Судовы лад Вяликага княства Литоускага
Вышэйшыя судовыя органы дзяржавы. Мясцовыя судовыя органы. Замкавы (гродскі) суд. Земскі суд. Падкаморскі суд. Магістрацкі суд. Каптуровы суд. Копны суд. Aппapat конституционного суда РФ. Конституционный (уставный) суд субъекта РФ.
Рубрика | Государство и право |
Вид | курсовая работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 06.11.2003 |
Размер файла | 40,1 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Рашэнне копнага суда магло быць скасавана, калі капа адбывалася не на сваім месцы (капавішчы). Дакументы сведчаць, напрыклад, што у 1599 г. па заяве вознага так зрабілі з рашэннем копнага суда грамады в. Гатава мінскага павета, які адбыўся не на вызначаным капавішчы, а ў суседняй в. Мацавічы. У астатніх выпадках пастановы копных судоў, як правіла, абскарджаню не падлягалі і выконваліся адразу, але прысутныя возны або віж маглі затрымаць выкананне. Дзейнасць копных судоў на Беларусі спынілася ў канцы XVIII ст.
7. Феадальна-залежных сялян звычайна судзілі іх уладальнікі. Суды феадала над залежнымі ад яго людзьмі - прыгоннымі сялянамі - атрымалі назву вотчынных судоў. Яны існавалі на тэрыторыі ВКЛ і Расіі ў 15 - першай палове 19 ст. Вотчынны суд дзейнічаў на аснове старажытнага звычаёвага права. Паводле вотчыннага права, юрысдыкцыі феадала падлягалі не толькі залежныя сяляне, але і іншыя асобы, што пражывалі на яго зямлі. У ВКЛ такі суд стаў складацца ў сяр. 15 ст., калі феадалам, дзякуючы вялікакняжаскім прывілеям было дадзена права распараджацца не толькі працай, але і асобай сяляніна. Упершыню юрысдыкцыя князёў, рыцараў, шляхты, баяр над “сялянамі і подданымі” была заканадаўча замацавана ў прывілеі Казіміра 1447 г. па арт. 12 гэтага прывілея: “Також на подавание предреченых княжат, рытерев, шляхтичов, баяр, местичов децких не дамо; олиж бы первей от пана, которому ж тот поддан, который кривду вчинил, правда пожадана была, ач бы он на рок не хотел к праву поставити; тады наш децкий, а любо наших заказников имать быти послан: а виноватый, который вину заслужил - пану своему, а не иному будет обязан заплатити” БЭФ т. 1 с. 217. У гэтым артыкуле замацоўвалася права судзіць залежных сялян, акрамя тых выпадкаў, калі феадал не пажадаў бы сам вырашыць справу. Такім чынам прывілей 1447 г. узаконіў захоп феадаламі функцый дзяржаўнай улады ў адносінах да феадальна-залежнага насельніцтва, што садзейнічала ўзмацненню пазаэканамічнага прымусу. Прызнанне за феадаламі права тычыць суд і расправу над феадальна-залежным насельніцтвам стаіла апошніх у яшчэ большую залежнасць ад паноў, пазбаўляла іх магчымасці шукаць абароны супраць самавольства феадалаў у дзяржаўных органах. Усе гэта даказвае што прывілей 1447 г. з'явіўся галоўным прававым актам, што заклаў асновы юрыдычнага афармлення феадальнай залежнасці сялян.
Судаводства ў вотчынным судзе ажыццяўляліся самім феадалам ці службовымі асобамі яго дваравой адміністрацыі (старасты і інш). Меры пакарання (целесныя ці інш) часам вызначаліся феадалам адвольна. Справы па цяжкіх злачынствах павінны былі разглядацца на аснове статутнага заканадаўства. Вотчынны суд фактычна існаваў да адмены прыгоннага права ў 1861 г.
8. А зараз, каб дапоўніць расказ аб суровым ладзе ВКЛ трэба сказаць, што ў ВКЛ былі і іншыя суды і камісіі, якія разглядалі справ, але больш меншага масштабу, чым тыя аб якіх было сказана. Сярод іх камісія вайсковая, палюбоўны або трацейскі суд.
Камісія вайсковая была калегіяльнай установай у ВКЛ. Яна існавала для падтрымання ваеннай дысцыпліны і парадку. Складаліся з двух камісараў і сямі ваенных чыноў. Узначальваў камісію гетман вялікі камісія вырашала таксама справы пра нядоімкі па падатках на ўтрыманне войска, пра “крыўды”, нанесеныя войскам насельніцтву, разглядала спрэчкі паміж вайскоўцамі.
