Судовая сістэма і працэсуальнае права Вялікага княства Літоўскага

Гісторыя Беларусі ў перыяд Вялікага княства Літоўскага. Вышэйшыя, мясцовыя ссудовыя органы княства. Каптуровы суд і сялянскія копныя суды (капы). Важнейшый прынцып працэсуальнага права, разгляд справы. Аналіз нормаў працэсуальнага права ў Статуце 1588 г.

Рубрика Государство и право
Вид контрольная работа
Язык белорусский
Дата добавления 04.04.2012
Размер файла 18,2 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Змест

Уводзіны

Вышэйшыя судовыя органы ВКЛ

Мясцовыя судовыя органы ВКЛ

Працэсуальнае права ВКЛ

Заключэнне

Спіс выкарыстаных крыніц

Уводзіны

Гісторыя Беларусі ў перыяд Вялікага Княства Літоўскага - адзін з самых складаных але ж і цікавых этапаў нашай Радзімы. ВКЛ было адным з самых магутных краін на працягу некалькі вякоў.

У сваёй рабоце я буду разглядаць судовую сістэму і працэсуальнае права гэтай краіны. На мой погляд судовыя органы, а так сама арганізацыя судовага ладу з'яўляюцца адной з галоўных частак Вялікага княства Літоўскага, а так сама сучаснай дзяржавы.

У перыяд XV- XVI ст.ст. на Беларусі існавалі дзве сістэмы судовых органаў, характэрнай рысай якіх быў падзел судоў па класава-саслоўнаму прынцыпу.

Што ж датычыцца працэсуальнага права ў ВКЛ, то можна з упэўнінасцю сказаць, што гэта сукупнасць нормаў прававой сістэмы. Гэта права ўключае ў сябе некалькі неад'емных правілаў, дзе суд павінен заслухаць, а потым вызначыць, што адбываецца ў грамадзянскім позыве.

Асноўнай мэтай гэтай работы з'яўляецца адказ на некаторыя пытанні: “Якія ўвогуле існавалі суды ў ВКЛ?”, а так сама “Што ўяўляла сабой працэсуальнае права ВКЛ?”

Вышэйшыя судовыя органы ВКЛ

На пачатку XVI ст. складваюцца дзве сістэмы судовых органаў: агульнасаслоўныя і саслоўныя. Да агульнасаслоўных судоў адносяцца: вялікакняжацкі (гаспадарскі) суд, соймавы суд, маршалкоўскі суд і галоўны суд (трыбунал), а так сама суд паноў-рады і камісарскі суд, якія з'яўляліся разнавіднасцю гаспадарскага суда.

У гаспадарскага суда былі вельмі шырокія паўнамоцтвы. Гэты суд разглядаў справы першай, а так сама другой інстанцыі. Суд першай інстанцыі разглядаў справы аб джяржаўных і палітычных злачынствах, аб скаргах на незаконныя дзеянні вышэйшых службовых асоб, аб прыналежнасці да саслоўяў шляхты і яшчэ аб злачынствах супраць паноў-рады, ваявод, кашталянаў, старастаў, суддзяў у час выканання імі сваіх службовых абавязкаў. Суд другой інстанцыі разглядаў любыя справы, якія праходзілі з мясцовых судоў ў парадку апеляціі. Усе справы ў гаспадарскім судзе вяліся пры ўзеле вялікага князя і радных паноў. Рашэнні гаспадарскага суда лічыліся канчатковымі і абскарджанню не падляжалі.

Самыя розныя справы, якія паступалі на імя гаспадара, мог разглядаць суд поноў-рады, але толькі па даручэнні вялікага князя. І было не важна колькі прысутнічала на судовым пасаджанні членаў Рады, яго рашэнні мелм законную сілу.

Што ж датычыцца камісарскага суда, то ён мог разглядаць толькі зямельныя спрэчкі феадалаў, што закраналі інтарэсы вялікакняжацкіх уладанняў. Спецыяльна прызначаныя камісары выязджалі на месца і там разглядалі спрэчку па сутнасці справы і прымалі па ёй рашэнне. Але ўсе гэта адбывалася, так сама, толькі па даручэнні гаспадара.

