Актывізацыя беларускіх сіл ў перыяд НЭПа
Мэтай НЭПа з'яўлялася ўмацаванне эканамічнага і палітычнага ўплыву рабочых на сялянства дзеля захавання ўлады бальшавікоў. Эканамічнае становішча рэспублікі ўзмацнялася масавым палітычным і крымінальным бандытызмам. Пераход да новай эканамічнай палітыкі.
Рубрика | Государство и право |
Вид | контрольная работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 24.12.2008 |
Размер файла | 31,9 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
1
21
Змест:
Уводзіны 3
1.Новая эканамічная палітыка 4
2.Актывізацыя беларускіх сіл ў перыяд НЭПа 12
Заключэнне 20
Спіс літаратуры 21
Уводзіны.
Да пачатку 20-х гадоў Беларусь зведала не толькі разбуральны характар першай сусветная вайны, але і тры гады жорсткага супрацьстаяння розных класаў і сацыяльных груп. Насельніцтва стамілася ад пабораў і рэквізіцый. Гаспадарка была разбурана. У другой палове 1920 г. на савецкай тэрыторыі Беларусі былі нацыяналізаваны фактычна ўсе прамысловыя прадпрыемства, з якіх дзейнічалі менш за палову. Рабочыя пакідалі галодны горад і імкнуліся ўладкавацца на весцы, дзе і без іх хапала рабочых рук. Вясковае насельніцтва імкнулася абіраць усе - вайсковыя часці, харчовыя атрады і бандыты. Пасяўныя плошчы Беларусі скараціліся больш чым на 30%, а пагалоўе жывелы - на 50%.
Такім чынам, новая эканамічная палітыка ўяўляла сабой не дакладна распрацаваную праграму, а шэраг так званых “адступленняў” у мэтах прыстасавання бальшавіцкіх улад да рэальна існуючых абставін краіны з пераважна вясковым насельніцтвам. Але ў выніку мерапрыемстваў савецкага кіраўніцтва ў сярэдзіне 1920-х гадоў складалася гаспадарчая сістэма новай эканамічнай палітыкі, якая ўздзейнічала і на культуру, і на грамадска-палітычнае жыцце ў рэспубліцы.
У сваей кантрольнай рабоце я разгледжу такую тэму, як актывізаванне беларускіх сіл у перыяд НЭПа.
1. Новая эканамічная палітыка.
Мэтай НЭПа з'яўлялася ўмацаванне эканамічнага і палітычнага ўплыву рабочых на сялянства дзеля захавання ўлады бальшавікоў. У першую чаргу гэтаму спрыяў пераход ад харчраскладкі да харчпадатку, ад прадуктаабмену да таварна-грашовых рыначных адносін. Гэта была спроба сумясціць сацыялістычныя прынцыпы адзяржаўленай эканомікі, у першую чаргу прамысловасці і транспарту, з эканамічнымі законамі капіталістычнага грамадства.
3 пераходам да НЭПа прамысловасць пераводзілася на гаспадарчы разлік. Асновай дзейнасці прадпрыемстваў станавіўся прыбытак, забяспечваючы самафінансаванне вытворчасці. Шмат якія фабрыкі і заводы здымаліся з дзяржаўнага забеспячэння. Адны з іх зачыняліся і кансерваваліся, іншыя дэнацыяналізаваліся і перадаваліся ў арэнду арганізацыям і прыватным асобам. Праводзілася канцэнтрацыя вытворчасці. Адмянялася сістэма працоўнай павіннасці і ўраўняльнай аплаты працы.
У цяжкіх умовах праходзіў пераход да НЭПа ў БССР. За гады імперыялістычнай і грамадзянскай войнаў, замежнай інтэрвенцыі эканоміка краю прыйшла да заняпаду. Многія прамысловыя прадпрыемствы былі эвакуіраваны ў глыб дзяржавы, разбураны ў ходзе вайны або разграблены акупантамі. Тыя, што захаваліся, бяздзейнічалі або працавалі з перабоямі з-за недахопу сыравіны і паліва. Усё гэта ўзмацнялася страшэннай безгаспадарчасцю і некампетэнтнасцю новай улады і назначаных адміністратараў.
У адпаведнасці з новымі ўмовамі гаспадарання была праведзена рэарганізацыя кіравання прамысловасцю. Яго асноўным звяном сталі трэсты і групавыя кіраўніцтвы. Істотнай розніцы паміж імі ў характары дзейнасці фактычна не было. Калі першыя аб'ядноўвалі прадпрыемствы аднаго профілю, то другія -- розныя прадпрыемствы, размешчаныя ў адным раёне ці горадзе. Акрамя таго, асобныя прадпрыемствы атрымалі статус аўтаномнага заводакіравання. Савет народнай гаспадаркі Беларусі (СНГБ) ажыццяўляў агульнае кіраўніцтва 15 групавымі кіраваннямі і 16 завода-кіраваннямі прадпрыемстваў. У межах СНГБ групавыя кіраванні, трэсты і асабліва прадпрыемствы атрымалі шырокую гаспадарчую самастойнасць.
3 другой паловы 1921 г. пачаўся перавод прамысловасці на рэйкі НЭПа. Да канца 1922 г. па Беларускай ССР, а таксама Віцебскай і Гомельскай губернях, якія тады не ўваходзілі ў склад рэспублікі, у падпарадкаванні саўнаргасаў было пакінута ўсяго 167 прадпрыемстваў з 5955 Шымуковіч С.Ф. Гiсторыя Беларусi. Курс лекцый: у 2 ч. Мн., 2005. - Ч.2, ст. 44.
