Словы з вясковай вуліцы
Дыялектная лексіка вясковай гаворкі. Фанетычныя і граматычныя асаблівасці мясцовай гаворкі. Лексіка-семантычныя групы дыялектных слоў. Спецыфічныя для гаворкі дыялектныя словы, уласныя імёны, асаблівасці іх функцыянавання. Антрапанімія мясцовай гаворкі.
Рубрика | Иностранные языки и языкознание |
Вид | творческая работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 21.04.2015 |
Размер файла | 33,3 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Размещено на http://www.allbest.ru/
Словы з вясковай вуліцы
ЗМЕСТ
Уводзіны
1. Дыялектная лексіка
1.1 Фанетычныя і граматычныя асаблівасці мясцовай гаворкі
1.2 Лексіка-семантычныя групы дыялектных слоў
2. Антрапанімія мясцовай гаворкі
Заключэнне
Спіс выкарыстаных крыніц
УВОДЗІНЫ
Жыццё чалавека нельга ўявіць без мовы. Мы размаўляем, чытаем, пішам. Часта карыстаемся не адной, а некалькімі мовамі. Сярод іх - беларуская мова, роля якой вельмі важная. “Кожны народ па-свойму ўспрымае навакольны свет. Самабытнасць народа, яго нацыянальная адметнасць, яго характар, мараль, этыка найбольш выразна адлюстроўваюцца ў мове. Таму мова з'яўляецца адной з найбольш істотных этнічных прыкмет народа. Па мове людзі пазнаюць, якой нацыянальнасці чалавек. Мова - гэта “адзежа душы” чалавека (казаў Францішак Багушэвіч), універсальная форма выяўлення, існавання і захавання духоўнай культуры нацыі” [3, с.231].
Ва ўмовах двухмоўя, калі дзяржаўнай мовай побач з беларускай з'яўляецца руская мова, мы становімся сведкамі таго, як родная беларуская мова адцясняецца на другі план. Аддаецца перавага рускай мове. А значыць, мы губляем штосьці сваё, беларускае, нацыянальнае. Гэта вельмі адчувальна, калі мець на ўвазе мясцовыя, дыялектныя словы.
Літаратурная мова ўзнікла на аснове мясцовых гаворак, яны - неад'емная частка беларускай мовы.. М. А. Даніловіч у дапаможніку “Лінгвістычнае краязнаўства Гродзеншчыны” піша: “Каб мець сістэмнае ўяўленне пра мову, недастаткова засвоіць толькі яе літаратурную разнавіднасць. На гэта звярнуў увагу яшчэ ў першай палове ХІХ ст. французскі вучоны і пісьменнік Шарль Надзье, яму належыць фраза, якая стала крылатай: “Хто не вывучаў уважліва гаворак сваёй мовы, той ведае яе толькі напалову” [2, с.197].
Я вучуся ў сярэдняй школе ў горадзе, а месцажыхарства ў мяне застаецца тым жа: я нарадзілася і жыву ў вёсцы на мяжы двух раёнаў - Лідскага і Воранаўскага. Я кожны дзень бываю ў горадзе, таму неяк вастрэй адчуваецца, што дома, у вёсцы, гучаць іншыя словы, мясцовыя, якіх не пачуеш у горадзе, якім і у літаратурнай мове адпавядаюць другія словы.
Зразумела, вывучэннем дыялектнай мовы займаюцца вучоныя-лінгвісты. Для мяне цікавым было даведацца, ці з'яўлялася аб'ектам даследавання дыялектная мова Воранаўскага раёна, што можна даведацца пра асаблівасці мясцовай гаворкі маёй малой радзімы ў кнігах, слоўніках. Памочнікам тут стаў інтэрнэт. Цікава было “гартаць” “Слоўнік Гродзенскай вобласці” Таццяны Філіпаўны Сцяшковіч, даведацца пра існаванне “Дыялекталагічнага атласа беларускай мовы”, кнігі “Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча”. Я даведалася пра такіх вучоных, як Т. Ф. Сцяшковіч, П. У. Сцяцко, А. П. Цыхун, М. А. Даніловіч, Н. К. Памецька і інш., якія займаліся і займаюцца вывучэннем гаворак Ваўкавыскага, Зэльвенскага, Гродзенскага, Астравецкага і іншых раёнаў Гродзенскай вобласці. Разам з тым сярод шматлікіх прац навукоўцаў не называюцца тыя, дзе б усебакова і поўна даследаваліся гаворкі Воранаўскага, як, дарэчы, і Лідскага раёнаў. З кнігі “Лінгвістычнае краязнаўства Гродзеншчыны” запомніліся наступныя словы: “З 17 рэгіёнаў Гродзенскай вобласці толькі па двух раёнах (Зэльвенскім і Гродзенскім) створаны дыялектныя слоўнікі. Гаворкі астатніх раёнаў яшчэ чакаюць сваіх лексікографаў. Пакуль няма ў Беларусі слоўніка аднаго населенага пункта, слоўніка адной асобы” [2, с.17].
