню была выпушчана ў чэшскім горадзе Іаахімсталі, у Рэчы Паспалітай адчаканена ў 1564 г.); грашова - лікавая адзінка, вагавая адзінка для серабра. 2. Залатая рымская манета [14, с. 516]: Аказваецца, паўтара года таму назад Раман прапанаваў пану Аляхну пяцьдзесят бітых талераў . . .[10, с. 29].

Такім чынам, ужытыя ў аповесці разнастайныя тэматычныя групы гістарызмаў дапаўняюць сродкі выразнасці сучаснай беларускай літаратурнай мовы, на якія перш за ўсё абапіраецца аўтар. У выніку выдзелены наступныя групы гістарызмаў: назвы слоў ваеннай тэматыкі; назвы сацыяльна-палітычнай сферы; назвы старажытнага адзення і абутку; назвы прадметаў побыту, прадметаў хатняга ўжытку; назвы старых мер вагі і даўжыні, назвы грашовых адзінак. З пералічаных груп найбольш аб'ёмнай з'яўляецца група назваў слоў ваеннай тэматыкі, пасля ўжо ідзе група назваў сацыяльна-палітычнай сферы. Умелае выкарыстанне гэтай лексікі дазваляе ўзнаўляць рэальныя гістарычныя абставіны, трапна характарызаваць вобразы мінулых эпох, надаваць мове пэўныя стылістычныя адценні. Аўтар умела перадаў атмасферу таго часу.

архаізм гістарызм караткевіч устарэла

ГЛАВА 2 КЛАСІФІКАЦЫЯ АРХАІЗМАЎ ПАВОДЛЕ ЗНАЧЭННЯ

Архаізм часцей за ўсё выкарыстоўваецца ў літаратуры як стылістычны прыём для прыдання мове ўрачыстасці і для стварэння рэалістычнага каларыту пры адлюстраванні старыны. Фнкцыі архаізмаў значна больш разнастайныя, чым тыя, якія ў ім адзначаны. Акрамя таго, і само паняцце "архаізм" мае патрэбу ў некаторым удакладненні. Справа ў тым, што гэты тэрмін аб'ядноўвае разнастайныя паняцці. Да архаізмаў адносяць словы і выразы, якія ўстарэлі і не выкарыстоўваюцца ў сучаснай мове таму, што маюць адпаведныя "сучасныя" сінонімы

Архаізм - даўнейшыя назвы прадметаў і з'яў, якія існуюць і ў наш час, але ў прцэсе развіцця мовы былі названы іншымі словамі - сінонімамі [3, с. 576]

Калі гістарызмы - назвы ўстарэлых рэчаў і з'яў, то архаізмы - устарэлыя назы рэчаў і з'яў, якія існавалі раней і існуюць у наш час. «Словы могуць архаізавацца толькі часткова, напрыклад, па марфемным складзе, па гукавым афармленні, у асобных сваіх значэннях» [20, с. 30]. Адрозніаюць 2 тыпы архаізмаў - лексічныя і семантычныя. Сярод лексічных архаізмаў вядзяляюць:

· Уласналексічныя ;

· Лексіка - словаўтваральныя;

· Лексіка - фанетычныя;

· Семантычныя.

Уласналексічныя архаізмы - словы, якія поўнасцю ўстарэлі і выцеснены зусім іншымі словамі, з іншым коранем. Напрыклад: атрамант - чарніла, лемантар - буквар, чало - лоб, талумач - перакладчык.

Лексіка - словаўтараляныя архаізмы - устарэлыя словы, якія маюць аднолькавы корань з сучаснымі назвамі, але адрозніваюцца суфіксамі ці прыстаўкамі: абставы - абставіны, дзейца - дзеяч, лятун - лётчык, матацыклет - матацыкл, прасвета - асвета.

Лексіка - фанетычныя архаізмы адрозніваюцца ад адпаведных ім сучасных слоў адным - двума гукамі: гімнасія - гімназія, кроніка -хроніка, часопісь - часопіс, філёзофія - філасофія, Эўропа - Еўропа.