Пераход прамысловасці на рэйкі НЭПа заняў другую палову 1921-га і ўвесь 1922 г. Працэс гэты быў супярэчлівым: зачыняліся нерэнтабельныя дзяржаўныя прадпрыемствы, у той жа час адбываўся хуткі рост арэндаваных і прыватных прамысловых аб'ектаў, асабліва рамесніцкіх і саматужных майстэрняў. Палітыка Савецкай дзяржавы была скіравана на падтрымку дробнаи вытворчасці, здольнай у кароткі перыяд ліквідаваць таварны голад, расшырыць тавараабарот паміж горадам і вёскай.
Цяжкае становішча прамысловасці дапаўнялася вострым паліўным крызісам. Па 4-6 і больш месяцаў прастойвалі з-за адсутнасці паліва шклозаводы «Глуша», «Старэва», «Елізава» і інш. У Мінску прадпрыемствы былі забяспечаны палівам усяго на чвэрць. Прайшоўшае 16 лютага 1921 г. пасяджэнне прэзідыума СНГБ адзначала наяўнасць «паліўнага крызісу» і прыняло пастанову правесці Тыдзень вывазкі паліва. Многія працоўныя калектывы прынялі ўдзел у нарыхтоўцы і вывазе дроў. Гэта крыху зменшыла вастрыню праблемы.
За гады вайны прыйшоў у заняпад транспарт. На станцыйных шляхах сабралася шмат «хворых» цягнікоў і вагонаў. На Заходняй чыгунцы ў лютым 1922 г. такіх цягнікоў было 38,7 %. Колькасць неадрамантаваных пасажырскіх вагонаў у 1922 г. даходзіла да 81,3 %. Наогул, чыгуначная гаспадарка мела сур'ёзныя разбурэнні. На ўсім шляху ад Барысава да станцыі Негарэлае, што на захад ад Мінска, былі разбураны масты, станцыйныя будынкі, сістэмы водазабеспячэння і часткова тэлеграфныя лініі. У ходзе вайны былі ўзарваны і спалены масты на рацэ Прыпяць каляным выглядзе, што выклікала незадавальненне, а часам і забастоўкі. Напрыклад, з-за цяжкага эканамічнага становішча 14 студзеня 1921 г. баставалі рабочыя Добрушскай папя-ровай фабрыкі. У сувязі з затрымкай заработнай платы і неатрыманнем пайка за чэрвень -- жнівень дэлегацкі сход рабочых фабрыкі прыняў рэзалюцыю, дзе гаварылайя, што ва ўмовах голаду працаваць «не ўяўляецца магчымым», і зрабіў заклік спыніць працу. Адказам улад на праведзеную 16 верасня аднадзённую забастоўку з'явіўся арышт б яе зачыншчыкаў. У снежні 1921 г. эабастоўку правялі рабочыя мінскага завода «Энергія».
Моцнае хваляванне рабочых у красавіку -- маі 1922 г. адбылося з-за несвоечасовай выдачы зарплаты і пайка на чыгунцы. Неаднаразовыя хваляванні з-за цяжкага эканамічнага становішча мелі месца ў Галоўных гомельскіх чыгуначных майстэрнях. Яны скончыліся толькі ў маі 1922 г., калі ў ходзе скарачэння калектыву былі звольнены зачыншчыкі і іншы «кулацкі» элемент. Менавіта з тых гадоў лічыць ініцыятарамі забастовак эсэра-меншавікоў і кулакоў стала ў гістарычнай літаратуры абавязковым. Адкрыта пісаць аб тьш, што ва ўмовах савецкай улады рабочыя могуць самі ўздымацца на абарону сваіх эканамічных інтарэсаў, было недапушчальна. Але яны падымаліся. У чэрвені 1921 г. з-за спынення выдачы пайка баставалі рабочыя шавецкай майстэрні Гарадка, хваля Мазыра, праз Бярэзіну каля Шацілак, на Дняпры каля Рэчыцы, праз Заходнюю Дзвіну каля Полацка і інш. Аднаўленчыя работы ішлі марудна.
У цяжкім становішчы знаходзіліся і рабочыя-чыгуначнікі. Харчовыя пайкі выдаваліся нерэгулярна. Рабочыя тэлеграфнай лініі Аляксандраўскай чыгункі скардзіліся ў маі 1921 г., што зусім разуты і не могуць несці службу.
Не ў лепшым становішчы знаходзіўся і мясцовы транспарт. Прыватнае рамізніцтва за гады вайны рэзка скарацілася. Грамадскі транспарт толькі нараджаўся. У Гомельскім упраўленні мясцовага транспарту ў пачатку 1922 г. мелася ўсяго 12 грузавых аўтамашын і 25 коней; 19 аўтамашын і 170 коней мела ўпраўленне мясцовага транспарту Мінска. Адным з яго падраздзяленняў з'яўлялася конначыгуначная дарога. Не працаваўшая з 1918 г. конка 7 жніўня 1921 г. аднавіла перавозку пасажыраў. Яна мела 10 вагонаў, якія рабілі па 16 кругоў у суткі. Да сярэдзіны 20-ых гадоў конка з'яўлялася асноўным відам гарадскога транспарту.
У гэты ж час быў арганізаваны аўтобусны рух. Аўтобусныя маршруты пралягалі з цэнтра горада на Ляхаўку і Серабранку. У сувязі з пашырэннем аўтобуснага руху 4 сакавіка 1928 г. мінская конка была ліквідавана. У сярэдзіне 20-ых гадоў быў пакладзены таксама пачатак міжгароднім аўтобусным зносінам. У пачатку мая 1926 г. мелася 14 аўтобусных маршрутаў агульнай працягласцю 570,8 км, у іх ліку Мінск -- Чэрвень, Магілёў -- Доўск і інш Новая экономическая политика. Вопросы теории и истории. М., 1989, ст. 37.