Мая вёска невялікая, і лёс яе вельмі трывожыць, бо большая палова вясковых хат пустыя, у іх ніхто не жыве. Пераважную большасць жыхароў вёскі складаюць пажылыя людзі.
Аб'ектам увагі падчас працы над тэмай работы з'яўлялася мясцовая гаворка. Прадмет даследавання - лексіка мясцовай гаворкі. Мэта даследавання - выявіць спецыфічныя для гаворкі, дыялектныя словы, уласныя імёны, вызначыць асаблівасці іх функцыянавання. У працэсе даследавання ажыццяўляліся наступныя задачы: запісаць дыялектныя словы, уласныя імёны, адзначыць фанетычныя, граматычныя асаблівасці іх ужывання. Напісанню работы папярэднічала складанне картатэкі дыялектных слоў, у якую ўвайшло каля 200 лексічных адзінак. Спосаб іх падачы - у адпаведнасці з “асноўнымі правіламі спрошчанага варыянта транскрыпцыі” [2, с.203]. Работа складаецца з уводзін, дзвюх асноўных частак, у якіх падаюцца дыялектызмы і антрапонімы, і заключэння.
1. ДЫЯЛЕКТНАЯ ЛЕКСІКА
1.1 Фанетычныя і граматычныя асаблівасці мясцовай гаворкі
Назіранні за ўжываннем дыялектных слоў даюць магчымасць адзначыць некаторыя фанетычныя асаблівасці:
пашыранае выкарыстанне ў параўнанні з літаратурнай мовай прыстаўнога гука [г]: гавемчка, гавёмс, гумліца, гомстры, гарэмхавы;
пашыранае выкарыстанне выбухнога гука [г]: Гарамнцы, Сьмільгінім, Гемня, гарсэмт, німгды, магазымн;
адсутнасць якання пры выкарыстанні адмоўнай часціцы не і ў некаторых іншых выпадках: ні бумдзя, ні момжна, німам, ціпемр;
вымаўленне гука [а] ў паслянаціскным становішчы: хломпяц, вемцяр, грэмбянь, бомляй, дамляй;
вымаўленне ў некаторых выпадках гука [э] замест [і] пасля мяккіх зычных:павуцемня, рабацемня, халадземльнік, зацемрка;
замена ў асобных выпадках гукаў [в], [ў] на гук [л]: алтомбус, слабомдны, лыммя;
адсутнасць падаўжэння зычных: варэмня, насемня, адземня;
ужыванне ў прыметніках з памяншальна-ласкальным значэннем суфікса -янк- з цвёрдым гукам [н]: ромднянка, цемнянкі, зялёмнянкі.
Граматычныя асаблівасці назіраюцца пры выкарыстанні розных часцін мовы:
выкарыстанне націскнога канчатка -э (-е) замест -ы (-і) у назоўніках назоўнага склону множнага ліку: валасэм, пазурэм, індыкем, агуркем;
выкарыстанне націскнога канчатка -э пасля зацвярдзелых зычных у назоўніках меснага склону адзіночнага ліку: у вядрэм, на дажджэм;
выкарыстанне ненаціскнога канчатка -і пасля мяккіх зычных у назоўніках меснага склону адзіночнага ліку: у хамці, у лемсі, на вомзі, у шкомлі;
ужыванне назоўнікаў ніякага роду адзіночнага ліку назоўнага склону з канчаткам -я: адземня, васэмля, варэмня, землья;
выкарыстанне сцягнутай формы назоўнікаў на -ыя, -ія (ва ўсіх склонавых формах): апарамця, зрабімлі апарамцю, ні былом апарамці; пэмнся, ні далім пэмнсі; мілімця, завялім ў мілімцю;
выкарыстанне кароткай формы прыметнікаў ніякага і жаночага роду адзіночнага ліку назоўнага склону: дромбна бумльба, вемлька бумльба, лемтня кумхня, высомка дрэмва;
выкарыстанне прыслоўяў з канцавым -э: сюдэм, тудэм, угарэм, тадэм;
выкарыстанне дзеясловаў першага спражэння ў трэцяй асобе адзіночнага ліку цяперашняга і будучага часу з канчаткам -я: чытамя, пачынамя, бумдзя, стамня, адземня;
выкарыстанне дзеясловаў загаднага ладу ў форме другой асобы множнага ліку з канцавым -я: нясемця, хадземця, стамньця, а таксама формы на -ча: емшча, лямшча;
выкарыстанне дзеясловаў у форме першай асобы множнага ліку цяперашняга часу з канцавым -мо: стаімом, сядзімом, ляжымом;
выкарыстанне дзеяслова ест (ёсць): Ямум ўжэм ест сем гадомў;
ужыванне лічэбнікаў ядынамсьця, дванамсьця, трынамсьця, штарнамсьця, пятнамсьця, шаснамсьця, седымнамсьця, васімнамсьця, дзівятнамсьця (пад уплывам польскай мовы).