Палюбоўны суд, або трацейскі кампрамісны, разглядаў розныя спрэчкі і сравы, за выключэннем крымінальных і звязаных з інтарэсамі дзяржаўнай казны. Ён складаўся з некалькіх суддзяў - камісараў, прызначаных з асоб аднолькавага саслоўя і звання з старанамі. Калі паміж камісарамі не было поўнай згоды апеляцыі на рашэнні палюбоўнага суда падаваліся ў Трыбунал ВКЛ. Ва ўсіх астатніх выпадках рашэнне палюбоўнага суда апеляцыў не падлягалі. Існаванне трацейскага суда было замацавана ў Статуце 1588 г. У спецыяльна прысвечаным артыкуле 85, чацвертага раздзела, паведамляецца аб парадку прыняцця судовай пастановы палюбоўнага суда, а таксама разгледзець выпадак, калі адзін з бакоў не захацеў выконваць яе. У такім выпадку прадпісвалася звярнуцца з судовым лістом у земскі суд на судовай сесіі. “А где бы суд полюбовный показался разным, о таком суде, когда обе стороны обратятся в вряд земский или одна которая сторона противную свою сторону вызовет, тогда вряд должен то рассмотреть и рассудить и которой стороне судьи согласно праву решат, тот присуд оставить в силе”.
Заключэнне
Шляхам разгляду, вывучэння і аналізу помнікаў права ВКЛ (Статутаў 1529, 1566, 1588 г. г.), іншых дакументаў, а таксама пры дапамозе сучасных даследванняў гісторыкаў і юрыстаў мы высветлілі, што судовыя органы з'яўляліся састаўной часткай дзяржаўнага механізму ў эксплуататарскім грамадстве. На Беларусі іх сістэма складалася паступова. Нарэшце стала відавочным раздзяленне ўсіх судоў на дзве асноўныя катэгорыі: агульныя суды для ўсяго насельніцтва (агульнасаслоўныя) і саслоўныя (для духавенства, шляхты, мяшчан, сялян, татр, яўрэяў). Таксама, усе суды ВКП, як і ў любой іншай дзяржаве, старажытнай, або сучаснай, адносіліся да вышэйшых судовых органаў дзяржавы або да мясцовых судовых органаў. Да вышэйшых судовых органаў дзяржавы адносіліся: гаспадарскі суд, суд паноў-рады, соймавы, камісарскі, маршалкоўскі суды, Галоўны суд, скарбавы трыбунал, а таксама духоўны суд.
Самым правмоцным безумоўна з'яўляўся вялікакняскі (гаспадарскі) суд. Падсуднасць спраў гаспадарскаму суду да сяр. XVI ст. была вельмі шырокай але затым быў устаноўлены інстанцыйны парадак. Аднак гаспадарскі суд мог разглядаць таксама справы па першай і па другой інстанцыям. Апеляцыі амаль што па любым справам можна было падаць ў гаспадарскі суд. Гэта была апошняя інстанцыя, якая магла адменіць прыгавор іншага суда. Улада гаспадарскага суда была абмежавана ў 1581 г. з утварэннем Галоўнага трыбунала. Гэта з'ява ўказвае на пастаянную тэндэнцыю да аслаблення ўлады вялікага князя ў дзяржаве і ўмацавання ролі шляхты. Трыбунал ВКЛ ствараўся для апеляцыйнага перагляду спраў, таксама асобныя справы ён мог разглядаць у парадку першай інстанцыі. Пастановы яго мелі сілу пастаноў сойма (Галоўны суд разглядаў тыя справы якія раней былі ў капетэнцыі гаспадарскага суда і тыя, якія былі адкладзены ім да 1581 г.)
Суд паноў-рады, соймавы, камісарскі і маршалкоўскі суды з'яўляліся разнавіднасцю вялікакняскага суда. Яны разглядалі справы па загаду, або даручэнню вялікага князя, ці тыя справы, якія паступалі на яго імя. Князь меў права рашаючага голаса.
Духоўны суд разглядаў справы толькі сваей юрысдыкцыі (справы духавенства і веруючых). Аднак па асобных справах складаліся сумесныя суды з духоўных і свецкіх суддзяў. Найбольш распаўсюджаны былі духоўныя суды для каталіцкага і праваслаўнага насельніцтва, бо гэтыя рэлігіі панавалі на Беларусі ў XV - XVI ст. ст.
Да мясцовых судовых органаў адносіліся: замкавы, земскі, кантуровы, падкаморскі, магістрацкі, копны, вотчынны суды.
Сярод мясцовых судоў найбольш старажытным быў замкавы (гродскі). Галоўная роля ў замкавым судзе належала службовым асобам мясцовай адміністрацыі. Аднак сам факт уключэння ў склад гродскага суда прадстаўнікоў мясцовых феадалаў, а затым суддзі і пісара, якія ўжо валодалі прававымі ведамі, сведчыць пра пэўныя зрухі ў судаводстве, развіцці права, паколькі суд пачаў аддзяляцца ад адміністрацыі і ўзнікла неабходнасць мець спецыяльныя юрыдычныя веды.