Не менш вострай праблемай, якая непасрэдна ўплывала на становішча прамысловасці і транспарту ў пачатку 20-ых гг., з'явілася цяжкае матэрыяльнае становішча рабочага класа. Фабрычна-заводскі камітэт дзяржаўных шчаціннай і шчотачных фабрык Віцебска адзначаў, што з-за знясільвання рабочыя на прадпрыемствах валяцца ў непрытомнасці. Паёк, які ім выдаваўся, забяспечваў толькі напаўгалоднае існаванне сям'і і з'яўляўся фактычна натуралізаванай заработнай платай. Грашовая аплата працы ніякага значэння не мела, таму што яе ледзь хапала на выкуп пайка. Вартасць грошай за гады вайны катастрафічна ўпала. Даваенны залаты рубель у лютым 1922 г., напрыклад, адпавядаў 150 тыс. савецкіх рублёў. Калі ў даваенны час заработная плата рабочых складала 20--30 залатых рублёў, дык за студзень -- кастрычнік 1921 г. у Мінску і Віцебску яна перавысіла мільён. У параўнанні з даваенным часам пакупная здольнасць грошай знізілася ў шмат разоў. Гэты працэс фактычна працягваўся ўвесь 1922 г. У Мінску толькі з 1 студзеня 1922 г. па 1 лютага 1923 г. кошт аднаго фунта чорнага хлеба вырас з 500 да 11 тыс. савецкіх рублёў. Гэта абясцэньвала зарплату, зніжала матэрыяльную зацікаўленасць у працоўнай дзейнасці.
Каб неяк падтрымліваць жыццёвы мінімум рабочых ва ўмовах інфляцыі, прыходзілася сістэматычна павялічваць заработную плату. У снежні 1922 г. сярэдняя зарплата рабочых дасягнула 4952 тыс. руб. Сапраўды, грошы ў той час зараблялі торбамі. Але рублі гэтыя, выказваючыся сучаснай тэрміналогіяй, былі «драўляньші», дзяржава (як і зараз) друкавала іх мільярдамі. Толькі за кастрычнік 1921 -- сакавік 1922 г. Наркамфін БССР атрымаў з цэнтра больш 200 млрд. рублёў. Эмісія грошай суправаджалася хуткай інфляцыяй.
НЭП патрабаваў карэннай змены фінансавай палітыкі, увядзення грашовага абароту. 3 гэтай мэтай была адноўлена плата за водпуск дэяржаўных прадуктаў і тавараў, уведзены прамыя і ўскосныя падаткі, шэраг мясцовых падаткаў і збораў. Гэта садзейнічала ўмацаванню фінансавай сістэмы, стабілізацыі грошай. У 1923--1924 гг. адбыўся пераход да чырвонца, які меў высокую пакупную здольнасць.
У пачатку 20-ых гадоў катастрафічна ўпала прадукцыйнасць працы, якая ледзь дасягала 10-- 30 % даваеннай. Выключна нізкай стала працоўная дысцыпліна. Прагулы і спазненні прынялі масавы характар. На прадпрыемствах Гомельскай губерні прагулы рабіла палова працуючых.
Цяжкімі былі і жыллёвыя ўмовы працоўных. За гады войнаў у гарадах Беларусі было разбурана 1200 тыс. кв. м жылля. У сярэднім на аднаго жыхара прыходзілася 1,35 кв. сажня карыснай плошчы замест 1,8 па норме. Шмат жылля было непрыгодным. Выступаючы на III сесіі ЦВК БССР, старшыня Барысаўскага гарсавета А. Хацкевіч адзначыў, што «рабочыя барысаўскай запалкавай фабрыкі «Бярэзіна» туляцца ў напаўразбураных дамах або ў дамах, зусім непрыгодных для жылля». Цяжкае становішча з жыллём было і ў іншых гарадах.
3 мэтай паляпшэння жыллёвых і бытавых умоў рабочых ЦВК РСФСР у сакавіку 1921 г. прыняў пастанову аб стварэнні цэнтральнай і мясцовых камісій па паляпшэнню быту рабочых. Цэнтральная камісія ЦВК БССР па паляпшэнню быту рабочых была арганізавана 17 красавіка 1921 г. Неўзабаве такія ж камісіі былі створаны пры кіруючых прафсаюзных камітэтах і на прадпрыемствах. Камісіі мелі вельмі абмежаваныя магчымасці, але і ў гэтых умовах яны працавалі даволі плённа. Сярод рабочых было праведзена абследаванне жыллёвых умоў і ўзяты на ўлік тыя з іх, у каго яны былі асабліва дрэннымі. Шмат хто перайшоў у малазаселеныя кватэры або ў памяшканні, вызваленыя пры ўшчыльненні розных арганізацый. У Мінску толькі за май -- жнівень 1921 г. была прадастаўлена жыллёвая плошча 4650 чалавекам Каханоўскі А.Г. Дапаможнік па Гісторыі Беларусі для паступаючых у ВНУ. Мн.: Экаперспектыва, 1995, ст. 216.
Ратуючыся ад голаду, холаду і хвароб, шмат жыхароў гарадоў выязджалі ў іншыя мясціны, перасяляліся ў вёску. Колькасць гарадскога насельніцтва ў 1922 г. у параўнанні з 1917 г. скарацілася ў БССР з 280 да 184 тыс. чал.
Цяжкае эканамічнае становішча рэспублікі ўзмацнялася масавым палітычным і крымінальным бандытызмам. Усяго за 1921--1922 гг. было ўчынена больш 2,1 тыс. бандыцкіх нападзенняў. 3 тэрыторыі Польшчы сістэматычна засылаліся банды, учыняўшыя пагромы і падпалы. Толькі ў 1921 г. імі было зроблена 217 пагромаў у 169 населеных пунктах, ад якіх папакутавала больш 3 тыс. сямей, пераважна яўрэйскіх. Дзесяткі людзей былі забіты. Як адзначаў ЦК КП(б)Б, у ходзе ўсяго 1921 г. працягвалася гарачая барацьба з бандытызмам. Толькі з 1922 г. пачынаецца праца па аднаўленню гаспадаркі.