вясковая гаворка дыялектный
1.2 Лексіка-семантычныя групы дыялектных слоў
Фарміраванне лексікі мясцовай гаворкі абумоўлена і геаграфічным становішчам вёскі Гаранцы, і падзеямі гістарычнага мінулага і сучаснасці, уплывам суседніх моў. Асабліва адчувальным з'яўляецца ўплыў польскай мовы. Выкарыстанне паланізмаў вельмі актыўнае ў маўленні людзей старэйшага пакалення. Такія словы займаюць значнае месца сярод дыялектных слоў.
Запісаныя дыялектныя словы можна аднесці да некалькіх лексіка-семантычных груп:
назвы прадметаў хатняга ўжытку, прылад працы;
назвы вопраткі, абутку;
назвы страў, прадуктаў харчавання;
словы, што абазначаюць розныя дзеянні, прадметы, іх прыкметы;
словы-абазначэнні з'яў прыроды, раслін, жывёл, птушак;
чалавек, яго характарыстыка;
словы для абазначэння часавых, прасторавых, колькасных паняццяў.
Назвы прадметаў хатняга ўжытку, прылад працы
Балёмн, -у, м. Надуўны гумовы шарык. Балёмн да таксумфкі прывязамлі.
Бляшамнка, -і, ж. Посуд для адзялення смятаны ад малака. Бляшамнку з малакомм у стумдню апускамюць.
Вазанімчка, -і, ж. Гаршчок для вазона. Вазанімчка с патстамўкай былам.
Вомсялка, -і, ж. Ручка ў вядры. Вядром за вомсялку бярым.
Вомрак, -а, м. Мяшок. Вомркі з бумльбай ляжамць.
Гомлка, -і, ж. Іголка. Гомлкаю шымла.
Дзяркамч, -а, м. Стары венік. Дзяркачомм мялім падвомрак.
Жалямска, -а, н. Прас. Гарамча жалямска стаімць.
Загамрак, -а, м. Гадзіннік. Загамрак на руцэм.
Замсмарга, -і, ж. Завязка. Замсмарга ў вомрку парвамлася.
Зэмдаль, -я, м. Лаўка. Зэмдаль прынясім й сяць.
Зумбы, -оў, мн. Від карункаў з краем у выглядзе трохвугольнікаў. Зумбы да прасцірамдла прышывамлі.
Каблумк, -а, м. 1. Ручка ў кошыку. Грыбомў у комшыку па саммы каблумк. 2. Выгнуты дугою пруток. На каблучкем на загомні агуркем накрымлі.
Каемт, -а, м. Сшытак. Пімша ў каемці.
Капамчка, -і, ж. Невялікая лапата для капання бульбы. У гаромдзі капамчкаю бумльбу капамла.
Капшумк, -а, м. Кашалёк. Громшы ў капшумк схавамў.
Комльчыкі, -аў, мн. Завушніцы. Залатымя комльчыкі ў вушамх.
Ксёмнжка, -і, ж. Кніга. Ксёмншку чытамя.
Коц, -а, м. Шарсцяная коўдра. Комцам накрымўся ўномчы.
Кубамрка, -і, ж. Банка. У бляшамнай кубамрцы цьвікем.
Люмфцік, -а, м. Фортка ў акне. Люмфцік намнач аччынямлі.
Мадамль, -я, м. Медаль. Усе грумдзі ў мадалёмх.
Мымдла, -а, н. Мыла. Румкі мымдлам памымй.
Мэмрля, -і, ж. Марля. З мэмрлі цадзімлак зрабімць.
Мяднімца, -ы, ж. Таз. У мяднімцы мымла адземня.
Наўлемчка, -і, ж. Навалачка на падушку. Наўлемчка на помдушку номвая.
Памцяркі, -аў, мн. Бусы. Памцяркі на шымі.
Паўталемжык, -а, м. Невялікая талерка. Паўталемжык на сталем стаімць.
Пігумлка, -і, ж. Таблетка. Пігумлкі ад галавэм ў мінем ест.
Помлка, -і, ж. Пялёнка. Дзяцемй у помлках гадавамлі.