У Вялікім кястве Літоўскім існаваў і соймавы суд, справы якога разглядаліся вялікім князем і панамі-радай у час склікання сойма. Потым, згодна са Статутам 1558 г. на судзе справы разглядаліся вялікім князем, панамі-радай і васьмю дэпутатамі сойма.

Яшчэ, адной з разнавіднасцей гаспадарскага суда быў маршалкоўскі суд. Узначальваў яго адзін або два маршалка. І зноў жа гэты суд разглядаў справы толькі па даручэнні гаспадара. Месцам правядзення яго пасяджанняў быў гаспадарскі двор, але пры неабходнасці ён мог пераязджаць і ў іншыя месцы[1, с.104-105].

У 1581 годзе з'явіўся Галоўны суд (трыбунал). З яго ўзнікненнем судовая ўлада вялікага князя стала значна абмежавана. Галоўны суд быў створаны для таго, каб разгрузіць вялікакняжацкі суд у дачыненні разгляду апеляцыйных скаргаў на рашэнні мясцовых судоў. Трыбунал складаўся з суддзяў, якія штогод адбіраліся на павятовых соймах з ліку мясцовай шляхты. З кожнага павета адбіраліся штогод па два суддзі. У склад суда ўваходзіла 44 суддзяў, аднак справы разглядаліся судовымі калегіямі, якія складаліся з 2-7 суддзяў [3, с. 107]. Рашэнні Трыбунала выносілася па большасці галасоў суддзяў. Тыя хто быў з таго самага павету, што і бакі ў спрэчцы, не прыймалі ўдзел ў разглядзе справы. Дэкрэт Галоўнага суда абскарджанню не падлягаў. Выкананне гэтых дэкрэтаў праводзілася павятовымі судамі або павятовымі старастамі [2, с. 116-117].

Для разгляду апеляцыйных спраў, у якіх адным з быкоў выступала царква, стваралася спецыяльная калегія з удзелам прадстаўнікоў духавенства. Суд дзейнічаў пасессійна. Трыбунальская сессія адбывалася штогод 22 тыдні ў Вільні і напераменку праз год на 22 тыдні- у Мінску або Навагрудку. Суд часам разглядаў і справы па першай інстанцыі.

З цягам часу ў Вялікім княстве Літоўскім з'явіліся і іншыя суды. У 1609 г. быў створаны Скарбавы трыбунал. У яго кампетэнцыю ўваходзіла вынясенне рашэнняў па злачынствах, здзейсненых супраць казны дзяржавы і супраць службовых асоб, дзейнасць якіх была звязана з казной дзяржавы, а таксама разгляд спрэчак паміж купцамі і спраў звязаных з гандлёвымі кантрактамі і вэксалямі [3, с. 107].

Мясцовыя судовыя органы ВКЛ

Найбольш старадаўнім з з мясцовых судоў быў замкавы (гродскі) суд. Яго пасаджанні праводзіліся у замку (горадзе, гродзе). Галоўная роля была ў службовых асоб мясцовай адміністрацыі- ваявод, старастаў, дзяржаўцаў і іх намеснікаў. Гэты суд дзейнічаў у дзвух складах: вышэйшым і ніжэйшым. У вышэйшы гродскі суд уваходзіў ваявода, або стараста, або дзяржаўца і прадстаўнікі мясцовых феадалаў.

Ніжэйшы гродскі суд складаўся з намесніка ваяводы або намесніка старасты, а таксама суддзі і пісара. На пасаду намесніка, суддзі і пісара ў гродскім судзе маглі быць прызначаны толькі шляхціцы, якія валодалі неру- хомай маёмасцю (мелі «аседласць») у дадзеным павеце, ураджэнцы Вялікага княства Літоўскага, дабрачынныя, якія ведалі права і ўмелі пісаць. Ніжэйшы гродскі суд павінен быў знаходзіцца на сваім месцы з пачатку кожнага месяца на працягу двух тыдняў. Вышэйшы гродскі суд павінен быў, атрымаўшы скаргу на пастанову ніжэйшага суда, не пазней чатырох тыдняў прыбыць на сваё месца або даручыць сваім бліжэйшым намеснікам-кашталяну, маршалку, харужаму- разгледзець справу па апеляцыі.