Пераход да новай эканамічнай палітыкі ў БССР, Віцебскай і Гомельскай губернях быў сустрэты неадназначна. Нягледзячы на тлумачальную працу, шмат хто не разумеў НЭПа. VI партканферэнцыя Гомельскай губерні (люты 1921 г.) катэгарычна адхіліла лінію на замену харчраскладкі харчпадаткам, як крок, аслабляючы дыктатуру пралетарыяту. Сакратар Гомельскага губкома М. Хатаевіч адзначаў, што да 1922 г. умовы новай эканамічнай палітыкі яшчэ не былі засвоены ўсімі членамі партыі і заўважаліся значныя выхады і выключэнні з партыі. Асабліва частыя выхады наглядаліся ў апошнія месяцы 1921-га і ў пачатку 1922 г. Але і да кастрычніка 1922 г. адсеў з партыі па губерні перавышаў прыём, калі выбыла 211 чал., а было прынята 168. 3 ліку выбыўшых 30 % складалі рабочыя.
Аднак большасць працоўных БССР адобрылі пераход да новай эканамічнай палітыкі. На шматлікіх мітынгах і сходах працоўных калектываў, з'ездах прафсаюзаў выносіліся рэзалюцыі, ухваляўшыя НЭП, курс на аднаўленне народнай гаспадаркі.
Дзякуючы падтрымцы рабочага класа, новая эканамічная палітыка праводзілася ў жыццё, прыносіла свае першыя вынікі. Нягледзячы на шматлікія цяжкасці, ужо ў 1921--1922 гг. пачалося аднаўленне прамысловасці.
Але 1922 г. прынёс і вялікія эканамічныя цяжкасці. Ужо вясной у рэспубліцы пачаў адчувацца крызіс збыту. Яго з'яўленне было выклікана імкненнем дзяржавы шляхам устанаўлення высокіх цэн на прамысловыя тавары атрымаць за кошт сялянства неабходныя сродкі для аднаўлення буйной прамысловасці. Прычынай крызісу з'явіліся таксама нізкая прадукцыйнасць працы ў прамысловасці, вялікія накладныя расходы і інш.
Заняпаўшыя ў гады вайны і рэвалюцыйных пераўтварэнняў промыслы і гандаль з пераходам да НЭПа хутка пачалі адраджацца. Дзякуючы падтрымцы дзяржавы ў першай палове 20-ых гг. тысячы людзей зацікавіліся промысламі. Адкрылася мноства швейных, шавецкіх, слясарных і дрэваапрацоўчых майстэрняў, пякарняў, лавак, забяспечыўшых хуткі рост вытворчасці і таваразвароту.
Ажыццяўленне НЭПа дало ў Беларускай ССР станоўчыя вынікі. 1923/24 гаспадарчы год стаў пераломным ў рабоце прамысловасці, у жыцці рабочага класа. Пачаўся хуткі рост прамысловай вытворчасці, паскорыліся тэмпы адбудоўчых работ. За 1923/24--1926/27 гаспадарчыя гады былі адноўлены і пабудаваны дзесяткі фабрык і заводаў, у іх ліку Мінскі кафельна-керамічны завод, гарбарны завод «Бальшавік», Копыскі кафельны завод, кардонавая фабрыка «Друць», Мінская шпалерная фабрыка і інш. Колькасць цэнзавых прадпрыемстваў у 1926/27 г. дасягнула 410, а занятых на іх рабочых -- 32 137 чал. Асноўныя фонды прадпрыемстваў склалі 86,5 млн. руб. супраць 58,5 млн. руб. у 1913 г.
Хуткімі тэмпамі павялічваўся аб'ём валавой прадукцыі. На працягу 1924--1928 гг. прамысловая прадукцыя вырасла ў БССР у 2,3 раза. У 1926/27 гаспадарчым годзе завяршыўся працэс аднаўлення прамысловасці рэспублікі. Аб'ём валавой прадукцыі цэнзавай прамысловасці склаў 67 748,7 тыс. руб. супраць 61 570,8 тыс. руб. у 1913 г. Аб завяршэнні аднаўленчага перыяду менавіта ў гэты час, а не ў канцы 1925 г., як лічылася раней, гавораць многія іншыя факты. Так, праўленне народнагаспадарчага ўліку БССР канстатавала, што яшчэ за год да пачатку першай пяцігодкі (гэта значыць у 1926/27 гаспадарчым годзе) быў скончаны аднаўленчы перыяд у прамысловасці БССР з пункту гледжання дасягнення ёю ўзроўню даваеннай вытворчасці. Перадумовай хуткага ўздыму эканомікі БССР з'явілася свабода таварна - рыначных адносін, спрыяўшых развіццю прыватнай вытворчасці.
Выключна важнае значэнне для развіцця прамысловага патэнцыялу Беларускай ССР мела павелічэнне яе тэрыторыі ў 1924 і 1926 гадах, стабілізацыя фінансаў, павышэнне ўзроўню заработнай платы.
2.Актывізацыя беларускіх сіл ў перыяд НЭПа.
Цяжкае сацыяльна-эканамічнае становішча ўскладнялася супярэчліва палітычнай сітуацыяй. Тэрыторыя Беларусі ў 1921 г. была падзелена паміж Расіяй і Польшчай. Незадаволеныя харчразверсткай сяляне браліся за зброю. Многія з юнакоў, прызванных у 1914-1916 гг., за шмат гадоў вайны звыкліся здабываць хлеб вінтоўкамі.
1921 год паставіў перад беларускім народам цяжкія і складаныя для вырашэння задачы. Неабходна было аднавіць разбураную гаспадарку, прыступіць да будаўніцтва новага грамадства. У першую чаргу трэба было прыпыніць падзенне сельскагаспадарчай і прамысловай вытворчасці, пагаршэнне ўмоў жыцця працоўных.