Сустракаюцца выпадкі, калі слова актыўна выкарыстоўваецца ў сучаснай мове, але асобнае яго значэнне ( значэнні ) выходзіць з ужытку, станоіцца ўстарэлым. Гэта семантычны архаізм. Напрыклад, у слове дружына ўстарэлае значэнне (семантычны архаізм) - `група прыбліжаных князя, якая складала яго войска і прымала ўдзел у кіраванні княствам': у слове двор - значэнне `маёнтак'; у слове калаўрот - `прылада, прыстасаванне прасці кудзелю, воўну'; у слове камора - `кантрольны пункт лясніцтва ў дарэвалюцыйны час' [3, с. 576]

Да ўласна лексічных архаізмаў адносяцца толькі адназначныя ўстарэлыя словы. Значную колькасць уласна лексічных архаізмаў складаюць адзінкі, што былі выцеснены ў пасіўны запас актыўнымі словамі-сінонімамі.

Адносна невялікая частка ўласна лексічных архаізмаў мае фанетычныя, словаўтваральныя і марфалагічныя варыянты (пары). Так фанетычнымі варыянтамі з'яўляюцца архаізмы агрыкультура / агракультура, галёш / галош і інш. Да словаўтваральных варыянтных пар адносяцца архаізмы кафейня / кафэ, паморак / мор і інш.

“На лексіка-семантычным узроўні моўнай сістэмы найперш выдзяляюцца лексічныя і семантычныя архаізмы (родавыя паняцці), якія супрацьпастаўлены адзін аднаму тым, што ўстарэла ў слове - план выражэння (форма) або план зместу (значэнне). Лексічным архаізмам неабходна іншая форма выражэння, а ў семантычных архаізмаў пры абсалютным ужыванні слова ўстарэлы змест не адпавядае яго сучаснай форме” [12, с. 12].

Прамежкавае становішча паміж лексічнымі і семантычнымі архаізмамі займаюць поўнасцю ўстарэлыя мнагазначныя словы (полісемантычныя архаізмы), якія з лексічнымі архаізмамі супадаюць у тым, што слова ўстарэла як моўны знак, а з семантычнымі архаізмамі іх аб'ядноўвае мнагазначнасць.

Веданне семантычных архаізмаў дапамагае правільна разумець мову пісьменнікаў-класікаў. Лексічныя архаізмы супрацьпастаўляюцца гістарызмам па іх ўжыванні ў стылях сучаснай мовы: уласцівасці архаізмаў тлумачацца фактарамі лінгвістычнай прыроды, а гістарызмаў -- экстралiнгвiстычнай, яны вызначаюцца пастаяннай пазнавальнай значнасцю ў адрозненне ад гістарызмаў; лексічныя архаізмы могуць ужывацца толькі з пэўнай стылістычна мэтай, па-за мастацка-выразнай і выяўленчай установак іх выкарыстанне не можа быць апраўдана, у той час як гістарызмы ўжываюцца і па-за пэўнымі стылістычнымі умовамі.

Назвы прадметаў быту

Сярод выдзеленых груп архаізмаў найбольшую частотнасць атрымалі назвы слоў прадметаў быту. Яны ўжываюцца са сваёй пэўнай стылістычнай мэтай у мове аповесці дзеля таго, каб як мага больш дакладней паказаць чытачам звычайны побыт людзей таго часу. Іх святы, звычаі і абрады. Чым далей мы знаёмімся з аповесцю “Сівая легенда”, тым больш мы пазнаём назваў прадметаў, якія у свой час займалі значнае месца ў жыцці беларуса.

Карбач [ст. - бел. Карбачъ; ст. польск. karbacz] м. Пуга, бізун [14, с. 238]: Божа, умяшаліся ў бойку нават гэтыя людзі, што ўдарам канца карбача па носе забіваюць ваўка! [10, с. 46].

Стайня - памяшканне для коней, канюшня [14, с. 459]: Унутры хапае месца для жылля, стайняў, палаца, дзвюх цэркваў і іншага чаго і не злічыць [10, с. 17].