Прасцірамдла, -а, н. Прасціна. Прасцірамдла на ломшка засламць.
Пудэмлка, -а, н. Каробка з кардону. Гомлкі ў пудэмлку ляжамць.
Рамушомк, -а, м. Раменьчык. Рамушомк да загамрка.
Сагамн, -а, м. Чыгун. Бумльбу ў саганем спамрыць.
Смомчак, -а, м. Соска-пустышка. Смомчак у дзіцямці на зямлюм ўпаў.
Сталявамня, -я, н. Столь. Сталявамня ў хамці пакрамсілі.
Судзімнка, -і, ж. Гаршчок для вазона. У судзімнцы вазомн расьцем.
Хомднік, -а, м. Палавік. Хомднік на падломзі ляжымць.
Цадзімлак, -а, м. Кусок тканіны для працэджвання малака. Прас цадзімлак малаком працадзімць.
Шыдэмлка, -а, н. Вязальны кручок. Зумбы шыдэмлкам вязамлі.
Назвы вопраткі, абутку
Вайламк, -а, м. Валёнак. У вайлакомх зімомй цёмпла.
Вэмлян, -у, м. Вэлюм. Вэмлян у маладомй.
Гаплюмк, -а, м. Аплік, кручок для зашпільвання. Гаплюмк у кафтанем.
Гарсэмт, -а, м. Жаночая безрукаўка. У гарсэмці цяплемй хадзімць.
Каломйша, -ы, ж. Штаніна. Каломйшы ў помртках шыромкія.
Камамш, -а, м. Чаравік. У камамшах абумўшыся.
Кімяном, -а, н. Вопратка без рукавоў. Сукемнка кімяномм пашымта.
Манамрка, -і, ж. Мужчынскі пінжак. Манамрка ат касьцюмма засталамся.
Мамйткі, -аў, мн. Штаны. Хломпяц у мамйтках хомдзіць.
Манкемт, -а, м. Манжэта. Манкемты ў рукамвах парвамліся.
Омбуй, -ю, м. Абутак. Омбуй тут стаімць.
Памсак, -а, м. Пояс. Памскам патпяразамўся.
Прашчамйкі, мн. Жаночы суконны зімовы абутак. Прашчамйкі зімомй номсяць.
Райстомпы, -аў, мн. Калготы. Дзіцямчыя райстомпы йшчэ ест.
Самчак, -а, м. Жаночы пінжак. Самчак надземла дзісь.
Фрэмнзлі, -яў, мн. Махры. Фрэмнзьлі ў хумсцы прышымтыя.
Цяплёмнкі, -аў, мн. Тое ж, што і прашчайкі.
Швэмдар, -а, м. Світар. Цемнкі швэмдар адземла.
Ясёмнка, -і, ж. Дэмісезоннае паліто. У ясёмнцы зімомю халадном.
Назвы страў, прадуктаў харчавання
Булёмн, -у, м. Суп. Булёмн звамраны ў саганем.
Бумлка (хлеба), -і, ж. Буханка. Бумлку хлемба купімць.
Грымка, -і, ж. Грэчка. Блінэм з грымкі пяклім.
Квамшаніна, -ы, ж. Халадзец. Квамшаніна застымгла на хомладзі.
Кілбамса, -ы, ж. Каўбаса. Кілбамсы ў склемпі купімлі.
Клушч, -у, м. Тлушч. Клушч перапусьцімлі.
Момрфа, -ы, ж. 1. Морква 2. Малочны суп з морквы і бульбы. Момрфа на вемчар звамрана.
Пансамк, -у, м. Ячныя крупы. Пансамк домўга трэмба варымць.
Сланімна, -ы, ж. Сала. Сланімны ціпемр ніхтом есьць ні хомча.
Сомляна, -ай, ж. Звараная бульба. Сомляна на вячэмру бумдзя.
Чукулямда, -ы, ж. Шакалад. Дземцям чукулямду даць.
Словы, што абазначаюць розныя дзеянні, прадметы, іх прыкметы
Абірамць, незак. Чысціць. Абірамць бумльбу.
Блішчомнцы, прым. Бліскучы. Блішчомнцыя бомты.
Бурдомвы, прым. Бардовы. Бурдомвы цьвет.
Вемлькі, прым. Вялікі. Вемлькі вомрак на бумльбу.
Глыкамць, незак. Глытаць. Глыкамць пігумлкі.
Дакляравамць, зак. Абяцаць. Дакляравамлі прыйсьцім да нас.
Заламтвіць, зак. Вырашыць пэўнае пытанне. У гомрадзі ўсё заламтвілі.
Згомдня, прысл. Згодна. Жылім згомдня.