Спроба бальшавіцкай партыі перайсці да сацыялістычных метадаў гаспадарання пры дапамозе ўсеагульнага адзяржаўлення сродкаў вытворчасці і адказу ад таварна-грашовых адносін прывяла да глыбокіх крызісных з'яў.
Эканамічны крызіс дапоўніўся палітычным. «Ваенны камунізм», заснаваны на прымусе і насіллі, выклікаў шырокую незадаволенасць народа, асабліва сялянства. Гэтая палітыка стала бумерангам, які павярнуўся супраць савецкай улады. У шмат якіх месцах пракацілася хваля забастовак рабочых, незадаволеных цяжкім эканамічным становішчам. Насільная канфіскацыя хлеба ў сялян па харчраскладцы выклікала шматлікія ўзброеныя выступленні. Кульмінацыяй незадаволенасці стала Кранштацкае паўстанне Шымуковіч С.Ф. Гiсторыя Беларусi. Курс лекцый: у 2 ч. Мн., 2005. - Ч.2., ст. 61 (люты -- сакавік 1921 г.).
Характарыстыка гэтых выступленняў як кулацкіх, кіруемых эсэра-меншавікамі, панаваўшая раней у гістарычнай літаратуры, з'яўляецца аднабаковай. Яны былі натуральнай рэакцыяй працоўных, у тым ліку і бяднейшага сялянства, супраць насілля «ваеннага камунізму».
Кранштатцы выступілі супраць «партыйнай дыктатуры», засілля бюракратаў, «заклапочаных сваім уласным дабрабытам», за «перадачу ў рукі самога працоўнага народа кіравання краінай». Іх лозунгам стаў заклік «Улада Саветам, а не партыям!». Паўстаўшыя патрабавалі правесці перавыбары Саветаў, забяспечыць «свабоду слова і друку для рабочых і сялян... свабоду сходаў, прафесіянальных саюзаў, сялянскіх аб'яднанняў».
Аб Кранштацкім паўстанні напісана шмат. Але ці ўсё гэта праўда? Яно не было адгалоскам грамадзянскай вайны, «контррэвалюцыйным мяцяжом». Бо ў ім прынялі ўдзел ў асноўным тыя, хто ўдзельнічаў у рэвалюцыі і грамадзянскай вайне. Рабочыя, сяляне, матросы, якія зусім нядаўна яшчэ былі класавай апорай дыктатуры пралетарыяту, выступілі супраць новай улады. Гэта было першае значнае выступленне працоўных супраць бальшавіцкага рэжыму, спрабаваўшага лявацкімі метадамі ўвесці камуністычныя прынцыпы гаспадарання ў аграрнай краіне з разбуранай вайною эканомікай і нізкай культурай народа.
Кранштацкае паўстанне паказала, што палітыка «ваеннага камунізму» не мае перспектывы. Менавіта гэта паслужыла асновай, дазволіўшай У.Леніну прыйсці да вываду аб неабходнасці кардынальных перамен. Вынікам гэтага з'явілася новая эканамічная палітыка (НЭП), распрацаваная ім у лютым -- сакавіку 1921 г. і прынятая Х з'ездам РКП(б). Можна лічыць, што нэп з'явіўся першым крокам да перамены «ўсяго пункту гледжання нашага на сацыялізм», аб чым ён заявіў у пачатку 1923 г.
Мэтай нэпа з'яўлялася ўмацаванне эканамічнага і палітычнага ўплыву рабочых на сялянства дзеля захавання ўлады бальшавікоў. У першую чаргу гэтаму спрыяў пераход ад харчраскладкі да харчпадатку, ад прадуктаабмену да таварна-грашовых рыначных адносін. Гэта была спроба сумясціць сацыялістычныя прынцыпы адзяржаўленай эканомікі, у першую чаргу прамысловасці і транспарту, з эканамічнымі законамі капіталістычнага грамадства.
Грунтоўнай зменай погляду на тэорыю сацыялізму з'явіліся і новыя адносіны да прыватнага капіталу. У. Ленін высунуў ідэю выкарыстання прыватнага капіталу ў інтарэсах сацыялістычнага будаўніцтва. Вопыт нэпа ў выкарыстанні прыватнага капіталу, пераведзенага з «ценявой» эканомікі ў кантралюемае дзяржавай становішча, і сёння не страціў свайго значэння.
Зусім іншае становішча было ў Заходняй Беларусі.
Беларускі народ ніколі не мірыўся са сваім паднявольным становішчам, з акупацыяй Заходняй Беларусі і падзелам сваёй Бацькаўшчыны. На працягу 20 год ён вёў барацьбу за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне. Цяжкае эканамічнае становішча і палітычнае бяспраўе працоўных, жорсткі нацыянальны прыгнёт вызначылі характар і мэты вызваленчай барацьбы.
Асноўнымі сіламі яе былі палітычна актыўная частка рабочага класа, працоўнага сялянства, дэмакратычная інтэлігенцыя. У барацьбе за нацыянальныя правы ўдзельнічалі і нацыянальна свядомыя прадстаўнікі дробнай буржуазіі. У ходзе барацьбы вызначаліся тры асноўныя сацыяльна-палітычныя лагеры: першы -- буржуазна-памешчыцкі, другі -- дробнабуржуазны, дэмакратычны, трэці -- пралетарскіх і рэвалюцыйна-дэмакратычных сіл.
Пануючае эканамічнае і палітычнае становішча ў Заходняй Беларусі, як і ва ўсёй Польшчы, займала польская буржуазія і памешчыкі.