У гродскім судзе разглядаліся справы па абвінавачванню шляхты, мяшчан і сялян, значыць, у некаторай ступені ён быў усесаслоўным судом. Разгляд справы мог пачынацца адразу ж пасля дастаўкі ў суд злачынцы, захопленага на месцы злачынства ці затрыманага на працягу 24 гадзін з моманту яго здзяйснення.

Розныя натарыяльныя дзеянні: іскавыя патрабаванні бакоў, рашэнні суда, заявы вознага і іншых асоб па забеспячэнню доказаў, заносіліся ў актавыя кнігі, якія вяліся ў гродскім судзе.

Шляхціцаў і іншых асоб, якія знаходзіліся на ваеннай службе і ўчынілі злачынства, маглі судзіць службовыя асобы каманднага саставу арміі- гетман, ваявода, кашталян, маршалак, харужы_ у залежнасці ад часу і месца злачынства, асобы злачынцы і пацярпелага і цяжкасці злачынства [2, с. 117-118].

Найбольш тыповым, аддзеленым ад адміністрацыі саслоўным судом для шляхты быў земскі павятовы суд. Гэты суд разглядаў грамадзянскія іскі і крымінальныя справы па абвінавачанню шляхты. Таксама ён выконваў функцыю натарыята, запісваў скаргі на незаконныя дзеянні службовых асоб павета.

Земскі суд павінен быў складацца з суддзі, падсудка і пісара. Яны выбіраліся выбіраліся на з'езде з павятовай шляхты. На кожную з пасад, з'езд вылучаў чатырох кандыдатаў з мясцовых шляхціцаў-хрысціян, якія павінны былі валодаць беларускай граматай, ведаць правы, а таксама не займаць дзяржаўныя ці духоўныя пасады. Князь зацвярджаў, са спіса кандыдатаў, па аднаму на месца. Ад гэтых абавязкаў ніхто не мог пазбавіцца, нават сам вялікі князь не мог вызваліць суддзяў. Акрамя сваёй службы ім забаранялася займацца іншай працай. [4, с. 64]. “А кому с тых обраныхъ тые вряды земъские дадимъ, тые врядники потомъ на перъших рокохь судовыхъ будуть повинъни наперъвей тамъ на местъцу судовомъ передъ воеводою або кашталяномъ, а гд? воеводы и кашталяна нетъ, ино передъ старостою судовымъ и маршалкомъ оного повету при собранью шляхты, а гд? бы воевода, ани кашталянъ, ани староста, ани маръшалокъ не прибылъ, тогды при инъшыхъ врядникох земъскихъ и при собранью шляхты, которые в онъ часъ н[а] тыхъ рокохъ будуть, присягу на тые вряды свои учинити, то ж потомъ вряды своими владнути и шафовати. А присега суд[ь]и и подъсудку мает быти тыми словы: “Я, н.[айме], присегаю пану богу вшехмокгонцому, в тройцы едыному, ижъ в томъ повете (н.[айме]) водле бога справедливе и водле права статуту сего, даного великому князству литовъскому, водлугъ жалобы и отпору сторонъ, а не водлугъ ведомости своее, ничого не прикладаючи, ани уймуючы, буду судити, сознан[ь]я и записы приймовати, не фолькгуючы высокимъ и подлымъ станомъ, на достойностях и врядехъ седячих, на богатого и на вбогого, на приятеля кровного заховалаго, ани на неприятеля, на тутошънего, ани на гостя не смотречы, не с приязни, не з вазни, не з боязни, не за посулы и дары, ани сподеваючисе напотомъ даровъ и якого нагороженья и не радечы стороне, ани боячисе казни, помъсты и погрозокъ, але самого бога и его светую справедливость и право посполитое и сумненье свое передъ очима маючи, тежъ роковъ николи не омешкиваючи, кром великое, правдивое зложное хоробы. А якъ на томъ справедливе присегаю - такъ ми, боже, поможи, а естли бы не справедливе - боже, мя убий” [5, с. 584].