Калемйка, -і, ж. Чарга пасвіць кароў. Нам дзісь калемйка.
Капемц, -а, м. Бурт. Бумльбу ў капцым схавамлі.
Касямрка, -і, ж. Касілка. Семна касямркаю скасімлі.
Караткамвы, прым. Караткаваты. Камузэмлька караткамва.
Кулёмні, мн. Хутар. Я на кулёмнях жылам.
Матомцык, -а, м. Матацыкл. На матомцыку емгдзіць.
Матыкавамць, незак. Палоць з дапамогай матыкі. Буракем томлькі матыкавамлі.
Намкшы, займ. Іншы. Намкшая былам матымка.
Пабівамць, незак. Тое ж што і матыкаваць.
Памаранчомвы, прым. Аранжавы. Памаранчомва хумста.
Перахлямбіцца, зак.(пра жывёлу) Схуднець. Худым, аш перахлямбіўся.
Прыпямць, зак. Завязаць. Прыпямць фартумх.
Склеп, -у, м. Магазін. Да склемпу па хлеб хадзімлі.
Стромнціць, зак. Моцна ўдарыць. Рукум стромнціць.
Таксумфка, -і, ж. Таксі. На таксумфцы з гомраду прыемхалі.
Усемнкі, займ. Увесь. Усемнкі дзень дошч ліў.
Цемнкі, прым. Тонкі. Цемнкі швэмдар.
Цемнянкі, прым. Тоненькі. Цемнянкі мацяр'ямл.
Цыммант, -у, м. 1. Цэмент. 2. Бетоннае пакрыццё. Загамрак на цыммант упаў.
Шчымнкля, прысл. Шчыльна. Шчымнкля дзьвемры зачынімць.
Словы-абазначэнні з'яў прыроды, раслін, жывёл, птушак
Бацямн, -а, м. Бусел. Бацянэм прыляцемлі.
Бласкавімца, -ы, ж. Маланка. Бласкавімца ўномчы палімла.
Бульбавемня, -я, н. Бульбоўнік. Бульбавемня сярпаммі жамлі.
Гаромдчык, -а, м. Палісаднік. Квемткі ў гаромччыку цьвітумць.
Казямк, -а, м. Падбярозавік. Казякомў набрамлі.
Комтка, -і, ж. Кошка. Комтка с кацянямтамі.
Кумдра, -ы, ж. Сажалка. Кумдра тут нідалёмка.
Кудзямрка, -і, ж. Тое ж, што і кумдра.
Лупемнік, -а, м. Масляк. Лупемнікі пашлім ў лемсі.
Паземмкі, мн. Суніцы. Паземмак шмат у лемсі.
Падласомвік, -а, м. Падасінавік. Падласомвікаў набрамлі.
Пшчалам, -ы, ж. Пчала. Пшчомлы трымамюць.
Рабамк, -а, м. Чарвяк. Рабакомў па дажджэм шмат.
Раўчамк, -а, м. Роў, канава. Раўчакомў накапамлі.
Румямнак, -у, м. Рамонак. Дзяцемй у румямнку купамлі.
Сінімцы, мн. Буякі, дурніцы (руск. голубика). Сінімц у лемсі шмат.
Сломнца, -а, н. Сонца. Сломнца сьвемціць.
Сломнянка, -а, н. Памянш. ад слонца.
Стрымбумль, -я, м. Стрэлка (у расліны). Цыбумля ў стрымбулем пайшлам.
Трускамўкі, мн. Клубніцы. Варэмня с трускамвак.
Тэмнча, -ы, ж. Вясёлка. Тэмнча на нембі.
Хмарам, -ы, ж. Хмара. Хмарам на нембі.
Цыбумлька, -і, ж. Гладыёлус. Цыбумлька чырвомна расьцем.
Шчыпемр, -а, м. Зялёны ліст цыбулі. Шпярэм вемлькія вымрасьлі.
Юргімня, -і, ж. Вяргіня. Юргімні ў гаромччыку растумць.
Ядромны, прым. Ураджайны. Такромк ямблыні ядромныя былім.
Чалавек, яго характарыстыка
Андалямця, -і, ж. Від жаночай прычоскі з завітымі валасамі. Андалямцю зрабімла.
Вомчы ўстамвіць. Здзівіцца. Вомчы ўстамвіла й камжа, што ні янам былам.
Выпрыдумшны, прым. Упарты. Выпрыдумшны хломпяц, нікомга ні слумхая.
Гавэмнда, -ы, ж. Гаворка, размова. Ні помймяш ягом гавэмнды.
Гамэмрня, -і, ж. Вялікая сям'я. Ні накомрміш гэмту гамэмрню.