У першай палове 20-ых гадоў вызваленчы рух у Заходняй Беларусі яшчэ не дасягнуў шырокіх памераў. Арганізацыі кампартыі толькі ствараліся, былі малалікімі і не мелі значнага ўплыву на масы. У гэты час большасць насельніцтва верыла ў лозунгі польскіх, беларускіх, яўрэйскіх дробнабуржуазных нацыянальных партый. Гэта адбілася і на выбарах у сейм, якія адбыліся ў лістападзе 1922 г. У Заходняй Беларусі дэпутатамі сталі пераважна прадстаўнікі т. зв. блока нацыянальных меншасцей, у які аб'ядналіся буржуазныя і дробнабуржуазныя нацыянальныя партыі. Яны атрымалі 28 % галасоў. Польскія дробнабуржуазныя партыі ППС і «Вызволене» атрымалі 31,5 % галасоў.
Беларускія дэпутаты (11 у сейме і 3 у сенаце) утварылі сваю фракцыю -- Беларускі пасольскі (дэпутацкі) клуб. Яны выступалі з крытыкай нацыянальнай і зямельнай палітыкі польскага ўрада. Але, праводзячы хісткую палітычную лінію ад апазіцыі да згоды з уладай, клуб пачаў траціць уплыў на масы.
У гэты час пад уплывам кампартыі, левага крыла рэфармісцкіх партый і ўласнага вопыту рабочы клас узнімаўся на абарону сваіх класавых інтарэсаў. Шэраг забастовак прайшоў у 1921--1922 гг. Яшчэ больш шырокай забастовачная барацьба стала ў час рэвалюцыйнага ўздыму 1923 г. супраць эксплуатацыі з патрабаваннямі павышэння заработнай платы выступілі рабочыя Гродна, Брэста, Пінска, іншых гарадоў.
Узмацненню рабочага руху спрыяла ўмацаванне і рост арганізацый кампартыі. У канцы кастрычніка 1923 г. у Вільні адбылася першая канферэнцыя камуністычных арганізацый Заходняй Беларусі, якая абвясціла стварэнне Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі (КПЗБ) як састаўной часткі Кампартыі Польшчы. КПЗБ распаўсюджвала сваю дзейнасць на Віленскае, Навагрудскае, Палескае і большую частку Беластоцкага ваяводстваў. У момант стварэння яна налічвала 528 членаў.
3 утварэннем КПЗБ рэвалюцыйны вызваленчы рух у Заходняй Беларусі ўступіў у новую паласу свайго развіцця, стаў болыы радыкальным і арганізаваным.
Адначасова фарміраваўся і камсамол, які пашыраў свой уплыў на рабочую і сялянскую моладзь. У 1924 г. камсамольскія арганізацыі краю аб'ядналіся ў Камуністычны саюз моладзі Заходняй Беларусі (КСМЗБ), які ўваходзіў у склад камсамола Польшчы.
У 1921--1923 гг. значным уплывам сярод насельніцтва Заходняй Беларусі карысталася партыя беларускіх эсэраў. Яна выдавала газету «Наша будучыня», распаўсюджвала свой уплыў пераважна ў заходніх паветах краю, налічвала некалькі тысяч членаў, абапіралася ў асноўным на сялян. ПБСР выступала за правядзенне буржуазна-дэмакратычных рэформ, падзелу без выкупу памешчыцкай зямлі паміж сялянамі, дэмакратычныя свабоды, нацыянальнае раўна-праўе, утварэнне незалежнай беларускай дэмакратычнай рэспублікі, злучанай з Літвой у адну дзяржаву.
Агульным для ўсіх беларускіх нацыянальных партый і груповак было патрабаванне нацыянальных правоў, утварэння незалежнай Беларускай дэмакратычнай рэспублікі, якое супрацьпастаўлялася патрабаванню КПЗБ і яе саюзнікаў аб самавызначэнні Заходняй Беларусі і ўз'яднан-ні з БССР.
Вы-зваленчы рух у Заходняй Беларусі ў першай палове 20-ых гадоў часткова прыняў форму ўзброенай партызанскай барацьбы. Яшчэ ў другой палове 1921 г. пачалі ўзнікаць падпольныя паўстанцкія арганізацыі. У канцы 1922 г. у іх налічвалася каля 5--б тыс. членаў. Дзейнічаючы невялікімі атрадамі і грўпамі, партызаны нападалі на паліцэйскія ўчасткі, гмінныя ўправы, вайсковыя патрулі. Асабліва многа клопатаў польскім уладам рабіў атрад Мухі, пад імем якога выступалі камандзіры розных партызанскіх атрадаў.
Партызанскі рух у цэлым меў рэвалюцыйна-дэмакратычны і нацыянальна-вызваленчы характар. Партызаны змагаліся за зямлю, сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне, супраць польскай акупацыі.
Камуністычная партыя падтрымлівала партызанскі рух. Але да 1923 г. яна не мела яшчэ цесных сувязей з партызанамі. І толькі ў 1924 г., калі партызанскі рух цалкам узначаліла КПЗБ, барацьба стала больш арганізаванай. У маі 1924 г. партызаны разграмілі паліцэйскі ўчастак у мястэчку Крывічы Вілейскага павета, у жніўні -- у Стоўбцах, у кастрычніку -- у Кажан-Гарадку Столінскага павета. Перапалох сярод мясцовых улад выклікаў напад партызан 24 верасня гэтага года на цягнік, у якім ехалі ваявода і іншыя чыноўнікі. Толькі з красавіка 1924 г. да лістапада 1925 г. партызаны правялі каля 280 баявых аперацый Вiшнеўскi А.Ф. Гiсторыя дзяржавы i права Беларусi. Мн., 2005, ст. 208.
Ва ўмовах спаду рэвалюцый-нага руху ў Польшчы партызанскі рух у Заходняй Беларусі не змог перарасці ў народнае паўстанне. Аднак II канферэнцыя КПЗБ, якая адбылася 30 лістапада 1924 г. у Вільні, прыняла курс на падрыхтоўку ўзброенага паўстання і далейшае разгортванне партызанскага руху. Гэта было памылковае рашэнне. Улады рэзка ўзмацнілі рэпрэсіі. Пачаліся масавыя арышты і катаванне мірных жыхароў, западо-зраных у сувязях з партызанамі.