Назвы пасад і асоб па роду іх заняткаў

У другую групу выдзлены назвы пасад і асоб па роду іх заняткаў. У мінулым гэтыя назвы ігралі адметную ролю для абазначэння дзейнасці людзей і роду іх заняткаў. На цяперашні час гэтыя словы ўжо выйшлі з ужытку.

Ганец м. Пасыльны, які адпраўляецца з даручэннем; кур'ер [14, с. 124]: На пачатку мая ў Быхаў прамчаў на ўзмыленым кані ганец [10, с. 15].

Найміт м. Наёмны работнік, парабак [14, с. 350]: - Найміт, - усміхнуўся ён. - Але ты добра біўся [10, с. 52].

Патрон м. Заступнік [14, с. 395]: І ўсё ж у замку ёсць невялічкі касцёл, патрон якога святы Антоній, і царква Пакрова Маці Божай [10, с. 22].

Назвы адзення або вырабаў з тканіны

Наступная група складаецца з назваў адзення або вырабаў з тканіны. На сённяшні дзень мы не ўжываем гэтыя назвы, таму што яны згубілі сэнс у сучаснай мове. Зараз іх замянілі запазычанымі з другіх моў і больш распаўсюджанымі назвамі.

Кілім м. Шарсцяны бязворсавы дыван ручной работы [14, с. 255]: Праз рэдкую штору я ўбачыў гаспадара, які я сядзеў на шырокай ложы, накрытай ручным русінскім кілімам. . .[10, с. 62].

Тэрфін - тонкае, вельмі дарагое сукно [14, с. 578]: А за насатым яшчэ і яшчэ коннікі, у парчы, сабалях, утэрфіне [10, с. 72].

Фалендышава - галандскае сукно [10, с.70]: А яна падышла бліжэй і проста ў футры, у фалендышавай сукні . . . [14, с. 620].

Такім чынам, давялося засведчыць частку тэматычных груп архаізмаў: назвы прадметаў быту, назвы пасад і асоб па роду іх заняткаў, назвы адзення або вырабаў з тканіны. Архаізмы у аповесці выконваюць значную ролю, яны надаюць мове твора ўрачыстасць, а таксама ствараюць рэалістычны каларыт пры адлюстраванні беларускай даўніны. Ужыванне ўстарэлых слоў у рамане выклікана жаданнем аўтара наблізіць да сучаснага чытача асаблівасці жыцця нашых продкаў, падрабязна і дакладна апісаць пэўную гістарычную эпоху, г.зн. служыць для ўказання на час, у які адбываецца дзеянне.

ГЛАВА 3. СТЫЛІСТЫЧНАЯ ФУНКЦЫЯ ЎСТАРЭЛАЙ ЛЕКСІКІ Ў МОВЕ МАСТАЦКАГА ТЕКСТУ

У сучасных мастацкіх творах устарэлыя словы (гістарызмы і архаізмы) ужываюцца з пэўнай стылістычнай мэтай (іх часам называюць гістарызмамі і архаізмамі стылістычнага ўжывання).

Устарэлыя словы могуць выконваць наступныя стылістычныя функцыі:

Намінатыўную - называе канкрэтныя прадметы, адцягненыя паняцці, дзеянні, стан, якасці: І нават уніз, прыкрываючы колы, спускалася медная “спадніца” з выразамі, і раптам гэтыя вазы ўсе ашчацініліся: зверху дзідамі і нечым незразумелым, а знізу з - пад “спадніцы”, бусакамі [10, с. 45].

Мастацка - выяўленчую - калі ўжыванне слоў абумоўлена мастацкай мэтазгоднасцю: У іх было мала мушкетаў, і яны ведалі, што страла, ці каса, ці меч не возьмуць маланскіх і нюрнбергскіх латаў, што чалавека, закутага ў іх, можна толькі аглушыць [10, 45];

Гумару і сатыры - гэта калі ўстарэлыя словы набываюць гумарыстычную афарбоўку ў тых выпадках, калі пісьменнік не традыцыйна ўжывае іх, а творча выкарыстоўвае: Ды і сам Кізгайла - я ўпэўнены ў гэтым - адчувае сябе ў новым храме, як п'яны ландскнехт сярод святош [10, 22];

Стылізацыі - гэта калі аўтар прыбягае да стылізацыі гістарычных твораў, г. зн. да іх апрацоўкі дзеля таго, каб чытач разумеў гэтыя творы: А за насатым яшчэ і яшчэ коннікі, у парчы, сабалях, утэрфіне [10, с. 72].