Гярдземль, -я, м. Пярэдняя частка шыі. Шамліка ні адземў, усемнкі гярдземль гомлы.
Даць у скумру. Пакараць. Промсіцца, кап далім ў скумру.
Жарам, -ы, ж. Высокая тэмпература цела. Хвомры, жарам вемлькая.
Забрымнданы, прым. Брудны. Забрымндана адземня.
За скумру зайшлом. Штосьці даняло, вывела з раўнавагі. Мне ўжо за скумру гэмта зайшлом.
Земгры вымлупіць (груб., абразлів.). Глядзець. Чаго земгры вымлупіў?
Зяграмты, прым. Зіркаты. Зяграмты хломпяц.
Калацём, -я, н. Запаленне лёгкіх. Калацём з двух бакомў.
Куляжамнка, -і, ж. Сяброўка. Куляжамнку домбру мамя.
Лыгумн, -а, м. Ілгун. Лыгумн, ніпрамўду камжа.
Лэб, -у, м. Лоб. Лэмбам стумкнуўся.
Лядамшты, прым. Непаслухмяны. Лядамшта дзіцём.
Непамымсна, прысл. Не мае сэнсу. Ямум ў такомй бядзем ўсё ніпамымсна.
Нідаткнёмны, прым. Крыўдлівы. Нідаткнёмны, малавемля што, пламча.
Німзкі на вомчы. Блізарукі. Ні вімдзіць, німскі на вомчы.
Непамысномта, -ы, ж. Ад непамысна.
Пазумр, -а, м. Ногаць. Халадном, пад пазурэм зайшлом.
Пашчэммка, -і, ж. Ад зумба здамйся ўся пашчэммка балімць.
Рамяном, -а, н. Плячо. Рамяном балімць.
Скамба, -ы, ж. Рабро. Упамў і скамбу зламамў.
Скулямшка, -і, ж. Прышч. Усемнкі ў скулямшках.
Скумра гарымць. Няўрымслівы. На ім скумра гарымць.
Спамра, -ы, ж. Месца паміж пальцамі. Румкі ў спамрах папрэмлі.
Спадлэмбя, прысл. Спадылба. Глядзімць спадлэмбя.
Хлямба, -ы, ж. Бок. У хлямбі балімць.
Цярпёмнцы, прым. Цярплівы. Цярпёмнцы чалавемк.
Словы для абазначэння часавых, прасторавых, колькасных паняццяў
Вемля, займ. Колькі. Вемля ціпемр чамсу?
Гэмтурок, прысл. Сёлета. Гэмтурок бумльба ні ўрадзімла.
Двайгум, прысл. Удвух. Двайгум вядром за вомсялку нясьлім.
Дзісь, прысл. Сёння. Дзісь дажджум ні былом.
Дзімсяка, прысл. Тое ж, што і дзісь.
Зэмсну, прысл. Спрасонку. Зэмсну ні разабрамў нічомга.
Малавемля, прысл. Трохі. Нідаткнёмны, малавемля што, пламча.
Німгды, прысл. Ніколі. Німгды сюдэм ні прыягджамў.
Прэмнтка, прысл. Хутка. Ідзем прэмнтка.
Рок, -у, м. Год. Той рок лемпшы быў.
Такромк, прысл. Летась. Такромк шмат ямблыкаў былом.
Таммака, прысл. Там. Таммака мы жылім.
Тумтака, прысл. Тут. Тумтака баломта, ні промйдзяш.
Тымля, займ. Столькі. Тымля шмат грыбомў набрамлі.
Тэмрас, прысл. Цяпер. Тэмрас ні такімя люмдзі.
Цёмнгля, прысл. Заўсёды. Цёмнгля афталамўка прыягджамя.
Для абазначэння дзён тыдня выкарыстоўваюцца словы: панідзелак, афторак, серада, чвартак, пёнтак, сыбота, нядзеля. Для абазначэння месяцаў - наступныя словы: стычань, люты, марац, квецянь, май, чэрвяц, ліпяц, серпянь, вжэсянь, пазьдзернік, лістапад, грудзянь. У маўленні людзей пажылога ўзросту нельга пачуць такія назвы, як студзень, сакавік, красавік, жнівень, верасень, кастрычнік, снежань. Гэтыя моўныя з'явы абумоўлены ўплывам польскай мовы. Таксама адчуваецца ўплыў рускай мовы: выкарыстоўваюцца рускамоўныя адпаведнікі: апрэль, аўгуст, сенцябар і інш.
2. АНТРАПАНІМІЯ МЯСЦОВАЙ ГАВОРКІ
Нельга ўявіць мясцовую гаворку без слоў-імёнаў людзей. У паўсядзённым ужытку яны гучаць неафіцыйна, маюць мноства варыянтаў, ацэначных адценняў, робяць мову самабытнай, адметнай.