Земскі суд збіраўся тры разы ў год: у студзені, чэрвені, кастрычніку. Кожная сессія працягвалася тры- чатыры тыдні. Кожны хто прысутнічаў на судзе, мог, сказаць тое, што ведаўпа справе, якую разглядалі. А калі на судзе знаходзіліся людзі, якія ведалі права, то суддзі запрашалі іх да разважання. І пры вынясеені судовых пастаноў, яны мелі дарадчы голас. Гэтыя суды далі пачатак арганізацыі судовай сістэмы, заснаванай на аснове падзелу ўлады.

Другім судом, што быў аддзелены ад органаў дзяржаўнага кіравання, стаў падкаморскі суд. На пасаду падкаморыя вялікі князь прызначаў аднаго з чатырох кандыдатаў. Справы разглядаліся на месцы спрэчных межаў. Падкаморы выслухоўваў тлумачэнні бакоў, дапытваў сведак, аглядаў дакументы і іншыя пісьмовыя доказы, прымаў рашэнне і вызначаў на мясцовасці межы землеўладання, а пасля устанаўліваў межавыя знакі. Рашэнне павінна было неадкладна выканана, але яно магло быць абскарджана ў вялікікняжацкі суд або ў трыбунал. Пастановы падкаморскага суда і рэестры спраў запісваліся ў кнігі земскага павятовага суда.

Яшчэ стварыліся войтаўска-лаўніцкія і бурмісцерскія суды. Яны дзейнічалі ў гарадах, якія мелі магдэбурскае права, ім былі падсудны крымінальныя і грамадзянскія справы граждан.

Войтаўска-лаўнічыя суды ствараліся з войта, яго намесніка і лаўнікаў, якія выбіраліся мяшчанамі. Войт з'яўляўся старшынёй на пасяджэннях.

Што ж датычыцца бурмістерскіх судоў, то разглядалі нязначныя

правапарушэнні і спрэчкі мяшчан гарадскія бурмістры. Яны прызначаліся войтам або выбіраліся мяшчанамі.

Існавалі таксама спецыяльныя каптуровыя суды і сялянскія копныя суды(капы).

Каптуровы суд дзейнічаў у час бескаралеўя. Ён лічыўся часовым судом для феадалаў. У склад суда ўваходзілі ваявода ці павятовы стараста і іх намеснікі, суддзя і пісар замкавага суда, падкаморы, а таксама суддзя, падсудак і пісар земскага суда. Павінна было прысутнічаць не менш пяці членаў складу. Каптуровы суд разглядаў крымінальныя справы аб забой-ствах, разбоях, нападах на маёнткі, а таксама грамадзянскія справы магнатаў, шляхты, манастыроў. Пастановы каптуровага суда не падлягалі апеляцыі.

Капа дзейнічала на аснове норм звычаёвага права. Гэты суд разглядаў справы простых людзей, такіх як сяляне, вольныя пасяленцы, мяшчане гарадоў.Тых, хто не карыстаўся магдэбургскім правам. Збіраўся суд у пэўных месцах, якія называліся капавішчамі.

Судаводства мела дзве формы: звычайную і гвалтоўную. Звычайная капа збіралася па ініцыятыве зацікаўленых асоб. Разглядаліся ў асноўным цывільныя справы, а таксама межавыя спрэчкі, дробныя крадзяжы і інш. Судзіці маглі ўсе жыхары мясцовасці, але час-цей за ўсё на капу збіраліся 10-20 копных мужоў, абраных сялянскай грамадой. На судзе прысутнічалі і прадстаўнікі дзяржаўнай або панскай адміністрацыі. Яны сачылі за правільнасцю вядзення суда. Пастанова суда была канчатковай і не абскарджавалася. Гвалтоўная капа збіралася для разгляду забойстваў, пад-палаў, нападаў. Пэўнага месца збору яна не мела. Пакрыўджаны чалавек крычаў, і ўсе хто чуў, павінны былі бегчы на месца здарэння, дзе і адбываўся суд. Калі злачынцу ўдавалася ўцячы ці схавацца, то ўся капа ішла па «гарачаму следу» і калі яго затрымлівалі ў межах воласці выносіла прыгавор, нават смяротны. Калі злачынец уцякаў у суседнюю воласць, капа спынялася на мяжы і перадавала «гарачы след» суседзям [4, с.64-67].