У мастацкіх творах, дакументах, пісьмовых помніках і інш., напісаных у мінулыя часы, мы сустракаем словы, якія з'яўляюцца ўстарэлымі толькі для нас, а ў час напісання твора, дакумента і г. д. яны актыўна ўжываліся як назвы пэўных прадметаў ці з'яў: Кізгайла вырваў у пушкара, што наводзіў гармату, фіціль, вылаяўся, сунуў яго ў запальнік. Пашча гарматы вырыгнула агонь [10, с. 48]; [Людзі]У іх было мала мушкетаў, і яны ведалі, што страла, ці каса, ці меч не возьмуць міланскіх і нюрнбергскіх латаў, што чалавека, закутага ў іх, можна толькі аглушыць[10,с.45]. Тут устарэлыя словы з'яўляюцца нейтральнымі, яны выконваюць чыста намінатыўную функцыю . Гэта гістарызмы і архаізмы часу.

У мастацкіх творах на гістарычныя тэмы гэтая лексіка выконвае ўжо намінатыўна - стылістычную функцыю - не толькі пазначае рэаліі, але і стварае пэўны каларыт эпохі. Устарэлыя словы могуць выкарыстоўвацца ў мастацкім тэксце для ўказання на час, у які адбываецца дзеянне.

Устарэлыя слова (пераважна архаізмы) могуць выконваць і ўласна стылістычныя функцыі. У мастацкіх творах пісьменнікі паказваюць розныя гістарычныя эпохі. Героямі могуць быць прадстаўнікі розных класаў і сацыяльных груп. Дзеянне можа разгортвацца ў самых розных месцах. Таму “для рэалістычнага прайгравання рэальнасці, для таго, каб адлюстраваць падзеі як мага бліжэй да праўды, выклікаць у чытача больш дакладныя ўяўленні аб пэўнай гістарычнай эпосе пісьменнікі звяртаюцца да ўстарэлай, дыялектнай, спецыяльнай і нават жаргоннай лексіцы” [16, с. 83].

Архаізмы ўжываюцца для надання мове ўрачыстасці, узнятасці. Многія стараславянскія словазлучэнні біблейскага паходжання ператварыліся ў фразеалагічныя выразы: плоць ад плоці, косць ад косці, судны дзень, Ноеў каўчэг, злоба дня, соль зямлі, святая святых і інш.

“Гістарызмы, як і архаізмы, могуць ужывацца з пэўнай стылістычнай мэтай, але, у адрозненне ад апошніх, могуць і не выконваць ніякіх стылістычных функцый. Часцей за ўсё без стылістычных мэт ужываюцца яны ў навуковых працах па гісторыі, у разнастайных апісаннях мінулага” [19, с. 75].

Гістарызмы ўжываюцца ў сучаснай мове тады, калі ёсць патрэба назваць прадметы і з'явы мінулага. Яны сустракаюцца ў падручніках і навуковых працах па гісторыі, а таксама ў мастацкіх творах пра мінулае. У мастацкіх творах яны ўжываюцца для стварэння каларыту эпохі, для ўзнаўлення рэальна - гістарычных абставін і мовы герояў.

Такім чынам, устарэлыя словы ў мове аповесці “Сівая легенда” выконваюць чатыры стылістычныя функцыі: намінатыўную, мастацка - выяўленчую, функцыю гумару і сатыры, і функцыю стылізацыі. Гэтыя функцыі ўжываюцца для таго, каб адлюстраваць спецыфічныя асаблівасці мінулых падзей. Такасама ўжываюцца ў якасці стылістычных сродкаў для стварэння ўрачыстасці, ўзнёсласці ці іроніі і гумару, у пераносным сэнсе ў якасці параўнання.