Аддзеленным ад адміністрацыі саслоўным судом для шляхты быў земскі паветовы суд. Гэта быў першы суд, цалкам аддзелены і незалежны ад мясцовай адміністрацыі. Іх заснаваннем быў пакладзены пачатак арганізацыў судовай сістэмы на новай тэарэтычнай аснове раздзялення ўлад. Другім судом, аддзеленным ад органаў дзяржаўнага кіравання, быў падкаморны суд. Яны вырашалі справы, якія закраналі асноўны сродак вытворчасці феадальнага грамадства - зямлю. Такім чынам - гэта быў спецыялізаваны суд. сярод судоў для феадалаў асабліва выдзяляўся кантуровы суд - часовы надзвычайны суд у перыяд безуладзя (бескаралеўя). Выбіраўся шляхтай, якая аб'ядноўвалася ў канфедэрацыі. Гэта гаворыць аб тым, што пасля смерці манарха, улада у дзяржаве пераходзіла ў рукі шляхты. Ад шляхты залежыла, які тэрмін дзяржава пражыве без гаспадара. Кантуровы суд, менавіта, быў адной з крыніц, праз якую шляхта кіравала і ўладарыла.
Калі разгледзець магістрацкі суд, то трэба сказаць, што ён значна адрозніваўся ад усіх астатніх судоў, бо яны знаходзіліся ў іншых сферах дзейнасці. А канкрэтна - працавалі ў горадзе з магдэбургскім правам. Пры разглядзе спраў кіраваліся менавіта гэтым правам мясцовым гарадскім правам (таксама Статутам ВКЛ), што і выдзяляла іх у агульнай судовай сістэме ВКЛ. Існаванне магістрацкіх судоў, яшчэ раз зацвярджала існаванне Магдэбургскага права ў гарадах.
Разам з тым у ВКЛ працягвалі існаваць старажытныя копныя суды і вотчынныя суды феадала над залежнымі ад яго сялянамі. Копныя суды - гэта суды для простага народу, у прыватнасці для сялян, якія сваімі карэннямі былі з далекай мінуўшчыны Копны суд быў адзіным месцам, дзе сялянін мог больш ці менш свабодна і справядліва вырашыць свае справы. Аднак на меры абвастрэння класавай барацьбы узмацняецца тэндэнцыя кантроля мясцовай дзяржаўнай адміністрацыі за дзейнасцю копнага суда і абмежавання яго кампетэнцыі. У гэтым праяўляецца жаданне пануючага класа ліквідаваць апошнюю законную магчымасць для простага народа збірацца арганізавана для вырашэння сваіх спраў, бо гэтыя зборышчы часам выкарыстоўваліся для арганізацыі барацьбы з феадаламі і духавенствам.
Залежных сялян і служылую шляхту, судзіў феадал вотчынным судом. Судаводства ажыццяўлялася прадстаўнікамі вотчыннай адміністрацыі - соцкія, старасты. У гэтым выпадку можна гаварыць аб поўным беспраўі сяляніна, бо ён знаходзіўся ў поўнай залежнасці ад пана, які мог адвольна вызначыць пакаранне (біцце дубцамі, бізунамі). Увогуле зыход справы цалкам залежыў ад волі феадала. Гэта сапраўды дзіка для сучаснага чалавека, аднак такімі былі сапраўдныя рэаліі феадальнага грамадства, дзяржавы, на гэтым яна трымалася.
Такім чынам, суды на Беларусі ў XV - XVI ст. ст. нягледзячы на некаторыя спецыфічныя асаблівасці ў сістэме і кампетэнцыі, абаранялі і ахоўвалі інтарэсы феадалаў і з'яўляліся апаратам прыгнету шырокіх народных мас. Нават буржуазныя вучоныя адзначалі , што адсутнасць аугльнага кодэкса да 1529 г. і існаванне прабелаў у заканадаўстве адкрывала свабоду не толькі судзейскаму меркаванню, але і самавольству суддзяў. Аднак Статуты ВКЛ паклалі пачатак новаму этапу ў развіцці судаводства і права. Сістэматызацыя права, на аснове якой ствараўся Статут 1588 г., рабілася на новых прынцыпах, уласцівых для пераходнай эпохіад феадалізму да новага часу і зараджэння буржуазных адносін: абмежаванне ўлады гасудара; намячалася раздзяленне ўлад, з-за чаго заканадаўчая замацоўвалася за соймам, выканаўчая - за вялікім князем і Радай, судовая - за вялікакняскім і галоўным судамі, а таксама за мясцовымі судамі; адзінства для ўсей дзяржавы і паўнапраўных грамадзян.