Працэсуальнае права ВКЛ

Згодна са Статутам 1588 г. працэсуальнае права было адзіным для грамадзянскіх і крымінальных спраў. Суд пачынаўся па заяве зацікаўленага боку пацярпеўшага. Увесь працэс меў іскавы характар. Абвінаваўца (ісцец) сам павінен быў забіраць і дастаўляць доказы, падтрымліваць абвінавачванне ў судзе. Абвінаваўца мог быць пакараны судом, так жа, як павінен быў быць пакараны той, хто абвінавачваўся, у вцыпадку, калі прад'яўленае ім абвінавачванне не было даказана. Ісцец мог заключыць міравую здзелку, памілаваць злачынцу або ўвогуле адмовіцца ад іску ў любы момант працэсу. Роля суда была пасіўнай пры іскавым судаводстве. Службовыя асобы прымалі ўсе захады для росшуку і пакарання злячынцаў, незалежна ад заяў пацярпеўшых, толькі за найбольш цяжкія злачынства, такія як дзяржаўная здрада, забойства, падпальванне.

Інквізіцыйны працэс прымяняўся таксама і ў царкоўных судах па справах ерытыкоў, вольнадумцаў. У 1436 г. для разгляду такіх спраў, быў створаны трыбунал свяшчэннай інквізіцыі.

Па Статуту 1588 г. суб'екты працэсу мелі розную працэсуальную праваздольнасць, якая залежала ад класавай і саслоўнай прыналежнасці. Найболып багатыя феадалы карысталіся галоўнай працэсуальнай праваздольнасцю. Чэлядзь дворная і феадальна-залежныя сяляне былі пазбаўлены праваздольнасці. За мест іх у судзе выступалі іх гіаны або па даручэнні паноў -адвакаты ці іншыя прадстаўнікі паноў. Тыя хто лічыліся вываланцамі не маглі падаваць у суд іскаў і весці свае справы. А тыя што былі адлучаны ад царквы маглі адказваць па суду, але не маглі быць ісцамі.

Працэсуальныя правы бакоў у судзе былі даволі шырокія. Бакі маглі весці працэс самастойна або праз адваката, актыўна ўздзейнічаць на ўвесь ход працэсу. Бакі павінны былі весці справу добрасумленна, а за злоўжыванне маглі быць пакараны ў крымінальным парадку.

Адвакаты, як прафесійныя абаронцы чужых інтарэсаў у судзе вядомы на Беларусі з пачатку XVI ст. Чужаземцам забаранялася быць адвакатамі ў судзе, што згодна са Статутам 1529 г. У Статуце 1588 г. ужо было шэсць артыкулаў, якімі ўстанаўліваўся парадак працэсуальнага прадстаўніцтва, правы і абавязкі адвакатаў. Адвакаты былі пры галоўным трыбунале, гродскіх і земскіх судах. Толькі шляхціцы, дапушчаныя судом да адвакацкай практыкі, якія ведалі мясцовае права, маглі быць адвакатамі. Колькасць іх пры судах не была абмежавана. У абавязкі адваката ўваходзіла ю працу. Здрада свайму даручыцелю разглядалася як здрада слугі свайму пану і магла карацца смерцю. Дагавор бакоў з адвакатам законам не рэгуляваўся, але калі той ці іншы чалавек па беднасці не мог наняць адваката, то суд мог назначыць яму адваката дарэмна [2, с. 121-123].

Важнейшым прынцыпам працэсуальнага права з'яўлялася тое,што ісцец павінен быў прывесці факты, якія б сведчылі ад наяўнасці шкоды. Без паўнаты неабходных доказаў, чалавек не мог быць асуджаны. Пры недастатковых доказах падсуднага вызвалялі. Гэта таксама адбывалася, калі суд сумневаўся ў яго вінаватасці. Пры аднолькава няпоўных доказах істца і адказчыка суд аддаваў перавагу апошняму.

Асноўныя віды доказу: прызнанне, паказанні сведак, прысяга, пісьмовыя і рэчавыя доказы, вывады і тлумачэнні экспертаў. Цэнтральнае месца ў сістэме судовых доказаў займала тлумачэнне істца або адказчыка. Калі адказчык прызнаваў іск, які быў зроблены ў судзе, то гэта лічылася дастатковай падставай для прыняць судовага рашэнне. Падсудны, або адказчык, прызнаўшы абвінавачванне або іскбольш не маглі абскарджваць рашэнне суда, у аснову якога было пакладзена прызнанне.