ЗАКЛЮЧЭННЕ

Праведзеннае даследванне дазваляе зрабіць наступныя вывады і абагульненні:

1. З развіццём грамадства ўзнікаюць новыя грамадска-палітычныя адносіны, iншымi становяцца палітычная сфера, эканоміка, ваенная справа, як вынік - змяняецца і культура народа. Са знікненнем тых ці іншых прадметаў, з'яў адпадае неабходнасць у словах, якія іх абазначаюць. Архаізмы і гістарызмы выконваюць у мове самыя разнастайныя стылістычныя функцыі. Яны шырока ўжываюцца для стварэння рамантычнага ці реалістычнага каларыту пэўнай эпохі ў мастацкай гістарычнай літаратуры. Пісьменнікі даволі часта звяртаюцца да ўстарэлай лексікі як да сродку выразнасці мастацкай мовы сваіх твораў.

2. У аповесці У. Караткевіча “Сівая лягенда” вылучаны ўласна - лексічныя гістарызмы (“ландскнехт”), лексіка-семантычныя гістарызмы (“гільдыя”), семантычныя гістарызмы (“маентак”). Аўтар ужывае гістарызмы наступных тыпаў: назвы слоў з ваеннай лексікі; назвы сацыяльна - палітычнай сферы; назвы прадметаў зніклага побыту, прадметаў хатняга ўжытку; назвы старажытнага адзення; назвы старых мер, вагі і даўжыні, а таксама назвы грашовых адзінак.

3. Найбольшая колькасць прадстаўленых гістарызмаў ахоплівае наступныя тэматычныя групы: назвы слоў з ваеннай лексікі, назвы сацыяльна - палітычнай сферы, назвы прадметаў зніклага побыту, прадметаў хатняга ўжытку. Выбар тэматычных груп вылучаных гістарызмаў абумоўлены агульнай тэматыкай твора: паказам жыцця людзей розных саслоўяў і грамадска-сацыяльных падзей.

4. Архаізмы ў мове аповесці надаюць твору ўрачыстасць, а таксама ствараюць рэалістычны каларыт пры адлюстраванні беларускай даўніны. У. Караткевіч выкарыстоўвае розныя тыпы архаізмаў: уласна - лексічныя, лексіка - словаўтваральныя, лексіка - фанетычныя, семантычныя. Найбольшая колькасць архаізмаў адносіцца да назваў слоў, якія характарызуюць быт людзей. Ужыванне ўстарэлых слоў у рамане выклікана жаданнем аўтара наблізіць да сучаснага чытача асаблівасці жыцця нашых продкаў, падрабязна і дакладна апісаць пэўную гістарычную эпоху, г.зн. служыць для ўказання на час, у які адбываецца дзеянне.

Караткевіч з належнай мерай рамантычнай ідэалізацыі адлюстроўвае тагачасную рэчаіснасць, паказвае працэс абуджэння нацыянальнай свядомасці беларускага народа, вызначае яго нацыянальны характар. Вывады і назіранні пра беларускі народ пісьменнік укладвае ў вусны швейцарца, наёмнага салдата Канрада Цхакена. Той захапляецца мужнасцю беларусаў, якія здолелі "адбіцца ад татар і сто год, абяскроўленыя, супраціўляліся Літве". Цхакен разважае: "Я не бачыў больш незласлівага, лагоднага і кампанейскага народа. І я не бачыў горшых паноў, чым тыя, што стаяць над ім". І далей зазначае: " Я не бачыў людзей больш ахайных, чым русіны... гэтыя людзі надта адчувальныя да абразы".

Аповесць "Сівая ленеда" гучыць як пратэст супраць дэспатызму, жорсткасці і рэнегацтва, здрады радзіме. Асабліва трагічна паказана пакаранне Ракутавіча і яго каханай Ірыны. Юнаку адсеклі кісці рук, а дзяўчыну асляпілі. Але яны не здрадзілі свайму пачуццю. Нельга не далучыцца да заключных слоў, сказаных Цхакенам: "Божа, злітуйся над зямлёю, што нараджае такіх дзяцей". Так пранікнёна і балюча сказаць пра аслепленую і абязручаную Беларусь мог сапраўдны талент.