3 гэтага часу ў гісторыі вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі пачаўся новы этап, звязаны з перыядам стабілізацыі капіталізму, калі асабліва ўзрастала неабходнасць спалучэння легальных і нелегальных формаў палітычнай барацьбы. Ажыццяўленню гэтай задачы надавала значэнне КПЗБ. Яна паставіла на першы план задачу збірання ў адно рэчышча ўсіх сіл пралетарскага, сялянскага і нацыянальна-вызваленчага руху. Новую тактыку распрацавала III канферэнцыя КПЗБ (5-18 студзеня 1926 г.). Бліжэйшымі задачамі партыя ставіла барацьбу супраць падпа-радкавання краю іншаземнаму капіталу, за дэмакратычныя правы і вызваленне палітзняволеных, 8-гадзінны рабочы дзень, павелічэнне дапамогі беспрацоўным, канфіскацыю памешчыцкіх зямель і падзел іх без выкупу паміж беззямельнымі і малазямельнымі сялянамі, скасаванне асадніцтва.
У маі -- чэрвені 1926 г. Беларуская сялянска-рабочая грамада (БСРГ) аформілася як самастойная палітычная арганізацыя.
У маі 1926 г. у Польшчы адбыўся дзяржаўны пераварот. Да ўлады прыйшлі ваенныя на чале з маршалам Ю. Пілсудскім. У краіне ўстанавілася ваенна-буржуазная дыктатура, якая дапускала, аднак, існаванне абмежаванай парламенцкай сістэмы і легальнай апазіцыі буржуазных і дробнабуржуазных партый.
Грамада выдавала газеты, якія з-за праследаванняў часта мянялі свае назвы. Гэта «Жыццё беларуса», «Народная справа», «Наша справа», «Наш голас», «Наша воля», «Народны звон», сатырычны часопіс «Маланка» і інш. 3 рэвалюцыйна-дэмакратычных пазіцый яны асвятлялі становішча беларускага народа, клікалі яго да барацьбы за сваё вызваленне.
Урад Пілсудскага, баючыся паўстання ў Заходняй Беларусі, вырашыў разграміць Грамаду. У ноч на 15 студзеня 1927 г. па ўсяму краю пачаліся масавыя вобыскі і арышты камуністаў і актывістаў Грамады. Без згоды сейма, насуперак канстытуцыі, былі арыштаваны кіраўнікі арганізацыі. Былі кінуты ў турмы і аддадзены пад суд 490 актывістаў Грамады. 21 сакавіка 1927 г. Грамада была афіцыйна забаронена і перастала існаваць як арганізацыя.
Працоўныя Заходняй Бела-русі адказалі на разгром Грамады шматлікімі рэзалюцыямі пратэсту, мітынгамі і дэманстрацыямі. Буйная дэманстрацыя адбылася ў Косаве Палескага ваяводства. Яна была арганізавана Косаўскім падпольным райкомам КПЗБ. Дэманстранты ішлі з чырвонымі сцягамі і рэвалюцыйнымі лозунгамі. Паліцыя сустрэла іх вінтовачным агнём: 6 чалавек былі забіты, каля 15 -- паранены, 63 удзельнікі дэманстрацыі пазней былі асуджаны да розных тэрмінаў зняволення.
Ліквідацыя Грамады і рэпрэсіі затармазілі развіццё вызваленчай барацьбы ў Заходняй Беларусі.
1928 г. вызначыўся ўздымам забастовачнай барацьбы, якую камуністы і сацыялісты арганізоўвалі пераважна праз так званыя класавыя прафсаюзы.
На выбарах у сейм у сакавіку 1928 г. у Заходняй Беларусі за кандыдатаў ад рабочых і сялян было пададзена 328,8 тыс., або 26 %, галасоў. Абраныя па гэтых спісах дэпутаты Я. Гаўрылік, I. Дварчанін, Ф. Валынец, I. Грэцкі, П. Крынчык утварылі ў сейме радыкальную фракцыю -- Беларускі сялянска-рабочы пасольскі клуб «Змаганне». У хуткім часе клуб аб'яднаў вакол сябе некалькі соцень чалавек з былога а'ктыву Грамады. У 1929 г. былі створаны 16 павятовых сакратарыятаў клуба. Клуб «Змаганне» ператварыўся ў рэвалюцыйна-дэмакратычную і нацыянальна-вызваленчую арганізацыю, але ўлады не дазволілі ёй стаць масавай. Як і Грамада, клуб «Змаганне» патрабаваў канфіскацыі памешчыцкіх зямель і падзелу іх без выкупу сярод беззямельных і малазямельных сялян, 8-гадзіннага рабочага дня і паляпшэння ўмоў працы рабочых, пераходу ў іх рукі прамысловых прадпрыемстваў, перакладання падаткаў на маёмасныя класы, стварэння рабоча-сялянскага ўрада, дэма-кратычных свабод, нацыяналь-ных правоў, школ на роднай мове, выступаў за самавызначэн-не Заходняй Беларусі і ўз'яднан-не з БССР.
Аднак пад уплывам КПЗБ клуб «Змаганне» ў 1929 г. пачаў займаць больш жорсткую пазіцыю ў адносінах да дробнабуржуазных партый і іх прыхільнікаў, празмерна завастраць патрабаванні і лозунгі барацьбы, што не магло спрыяць пашырэнню яго ўплываў.
Такім чынам, вызваленчая барацьба ў Заходняй Беларусі пасля ўздыму 1926 -- пачатку 1927 гг. перажыла спад, а затым некаторае ажыўленне. Польскаму буржуазна-памешчыцкаму ўраду не ўдалося падавіць беларускі нацыянальна-вызваленчы рух і цалкам зліквідаваць яго дэмакратычныя арганізацыі.
Заключэнне.
Такім чынам, можна падвесці некаторыя вынікі.