Грамадзянін мог свабодна выбраць, у які суд яму звяртацца. І хоць паўнапраўнымі лічыліся не ўсе людзі, а толькі “лепшыя”, ўсё вышэйсказанае было заваёвай, дасягненнем сваёй эпохі.
Літаратура
Статут ВКЛ 1529 г. Мн. 1960 г.
Статут ВКЛ 1588 г. Мн. 1989 г.
Літоўская метрыка (1528-1547) т. 6. Вільнюс 1995 г.
БЭФ Т. 1. Мн. 1959 г. (2 мая 1447 - Жалованная грамота короля Казимира феодалам Вел. кн. Лит. уравнивающая их в правах и привилегиях с феодалами Польши)//Беларусiя в эпоху феадалізма. Т. 1. Мн.1959 г.
Бельскі прывілей 1564 г. (Вішнеўскі А. Ф. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі (IX - пач. XX ст.) с. 181
Вішнеўскі А. Ф. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі (IX - пач. XX ст.). Мн. 1996 г.
Вішнеўскі А. Ф., І. А. Саракавік Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. Мн. 1997 г.
Доўнар-Запольскі М. В. Гісторыя Беларусі. мн. 1994
Доўнар Т. І., Шаўкапляс В. А. Государство и право Беларусi в XIV - XVI в.в. Мн. 1993 г.
Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 т. Мн. 1993, 1994, 1997, 1997.
Юрыдычны энцыклапедычны слоўнік пад рэд Кузьміна С. В. Мн. Бел . Энц. 1992 г.
Юхо Я. А. Кароткі нарыс гісторыі длзяржавы і права Беларусі. Мн. 1992 г.
Юхо Я. А. Крыніцы беларуска-літоўскага права. Мн. 1991 г.
Юхо Я. А. Правовое положение населения Белоруссии в XVI в. Мн. 1978 г.
Подобные документы
Гісторыя Беларусі ў перыяд Вялікага княства Літоўскага. Вышэйшыя, мясцовыя ссудовыя органы княства. Каптуровы суд і сялянскія копныя суды (капы). Важнейшый прынцып працэсуальнага права, разгляд справы. Аналіз нормаў працэсуальнага права ў Статуце 1588 г.
контрольная работа [18,2 K], добавлен 04.04.2012История возникновения и развития Конституционного Суда РФ. Полномочия, состав, порядок образования Конституционного Суда РФ. Организация работы, аппарат Конституционного Суда РФ. Решения Конституционного Суда РФ. Их виды, содержание, форма.
курсовая работа [38,8 K], добавлен 07.11.2002Роль и место судебной власти в системе разделения властей. Понятие, формирование, принципы деятельности Конституционного Суда Республики Беларусь. Специализированные органы конституционного контроля. Нормотворческая и правоприменительная практика судов.
курсовая работа [38,9 K], добавлен 14.07.2013Общая характеристика судебной власти, принципы организации и деятельности судебных органов. Процедуры формирования конституционного суда. Понятие и виды конституционного контроля (надзора), органы конституционного контроля (надзора) в зарубежных странах.
реферат [26,2 K], добавлен 15.12.2010История возникновения и развития Конституционного Суда Российской Федерации, его полномочия, состав и порядок образования. Организация работы Конституционного Суда РФ. Аппарат Конституционного Суда. Виды, содержание, форма и юридическое значение решений.
курсовая работа [70,6 K], добавлен 17.12.2008Состав, структура, организационно-правовые формы, полномочия, порядок образования и деятельности Конституционного Суда РФ. Понятие, виды, юридическая сила решений Конституционного Суда РФ. Основные требования, предъявляемые к судьям Конституционного Суда.
контрольная работа [30,4 K], добавлен 26.02.2010История законодательства о конституционном правосудии в России. Полномочия Конституционного Суда Российской Федерации. Решения Конституционного Суда как особый юридический феномен. Трансформация правовых позиций суда, проблемы исполнения ее решений.
дипломная работа [145,9 K], добавлен 20.01.2012Юридическая сила актов Конституционного Суда, вынесение решений, посланий и заключений. Понятие и виды полномочий Конституционного Суда в области предварительного и последующего (репрессивного) контроля. Правовое регулирование деятельности суда.
курсовая работа [24,3 K], добавлен 14.06.2014Понятие и полномочия Конституционного суда РФ, его структура и организация деятельности, особенности правовой организации. Место в системе государственной власти Российской Федерации. Правовые позиции и решения Конституционного суда как источники права.
курсовая работа [44,4 K], добавлен 12.03.2016Определение и полномочия, судьи, обзор структуры и организации деятельности Конституционного Суда. Прецедентный характер решений Суда, его правовые позиции в сфере гражданского законодательства. Конституционный Суд России в европейском правовом поле.
реферат [30,3 K], добавлен 18.03.2010