Антрапонімы - “асабовыя імёны людзей, імёны па бацьку, прозвішчы, мянушкі, псеўданімы” [1, с.37]. Антапанімія - сукупнасць антрапонімаў пэўнай тэрыторыі. Гэта з'ява ў пэўнай ступені гістарычная. Большасць імёнаў людзей пажылога ўзросту ў маёй вёсцы - з польскай мовы, каталіцкага календара. На сённяшні дзень многія з іх ужо рэдкія, больш актыўна ўжываюцца мужчынскія імёны ў разрадзе імён па бацьку. І хоць на змену гэтым імёнам прыходзяць іншыя, сучасныя, усё ж існуе тэндэнцыя звароту да ранейшых, забытых, рэдкіх, прыгожых і цікавых.
Алюмк, Амлік, Алёмйза.
Амэмлька, Амімлія.
Амня, Анцюмня, Нюмся, Гамнна.
Бомляк, Бомлясь, Балясламў.
Бромня, Бранісламва.
Вамцяк, Вацюмк, Вацламў.
Вламдак, Владумк, Уладзісламў.
Вімцюк, Вімктар.
Вэмрця, Вэмрка, Вемра.
Гемня, Гінюмся, Генаэмфа.
Гэмля, Гэлемна.
Гэмнюсь, Гемнрых.
Дымзя, Дымзюк, Дыянімз.
Зыгмумк, Зымгмусь, Зымгмунд.
Зюмтак, Юмзік, Ізюмк, Юмзаф.
Казюмк, Казімімр.
Омляк, Аляксамндр.
Роммак, Роммусь, Рамамн.
Рэмня, Рэгімна.
Рысь, Рымсяк, Рымчард.
Стась, Стасюмк, Станісламў.
Фрамнак, Фрамнусь, Франц.
Фрамнка, Францімшка.
Фрэд, Фрэмдзюк, Альфрэмд.
Фрэмдзя, Альфрэмда.
Фэмляк, Фемлікс.
Эмдзюк, Адвамрдак, Эмдвард.
Юмзя, Юзэмфа.
Ямнак, Ямнусь, Янумшак, Івамн.
Ямрак, Ямрусь, Яромсь, Ярасламў.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Дыялектныя словы ў маўленні выкарыстоўваюцца побач з агульнаўжывальнымі словамі. Наяўнасць іх - сведчанне багацця мовы. Яны выразныя, трапныя, вобразныя. Мясцовыя словы часта не толькі называюць пэўны прадмет, з'яву, але і даюць ацэнку, выражаюць адносіны да прадмета гаворкі. Беразімнка. Баромк. Так называюць у маёй вёсцы лес. Сказаць, што гэта мікратапонімы (назвы дробных геаграфічных аб'ектаў), - сказаць мала. Таму што ў іх адчуваецца і мілагучнасць слова, і любоў да роднай зямлі, і душа людзей, маіх землякоў.
Запісаныя і пададзеныя ў гэтай рабоце словы - толькі маленькая часцінка вялікага моўнага скарбу. Многія з гэтых слоў вядомы мне. І хаця я ведаю іх літаратурныя адпаведнікі, выкарыстоўваю іх у сваім маўленні. Я капаю капачкаю бульбу, збіраю ў лесе падласовікі, лупенікі, рву ў агародзе шчыпяры. Радуюся, калі вясною прылятае бусел, кружыць над кудрай. Многія словы запісаць мне дапамагалі мама, тата. Думаю, што запісвала недарэмна. Ужо толькі таму, што сама адчула важнасць таго, што нельга забываць гэтыя словы. Іх неабходна ведаць, берагчы. А таксама адчуваць тое, што мова змяняецца, і бачыць “сваімі вачыма”, якія змены адбываюцца. І заўсёды памятаць словы, сказаныя беларускім паэтам Нілам Гілевічам:
Страціў слова, страціў спадчыннае слова -
Штосьці страціў у душы абавязкова!
Можа - годнасці хоць кропельку малую?
Можа - мудрасці хоць дробачку якую?
Можа - памяці хоць зернетка - іскрынку?
Можа - праўды хоць пылінку - парушынку?
Я не ведаю дакладна, што ты страціў.
Запытайся - ці не скажа табе маці…
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
1. Беларуская мова: Энцыкл./ Беларус. Энцыкл. - Рэдкал.:Б.І.Сачанка (гал.рэд)[і інш.]. - Мінск: БелЭн, 1994. - 655с.
2. Даніловіч, М.А. Лінгвістычнае краязнаўства Гродзеншчыны: дапам./М.А. Даніловіч. - Гродна: ГрДУ, 2008. - 227с.