Новая эканамічная палітыка дазволіла ў кароткі тэрмін дабіцца аднаўлення прамысловай вытворчасці, стабілізаваць эканоміку і фінансы, палітычнае становішча, палепшыць матэрыяльнае жыццё працоўных.
Гэта ў першую чаргу было звязана з многаўкладнай эканомікай, свабоднай дзейнасцю прыватнага капіталу, асабліва ў дробнай вытворчасці і гандлі. Менавіта дробная вытворчасць была тым паскаральнікам, які ў кароткі час дазволіў павялічыць выраб прадукцыі шырокага ўжытку, наладзіць таваразварот з вёскай. Былі створаны рэальныя ўмовы для далейшага развіцця прамысловасці і ажыццяўлення індустрыялізацыі рэспублікі. Але ўжо ў тыя гады пачалося нарастанне негатыўных тэндэнцыи, звязаных з развіццём адміністрацыйна-каманднай сістэмы, носьбітам якой выступала ў першую чаргу партыйна-дзяржаўная наменклатура. У другой палове 20-ых гг. узмацнілася цэнтралізацыя, нарасталі камандныя метады кіраўніцтва эканомікай, пачаўся актыўны адыход ад нэпа.
Што датычыцца актывізаванню беларускіх сіл, то гэта ў першую чаргу звязана з палітыкай “ваеннага камунізма”, што прывело да нездавальненя насельніцтва. Калі закрануць Заходнюю Беларусь, то трэба адзначыць, што актывізаванне беларускіх сіл там звязана з паздзелам тэрыторыі Беларусі і барацьбой за яе вызваленне.
Такім чынам, у сваей кантрольнай рабоце я разгледзіла такую тэму, як актывізаванне беларускіх сіл у перыяд НЭПа.
Спіс літаратуры.
1. Астаповский В.Е. История белорусской государственности. Мн., 2002
2. Вiшнеўскi А.Ф. Гiсторыя дзяржавы i права Беларусi. Мн., 2005
3. Каханоўскі А.Г. Дапаможнік па Гісторыі Беларусі для паступаючых у ВНУ. Мн.: Экаперспектыва, 1995
4. Нарысы гісторыі Беларусі: у 2 ч. Мн., 1999. - Ч.2
5. Новая экономическая политика. Вопросы теории и истории. М., 1989
6. Шымуковіч С.Ф. Гiсторыя Беларусi. Курс лекцый: у 2 ч. Мн., 2005. - Ч.2.
7. Юхо Я.А. Кароткi нарыс гiсторыi дзяржавы i права Беларусi. Мн., 1992
Подобные документы
Гісторыя мясцовага самакіравання Рэспублікі Беларусь у 1991-1996 гг. як частка гісторыі Беларусі. Самастойнае вырашэнне справаў насельніцтвам мясцовасці ўласнымі сродкамі. Закон ад 20.02.1991 г. "Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні Рэспублікі Беларусь".
курсовая работа [80,6 K], добавлен 26.11.2014Дзейнасць вышэйшых органаў дзяржаўнай улады БССР. Спробы дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця. Накірункі і развіццё права. Дзейнасць органаў следства, пракуратуры і суда. Шлюбна-сямейнае заканадаўства. Міжнародная дзейнасць Беларускай ССР.
реферат [53,8 K], добавлен 06.02.2012Утверждение советской государственной системы и формирование социалистического права. Конституция РСФСР 1918 года и изменения в системе государственных органов в годы Гражданской войны. Государство и право в период НЭПа и в период партийного социализма.
дипломная работа [88,5 K], добавлен 10.08.2011Система права в период НЭПа. Изменения в гражданском праве и процессе. Земельный кодекс и его основные положения. Семейное право и его развитие в Кодексе законов о браке, семье и опеке РСФСР 1926 г. Трудовое, финансовое, уголовное право и процесс.
контрольная работа [28,2 K], добавлен 29.12.2009Наука финансового права, история ее развития. Задачи и актуальные проблемы науки финансового права, история ее развития в периоды создания основ советского права, гражданской войны и интервенции, нэпа, послевоенного восстановления и народного хозяйства.
курсовая работа [34,7 K], добавлен 16.03.2010Социальное обеспечение в России в период гражданской войны, политики "военного коммунизма" и в период НЭПа. Сильные и слабые стороны советской системы государственного социального обеспечения. Право социального обеспечения в постсоветский период.
курсовая работа [59,3 K], добавлен 04.04.2009Кароль, яго паўнамоцтвы. Сойм Рэчы Паспалітай (Сенат і Пасольская ізба). Настроі народных мас і іх погляды на дзяржаўны лад. Склад і парадак дзейнасці сойма. Мясцовыя органы ўлады. Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай, асаблівасці і структура заканадаўчай улады.
контрольная работа [35,1 K], добавлен 26.02.2010Гісторыя Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай як адзін з найбольш цікавых і складаных перыядаў гісторыі Бацькаўшчыны. Уперша спроба інкарпарыраваць Вялікае княства Літоўскае ў Польшчу. Люблінскі акт як вынік складанага ўнутранага і внешняга становішча ВКЛ.
реферат [17,4 K], добавлен 28.11.2009Азнаямленне з сутнасцю, прыкметамі і класіфікацыяй злачынстваў па крымінальнай праве Рэспублікі Беларусь. Разгляд паняцці і формаў рэалізацыі крымінальнай адказнасці. Вызначэнне абставінаў, обтяживающих і палягчающих пакарання па заканадаўству Беларусі.
реферат [17,3 K], добавлен 07.05.2012Межы зямельнага ўчастка як прававая і тэхнічная аснова вядзення зямельнага кадастру. Нарматыўна-прававыя дакументы, якія рэгулююць зямельныя дачынення ў Рэспублікі Беларусь. Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне. Экалагічныя ўмовы землекарыстання.
курсовая работа [2,9 M], добавлен 25.05.2015