Самым распаўсюджанным доказам былі паказанні сведкаў. Сведчанні духоўных і службовых асоб дзяржаўнай адміністрацыі лічыліся вышэйшай ступенню дакладнасці.

Важнае значэнне, пры разглядзе грамадзянскіх спраў, надпвалася пісьмовым доказам. Падробка пісьмовых доказаў каралася смерцю. Рэчавы доказ разглядаўся як самы пераканаўчы, асабліва калі злачынец быў затрыманы на месцы злачынства.

Па найбольш цяжкім злачынствам (ваенным, дзяржаўным, некаторым крымінальным), павінны былі праведзены вышук, следства і суд, незалежна ад таго, была лі зроблена заява.

Разгляд справы пачынаўся з аб'явы суда аб пачатку судовага працэсу. Потым выклікаліся бакі (ісцец, адказчык). Першам быў ісцец. Суд заслухоўвал яго патрабаванні і толькі потым выклікаў адказчыка, каб той даў тлумачэнні па патрабаванням істца. Ісцец і адказчык маглі абвяргаць словы адзін аднаго. Пасля выступлення бакоў, іх адвакатаў, даследавання доказаў, прыняцця прысягі бакоў і сведак суд прыступаў да вынясення рашэння (выраку, дэкрэта). Суд меў права адкласці сваё рашэнне на тры дні, але не больш. Ісцец і адказчык мелі права падаць апеляцыю ў вышэйшы суд, толькі гэта яны павінны былі сказаць у судзе адразу пасля вынясення рашэння. Калі такой заявы не паступала, то пастанова суда набывала законную сілу і падлягала выкананню [1, с. 115-117].

Працэсуальнае права выкладзенае ў Статуце 1588 г., было добра распрацавана з пункту гледжання прававой тэорыі, але былі значныя недахопы пры прымяненні яго на практыцы. У працэсуальным праве ВКЛ было слпбае месца: выкананне судовых рашэнняў. Закон прадпісваў органам мясцовай улады дапамагаць у выкананні судовых пастаноў, але адбывалася так, што ісцец, не маючы больш сіл змагацца, ішоў на кампраміс з больш магутным адказчыкам.

Таму аналіз нормаў працэсуальнага права ў Статуце 1588 г., паказвае, што яны былі даволі развітымі на ўзроўне тэарэтычнай распрацоўкі, рэгулявалі ўсе асноўныя дзеянні суда і удзельнікаў працэсу [6, с. 124].

Заключэнне

княство літоўскаго працэсуальнае права

Пры разглядзе гэтай работы моэжна зрабіць вывад, што судовая сістэма з'яўляецца неад'емнай часткай праўлення ВКЛ. Тут відаць як суды дзеляцца на вышэйшыя органы кіравання і на мясцовыя. Неабходна падкрэсліць, што ў вышэйшыя судовыя органы ўваходзілі: вялікакняжацкі суд, суд паноў-рады і камісарскі суд, соймавы суд, маршалкоўскі суд і галоўны суд (трыбунал). У мясцовыя судовыя орга ны уваходзілі: замкавы суд, земскі суд, падкаморскі суд, войтаўска-лаўніцкі і бурмісцерскі суды, каптуровы і копны суды.

Варта заўважыць, што ў судовай сістэме і працэсуальным праве Вялікага княства Літоўскага існавалі прабелы. Гэта прывяло да самавольстваў суддзяў. Нягледзячы на тое, што Статуты ВКЛ паклалі пачатак новага этапу судаводства і права, усе роўна сістэма абараняла тых, у кага было больш улады, грашоў, тых, хто ўваходзіў у эліту грамадства.

Спіс выкарыстаных крыніц

1. Вішнеўскі А.Ф. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: Вучэб. дап. / А.Ф. Вішнеўскі. - Мінск: Акад. МУС Рэсп. Беларусь, 2003. - с. 319

2. Юхо Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі: Вучэб. Дап. - Мінск: Універсітэцкае, 1992. - 270 с.