3. Красней, В.П. Беларуская мова: поўны школьны курс: Тэорыя: дапаможнік для вучняў старшых класаў агульнаадукацыйных устаноў/В.П. Красней, Я.М. Лаўрэль. - 2-е выд. - Мінск: Аверсэв, 2008. - 268с.
4. Сцяшковіч, Т.Ф. Слоўнік Гродзенскай вобласці/Т.Ф. Сцяшковіч. - Мінск: Навука і тэхніка, 1983. - 671с.
5. Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы/ Пад рэд. М.Р. Судніка, М.Н. Крыўко. - 2-е выд. - Мінск: БелЭн, 1999. - 784с.
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Кароткія звесткі з гісторыі в. Рэчкі. Івацэвіччына – адзін з самых маляўнічых куткоў Беларускага Палесся. Даследаванне мовы вёскі Рэчкі Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў фанетыка-граматычным і лексіка-семантычным плане. Слоўнікавы склад вёскі Рэчкі.
курсовая работа [30,4 K], добавлен 27.08.2012Аб'ём устарэлых слоў у акрэсленых творах Людмілы Рублеўскай. Аналіз лексіка-семантычных і стылістычных асаблівасцяў, гістарызмаў і архаізмаў як разрадаў устарэлых найменняў. Стылістычна функцыя ўстарэлых слоў у творах пісьменніцы Людмілы Рублеўскай.
курсовая работа [39,6 K], добавлен 26.03.2012Паняцця, асаблівасці і граматычна характарыстыка часцін мовы: назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеннік, дзеяслоў, дзеепрыметнiк, прыслоўе, інфiнiтыў i дзеепрыслоўе. Службовыя часціны мовы. Часціцы і мадальныя словы. Выклічнікі і гукапераймальныя словы.
курсовая работа [77,0 K], добавлен 25.01.2011Фарміраванне беларускай тэрміналогіі. Навуковая тэрміналогія. Ўзбагачэння спецыяльнай лексікі новымі лексічнымі адзінкамі. Спецыфічныя рысы тэрмінаў. Узаемадзеянне тэрмінаў і агульнаўжывальнай лексікі. Ўтварэння тэрмінаў. Словы іншамоўнага паходжання.
реферат [23,8 K], добавлен 24.01.2009Семантычная характарыстыка размоўнай лексікі. Тэматычныя групы размоўных слоў. Структурна-словаўтваральны аналіз, граматычная характарыстыка, эмацыянальна-экспрэсіўная афарбоўка размоўнай лексікі. Сінаніміка размоўных лексем. Алфавітны паказальнік.
курсовая работа [48,1 K], добавлен 15.06.2011Слова і яго значэнне. Спосабы ўзнікнення пераносных значэнняў слова. Лексіка беларускай мовы паводле находжання, сферы ўжывання. Актыўная і пастўная лексіка. Стылістычныя разрады лексікі беларускай мовы. Лексіка сучаснай мовы. Мастацка-паэтычная лексіка.
реферат [23,5 K], добавлен 24.01.2009Вызначэнне тыповых лексіка-граматычных сродкаў арганізацыі тэксту і лексіка-сінтаксічных канструкцый. Асаблівасці стылю тэксту і правілы выкарыстання маўленчых абарачэнняў. Прыклады магчымай інтэрферэнцыі і прыклад вызначэння некаторых яе відаў.
контрольная работа [23,5 K], добавлен 08.10.2012Выкананне заданняў па арфаграфіі і пунктуацыі. Устаўка ў словы прапушчаных літар, падбор да дадзеных слоў аднакаранёвых слоў з падоўжанымі зычнымі. Правільны канчатак роднага склону назоўнікаў. Пераклад слоў, тэрмінаў і словазлучэнняў на беларускую мову.
контрольная работа [23,7 K], добавлен 24.11.2010Навуковы выклад iнфармацыi. Навуковы тэкст. Лексіка-граматычныя сродкі арганізацыі навуковых текстаў. Марфалагічныя асаблівасці. Складаназалежныя сказы з падпарадкавальнай злучнiкавай сувяззю. Аўтаматычныя сістэмы назапашвання і пошуку інфармацыі.
реферат [21,3 K], добавлен 24.01.2009Паходжання безэквівалентнай лексікі, яе лексіка-семантычная характарыстыка і спосабы словаўтварэння. Знаёмства са слоўнікам І.Р. Шкрабы. Вывучэнне найбольш старажытнага пласта абмежаванай лексікі - дыялектызмы, якія яшчэ не засвоены літаратурнай мовай.
курсовая работа [62,1 K], добавлен 12.01.2016