Спіс выкарыстанай літаратуры

1. Андарала, Г. Ф.Назвы адзення ў мове твораў Ул. Караткевіча / Г. Ф. Андарала // Роднае слова. - 1992. - №11. - С. 40 - 42.

2. Баханькоў, А. Я. Развіццё лексікі белаарускай літаратурнай мовы ў савецкі перыяд / А. Я. Баханькоў. - Мінск: Навука і тэхніка, 1982. - 227 с.

3. Беларуская мова:Энцыклапедыя рэд.А. Я. Міхневіч / Рэдкал Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш. - Мінск: БелЭн, 1994. - 655 с.

4. Булыка, А. М. Слоўнік іншамоўных слоў: у 2 т. / А. М. Булыка. - Мінск: БелЭн, 1999. - Т. 1. - 736 с.; - Т. 2. - 736 с.

5. Верабей, А. Прыдняпроўе ў творчым лёсе Ул. Караткевіча / А. Верабей // Роднае слова. - 2003. - №3. - С. 95 - 98.

6. Верабей, А. Л. Творчасць Ул. Караткевіча ў школьнай праграме: старонкі біяграфіі / А. Л. Верабей // Беларуская мова і літаратура. - 2009. - №2. - С. 13-25.

7. Верабей, А. Л. Уладзімір Караткевіч /А. Л. Верабей // Гісторыя беларускай літаратуры 20 ст. У 4 т. / НАН Беларусі. Ін. - т літаратуры імя Я. Купалы. - Мінск: Беларус. навука. - 2004. - Т. 4, кн. 1. - С. 361 - 391.

8. Гістарычная лексікалогія беларускай мовы. - Мінск: Навука і тэхніка, 1970. - 339 с.

9. Гістарычны слоўнік беларускай мовы. - Мінск: Навука і тэхніка, 1982. - 1999.

10. Караткевіч, Ул. Ладдзя Роспачы: Аповесці / Ул. Караткевіч. - Мінск: Маст. літ., 1997. - 239 с.

11. Лазарук, М. А. Слоўнік літараруразнаўчых тэрмінаў: Дапаможнік для настаўніка / М. А. Лазарук, А. Я. Ленсу. - Мінск: Нар. асвета, 1983. - 194 с.

12. Макарэвіч, А. Лексіка-семантычная тыпалогія архаізмаў у сучаснай беларускай мове /А. Макарэвіч //Роднае слова. - 2004. - №5. - С. 11 - 13.

13. Мальдзіс, А. Жыццё і ўзнясенне Ул. Караткевіча . - Мінск, 1990. - 350 с.

14. Струкава, С. М. Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў / С. М. Струкава . - Мінск: Беларус. навука, 2007. - 655 с.

15. Сучасная беларуская літаратурная мова. Лексікалогія. Фразеалогія. Лексікаграфія. Фразеаграфія. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка і арфаграфія /пад рэд. Ф. М. Янкоўскага. - Мінск, 1976.

16. Сцяцко, П. І. Культура мовы / П. І. Сцяцко. - Мінск, 2002.

17. Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы / пад рэд.

М. Р. Судніка, Н. М. Крыўко. - Мінск: БелЭн, 1999. - 784 с.

18. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: у 5 тамах /пад рэд. К. К. Атраховіча. - Мінск: БелСЭ, 1977 - 1984. - т. 1- 5.

19. Цікоцкі, М. Я.Стылістыка беларускай мовы/М. Я. Цікоцкі. - Мінск, 1995.- 215 с.

20. Шанский, Н. Н. Устаревшие слова в лексике современного русского языка/ Н. Н. Шанский// Русский язык в школе. - 1954. - №3. - С. 29 - 31.

21. Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: у 5 т. / І. П. Шамякін (гал. рэд.). - Мінск: БелСЭ, 1986. - Т. 2. - С. 684 - 685.

22. Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. - Мінск: Навука і тэхніка, 1978 - 2010. - 13 т.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Творчы шлях Вальтара Скота. Раман Айвенга і адлюстраваны ў ім свет рыцарства. Раман Квенцін Дорвард і яго гістарычныя рэаліі. Гістарызмы і архаізмы, і іх роля ў мастацкім тэксце. Паняцце і класіфікацыя гістарызмаў. Цяжкасці перакладу архаізаванай лексікі.

    дипломная работа [73,7 K], добавлен 20.06.2010

  • Спосабы выражэння параўнанняў у мове Янкі Купалы: параўнальны зварот, творны, форма ступені параўнання прыметніка ці прыслоўя, лексічны спосаб. Лексіка-тэматычная класіфікацыя аб’екта і суб’екта параўнання. Устойлівыя параўнанні ў мове Янкі Купалы.

    курсовая работа [41,9 K], добавлен 27.10.2013

  • Метадалагічны аспект навучання. Германiзмы ў старабеларускай мове, тыпалогія. Лінгваметадычныя аспекты выкладання лексікі: вымаўленчыя навыкі, навучанне асваенню новай лексікі, фразеалагічны аспект. Пераклад фразеалагічных адзінак, маўленчы этыкет.

    курсовая работа [44,0 K], добавлен 10.04.2012

  • Марфалагічная характарыстыка фразеалагізмаў, іх функцыянальная нагрузка, значэнне і тыпы. Выяўленне фразеалагізмаў ў мове драматычных твораў А. Макаёнка, іх стылістычныя функцыі. Фразеалагізмы са структурай спалучэння слоў, сказа, словазлучэння.

    дипломная работа [101,7 K], добавлен 26.05.2013

  • Паняцце "блізкароднасны білінгвізм". Асаблівасці навучання рускамоўных дзяцей беларускай мове. Навучанне дзяцей беларускаму маўленню на занятках. Аналіз праграммы "Пралеска", вопыта работы дзіцячага сада па развіцці ў дашкольнікаў беларускага маўлення.

    курсовая работа [34,4 K], добавлен 23.08.2013

  • Аб'ём устарэлых слоў у акрэсленых творах Людмілы Рублеўскай. Аналіз лексіка-семантычных і стылістычных асаблівасцяў, гістарызмаў і архаізмаў як разрадаў устарэлых найменняў. Стылістычна функцыя ўстарэлых слоў у творах пісьменніцы Людмілы Рублеўскай.

    курсовая работа [39,6 K], добавлен 26.03.2012

  • Кампаратыўныя фразеалагізмы ў мове твораў Я. Коласа. Адносіны ўстойлівых параўнанняў да фразеалагічных адзінак. Семантычная класіфікацыя ўстойлівых параўнанняў мовы твораў Я. Коласа. Кампаратыўныя фразеалагізмы, якія характарызуць чалавека і яго якасці.

    курсовая работа [86,3 K], добавлен 11.07.2014

  • Фразеалагізмы як частка лексікі любой мовы, разуменне іх сэнсу. Фразеалагізмы беларускай мовы: крыніцы паходжання і тлумачэнне паняцця. Біблія - універсальная аснова сусветнай культуры. Асаблівасць функцыяніравання біблейскіх фразеалагізмаў у мове.

    курсовая работа [86,1 K], добавлен 24.05.2015

  • Антрапонімы як частка лексічнага фонду беларускай мовы, іх паходжанне, заканамернасці развіцця, адметнасць будовы і пашырэння на тэрыторыі Беларусі. Роль імёнаў і прозвішчаў у антрапанімічнай сістэме твора "Каласы пад сярпом тваім" У. Караткевіча.

    курсовая работа [32,9 K], добавлен 24.06.2009

  • Семантика, структура и функции фразеологизмов, их специфика как средств художественно-эстетической выразительности в создании образов в повести У.С. Караткевіча "Дзікае паляванне караля Стаха", сопоставление русского перевода с белорусским оригиналом.

    курсовая работа [87,6 K], добавлен 20.03.2011

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.