3. Доўнар Т.І. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі / Т.І. Доўнар. - 2-е выданне. - Мінск: Амалфея, 2008. - 400 с.

4. Вішнеўскі А.Ф. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: Вучэб. дап. / А.Ф. Вішнеўскі, І.У. Вішнеўская. - Мінск: Тетра-Системс, 2005. - 192 с.

5. Вялікае княства Літоўскае: энцыклапедыя. Т.З. Дадатак. А- Я/ рэдкал.: Т.У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]; маст. З.Э. Герасімовіч. Энцыкл. Імя П. Броўкі, 2010. - 696 с.

6. Юхо І.А. Крыніцы беларуска-літоўскага права/ І.А. Юхо. - Мінск: Беларусь, 1991. - с. 238.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Вышэйшыя судовыя органы дзяржавы. Мясцовыя судовыя органы. Замкавы (гродскі) суд. Земскі суд. Падкаморскі суд. Магістрацкі суд. Каптуровы суд. Копны суд. Aппapat конституционного суда РФ. Конституционный (уставный) суд субъекта РФ.

    курсовая работа [40,1 K], добавлен 06.11.2003

  • Рэч Паспалітая як канстытуцыйная, саслоўная манархія на чале з выбарным каралём. Месца, якое адводзілася Вялікаму княству Літоўскаму ў Рэчы Паспалітай. Барацьба паміж каталіцызмам і праваслаўем, закрыццё праваслаўных цэркваў, перадача манастыроў уніятам.

    реферат [38,0 K], добавлен 28.11.2009

  • Гісторыя Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай як адзін з найбольш цікавых і складаных перыядаў гісторыі Бацькаўшчыны. Уперша спроба інкарпарыраваць Вялікае княства Літоўскае ў Польшчу. Люблінскі акт як вынік складанага ўнутранага і внешняга становішча ВКЛ.

    реферат [17,4 K], добавлен 28.11.2009

  • Апісанне крыніц магдэбургскага права. Параўнанне нормаў прывілеяў на магдэбургскае права ў Полацку 1498 і Мінску 1499. Асаблівасці структуры і кампетэнцыя органаў кіравання ў гарадах з Магдэбургскім правам. Характарыстыка прававога становішча мяшчан.

    контрольная работа [34,5 K], добавлен 08.01.2012

  • Прававыя меры павышэння абароназдольнасці краіны напярэдадні і падчас Вялікай Айчыннай Вайны. Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады і кіравання ў гады Вялікай Айчыннай Вайны. Права ў гады вайны. Змест законаў і ўказаў па сацыяльнай абароне насельніцтва.

    контрольная работа [29,9 K], добавлен 15.12.2013

  • Сістэма магістратаў ў Рыме і месца прэторыю ў ёй. Эдикты магістратаў: преторское права і працэс праватворчасці. Кадыфікацыя преторского права. Прычыны здзяйснення і наступствы правядзення. Асноўныя высновы адносна кадыфікацыі преторских эдиктов.

    курсовая работа [28,3 K], добавлен 11.06.2012

  • Подходы к изучению предмета права. Методы науки. Формы реализации права. Понятие, признаки и функции права. Теории о происхождении права. Источники права. Принципы и отрасли права. Элементы системы права.

    курсовая работа [27,4 K], добавлен 22.05.2007

  • Дзейнасць вышэйшых органаў улады СССР і БССР у 1985-1990 гг. Камісіі і Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР. Пачатак дэмакратызацыі грамадскіх адносін у СССР. Значэнне Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі. Стварэнне Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

    контрольная работа [26,0 K], добавлен 17.02.2012

  • Принципы права. Принципы права: понятие, роль. Виды принципов права. Принципы права как источник права. Закон и принципы права. Правовые принципы в законодательстве. Принципы уголовного права в российском законодательстве. Неписанные законы.

    реферат [67,1 K], добавлен 13.03.2005

  • Понятие и сущность брака. Основные права и обязанности супругов. Лишение и ограничение родительских прав. Имущественные права супругов. Органы опеки и попечительства. Права ребёнка согласно стандартам международного права. Особенности расторжения брака.

    доклад [22,1 K], добавлен 02.06.2010

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.